Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці Малецкай сельскай бібліятэкі

Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.10.2014
Размер файла 3,5 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў"

Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кантрольная работа

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці Малецкай сельскай бібліятэкі

Выканала:

студэнтка 331 "Б" гр. ФЗН

Корган Ірына Мікалаеўна

Выкладчык: дацэнт

Стрыжонак І.М.

Мінск 2010 г.

Увядзеньне

бібліятэка чытач картатэка краязнаўства

Этнічная агульнасць жыве да тых пор, пакуль падтрымліваюцца традыцыі і існуе гістарычная памяць. Веданне сваіх каранёў, свайго мінулага, узаемаадносіны са сваім народам, узаемная падтрымка сілкуе яго будучае.

Ва ўмовах адраджэння беларускай гісторыі, культуры, мовы узрастае цікавасць да мінулага, да пазнання "малой радзімы". Пра "малую радзіму" загаварылі прадстаўнікі навуковых колоў, эканамісты, эколагі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і многія іншыя.

Краязнаўства на Беларусі мае багатую гісторыю, традыцыі і разглядаецца сёння як аснова адраджэння нацыянальнай памяці. Павялічваецца выпуск краязнаўчых дакументаў не толькі рэспубліканскімі выдавецтвамі, але і на месцах - у абласцях, раёнах, што таксама з'яўляецца вынікам шырокай цікавасці грамадства да краязнаўства, жадання набыць краязнаўчыя веды.

Накапленне краязнаўчых матэрыялаў садзейнічае павелічэнню беларусазнаўчага патоку дакументаў як крыніцы краязнаўчых пошукаў. Яны адлюстроўваюць з'явы раней невядомыя і ўздымаюць пытанні, якія да гэтага часу не ставіліся.

Краязнаўства -- гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці). Тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб'ядноўвае мясцовае насельніцтва. Прадметам пазнання ў краязнаўстве з'яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край".

Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для абласной бібліятэкі краем з'яўляецца тэрыторыя вобласці, для раённай - раёна, для гарадской - свой горад, для сельскай - сяло, у межах якіх ажыццяўляецца іх дзейнасць.

Аб'ектам вывучэння краязнаўства з'яўляецца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва, культура і інш.

Існуюць напрамкі вывучэння края:

1. Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей (зямныя, недры, рэльеф, глеба, клмат, расліны), экалагічных умоў.

2. Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі той або іншай мясцовасці.

3. Вывучэнне гістарычнага мінулага края (мясцовых радаводаў, ваенных падзей і інш.)

4. Вывучэнне нацыянальных, этнаграфічных асаблівасцей, а таксама антрапалагічнага, этнічнага, канфесійнага складу мясцовага насельніцтва.

5. Улік і абарона помнікаў архітэктуры і культуры, вывучэнне вуснай народнай творчасці, дыялектаў, мастацкіх промыслаў края.

Існуюць наступныя формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.

Састаўной часткай дзяржаўнага краязнаўства з'яўляецца бібліятэчнае краязнаўства. Пад бібліятэчным краязнаўствам падразумеваецца шматаспектная дзейнасць бібліятэк, якая накіравана на задавальненне краязнаўчых запатрабаванняў грамадства сродкамі бібліятэк.

Бібліятэка як аснова краязнаўчай дзейнасці выконвае рад асноўных задач:

1. Стварэнне банка даных краязнаўчых і мясцовых дакументаў(друкаваных, аудыёвізуальных і інш.). Выяўленне, устанаўленне месцазнаходжання, набыццё, а ў крайнім выпадку і забяспячэнне поўнага бібліяграфічнага апісання дакумента, стварэння базы даных бібліяграфічнай і фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі.

2. Бібліяграфічнае раскрыццё зместу краязнаўчых дакументаў незалежна ад месца іх захоўвання: арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарату, стварэнне крыніц бібліяграфінай інфармацыі, якія бібліяграфічнымі метадамі падагуляць краязначую вывучанасць асобных тэрыторый і дадуць магчымасць забяспечыць бібліяграфічнай інфармацыяй краязнаўчую дзейнасць у рэгіёне.

