Дзіцячы фальклор

Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 08.01.2014
Размер файла 68,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Этнографы і фалькларысты адзначалі, што ў другой палавіне 19 ст. у сялянскім побыце загадкі выкарыстоўваліся ў выхаваўчых мэтах. Для рязвіцця ў дзяцей уяўленняў аб навакольным свеце народная педагогіка звярталася да загадак.

Народная загадка праз паэтычны вобраз акумуліравала ў сабе багаты і разнастайны матэрыял аб хатнім побыце і гаспадарчай дзейнасці селяніна. Пры ўсёй умоўнасці, іншасказальнасці яна ў той жа час канкрэтная і рэалістычная па сваім змесце. Праца селяніна, быт, прырода, сярод якой ён жыве, - усё гэта і складае галоўную тэматыку загадак.

Падрабязна і канкрэтна расказваецца пра род заняткаў хлебароба, характар сельскагаспадарчых работ (ворыва, сяўба, касьба, жніво), пра прылады сельскагаспадарчай працы (саха, барана, каса, граблі, серп, цэп), пра спосабы захавання сельскагаспадарчых культур (сноп, капа, азярод, стог), пра палявыя культуры (жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, каноплі, гарох), пра агародныя культуры (бульба, капуста, бурак, агурок, цыбуля, часнок, гарбуз, морква, рэпа, мак), пра садовыя дрэвы (яблыня, вішня, груша), пра свойскіх жывёл і птушак (карова, вол, конь, баран, авечка, гусь, курыца, певень), пра дрэвы і лясныя дары (елка, сасна, бяроза, дуб, рабіна, арэх, жолуд, ягада, грыб, хмель), пра харчаванне і ежу (жорны, млын, вятрак, рэшата, крупы, мука, малако, сыр, каўбаса, сала, верашчака, скварка, соль, лыжка).

Дасціпныя загадкі стварыў народ пра надворную забудову (хлеў, пуня) і жыллё, асабліва пра інтэр'ер сялянскай хаты, яе асобныя элементы (вянок у зрубе, сцены, кроквы, бэлькі, вугал, вокны, дзверы, печ, падлога, столь, крук, страха).

На нечаканых метафарах складзены загадкі пра мэблю і хатняе начынне (стол, ложак, калыска, каганец, лава, памяло, качарга, гаршчок, вядро, засаўка, клямка, каганец, свечка, каромысел, пранік).

Надзвычай вобразныя загадкі прысвечаны адзенню і абутку, аздобе (сарочка, кажух, штаны, бялізна, боты, шапка, лапці, пояс, пярсцёнак). Праз каларытныя метафары выяўляюцца ў народных загадках сродкі транспарту (воз, сані, запрэжаны конь, лодка, човен).

Загадкі так густа насычаны канкрэтнымі этнаграфічнымі і гаспадарчымі дэталямі, што па іх можна ўзнавіць праўдзівую карціну быту і заняткаў беларускага земляроба дарэвалюцыйнага часу. Мастацкі талент, паэтызуючы суровыя будні і быт, не мог не прычыніцца да найвялікшай крыніцы натхнення - прыроды.

Цудоўны па паэтычнай фігуры і фантазіі захаваліся ў беларускім фальклоры загадкі пра зямную прыроду і стыхійныя з'явы (мора, рэкі, азёры, балоты, камяні, гром, дождж, золак, навальніца, завіруха, снег, мароз, рэха). Хочацца асобна падкрэсліць, што ў гэтых загадках народ выявіў са здзіўляючай паслядоўнасцю і цвёрдай пераканаўчасцю свой матэрыялістычны светапогляд на космас і зямлю.

Гэткім жа шчодрым паэтычна-вобразным мысленнем народных талентаў пазначаны загадкі на сацыяльныя тэмы, пра звычаі, абрады, пра сямейны лад і грамадскія адносіны.

Хоць не на поўны голас, але ў шэрагу выпадкаў народ выказаў пачуццё грамадскага пратэсту супраць уціску і няволі, супраць няроўнасці, несправядлівасці, супраць улады грошай. З'едліва намаляваны прадстаўнікі пануючых класаў, служкі культу: Вош не вош, а за мужыцкім каўняром жыве (пан, поап); Трое жывуць, шкуру дзяруць, голымі пускаюць. Хто адгадае? (пан, поп, стараста); Не давернешся - б'юць, перавернешся - б'юць (служба ў царскай арміі); Сам кароль куе, а нам не дае (грошы).

Выкрываючы агіднае аблічча духавенства, народная сатыра ў загадках узнімаецца да пафасу публіцыстыкі, да памфлета. Вось некалькі прыкладаў пра папа: Сам барадаты,пузам багаты; Хто з жывога і мёртвага дзярэ?; Ходзіць па хатах, людзей дурманіць, пра бога маніць; Шэсць дзён гуляе, а сёмы «работае» і торбу грошай бярэ; Повен хлявец авец, а паміж імі адзін баран бляець.

Праўда, колькасць загадак вострай сацыяльнай накіраванасці ў дарэвалюцыйных зборніках невялікая, што тлумачыцца бояззю насельніцтва паведамляць іх збіральнікам; акрамя таго, царская цэнзура не дапускала на старонкі друку фальклорных матэрыялаў, накіраваных супраць пануючых класаў.

Лаканічнасць формы ў загадках, як і ў прыказках, дыктуе аб'ём інфармацыі твора. Зместам загадкі звычайна небагатыя: Дзве галавы, дзве спіны, шэсць ног, адзін хвост (чалавек на кані); Сярод двара стаіць капа: спераду вілы, ззаду мятла (карова).

Аднак знаходзім нямала прыкладаў, калі малюецца цэлая карціна канкрэтнага прадмета, падаецца яго «біяграфія». Тут сюжэт разгортваецца, і загадка ператвараецца ў своеасаблівае міні-апавяданне. Вось загадака пра выраб і «жыццё» гаршка: Быў я на капанцах, быў і на кляпанцах; быў і на пажары, быў і на базары. Як малады быў - людзей карміў; як стары стаў - спавівацца стаў; як памёр - косці выкінулі і сабакі не ядуць. Або: Ляцелі тры галіцы, палі-селі на мяліцы. Адна кажа: «Мне ўлетку лепей». Другая кажа: «Мне ўзімку лепей». Трэцяя кажа: «Мне ўсё роўна, што ўлетку, што ўзімку» (воз, сані, конь).

Усе паэтычныя сродкі загадкі «працуюць» у адным кірунку - ускладніць разгадванне, але пры ўмове, што эстэтычныя якасці фальклорнага жанру ніколькі не страцяцца.

Загадкі будуюцца па прынцыпе супастаўлення прадметаў, узятых з акаляючай рэчаіснасці паводле іх якасцей - знешніх і ўнутраных.

Характэрна, што складальнікі загадак, метафарызуючы прадмет ці з'яву, даюць у розных варыянтах розныя параўнанні ў залежнасці ад таго, якую рысу ці прымету ў дадзеным выпадку вылучаюць у прадмеце. Здараецца так, што адразу падкрэсліваецца некалькі якасцей.

