Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў

Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.02.2014
Размер файла 75,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў

1. Крыніцы і гістарыяграфія

Адзенне з'яўляецца неад'емнай часткай матэрыяльнай культуры любога народа. Святочнае адзенне беларусаў, нягледзячы на знешні ўплыў суседзяў, стварыла свой непаўторны вобраз, якія адпавядаў эстэтычным і этнічным запатрабаванням народа. З цягам часу многа чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі ад пакалення да пакалення.

Вывучэнне традыцыйнага адзення пачалося ў XIX стагоддзі. Гэта былі разрозненныя звесткі аб адзенні беларусаў у працах такіх даследчыкаў, як А. Кіркора, П. Шэйна, З. Радчанка, Е. Раманава, П. Шпілеўскага і інш. Найбольш грунтоўнае вывучэнне беларускага народнага адзення пачалося ўжо ў XX стагоддзі. Вывучэнне матэрыальнай культуры беларускага народа разгортваецца ў пачатку 20-х гадоў у сувязі з развіццём краязнаўчага руху і арганізацыяй музеяў.

У 1882-1884 гг. выйшаў з друку трохтомнік «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах», матэрыялы для якога афіцыйна збіраліся праз статыстычныя камітэты і іншыя губернскія і павятовыя органы ўлады. Праца была апублікавана пад рэдакцыяй губернатара Магілёўскай губерні А.С. Дамбавецкага. У першым томе (падгатовіў І. Рубаноўскі) змешчаны сціплыя звесткі аб занятках беларускіх сялян і іх адзенні.

У 1895 г. з'яўляецца буйное даследванне па матэрыяльнай культуры беларусаў ХІХ ст. «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку: Этнаграфічныя звесткі» М.Я. Нікіфароўскага. У гэтай працы змяшчаюцца падрабязныя звесткі па матэрыяльнай культуры сялян Віцебшчыны. Другая частка гэтай працы прысвечана адзенню. Разглядаецца ў гэтым раздзеле мужчынскае і жаночае адзенне, а таксама асобныя параграфы прысвечаны вытворчасці адзення.

У 1915 г. з'яўляецца грунтоўная праца І. А. Сербава «Беларусы-сакуны». У гэтай працы даследчык дае падрабязнае апісанне адзення і адзначае яго вялікую разнастайнасць. У 20-я гады з'явілася рад прац па матэрыяльнай культуры ў сувязі з абследваннем санітарна-бытавых умоў насельніцтва медыцынскай секцыяй Інстытута беларускай культуры. Гэтыя працы змяшчаюць шмат інфармацыі па жыллю, адзенню, ежы. Артыкулы па гэтай тэме напісаны Я. Бараноўскім, В. Казанскай і іншымі даследчыкамі.

У пасляваенны час з'яўляюцца працы якія ўжо прысвечаныне асобным галінам матэрыяльнай культуры. Былі выдадзены працы па адзенню і яго рэгіянальных асаблівасцях Г.С. Масловай, у якіх даследчыца прааналізавала комплексы адзення рускіх, украінцаў і беларусаў, выдзеліла асноўныя традыцыйныя тыпы адзення гэтых народаў.

З 70-х гг. ХХ стагоддзя пачынаецца больш грунтоўнае вывучэнне матэрыяльнай культуры беларусаў, у тым ліку і традыцыйнага адзення.

Найбольш значнай працай канца 60-х гадоў, у якой разглядаюцца пытанні этнагенезу беларускай народнасці і матэрыяльнай культуры, з'яўляецца праца М.Я. Грынблата «Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории» [11] (1968). Асобны раздзел гэтай кнігі прысвечаны традыцыйнаму адзенню беларусаў. У сваёй манаграфіі М.Я. Грынблат адзначае адзінства ўсяго комплекса народнага касцюма, як яго галоўных частак, так і назваў, упрыгожанняў. Большую частку гэтага раздзела займае апісанне жаночага адзення, асобнае месца займае апісанне святочнага касцюма, у тым ліку і вясельнага. Трэба адзначыць, што аўтар шмат увагі надае паходжанню назваў састаўных частак касцюма, паказвае ўзаемасвязь традыцыйнага адзення беларусаў, украінцаў і рускіх.

Грунтоўная праца была выдадзена ў 1968 г. Л.А. Малчанавай «Материальная культура белорусов» [19], у якой вялікая частка кнігі прысвечана традыцыйнаму адзенню. Л.А. Малчанава кратка апісала асноўныя састаўныя часткі традыцыйнага касцюма, яго рэгіянальным асаблівасці, вялікую ўвагу надала паходжанню назваў элементаў адзення і іх асаблівасці ў розных раёнах Беларусі. Аўтар прасочвае праз усю працу уплыў суседніх краін на традыцыйнае адзенне беларусаў.

Беларускаму адзенню прысвечана манаграфія складзенная В.К. Бандарчыкам «Беларускае народнае адзенне» [1] (1975). Гэта манаграфія дае разгорнутую характарыстыку беларускага народнага адзення і яго састаўных частак. Побач з гэтым паказваецца тэрытарыяльнае распаўсюджанне асаблівасцей традыцыйнага народнага касцюма на Беларусі і за яе межамі. Па лакальных асаблівасцях у адзенні на тэрыторыі Беларусі аўтар выдзяляе наступныя этнаграфічныя раёны: паўднёва-заходнюю частку (Палессе), Падняпроўе з усходняй часткай Віцебскай вобласці, паўночна-ўсходнія раёны Беларусі, поўнач Гродзеншчыны. У кнізе даецца параўнаўчая характарыстыка нацыянальнага адзення беларусаў з адзеннем суседніх славянскіх і прыбалтыйскіх народаў. У кнізе знаходзяцца карты, табліцы і ілюстрацыі.

Спецыяльная праца А.Н. Курыловіч «Белорусское народное ткачество» [14], выдадзеная ў 1981 г., прысвечана беларускаму ткацтву. У кнізе прасочваецца развіццё беларускага народнага ткацтва з сярэдзіны ХІХ ст. да нашых дзён. Упершыню ў этнаграфічнай навуццы характарызуюцца асноўныя працэссы беларускага ткацтва, яго разнастайнасць і багацце, сацыяльная значнасць і месцца ў мастацкай спадчыне беларускага народа. Выяўляюцца агульныя рысы ў ткацтве ўсходнеславянскіх і іншых суседніх народаў.

У 1984 г. была выдана агульная праца пад рэдакцыяў В.К. Бандарчыка і інш. «Промыслы і рамёствы Беларусі» [20]. У ёй разглядаецца адна з важнейшых галін народнай вытворчай дзейнасці беларусаў - промыслы і рамёствы, паказаны шматгранны вопыт народнага майстэрства. Асобныя главы прысвечаны ткацтву і вышыўке, яны паказваюць існаваўшыя асаблівасці ва ўпрыгожаннях розных раёнаў беларусі. Кніга багата ілюстравана.

Асаблівасцям упрыгожання святочнага касцюма беларусаў прысвечана праца В.Я. Фадзеевай «Беларуская народня вышыўка» [25], якая была выдана ў 1991 г. У кнізе на падставе шматлікіх літаратурных даных і багатага факталагічнага матэрыялу, сабранага аўтарам у розных рэгіёнах рэспублікі, разглядаюцца матэрыял, тэхніка выканання, арнамент, функцыянальнае прызначэнне вышываных прадметаў, іх семантыка. Значная роля надаецца выяўленню асноўных тыпаў вышывак і арэалаў іх бытавання. Кніга багата ілюстравана.

У 1994 г. выйшла кніга В.С. Цітова «Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці» [27]. У працы разглядаецца традыцыйная культура канца ХVІІІ - пачатку ХХ ст. - драўлянае дойлідства, народнае адзенне, ежа, земляробства і жывёлагадоўля. Апрача этнаграфічных матэрыялаў шырока выкарыстоўваюцца даныя сумежных дысціплін - гісторыі., археологіі, геаграфіі, дыякталогіі, фалькларыстыкі і інш. Асобнае месцца адведзена традыцыйнаму адзенню беларусаў. Акрамя апісання традыцыйнага адзення В.С. Цітоў у сваёй працы ўпершыню асвятляе рэгіянальна-тыпалагічныя асаблівасці народнага касцюма.

