Калярова гама беларускага традыцыйнага касцюма

Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 27.07.2016
Размер файла 67,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

У апошні час беларускімі этнографамі зроблены вялікі ўклад у вывучэнне беларускага народнага касцюма, яго адметных асаблівасцей, якія вылучаюць беларускі касцюм сярод другіх усходнеславянскіх касцюмных комплексаў. Былі выкрыты яго спрадвечныя рысы, якія развіваліся на працягу стагоддзяў і склаліся ужо к першай палове ХIХ ст. Таксама сабраны матэрыял, які сведчыць аб разнастайнасці касцюма беларусаў і дае магчымасць вылучыць мясцовыя асаблівасці яго рэгіянальных варыянтаў. Былі выкрыты рэгіянальныя асаблівасці састаўных частках касцюма, яго крою, арнаментацыі.

Дадзеная курсавая работа актуальная на сягодняшні дзень, так як з'яўляецца працягам тых даследаванняў, якія вядуцца ў наш час па вывучэнні беларускага касцюмнага комплексу сялян.

Арыгінальнасць работы заключаецца ў тым, што асноўны націск робіцца на каляровыя асаблівасці касцюма, яго адметнасці ў рэгіянальным дачыненні, разнастайнасць каляровых вырашэнняў у арнаментацыі касцюма.

Аб'ектам вывучэння з'яўляецца касцюмны комплекс сялян, прадметам - каляровая гама дадзеных комплексаў.

Мэта работы заключаецца ў вывучэнні каляровай гамы беларускага традыцыйнага касцюма.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вызначыць наступныя задачы: вывучыць рэгіянальныя асаблівасці каляровай гамы беларускага традыцыйнага касцюма, вылучыць асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі.

У рабоце выкарыстоўваюцца наступныя метады даследавання:

1) Апісальны метад: пры разглядзе агульнага выгляду беларускага традыцыйнага касцюма і ўздзеяння на яго гарадской моды.

2) Гісторыка-параўнальны метад: пры вывучэнні каляровай гамы беларускага традыцыйнага касцюма і вылучэнні яго асаблівасцей у рэгіянальным дачыненні.

Устойлівае каляровае вырашэнне традыцыйнага сялянскага касцюма - спалучэнне белага і чырвонага колераў - з'яўляецца адной з найбольш выразных асалівасцей этнічнай культуры беларусаў. У дамінуючай каляровай гаме чорны колер выконваў толькі дадатковую ролю. Гэта традыцыя перадавалася і захоўвалася з пакалення ў пакаленне. Пераважанне белага і чорнага колераў у адзенні і абрадавых тканінах з'явілась сімвалічным увасабленнем агульных уяўлення беларускага народа аб космасе, сілах дабра і зла, аб жыцці і смерці.

Традыцыйнае адзенне дзяўчат і маладых жанчын у Беларусі была багата ўпрыгожана чырвоным арнаментам. Больш усяго чырвонага дэкору меў вясельны касцюм.

Для вывучэння народнага касцюма беларусаў найбольш зручна карыстацца даннымі ХІХ- пачатку ХХ ст. К гэтаму часу касцюм ужо дасягнуў свайго росквіту і яшчэ не быў трансфарміраваны пад уплывам гарадской моды, якая пачала ўзмацняцца с пачатку ХХ ст. Беларусь, у гісторыка-этнаграфічным дачыненні дзеліцца на некалькі рэгіёнаў: Панямонне, Падзвінне, Падняпроўе, Цэнтральную Беларусь і Палессе, якое ў сваю чаргу падзяляецца на Заходняе і Усходняе. Касцюмнаму комплексу кожнага рэгіёна адпавядаюць свае асаблівасці, крой, арнаментацыя, каляровая гама. Адна з задач курсавой работы заключаецца ў тым, каб вызначыць гэтыя асаблівасці, параўнаць іх у кожным рэгіёне. Далей, з другой чвэрці ХХ ст. ужо ўзмацняецца ўплыў гарадской моды і традыцыйны касцюмны комплекс, пад яе націскам, пачынае страчваць свае рэгіянальныя адметнасці і архаічныя рысы.

1. Гістарыяграфія і крыніцы

традыцыйны касцюм беларускі

Даследаванне традыцый мастацтва тэкстыля разнастайных народаў прадстаўляе сабой тэарэтычны і практычны інтарэс для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і этнографаў. У цяперашні час на пачатку ХХІ ст. важнае месца у тэматыцы навуковых работ займаюць праблемы творчага выкарыстання мастацкіх форм традыцыйных рамёстваў у практыцы сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Даследаванне гэтага пытання дасягнула моманту, калі ўтвораны ўмовы для яго далейшага комплекснага вывучэння і абагульнення.

У Энцыклапедычным даведніку «Народная культура Беларусі» [11] пад рэдакцыяй В.С. Цітова змешчана каля 700 артыкулаў, прысвечаных розным тэмам і рэаліям народнай культуры. Умоўна іх можна падзяліць на некалькі тэматычных рубрык: аграрная гаспадарка, рамёствы і промыслы, шляхі і сродкі зносін, адзенне, ежа, жыллё, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, святы і абрады, міфалагічныя абрады і персанажы. Ім прысвечаны абагульняльныя артыкулы, што даюць цэласнае ўяўленне па дадзеных тэмах.

Энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі» пад рэдакцыяй І.П. Шамякіна [10] можа даць магчымасць даследчыку пазнаёміцца з асноўнымі аспектамі жэццядзейнасці беларусаў ад старажытных часоў да нашых дзён, іх матэрыяльнай і духоўнай культурай.

Дысертацыя М.Н. Віннікавай « Искусство текстиля: ручное ткачество: Северо-запад Восточной Европы, XIX-XX вв.» [12] прысвечана ручному ткацтву. У дысертацыі працэс ткацтва паслядоўна разглядаецца з розных бакоў, спачатку - тэхналагічныя аспекты, потым - семантычныя, вызначаецца роля ткацтва і тэкстыльных вырабаў як твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р.Раманаў. Асноўная яго праца «Беларускі зборнік» [1] у 9 тамах (1886 - 1912) - свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту - песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер'і і г.д. Выпуск сборніка Быт беларуса быў абумоўлены недахопам увагі этнографаў к дадзенай тэме, а таксама жаданне Раманава бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з народным жыццём і захаваць для навукі і культуры паступова знікшыя абрады, традыцыі беларусаў, іх матэрыяльную культуру. Частка матэрыялаў, якія ўвайшлі ў сборнік, былі вядомы аўтару асаабіста, як беларусу, другая сабрана ў час спецыяльных этнаграфічных экскурсій, якія здзяйсняліся ў 1886-1893 гг., і ў час службовых раз'ездаў па тэрыторыі Беларусі ў 1886-1906 гг.

Вялікае значэнне для даследавання мела праца «Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельско-хозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях, с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов» [2]. Дадзены трохтомнік з'яўляецца выдатным выданнем па эканоміцы, культуры, быту жыхароў Магілёўскай губерніі. На старонках гэтага выданя магчыма знайсці адказ амаль на кожнае пытанне з жыцця Магілёўскай губерні ХІХ ст. Я ж выкарыстоўваў для напісання курсавой работы непасрэдна першы том зборніка.

У краязнаўчай кнізе «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» [5] П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае уласныя ўражанні, якія ахоплівалі яго ў час падарожжа, але і прывёў гістарычныя звесткі пра населеныя пункты. Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісам легенд, паданняў. Ён пісаў нарысы пра гарады і мястэчкі на дакументальнай аснове, часта даваў апісанні цт ўспаміны пра мясцовыя замчышчы, валы, сляды далкай гісторыі. Шпілеўскі апісваў знешні від насельніцтва, якое сустракалася яму падчас падарожжа, то як яны былі адзеты, у што былі адзеты, нярэдка параўноўваў касцюмы розных рэгіёнаў.