Вялікую мастацкую нагрузку нясе метафара. Асабліва шырока ў загадцы выкарыстоўваецца ўвасабленне. Персаніфікаваныя прадметы нежывой прыроды параўноўваюцца з жывымі істотамі і наадварот: Баба-Яга, віламі нага, увесь свет корміць, а сама галодная (саха); Гарбаты дзядок усё поле аббегаў (серп); Жоўценькі вепручонак між загарадак бегае (чаўнок); Чорны куонь лезе ў агонь (качарга); Сядзіць пані ў чырвоным жупане. Хто яе распранае, слёзы пралівае (цыбуля); На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодзежы, над калодзежамі дзве міргалкі, над міргалкамі гай, за гаем чыстае поле, за полем лес (чалавек).

Метафара падае рэальны свет у пэўнай меры гіпербалізаваным: тыя або іншыя дэталі, якасці, прыметы прадметаў тэндэнцыйна падкрэслены або перабольшаны.

Асноўны прынцып, па якім будуецца загадка як мастацкі твор, - замена аднаго прадмета другім . Гэтая замена адбываецца не механічна, не выпадковымі прадметамі, а паводле логікі, сутнасць якой у выяўленні падабенства паміж загаданым прадметам і тым. Які называецца ў загадцы.

Цэлую групу складаюць загадкі-пытанні.

Многія загадкі ўяўляюць сабой лаканічнае апісанне ці сціслае апавяданне: І нажом зразалі, і дратамі вязалі, а ён не плача, а па падлозе скача (венік); Ідзе старчык, нясе стаўчык: і кіпіць, і варыцца, і далоў не валіцца (люлюка).

Змест загадкі, як правіла, «апранаецца» ў вобраз, у пераважнай большасці метафарычны. Нямала загадак створана на адной метафары: Шчука лінява ўвесь лес паклала; лес павяў - горад стаў (каса); Два галубкі па падзямеллю лятаюць (лемяхі). Нярэдка загадка не абмяжоўваецца адной метафарай, і мы сустракаем цэлую групу метафарычных вобразаўЮ за якімі ўтойваецца шэраг неназваных прадметаў: Маці з локаць, бацька з сажань, а дзеці па пальцу (граблі)4 Сам я тонак, як паясок, у мяне востранькі насок; як выйду на поле ваяваці проціў высоканькіх панічоў у злаце: яны мяне паясаюць, а мае востранькія зубкі іх усіх перакусаюць (серп).

Не заўсёды ў загадках прысутнічае метафарычны вобраз. Сустракаюцца творы апісальнага характару, у якіх выразна падаюцца толькі знешнія рысы прадмета: Скроб, скроб і пад прыпечак лёг (венік); Мае чатыры нагі, а не звер (стол).

Канкрэтнасць зместу загадак надзвычай узмацняла выкарыстанне ўласных імён, прозвішчаў, геаграфічных назваў. Яны адыгрывалі самую розную ролю: у адных выпадках ужываліся дзеля рыфмы: Стаіць Анох у сініх штанох (вілкі); Восем братоў Кандратоў, два браценнікі Амілляны ды дзве сястры Улляны (сані); Спінка і лаўка, дзве Пелагейкі і пяць братоў Панкратоў (сані), у другіх - самімі імёнамі ці прозвішчамі даваўся празрысты намёк на загадваемы прадмет: Біўся Глінскі з панам Галубінскім, а без Салівона справы няма (гаршчок, апалонік, соль); у астатняй групе ўжыванне ўласных імён растлумачыць цяжка: Дзве Гапкі, трэці Гапон (дзве лаўкі і стол); Ёсць у маткі дзве дачкі Мар'і і сын Гапон (хата, лаўкі, палок для спання); Па хаце сухі Васілька скача (венік).

Вялікую ролю іграе ў многіх загадках гукавы вобраз. Праз сістэму алітэрацый і асанансаў ствараецца вобразнае гукаперайманне, якое даволі дакладна перадае рытміку той або іншай сельскагаспадарчай або хатняй работы селяніна: Ляцяць гускі, дубовыя наскі і крычаць: «То ты, то, я ; то ты, то я « (цапы); Ляцяць гускі, дубовыя наскі і гавораць: «То-та мы, то-та мы!» (малацьба)

Блізка да загадак, пабудаваных на гукапераймальных вобразах, стаяць загадкі, у якіх выкарыстаны знарок, штучна прыдуманыя (для прыватнага ўжытку) незразумелыя словы - абракадабры з мэтай надання загадцы таямнічага сэнсы і ўскладнення яе разгадкі: Сітуліцы, мітуліцы, ні сяла, ні вуліцы (вулей); Стаіць турыца, а ў турыцы - маханя, а ў махані - жук, а ў жука - вада (гаршчок з вадою ў печы); Шынкі-брынкі на дзве палавінкі (рэзгіны); Дубовыя дубасы, чырвоныя дубасы, пасярод тырунька (бочка, абручы, дно).

Нешматлікай, але цікавай групай у беларускім фальклоры прадстаўлены загадкі-пытанні: Што гарыць без полымя? (сонца); Што бяжыць без повада (вада); Што без вады плавае? (воблака); Хто малюе без рукі? (мароз); Што зімою камлём угару расце? (лядзяш).

Да гэтай жа групы адносяцца жартоўныя загадкі з каверзнымі пытаннямі, якія патрабуюць для разгадкі кемлівасці і вынаходлівасці: За чым ядуць? (за сталом); На што каню хамут кладуць? (на шыю); Які ў вадзе камень? (мокры); пад які куст садзіцца заяц, калі ідзе дождж? (пад мокры); Без чаго хаты не пабудуеш? (без стуку).

Такі ж жартоўны змест маюць і загадкі-задачы, разлічаныя на праверку не толькі матэматычных здольнасцей чалавека, але і яго лагічнага мыслення: Дзве дачкі, дзве маці і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх? (трое: бабка, маці, дачка); Ляцелі галкі, селі на палкі. Сядуць па адной - галка лішняя; сядуць па дзве - палка лішняя. Колькі было галак і колькі было палак? (тры палкі і чатыры галкі);У хаце было сем вокан, на кожным акне сядзела па сем кошвк. У кожнай кошкі было па сем кацянят. Увайшоў у хату гаспадар. Колькі ва ўсіх разам было ног? (дзве нагі. У катоў жа лапы).

Пераважнай большасці загадак уласцівы размераны лад і рыфма. Нейкага аднаго вершаванага памеру загадкі не прытрымліваюцца, як і не захоўваюць строга рыфмоўкі: Тысячы братоў звязаны, адным поясам падперазаны (сноп); Лес сяку - лес вяне; на тым месцы горад стане (сенакос).

к) народныя казкі

класіфікацыя;

У вусна-паэтычнай спадчыне народаў свету казкі зъявіліся тым жанрам, у развіццё якога ўнёс свой уклад бадай што кожны з народаў зямлі, і гэта тлумачыцца перш за ўсё роляй казак у жыцці людзей на розных ступенях развіцця грамадства. Фальклор увогуле і казкі ў прыватнасці дапамагалі люжзям замацоўваць свой працрўны вопыт, перадаваць яго з пакалення ў пакаленне праз стагоддзі.

