Калярова гама беларускага традыцыйнага касцюма

Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 27.07.2016
Размер файла 67,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

З пышнымі рукавамі сарочкі гарманіраваў фартух з аборкай па нізу і як правіла правіла а гэтай оборцы арнамент быў такога ж матыву як і на рукавах. Сарочку і фартух з аборкай насілі ў комплексе з аднатонным або клетчатым андаракам, с клетчатай ільняной спадніцай.

Буда-Кашалёўскі строй бытаваў у Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці [8, с.21]. Жаночы касцюм складаецца з полікавай сарочкі, фартуха з аборкай знізу, цёмна-чырвонага ў чорную клетку андарака, дліннага чорнага суконнага гарсэта, рознакаляровага пояса з пампонамі-кутасамі. Каўнер сарочкі быў амаль заўсды быў аздоблены вышыўкай. Сарочка мае шырокія рукавы з арнаметацыяй вышыўкай па швам. Сярэдняя частка рукава зверху сабрана ў дробныя складкі і таксама ўпрыгожана вышыўкай.

Для дэкору касцюма характэрны геаметрычны арнамент. Вышыўка выконвалась у асноўным у чырвона-чорнай гаме. Сустракаюцца сарочкі, вышытыя толькі чорнымі або толькі белымі ніткамі.

Такім чынам можна зрабіць вынік што Буда-Кашалёўскі строй адрозніваецца белым ці чорным каларытам вышывак. Шырокія рукавы кашулі, неаздоблены чорны гарсэт ствараюць эпічны і выразны сілуэт касцюма.

Неглюбскі строй [Малюнак В.5] - гэта адзіны комплекс традыцыйнага адзення Беларусі, які захаваў у сваім складзе панёву - распашное паясное адзенне. Тканая ў дробную чорна-аранжава-чырвоную клетку шарсцяная панёва, падпаясаная шырокім чырвоным поясам, цудоўна спалучаецца з длінным чорным гарсэтам і такім жа фартухом. Асабліва прыгожыя няглюбскія сарочкі. Яны прыкметны сваёй самабытнай арнаменцікай і кампазіцыяй яе размяшчэння. Верхняя частка рукава сарочкі можа быць шчыльна заслана чырвоным тканым арнаментам або ўпрыгожана браным бардзюрам на плячы. Абавязкова дэкаратыўна падкрэслены вышыўкай шоў злучэння поліка з задняй полкай станіны. Нешырокая паласа арнамента размешчана па падолу сарочкі, які відны з-пад панёвы. Арнаменты на рукавах адрозніваюцца па малюнку, але заўсёды згарманіраваны.

Завяршае няглюбскі касцюм галаўны ўбор - галава, які прадстаўляў сабой тканы платок з чырвоным арнаментам і махрамі [4, с.22].

Жаночы традыцыйны комплекс Падзвіння бытаваў на большай частцы Віцебскай вобласці. На паўднёвым усходзе ўмоўная мяжа праходзіла па дняпроўска-дзвінскім водараздзеле на мяжы з Падняпроўем, а на поўдні - з Цэнтральнай Беларуссю па ўмоўнай лініі Барысаў-Лагойск і на захадзе з Панямоннем па лініі Лагойск-Паставы.

Характэрнай асаблівасцю касцюма на Падзвінні з'яўлялася пераважанне дробнаклятчастага ўзору спадніц і бела-сіняя каляровая гама адзення [9, с.63]. На Віцебшчыне бытавалі спадніцы-саяны з прышыўным ліфам і поясам і без яго (Дубровенскі строй), а таксама спадніцы (паўсуконны дрыхлік, андарак, палатняныя шарак і рубашка) з даматканай палатнянай тканіны блакітна-белака, сіне-фіялетавага або вохрыста-чырвонага колераў.

