Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі

Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.03.2010
Размер файла 100,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

3. Словазлучэнні з указальнымі займеннікамі адлюстраваны ў наступных прыкладах: той шчаслівец (Тваран.; 136), гэта шчасце (Гудк.; 78), той шчаслівы астравок (Кан.; 119), гэткай малілася долі (Ян.; 189), гэта доля мая (Ян.; 187), вось гэтую зіму (Лось; 139), вось думнік-лёс (Ян.; 228).

4. Разгледжаныя лексемы спалучаюцца з азначальнымі займеннікамі: кожны ціха радуецца (Карж.; 140), усе, што долі просяць (Бар.; 106), шчасная за ўсіх (Лось; 74), кожны сам сабе няшчасце напрарочыць (Дар.; 10).

5. Зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі словазлучэнняў, што ўваходзяць у канцэптуальнае поле шчасце, са зваротным займеннікам: сябе дзеля шчасця не зберагу (Гудк.; 110), я на сябе, шчаслівую, гляджу (Бар.; 590), уяўляла шчаслівай сябе (Гудк.; 35), сябе я адчула шчаслівай (Гудк.; 116).

6. Выяўлены частотныя выпадкі словазлучэнняў з адноснымі займеннікамі: хто мне шчасця хацеў (Ян.; 75), чый лёс захапляючы і горкі (Карж.; 149), якое тут шчасце (Карж.; 16).

7. Словазлучэнні з пытальнымі займеннікамі ілюструюцца адзінкавымі прыкладамі: каму пакоры доля не дала?(Карж.; 23), дзе наша доля? (Б.-Загн.; 203), якому шчасліваму лету…? (Ян.; 200).

8. Зафіксаваны толькі адзіны выпадак словазлучэння з няпэўным займеннікам: нехта шчасце адабраў (Багд.; 16).

9. Словазлучэнні з адмоўнымі займеннікамі: нашага шчасця не зычыць нікому (Карж.; 140), ніхто не навяшчуе шчасных дзён (Ян.; 217).

У выніку аналізу прыведзеных прыкладаў можна адзначыць, што словазлучэнні канцэпту шчасце з асабовымі і прыналежнымі займеннікамі складаюць абсалютную большасць (72 %). Гэты факт можа пацвярджаць думку пра тое, што шчасце з'яўляецца асабістым, чалавек перажывае (альбо не перажывае) яго сам, успамінае пра свае ўласныя адчуванні, што выяўляецца праз пераважнае ўжыванне асабовых і прыналежных займеннікаў.

ВЫВАДЫ

Падагульняючы вынікі раздзела, трэба звярнуць увагу на тое, што лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ? словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант яго наяўнасці.

Лексемы лёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб'ект (81% ад агульнай колькасці) або як суб'ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можа ўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.

Вялікая колькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасце можа сведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне да шчасця.

Лексема шчасце спалучаецца з прыметнікамі ўсіх разрадаў (якаснымі, адноснымі і прыналежнымі). У колькасных адносінах на якасныя прыметнікі, што спалучаюцца з лексемай “шчасце”, прыпадае 87% адзінак нашай картатэкі. Гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў апісаць, ахапіць шчасце цалкам, назваць яго якасці і асаблівасці. У адносінах да лексемы шчасце пераважна выкарыстоўваецца характарыстыка гранічна высокай ступені яго праяўлення. Мажліва, гэта выяўляе жаданне аўтараў узмацніць значэнне ключавога слова.

Лексічнае акружэнне канцэпту шчасця прадстаўлена вялікай колькасцю займеннікаў. Трэба адзначыць, што з разгледжанымі лексемамі суадносяцца займеннікі ўсіх разрадаў. Аднак словазлучэнні лексемы шчасце з асабовымі і прыналежнымі займеннікамі складаюць абсалютную большасць (72 %).

III. Вобразна-выяўленчы патэнцыял канцэпту шчасце ў мове паэзіі

3.1 Вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце

Пад вербальнай рэалізацыяй канцэпту шчасця разумеем сукупнасць лексем, што ўваходзяць у канцэптуальное поле шчасце.

Вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце, выяўленыя намі ў працэсе аналізу твораў сучаснай жаночай паэзіі, у колькасных адносінах размяжоўваюцца наступным чынам:

1. Самую вялікую групу прадстаўляе лексема “шчасце” (усяго 403 адзінкі), якая прэзентавана назоўнікам (быліна шчасця (Ян.; 276), поўнае шчасце (Бар.; 90), прыметнікам (дуб няшчасны (Карж.; 44), твар шчаслівы (Бар.; 137), прыслоўем (шчасліва разглядаю (Ян.; 157), шчасна азірнецца (Дудз.; 87), дзеясловам (раптам пашчасціць (Дудз.; 74).

2. Другой па частотнасці ўжывання з'яўляецца лексема “лёс” (усяго 54 адзінкі). Прычым яна прадстаўлена выключна назоўнікам.

3. У даследаваным матэрыяле выяўлена 36 выпадкаў перадачы канцэпту шчасце праз лексему “доля”.

4. Лексема “радасць” ахоплівае 25 адзінак, якія з пункту гледжання часцін мовы прадстаўлены назоўнікамі (радасць і гаркота (Ян.; 56), радасць хвілін (Ян.; 203), прыметнікамі (радасныя радзіны (Рубл.; 205), радасны палон (Ян.; 205), дзеясловамі (ціха радуецца (Карж.; 140).

5. “Удача” як кампанент канцэпталагічнага ядра “шчасце” перадаецца 6 лексемамі: а хто займеў такую вось удачу (Карж.; 13); лягуць шчыльна журба і ўдача (Ян.; 137); плачу за горкую ўдачу расянай кропелькай віна (Бар.; 137); выпырхне вясёлкаю ўдача; такая вось няўдача - згубіла чаіца дзяцей (Карж.; 34); на шлях няроўны азірнуся і на ўдачу мімаходзь (Бар.; 137).

