Методыка вывучэння рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.07.2016
Размер файла 128,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru//

Размещено на http://www.allbest.ru//

УВОДЗІНЫ

На сучасным этапе рэфармавання школы ствараюцца шырокія магчымасці для актуалізацыі ўсяго навучальна-выхаваўчага працэсу. На аснове Канцэпцыі і Стандарта літаратурнай адукацыі ўзбагачаюцца тэарэтыка-метадычныя асновы курса літаратуры, яго змест і структура. Абнаўляюцца праграмы і падручнікі, адбываецца іх дыягностыка і апрабацыя ў эксперыментальных школах краіны. Усё гэта накіравана на вырашэнне галоўнай мэты -- стварэння і канкрэтна-метадычнага забеспячэння курса беларускай літаратуры ў школе. літаратурны ўрок караткевіч

Вывучэнне літаратуры ў школе заснавана на глыбокім веданні прыроды мастацтва, асноў эстэтыкі, тэорыі пазнання. Поспех навучання залежыць ад таго, наколькі грунтоўна яно абапіраецца на трывалую навуковую аснову, наколькі рэалізуюцца ў працэсе выкладання прынцыпы навуковасці, гістарызму, эстэтыкі, гуманізму, народнасці.

Цяжка перабольшыць значэнне гэтых прынцыпаў для творчага навучання, для далейшага ўдасканалення ўсёй сістэмы літаратурнай адукацыі, яе тэорыі і практыкі. “Яны маюць канцэптуальнае значэнне, з'яўляюцца надзейным метадалагічна-метадычным арыенцірам для настаўніка, яго педагагічнай дзейнасці, творчай здольнасці выкладаць літаратуру “па законах прыгожага”, адкрываць вучням яе грамадскія, маральна-этычныя каштоўнасці, актывізаваць іх мастацка-эстэтычнае ўспрыманне”, Ї указвае В. Івашын [1, с. 13]. 3 імі звязаны ўсе асаблівасці навучальна-выхаваўчага працэсу: мэты, заданні, змест, метады, прыёмы, сродкі, формы арганізацыі навучання.

Навучальна-выхаваўчы характер літаратурнай адукацыі забяспечваецца праграмай, школьнымі падручнікамі, метадычнымі дапаможнікамі, але галоўнае ўсё ж -- гэта арганізацыя навучання, у працэсе якога вучні набываюць веды, засвойваюць спосабы іх прымянення, вучацца самастойна пазнаваць ідэйна-мастацкі змест твораў, іх грамадска-эстэтычнае значэнне.

Методыка выкладання літаратуры -- гэта цэласная сістэма метадаў, прыёмаў і формаў навучальна-выхаваўчай дзейнасці, заснаваная на глыбокім веданні шляхоў і падыходаў для вырашэння канкрэтных задач літаратурнай адукацыі на аснове гуманістычнай метадалогіі. Сваімі вызначальнымі асаблівасцямі яна арганічна звязана з літаратуразнаўствам, эстэтыкай, дыдактыкай, педагагічнай псіхалогіяй. Дасягненні гэтых навук прама і ўскосна ўплываюць на тэорыю і практыку навучання, выяўляюцца ў асэнсаванні зместу літаратурнай адукацыі, у метадах і формах навучання.

Выкладанне літаратуры ў школе -- дзейсны творчы працэс, які патрабуе ад настаўніка поўнай аддачы духоўных сіл, энергіі, ведаў. Тут ва ўсёй паўнаце раскрываецца асоба педагога, выяўляюцца яго густы, інтарэсы, склад мыслення і, вядома, лепей за ўсё, яго тэарэтычная і прафесійная падрыхтоўка. Настаўнік -- актыўны арганізатар педагагічнага працэсу. I ад яго метадалагічнай і метадычнай падрыхтаванасці, педагагічнага майстэрства залежыць, у якой меры можа быць творча выкарыстаны для выхавання вучняў багацейшы мастацка-эстэтычкы патэнцыял літаратуры. Перш чым адкрыць мастацкі твор для вучняў, ён павінен адкрыць яго для сябе. Любы метадычны прыём, любы сродак педагагічнага ўздзеяння атрымлівае ў яго працы сваё індывідуальнае творчае выяўленне. У сапраўднага майстра, педагога па прызванні, кожны ўрок мае сваё творчае аблічча, свой выхаваўчы лейтматыў. Гэта заўсёды пошук, падарожжа ў найцікавейшы свет мастацкай творчасці, пазнанне яго каштоўнасцей.

Для рэалізацыі задач выхаваўчага навучання настаўнік выкарыстоўвае розныя метады: творчае чытанне, эўрыстычны, рэпрадуктыўны, праблемны. Яны могуць прымяняцца па-рознаму: кожны паасобку або ў спалучэнні ў залежнасці ад сітуацыі. Выхаваўча-развіццёвая іх эфектыўнасць вымяраецца тым, наколькі паспяхова яны задавальняюць патрэбы літаратурнай адукацыі, дазваляюць больш поўна ўздзейнічаць на пачуцці вучняў, фарміраваць іх духоўны свет, мысленне, культуру маўлення.

3 багатага арсенала метадаў і прыёмаў настаўнік выбірае тыя, якія ў найбольшай меры дапамагаюць развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, уключаюць іх у самастойную творчую дзейнасць, далучаюць да духоўна-эмацыянальнага яднання з мастацтвам.

Праблемнасць у навучанні і вырашэнне пошукавых задач, даследчае пранікненне ў сутнасць і спецыфіку мастацкага твора, аналіз яго ў адзінстве зместу і формы, развіццё маральна-эстэтычнай успрымальнасці вучняў, іх самастойнасці, творчага падыходу да асэнсавання грамадскіх, маральна-эстэтычных праблем -- усё гэта пераўтварае выкладанне літаратуры ў актыўны творчы працэс, які адкрывае шырокія магчымасці для фарміравання асобы вучня, развіцця яго духоўнай культуры.

Гуманістычная метадалогія ўзбагачае настаўніка пазнаннем развіцця літаратуры, дае яму магчымасць на навуковай аснове вызначыць мастацка-эстэтычную каштоўнасць твора, выкарыстаць яго як сродак выхавання. Пры гэтым забяспечваецца спецыфіка школьнага аналізу літаратурнага твора, яго сувязь з літаратуразнаўчым аналізам і яго эмацыянальная, выхаваўчая, псіхолага-педагагічная накіраванасць як важнейшая асаблівасць методыкі выкладання літаратуры.

Для таго каб успрыняць і пазнаць мастацкі твор у цэласнасці яго зместу і формы, неабходна ўмець суаднесці яго з рэчаіснасцю і асобай аўтара, пранікнуць у аўтарскую канцэпцыю жыцця, усвядоміць грамадска-эстэтычны ідэал пісьменніка і аб'ектыўны сэнс створаных ім вобразаў, якія сталі набыткам нацыянальнай культуры.

У цэнтры ўвагі методыкі выкладання літаратуры павінен быць пісьменнік-творца, яго асоба. I задача настаўніка -- расказаць пра біяграфію, пра жыццёвы і літаратурны шлях пісьменніка так, каб вучні маглі зразумець яго індывідуальнасць, каб за жыццёвай і творчай біяграфіяй выразна бачылася аблічча мастака-грамадзяніна, а праз мастака -- эпоха, якая выклікала да жыцця яго творы.

“Ні адзін паэт, -- падкрэсліваў В. Бялінскі, -- не можа быць вялікім ад самога сябе і праз самога сябе, ні праз свае ўласныя пакуты, ні праз сваё ўласнае шчасце: усякі вялікі паэт таму і вялікі, што карэнні яго пакут і шчасця глыбока ўраслі ў глебу грамадскасці і гісторыі, што ён, такім чынам, ёсць орган і прадстаўнік грамадства, часу, чалавецтва” [2, с. 485].

