Антон Іванавіч Луцкевіч
Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 22.03.2013 |
Размер файла | 79,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і затым на працягу ўсяго перыяду грамадзянскай вайны разгортвалася абвостраная ідэйная палеміка аб месцы Беларусі ў свеце, аб тым, ці мае права яна самастойна вырашаць свой лёс. Моцны штуршок гэтай палеміцы даў Першы Усебеларускі кангрэс, пасля якога беларускае пытанне пачало актыўна абмяркоўвацца на старонках рускіх і польскіх газет розных палітычных арыентацый.
Яшчэ ў 1917 г. на парадку дня стала пытанне аб адраджэнні незалежнасці Полыычы. Перад афіцыйным яе абвяшчэннем (466-467) (11 лістапада 1918 г.) хуткімі тэмпамі ствараліся польскія ўзброеныя сілы (легіёны) - прытым не толькі на карэнных польскіх землях, але і на тэрыторыі Беларусі, дзе быў сфарміраваны корпус генерала Доўбар-Мусніцкага. Уплывовыя палітычныя сілы ў Польшчы патрабавалі вяртання граніц 1772 года.
У сваю чаргу балыдавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці лічылі яе ўсяго толькі інтэгральнай часткай Савецкай Расіі. Дзеячы ж беларускага нацыянальнага адраджэння шукалі свае ўласныя шляхі развіцця краю.
Ад вырашэння нацыянальных і сацыяльных праблем залежаў лёс народа, які на папялішчах павінен быў адраджацца да новага жыцця. У ідэйнай палеміцы з вядомых пісьменнікаў найбольш актыўны ўдзел прымалі Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Язэп Лёсік, а таксама Янка Купала.
Ідэйныя пазіцыі дзеячаў беларускага адраджэння дастаткова выразна былі сфармуляваны, у прыватнасці, у артыкулах А. Гаруна «Одгукі» (Вольная Беларусь. 1918. № 1. 7 студз.) і «Увагі да нацы-янальнага руху» (Вольная Беларусь. 1918. № 9. 7 сак.). У першым з іх аўтар востра палемізуе супраць тых мясцовых прадстаўнікоў польскай грамадскасці - перш за ўсё з памешчыцкага асярод-дзя, - якія будучыню беларускай зямлі звязвалі толькі з Поль-шчай, каб надзейна забяспечыць непарушнасць памешчыцкага землеўладання. Звяртаючыся да такога роду дзеячаў і публіцыстаў, А. Гарун катэгарычна папярэджваў: «Зразумейце, што калі слова «прыгоншчык» зрабілася адназначным слову «паляк», то тут вашая віна перад польскім народам... Як вольны з вольным, роўны з роўным, пойдзе ён, працоўны беларускі народ, поруч з другімі народамі, а ў тым ліку і з польскім, але не з вамі, прыхваснямі польскага імперыялізму, хоць бы вы былі і тутэйшымі здраднікамі і перакінчыкамі...» I далей: «Пара зразумець, што вашага «стану пасядання» на Беларусі няма і не можа быць. Гэты стан пасядання трымаўся на зямельнай уласнасці, каторая павінна перайсці да яе праўдзівага, адвечнага гаспадара - «хлопца бялорускего», як вы яшчэ і цяпер называеце гаспадароў зямлі беларускай». «...Зямельку нашую, каторую вы з такім запалам збіраецеся бараніць (ад каго і якім спосабам?), мусіце пакінуць народу. Вы пакепліваеце з нас, што мы так заняты зямельным пытаннем. Так, - бо зямельнае пытанне - частка нашага нацыянальнага пытання...».
У артыкуле «Увагі да нацыянальнага руху» А. Гарун палеміза-ваў з праграмнымі палажэннямі марксісцкай тэорыі, у прыватна-сці з тэзісам «Работнікі не маюць бацькаўшчыны. Нельга пазбавіць іх таго, чаго ў іх няма». Гэтаму палажэнню «Маніфеста Камуністычнай партыі» беларускі аўтар супрацьпаставіў сваё бачанне заканамернасцей гісторыі: «... Праявы нацыянальнага руху... здаваліся большай часці з іх (расійскіх сацыялістаў) і непатрэбнымі і шкадлівымі для інтарэсаў неваладарных станаў, (467-468) работніцкага і сялянскага. Нашто дзяліцца, калі наступіў час агульнага карыстання агульным дабром? Дзеля чаго драбіць свае сілы, калі патрэбна з'яднанне ўсіх для абароны «новага супольства»? Нашто гэтыя «мовы», «культуры» - забыткі старога свету, калі заступіла на зямлю святая вестка ўсясветнага брацтва? Няйначай - гэта «работа мяшчанства». А калі нават гэта рух і самога працоўнага люду, то гэта адсталасць, якой не павінна быць месца ў сучаснасці. I адсюль: вайна словам, агнём і мячом проці нацыянальнага адраджэння. Вось прычына, якая змушае нека-торых правадыроў сацыялізму ў Расіі і іх вучняў шырыць сярод паспольства хвальшывыя погляды на нацыянальнае пытанне і нацыянальны рух».
Найболын грунтоўна нацыянальная праблема была распрацавана ў «Прафаме Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі», апублікаванай у 1919 або ў 1920 г. Многія палажэнні яе захавалі сваю актуальнасць і ў наш час, як, напрыклад: «Тварыць па-за межамі нацыянальнасці немажліва... Развіццё нацыянальнай культуры ні троху не перашкодзіць справе работніцкай, сацыялістычнай, а, наадварот, паможа ім. Сацыялісты разумеюць нацыянальную справу не як прычыны нянавісці да іншых народаў, а як моцную пабудку да працы на карысць усіх людзей свету... Задача сацыялізму, які ніколі ня йдзе проці прыроднага развіцця справы, - ёсць не клапаціцца аб знішчэнні нацыянальных асобнасцяў, а, наадварот, культываваць іх, як усякую іншую прыродную сілу. Затое ж задачаю сацыялізму ёсць клапаціцца, каб розніцы ў псыхалёгіі, у нацыянальнай творчасці не служылі асноваю спрэчак і барацьбы паміж народамі».
А як да беларускага нацыянальнага руху, да беларускай культуры адносіліся бальшавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці? Гэтае пытанне мае важнае значэнне, таму штр ў савецкім літаратуразнаўстве склалася ўстойлівая традыцыя лічыць лістапад 1917 г. тым рубяжом, які дзеліць нашу літаратуру і творчасць канкрэтных пісьменнікаў на прынцыпова розныя і практычна адметныя часткі. Сцвярджалася, што ленінская нацыянальная палітыка і Кастрычніцкая рэвалюцыя адразу ж стварылі ўмовы для развіцця культур прыгнечаных раней народаў, але грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя на некаторы час затрымалі ажыццяўленне праграмы сацыяльнага і культурнага будаўніш'ва ў Савецкай Беларусі. У сваю чаргу акупацыя, ваенныя дзеянні перашкаджалі згуртаванню літаратурных сіл. Пісалася, што працяглая акупацыя адмоўна адбілася на літаратурным жыцці, на складанні таго цэласнага літаратурнага працэсу, які вырастае звычайна ў важны фактар нацыянальнай культуры. I толькі быццам з таго часу, як 1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, пачалася эпоха сапраўднага адраджэння беларускай нацыі і яе культуры.(468-469)
А як было на самай справе? Мы добра ведаем, што яшчэ ў 1916 г. У. I. Ленін называў прагрэсіўным беларускі нацыянальны рух, барацьбу беларусаў за Бацькаўшчыну і родную мову. Аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі прадстаў-нікі балыыавікоў катэгарычна заяўлялі, што яны не збіраюцца прызнаваць такой нацыі, як беларуская.