У 1998 годзе была выдана пад рэдакцыяй В.К. Бандарчыка ў серыі «Народы и культуры» грунтоўная праца «Беларусы» [2]. У томе «Беларусы» паказана матэрыальная культура і разам з ёю асобны артыкул прысвечаны адзенню. У гэтым артыкуле падрабязна былі паказаны ўсе асаблівасці спосабаў стварэння традыцыйнага адзення, а таксама асноўныя матэрыяла з якога яно выраблялася. Поўна былі апісаны састаўныя часткі традыцыйнага адзення, колерная гама і сістэма упрыгожанняў, падрабязна паказаў прычоскі, галаўныя ўборы, абутак. Аўтар таксама звязнуў увагу на трансфармацыю традыцыйнага касцюма.

У пачатку XXI стагоддзя з'явілася шматтомнае выданне пад агульнай назвай «Беларусы». Том 5 пад назвай «Сям'я» [4] (2001), у якім асобны раздзел прысвечаны сямейнай абраднасці, у тым ліку і вясельным звычаям і абрадам, быў складзенны Т. І. Кухаронак. У ім падрабязна апісаны адзін з галоўных элементаў вясельнага касцюма - вянок. У гэтым раздзеле паказаны спосабы вырабу вясельнага вянку, матэрыялы якія для гэтага выкарыстоўваліся, а таксама варыянты упрыгожання. Таксама падрабязна апісаны рэгіянальныя асаблівасці. У манаграфіі адлюстраваны ўвесь працэс стварэння вясельнага вянка, які ўключаў у сябе шматлікія звычаі, вераванні ў звышнатуральныя сілы, абрадава-магічныя дзеянні, якія суправаджаліся песнямі.

У ХХІ стагодзі выходзіць шмат прац прысвечаных традыцыйнаму адзенню беларусаў, адно з такіх прац з'яўляецца праца М.М. Віннікавай «Скарбы з вясковых куфраў: Традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва Беларускага Палесся» і ілюстраваны каталог» [10], якая выйшла ў 2009 г. Гэта праца ўяўляе сабор збор фотаздымкаў з калекцыі адзення «Народнае мастацтва Беларускага Палесся». Перад ілюстраванай часткай кнігі аўтар дала падрабязную інфармацыю аб спосабах вырабу адзення, самых распаўсюджаных матэрыялах, з якіх вырабляўся касцюм, сістэме ўпрыгожанняў. Фотаздымкі паказваюць лакальныя асаблівасці святочнага касцюма розных куткоў Беларусі.

Грунтоўнай працай па вывучэнню народнага адзення стала праца даследчыцы Л.І. Маленка «Беларускі народны касцюм» [15] (2001). Гэта кніга стала вынікам шматгадавай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара - мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У кнігу ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватных калекцый і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць эвалюцыю беларускага народнага касцюма і змены эстытычных уяўленняў аб ідэальным абліччы чалавека. Эстэтыка народнага касцюма разглядаецца ад ранняга перыяду яго «прадгісторыі» да ХХ стагоддзя ўключна.

У 2006 г. І.Л. Маленка выдала працу «Белорусский костюм XIX-XX вв.» [16], гэта манаграфія стала працягам яе навуковай дзейнасці. У ей змешчана больш поўная інфармацыя па зманеням у касцюме вясковага насельніцтва ў ХХ стагоддзі. Шмат увагі надаецца ўзаемасувязі беларускага народнага касцюма з рускім і ўкраінскім. Праца дапоўнена фотаздымкамі традыцыйнага касцюма з архіваў і музеяў, што дазваляе больш поўна паказаць асаблівасці народнага адзення.

В.М Бялявіна і Л.В. Ракава ў 2007 г. выдалі дзве манаграфіі прысвечаныя традыцыйнаму адзенню: «Жаночы касцюм на Беларусі» [6] і «Мужчынскі касцюм на Беларусі» [7]. У гэтых манаграфіях падрабязна паказана эвалюцыя традыцыйнага адзення беларусаў з Х стагоддя, а таксама ўключае і змяненні якія адбыліся ў касцюме ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя. У працы адлюстраваны не толькі спосабы вырабу адзення і элементы з якіх складваўся традыцыйны касцюм, а таксама рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма. У гэтых манаграфіях апісаны касцюм як гарадскога, так і вясковага насельніцтва Беларусі, а таксама іх узаемасувязь і ўплыў гарадского адзення на вясковае. Асобныя раздзелы прысвечаны паясному адзенню, наплечнаму, галаўным уборам, абутку і ўпрыгожанням. Аўтары зрабілі вялікую працу па збору матэрыялаў для напісання манаграфій. У гэтых працах выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы, матэрыялы асабістых экспедыцый, манаграфіі спецыялістаў па гэтай тэматыцы. В.М. Бялявіна і Л.В. Ракава ў сваей працы змясцілі шмат фотоздымкаў, якія наглядна паказваюць трансфармацыю, якая праходзіла ў адзенні вясковага і гарадскога насельніцтва Беларусі.

Праблемам рэгіянальнях асаблівасцей традыцыйнага касцюма прысвечан артыкул А.Г. Васільевой «Народнае адзенне Навагрудчыны ХІХ - першай паловы ХХ стагоддзя» [8] у часопісе «Беларускі гістарычны часопіс». У сваёй працы А.Г. Васільева паказала асаблівасці развіцця традыцыйнага касцюма на Навагрудчыне, паступовае знікненне яго лакальных асаблівасцей, а потым і ўвогуле уніфікацыі. Аўтар для напісання гэтага артыкулу выкарыстоўвала архіўныя матэрыялы, навуковыя манаграфіі і асабістыя матэрыялы. У артыкуле змешчана багатая калекцыя фотаздымкаў традыцыйнага святочнага адзення гэтага рэгіёна.

А.Г. Васільева прысвяціла шэраг артыкулаў лакальным варыянтам традыцыйнага адзення, адным з іх з'яўляецца артыкул надрукаваны ў часопісе «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук» у 2006 г. «Традыцыйнае народнае адзенне Гродзенскага раёна ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя» [9]. Даследчыцца звярнулася да вывучэння гэтага рэгіена таму, што Паўночны Захад Беларусі ў цэлам, і Гродзенскі раён у прыватнасці, практычна не даследваны. А.Г. Васільева ў сваём артыкуле паспрабавала паказаць канструктыўныя, тэхналагічныя і дэкаратыўныя асаблівасці касцюма Гродзенскага раёна.

У часопісе «Беларускі гістарычны часопіс» змешчаны артыкул Л.А. Малахавай «Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці» [17]. Даследчыца ў сваёй працы паказала ўзаемасувязь і узаемаўзбагачэнне беларускага традыцыйнага касцюма нацыянальнымі рысамі суседніх народаў. Асобную ўвагу Л.А. Малахава звярнула на колерную гаму традыцыйнага адзення. На Беларусі асноўнымі традыцыйнымі колерамі адзення з'яўляецца белы, чырвоны і чорны, што звязана з міфалагічнымі ўяўленнямі нашых продкаў. Аўтар паказвае, што кожны з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў мае сваю каларыстычную раскладку. У артыкулу таксама паказаны адсоткавыя паказчыкі розныя колераў у розных рэгіёнах Беларусі.

