Методыка вывучэння рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"
Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.
Рубрика | Педагогика |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.07.2016 |
Размер файла | 128,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Уладзімір Караткевіч праводзіць паралелі паміж беларускімі народнымі песнямі і найлепшымі ўзорамі сусветнай музыкі -- творамі Манюшкі, Глінкі, Баха. Даследуючы катэгорыю нацыянальнай свядомасці, ён настойліва тлумачыць розніцу паміж веравызнаннем і паходжаннем. Шкадуе, што спрадвечна беларускія словы забываюцца, а ім на змену прыходзяць недарэчныя адпаведнікі, турбуецца пра недастатковасць слоўнікаў, мовазнаўчых прац, нататкаў аб старажытнай і сучаснай літаратурах. Пісьменнік пераконвае, што мова, паэзія, музыка -- гэта найвышэйшы сродак сувязі паміж душамі людзей, і змаганне за слова -- справа кожнага з нас.
Ідэйна-маральнае супастаўпенне мінуўшчыны і сучаснасці дазваляла Ул. Караткевічу ўздзейнічаць на сучаснікаў, ствараць агульнанацыянальны, агульначалавечы ідэал, які спрыяў бы нацыянальнаму і духоўнаму адраджэнню грамадства. Значэнне такога ідэалу магла атрымаць, паводле Ул. Караткевіча, асветніцкая ідэя адданага, самаахвярнага служэння радзіме, ідэя адраджэння духоўнасці. Толькі яна здольная аб'яднаць нацыю, зрабіць яе адказнай за лёс Бацькаўшчыны.
2. МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ РАМАНА У. КАРАТКЕВІЧА “КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ” У 10 КЛАСЕ
2.1 Адметнасці вывучэння гістарычнага рамана ў школе
Рэспубліканская праграма патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў Беларусі ў якасці прыярытэтных прадутледжвае наступныя задачы:
прывіццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры Беларусі;
выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну і гатоўнасці да выканання сацыяльнай ролі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
выхаванне ў духу нацыянальнага ўзаемадзеяння і дружалюбнасці.
Неабходна адзначыць, што літаратура як навучальная дысцыпліна звернута да асобы, яе духоўна-маральных каштоўнасцяў. Фундаментам школьнага курса літаратуры з'яўляецпа прынцып гістарызму, які па сваей сутнасці ёсць катэгорыяй міжпрадметнага зместу. “Гэты прынцып прадугледжвае канкрэтна-гістарычны аналіз мастацкага твора з далучэннем ведаў школьнікаў па гісторыі” [21, с. 54]. Рэалізацыя такога роду міжпрадметных сувязяў асабліва важная, бо адбываецца істотны ўплыў на развіццё асобы, яе інтэлектуальную і эмацыйна-пачуццёвую сферы, фармуюцца светабачанне, жыццёвыя погляды, перакананні.
У змесце праграмы па беларускай літаратуры за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы пэўная ўвага адведзена творам сучасных беларускіх пісьменнікаў на гістарычную тему. Гістарычная літаратура -- гэта акно ў мінуўшчыну, што дае магчымасць лепш зразумець сучаснасць, прадвызначыць будучыню. Любыя веды пра мінуўшчыну набліжаюць яе да нас, узбагачаюць нашы пачуцці, запаўняюць навакольную прастору і папярэдні нам час мноствам падзей і асобаў -- быццё наша атрымлівае больш поўны сэнс. У творах Уладзіміра Караткевіча, Міколы Ермаловіча, Леаніда Дайнекі, Алеся Петрашкевіча, Уладзіміра Арлова, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Скарынкіна, Раісы Баравіковай узнаўляецца велічная гістарычная мінуўшчына, звязаная з духоўнай, культурнай дзейнасцю выдатных постацяў айчыннай гісторыі -- Францішка Скарыны, Вітаўта, Еўфрасінні Полацкай, Кастуся Каліноўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Міхала Агінскага і іншых. Уключаныя ў праграму творы Сяргея Законнікава, Дануты Бічэль, Ніла Гілевіча, дзе выяўляецца сучасны пункт гледжання на гуманістычную скіраванасць дзейнасці выдатных гістарычных постацяў беларускай культуры, спрыяюць развіццю асобы, выхаванню ў яе пачуцця патрыятызму. “Навучанне і выхаванне на матэрыяле гістарычных твораў -- вельмі дзейсны сродак, што забяспечвае самаспазнанне і самаразвіццё асобы, паглыбляе ўменні параўноўваць, абагульняць, аналізаваць матэрыял па сумежных навучальных дысцыплінах, урэшце забяспечвае развіццё грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і інтэлектуальна-духоўнага патэнцыялу асобы” [21, с. 55].
Неабходная ўмова вывучэння мастацкіх твораў на гістарычную тэму -- стварэнне духоўнай атмасферы эпохі пэўнага гістарычнага перыяду, выяўленне яе сувязі з гісторыяй вызваленчага руху, з найважнейшымі падзеямі ў палітычным, эканамічным, культурным жыцці Беларусь У працэсе аналізу твораў на гістарычную тэму, якія змешчаны ў праграме, настаўнік можа выкарыстаць наступныя формы рэалізацыі межпрадметных сувязяў гісторыі і літаратуры:
чытанне і аналіз прац вучоных-гісторыкаў, мемуарнай літаратуры, дзённікаў, успамінаў грамадскіх дзеячаў, літаратараў, дзеячаў навукі і культуры, у якіх знайшла адлюстраванне эпоха;
чытанне і аналіз фрагментаў з твораў на тэму гісторыі, якія ў мастацкай форме ствараюць атмасферу эпохі, аднаўляюць гістірычныя падзеі, факты.
Улічваючы індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы вучняў, настаўнік можа спланаваць сістэму калектыўных, групавых, індывідуальных заданняў пры вывучэнні твораў на гістарычную тэму такім чынам, каб абмен думкамі пра гэтыя творы ў працэсе іх абмеркавання вызначаўся шчырай зацікаўленасцю падлеткаў.
Эфектыўным сродкам развіцця асобы вучня, фармавання ў яго пачуцця патрыятызму пры вывучэнні мастацкіх твораў на гістарычную тэму з'яўляюцца дыферэнцыяваныя заданні, што выконваюцца асобнымі вучнямі або групамі па інтарэсах. Пры гэтым важна, каб старшакласнікі выяўлялі жаданне паглядзець на літаратуру вачыма гісторыка, прааналізаваць гістарычныя дакументы, даць характарыстыку эпохі, якая адлюстравана ў пэўным літаратурным творы. Паведамленні вучняў, іх абмен думкамі дазволяць стварыць жывы, супярэчлівы вобраз эпохі, адчуць заканамернасці яе развіцця.
Талент Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930-1984) раскрыўся надзвычай шматгранна. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Гэта адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя.
З'яўленне ў беларускай літаратуры такога пісьменніка, як Ул. Караткевіч, было заканамерным і абумоўлена як працэсам развіцця самой літаратуры, так і ўзроўнем грамадскага і духоўнага жыцця народа. Яшчэ на пачатку XX стагоддзя Я. Купала, Я. Колас і М. Багдановіч востра адчулі, што літаратура не зможа паўнакроўна развівацца, калі не засвоіць мінулае свайго народа. Звярталіся да гістарычнай тэматыкі ў далейшым і празаікі М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, К. Чорны, Ю. Віцьбіч, Я. Дыла, Б. Мікуліч. Аднак не ўсё задуманае змаглі яны здзейсніць. Іх справу прадоўжыў Ул. Караткевіч, які вельмі шмат зрабіў у распрацоўцы гістарычнага жанру. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што В. Скот у Англіі, Г. Сянкевіч у Польшчы, А. Ірасек у Чэхіі.
Ул. Караткевіч плённа развіваў адраджэнскія ідэі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным гучаннем.