Казкі разам з іншымітворамі народнай паэзіі адкрывалі чалавеку незнаёмы і цудоўны свет, клікалі яго да новых здзяйсненняў, а некаторым найбольш таленавітым прадстаўнікам працоўных падказвалі шлях у літаратуру. Шматлікія сведчанні многіх пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў аб ролі вусна-паэтычнай творчасці ў фарміраванні іх светапогляду і мастацкіх здольнасцей заслугоўваюць самай пільнай увагі.

Творы, якія аб'ядноўваюцца тэрмінам «казка», даволі разнастайныя па сваім паходжанні, мастацкіх асаблівасцях, ідэйна-тэматычным змесце. Тут казкі пра жывёл і птушак, пра непераможных асілкаў і фантастычных пачвар, пра сялянскага сына Іваначку-дурнічкаў і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу і шмат іншых. Гэтыя творы адрозніваюцца паміж сабой таксама і асаблівасцямі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.

Такая стракатасць, пярэстасць, непадобнасць і неаднароднасць матэрыялу вельмі ўскладняе задачу вызначэння жанру і яго межаў. Вядомыя ў літаратуры азначэнні яшчэ далёка не дасканалыя і хутчэй апісальныя, чым аналітычныя. Яны або звужаюць паняцце, або, наадварот, дазваляюць уключаць у гэты жанр разнастайныя творы, якія казкамі не з'яўляюцца. У той жа час усе вядомыя азначэнні казкі маюць нямала агульнага, яны акцэнтуюць увагу на найбольш істотных рысах, што вылучаюць казку ў своеасаблівы фальклорны жанр: падкрэсліваюць апавядальны характар казкі і наяўнасць у ёй мастацкай выдумкі, фантазіі.

Улічваючы тое галоўнае, што было падкрэслена даследчыкамі ў казках, азначэнне гэтага фальклорнага жанру можна было б сфармуляваць наступным чынам. Казка - гэта мастацкае, вусна, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Супадаючы ў асноўным з ужо вядомымі азначэннямі, гэта фармуліроўка вылучае сацыяльна-бытавыя творы, падкрэслівае значэнне фантазіі, выдумкі, умоўнасці ў казках і выхаваўчую ролю гэтых твораў.

Казкі - з'ява, уласцівая духоўнаму жыццю кожнага народа. Вывучаючы скарбы вусна-паэтычнай творчасці, даследчыкі розных краін яшчэ ў мінулым стагоддзі выявілі вялікае падабенства казачнага эпасу многіх народаў. Гэты бясспрэчны факт знайшоў розныя тлумачэнні. Прадстаўнікі так званай міфалагічнай школы сцвярджалі. Што агульныя для гэтых нпродаў міфалогіі, у выніку распаду, разбурэння якой узніклі казкі, а самі міфы, паводле гэтай тэорыі, узніклі як адлюстраванне рэлігійных поглядаў старажытных людзей. З гэтым тлумачэннем, ідэалістычным у сваёй аснове, пагадзіцца нельга.

Казка - адзін з асноўных жанраў народнай творчасці - невялікіх памераў твор, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным, героі яго - звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі, насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты - свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот, становячыся пры гэтым на шлях дапамогі добрага добраму, барацьбы светлага з цёмным дзеля самай галоўнай мэты такой узаемападтрымкі і барацьбы: дасягнення героямі казкі той мэты, якая першапачаткова акрэсліваецца ў ёй і дзеля здзяйснення якой разгортваюцца ўсе падзеі твора. Як правіла, у казцы перамагаюць светлыя сілы і пазітыўныя героі; гэтым самым сцвярджаецца ідэя ўзвышэння светлага над змрочным, добрага над злым. Для казак уласцівы ўстойлівая традыцыйная кампазіцыя (паказальнымі яе элементамі з'яўляюцца зачын і канцоўка), кантрастны падзел герояў на пазітыўных і негатыўных (добрых і злых), барацьба добрага са злым, шчаслівы фінал гэтай барацьбы.

Вялікае тэарытычнае і практычнае значэнне маюць пытанні класіфікацыі казачнага эпасу. Складанасць праблемы абумоўлена тым, што казкі ў сваім развіцці прайшлі вялікі шлях, кожны значны этап якога ўносіў у істотныя, часам карэнныя змены. Па паказальніку сюжэтаў Андрэева- Аарнэ ўсе казкі падзелены на тры асноўныя групы: казкі аб жывёлах, уласна казкі і анекдоты. Кожная з груп мае больш дробны падзел. Казкі аб жывёлах падзяляюцца на групы ў залежнасці ад дзеючых асоб: казкі аб дзікіх жывёлах, аб дзікіх і хатніх жывёлах і г. д. Уласна казкі падзяляюцца на чатыры групы, якія ўжо маюць некаторыя жанравыя адрозненні: а) чарадзейныя, б) легендарныя, в) навелістычныя і г) казкі аб дурным чароце. Аднак і тут, як бачым, жанравы прынцып не вытрыман да канца. Трэцяя група- анекдоты- таксама, як і першая, падзелена на адпаведна асноўным дзеючым асобам або асаблівасцям тэматыкі: аб пашахонцах, аб жанчынах (дзяўчатах), аб выпадковам шчасці і інш.; у той жа час тутназіраюцца сюжэты антыпрыгонніцкіх, антыклерыкальных, антырэлігійных казак, бытавых казак і інш.

Хаця гэта класіфікацыя вельмі ўмоўная і паслядоўна не прытрымліваецца пэўных прынцыпаў, яна ўсё ж дазваляе ахапіць ўвесь казачны матэрыял, размеркаваць яго па адзінай сістэме, выявіць паралелі ў казачным эпасе розных народаў, і ў гэтым яе станоўчы бок. Даследчыкі казачнага эпасу вылучалі і іншыя групы казак па розных адзнаках: ідэйна-тэматычных асаблівасцях, адносінах да рэчаіснасці (казкі гістарычныя, казкі на былінныя сюжэты, сатырычныя казкі і іншю), аднак далёка не заўсёды клапаціліся аб тым, каб гэтыя новыя групы мелі сваё пэўнае месца ў той ці іншай класіфікацыйнай сістэме.

Каб па магчымасці ахапіць ўсё багацце беларускага казачнага эпасу, нам трэба ўзяць за аснову традыцыйную класіфікацыю казак, удакладніўшы яе ў адпаведнасці з тым канкрэтным матэрыялам, які дае беларускі фальклор. Прынятая ў падручніку сістэма класіфікацыі спалучае некалькі прынцыпаў, асноўныя з якіх- жанравы і ідэйна-тэматычны - будуць выкарыстаны пры вылучэнні асноўных груп беларускіх казак.

Першая група казак- аб жывёлах- аб'ядноўвае не толькі на той падставе, што галоўнымі дзеючымі асобамі ў іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, насякомыя, расліны, але і таму, што яны маюць шмат агульнага і ў характары мастацкай выдумкі і ў спосабе адлюстравання рэчаіснасці, аб чым падрабязней будзе сказана ніжэй.