6. Выяўлены адзіны выпадак ужывання лексемы “пашэнціць” (пашэнціла - пазбег скаварады (Карж; 103).

Больш падрабязна вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце прадстаўлены ў выглядзе табліцы (гл. ДАДАТАК).

Лексема “шчасце” ўжываецца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб'ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”. Такая канструкцыя перш за ўсё выражае інтэлектуальную прымету (“вельмі добра, прыемна”):

Я ў тым шчаслівая, напэўна, што не выходзіла адсюль (Ян.; 75);

Я рада, што праз груд гадоў не развучылася смяяцца (Ян.; 79).

Акрамя станоўчай ацэнкі, якая выражаецца сродкамі аб'ектнай часткі, сцвярджаецца таксама адмоўная адзнака адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”. Часта ў склад прэдыката ўводзіцца ўказанне на таго, хто з'яўляецца ініцыятарам дзеяння) падзеі шляхам выкарыстання прыналежных займеннікаў (“маё, тваё, наша і г.д. шчасце”):

Доля мая - нібы гронка любові (Ян.; 257);

Гэта доля мая - песня, сцежка, трывога (Ян.; 187).

Лексема “шчасце” ў саставе пабочнага слова (“на шчасце”) так, як і прэдыкатыўная частка, у першую чаргу здольна перадаваць станоўчую ацэнку выказвання таго, хто гаворыць:

Песні яшчэ не ўсе, на шчасце, перапеты (Карж.; 36);

Ах, на шчасце, яшчэ не ўсохла балота (Ян.; 222);

На шчасце, не ўсе дарогі валакуцца ў зманашаны Рым (Ян.; 32).

Блізкім па семантыцы і будове з'яўляецца зварот “на радасць” (У гэтай кватэры, на радасць, ёсць боль, што завецца зямлёй (Ян.; 32). Такая канструкцыя можа ўскладняцца наяўнасцю займенніка, які ўказвае на носьбіта шчасця (на наша шчасце (Лось; 31). Распаўсюджаны пабочны зварот, у якім рэалізуецца лексема “лёс”. Будова такой пабочнай канструкцыі ажыццяўляецца па схеме: “дзякаваць + каму” (дзякуй лёсу, ёсць азёрны час; дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку (Ян.; 20). Семантыка такого звароту выражаецца ў задавальненні, выказванні падзякі за удалы зыход падзей.

Значэнне шчасця з пункту погляду крыніцы яго месцазнаходжання з'яўляецца, відавочна, вынікам метанімічнага пераносу назвы душэўнага стану на прычыну, якая яго выклікае. Псіхалагічна сукупнасць станоўчых эмоцый, якая прыносіць суб'екту перажыванні шчасця, бліжэй за ўсё да пачуцця кахання. Напэўна, менавіта таму шчасце атаясамліваецца з найбольш інтэнсіўнай крыніцай:

Каханне - шчасце, працяг жыцця (Бар.; 230);

Быць лёсам хацела тваім і дзяліць з табой шчасце і гора (Сад.; 5);

Нямнога шчасця для дваіх; з табой не было шчасця, а без цябе і жыць не варта (Бар.; 18);

Поўнюся сонечным зайчыкам шчасця - чуць цябе, бачыць (Паўл.; 79).

Прыметнік “шчаслівы” абазначае якасць, якая працякае ў часе альбо перадаецца як аднамомантны якасны стан, перажыванне эмоцыі шчасця непрацяглы час:

Шчаслівы міг хады сярод дзяцей (Гудк.; 159);

У колераў шчаслівая сустрэча (Тваран.; 118);

альбо як якасць, што знаходзіцца па-за часам:

Шчасліваму і гора дапаможа (Бар.; 72);

Шчаслівая хаджу (Ьар.; 90);

Да шчасця дажылі (Лось; 75);

Жыць шчасцем (Дудз.; 12).

Большая частка лексікаграфічных тлумачэнняў прыметніка “шчаслівы”, перыфразы з імем “шчасце” - які валодае шчасцем (на ўсіх каменьчыках звінеў сваёй бяздумнасцю шчаслівы (Багд.; 44), які выражае шчасце (прыкрыю твар шчаслівы рукавом (Бар.; 13), поўны шчасця (неабдымным, немінучым сэрца шчасцем надзяляй (Лось; 106), душа ад радасці пяе (Лось; 139),які прыносіць шчасце (Выбрала зайздросную долю - пад шчаслівай сасной нарадзіцца (Б.-Загн.; 60), мне на шчасце колас дай (Ян.; 74).

Прыметнікі семантычна могуць залежыць ад суб'екта-асобы (альбо адушаўлёнай асобы), якая здольная перажываць шчасце і якой можа спрыяць удача: Якія зараз дзеці вырастаюць! Народжаныя ў шчасці, дабрыні (Лось; 74); Я ціхага шчасця хацела (Гудк.; 68).

Асаблівасцю якаснага прыметніка “шчаслівы” з'яўляецца тое, што ён можа ўтвараць ступені параўнання: простая вышэйшая (шчаслівейшая між паэтак (Рус.; 43), дзевачка шчаслівейшая (Сільн.; 30), ты стаў дасведчанней сягоння, а шчаслівейшы быў учора (Мац.; 231), а таксама складаная найвышэйшая ступені параўнання (нават самая ў свеце шчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99).

Прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца з інфінітывам “быць шчаслівым” або з іншымі дзеяслоўнымі формамі:

Хачу шчаслівай быць, шчаслівай;

Я буду доўга тут шчаслівай; дзіўна;

Каб была я нешчаслівай.

Субстантываваны прыметнік шчаслівы характарызуе суб'екта, здольнага перажываць пэўныя эмоцыі (Я да шчасця імкнуся (Карж.; 63), з прадчуваннем шчасця прачынацца (Дан.; 11). Пры азначэнні прыметнікам “шчаслівы” імёнаў прадметаў і з'яў семантычны перанос рухаецца ў напрамку ад суб'екта да аб'екта, ад душэўнага стану да прычын, што яго выклікаюць (шчаслівая, што да лятункаў прыкута (Дудз.; 24), я буду доўга тут шчаслівай святлом узгоркаў і раўнін (Ян.; 41), голас сэрца на Радзіме шчаслівы (Ян.; 46).