3. Давядзенне да карыстальніка краязнаўчых і мясцовых дакументаў і інфармацыі аб іх з дапамогай бібліятэчна-бібліяграфічных сродкаў.

4. Распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах і краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва, а таксама рэкламаванне краязнаўчых збораў і інфармацыйных магчымасцей сваіх бібліятэк.

Пералічаныя задачы даюць падставу для вызначэння краязначай функцыі мясцовых публічных бібліятэк.

Для вядзення краязначай работы, стварэння краязнаўчых бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў выкарыстоўваюць два напрамкі дзейнасці.

Першы прадугледжвае многапланавую работу з першасным і другасным дакументным патокамі, давядзенне да чытачоў упарадкаваных звестак аб краязнаўчых збораз праз сістэму каталогаў, картатэк, бібліяграфічных паказальнікаў, метадычнае забеспячэнне, краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне. Дастаткова поўны пералік і кароткая характарыстыка гэтых традыцыйных аперацый прадстаўлена у "Палажэнні аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк". У гэтым палажэнні ўключаны асноўныя раздзелы, такія як:

- агульныя палажэнні;

- арганізацыя краязнаўчай работы;

- фарміраванне краязнаўчай работы;

- абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчымі дакументамі;

- краязнаўчая бібліяграфічная работа;

- краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае навучанне карыстальніка і супрацоўнікаў бібліятэк;

- метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у вобласці бібліятэчнага краязнаўства.

Другі напрамак - вывучэнне роднага краю, пошук раней невядомых звестак аб ім, аб'яднаннямі краязнаўцаў, арганізаванымі ў бібліятэцы ці пры ёй. У гэтым выпадку бібліятэка выступае ў ролі спонсара, даўшага месца для правядзення мерапрыемстваў і ўзяўшага на сябе інфармацыйнае, бібліяграфічнае, метадычнае забеспячэнне пытанняў, якія распрацаваны персанальна ці калектыўна.

Малецкая сельская бібліятэка знаходзіцца ў самабытным, цікавым раёне нашай краіны з прыгожай назвай Бярозаўскі, Брэсцкай вобласці. Не менш значнае і месца, дзе знаходзіцца напасрэдна і сама бібліятэка - гэта вёска Малеч. Вёска атрымала такую назву ад прозвішча памешчыка, які заснаваў яе - гэта Мал. Малеч багаты на гісторыю. У свой час Малеч атрымаў магдэбурскае права, а таму мае свой герб. У 2005 годзе Малеч стаў першым у раёне аграгарадком. На сённяшні дзень гэта вёска з насельніцтвам каля 2000 чалавек.

Сельская бібліятэка абслугоўвае 850 чытачоў, сярод іх 300 дзяцей. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі- адна з вядучых напрамкаў дзейнасці.

1. Фарміраванне краязнаўчага фонда

Асновай краязначай дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца асобна выдзелены фонд краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Гэты фонд, пад агульнай назвай "Люблю мой край, старонку гэту...", фарміруецца з дакументаў, якія цалкам прысвечаны краю, якія змяшчаюць краязнаўчыя матэрыялы. Фонд уключае наступныя віды: кнігі, брашуры, зборнікі, матэрыялы выяўленчага характару, ноты, атласы, карты, напрыклад "Карта Брэсцкай вобласці. Памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны." машынапісныя і рукапісныя матэрыялы, фотадакументы, напрыклад фотаматэрыял аб візіце П.М. Машэрава ў в. Малеч, электронныя дакументы, напрыклад "Бярозаўшчына турыстычная", тэматычныя папкі. Матэрыялы з фонду не спісваюцца, а захоўваюцца пастаянна. У гэты фонд уваходзяць матэрыялы ў першую чаргу аб вобласці, аб раёне, затым аб вёсцы. У краязнаўчым фондзе дакументы растаўлены па асноўных раздзелах "Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязначых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь". У 2009 годзе быў распрацаваны турыстычны маршрут "Дорогами войны по отчему краю", экскурсія па помніках вялікай Айчыннай вайны в. Малеч, дзе змешчаны фотаматэрыял, сцэнарый экскурсіі, спіс выкарыстанай літаратуры.