Для напісання дадзенай працы былі выкарыстаны наступныя крыніцы:

Асобнае месца ў паказе традыцыйнага адзення беларусаў, яго сістэматызацыі, займае выданне М.Ф. Раманюком альбома «Беларускае народнае адзенне» [23] (1981). У гэтым альбоме змешчаны не толькі фотаздымкі народнага касцюма, якія паказваюць усю разнастайнасць і асаблівасць адзення беларусаў, а і кароткая анатацыя па асноўным строям Беларусі. У 2003 г. М.Ф. Раманюк выдаў альбом «Беларускія народныя строі» [22], у якім паказаны асноўныя святочныя строі, ва ўводзінах апісаны асноўныя рэгіянальныя асаблівасці кожнага строя.

Вяселлю прысвечана кніга М. Федароўскага «Люд беларускі. Вяселле» [26] (1991). У кнізе М. Федароўскі змясціў абагуленнае апісанне абраду, ахарактарызаваў асноўныя яго этапы, растлумачыў рытуальныя звычаі, прааналізаваў песні, акцэнтаваў увагу на некаторых паэтычных сродках (сімволіцы, параўнаннях). М. Федароўскі паспрабаваў зрабіць спробу сістэматызацыі і аналізу вясельных звычаяў і абрадаў беларусаў. У кнізе згадваецца вясельны касцюм. Асноўная ўвага ў апісанні вясельнага касцюма нададзена апісанню вясельнага вянка, дана даволі поўная характарыстыка спосабаў яго вырабу, састаўных частак, а таксама паказаны рэгіянальныя асаблівасці.

У 1882 г. выйшла кніга А. Кіркора «Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. і быт. значении: Литов. і Беларус. Полесье» [12] (1993). У ёй былі сабраны звесткі па матэрыяльнай культуры насельніцтва Палесся. У кнізе сустракаецца апісанне святочнага і паўсядзённага традыцыйнага касцюма палешукоў. Дадзена інфармацыя па спосабам вырабу адзення і матэрыялу. Больш грунтоўныя звесткі змешчаны па традыцыйным святочным галаўныў уборам жанчын Палесся - наміткі. Дана не толькі апісанне яе звешняга выгляду, але і спосаб яе павязвання вакол галавы.

Разгляду сямейна-абрадавай паэзіі значную ўвагу ўдзяліў Я.Ф. Карскі ў сваёй працы «Беларусы» [13] (2001). У сваёй кнізе разглядае старажытны матэрыяльны быт, сямейныя адносіны, грамадскі лад і рэлігію. На думку Я.Ф. Карскага звесткі, якія даюць матэрыяльныя крыніцы (жылле, ежа, адзенне і інш.) не могуць лічыцца поўнасцю надзейнымі, таму звестк па адзенню ў гэтай працы не шмат. Сустракаюцца звесткі пра элемент святочнага касцюма - вясельны вянок.

Некаторыя звесткі па традыцыйнаму святочнаму адзенню знаходзяцца ў кнізе П.М. Шпілеўскага «Путешествие по Полесью и белорусскому краю» [24] (1992). Яна была апублікавана ў канцы XIX стагоддзя. У её змешчаны звесткі невялікага аб'ёму пра адзенне і святочныя галаўныя ўборы замужніх жанчын Палесся.

Было праведзена анкетаванне, якое было накіравана на вывучэнне традыцыйнага святочнага і паўсядзеннага адзення беларусаў на прыкладзе вёскі Шарпілаўка. Жыхарам было прапанавана адказаць на пытані анкеты «Паўсядзённае і святочнае адзенне беларусаў: традыцыі і сучаснасць». Анкета уключала 24 пытання, якія тычыліся паўсдзённага і святочнага адзеня як традыцыйнага, так і на сучасным этапе. Сярод апытаных было 33 жанчыны і 27 мужчын. Па рэлігійнай прыналежнасці большасць былі праваслаўнымі. Анкетаванне ахапіла людзей рознага ўзросту, ад 20 да 84 гадоў. Рэспандэнты, пры адказах на пытанні анкеты, далі агульныя звесткі пра традыцыйнае адзенне, матэрыял з якога яно выраблялася, колерную гаму, упрыгожанні, а таксама пра захаванне традыцыйных элементаў ў сучасным і паўсядзённым адзенні. Пры анкетавання жыхароў вёскі Шарпілаўкі былі вызначаны асаблівасці ў вырабе і назвах традыцыйнага адзення беларусаў, якія бытуюць толькі на лакальнай тэрыторыі. Маладыя рэспандэнты, у адказах на пытанні анкеты, паказалі захаванасць і эвалюцыю традыцыйных элементаў народнага адзення.

Таксама было праведзена апытанне сталых жыхарак вёскі Шарпілаўка: 4 жанчыны ва ўзросце 70 гадоў і 1 жанчына 50 гадоў. Якое больш поўна паказала існаванне традыцыйнага адзення на лакальнай тэрыторыі, яго адрозненне і падабенства з іншымі раёнамі Беларусі. У адказах рэспандэнта паказалі доўгае бытаванне традыцыйнага адзення, захаванасць асобных яго элементаў на сучасным этапе.

Анкетаванне і апытанне дазваляе дастаткова поўна ахарактарызаваць развіццё, захаванасць і сучасны стан традыцыйнага святочнага адзення і рэгіянальныя асаблівасці на прыкладзе вёскі Шарпіалўка.

2. Святочнае адзенне беларусаў і яго рэгіанальныя асаблівасці

2.1 Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі

Касцюм - тая частка духоўнага і матэрыяльнага свету, у якім найбольш ярка выяўляюцца этнічныя асаблівасці. Кожны народ стварае яго ў адпаведнасці са сваімі эстэтычнымі і этычнымі прадстаўленнямі. Пасля мовы касцюм можа служыць важнай этнічнай прыкметай. Адзенне належыць да найбольш яркіх элементаў матэрыяльнай культуры беларусаў, захаваўшае сваі асаблівасці на працягу стагоддзяў, нягледзячы на сацыяльны і іншаземны прыгнёт і знешні культурны ўплыў суседзяў.

Адзенне не толькі пакрывае цела чалавека, аберагае яго ад холаду і спёкі, іншых пагодных умоў, але яшчэ і характарызуе яго як асобу, падкрэслівае індывідуальнасць. Традыцыйнае адзенне кожнага народа выяўляе асаблівасці яго этнічнага паходжання, геаграфічных, эканамічных і культурных умоў жыцця. На працягу стагоддзяў фарміраваліся лакальныя комплексы традыцыйныга касцюма - сукупнасць нацельнага, плечавога і пояснога адзення, дапоўненага галаўным уборам, абуткам і аксесуарамі. У Беларусі такія комплексы прынята называць строямі. Яны мелі этнічныя, сацыяльныя, палавыя, узроставыя, тэрытарыяльныя і часавыя адметнасці, што праяўлялася ва ўжыванні пэўнага набору кампанентаў адзення, матэрыялах іх вырабу, характары крою і аздаблення, спосабах нашэння. На састаўныя часткі строяў і іх знешні выгляд значна ўплывалі светапогляд народа, нормы народнай этыкі, а таксама эстэтычныя густы насельніцтва, якія паступова мяняліся ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і культурнага ўзаемадзеяння з іншымі народамі [10, с. 8].

Беларускі традыцыйны касцюм не быў некім статычным элементам матэрыяльнай культуры, ён развіваўся на працягу стагоддзяў. Канчаткова традыцыйны касцюм сфарміраваўся ў канцы ХІХ - пачатаку ХХ стагоддзя, у ім найбольш яскрава праявілася ўсё майстэрства народа і яго эстэтычныя густы.

У беларусаў, якія з даўніх часоў займаюцца земляробствам і развядзеннем хатняй жывёлы, асноўнай сыравінай для адзення са старажытнасці і амаль да нашага часу былі валокны ільну, канопель, скура і воўна жывёл.