Шматлікія прыклады раскрываюць месца, час, дзе і калі суб'ект быў ці будзе шчаслівы:

Ужо не помню дзён сваіх шчаслівых (Роўда; 5);

Шчасце, што адкладзена на потым (Дудз.; 134);

Я за плячыма маю трохі шчасця (Ян.; 89);

І быў бы шчасны наш куток (Лось; 156);

Пад ссохлым лістом задрамала маё павуціннае шчасце (Рублю.; 100);

Ляцець, ляцець няма куды, акром шчаслівага - дахаты (Бар.; 45).

Значэнне “шчасце-ўдача” - гэта якасць знешніх у адносінах да суб'екта акалічнасцей, што выражаецца ў канкрэтных прадметах. Такія прадметы можна назваць сімваламі, гэта абазначае, што за імі ў народнай свядомасці замацавалася непасрэдная сувязь з удачай (Зычліва знайсці падкову шчасця заклікала (Лось; 65); Хай вам шчасціць знайсці падкову (Лось; 65); А чаркі не адной на шчасце не разбіта (Ян.; 192).

Паралельна з агульнавядомымі сімваламі шчасця выкарыстоўваюцца і індывідуальна-аўтарскія: Мне на шчасце колас дай (Ян.; 74). Для перадачы значэння шчасця-ўдачы выкарыстоўваюцца лексема “шчаслівіца/шчаслівец” (нават самая ў свеце шчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99); шчаслівіца, я помню промні рук (Ян.; 34); той шчаслівец не ўчуе шолаху (Тваран.; 136).

Прыметнік “шчаслівы” частотна выступае азначэннем да слова “каханне”. “Шчаслівае каханне” - гэта каханне ўзаемнае:

І будзе ў нас шчаслівае бяссонне, і толькі нам належыць гэты свет (Гудк.; 75);

Каб сыгралі п'есы пра шчаслівае каханне (Рубл.; 20);

Я табой закуты ў звенні, калі ёсць ланцуг шчаслівы (Багд.; 32);

Каб жыць адзіным шчасцем і каханнем (Мац.; 231);

І заміраюць шэпты шчаслівых і зняможаных каханкаў (Сап.; 776).

Прыметнік няшчасны перадае іншую сітуацыю: безадказнае каханне прыносіць пакуты і ўяўляецца нешчаслівым:

Тут не самагубства з-за няшчаснага кахання (Сом; 77);

Лепш нешчаслівай быць з табою, чым нешчаслівай без цябе (Б.-Загн.; 213).

Вербальныя рэалізацыі канцэпту “шчасце” прадстаўлены таксама дзеясловам “шчасціць”. У разгледжаным матэрыяле зафіксавана форма незакончанага (зычліўцы дарагія, хай вам шчасціць знайсці падкову (Лось; 65) і закончанага трыванняў (раптам пашчасціць - яшчэ раз палюбіш (Дудз.; 74).

Такім чынам, мы прыйшлі да наступных высноў: 1) лексема “шчасце” можа ўжывацца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб'ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”, якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае таксама адмоўную адзнаку адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; 2) прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца ў складзе інфінітыва “быць шчаслівым”; 3) частотны зварот, з лексемай “лёс” (“дзякаваць + каму”), які мае значэнне `быць удзячным за ўдалы зыход падзей; 4) у народнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць на наяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так і індывідуальна-аўтарскімі.

3.2 Аналіз вобразнага кампанента канцэпту шчасце

Акрамя разнастайных канататыўных адценняў, паняційнае ядро канцэпту акружана мноствам метафарычных асацыяцый. Пры аналізе канцэпту гэтыя асацыяцыі неабходна ўлічваць, бо яны ўяўляюць сабою зрокавае мадэляванне пачуццёва неўспрымальных сутнасцей. Набор метафарычных асацыяцый, які існуе ў грамадскай свядомасці, адлюстроўвае этнакультурную спецыфіку соцыума - яго менталітэт [23; 198].

Семантычнае апісанне імёнаў эмоцый - шчасце ўяўляе сабой разнавіднасць перш за ўсё эмацыянальнага стану - звязана са значнымі лексікаграфічнымі цяжкасцямі, галоўным чынам з прычыны недаступнасці для непасрэднага назірання і вымярэння пачуцця. Гэта выклікае неабходнасць прымянення ўскосных прыёмаў тлумачэння, асноўнымі з якіх з'яўляюцца сэнсавы і метафарычны.

Аналіз вобразнага кампанента канцэпту шчасця можна праводзіць па некалькіх параметрах: ступені спецыфічнасці/універсальнасці канкрэтных спосабаў метафарызацыі, іх частотнасці, па тыпу “дапаможнага суб'екта” - прамога, невытворнага значэння лексічнай адзінкі, да якой прыпадабняецца шчасце, па ступені выражанасці. Важным з'яўляецца прысутнасць у тэксце прамога параўнання шчасця з прадметам, з'явай, істотай альбо магчымасць узнавіць названыя параўнанні па ўскосных прыкметах іх спалучальнасці з іншымі лексемамі.

Часцей за ўсё шчасце, як і ўсе эмоцыі ў цэлым, прыпадабняецца да нейкай вадкасці, што цячэ, запаўняе чалавека знутры, якой ён поўніцца, якую ён прагне паспрабаваць:

Каб трывозе і шчасцю злівацца бясконца (Рус.; 41);

Хлынуў шчаслівай стомай (Паўл.; 66);

Крышталём пацячэ маё шчасце па нябеснай халоднай шчацэ (Шк.; 68);

Маладое, трывожнае шчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39);

І глыток галодны шчасця. Паспрабую. Паспрабую (Ян.; 223);

Поўнюся сонечным зайчыкам шчасця - чуць цябе, бачыць (Паўл.; 79);

Збірацца па кроплі яна пачала на донейку шчасця (Карж.; 109);

Поўняцца шчасцем наіўным імгненні (Дудз.; 92);

І чужога шчасця кропля апякла да дна душу (Ян.; 62).

