Стылістычныя функцыі парэмій мовы "Палескай хронікі" I. Мележа
Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.04.2013 |
Размер файла | 122,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Пры рэалізацыі прыказак у маўленні толькі ix пятая частка суправаджаецца ўскоснымі ці прамымі спасылкамі, ва ўcix жа астатніх выпадках прыказкі ўключаюцца ў кантэкст без усякіх спасылак. Радзей выкарыстоўваюцца іншыя спасылкі, скажам, у такіх прыкладах: «Добра прыказка вучыць: другіх слухай, а сваім розумам жыві»; «Не дарма кажа прыказка: без гаспадара дом сірата ».
Прыказкі, як відаць са шматлікіх спасылак, прыведзеных на папярэдніх старонках, атрымліваюць у маўленні самую высокую ацэнку, бо ў іх увасоблена вякамі правераная народная мудрасць. Ёсць i шчырае, аголенае захапленне той ці іншай прыказкай: «вельмі мудрая народная прыказка», «не дурны чалавек выдумаў». Зрэшты, адна i тая ж прыказка ў неаднолькавых маўленчых сітуацыях можа ацэньвацца па-рознаму. Супаставім, да прыкладу:
«Не вельмі да душы ей [Ганне] Яўхім, але xiбa ж - праўда - не першы жаніх на сяле?.. Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца - злюбіцца, мілым будзе?» [16,с. 106];
« Госцю гадзі, ды й сябе - глядзі; Сцерпіцца - злюбіцца!» [16,с. 99].
Параўнаем таксама i тaкiя кантэксты, дзе выказваецца нязгода з прыказкай, яе ўстарэласць:
«Каму іншаму яшчэ цяжка зразумець гэта. Цяжка таму, што жывуць яны яшчэ па старой прыказцы: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей» [14,с. 111];
« А мох навошта?.. - Вы хочаце сказаць: «Другіх слухай, а сваім розумам жыві». Гэта старая прыказка» [15,с. 55];
«Можа, i не вельмі дарэчы тут наша беларуская прыказка: «Век жыві, век - вучыся» [15,с. 93].
Такім чынам, прааналізава?шы функцыянаванне парэмій у мове твора з улікам іх семантычных асаблівасцей можна зрабіць выснову, што прыказкі ?жываюцца а?тарам найчасцей у мове персанажа?. Яны надаюць мове героя? сапра?дны народны каларыт, дапамагаюць зразумець унутраны стан героя, служаць адным са спосаба? дзейнасці асоб. Важны падтэкст набываюць прыказкі на фоне падзей, якія адбываюцца ? “Палескай хроніцы”. Таму спосабы а?тарскага ?вядзення ? тэкст гэтых мо?ных адзінак залежаць ад іх семантычнай напо?ненасці. Паводле сваёй функцыянальна-стылёвай афарбо?кі большая частка прыказак належыць да размо?нага стылю. Гэта знаходзіць адлюстраванне ? рамане, у прыватнасці, ва ?жыванні канструкцый, якія складаюцца з дзвюх частак: сло? а?тара і простай мовы. У трылогіі “Палеская хроніка” I. Мележа часцей за ?сё прыказка змяшчаецца побач і наро?ні з суседнім свабодна арганізаваным сказам. Пашыраным спосабам уключэння прыказак у кантэкст назіраецца ? дыялагічным ма?ленні, дзе прыказка ?жываецца як самастойны сказ-рэпліка. У складаназалежных сказах прыказка найчасцей выступае як даданая частка, далучаная да гало?най пры дапамозе злучніка што. Радзей прыказкі ?жываюцца ? беззлучнікавых сказах.
2.2 Стылістычныя функцыі парэмій
Калі гаварыць пра стылістычныя асаблівасці прыказак, то трэба адзначыць, што дадзеныя мо?ныя сродкі з'я?ляюцца сапра?днымі ?зорамі мастацкасці, надаюць мове народны характар, дапамагаюць а?тару ?тварыць яскравыя, пра?дзівыя, амаль рэальныя карціны жыцця народа пачатку 20-га стагоддзя ? беларускім Палессі. Прыказкі садзейнічаюць эканоміі мастацкіх сродка?, яны часцей сустракаюцца ? мове персанажа?, і з'я?ляюцца сродкам характарыстыкі героя?. Таму I. Мележ выкарысто?вае парэміі гало?ным чынам у дыялогах і ня?ласна-простай мове. Па словах Р. Шкрабы, “прыказкі і прыма?кі нельга ператвараць у медную драбязу хадзячых ісцін” [22,с. 286]. I. Мележ не выкарысто?вае іх цытатна. Як мы бачым, як у сапра?днага майстра свайго слова, яны паста?лены ? творы, набываючы важны падтэкст на фоне адбываючыхся ? трылогіі падзей.