Шырокую вядомасць у Беларусі і далека за яе межамі прынеслі пісьменніку вершы “Беларуская песня”, “Быў. Ёсць. Буду”, апавяданні “Блакіт і золаты дня”, “Кніганошы”, “Сіняя-сіняя”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Чазенія”, раманы “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля над белымі крыламі”, трагедыя “Маці ўрагану”.
Значным творам беларускай літаратуры XX стагоддзя з'яўляецца раман Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (1962-1964). У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.
Асноўныя падзеі рамана адбываюцца ў 1850-1861 гадах. Аднак пісьменнік, ствараючы хроніку родаў Загорскіх і Кагутоў, прыводзячы ўласныя разважанні і выказванні герояў пра свой народ, далёкую мінуўшчыну, ахапіў у ім падзеі амаль цэлага стагоддзя і ўвогуле асэнсаваў лёс Беларусі ў кантэксце гісторыі.
Маючы на ўвазе гэты твор, В. Быкаў слушна адзначыў, што “такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе” [22, с. 149].
Ул. Караткевіч звярнуўся ў рамане да аднаго з крытычных момантаў у гісторыі беларускага народа. Твор быў народжаны патрэбамі самога жыцця, глыбокай унутранай неабходнасцю мастака ў спрыяльны для творчасці час так званай хрушчоўскай адлігі раскрыць у буйной эпічнай форме нацыянальны характар і душу свайго народа.
Раман прысвечаны маці. Тым самым пісьменнік паказаў не толькі сваю глыбокую павагу і любоў да самага блізкага і дарагога чалавека, але і сцвердзіў, што ў гэтым творы ён хоча сказаць пра нешта вельмі запаветнае.
Ул. Караткевіч выяўляў асаблівую цікавасць да паўстання 1863-1864 гадоў, аб чым сведчаць яго апавяданні “Паляшук”, “Сіняя-сіняя”, эпілог аповесці “Перадгісторыя” (напісаная на рускай мове, не друкавалася), пралог рамана “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”), драмы “Кастусь Каліноўскі”, “Калыска чатырох чараўніц”, вершы і публіцыстычныя артыкулы.
Выключная ўвага мастака да падзей таго часу абумоўлена іх значнасцю ў гісторыі Беларусі, а таксама тым, што ў сям'і пісьменніка захавалася паданне пра сваяка з матчынага боку і яе радні, аднаго з кіраўнікоў паўстанцамі на Магілёўшчыне Тамаша Грыневіча, які быў расстраляны ў Рагачове. Гэты факт пакладзены ў аснову эпілога аповесці “Перадгісторыя” і пралога рамана “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”).
Задума напісаць твор пра паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ўзнікла ў Караткевіча на пачатку 50-х гг. Так, у аўтабіяграфіі “Дарога, якую прайшоў” (1964) ён згадаў: “Пасля заканчэння універсітэта я здаў кандыдацкі мінімум і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 гада ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з'явілася задумка аб рамане на тую самую тэму. Да рэалізацыі яе, праўда, я прыступіў толькі праз дванаццаць год. Над гэтым раманам -- “Каласы пад сярпом тваім” -- працую і зараз” [23, с. 8-9].
У адной з запісных кніжак пісьменнік адзначыў, што пачатак рамана прыйшоў у галаву 7 жніўня 1959 года каля Азярышча на Рагачоўшчыне, дзе на стромкім адхоне высокага правага берага Дняпра ён убачыў грушу. Раман ствараўся ў Рагачове, куды да дзядзькі Ігара Васілевіча Грынкевіча часта прыязджаў пісьменнік, у дамах творчасці “Каралішчавічы” і “Кактэбель”, у Чалябінску, дзе жыла з сям'ёй старэйшая сястра Наталля Сямёнаўна Кучкоўская, і ў Мінску.
Пісьменнік планаваў напісаць раман, у першай частцы (кнізе) якога хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой -- само паўстанне, у трэцяй -- яго разгром і вынікі. Была напісана толькі першая кніга, падзеленая пазней на дзве.
Раман, які быў апублікаваны ў часопісе “Полымя” ў 1965 года, прыхільна сустрэлі крытыкі і чытачы, хоць не абышлося і без адмоўнага да яго стаўлення. Узніклі значныя цяжкасці і з кніжным выданнем твора. Каб зняць усе праблемы, спатрэбілася спецыяльнае яго абмеркаванне, якое адбылося 22 лютага 1967 года на пашыраным Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў Беларусі пад старшынствам І. Мележа. Выступілі М. Лобан, Г. Кісялёў, А. Адамовіч, Я. Скрыган, В. Адамчык, І. Навуменка, А. Асіпенка, А. Мальдзіс, Н. Гілевіч, Я. Брыль, а таксама сам аўтар. Выдавецтва прадстаўляў Л. Салавей, які ў асноўным абапіраўся на палажэнні выдавецкай рэцэнзіі М. Лужаніна.
Выступоўцы адзначылі, што твор з'яўляецца значнай падзеяй беларускай літаратуры. На думку Г. Кісялёва, пісьменнік дасканала перадаў у ім усю складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей адлюстроўваемай эпохі, выявіў добрае веданне дакументальных гістарычных матэрыялаў, выкарыстаў мастацкую інтуіцыю. А. Мальдзіс сцвярджаў, што пісьменнік праўдзіва ўзнавіў у рамане дух таго часу, па-новаму глянуў на ролю шляхты і сялян у будучым паўстанні. А. Адамовіч заўважыў, што “з'явіўся ў Беларусі чалавек, які заняўся сур'ёзна тым, што зрабілі ў Англіі Вальтэр Скот, у Расіі Лажэчнікаў і Загоскін. Караткевіч -- гэта пісьменнік, які запаўняе прорву паміж дзіцячай, нават маладзёжнай аўдыторыяй, і літаратурай дарослых”. Я. Брыль адзначыў, “што гэтай кнігай будзе прыпаднесены ўрок, як трэба любіць народ, як трэба разбірацца ў сваёй гісторыі, як аслабаняцца ад зусім непатрэбнага комплексу ніжэйшасці, які ўбіваўся нам на працягу стагоддзяў усімі прыгнятальнікамі”.
У выступленнях адзначалася таксама схільнасць пісьменніка да ідэалізацыі сваіх любімых герояў, выказваліся думкі, што пры падрыхтоўцы рамана да друку трэба пераадолець прыгоствы і манернасць, якія часам сустракаюцца ў ім, рабіліся іншыя заўвагі.
Ул. Караткевіч у выступленні адзначыў, што ён будзе прынцыпова адстойваць сваю канцэпцыю пра характар і рухаючыя сілы паўстання і свае ўяўленні пра той час. На пасяджэнні раман быў рэкамендаваны да друку. I ў 1968 годзе з'явілася першае кніжнае выданне твора на беларускай мове.
Хоць дзеянне першай кнігі рамана завяршаецца ап-саннем адмены прыгону і расстрэлу дэманстрантаў у Варшаве, тым не менш аўтар здолеў вызначыць прычыны, якія выклікалі паўстанне, і яго асаблівасці. Пісьменнік паказаў, што паўстанне 1863-1864 гадоў было шляхецкім і сялянскім, што яно мела нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны характар. Змову асобна рыхтуе дваранін Яраслаў Раўбіч, і асобна гуртуюцца “лясныя людзі” выкол стыхійнага бунтара Корчака. Гэтыя два кірункі, шляхецкі і сялянскі, часта не зліваліск ў адзін, пра што сведчыць напад Корчака са сваімі людзьмі на маёнтак Раўбіча. Бывалі нават выпадкі, калі сяляне, уведзеныя ў зман царскай прапагандай, выдавалі ўладам паўстанцаў. Такі выпадак апісаў Ул. Караткевіч у драме “Кастусь Каліноўскі”. Неабходнасць аб'яднання шляхецка-рэвалюцыйнага і сялянскага руху добра ўсведамляюць Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі.
