Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў

Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.02.2014
Размер файла 75,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

«На голове носят род высокого кокошника, называемого головой, которого передняя часть украшена цветной материей, а затем кокошник обвивается белого холста, которого концы спускаются сзади до пояса, спереди же, такой же кусок холста окутывает щеки и уши, а концы загибаются между кокошником и верхнею обвивкой» [12, с. 349].

Сярод галаўных убораў, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі, паўсямесна быў вядомы чапец. Чапец упершыню надзявалі дзяўчыне пасля вяселля, шот сімвалізавала пераход яе ў разрад жанчын.

Крой чапцоў, пашытых з тканіны, даволі аднатыпны на ўсёй беларускай тэрыторыі. Шыюць яго звычайна з суцэльнага кавалка тканіны, у якім недалёка ад краю робіцца прарэз; пры сшыванні вялікая частка чапца збіраецца ў зборку ці дробную зморшчыну, дзякуючы чаму ўтвараецца акругленне для галавы. З чаго б ні выраблялі чапец, ён звычайна зацягваўся вакол галавы з дапамогай тонкай аборкі ці стужачкі, якая ўшывалася ззаду і завязвалася на патыліцы. Чапцы са слухаўкамі, якія завязваліся пад падбародкам, былі распаўсюджаны толькі ў цэнтральнай Беларусі, галоўным чынам у Слуцкам, Нясвіжскім, Капыльскім раёнах. У Беларусі чапцы з вушкамі часцей сустракаліся там, дзе вядомы быў тэрмін «каптур».

У чапцы жанчына хадзіла дома, працавала па гаспадарцы; пры выхадзе на вуліцу, у царкву, на гулянне чапец затулялі намёткай ці хусткай. Толькі чапцы, вырабленыя з паркалю, кумачу, атласа, з'яўляліся часам святочным галаўным уборам. Такія чапцы ўпрыгожвалі нашыўкай шаўковых стужак, цюлю вакол усяго каптура. Вышыўкай упрыгожвалася звычайна толькі пярэдняя лобная частка - «налобнік» [19, с. 168].

З другой паловы ХІХ стагоддзя замест намётак пачалі выкарыстоўваць хусткі. Хусткі былі рознага колеру і памеру, але часцей яны былі квадратнай формы. Хусткі былі адным з першых прамысловых вырабаў, які паявіўся ў простых сялянак, таму хусткі захоўваліся і перадаваліся ў спадчыну.

Разам з белымі хусткамі насілі яркія каляровыя і цёмныя аднатонныя. Па святах насілі шаўковыя і ваўняныя хусткі, а ў будзённыя дні - папяровыя, паркалёвыя. Найболей старыя спосабы повязвання хустак у нейкай ступені нагадвалі намётку. Адным з такіх спосабаў нашэння хусткі з'яўляецца повязванне яе вакол верхняй часткі галавы канцамі наперад. Хустка затуляла верхнюю частку лба і шчыльна ахопліваў галаву. Такім спосабам часцей завязваліся вялікія хусткі з махрамі. Нярэдка гэтыя хусткі апраналі (асабліва пажылыя жанчыны) паверх тканкі і чапца.

Старадаўнім спосабам з'яўляецца повязванне перагнутай па дыяганалі хусткі вакол верхняй часткі галавы канцамі назад (пры гэтым канцы яе і вузел зачыняліся іншай паловай хусткі, якая вольна падала на патыліцу ў выглядзе трыкутніка), а таксама повязванне хусткі канцамі назад вакол шыі. Насілі падобнай выявай хустку і паверх чапца і без яго. Завязванне хусткі канцамі пад падбародкам - найболей новы спосаб нашэння, які з'явіўся ў беларусаў у канцы XIX ст. [19, с. 171 - 173].

«Особенно оригинальны и затейливы наряды замужних женщин. Голова полесянки украшается белым, огромным, с развевающимися по сторонам крыльями, покрывалом, похожим на покров древних литовских, или ятвяжских, весталок и жриц. На шею, поверх белой рубашки с отложным воротничком, надевают по нескольку снурков разноцветного крупного бисера и стекляруса» [24, с. 39].

Асобнае месцца сярод галаўных убораў займае вясельны вянок. На вяселлі ён іграў асобую ролю, меў сакральны сэнс. В свадебных песнях венок является символом девической чистоты, часто является синонимом самой девушки; пока существует девица, до тех пор имеется и её венок [13, с. 351].

Вянок уяўляў сабой галаўны ўбор вышынёй 10 - 15 см тыпу абруча на цвёрдай аснове з бяросты, кардону, лубу ў выглядзе цыліндра, трапецыі расшырэннем уверх або з узнятай наперадзе часткай накшталт кароны; аснова абцягвалася тканінай розных сартоў. Звонку вянкі ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі, абрэзкамі матэрыі, фарбаваным пер'ем, шклянымі пацеркамі. Ззаду начэпліваліся рознакаляровыя стужкі, палосы рознакаляровай тканіны, якія спадалі хвалепадобным пярэстым суквеццем на спіну.

Даследчык беларускага народнага касцюма М. Раманюк вылучае некалькі асноўных тыпаў вянкоў: вянкі-абручыкі, каркасныя і ў «шапачку». Незалежна ад канструкцыі ўсе яны ўпрыгожваліся кветкамі, пер'ем, што рабіла галаўны ўбор тым элементам у дзявочым касцюме, які фіксаваў позірк на дзявочым твары [15, с. 66 - 68].

На Магілёўшчыне да купленага вянка падшывалі фату і брыжы - шырокі беленькі, складзены ў тры ярусы «гармонікам» каснік. Вянок нібы ўстаўляўся ў брыжы [4, с. 243]

Цікавы вясельны галаўны ўбор быў зафіксаваны на поўдні Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, які ўяўляў тып вясельнага вянка ў выглядзе круглай шапачкі. Каркас такога вянка рабілі ў выглядзе сеткі з гнуткіх лазовых пруткоў ці дроту, а вонкавую паверхню шчыльна засцілалі прымацаванымі да пруткоў штучнымі кветкамі або фарбаваным пер'ем [6, с. 288].

Мужчынскія галаўныя ўборы адрозніваліся меншай разнастайнасцю. Гэта было выклінака тым, што мужчыны больш увагі надзялялі практычнасці, а не упрыгожанням. Асноўным матэрыялам з якога вырабляліся галаўныя ўборы для мужчын былі тканіна, футра, лямец, салома. Ужо з другой паловы ХІХ стагоддзя ў вёску пачынаюць пранікаць гатовыя галаўныя ўборы, якія вырабляліся на прамысловых прадпрыемствах. З'яўляюцца новыя формы шапак, якія адпавядаюць тагачаснай гарадской модзе. Нягледзячы на гэта доўгі час на вёсцы працягваюць існаваць традыцыйныя галаўныя ўборы, але яны захоўваліся ў карыстанні меншы срок у параўнанні з жаночымі. Гэта было выклікана ў першую чаргу тым, што мужчыны мелі больш трывалую сувязь з горадам і пераймалі больш хутка гарадскую моду.