Змястоўны матэрыял па матэрыяльнай культуры утрымлівае праца А. Кіркора «Живописная Россия - Отечество наше в земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении» [13]. Лічыцца, што і да сягодняшняга дня няшмат ёсць такіх поўных і аб'ёмных прац прысвечаных апісанню Російскай імперыі і народаў, які яе насялялі. К удзелу ў гэтым выданні былі запрошан лепшыя навуковыя і літаратурныя сілы, і на старонках «Живописной России» з'явіліся арыгінальныя, спецыяльна напісаныя для гэтага выдання, нарысы.

«Вехнее Поднепровье и Белоруссия: полное географическое описание нашего Отечества» [14] В.П. Сямёнаў, І.В. Доўнар Запольскі, Д.З. Шэндрык і інш. Адзін з тамоў шматтомнага выдання «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества». У томе прадстаўлены звесткі аб прыродзе края, жыцці, побыце, культуры яго насельніцтва, прамысловых занятках. У апошнім раздзеле выдання апісваюцца мясцовасці, размешчаныя абапал чыгунак, бліз судаходных рэк, азёр. Выданне багата ілюстравана.

У кнізе Д.К. Зяленіна «Восточнославянская этнография» [15] сабраны шырокія звесткі аб гаспадарчай дзейнасці, быце, адзенні, народнай кухне, сямейных каштоўнасцях і вераваннях чатырох усходнеславянскіх народаў (беларусы, украінцы, паўднёварускіх і паўночнарускіх). У кнізе робіцца параўнальная характарыстыка этнаграфіі усходнеславянскіх народаў, выдаляюцца агульныя рысы і адрозненні.

У працы Нікіфароўскага Н.Я. «Очерки простонародного житья-бытия в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности» [16] сабраны даволі змястоўныя звесткі аб матэрыяльнай культуры сялян Віцебскай губерніі і іх занятках.

У дапаможніку «Беларускае народнае мастацтва: наглядны дапаможнік» [17] прадстаўлены наглядны матэрыял па беларускім традыцыйным касцюмам, асноўныя строі, іх кароткае апісанне, разгляд асноўных састаўных частак касцюма. Таксама наглядна прадстаўлены віды вышыўкі арнаменту, яго асноўныя элементы.

У ілюстраваным каталозе «Скарбы з вясковых куфраў» [6] прадстаўлены касцюмныя комплексы Беларускага Палесся. Кожнаму строю даецца кароткае змястоўнае апісанне, якое суправаджаецца ілюстрацыямі.

Кніга «Беларусы» [18] працягвае пачатую Інстытутам этналогіі і антрапалогіі РАН серыю «Народы і культуры». У кнізе ўтрымоўваюцца звесткі аб этнадэмаграфічных працэсах у Беларусі, рассяленні і колькасці беларусаў у краінах свету, разглядаюцца праблемы ўзнікнення і эвалюцыі беларусаў, традыцыйныя формы матэрыяльнай і духоўнай культуры гэтага народа.

Серыя «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», можа стаць не толькі крыніцай творчых ідэй для прафесійных дзеячаў культуры і мастацтва розных накірункаў, яна можа надаць новыімпульс далейшаму, больш паглыбленаму вывучэнню рэгіянальных і лакальных традыцый беларускай народнай мастацкай культуры. Першая з гэтай серыі кніга «Традыцыі матсацкай культуры беларусаў. Магілёўскае Падняпроўе» [19]. У яе аснову закладзеныматэрыялы трохгадовага (1993-1995) шматаспектнага экспедыцыйнага абследавання тэрыторыі гэтага рэгіёна. Кожны з раздзелаў кнігі раскрывае розныя грані традыцыйай культуры рэгіёна Падняпроўя.

Трэці том шасцітомнага выдання «Тадыцыйная мастацкая культура беларусаў» [20, 21] прысвечаны Гродзенскаму Панямонню і раскрывае асаблівасці аўтэнтычных форм асноўных відаў і жанраў каранёвай народнай культуры гэтага рэгіёна. Гэты том складаецца с дзвюх кніг. У аснове абедзвюх кніг -матэрыялы, запісаныя ад мясцовых жыхароў 1901 - 1955 гг., што дае магчымасць назіраць дынаміку традыцыйнай культуры рэгіёна ў прасторы і часе, уключаючы і такі важны яе складальнік, як змена светаўспрымання.

Чацвёрты том шасцітомнага выдання «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» [22, 23] прысвечаны традыцыйнай мастацкай культуры Брэсцкага Палесся і адлюстроўвае стан яе захаванасці на рубяжы ІІ і ІІІ тысячагоддзяў. Том грунтуецца на арыгінальных матэрыялах, назапашаных калектывам аўтараў у 19 экспедыцыях, праведзеных на працягу 2000-2002 гг., у якіх быў абследаваны 231 населены пункт і зроблена больш за 3000 адзінак фіксацый матэрыяльных і нематэрыяльных праяў карэннай народнай культуры рэгіёна. Канцэптуальныя падыходы да адлюстравання аўтэнтычных форм традыцыйнай культуры беларусаў, прынятыя аўтарскімі калектывамі папярэдніх тамоў, застаюцца актуальнымі і дадзеным выданні: гэта раскрыццё асаблівасцей сучаснага стану культуры рэгіёна з улікам суіснавання дзвюх яе форм - актыўнай, калі традыцыі працягваюць жыццё ў вясковым побыце, і пасіўнай, згодна з якой традыцыі захоўваюцца толькі ў памяці жыхароў старэйшага пакалення.

Пяты том шасцітомнай серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» [24] з'яўляецца першым у беларусазнаўстве вопытам комплекснага фальклорна-этнаграфічнага апісання сучаснага стану аўтэнтычнай народнай культуры рэгіёна Цэнтральнай Беларусі. Том падводзіць вынікі амаль пяцігадовага вывучэння каляндарных і сямейных традыцый, народнай музыкі, народнай песні, гульняў, малых жанраў фальклору - тых асноўных відаў і жанраў беларускай народнай творчасці, якія бытуюць сёння на тэрыторыі Міншчыны.

«Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем» А.У. Гурко, І.В. Чаквін, Г.І. Каспяровіч [25]. Аўтарскім калектывам этнографаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў было праведзена даследаванне этнакультурных працэсаў, якія ідуць у рэгіёне Мазырска-Прыпяцкага Палесся, па вынікам якога напісана дадзеная калектыўная праца. Усе часткі манаграфіі асноўваюцца на багацейшым эмпірычным матэрыяле: этнаграфічных і фальклорных экспедыцыях, архіўных і музейных матэрыялах, матэрыялах рэгіянальных перыядычных выданняў. У афармленні кнігі выкарыстаны фатаграфіі з асабістых архіваў аўтараў, ілюстрацыі з фондаў музеяў і бібліятэк.

«Беларускі касцюм» Маленка Л.І. [9]. У дадзенай кнізе разглядаюцца асаблівасці беларускага традыцыйнага і светскага касцюма ХIХ стст. Аналізуюцца стылістычная асаблівасці сялянскага касцюма этнічных абласцей Беларусі: Панямоння, Палесся, Падняпроўя, Падзвіння і Цэнтральнай Беларусі. Праглядаецца гісторыя станаўлення прафесійнага мадэлявання касцюма Беларусі ў ХХ ст.

У кнігах «Мужчынскі касцюм на Беларусі» і «Жаночы касцюм на Беларусі» [4 , 3] пад рэдакцыяй В.М. Бялявінай і Л.В. Ракавай ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV - XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX - XX стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказан працэс развіцця мужчынскага і адпаведна жаночага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці. Багата ілюстраванае выданне дае шматлікі, разнастайны матэрыял, пры вывучэнні беларускага традыцыйнага касцюма, яго асобных частак.