Другую вялікую групу складаюць чарадзейныя казкі, якія пры ўсёй ідэйна-тэматычнай разнастайнасці таксама вылучаюць агульнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Чарадзейныя казкі можна падзяліць на ўласна чарадзейныя, у якіх паводле выказвання казачніка-беларуса Ф. П. Гаспадарова, «усё робіцца чарадзействам», казкі аб асілках і былінных багатырах і казкі аб шчасці, долі, праўдзе, і інўю Да чарадзейных казак вельмі набліжаюцца некаторыя казкі на легендарныя сюжэты.

Трэцяя група- сацыяльна-бытавыя казкі- адрозніваецца ад папярэдніх характарам мастацкай выдумкі, асаблівасцямі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Яна таксама аб'ядноўвае розныя па ідэйна-тэматычным змесце і па вобразнай сістэме творы. Сярод іх можна вылучыць казкі ўласна бытавыя, якія раскрываюць паўсядзённае жыццё селяніна, закранаючы праблемы маралі, этыкі, а таксама казкі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя, якія аб'ядноўваюць усе творы рэалістычнага напрамку, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў, служкаў культу, рэлігіі і існаваўшага эксплуататарскага ладу. Гэтыя творы можна вылучыцьасобна не толькі па ідэйна-тэматычных асаблівасцях, але і па асаблівасцях мастацкага метадую Для іх, як і для ўсіх сацыяльна-бытавых твораў характэрна рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але калі, напрыклад, уласна бытавыя казкі, крытыкуюць недахопы і заганы некаторых прадстаўнікоў сялянства, стваралі гумарыстычныя малюнкі, падкрэслівалі станоўчыя якасці працоўных,то антыпрыгонніцкая і антырэлігійныя казківылучаюцца з усіх астатніх сацыяльна-бытавых казак ярка выражанай сатырычнай накіраванасцю, бязлітасным выкрыццём і рашучым асуджэннем эксплуататараў. Некаторым антыпрыгонніцкім і антырэлігійным творам уласціва гераізацыя вобразаў змагароў за народнае шчасце.

Па характары мастацкайвыдумкі блізкія да бытавых казак казкі авантурна-навелістычныя, якія адрозніваюцца сваім прыгонніцкім характарам і некатарымі асаблівасцямі вобразнай сістэмы.

Казкі падзяляюцца на народныя (фальклорнага паходжання) і літаратурныя («Рак-вусач» Я.Коласа, «Мурашка-Палашка» Зм. Бядулі і інш.) .Паводле зместу сярод іх вылучаюць тры групы. Казкі пра жывёл («Зайкава хатка», «Лёгкі хлеб», «Коцік, певень і лісіца», «Дурны воўк» і інш.) - дзеючымі асобамі ў іх з'яўляюцца жывёлы, якія надзяляюцца тыповымі рысамі чалавечага характару (хітрасць, мудрасць, сквапнасць, баязлівасць і інш.). У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывёл. Чарадзейныя («Каток - залаты лабок», «Іванька-ліпавік», «Піліпка», «Музыка-чарадзей» і інш.) - заснаваны на вымысле аб цудадзейным; у той жа час у такіх казках фантастычнае спалучаецца з рэальным. У іх дабру супрацьстаяць чарадзейныя сілы, а дапамагаюць яму цудадзейныя прадметы; цудадзейнымі памагатымі чалавека ў гэтых казках даволі часта выступаюць жывёлы. Чарадзейныя казкі можна падзяліць на ўласна чарадзейныя, у якіх паводле выказвання казачніка-беларуса Ф. П. Гаспадарова, «усё робіцца чарадзействам», казкі аб асілках і былінных багатырах і казкі аб шчасці, долі, праўдзе, крыўдзе і інш. Да чарадзейных казак вельмі набліжаюцца некаторыя казкі на легендарныя сюжэты. Сацыяльна-бытавыя («Мужык і пан»,»Два маразы», «Недалікатны сын і інш). - вызначаюцца вострым сацыяльным зместам, іх герой звычайна - бедны селянін, работнік ці салдат; у іх адлюстроўваюцца незвычайныя прыгоды героя, якія развіваюцца без удзелу чароўных сіл.Калі ж у сацыяльна-бытавых казках і з'яўляюцца чароўныя сілы, то яны неабходныя для таго, каб выявіць рэальны жыццёвы канфлікт. Тут герой сутыкаецца найперш са складанымі жыццёвымі абставінамі, з якіх ён выходзіць жывым дзякуючы нечаканаму шчасліваму павароту падзей альбо ўласнай вынаходлівасці.Сярод іх можна вылучыць казкі ўласна бытавыя, якія раскрываюць паўсядзённае жыццё селяніна, закранаючы праблемы маралі, этыкі, а таксама казкі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя, якія аб'ядноўваюць усе творы рэалістычнага напрамку, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў, служкаў культу, рэлігіі і існаваўшага эксплуататарскага ладу. Гэтыя творы можна вылучыць асобна не толькі па ідэйна-тэматычных асаблівасцях, але і па асаблівасцях мастацкага метаду. Для іх, як і для ўсіх сацыяльна-бытавых твораў, характэрна рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але калі, напрыклад, уласна бытавыя казкі, крытыкуючы недахопы і заганы некаторых прадстаўнікоў сялянства, стваралі гумарыстычныя малюнкі, падкрэслівалі станоўчыя якасці працоўных, то антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі вылучаюцца з усіх астатніх сацыяльна-бытавых казак ярка выражанай сатырычнай накіраванасцю, бязлітасным выкрыццём і рашучым асуджэннем эксплуататараў. Некаторым антыпрыгонніцкім і антырэлігійным творам уласціва гераізацыя вобразаў змагароў за народнае шчасце.

Збіральнікамі беларускіх народных казак з'яўляюцца П.Шпілеўскі, П. Шэйн, А.Глінскі, У.Дабравольскі, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскі, М.Федароўскі, Я.Карскі, І. Крук, А.Фядосік, К.Кабашнікаў, Н. Гілевіч і інш. У 20 ст. беларускія народныя казкі сабраны, напрыклад, у зборніку «Казкі ў сучасных запісах» (1989) з серыі «Беларуская народная творчасць».

Большасць казак перайшла ў дзіцячы фальклор ад дарослых. Казкі для дзяцей апублікаваны, напрыклад, у зборніку «Беларускія народныя казкі» (1990), якія апрацаваў А. Якімовіч. Некаторыя з іх увайшлі ў праграму выхавання і навучання дзяцей у яслях-садку «Пралеска».

жанравыя асаблівасці

Асноўная жанравая адметнасць казкі - устаноўка на выдумку, фантазію. Казка не ведае абмежаванняў ні ў часе, ні ў прасторы, асноўнае ў ёй - дзеянне, учынкі персанажаў. У ёй увасоблены гісторыя, жыццёвы вопыт, светапогляд, талент і мудрасць народа. Казкі падабаюцца дзецям, задавальняюць іх патрэбу ў яркім , незвычайным. На здзіўленне лёгка і натуральна дзіця ўваходзіць у казачны свет і гэтак жа лёгка вяртаецца ў рэальнасць, уносячы ў яе элементы казачнага. Казкі ўздзейнічаюць на дзяцей эстэтычна, даюць незабыўныя ўрокі народнай маралі, вучаць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Яны таксама актыўна ўплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць ім адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа.