Асаблівага адрознення паміж святочным і паўсядзённым галаўным уборам у мужчын не было, яно складалася ў асноўным у тым, што паўсядзенны галаўны ўбор упрыгожваўся кветкамі, стужкамі. Адной са старажытных шапак была запазычаная ў венграў лямцавая магерка. У ХІХ стагоддзі яна стала нязменным галаўным уборам сялянства. Яе выраблялі звычайна з першай шэрсці ягнят у выглядзе каўпака, усечанага конуса, цыліндра з увагнутым ці выпуклым верхам і называлі «магерка», «валёнка», «брыль». Магерку лічылі нед'емнай прыналежнасцю беларуса дзякуючы сваёй надзвычайнай зручнасці, выкарыстоўвалі ў любую пару года. Выраблялі іх, па большай частцы, мясцовыя шапавалы.

Летнім галаўным уборам былі саламяныя капелюшы з рознымі па шырыні палямі. Зімой насілі шапкі з таннага футра, з аўчыны, суконныя з паласой футра па нізу.

У ХІХ стагоддзі атрымаў распаўсюджаванне картуз з фабрычнай тканіны і казырком. Паступова ён выцясніў магерку, брыль, аблавуху. Стаячыя аколышы былі 5 - 8 см вышыні і з цвёрдым казырком рознай формы: паўкруглыя, доўгія, прамыя, нахіленыя. Казыркі былі не толькі лакірованымі, а і абцягваліся скурай ці тканінай, як і ўвесь картуз. Святочныя картузы ўпрыгожвалі над казырком стужкамі, шнуркамі, кветкамі. У пачатку ХХ стагоддзя ўвайшлі ў моду ў мялян чорнага колеру фуражкі («ваенныя»), якія былі ўжо распаўсюджаным мужчынскім галаўным уборам у гэты час.

Фуражкі-картузы хутка распаўсюдзіліся сярод сялян і сталі асноўным уборам у пачатку ХХ ст. Прыгожы каляровы ток, каляны казырок надавалі гаспадару сур'ёзны выгляд. У другой палавіне ХХ ст. фуражка паступова страціла сваё былое значэнне і засталася ў ваеннай форме. З'явіўся новы галаўны ўбор - «кепка», шытая з сукна ці палатна (у залежнасці ад прызначэння да пары года), які заставаўся шырока пашыраным уборам на працягу ХХ ст [7, с. 203 - 208].

Галаўны ўбор з'яўляецца адной з састаўных частак святочнага касцюма і арганічнай дапаўняе яго. Жаночыя і мужчынскія галаўныя ўборы складаліся на працягу стагоддзяў і адпавядалі эстытычным, утылітарным запатрабаванням вясковага насельніцтва. Жаночыя галаўныя ўборы больш доўгі час захоўвалі традыцыйныя рысы, а мужчынскія хутчэй успрымалі новыя з'явы, характэрныя для гарадской моды, што было абумоўлена іх практычнасцю.

2.3 Беларускі народны абутак

Абутак з'яўляецца неад'емнай часткай касцюма. У ХІХ - пачатку ХХ ст. асноўным матэрыялам, з якога выраблялі абутак, з'яўляўлася лыка. Гэта быў асноўны матэрыял, які быў характэрны для ўсіх усходнеславянскіх народаў. Пачынаючы з другой паловы ХХ ст. у вёску пачынае пранікаць абутак выраблены на прамысловых прадпрыемствах, але адначасова працягвае існаваць і традыцыйны від абутку. Сапоги (боты) и ботинки (чаравікі) имели только более зажиточные крестьяне. Бедняки, если и шили сапоги раз в жизни, то на всю семью одну пару. Обували их к свадьбе и в особо торжественных случаях [11, с. 241]. Пакупны абутак захоўваўся доўгія гады, нярэдка перадаваўся ў спадчыну.

Лапті з лыку былі паўсядзённым абуткам і выкарыстоўваліся толькі для працы ў полі і гаспадарцы. Існавалі таксама лапці, якія вырабляліся са скуры. Па спосабу вырабу скураны абутак тыпу лапцей у беларусаў меў дзве разнавіднасці. У адным выпадку лапаць рабілі з прамакутнага кавалка скуры, які спераду сшывалі па цэнтру, што стварала востры насок. Па краях рабілі дзіркі для прадзявання абор, якімі лапці мацаваліся да нагі. Другая разнавіднасць скураных лапцей у беларусаў рабілася з кавалка скуры авальнай формы, скроенага па памеру ступні з прыпускам на барты, насок і заднік. Па краях у такіх лапцях таксама выразалі дзіркі для прадзявання абор. Каб лапці менш прапускалі вільгаць, іх змазвалі дзёгцем або тлушчам.

Як від традыцыйнага мужчынскага і жаночага абутку вясковага насельніцтва скураныя лапці ў розных рэгіёнах Беларусі, разам з агульнапашыранай назвай «лапці», бытавалі пад тэрмінам «паршні», «пасталы» і інш. Пад уплывам пашырэння ў сялян абутку рамеснай і фабрычнай вытворчасці скураныя лапці пачалі знікаць у першыя дзесяцігоддзі ХХ ст.

Другім тыпам скуранога абутку, які насілі мужчыны і жанчыны, былі боты. Яшчэ ў другой палавіне ХІХ ст. іх часта шылі на прамую калодку, аднолькавыя для правай і левай нагі. У пачатку ХХ ст. жаночыя боты шылі ўжо нярэдка на высокім абцасе, з завужаным наском. Рамеснікі-шаўцы шылі жаночыя боты «з маршчынай», якія вышэй пад'ёма на галянішчы мелі ад пяці да дзевяці маршчын. Такія боты звычайна мелі высокі абцас і крыху завужаны круглы насок. Іх у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. заказвалі дзяўчатам да вяселля, і потым яны насілі іх толькі ў святы. Часам халявы такіх ботаў яшчэ ўпрыгожвалі нашыўкамі кавалачкаў скуры іншых колераў, выстрочвалі каляровымі ніткамі і г.д. [6, с. 318 - 319]

Старадаўні скураны жаночы абутак - «чаравікі» ўяўлялі сабою невысокія боты, якія мала чым адрозніваліся ад скураных лапцяў - з аборамі. Для абор з бакоў па задніку чаравіка меліся прышытыя вушкі. Падобныя чаравікі ў канцы XIX ст. сталі выцясняцца «чаравікамі са скрыпам», званымі часцей «паўсапожкамі». Насілі іх толькі модніцы з заможных сем'яў. Паўбоцікі мелі спераду разрэз, які сцягваўся шнуркамі ці тоненькімі папружкамі. Яны не адрозніваліся адмысловай вытанчанасцю, але былі акуратней чаравік. Шылі такія чаравікі з чорнай, а часам чырвонай, параўнальна мяккай скуры. Найлепшымі лічыліся «казловенькія паўсапожкі», пашытыя з казінай скуры. Паўсапожкі сапраўды гэтак жа, як і боты, апраналіся толькі ва ўрачыстых выпадках, і таму нярэдка ўнучка даношвала бабуліны чаравікі. У ботах і чаравіках стаялі ў цэрквы, прычым апраналі іх толькі перад уваходам у храм. Усю ж дарогу ад хаты да царквы і зваротна ішлі басанож, несучы свой абутак - жанчыны пад мышкай ці ў вузельчыку, а мужчыны - на палачцы на плячах [19, с. 181].