Кніга «Матэрыяльная культура беларусаў» [7] Л.А. Малчанавай прадстаўляе сабой сістэматызаванае выкладгісторыі матэрыяльнай культуры беларускага народа з яе нацыянальнымі асаблівасцямі. У кнізе даецца дэталёвае апісанне і аналіз асноўных старон матэрыяльнага быта - земляробства і земляробчай тэхнікі, паселішчаў, жылля і сядзіб, народнага адзення, галаўных убораў і абутку, ежы і хатняга начыння. У раздзелах кнігі разглядаюцца змяненні ў культуры да пачатку ХХІ ст., а таксама культурныя ўзаемасувязі з суседнімі народамі славянскага і неславянскага паходжання.

У кнізе «Белорусский народный костюм: крой, вышивка, декоративные швы» [8] прадстаўлены традыцыйныя прыёмы ўпрыгожання беларускага народнага касцюма вышыўкай, дэкаратыўнымі злучальнымі і краёвымі швамі, зборкамі. Кніга багата ілюстравана схемамі па тэхналогіі вышыўкі, узорнікамі вышытага арнамента і фатаграфіямі музейных узораў беларускіх нацыянальных касцюмаў.

2. Характарыстыка традыцыйнага беларускага касцюма

К ХІХ ст. склаліся характэрныя асаблівасці беларускага сялянскага касцюма, у якім даволі выразна ўспрымаюцца этнічныя рысы.

Пры разглядзе беларускага традыцыйнага адзення трэба звярнуць увагу і на тое як яна змянялася ў хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу іх жыцця, ад нараджэння да падлеткавага ўзросту.

«Навароджанага апранаюць звычайна ў мятлік, які прадстаўляе сабой кусок чыстай, мяккай матэрыі або добра паношанага, вымытага, мяккага палатна. У ім робіцца разрэз для прадзявання на галаву дзіцяці; сшываць у гэтым мятліку нічога не трэба, роўна як не трэба і рукавоў» [1, с. 23]. Такі мятлік адзявалі на дзяцей звычайна да 4-6 месяцаў, пасля, калі ён крыху падрастаў, для яго шыліся з палатна ці сітца рубашачкі. «Разам з тым з дня нараджэння і да 6-9 месяцаў немаўля спавіваюць, для чаго выкарыстоўваецца чатырохвугольны кусок добра паношанага сукна, аршына 1 даўжынёй, невялікі белы або каляровы платок і звычайны кушак, які носіцца мужчынамі замест пояса і па мясцоваму называецца спавівач. З другога або трэцяга месяца дзіцяці на голую галаву апранаецца сшытая па меры галоўкі шапачка або чэпчык» [1, с. 23]. У такой шапачцы і рубашцы дзіцё застаецца да тых пор, пакуль не навучыцца добра хадзіць і бегаць, «пасля чаго ў дзяўчынкі на галаву завязваецца платок, апранаецца кофтачка або станік, на ногі абуваюць панчошкі або чаравічкі, а часцей за ўсё лапцішкі. У хлопчыкаў жа да 2-3 гадоў галаву павязваюць таксама платочкам, у асаблівасці, калі дзіцяці выносяць на адкрытае паветра ў холад або спякоту, паверх дліннай кашулі апранаецца станік, называемы камізэлькай, абутак той жа, што і ў дзяўчынак; порткі пачынае насіць хлопчык з чатырохгадовага ўзросту або ж пазней» [1, с. 23]. Да гэтага ж часу хлопчыкі звычайна насілі кашулю, длінною ніжэй кален. «Тады ж да ўсяго гэтага касцюма далучаецца і верхняя адзежа - куртачка або світачка» [1, с. 23]. Таксама ўжо з гэтага ўзросту усталёўваецца вызначанае адзенне для дзяцей хлопчыкаў і дзяўчынак: «Хлопчык пачынае насіць шапку, дзяўчынка хустку і спадніку» [1, с. 23].

Комплекс сялянскага адзення ХІХ ст. апісваецца ў працы Дымбавецкага А.С. «Опыт описания Могилевской губернии»: « Верхняя адзежа складаецца з світкі і футра. Світка або жупан з сукна уласнай працы белага колеру, у мужчын і жанчын некалькі розніца ў кроі. Світак імкнуцца мець на кожнага семьяніна па дзве, адну лепшую (зусім белую) для святаў, другую звычайную (паношаную), для звычайнага паўсядзённага выкарыстання. Футра вырабляецца з хатніх аўчын, таксама белая нічым некрытая. Галоўнейшыя члены сямейства імкнуцца мець кожны таксама па дзве шубы: адну лепшую (белую), якая апранаецца толькі ў асабістых выпадках і па святам, і другую (брудную), якая носіцца звычайна і часта апранаецца пад світу. З хатняга сукна вырабляецца, таксама для зімы ніжняе плацце: у жанчын андарак (ніжняя спадніца), а ў мужчын порткі. Летам і то і другое бывае суконнае, а таксама і кашулі хатняга вырабу. На галаву ў мужчын апранаецца маргелка, або магерка, круглая белая шапка, вырабленая з лямца, у жанчын - намітка, белая суконная, або белая хустка, а па святам хустка каляровая, куплёная. Лапці з лык, у шматлікіх, па святам, сапагі». [2, с.476]

Жаночыя касцюмы на Беларусі яшчэ ў пачатку ХIХ ст. былі даволі аднародныя. «…на галаве ў замужняй жанчыны была павязана намітка; апранута яна была заўсёды ў світку, абута ў лапці; ніжнім адзеннем служыла белая кашуля з адкладным каўняром, а ў святы з затканымі полікамі і канцамі рукавоў; саматканая суконная спадніца, разам з станікам сіняга або чырвонага колера. За выключэннем жаночага станіка - кабата, або шворка, які часам рабіўся з куплёнай ваўнянай матэрыі, усё астатняе было свайго вырабу» [1, с.25] [Дадатак А].

Дзяўчаты ў ХIХ ст. насілі тое ж адзенне, што і дарослыя жанчыны, толькі для адрознення ад замужняй жанчыны, насілі замест наміткі белыя або каляровыя платкі, а ў сябе дома, навогул, мелі права насіць галаву адкрытай, заплятаючы валасы ў адну касу з лентай або ў дзве касы и абвязваючы іх кальцом вакол галавы. «З выхадам у замужжа дзяўчына павінна была насіць валасы скручанымі ў два тоўстых жгута і неадмена павязанай хусткай або наміткай» [1, с.25].

Дзявочыя касцюмы пачатку ХІХст. маляўніча апісвае Адам Міцкевіч у сваей паэме «Пан Тадэвуш»:

Спадніца доўгая бялела з-пад кароткай

Зяленай сукні з тонкай шэрсці і абводкай

Па нізу паскаю ружовай. Фартух белы

З мярэжкай вышыт крыжыкам рукой умелай,

Гарсэт, з камлотнае матэрыі зяленай,

Аздоблены тасьмой ружовай і фальбонай,

Туліў, як два бтоны - зеляніна ружы,

Яе дзявочую красу - грудзей паўкружжы;

Кашулі рукаўцы, як матылі-бяляны,

Гарсэта зеляніну ўкрылі, і румянаў

Тасемкай крыльцы іх павязаны, здаецца,

Ля самых кісцяў рук. Каўнерык, як вядзецца

У такім убранні, банцікам з ружовай стужкі

Сабраны і завязаны. Нявесты вушкі

Ўпрыгожваюць, як вішанькі, дзве завушнічкі.

Між бубачак вянка дзве кветачкі шыпшыны,

А на грудзях дзве нізкі пацерак з бурштыну.

Каса заплецена, адкінута за спіну.

І венчык, бы сярпок срабрысты, шліфаваны,

Блішчыць, як месячык, на галаве ў Дыяны [3, с.82].

Кашуля была трох відаў: цэльная, тунікападобная, на гестцы. Найбольш просты - тунікападобны строй кашуль. У яго аснове прамавугольная полка тканіны, перагнутая ўдвая, з выразам для гарлавіны. Тунікападобныя кашулі былі часцей за ўсе з доўгімі, адносна вузкімі рукавамі, якія заканчваліся манжэтай (маглі быць і без яе). Гарлавіна акантоўвалася стужкай тканіны або афармлялася невялікім каўнерыкам стойкай. Гэты варыянт кашулі аздабляўся часцей за ўсе вельмі сціпла.

