Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў

Гісторыя ўзнікнення і станаўлення дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча. Творчыя партрэты кіраўнікоў і хормайстров калектыву. Праблемы калектыва ў сучасным свеце.

Рубрика Музыка
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2012
Размер файла 48,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

На сённяшні дзень М. Дрынеўскі па праву прызнаны адным з буйнейшых дырыжораў рэспублікі. Аднак шмат сіл, тэмпераменту і душы аддае ён грамадскай дзейнасці, якая звязана з развіццём музычнай культуры Беларусі, з'яўляецца старшынёй праўлення беларускага Саюза музычных дзеячаў, старшынёй і членам журы многіх святаў песень і, харавых конкурсаў і фестываляў як народнай, так і акадэмічнай музыкі.

2.3 Хормайстры калектыву

Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі - адзін з першых хормайстраў калектыва, які дапамагаў у стварэнні хору Г.І. Цітовічу.З 1952 года - галоўны хормайстар, с 1958 года - музыкальны кіраўнік, 1967 - заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Ў 1974 -75 г. - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР. Ён быў харошым музыкантам, вялікім знаўцам народнай музыкі.Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, К. Паплаўскі скурпулёзна адносіўся к сваёй работе. Канстанцінам Іосіфавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(«Закаці,закаці ты, яснае сонейка», «Ой, павей,буйны вецярочак» і іншыя).

Іван Канстанцінавіч Абразевіч -хормайстар Народнага хора імя Г.І. Цітовіча. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў вёсцы Вяжышча Віцебскай вобласці Бешанковічскага раёну ў прастой сялянскай сям'і.З маленства добра іграў на гармоніку,на якой навучыўся іграць самастойна.У 1968 гаду паступіў у Віцебскае музыкальнае вучылішча.У 1973 годзе паступіў у кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу Л.А. Раманоўскай. На працягу вучобы ён паралельна працуе з самадзейнымі народнымі калектывамі,а таксама разам з Міхаілам Паўлавічам працуе з акадэмічным самадзейным хорам Трактарнага завода. Пасля заканчэння кансерваторыі Іван Канстанцінавіч па распрэдзяленню становіцца хормайстрам і па сённяшні дзень працуе галоўным хормайстрам Народнага хору імя Г.І. Цітовіча.Іванам Канстанцінавічам зроблена шмат апрацовак народных песень для ансамбля, а потым для народнага хору(« Бульбачка», «Вяселле», «Белым цветам адзета каліна», «Варэнічкі» і іншыя). Іван Канстанцінавіч - таленавіты чалавек з выдатным музыкальным слыхам. Як хормайстар ён дамагаецца выразнасці і ансамблевай зладжанасці ў партыі,каб яна гучала як адно цэлае, як адзін голас.Фігура дырыжора прываблівае прыгажосцю і артыстызмам, мяккасцю і ўпэўненасцю жэстаў.

Віктар Уладзіміравіч Шыкавец - хормайстар Нацыянальнага народнага хора. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Праходы Мінскай вобласці Барысаўскага раёну.У 1969 годзе паступае ў школу-гімназію імя Ахрэмчыка па класу фартэпіяна і харавое дырыжыраванне .У 1980 годзе паступае ў кансерваторыю на харавое дырыжыраванне па класу М.П. Дрынеўскага. Пасля заканчэння кансерваторыі Віктар Уладзіміравіч па распрэдзяленню працуе хормайстрам Нацыянальнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча. Ім зроблена шмат апрацовак народных песень для народнага хору(«Малітва», «Галасы бароў», «Ой, выходзіць чорна хмара»).Віктар Уладзіміравіч валодае выдатным уяўленнем, добрай фантазіяй і хуткай рэакцыяй.Як кіраўнік вельмі патрабавальны, ясна тлумачыць свае задумы выканаўцам і дасягае мэты. Тэхніка дырыжыравання ясная,панятная, заўсёды лаканічная, даведзеная да аскетызму.