У 1920-1930-ых гг. у сялянскай моладзі ў якасці святочнага абутку ўжо былі пашыраны чаравікі розных фасонаў і рознай вышыні - ад ледзьве прыкрываючых шчыкалатку нагі і да паловы галёнкі на завышаным абцасе. Такія чаравікі спераду (значна радзей з унутранага боку) шнуравалі тонкімі раменьчыкамі, каляровымі шнуркамі, зашпільвалі на гузікі, гаплікі. Па швах яны ўпрыгожваліся звычайна мастацкай выстачкай, дарожкамі і ўзорамі прабітых дзірачак [6, с. 319].

Мужчынскі абутак адрозніваўся больш меншай варыятыўнасцю. Галоўным мужчынскім святочным абуткам з'яўляліся боты і сапагі. У паўсядзённам жыцці мужчыны аддавалі перавагу лапцям і толькі на святы апраналі пакупныя скураныя боты.

Заможныя сяляне насілі скураныя боты - «боты», «чобаты». Боты шылі з чорнай і жоўтай скуры пераважна «рантовыя» з нізкімі шырокімі абцасамі - «падборамi», якія прыбіваліся трывалымі жалезнымі цвікамі, а часам падковамі. Найболей распаўсюджанымі былі боты-осташы - нязграбныя прасторныя, але трывалыя боты, вырабленыя ў г. Осташкове Цвярской губерні, адкуль яны і атрымалі сваю назву. У такія боты ўзімку накручвалі шмат ануч, а ўлетку вольныя месцы запаўнялі саламянай подсцілкай.

Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. мужчынскія боты нярэдка былі выворотныя і шыліся на прамую калодку, т.е. без адрознення на якую - правую ці левую нагу. Боты апраналі толькі па вялікіх святах і ва ўрачыстых выпадках. Дзякуючы ашчаднасці і багатай змазцы чыстым дзёгцем і салам боты служылі ўладальніку вельмі доўга, часам нават перадаваліся па спадчыне. Падобныя боты насілі і жанчыны; нярэдка на ўсю сям'ю былі адны боты, якія насілі бацькі і дзеці. Боты з падковамі і доўгімі халявамі зваліся таксама «чобатамі» [19, с. 180 - 181].

Такім чынам святочнае адзенне беларусаў складвалася на працягу стагоддзяў і мела шмат агульных рыс з адзеннем рускіх і украінцаў. Пры ўсёй падобнасці, святочнае адзенне беларусаў вызначалася своеасаблівымі рысамі: наяўнасцю элементаў адзення і назвай састаўных частак, характэрных толькі для Беларусі, колернай гамай, спосабах аздаблення. Весь святочны строй паказваў эстэтычныя погляды насельніцтва, яго ўяўленні аб прыгажосці і г.д.

3. Захаванне і трансфармацыя святочнага адзення беларусаў на сучасным этапе

Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя стаў мяжой, калі працэсы змен у народным касцюме паглыбіліся. Найбольш хутка адказ ад традыцыйнага святочнага касцюма адбываўся ў асяродку моладдзі. Пачынаючы з другой паловы ХХ стагоддзя адбываецца паступовы адыход ад традыцыйнага святчнога касцюма. Гэта было абумоўлена развіццём лёгкай прамысловасці, збліжэннем горада і вёскі, паляпшэннем матэрыяльнага становішча жыхароў сельскай мясцовасці. У вёсках перастаюць вырабляць даматканае палатно, жыхары аддаюць перавагу тканіне або адзенню прамысловай вытворчасці, якое набываюць у крамах.

Галоўным патрабаванне для касцюма становіцца практычнасць, пачынаюць знікаць тыя часткі касцюма якія не адпавядаюць гэтаму паказчыку. З традыцыйных элементаў касцюма паўсюдна на вёсцы знікаюць ручніковыя ўборы - наміткі. Яны паступова замяняюцца хусткамі. Змяняецца крой спадніц, яны становяцца каратейшымі, форма спадніцы, колерная гама. Увогуле чырвоны колер перастае быць нейкім абярэгам, засцерагальнікам ад нячыстай сілы. Найбольш доўга з элементаў традыцыйнага святочнага касцюма працягвае існаваць у сельскай мясцовасці фартух.

Крамныя хусткі, спадніцы, фартухі з куплёных тканін, кашулі, кофты традыцыйнага крою і афармлення, але пашытыя з лепшых, чым палатно хатняга вырабу, матэрыялу сталі паказчыкам гістарычнага шляху ў эвалюцыі народнага касцюма. Негледзячы на хуткае знікненне асобных элементаў традыцыйнага святочнага касцюма, вясковыя жыхары яшчэ доўгі час працягвалі выкарыстоўваць традыцыйны крой, колерную гаму і аздабленні. Калі адзенне моладзі хутчэй падвяргалася трансфармацыі пад уплывам часу, то святочны касцюм сталага насельніцтва больш доўга захоўваў традыцыйныя рысы і менш быў схільны да мадэрнізацыі.

Устойлівасцю народнага эстэтычнага светапогляду можна тлумачыць доўгае жыццё традыцыйнага касцюма ў вясковым асяроддзі. У некаторых мясцовасцях на Беларусі (напрыклад, на Гомельшчыне і на Брэстчыне) традыцыйнае адзенне выкарыстоўвалі да 1960-х гг. і не толькі як святочнае, але і на кожны дзень. Такі касцюм меў свае адметнасці, ён быў блізкім, хаця і не поўным паўтарэннем свайго гістарычнага прататыпу. Знешняе адрозненне вызначалася існаваўшай сістэмай і новымі тэхнічнымі прыёмамі аздаблення. Характэрная і распаўсюджаная тэхніка «по счоту ніцей» замянялася вышыўкай па канве, народны арнамент - «бракараўскімі ўзорамі». Узоры, якія ствараліся пераборам у ткацтве, замяняліся дэкаратыўнымі палосамі са стужак ці аплікацыямі з бавоўны; дэкаратыўныя ўстаўкі з гучных па колеру тканін упрыгожвалі кашулі [15, с. 110].

Элементы адзення папаўняюцца новымі кампанентамі, спосабамі крою і дэкору. Для пашыву святочнага адзення звярталіся да прафесійных краўцоў, а паўсядзённае, больш простае (фартухі, нескладаных фасонаў спадніцы, кашулі традыцыйнага крою і інш.) шылі самі.