У кашулі паліковага тыпу пярэдняя пярэдняя і задняя полкі былі злучаны па лініі пляча прамавугольнымі ўстаўкамі-полікамі. Кашуля на выразе гарлавіны шчыльна збіралася ля шыі. Каўнер адкладны, стойка сустракалася рэдка. Ўперадзе каўнер звязваўся каляровай стужкай, або зашпільваўся на гузікі.

Кашулі гэтага тыпу былі з шырокімі рукавамі, уточанымі ў прамавугольную пройму. Заканчэнне рукавоў кашулі мела некалькі варыянтаў: рукаў мог збірацца па манжэту -прамую, або ў выглядзе сазборнай, пашыранай ля кісці фарбонкі, або проста абгортваўся плоскай тканінай, за кошт чаго стваралася раўнамерная зборка па нізе.

Вялікая ўвага надавалася аздабленню рукава, якое спалучалася з агульнай структурай і пластыкай касцюма. Сістэма дэкаратыўных акцэнтаў і колер арнаменту складалі адметнасць лакальнага строю розных этнаграфічных рэгіенаў Беларусі. Размяшчэнне арнаменту заўседы было звязана з формай і кроем кашулі. У плечавой частцы аздабленне ішло ўпоперак поліка. Вышыўкай ці прыгожымі затканымі пасамі ўпрыгожвалася месца злучэння частак, зрэзы, краі акцэнтаваліся колерам. Швы ўпрыгожваліся пераўтвараючыся з элемента канструкцыі ў элемент дэкора. Узорам часцей за ўсе афармляўся акат рукава. Ад пляча колер паступова, губляючы насычанасць, мякка пераходзіў да манжэты. Край рукава быў адзначаны моцным каляровым акордам.

У некаторых варыянтах дэкор афармляў толькі месца злучэння рукава з плячом і край - манжэту. Маштабы як асобных пасак, так і іх камбінацый ўвогуле былі разлічаны на прапорцыі і структуру чалавечай фігуры, вызначаліся яе памерамі.

Насычанасць дэкора вышыўкай залежала таксама ад таго, як і дзе адзенне выкарыстоўвалася (будзеннае, святочная ці абрадавая вопратка), ад узросту і сацыяльнага становішча жанчыны. Ядзвігін Ш. адзначаў, што сялянкі Шчорсаў у гандлевы дзень былі ў нацыянальных вопратках: «Кабеты ў самадзелкавых спадніцах, белыя з вышыўкамі кашулі, гарсэты наверх; на галаве крамная хустачка, да рагоў якой прышчэплены сваей работы кутасікі…» [3, с. 85].

Па ўспамінах М.Улашчыка, будзенны жаночы ўбор у канцы ХІХ - пачатку ХХст. у в.Віцькаўшчына Дзяржынскага раена Мінскай вобласці складаўся з доўгай, амаль да пятак, начной кашулі, са спадніцы і каптана. Кашулі тут шылі выключна з самаробнага кружэльнага палатна, каўнер і манжэты аблямоўвалі фабрычнай тканінай. Спадніца і каптан былі толькі з крамніны [3, с. 86]. Жанчыны, і найперш дзяўчаты, стараліся не адставаць ад гарадскіх модніц і па святах апраналі модныя капелюшы. Бралі з сабой парасоны, а на рукі надзявалі модныя пальчаткі да самых локцяў, выпраўляючыся да царквы або гасціны [3, c. 86].

Арнамент выкарыстоўваўся сціпла або густымі радкамі запаўняў плячо і грудзіну, частку рукава, афармляў краі і швы.

Трэці ціп кашулі (на гестцы) сустракаецца часцей, чым тунікападобны, і па распаўсюджанасці займае другое месца пасля полікавай кашулі. Кашулі звычайна з адкладнымі каўнярамі або «стойкай» з не вельмі шырокімі рукавамі, сазборанымі на нізе па манжэту. Ніжняя частка кашулі - станіна - пры злучэнні з гесткай збіралася ў зборы ці закладвалася ў складкі.

Да паяснога адзення адносяцца розныя віды спадніц, андарак, палатнянік, летнік, саян, панева. Іх кроілі з некалькіх прамавугольных полак. Асноўны дэкаратыўны малюнак ўсіх тыпаў спадніц і паневы - клетка, прамыя вертыкальныя, або папярочныя пасы. Варыяцыі каляровых злучэнняў у клятчастых і каляровых андараках, размяшчэнне арнаменту на летніках і спадніцах былі рознымі ў кожным этнаграфічным раене і залежалі ад прынцыпаў, якія абумоўлівалі асаблівасці касцюма кожнага строю.

Абавязковай частка касцюма быў фартух. Яго кампазіцыйна-арнаментальнае рашэнне спалучалася з афармленнем кашулі і гарманіравала з усімі часткамі касцюма. Фартух упрыгожваўся карункамі, фальбонамі, аборкамі па краях і г.д.

Стылю агульнага мастацкага комплексу жаноча вопраткі падпарадкоўваўся крой і дэкаратыўнае аздабленне гарсэта/кабата, шнуроўкі, каптана, безрукаўкі. Яны мелі від безрукаўкі, якая шчыльна абхоплівала стан. Безрукаўка магла быць рознай даўжыні, да таліі, да клубоў або ніжэй. Лініі гарлавіны, борты нізу афармляліся па-рознаму. Гарсэт (кабат) быў ледзь не адзіным элементам беларускай народнай вопраткі, які вызначаў асаблівасці адзення этнаграфічных рэгіенаў не ў дэкоры, а ў кроі.

Надзвычай рознымі былі тканіны, з якіх шыліся кабаты. На іх шлі аксаміт, шоўк, парча, баваўняныя тканіны, аднакаляровыя (бардовыя, чырвоныя, сінія, зяленыя, чорныя) або ўзорныя з расліннай набіўкай. Гарсэты з гэтых тканін дадаткова амаль што не аздабляліся. Пашытыя з гладкіх - афармляліся нашыўкамі з тканін іншага колеру, тасьмой, дапаўняліся вышыўкай, уюном па краях зрэзаў і там, дзе вопратка зашпільвалася, па рэльефах і швах. У дэкаратыўную кампазіцыю ўводзіліся гузікі (у тым ліку металічныя), кантрастныя строчкі.

Асноўным жаночым галаўным уборам была намітка. Польскі даследчык Е.Тышкевіч у сваей працы «Апісанне павета Барысаўскага» пісаў: «Жанчыны носяць на галаве наметкі, завітыя на галаве з белай тканіны, старанна закручаныя і звычайна чыста дагледжаныя» [3, c.85]. Гэта прамавугольны кавалак тканіны (тонкага палатна) даўжыней 5-6 м. і шырыней 40-60см. У адных выпадках намітка афармлялася вельмі сціпла - арнамент кампанаваўся ў пасах толькі на канцах, у другіх - аздаблялася налобная частка, краі. Спосаб і манеры завівання наміткі былі асаблівымі ў кожнай мясцовасці.

З цягам часу намітка была заменена галаўнымі хусткамі. Часта надзявалі дзве хусткі, - адну на другую. Верхнюю хустку насілі і са свабоднымі канцамі. Іншы раз канцы завязвалі пад падбародкам або вузлом на патыліцы.

Разам з адназначным тыпам галаўных убораў існавалі чапцы, каптуры, хібалкі. Яны часцей за ўсе з'яўляліся асновай, на якую накладваўся другі галаўны ўбор. У чапцы аздаблялася толькі налобная частка. Для афармлення выкарыстоўваліся нашыўкі з тальпы, аплікацыі з тканін, карункі, стужкі сабраныя ў дробныя зборы і г.д.