Пра экалагічнае становішча краю расказваюць кнігі, брашуры, тэматычныя папкі, памяткі чытачам, напрыклад "Тревоги родного края" ( О загрязнении водоёмов района), "Если бы вы составляли Красную книгу Берёзовщины", "Заказник республиканского значения "Споровский".

На тэрыторыі сельскага Савета есць старынны парк Габрылёва, матэрыял пра парк размешчаны у краязнаўчым кутку.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдаецца бібліяграфічны паказальнік "Што пакінем ў спадчыну?". Паказальнік прысвечаны экалагічным праблемам Бярозаўскага раёна. Паказальнік уключае кнігі, раздзелы з кніг, артыкулы з часопісаў і газет на беларускай і рускай мовах. Ён адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, школьнікам, усім, каго цікавіць экалагічнае становішча роднага краю. Літаратура размешчана унутры раздзелаў у алфавіце аўтараў і загалоўкаў. Даведачны апарат выдання уключае алфавітны і геаграфічны паказальнікі, спіс перыядычных выданняў, выкарыстаных пры складанні паказальніка.

На тэрыторыі вёскі ёсць санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі сэрца і шчытападобнай залозы, дзіцячая школа мастацтваў. Матэрыял пра гэтыя установы размешчаны у краязнаўчым фондзе, напрыклад памяткі "Санаторная школа-інтэнат", "Малецкая школа мастацтваў". Да 60-га юбілея сельскай бібліятэкі быў напісаны і выданы летапіс бібліятэкі "Делу книжному верны", дзе сабраны матэрыял пра першага бібліятэкара, гэта быў мужчына Рупека В.В., ветэран Вялікай Айчыннай вайны; Пра работу бібліятэкі з 1946 па 2006 год, ззмешчаны фатаграфіі розных гадоў, успаміны былых бібліятэкараў.

Літаратурнае жыццё Бярозаўскага краю вельмі багатае. Аформлены папкі аб выдатных паэтах, ураджэнцах раёна, якіх ведае ўся Беларусь. Гэта Н. Мацяш, Р, Баравікова, З. Дудзюк, В. Супрунчук, М. Гаравая, А. Разанаў, В. Казловіч.

Фонд дапаўняюць такія матэрыялы, як папкі "Старонкі гісторыі в. Малеч", "Вёска мая, гонар мой", "Людзі. Падзеі. Факты", "Летапіс в. Малеч", "Чтобы помнили..", і інш.

У фондзе ёсць дакументы, якія змяшчаюць інфармацыю аб старажылах вёскі, гэта Дакучыц У. Я., аб Героі працы Цэбрук А. М. і інш.

Змешчаны матэрыял і аб людзях, якія узнагароджаны ордэнамі працы.

Не на апошнім месцы і матэрыял аб людзях, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аформлены фотаальбом "Яны змагаліся за Радзіму", у якім змешчаны звесткі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, іх успаміны аб вайне. Краязнаўчы фонд папаўняецца за кошт артыкулаў з газет і часопісаў, кнігі, брашуры і інш.

2. Абслугоўванне чытачоў

Краязнаўчыя патрэбы прымушаюць бібліятэкі наладзіць краязнаўчую работу, стварыць краязнаўчыя дакументныя, бібліяграфічныя і фактаграфічныя рэсурсы, арганізаваць абслугоўванне ў галіне краязнаўства.