У першай палове ХХ ст. традыцыйны геаметрычны арнамент пачаў паступова саступаць месца шматкаляровым раслінным узорам, а некаторыя прадметы адзення (ільняныя кофты, фартухі, кашулі) маглі наогул не мець пэўнага дэкору. Змяняецца прынцып кампазіцыйнага размяшчэння вышыўкі на вопратцы, маштаб і колернае вырашэнне: далікатны чырвона-чорны геаметрычны арнамент змяніла стракатая вышыўка расліных форм [8, с. 49].

У наш час ідзе агульны працэс дэмакратызацыі адзення. Сучаснае святочнае адзенне страціла сваё сацыяльнае размежаванне. Знікла дзяленне касцюма па палавым, узроставым паказчыкам. Усе састаўныя часткі касцюма сельскіх жыхароў сёння вырабляюцца выключна з фабрычных тканін па агульным з горадам фасонам.

У сялянскай адзежы ў некаторай ступені вызначаную ролю граюць народныя традыцыі. Некаторыя элементы традыцыйнага адзення доўгі час захоўваліся ці адраджаліся ў амаль нязменнам выглядзе, асабліва ў прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Пажылыя жанчыны, па традыцыі, аддаюць перавагу спадніцы з кофтай, нярэдка носяць традыцыйныя палатняныя фартухі, падбіраюць спадніцы, якія нагадваюць андарачные. У адзежы сельскага насельніцтва даўжэй, чым у гарадской, захоўваліся традыцыйныя ўпрыгожванні вышыўкай, аплікацыяй і інш. У сельскім комплексе адзежы не страцілі свайго панавальнага значэння галаўныя хусткі і скураныя боты, якія з'яўляюцца найбольш практычнае абуткам, асабліва ў вясновы і восеньскі час.

У сваім станаўленні і развіцці сучаснае адзенне, асабліва сельскаея, выпрабоўвае на сабе дабратворны ўплыў народнай творчасці. Навізна формаў сучаснага адзення не супярэчыць наяўнасці ў ім традыцыйных элементаў, таму што прагрэсіўныя элементы народнага адзення ўваходзяць у сучаснасць шляхам іх творчай перапрацоўкі. Сучасныя мадэльеры шырока выкарыстоўваюць творчы вопыт народа ў рацыянальных формах адзежы, якія вытрымалі выпрабаванне часам. Гэта ў першую чаргу народны крой, рацыянальнае злучэнне розных канструктыўных і дэкаратыўных дэталяў. У сучасных мадэлях сустракаецца традыцыйны крой з полікамі, доўгімі рукавом з манжэтамі, своеасаблівым стаячым і адкладным каўняром. Выкарыстаннем народных традыцый вызначаецца разнастайнасць сучаснага адзення [2, с. 308 - 309].

Пачынаецца паступовае перайманне не толькі гарадской моды, але ў адзенні сельскіх жыхароў пачынае адчувацца і ўплыў еўрапейскай моды. Яна трансфармавалася пад уплывам мясцовых традыцый спалучаючы традыцыі і навацыі.

Бярэ пачатак паступовая тэндэнцыя да спрошчвання ў касцюме. Яна праявілася ў змяншэнні прадметаў асартыменту як жаночага, так і мужчынскага адзення, спрашчэнні строгай логіцы касцюма і ў арганізацыі ансамбля, у падборы рэчаў для такіх камбінацый, у характары дапаўненняў і ўпрыгожанняў касцюма. Колькасць элементаў жаночага гардэроба зводзіцца да мінімуму функцыянальных прадметаў. Іх формы набываюць геаметрычную яснасць, чым падкрэсліваецца характар структурнай сувязі частак ансамбля.

Мода арыентуецца на новыя эстэтычныя эталоны, якія фарміруюцца прагматычнымі ўзаемаадносінамі паміж прадстаўнікамі розных класаў у грамадстве [15, с. 103].

На сённяшні дзень адбываецца паступовая уніфікацыя святочнага адзення на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Паступова знікаюць лакальныя асаблівасці адзення, якія былі характэрны для кожнай вёскі. Пераход да адзення набытага ў крамах прывёў да знікнення традыцыйнага святочнага адзення. Бытаванне традыцыйных элементаў ў адзенні яшчэ часткова адзначалася ў канцы ХХ стагоддзя, гэта было звязана з прыхільнасцю сталага насельніцтва сельскай мясцовасці да эстэтычных уяўленняў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

З пачатку ХХІ стагоддзя ў святочным касцюме вясковага насельніцтва адбываецца далейшая страта традыцыйных элементаў, засталіся толькі асобныя, гэта нашэння хусткі і фартуха упрыгожаных вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі і г.д. Моладзь поўнасцю перайшла да адзення набытага ў крамах, якое не нічым не адрозніваецца ў розных кутках Беларусі.

У адрозненні ад жаночага мужчынскі касцюм быў больш схільны да мадэрнізацыі. Ён хутчэй успрымаў усе новаўвядзенні якія прыходзілі з горада. На сённяшні момант святочны мужчынскі касцюм не захаваў ніякіх традыцыйных рысаў і страціў сваю асаблівасці і выключнасць.

Неглядзячы на ўсе новыя віды тканін, упрыгожанняў, новыя формы і падыходы да стварэння адзення, айчыныя прамысловыя прадпрыемствы ўсё часцей выкарыстоўваюць у разработцы сваіх мадэлей традыцыйныя элементы. У моду ўваходзяць кофты з элементамі традыцыйнага крою, аздобленыя вышыўкай па каўнеры. Выпускаюцца святочныя сукенкі створаныя пад уплывам народных строяў. У новых калекцыях у якасці асновы бярэцца народны касцюм беларусаў, з традыцыйнай колернай гамай, упрыгожаннем геаметрычным або расліным арнаментам. Выпускаюцца часопісы з падрабязнымі выкрайкамі адзення і спосабамі ўпрыгожвання іх вышыўкай. Яшчэ адной крыніцай захавання традыцыйнага святочнага касцюма з'яўляюцца народныя мастацкія калектывы. Яны ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць народныя касцюмы, якія аднаўляюцца па фотаздымкам і запісам этнаграфічных экспедыцый.

Такім чынам на сённяшні час бытаванне традыцыйнага святочнага касцюма на тэрыторыі Беларусі практычна знікла. Захоўваецца выкарыстанне асобных элементаў традыцыйнага народнага касцюма, якія часткова трансфармаваліся пад уплывам часу, толькі сталым насельніцтвам вёсак. Гэта выклікана тым, што моладзь аддае перавагу модным рэчам, якія больш зручныя. Змены ў становішчы насельніцтва, збліжэнні горада і вёскі, змяненне эстэтычных поглядаў у моладзі прывяло да уніфікацыі святочнага касцюма, стратай ім свайго непаўторнага стыля і асаблівасцей характэрных толькі для беларускага адзення.