Галоўны бальшавіцкі ідэолаг на беларускай зямлі латыш Вільгельм Кнорын шмат разоў настойліва і недвухсэнсоўна характарызаваў палітычную лінію свайго кіраўшцтва: «Мы лічылі, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя адметнасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжыты. Нашаю задачаю з'яўляецца не стварэнне новых нацыяў, а знішчэнне старых нацыянальных рагаткаў. Беларускі ж рух з'яўляецца такім узвядзеннем новых нацыянальных рагаткаў, якіх не было да гэтых пор...».
I яшчэ адно яго выказванне: «Беларускі рух - гэта адраджэнне ў пачварных формах сацыял-шавінізму, з якім мы так доўга вядзем барацьбу. Ён небяспечны іменна таму, што прыходзіць пад сяб-роўскаю маскаю і распаўсюджваецца органамі Савецкай улады - нацыянальнымі камісарыятамі.
З сацыял-шавінізмам мы павінны весці барацьбу, нават калі ён выступае пад савецкім сцягам».
У 1918 г. балыпавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці Мяснікоў, Кнорын, Ландэр і іншыя ўсімі сіламі і сродкамі намагаліся ліквідаваць беларускі нацыянальны рух. Яны лічылі такую палітыку сваім свяшчэнным абавязкам перад партыяй і перад сусветнай рэвалюцыяй.
У сувязі з набліжэннем нямецкіх войск ноччу з 18 на 19 лютага 1918 г. бальшавікі пакінулі Мінск. А ўжо 20 лютага ўтварыўся Народны Сакратарыят - першы беларускі ўрад. У лютым і сака-віку былі абнародаваны тры «ўстаўныя граматы». Гэта былі дэкрэты, якія вызначалі галоўныя прынцыпы грамадскага ладу, дзяржаўнага будаўніцгва і напрамкі развіцця Беларусі.
У «Другой устаўной грамаце», прынятай 9 сакавіка 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі, была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Кожны грамадзянін меў права карыстацца свабодай слова, друку, сходаў, забастовак, саюзаў, сумлення, недатыкальнасцю асобы і жылля, а таксама роўным, прамым, тайным выбарчым правам. Усім нацыянальным меншасцям гарантавалася права на культурна-нацыянальную аўтаномію, на карыстанне роднай мовай. Зямля без выкупу перадавалася тым, хто яе апрацоўваў, а лясы, азёры, нетры зямлі станавіліся ўласнасцю Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім вось чынам кіраўнікі БНР імкнуліся заканадаўча замацаваць найболын дэмакратычныя прынцыпы грамадска-палітычнага ладу і дзяржаўнага кіравання. (469-470)
25 сакавіка 1918 г. «Трэцяя ўстаўная грамата» абвясціла дзяр-жаўную незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак нямецкія акупацыйныя ўлады з гэтай незалежнасцю не палічыліся: яны абрабавалі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі беларускі нацыянальны сцяг.
Народны Сакратарыят шмат намаганняў прыкладаў для развіцця нацыянальнай культуры і перыёдыкі. Найболып значных поспехаў беларускае адраджэнне дасягнула ў развіцці перыёдыкі і мастацкай літаратуры. Без якой бы там ні было падтрымкі чарговых акупацыйных улад з'яўляюцца адно за другім перыядыч-ныя выданні: «Гоман» (Вільня, люты 1916 - снежань 1918), «Вольная Беларусь» (Мінск, чэрвень 1917 - лістапад 1918), «Беларускі шлях» (Мінск, сакавік - жнівень 1918), «Звон» (Мінск, 1919), «Беларусь» (Мінск, кастрычнік 1919 - ліпень 1920), «Беларуская думка» (Вільня, красавік - ліпень 1919), «Рунь» (Мінск, май - ліпень 1920), «Часопісь Міністэрства беларускіх спраў» (Коўна, верасень 1919 - люты 1920) і інш.
У перыядычных выданнях адзін за адным друкуюцца артыкулы пра далёкае і блізкае гістарычнае мінулае беларускага народа і яго культуру, пра заканамернасці і асаблівасці беларускай мовы, пра лёс Беларусі і народа ва ўмовах ваеннага ліхалецця, пра неад-кладныя меры, накіраваныя на адраджэнне нацыянальнай свядомасці. А найбольшае значэнне мела нават не надзённая публіцыстыка ці бягучая інфармацыя аб падзеях тых гадоў, а мастацкая літаратура.
У 1917-1920 гг. беларускі нацыянальна-вызваленчы рух не быў аднародным. Хоць у дні Лютаўскай рэвалюцыі ў Мінску зусім не было бальшавіцкіх партыйных ячэек, але ўплывы бальшавікоў пачалі хуткімі тэмпамі пашырацца - перш за ўсё ў армейскім ася-роддзі. За бальшавікамі пайшлі і многія выхадцы з Беларусі ў Пет-раградзе, Маскве і іншых палітычных і культурных цэнтрах, нека-торыя дзеячы колішняй Беларускай Сацыялістычнай Грамады.
Беларускія патрыёты ў асяроддзі бальшавікоў настойліва змагаліся за самавызначэнне Беларусі на аснове сацыяльных прынцыпаў, абвешчаных Кастрычніцкай рэвалюцыяй. У выніку самаахвярных намаганняў ім удалося пераадолець супраціўленне непрымірымых ворагаў беларушчыны. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ) і ўтвораны Беларускі савецкі ўрад на чале са Зміцерам Жылуно-вічам (пісьменнікам Цішкам Гартным).
Але ўсяго толькі праз паўмесяца, 16 студзеня 1919 г., Цэн-тральны камітэт Расійскай камуністычнай партыі (балынавікоў) з удзелам Леніна прыняў рашэнне падзяліць Беларусь, пакінуўшы ёй толькі Мінскую і Гродзенскую губерні, аб'яднаць іх з Літвою і ўтварыць так званую Літоўска-Беларускую ССР (Літбел) са сталіцай у Вільні. Асноўная частка тэрыторыі Беларусі далучалася да РСФСР. А ў кіраўнііігве створанага неўзабаве Літбела не аказа-лася ніводнага беларуса. (470-471)
Беларускія дзеячы не згадзіліся стаць магільшчыкамі сваёй рэспублікі, і таму ўрад Зміцера Жылуновіча быў ліквідаваны. Адзін з членаў гэтага ўрада беларускі паэт Фабіян Шантыр праз нейкі час быў расстраляны. Арыштавалі і самога Жылуновіча, але тады яго выпусцілі. А Кнорын і яго кампаньёны працягвалі сваю антыбеларускую палітыку. Нават пасля абвяшчэння ССРБ ён шчыра прызнаваўся: «Ідэя беларускай дзяржаўнасці не наша выдумка. Яна створана буржуазнымі беларускімі інтэлігентамі-нацыяналістамі» (Кнорин В. Г. Избр. статьи и речи. С. 47).
На такім ідэйна-тэарэтычным фундаменце, а не на ленінскіх дакастрычніцкіх меркаваннях і вывадах грунтавалася ўся практычная дзейнасць бальшавіцкага кіраўніцтва на беларускай зямлі. I калі ўрад Жьшуновіча паспрабаваў выдаць газету на беларускай мове, то яму было катэгарычна забаронена нават думаць пра гэта. Кнорын з поўным пераканеннем пісаў: «Узнімалася пытанне пра выданне ў Мінску газеты на беларускай мове, на што ЦБ (Цэнтральнае бюро ЦК КПБ. - У. К.) таксама адмовілася асігааваць якія б там ні было сумы, ведаючы, што народныя масы Мінскай губерні амаль што не чытаюць па-беларуску, ва ўсякім выпадку больш ахвотна чытаюць рускія выданні, чым беларускія».