Урокі літаратуры -- гэта не толькі ўрокі выхавання інтэлекту, разумовай культуры, але і культуры духоўнай, эмацыянальнай. “Сапраўдная духоўная культура -- гэта стыхія душы чалавека, яго другая прырода. Яна выяўляецца не толькі ў эрудыцыі, але і ў здольнасці тонка адчуваць разумовыя запатрабаванні свайго часу, жыць інтарэсамі сучаснасці” [3, с. 23]. Развіваць эстэтыку душы, тонкасць і прыгажосць светаадчування, успрымання красы прыроды і чалавечых адносін -- у гэтым высокае прызначэнне літаратуры і методыкі яе выкладання ў школе.

Вялікую выхаваўчую каштоўнасць маюць тыя ўрокі, на якіх аналітычнасць спалучаецца з высокай эмацыянальнасцю, дзе гучыць жывое мастацкае слова, дзе па-сапраўднаму выкарыстоўваецца яго эўрыстычная функцыя. Толькі праз эмацыянальна-эстэтычнае суперажыванне адкрываецца ідэйна-мастацкі змест твора, які ўзбагачае вучня духоўна, прыносіць яму задавальненне, асалоду.

Каб літаратура актыўна ўплывала на ўсе сферы духоўнага свету вучняў, абуджала іх творчыя сілы, трэба развіваць высокую культуру чытання, выхоўваць эмацыянальную чуласць да твораў мастацтва, здольнасць правільна ўспрымаць, разумець і эстэтычна перажываць іх. Толькі тыя ўрокі літаратуры дасягаюць мэты, якія, на думку А. Твардоўскага, становяцца “гадзінамі натхнення, эмацыянальнага ўздыму і... маральнага прасвятлення” [4, с. 301].

Літаратура звернута да чалавека, яго духоўнага свету. Яна ахоплівае цэласна, сінтэтычна яго жыццё, усе сферы яго дзейнасці, адкрывае яму багацейшыя маральна-этычныя і эстэтычныя каштоўнасці, вялікія набыткі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. У гуманізме, гуманізацыі найбольш поўна выяўляецца эстэтычная сутнасць літаратуры як мастацтва, чалавеказнаўства і народазнаўства.

Адкрываючы меру чалавечага праз прызму эстэтычнага, гуманізацыя ўзбагачае тэорыю і практыку навучальнага працэсу, становіцца яго вызначальным прынцыпам. На аснове гуманізацыі засвойваецца гістарычны погляд на літаратуру, забяспечваецца адзінства нацыянальнага і агульначалавечага, першаснае значэнне ў навучанні набывае мова народа, яго нацыянальная культура, этыка і эстэтыка. Толькі праз канкрэтна-гістарычнае. нацыянальнае раскрываюцца гуманістычныя, агульначалавечыя асаблівасці літаратуры і яе сувязь з іншымі літаратурамі свету.

Задача настаўніка -- навучыць вучняў праз канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае бачыць і спасцігаць тыповае, агульначалавечае, тое, што з'яўляецца асновай гістарычнай пераемнасці. Яркім прыкладам у гэтых адносінах можа быць айчынная класіка, перш за ўсё творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, якія вывучаюцца тэкстуальна ў старшых класах. Сваім грамадска-патрыятычным пафасам, прынцыпамі народнасці і гуманізму, ідэямі вернасці Радзіме, свабоды народа, яго чалавечай годнасці, яго права “людзьмі звацца”, увасобіць сваю чалавечую духоўнасць яны выяўляюць характэрнае, тыповае, тое, што вызначае ўзаемасувязь нацыянальнага і агульначалавечага і родніцца з самымі выдатнымі мастацка-эстэтычнымі каштоўнасцямі сусветнай літаратуры.

Гуманістычная метадалогія вызначае шляхі гістарычнага развіцця літаратуры, дае настаўніку магчымасць на літаратурна-гістарычнай аснове адкрыць вучням агульнакультурныя каштоўнасці класічных твораў мінулага, асэнсаваць іх грамадскае, мастацка-эстэтычнае значэнне і выкарыстаць як сродак выхавання. Пры гэтым гісторыка-генетычны падыход да вывучэння класікі павінен спалучацца з гісторыка-функцыянальным, які патрабуе не толькі вытлумачэння значэння мастацкага твора для той эпохі, калі ён быў створаны, але і для сучаснасці, для асэнсавання і актуалізацыі яго мастацка-эстэтычных каштоўнасцей з пазіцый сучаснай культуры і гуманістычна-эстэтычнай накіраванасці працэсу навучання.

Гуманізацыя -- вывераны шлях для інтэграцыі курса літаратуры з прадметамі гуманітарнага цыкла і рознымі відамі мастацтва. Яна дае магчымасць абагульніць і сістэматызаваць веды і ўменні вучняў на агульнакультурнай аснове, узбагаціць іх разумение гуманітарнай прыроды літаратуры, яе агульначалавечага, маральна-каштоўнаснага значэння.

Літаратура -- своеасаблівы від пазнання жыцця. Яна сваёй мастацкай спецыфікай здольна сінтэтычна пранікаць у іншыя формы свядомасці, адкрываць чалавеку шырокі свет каштоўнасцей. У яе вобразнай сістэме сінтэтычна сканцэнтраваны гістарычныя, сацыяльныя, маральна-этычныя, філасофскія погляды, ідэі, ідэалы людзей, іх паводзіны, перакананні, як з'ява, часціна мастацка-эстэтычнага пазнання жыцця. I важна, каб у працэсе выкладання літаратуры гуманістычныя каштоўнасці жыцця, увасобленыя ў мастацкіх творах, былі предметам пастаяннай увагі настаўніка, каб на ўроках і ў пазакласнай рабоце разглядаліся надзённыя грамадскія, сацыяльныя, маральна-этычныя і філасофскія праблемы, важныя для фарміравання светапогляду вучняў, выхавання іх высокіх грамадзянскіх пачуццяў, выпрацоўкі жыццёвай пазіцыі.

Гуманістычная сістэма літаратурнай адукацыі не толькі вызначае шляхі рэалізацыі адзінства навучання, выхавання і развіцця ў выкладанні літаратуры. Само гэта адзінства напаўняецца новым маральна-эстэтычным зместам. Маральныя нормы і прынцыпы разглядаюцца як каштоўнасці нацыянальнага і агульначалавечага значэння. Выхаванне сродкамі літаратуры становіцца шырокім працэсам фарміравання гуманістычнай духоўнасці вучняў.

Асаблівае значэнне ў гэтых адносінах набывае асэнсаванне вучнямі поліфункцыянальнай сутнасці мастацкага слова. Усе функцыі літаратуры: пазнавальныя, выхаваўчыя, камунікатыўныя, геданістычныя, развіццёвыя -- звернуты да чалавека, да яго свядомасці і пачуццяў і выяўляюцца праз яе мастацка-эстэтычную сутнасць. Таму школьны аналіз твора і навучальна-выхаваўчыя заданні, рэкамендацыі па літаратуры павінны раскрываць поліфункцыянальную прыроду мастацкага слова. Поспех выкладання ў многім залежыць ад таго, наколькі ўлічваецца поліфункцыянальнасць літаратуры, яе здольнасць усебакова, цэласна ўплываць на чалавека, на яго свядомасць, інтэлект, эмоцыі, волю, пабуджаць да творчасці.

Арганізацыя педагагічнага працэсу, усе яго метады, прыёмы і формы павінны быць накіраваны на актуалізацыю навучальна-выхаваўчых функцый і эстэтычнай культуры ўрока літаратуры, на засваенне вопыту творчай дзейнасці, эмацыянальна-каштоўнасных адносін, на аснове якіх фарміруецца светаразуменне асобы, яе грамадзянская пазіцыя.