4. Элементы традыцыйнага святочнага адзення беларусаў на прыкладзе вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна

Адзенне з'яўляецца адным з найбольш яркіх элементаў матэрыяльнай культуры, якое ў большай ступені адлюстроўвае своеасаблівасці кожнага народа. На тэрыторыі Беларусі склаліся некалькі строяў адзення. У кожным строі элементы адзення іх назва, колерная гама, тыпы ўпрыгожанняў на тэрыторыі пэўнага рэгіёна супадаюць. Але ўнутры кожнага строя святочны касцюм меў свае рэгіянальныя асаблівасці. У кожнай вёсцы касцюм меў свае адрозненні, гэта было абумоўлена эстытычнымі поглядамі насельніцтва кожнай вёскі, уплывам суседзяў на прымежных тэрыторыях і г.д.

Адным з прыкладаў лакальнага святочнага адзення з'яўляецца касцюм, які бытаваў на тэрыторыі вёскі Шарпілаўка. Шарпілаўскі святочны касцюм адносіцца да Буда-Кашалёўскага строю, але ён мае свае асаблівасці, гэта было абумоўлена тым, што вёска Шарпілаўка размяшчаецца на мяжы з Украінай і гэтыя абставіны паўплывалі на мясцовае адзенне.

Традыцыйны касцюм беларусаў складаўся з сарочкі, спадніцы, фартуха, безрукаўкі, галаўнага ўбора, абутка, навясных упрыгожанняў. Элементы паўсядзённага і святочнага традыцыйнага касцюма беларусаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў вёсцы Шарпілаўка, былі аднолькавымі, адрозненні былі толькі ў матэрыяле з якога выраблялася адзенне і ўпрыгожаннях.

Асобныя звесткі па адзенню Гомельскага раёна ёсць у кнізе «Гомельские народные песни» этнографа Зінаіды Радчанкі. Яна звярнула ўвагу на мясцовае адзенне Дятлавіцкой воласці, да якой адносілася і вёска Шарпілаўка.

«Одежда их уже не сплошная белая, как в северных уездах Могилёвской губернии, а более пестрая; юбки суконные (андарак) бывают и клетчатые, и пёстрые, и в мушках, и с затканными внизу полосами. Однако же праздничный костюм молодой крестьянки весь красный: и андарак, хвартух (передник), шварка (безрукавка длинная как кофтан) - всё это красное; платок на голове и на шее тоже красные, и притом всегда с пёстрыми жёлтыми цветами. Рубахи вышивают только на рукавах и это называется полики; иногда вышивают и подол зигзагами - кривулями. Запонка у рубахи носит название - шпонка. На шее множество разноцветных монист (у Малоруссов намисто). Молодицы носят красный чепец и белую намитку. Девушки вплетают в косу красные ленты; носят свиты и кожухи, черевики и чоботы. В одежде старых женщин пробладает синий цвет. У крестьянина свита и магерка белые; но праздничный кафтан уже серая казачина, с пестрым зелёным поясом. На шее носят они всегда маленький красный платочек под отложным воротником белой холщёвой рубахи. Покрой рубахи тоже составляет переход к покрою малорусскому; разрез у рубахи, не с левой стороны, т.е. не косой ворот, как у Великоруссов, а посередине груди; к рубахе пришит большой воротник, чего нет ни у Великоруссов, ни у Малороссов, а только у хляхты и у Белоруссов; рубаху носят не по малорусски, а по великорусски, на выпуск. Как бы не была велика летняя жара, а Белорусс не снимет своего красного платочка с шеи; уже и маленькие мальчики носят красненький платочек, завязанный галстухом, а девочки носят свои платочки завязанные иначе. Постепенно местный костюм однако изменяется; бабы перестают уже носить длинные белые кисейные завязки, которые окружают чепец и висят по плечам двумя длинными концами; лапти (пасталы) носят всё менее и менее; магерку тоже бросают для картуза. На пояс, из ремешка, у всех Белоруссов висит небольшой складной ножик, кишень, мешочек для денег, и кисет для табаку, трубочка и кресало для высекания огня» [21, с. 2].

Па сведчаням жыхароў вёскі Шарпілаўка на пачатку ХХ стагоддзя святочны касцюм паступова пачынае трансфармавацца, што было абумоўлена зменамі якія праходзілі на вёсцы.

Галоўным матэрыялам з якога рабілася адзенне былі лён, каноплі, воўна, скура. Палотно выраблялася дома, кожнай гаспадыняй, што захавалася часткова ў вёсцы да сярэдзіны ХХ стагодзя. Ніткі і тканіны фарбаваліся прыроднымі фарбавальнікамі - настоямі траў, кары, лісця, шышак. С цягам часу на вёсцы пачалі выкарыстоўваць фарбы прамысловай вытворчасці, што значна пашырыла каляровую гаму адзення.

Асноўнай часткай беларускага традыцыйнага касцюма была кашуля. Яна звычайна рабілася з льнянога палатна, яе якасць залежала ад дабрабыту сям'і і з якога ільна яна была выраблена. Па словах жыхаркі вёскі Шарпілаўка Гардзеянка Е. І. (1940 г. н.) «Шылі з свайго. У кожнага быў кусочак дзе сеялі лён. Палатно залежала ад таго які лён выкарыстоўвалі. Калі лён абдзіралі, то грубае палатно было - падтрэбкі, а то кужаль - пралі тонкае палатно. Якасць залежала і ад таго, як кто нітку вывядзе». Кашуля не фарбавалася і была доўгай, даходзіла да сярэдзіны галёнкі. Кашуля мела шырокія, пышныя рукавы і каўнер стойку, які быў не арнаментаваны. На святы адзявалася белая кашуля ў якой былі ўпрыгожаны толькі адкрытыя часткі. Асноўны прыём упрыгожання рукавоў кашулі вышыўка крыжам, у некаторых выпадках гладдзю. Існавала некалькі тыпаў упрыгожанняў кашуль. На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка галоўным упрыгожаннем кашулі была вышыўка ўсяго рукава кветкавым або геаметрычным арнаментам. Сустракалася і ўпрыгожанне кашулі ўстаўкамі з тканіны з геаметрычным малюнкам.

Другі тып кашулі адрозніваецца больш сціплым упрыгожаннем. Асноўная частка была не арнаментавана. Кашуля ўпрыгожвалася адзным ці дзвюмя бардзюрамі раслінага ці геаметрычнага ўзора, выкананага ў тэхніцы вышыўкі крыжом, яны размяшчаліся ў верхняй частцы рукава кашулі.