Частотнай з'яўляецца персаніфікацыя шчасця, долі, лёсу - яны могуць дзесьці жыць, ісці або бегчы, спаць, вітаць чалавека або падманваць яго, кіраваць чалавекам або служыць яму, надзяляць яго падарункамі:

Наша шчасце слізгаецца, падае (Карж.; 62);

Прыйдзе шчасце к сіраціне (Карж.; 52);

Хай нам паслужыць шчасце (Ян.; 240);

А радасць гэтак лёгка спудзіць (Мац.; 234);

Пад ссохлым лістом задрамала маё павуціннае шчасце (Рубл.; 100);

Паміж сценкамі і шчасце і гора на тым самым паверсе жывуць (Багд.; 53);

На тонкіх нагах непрыгожае шчасце прыбегла, запыхаўшыся, на абцасах (Багд.; 36);

Выпырхне вясёлкаю ўдача (Ян.; 109);

Каму ж пакоры доля не дала (Карж.; 23);

Мне праніклівасць доля дала (Карж.; 66);

Журавінавым болем прабілася шчасце (Ян.; 222);

Незавершанасць нашага шчасця на паўкроку замерла (Карж.; 123);

Даў талент лёс (Багд.; 26);

Наш лёс нашых коней запрог (Б.-Загн.; 200).

Да гэтай групы варта аднесці адзінкі, якія люструюць уяўленні паэтак пра тое, што шчасце мае ўзрост:

Сталае шчасце, што табе трэба, каб засталося і не пакідала (Бар.; 84);

Маладое, трывожнае шчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39).

Дастаткова частотныя зааморфныя і батанічныя метафары:

Шчасліва стомленай згубіцца жывым сцяблом у збажыне (Б.-Загн.; 155);

Доля мая - нібы гронка любові (Ян.; 257);

Запозна радасць, як даспелы яблык (Ян.; 89);

Поруч шчасце, як галінка з плодам (Бар.; 97);

Шчасце салоўкам плача ў лісці (Бар.; 69);

І лісце, і шчасце - на тло (Рубл.; 100);

Быліна шчасця ломіцца ў акно (Ян.; 267);

Мне на шчасце колас дай (Ян.; 74);

Калі трымціць душа на тонкай гольцы шчасця (Ян.; 64);

Кветкі ўсе шчасліва-белыя (Ян.; 266);

Упляліся ў ваш балесны лёс шыпы і ружы (Ян.; 111);

Звязаны снопікам нашыя лёсы (Карж.; 39);

Дуб няшчасны (Карж.; 44).

Нярэдка шчасце прыпадабняецца да святла - яно свеціцца, пераліваецца, падобна гаручаму рэчыву - гарыць, грэе. Адзначаная якасць можа адрознівацца па ступені сваёй праяўленасці. Так, шчасце, радасць, удача могуць саграваць чалавека знутры, асвятляць шлях, але іншы раз гарачыня ад іх можа быць такой моцнай, што “плавіць” наваколле:

Што за вогненнае шчасце (Ян.; 209);

Там свет ад шчасця неразумных (Дан.; 28);

Светлай радасцю маёй сагрэўся белы дзень (Б.-Загн.; 208);

Свет для шчасця не заслонены (Ян.; 205);

Ад шчасця плавіўся сусвет (Рус.; 39);

Толькі днець пачало над доляй (Мац.; 232);

Быццам змрок расхінае святлістая доля сама (Мац.; 231);

Лёсу прамяністага яго той не міне (Лось; 26);

Свеціцца ціха-шчасліва праз снег (Ян.; 256).

Шчасце прыпадабняецца да сонца або месяца:

Засвеціць шчасця месяц (Ян.; 54);

Поўнюся сонечным зайчыкам шчасця;

Ветлым сонцам ці шчасцем сагрэты (Ян.; 42);

А гэты дзень, высокі і шчаслівы, як сонца над зямлёю ўздыму(Ян.; 146).

Рэдкія параўнанні з паветрам, якім можна дыхаць:

Дыханне шчаслівага дня (Ян.; 203);

Як лёс праз сівізну - тваіх гадоў дыханне (Ян.; 197) альбо з дымам:

Што шчасце? Ачмурэння едкі дым (Дудз.; 80);

А шчасце не заўсёды дым (Дар.; 15).

Як вынікае з паэтычных тэкстаў, шчасце можна аддаць, падзяліць, забраць, украсці, забіць:

Быць лёсам хацела тваім і дзяліць з табой шчасце і гора (Садко; 5);

Што нарабілі? Шчасце забілі (Гудк.; 123);

Дай жа мне шчасцейка на развітанне (Ян.; 189);

Я не кінуся шчасце шукаць (Ян.; 186);

Забівалі людзей багатых, каб людзям бедным шчасця даць (Рубл.; 60);

Жыццё навучыць свайму закону: чужога шчасця не выкрасці (Рус.; 31);

Не заву безмяцежнага шчасця (Бар.; 58);

Наклічу радасць выпадкова (Ян.; 72);

Каб шчасце ў каханні набыць (Гудк.; 86);

Там мама родная і тата мне шчасце-долю здабылі (Роўда; 3);

Сустрэнеш у нас ты і шчасце сваё і каханне (Багд.; 12);

Крычыце, што нехта шчасце ў вас адабраў (Багд.; 16);

кінуць лёс на лязо нажа (Б.-Загн.; 198);

Высокае шчасце здабыта (Лось; 62);

Хто займеў такую вось удачу (Карж.; 37);

Вазьму свой лёс і перайначу (Ян.; 13).

У шчасця можна пабыць у гасцях, ашукаць яго:

Як шчасце маё ашуканае, салоўкам плача ў лісці (Бар.; 69);

Знаю: долі мне не абхітрыць (Ян.; 254);

Сёння мы ў шчасця ў гасцях (Мац.; 239).