Жаночая верхняя вопратка на Падзвінні мела прыталены крой. На грудзях, каля кішэняў, на абшлагах упрыгожвалася тасьмой. Жаночыя кажухі шылі з вялікім каўняром ці нізкім стаячым, яны мелі апуху на рукавах, краю правага крыса і падоле. У комплексе з касцюмам насілі белыя лыкавыя лапці «пахлапні», «кавярзні» ці «лазовікі» з лазы. Па святах палатняыя або суконныя анучы-«суконкі» абвівалі чорнымі шарсцянымі аборамі.

Традыцыйны жаночы комплекс Панямоння характэрны для Гродзенскай і паўднёва-заходняй часткі Віцебшчыны. Традыцыяны касцюм гэтага рэгіена выдзяляецца на агульным фоне сваей каляровай гамай. Кантраст белага і сіняга, белага і жоўта-охрыстых або карычневых, чырвоных колераў тут больш выразны, краскі касцюма ярчэй. У якасці спалучэння колераў стварылі складаную, даволі маштабную клетку з малінавых, аранжавых, ізумрудна-зяленых, бірузовых, жоўтых і белага колераў.

Характэрнай верхняй вопраткай сялянак быў кароткі бурносік з белага валенага сукна, сшыты са складкамі на спіне (Навагрудскі, Слонімскі і Лідскі раёны), а таксама кароткая, як кофта, «катанка» з белага ці шэрага сукна, якая аблямоўвалася па вораце, крысе, падоле, абшлагам рукавоў і кішэнях аксамітам, сукном.

Комплекс традыцыйнага касцюма сялянак Панямоння складаўся з тых жа частак, што і ў іншых рэгіёнах: кашуля, андарак, гарсэт, фартух. Пояс і гарсэт былі неабавязковай часткай комплексу і ў некаторых месцах адсутнічалі. Кашуля, якая ў канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. была сподняй бялізнай. Кашлі на гестцы вышывалі дробнаўзорыстым арнаментам у выглядзе вузкіз палосак чырвонага колеру, уздоўж швоў злучэння гесткі са станам, на пазусе, каўняры і нізе рукава. Нярэдка кашулі не аздабляліся зусім. Андаракі вылучаліся буйной клеткай (зялёна-блакітнай, сіня-зялёнай - Наваградскі строй) ці чаргаванем вузкіх рознакаляровых палос (Мастоўскі строй).

Наметкі на Панямонні на думку беларускіх этнографаў, зніклі ўжо ў 1-й палове ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. жанчыны павязвалі галаву дзвюма хусткамі рознай якасці. У святы жанчыны насілі на галаве прыгожыя, яркіх колераў каптуры з вушкамі, аздобленыя па краях каляровай аблямоўкай, вышыўкай, тасьмой і г.д.

У арнаменце і афармленні дэталей графічна выразным спалучэннем колераў складвалася ўражанне строгасці, якая і вылучала жаночы сялянскі касцюм гэтага рэгіёна [9, с.48].

Цэнтральнабеларускі комплекс бытаваў у Мінскім, Нясвіжскім, Клецкім, Капыльскім, Уздзенскім, Слуцкім і іншых раёнах. Ён быў арганічна блізкі падняпроўскаму, а на поўдні (Старадарожскі раён) - палескаму па архаічнасці асобных частак, іх арнаментальнага аздаблення.

Адметнасць комплексу паўднёвай часткі Цэнтральнага рэгіёна - непаўторны клятчасты дэкор ільняных і ваўняных андаракаў, тканых простым простым палатняным перепляценнем, у якіх пераважалі папярочныя палосы і тонкія белыя пасноўкі, якія чаргаваліся ў пэўным парадку. Арнамент сарочак, фартухоў, наметак складаўся з традыцыйных бардзюрных кампазіцый, дзе прыгажосць стваралася за кошт чаргавання іх з фонавымі прабелымі, якія ўзмацнялі іх графічны змест. Своеасаблівай тут з'яўлялася намётка, канцы якой упрыгожвалі тканым ці вышытым арнаментам, мярэжкамі і абшывалі на канцах чырвонымі мохрыкамі.