Адметнасць стыля I. Мележа ? тым, што, выкарысто?ваючы парэміі ? трылогіі, ён падмацо?вае а?тарскую думку пад тэкстам, часцей звяртаецца да прастамо?най лексікі, што сведчыць аб вялікай любові да народнага асацыяты?нага слова.
Асаблівасць стылю пісьменніка, яго творчай манеры выкарыстання народных сродка? стварэння мастацкасці, тонкасці яго “фразы” праз мову героя? адчу? і ахарактарызава? I. Навуменка: “I. Мележ - пісьменнік, які выпрацава? свой уласны стыль, адметную манеру весці апавяданне. Яго фраза - ёмістая, ёй уласціва імкненне ахапіць матэрыяльнае, рэчы?нае багацце навакольнага свету, даць яго пластычны вобраз. Але ? той жа час гэтая фраза і музычная, яна вызначаецца багаццем адцення?, у ёй суседнічаюць, пераплятаюцца ?се гамы эмацыянальнага спектара: гумар з лірыкай, спакойная апавядальнасць з паэтыкай” [5,с.97]. Гэта ж тычыцца і да ?жывання парэмій: у іх цэлы свет, жыццё героя? “Палескай хронікі”.
Стылістычныя функцыі прыказак у маўленні, г.зн. ix своеасаблівая роля, мэтанакіраванасць, пэўнае прызначэнне, самыя разнастайныя i шматлікія. Адны з ix - «прыродныя», унутрана ўласцівыя самім прыказкам, другія - індывідуальна-аўтарскія, выконваюцца па волі аўтара. Першыя можна назваць функцыямі ўзуальнага характару, другія - функцыямі аказіянальнага характару.
Функцыі ўзуальнага характару - гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ва ўcix выпадках ужывання i абумоўліваюцца ўласцівасцямі caмix прыказак. Гэта функцыі камунікацыйнага характару, напрыклад, «лаканізацыі» маўлення, вобразнага выказвання, ацэначная, эмацыянальная i экспрэсіўная функцыі.
Kaлi ўсе фразеалагізмы, акрамя мадальных i выклічнікавых, з'яўляючыся будаўнічым матэрыялам для сказаў, заўсёды выконваюць намінатыўную функцыю, то прыказкі, паколькі яны структурна арганізаваныя як сказы i валодаюць сэнсавай i інтанацыйнай завершанасцю, - выступаюць адзінкамі камунікацыі, служаць для перадачы закончанай інфармацыі ў межах маўленчага прыказкавага кантэксту i выконваюць, такім чынам, камунікацыйную функцыю, напрыклад: У ціхім балоце чэрці водзяцца; Клін клінам выбіваюць. Так, у розных жыццёвых абставінах выкарыстана прыказка ў ціхім балоце чэрці водзяцца. Ва ўcix маўленчых кантэкстах ёю перадаецца аднолькавы сэнсавы змест: цixi, знешне пакорлівы чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі.
Функцыя “лаканізацыі” маўлення. Прыказкі ў сваёй абсалютнай большасці выражаюць ёмісты змест у максімальна сціслай форме. Яны лаканізуюць маўленне, перадаюць, кажучы словамі, «найбольшую канцэнтрацыю думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу». Возьмем такі кантэкст з трылогіі: «Я?хім побач з ёй [Ганнай] таксама пацягну?ся за ягадай. - Усё-такі з памочнікам спарней! - Гледзячы, які памочнік!.. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.» [14,с.279]. Тут пры дапамозе шасцікампанентнай прыказкі Любіць аржаная каша сама сябе хваліць перададзена думка, якая нясе насмешку пра таго, хто сам сябе хваліць.
Пра здольнасць прыказак лаканізаваць маўленне можна ў пэўнай ступені гаварыць i на аснове супастаўлення прыказак i ix ідэнтыфікатараў - суджэнняў, пры дапамозе якіх перадаецца сэнсавы змест прыказак: Клін клінам выбіваюць - непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан; Адклад не ідзе ? лад - не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна зрабіць неадкладна.