На сваіх палосах сяляне вырошчвалі лён, каноплі, апрацоўвалі іх: рвалі, мачылі, мялі, трапалі, ачышчалі ад кастрыцы, часалі, пралі, ткалі. Увесь працэс апрацоўкі сыравіны ад пачатковых стадый да вырабу гатовых прадметаў адзення праходзіў у хатніх умовах. У хатніх умовах афарбоўвалі ніткі і тканіны, а таксама апрацоўвалі воўну і скуру, з якіх шылі верхняе адзенне, галаўныя ўборы, некаторыя віды скуранога абутку. Жаночае і мужчынскае адзенне шылі самі сялянкі - вялікія майстрыхі ў гэтай справе [1, с. 7].

Сістэму касцюма ствараюць не проста адзіныя ці падобныя па стылю, а працуючыя на мастацкую вобразнасць элементы, іх структура. У гэты лік уваходзяць: сукенкі, упрыгожанні, абутак, прычоскі, грым, аксесуары, прадметы верхняга адзення, галаўныя ўборы.

К середине XIX века сложился довольно характерный и устойчивый комплекс белорусской женской одежды. Он состоял из сорочки, изготовленной из домотканого полотна, полотняной юбки - «спадніцы» или шерстяного андарака, полотняного фартука и безрукавки. В холодное зимнее время поверх этой одежды надевали суконные свитки и меховые кожухи. Чепец, наметка, платок на голове, плетёные лапти на ногах дополняли костюм белорусской крестьянки [19, с. 126].

Народнае адзенне беларусаў не было паўсюдна аднолькавае. Існавала вялікая колькасць рэгіянальных асаблівасцей яго афармлення, якія выяўляліся ў дэкаратыўным, канструктыўным і колеравым вырашэнні, прапарцыянальных суадносінах частак адзення. Адзенне кожнага з рэгіёнаў Беларусі вызначалася сваімі асаблівасцямі крою, дэкору, выбару матэрыялу, спосабам нашэння і захавання архаічных рыс [8, с. 47].

Колерная гама беларускага народнага адзення даволі багатая. Яна спалучае ў сабе самыя розныя колеры: сіні, блакітны, фіялетавы, карычневы, белы, чырвоны, чорны. Аднак дамінаванне апошніх трох колераў відавочнае. Бела-чырвона-чорная дамінанта беларускага народнага касцюма вылучалася не толькі гістарычна, яна была выклікана і той сыравінай, што ішла на выраб тканіны і паўплывала на яе колер, і тымі фарбавальнікамі, якія выкарыстоўваліся для афарбоўкі тканін.

Традыцыйнае народнае адзенне кожнага з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняя і Усходняе Палессе, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Паазер'е) мае сваю каларыстычную раскладку (колерную гаму з дамінантай). Комплексы адзення гэтых рэгіёнаў (строі) таксама маюць шэраг разнавіднасцей, якія ўвасабляюць стылёвыя прынцыпы народнай творчасці ў пэўных кутках беларускага краю. Яны адрозніваюцца як асобнымі элементамі касцюма, спосабамі іх нашэння, тэхнікай выканання, характарам і сюжэтам арнаменту, так і агульным каларытам касцюма. Геаграфічныя межы народных строяў выражаны нярэзка, у розныя часы яны мяняліся і залежалі ад многіх умоў [17, с. 43 - 45].

У кожным рэгіёне Беларусі і нават у асобных вёсках да канца ХІХ ст. сфарміраваўся свой узор касцюма. Знешні малюнак - сілуэт касцюма ўжо сам па сабе мае пэўны эмацыянальны зарад. Вертыкальна выцягнутая форма, як, напрыклад, у «Паазер'і» і на Падняпроўі, надае фігуры вытанчанасць. Форма з блізкімі суадносінамі вертыкальных і гарызантальных памераў, як на Палессі, успрымаецца маналітнай і выклікае адчуванне ўстойлівасці.

Схематычна беларускі народны касцюм выглядае прамавугольнікам з рознымі суадносінамі бакоў і ўнутраным падзелам формы на няроўныя састаўныя часткі. Рытм частак закладвае асаблівасці тыповых комплексаў касцюма.

Гэтыя ўстойлівыя прапорцыі былі характэрны для жаночага касцюма і праз іх рэалізоўвалася народнае ўяўленне аб эстэтычным эталоне. Кожная жанчына напаўняла гэтыя формы сваім зместам з дапамогай тканага арнаменту або вышыванага дэкору. Багацце канкрэтных варыянтаў спалучэння канструкцыі, дэкору і колеру нараджала пластычны вобраз, дзе падкрэслівалася тонкая талія і мажны аб'ём ніжняй часткі жаночай фігуры (як, напрыклад, у жаночым касцюме Заходняга Палесся), стварала вытанчаны, выцягнуты па вертыкалі сілуэт (касцюм магілёўскага Падняпроўя).

Беларускі народны жаночы касцюм маркіраваў асноўныя ўзроставыя этапы жыцця - дзяцінства, да замужжа, пасля замужжа, сталасць і смерць, сімвалізаваў пераходы з аднаго фізічнага і ўзроставага стану ў другі [15, с. 49 - 51].

Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Ніткі і тканіны фарбаваліся прыроднымі фарбавальнікамі - настоямі траў, кары, лісця, шышак, балотнай жалезнай рудой. Ільняныя тканіны, з якіх вырабляліся кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся. Белае палатно аздаблялі арнаментам, які рабілі натыканнем ці вышыўкай. У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, ніз кашулі служыў засцерагальным знакам. Ён жа адыгрываў істотную кампазіцыйную ролю, аб'ядноўваючы часткі адзення ў мастацкае цэлае. Паліхромнасць уласціва суконным і паўсуконным тканінам адзення, якое падпяразваецца, а таксама поясу. Тут вышыўка амаль што адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў, смеласцю іх спалучэнняў - чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваюцца ў аздобе касцюма натуральныя серабрыстыя тоны льну і воўны. З другогой паловы ХІХ ст. са з'яўленнем анілінавых фарбавальнікаў спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным. Аднак сфера іх выкарыстання была абмежавана.

Што тычыцца колернай гамы беларускага народнага адзення, то яна была разнастайная. Каларыт мужчынскага адрозніваўся ад жаночага. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздабленне. У ім пераважаў белы колер, а чырвонае ці чырвона-чорнае аздабленне ўпрыгожвала каўнер, пазуху, падол кашулі, часам верх і ніз рукавоў. Штаны ўвогуле былі аднатонныя: шэрыя, крычневыя, сінія. Самай маляўнічай часткай мужчынскага касцюма быў рознакаляровы пояс з кутасамі. Найбольшага ўзлёту фантазіі і майстэрства ў аздабленні беларускае адзенне дасягнула ў жаночым касцюме. У аздабленні святочнага адзення гарманічна спалучаліся ткацтва, вышыўка, карункапляценне, аплікацыя, набойка [17, с. 43 - 44].

Па якасці палатна на святочных сарочках, спадніцах, фартухах, гарсэціках, іх мастацкаму аздабленню аднавяскоўцы меркавалі аб майстэрстве і працавітасці дзяўчыны, яе прыгоднасці да сямейнага жыцця, і, ўрэшце, ад гэтага залежалі ў многім адносіны да яе з боку сябровак і суседзяў. Па традыцыі, у беларусаў з дзяцінства дзяўчынак вучылі прасці, вышываць, пазне - ткаць. З 12 - 13 гадоў яны пад кіраўніцтвам маці пачыналі рыхтаваць сабе пасаг [6, с. 86].

Асновай жаночага комплексу адзення сялянак была кашуля, якая мела некалькі назваў: «сарочка», «кашуля», «рубаха», «рубашка». На ўсёй тэрыторыі Беларусі найбольшае пашырэнне ў ХІХ - другой палове ХХ ст. мела назва «сарочка», якая з'яўляецца агульнаславянскім тэрмінам і абазначае адзін і той жа прадмет касцюма. Тэрмін «кашуля» таксама мае шырокае распаўсюджанне і, па меркаванні беларускіх этнографаў, займае даволі шырокую паласу цэнтральнай Беларусі ад літоўскай мяжы на поўначы да басейна ракі Прыпяці на поўдні.