Супраць так званага беларускага нацыяналізму і нацыянал-шавінізму разгарнулася вострая палітычная кампанія: «I пры першай жа магчымасці, - сведчыў Кнорын, - на першым жа Усебеларускім з'ездзе Саветаў, у першых днях лютага (1919 г. - У. К.), прадстаўнікі з месц не шкадавалі самых яскравых фарбаў для таго, каб ахарактарызаваць нікчэмнасць беларускага нацыяналізму, непатрэбнасць беларускай мовы для Мінскай губерні, поўную няздольнасць Жылуновіча і К° кіраваць краінаю... Гэтым самым у часовым урадзе Сацыялістычнай Савецкай Беларусі былі ліквідаваны ўсякія магчымасці нацыяналістычнай палітыкі, быў ліквідаваны нацыянальна-беларускі элемент (падкрэслена мною. - У. К.) і ўсякія сепаратныя тэндэнцыі».
У перыяд грамадзянскай ваійны пры савецкай уладзе ўсё ж такі выходзіла беларуская газета «Дзянніца», толькі не ў Мінску, а ў Петраградзе (з 1 сакавіка 1918 г.) і з шостага нумара - у Маскве (з 6 красавіка 1918 да 24 лютага 1919 г.)- Спачатку яна з'яўлялася органам Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), затым - Белнацкома і Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Рэдагавалі яе ў розны час 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), I. Пят-ровіч (Янка Нёманскі), а пазней - П. Каравайчык (Павел Любецкі). Газета друкавала, у прыватнасці, матэрыялы, у якіх паказваліся крытычныя адносіны Белнацкома да палітыкі кіраўнікоў Аблвыканзаха Кнорына, Мяснікова і інш. Публікавала (471-472) мастацкія творы многіх беларускіх пісшеннікаў, у тым ліку Ц. Гартнага, Я. Коласа, М. Гарэцкага, А. Гурло, Ф. Шантыра і інш.
1917-1920 гг. у гісторыі беларускай літаратуры займаюць своеасаблівае і выключнае месца. Вайна, акупацыі, дзве рэвалюцыі і звязаныя з імі грамадскія катаклізмы зрабілі жорсткае, бескампраміснае выпрабаванне ўсёй ідэалогіі нацыянальнага адраджэння. Тры гады - адрэзак часу невялікі, аднак гэта быў час небывалых перамен, пераўтварэнняў. Ён аказаўся насычаны такімі падзеямі, якія неслі народам Еўропы не толькі крывавыя выпрабаванні, але і новую долю, бо тады нараджалася незалеж-насць многіх дзяржаў. Пад канец першай сусветнай вайны ўвесь шматнацыянальны захад Расійскай імперыі аказаўся ахоплены полымем нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у выніку якой заваявалі дзяржаўную незалежнасць Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Полыпча. Змаганне за права распараджацца сваім лёсам разгарнулася таксама на Украіне і ў Беларусі.
Выразна акрэсліваюцца храналагічныя рамкі літаратуры перыяду рэвалюцый і грамадзянскай вайны: пачатак прыпадае на чэрвень 1917 г., калі пачала выходзіць газета «Вольная Беларусь», якая пераняла эстафету «Нашай Нівы» ў духоўным жыцці беларускага народа, а канец - на ліпень 1920 г., калі другі раз была абвешчана ССРБ (БССР). Тады спынілася існаванне газеты «Беларусь» і купалаўскага часопіса «Рунь». Ліпень - гэта быў таксама і месяц смерці А. Гаруна, аднаго з найболын самаахвярных літаратурных і палітычных дзеячаў нацыянальнага адраджэння. А яшчэ болып істотную ролю адыграла тая акалічнасць, што на працягу кароткага часу над літаратурай быў устаноўлены цвёрды ідэалагічны кантроль. Сама ж Беларусь аказалася падзеленай, і ў заходняй яе частцы засталася Вільня, з якой у пачатку стагоддзя выпраменьвалі ідэі нацыянальнага адраджэння. За мяжой апынуліся некаторыя з выдатных дзеячаў беларускай культуры і літаратуры. Сярод іх - Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Аляксандр Уласаў.
Пачынаецца гэты перыяд літаратурнага развіцця трагічнай весткай пра смерць Максіма Багдановіча. Матэрыяламі, прысвечанымі памяці паэта, адкрыўся 28 мая (11 чэрвеня) першы нумар газеты «Вольная Беларусь». У перыяд вайны беларуская літаратура панесла вялікія, балючыя страты. Некаторыя пісьмен-нікі трагічна адыходзілі з жыцця ў маладых гадах. Максіму Багда-новічу было ўсяго толькі 26 гадоў, калі яго не стала, Цётцы - 40, Алесю Гаруну - 33. Столькі ж гадоў меў Фабіян Шантыр, калі яго ў красавіку 1920 г. расстралялі свае ж бальшавікі. У 30-гадовым узросце загінуў на фронце Касьян Вясёлы (Вінцук Аўдзей), аўтар п'есы «Не розумам сцяміў, а сэрцам». Такі ж самы лёс напат-каў у 1915 г. Лявона Гмырака (Мечыслава Бабровіча, ён пісаў і пад псеўданімам Лявон Заяц), якому было ўсяго толькі 24 гады. У 1916 г. памёр Аляксандр Ельскі. 20 мая 1918 г. памірае Карусь (472-473) Каганец (Казімір Кастравіцкі) і ў той жа самы дзень - 24-гадовы сялянскі паэт Філафей Калінка (Альфонс Петрашкевіч). У жніўні 1919 г. абарвалася жыццё Івана Луцкевіча, аднаго з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння і арганізатараў усяе палітычнае дзейнасці і культурна-асветнае працы. Не стала і такіх пісьменнікаў, як Арол М. (Сцяпан Пяцельскі, рубеж 1917 і 1918 гг.), Лявон Лобік (1918).
Беларуская літаратура перыяду грамадзянскай вайны ўсвядом-лена абапіралася на шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, свята ўшаноўвала памяць далёкіх і блізкіх продкаў - усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё развіццю беларускай культуры, абуджэнню нацыянальнага пачуцця. Адным з найбольш пераканаўчых сведчанняў гэтага можа служыць алегарычнае апавяданне Максіма Гарэцкага «Фантазія» (1921).
... Над беларускай зямлёю, спакутаванай у час ваеннай заві-рухі, выбраўшыся з «няведамай патомкам ямы», «з расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста» праносіўся наш першадрукар Скарына і спусціўся ў Мінску да цяжка хворага і бездапаможнага з галадухі Янкі Купалы, які з болем і трывогаю за лёс Баць-каўшчыны хоча склікаць на сход людзей зямлі Беларускай.
Народ, аднак, «за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым». На балючае і трывожнае пытанне: «Што рабіць?» - яны знайшлі адзін адказ: сабраць усіх тых, хто да гэтага часу будзіў народ. I паляцеў над зямлёю Скарына да «бацькі адраджэння» «народнага баяна» Францішка Багушэвіча. Следам за ім разбудзілі Цётку, Максіма Багдановіча, Івана Луцкевіча, Лявона Гмырака, Алеся Гаруна, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Сяргея Палуяна, Каруся Каганца. Усе яны ў трывожны час, калі вырашаўся лёс Баць-каўшчыны і народа, вярнуліся нават з далёкіх краёў на родную зямлю, каб заняць месца ў шэрагах змагароў за адраджэнне і раз-няволенне.
Зварот да памяці Скарыны аказаўся невыпадковым, бо гэта ён так натхнёна вучыў любіць зямлю, дзе чалавек нарадзіўся і быў ускормлены з ласкі Божае. Гэта ён у прадмовах да паасобных кніг Бібліі праслаўляў родную мову, з якое яго літасцівы Бог на свет пусціў.