На краязнаўчыя патрэбнасці карыстальнікаў уплывае шэраг параметраў асобы:

1. сацыяльна-дэмаграфічныя характэрыстыкі;

2. сацыяльны статут;

3. псіхалагічныя асаблівасці;

4. сістэма каштоўнасных арыентацый;

5. жыццёвы вопыт;

6. як доўга карыстальнік пражывае ў гэтай мясцовасці;

7.прыналежнасць да ўзроставай, нацыянальнай, прафесіянальнай і

адукацыйнай групы;

8. мэты, матывы, узровень начытанасці, накіраванасці краязнаўчых інтарэсаў;

9. узровень бібліятэчнай арыентацыі.

Індывідуальныя абаненты:

Карыстальнікі, якія маюць дзелавыя (прафесіянальныя) краязнаўчыя патрэбнасці, змест якіх звязан з іх прафесіянальнай дзейнасцю:

- супрацоўнікі мясцовых органаў дзяржаўнай улады

- дэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

- настаўнікі сярэдняй школы, санаторна-лясной школы;

- студэнты і вучні .

Звяртаюцца з мэтамі - падрыхтоўка да заняткаў, цікавасць да гісторыі роднага краю, хочуць усе ведаць і інш. Некаторыя чытачы звяртаюцца да краязнаўчай картатэкі, некаторыя просяць дапамогі ў бібліятэкара.

Самастойную катэгорыю абанентаў - карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэк па краязнаўстве складаюць краязнаўцы-даследчыкі.

Краязнавец -- гэта спецыяліст па краязнаўстве. Краязнаўцы вывучаюць свой край па сваёй ініцыятыве, самастойна і ўсё жыццё, хаця гэта можа і не быць звязана з іх прафесійнай дзейнасцю. Яны маюць глыбокія веды аб гісторыі, прыродзе, культуры края, пры гэтым дзелавое чытанне спалучаецца ў іх з самаадукацыйным. Бібліятэку наведвае выдатны краязнавец нашай вёскі Кенда Аляксандр. Ён працуе настаўнікам гісторыі. Вывучае гісторыю вескі, знаходзіць увесь час нешта новае пра сваю "малую" Радзіму.

Даследчай работай па краязнаўству займаецца і настаўніца гісторыі Цюшкевіч Л. М. У школе яна вядзе работу музея, з'яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі.

На тэрыторыі вёскі выходзіць газета "Крыніца", у якой расказваецца пра жыццё вёскі, яе людзей, друкуюцца вершы і апавяданні мясцовых талентаў.

3. Метадычныя матэрыялы па краязнаўству

Метадычныя матэрыялы па краязнаўству распрацоўвае аддзед бібліятэчнага маркетынгу. Сярод метадычнага забеспячэння выдзяляюцца такія як:

- складанне метадычных матэрыялаў, напрыклад "Аддавайся жыццю светланосна" (да юбілею Н. Мацяш), "Пакуль жыву, хачу спасцігнуць сэнс жыцця" (да юбілею А. Разанава);

- конкурсы, маркетынгавыя даследаванні, абагульненне вопыта работы. Сярод конкурсаў - літаратурна-экалагічны конкурс "Река моего детства", у якім Малецкая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел. Сцэнарый літаратурна-паэтычнага вернісажа "День добры, ціхая рачулка" быў прадстаўлены на старонках альманаха "Бібліятэчны веснік". Конкурсы літаратурна-паэтычных груп. Было праведзена маркетынгавае даследаванне "Краязнаўчыя фонды бібліятэк. Забеспячэнне. Чытацкі попыт. Праблемы." (дадатак );

- вучоба кадраў, узаемаабмен, сувязь з мясцовымі краяведамі. Лістапад - месячнік па краязнаўству. У гэты месяц прахозіць шэраг мерапрыемстваў па краязнаству;

- Бібліятэка з дапамогай аддзела маркетынга стварае друкаваную прадукцыю. Напрыклад, экалагічнае свята-падарожжа "Здравствуй, старинный парк Габрилёво!" (дадатак), буклет "Добро пожаловать в библиотеку" і інш.