Кашуля ў жанчын дапаўнялася паясным адзеннем: андаракам, спадніцай. Андарак існаваў у вёсцы Шарпілаўка да сярэдзіны ХХ стагоддзя, рабіўся ён з даматканага матэрыялу - сукна. Андарак гэта юбка з цэльнага куска палатна ўся ў зборках, якая мацаваўся з дапамогай аборак. Па сведчаням жыхаркі вёскі Шарпілаўка Горленка Т. І. (1940 г. н.) на святы надзяваўся рознакаляровы андарак. Ён мог быць рознага колера сіняга, фіялетавага, бардовага, гэта рабілася з дапамогай пакупных фарбаў. Па падоле андарака вышываліся рознакаляровыя кветкі або ткаліся у некалькі радоў розных памераў ромбы. Таксама была распаўсюджана афарбоўка андарака ў клетку або ў вертыкальную палоску. Маркаўцова М.Г. (1936 г. н.) паведаміла, што «андарак - шырокая юбка ў зборках з саматканага палатна, у ніз якой прышываліся ленты або ткалі ніз узорамі з крашаных нітак».

Спадніца адрознівалася ад андарака тым, што яна рабілася не з цэльнага кавалка тканіны хатняй вытворчасці, а часцей з пакупнога матэрыяла і рабілася па выкрайкам. Колерная гама спадніц з пакупнога матэрыяла ўжо не была аднатоннай, самай распаўсюджанай была з кветкавым узорам. Зыкава В.П. (1930 г. н.) успамінае, што «шырокая юбка ў тры полкі называлася таццянкай».

Яшчэ адным элементам народнага адзення была безрукаўка, якая вырабляся з льну або сукна была падоўжанага крою, са складкамі на спіне. Па колернай гаме пераважаў чорны або тёмна-сіні колер, аздаблялася вышыўкай рознакаляровымі ніткамі ў асноўным раслінага характара і тонкім кантам па краі.

Па звестках жыхароў вёскі Шарпілаўка існавала і такая форма адзення як сарафан - «нагруднік», які складаўся з юбкі і прышытага к ёй ліфа. «Нагруднік складаўся з безрукаўкі цёмнага колера, якая прышывалася к юбцы. Юбка была шырокая, ў зборках, усё было ўпрыгожана вышыўкай».

Неадменым атрыбутам традыцыйнага касцюма быў фартух. На свята адзяваўся фартух белага колера выраблены з льну. Фартух амаль цалкам закрываў усю спадніцу. Падол фартуха быў упрыгожаны вышыўкай крыжом, пераважаў геаметрычны ўзор, выкананы чырвонымі ніткамі. Акрамя вышыўкі для ўпрыгожання выкарыстоўвалі тканыя арнаменты, брыжы, стужкі, карункі.

Найбольш распаўсюджаны галаўны ўбор - белая хустка з куплёнага або даматканага матэрыялу, завязаная «ў рогі» ці пад падбародкам. Па краю хусткі ішла вышыўка крыжам раслінага арнамента, сустракаўся арнамент і па ўсёй хустке. Сустракалася таксама і нашэнне белай хусткі, паверх якой надзявалася вялікая, часцей цёмнага колера ў вялікую клетку, завязаная пад падбародкам. На вяселле галаўным уборам з'яўляўся вянок. Гэта быў пакупны абруч, абшыты тканінай на якім замацоўваліся штучныя кветкі. Ззаду вянка прышпільваліся рознакаляровыя стужкі.

Найбольш распаўсюджаным абуткам на тэрыторыі вёскі Шарпілаўка з'яўляліся буркі і «рэзіны», гэта быў пакупны абутак так, як у хатніх умовах застаўся выраб толькі паўсядзёнага абутака - лапцей. Скураным абуткам з'яўляліся чаравікі, іх яшчэ называлі паўсапожкамі. Яны мелі спераду разрэз, які сцягваўся шнуркамі ці тоненькімі папружкамі. Выраблілі іх з чорнай або чырвонай скуры. Касцюм дапаўняўся вялікай колькасцю шыйных упрыгожанняў, у выглядзе нятанных куплёных пацерак і маніст, пярсцёнкамі, якія выраблялі самі жыхары вёскі.

У мужчынскі комплекс уваходзілі кашуля, часцей са стаячым, радзей з адкідным каўнерам і прамымі рукавамі. Святочныя кашулі ўпрыгожваліся вышыўкай, размешчанай на вертыкальнай планцы, і стойцы каўнера. Пераважалі раслінныя арнаменты, вышытыя крыжам, у большасці выпадкаў - спалучэнне чырвонага і чорнага колеру. Паясное адзенне складалася з ільняных ці суконных нагавіц і нешырокага поясу. Паўсядзённыя і святочныя галаўныя ўборы і абутак істотных адрозненняў не мелі.

З пачатку стагоддзя усё часцей пачалі выкарыстоўваць пакупную тканіну. Пачынаючы з другой паловы ХХ стагоддзя пачынаецца ўсё большы адыход ад традыцыйнага адзення. Пакрой і састаўныя часткі захаваліся, але перасталі выкарыстоўвацца традыцыйныя матэрыялы. З гэтаму часу адбываецца адыход ад даматканых матэрыялаў, для вырабу адзення пачынаюць на ўсёй тэрыторыі вёскі Шарпілаўка выкарыстоўваць пакупныя тканіны.

На сучасны момант часткова захавалася нашэнне жанчынамі сталага ўзросту ў вёсцы паўсядзеннага традыцыйнага адзення беларусаў. На сённяшні час паўсядзённы касцюм сталага насельніцтва вёскі Шарпілаўка працягвае захоўваць некаторыя традыцыйныя элементы. Асноўнай плечавой формай адзення застаецца кофта, зробленая з сукна або воўны. У паўсядзённым варыянце кофта мае цёмную аднатонную колерную гаму. Сталыя жанчыны яшчэ носяць спадніцы зробленыя з шэрсці, традыцыйным колерам якіх для вёскі Шарпілаўка з'яўляецца карычневы, цёмны сіні, шэры. Форма спадніц амаль не змянілася і засталася такой, як і ў пачатку ХХ стагоддзя. Неабходным традыцыйным атрыбутам паўсядзённага касцюма застаецца фартух. Ён робіцца з воўны і часцей за ўсё мае чорны колер. Да сённяшняга часу ў сталага насельніцтва існуе два віды фартухоў: які замацоўваецца на стане з дапамогай завязак і фартух да якога прышываецца верхняя частка, якая закрывае грудзі. Паўсядзённы фартух у гэтай мясцовасці ніколі не ўпрыгожваўся.

Што датычыцца святочнага адзення беларусаў то на яго моцны ўплыў аказала гарадская мода і яно было заменена пакупной сукенкай. Гэта было выклікана тым, што з другой паловы ХХ стагоддзя адбываецца паскоранае збліжэнне вёскі і горада, развіццё легкай прамысловасці, нежаданне моладзі захоўваць традыцыі вырабу адзення. Паступова адбылася уніфікацыя адзення, зніклі рэгіянальныя асаблівасці святочнага касцюма. Пачынае знікаць традыцыя ўпрыгожання адзення на святы вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі, брыжамі.