Казка - любімы жанр дзяцей і дзейсны сродак выхавання. Казка ніколі не знікае, як ніколі не знікае мара народа, прага яго да новых маральных вышыняў.

Казкі аб жывёлах, як ужо было сказана, вылучаюцца з казачнага эпасу перш за ўсё сістэмай вобразаў. Характэрнай іх рысай, што ўзнікла на больш позніх этапах развіцця, трэба лічыць алегарызм, хаця гэта апошняя якасць з'яўляецца другаснай і ўласціва не ўсім творам. Даследчыкі лічаць гэтыя казкі адным са старажытнейшыхжанраў вусна-паэтычнай творчасці, аднак дакладнага малюнка ўзнікнення іразвіцця гэтага тыпу народных казак мы яшчэ не маем.

Беларускія казкі аб жывёлах- адна з каларытнейшых з'яўне толькі ў беларускім фальклоры, але і ў казачным эпасе ўсіх славянскіх народаў,асабліва ўсходніх славян. У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывёлах і казак іншых славянскіх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а таксама птушкі і расліны. Найбольш вядомыя персанажы - лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качор, муха, пчала і інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва шсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці: асноўная рыса лісіцы - хітрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць і г.д. Такім чынам, з казак аб жывёлах перад намі паўстаюць не толькі цікавыя, жывыя, з характэрнымі асаблівасцямі паводзін і знешняга выгляду вобразы з свету жывёл, але ў першую чаргу вобразы-абагульненні. Якія раскрываюць перад чытачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і г.д. Мы бачым своеасаблівы сінтэз: з аднаго боку ў вобразах казак аб жывёлах праявіліся вельмі трапныя назіранні людзей над навакольнай прыродай , а з другога - абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця і ўзаемаадносін людзей, прычым гэта апошняе і вызначае змест вобраза.

Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя вобразы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.

У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяброўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да справядлівасці і рашуча асуджае няўдзячнасць, здрадніцтва таварышам. Зтонкім гумарам народ высмейвае фанабэрыю, зайздрасць, баязлівасць.

Заслугоўвае ўвагі характар канфлікту многіх казак аб жывёлах. Лісіца або каза выганяюць зайчыка з яго хаткі, певень трапляе ў кіпцюры лісіцы, воўк збіраецца садраць кажух з авечкі - сястры Меланні, воўк паядае казлянятак - усё гэта па сутнасці канфлікт сілы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развіцці дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльна або маральна-этычнага характару.

Своеасаблівы казачны склад ствараецца шырокім ужываннем пастаянных эпітэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканіну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымі кампазіцыйнымі сродкамі: рэтардацыяй, паўторамі і інш.

У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць састаўныя часткі класічнай казкі: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развіццё, фінал і канцоўка, хаця такая класічная схема не заўсёды вытрымліваецца, што залежыць і ад майстэрства казачніка і ад характару твора, дынамічнасці развіцця яго сюжэта.

Казкі аб жывёлах у большасці сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортвапючы іх перад слухачом у строгай паслядоўасці. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, які дае здольнаму казачніку вельмі шырокія магчымасці для імправізацыі, пераўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала і шэршань», «Ліса і цецярук» і інш.

Беларускія казкі аб жывёлах - частка казачнага эпасу славянскіх народаў - узбагачаюць паэзію славян новымі сюжэтамі, вобразамі, мастацкімі сродкамі. Хаця большасць сюжэтаў беларускіх казак аб жывёлах мае паралелі з казкамі іншых народаў і адзначана ў міжнпродных паказальніках, многія творы або дапаўняюць і пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусім не маюць варыянтаў у вусна-паэтычнай творчасці славян.

У буйнейшых зборніках беларускага эпасу чарадзейныя казкі займаюць цэнтральнае месца. Гэта абумоўлена перш за ўсё расаўсюджанасцю твораў. Якія складалі аснову рэпертуару многіх казачнікаў. Акрамя таго, чарадзейныя казкі як адзін са старажытнейшых відаў казачнага эпасу карысталіся павышанай увагай і збіральнікаў, і даследчыкаў фальклору розных школ і напрамкаў у навуцы, што таксама адбілася на змесце многіх публікацый.

Калі мы гаворым аб чарадзейныхказках, то маемна ўвазе такія апавядальныя творы, дзе абавязкова прысутнічае чарадзейства, дзе дзейнічаюцьнезвычайныя героі або незвычайныя іх памочнікі,дзе казачная фантастыка стварае свой незвычайны свет,у якім, як і ў сапраўдным жыцці, змагаюцца сілы дабра і зла, дзе заўсёды перамагае справядлівасць. Такая вельмі агульная характарыстыка чарадзейных казак патрабуе пэўнай канкрэтызвцыі, выяўлення адметных рыс у параўзнанні з іншымі казкамі. Як вядома, характар казкі, яе спецыфіка ў значнай ступені абумоўлены характарам казачнай фантазіі, казачнай выдумкі, якая ў сваю чаргу вызначаецца пануючым на пэўным гістарычным этапе светапоглядам працоўных мас, асаблівасцямі іх мастацкага мыслення.

Фантастыка чарадзейных казак, неадддзельная ад жыцця, адлюстроўвала яго ў мастацкіх формах, адпаведных агульнаму ўзроўню грамадскай свядомасці, не толькі не выкдючаючы, але і прадугледжваючы элементы міфалагізавання з'яў прыроды і грамадскіх адносін, элементы татэмізму і іншых скажоных уяўленняў аб навакольным свеце. Далейшае развіццё чарадзейных казак прыводзіла да мастацкага пераасэнсавання асобных вобразаў, ідэй, але гэты працэс да пары не парушаў адзінства формы і зместу. Калі ж эстэтычныя прынцыпы, на якіх былі заснаваны чарадзейныя казкі і характар іх фантастыкі, прыйшлі ў супярэчнасць з новым мастацкім асэнсаваннем рэчаіснасці, якола выключала ўякае міфалагізаванне прыроды і грамадскіх адносін, адмаўляла ці ва ўсякім разе ставіла пад сумненне існаванне розных звышнатуральных сіл, глеба для развіцця чарадзейных казак знікла. Яны паступова затухаюць, становяцца здабыткам дзіцячай аўдыторыі, у свядомасці якой старажытная фантастыка чарадзейных казак па-ранейшаму знаходзяць водгук.