Навучанне павінна быць творчым, задавальняць патрабаванні эстэтыкі і методыкі. Неабходна, каб набытыя вучнямі веды станавіліся іх асабістымі перакананнямі, пераўтвараліся ў іх творчую энергію, ва ўменне ўзбагаціць сябе, сваю духоўную культуру. У творчасці раскрываюцца здольнасці чалавека, яго духоўнае станаўленне і развіццё. Творчая дзейнасць дае вучням вышэйшае духоўнае задавальненне, актывізуе іх эстэтычнае ўспрыманне, самасцвярджэнне іх асобы.

Уключэнне вучняў у сістэму актыўнай творчай навучальнай дзейнасці, развіццё іх самастойнасці ў набыцці ведаў, уменняў і навыкаў, стварэнне атмасферы цікавасці, захопленасці творчасцю, мэтанакіраванае выкарыстанне розных творчых заданняў -- усё гэта, як паказвае вопыт, дапамагае выхаваць у школьнікаў эстэтычныя адносіны да рэчаіснасці, сфарміраваць іх мастацкі густ, грамадскі і эстэтычны ідэал.

Самастойная творчая дзейнасць вучняў выяўляецца ва ўсіх відах і формах навучання. Само ўспрыманне і засваенне мастацкага твора, яго вобразнай прыроды, мастацка-эстэтычных каштоўнасцей -- складаны творчы працэс, які патрабуе грунтоўных ведаў, развіцця эстэтычнай свядомасці, актыўнай сатворчасці, удумлівага пранікнення ў змест мастацкіх вобразаў, умення суаднесці гэты змест са светапоглядам аўтара, яго канцэпцыяй жыцця і чалавека.

“Для поўнага, праўдзівага спасціжэння мастацтва, а значыць і поўнага, сапраўднага захаплення ім, неабходна грунтоўнае вывучэнне, развіццё, -- эстэтычнае пачуццё, атрыманае чалавекам ад прыроды, павінна ўзвысіцца на ступень эстэтычнага густу, набытага вывучэннем і развіццём” [5, с. 159].

Самае важнае -- навучыць вучняў спасцігаць і ацэньваць твор па законах эстэтыкі. Гэта патрабаванне методыкі задавальняецца тады, калі ўсе функцыі літаратуры раскрываюцца праз яе мастацка-эстэтычную сутнасць, калі ў працэсе навучання стымулюецца творчая дзейнасць вучняў, развіваецца іх эмацыянальна-эстэтычная ўспрымальнасць, эстэтычнае перажыванне, якое з'яўляецца першаасновай успрымання і ацэнкі твора.

Эстэтычныя адносіны чалавека да рэчаіснасці выяўляюцца ва ўсіх сферах яго дзейнасці, але найбольш поўна і шматгранна ў мастацтве. I выхаванне, якім бы яно ні было: працоўным, грамадскім, маральным -- не задавальняе, не дасягае мэты, калі яно не выпрацоўвае эстэтычных адносін да жыцця, не пабуджае да творчай дзейнасці.

Выхаваўчае значэнне літаратурнага твора ўзрастае ад таго, наколькі плённа выкарыстоўваецца ў працэсе навучання яго эстэтычная прырода, наколькі грунтоўна вучні разумеюць літаратуру як вобразную форму пазнання жыцця.

Такім чынам, далейшае ўдасканаленне методыкі выкладання літаратуры звязана перш за ўсё з павышэннем эстэтычнай культуры ўрока літаратуры, яго ідэйна-выхаваўчай накіраванасці, аптымізацыяй метадаў і прыёмаў навучання, разлічаных на праблемнае, гісторыка-функцыянальнае, ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне мастацкай спецыфікі твора, актывізацыяй самастойнай творчай дзейнасці вучняў. Ад таго, наколькі эфектыўна рэалізуюцца гэтыя прынцыпы і падыходы, залежыць паспяховае выкарыстанне багатых духоўных, маральна-этычных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей літаратуры ў практыцы выкладання, забеспячэнне цэласнага адзінства навучання, выхавання і развіцця вучняў. Значная роля належыць творам гістарычнай тэматыкі і асабліва раману У. Караткевіча “каласы пад сярпом тваім”.

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду -- “якія яны, мае прадзеды?” і -- заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці гэтага пісьменніка. Найбольш выразна гістарызм мыслення творцы, пільная ўвага яго душы да кожнай праявы акаляючага свету здолелі ўвасобіцца ў буйных эпічных формах.

Мэта курсавой работы -- раскрыць методыку вывучэння рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

-- асэнсаваць літаратурную спадчану Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

-- раскрыць методыку выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” у 10 класе;

-- распрацаваць планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана У. Караткевіча;

Аб'ектам даследавання -- раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Суб'ект даследавання --асаблівасці вывучэння рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” у школе.

1. РАМАН УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА: ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫ І МЕТАДАЛАГІЧНЫ АСПЕКТЫ ДАСЛЕДАВАННЯ

1.1 Агляд метадычнай і крытычнай літаратуры

Уладзімір Караткевіч -- вялікі сын беларускага народа, першаадкрывальнік у літаратуры невядомых ці малавядомых старонак гісторыі Белай Русі, сапраўдны гуманіст, голас якога ў абарону дабра мы чуем і сёння. Усё жыццё яго было змаганнем за край і народ свой, гарэннем за праўду, за прызнанне “зямлі пад белымі крыламі”. І памёр ён заўчасна, ацэнены далёка не ўсімі, -- “рыцар сумлення і свабоды” з песнай на вуснах пра неўміручасць народа і краю.

Ён жыў не толькі для сябе, не дзеля дасягнення асабістага шчасця, а больш для іншых, болей аддаваў, чым браў, бо было ў яго, па словах Васіля Быкава, “вялікае чалавечае сэрца”. Безабаронны, як дзіця, апантаны ідэяй аднаўлення гістарычнай справядлівасці, надзвычай таленавіты, Уладзімір Караткевіч застаўся непаўторным у гісторыі нацыянальнай літаратуры мастаком слова і чалавекам. Дзякуючы Караткевічавай спадчыне мы глыбей пазналі сябе як нацыю, яшчэ больш наблізіліся да спаталення сваёй духоўнасці, зведаў сутнасць сапраўднай, а не ўяўнай прыгажосці. Пра гэта вельмі добра напісаў літаратуразнаўца і крытык Адам Мальдзіс: “Пісьменнікаў, відаць, можна ўмоўна падзяліць на тры групы: тых, хто апярэджвае свой час, тых, хто добра крочыць з ім у нагу, і тых, хто ад яго адстае, часам безнадзейна. Караткевіч адносіцца да першых. Іншыя лягчэй або цяжэй прыстасаваліся да застойнага перыяду. А ён -- не. Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу “заступніка” беларускай гісторыі і беларускай культуры. Быў прапаведнікам і прарокам” [5, с. 39].

Творчасць У. Караткевіча выклікае вялікую цікавасць чытачоў. Асоба і творы пісменніка не абыдзены ўвагай літаратуразнаўцаў: з'явіліся манаграфіі А. Мальдзіса, А. Вёраб'я, А. Русецкага, В. Шынкарэнкі. Раман У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” даследавалі А. Адамовіч, С. Андраюк, Л. Гаранін, В. Каваленка, Г. Кісялёў, М. Мішчанчук, Л. Прашковіч, М. Тычына і іншыя.

Нельга не пагадзіцца з высновамі навукоўцаў пра тое, што ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіч дасягнуў дакладнасці ў адлюстраванні гістарычнай эпохі, глыбока, па-філасофску асэнсаваў яе, выявіў аналітычны падыход да вывучэння канкрэтных фактаў вызваленчага руху і яго асноўных сіл, стварыў высока-мастацкі раман з яркімі вобразамі і адметным стылем.