У мове “Палескай хронікі” I. Мележа да такіх прыказак можна аднесці амаль усе, бо такая функцыя ўласціва для кожнай прыказкі. Парэміі для таго і патрэбны, каб выказваць народную ці аўтарскую мудрасць у кароткай форме.
Функцыя вобразнага выказвання. Як ужо адзначалася, ёсць прыказкі вобразныя i бязвобразныя. Названую функцыю выконваюць прыказкі 1-й i 2-й семантычных груп. Ужываючыся ў маўленні, яны ствараюць канкрэтныя, наглядна-пачуццёвыя ўяўленні пра пэўныя з'явы рэчаіснасці:
На тое і лавец, кеб рыба не драмала;
Адальюцца во?ку авечыя слёзы;
Баба з воза - каню лягчэй;
Гавыры ды не ?сё дагары i інш.
Бязвобразныя прыказкі (3-я семантычная група) не могуць наглядна-вобразна адлюстроўваць рэчаіснасць:
Сорам - не дым;
Свет не без добрых людзей;
Людзей слухай, а свой розум май;
Бог даў, бог - узяў….
Але iм уласцівы іншыя стылістычныя функцыі, што i робіць ix не менш актыўным моўным сродкам.
Функцыю вобразнага выказвання ? мове “Палескай хронікі” I. Мележа выконваюць такія прыказкі, як:
Такого цвету - па ўсяму свету.
Лета год корміць.
Лепей буць воўкам, як авечкай.
Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць і інш.
Наогул сюды адносяцца тыя парэміі, якія адлюстроўваюць нейкае дзеянне або стан, але не ацэньваюць яго.
Ацэначная функцыя. Шмат якія прыказкі не толькі выражаюць пэўнае суджэнне пра тыя ці іншыя з'явы, асобу, прадмет, але i даюць iм станоўчую або адмоўную ацэнку. Часцей гэта прыказкі суб'ектнай накіраванасці, імі кваліфікуюць чалавека, яго паводзіны, адносіны да іншых людзей, напрыклад: станоўчую ацэнку адабрэння маюць прыказкі, напрыклад:
Беражонага бог беражэ…;
Свет не без добрых людзей!;
Век жыві - век вучыся;
Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб і інш.
Ёсць шэраг прыказак, ацэначнае значэнне якіх адмоўнае, неадабральнае, асуджальнае. Імі часта даецца ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы:
Баба з воза - каню лягчэй;
Людзям не завяжаш языко?;
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць;
Не ўтыкай нос, куды не просяць;
Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аўца і інш.
Некаторыя прыказкі ацэначнага характару, у адрозненне ад папярэдніх, «бяздзейнікавых», структурна арганізаваны інакш, але таксама адрасуюцца асобе, напрыклад:
Лепей буць воўкам, як авечкай;
Такого цвету - па ўсяму свету;
Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным;
Дыму без агню не бувае і інш.
Эмацыянальная функцыя. Многія прыказкі адначасова выконваюць камунікацыйную i эмацыянальную функцыі, перадаюць эмацыянальны стан чалавека, выражаюць разнастайныя пачуцці: насмешку (Любіць аржаная каша сама сябе хваліць - гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць); здзіўленне (Колькі ва?ка не кармі, а ён ? лес глядзіць - як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавяскова праявяць сябе); іранічнасць (Бог да?, бог і ?зя? - гаворыцца, часта як суцяшэнне, пра чыю-небудзь смерць, а таксама пра страту чаго-небудзь); жартаўлівасць (Вышэй пят не падскочыш - больш за тое на што здольны, што ? тваіх магчымасцях, не зробіш); суцяшэнне (Сцерпіцца-злюбіцца - гаворыцца як суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэ?ненасцю, щто да ?сяго можна прывыкнуць, усё можна палюбіць) i інш. Эмацыянальнасць у такіх выпадках уваходзіць у сэнсавую структуру прыказкі, з'яўляецца яе пастаяннай якасцю.
Экспрэсіўная функцыя. Хоць тэрмін «экспрэсіўнасць» пакуль што не напоўнены акрэсленым i дакладным зместам, але найчасцей яе атаясамліваюць з выразнасцю. Таму ўсе прыказкі, якім уласцівы вобразнасць або эмацыянальнасць ці ацэначнасць, адначасова з'яўляюцца i яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці):
Не вельмі да душы ён [Ганне] Я?хім, але хіба ж - пра?да - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].