Той запавет аказаўся пуцяводнай зоркай для нашчадкаў, якія праз чатары стагодцзі ўзяліся адраджаць і мову, і нацыянальную свядомасць. I зусім натуральна ў «Вольнай Беларусі» ў 1917 г. з'явіўся шэраг публікацый, прысвечаных 400-годдзю беларускага кнігадрукавання: артыкулы «Наша культурнае свята» (пад крыпта-німам Я. Л-к - Язэп Лёсік), «Доктар Францыск Скарына. (6 жніўня 1517 г. - 6 жніўня 1917 г.)» Максіма Гарэцкага, «400-лецце беларускага друку» Рамуальда Зямкевіча (Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.), «Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры» Рамуальда Зямкевіча, «Друк Скарыны і друк сучасны» таго ж самага (473-474) аўтара (Вольная Беларусь. 1917. 23 жн.). А Змітрок Бядуля прысвяціў першадрукару лірычную імпрэсію, якая ўвабрала ў сябе і напеўнасць быліны, і шчымлівы дух народнай легенды, і штосьці ад урачыстай біблейскай стылістыкі:
«Ой, над Полацкам княжацкім слаўным, там, дзе вежы, званіцы і цэркві, - над лясамі, над рэчкай Дзвіною ўзыйшло ярка магугаае сонцо, засьвяціло народу праменьнем даўно ўжо чатыры сталецьцяў. Паспалітаму люду на радасьць наш вучоны Скарына Францішак пераліў тастамент старадаўні ў нашу родную, любую мову; браму к праўдзе адкрыў ён народу...
Векавечыў ён родную мову на скрыжалях прарокаў усходніх, дзе вясёлкамі словы луналі да самага Бога ў надхмарнасць. Гэтым вечнасць здабыў наш Скарына для сябе на зямлі беларускай...» (Ясакар. Францішак Скарына // Беларусь. 1919. 16 лістап.).
Максім Гарэцкі вылучае дзве галоўныя, цэнтральныя постаці ў духоўнай гісторыі беларускага народа - Францішка Скарыну і Янку Купалу. Яны сімвалізуюць і аб'ядноўваюць мінулае і суча-снае. Купала ўяўляецца ўвасабленнем духу нацыі, хоць ён і паказ-ваецца абяссіленым хваробай.
Побач са Скарынам і Купалам узвышаецца «бацька адраджэн-ня» Францішак Багушэвіч. У пераломную эпоху перыяду грама-дзянскай вайны іх спадчына дапамагала мабілізаваць духоўны патэнцыял нацыі ў змаганні за вызваленне ад векавога прыгнёту. Сваю святую справу кожны з будзіцеляў рабіў паасобку, часта далёка ад радзімы. Але іх намаганні і сілы зліліся на бацькоўскай зямлі ў адзін паток. Тыя, што адышлі ў нябыт, сваім прыкладам і словам, пакінутым у спадчыну, змагаліся побач з жывымі за пашырэнне ідэй нацыянальнага адраджэння якраз у найболын складаны перыяд гісторыі. У апавяданні «Фантазія» рэальнай уяўляецца купалаўская мара пра вялікі ўсенародны сход, увасобле-ная ў час вайны ў многіх вершах.
Найбольш значнымі ва ўсіх адносінах творамі Янкі Купалы таго перыяду з'яўляюцца вершы, у якіх пясняр звяртаецца да свайго народа як духоўны правадыр нацыі з заклікам да змагання, рашучасці, цвёрдасці. Асабліва палымяныя заклікі прыпадаюць на самы канец кастрычніка 1918 г., калі паэт жыў у Смаленску, а ў Беларусі гаспадарылі нямецкія акупанты («Свайму народу», «На сход!», «Час!»). Гэта быў перыяд, калі ў беларускім нацыя-нальна-вызваленчым і адраджэнскім руху ўсё больш выразна вызначылася размежаванне розных палітычных арыентацый. Пачатак канфліктнай сітуацыі быў пакладзены абвяшчэннем 25 сакавіка 1918 г. дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, з чым далёка не ўсе палітычныя сілы былі згодны. Адны дзеячы не маглі сабе ўявіць адрыву ад паслякастрычніцкай Расіі, а другія шукалі падтрымкі той Полынчы, якая набірала сілу напярэдадні абвяшчэння незалежнасці. (474-475)
Янка Купала клікаў:
Паўстань, Народ! Прачніся, Беларусе!
Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў,
Як твой навала злыдняў скарб грабе!
Сваю магутнасць пакажы ты свету,-
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, Народ!.. З крыві і слёз кліч гэты...
У той час паэт яшчэ верыў у дзейснасць свайго закліку і ў рэальнасць ідэі ўсенароднага сходу. Надзейную падставу для аптымістычнай мары даваў такі недалёкі ў часе Першы Усебела-рускі кангрэс. I таму так палымяна, так натхнёна гучаць купалаўскія радкі:
Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход!
За сябе сам пастаяці
I за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
(«Час!»).
Праўда, Усебеларускі кангрэс не здолеў здзейсніць тое, для чаго быў скліканы. Але важна тое, што створаны кангрэсам Выканаўчы камітэт у сакавіку 1918 г. абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку, паказаў, што толькі так, толькі праз сваіх прадстаўнікоў народ можа і павінен узяць свой лёс ва ўласныя рукі. I таму ідэя ўсенароднага сходу аказалася жывучай і ў больш позні час.
Хутка, аднак, наступіла яшчэ больш цяжкая пара. У 1920 г. было відаць, што надзеі на поўную дзяржаўную незалежнасць БНР не збыліся. Беларусь стала разменнай манетай у руках больш моцных і няшчадных суседзяў. Маладая Польская дзяржава, маючы надзейную падтрымку Антанты і Злучаных Штатаў Амерыкі, не пакідала надзеі на вяртанне граніц 1772 г. У сваю чаргу Савецкая Расія замахвалася на сусветную рэвалюцыю. Шлях на Захад - да Варшавы і далей - ляжаў праз Беларусь. Наша зямля аказалася паміж молатам і кавадлам, паміж Сцылай і Харыбдай - прытым так, што рэальнай прасторы для манеўраў і для выратавання не засталося. Адсюль у асяроддзі беларускіх нацыянальна-патрыятычных сіл загучалі ноты расчаравання (475-476).
Найбольш балюча гэта выказана ў вершы Янкі Купалы «25.Ш.1918-25.Ш.1920. Гадаўшчына-памінкі»:
У гэту нашу гадаўшчыну
Звініць ланцуг, як і звінеў.
I там, і хутка безупыну
Шалее катні здзек і гнеў.
За катам кат на нашы гоні
Прыходзіў, грабіў, зніштажаў,
Людзей закованых палоніў,
На той свет без пары саджаў.
Край разрываны ўвесь на часці -
Народ аграблены яго -
Не ўбараніўся ад напасці
I ад пагібелля свайго.
Можна і варта нагадаць: у Мінску тады гаспадарылі легіёны Пілсудскага, які зусім нядаўна, 22 красавіка 1919 г., у спецыяльным звароце ўрачыста абяцаў жыхарам былога Вялікага Княства Літоўскага поўнае права самім распараджацца сваім уласным лёсам.
У 1917-1920 гг. Мінск становіцца цэнтрам не толькі палітычнага, але таксама культурнага і літаратурнага жыцця. Дзякуючы газетам «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Рунь» пісьменнікі атрымалі шырокую і надзейную магчымасць публікаваць свае творы, у тым ліку і тыя, што былі напісаны ў папярэднія гады, але па розных прычынах не маглі з'явіцца ў свет раней. Прытым друкуюцца там не толькі аўтары, якія заставаліся на працягу ўсяго часу ў Мінску, але і тыя, што жылі ў Расіі. Не парывалі сувязі з Мінскам ні Я. Колас, які з Куршчыны прысылаў сюды свае творы, ні Я. Купала, калі жыў у Смаленску, ні М. Гарэцкі, хоць складаны лёс перакідваў яго з месца на месца.
У перыяд грамадзянскай вайны пабачылі свет многія значныя творы - і тыя, што пазней сталі хрэстаматыйнымі, і тыя, што пры савецкай уладзе выкрэсліваліся з гісторыі літаратуры: зборнік А. Гаруна «Матчын дар», яго ж вершы, апавяданні, «Жывыя казкі» (п'ескі для дзіцячага тэатра), п'есы Ф. Аляхновіча. Небывалы паэтычны ўзлёт назіраецца ў Я. Купалы і 3. Бядулі, які падпісваў свае вершы псеўданімам Ясакар. Праўда, некаторыя з найболын значных паэтычных твораў гэтых аўтараў у савецкі час былі забаронены і чытачам практычна недаступныя.