Зрэдку шчасце можа параўноўвацца з марамі, сном:

Чамусьці ля ног паэта мне марыць толькі аб шчасці (Карж.; 6);

Ён стаў шчаслівым забыццём (Ьар.; 144);

Пайду дарогай снегавою на мроях шчасця варажыць (Бар.; 76);

З ім сны твае шчаслівы след кладуць (Дудз.; 22);

Толькі ў марах да шчасця мкнеце вы душы свае (Багд.; 11), а таксама з прадчуваннямі, уяўленнямі:

Так яна шчасце сваё уявіла (Ян.; 44);

У прадчуванні шчасця зноў жыву (Бар.; 46);

Уяўляла шчаслівай сябе (Ян.; 24);

З прадчуваннем шчасця прачынацца (Дан.; 11);

Шчаслівым уяўляю сына (Гудк.; 169);

Я надзеі знасіла на шляху да нязбытнага шчасця (Карж.; 34),

Зрэдку сустракаюцца параўнанні шчасця з зачыненымі на замок дзвярыма:

Хоць і знаю: закрыліся дзверы, за якімі шчаслівыя мы (Карж.; 22), з тканінай:

Блаславілі і долю саткалі (Ян.; 136),

з мелодыяй:

Варта пераняць хоць бы нотку шчаслівага зыку (Карж.; 70),

з выбухам:

А ў фіялетавай выбухне лёс (Ян.; 106),

аковамі, ланцугом, палонам, катаргай:

Мы зрадніліся, спазнаўшы шчаснай катаргі работу (Ян.; 237);

Застаюся без шчасных акоў захаплення, святла і дабра (Дудз.; 127);

Гудзе любові крылле, шчаслівы славячы прыгнёт (Ян.; 97);

Я табой закута ў звенні, калі ёсць ланцуг шчаслівы (Багд.; 32);

Забаронены мне твой радасны палон,

транспартным сродкам:

І жоўты сцелецца агонь пад колы лёсу (Ян.; 237),

хваробай:

Я ад шчасця лекаў не знаю (Ян.; 234);

Даўнім шчасцем баліць (Дудз.; 151).

Шчасце ўяўляецца нечым крохкім, лёгкім, што можна разбурыць, парушыць:

Чужы агонь лаўлю ў акне і шчасце крохкае лілею (Ян.; 70);

З дрогкай радасцю бяссоннай (Ян.; 92);

Шчасце трапяткое (Дар.; 29);

Задрамала маё павуціннае шчасце (Рубл.; 100);

І шчасця твайго не парушу (Ян.; 134).

Шчасце (паводле ўяўленняў паэтак) можа пакінуць свой след, адбітак:

З ім сны твае шчаслівы след кладуць (Дудз.; 22);

Адбіўся твой глыбінны лёс (Ян.; 169);

На твары - шчасця зведанага след (Карж.; 68);

Мой адбітак шчасця на здымку (Ян.; 275),

яно мае межы:

За тыя старыя межы, што зваліся кімсьці шчасцем (Сом; 70).

Частотна шчасце асацыіруецца з грашыма, матэрыяльным забеспячэннем, маёмасцю:

А лёсу пятачок (Ян.; 107);

Быццам шчасця не займала (Ян.; 65);

Жорсткага шчасця цаною перад любоўю маёю (Ян.; 32);

Адкуль было відаць, што шчасце - апошні ў кішэні пятак (Багд.; 54);

Забыць, што шчасце не коштуе (Дар.; 28);

Каб людзям бедным шчасця даць (Ян.; 39);

Скупы на радасць дзед той быў).

Чалавек можа валодаць (або не валодаць) правамі на шчасце:

Я шчаслівыя маю правы (Ян.; 174);

Маем на шчасце правы (Ян.; 103);

Ці ж я пачвара? Ці ж я на шчасце правоў не маю? (Рубл.; 56).

Для жанчын-паэтак важнай рэччу з'яўляецца сям'я, дзеці, таму ў іх паэзіі сустракаюцца наступныя параўнанні, звязаныя са шчасцем:

гордае шчасцейка - мая сямейка (Ян.; 157);

на станцыю, дзе шчасце мацярынства ўжо прывёў мяне жаночы лёс (Сільн.; 72);

матуля шчаслівая сыну гатуе яечка ўсмятку (Б.-Загн.; 85);

такая вось няўдача: згубіла чаіца дзяцей (Ян.; 81).

Шчасце ў паэзіі можа выступаць у выглядзе з'яў прыроды, іх праяў (Хлынуў шчаслівай стомай (Дудз.; 133); Выпырхне вясёлкаю ўдача (Ян.; 109).

Нярэдка сустракаецца смакавая метафара:

Гады сумесныя, а шчасце здалося посным - не спажыць (Карж.; 106);

З гарчынкай шчасця на губах (Ян.; 71);

Усё ў адным шчасліва-горкім сэрцы (Ян.; 46);

Плачу за горкую ўдачу расянай кропелькай віна (Ян.; 13).

Частотныя параўнанні шчасця, долі, радасці з дарогай або шляхам:

Шлях маёй споўненай долі (Б.-Загн.; 203);

На шчасным віражы (Ян.; 234);

Сцежкі наша доля не мыляе (Ян.; 137);

На шляху да шчасця (Дудз.; 133);

Шчаслівае дарогі вам і долі (Ян.; 45);

Мы сцежку выбралі сабе як долю (Ян.; 145);

Не размяняць ні сцежкі і ні долі (Ян.; 144);

Надзеі згубіла на шляху да шчасця (Дудз.; 133).

Такім чынам, можна канстатаваць вялікую колькасць разнастайных вобразаў, звязаных з уяўленнямі пра шчасце. Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых і зразумелых (прыпадабненне да вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне да свету і паветра, вобразы, звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым), а таксама індывідуальна-аўтарскіх наватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавых зносінах і апісаннях шчасця (параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, ежай і харчаваннем, шляхам і дарогай).