Сарочка ўпрыгожвалася даволі сціпла - арнамент кампанаваўся ў папярочных палосах, размяшчаўся на верхняй частцы рукава, на каўнеры, на манжэце. У канцы ХІХст. сарочкі ўпрыгожвалі і раслінным анаментам. Вышыўка была рознакаляровай - выкарыстоўвалісь ніткі не толькі чырвоных адценняў, але і чорныя, сінія, зяленыя, надаючыя арнаменту выразную маляўнічасць. Матывы трактавалісь рэалістычна, з танальнымі пераходамі ў цвеце.

Кабат шылі з тонкай шэрсцяной тканіны. Узорны малюнак тканіны складалі кветкавыя матывы: розы, васількі, пераданыя вельмі рэалістычна і маляўніча. Пераважалі два каляровых вырашэнні - светла-бэжавы фон і чырвоныя кветкі, колеры натуральнай охры рознай насычанасці ва ўзоры і сіні (ад цемнага да разбеленага белага) з раскіданымі па яму белымі, сінімі кветкамі і зяленымі галінкамі і пялесткамі.

На тэрыторыі Мінскага і Слуцкага края малюнак тканіны кабата састаўлялі рэальна прамаляваныя раслінныя матывы - букеты роз, веткі і бутоны кветак. Па краях дэталей пракладаўся кантрастны кант. Выкарыстоўвалісь для гэтага ен толькі гладкафарбаваныя, але і набіўныя тканіны (звычайна паркаль з малюнкам ў палоску або “гарошак”). Упрыгожваліся кабаты вузкімі катраснымі палосамі, якія абрамлялі гарлавіну, барты , проймы.

Андарак шылі з якаснага сукна, якое ткалі з клетчатым малюнкам або ў палоску. Узор складалі серы, фіялетавы, мяккі чырвоны, чорны колеры, яны чаргаваліся, паступова убываючы па шырыне ў розных прапарцыянальных суадносінах. Ў цэлым стваралась мігатлівая, багатая краскамі і вельмі гарманічная каляровая паверхня.

Клетчаты малюнак стваралі з дапамогай перакрыжавання вертыкальных і гарызантальных палос. Для малюнка падбіралі спалучэнні чырвоных, фіялетавых, зяленых, сініх, карычневых, чорнага колераў ў такіх суадносінах, што нараджалась вытанчаная серабрыста-перламутравая або серабрыста-серая маляўнічая гама.

Трэба адзначыць Капыльска-Клецкі строй [Малюнак В.6], які бытаваў на тэрыторыі Капыльскага, Клецкага, Вуздзенскага, Несвіжскага раёнаў Мінскай вобласці. Так як гэта адзін з самых прыгожых па сваім формах, багатых па дэкору беларускіх касцюмаў. Комплекс складаецца з полікавай сарочкі з шырокім адкладным варатніком, завершаным званавіднай манжэтай, або сарочкі на какетцы са стойкай, фартуха ў адну ці две полкі, тканага чырвона-белага анаментаванага пояса. Андаракі - шматкаляровыя, з яркімі папярочнымі палоскамі рознага колеру на цемным бардовым, зялёным, чорным фоне. Дапаўняецца касцюм зялёным або цёмна сінім гарсэтам і каптуром з бавоўны або атласа, паверх якога павязвалася намітка, а з канца ХІХ ст. - платок, так, каб быў відны яго паласаты рознакаляровы аколышак, які гарманіраваў з паласатай спадніцай [8, с.24].

Сарочка і фартух упрыгожаны багатым геаметрычным арнаментам - шырокія бардзюры вышыўкі на поліках і рукавах сарочак, па краю атложанага каўняра, па нізу фартуха. Рукавы таксама ўпрыгожвалі падольнымі палоскамі вышытага арнамента. Вышыўка ноборам можа быць дапоўнена элементамі расліннага арнамента, выявамі птушак, вышытых крастом.