4. Масавыя мерапрыемствы

Формы і метады мерапрыемстваў самыя разнастайныя. Чытачы удзельнічаюць у розных мерапрыемствах:

- у арганізацыі і правядзенні прэзентацый, напрыклад электронная прэзентацыя "Мы должны помнить" (экскурсія па помніках Вялікай Айчыннай выйны), прэзентацыя кнігі "Белавежскае дзіва".

- вечар-сустрэча з краяведам А. Кенда "Люблю мой край, старонку гэту", сустрэча са святаром Малецкай царквы айцом Мікалаем "На зямлі святы вечар" прысвечанае святу Раства, якое адбылося на паседжанні жаночага клуба "Веста", што працуе пры бібліятэцы. Сустрэча псіхолага з мнагадзетнымі сем'ямі.

- гульні-падарожжы па роднаму краю;

- выступленні літаратурна-паэтычнай групы "Душою з небам гаварыць" (да 65-я Н. Мацяш), "Ластаўка Палесся" (да 60-я Я. Янішчыц). "Маёй сілы крыніца - родны край - Беларусь" .

- паседжанне жаночага клуба "Веста" на тэму "Чтоб жила культура предков" , дзе расказвалася пра побыт сялян Беларусі. Была прадстаўлена выстава прадметаў сялянскага побыту "Бабулін кут".

- Інфармацыйны час "Берёзовщина: страницы истории" (да 70-я утварэння раёна).

5. Формы прапаганды краязнаўчай літаратуры

Бібліятэка выкарыстоўвае розныя формы і метады нагляднай, вуснай і пісьмовай папулярызацыі краязнаўчай літаратуры.:

- выставы, напрыклад выстава адной кнігі "Повязь часоў- беларускі рушнік", "Азеры Беларусі ў легендах і паданнях". Фотавыстава " Малечу 580", Выстава-дар "Слава табе, салдат Перамогі", выстава-аўтограф "Автограф на память", выстава работ з бісера "Родная прырода-натхнення крыніца", выстава вязаных работ "Чароўная нітачка"

- краязнаўчыя гутаркі, напрыклад, "Если бы вы составляли Красную Книгу Берёзовщины", "Тревоги родного края".

- месячнік папулярызацыі краязнаўчай літаратуры у Малецкай сельскай бібліятэцы - гэта лістапад.

- прэзентацыі,

- віктарыны, напрыклад "Жылкай блакітнай пульсуе Ясельда", "Ці ведаеце вы край Бярозаўскі" і інш.

- сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, выдатнымі людзьмі края,напрыклад, сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны В.Д. Вербавіковым, сустрэча са старшынёй сельскага Савета Макаранка А.Р.

- гульні - вандраванні па родным краі, напрыклад, гульня-вандраванне "Тропами парка Габрилёво" , "Цуд спораўскіх балот" і інш.

- удзел у арганізацыі і правядзенні масавых краязнаўчых мерапрыемстваў: дні сяла, вуліцы, напрыклад свята вёскі Малеч "Мая любая вёсачка" (да 580-я з дня першага успаміну в. Малеч), дзень вуліцы Савецкай.

Спецыфіка бібліятэчнага-бібліяграфічнага краязнаўства ў тым, што яно выходзіць за межы чыста бібліятэчных паслуг па краязнаўстве: арганізацыя экскурсій па знакамітых мясцінах, напрыклад "Старинный парк Габрилёво" - экскурсія па парку. У бібліятэцы вядзецца пошукавая работа, стварэнне летапісу края, напрыклад "Летапіс в. Малеч", напісана гісторыя бібліятэкі "Делу книжному верны", распрацавана экскурсія па памятным мясцінам в. Малеч "Мы должны помнить". Мясцовы краявед Кенда А.В. знайшоў новыя звесткі з гісторыі в. Малеч, і прапанаваў бібліятэцы, і цяпер створана папка "Старонкі гісторыі в. Малеч".