«- Не бойся, не адаб'ю [у цябе тваю каханку]. Такога цвету па ?сяму свету. - Чаго не ясі, таго ? рот не нясі. Шчасце якое! » [15,с. 32].
«Хіба ж не пра?да, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, не зрабі? таго ж, што Васіль» [14,с. 53].
Амаль усе прыказкі - мастацкія мініяцюры, у якіх ёсць хоць адна якая-небудзь прымета паэтычнага характеру (рыфма, рытм, гукапіс, разгорнутая метафара, каламбур, сінтаксічны паралелізм i iнш.). Таму можна сцвярджаць, што ўсе ці амаль усе прыказкі выконваюць у маўленні экспрэсіўную функцыю. Іх стылістычнае прызначэнне не абмяжоўваецца толькі гэтай функцыяй, напрыклад:
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля;
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш;
Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць;
На злодзеі шапка гарыць;
У руках цэп, у зубах хлеб і інш.
Адначасовае выкананне шматлікіх функцый - вось у чым сутнасць i стылістычная значнасць прыказак. Таму калі гаворым пра ix розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае. Справа ў тым, што прыказка, абазначаючы тую ці іншую з'яву, адначасова выражае пэўную ацэнку яе i адносіны суб'екта да выказвання, лаканізуе маўленне, робіць яго экспрэсіўным.
Звернемся цяпер да функцый аказіянальнага характару. Гэта ў адрозненне ад разгледжаных прыватныя стылістычныя функцыі, здольныя рэалізавацца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце. 3 другога боку, яны як бы працяг «прыродных» функцый, бо рэалізуюць у маўленні стылістычныя патэнцыі прыказак.
У гэтай групе пераважаюць функцыі кампазіцыйна-канструкцыйнай накіраванасці. Маюцца на ўвазе шматлікія выпадкі, калі прыказкі так ці інакш удзельнічаюць у пабудове мастацкага твора, з'яўляюцца яго істотнай састаўной часткай, выступаюць або асновай, на якой разгортваецца фабульная сітуацыя твора, або ў якасці загалоўка, эпіграфа, зачыну i г.д. Да функцый кампазіцыйна-канструкцыйнай накіраванасці адносяцца:
1. Функцыі сюжэтнай асновы твора.
У гэтай функцыі могуць выкарыстоўвацца толькі такія прыказкі алегарычнага характару, якім уласціва патэнцыяльная сюжэтнасць. Асабліва часта прыказкі становяцца асновай для развіцця баечных сюжэтаў, напрыклад:
Баба з воза - каню лягчэй;
Такога цвету - па ?сяму свету.
2. Загаловачная функцыя.
Вельмі часта а?тары выносяць у загаловак свайго твора прыказку. Ужытая, як загаловак, яна не перастае выконваць свае стылістычныя функцыі. Нярэдка пры дапамозе прыказкі-загало?ка даецца апяраджальная ацэнка пэ?ным падзеям, апісаным у творы.
3. Прыказка ? ролі эпіграфа.
Эпіграфы-прыказкі садзейнічаюць правільнаму ?спрыманню твора, або яго раздзела, паясняюць гало?ную думку твора, выражаюць а?тарскую ацэнку, актывізуюць увагу чытача.
У трылогіі I. Мележа “Палеская хроніка” функцыя прыказка-эпіграф ужываецца ? канцы першага рамана: Калі хата гарыць, не да пацера?.
4. Прыказка ? ролі пачатку твора.
Прыказка выражае абагульненую думку, у якой тыпізуюцца розныя з'явы жыцця. Паміж гэтай абагульненай думкай i пэўнай канкрэтнай з'явай пісьменнік знаходзіць асацыятыўна-сэнсавыя сувязі, таму вобразнае адлюстраванне гэтай з'явы пачынае прыказкай.
5. Прыказка ? ролі рэфрэна.
Гэту функцыю прыказка выконвае ? вершаваным ма?ленні, выступаючы як сродак узмацнення выразнасці. Звычайна такая прыказка ставіцца ? загаловак вершаванага твора. Яна перадае асно?ную думку твора, пранізвае яго, неаднаразова па?тараючыся ? тэксце праз пэ?ныя прамежкі.