Старадарожскі строй [Малюнак В.7] быў распаўсюджаны ў пачатку ХХ ст. у Слуцкім, Старадарожскім, Пухавічкім раёнах Мінскай вобласці ў вёсках, размешчаных па берагах ракі Пціч [8, c.25]. Ён складаўся з сарочкі паліковага кроя з нешырокімі рукавамі і стаячым каўняром, фартуха ў дзве полкі, клетчатага шарсцянога андарака або паласатай льняной спадніцы стрыманых таноў. Геаметрычны арнамент ахоплівае верх рукавоў сарочкі шырокім чырвоным арнаментаваным поясам з трох бардзюраў. Такая кампзіцыя абумоўлена тым, што сарочкі насілі з дліннымі цемнымі безрукаўкамі, з-пад каторых быў відны ўзор на поліках. Фартух упрыгожаны па нізу адной-трымя палоскамі арнаменту і злучальная расшыўкай. Намітка як заўсёды аздаблялася арнаментам толькі на канцах.

Такім чынам традыцыйным было спалучэнне ў касцюме трох колераў - белай сарочкі, чырвона-малінавага, травяніста-зяленага або чорнага кабата. Гэтыя колеры пераважалі ў маляўнічай гаме дэкаратыўнага ўзора андарака: далікатна-серабрыстага, перламутравага. Белая сарочка віднелася ў невялікім выразе гарлавіны кабата, поўнасцю адкрытымі заставаліся рукавы. У дэкаратыўным строі кашулі чырвоным пятном вызначалась месца злучэння рукава з плячом і ніз - вышыўка ўпрыгожвала плотна ахопліваючы запясце мажэт.

На аснове ўсяго вышэй сказанага можна зрабіць вывад, што любімы колер беларусаў - гэта белы. Натуральны белы колер - асноўны ў традыцыйным беларускім касцюме. Дапоўнены чырвоным арнаментам, белы колер заўседы застаецца дамінуючым, галоўным ў адзенні беларусаў. У мужчын і жанчын традыцыйна белымі былі палатняныя сарочкі, у жанчын - фартух, галаўныя ўборы: наметкі, дзявочыя павязкі, платкі, верхняе суконнае адзенне - світкі. І толькі ў тых раенах Беларусі, якію суседнічаюць з Бранска вобласцю Расіі - у раене Чачэрска і Краснаполля, сяляне ў сваім касцюме любілівыкарыстоўваць чырвоныя тканіны. На западзе Беларусі, у раёнах, мяжуючых па рацэ Буг з Польшай, сустракаецца адзенне з чорным вышытым арнаментам і чорныя, карычневыя, серыя суконныя світкі. Не выпадкова гэтую частку Беларусі калісці называлі «Чорная Беларусь». Назва ж «Белая Русь», «Беларусь» распаўсюдзілася на ўсе беларускія землі цэнтральнай часткі Падняпроўя, дзе традыцыйна сяляне насілі белае адзенне з невялікай колькасцю чырвонага арнамента.

Белы колер у многіх народаў з'яўляецца сімвалам чысціні, святасці, нявіннасці і смутку. У некаторых раенах Падняпроўя ў сялянскім асяроддзі існаваў звычай, калі нявеста ішла пад вянец у спецыяльнай сарочцы з бела вышыўкай. Старажытнае паходжанне мела традыцыя в. Няглюбка Веткаўскага раена, Гомельскай вобл., калі нявеста даравала сваей свякрусе “бялвую” кашулю, рукавы і падол якой упрыгожваліся вышыўкай толькі белымі ніткамі. Гэты падарунак быў сімвалічным сведчаннем таго, што маці, ажаніўшы сына, пераходзіла ў другі ўзроставы статус - страухі. Жанчыны старога ўзросту надзявалі тонкія белыя сарочкі па святам, у цэркаў, у іх жа іх і хавалі. Гэтыя звычаі, якія захаваліся ў в. Няглюбне да ХХст., сведчаць аб вялікім значэнні каляровай сімволікі ў адзенні, калі яе колер быў знакам, маркерам сацыяльных і полаўзроставых ролей у традыцыйным грамадстве.