Раман “Каласы пад сярпом тваім” -- твор шматпланавы і маштабны. Сімвалічная яго назва. Праз біблейскі вобраз каласоў і сярпа пісьменнік імкнуўся раскрыць усеагульныя праблемы быцця, асэнсаваць лёс чалавека, свайго народа і чалавецтва, задумацца над сутнасцю жыцця і смерці, часовасцю і вечнасцю, неабходнасцю і наканаванасцю будучага паўстання.
Падзеі адбываюцца пераважна на Магілёўшчыне, а таксама ў мястэчку Свіслач на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбургу, Маскве, Варшаве -- у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкаи фантазіяй пісьменніка, -- дваране Алесь Загорскі, яго бацька Юры і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Яраш Раўбіч, Надзея Клейна, Хаданскія, Кроер, Басак-Яроцкі, сялянская сям'я Кагутоў, мужыцкі заступнік Корчак, ліберальна настроены віцэ-губернатар Ісленьеў, Чорны Война, які не склаў зброю пасля паўстання 1830-1831 гг. і працягвае змагацца ў адзіночку, жандар Мусатаў, так і рэальныя гістарычныя асобы -- К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Ул. Сыракомля, Т. Шаўчэнка.
Ул. Караткевіч імкнуўся раскрыць жыццё ва ўсёй складанасці, паказаць, што ў асяроддзі шляхты, памешчыкаў і чыноўнікаў былі не толькі дэспаты, прыгоннікі, але і прадстаўнікі дэмакратычных поглядаў, хто ў нейкай ступені не прымаў прыгоннага ладу, не мірыўся з існуючымі парадкамі.
Адметным для беларускай літаратуры стаў вобраз галоўнага героя Алеся Загорскага. Гэта не традыцыйны селянін, а патомны дваранін, інтэлігент. Ён паказаны як шчыры патрыёт свайго краю і перакананы шляхецкі рэвалюцыянер-дэмакрат.
Прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, бацькі аддаюць Алеся ў дзяцінстве на выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Такое выхаванне зблізіла яго з простым народам: “Я мужык... Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім мае шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа. Да гнанага, да абрэханага кожным сабакам. I я цяпер з ім, што б ні здарылася” [15, с. 11].
Словы бацькі і старога Вежы, размовы і перапіска з Кастусём, знаёмства са старажытнымі рукапісамі абуджалі ў ім нацыянальную свядомасць, фарміравалі як асобу і грамадзяніна. Калі Алеся прымаюць у дваранскі клуб, сваю прамову ён гаворыць па-беларуску. Яна прасякнута грамадзянскім пафасам і патрыятычным зместам.
Усведамляючы неабходнасць паўстання, Алесь пераконвае свайго сябра Мсціслава Маеўскага: “А зброю браць усё адно давядзецца... У рабстве гіне дух” [23, с. 294]. На яго думку, будучае паўстанне павінна вырашыць не толькі сацыяльнае, але і нацыянальнае пытанне, што было непрымальным для некаторых навучэнцаў Віленскай гімназіі і членаў нелегальнай арганізацыі “Агул” у Пецярбургу. Алесь быў не толькі чалавекам слова, але і справы. Яшчэ да адмену прыгону ён дае волю сялянам. Як сведчаць дакументы, падобныя выпадкі адбыліся ў некаторых мясцінах на Беларусь
Алесь Загорскі -- дзіця свайго часу. Шляхецкі рэвалюцыянер-дэмакрат, ён можа быць рамантыкам, бачыць у сне белых коней, што ўвасабляюць думку пра волю і дасканалае грамадства, але адначасова выступаць і цвярозым рэалістам, прадпрымальнікам, будучым буржуа, які думае пра тую карысць, што прынясе яму цукроўня, пра ролю грошай у жыцці людзей. Асоба Алеся Загорскага ў значнай ступені рамантычна ідэалізаваная. Ён малады, прыгожы, радавіты, багаты, дзейсны, высакародны. Яшчэ падчас пострыгу юнак засвоіў прынцыпы рыцарскага кодэксу, паводле якіх яго жыццё належыць радзіме, сэрца -- жанчыне, гонар -- толькі яму і больш нікому. У далейшым яны сталі вызначальныя для героя, сапраўднага рыцара духоўнасці і асобы высокай маральнай чысціні.
Загорскі выступае як рэальны, жывы чалавек. Ён знаходзіць збавенне і радасць у працы, якая яго ўзвышае і ўпрыгожвае. Ён змагаецца, пакутуе, радуецца, кахае. Непрымірымы да зла і гвалту, ён б'е дзяржальнам карбача па твары прыгонніка і дэспата Кроера, які здзекаваўся з Корчака. Высакародна паводзіць сябе юнак і тады, калі ратуе раненага Чорнага Войну або старога Раўбіча, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Цёплыя і пяшчотныя пачуцці ў яго да Майкі Раўбіч і да былой прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай.
Думкі і перажыванні Алеся Загорскага актуальныя і для сучаснага чалавека. Пісьменнік у сваім творы выявіў не толькі той час, пра які пісаў, але і той, калі ён пісаўся. Праз лес Алеся Загорскага ён закрануў універсальнае, сутнаснае ў лесе беларускага народа.
3 дакументальнай праўдзівасцю стварае пісьменнік вобразы канкрэтных гістарычных асоб. Сярод іх на першы план вылучаецца Кастусь Каліноўскі. Аўтар малюе яго партрэт, дае радавод, вядзе гаворку пра нацыянальную прыналежнасць будучага кіраўніка паўстання. Погляды і перакананні Каліноўскага раскрываюцца ў гаворцы і перапісцы з Алесем Загорскім, у размовах і спрэчках са старым Вежам, з членамі нелегальнага гуртка “Агул”. Каліноўскі выступае як самаахвярны змагар супраць царызму, як чалавек вялікіх патрыятычных пачуццяў.
Па-майстэрску выпісаны прадстаўнікі роду Загорскіх. Асабліва каларытная постаць старога Данілы Загорскага-Вежы. Чалавек кацярынінскіх часоў, вальтэр'янец, ён зняважліва і скептычна ставіцца да тагачаснага грамадства. На дваранскім сходзе Вежа першы галасуе за адмену прыгону. Ён стане духоўным настаўнікам Алеся.
Сялянскае асяроддзе найбольш ярка прадстаўлена ў рамане працавітай сям'ёй Кагутоў, бунтаром Корчакам, таленавітай актрысай прыгоннага тэатра Геленай Карыцкай, добрым і спагадлівым Халімонам Кірдуном, слугой Алеся. Ім уласцівы жыццёвая трываласць і народная мудрасць, маральная і душэўная чысціня. Аднак пісьменнік паказаў таксама складанасць і супярэчлівасць адносін сялян да будучага паўстання. Алесь, не прымаючы патрыярхальнасць мужыкоў, дакарае іх за тое, што пасля бунту ў Півошчах яны ўсю віну звалілі на Корчака. Не дапамаглі яго жонцы, а замест таго на палову абрэзалі яе зямельны загон.
У рамане дасканала ўзноўлены дух мінулай эпохі. Ул. Караткевічу ўласціва пачуццё моцнай знітаванасці з лёсам народа, гонару за яго гісторыю. Для галоўных герояў кнігі Алеся і Кастуся дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і іншых вядомых кіраўнікоў паўстанняў на Беларусі ў мінулыя стагоддзі. Пісьменнік прыводзіць і той факт, што продкі Дастаеўскага родам з Беларусі. Ён успамінае “Шляхціца Завальню" Яна Баршчэўскага, вядомыя словы М. Дабралюбава пра беларускі народ.