“Аднак і сёння адкрытымі застаюцца пытанні: у імя чаго пісьменнікам прароблена такая тытанічная праца і чаму (хоць раман і застаўся незавершаным) У. Караткевіч лічыў “Каласы пад сярпом тваім” адным са сваіх вяршынных твораў”, -- слушна заўважае Г. Ішчанка [6, с. 6]. Спрабуючы адказаць на іх у сваёй працы, мы зыходзім з вывадаў літаратуразнаўцаў пра тое, што стыль нельга адасобіць ад праблемы аўтарскай пазіцыі, уплыву светапогляду пісьменніка на творчасць, а яе -- на чытача.

Даследаванню жанрава-стылявых адметнасцей творчасці У. Караткевіча, у тым ліку і рамана “Каласы пад сярпом тваім”, прысвечаны працы В. Шынкарэнкі “Пад ветразем дабра і прыгажосці” і А. Вераб'я “Абуджаная памяць”. Мы падзяляем выснову В. Шынкарэнкі, што “пры аналізе рамана звяртае на сябе ўвагу ўмелае выкарыстанне ў. Караткевічам партрэтных, прыродных дэталяў, міфалагічных і легендарных вобразаў, якія часта вырастаюць да памераў сімвалаў” [7, с. 138]. Яны, на думку даследчыцы, “ствараюць непасрэднае адчуванне гістарычнага быцця народа, дапамагаюць асэнсаваць ідэйную скіраванасць твора, сведчаць аб асаблівасцях творчага мыслення пісьменніка” [7, с. 139]. Разам з тым на некаторыя адметнасці рамана “Каласы пад сярпом тваім”, згаданыя ў вышэй названых працах, як нам уяўляецца, можна паглядзець з іншага пункту погляду, бо, як справядліва зазначаў Л. Выгоцкі, “у невычэрпнай разнастайнасці сімвалічнага, гэта значыць кожнага сапраўды мастацкага твора, ляжыць крыніца мноства яго разуменняў і тлумачэнняў” [84, с. 342-343]. Паводле высноў М. Бахціна, па-сапраўднаму глыбокі і таленавіты высокамастацкі твор арыентаваны на доўгатэрміновую, працяглую, іншы раз запраграміраваную на многія стагоддзі актыўную дыялагічную размову з так званым “вялікім часам”, з новымі і новымі пакаленнямі даследчыкаў літаратуры і чытачоў. I менавіта ў кантэксце гэтага часу і яго рухомай шкалы ацэначных крытэрыяў такі выдатны твор раскрываецца і паварочваецца новымі структурнымі і сэнсавымі гранямі. “Няма ні першага, ні апошняга слова, -- піша М. Бахцін, -- і няма граніц дыялагічнаму кантэксту (ён сягае ў бязмежнае мінулае і бязмежнае будучае)” [9, с. 425].

Робячы спробу новага прачытання рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, мы ўлічваем думку тых вучоных, якія сцвярджаюць, што не кожнае прачытанне тэксту з'яўляецца аўтэнтычным. “У тэксце, -- адзначае Ю. Бораў, -- утрымліваецца ўстойлівая праграма каштоўнасных арыентацый і сэнсу. Гэтая праграма пры шырокай варыятыўнасці яе засваення з'яўляецца інварыянтнай і забяспечвае рухомае, а не рэлятыўнае, самавольнае прачытанне сэнсу, што змяняецца ў залежнасці ад тыпу рэцэпіента, і застаецца ва ўстойлівых рамках, абумоўленых самім творам. Веер трактовак твора мае граніцы раскрыцця і адзіны стрыжань -- “праграму”, закладзеную ў мастацкім тэксце” [10, т. 1, с. 484]. Гэты ж даследчык лічыць, што трактоўка твора чытачамі пры ўсёй варыятыўнасці ўстойлівая дзякуючы нязменным фактарам: 1) рэальнасці, што абумоўлівае з'яўленне твора, 2) жыццёвага кантэксту яго прачытання. Таму сваю задачу інтэрпрэтатара мы бачым у тым, каб не проста даць свой варыянт зместу твора, а выявіць яго нервовы сэнсавы цэнтр і тыя сэнсавыя нервы, якія злучаюць раман “Каласы пад сярпом тваім” з лёсам яго аўтара, а праз гэты лёс -- з лёсам свету.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” займае адметнае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта сведчаць прысвячэнне маці і пазнака на рукапісе: “Пачаў па-сапраўднаму 27 красавіка 62 года. Пятніца перад Вялікаднем”. Як вядома, менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос пайшоў на крыж, каб выкупіць грахі чалавецтва.

Пазнакі на рукапісах пісьменніка даюць магчымасць адчуць асаблівасці яго творчага працэсу, асэнсаваць, якое значэнне ўласным творам надаваў сам аўтар.

Раман быў прыхільна сустрэты крытыкамі і чытачамі. Спашлёмся на некаторыя іх ацэнкі. Як сведчыць Анатоль Верабей, на абмеркаванні часопіснага варыянта рамана, якое адбылося 22 лютага 1967 г. на аб'яднаным пасяджэнні сакратарыята секцыі прозы і крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алесь Адамовіч заўважыў, што “з'явіўся ў Беларусі чалавек, які заняўся сур'ёзна тым, што зрабілі ў Англіі Вальтэр Скот, у Расіі -- Лажэчнікаў і Загоскін. Караткевіч -- гэта пісьменнік, які запаўняе прорву паміж дзіцячай, нават маладзёжнай аўдыторыяй і літаратурай дарослых” [13, с. 126]. Янка Брыль канкрэтызаваў, месца павінен заняць раман У. Караткевіча ў чытацкіх зацікаўленнях моладзі: “Гэта кніга дае ўрок, як трэба любіць народ, як трэба разбірацца ў сваёй гісторыі, як аслабаняцца ад зусім непатрэбнага комплексу ніжэйшасці, які ўбіваўся нам на працягу стагоддзяў усімі прыгнятальнікамі” [13, с. 126].

Паказальна, што і А. Адамовіч, і Я. Брыль не памыліліся ў сваіх прадказаннях, і сведчаннем таму з'яўляюцца ўспаміны ўладзіміра Калесніка, які прыгадваў, як студэнцтва Брэста зачытвалася творамі У. Караткевіча, а адна з яго выхаванак дакладна акрэсліла месца пісьменніка ў духоўным свеце моладзі той пары: “Дагэтуль я думала, што ў нас няма такой гісторыі, як у іншых народаў. А пачытала “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім” -- дык убачыла, што ёсць” [13, с. 83].

Беларуская моладзь 60 -- 80-х гг. як самае важнае ў творчасці Уладзіміра Караткевіча ўспрымала яе патрыятычны пафас. Можна зразумець пачуцці моладзі, да якой вярталася гераічная і трагічная гісторыя мінулых стагоддзяў.

Адзін з найбольш значных фактараў сцвярджэння асобасна-арыентаванага падыходу ў сучаснай педагагічнай думцы -- выхаванне пачуцця патрыятызму. Расійскі даследчык М. Нікандраў адзначае, што “чалавек, пазбаўлены патрыятызму, легка прадасць і сілы, і розум, і -- калі зможа -- багацце краіны тым, хто даражэй заплаціць, не думаючы ні пра сучасных яму суайчыннікаў, ні пра нашчадкаў”.

Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя раману, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтна-гістарычны аналіз рамана. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. У працы метадыста Г. Ішчанкі “Уладзімір Караткевіч у школе” раскрываецца методыка вывучэння рамана ў школе. Але, на жаль, з кожным годам мяняецца методыка выкладання літаратуры, з'яўляюцца новыя тэхналогіі. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні і аналізе ў школе.

1.2 Уплыў вывучэння гістарычнага рамана на фарміраванне асобы вучня

Ключом да разгадкі звышзадачы, якую ставіў Уладзімір Караткевіч, калі ствараў раман “Каласы пад сярпом тваім”, можа быць аўтарскае прызнанне: “На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт -- гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, якім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь, да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў у сабе” [12, с. 24].