Асобную групу складалі святочныя галаўныя ўборы. Тут у якасці ўпрыгожанняў выкарыстоўваліся кветкі, стужкі квяцістых тканін, пер'е. Так, галаўны ўбор нявесты - «вянок» рабіўся на цвердай аснове, абцягнутай палатном, аздабляўся кветкамі і кавалкамі яркіх тканін, стужкамі.

Комплекс мужчынскага адзення ў ХІХ - пачатку ХХ ст. на Беларусі складаўся з тунікападобнай ці полікавай кашулі, нешырокіх штаноў - партоў, безрукаўкі, галаўнога ўбору, абутку [Дадатак Б].

«У дарослых мужчын ніжняй вопраткай, па беларуску «плаццем», служыць кашуля и штаны» [1, с.24].

Мужчынскія штаны (парты, нагавіцы), шыліся з белай, шэрай, гладкай або ўзорам у клетку, або ў пасы бавоўны ці сукна чорнага, шэрага колеру.

«Парты, або штаны ў цёплы час года носяцца адзіночнымі і толькі ў зімні час паверх іх апранаюцца цёплыя суконнікі, штаны хатняга сукна. Як тыя, так і другія штаны, замест пояса і гузікаў сцягваюцца вяроўкай - учкурам і сперадзі завязваюцца вузлом» [1, с.24].

Кашуля доўгая, даходзіла амаль што да каленяў. Гарлавіна яе афармлялася адкладным каўняром (радзей ў выглядзе стойкі). Насілася навыпуск. Па таліі падпяразвалася поясам. Дэкор сціплы. У святочнай кашулі вышыўкай аздабляўся каўнер, прамы разрэз грудзіны, ніз і нізкі рукавоў. «Кашуля носіцца заўсёды на выпуск і падол яе амаль што не даходзіць да кален» [1, с.24].

Паясы па тэхніцы выканання можна падзяліць на вязаныя, тканыя, плеценыя. Заканчваліся яны кутасамі, махрамі з ніцей асновы і да .т.п. «Паясы для верхняга адзення часта аздабляюцца кісцямі з ваўняных каляровых нітак. Паверх кашулі некаторыя носяць камізэльку, часта з сукна хатняга вырабу і звычайна афарбаванага ў сіні колер, або ж хатняй ваўнянай тканіны ва ўзор - палоску або клетку, розных колераў, чырвонага, жоўтага, блакітнага і інш.» [1, с.24].

Безрукаўная камізэлька ў комплексе мужчынскага касцюма не мела дэкаратыўнага прызначэння.

Неабходна прыналежнасцю традыцыйнага касцюма сталага беларуса ў ХІХст. на большай частцы тэрыторыі Беларусі заставалася скураная каліта, у яко насілі крэмень, крэсіва і губку (бярозавы грыб, правараны у шчолаку - вадзе з пепелам), а таксама люлькі, тытунь, а калі ездзілі на кірмаш, то і грошы.

«Верхняе адзенне беларуса складаюць кажух, балахон і світка» [1, с.24]. Кожух шыўся з дамашніх аўчын, балахон з палатна, а світка з дамашняга белага сукна. Добра вырабатаныя аўчыны надаюць шубе ярка-белы колер. Шуба носіцца часам адна, часам жа паверх шуба адзяваюць балахон і світку. «Світа па каўняры, бартам і рукавам у большасці жыхароў абшываецца сінімі, зялёнымі або чырвонымі шнуркамі, але ў асноўным сінімі» [1, с.25]. Добры знаток, гледзячы па узорах абшыўкі можа амаль дакладна ўкадваць, з якой мясцовасці выходзіць той ці другі беларус.

Пастаянным абуткам беларусаў служаць лапці, якія абуваліся на анучы або парцянкі з дапамогай тонкіх вяровачак - аборак. Спосаб пляцення і абування лапцей таксама характэрны для для розных мясцовасцей.

У зімні час галаўнымі ўборамі служаць цёплыя шапкі з чорнага смушка, мехам вонкі.

Як вынік уплыву гарадской культуры на вясковую на Беларусі на мяжы ХІХ-ХХ ст. з'явіліся кашулі на какетцы, што ў асноўным супадае з часам іх распаўсюджання ў суседніх народаў [4, с.76]. Пад уздзеяннем гарадской моды мужчынскі касцюм значна хутчэй за жаночы пачаў страчваць свае традыцыйныя рысы. Значную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі такія фактары, як узрост мужчын, аддаленасць весак ад гарадоў і ступень развіцця ў іх традыцый адыходніцтва, маемаснае расслаенне сялянства.

Я. Колас у сваей першай літаратурна-этнаграфічнай працы «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле» так апісваў змены ў адзенні жыхароў сваей роднай вескі Мікалаеўшчына, у якой у 1880-1890ыя гг. Шырока практыкавалася адыходніцтва на заробкі ў вялікія прамысловыя цэнтры: «У будны дзень, у рабочы час, яны (мікалаеўцы) носяць кужэльную кашулю і зрэбныя порткі. Ідуць на работу ўлетку ўсяляк: адны босыя, другія ў лапцях, а іншыя і ў ботах. А на святы дзень у ўсякага есць новая чыстая шапка, летам з брылем, а зімою аблавуха кучомка, камзэлька, чысты суконны або крамны пільчак, крамныя порткі, боты. А маладыя хлопцы ходзяць яшчэ чысцей; іншы так… убярэцца ў святы дзень, што ўсе роўна як паніч: порткі драпавыя навыпуск, пільчак харошы, шапка з шырокім верхам, а возьме ў рукі парасон ды яшчэ як начэпіць загарак (гадзіннік)!» [4, с.77]

У большасці вясковага насельніцтва Беларусі да канца ХІХст. нават святочная вопратка ўся была даматканай. Пакупнымі былі (і то далека не ва ўсіх) толькі боты ды некаторыя галаўныя ўборы (магеркі, брылі, картузы).

Гарадскі ўплыў на сялянскі касцюм ішоў у двух напрамках. Спачатку фабрычныя тканіны замянялі даматканыя, але састаўныя элементы народнага касцюмаі іх крой заставаліся традыцыйнымі. Затым гарадскія формы адзення сталі парушаць структуру традыцыйнага касцюмнага комплексу, таму што мясцовыя краўцы сталі шыць па гарадскому ўзору тую ці іншую вопратку з даматканай тканіны.

Аўтар артыкула ў часопісе «Вестник Могилевского земства» так апісваў касцюм селяніна з Магілеўшчыны ў пачатку ХХст.: «На селяніне па-гарадскому пашыты пінджак з «суровага» палатна з чорнымі гузікамі, з такой жа тканіны нагавіцы, картуз, дрэнненькія боты. Вопратка не з новых: праглядваюць стараннаналожаныя латкі, швы; локці злегку пацертыя. Ад доўгага мыцця некалі шэрае палатно прыняло белы колер. Відаць, доўга пажыла на свеце парадная адзежка мужыка!» [4, с.80]

Сялян Барысаўскага павета П.М. Шпілеўскі ў сярэдзіне ХІХ ст. падзяляе на «лесян» и «палян», тых хто жыве ў лесістых і бязлесых, палявых месцах [5, с.209]. Мужчыны-лесяне «носяць шэрую або цёмна-бурую капоту (сярмягу) з моцнага хатняга сукна - сустракаюцца капоты і зусім белыя. Крой капоты і мужчынскай і жаночай амаль аднолькавы. Капота бывае большай часткаю ў абхват нешырокай: полы спераду ніколі не сходзяцца, ззаду без разрэза, - у мужчын да кален… Капоты ўжываюць і зімою і летам; у некаторых яны вядомы пад імем світы. Другі род адзення - насоў, гэта значыць нешта накшталт верхняга паліто з тоўстага палатна; фасон яго такі ж, як і світы, яго праналі летам у час дажджу, а зімой - снегу і мяцеліцы. Акрамя таго тулуп і кажух, аднаго з сярмягай крою: кажух нярэдка носяць і летам. Замест пояса мужчыны носяць дзягу - шырокі, тоўсты рэмень з жалезная засцежкай, на якім абавязкова вісіць раменная каліта. Панталоны - летам палатняныя, зімой суконный абавязкова на учкурах, гэта значыць ля паясніцы сцягваюцца вяровачкай і заўжды спушчаны ў боты або ў лапці… фуражкі, або дакладней, шапкі робяцца з простага белага сукна з доўгімі вушкамі, якія як і аколышк, абшываюцца чорнымі альбо белымі авечымі футрамі; у горад, аднак, надзяваюць часцей фуражкі з купленага сіняга сукна з казыркамі. Шыя летам і узімку аголена; ворат сарочкі зашпільваецца якой-небудзь металічнай запінкай з блёсткамі» [5, с.210].