6. Прыказка ? ролі канцо?кі твора.
Асабліва часта гэтая функцыя назіраецца ? байках, мараллю якіх становіцца прыказка. Можна прывесці нямала прыклада?, калі прыказкі выкарысто?ваюцца ? ролі канцо?кі. У некаторых выпадках адна і тая ж прыказка ставіцца ? загаловак твора і з'я?ляецца яго канцо?кай.
Разгледжаныя вышэй стылістычныя функцыі сюжэтнай асновы, загалоўка, эпіграфа, рэфрэна i г.д. звязаны паміж сабой адзінствам свайго мэтавага прызначэння, тым, што ўсе яны служаць кампазіцыйна-канструкцыйнай арганізацыі тэксту. Апрача гэтых, у групу прыватных стылістычных функцый уваходзіць i функцыя маўленчай характарыстыкі персанажа.
Вобразы герояў літаратурных твораў ствараюцца пры дапамозе разнастайных сродкаў: прамой аўтарскай характарыстыкі, aпiсання паводзін, учынкаў, светапогляду персанажа, паказу яго душэўных перажыванняў i г.д. Пэўнае ўяўленне пра той ці іншы вобраз у чытача фарміруецца i праз маўленчую характарыстыку персанажа, праз тое, што i як ён гаворыць. Прыказкі з'яўляюцца адным са сродкаў тыпізацыі i індывідуалізацыі маўлення персанажаў, дапамагаюць раскрыць духоўны воблік героя, а ў мнoгix выпадках выступаюць своеасаблівым знакам прыналежнасці персанажа да пэўнага грамадскага асяроддзя.
У рамане “Палеская хроніка” амаль усе героі выкарысто?валі ? сваёй мове прыказкі. Менавіта парэміі з'я?ляюцца сродкам ма?ленчай характарыстыкі персанажа?, асабліва ? такіх як: Ганна, Васіль, Я?хім, Грыбок і інш. Яны свае погляды на жыццё, адносіны да канкрэтных жыццёвых з'я? выказваюць трапным ужываннем такіх, напрыклад, прыказак:
У чужое просо не ўтыкай носа;
Такого цвету - па ўсяму свету;
Свая сарочка бліжэй да цела;
Свет не без добрых людзей!;
Сцерпіцца - злюбіцца;
Любіць аржаная каша сама сябе хваліцьі інш.
Асобна можна гаварыць i пра такую выяўленчую ролю прыказак, як функцыя стварэння гумару i сатыры. Пры дапамозе мнoгix прыказак выказваюцца разнастайныя гумарыстычныя адносіны да пэўнай з'явы, бо сэнсавая структура значнай часткі прыказак утрымлівае ў сабе элементы ipaнічнасці, камізму, жартаўлівасці i г.д, напрыклад:
- Не бойся, не адаб'ю. Як кажуць, такога цвету па ?сяму свету.
- Чаго не ясі, таго ? рот не нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне як хата сабаку [14,с. 37];
* * *
- Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б!
- Малы жук, ды - вялікі гук!
- Яна сказала гэта з такой абразлівай насмешкай, што Я?хім адразу не знайшо? щто адказаць [14,с. 46];
* * *
- Не мамент цяпер - вінавата і як бы павучаючы запярэчы? Глушак.
- Сіла ? іх цяпер... Галавой сцяну не праб'еш [16,с. 219];
* * *
Я?хім побач з ёй [Ганнай] таксама пацягну?ся за ягадкай.
Усё-такі з памочнікам спарней!
- Гледзячы, які памочнік!..
- А хіба - паганы? - паспрабава? ён пажартаваць.
- Добры, значыцца!.. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць[14,с. 119].