У беларускіх вясельных песнях аб нявесце майстрыхе пяецца, што яна «вышывала красненька», і гэта можа мець дваякае значэнне: вышывала чырвонымі ніткамі і ў той жа час вышывала прыгожа. Сэнсавая роўнасць паміж «красным» і «красивым» сведчыць аб эстэтычных перавагах славянскіх народаў, у якіх у стражытнасці чыровны колер быў этлонам прыгажосці і ўвабраў у сябе паняцце «красивое».

Для беларусіх сялян было важна, якое канкрэтна адценне меў чырвоны колер. У асноўным для вышыўкі выкарыстоўвалі не яркія ніткі, а прыглушаныя цемныя тоны чырвонага колеру. Каб арымаць больш цемныя адценні, чырвоныя ніткі праварваліся ў настоі дубовай кары або альхі. Перавага цемнага чырвонага колеру, па ўсей бачнасці, звязана са старажытнай традыцыяй фарбаваня льняных нітак расліннымі фарбавальнікамі, сярод якіх была трава марэна і чарвец, дазваляючыя атрымаць у асноўным чырвона-бурыя, чырвона-карычневыя колеры.

У ХІХ ст. колькасць чырвонага арнаменту на адзенні дзяўчын і маладых жанчын сведчыў таксама аб меры значнасці сялянскай сям'і: чым больш вышытага або тканага ўзора, тым багацейшая была сям'я, якая магла сабе дазволіць такую колькасць чырвонай «забалці». Набольш багата арнаментаваныя сарочкі і фартухі паходзяць з тых раенаў Беларусі, дзе мелісь урадлівыя землі і сяляне жылі больш заможна, чым у забалочаных і лясных раенах.

Чорны колер у вышыўцы традыцыйнага беларускага касцюма, за рэдкімі лакальнымі выключэннямі, не выкарыстоўваўся. Толькі ў некалькіх вёсках, размешчаных на р.Буг у Брэсцкай вобласці, у так званым Дамачоўскім строі у пач. ХХст. ніткамі чорнага колеру выконвалі вышыўку наборам на жаночых сарочках і фартухах. Магчыма, у старажытня часы чорны колер у адзенні быў адметым знакам балцкага племені ятвягаў, якія жылі на гэтых славянскіх землях, і захаваўся ў сялянскай вышыўцы як традыцыя іх этнічнай культуры.

Чорная нітка дапаўняе асноўны чырвоны колер вышыўкі. Ен прысутнічае ў арнаменце, дэкаратыўна-канструктыўных швах, у вышыўцы па сборках на жаночых сарочках Падняпроўя, абрамляе вышытыя бардзюры, вызначае іх сярэдзіну.

У вышыўцы Палесся і Цэнтральнай Беларусі з асноўным чырвоным колерам спалучаецца сіні колер. Даслечыкі мяркуюць, што сіні колер ў вышыўцы з'явіўся раней, чым чорны. Напрыклад, у некаторых раенах Беларусі ў ХІХ ст. прынята было падпяразваць памершага сінім поясам. Наметкі, якія насілі жанчыны ў час жалобы, таксама аздабляліся сіняй паласой. Цемны сіні колер пражкі можна было атрымаць шляхам афарбоўвання яе прыднымі фарбавальнікамі, напрыклад карой крушыны або альхі з дабаўленнем жалеза, балотнай руды. Афарбоўвалі ніткі ў сіні колер прывазным фарбавальнікам індыга.