П.М. Шпілеўскі адзначаў, што «жыхары палеў, гэта значыць паўночна-ўсходняй часткі павета , значна адрозніваюцца ад лесян. Адзенне мужчын складаецца з суконнай бронзавага колеру світы, дасягаючай каленяў; белага палатнянага насова; дзягі незвычайна шырокай з меднымі ўпрыгожаннямі, без каліты, толькі з нажом. Замест учкурных панталонаў носяць вузкія нагавіцы з шэраа сукна. На шыі носяць каляровыя хусткі; замест лапцей больш носяць боты з высокімі галянішчамі, нярэдка ўпрыгожанымі нашыўнымі з дратвы ўзорамі. Фуражкі носяць з белых валенак у выглядзе перакуленага гаршка для кветак, яны называюцца магеркамі» [5, c.210-211].

Такім чынам на мяжы ХІХ-ХХ ст. назіраецца даволі вялікі ўплыў капіталістычнага горада на змяненне адзення беларускіх сялян. Найбольш яскрава ён праяўляўся ў сельскай мясцовасці, якая была размешчана недалека ад горада. Сялянскае адзенне тут, асабліва святочнае, прыкметна змяняецца. Таму пры вывучэнні неабходна акцэнтаваць увагу непасрэдна на комплексы ХІХ- пачатку ХХст. - гэта перыяд, калі касцюм дасягнуў росквіту у сваім развіццці. У далейшым фабрычная тканіна спачатку замяняла даматканыя, але састаўныя элементы народнага касцюма і іх крой заставаліся традыцыйнымі. Затым гарадскія формы адзенння сталі парушаць структуру традыцыйнага касцюмнага комплексу, таму што мясцовыя краўцы сталі шыць тую ці іншую вопратку з даматканых тканін па гарадскому ўзору.

Касцюмныя беларусаў комплексы маюць шэраг разнавіднасцей, якія ўвасабляюць стылёвыя прынцыпы народнай творчасці ў тых ці іншых кутках Беларусі. Гэтыя лакальныя разнавіднасці і вылучаюцца як асобныя тэрытарыяльныя строі. Яны адрозніваюцца толькі асобнымі элементамі касцюма, характарам аздаблення (тэхнікай выканання арнаменту, яго сюжэтам, матывамі), каларытам, а таксама спосабамі нашэння частак касцюма. Геаграфічныя межы строяў выражаны не рэзка, бо былі зменлівыя ў розныя часы і залежалі ад сацыяльна-эканамічнага ўзроўню развіцця мясцовасці, прыродна-кліматычных умоў, якія ўплывалі на дыферэнцыяцыю гаспадаркі, адміністрацыйнага, царкоўнага і прыватнаўласніцкага падзелу тэрыторыі, кантактаў з насельніцтвам іншых нацыянальнасцей і г. д.

З другой паловы ХХ ст. фабрычнае адзенне у беларускіх сялян навогул выцясняе традыцыйны комплекс.

3. Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці

У кожнай мясцовасці існавалі свае строі і спосабы нашэння адзежы. На ярмарцы ў мястэчку, куда з'язжаліся сяляне са ўсёй акругі, па спосабу завязвання наміткі магчыма было даведацца, жыхаром якой вёскі з'яўляецца тая ці другая жанчына. У розных вёсках была свая мода на формы каўняроў кашуль, манжэт. Таксама касцюмы адрозніваліся па арнаментацыі, форме, яе каляровым вырашэнні.

У сярэдзіне ХІХст. асаблівасці традыцыйнага сялянскага касцюма розных мясцовасцей Беларусі заўважыў і апісаў П.М. Шпілеўскі. Так, у ваколіцах Сеняўкі, непадалеку ад Клецка, «мужчыны апрануты былі ў белыя світкі са стаячымі каўнярамі і з чырвонымі паясамі; на галовах іх былі шапкі-валёнкі з авечай шэрсці, на нагах - лыкавыя лапці» [5, с. 52]. Але ж для апісання рэгіянальных асаблівасцей будзе зручней выкарыстаць жаночы сялянскі комплекс, так як у ім найбольш яскрава прагледжваюцца рэгіянальныя адрозненні.

Традыцыйны жаночы касцюм, які служыў важнай этнічнай прыкметай і быў сімвалам нацыянальнай культуры, вылучаўся адносным адзінствам усяго комплексу або галоўных яго частак на ўсей тэрыторыі Беларусі. Такое становішча захоўвалася амаль да канца ХІХ ст., пакуль існавала традыцыйная тэхналогія хатняга вырабу тканін з дапамогай ткацкага станка, пашыву адзення, яго аздаблення ўручную кожнай сялянкай самастойна. Гэта садзейнічала самабытнасці, разнастайнасці і прыгажосці рэгіянальнага касцюма, у якім знайшлі адбітак майстэрства, багацце фантазіі, спрактыкаванасць сялянак, якая выпрацоўвалася стагоддзямі і мела ў ХІХ ст. занчныя набыткі. Рэгіянальныя адрозненні ў касцюме характарызаваліся асаблівасцямі крою, каляровай гамай, характарам размяшчэння дэкору на розных прадметах адзення і галаўных ўборах, наборам прадметаў і іх колькасцю і г. д.

Па сукупнасці асаблівасцей жаночага касцюма, зробленых па выніках іх картаграфавання, беларускімі этнографамі вылучаны тры вялікія рэгіены: Палессе, Падняпроўе і Паўночная Беларусь. Унутры кожнага з іх, паводле мясцовых асаблівасцей, вылучаюцца лакальныя раены з найбольш характэрнымі рысамі традыцыйнага адзення, што дае магчымасць выдзеліць на тэрыторыі Беларусі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. шэсць касцюмных комплексаў: Заходняе і Усходняе Палессе, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Паазер'е [3, с. 90].

Палескі рэгіен, які ахоплівае Брэсцкую, Гомельскую, частку Мінскай і Гродзенскай абласцей характарызуецца непаўторнасцю мясцовых культурных традыцый. У каляровай гаме адбываецца пераход ад лаканічных спалучэнняў чыстых колераў - насычанага бардовага, чырвонага ў западных раенах Палесся к багатай паліхроміі, якая уключала чорны, зялены, сіні, жоўты колеры (не выключаючы і традыцыйныя чырвоны і белы), ва ўсходніх.