Такім чынам, парэміі ? “Палескай хроніцы” I. Мележа - вялікі сродак стварэння мастацкасці твора, характарыстыкі героя?, падзей, яны надаюць твору жывасць, дынамізм, жвавасць, шматфарбнасць і шматгалоссе. Пісьменнік у выбары выя?ленчых сродка? “піша так, як чуе жыццё” [17,с. 141] - вольна, вобразна, дакладна, уводзячы ? пласты бытавой стыхіі яскравыя сродкі - прыказкі - адчуваючы ? большасці выпадка? гістарычную і сацыяльную адпаведнасць скарыстаных фарба?. Прыказкі выступаюць як сродак гумару і сатыры, калі пісьменнікі не абмяжо?ваюцца традыцыйным ужываннем гэтых афарызма?, а абна?ляюць, асвяжаюць іх, творча выкарысто?ваюць іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці. У мове “Палескай хронікі” I. Мележ выкарысто?вае большасць функцый узуальнага характару, якія рэалізуюцца амаль ва ?сіх выпадках ужывання і абумо?ліваюцца ?ласцівасцямі саміх прыказак. Радзей але ж сустракаюцца функцыі аказіяльнага характару, якія ? адрозненне ад разгледжаных стылістычных функцый, здольныя рэалізавацца толькі ? спецыяльна арганізаваным кантэксце.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Паказаць семантыка-граматычныя, лексіка-семантычныя, сэнсавыя, марфалагічныя, стылістычныя асаблівасці парэмій нам дапамаглі прыклады з мастацкіх твора?. Дакладна і яскрава гэтыя асаблівасці выя?ляюцца на прыкладах ужывання парэмій у мове трылогіі .
Парэміі ? мове “Палескай хронікі” Iвана Мележа сталі аб'ектам нашай дыпломнай работы.
Прыказкі садзейнічаюць эканоміі мастацкіх сродка?, яны часцей сустракаюцца ? мове персанажа?, і з'я?ляюцца сродкам характарыстыкі героя?. Адсутнасць у творы прыказак, слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаўляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай i бясколернай, падобнай на няўдалы пераклад з чужой мовы. Таму I. Мележ выкарысто?вае прыказкі гало?ным чынам у дыялогах і ня?ласна-простай мове. Дадзеныя мо?ныя сродкі з'я?ляюцца сапра?днымі ?зорамі мастацкасці, надаюць мове народны характар, дапамагаюць а?тару ?тварыць яскравыя, пра?дзівыя, амаль рэальныя карціны жыцця народа пачатку 20-га стагоддзя ? беларускім Палессі. Энергію, якую выпраменьваюць парэміі ? трылогіі “Палеская хроніка” I. Мележа адчуваюць на сабе не толькі героі кнігі, але і чытачы. Парэміі - вялікі сродак стварэння мастацкасці твора, характарыстыкі героя?, падзей, яны надаюць твору жывасць, дынамізм, жвавасць, шматфарбнасць і шматгалоссе. Сэнс прыказак по?насцю залежыць ад яго граматычнага выражэння і стылістычнага афармлення. Менавіта ? парэміях адлюстро?ваецца жыццё народа і яго быт, прая?ляецца яго мудрасць, меткасць, глыбіня думкі. Мастацкая непа?торнасць парэмій бачна ? першую чаргу ? мове.
Шырокай распа?сюджанасці прыказак, іх жывучасці спрыяюць дзве ?ласцівыя ім рысы: дасканаласць формы і глыбіня думкі. Павучанне, вывад, ацэнку, якія яны ?вабралі, прайшо?шы праз стагоддзі і розныя сацыяльныя фармацыі. Народны вопыт, увасоблены ? прыказках сцісла і дакладна характарызуе ?сю разнастайнасць рыс, звычак, паводзін чалавека.
У ходзе падрыхто?чай работы да напісання дыпломнай працы намі бы? адабраны фактычны матэрыял для даследавання з рамана? I. Мележа “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань”. Ахарактарызава?шы парэміі з трылогіі, а іх у рамане каля 70, можна зрабіць наступныя вывады:
1. У “Палескай хроніцы” I. Мележа прыказкі з'я?ляюцца частотным па ?жыванні сродкам мастацкасці. Найбольш часта яны выкарысто?ваюцца а?тарам для характарыстыкі героя?, што дазваляе ?явіць сабе іх унутраныя кашто?насці і адчуць каларыт гістарычнай эпохі.
2. Выкарыстанне прыказак садзейнічае эканоміі іншых мастацкіх сродка?.
3. Адсутнасць у творы прыказак і прымавак ці слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазба?ляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай і бясколернай, падобнай на ня?далы пераклад з чужой мовы.
4. Радзей прыказкі сустракаюцца ? мове а?тара. Колькасць ужывання прымавак і прыказак у мове персанажа? - 93 адзінкі; у мове а?тара - 5 адзінак, у працэнтных адносінах гэта саста?ляе каля 5 % ад ужытых у мове персанажа?.