На акупаванай тэрыторыі ў тыя гады ўпершыню трапілі ў друк камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» і «Залёты», (476-477) апавяданне А. Плуга «Кручаная баба» (друкавалася двойчы), творы К. Каганца, Л. Вітан-Дубейкаўскага і інш., а таксама творы на акгуальную тэматыку новых аўтараў, такіх, напрыклад, як Захар Вехаць (ён чамусьці не трапіў у такое фундаментальнае выданне, як «Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік»), сялянскі паэт Філафей Калінка (Альфонс Петрашкевіч).
Асноўнае месца ў літаратурных аддзелах перыядычных выданняў той пары займалі творы, якія з'яўляліся жывым водгукам на падзеі вайны, сацыяльныя катаклізмы, на пакуты людзей. Адначасова настойліва з эмацыянальным і філасофскім пафасам асэнсоўваліся і шырока абмяркоўваліся праблемы нацыянальнага адраджэння.
Беларуская паэзія не магла не выявіць сваіх адносін да дзвюх рэвалюцый, аддзеленых адна ад другой невялікім прамежкам часу. Лютаўская рэвалюцыя, небывалае да гэтага часу права на свабоду слова і палітычнай дзейнасці, на карыстанне роднай мовай без ніякіх абмежаванняў, абудзіла надзею на вырашэнне спрадвечных сацыяльных праблем, на разблытванне вузлоў нацыянальных супярэчнасцей. Адсюль - энтузіязм і вера ў перамогу найвышэй-шай справядлівасці, засведчаныя паэзіяй і, у прыватнасці, вершам 3. Бядулі «На Вялікдзень»:
Дзе людзі спалі - усе паўсталі
Жыццё на волі адбудаваць.
У родным краі усе пачалі
Ратаі долю сабе каваць.
Казаў анёлам Гасподзь магутны:
«Гэй, дайце ў звоны сярод нябёс,
Што Беларускі народ пакутны
Ўваскрос!..»
Што ж датычыць Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў выданнях гісторыі літаратуры савецкага часу з упэўненасцю сцвярджалася, што адны беларускія пісьменнікі сустрэлі яе з радасцю, а некаторыя проста не зразумелі яе выратавальнай сутнасці.
3. Бядуля, адзін з паэтаў, што найболыы чуйна адклікаліся на ўсе перамены ў жыцці народа, з трывогай зірнуў на той шлях, па якім пайшла рэвалюцыя пасля лютага 1917 г. Яго верш «У гадаўшчыну Рэвалюцыі (28 II 1917 - 28 II 1918)» перадае роздум і пакутлівую трывогу паэта, які сваімі вачыма назірае перамены ў настроях мас і прадчувае ці нават прадбачыць катастрафічныя вынікі агульнага напрамку развіцця тагачасных падзей.
Небывалы энтузіязм першых дзён рэвалюцыі, усеагульнае пачуццё радасці раптам скоўваюцца злавесным паваротам, бо рэвалюцыя несла з сабою і жорсткасць. З'яўляюцца заклікі да (477-478) помсты, да расправы за стагодцзі цярпенняў: «За рабства, за здзекі мінулых вякоў павінны цяпер заплаціць!.. (Вольная Беларусь. 1918. 24 сакав.)
Аўтар жахнуўся ад таго, што прынцып «вока за вока», які адурманьвае і затуманьвае свядомасць падбухтораных мас, запана-ваўшы і разгуляўшыся на зямлі, прывядзе да новых сацыяльных катаклізмаў, а сапраўдную Волю пахавае. I ён з пякучым болем усклікнуў:
О, Воля, ты толысі, як промень, зірнула,
О, Воля, ты нас абманула...
Гэта ўжо была тая воля, якую дала Кастрычніцкая рэвалюцыя. Бо Лютаўская ўспрымалася зусім інакш. Яна сапраўды несла і вызваленне, і ўсеагульную радасць, і надзею на светлыя дні:
Грыміць марсельеза. I мора галоў,
I мора бліскучых вачэй...
I полымем душы палаюць, гараць,
Іх сіла вяліка, як гром.
Надзвычай своечасовай і небывала прарочай, але не пачутай аказалася перасцярога паэта, адрасаваная правадырам і ідэолагам рэвалюцыі:
Дык кіньце вы помсту, не робце руінаў, -
Пад біч зноў падставіце спіны.
Не адзін 3. Бядуля з такой балючай трывогай сачыў за падзеямі. Востра адчуў і ўсвядоміў згубны напрамак іх разгортвання і Я. Купала. I ён пабачыў у Лютаўскай рэвалюцыі вызваленне закаваных рабоў. Але і для яго тая воля, што бліснула на Усходзе, аказалася недаўгавечнай і зманлівай:
Раскованы раб сябе выдаў -
Не ўзнёсся ўвысь дух чалавечы, -
Нявольнік пабратаўся з Крыўдай
I ў помач ёй даў свае плечы.
(«Крыўда») (Беларускае жыццё. 1918. 29 верас.)
Варта звярнуць увагу на словы: «Грыміць марсельеза» з верша Бядулі. Не пра французскі гімн гаворка тут вядзецца, а пра беларускі. Ён так і называўся: «Беларуская марсельеза». Яна неад-наразова згадваецца ў творах М. Гарэцкага, у тым ліку і ў аповесці «Дзве душы»:
Адвеку мы спалі, і нас разбудзілі,
Сказалі, што трэба рабіць, (478-479)
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць...
Зусім невыпадкова «Часопісь Міністерства беларускіх спраў» (Коўна) у нумары 3-4 (лістапад - снежань) 1919 г. паведамляў, адказваючы аднаму з чытачоў: «Цяпер часцей замест беларускага гімна «А хто там ідзе», ужываецца новы «Адвеку мы спалі», - ён больш падыходзіць да сучаснага жыцця» (Часопісь Міністерства беларускіх спраў (Коўна). 1919. № 3-4 (лістапад - снежань).
У палітычнай і духоўнай ацэнцы беларускай творчай інтэлігенцыяй рэвалюцыйных падзей значэнне Лютаўскай рэвалюцыі ідэалізавалася, а Кастрычніцкай прыніжалася. Гэта тлумачыцца палымяным жаданнем беларускіх пісьменнікаў захаваць і абараніць палітычную аснову для нацыянальнай ідэі, якая ў пракгычным увасабленні павінна была прывесці Беларусь да дзяржаўнай незалежнасці. Для многіх пісьменнікаў гэта бьшо галоўнае. Што датычыцца сацыяльных мэт Кастрычніцкай рэвалюцыі, то беларускім пісьменнікам як выхадцам з народа гэтыя мэты былі блізкімі. Яны не маглі не бачыць, што кастрычніцкі пераварот хутка перарос у рэвалюцыю, падтрыманую мільёнамі, у тым ліку значнай часткай старой інтэлігенцыі. Таму невыпадкова пазней, калі ўсталявалася савецкая ўлада, і тыя беларускія пісьменнікі, якія спачатку адносіліся да Кастрычніцкай рэвалюцыі насцярожана і з недаверам, шчыра прынялі яе задачы і супрацоўнічалі з савецкімі ўстановамі, спадзеючыся прынесці карысць нацыянальнай справе.
Тагачасная паэзія непасрэдна звярталася да чытачоў з заклі-камі, патрабаваннямі, павучаннямі, перасцярогамі, яна давала парады, прадказвала на блізкую і больш далёкую перспектыву магчымыя вынікі нейкіх працэсаў. Эмацыянальны водгук на падзеі ператварыўся ў эфектыўную школу грамадзянскага выхавання. Такім вось чынам паэзія на працягу ўсяго часу застава-лася надзейным носьбітам нацыянальнай свядомасці. Усё гэта сведчыла аб яе выключнай ролі ў грамадскім жыцці той пары і аб яе значэнні ў літаратурным працэсе.