«Кашуляй» сяляне называлі сарочку верхнюю, якую насілі са спадніцай ці андаракам. Як праівла, яна была з доўгімі рукавамі. «Сарочкай», як і пазней у ХІХ - ХХ стст. называлі таксама сподняе плечавое адзенне крыху іншага крою, якое магло быць і з кароткімі рукавамі, без каўняра. Тым не меней абедзве назвы, як ужо адзначалася, абазначалі пераважна аднолькавае адзенне.

Асноўным матэрыялам для шыцця кашулі да 20-ых гг. ХХ ст. была льняная, двухнітовая «даматканка» з гладкай паверхняй палатнянага перапляцення («простае тканнё»), якасць якой, нягледзячы на аднатыпнасць сыравіны, была рознай («кужаль», «зрэб'е» і інш.) і залежала ад прызначэння палатна, рэгіянальных і часавых традыцый. Па ўсёў Беларусі вылучаліся тры гатункі палатна: тонкае («кужаль», «вярхоўе»), сярэдняе («сяродкавае») і грубае («зрэб'е», «таўстаніна», «дзяружына», «спуск», «абдзіркі»).

Кужэльныя кашулі былі даражэй за іншыя і выкарыстоўваліся сялянамі як святочнае адзенне. Святочныя кашулі шыліся пераважна суцэльнымі з тонкага ці сярэдняга гатунку палатна, якое ткалі з лепшых гатункаў ільнавалакна. Грубае палатно выкарыстоўвалі на «падтачку» кашулі.

Найчасцей кашулю шылі з доўгімі рукавамі. Шырыня і даўжыня рукава ў многім залежалі ад прызначэння кашулі. Шырокі («вольны») і доўгі рукаў упрыгожваў святочную кашулю, але быў нязручны для працы. Шырыня рукава залежала і ад шырыні палатна. Шырыні аднаго палотнішча часта не хапала, а таму, як правіла, для расшырэння проймы ўстаўлялі невялікія клінкі трохвугольнай, квадратнай ці ромбавіднай формы, уверсе пад рукаў, радзей - кліны на ўсю даўжыню рукава. Устаўка пад рукаў мела лакальныя назвы: «цвікля», «цвэгель», «клінок», «падрушнік», «ластавіца» і інш. Унізе рукава збіралі ў «заборы», і да яго прышывалі манжэты («манкеты», «каўнерцы», «каўнерыкі», «чохлы», «абшляг», «рукавашы») вузкай («у 2 пальцы») двайной палоскай палатна. У асобных месцах традыцыйна шылі кашулі з шырокімі манжэтамі, да якіх прышывалі карункі або валан («фальбонка», «брыжыкі», «брыжы» і інш.) ці ніз шырокага рукава проста збіралі на зборку на 10 см ад краю. Гэта былі святочныя кашулі. Манжэты палатнянай кашулі рабілі і з іншай (пакупной) тканіны.

Для паўночных раёнаў Міншчыны характэрны кашулі без манжэт, з простай аблямоўкай палатном, паркалем, сітцам. Такі рукаў у час працы лёгка можна было падвярнуць да локця ці вышэй пры неабходнасці. Кашулі без манжэтаў былі і святочным адзеннем. У Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці зафіксавана ўпрыгожанне, калі на ніз рукава без манжэта «вугалочкам накладваўся каснічок» [6, с. 145 - 157].

Найбольшая колькасць дэкору канцэнтравалася на жаночых кашуль. Характар кампазіцыйнага размашчэння вышыўкі дазваляе вылучыць два тыпы кашуль. Першы - кашулі з «паўсемістымі», «паўсемнымі» рукавамі, г. зн. з суцэльным шыццём па ўсім ствале рукава. Зашыўка ўсяго рукава дасягалася (у залежнасці ад рэгіянальных асаблівасцей) некалькімі шляхамі: 1) сукупнасцю падоўжаных бардзюраў, 2) рытмічным запаўненнем паверхні папярочнымі арнаментальнымі палосамі, 3) спалучэннем гарызантальна і вертыкальна размешчаных бардзюраў, 4) сятчатым арнаментам. Да другога тыпу адносяцца такія кашулі, у якіх асноўны дэкор прыпадае на плечавую ўстаўку.

Абавязковая прысутнасць вышыванага і тканага дэкору на рукавах жаночых і мужчынскіх кашуль ва усходніх і іншых народаў мела ў мінулым значэнне абярэга і адначасова павінна была садзейнічаць павышэнню працаздольнасць рукі.

Лакалізацыя вышыўкі на каўняры, падоле, нагрудным разрэзе, швах, уздоўж швоў аднадушна тлумачыцца даследчыкамі як своеасаблівая сістэма ахоўных знакаў, неабходных у тых месцах, якія ўяўляліся найбольш небяспечнымі для пранікнення духаў зла [25, с. 157 - 159].

Святочныя кашулі сялянкі ў ХІХ - сярэдзіне ХХ ст. вельмі прыгожа вышывалі. У другой палавіне ХІХ - пачатку ХХ ст. вышыўка дасягнула найвышэйшага росквіту, увасобіўшы яркія нацыянальныя рысы, рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці і захавала найстаражытнейшыя агульнаславянскія арнаментальныя пласты.

Картаграфаванне размяшчэння арнаменту на жаночых кашулях выявіла разнастайнасць варыяцый арнаментыкі. На Віцебшчыне (центральная і ўсходняя частка) найбольш часта кашулі аздаблялі на паліках і рукавах двухколерным каляровым (чырвоны і чорны) арнамента. На Магілёўшчыне таксама пераважала аднаколерная (чырвоная) ці двухколерная арнаментыка ва ўпрыгажэнні кашуль, палікоў і верхняй часткі рукавоў. На поўдна - на рукавах, грудзях, паліках, падоле. Бытавалі і кашулі з адначасовай арнаментыкай каўняра. На Гродзеншчыне (на памежжы з Мінскай вобласцю) сарочкі часцей мелі чырвоны арнамент на рукавах і грудзях або паліках і рукавах; у кашулях на гестцы - двухколерны на рукавах і грудзях. Найбольш прыгожа аздаблялі кашулі на Палессі. Арнамент (чырвоны і чорны) часцей размяшчаўся адначасова на рукавах, грудзях, паліках і каўняры. На Усходнім Палессі часта ўпрыгожвалі кашулі па падоле. На Заходнім Палессі пераважала арнаментыка (двухколерная) на рукавах, грудзях, паліках і каўняры; у кашулі на гестцы - па гестцы, рукавах і грудзях або на гестцы і рукавах. Да гэтага арэала далучаецца поўдзень Міншчыны. Паліхромны арнамент спарадычна сустракаецца у арнаментыцы рукавоў і каўняра на поўдні Гомельшчыны, на захадзе Гродзенскай і цэнтры Мінскай абласцей.

У другой палове ХІХ ст. у сялян з'явіўся такі спосаб мастацкага ткацтва, як узорнае ткацтва бранай тэхнікай. Гэты спосаб вядомы ў паўночных і цэнтральных абласцях Расіі, а таксама ў літоўцаў. У беларусаў у арнаментальна затканых узорах існавала аднаколернае (чырвонае), а ў вышыўцы двухколерная (чырвоная і чорная), пазней - шматколерная гама. Затканы арнамент сарочкі складаў звычайна геаметрычны ўзор, які размяшчаўся на каўняры, паліках, манішцы, верхняй частцы рукавоў і манжэтаў, зрэдку - па нізе сарочкі. Працэс гэты меў лакальныя назвы: «натыканне», «падборы», «выклады», «затыканне», «перабіранне». Тэрытарыяльныя адрозненні праяўляліся ў тым, што ў адных раёнах упрыгожвалі вышыўкай ці затканым узорам толькі каўняры або толькі манжэты, «палікі», манішка, падол, у другіх - 2, 3, 4 канструкцыйныя часткі кашулі ў розных спалучэннях.