5. Прыказкі набываюць важны падтэкст на фоне адбываемых падзей, што дазваляе глыбока і дасканала зразумець твор.
6. Структурнымі сродкамі стварэння тэксту прыказак выступаюць самастойныя часціны мовы, сродкамі сувязі - службовыя часціны мовы.
7. Прыказкі з'я?ляюцца важнейшым стылістычным сродкам мовы а?тара.
8. Праблемы выкарыстання прыказак у творах мастацкай літаратуры, вывучэння ? лінгвістыцы з'я?ляецца актуальнай і патрабуе вырашэнне ? будучым, бо як сказа? С. Антона?, “прыказкі і прыма?кі - выдатны дапаможнік для выхавання веры ? магутнасць і бязмежную выя?ленчую сілу роднай мовы” [6,с. 82].
Спіс літаратуры
мележ парэмія прыказка
1. Андраюк, С.А. Стыль пісьменніка / С.А. Андраюк - Мн.: Бел. навука, 1984. - 19 с.
2. Беларуская народная паэтычная творчасць: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. ВНУ / В.К. Бандарчык, К.П. Кабашніка?, М.Р. Ларчанка і інш. Пад рэд М.Р. Ларчанкі. - Мн.: Выш. школа, 1979. - 341 с.
3. Бугаё?, Дз.А. Вернасць прызнанню: Творчая індывідуальнасць I. Мележа / Дз. А. Бугаё?. - Мн.: Нар. асвета, 1984. -127 с.
4. Грынблат, М. Прыказкі і прыма?кі // Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прыма?кі. У дзвюх кнігах. - Кн. 1. Рэд. А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 291 с.
5. Драздова, З.У. Майстэрства слова: Мо?на-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” I. Мележа / З.У. Дроздова. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 183 с.
6. Кабашніка?, К.П. Малыя жанры беларускага фальклору ? славянскім кантэксце/ Нац. акадэм. навук Беларусі. Iн - т мастацтвазна?ства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / К.П. Кабашніка?. - Мн.: Бел. навука, 1998. - 218 с.
7. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. - Мн.: Нар. асвета, 1986. - 193 с..
8. Крывіцкі, А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. / А.А. Крывіцкі. - Мн.: Выш. школа, 2003. - 256 с.
9. Куляшо?, Ф.I. Эпічны талент. Нататкі пра жанр, мову, стыль I. Мележа / Полымя. - 1986. - №7. - С. 22.
10. Лепеша?, I.Я. Сітуацыйныя і кантэкстуальныя прыказкі // Веснік ГрДУ імя Я. Купалы, №1 (30), 2005 - С. 171.
11. Лепеша?, I.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазна?ства: дапам. / I.Я. Лепеша?. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 279 с.
12. Лепеша?, I.Я., Якалцевіч М.А.. Сло?нік беларускіх прыказак / I.Я. Лепеша?, М.А. Якалцевіч - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”. 1996. - 352 с.
13. Ляшук, В.Я., I. Мележ у школе: дапаможнік для наста?ніка? / В.Я. Ляшук. - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 1981. - 573 с.
14. Мележ, I. Збор твора?: У 10 т. Т. 5: Людзі на болоце./ I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 312 с.
15. Мележ, I. Збор твора?: У 10 т. Т. 6: Подых навальніцы./ I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 341 с.
16. Мележ, I. Збор твора?: У 10 т. Т. 7: Завеі снежань / I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1983. - 289 с.
17. Мележ, I. Жыццёвыя клопаты / I. Мележ - Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. - 157 с.
18. Морозова, Л.А. Пословицы и поговорки (к вопросу об определении и разграничении) / Л.А. Морозова // Вестник московского университета, №2, 1972. - 119 с.
19. Міхайла?, П. Асаблівасці ма?лення жыхаро? Палесся // Роднае слова. - 2006. - №10. - С.76.
20. Навуменка, I. Кніга адкрывае свет / I. Навуменка - Мн., 1978. - С. 158.
21. Цікоцкі, М.Я. Сугучнасць сло? жывых…// М.Я. Цікоцкі. Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 191 с.
22. Шкраба, I. Крынічнае слова / I. Шкраба, Р. Шкраба - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 286 с.