М.П. Дрынеўскі,нажаль,вельмі часта не можа ездзіць на гастролі з хорам, у сувязі з вялікай занятасцю грамадскай дзейнасцю. Таму канцэртамі кіруе хормайстар,які едзе з калектывам. Хормайстры калектыва прытрымліваюцца лініі працы мастацкага кіраўніка хору. Менавіта спалучэнне высокага прафесіяналізму і яркага эмацыянальнага ўздыму дазваляе ім справіцца з дадзенай задачай.

РАЗДЗЕЛ 3. ПРАБЛЕМЫ КАЛЕКТЫВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ

Народная песня, якая перадавалася з пакалення ў пакалення, - вялікая духоўная каштоўнасць.На першы погляд цяпер народная песня гучыць шырока. Напісана шмат апрацовак, вакальных і інструментальных п'ес, створаных на аснове фальклору. Пісаць у народным стылі стала нейкай модай.Міхаіл Паўлавіч сцвярджае,што гэта даволі небяспечная з'ява, свайго роду нейкая спекуляцыя на народнай песні.Створаныя штучна, механічным шляхам, многія такія творы не спрыяюць станаўленню мастацкага густу,засмечваюць сам жанр песні, не нясуць ні духоўнай асалоды, ні пазнання жыцця, ні эстэтычнага хараства, прыгажосці мелодыі. Многія кампазітары бяруць народную мелодыю ці словы і робяць з ёй што хочуць. Гэта сведчыць аб тым, што адсутнічае агульная культура, пашана да спадчыны народа. Замест таго каб прслухоўвацца ў песню, пазнаваць яе асновы, «напаўкампазітары» займаюцца канструяваннем, вядуць спаборніцтва ў гарманічным скажэнні першароднага, у пагоні за навіной. «Галоўнае ў народнай песні- зберагчы тое зярнятка, тое сэрцайка, самае галоўнае, што ў ёй ёсць, - чысціню, вобразнасць. Можна толькі падкрэсліць, адцяніць самае прыгожае, але падыходзіць да работы трэба адказна, добрасумленна, не вытручваць усё жывое, непасрэднае, першароднае, тое, што выкрышталізавалася ў стагоддзях. Імкненне паспець за сучаснасцю, пакласці народную песню на рытмы, якія не ўласцівыя беларускай музыцы, беларускаму характару, адмоўна адбіваецца на песні. І нельга тады апраўдвацца, што гэта, маўляў, патрабаванне часу» - кажа Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Фальклор - аснова культуры і нацыянальнае аблічча народа, аднак адносіны да гэтай культурнай спадчыны ў розныя гады нашай гісторыі былі розныя. Адной з галоўных праблем,якой сутыкаецца калектыў, з'яўляецца незацікаўленасць моладзі ў народнай творчасці.Маладое пакаленне на сённяшні дзень большую частку сваёй увагі адводзіць новым напрамкам у музыцы, якую прапагандуюць па тэлебачанню і радыёвяшчанню. Многія сродкі масавай інфармацыі не спрыяюць захаванню сапраўднага мастацтва - прапаганда поп-музыкі, псеўда - народнага аказвае дрэнны ўплыў на мастацкі густ людзей. Слухачамі народнай песні з'яўляюцца людзі, больш пажылога ўзросту і людзі, якія займаюцца ці звязаны з музыкай. Па сапраўднаму адбываецца «барацьба за слухача».

Народнай песні патрэбна папулярызацыя па сродкам масавай інфармацыі (тэлебачанні, радыёстанцыі, часопісы і г.д.). Для гэтага патрэбна моцная матэрыяльная падтрымка, якой у калектыва на сённяшні дзень,нажаль, няма. Таксама вельмі цяжка і складана вывезці за мяжу вялікі калектыў.

Як адзначае галоўны хормайстар,адной з галоўных праблем на сённяшні дзень з'яўляецца тое,што ў калектыў прыходзяць спевакі з рознай вакальнай падрыхтоўкай і манерай спеваў. Адукацыю яны атрымоўваюць як у Дзяржаўным універсітэце культуры, так і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэта патрабуе ад кіраўнікоў калектыва вялікага прафесіяналізму і намаганняў , каб хор гучаў у адной вакальнай манеры.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Творчасць народа, яго фальклор - тыя магутныя карані, што жывяць усю крону нацыянальнай культуры. Народная духоўная спадчына - гэта невычэрпны этычна - эстэтычны патэнцыял, скарбніца шматвяковай народнай мудрасці.