Каўнер таксама ўпрыгожвалі па-рознаму: па вонкаваму краю, па ўсім каўняры ці толькі на ражках. Рукаў, як сведчыць даследванне, арнаментавалі некалькімі вузкімі палоскамі (прыкладна 5 см і болей) уверсе, часам да локця, або «па ўсяму полю рукава», «ад манжэт да пляча». Манішку ператыкалі ці вышывалі вузкімі папярочнымі палоскамі. Найбольш старажытнымі ўзорамі былі ромбы, разеткі, якія выкарыстоўвалі не толькі беларусы, але і рускія, украінцы і іншыя народы [20, с. 157 - 162].

Тканіны з папярочна-паласатым арнаментам па ўсім полі рукава характэрны для Палесся. У цэнтральных і паўднёвых раёнах Магілёўскай губерні ўсё поле рукава пакрывалі ўзорам не ў выглядзе палос, а раўнамерна па ўсім полі ў выглядзе сеткі, якая складаецца з невялікіх ромбікаў, усярэдзіне якіх былі размешчаны маленькія разеткі.

У заходніх раёнах Менскай, а таксама ў Гарадзенскай губерні ўзор у выглядзе шырокай і некалькі вузкіх палос размяшчаліся зверху і ўнізе рукавы, а сярэдзіна заставалася гладкай, безузорнай. На паўднёвым захадзе Беларусі, гэтак жа як у насельніцтва Ўкраінскага Палесся, узор на рукавах размяшчалі ў выглядзе падоўжных палос [14, с. 70].

Спачатку сарочка з вышытым каўняром, манжэтамі, манішкай, «палікамі» і рукавамі ці затканая расліным або геаметрычным арнаментам была вясельнай вопраткай дзяўчыны, зверху якой надзявалі андарак ці спадніцу з фартухам. Пасля, у першай палавіне ХХ ст., на змену ёй прыходзіць блузка, сукенка, пашытая з пакупной тканіны.

У пачатку ХХ ст. пакрой жаночых кашуль мяняецца са змяненнем іх функцыянальнага прызначэння. Яны становяцца сподняй бялізнай. Рукаў кашулі ўкарочваецца, знікае каўнер, палікі і больш глыбокім робіцца шыйны выраз, радзей сустракаецца вышыўка. Тым не менш побач з ёй да сярэдзіны ХХ ст., а ў асобных раёнах і пазней, суіснуюць традыцыйнага крою кашулі [6, с. 158 - 164].

Асаблівасці крою паяснога адзення і адметнасці, якія набывае касцюм у залежнасці ад складу частак, з'яўляюцца прынцыповай і важнай адзнакай характарыстыкі лакальна распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі тыпавых варыянтаў. На гэтай падставе ўстанаўліваецца некалькі асноўных базавых комплексаў традыцыйнага касцюма: жаночы комплекс, у які ўваходзіць паясное адзенне з нясшытых палотнішчаў тканіны (напрыклад, калышка, панёва), з саянам, шубейкай і сабранай па таліі спадніцай, якая мела розныя назвы.

Панёва мае адметнасці не толькі дэкаратыўныя, але і канструкцыйныя. На Беларусі сустракаецца адзін з варыянтаў у выглядзе напалавіну сшытага прамавугольніка каля 120 см даўжынёй. Тканіна перагіналася папалам, фіксавалася на поясе так, што нясшытыя часткі звісалі з бакоў, утвараючы так званыя «крылы». Рознілася спосабамі драпіравання на фігуры.

У спадніцы з некалькіх точаў захаваліся некаторыя адзнакі структуры гэтых больш ранніх элементаў. Так, паміж полкамі спераду ўстаўляўся кавалак, які адрозніваўся дэкорам і часта колерам. Некалькі падоўжаных полак сшывалася вертыкальна. Колькасць точаў стварала аб'ём. На Беларусі мелі распаўсюджванне шырокія ў 3 - 5 полак спадніцы. Існавалі спадніцы і з гарызантальным швом, так званыя папярэчкі.

Па таліі спадніцы збіраліся ў зборкі, прышываўся пояс або матуз. Па нізу таліі зборкі фіксаваліся - гэтым дасягалася шчыльнае абляганне. Ад бёдраў уніз складкі разыходзіліся, раскрываючы ўвесь аб'ём.

Такой была універсальная канструкцыя, на аснове якой нараджаліся розныя па абліччу рэгіянальныя варыянты жаночага паяснога адзення. Іх асаблівасці можна вызначыць па дэкору, агульным колеравым рашэнні, нюансах у кроі і дэталях, па матэрыялу.

Паясное адзенне, пашытае з добраякаснага матэрыялу і «спецыялістам» (заезжым ці мясцовым майстрам), называлі андаракамі. Андарак звычайна шылі з воўны, так называліся і спадніцы са змешаным валокнаў [15, с. 53 - 61]. «Андарак» женский наряд - праздничная, суконная синего цвета юбка, летом и зимой одна и та же. К нему пришивается кабат - суконный же лиф всегда красного цвета без рукавов, и оба домашнего изделия [12, с. 453].

Найбольш характэрнай расфарбоўкай андаракаў з'яўляецца разнакаляровая клетка ці палоска. Часцей за ўсё па чырвоным фоне андарака ткаліся вертыкальныя палосы зялёнага, сіняга, розавага, белага колераў. Сустракаліся вішнёвыя і чорныя андаракі ў зялёную, жоўтую, чырвоную, сінюю палоску. Былі андаракі і ў папярочную палоску і ў клетку яркай расфарбоўкі - белыя, чорныя, чырвоныя, зялёныя, фіялетавыя клеткі.

Узорнае тканнё ў Беларусі характэрна было не толькі для ваўняных спадніц, але і для палатняных. У найболей старажытных палатняных спадніцах арнаментаваныя палосы рознага геаметрычнага ўзору размяшчаліся звычайна па ніжнім іх краі, на некаторай адлегласці ад беражка. На белых простага ткання спадніцах узор звычайна ткаўся чырвонымі ніткамі - «забалаццю». У паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці, дзе шырока было распаўсюджана ўзорнае ткацтва, на спадніцах меліся не толькі арнаментаваныя папярочныя палосы, але і ўвесь матэрыял яе ткаўся малюнкам шляхам вар'іравання па-рознаму адбеленых ільняных нітак.

З пранікненнем у вёску адзення з фабрычных тканін мастацкае ўзорнае ткацтва стала паступова знікаць. Спадніцы сталі ўпрыгожваць нашыўкай шаўковых стужак, тасьмы, махроў, карункі. Нашыўкі, як і арнаментаваныя палосы, ішлі або ў некалькі шэрагаў па ніжнім краі, або ў вызначаным чаргаванні па ўсёй спадніцы да самага верха. У найболей заможных сялянак ваўняныя спадніцы з пакупной матэрыі ўпрыгожваліся парчовым галуном - «галёнам», які прышываўся па ніжнім краі [19, с. 139].

Колерная гама андаракаў Гродзенскага раёна першай паловы ХХ ст. уяўляла сабой разнастайную і ў той жа час даволі стрыманую палітру. У афарбоўцы аднакаляровых андаракоў пераважалі бардова-фіялетавыя, шэрыя, шэра-зялёныя, шэра-блакітныя, карычневыя і зялёныя адценні. Андаракоў, выкананых з тканымі рознакаляровымі малюнкамі ў буйнамаштабныя, дробныя клеткі ці палосы, увогуле няшмат [9, с. 63].

Калі паясное адзенне мела просты крой, які вызначаўся шырынёй палатна, то нагрудная частка касцюма, вядомая таксама пад назвамі гарсэт, кабат, камізэлька, станік, лейбік, кітлік, нагруднік, каптан, шнуроўка, шылася ўжо на аснове крою з улікам анатамічных асаблівасцей фігуры. Лініі проймы, гарлавіны мелі складаную канфігурацыю, па таліі падганяліся да фігуры з дапамогай вытачак, уводзіліся дэталі, выкраеныя «па касой ніці» і падкрайныя. Шыліся з даматканых і крамных тканін, гладкіх і з малюнкам (звычайна расліннага характару). Сістэматызаваць іх можна па функцыях: адзяваліся ў якасці нацельнага прадмета і нагруднай часткі касцюма.