Запісы ўспамінаў старажылаў, мясцовага фальклору, гаворак.

Усе гэтыя формы можна выкарыстоўваць, калі гэта трэба дакладнаму абаненту, групе, калектыву, або мясцоваму згутраванню цалкам.

6. Краязнаўчая картатэка

Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі вядуцца бібліятэкамі ўсіх тыпаў. Адметнасцю бібліяграфічных краязнаўчых картатэк з'яўляецца шырокае адлюстраванне матэрыялаў з мясцовай перыёдыкі і іншых рэгіянальных выданняў.

Фактаграфічная картатэка прысвячаецца хроніцы рэгіёнаў, падзеям, асобам.

Малецкая сельская бібліятэка з'яўляецца цэнтрам краязнаўчай бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі ў вёсцы. Важнае месца ў гэтай інфармацыі займае краязнаўчая картатэка, якая улічвае і адлюстроўвае матэрыял пра ўсе бакі жыцця тэрыторыі, якая адносіцца да зоны абслугоўвання бібліятэкі, а таксама асобныя дакументы, якія маюцца ў бібліятэцы, з інфармацыяй агульнага характару аб Брэсцкай вобласці і Бярозаўскім раёне.

Краязнаўчая картатэка адлюстроўвае дакументы незалежна ад віду і носьбіта інфармацыі, а таксама ад таго, ці выдзелены яны ў краязнаўчы фонд. З друкаваных матэрыялаў, апрача кніг, картатэка ключае арыкулы з газет, часопісаў, зборнікаў, а таксама фрагменты (раздзелы, главы, параграфы, абзацы) краязнаўчага характару з кніг.

Для класіфікацыі дакумента, уключаных у краязнаўчую картатэку, выкарыстоўваецца "Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь" (дадатак)

Унутры раздзелаў картатэкі апісанні дакументаў размешчаны ў алфавітным парадку. У картатэцы выдзелены персаналіі, напрыклад Мацяш Н., Баравікова Р., Разанаў А., Казловіч А. і інш. (адпаведна раздзла).

Краязнаўчая картатэка звязана з сістэматычным каталогам і сістэматычнай картатэкай газетна-часопісных артыкулаў.

Бібліятэка вядзе картатэку "Социально-бытовая инфраструктура агрогородка "Малечский".

Высновы

Бібліятэчнае краязнаўства- гэта не толькі краязнаўчая работа бібліятэкі, але і краязнаўчая работа ў бібліятэцы. Краязнаўчая дзейнасць самая разнастайная. Асаблівая ўвага надаецца рэалізацыі такіх напрамкаў работы па краязнаўству як распаўсюджванне ведаў аб сваёй мясцовасці, выяўленне краязнаўчых дакументаў сваёй мясцовасці, збіранне дакументаў і іх пастаяннае захоўванне, адлюстраванне з найбольшай паўнатой звестак аб краязнаўчых дакументах у даведачна-бібліяграфічным апараце, абслугоўванне краязнаўчымі дакументамі карыстальнікаў бібліятэкі, арганізацыя выстаў, масавых краязнаўчых мерапрыемстваў. Як ва ўсякай дзейнасці ёсць свае перавагі, і ёсць свае недахопы. Галоўнае, што у краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі ёсць свае перспектывы, а гэта:

- першае, што трэба зрабіць, трэба пераасмысліць сваё мысленне: што ніхто за мяне не зробіць;

- прадоўжыць пісаць гісторыю сваёй вёскі, бібліятэкі, дапаўняць раней напісаныя:

- павысіць узровень масавых мерапрыемстваў.

Літаратура

Спіс літаратуры па краязнаўству за апошнія 5-7 гадоў

1. Баравікова Р. Дрэва для райскай птушкі: лірыка / Раіса Баравікова. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. - 270 с.

2. Дудзюк З. Кола сварога / З. Дудзюк. - Мн.: Беларусь, 2006. - 293 с.

3. Дудзюк, З. Падданыя кахання / З. Дудзюк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. - 141 с.