3 гэтага выказвання выразна высвечваецца і адрасат твораў Уладзіміра Караткевіча -- чалавек, што стаіць перад выбарам, якім быць. Такая праблема найбольш востра ўзнікае ў раннім юнацтве.

Разам з тым, з працытаванага вышэй аўтарскага прызнання вынікае, што з усіх функцыянальных мажлівасцяў мастацкай літаратуры пісьменнік асабліва цаніў яе за чалавеказнаўства, за ўплыў на чытача, дзякуючы чаму яна займае адпаведную нішу ў гістарычным прагрэсе. Галоўнай функцыянальнай задачай гістарычных твораў было імкненне пісьменніка да гуманізацыі гісторыі, якая, будучы “перасаджанай” ў свядомасць “канкрэтнага суб'екта”, становіцца яго глыбока адчутым унутраным набыткам. Пазнавальнае значэнне літаратуры, на думку рускага пісьменніка Ю. Трыфанава, спецыфічнае, бо яно рэалізуецца праз душу. Пісьменнік заўважае, што гісторыя чалавецтва ўжо амаль напісаная. Калі сабраць усе кнігі свету, якія апісваюць падзеі ў розных краінах, можна скласці такую гісторыю. Але толькі адзінкавыя падзеі, усяго некалькі старонак у гэтай мільённастаронкавай эпапеі чалавецтва, спазнаныя душой. Сутнаснае ў выказванні Ю. Трыфанава заключаецца ў тым, што пры чытанні мастацкага твора адбываецца і гуманізацыя самога “канкрэтнага суб'екта”, чый унутраны свет, узбагаціўшыся вершам, апавяданнем, раманам, выносіцца ў знешні свет і становіцца такім чынам набыткам гісторыі.

Вядома, што ў студэнцкія гады У. Караткевіч зацікавіўся гісторыяй паўстання 1863 г. і пасля заканчэння ўніверсітэта рабіў спробу паступіць у аспірантуру, каб напісаць працу пра падзеі таго часу. Аднак навуковыя падыходы будучага пісьменніка да тэмы паўстання 1863 г. не адпавядалі тагачасным ацэнкам, юнак вымушаны быў пакінуць Кіеў і паехаць вясковым настаўнікам у глухую вёску Лесавічы, што на Кіеўшчыне.

У 1957 г. У. Караткевіч напісаў аповесць “У снягах драмае вясна”, што, як перакананы А. Мальдзіс, “мае ў многім аўтабіяграфічны характар”. У кнізе “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” літаратуразнаўца даволі пераканальна праводзіць паралелі паміж асабістым жыццём пісьменніка і лёсам галоўнага героя яго першай аповесці. Зробленыя намі супастаўленні аповесці “У снягах драмае вясна”, якую даследчыкі А. Мальдзіс, А. Верабей называюць аўтабіяграфічнай, і рамана “Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць глыбей зразумець сэнс лірычнага адступлення ў рамане, а праз яго і аўтарскі ідэал пісьменніка: “Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...

Чаму магла навучыць кніга, якой было сто год і адзіны экземпляр якой так і астаўся з неразрэзанымі старонкамі? Не ведаю. Але гэта была нібы замураваная частка памяці цэлай эпохі. I мне здавалася, што на кожнай вокладцы -- варта толькі ўгледзецца -- напісана: “Хто згубіў сваю памяць -- згубіў усё...”[15, с. 46].

Раман “Каласы пад сярпом тваім” ствараўся ў час гэтак званай хрушчоўскай адлігі. “Адліга”, якая пачалася ў сярэдзіне пяцідзесятых, імкліва стала змяняцца новымі “замаразкамі”. Прычыну гэтай з'явы пісьменнік бачыў не ў палітыцы, а ў маральным стане грамадства, для старэйшага пакалення якога была характэрная духоўная зашоранасць, страх. Большасць суайчыннікаў былі пазбаўлены пачуцця чалавечай годнасці, высакародства. Хоць у гэты перыяд за вернасць праўдзе, за адсутнасць страху перад начальствам нельга было трапіць у Сібір, паплаціцца жыццём, аднак няміласць кіраўнікоў розных рангаў значыла шмат. Спосабаў, як расквітацца з чалавекам, было дастаткова: ад пагрозы страціць кар'еру, пазбаўлення мажлівасці годна жыць да перспектывы трапіць у ЛПП ці вар'ятню. Уладзімір Караткевіч як мог супрацьстаяў сіле, скіраванай супраць чалавечай годнасці. Аўтарскім запаветам гучаць словы Вежы, героя “Каласоў...”: “Пагоны, ордэны, прывілеі, разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. I вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады -- хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі нараду нечасцівых, блажэн муж” [16, с. 275].

Прыведзеная цытата вельмі добра характарызуе самога ўл. Караткевіча -- “прынцыповага змагара супраць стандартызацыі духоўнага жыцця, у чым ён прадчуваў пагрозу і замах на чалавека, яго індывідуальнасць, непаўторнасць, святасць асобы, здольнай тварыць” [14, с. 131]. Паводле сведчанняў сучаснікаў, пісьменнік сваёй жыццёвай пазіцыяй падражніваў сляпых артадоксаў, якія найвялікшаю цнатою ў жыцці лічылі ўменне ехаць выезджанай каляінай з шорамі на вачах. Аўтар “Каласоў...” “прызнаваў толькі свабодны бег вольнага каня па бяскрайніх прасторах. Толькі вольны палёт душы абяцаў нечаканыя сустрэчы, шчырыя размовы з людзьмі, новыя суджэнні аб свеце”. У. Караткевіч быў перакананы, што, выхоўваючы ў людзях спакойныя адносіны да хлусні, даносаў, жорсткасці, падазронасці, беспрынцыповасці, сістэма культывавала хамства. Глыбокі сэнс слова “хамства” -- не толькі ў тым, што адзін чалавек груба адказвае другому. Перш за ўсё хам забівае сам у сабе чалавека. Хамства -- супрацьлегласць высакароднасці. Па прызнанні У. Калесніка, “Караткевіч марыў адрадзіць арыстакратызм, элітарнасць у ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве. Арыстакраты ў яго не абібокі, а рабачаі духу, соль зямлі, патрыёты, ахвярнікі, краса жыцця... Нобілі ў яго разуменні -- гэта людзі гонару” [14, с. 131].

Пісьменнік быў перакананы: чалавек, які валодае пачуццём уласнай годнасці, не будзе рабіць выгляд, што верыць у відавочную хлусню. Ён не дазволіць уцягнуць сябе ў гульню, дзе кожны загадзя ведае, што ў гэтай сітуацыі трэба выяўляць захапленне, энтузіязм, а ў іншай -- гнеў, абурэнне.

3 другога боку, аўтар “Каласоў...” добра разумеў, што ў грамадстве, якое страціла высакароднасць, цяжка выхаваць высакародных. Таму ўсё рабіў дзеля таго, каб у сваіх гістарычных творах паказаць маладому чалавеку, “які стаіць перад выбарам, якім яму быць”, жыццёвы ідэал, варты пераймання. Магчыма, менавіта гэтым імкненнем тлумачыцца выразная рамантычная афарбоўка яго твораў.

У рамане пісьменнік так абгрунтоўвае неабходнасць грамадству мець высокія ідэалы: “А толькі... гіне народ, калі напачатку ягонай дарогі не з'явіцца такі, як вы, без кампрамісаў... 3 часам мірыяды людзей сальюцца ў любові да вас, таму што вы нідзе не саступалі, таму што справа ваша -- высакародная, таму што такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ” [12, с. 184].