Яскрава акрэслены заходнепалескі арэальны комплекс жаночага касцюма. Традыцыйнае адзенне гэтага рэгіёна вылучаецца надзвычайнай тонкасцю і бялюткасцю палатна, з якога яно шылася. Пры высокай якасці палатна касцюм дадзенай мясцовасці вылучаўся срыманасцю арнаментальнай аздобы, якая ў асноўным складалася з токіх чырвоных палосак і вузкіх бардзюраў. Найбольш адметныя рысы касцюманага комплексу Заходняга Палесся увасаблілі ў сабе строі Драгічынскага раёна [Малюнак В.1]. Іх далікатнае аздабленне ў выглядзе вузкіх чырвоных палос ці радкоў дробных шашачна-геаметрычных матываў размяшчалася толькі на каўнерыках і манжэтах рукавоў сарочак, па краях фартушкоў, а таксама ў месцах разрэзу тканіны (ніз палікоў, верх рукавоў, канцы намітак). Найбольш дэкаратыўнай часткай жаночага касцюма быў фартух, які быў прадметам гонару кожнай жанчыны, адлюстроўваў яе густ і мастацкія здольнасці. Для ўтварэння шлячка рабілі прасоўкі з баваўняных нітак чырвонага колеру. Тонкасць і празрыстасць тканіны падкрэслівалася вузкімі палоскамі белага колеру, пратканымі больш тоўстымі ніткамі. Фартух шылі шырокім, ён амаль цалкам закрываў сабой рабінава-чорвоны ў вузкія чорныя палоскі або аднакаляровы андарак і ўтвараў кампазіцыйны пераходад насычанага колерам нізу касцюма да беласнежнай чысціні кашулі, ледзь кранутай чырвоным арнаментам на плячах і каўнерыку. У пачатку ХХст. Драгічынскія фартушкі пачалі ўпрыгожваць раслінным арнаментам, вышытым паліхромнай гладдзю. Вышыўкай аздабялі і расшытыя канцы завязак, якія ўтваралі ззадзі бант.

Наметка, часам зусім нічым не аздобленая, але вельмі тонкая і моцна накрахмаленая, прыгожа драпіравалася вакол твару і распукалася на галвой пышным веерам, атрыманым адным з яя канцоў. Кампазіцыйнымі акцэнтамі з'яўляліся чырвоны паясок, двойчы абвіты вакол стана, і чырвоная лентачка з крыжыкам або нітка бус, якія заўсёды дапаўнялі святочны ўбор жанчыны.

У заходнепалескім рэгіёне шырока бытавалі спадніцы з тоўстага сукна ці паўсукна і з больш тонкага - «летнікі», якія запрасоўвалі ў буйныя рабрыстыя складкі, а таксама ільняная спадніца-«хвартух». Малюнак палос паўсуконнай «буркі» выконвалі шарсцянымі ніткамі шэрага, белага, чырвонага, зяленага, сіняга колераў і баваўнянымі белымі. Шылі яе як і ў іншых месцах Беларусі з чатырох полак, тры з якіх цалкам затыкалі папярочнымі палосамі шэрага, белага і чырвонага колераў і шырокімі чырвонымі палосамі ромба-геаметрычнага арнаменту са строгім чаргаваннем палос. Пярэдняя полка шэрага колеру аздаблялася вузкімі папярочнымі белымі палосамі і толькі ўнізе - чырвонымі палоскамі і бардзюрамі ромба-геаметрычнага арнаменту. Спадніца-«хвартух» мела таксама ўзорныя палоскі ў паліхромнай каляровай гаме. Па падоле спадніца затыкалася шырокім шлякам з бардзюраў ромба-геаметрычнага арнаменту цемна-чырвонага, чорнага і белага колераў. У палатняных спадніцах разнастайнасць малюнка (побач з рознакаляровымі ніткамі) дасягалася за коштвар'іравання адбеленых (белых) і неадбеленых (шэрых) нітак.

Касцюмныя комплексы Заходняга Палесся мелі адметны каларыт аздаблення сарочак і фартухоў [3, ст. 93]. Разам з чырвоным, сінім, белым колерам і арнаментавання сарочкі і паліхромным фартуха выкарыстоўваўся чорны.

З часам для пашыву адзення пачалі выкарыстоўваць тканіны фабрычнага вырабу, але выбіралі толькі такія, якія адпавядалі ўстойліваму традыцыйнаму стылю. Так, напрыклад, заможныя жанчыны вёскі Бездзеж у пачатку ХХ ст. шылі сабе святочныя спадніцы з вельмі тонкіх аднакаляровых шарсцяных тканін. Намітку тут паступова змяніў белы батыставы ці маркізетавы платок, які моцна крахмалілі і завязвалі паверх чапца канцамі пад падбародкам. Белыя ажурна сплеценыя кручком або вязаныя чапцы яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. з'яўлялісь неабходнымі прадметамі жаночага убрання [6, с. 24].

Комплекс адзення сялянак Усходняга Палесся быў падобны комплексам адзення беларусаў іншых рэгіенаў і іх суседзяў і складаўся з падобных частак. Захаванасць архаічных традыцый у рэгіёне праяўляецца ў бытаванні паліковай сарочкі з тканым узорам, у якой на працягу ХХ ст. адбываецца замена стражытнага ромба-геаметрычнага манахромнага арнаменту стылізаваным, а пасля - паліхромным раслінным.

Прыкладам стылёвага перахода ад заходнепалесскіх да ўсходнепалескіх традыцый з'яўляецца лунінецкі строй [Малюнак В.2]. На поўдні раёна ў басейне ракі Цна жанчыны насілі вельмі прыгожы комплекс адзення, у які ўваходзіла паліковая сарочка, льняная белая, клетчатая або шарсцяная аднакаляровая спадніца і фартух, сшыты з трох палотнішч тонкага палатна і ўпрыгожаны каймой з трох тканых або вышытых арнаментальных палос. На талію паверх фартуха завязвалі пояс - узорчаты або ў рознакаляровыя прадольныя палоскі. Паверх кашулі надзявалі кароткую, дліною да таліі бязрукаўку, якую тут называлі шнуроўкай [6, с.30]. Яе шылі з фабрычных аднакаляровых або набіўных баваўняных тканін і па краях абшывалі лентамі другога колеру, звычайна чырвонымі.

На поўначы Лунінецкага раёна склалася своеасаблівая сістэма вышытага ромбавага арнамента, якая адрознівалася сваім кампазіцыйным строем, графічнай выразнасцю матываў і бела-чырвона-блакітным каларытам. Аснову арнаментальных бардзюраў складалі вялікія ромбы, звычайна пазначаныя белым фонам палатна паміж масіўнымі масівамі касога краста, якія ўтвараліся ніткамі чырвонага колеру. З двух бакоў бардзюры акаймлялі дробныя канцэнтрычныя паўромбы або шаўроны чырвонага або блакітнага колеру, якія чарадаваліся паміж сабой. Вялікая ўвага надавалася дэкору кашуль. Самымі прыгожымі лічыліся «доўжныя» сарочкі, атрымаўшыя сваю назву ад рукавоў, багата ўпрыгожаных прадольнымі ўзорчатымі палосамі. У другіх варыянтах святочных сарочак асноўная арнаментальная нагрузка прыходзілася на плечавую частку рукавоў і кампазіцыйна падтрымлівалася геаметрычным узорам на каўнерыку і манжэтах. Упрыгожванне фартуха і наміткі звычайна складалася з аднаго шырокага бардзюра, арнаментальны змест якога быў падчынены дэкору сарочкі. Дэкор традыцыйна выконваўся ніткамі чырвонага колеру з рэдкім выкарыстаннем чорнага только для акантоўкі асноўных матываў вышыўкі. Спадніцы мелі вузкія прадольныя палоскі, у клетку і аднакаляровыя. Паверх кашулі надзявалі капот - безрукаўку з яркай фабрычнай тканіны. Капот абшывалі каляровымі цясёмкамі.

Доўгія аднатонныя шарсцяныя андаракі на Мазыршчыне, пераважна чырвонага колеру, мелі паласу арнаменту па нізе.

У Турава-Мазырскім комплексе вылучаееца фартух з андарачнай суконнай тканіны з гарызантальнымі вохрыста-чырвона-чорнымі палоскамі і ўзорыстым шляку па падоле, вытканым у закладной тэхніцы. Побач з імі бытавалі рознакаляровыя фартухі «шаляноўкі», а таксама белыя святочныя фартухі, якія прыгожа вышывалі ці «затыкалі» «забалаццю» геаметрычным арнаментам або раслінным узорам.