4. Жырандоля: літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. - Мн.: Кнігазбор, 2008. - 248 с.

5. "Злучаю я нязводна боль і радасць …": Бібліяграфічны паказальнік да 55-годдзя З. Дудзюк. - Брэст, 2005. - 12 с.

6. Калеснік У. Доўг памяці . - Брэст: Брэсцкая тыпаграфія, 2007. - 393 с.

7. Карта: Берёзовский р-н: Республика Беларусь: Брестская обл. - Мн.: Белкартография, 2007: ил.

8. Край пад белымі крыламі. - Пінск, 2006. - 183 с.

9. Лабачэўская В. Повязь часоў - беларускі рушнік / В. Лабачэўская. - Мн., 2002. - 232 с.

10. Літаратурная карта Берасцейшчыны. - Брэст, ААТ "Беларуская друкарня", 2008. - 246 с.

11. Ляшук В.Я. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук. - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2008. - 320с.

12. Мацяш Н. Адведзіны лета. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. - 32 с.

13. Мацяш Н. У прыгаршнях ветру. - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. - 143 с.

14. Просмыцкий Н. Из ада к родникам6 стихи и проза / Н. Просмыцкий. - Брест: Брестская типография, 2007. - 393 с.

15. Раицкий В. Душа, роняющая строчки / В. Раицкий. - Брест, 2006. - 48с.

16. Раицкий В. Сезоны / В. Раицкий. - Брест, 2003. - 43 с.

Спіс літаратуры

1. Арлова І. Залаты патэнцыял Брэстчыны: [Да 70-я ўтварэння Брэсцкай вобласці] / І. Арлова // Народная газета. - 2009. - 8 снежн. - С. 3.

2. Васильева Н. Чтение - лучшее учение: [О работе городской библиотеки в г. Белоозёрске] / Н. Васильева // Маяк. - 2009. - 25 марта. - С.3.

3. Галубоўскі Д. Балота Спораўскае - пад міжнароднай аховай / Д. Галубоўскі // Культура. - 2007. - 16 лют. - С.8.

4. Гілёва Л. Конкурс без адзнак: [Пра конкурс эстраднай песні "Вясновыя званочкі"] / Л. Гілёва // Маяк. - 2009. - 6 мая. - С. 3.

5. Гилёва Л. Память о былом. История семьи на старинных фотографиях: [О фотовыставке в Малечском доме культуры] / Л. Гилёва // Маяк. - 2009. - 25 апр. - С. 5.

6. Гілёва Л. Чытаем родны кут, як кнігу…: [Аб правядзенні Свята беларускага пісьменства і друку ў г. Бяроза] / Л. Гілёва // Маяк. - 17 верас. - С. 1.

7. Гилева Л. Красота- своими руками: [О работах из бисера Юркевич Е.Н.] / Л. Гилёва // Маяк. - 2008. - 3 мая. - С. 3.

8. Данилевич И. Наследие Машерова: [О работе СПК "Агрофирмы "Малеч"] / И. Данилевич // Маяк. - 2008. - 3 мая. - С. 2.

9. Драган А. Адрес милосердия - библиотека: [О месячнике милосердия в октябре] / А. Драган // Маяк. - 2009. - 22 окт. - С. 4.

10. Инвестиции, инновации - залог успешного развития района: [Экономическое развитие района] // Маяк. - 2008. - 19 апр. - С. 4-5.

11. Ковалевская Т. Возродить Ясельду:[О возрождении главной реки Берёзовщины] / Т. Ковалевская // Маяк. - 2009. - 11 марта. - С. 3.

12. Каштелян Н. Природа не прощает лени: [Берёзовский район стал рекордсменом в 2007 г. в области по выбросаммзагряз. Веществ в атмосферу от стационарных источников] / Н. Каштелян // Маяк. - 2008. - 12 янв. - С.4.