У рамане “Каласы пад сярпом тваім” пісьменнік раскрыўся як эпік і лірык, рэаліст і рамантык, філосаф і публіцыст. Аб тым, што твор вытрыманы пераважна ў высокім, рамантычным стылі, сведчаць шматлікія лірычныя і пейзажныя адступленні.
У адным з інтэрв'ю пісьменнік сказаў, што пачынаўся раман “з прыдняпроўскіх легенд і паданняў, з паэтычнай і вельмі прыгожай прыроды -- ад Рагачова да Оршы” [23, с. 420]. Удалым запевам да твора стала апісанне грушы, якая апошні год цвіла на дняпроўскай строме. У фінале кнігі апавядаецца пра тое, што Алесь убачыў пад стромай “мёртвы ствол занесенай пяском грушы” [15, с. 413]. Груша сімвалізуе народ, шляхту, яе лепшых прадстаўнікоў, якім было наканавана расцвісці на строме гісторыі і самаахвярна загінуць у віры паўстання.
Пейзажы Ул. Караткевіча паэтычныя і маляўнічыя, яны арганічна ўплятаюцца ў мастацкую тканіну твора, падсвечваюць душэўны стан герояў і далейшае дзеянне. Ул. Караткевіч выступае ў рамане як чалавек, улюбёны ў роднае Прыдняпроўе. Ён стварае чароўную песню пра сваю зямлю: “На Дняпры стаяла магутная палавень. Вышэй Сухадола вялікая рака разлілася на дванаццаць вёрст. Сонца гуляла ў ёй, і побач з гэтым магутным ззяннем мізэрнымі здаваліся бліскаўкі манастырскіх купалоў на тым беразе” [15, с. 77]. Як у рамане “Каласы пад сярпом тваім”, так і ў іншых творах пісьменнік называв Дняпро вялікай ракой. Яна з'яўляецца для мастака крыніцай натхнення, выступае сімвалам роднага краю, той артэрыяй, што жывіць родную зямлю.
Першую кнігу рамана Ул. Караткевіч назваў “Выйсце крыніц”. Родная зямля давала яму, як антычнаму Антэю, фізічныя і духоўныя сілы. Мастак апаэтызаваў, узвялічыў свой край і яго людзей, стаў натхнёным песняром беларускага Прыдняпроўя. Праз Прыдняпроўе ён паказаў Беларусь, яе гераічную і трагічную мінуўшчыну, яе мужных, таленавітых і працавітых людзей, выявіў веліч і духоўную моц свайго народа.
Звяртаючыся да легендаў і паданняў, Ул. Караткевіч хацеў узняць глыбінныя пласты народнага жыцця, зразумець таямніцу народнай душы, адкрыць чароўны свет мінуўшчыны. Гэты свет паўстае, калі апавядаецца пра забойства Маркам Кагутом свайго бацькі Рамана, які лічыўся ведзьмаком, калі згадваецца звычай дзядзькавання, што некалі быў на Беларусі, калі падаецца размова дзяцей на начлезе пра розныя страхоцці, чары і дзівосы, калі ствараюцца малюнкі Сёмухі і Русальнага тыдня, калі перадаюцца калядныя і велікодныя абрады. I ва ўсім гэтым адчуваецца сапраўды народны, беларускі дух. У хвіліны ўзрушэння аўтар прамаўляе ўзнёслыя і хвалюючыя словы пра родную зямлю.
Праз легенды, паданні і гісторыю Алесь і яго сябры па Віленскай гімназіі адкрывалі для сябе родны край. I поўніліся душы падлеткаў крыўдай за яго нешчаслівы лёс. Гэтае пачуццё падштурхнула Алеся Загорскага да напісання дысертацый пра сялянскую вайну XVII ст. на тэрыторыі беларускага Прыдняпроўя, а таксама пра прыдняпроўскія песні, паданні і легенды аб вайне, мяцяжы, рэлігійнай і грамадскай справядлівасці. Яны выклікалі захапленне ў вядомага лінгвіста І. Сразнеўскага: “Але вы зрабілі незвычайнае. Вы адкрылі “вялікае Чыпанга”, як Марка Пола. Адкрылі новы, нязнаны свет. Адкрылі, магчыма, цэлы народ” [15, с. 147]. Алесь адкрыў тое, што было і ёсць. Ён забіў у звон, заклікаючы іншых звярнуць увагу на яго народ. Алесь кажа І. Сразнеўскаму: “Не, народ не забілі. Ён жыве і чакае шчасця. I будзе жыць, як бы цяжка яму ні было” [15, с. 147].
У сваіх навуковых даследаваннях Алесь насуперак рэакцыйным вучоным тыпу заядлага славянафіла, прафесара Руніна, якія бачылі ў беларусах “самы баганосны і рахманы са славянскіх народаў” [15, с. 163], паказаў бунтарны, вольналюбівы і жыццелюбівы дух беларусаў. Тым самым пісьменнік не толькі ўзвялічваў свой народ, але і разбураў асімілятарскія міфы, створаныя пра яго. Вуснамі галоўнага героя ён расказаў гісторыю-прытчу пра таленавіты, прыгожы і працавіты беларускі народ, пра яго зямлю, якая з'яўляецца сапраўдным раем, і пра “найгоршае ўва ўсім свеце начальства” [15, с. 312], якое даў яму Бог.
Стыль рамана вызначаюць шматлікія песні і вершы. Яны напаўняюць твор лірызмам, раскрываюць глыбіню і шматграннасць чалавечай душы.
Панарамнасць і маштабнасць у абмалёўцы грамадства, дакладнасць у раскрыцці характараў і адносін паміж людзьмі, зварот мастака да значных падзей народнага жыцця дазваляюць казаць пра эпічнасць твора, нават пра яго набліжанасць да эпапеі.
Раман вызначаецца філасафічнасцю. У ім ставяцца такія пытанні, як прызначэнне чалавека ў жыцці, роля асобы ў грамадстве, сцвярджаецца думка пра цесную сувязь часоў і людзей, пра пераемнасць пакаленняў, пра пошукі радзімы. Аб філасафічнасці рамана сведчаць і вобразы-сімвалы каласоў і сярпа, жарабяткі святога Міколы і белых коней, грушы і сосен на строме Дняпра, шыпшыны, мора. Чалавек, сцвярджае пісьменнік, жыве, а не існуе да таго часу, пакуль мысліць, любіць, пакутуе, пакуль захапляецца жыццём, ідзе наперад і абнаўляецца. Стары Вежа кажа Алесю: “Жыццё -- даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль... А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой... За гэта з цябе -- усе грахі ды на святасць вялікую” [15, с. 241-242].
Раману ўласціва і публіцыстычнасць, якая можа быць то лірычна-экспрэсіўнай і пафаснай, то сатырычна-іранічнай і саркастычна-здзеклівай. Стары Вежа, які адмовіўся прыехаць на пострыг Алеся, прамовіў: “Халуі ўсе” [15, с. 98]. Гэтыя словы кінуты ў адрас не толькі тагачаснага грамадства. Іх можна аднесці ўвогуле да таго грамадства, дзе чыніцца гвалт і здзек з чалавека і дзе гэты чалавек, прызвычаіўшыся да рабскіх абставін, не хоча і не можа нічога змяніць у лепшы бок. 3 публіцыстычнай страснасцю і сатырычнай завостранасцю аўтар асуджае дзяржаву, варожую чалавеку. Артадаксальнымі стаўпамі самадзяржаўя, хітрымі і крывадушнымі кар'ерыстамі паказвае царскіх саноўнікаў Валуева і Мураўёва.
Ул. Караткевіч раскрыўся ў рамане як майстар стройнага сюжэта, як цікавы апавядальнік. Вельмі разнастайная мастацкая палітра пісьменніка. Яго мова простая, дакладная, выразная, вобразная, крыху архаізаваная. Лексіка яго герояў надзвычай маляўнічая, жывая і натуральная, часта аздобленая народным гумарам, дасціпнай ці лагоднай іроніяй. Голас пісьменніка гучыць то на ўзвышана-рамантычных нотах, то набывае іранічна-гумарыстычнае адценне. У рамане арганічна спалучаюцца высокая кніжная і гутарковая стылёвыя плыні.