«Народная песня - наша духоўная гісторыя,- сцвярджае М.П. Дрынеўскі. - Наша святыня. Наш корань. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшла ў сённяшні дзень гэта дзіва. Наша мэта - збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры, і даць яму новае сцэнічнае жыццё. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку - яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць яго дабрэй, чысцей,справядлівей…»

Разглядзеўшы творчае жыццё Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча прыходзіш к выніку, што кіраўнікі гэтага калектыву няўхільна захоўваюць і працягваюць развіваць шматгалосае выкананне народных песень на Палессі.Толькі ў тым выпадку хор можа раскрыць свае прафесійныя здольнасці, калі ім кіруе «майстар сваёй справы», а менавіта такім з'яўляюцца Г.І. Цітовіч, М.П. Дрынеўскі і хормайтры калектыву.Старанны, прадуманны падбор спевакоў,інструменталістаў, танцораў, пастаянная вакальна - харавая работа, выхаванне культуры спеву як ў народнай манеры, так і ў акадэмічнай, назапашванне рэпертуару, арганізацыя канцэртаў - гэта клопаты мастацкага кіраўніка.

Зацікаўленнаць людзей у сваёй працы з'яўляецца галоўным рухавіком існавання і развіцця хору, які на сённяшні дзень сутыкаецца з шматлікімі цяжкасцямі.

Вывад які напрашваецца - абавязак маладых хормайстраў вывучаць, захоўваць і падтрымліваць народнае харавое мастацтва, як неад'ёмную частку сапраўднага мастацтва, «компаса» чалавечнасці і прыгажосці. З пашанай ставіцца да людзей, працягваючых гэту справу, пераймаць іх вопыт, каб ніша чарадзейнага мастацтва ніколі не абарвалася.

ЛІТАРАТУРА

1. Алексютовіч Л. Суладдзе песні і танца/Л. Алексютовіч//Звязда.1983. 17 сакавіка.

2. Белахвосцік Н. Новае жыццё песні/Н. Белахвосцік//Вечерний Минск.1992.26 сакавіка.

3. Вайткевіч В. Ад самадзейнага да акадэмічнага/В. Вайткевіч//Мастацтва Беларусі.1983.№4.

4. Варфаламеева, Т. Майстэрства Цітовіча-кампазітара/Т. Варфаламеева// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

5. Вагнер Г. «Я ўдзячны лёсу за дружбу з гэтым чалавекам»/Г.Вагнер// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

6. Грыцкевіч М. Прыгадваючы сябра/М.Грыцкевіч// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

7. Дрынеўскі М. Слова пра незабыўнага чалавека/ М. Дрынеўскі// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

8. Жураўлёў Д. Геннадий Цитович/ Д. Жураўлёў. - Мінск: Беларусь, 1984. - 23 с.

9. Жывов В.Л. Исполнительский анализ хорового произведения/В.Л. Жывов- М. : Музыка,1978. - 95с.

10. Загародні Г. Чароўная вабнасць навізны/Г.Загародні//Беларуская думка.2002.№7.

11. Канога П. Главное правило - быть искренним/П. Канога// Рэспубліка.2007. 22 сакавіка.

12. Карызна У. Чалавек народнай душы/У. Карызма// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

13. Конан Ул. Заснавальнік беларускага этнамузыказнаўства/Ул. Конан// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

14. Маторная А. История создания и творческая деятельность Национального академического народного хора им. Г.И. Цитовича/ А. Маторная. - Мінск : Універсітэцкае, 2007.

15. Мажэйка З. Светланосны талент/З. Мажэйка// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

16. Мяснікоў А. Феномен Міхася Дрынеўскага/А. Мяснікоў//Звязда.2001. 31 кастрычніка.