Мастацкая літаратура працягвала лепшыя нацыянальныя традыцыі, якія ішлі яшчэ ад «Слова аб палку Ігаравым», ад патрыятычнай дзейнасці Францішка Скарыны, ад творчасці ўсіх тых, хто разглядаў друкаванае і пісанае слова перш за ўсё ў якасці магутнага сродку ідэйнага ўздзеяння на паасобных людзей, на грамадскую свядомасць. Нацыянальныя ідэалы цесна ўвязваліся з сацыяльнымі як у палітычнай дзейнасці, так і ў літаратуры.
Паэзія была не толькі летапісцам эпохі, яна з'яўлялася адначасова і водгукам пакуты народнай. 3. Бядуля ў вершы «Казка зімовай ночы» (Вольная Беларусь. 1918. 21 студз.) паказаў лёс найбольш абяздоленых і бездапамож (479-480) ных - сірот і старых. Адначасова ён даказаў, што можа ўзняцца да найшырэйшых мастацкіх абагульненняў, у якіх пераасэнсоўваецца духоўны вопыт тысячагоддзяў. У вершы «Прарок» паэт спрабуе зірнуць на тагачаснае становішча Беларусі праз прызму гісторыі чалавецтва - і той легендарнай, біблейскай, і той, надзейную па-мяць пра якую збераглі і данеслі да нашчадкаў шматлікія крыніцы:
Вось дзесяткі вякоў палі ў вечнасці мора,
Шмат людскіх пакаленняў пайшло у нябыт...
У кожным вобразе тут адчуваецца пакутлівая трывога за лёс Беларусі, паэт хацеў бы знайсці той шлях, які даў бы ёй магчы-масць не заблудзіцца, не загінуць, не загубіцца бясследна ў тупіках ці на крутых паваротах гісторыі, што здарылася з многімі народамі.
Аўтар ускладвае на сябе місію прарока, але не такога, якія былі ў біблейскія часы. Прарокам у наш век акажацца той, хто здолее ўзняць дух народа, паможа яму паверыць у свае сілы, натхніць на здзяйсненні. А час колішнях прарокаў мінуў беззваротна:
Вам прарокі даны былі толькі часова,
Каб усім паказаць, як вялік чалавек...
I далей:
Пакідайце труслівыя думы-надзеі
Без апоры, а самі ідзіце ўпярод!
Хай заззяюць пад сонцам адважныя дзеі!
Не адзін - хай устане увесь людзкі род!
I тагды толькі кончацца вашыя мукі,
I тагды толькі к шчасцю вы зробіце крок,
Як да гэтага з боку не будзе прынукі.
Эх вы, людзі! З вас кожны, як хоча, прарок...
Прарока чакае і Янка Купала. Уся яго надзея на народ, з асяроддзя якога павінны з'явіцца выратавальнікі - тыя, што натхняць усіх, згуртуюць, павядуць да перамогі і будуць кіраваць чбудаўніцтвам уласнай дзяржавы. Такімі правадырамі павінны стаць Прарок, Пясняр, Ваяк, Уладар. У кожнага з іх свой абсяг дзеянняў, але ўсе яны разам агульнымі намаганнямі павінны дамагчыся духоўнага адраджэння народа, згуртавання ўсіх сіл, загартоўкі волі да змагання, каб пасля перамогі «адбудаваць свой збураны пасад» пад беларускім сцягам. А на першым месцы стаіць Прарок, на долю якога выпадае найбольш адказная і пачэсная задача:
I мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю.
Вазьмі з яе прысягу і зарок, (480-481)
Што не прадасць сябе, сваю зямлю...
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!
Да духоўнага вопыту тысячагодцзяў, скандэнсаванага ў кнігах Бібліі, звяртаецца З. Бядуля ў вершы «У кузні». Яшчэ ў пачатку вайны паэт марыў аб часе, калі «востры Іптых на плуг перакуём, а меч будзе сярпом» («Ой, Божанька»). Гэты вобраз і гэтая мара зноў вяртаюцца ў вершы «У кузні», герой якога дужы каваль, «як дуб, каваль» куе з ланцугоў нарогі, з мячоў - сярпы, з шабляў - косы, робіць са смертаноснай зброі сякеры і клямкі. I ўсё гэта дзеля адраджэння краю і новага ладу на роднай зямлі.
А некалькі раней у вершы «***Хрыстос васкрос!..» З. Бядуля з болем і пакутаю пісаў пра тое, што званы, якія людзям павінны былі б несці святыя весткі, - маўчаць:
«Хрыстос васкрос!» - калісь званы звінелі;
Званіцы ўсе цяпер асірацелі.
Няма званоў - на кулі пераліты,
Разносяць смерць на свет, нудой спавіты.
Ўвесь Божы свет напоўнены атрутай...
Паэт імкнуўся таксама зазірнуць у будучыню, уявіць сабе яе такою, якой яна магла б ці павінна б стаць. I тая будучыня ў паэтычнай мары стваралася там, дзе смертаносная зброя раз і назаўсёды - як гэта ўяўлялася аўтару - перакоўвалася ў пры-лады для стваральнай працы.
У перыяд грамадзянскай вайны Змітрака Бядулю, як і Янку Купалу, Якуба Коласа, Алеся Гаруна і іншых пісьменнікаў, нязменна трывожыла неспакойная думка аб тым, што ж будзе далей, па якім шляху пойдзе родная Беларусь. Пры гэтым уяўля-лася, што такая крывавая вайна не можа не быць апошняй, а паразумнелыя нашчадкі ўсімі сіламі і сродкамі будуць намагацца зразумець вытокі і прычыны мінулых катаклізмаў:
Аб дзеях сучасных гісторык раскажа,
Загадку эпохі ён кемна развяжа
Прад новым людзкім пакаленнем...
Сама па сабе тэма шляхоў у беларускай літаратуры не новая. Найлепшы зборнік Я. Купалы называўся «Шляхам жыцця». Паэт яшчэ ў дакастрычніцкі час пераклаў верш Марыі Канапніцкай «Тры сцежкі». У перыяд грамадзянскай вайны 3. Бядуля таксама напісаў вершы «Тры сцежкі» і «Беларускі шлях» з вельмі характэрным зместам. Не першы і не апошні раз у сваёй творчасці ён зрабіў спробу зразумець месца Беларусі ў гісторыі і характар яе адносін з найбольш блізкімі суседзямі. (481-482)
Калісьці былінны асілак, апынуўшыся на раздарожжы, вымушаны быў выбіраць адну з трох дарог. Праўда, ён загадзя ведаў, якая доля прадвызначана яму на кожнай з іх. Паэт бачыць перад сабою, перад сваім народам таксама тры дарогі. Дзве з іх гісторыя беларускага народа выпрабавала і праверыла. Стагодцзямі нашы дарогі вялі або на захад, або на ўсход - ці туды, дзе хітрыя нашчадкі езуітаў вядуць «у рукі паном цалаваць», ці туды, дзе галосная лаянка «ганяе ўсіх пад цар-звон на паклон». Але ёсць і трэцяя, свая, на якой беларус застанецца самім сабою і зберажэ ўсе свае багацці:
Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!
Сцежкай сваёю
Да Сонца ідзі!
Гэты заклік перарастае ў разгорнутую метафару ў вершы «Беларускі шлях», што паводле сваёй сутнасці і зместу прад-вызначаў галоўны напрамак газеты пад такою ж назваю. Настаў час, калі беларусам трэба перастаць аглядвацца на кагосьці, чакаць чыёйсьці літасці, бо яны самі павінны мець права і магчымасць пракладваць свой уласны шлях. Беларускі лёс прадвызначаны самой гісторыяй, усімі тымі выпрабаваннямі, што выпалі на долю народа:
Ачніцссь, бедныя ратаі,
Бо шчасце - будучына краю
У вашых жа руках!