Усе рэгіянальныя варыянты нараджаліся на аснове форм, якія адрозніваліся даўжынёй і ступенню аблягання ліфа (кароткія да таліі і вышэй таліі на 5 - 10 см, доўгія закрывалі лінію бядра).

Безрукаўкі шыліся з сукна, паркалю, парчы, аксаміту, каленкору чорнага, чырвонага, сіняга, зялёнага колеру, былі аднатонныя гладкія, з тканым раслінным маляўнічым арнаментам, з набіўным малюнкам і з роспісам.

У комплекс традыцыйнага касцюма уваходзіў таксама фартух. Ён надзяваўся на спадніцу спераду, завязваўся па таліі. Па крою уяўляў прамавугольны кавалак тканіны (у адну, дзве, дзве з паловай, тры шырыні). Быў актыўнай часткай кампазіцыйнага рашэння лакальных варыянтаў традыцыйных комплексаў. Захоўваліся розныя формы ў адпаведнасці з функцыянальнай роллю, якую ён меў. У адных рэгіёнах фартух быў у адну полку шчыльнай суконнай тканіны, у другіх складаўся з двух полак ільнянога палатна, злучаных дэкаратыўным швом, і лінія злучэння частак размяшчалася на фігуры пасярэдзіне спераду. Для прапарцыянальных суадносiн частак касцюма адыгрываў ролю модуля ў супастаўленнi вертыкальных памераў, якiя вагалiся ад доўгiх, амаль што закрываючых спаднiцу, да карацейшых за яе на 15 - 20 см.

Фартух часта рабiся з фальбонай па нiзу, шырыня гэтай дэталi магла быць вузкай (5 см) i шырокай (фальбона займала палавiну ўсёй даўжынi). Уверсе фартуха закладвалiся зборкi або трупы складак i прышываўся пояс, каўнерык. На канцы пояса мацавалiся ромбападобныя каляровыя кавалкi матэрыі. Упрыгожвалi стужкамi, гарызантальнымi радамi неглыбокiх складак, прошвамi, карункамi, аплiкацыямi. Вузкiя, з адной полкi тканiны фартухi закрывалi спаднiцу толькi спераду. Шырокiмi абгортвалася амаль уся фiгура так, што краi сыходзiлiся ззаду.

На Беларусi пашырана назна фартух (хвартух), але захаваўся ўсходнеславянскi тэрмiн пярэднiк. Яшчэ адна назна запон (запiн) звязваецца з iншым кроем i манерай насiць фартух.

Ён меў выгляд нагруднiка - закрываў грудзi, а па даўжынi даходзiў толъкi да сярэдзiны бёдра. Такi крой вылучаецца як рэгiянальны варыянт.

Зафiксаваны яшчэ адзiн крой - тунiкападобны нагруднiк з кароткiмi рукавамi. Яго бытаванне абмяжоваецца вузкiм арзалам (былы Суражскi павет) [15, с. 60 - 65].

Асобнае месцца ў сістэме святочнага адзення беларусаў займае вясельны касцюм. Ён меў сваі асаблівасці, якія адрознівалі яго ад проста святочнага адзення.

«Да ачэпін маладая прыступае апранутая ў шлюбныя шаты, г. зн. у светлым шарсцяным андараку і чорным каптаніку, а ў Відзейках і Бортніках пад Мсціславам - у суконым гарсэце. Косы расчасаныя, галаву аздабляе гірлянда рознакаляровых стужак, завязаных бантамі. Ад гэтай гірлянды на плечы спускаецца больш за дзесяць стужак, на галаве відаць невялічкі вяночак, звіты з мірту або руты» [26, с. 70].

Мужчынская адзенне ў сваім агульным комплексе і ў дэталях меней разнастайная, чым жаночая. Мужчынскі касцюм складаўся з палатнянай кашулі і портак, пашытых з даматканага палатна або сукна ў залежнасці ад пары года. Гэты комплекс дапаўняўся верхняй адзежай, абуткам, галаўным уборам, а таксама ваўняным або раменным поясам, напрананым і па-над кашуляй, і па-над цёплай адзежай. Дадаткам да гарнітура з'яўлялася яшчэ скураная сумачка-каліта, якую насілі на папружцы праз плячо ці на поясе. У такім гарнітуры беларус хадзіў у святочныя і працоўныя дні [19, з. 143].

Адметнай яго асаблівасцю было пераважанне белага колеру ва усіх элементах касцюма: белыя кашуля, нагавiцы, хустачкi-шырынкi на шыi, анучы, белыя i шэрыя армякi i свiткi.

Белую палатняную кашулю тунiкападобнага цi палiковага крою насiлi навыпуск. Яна мела адкладны ці стаячы каўнер, прамыя (калошками) цi сабраныя ля манжэт у дробныя зборачкi рукавы. Святочныя кашулi звычайна шылi са стаячым каўняром, якi зашпiльвалi злева на два гузiкi, што давала магчымасць багата аздабляць вышыўкай манiшку. Акрамя манiшкi вышыўкай аздаблялi манжэты рукавоў, каўнер i падол кашулi. У сярэдзiне ХIХ ст. вышывалi лiчанай гладдзю, а ў канцы ХIХ - пачатку ХХ ст. паўсюднае распаўсюджванне набыла вышыўка простым крыжыкам чырвонымi баваўнянымi нiткамi з невялiкiм увядзеннем чорнага колеру. Такое аздабленне мужчынскiх i жаночых кашуль паступова склала адну з нацыянальных адметнасцей беларускага традыцыйнага касцюма.

Нешырокiя льняныя штаны з ромбападобнай устаўкай, ушытай у штанiны вугламi, або з двума ўшытымi ззаду клiнамi запраўлялi ў анучы цi боты. Святочныя летнiя штаны такога ж крою ў гэты перыяд шылi ўжо часцей за ўсё з афарбаванага раслiннымi фарбавальнiкамi ў чорны колер iльнянога палатна, або паўсуконнага «шарака» (аснова з белых нiтак, а ўток - з чорных). З правага боку ў iх рабілi праразлую кiшэнь. Зiмовы варыянт шьлi з даматканага сукна чорнага або карычневага колеру,

Зверху кашулi мужчыны падпяразвалiся самаробным плеценым цi тканым поясам - вузкiм чырвоным, сiнiм, зялёным з махрамi на канцах на ўсходняй Вiцебшчыне i Магiлёўшчыне i шырокiмi шматколернымi на Гомельшчыне. Сталыя i старыя мужчыны прывешвалi да пояса скураную калiту, але найчасцей проста ў правай кiшэнi штаноў насiлi кiсет з люлькай, тытунем i крэсiвам для высякання агню. Касцюм у некаторых мясцовасцях дапаўняўся камiзэлькай, якая звычайна шылася з даматканага сукна або камбiнавалася з палатном (перад з сукна, а спiнка з палатна) [7, с. 81 - 83].

Такім чынам да першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. захаваліся выразныя стылявыя асаблівасці народнага касцюма, па якіх устанаўліваецца тэрыторыя шасці асноўных рэгіёнаў распаўсюджанасці іх агульных і асаблівых рыс. Ва ўсіх гэтых рэгіёнах традыцыйнае святочнае адзенне складаецца з аднолькавых частак, але адрозніваецца ў каляровай гаме. Вялікі уплыў на фармаванне святочнага сялянскага адзення аказала гарадская мода, што прывяло да паступовай трансфармацыі і знікнення традыцыйнага святочнага адзення беларусаў.