3.3 “Крыніцы” шчасця паводле паэтычных твораў

Як сведчыць прааналізаваны матэрыял, “жаночае” шчасце ранжыруецца ў залежнасці ад мяркуемага месцазнаходжання вытокаў шчасця. Шматлікія прыклады сцвярджаюць крыніцу шчасця па-за суб'ектам. Шчасце - сума розных задавальненняў, што прыносяць радасць і адрозніваюцца паміж сабой толькі інтэнсіўнасцю. Адпаведна шчасце супрацьстаіць няшчасцю як гору і пакутам:

У вялікім сваім, дабрабытнейшым шчасці (Дар.; 18);

Неабдымным, немінучым сэрца шчасцем надзяляй (Лось; 106);

Дзе ад шчасця плавіўся сусвет (Рус.; 39);

І вось у гэтую зіму душа ад радасці пяе (Лось; 139).

Прааналізаваны матэрыял сведчыць, што крыніца шчасця можа знаходзіцца па-за воляй і намаганнямі чалавека. Гэта абумоўлівае адносіны да шчасця як да нечага дадзенага, прадвызначанага чалавеку зверху:

Я так цяпер удзячна лёсу за міг жыцця, за сэнс жыцця (Ян.; 75);

І шчасця міг і здзек павінна ўспрымаць я такім - якое ёсць (Карж.; 45).

Паводле жаночых уяўленняў, як сведчыць матэрыял, шчасце - свабода ад пакутаў цела і душы, што прыносіць задавальненне і спакойны, роўны настрой. У гэтым выпадку шчасце, па сутнасці, раўназначнае да не-няшчасця:

Дык шчасным будзь хоць раз на роўнай ноце (Ян.; 231);

Вусны свецяцца ціха-шчасліва праз снег (Ян.; 256);

Я ціхага шчасця хацела (Гудк.; 68);

І кожны ціха радуецца ўпотай (Карж.; 140);

Лёс прыбярог нам спакойнае шчасце такое (Рус.; 34);

Незямныя шукалі шляхі і хацелася шчасця зямнога (Гудк.; 14);

Светлай радасцю маёй сагрэўся дзень (Б.-Загн.; 208);

Не заву безмяцежнага шчасця (Ян.; 23).

Крыніцай шчасця, паводле паэтычнай моўнай свядомасці, могуць выступаць такія паняцці, як маладосць (Маладая, шчасліва жонка (Бар.; 39), свабода (Ужо непадуладная нікому, праз адзіноту, смутак і знявер вяртаюся, шчаслівая, дадому (Бар.; 80), род заняткаў чалавека (Шчаслівы чалавек - геолаг; няшчасны чалавек - анколаг (Лось; 136), Знала: праца ратуе ў бядзе (Гудк.; 78), Сябе аддаць шчаслівай працы (Карж.; 41), Павінны зямлю сваю працай і словам услаўляць, каб шчасліва глядзець з-пад павек (Багд.; 27), сям'я і дзеці (Шчаслівы міг хады сярод дзяцей (Лось; 24), Займеў сям'ю, жыве мо і шчасліва (Дудз.; 99), каханне: Каханне - шчасце, працяг быцця (Бар.; 30), І праз душу душою прарасці, каб жыць адзіным шчасцем і каханнем (Дудз.; 12), Словы шчасця:”Кохаю. Страждаю” (Лось; 107), Жанчыне вялікае шчасце - адзінага ў свеце любіць (Ян.; 24); любоў да Радзімы: А голас сэрца на Радзіме шчаслівы, шчыры і глыбокі (Роўда; 5), Ах, Беларусь, мая ты доля, мая сляза і пацалунак (Лось; 66), Хай вас цяпло Радзімы саграе (Лось; 136).

Многія паэткі разумеюць шчасце як магчымасць задавальняцца агульначалавечымі каштоўнасцямі: здароўем, прыродай - тым, што ў нас ёсць і што мы не цэнім, пакуль яно ёсць:

Але якое шчасце, што на даляглядзе, побач працуеш (Б.-Загн.; 94);

Я буду доўга тут шчаслівай святлом узгоркаў і далін (Ян.; 41);

Мераць сваё шчасце вусікамі і барадавачкамі гурочка (Б.-Загн.; 230).

Трэба заўважыць, што аб “простым шчасці” разважаюць тыя, каго яно наўрад ці задаволіць: паэткі, дзеля якіх задавальненне жыцця - найперш у творчасці.

Часам у якасці шчасця прымаецца жыццё само па сабе:

Жыццё - выпрабаванне і шчасця міг (Гудк.; 133);

Дзіцятка, на шчасце займаецца дзень (Кан.; 45).

Шматлікія прыклады сцвярджаюць: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце - сістэма ўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека. Так, шчасце можа разглядацца як рэалізацыя чалавекам сваіх талентаў і магчымасцей, паразуменне з боку іншых людзей:

Ён да сваёй дабраўся вышыні і вышынёю гэтаю шчаслівы (Бар.; 30);

Сказаць і пачуць - гэта шчасце, бадай (Карж.; 168).

Выразным суб'ектна-арыентаваным разуменнем шчасця з'яўляецца мадэль няведання, згодна з якой шчаслівым можна быць толькі з прычыны адсутнасці інфармацыі сувязі са светам:

Там свет ад шчасця неразумных (Дан.; 28);

Калісьці бег ручай бурлівы, на ўсіх каменчыках бурліў сваёй бяздумнасцю шчаслівы (Багд.; 44);

Яны шчаслівыя, дзеці прыроды, бо не чытаюць і не думаюць (Гудк.; 120).

Сэнс жыцця існуе, яго знаходзіць сам чалавек, гэта значыць чалавек у стане сам спасцігнуць і здабыць сабе шчасце:

Высокае шчасце здабыта зямлі, чалавеку і промням (Лось; 62);

Тут мама родная і тата мне шчасце-долю здабылі (Роўда; 3);

Высокае шчасце здабыта зямлі, чалавеку і промням (Лось; 62).