Раман “Каласы пад сярпом тваім” з'яўляецца дасканалым і па шырыні паказу грамадства, і па майстэрстве кампазіцыі. У ім аўтар здолеў звязаць асабістае жыццё герояў з гістарычнымі падзеямі. Рамантычная ідэалізацыя ў абмалёўцы персанажаў і рэчаіснасці, выкарыстанне кніжных і фальклорных традыцый, думаецца, абумоўлена жаданнем аўтара абудзіць у чытачоў патрыятычныя пачуцці, выклікаць цікавасць да гісторыі, паказаць ідэальнае і прыгожае ў жыцці.
Ул. Караткевіч марыў закончыць раман. Заўважым, што 1 лютага 1963 года ў “Літаратуры і мастацтве” з'я-віўся раздзел з рамана “Студзеньскім цёмным світаннем”, дзеянне якога адбываецца 27 лютага 1864 г. у Вільні напярэдадні таго дня, калі туды прыбыла шыфравальная тэлеграма ад жандарскага палкоўніка Лосева аб месцазнаходжанні Кастуся Каліноўскага. Там апісваецца страта Франса Раўбіча. На гэтым пакаранні прысутнічае Кастусь.
Не працягам рамана, а яго адгалінаваннем лічыў пісьменнік аповесць “Зброя”, якая, хутчэй за ўсё, была напісана ў маі -- верасні 1964 года. Дзеянне твора адбываецца зімой і вясной 1862 года ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае, каб здабыць зброю для будучага паўстання і каб вызваліць з няволі Андрэя Кагута.
Думаецца, што на завяршэнне трылогіі пэўным чынам паўплывалі цяжкасці з выданнем кнігі. Яны перапынілі, збілі творчы імпэт мастака. Іншыя творы таксама адцягнулі ўвагу ад “Каласоў...” Істотнымі былі таксама і прычыны асабістага, творчага плана, калі трэба было знайсці новыя выяўленчыя сродкі для раскрыцця далейшых падзей. Аднак і ў тым выглядзе, у якім ёсць, раман “Каласы пад сярпом тваім” успрымаецца як цэласны твор пра жыццё мінулай эпохі, як выдатная з'ява беларускага прыгожага пісьменства.
2.2 Сістэма ўрокаў па вывучэнні рамана
Яшчэ Шэкспір заўважыў, што мэта мастацтва “трымаць як бы люстэрка перад прыродай”. Аднак калі у гэтым люстры чытач убачыць толькі аўтара i не заўважыць уласнага твару, ён не будзе ўсхваляваны, згаснуць яго пачуцці, не падтрыманыя асабістай зацікаўленасцю. Калі ж у люстэрку мастацтва чытач знойдзе толькі свае асабістае адлюстраванне, ён будзе расчараваны не менш. Твор не узбагаціць яго, не абудзіць новых думак, не перадасць жыццёвага вопыту.
У першым раздзеле працы мы займаліся пошукамі аб'ектыўнага сэнсу рамана У. Караткевча “Каласы пад сярпом тваім”, што уваходзіць у задачу літаратуразнаўцы. Задача метадыста, настаўніка намнога цяжэйшая, бо з выявленнем аб'ектыўнага зместу твора ў школьным аналізе павінен быць адкрыты прастор для чытацкай сатворчасцй Школьны аналіз будуецца на узаема-дзеянні суб'ектыўнага вопыту вучня i аб'ектыўнай логіцы мастацкай структуры твора. Недаацэнка кожнага з гэтых элементаў вядзе да непаўнавартаснага эстэтычнага развіцця вучняў.
Сучасная методыка вылучае два шляхі вывучэння манаграфічнай тэмы. Нам здаецца, што у канкрэтным выпадку варта выкарыстаць паэтапнае знаёмства з жыццём i творчасцю пісьменніка, калі на асобным уроку разглядаецца адзін з перыядаў біяграфіі мастака слова, а таксама творы, напісаныя у гэты час. Пры такім вывучэнні манаграфічнай тэмы можна дасягнуць цэласнасці успрымання вучнямі жыццёвага i творчага шляху У. Караткевіча, сэканоміцца час, бо адпадзе неабходнасць уступных заняткаў пры вывучэнні лірыкі, а раман “Каласы пад сярпом тваім” будзе разглядацца у шэрагу іншых твораў. Азнаямленне з пэўным перыядам жыцця i творчасці пісьменніка вымушае настаўніка далучаць вучняў не толькі да тых твораў, якія рэкамендуюцца праграмамі, але i да іншых.
Падыходзячы да вывучэння манаграфічнай тэмы, настаўнік павінен спланаваць сваю працу так, каб ва успрыманні адзінаццацікласнікаў пісьменнік застаўся жывым чалавекам, які. выказвае сутнасць сваей anoxi адначасна словам i лесам.
Безумоўна, што, выкарыстоўваючы пры падрыхтоўцы урока артыкул, змешчаны у падручніку, настаўнік не можа абмежавацца толькі iм. Аднак, каб пошукі дадатковага матэрыялу былі пленнымі, школьны славеснік павінен выразна ўсведамляць той цэнтр, вакол якога будзе сканцэнтравана уся інфармацыя пра пісьменніка і яго творчасць. Настаўніку неабходна памятаць, што ў маральным вобліку пісьменніка (як i любога іншага чалавека) заўсёды ёсць нейкая асаблівая рыса, якая больш за усё уплывае на яго жыццёвую пазіцыю. Убачыць яе, прасачыць, як яна увасабляецца у творчасці, -- адна з асноўных задач, што стаяць перад настаўнікам літаратуры. Пафас, які, на думку Бялінскага, выяўляе усю паўнату i цэласнасць маральнага быцця пісьменніка, непазбежна вызначаецца менавіта гэтай асноўнай адметнасцю характару.
Стрыжнявой рысай светапогляду пісьменніка, якая адбілася на ўсёй творчасці, у тым ліку i на рамане “Каласы над сярпом тваім”, было ўсведамленне У. Караткевічам сваей выратавальнай мicii. Аб гэтым сведчыць i аўтарскае прызнанне у дзённіку: “Я стану ратаваць... I хаця на таўшчыню воласа, наколькі хопіць маёй сіл, я прыбліжу да ix паратунак. У ратую ix”. Аб гэтым сведчаць i гэта прызнаюць сучаснікі пісьменніка. На думку А. Мальдзіса: “Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу “заступніца” беларускай гісторыі i беларускай культуры. Быў прапаведнікам i прарокам. Нехта ж мусіў ім быць, а выбар паў на яго. Усведамляў ён гэта. Безумоўна”. Меснае бачанне прарокаў заключаецца у тым, што яны не прадказваюць будучыню, яны глядзяць на рэчаіснасць без шор на вачах, iгнаруючы меркаванні ўладароў i ix асяроддзя. Яны не рвуцца быць прарокамі, аднак адчуваюць неадольную патрэбу у выяўленні голасу уласнага сумлення, сваей свядомасці для таго, каб паказаць людзям альтэрна-тыўныя шляхі развіцця чалавецтва. А ужо самім людзям вырашаць -- прыняць гэтую перасцярогу ўсур'ёз ці заставацца сляпымі i глухімi.
У лісце да латышскіх сяброў У. Караткевіч прызнаецца: “Ну вот, скоро мне 33 года. Христос в таком возрасте помер, оставив учение... А тут ни черта нет. Ничего не сделал, а что мог сделать -- не дали, не дают и не дадут никогда. Кому причинил добро, книгами или просто так?”.