Характару канфлікту і асаблівасцям фантазіі ў чарадзейнай казцы адпавядае сістэма вобразаў і мастацкі стыль. Яе героі - волаты, асілкі або звычайныя людзі, якім дапамагаюць розныя чарадзейныя памочнікі. Ім супрацьстаяць таксама незвычайныя істоты, надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі: і шматгаловы змей Пагана Цмок, Касцей Бессмяротеы, розныя чараўнікі і інш. Стварэнне гэтых вобразаў паьтрабуе адпаведных выяўленчых сродкаў, сярод якіх немалаважная роля належыць мастацкай гіпербале. У чарадзейных казках выпрацоўваецца свой адметны стыль, замацоўваецца так званая казачная абраднасць, якую складаюць пачатковыя прыказкі і канцоўкі, трохразавыя паўторы, мастацкі я формулы-апісанні, знешняе падабенства герояў, іх незвычайна хуткага росту, багатырскага каня і іншыя агульныя месцы.

У беларускім фальклоры шырока прадстаўлены казкі пра пераможцаў змея, асілкаў. У цэнтры іх вобразы Івашкі Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Івана Кабыліна сына і інш. Генетычна гэта вобразы розныя, але іх ідэйны змест у вядомых нам зараз казках вельмі блізкі - і Івашка Мядзведжае вушка, і Кацігарошак, і Іван Кабылін сын выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць супраць розных варожых людзям сіл. Так, у вельмі распаўсюджаных на Беларусі чарадзейных казках, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казак пра тры царствы, героі ў пошуках Кашчэя або шматгаловага змея трапляюць спачатку ў меднае, потым у сярэбранае і нарэшце ў залатое царства, дзе перамагаюць ворага і вызваляюць захопленых ім у палон царскіх дачок. У некаторых варыянтах разам з царэўнамі яны вызваляюць і іншых людзей, захопленых у палон ворагам. Казкі аб асілках услаўляюць подзвігі, гераізм, у іх створаны вобраз мужнага. Смелага і дужага чалавека, здольнага пераадолець усе перашкоды на шляху да шчаслівага жыцця. Сярод мастацкіх сродкаў, пры дапамозе якіх ствараюцца вобразы асілкаў, галоўная роля належыць гіпербалізацыі. Казачны герой валодае велізарнай сілай: ён з карэннем вырывае стогадовыя дубы, падкідвае вышэй воблакаў шматпудовую булаву, адзін перамагае шматгаловага змея або незлічонае варожае войска. Ён заўсёды вылучаецца высакародствам, пачуццём справядлівасці, абараняе пакрыўджаных, і гэта прыносіць яму павагу, удзячнасць і любоў простых людзей.

Каб яшчэ больш падкрэсліць незвычайную сілу свайго героя, народ гтпербалізоўваў таксама і яго ворагаў, надаючы ім не толькі велізарную сілу, але і здольнасць зноў і зноў папаўняць яе. Дужы Кашчэй становіцца яшчэ дужэйшы ў сваім царстве, ссечаныя галовы Паганага Цмока могуць зноў адрастаць і паліць героя полымем, калі ён не паспее абясшкодзіць іх . Шматвяковая мастацкая практыка пераканальна паказала,што без такога захавання суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжксці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твора.

Сярод беларускіх чарадзейных казак пра асілкаў асобную групу складаюць творы на былінныя сюжэты. Яны уласцівы фальклору ўсіх усходніх славян і многіх іншых народаў, і кожны з іх адлюстраваў у сваёй творчасці асобныя матывы, эпізоды, страчаныя казачным эпасам сваіх суседзяў ці зусім невядомыя ім.

У беларускіх казках адлюстраванымногія эпізоды з былін пра Ілью Мурамца, а таксама пра Потака, Дабрыню, Васіля Буслаева, Данілу Лаўчаніна і інш. Найбольш шырока прадстаўлены казкі пра Ілью Мурамца. Адна з іх- «Праз Іллюшку», запісаная Е. Раманавым, даволі поўна перадае асноўныя падзеі жыцця гэтага героя, захоўваючы сюжэт, ідэйную накіраванасць і нават некаторыя мастацкія прыёмы быліннага эпасу, Па сутнасці указцы аб'яднаны дзве быліны: «Першая паездка Ільі Мурамца» і «Ілья Мураммец і Ідалішча». Вылячэнне Ільі, карчаванне ляда, выбар каня - усё гэта вядзе не ў Кіеў, а царства Пражора, які вельмі нагадвае Ідалішча паганае. Па дарозе ён сустракае нягіднага Сокала, што сядзеў на дванаццаці дубах, і перамагае яго. Вобраз нягіднага Сокала, які забіваў людзей свістам, мае шмат агульных рыс з вобразам Салаўя-разбойніка. Ілья Мурамец перамагае таксама і цара Пражора, прычым у гэтай сцэне назіраецца амаль літаратурнае падабенства з былінай пра Ілью Мурамца і Ідалішча. Ілья забівае ворага сваёй шапкай. Вызваліўшы свет, Ілья дапамагае людзям будаваць млын, лёгка кладзе на месца вялікія жорны.У гэтым эпізодзе, якога няма ў былінах, Ілья нагадвае асілкаў, якія таксама падымалі і перакладалі вялікія камяні.

Падабенства паміж такімі казкаімі і былінамі у большасці выпадкаў не абмяжоўваецца агульнымі эпізодамі і вобразамі. Яно адчуваецца ў ідэйным напаўненні вобраза, у агульнай ідэйнай накіраванасці твораў. Многія казкі на былінныя сюжэты ўслаўляюць абаронцаў радзімы, і ў гэтым яны сугучны былінам.

У казачных вобразах вельмі выразна праявіліся сімпатыі і антыпатыі працоўных, рашучае асуджэнне несправядлівасці і шчырае спачуванне бязвінна пакрыўджаным. Ідэйны змест знайшоў тут дасканалае мастацкае вырашэнне. Стварэнню вобразаў- антаганістаў садзейнічае ўдала ўжыты тут прыём антытэзы. Супрацьпастаўленне мачыхі і падчаркі, бабінай дачкі і дзедавай дачкі паступова ўзмацняецца і ў сацыяльным, і ў маральна-этычным, і ў эстэтычным плане. Калі бабіна дачка гультайка, дзедава - працавітая; калі бабіна дачка несправядлівая, злая, зайздросная, то дзедава заўсёды добрая, справядлівая, сціплая.Станоўчыя якасці адной і адмоўныя другой праяўляюцца ў адных і тых жа сітуацыях, што яшчэ больш падкрэслівае супрацьлегласць характараў. Сірацінка ветліва абыходзіцца з Мароз0ам, дзеліцца з мышкай вячэрай, выконвае просьбы яблынькі, ігрушкі, дзяжы, парсюка, у выніку чаго не толькі захоўвае жыццё, але і атрымлівае ўзнагароду. Бабіна дачка ў гэтых жа абставінах зняважліва размаўляе з Марозам, б'е і праганяе мышку, лянуецца струсіць яблычка,. Прынцып кантрасту захоўваецца і ў апісанні знешняга аблічча гэтых персанажаў: у параўнанні з прыгожай сіратой яшчэ больш непрывабнымі, нават пачварнымі здаюцца мачыха і яе дачка.

Казкі заўсёды адгукаліся на тое новае, што ўносіла жыццё у быт і свядомасць працоўных. Гэта тлумачыцца самой мастацкай прыродай жанру, у якім важную ролю адыграла імправізацыя і досыць ярка праяўляўся індывідуальны пачатак, творчае аблічча казачніка, яго светапогляд. Грамадскія і эстэтычныя ідэалы.