Трэба адзначыць існаванне прамежкавых поглядаў: часта чалавек не ўсведамляе прычыны свайго шчасця, яго вытокаў: Я аднаго ўявіць не ўмею: хаджу шчаслівая пры чым? (Бар.; 78) альбо не можа апісаць свае ўласныя перажыванні, свой стан: Паміж няшчасных і шчаслівых якая я? (Ян.; 187), Гады адляталі рыскамі, шчасліваю ці была? (Бар.; 78).

Частотныя прыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нешта несапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху:

Свет сярдзіты рэдка песціць шчасцем, а знябыты ў ім не бачыць злосці (Бар.; 50);

У свеце шчасця можна не займець, затое ў ім адчайнай скрухі мора (Бар.; 82);

Вось гэтым шчасцем камарыным: нібыта ў днях і не было (Ян.; 27);

Што шчасце? Ачмурэння едкі дым! (Дудз.; 80).

Усвядоміць сваё шчасце можа толькі той чалавек, які некалі перажываў няшчасце, гора. Такім чынам, можна выдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькі тады, калі яму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны:

За радасцю часта прыходзіць бяда (Бар.: 168);

Шчасліваму і гора дапаможа (Бар.; 72);

Ён табою шчаслівы і табою балючы (Карж.; 69);

Ён быў тады маёй пакутай, ён стаў шчаслівым забыццём (Бар.; 144);

Шчасце штукуе між намі бяду (Д. Б-Загн.; 164).

Прааналізаваны матэрыял сведчыць, што ў народнай свядомасці бытуе думка пра нежаданне чалавека, які адчувае сябе шчаслівым, расказваць пра свой стан, “хваліцца”. Наадварот, такі чалавек імкнецца “схаваць” свае пачуцці. Частотныя прыклады ілюструюць вышэйназваную думку:

Толькі свой погляд шчаслівы ты ўсё-ткі прыхавай (Карж.; 117);

Як патрабуе этыкет адводжу позірк сарамлівы (Бар.; 49);

І кожны ціха радуецца ўпотай (Карж.; 140);

Я радасць хаваю ў дароных рамонках (Дудз.; 92);

Тут не хваляцца шчасцем: як жывецца жывуць (Ян.; 5);

Прыкрыю твар шчаслівы рукавом, каб вам безабароннасці не выдаць (Бар.; 137).

З пункту погляду грамадства, чалавеку, які цалкам задаволены жыццём, шчаслівы, спачуваць у чым-небудзь не варта: Для шчасных гэта добры знак - без спачування жыць (Рубл.;96).

Выразная думка пра тое, што чалавек здольны суб'ектыўна ацэньваць сваё шчасце:

У вялікім сваім дабрабытнейшым шчасці самотнай была жанчына (Рубл.; 99);

Нават самая ў свеце шчасліўка на самотных вачах у нябыт адыходзіць (Ян.; 47);

Пры сонцы можна быць дажджу, пры шчасці поўным - нешчаслівай (Бар.; 90).

Прааналізаваны матэрыял сведчыць пра тое, што крыніца шчасця залежыць ад тыпу асобы чалавека, яго характару і тэмпераменту. Часта гэтая крыніца змяняецца з узростам, калі юнацкі максімалізм змяняецца мінімалізмам шчасця:

Запозна радасць, як даспелы яблык (Ян.; 89);

Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросце (Ян.; 74);

Сталае шчасце, што табе трэба, каб прыжылося і не пакідала?(Ян.; 74);

Маладое трывожнае шчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39).

Трэба зазначыць, што меркаванні адносна вытокаў шчасця падзяляюцца на тры групы: першая разглядае шчасце як дадзенае чалавеку, а значыць, яго крыніца знаходзіцца па-за межамі чалавечай дасягальнасці - ён не можа паўплываць на з'яўленне або страту шчасця.

Другое меркаванне сцвярджае: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце - сістэма ўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека.

Трэцяя група поглядаў падтрымлівае думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміць сваё шчасце і прасачыць за часам яго з'яўлення і страты.

ВЫВАДЫ

Падагульняючы вынікі, трэба звярнуць увагу на тое, што лексема “шчасце” можа ўжывацца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб'ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”, якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае адмоўную адзнаку адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; прыметнік “шчаслівы” можа выступаць у складзе інфінітыва “быць шчаслівым”; вельмі часта сустракаецца зварот з лексемай “лёс” (“дзякаваць + каму”), які мае значэнне `быць удзячным за ўдалы зыход падзей. У моўнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць на наяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так і індывідуальна-аўтарскімі.

Можна канстатаваць вялікую колькасць разнастайных вобразаў, звязаных са шчасцем. Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых і зразумелых (прыпадабненне да вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне да святла і паветра, вобразы, звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым, звязаныя з сям'ёй і дзецьмі), а таксама індывідуальна-аўтарскіх наватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавых зносінах і апісаннях шчасця (параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, прыроднымі з'явамі, ежай і харчаваннем, шляхам і дарогай, зачыненымі дзвярыма).

Канцэпцыі адносна вытокаў шчасця падзяляюцца на тры групы: першая разглядае шчасце як дадзенае чалавеку, а значыць, яго крыніца знаходзіцца па-за межамі чалавечай дасягальнасці - ён не можа паўплываць на з'яўленне або страту шчасця.

Другая канцэпцыя лічыць, што шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце - сістэма ўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека. Частотныя прыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нешта несапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху.

Можна выдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькі тады, калі яму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны (гора, няшчасце, пакуты).

Трэцяя група поглядаў падтрымлівае думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміць сваё шчасце і прасачыць за часам яго з'яўлення і страты.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Прааналізаваўшы адпаведную лінгвістычную літаратуру і творы сучасных беларускіх паэтак, можна зрабіць наступныя падагульненні.