Сталае насельніцтва вёскі Шарпілаўка працягвае захоўваць у сваім святочным касцюме традыцыйныя рысы. Найбольш доўга з традыцыйных элементаў працягвае існаваць нашэнне на святы фартуха. Ён як і раней мае белы колер, аздоблены па краі сціплым узорам або стужкай. Працягвае існаваць і паўсюднае нашэнне хусткі, якая сёння на святы адзяваецца белая без аздаблення або рознакаляровая з вялікімі кветкамі. Моладзь поўнасцю адмовілася ад уключэння ў свой гардэроб адзення з традыцыйнымі рысамі, аддаючы перавагу пакупному адзенню, якое нічым не адрозніваецца ў розных кутках Беларусі.

Такім чынам трыдыцыйнае святочнае адзенне вёскі Шарпілаўка бліжэй усяго падходзіць да Буда-Кашалёўскага строю, але мае свае адрозненні ў цветавой гаме і аздабленні касцюма. Збліжэнне горада і вёскі, развіццё прамысловасці прывяло да трансфармацыі і паступовага знікнення традыцыйнага святочнага адзення беларусаў. Неабходна падкрэсліць, што традыцыйны святочны касцюм яшчэ доўга фігураваў ў гардзеробе жанчын сталага ўзросту ў вёсцы Шарпілаўка. У наш час усё менш застаецца носьбітаў традыцыйнай культуры, святочны касцюм выйшаў з ужытку і запатрабаваны толькі на фальклорных святах і афіцыйных мерапрыемствах.

Заключэнне

Адзенне з'яўляецца адной з найбольш галоўных частак матэрыяльнай культуры, адпавядае эстэтычным запатрабаванням народа, адлюстроўвае побытавыя і кліматычныя умовы жыцця народа. Беларускі народны касцюм не з'яўляецца выключэннем і мае шмат асаблівасцей характэрных толькі для яго. Традыцыйнае адзенне беларусаў, негледзячы на ўплыў суседзяў, здолела захаваць сваю адметнасць.

Традыцыйны касцюм не быў нечым статычным і развіваўся на працягу стагоддзяў. Канчаткова беларускі традыцыйны касцюм аформіўся ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, у гэты перыяд замацаваліся асноўныя элементы, колерная гама, формы крою. Адзенне беларусаў адпавядала не толькі утылітарный патрабаваннем, а несла містычны і абарончы характар. Колерная гама адзення несла ў сабе міфічныя ўяўленні народа, у касцюме беларусаў пераважаюць такія колеры, як белы, чырвоны і чорны. Гэта звязана з старажытнымі ўяўленнямі народа па якім белы колер увасабляе сонца, чырвоны - кроў, а чорны - зямлю.

Асноўнымі састаўнымі часткамі як паўсядзённага, так і святочнага касюма з'яўляліся кашуля, спадніца, безрукаўка, фартух, галаўны ўбор, абутак і навясныя ўпрыгожанні. Святочны касцюм адрозніваўся ад паўсядзённага толькі матэрыялам, колернай гамай і ўпрыгожаннямі. Асноўным матэрыялам для вырабу адзення быў лён, радзей каноплі, воўна. Ніткі і тканіны фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі - настоямі траў, кары, лісця, шышак, балотнай жалезнай рудой.

Галоўным элементам адзення была кашуля. Яна рабілася часцей за ўсё з ільну - кужалю. Часцей за ўсё яна не фарбавалася і заставалася белай, даходзіла да сярэдзіны галёнкі і мела пышныя дліныя рукавы, упрыгожваліся толькі адкрытыя часткі. На святы адзявалася кашуля якая ўпрыгожвалася па рукавах вышыўкай або тканым узорам. Пераважаў геаметрычны ўзор, расліны з'явіўся пазней, Пачатак ХХ стагоддзя, і было гэта выклікана ўплывам гарадской культуры. Радзей яшчэ ўпрыгожваўся і каўнер.

К паясному адзенню адносіцца спадніца. На святы адзявалася спадніца, якая называлася андаракам. Гэта была шырокая дліная спадніца, часцей за ўсё рознакаляровая, багата ўпрыгожаная стужкамі, вышыўкай, вытканымі геаметрычнамі ўзорамі.

Наплечнае адзенне была прастаўлена безрукаўкай, у ёй пераважала цёмная колерная гама. Упрыгожанне безрукаўкі было прадстаўлена вышыўкай, рознакаляровымі стужкамі па краю. З пачатку ХХ стагоддзя на змену безрукаўкам прыходзіць пакупная кофта, якая мела каляровую расфарбоўку. Кашуля пачынае страчваць сваё значэнне, так як яна пачынае закрывацца кофтай, з яе знікае упрыгошанні. Адзенне дапаўнялася галаўным уборам - наміткай, чапцом, пазней яны былі заменены пакупной хусткай. Асобнае месца ў сістэме галаўных убораў займаў вясельны вянок, які меў шмат лакальных асаблівасцей. У комплекс адзення ўваходзіў і абутак, на святы адзявалі скураны абутак, у жанчын гэта чаравікі. Усё гэта дапаўнялася навяснамі ўпрыгожаннямі. Мужчынскі святочны касцюм амаль не адрозніваўся ад паўсядзённага, толькі дапаўняўся вышыўкай альбо іншымі ўпрыгожаннямі.

Ужо ў пачатку ХХ стагоддзя пачынаецца адыход ад традыцыйнага адзення. Гэта было выклікана развіццём лёгкай прамысловасці, збліжэннем горада і вёскі, пераездам сельскага насельніцтва ў горад. З пачатку ХХ стагоддзя паступова пачынаюць знікаць тыя элементы традыцыйнага касцюма, якія не адпавядаць галоўнаму прынцыпу сучаснасці - практычнасць. У першай палове ХХ стагоддзя адзенне яшчэ выраблялася ў хатніх умовах, але для гэтага ўжо выкарыстоўвалася пакупная тканіна.

Вясковае святочнае адзенне ў другой палове ХХ стагоддзя амаль не адрознівалася ад гарадской моды. Пачынаецца адыход ад традыцыйных формаў адзення, змяняецца колерная гама і знікае упрыгожанне вышыўкай, стужкамі, карункамі. Адбываецца уніфікацыя адзення, спрошчанне форм, знікаюць рэгіянальныя асаблівасці святочнага адзення. Святочнае адзенне становіцца падобным у розных кутках Беларусі. Традыцыйнае адзенне сёння выкарыстоўваецца толькі на афіцыйных мерапрыемствах.