У дзённіку пісьменніка ёсць запіс: “Часам, у злыя гадзіны, я нават не ведаю, ці люблю я беларусаў, да якіх маю гонар належаць. За бязмежную цярпімасць да таго, чаго не трэба, за мяккасць, што мяжуе з рэптыльнасцю, за тое, што яны занадта сумленныя і “верныя Янукі”, Але нават у тыя хвіліны я разумею, з пагардай да самога сябе (бо яны -- гэта я), што адна справа не любіць чалавека і зусім іншая -- не ратаваць яго, калі ён топіцца.

Я стану ратаваць. Нават цаною гэтай паношанай шкуры і спрацаваных мазгоў, якія падсохнулі ўжо і тарахкаюць. I хаця на таўшчыню воласа, наколькі хопіць маёй сілы, я прыбліжу да іх паратунак. Уратую іх” [17, с. 181].

Думаецца, невыпадкова галоўным героем рамана, носьбітам аўтарскіх ідэй Ул. Караткевіч зрабіў юнака. Псіхолога юнацкага ўзросту цесна звязана з праблемай “бацькоў і дзяцей”, пераемнасці і канфлікту пакаленняў. Пераемнасць пакаленняў, аднак, не абавязкова ідзе па ўзыходнай лініі. Аналізуючы гісторыю буржуазнай рэвалюцыі XIX ст., А. Герцэн пісаў, што “дзеці” часам выглядаюць старэйшымі за сваіх “бацькоў” і “дзядоў”. Нешта падобнае адбылося і адбываецца ў наш час. Сталінскі тэрор 30 -- першай паловы 50-х гадоў пасеяў у душах людзей невынішчальны страх, а бюракратызацыя грамадскага жыцця прывяла да сацыяльнай апатыі, абыякавасці і крывадушнасці. Ці не да носьбітаў гэтых якасцяў звяртаецца пісьменнік у эпіграфе да першай кнігі рамана: “...Крывадушнікі, аблічча неба распазнаць умееце, а знаменні часу не можаце ?”

Атмасфера галоснасці вывела схаваныя падчас стварэння рамана сацыяльныя канфлікты на паверхню, на старонкі кніг, газет і часопісаў. Напэўна, прадстаўнікі старэйшага пакалення і пакалення Караткевіча маглі б паўтарыць за вядомым псіхолагам I. Конам: “Маё пакаленне (мне 60 гадоў) з дзяцінства выхоўвалася ў рэчышчы двурушніцтва: на словах нас заклікалі быць прынцыповымі і смелымі, а на справе вучылі прыстасавальніцтву, майстэрству пазбягаць вострых сітуацый і дасягаць жаданага з задняга ходу (разумны пад гару не пойдзе, разумны яе абыдзе). Перастрахоўка і мана сталі нармальнай з'явай; сваю “прыцярпеласць” да зла і гнуткасць пазваночніка ў спалучэнні са стэрэатыпнасцю мыслення і ваяўнічай нецярпімасцю да ўсяго чужога і нязвычнага мы перадалі сваім дзецям і вучням. а яны сваім” [18, с. 97].

Уладзімір Караткевіч усё ж такі адчуваў, што размова прадстаўніка старэйшага пакалення, якое ў вачах моладзі дыскрэдытавала сябе, будзе непераканальнай, таму свой духоўны вопыт падмацоўваў вопытам тых продкаў, у маральнай чысціні якіх нельга было ўсумніцца. Гэта найперш рэальныя гістарычныя асобы К. Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Т. Шаўчэнка, 3. Серакоўскі...

Чаму мог навучыць вопыт “чалавека ў белай сарочцы, з мужным і горкім тварам”, які вынес агонь сваёй душы насустрач лютай сцюжы царызму, ці можа сагрэць той агонь, што заўчасна патух у снягах таталітарных сістэм?

Як прызнаецца пісьменнік, груша над кручай Дняпра, якая ўпала ў ягоныя хвалі ў 1963, а ў рамане -- у 1850 г, нагадала яму пра “ўсіх забітых і закатаваных за праўду на гэтай зямлі” [14, с. 526].

Усім зместам свайго рамана ўладзімір Караткевіч сцвярджае, што пакора перад сілай няправеднай -- гэта грэх. Супраціўляючыся, можна калі не спыніць няправедную сілу, дык хоць прыпыніць яе разбуральнае ўздзеянне на асобнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Аўтар “Каласоў...” гэтак абумоўлівае трагізм асноўнага канфлікту рамана і яго вырашэнне: “Ну што ж, калі твая “неабходнасць” не можа даць ні палёгкі, і волі, і шчасця, -- тым лепей. Тады па сваёй “неабходнасці” яны стануць каласамі пад сярпом тваім, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь” [14, с. 384]. Старажытныя земляробчыя народы стваралі легенды пра багоў, што паміраюць і ўваскрасаюць. Гэтыя легенды нараджаліся ад назірання над зернем, якое памірае ў зямлі і ўваскрасае ў каласах.

На нашу думку, каласы пад сярпом -- гэта мы, людзі, якія паводле свайго наканавання смяротныя. Баяцца смерці -- значыць пастаянна адчуваць над сабой уладу сярпа, а калі думаць, што смерць дае магчымасць свайго адраджэння ў спадкаемцах, то можна прыйсці да высновы, што кожнаму з нас, коласу, неабходна назапанаваць жыццёвую энергію, каб быць перакананым, што заўтра поле жыцця не зарасце пустазеллем.

Асноўны пафас рамана У. Караткевіча сугучны з ідэямі Льва Талстога. Класік рускай літаратуры ў трактаце “Пра жыццё” гаварыў: “Даволі мне ведаць, што калі ўсё тое, чым я жыву, склалася з жыцця людзей, якія жылі раней за мяне і даўно памерлі, і што таму кожны чалавек, які, выконваючы закон жыцця, падпарадкаваў сваю жывёльную сутнасць розуму і выявіў сілу любові, жыў і жыве пасля зніжэння свайго плоцкага існавання ў іншых людзях, -- каб недарэчныя і жахлівыя забабоны смерці ўжо ніколі больш не мучылі мяне” [19, с. 110].

Да ўсведамлення дарагіх У. Караткевічу ідэй мы прыходзім праз асэнсаванне падзей пярэдадня паўстання 1863 г. Персанажам твора, прыгнечаным інстынктам самазахавання, пісьменнік супрацьпастаўляе асобаў, пазбаўленых рабскай свядомасці, здольных ахвяраваць жыццём дзеля высокай мэты. Да ліку першых належаць Хаданскія, Таркайлы, Кроеры, Мураўёў, Валуеў. Другія прадстаўлены сем'ямі Загорскіх, Раўбічаў, Войнам.

Як вядома, раман “Каласы пад сярпом тваім” застаўся незавершаны. У пасляслоўі да рускага выдання гэтага твора аўтар тлумачыць прычыну затрымкі працы над наступнымі часткамі рамана: “Шкада аддаць іх кайданам, ссылкам, шыбеніцам. Падвесці пад апошняе прыніжэнне і ўзвышэнне, якое ёсць -- смерць” [12, с. 526].

На думку рускага даследчыка Ю. Борава, “трагедыйны твор раскрывае ў чалавеку, асуджаным на смерць, тое, што знаходзіць працяг у чалавецтве, тое, што асоба ўносіць у наасферу, а калі выказацца ў рэлігійных паняццях, -- тое, што душа памерлага нясе да божага прастола” [11, с. 138].