Падыходзячы да распрацоўкі сістэмы ўрокаў, выбіраючы шлях аналізу мастацкіх твораў, настаўнік не можа, на наш погляд, спыніцца толькі на ўсведамленні светапогляду пісьменніка. Славеснік з'яўляецца непасрэднікам паміж творчымі вучнямі, таму яму нельга не улічваць жыццёвых арыентацый многix.
Як нi шкада, але прыходзіцца згадзіцца з П. Панчанкам: “Дзеці мала падобны на нас, ix не мы нараджаем, а час”. Ва успрыманні творчасці У. Караткевіча юнакамі 60-70-х гадоў i сённяшняй моладдзю ёсць адрозненні. У. Калесніка у адным са сваіх артыкулаў прыгадвае, як студэнты Брэсцкага педінстытута зачытваліся творамі У. Караткевіча, а адна з выхаванак дакладна акрэсліла месца пісьменніка ў духоўным свеце моладзі той пары: “Дагэтуль я думала, што у нас няма такой гісторыi, як у іншых народаў. А прачытала “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, дык пераканалася, што ёсць”. На пытанне А. Мальдзіса, зададзенае студэнтам БДУ у 1980 годзе, хто з герояў беларускай літаратуры найбольш падабаецца, большасць назвала Алеся Загорскага.
На жаль, анкетаванне, праведзенае намі у 1998 годзе сярод першакурсншаў Брэсцкага дзяржаўнага утверсітэта імя А. С. Пушкіна, паказала, што сярод 200 студэнтаў, якія вывучалі раман “Каласы пад сярпом тваім” у школе, здалі уступны экзамен па беларускай літаратуры, вытрымалі конкурс, толью 18 % чыталі твор цалкам [7, с. 203]. У большасці рэспандэнтаў уяўленне пра раман сфарміравалася на аснове паведамленняў, рэфератаў дзесяцікласнікаў, каментарыяў настаўніка, дапаможніка па літаратуры для паступаючых у ВНУ. У выніку у памяці студэнтаў засталося, што “раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім” пра падрыхтоўку паўстання 1863 года, пра Кастуся Каліноўскага i яго сябра, багатага хлопчыка, якога аддалі на выхаванне у бедную сям'ю”. Даводзіцца канстатаваць той факт, што надзея У. Караткевіча на тое, што кожны яго гістарычны сюжэт -- гэта “адкрытая i шчырая размова з сучаснікам, які стаіць перед выбарам, кім яму быць”, не спраўджваецца. Прычына таго, што твор не аказвае пажаданага аўтарам выхавальнага уздзеяння на чытача, бачыцца у тым, што вывучэнне ў школе рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” для большасці рэспандэнтаў насіла фармальны характар i не выклікала глыбокіх душэўных перажыванняў. На нашу думку, змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі i маралі патрабуюць такой літаратуразнаўчай i метадычнай інтэрпрэтацыі рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваам”, якая была б зарыентавана на вучняў пачатку 21 стагоддзя, уключала б ix у арбіту пісьменніцкага клопату пра моладзь, далучала б да аўтарскага ідэалу чалавека. Менавіта на такі аспект аналізу гicтaрычных твораў скіроўваюць увагу настаўнша метадыс-ты, якія займалкя распрацоўкай тэарэтычных падыходаў да акрэсленай праблемы.
У сувязі з гэтым асаблівую актуальнасць набывае выказванне М. А. Рыбнікавай пра тое, што літаратура -- не дапаможнік для гутарак па гісторыi i грамадазнаўстве, а мастацтва, i патрэбна вучыць мове мастацкай літаратуры, як вучаць слухаць музыку i бачыць палотны мастака. Успрыманне вучнем-чытачом літаратурнага твора -- гэта складаны творчы працэс, апасродкаваны жыццёвым, эстэтычным, чытацкім i эмацыянальным вопытам вучня. Разважаючы пра успрыманне мастацклх твораў, мы маем на увазе не успрыманне у гнасеалагічным сэнсе, а па сваей сутнасці спасціжэнне твора. Адрозніваюць першаснае i другаснае успрыманне. Апошняе з'яўляецца вынікам аналізу мастацкага твора ці яго асэнсаванага перачытвання. Менавіта гэтак тлумачыцца тэрмін “успрыманне мастацтва” у большасці даследаванняў метадыстаў i псіхолагаў. Праблема ўспрымання не можа вырашацца ізалявана ад агульных задач выхавання чытача i яго адносін да рэчаіснасці i мастацтва, фарміравання яго асобы, светаўспрымання, духоўнага свету.
Прычынай таго, чаму сённяшняя моладзь, знаёмячыся з лепшымі узорамі айчыннай i замежнай літаратуры, пры чытанні “для сябе” выбірае літаратуру невысокага мастацкага ўзроўню, з'яўляецца тое, што асноўныя асаблівасці юнацкага чытання вызначаюцца не школай, а узроставай спецыфікай духоўнага развіцця, перш за усё патрэбай у актыўным засваенні шырокага i сістэматызаванага жыццёвага вопыту. На думку I. Кона, у працэсе чытання мастацкіх твораў юнакі i дзяўчаты ствараюць разнастайныя пражэктыўныя сітуацыі, у якіх чалавек выпрацоўвае свае адносіны да самых разнастайных жыццёвых фактаў i з'яў... На гэтай аснове адбываецца дыферэнцыяцыя знешніх аб'ектаў, складваецца пэўны стыль жыцця i паводзін.
Настаўнік літаратуры не можа i не павінен стаяць у баку ад утварэння жыццёвых ідэалаў юнацтва. Думаецца, i у сённяшніх умовах спрацоўвае выснова I. Кона аб тым, што хоць старшакласткл рэзка адмаўляюць мен-тарскі тон, яны заўсёды, нават неўсвядомлена чакаюць ад старэйшых, у тым лшу i пісьменнікаў, пэўных маральных урокаў. Таму, улічваючы чытацкія зацікаўленні свaix выхаванцаў, славесніку неабходна ведаць, што адна ці некалькі узаемазвязаных патрэб выступаюць у якасці дамінанты, якая вызначае успрыманне мастацкага твора. Пры гэтым усе астатнія духоўныя патрэбы індывіда забяспечваюць багацце успрымання, перабудову матываў у працэсе чытання. Змена дамінанты цягне за сабой i змену характарыстык успрымання. Адзіны спосаб выклікаць глыбокі эмацыянальны i маральны водгук у юнака -- паставіць яго перад блізкай яму прабле-май, прымусіць яго самастойна разважаць i фармуляваць высновы.
Той жа прынцып арыентацыі на развіццё творчых сіл вучняў павінен ляжаць i у аснове выкладання літаратуры. Урок літаратуры толькі тады выхоўвае i выклікае цікавасць, калі ён адзе не ад прывычных штампаў i фармальных вучэбных пытанняў, а ад маральных праблем, яюя не маюць адказу i абмеркаванне яюх ставіць старшакласнша у актыўныя асобасныя адносіны з пісьменнікам i яго героямі, калі такога перажывання, прымання ролі iншara i маральнай спрэчкі з iм (i з сабой) няма, то i няма эстэтычнага успрымання, а ёсць толью фармальнае засваенне некаторай сумы ведаў.
Зыходзячы з вышэйсказанага, мы прапануем наступную сістэму урокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы “Уладзімір Караткевіч”.
Урок 1. Гістарычная аснова рамана “Каласы пад сярпом тваім”.
Ї пазнаёміць з гісторыяй напісання твора,аднавіць падзеі , якія знайшлі мастацкае ўвасабленне ў рамане, даць паняцце гістарычны раман, патлумачыць абумоўленасць тэмы твора , акрэсліць праблематыку, увесці вучняў у свет герояў У.Караткевіча;
Ї развіваць і ўдасканальваць навыкі
Ї стварыць умовы для выхавання цікавасці да гісторыі Беларусі і яе яркіх прадстаўнікоў.