На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка даволі доўгі час існавала традыцыйнае адзенне. Яшчэ ў пачатку 50-х гг. ХХ стагоддзя ў вёсцы сеялі лён і самастойна выраблялі адзенне з дамашняга палатна. На тэрыторыі вёскі Шарпілаўка існавалі некалькі тыпаў упрыгожаннеў традыцыйнага касцюма, што было звязана з яе размяшчэннем на мяжы з Украінай. Але пачынаючы з 80-х гг. пачынаецца паступовы адыход ад традыцыйных формаў ў адзенні. На гэты працэс паўплывала масавае перасяленне ў горад, а таксама пераезд у вёску вялікай колькасці перасяленцаў, пасля аварыі на ЧАЭС. Шматлікі выезд карэннага насельніцтва і прыезд жыхароў іншых рэгіёнаў, у асноўным маладых сямей, прывяла да больш хуткага знікнення традыцыйных формаў адзення. На сёняшні момант на тэрыторыі вёскі амаль не захавалася традыцыйнае святочнае адзенне, засталіся толькі асобныя элементы, напрыклад нашэнне фартуха і хусткі. Калі сталае насельніцтва яшчэ імкнецца насіць адзенне традыцыйнай формы і колера, то моладзь поўнасцю адмовілася ад яго, лічачы яго не модным.

Такім чынам традыцыйнае святочнае адзенне на ўсёй тэрыторыі Беларусі амаль знікла. Сталае насельніцтва вёсак працягвае ў паўсядзённым жыці і на святы насіць адзення, якое адпавядае традыцыйным формам, колернай гаме, упрыгожанням. Моладзь аддае перавагу сучасным модным рэчам. Усё гэта вядзе да уніфікацыі адзення і страцце непаўторных асаблівасцей кожнага рэгіёна Беларусі.

Спіс крыніц

адзенне ўбор абутак беларускі

1 Беларускае народнае адзенне [Тэкст] / Пад рэд. В.К. Бандарчыка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1975. - 96 с.: іл.

2 Беларусы / Серия «Народы и культуры» [Текст] / Под ред. В.К. Бондарчика. М.: Наука, 1998 г. - 503 с.; ил.

3 Беларусы: У 8т. Т. 1.: Прамысловыя і рамесныя заняткі [Тэкст] / Рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. Піліпенка, В.С. Цітоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1995. - 351 с.: іл.

4 Беларусы. Т. 5. Сям'я [Тэкст] / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Т.І. Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства. Этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. - Мн.: Бел. Навука, 2001. - 375 с.: іл.

5 Беларусы. Т.8. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва [Тэкст] / Я.М. Сахута; рэдкал.: А.І. Лакотка [і інш.]; Нац. акад. Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. - Мн.: Бел. навука, 2005. - 351 с.: іл.

6 Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі [Тэкст] / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. - Мн.: Беларусь, 2007. - 381 с.: іл.

7 Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі [Тэкст] / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. - Мн.: Беларусь, 2007. - 303 с.: іл.

8 Васільева, А.Г. Народнае адзенне Навагрудчыны ХІХ - першай паловы ХХ стагоддзя [Тэкст] / А.Г. Васільева // Беларускі гістарычны часопіс, 2006. - №7. - с. 47 - 50

9 Васільева, А.Г. Традыцыйнае народнае адзенне Гродзенскага раёна ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя [Тэкст] / А.Г. Васільева // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук, 2006. - №2. - с. 60 - 67

10 Віннікова, М.М. Скарбы з вясковых куфраў: Традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва Беларускага Палесся» і ілюстраваны каталог [Тэкст] / М.М. Віннікова, П.А. Богдан. - Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. - 184 с.: іл.

11 Гринблат, М.Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории [Текст] / М.Я. Гринблат. - Мн.: «Наука и техника», 1968

12 Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. і быт. значении: Литов. і Беларус. Полесье: Респринт. Воспроизведение изд. 1882 г. [Текст] / - Мн.: БелЭн, 1993. - 550 с.: ил.

13 Карскі, Я. Беларусы [Тэкст] / Я. Карскі; Уклад: камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Малдзіс; Прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 640 с. [8] с. і іл.

14 Курилович, А.Н. Белорусское народное ткачество [Текст] / А.Н. Курилович. - Мн.: Наука и техника, 1981. - 119 с., ил.

15 Маленка, Л.І. Беларускі народны касцюм [Тэкст] / Л. І. Маленка; [маст. Э.Э. Жакевіч]. - Мн.: Ураджай, 2001. - 158 [2] с.: іл.

16 Маленко, Л.И. Белорусский костюм XIX-XX вв. [Текст] / Л.И. Маленко. - Мн.: Беларуская навука, 2006. - 141 с.: ил.

17 Малахава, Л.А. Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці [Тэкст] / Л.А. Малахава // Беларускі гістарычны часопіс, 2006. - №7. - с. 43 - 46

18 Маслова, Г.С. Народная одежда в восточнославянских традиционных обычаях и обрядах ХIХ - начала ХХ в. [Текст] / Г.С. Маслова. - М.: Издательство «Наука», 1984. - 216 с., ил.

19 Молчанова, Л.А. Материальная культура белорусов [Текст] / М.А. Молчанова. - Мн.: Издательство «Наука и техника», 1968. - 232 с.

20 Промыслы і рамёствы Беларусі [Тэкст] / [В.К. Бандарчык, В.С. Цітоў, Л. І. Мінько і інш.]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984 - 192 с., іл.

21 Радченко, З. Гомельские народные песни [Текст] / З. Радченко. - СПб.: Типография В. Безобразова и Комп, 1888.

22 Раманюк, М.Ф. Беларускія народныя строі [Тэкст] / М.Ф. Раманюк. - Мн.: Салвія, 2003. - 78 с.: іл.

23 Раманюк, М.Ф. Беларускае народнае адзенне / М.Ф. Раманюк. - Мн.: Беларусь, 1981. - 306 с.

24 Шпилевский, П.М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю [Текст] / П.М. Шпилевский. - Мн.: Полымя, 1992. - 251 с.: ил.

25 Фадзеева, В.Я. Беларуская народня вышыўка [Тэкст] / Я.В. Фадзеева. - Мн.: Навука і тэхніка, 1991. - 199 с.: іл.

26 Федароўскі, М. Люд беларускі. Вяселле / Уклад., прадм. і пер. з польскай мовы І.У. Салаамевіча. - Мн.: Полымя, 1991. - 142 с.

27 Цітоў, В.С. Народная спадчына: матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці [Тэкст] / В.С. Цітоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994. - 300 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Аналіз арнаментальнай сімволікі ўсходніх славян па этнаграфічных матэрыялах вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская часткі Расіі. Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў. Сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека.

    статья [17,1 K], добавлен 10.05.2013

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

  • Асаблівасці мінойскай цывілізацыі і яе значэнне ў культурным развіцці Міжземнамор'я, гісторыка-культурная спадчыннасць. Крыт-Мікенская культура ў рэлігійным і міфалагічным светапоглядзе старажытных грэкаў, прагрэс крыцкай эканомікі ў эпоху ранняй бронзы.

    курсовая работа [40,9 K], добавлен 23.05.2012

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

    курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.

    реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.