Трагічная, паводле законаў мастацтва, гібель толькі той асобы, якая самакаштоўная і ў той жа час адкрытая для соцыўму. Адсутнасць уласных інтарэсаў, мурашыны калектывізм пазбаўляюць асобу самакаштоўнаснага значэння, і тады людзі становяцца “вінцікамі” вялікага дзяржаўнага механізма. Персанажы У. Караткевіча не вінцікі, а асобы. Яны не дазваляюць маніпуляваць сабою. Яны робяць тое, што хочуць і лічаць патрэбным рабіць. Яны ці то актыўна ўключаюцца ў грамадскі працэс, ці выходзяць з яго зусім, калі гэта не адпавядае іхнім уяўленням пра чалавечую годнасць. Адны з іх гінуць, як Акім Загорскі, другія становяцца ў пасіўную апазіцыю, як стары Вежа. Алесь Загорскі абраў іншы шлях. Яго выбар ухвалены і падтрыманы сваякамі -- бацькамі, братамі і, асабліва, дзедам.

Па перакананні аўтара “Каласоў...”, для таго, каб трагізм перастаў быць пастаянным спадарожнікам жыцця, грамадства павінна стаць чалавечным, перайсці ў гарманічную адпаведнасць з асобай, зразумець, што “максімальная свабода кожнай асобы не развальвае грамадства, а вядзе да яго ўзмацнення, што гэта прымушае кожную асобу не шукаць сродкаў для таго, каб узарваць дзяржаву, а, наадварот, прыкладаць усе сілы, каб узмацніць сваю грамаду, сваю айчыну” [12, с. 357].

Уладзімір Караткевіч марыў і імкнуўся наблізіць той час, калі “асабісты гонар будзе стаяць так высока, што ніхто не асмеліцца абразіць яго словам або дзеяй” [12, с. 357]. Бо быў перакананы, што грамадства не можа быць “быдлячай чарадой. Не можа яно быць і зборышчам нулёў пры некалькіх адзінках, іначай будзе тое, што цяпер: народы будуць сапці і з налітымі крывёй вачыма лезці адзін на аднаго, каб стаптаць, падпарадкоўваючыся волі адзінкі ці некалькіх адзінак, або, што яшчэ горш, знішчаць свае ж нулі, каб самому стаць большым нулём за кошт іншых. Але нуль -- хай ен будзе з яблыка, кола ці нават з цэлую планету -- усё ж нуль” [12, с. 357].

“Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць чытачу паразважаць, чаму гісторыя ідзе гэтым, а не іншым шляхам, чаму сённяшкі дзень менавіта такі і як зрабіць яго лепшым. Будучыня чалавецтва, на думку У. Караткевіча, залежыць ад духоўных набыткаў кожнай асобы. Пра гэта нагадвае пісьменнік у лірычным адступленні пра мора: “Мы нясём у гэта мора ўсё добрае і злое, што мы бачым, мы нясём у яго сваё жыццё, нават больш -- сваю душу.

I кожны ўпадае па-свойму. Адна рака здаўна-давён ведае, у якое мора яна плыве, другая -- з цяжкасцю прабівае сабе шлях. Адна бачыць мора з самых сваіх вытокаў, другая -- пакутліва і доўга, вельмі доўга, шукае яго. Трэцяя губляецца ў пясках, перасыхае і гіне, так і не заўважаючы марскіх хваль. А чацвёртая нечакана, яшчэ за хвіліну не ведаючы нічога, падае ў яго, як струменьчык вады ў сердалікавую бухту [16, с. 238].

Тысячы, тысячы рэк, ручаін і проста струменьчыкаў аддаюць мору ваду, адбіткі берагоў, якія яны бачылі на ўсім сваім шляху, каламуць, колер вод, галіны, лісце сваіх лясоў і траў і, нарэшце, саміх сябе, сваё жыццё” [16, с. 237]. За ёмістым, метафарычным вобразам “мора” хаваецца аўтарскае разуменне шматграннасці і разнастайнасці жыцця, якое ствараецца ўкладам кожнага, і роздум, што акіян матэрыяльных каштоўнасцяў і духоўных вартасцяў, створаных чалавецтвам за тысячагоддзі існавання цывілізацыі, ператвараецца ў брудную лужыну, калі дэградуюць людзі, носьбіты жывога агню свядомасці. I калі ён згасне зусім, не застанецца ніякага “мора” і тое, што было матэрыяльнай асновай культуры, ператворыцца ў груду акамянелага грузу, а тое, што некалі было духоўным набыткам, знікне зусім.

Пісьменнік быў перакананы, што характэрнай адзнакай паспяховага духоўнага развіцця асобы з'яўляецца здольнасць да трансфармацыі яе свядомасці. У вусны Кастуся Каліноўскага пісьменнік укладвае горкае прызнанне: “Звычайна ў людзей так. Першае -- гэта я, другое -- сям'я, родны дом, трэцяе -- родны горад, чацвёртае -- родная краіна, пятае -- родная Зямля, роднае Чалавецтва. I кожны любіць сам сябе, амаль усе -- сям'ю, большасць -- родны горад, частка -- радзіму. I толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах... Мы нават да любові да радзімы ў большасці недараслі. І таму тут больш за ўсё патрэбны людзі, якія прайшлі ўсе ступені. Бываюць такія, багатыя любоўю і нянавісцю. У іх увесь свет узарваны і перакулены. Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам -- больш за саміх сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё і дом; усё -- для краіны і чалавецтва” [16, с. 322].

Мы лічым, у прыведзенай цытаце У. Караткевіч акрэслівае асноўныя этапы развіцця свядомасці чалавека як паўнавартаснага індывіда. Паказальна: пісьменнік фактычна прадказаў тое, што сцвярджаюць сучасныя псіхолагі, якія вылучаюць яе пяць узроўняў: 1. Узровень эгацэнтрычнай абмежаванасці. 2. Узровень сямейных каштоўнасцяў. 3. Узровень супольных грамадзянскіх вартасцяў. 4. Узровень агульначалавечых каштоўнасцяў. 5. Узровень духоўнай свядомасці быццёвых вартасцяў.

Такім чынам, пісьменнік скіроўвае нашу ўвагу на тое, што менавіта ў юнацтве ў чалавека выспявае база душы, на якой узрастаюць ці альтруістычная патрэба актыўна здзяйсняць добрае і вечнае, ці арыентацыя толькі на сябе, на сваё “я”. На нашу думку, праблемны аналіз рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (чалавек і род; чалавек і народ; чалавек і чалавецтва), скіраваны на спасціжэнне чытачом аўтарскага ідэалу, будзе спрыяць эстэтычнаму ўспрыманню аднаго з самых выдатных твораў нашай літаратуры.

Творы Уладзіміра Караткевіча маюць высокую асветніцкую скіраванасць, непасрэдна выконваюць функцыю выхавання і развіцця чытачоў, дапамагаюць умацаванню духоўнай сувязі пакаленняў. Барацьба за захаванне нацыянальнай самабытнасці, абарона і папулярызацыя роднай мовы, культуры, палымянае адстойванне славы беларускай гісторыі -- такія прынцыпы вызначалі мастацка-эстэтычнае і жыццёвае крэда пісьменніка. Пра што б ён ні пісаў, якія б бакі жыцця ні закранаў -- заўсёды ў яго творах галоўным крытэрыем вартасці чалавека служаць стаўленне да Беларусі, глыбіня патрыятычных пачуццяў і ўсведамленне абавязку перад радзімай. У адным інтэрв'ю пісьменнік сказаў: “Выхоўваць любоў да нацыянальнай культуры можна адным толькі способам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свой народ і яго дзеянні ў гісторыі. I -- у сучасным -- працай, часам непасільнай, па асвеце моладзі, па абуджэнні ў ей глыбокіх ведаў аб сваіх людзях і сваім краі” [15, с. 127].