17. Рыжкова Л. Доўгае жыццё славутага хору/Л. Рыжкова// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

18. Сірата М. Параднёны з народным мастацтвам/М. Сірата// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

19. Смольскі Б. Старонкі ўспамінаў/Б. Смольскі// Ва ўспамінах

20. Фёдараў Л. Цітовіч-дырыжор/Л. Фёдараў// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

21. Фядосік А. Жыццё, прысвечанае родной зямлі/А. Фядосік// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

22. Цітовіч,С.«Жыццё побач з ім было святам»/С. Цітовіч// Ва ўспамінах сучаснікаў. - Мінск. 1990.

23. Цітовіч Г. «Пра беларускі песенны фальклор»/Г. Цітовіч - Мінск, 1976. - 147с.

24. Чарняк В. Шчодрасць зямлі беларускай/В. Чарняк//Мастацтва.2002. №5/6.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Етапи становлення народного хорового виконавства в контексті діяльності Охматівського народного хору під керівництвом П. Демуцького. Особливості організації та функціонування Охматівського народного хору. Перехід співочих гуртів до хорового виконавства.

    статья [20,4 K], добавлен 24.04.2018

  • Хор як організований колектив співаків. Методи розучування репертуару, особливості проведення хорових занять. Хоровий колектив, що виконує твори acappella. Організація роботи керівника самодіяльного хору. Характеристика концертно-виконавчої діяльності.

    дипломная работа [1,5 M], добавлен 05.02.2011

  • Основні моменти життя і творчої діяльності видатного українського композитора та громадського діяча В.М. Івасюка. Таємниця трагічної загибелі. Вірші присвячені йому. Фотографії, що описують життєвий шлях Володимира. Його творчі здобутки з Софією Ротару.

    презентация [825,2 K], добавлен 21.05.2012

  • Створення гурту "Браво". Творчий шлях Жанни Агузарової. Поєднання ностальгічного іміджу стиляг початку 60-х років і оригінального музичного стилю, в якому стилізовані рок-н-ролли і твисти. Процес створення нової команди, та новий вокаліст Валерій Сюткин.

    реферат [22,2 K], добавлен 11.03.2009

  • Життєвий шлях та творчість М.В. Лисенка - видатного українського композитора кінця XIX-початку XX ст., який став основоположником української класичної музики та увійшов в історію національного мистецтва як талановитий диригент, вчений-фольклорист.

    реферат [29,9 K], добавлен 03.02.2011

  • Життєвий та творчий шлях С.П. Людкевича. Музичні інтерпретації поезії Т. Шевченка. Історія створення кантати-поеми "Заповіт". Інтонаційно-образна драматургію твору. Поєднання в ньому у вільної формі монотематичного принципу розвитку композиції з сонатним.

    реферат [24,8 K], добавлен 28.05.2014

  • Творчий шлях польського композитора та піаніста Фредеріка Шопена. Ліризм, тонкість у передачі настроїв, широта національно-фольклорних і жанрових зв'язків у музичних творах Шопена. Добровільне вигнання Шопена. Поруч із Жорж Санд, останні роки композитора.

    реферат [27,5 K], добавлен 09.06.2010

  • Життєвий та творчий шлях митця. Формування як громадського діяча. Микола Віталійович Лисенко як композитор, педагог, хоровий диригент, піаніст-віртуоз, засновник професійної композиторської школи, основоположник української професійної класичної музики.

    реферат [55,7 K], добавлен 26.05.2016

  • Елементи мовної, музичної інтонації, акторської пластики, їх взаємопосилення в процесі виконання та вплив на динаміку сприйняття твору. Взаємодія категорій мелосу і Логосу в процесі інтонування. Синергія як складова виконавської культури постмодерну.

    статья [25,6 K], добавлен 24.04.2018

  • Ретроспектива становлення професії керівника хору. Проблеми теорії та практики фахової підготовки майбутнього керівника хору. Усвідомлення студентами моделі професійної діяльності. Прийоми звуковедення під час співу та диригування. Стиль хорового викладу.

    дипломная работа [749,8 K], добавлен 19.10.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.