2.2 Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў

У склад поўнага комплекса святочнага касцюма ўвахадзілі і галаўныя ўборы, якія былі вядомы ўсходнеславянскім народам з глыбокай старажытнасці. Яны адрозніваліся вялікай разнастайнасцю, у кожным рэгіёне Беларусі існавалі сваі своеасаблівыя галаўныя ўборы. Розныя віды галаўных убораў з'яўляюцца адзнакай рэгіянальных адметнасцей традыцыйнага касцюма.

Да пачатку ХХ стагоддзя захаваліся адрозненні ў прычосках і галаўных уборах дзяўчын і замужніх жанчын. Дзяўчыны на ўсёй тэрыторыі Беларусі валасы запляталі ў косы. Заплятанне валасоў у косы вядома ўсім усходнеславянскім народом, гэта паказвае што гэты звычай даволі старажытны.

Ва ўсіх усходніх славян косы плялі большай часткай у тры пасмы, уплятаючы на канцы рознакаляровыя стужкі - «каснікі», палоскі яркай тканіны ці шнур. Беларускія дзяўчыны валасы запляталі ў адну касу, як гэта шырока было вядома ў рускіх, або ў дзве, як ва ўкраінак. Нярэдка ў адной і той жа мясцовасці можна было сустрэць і тое і іншае.

Косы звычайна вольна падалі ўздоўж спіны ці ўкладваліся вакол галавы ў выглядзе вянка. Дзяўчыны, якія не выходзілі замуж, да старасці насілі косы і дзявоцкія галаўныя ўборы. Тых жа, у якіх нараджалася пазашлюбнае дзіця, прымушалі змяняць прычоску. У Гарадзенскай губерні, напрыклад, у сярэдзіне XIX ст. такім дзяўчынам забаранялі насіць касу.

Традыцыйныя галаўныя ўборы дзяўчын адрозніваліся ад убораў замужніх жанчын часцей за ўсё спосабам нашэння. Старадаўнія дзявоцкія галаўныя павязкі - «намёткі», «шырынкі», «скіндачкі» вырабляліся звычайна з тонкага кужэльнага палатна дамашняга вырабу [19, з. 165].

Сялянскі галаўны ўбор ХІХ - пачатку ХХ ст. наметка ўяўляла сабой даволі доўгі рушнік (2 - 4 і болей метраў даўжыні і 40 - 65 см. шырыні) з добрага адбеленага белага ці светла - шэрага кужэльнага палатнага. У Беларусі існавала трывалая традыцыя дэкарыравання наметкі па краях, у асобных месцах і налобнай часткі вышытымі ці вытканымі бардзюрамі геаметрычнага, ромба-геаметрычнага, зігзагападобнага арнаменту, а таксама ўпрыгожанне аднаго ці двух канцоў махрамі, тасьмой, дробнай мярэжкай, белымі карункамі, дэкаратыўным швом. Для гэтага выкарыстоўвалі баваўняныя ніткі белага, чырвонага і чорнага колераў («горынь», «забалацце»). Вышывалі наборам, крыжыкам, «строчкай» і інш.

На Магілёўшчыне кужэльныя намёткі з «натканым» узорам упрыгожвалі махорчыкамі. На Міншчыне на канцах яе рабілі «цацкі» (кутасікі). «Завівалі» наміткі рознымі спосабамі, прапускаючы складзеную ў некалькі столак наметку пад падбародкам і жывапісна драпіруючы канцы на спіне. У такім выглядзе жанчыны хадзілі ў царкву.

Асабліва прыгожа і ярка аздаблялі наметкі - «платы» сялянак Заходняга і Усходняга Палесся. У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобл. Сялянкі насілі па святах «платы акалястыя» з вышытымі канцамі і адным з падоўжаных бакоў чырвонымі (з украпленнем і чорнага) ніткамі ў старажытнай тэхніцы «нацягам» ромба-геаметрычнага арнаменту. На адным з ражкоў наметкі ў атачэнні крыжападобных матываў красавалася васьміпялёсткавая разетка.

Таксама ўпрыгожвалі па «беражках» шырокімі трохчасткавымі бардзюрамі чырвонага ромба-геаметрычнага арнаменту з зубчастымі краямі і вузкім бардзюрам рамбічнага - на адным з падоўжаных бакоў плата. Другі варыянт «плата» акрамя падобных шырокіх арнаментальных палос на канцах, вышытых на розных баках палатна, мелі яшчэ васьміканцовыя разеткі або невялікі крыжык.

Традыцыя сціплага аздаблення наметкі была агульнабеларускай. У ХІХ стагоддзі ў многіх раёнах, як правіла, канцы галаўнога ўбору («беражкі») былі дэкарыраваны вузкім (2 - 4 см) бардзюрам геаметрычнага чырвонага колеру арнаменту, які часам дапаўнялі мярэжка ці мохрыкі.

«Завіванне» наміткі было складанай справай і патрабавала вялікага майстэрства ад жанчыны. Спачатку сялянка рабіла спецыяльную прычоску. Валасы, скручаныя на макаўцы галавы, акуратна ўбіралі пад чапец. На галаву надзявалі абручык - «падвічку» з распластанай лазы ці ясеня шырынёй у далонь і памерам у абхват галавы. Складзеную ў чатыры столкі наметку накладвалі на падвічку так, каб левы канец быў упоравень з локцем. Правым канцом навівалі спачатку пад падбародкам, затым праз сярэдзіну галавы перакладвалі направа, рабілі разварот на лоб. Пасля ён абыходзіў вакол галавы і на правай скроні замацоўваўся спосабам прадзявання знізу ўверх праз пятлю папярэдняга слоя. Левы канец перакладаўся праз макаўку галавы на правы бок, а правы - ізноў ішоў на лоб, абкручваў галаву і падтыкаўся зверху ўніз над левай скронню. Атрымліваўся галаўны ўбор у выглядзе шчыльна прыладжанай да галавы шапачкі з асіметрычна размешчанымі ўпрыгожанымі канцамі. Плат завіваўся на чапец ці «тканку» і больш простым спосабам. Сялянкі пры гэтым стараліся максімальна адкрыць позірку прыгажосць вышыванага аздаблення [6, с. 276 - 279]. Усе гэтыя дзеянні патрабавалі шмат часу, таму з мэтай эканоміі часу сялянкі замацоўвалі завітую намітку вялікімі шпількамі і рабілі яе здымнай. Каб намётка добра трымала форму сялянкі яе моцна крухмалілі, а пад наметку падкладалі цвёрды каркас з лубу ці кардону.

Замужнія жанчыны ва ўсходняй частцы Палесся яшчэ ў пачатку XX ст. насілі чапец і намітку, прычым тут шырока бытавала своеасаблівая форма павязвання намітак - так званы рагаты галаўны ўбор («галава»). Як адзначаюць аўтары гісторыке-этнаграфічнага атласа «Рускія», кічкападобныя галаўныя ўборы, імітаваўшыя фігуры птушак, рогі жывёл і інш., адлюстроўвалі старажытныя татэмістычныя ўяўленні і ўваходзілі галоўным чынам у комплекс з панёвай. У маладых жанчын шырока быў распаўсюджаны спосаб нашэння наміткі, якую павязвалі вакол галавы і падбародка, а два канцы яе сіметрычна спускаліся на плечы [27, с. 245 - 246].


Подобные документы

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Аналіз арнаментальнай сімволікі ўсходніх славян па этнаграфічных матэрыялах вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская часткі Расіі. Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў. Сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека.

    статья [17,1 K], добавлен 10.05.2013

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

  • Асаблівасці мінойскай цывілізацыі і яе значэнне ў культурным развіцці Міжземнамор'я, гісторыка-культурная спадчыннасць. Крыт-Мікенская культура ў рэлігійным і міфалагічным светапоглядзе старажытных грэкаў, прагрэс крыцкай эканомікі ў эпоху ранняй бронзы.

    курсовая работа [40,9 K], добавлен 23.05.2012

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

    курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.

    реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.