Сацыяльна-бытавыя и навелістычныя казкі- новы этап у развіцці казачнага эпасу. Яны ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў і калі свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай барацьбы ўсё больш больш вызвалялася ад першабытна-наіўных памылковых поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым і казачная фантастыка набывае новыя якасці, рэалізуе ў сітуацыях, максімальна набліжаных да паўсядзённага жыцця працоўных.

Сацыяльна-бытавыя казкі адлюстравалі жыццё працоўных мас у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы, іх барацьбу супраць сацыяльнага і духоўнага прыгнёту, іх паўсядзённы быт, рост класавай свядомасці, грамадска-палітычныя ідэалы, маральна-этычныя погляды і нормы.

Сацыяльна-бытавымі называюць казкі, у якіх праўдзіва, часцей за усё ў крытычна-завостранай форме, адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з'явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца людскія недахопы, сцвярджаюцца народныя ідэалы. Яны адрозніваюцца ад чарадзейных перш за ўсё спецыфікай фантастыкі і сістэмай вобразаў. Для чарадзейнай казкі характэрна наяўнасць звышнатуральных сіл: страшыдлаў, пачвар, розных чарадзейных істот і прадметаў. У сацыяльна-бытавой казцы ў барацьбу звычайна ўключаюцца прадстаўнікі двух антаганістычных полюсаў класавага грамадства - прыгнечаныя і прыгняталбнікі. Героі бытавой казкі - простыя людзі, якія не валодаюць звышнатуральнай сілай, але здольны перамагчы сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, кемлівасці, дасціпнасці, знаходлівасці. І дзейнічаюць яны ў звычайных умовах сялянскага жыцця.

Сацыяльна-бытавыя казкі як жанр дасягнула свайго найбольшага развіцця ў эпоху феадалізму, актыўна бытавала ў перыяд капіталізму, а некаторыя лепшыя ўзоры дайшлі да савецкага часу.

Вельмі папулярна у беларусаў і ў іншых славянскіх народаў была казка «Мужык і цар».У цэнтры сюжэтнага тыпу дзяльба царскіх падарункаў і пабоеў за прынесенае селянінам золата.

Бескарыслівасць і непатрабавальнасць селяніна ярка выяўляюцца у дыялогу паміж ім і царом. Селянін за аддадзенае цару золата просіць толькі чарку гарэлкі, кавалак чорнага салдацкага хлеба, танцаў пад дудку і пасцель з гарохавай саломы, адмаўляецца ад багатага падарунка, белага хлеба, танцаў пад музыку палкавога аркестра і мяккай царскай пасцелі. Аднак у гэтай казцы вострая крытыка сацыяльнай несправядлівасці, бязлітаснае асмяянне паноў спалучаліся з паказам першага памешчыка Расіі - цара - дабрадзеем, які не толькі крыўдзіць мужыка, але і задавальняе ўсе яго просьбы, карае паноў (генерала ён разжалаваў у салдаты, а мужыка зрабіў генералам).

Мары сялян аб пакаранні паноў увасоблены ў казцы «Як сяляне ад пана пазбавіліся», запісанай у пасляваеены час у г.п. Парычы Гомельскай вобласці. І ў гэтай казцы пан трапляе ў камічнае становішча: просіць селяніна навучыць яго запрагаць каня, а той запрагае яго самаго, б'е бізуном, а іншыя сяляне частуюць дубінкамі, «пакуль ён богу душу не аддаў».

Выкрываючы сапраўдную сутнасць прадстаўнікоў пануючых класаў, сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалт свой ідэал народнага героя - простага селяніна, смелага, кемлівага, упэўненага ў сваёй перамозе над ворагам. Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных антыпрыгонніцкіх казак якраз і вабяць сваёёй смеласцю, рашучасцю, розумам, сваёй непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.

Актыўна бытавалі ў народзе казкі пра папа, ксяндза, рабіна. Асноўнай прычына й шырокага распаўсюджвання гэтых казак было імкненне сялян высмеяць свайго «духоўнага пастыра» за тоеЮ што ён быў амаль такім жа жорсткім эксплуататарам, як і пан, абараняў інтарэсы пануючых класаў, заклікаў да пакорлівасці, да беднага і агротнага жыцця, хоць сам ніколі не быў прыкладам для сваёй паствы, яго словы ніколі не супадалі з яго справамі. У народных творах папы і ксяндзы, як і паны, малююцца негатыўна: бязлттаснымі эксплуататарамі, прагнымі да чужога дабра, п'яніцамі і распутнікамі, крывадушнымі ашуканцамі і зладзеямі.

У сацыяльна-бытавых казках больш позняга паходжання ярка адлюстравана класавае расслаенне ў вёсцы, яеое набыло асабліва інтэнсіўны размах у парэформенны час.Канфлікт паміж беднымі і багатымі перарастае ў класавую барацьбу, у час якой выразна выяўляюцца асноўныя рысы і якасці вобразаў. У бараць бу нярэдка ўступаюць родныя браты, з якіх адзін багаты, а другі бедны.

Дасціпна ашуквае сваіх праціўнікаў бедны, але вельмі кемлівы і спрытны жартаўнік. Часта выкарыстоўвае іх веру ў існаванне чарадзейных рэчаў і звышнатуральных сіл: шкура каровы нібы дапамагае выкрыць яму любоўныя забавы распутнай пападдзі, падказвае, дзе схаваны прысмакі; дзівосны капялюш нібы дазваляе браць у купца або карчара ўсё дарма; простая палка нібы ажыўляе мёртвага і інш. Жартаўнік вымушае прагных багацеяў рэзаць кароў і везці прадаваць шкуры, таму што сам нібы выгадна прадаў шкуру адзінай сваёй кароўкі, уступае ім « дзівосныя» рэчы за фантастычна высокую плату, адпраўляе іх у мяшках па статкі коней або кароў, якіх нібы шмат у рацэ, і інш.

Адна з важнейшых асаблівасцей адлюстравання рэчаіснасці у сацыяльна-бытавых казках заключаецца ў спалучэнні дакладнага паказу жыццёвых абставін з карыкатурна-гратэскавым. Гратэск не перашкаджае рэалістычна адлюстроўваць жыццё, хоць парушае контуры рэчаў з мэтай сатырычнай крытыкі і насмешкі.

Вялікай папулчрнасцю карысталіся ў народзе казкі, галаўнай дзеючай асобай якіх з'яўляецца дурань. З вясёлым гумарам расказваецца ў іх пра бязглуздага чалавека, які ўсё робіць неўпапад: замест таго, каб пажадаць радасці маладой, ён ея б'е; замест таго, каб паспачуваць людзям, што хаваюць нябожчыка, ён ім гаворыць : «Каб вы кожны дзень так радаваліся» і інш. За ўсё гэта яго б'юць, таму народ называе таго дурня «набітым».