Урок 2. Жанрчыя влбразы ў рамане. Праўдзівасць адлюстравання чалавечых характараў.
Ї прааналізаваць жаночыя вобразы, дапамагчы вучням спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў дачыненні да праблемы сэнсу жыцця,
Ї удасканальваць навыкі пераказу мастацкага тэксту, уменне даваць абгрунтаваны адказ;
Ї аказваць уплыў на выхаванне ўласнага духоўнага вопыту вучняў.
Урок 3. Духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага.
Ї разгледзець вобраз Алеся Загорскага - галоўнага героя рамана, дапамагчы вучням спасцігнуць яго духоўны воблік, паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця;
Ї развіваць навыкі складання плана характарыстыкі літаратурнага героя, аналізу прыёмаў стварэння вобраза;
Ї садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў, грамадзянскіх пачуццяў вучняў.
Урок 4. Роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Вобразная сімволіка. Сувязь рамана “Каласы пад сярпом тваім” з паэтыкай народных балад і легенд.
Ї прааналізаваць вобразную сімволіку рамана, месца і ролю лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў , дапамагчы вучням убачыць сувязь твора з паэтыкай народных балад і легенд, падвесці вынік працы над раманам “Каласы пад сярпом тваім”;
Ї спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыю лірычных адступленняў і пейзажных замалёвак;
Ї уплываць на выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў.
Урок 5. Пісьмовы пераказ урыўка з элементамі аналізу .
- развіваць аналітычныя навыкі, пісьмовую мову, лагічнае мысленне;
- садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна-лінгвістычнай кампетэнцыі асобы.
2.3 Канспект ўрока па вывучэнні рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
Тэма: Жаночыя вобразы ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Мэта:
Ї раскрыць непаўторную сувязь паміж мінулым, сучасным і будучым, карыстаючыся такім паняццем, як жаноцкасць; правесці сувязь з рэлігійным поглядам на дадзеную з'яву;
Ї дапамагчы вучням прыйсці да вываду, чым з'яўляецца каханне на думку аўтара рамана; паказаць, што прызначэнне жанчыны -- спыніць усякую нянавісць на зямлі і перашкодзіць ёй абразіць самае прыгожае; выхоўваць павагу да пачуццяў жанчыны -- каханай, маці, карыстаючыся ідэаламі пісьменніка;
Ї дапамагчы зразумець розніцу і агульнае ў светапоглядзе жанчыны і мужчыны.
Падрыхтоўчае задание:
1. Успомніце жаночыя вобразы рамана, асаблівую ўвагу звярніце на Гелену, Міхаліну, Антаніду, Ксенію, падрыхтуйце цытаты: партрэты, дыялогі, апісанні, учынкі.
Прачытайце наступныя раздзелы, выбраўшы цытаты пра жанчын:
I кніга “Выйсце крыніц”. Р. XIV -- вобраз Ксеніі -- жонкі Данілы Вежы, р. XXXI -- наканаванне Майкі.
II кніга “Сякера пры дрэве”.
Р. V (наканаванне, цнатлівасць) -- Гелена пазбаўляе Алеся нянавісці, іх ноч ля ракі.
Р. VI (у канцы раздзела прапанова прыкрыць яе грэх).
Р. XII -- гімн каханню (с. 339).
Р. IX -- смерць маці Алеся.
Р. X (другая палова) -- хвароба Алеся, Майка і яе бацькі.
2. Індывідуальнае заданне. Вершы Ул. С. Караткевіча (пра жанчын).
3. Пытанні:
1) Што можаце сказаць пра рэлігійны ўплыў? Якую ролю надае яму аўтар? Свята Благавешчання -- чаму такая назва?
2) Каму прысвечаны раман “Каласы пад сярпом тваім”?
3) Што думаеце аб ролі жаночых вобразаў у рамане?
4) Ці прысутнічае дух рыцарства ў творы?
Ход урока
Эпіграфы:
“Яны не ведалі яго таямніцы, якая давала змогу яму, Алесю, любіць усіх людзей, як самога сябе, бо ўсе былі адно, а над гэтым адным не было ўлады часу” (I кн., с. 213). “Я не магу, каб ты забіў, і не магу, каб цябе забілі...” (Міхаліна, с. 339). “Дзяржавы праходзяць, і царствы праходзяць, вечнае толькі каханне, і чалавек не можа памерці, не пакінуўшы следу на твары зямным” (Акім Загорскі, с. 161).
Слоўнік:
Благі: рус. благой -- 1) хороший, добрый;
2) дурной, сумасбродный, безрассудный.
бел. благі -- дрэнны, неразумны, нездаровы, хваравіты.
Канун -- 1) предпраздничный день;
2) время, предшествующее какому-либо событию (адсюль -- наканаванне).
Цнатлівая -- нявінная, строгая ў маральных адносінах.
Уступнае слова
Тэма ўрока ўзнікла адпаведна даце: 7 красавіка -- Благавешчанне. У гэты дзень дзева Марыя ўбачыла анёла, які сказаў, што ёй суджана нарадзіць дзіця -- сына Божага. Свята звычайна суправаджаецца выслоўем “Птушка гнязда не ў'е, дзеўка касу не пляце”.
Чаму нельга нічога рабіць? Чым жа займацца? (Любімай справай? А можа, любіць?)
Слоўнікі рускай і беларускай моў па-рознаму тлумачаць лексему “благі” (зачытаць з дошкі). А ўтвораныя ад яго словы нашай мовы -- блажыць, блазан, блазнота, блазнюк, блюзнерства -- такія адценні нясуць, што не пазайздросціш: свавольнае, безразважнае, пагардлівае, пра нясталага і несур'ёзнага чалавека. I толькі ў рамане Ул. С. Караткевіча сустракаецца адзін выраз са станоўчым значэннем: выказванне старога Вежы-Загорскага “Ніколі не бяры славы і ўлады -- хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не ідзі на раду нечасцівых, блажэн муж” (Алесю) (I кн., XVII р., с. 203-204).
Увесь час задаю сабе пытанне: чаго больш у слове благі? Добрага ці дрэннага? Магчыма, сёння ўсе разам зможам адказаць на гэта пытанне. Думаю, гэта цікава. Давайце паспрабуем пашукаць адказ праз вобразы жанчын у рамане “Каласы пад сярпом тваім”.
Успомнім дамашняе заданне.
1. Выказванні вучняў па вобразах рамана (даецца права выбару любога вобраза).
Настаўнік. Паспрабуем звузіць кола. Паглядзім на каханых жанчын. Якія яны?
Чым адрозніваецца каханне Майкі і Гелены? Каторай мы больш захапляемся? Што здзіўляе? Майка доўгі час нешта патрабуе, ёй многае не падабаецца, выкарыстоўвае здзек: то мужыцкая мова, то медальён незнаёмы на шыі Алеся; рэўнасць да Янечкі, плёткі, якім верыць; самабічаванне, калі згодна аддаць сябе ў жонкі Іллю Хаданскаму, свята Вялікадня і г.д. Гелена толькі аддае сябе ў каханні, нічога не патрабуючы ўзамен. Цнатлівая пры гэтым. Адплата за ўдзячнасць -- першы крок у каханні. Наканаванне!
“Табе былі патрэбны вера і сіла”, -- скажа яна Алесю (с. 76). Вывад: Гелена -- узор жаноцкасці, яна больш сталая, чым Майка, старэй за Алеся на 7 гадоў, а ў такое каханне паверыць няпроста, ды, на шчасце, яно існуе, як паказвае вобраз Гелены Карыцкай.
2. Музыка на ўроку. Песня “Ты на свете есть” (словы Л. Дзербянёва, музыка М. Мінькова).
Ты, теперь я знаю, ты на свете есть,
И каждую минуту
Я тобой дышу, тобой живу
И во сне, и наяву.