Уладзімір Караткевіч нястомна дзейнічаў у гэтым кірунку, адкрываючы чытачам прыхаваныя крыніцы пазнання Беларусі. Мастак заклікаў сучаснікаў плённа папрацаваць на карысць сабе і нашчадкам, захаваць велічную гісторыю, мову, помнікі архітэктуры і мастацтва, традыцыі, звычаі, абрады. Чалавек энцыклапедычных ведаў, Ул. Караткевіч імкнуўся дапамагчы самаадукацыі чытачоў -- паведамляў цікавую інфармацыю з гісторыі, літаратуры, этнаграфіі, архітэктуры, археалогіі, прыродазнаўства... Дзеля навукі сучаснікам ён распавядаў пра гераічнае, самаахвярнае жыццё славутых людзей Беларусі -- гонару нацыі.

Менавіта клопат пра духоўнае ачышчэнне народа, адчуванне асабістага абавязку ў адраджэнні генетычнай памяці нацыі натхнілі Ул. Караткевіча на стварэнне першага, па сутнасці, гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры -- “Каласы пад сярпом тваім”. Гэты твор можна назваць патрыятычным і маральна-этычным урокам гісторыі. На рамане можна вучыцца, як трэба самааддана любіць свой народ, дасканала ведаць мінулае сваёй краіны, вызваляцца ад комплексу непаўнавартасці, які насаджаўся беларусам на працягу стагоддзяў. Пісьменнік зноў вяртаецца да сваёй ідэі -- узвышэння герояў мінуўшчыны, паэтызацыі рыцараў духу, здатных падтрымліваць у сучаснікаў гонар за свой народ. На прыкладзе галоўнага персанажа твора Алеся Загорскага Ул. Караткевіч намагаўся выхоўваць свядомых грамадзян-патрыётаў, даць магчымасць беларусам адчуць сваю нацыянальную прыналежнасць.

Жыццё Загорскага, асобы, заўважым, не рэальнай, а створанай фантазіяй мастака, вызначаецца вялікімі грамадскімі інтарэсамі. Актыўнасць -- галоўная асаблівасць яго натуры. Акрылены ідэяй роўнасці людзей, адстойваючы правы кожнага чалавека і цэлага народа на свабоду, Алесь прысвячае сваё жыццё дзейнасці на карысць бацькаўшчыне, народу: “...радзіма мне даражэй за ўсё. I калі радзіме маёй дрэнна -- мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы” [15, с. 374]. Еднасць з народам у драматычных абставінах, адчуванне агульнасці сваіх інтарэсаў, унутраных памкненняў з марамі і спадзяваннямі людзей раскрываюць агульначалавечы змест аблічча Алеся Загорскага, выяўляюць у характары героя адметныя якасці, якія Ул. Караткевіч хацеў бы бачыць у беларусаў.

Галоўны герой, у адпаведнасці з асветніцкай канцэпцыяй рамана, паядноўвае ў сабе шляхецкія і сялянскія, духоўна-высокія і практычна-зямныя рысы. Празаік пільна прасочвае станаўленне Алеся Загорскага як асобы, фармаванне ў ім якасцяў князя і мужыка, мужыцкага караля. Алеся, нашчадка княжацкага роду, аддаюць на выхаванне ў сялянскую сям'ю. Такі звычай называўся дзядзькаванне і быў пашыраны на Беларусі ў XVI -- XVII стагоддзях. Ул. Караткевіч наўмысна спалучае пастулаты шляхецкага і сялянскага выхавання, фармулюе маральна-этычны кодэкс чалавека, уласнае разуменне годнасці і гонару: “Каб ты быў добры да дзяцей і жанчын, верны для сяброў і страшны для ворагаў... “[15, с. 81].

I яшчэ адзін вельмі важны маральны прынцып: чалавеку належыць памятаць сваіх прашчураў, ведаць карані, вытокі, берагчы духоўную спадчыну. Таму і імкнецца напоўніць сэрца юнака гонарам за свой радавод стары Вежа, вучыць шанаваць магілы продкаў Юрый Загорскі, пакідае ў душы чуллівага хлопчыка памяць пра “белага жарэбчыка” стары Когут.

На аснове галоўных прынцыпаў народнага і шляхецкага выхавання Ул. Караткевіч паказвае, што ёсць агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці, маральныя крытэрыі, згодна з якімі павінен жыць кожны ці то князь, ці то мужык. Народная мудрасць у цеснай сувязі з педагогікай шляхты дапамагла Алесю стаць такой асобай, чыя годнасць вызначаецца не паходжаннем, не саслоўнай прыналежнасцю, а справай служэння радзіме, народу. На думку Загорскага, безуважныя адносіны да лесу бацькаўшчыны, адчужанасць ад яе культуры, мовы сведчадь пра “адсутнасць разумення таго, хто мы такія” [15, с. 31]. Зразумець гэта можна праз усведамленне ўласнай самабытнасці, арыгінальнасці, праз пошукі свайго адметнага шляху ў сусвеце. Спасцігнуўшы трагізм і веліч шматпакутнай гісторыі Беларусі, Алесь прыходзіць да высновы, што ў яго радзімы і народа “імя таксама ёсць, забытае, састарэлае. Але ж ёсць” [15, с. 242]. Усвядоміўшы сябе беларусамі, Загорскі і яго аднадумцы будуць адраджаць сваё імя. Адраджаць незалежна і годна, як гэта рабілі легендарныя і гістарычныя беларускія героі-паўстанцы Ваўкалака, Машэка, Вашчыла, Ляўшун, Сымон-аршанец. Ніколі не здраджваючы высокім ідэалам, яны будуць адкрываць сваю бацькаўшчыну, свой народ: “Не, народ не забілі. Ен жыве і чакае шчасця. I будзе жыць, як бы цяжка яму ні было...” [15, с. 147].

Тэма народа, яго становішча, умоваў жыцця, ролі ў гістарычным працэсе, яго культура, духоўны свет займаюць значнае месца на старонках твора. Уладзімір Караткевіч рамантычна падымаецца над рэчаіснасцю і надае народу тыя рысы і якасці, якія яму хацелася бачыць. Гарачая прага ідэалу красамоўна выяўляе асветніцкую тэндэнцыю яго творчасці. 3 апантанасцю і непахіснасцю народ у рамане адстойвае свой гонар, захоўвае вернасць, сумленне ў змаганні за волю. Пісьменнік паэтызуе Беларусь, яе славутую і драматычную мінуўшчыну, падкрэслівае веліч і духоўную моц свайго народа. Ен ставіць перад сабой задачу ліквідаваць уяўленне пра беларусаў як пра бездапаможную, бедную на таленты нацыю, няздатную самастойна ўладкаваць свой лес. Празаік разбурае гэты асімілятарскі міф і робіць усё, каб паказаць суайчыннікам іхнюю сілу, гонар, права на самастойны шлях. Пісьменнік раскрывае чытачам вялікія дасягненні беларусаў у навуцы, літаратуры, мастацтве, юрыспрудэнцыі. Аўтар не стамляецца нагадваць пра шматвяковую дзяржаўнасць беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, успамінае імёны лепшых сыноў Беларусі, грамадскіх дзеячаў, людзей мастацтва, асветнікаў: “А Кірыла Тураўскі, а паданні? А тое, што наша друкаваная “Біблія” з'явілася раней, чым у многіх у Еўропе? А тое, што законы Статута Літоўскага склалі мы? А тое, што Польшча сто год судзілася законамі, напісанымі на нашай мове, а калі пераклала іх, то пакінула ўсе нашы тэрміны і адсылала тых, хто не зразумее іх, да арыгінала? А тое, што рукапіс меж паміж Польшчай і Літвой, які даследчыкі лічаць польскім, напісаны беларускай гаворкай? А тое, што трыста год мовай княства была беларуская мова?.. <... > А Будны? А старажытны іканапіс?” [15, с. 169-170].


Подобные документы

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Понятие педагогического мастерства. Личные качества учителя-мастера. Речь педагога и его роль в профессиональной деятельности. Секреты педагогического мастерства. Ориентирование на календарно-тематические и поурочные планы при подготовке к занятиям.

    доклад [17,4 K], добавлен 27.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.