Лінгвакультурны канцэпт шчасце выступае семантычным утварэннем высокай ступені абстрактнасці, якое перадае ўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюць змест вопыту, ведаў і вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаў пазнання свету.

Часцей за ўсё прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваецца слову, а само слова атрымлівае статус імя канцэпта - моўнага знака, які перадае змест паняцця найбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым з адной лексічнай адзінкай. Такім чынам, адметнасцю канцэпту з'яўляецца яго суаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных (уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія апісваюць яго ў мове.

У якасці рабочага азначэння канцэпту мы прынялі варыянт, прапанаваны прафесарам Маславай В.А. Адпаведна канцэпт - аператыўная змястоўная адзінка памяці, ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету, адлюстраванай ў чалавечай псіхіцы.

Калі гаварыць аб прэзентацыі лексемы шчасце ў лексікаграфічных працах, то трэба адзначыць такія яго спецыфічныя значэнні, як шанцаванне, пры якім спрыяльна складаюцца жыццёвыя абставіны, стан поўнага задавальнення сваім жыццём, лёсам.

Шчасцем таксама называюць задаволенасць чалавека сваім уласным жыццём, гармонію яго з прыродай, соцыумам.

Сэнсавымі замяшчальнікамі шчасця выступаюць таксама адзінкі ўдача, поспех, лёс, доля, дабро, шанцаванне.

Амаль усе тэорыі псіхалогіі і этыкі пагаджаюцца і пацвярджаюць думку пра тое, што шчасце як катэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай ёй катэгорыяй няшчасця і пакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй - антыподам. Такую думку не паздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічна высокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення.

Уяўленні пра шчасце заўсёды афарбаваныя культурнай спецыфікай і залежаць ад тыпу цывілізацыі, а ў плане моўнага выражэння ідэя шчасця характарызуецца дастаткова высокай ступенню “семіятычнай насычанасці”: яна перадаецца вялікай колькасцю сінонімаў, мастацкіх вобразаў.

Шчасце заўсёды праяўляецца ў радасці. Радасць і шчасце як душэўныя станы вельмі блізкія. Аднак шчасце не проста эмацыянальна больш насычаная і расцягнутая ў часе радасць. У шчасці знаходзіцца ўсведамленне годнасці жыцця. Трэба таксама адзначыць, што даследчыкі, уключаючы адзінкі “шчасце, радасць” у адзін сінанімічны рад, размяжоўваюць іх паводле адценняў значэнняў.

Спецыфіка канцэпту шчасце выяўляецца ў спалучэннях назоўнікаў і прыметнікаў з лексемай шчасце, у якіх выразная тэндэнцыя да ўжывання слоў (як прыметнікаў, так і назоўнікаў), якія паказваюць на гранічна высокую ступень праяўлення шчасця. Лексема шчасце спалучаецца з не толькі з прыметнікамі з прасторавым і часавым значэннямі, псіхаэмацыянальнага стану, але і з назоўнікамі, што маюць такія ж лексічныя значэнні.

У лексічным акружэнні даследаваных адзінак запатрабаваныя назоўнікі, якія перадаюць пачуцці і перажыванні, акустычныя і смакавыя асацыяцыі.

Лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ? словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант яго перажывання.

Лексемы лёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб'ект (81% ад агульнай колькасці) або як суб'ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можа ўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.

Вялікая колькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасце сведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне да шчасця.

Лексічнае акружэнне канцэпту шчасце прадстаўлена вялікай колькасцю займеннікаў. Трэба адзначыць, што з разгледжанымі лексемамі суадносяцца займеннікі ўсіх разрадаў.

Лексема “шчасце” можа ўжывацца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб'ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”, якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае таксама адмоўную адзнаку адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца ў складзе інфінітыва, “быць шчаслівым”; вельмі часта сустракаецца зварот, з лексемай “лёс” (“дзякаваць +каму”), які мае значэнне `быць удзячным за ўдалы зыход падзей. У моўнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць на наяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так і індывідуальна-аўтарскімі.

Прааналізаваны матэрыял дае падставу сцвярджаць разнастайнасць вобразаў, звязаных са шчасцем. Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых і зразумелых (прыпадабненне да вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне да святла і паветра, вобразы, звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым), а таксама індывідуальна-аўтарскіх наватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавых зносінах і апісаннях шчасця (параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, ежай і харчаваннем, шляхам і дарогай).

Паэтычныя меркаванні адносна вытокаў шчасця, падзяляюцца на тры асноўныя групы. Першая разглядае шчасце як дадзенае чалавеку, а значыць, крыніца згаданай катэгорыі эмоцый знаходзіцца па-за межамі чалавечай дасягальнасці - ён не можа паўплываць на з'яўленне або страту шчасця.

Другое меркаванне сцвярджае: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце - сістэма ўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека.

Частотныя прыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нешта несапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху.

Можна выдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькі тады, калі яму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны (гора, няшчасце, пакуты).

Трэцяя група поглядаў прытрымліваецца думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміць сваё шчасце і прасачыць за крыніцай яго з'яўлення.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Аргайл М. Психология счастья. М., 1990. - 271 с.

2. Арутюнова Н.Д. К проблеме функциональных типов лексического значения. // Аспекты семантических исследований. - М., - 1980. - С.32-37.

3. Арутюнова Н.Д. Номинация, референция, значение. // Языковая номинация. Общие вопросы. - М., - 1977. - С. 206.

4. Бендетович Г.Б. Лингвометодические аспекты категоризации // Язык как система коммуникативных операций: сб. науч. статей. - Мн. - 2004. - С. 6-9.

5. Бреслав Г.М. Психология эмоций. - М.: Смысл, 2004. - 544 с.

6. Вепрева И.Т. Метаязыковой комментарий в современной публицистике // Известия Академии Наук. Серия литературы и языка. - 2002. - №6. - С. 12 - 21.


Подобные документы

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • "Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".

    курсовая работа [122,8 K], добавлен 23.02.2011

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".

    презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.