У Мазырска-Прыпяцкім Палессі ў канцы ХІХ-ХХ ст. захаваўся старажытны галаўны ўбор наметка («намітка», «плат», «павівала», «завівала», «сярпанак»). Апошняя была надзвычай тонкай, празрыстай, вельмі нагадвала сярпанкі жанчын прывілеяванага саслоўя і мела ў ХІХ-ХХ ст. вузкалакальнае бытаванне толькі ў гэтым рэгіёне.
На спадніцу ці андарак павязалі нешырокі плецены, тканы з кутасамі, махрамі на канцах пояс. Цікавыя, непаўторныя па прыгажосці і аздабленні поясы ў Тураве і ваколіцах, таксама ў Жыткавіцкім раёне. Гэта шырокі чырвоны пояс з пакупнога тонкага сукна, які меў назву «крэпа» шырынёй 50 см, даўжынёй ад 1,5 да 2 м, па краях якога ішлі 2 паласы каляровай вышыўкі, а на канцах - мохрыкі.

Традыцыйны комплекс жаночага касцюма на Падняпроўі ў цэлым супадаў з адпаведным гісторыка-этнаграфічным рэгіёне, хаця і меў своеасаблівыя варыянты ў яго рамках. Падняпроўскі комплекс быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Магілёўскай вобласці, а таксама ў Аршанскім раёне Віцебскай, Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Светлагорскім, Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці. Л.А. Малчанава лічыць яго пераходным тыпам ад палесскага да паўночна-заходняга, для якога характэрны клятчастыя спадніцы-андаракі, якія ў паўднёвых раёнах вылучаюцца спалучэннем клятчастага малюнка з яркай палесскай расфарбоўкай [7, с.43].

Жаночы касцюм прадстаўляў сабой рэальнае увасабленне мастацкай творчасці і народных эстэтычных уяўленняў, у ім пластычнасць злучалась с мастацкай выразнасцю каляровых рашэнняў.

Касцюм паўдневых раенаў успрымаўся больш прыбраны ў параўнанні з касцюмам паўночнай вобласці Падняпроўя за кошт яркай дэкаратыўнай выразнасці і кантраста ў каляровых спалучэннях. Аддавалі перавагу спалучэням белага колера з сінім, карычневым (ад адценняў, блізкіх к жоўтаму колеру, да цемна-карычневых). У арнаменце пераважаў чырвоны колер, які іскрыўся на фоне белага палатна. Белы колер ў касцюме займаў вялікія плоскасці. Уражанні ад касцюма сярэдняга Падняпроўя прыводзіць к думцы аб тым, што беларусы вельмі любілі белы колер.

У зоне паўночнага Падняпроўя ў каляровым вырашэнні асноўнымі былі белы, сіні, чырвоны (у невялікай колькасці - чорны) колеры. Гэтыя ж колеры , але ужо ў другім спалучэнні ўжываліся ў дэкоры дліннага клетчатага андарака і фартуха. Дзіўна далікатным атрымоўваўся зусім белы або крыху крэмаваты арнамент на сарочцы. У касцюме паўдневых раенаў Падняпроўя ўзмацняецца каляровая насычанасць і ускладняецца дэкаратыўная кампазіцыя, розныя матывы і арнаментальныя формы. Узмацняецца кантраст колераў у касцюме, які падкрэслівалі аддзелкамі. Болей чырвонага колеру і ў спалучэннях з белым ен дамінаваў. З чырвонай узорчатай тканіны рабілі ліф ў саяне, амаль аднатонным чырвоным успрымаўся андарак. Чырвонымі ніткамі ткалі паласаты і клетчаты ўзор у андарачных тканях.

Пашыраліся памеры плоскасцей, афарбаваных чырвоным колерам і ўсімі яго адценнямі: ад далікатна-ружовых да амаль бардовых. Чырвоны колер прысутнічае ў ткацкім узоры і вышыўцы. На сарочках па шву злучэння затканай ва ўзоры матэрыі з гладкай тканінай вышывалі чырвонымі ніткамі ўзорную паласу. Яна арганічна спалучалась з ткацкім узорам і ўтварала мяккі пераход ад насычанай плоскасці к белым гладкім дэталям. Ва ўзоры андарака колеры спалучаліся без мяккіх пераходаў і сілуэт дэталей чырвонага, белага і чорнага колераў меў выразныя абрысы. З чорнага каленкору і міткаля, а таксама аксаміту рабілі гарсеты, з чорнага сукна - фартухі. Чорны колер уводзіўся ў выглядзе чаргуючыхся шырокіх палос у арнаментальны малюнак андарака.

Асноўныя колеры - чырвоны і белы выкарыстоўваліся ў разнастайных прапарцыянальных суадносінах, вызначаючы агульны каларыт і каляровае вырашэнне касцюма в цэлым. У адных выпадках пераважаў белы колер, у другіх чырвоны або чорны колеры. Колер размяркоўваўся ў вертыкальных або гарызантальных палосах, які паўтараюцца праз невялікія прамежкі фона. Вышыўка або ткацтва, выкананыя чырвонай ніткай, змянялі каляровыя акцэнты ў касцюме.

М.Ф. Раманюк на тэрыторыі Падняпроўя вылучае чатыры найбольш важныя лакальныя комплексы: Неглюбскі, Буда-Кашалёўскі, Краснапольскі і Магілёўскі, якія бытавалі ў ХVIII-ХХ стст [3, с.101].

Магілёўскі строй [Малюнак В.3] адрозніваецца яснай прастатой сваіх формаў, строгасцю і сціпласцю дэкору. У касцюме выразна даміную белы колер, падкрэслены архаічнай прыгажосцю чырвонага геаметрычнага арнамента.

Складаўся комплекс з паліковай сарочкі з адкладным або стаячым каўняром, ільняной сіне-белай клетчатай спадніцы, фартуха. У кашулях арнамент размешчаны дзвума роўнавялікімі па шырыне бардзюрамі на злучэнні поліка і верха рукава, адна арнаментальная паласа завяршае падол фартуха. Вышыўка ў асноўным выканана прадольным або папярэчным наборам. Яна выдаляецца класічнай прыгажосцю кампазіцыі бардюраў, для якой характэрна спалучэнне вялікіх ромбаў з крастамі ўнутры іх. Кашулі ўпрыгожаны таксама вузкімі расшыўкамі злучальных швоў паміж полікам, рукавом і задняй полкай станіны. У жаночым касцюме ў пачатку ХХ ст. захаваўся звычай пакрываць галаву даматканым платком з вышыўкай, абшытым па краю чырвонай або чырвона-белай бахрамой.

Для Краснапольскага строя [Малюнак В.4] характэрна выкарыстанне куплёнай тканіны з геаметрычна-раслінным арнаментам. Гэты строй бытаваў амаль да сярэдзіны ХХ ст. на тэрыторыі Краснапольскага, Касцюковіцкага, Хоцімскага раёнаў Магілёўскай вобласці [8, с.20].

Пышныя рукавы сарочак зверху прысабраныя ў дробную фестончатую зборку і прышыты к поліку. Рукаў абрамляўся чырвонай вышыўкай. Другі варыянт злучэння рукава з полікам - калі шырокі рукаў збіраўся ў дробную зборку з вышыўкай па ёй - насіў назву маршчэнне і злучаўся з полікам пры дапамозе шырокага арнаментаванага канструктыўна-дэкаратыўнага шва. Старажытныя ўзоры вышыўкі рукавоў краснапольскіх сарочак - сетчатыя геаметрычныя арнаменты. У сарочках пачатку ХХ ст. пераважаюць раслінна-кветкавыя матывы - розы з лісткамі ў чырвона-чорнай гаме, якія па полю рукава размяшчаюцца свабодна ў выглядзе разетак. Такая вышыўка надае касцюму святочнасць.


Подобные документы

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.

    реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Абрад вяселля адзін з драўнейшых абрадаў усходніх славян. Першай адпраўной кропкай ў прадвясельным этапе яўляецца сватаўство. Вяселле: провады нявесты, вянчанне, вясельны стол, каравай. Паслявясельны. Па праходзе года заканчваецца паслявясельны этап.

    реферат [17,4 K], добавлен 01.02.2008

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.

    курсовая работа [75,0 K], добавлен 19.02.2014

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.