13. Петров П. Ехали казахи в Малеч …: [В СПК "Агрофирма "Малеч" приехали казахи, они интересовались развитием животноводства в хозяйстве] / П. Петров // Заря. - 2009. - 20 янв. - С. 3.

14. Потапчук С. Природы нетронутые тропы: [Беловежской пуще - 600] / С. Потапчук // Маяк. - 2009. - 25 апр. - С. 3.

15. Селеня Е. Возвратились к родному гнезду: [О черных аистах, которые обнаружены в урочище Грушки] / Е. Селеня // Маяк. - 2009. - 26 авг. - С. 12.

16. Сяленя Я. Бярозай Картузскай той горад назвалі: [Да 580-я г. Бярозы] / Я. Сяленя // Маладосць. - 2007. - №11. - С. 97-102.

17. Суворов В. На замену импорта: [Инвестиционный проект СООО "Строит. Компания "Добрыня"] / В. Суворов // Маяк. - 2008. - 26 нояб. - С. 3.

18. Суворов В. От кормов к молоку: [О проходившем 15 мая на базе СПК "Агрофирма "Малеч" семинаре-совещании по заготовке кормов] / В. Суворов // Маяк. - 2009. - 20 мая. - С. 1.

19. Тоболич А. Пираньи атакуют каналы: [Пираньи в Белозерских каналах] / А. Тоболич // Заря. - 2008. - 10 апр. - С. 4.

20. Храпіцкая Н. Папулярызацыя беларускай кнігі: [Аб мерапрыемстве ў Міжлесскай сельскай бібліятэцы] / Н. храпіцкая // Маяк. - 2008. - 27 авг. - С.2.

Неапублікаваныя дакументы

1. Тлумачальная запіска да формы №6-НК аб рабоце Малецкай сельскай бібліятэкі за 2005 год [Тэкст] /Малецкая сельская бібліятэка. - Малеч, 2006. - 4 с.

2. Тлумачальная запіска да формы №6-НК аб рабоце Малецкай сельскай бібліятэкі за 2006 год [Тэкст] /Малецкая сельская бібліятэка. - Малеч, 2007. - 5 с.

3. Тлумачальная запіска да формы №6-НК аб рабоце Малецкай сельскай бібліятэкі за 2007 год [Тэкст] /Малецкая сельская бібліятэка. - Малеч, 2008. - 5 с.

4. Тлумачальная запіска да формы №6-НК аб рабоце Малецкай сельскай бібліятэкі за 2008 год [Тэкст] /Малецкая сельская бібліятэка. - Малеч, 2009. - 6 с.

5. Тлумачальная запіска да формы №6-НК аб рабоце Малецкай сельскай бібліятэкі за 2009 год [Тэкст] /Малецкая сельская бібліятэка. - Малеч, 2010. - 4 с.

Дадатак

Краязнаўчы куток "Люблю мой край, старонку гэту"

Паэты Бярозаўшчыны

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Апісанне лексіка-семантычнай групы, якая абазначае кухонны та сталовы посуд, яе ўнутраная структура і змест. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне. Галоўныя прынцыпы і этапы дадзенага працэсу, яго сучасны стан і ацэнка далейшых перспектыў.

    курсовая работа [33,6 K], добавлен 01.01.2014

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Характеристика музейного фонду Тернопільської області: історичні, краєзнавчі, етнографічні, меморіальні, літературні, мистецькі музеї. Створення бібліотечно-музейної комісії з ініціативи товариства "Народна школа". Перші створені музеї радянської доби.

    реферат [2,2 M], добавлен 31.03.2015

  • Сучасний стан природно-заповідного фонду Волинської області. Ландшафтний заказник "Березовий гай", "Лопатинська діброва", гідрологічний заказник "Турський", заповідне урочище "Папики". Лісові масиви водоохоронних високобонітетних лісових насаджень сосни.

    курсовая работа [43,8 K], добавлен 18.01.2013

  • Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.

    реферат [29,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні. Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці. Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг, цэнаўтварэнне, прасоўванне.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 24.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.