Аналіз сацыяльна-бытавых казак дае магчымасць лепш пазнаць гісторыю жыцця і барацьбы працоўных, іх імкненні, мары і думкі, прасачыць эвалюцыю светапогляду народа, зразумець глыбокія супярэчнасці ў ім. Сацыяльна-бытавыя казкі, у якіх адлюстраваўся гнеўны пратэст супраць эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага прыгнёту, адыгрывалі важную ролю ў класавай барацьбе, выхаванні працоўных мас. Пазнавальнае і эстэтычна-выхаваўчае значэнне маюць гэтыя казкі ізараз.

Сярод пісьменнікаў, якія садзейнічалі папулярызацыі беларускай народнай казкі (Я. Колас, Цётка, М.Багдановіч, Зм. Бядуля, У.Дубоўка, С. Шушкевіч, і інш.), асабліва вылучаецца А.Якімовіч. Ён таленавіта апрацаваў больш за 200 беларускіх народных казак, якія добра вядомы чытачам па зборніках: «Каток - залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар»(1957), «Зрога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983), «Людзей слухай, а свой розум май» (1987).

Казкі непрыкметна накіроўваюць пачуцці і думкі дзяцей у рэчышча маральных вывадаў і абагульненняў, дапамагаюць зразумець сутнасць добрага і злога ў жыцці. У іх займальна, даступна, у адпаведнасці з узростам і асаблівасцямі дзіцячага ўспрымання, падаюцца звесткі пра навакольны свет, які для маленькіх дзяцей абмяжоўваецца даволі вузкім колам прадметаў, з'яў, паняццяў, а для старэйшых - больш шырокім і складаным. Так, шасці-сямігадовым і старэйшым дзецям няцяжка зразумець маральна-павучальны сэнс казак «Іван-рыбак», «Жораў кашалёк», «Пану навука», «З рога ўсяго многа», « Як Сцёпка з панам гаварыў», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Як кот звяроў напалохаў», «Селянін, Мядзведзь і лісіца», «Залаты птах», «Музыка-чарадзей» і інш.

4. Педагагічна-выхаваўчая роля дзіцячага фальклору

Традыцыйны дзіцячы фальклор захоўвае сваё значэнне і зараз. Гэта аснова для оазвіцця сучаснай дзіцячай творчасці . Нездарма да яго звяртаюцца пісьменнікі і паэты, кампазітары пры рабоце над творамі для дзяцей. Нездарма ўзоры традыцыйнага фальклору друкуюцца ў дзіцячых часопісах і газетах, выходзяць асобнымі выпускамі ў сваім натуральным гучанн і апрацоўках. Нездарма наладжваецца выпуск літаратуры ў дапамогу выхавацелю дашкольных устаноў, настаўніку, дзе выкарыстоўваецца і фальклорны матэрыял. Дзіцячы фальклор можа і павінен стаць дзейсным сродкам у выхаванні чалавека новай эпохі.

Фальклорныя творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разнастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце - першапачатковым уменням словатворчасці. Не сакрэт, што многія дзеці, якія захапляюцца казкамі, самі спрабуюцб іх складаць і пераказваць сваім бацькам альбо сябрам.

Акрамя таго, як адзначае вядомы псіхолаг М.С. Мухіна : « Народныя творы служаць узорамі кароткай і глыбокай думкі, іх сінтаксічная структура выразная, дакладная, а лексіка заўсёды разнастайная і вобразная. Антонімы, сінонімы, фразеалагізмы маюць спецыфічна псіхалагічны змест, устаноўкі і ацэнкі. Уласна кажучы, гэтыя з'явы моўнай культуры даюць незнарок устаноўкі на пэўнага кшталту сацыяльныя спадзяванні , якія звернуты да кожнага чалавека, менавіта ў гэтых перлах моўнай культуры фарміруюцца нацыянальны характар, нацыянальная ментальнасць, менавіта праз кантэкст моўных нюансаў складваецца сістэма каштоўнасных арыентацый і прэтэнзіі на прызнанне».11 Мухина В.С. Возрастная психология: феноменология развития, детство, отрочество/ В.С. Мухина - М., 1998. С.344.

Пачуцці, эмоцыі, якія ўзнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваўчае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон сіасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць - неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню дасціпнага чалавека, асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму, а пры неабходнасці з гумарам і трапна рэагаваць на разнастайныя сітуацыі чалавечых узаемаадносін.

Спіс выкарыстанай літаратуры

Барташэвіч Г.А. Дзіцячы фальклор / склад. Г.А.Барташэвіч, В.І. Ялатаў. Мн. 1972.

Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. Дапам. / А.М. Макарэвіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. - Мн.: Выш. Шк.., 2008.

Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. Дапам. Для філалаг. Фак. ВНУ/ Склад. К.П. Кабашнікаў і інш. - 4-е выд., перапрац. - Мн. : Выш. шк., 1996.

Беларускі дзіцячы фальклор : Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы. - Мн. : Беларусь, 1994.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручн. Для спец. ВНУ_ К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.С. Ліс і інш. - 2-е выд., перапрац. - Мн. : Выш. шк. , 1988.

Васілевіч А. Люблю, хвалюся - жыву: нататкі, эсэ, роздум./ А.Васілевіч, Мн. , 1986.

Гуревич Э.С. детская литература Белоруссии: Очерки. - М.: Дет. лит. , 1982.

Дзіцячы фальклор/ Склад. Г.А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. Мн., 1972.

Зуева Т.В. Детский фольклор./ Т.В. Зуева// Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под ред. А.Н. Николюкина. М., 2000.

Зянько У. Спадчына маёй маці.: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.

Мухина В.С. Возрастная психология: феноменология развития, детство, отрочество/ В.С. Мухина - М., 1998.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Апісанне лексіка-семантычнай групы, якая абазначае кухонны та сталовы посуд, яе ўнутраная структура і змест. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне. Галоўныя прынцыпы і этапы дадзенага працэсу, яго сучасны стан і ацэнка далейшых перспектыў.

    курсовая работа [33,6 K], добавлен 01.01.2014

  • Гаворка як тэрытэрыяльна абмежаваная мова жыхароў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Назвы плеценага і палатняняга посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны: лексіка-семантычны та словаўтваральны аспект даследавання.

    курсовая работа [39,8 K], добавлен 06.01.2014

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Абрад вяселля адзін з драўнейшых абрадаў усходніх славян. Першай адпраўной кропкай ў прадвясельным этапе яўляецца сватаўство. Вяселле: провады нявесты, вянчанне, вясельны стол, каравай. Паслявясельны. Па праходзе года заканчваецца паслявясельны этап.

    реферат [17,4 K], добавлен 01.02.2008

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Сказка как жанр устного народного искусства. Краткий исторический очерк о Финляндии. Народное творчество, его зарождение и признаки. Основные жанры сказочного фольклора. Многообразие тематики финских сказок, отражение в них традиций, культуры народа.

    реферат [19,4 K], добавлен 02.06.2009

  • Традиции быта и культуры коренных народов Севера: Ямало-Ненецкий фольклор, история возникновения, тематика и жанры; истоки национальной культуры. Коллективные и календарные ненецкие игры, их использование в организации и проведении народных праздников.

    реферат [35,0 K], добавлен 23.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.