23. Шупенька, Г.Р. Стыль пісьменніка / Г.Р. Шупенька // Народная асвета. - 1977. - №2. - С. 18.
24. Юрэвіч, У.I. Лёс чалавека - лёс народа: “Палеская хроніка” I. Мележа // Погляд: Літаратурная крытыка. - Мн.: Маст. літ., 1974. - С. 107.
Дадатак
Спіс парэмій мовы “Палескай хронікі” І. Мележа
Абяцанка - цацанка, а дурню радасць! [15,с. 203].
Абы шыя, а хамут знойдзецца [15,с. 81].
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей [12,с.25].
Аднаму густо, а другому - пусто [14,с.158].
Адной рукой вузла не завяжаш [12,с.27].
Адальюцца во?ку авечыя слёзы [15,с.39].
Адклад не ідзе ў лад. [12,с.24].
Ад напасці не прапасці. [15,с. 18].
Баба з воза - каню лягчэй [12,с.31].
Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля! [12,с.32].
Багатому чорт дзяцей калыша [12,с.32].
Без гаспадара дом сірата [14,с.98].
Беражонага бог беражэ…[12,с.34].
Блізка відаць, ды далека дыбаць [15,с.211].
Бог да?, бог узя?. [16,с. 218]
Бяздонную бочку не напоўніш [12,с.42].
Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць [12,с.43].
Век жыві - век вучыся [12,с.44].
Вышэй пят не падскочыш. [14,с. 64]
Вясенні дзень год корміць [14,с.77].
Гавары, ды не ?сё да гары. [15,с. 118]
Гора мае чубатае: ніхто мяне не сватае [14,с.203].
Дзе быў, там няма [15,с.11].
Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш [15,с.105].
Другіх слухай, а сваім розумам жыві [12,с.120].
Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць [14,с. 81].
Дыму без агню не бувае! [14,с.58].
Жывём, хлеб жуём [16,с.33].
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! [12,с.90].
Ілбом (галавой) сцену не праб'еш! [16,с.119].
Калі хата гарыць, не да пацераў [12,с.141].
Каса на камень найшла [14,с.198].
Кашы маслам не сапсуеш [14,с.209].
Клін клінам выбіваюць [15,с.93].
Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць [12,с.53].
Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе [14,с.211].
Куды ні кінь - клін! [14,с.246].
Ласы на чужыя каўбасы. [14,с. 35].
Лепей буць воўкам, як авечкай [16,с.78].
Лепей нічога, чым благога [15,с.173].
Лепш позна, чым ніколі [14,с.159].
Лета год корміць. [14, с.68]
Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць [15,с.87].
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць! [12,с.30].
Людзям не завяжаш языко?. [15,с. 118]
Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам а?ца [16,с. 71].
Малы жук, ды - вялікі гук. [14, с. 121]
Мая хата з краю, нічога не знаю [14,с.64].
На злодзеі шапка гарыць [14,с.59].
На тое і лавец, кеб рыба не драмала! [14, с. 96];
Не дражні ліха, пакуль ціха [15,с.123].
Не злавіла - не кажы, што злодзей! [16,с. 28].
Не ўтыкай нос, куды не просяць (не трэба)! [15,с. 96]
Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным. [15,с. 71].
Пад ляжачы камень вада не цячэ [12,с.158].
Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб [12,с.163].
Пажывём - пабачым [16,с.213].
Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей [14,с.148].
Сабака брэша - вецер носіць [12,с.179].
Сарока на хвасце прынесла [14,с.176].
Свая сарочка бліжэй да цела [14,с. 46].
Свет не без добрых людзей! [12,с.184].
Сцерпіцца - злюбіцца [16,с.69].
Такого цвету - па ўсяму свету [14,с. 37].
У нашага Лявона на ўсё свае законы [14,с.227].
У руках цэп, у зубах хлеб [14,с.241].
У чужое просо не ўтыкай носа. [14,с. 14]
Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! [12,с.235].
Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць. [15,с. 67]
Чыя б кароўка мычала, а твоя маўчала [15,с.111].
Яблыкі з адной яблыні і недалёка падаюць [14,с.201].
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Творческий путь белорусского писателя И. Мележа. Социально-психологическое исследование жизни белорусских крестьян в эпоху перехода к коллективному хозяйству в трилогии "Полесская хроника". Особенности изображения человеческих характеров в романе.
реферат [32,5 K], добавлен 06.06.2015Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011