Ідзіце ўсе, усе без конца
Пад беларускім ясным сонцам
На беларускі шлях!
(Беларускі шлях. 1918. 8 сак.)
Так пераплаўлялася ў натхнёныя паэтычныя радкі праграма беларускага нацыянальнага адраджэння. Вобраз шляху ператвара-ецца ў адну з алегорый, якія сімвалізуюць гістарычнае мінулае і невядомую будучыню народа. А для характарыстыкі - таксама алегарычнай - тагачаснага становішча на беларускай зямлі выкарыстоўваецца і вобраз раллі, якая можа і павінна карміць чалавека, але замест гэтага дае прытулак бадылям і пустазеллю.
Верш Я. Купалы «На нашым...» стварае разгорнуты малюнак запусцення скрозь - на полі, на лузе, у пушчы, на дарогах, у хаце. Прычына ўсяго занядбання раскрываецца ў апошняй страфе:
У нашым краі
Пануе чужак,
Ніхто не парае,
Пазбыціся як.
На Беларускай зямлі, калі пісаўся гэты верш, на змену кайзераўскім акупацыйным уладам прыйшлі легіёны Пілсудскага.
Верш вельмі дынамічны па сваёй структуры. Важную сэнсавую, гукавую і эмацыянальную ролю адыгрывае націск, які ў другім і чацвёртым радку кожнай страфы падае на апошні склад - так, што пад націскам аказваюцца склады слоў, якія нясуць асноўную эмацыянальную нагрузку: «Растуць бадылі», «Крумцяць груганы», «Гадзюкі шыпяць», «Заводзяць звяры» («заводзяць» - значыць, выюць), «Кадцобінаў цьма», «Тчэ кросны павук», «Пануе чужак». Месца такіх слоў, як «бадылі», «груганы», «шыпяць», «звяры», «павук», «чужак», у канцы радкоў і сістэма рыфмоўкі ўзмацняе іх эмацыянальнае ўздзеянне на чытача і прымушае засяроджваць на іх увагу.
На працягу ўсёй сваёй дасавецкай творчасці, г. зн. да ліпеня 1920 г., Я. Купала стварыў шмат вершаў на тэму аб сутнасці, ролі і прызначэнні паэзіі. Разважанні аўтара аб вытоках уласнай творчасці, прыродзе паэтычнага вобраза, аб грамадскай ролі паэзіі набываюць форму то лірычных маналогаў, то асабістых прызнан-няў або споведзі, то заклікаў і павучанняў «песняру-беларусу». На тую ж тэму, у прыватнасці, напісаны верш «Мая навука» (1919), што знаходзіцца на вяршыні ўсяго цыкла з такімі блізкімі, але і адметнымі загалоўкамі: «Песня мая», «Паляці, мая мысль...», «Мая думка», «Мой дом», «Мая малітва», «Мой пагляд і мэта».
У самьш пачатку верша «Мая навука» аўтар уводзіць чытача ў свет сваіх паэтычных вобразаў:
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх без школы і кніг.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар,
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мнс прыносілі ў дар.
(Купала Я. Спадчына. С. 103).
У мастацкіх вобразах верша ўвасоблена ці зашыфравана цэлая сістэма поглядаў аўтара на глыбінную сутнасць паэзіі, на яе родавыя асаблівасці, якія, не выступаючы на першы план, на самай справе даюць уяўленне аб найбольш істотных заканамернасцях паэзіі як эстэтычнай з'явы.
Зварот да праблемы мастака і мастацтва найперш быў зваротам да агульначалавечых каштоўнасцей ды і сведчаннем твррчай сталасці нацыянальнай літаратуры. Творы Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна («П'ера і Каламбіна»), Якуба Коласа («Сымон-музыка»), зварот да біблейскай тэматыкі засведчылі імкненне беларускай літаратуры нават ў неспрыяльных умовах крывавай бойні клапаціцца пра чыста эстэтычныя задачы, выходзіць за абмежаваныя рамкі штодзённага побыту і ўносіць свой уклад у асэнсаванне агульначалавечых праблем. (483-484)
У гэтай жа сувязі можна назваць і верш 3. Бядулі «Хараству», вельмі выразны па эстэтычнай канцэпцыі:
Ты - мой закон, мая душа, мая рэлігія, мой Бог.
I кожну хвілю я табе малітвы новыя твару.
Табой я шчасліў, я - твой жрэц, хвалу табе пяе мой рог.
Я - сейбіт твой, я - твой ратай, я паласу тваю ару.
Здабыткі беларускай прозы і драматургіі 1917-1920 гг. на старонках перыёдыкі таго перыяду ў значнай меры былі прадстаўлены творамі, напісанымі раней, але пазбаўленымі магчымасці трапіць адразу ў друк. У прыватнасці, упершыню пабачылі свет апавяданні Максіма Гарэцкага «Чарнічка» (напісанае ў 1915 г. і апублікаванае ў снежні 1917 г.), «Літоўскі хутарок» (адпаведна 1915 і 1920 гг.), «Зіма» (1915 і 1918), «Маці» (1916 і 1918), «Хадзяка» (1916 і 1918), «Генерал» (1916 і 1918), «Амерыканец» (1916 і лістапад 1917), «Асілак» (1916 і 1918) і інш.
Заслугоўваюць увагі празаічныя творы Язэпа Лёсіка, пра якія Максім Гарэцкі ў артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Нашай Нівы» (Агульны агляд)» пісаў: «Асабліва трэба адзначыць апавя-данні Лёсіка; яны цяпер сумна сведчаць, што аўтар многіх граматык і прасторных правапісаў загубіў у ім не вельмі плоднага, але вельмі добрага і нацыянальнага беларускага пісьменніка» (Гарэцкі М. Творы. С. 340).
У 1917-1918 гт. у «Вольнай Беларусі» было апублікавана «Апавяданне без назвы» Язэпа Лёсіка (раздзелы «Яўхім Плашка», «Гаронім-ляснік», «Наша гаспода», «Каля карчмы», «Дома», «Падарож да навукі», «Панскія дзяўчаты, або Юзікава натура»). Яшчэ адзін раздзел - «Гаронім у дарозе» - быў змешчаны ў 1919 г. у газеце «Беларусь». Твор, над якім аўтар працаваў з лютага да чэрвеня 1914 г., паводле свайго зместу пераклікаецца з паэмаю Якуба Коласа «Новая зямля». Падзеі адбываюцца ў тым самым месцы і ў тым самым часе.
Цэнтральнае месца ў беларускай прозе перыяду грамадзянскай вайны займае аповесць Максіма Гарэцкага «Дзве душы». На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна была недаступнай і невядо-май радавому чытачу. Затое ў апошнія гады аповесць прыцягвае да сябе пільную ўвагу крытыкаў і даследчыкаў, якія выказваюць аб ёй і аб ідэйных пазіцыях аўтара супярэчлівыя меркаванні і думкі.
I для гэтага ёсць дастаткова падстаў. У смаленскі перыяд жыцця М. Гарэцкі друкаваўся ў савецкай перыёдыцы. А гэта само па сабе значыла, што ні адно яго слова не магло пярэчыць патрабаванням бальшавіцкай ідэйнасці. Але бясспрэчна і тое, што абяцанні пакончыць з вайною, даць зямлю сялянам, фабрыкі рабочым, разбурыць датла свет насілля, прыгнёту, сацыяльнай (484-485) несправядлівасці, зрабіць паўнаўладнымі гаспадарамі краіны рабочых і сялян, не маглі не выклікаць станоўчых эмоцый, яны будзілі светлыя надзеі ў абяздоленых, бяспраўных - усіх тых, хто быў нічым.