Нет, мне ничего не надо от тебя.
Нет, все, чего хочу я --
Тенью на твоем мелькнуть пути --
Несколько шагов пройти.
Пройти, не поднимая глаз,
Пройти, оставив легкие следы,
Пройти хотя бы раз
По краешку твоей судьбы.
Пусть любовь совсем короткой будет, пусть...
И горькою разлука.
Близко от тебя пройти позволь
И запомнить голос твой.
Ты, теперь я знаю, ты на свете есть,
И все, о чем прошу я --
Солнечным лучом мелькни в окне,
Вот и все, что нужно мне.
Музыка і словы дапамаглі зразумець усю глыбіню пачуцця закаханых.
-- Што важней за ўсё ў каханні?
У каханні, сцвярджае пісьменнік Ул. Караткевіч, можна толькі аддаваць, нічога не патрабуючы ўзамен, суцяшаць, супакойваць.
-- Калі зразумеюць гэта юныя героі твора? ці адразу?
-- Пісьменнік даволі часта ўжывае слова наканаванне. Што бачыць ён за ім? (Інтуіцыю, лёс, прыродны інстынкт.)
-- Як аўтар паказвае выйсце з гэтай сітуацыі?
-- Ці можна было пазбегнуць трохкутніка? (Давер Майкі і Алеся, Гелены і Алеся.)
3. Праблема жаноцкасці -- адна з цэнтральных у творы. Як вырашае яе пісьменнік? Якую ролю адводзіць сваім жанчынам?
Магчыма, прапанаваныя эпіграфы дапамогуць вам даць адказ (зачытваюцца эпіграфы, успамінаюцца сітуацыі, эпізоды, дзе прагучалі дадзеныя словы).
Вывад: “Я не магу, каб ты забіў, і не магу, каб цябе забілі”, -- скажа Майка, зразумеўшы, што нянавісць трэба спыніць. А зрабіць гэта можна толькі цаной кахання. Быццам яна пачула аднойчы сказаныя словы-прызнанне Алеся: “Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага... Я сёння забіў двух чалавек...” (У думках -- дуэль з Ярашам і Францам Раўбічамі, с. 69). Гэтыя словы вызначылі ў свой час паводзіны Гелены.
Дома вы разважалі над пытаннем, ці прысутнічае дух рыцарства ў творы (будуюцца замкі, даруюцца землі, пішуцца вершы; Алесь -- бедны рыцар, скажа стары Вежа).
Навошта гэта Ул. С. Караткевічу, нашаму сучасніку? (Паказаць прыгажосць стаўлення да жанчыны, адказнасць за яе і перад ёй, нават ахвяраванне, чаго не хапае сучасніку. Гэта -- як напамін?) Вывад: Толькі сапраўдная жанчына здольная адрозніць рыцарства ад глыбокага пачуцця.
“А прапанаваў ён мне ні больш, ні менш як прыкрыць мой “грэх”... Сёння ён зробіць гэта. Заўтра падставіць галаву пад кулю,” -- скажа Гелена (с. 106). Значыць, проста рыцарства, без кахання можа быць нават небяспечным. Ды і не кожная жанчына валодае жаноцкасцю. (Можна прадэманстраваць жарты Вежы, звернутыя да “беднага рыцара” Алеся.)
“Любяць займацца мастацтвам... таму што пякуча адчуваюць сваю абдзеленасць у гэтым сэнсе.”
“У жыцці ёй станоўчая мараль чужая. Ведае яна толькі адмоўную -- сорам.”
“Неэтычны пол... Грэкі былі не самыя вялікія дурні, калі не пускалі іх у тэатр. Прынамсі, можна было хаця нешта чуць.”
Алесь: “Уся паэзія ад кахання”.
Вежа: “Скажы: уся пагібель паэзіі ад кахання”.
5) Паэтэса Сафо... Ёй усё жыццё была ў цяжар яе жаноцкасць.
А можа, Фет у перакладах зрабіў яе такой...
Нават Майка не адразу знойдзе сілы, каб сказаць: “Я кахаю Загорскага... Даю слова, ніколі не буду нічыёй жонкай, акрамя яго. Усё аддам за яго. Ніколі не буду з ім жорсткай. Хай пакора, хай нават рабства, абы пакарацца яму. I усё. I на гэтым мае апошняе слова” (с. 280).
Пісьменнік паказаў нараджэнне жаноцкасці ў гэтым вобразе праз дзве кнігі.
4. Рэлігійны ўплыў. Што можаце сказаць аб ім? Якую ролю надае яму аўтар? Правядзіце сувязь са святам Благавешчання.
Чаму такія трагічныя лёсы Ксеніі (жонкі Данілы) і маці Антаніды ў рамане?
Чаму аўтар вуснамі Вежы скажа пра Антаніду “параненае сумленне”, а ў Ксеніі “хворае сумленне”? Раздвоенасць, царква называе блізкасць мужчыны і жанчыны грэхападзеннем.
Супрацьстаянне:
1) з аднаго боку -- грэх,
2) з другога -- моц пачуцця, сіла кахання.
Гэтыя жанчыны не здолелі асіліць сваю раздвоенасць. Хочацца пакланіцца Ксеніі за малітву на каленях перад іконай Спаса: “Маці Божая, Ісусе найсалодшы! За што я дзеля вас яго забыла? Дайце магчымасць акупіць грэх грахом перад вамі!” (с. 171).
Пісьменнік адзначае, што сама яна напамінае лік іконы Маці Куцеянскай з-пад Оршы.
Пані Антаніда ўвасабляе вобраз мацярынства. Яе вуснамі Ул. С. Караткевіч дае адказ на пытанне:
-- Чаму не спынілі маладых, якія рыхтавалі паўстанне, ні Багдан Война, ні Даніла Вежа, ні Яраш Раўбіч, ні Ісленьеў?
У перадсмяротным слове Антаніда дае наказ сыну. Зачытаем яго: “Нямыя людзі -- істоты... Прыгон. Адмяні яго! Забі яго, бо гэта таксама людаедства. Я ведаю галоўнае. Тое, што чалавек павінен жыць толькі для разняволення людзей... На кроплі маёй крыві Бог даруе ім, бо не ведаюць, што робяць... Мы ад адчаю жывем жыццём другіх... Гэта нам крайняя пакута... Няма выйсця..” (с. 239). (Параненае сумленне, муж, брат.)
-- Каму прысвячаецца раман? (Маці.) Чаму? (Каб людзі не былі нямымі істотамі, рабамі. Дзеля гэтага нараджаюць іх маці.)
Словы эпіграфа, сказаныя Акімам, яшчэ раз даказваюць, што жанчына створана для кахання і мацярынства. Дык “благо” яна? І якое “благо”? (Сувязь з уступным словам.) А свята вяшчае ўсеабдымную любоў, каханне!
5. Любімыя жанчыны Ул. С. Караткевіча -- маці Надзея Васільеўна, жонка Валянціна Браніславаўна.
Што ведаем пра іх? Давайце паставім мэтай даведацца пра іх жыццё (дамашняе заданне).
Паслухаем вершы пра жанчын, напісаныя ў іх гонар паэтам Караткевічам, бо творы любога аўтара -- гэта яго лепшая біяграфія, там адказы на ўсе пытанні. (“Без головая венера”, “Дзяўчына пад дажджом”, “Нявесце Каліноўскага”.)
-- Ці пашанцавала паэту з жанчынамі?
-- Што значыць для самога Ул. С. Караткевіча каханне?
Подобные документы
Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.
лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).
курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.
курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.
курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).
дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.
курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010Понятие педагогического мастерства. Личные качества учителя-мастера. Речь педагога и его роль в профессиональной деятельности. Секреты педагогического мастерства. Ориентирование на календарно-тематические и поурочные планы при подготовке к занятиям.
доклад [17,4 K], добавлен 27.08.2011