Роля чорнага колеру ў беларускай вышыўцы ўзмацнілася ў канцы ХІХ ст. з распаўсюджваннем тэхнікі “крэст” і пячатных узораў для вышывання, якія з улікам святлаценявой мадэлеўкі раслінна-геаметрычнага арнамента выкананы ў два колеры - чырвоны і сіні або чорны колер.

Паліхромія, якая прыйшла ў вышыўку ў 1930-я гг. пануе ў ей і ў далейшым, не паўплываючы на дэкор традыцыйнага касцюма. Паліхромная вышыўка распаўсюдзілася ў весцы разам з касцюмам гарадскога тыпа і тканінамі фабрычнага вырабу для яго вырабу.

Заключэнне

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета.

Цесная ўзаемасувязь і танальная зладжанасць мастацтва народнага касцюма з усімі праявамі творчай дзейнасці беларускага сялянства, з абрадамі, звычаямі - адна з самых яго вызначальных рыс. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру сялянскай хаты з яго самабытнай мэбляй, ручнікамі, абрусамі.

Гістарычнае развіццё беларускага народнага адзення адбывалася ў непасрэднай сувязі з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Засцерагаючы чалавека ад холаду і спёкі, адзенне адпавядала таксама маральным патрабаванням, задавальняла эстэтычныя густы. У розныя часы і па-рознаму яно выконвала магічную і абрадавую функцыі, служыла сродкам адрознення паводле сацыяльнага паходжання, роду заняткаў. Па састаўных частках касцюма, спосабу нашэння, па кампазіцыйна-дэкаратыўнаму афармленню, каларыту і арнаментыцы можна было дазнацца, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост.

У святочным і абрадавым адзенні адлюстравалася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да смерці. У зіхатліва-белы мятлік апраналі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

На аснове матэрыяла сабранага у трэцяй главе курсавой работы можна зрабіць вывад, што любімы колер беларусаў - гэта белы. Натуральны белы колер - асноўны ў традыцыйным беларускім касцюме. Дапоўнены чырвоным арнаментам, белы колер заўседы застаецца дамінуючым, галоўным ў адзенні беларусаў.

Чырвоны колер увабраў у сябе ўяўленні аб жыватворнасці сонца і дажджу, ен сімвалізуе жыцце. У яго ахоўваючае значэне верылі многія народы. Чырвоны колер выкарыстоўваўся ва ўсіх абрадах магіі, якая засцерагае. Па этнагарафічных данных беларусы насілі на руцэ чырвоную шарсцяную або льняную нітку, якая з'яўлялася засцярогам ад хваробы, няшчасных выпадкаў і нават смерці.

Чорны колер у вышыўцы традыцыйных беларускіх касцюмаў амаль не выкарыстоўвася, акрамя Дамачоўскага строя, дзе ніткамі чорнага колеру выконвалі вышыўку на жаночых сарочках і фартухах.

Сіні колер сустракаецца ў вышыўцы Цэнтральнай Беларусі і Палесся, дзе ён спалучаецца з асноўным чырвоным колерам.

У пачатку ХХ ст. узмацняецца уплыў гарадской моды на традыцыйнае беларускае адзенне. Сяляне ўсё часцей пачынаюць карыстацца для пашыву адзення фабрычнымі тканінамі, пазней жа сялянскія краўцы навогул пачынаюць шыць адзежу па гарадскому узору і тым самым выцясняць традыцыйныя формы адзення. Трэба адзначыць, што з фабрычнымі тканінамі, адзенням, у пачатку ХХ ст. ў традыцыйны касцюм прыходзіць і паліхромная вышыўка, якая таксама парушала традыцыйны каларыт касцюма.

Спіс скарыстанай літаратуры

1. Романов Е.Р. Белорусский сборник: Быт белоруса. Словарь условных языков. - Вильня, 1912. - 598 с.

2. Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилёвской губернии кн. 3. - Могилёв, 1884. - 261 с.

3. Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Жаночы касцюм на Беларусі. - Мінск.: Беларусь, 2007. - 351 с.

4. Бялявіна В.М., Ракава Л.В. Мужчынскі касцюм на тэрыторыі Беларусі. - Мінск.: Беларусь, 2007. - 303 с.

5. Шпилевский М.П. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. - Минск, 2004. - 251 с.

6. Віннікава М.М., Богдан П.А. Скарбы з вясковых куфраў: традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва беларускага Палесся»: ілюстраваны каталог. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009

7. Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. - Минск: Наука и техника, 1968. - 232 с.

8. Лобачевская О.А., Зимина З.И. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы. - Минск: Белорусская наука, 2009. - 279с.

9. Маленка Л.І. Беларускі народны кацюм. - Мінск.: Ураджай, 2001. - 158 с.

10. Шамякін І.П. і інш. Энцыклапедыя: Этнаграфія Беларусі. - Мінск: БелСЭ, 1969. - 875 с.

11. Энцыклапедычны даведнік: Народная культура Беларусі/ пад агульнай рэд. В.С. Цітова, - Мінск, 2002. - 431 с.

12. Віннікава М.Н. Автореферат диссертации: «Искусство текстиля: ручное ткачество: Северо-запад Восточной Европы, XIX-XX вв.». - Мінск: НАНБ, 2001. - 16 с.

13. Киркор А. Живописная Россия - Отечество наше в земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. - 1882. - 554 с.

14. Вехнее Поднепровье и Белоруссия: полное географическое описание нашего Отечества/ сост.: В.П. Семёнов, И.В. Довнар - Запольский, Д.З. Шендрик и др. - Минск.: БелЭн, 2006. - 456 с.

15. Зеленин Д.К. Восточнославянская этнография. - Москва: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1991. -- 511с.

16. Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытия в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. - Витебск, 1895. - 137 с.

17. Беларускае народнае мастацтва. Наглядны дапаможнік: асаблівасці беларускага нацыянальнага касцюма/ І.А. Юматава, Т.М. Сухавеева, Т.М. Федаровіч. - Мазыр, 2009.

18. Белорусы/ Мінск: Наука, 1998. - 503 с.

19. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. Т.1. Магілеўскае Падняпроўе/ Т.Б. Варфаламеева, В.І. Басько, М.А. Козенка і інш. - Мінск.: Беларуская навука, 2001. - 797с.

20. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. Т.3. Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. Кн. 1/ В.І. Басько; аут. Ідэі Т.Б. Варфаламеева. - Мінск: Вышэйшая школа, 2006. - 608с.

21. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. Т.3. Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. Кн. 2/ А.М. Боганева. - Мінск: Вышэйшая школа, 2006. - 736с.

22. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. Т.4. кн. 1, Брэсцкае Палессе/ Мінск: Вышэйшая школа, 2008. - 559с.

23. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. Т.4. Брэсцкае Палессе. Кн. 2. - Мінск: Вышэйшая школа, 2009. - 863с.

24. Традыцыйная і мастацкая культура беларусаў: У 6т. т.5. Цэнтральная Беларусь: У 2 кн. Кн. 1/ В.І. Басько і інш. - Мінск: Вышэйшая школа, 2010. - 847 с.

25. Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем/ НАН Беларуси, Институт искусствоведения, этнографии и фальклора им. К.Крапивы: А.У. Гурко, І.В. Чаквін, Г.І. Каспяровіч і інш. - Минск, - 2010. - 465.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.

    реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Абрад вяселля адзін з драўнейшых абрадаў усходніх славян. Першай адпраўной кропкай ў прадвясельным этапе яўляецца сватаўство. Вяселле: провады нявесты, вянчанне, вясельны стол, каравай. Паслявясельны. Па праходзе года заканчваецца паслявясельны этап.

    реферат [17,4 K], добавлен 01.02.2008

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.

    курсовая работа [75,0 K], добавлен 19.02.2014

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.