Супярэчлівыя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі дастат-кова выразна вызначыліся, напрыклад, у творчасці Алеся Гаруна. У 1917-1918 гг. ён марыў пра Беларусь незалежную, суверэнную, не падпарадкаваную нікому. У верасні 1919 г. у Мінску ад імя беларускай грамадскасці вітаў Пілсудскага, які ў красавіку таго ж года ў славутым звароце да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага абяцаў ім права самім вырашаць свой лёс. Але пад аховай польскіх легіёнаў пачалі зноў гаспадарыць памешчыкі, якія сілаю вярталі свой «стан пасядання», сваю маёмасць і распраў-ляліся з удзельнікамі антыпанскіх выступленняў, што рэзка настроіла супраць іх і шырокія народныя масы, і асноўныя палітычныя сілы.
Надзеі на поўную незалежнасць Беларусі ў тых умовах станавіліся ўсё больш прывіднымі, неажыццявімымі. Ёй накана-вана было стаць або часткай Полыпчы з такім ненавісным памешчыцкім ладам, або часткай сацыялістычнай паслякастрыч-ніцкай савецкай Расіі. Гэта пад канец жыцця ўсвядоміў А. Гарун, што відаць з яго твораў. Пасля верасня 1919 г. ён не апублікаваў ніводнага антысавецкага мастацкага твора ці публіцыстычнага артыкула. Затое ж у шматмоўным зборніку «Дзень Чырвонае Арміі» (1919) змясціў верш «Брацця, к агульнаму шчасцю...»:
Мусім народ абудзіці,
Голасна мусім пазваць:
Гэй, хто работнік? Хадзіце
Новы ўсім лад будаваць!
Будуць для ўсіх там палацы,
Стане на ўсіх там цяпла
Ў панстве братэрства і працы,
Вольнасці, хлеба й святла.
(Гарун А. Сэрцам пачуты звон. С. 134).
Беларуская вайсковая камісія, уплывовым членам якой восенню 1919 г. стаў А. Гарун, у час пераможнага наступлення Чырвонай Арміі летам 1920 г. у сваіх зваротах да беларускага народа пісала пра набліжэнне незалежнасці і блізкае вырашэнне зямельнай праблемы. А калі ўжо Чырвоная Армія знаходзілася на подступах да Мінска, А. Гарун у апошнім нумары купалаўскага часопіса «Рунь» апублікаваў верш «Кліч», блізкі па духу да «Інтэрнацыянала»:
Гэй, народзе, трэба ўстаць,
Дух свой з рабства распрастаць,
Чуеш: Волі зычны звон
Будзіць, кліча меддзю ён (485-486)
Ўсе народы ўсіх старон,
Каб разбурыць крыўды трон.
Скроэь, куды хаця зірні, -
Здзівіць з дзіваў дзіва-цуд:
У небе літары-агні Свецяць ноччу і пры дні -
«Вызваль дух свой, рабскі люд!»
Што ж датычыць Максіма Гарэцкага, то незалежна ад таго, як ён мог успрымаць на першапачатковым этапе сацыяльную праграму Кастрычніцкай рэвалюцыі, у аповесці «Дзве душы» шляхам абмалёўкі ўсёй сітуацыі, на прыкладзе паводзін і лёсу многіх герояў, самой структурай і кампазіцыяй твора ды і аўтар-скімі заўвагамі ён дастаткова пераканаўча вызначыў уласныя адносіны да падзей перыяду грамадзянскай вайны, да асноўных грамадска-палітычных сіл, якія дзейнічалі ў той час. Шсьменнік паказаў, што бальшавікі беларускую нацыянальна-культурную дзейнасць і прапаганду ідэй адраджэння беларушчыны лічылі контррэвалюцыяй, аб чым сведчыць, напрыклад, арышт герояў аповесці Міколы Канцавога і Сухавея.
Сам аўтар дае знішчальную характарыстыку Гаршка і людзей яго асяродцзя: «Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваёй найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасцю веруюць у тое і другое. Багі іхныя любяць завадзіць сварку, скідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклонніка незвычайны сумбур» (Гарэцкі М. Творы. С. 46). Пра бальшавіцкіх дзеячаў сказана, што яны «хоць і вялікай высакосці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна і лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі».
Пісалася ўсё гэта ў разгар грамадзянскай вайны, за шмат гадоў да таго, як Сталін па чарзе нішчыў колішніх кіраўнікоў і многіх удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і разгарнуў небывалыя па маштабах рэпрэсіі супраць уласнага народа, партыі, дзяржаўнага апарата, праявіўшы нябачанае ў гісторыі «чалавека-нялюбства».
Максім Гарэцкі часам дазваляе сабе з'едлівую, знішчальна-карыкатурную характарыстыку бальшавіцкай ідэалогіі, мары аб сусветным панаванні маналогам п'янага Гаршка: «А я, брат ты мой, п'ю не з радасці, а з гора... Гора нам вялікае! Колькі пра... прале... лелелета-арыяў загубілі, кроў разлілі, а рэ-ва-лю-цы-ю яшчэ не ўратавалі ад паноў усяго свету (...). I няхай жыве інцанал... інцынарацынал... ін-тэр-на-цы-я-нал! Няхай жыве!!».
Адносіны Максіма Гарэцкага да нацыянальнай палітыкі тагачаснага бальшавіцкага кіраўніцтва выяўляюцца са зместу апавядання «Апостал», дзе гаворка вядзецца пра паездку чырвонага інструктара Курапы на сяло для прапаганды ідэй толькі што адноўленай савецкай улады пасля вызвалення ад акупантаў: «Набраўшы чырвонае літаратуры на ўсіх краёвых мовах, апрача беларускае, бо літаратура ў гэтай мове яшчэ лічылася да той пары контррэвалюцыйнай выдуцкай беларускіх нацыяналістаў (...), ехаў ён на парцы стайковых коні па Ашмянскім тракце...» (Гарэцкі М. Творы. С. 121). Адбываліся ж гэтыя падзеі пасля таго, «як толькі Чырвоная Армія дала магчымасць ізноў раз абвесціць незалежную Савецкую Беларусь», г. зн. пасля ліпеня 1920 г.
У літаратуразнаўстве выказвалася меркаванне, быццам М. Гарэцкі ў сваім творы «адрываўся» ад жывой рэальнасці і праўды «як у вялікім, так і ў дробным». Больш узважанымі, аднак, можна лічыць меркаванні і вывады П. Васючэнкі: «М. Гарэцкі меў магчымасць назіраць нарастанне рэвалюцыйных падзей з розных геаграфічных пунктаў: з Каўказа, Масквы, Смаленска. (...) Тое, што ён назіраў, пасля ўвайшло ў ягоны твор як непадробныя, пазбаўленыя лакіроўкі вобразы таго часу (...). Тымі ж шляхамі, праз Каўказ, Маскву і горад N (недзе на Смаленшчыне або Магілёўшчыне) Гарэцкі правёў і свайго героя, перадаўшы яму і балючыя пытанні, над якімі пакутаваў сам».
Аповесць «Дзве дуіны» з глыбокай праніклівасцю перадае незвычайны драматызм падзей, раскрывае характар і сугнасць бясконца супярэчлівых палітычных, сацыяльных, маральных канфліктаў эпохі. Максім Гарэцкі паказаў, якім няпростым быў шлях нацыянальнага самаўсведамлення беларусаў.
Абдзіраловіч, як і героі іншых твораў пісьменніка, пакутуе ад усведамлення таго, што на Беларусі гаспадараць чужынцы. Як сведчанне духоўнай пакуты І скаргі гучыць яго пытанне, звернутае да самаахвярнай актывісткі беларускага руху Іры Сакавічанкі: «Мне здаецца, што ўсё няшчасце тут ад разладу тэорыі і практыкі. Бо скажыце, калі ласка: ...Тэорыя інтэрнацыянала вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў нашым знамянітым Обліскомзапе ёсць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў?».
Подобные документы
Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.
контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.
реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.
курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.
курсовая работа [84,9 K], добавлен 25.09.2013Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.
курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010