Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Пасля прыняцця хрысціянства пахаванні рабіліся па абраду трупапалажэння. Нябожчыкаў клалі на спіну ў выцягнутым становішчы, рукі былі на поясе або адна на поясе, а другая выцягнута ўздоўж тулава, сустракаюцца пахаванні, дзе рукі сагнутыя ў локцях, а кісці ляжаць на плячах. Арыентаваны нябожчыкі звычайна галавой на захад або на паўночны захад. У курганах па абраду трупапалажэння знойдзена шмат упрыгожванняў - драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы, сярод якіх трапляюцца і з серабра. Такія кольцы ўпляталіся ў валасы або прышываліся да галаўнога ўбору над скронямі і з'яўляліся этнічнай прыкметай полацкіх крывічоў. Выяўлены таксама пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, разнастайныя каралі са шкляных пацерак сіняга, жоўтага ці зялёнага колераў, пярсцёнкі, бранзалеты, бразготкі, фібулы. Як правіла, у нябожчыкаў (і ў мужчын, і ў жанчын) на поясе быў ножык. Да паясоў мацаваліся амулеты-бразготкі, падвескі-конікі, у адным з курганоў каля в. Чарневічы былі выяўлены амулет-ключык і касцяны грабеньчык. Пярсцёнкі, фібулы і бранзалеты трапляюцца не толькі ў жаночых, але і ў мужчынскіх пахаваннях. Каля ног нябожчыка, у некаторых выпадках каля галавы, ставіўся гліняны гаршчок.

Сярод выяўленых у курганах каля в. Чарневічы ўпрыгожванняў асаблівую цікавасць мае калье з 9 радоў жоўтых дробных пацерак, ззаду гэтыя рады сыходзяцца ў адзін, і ўпрыгожванне нагадвае сучаснае калье. У чарневіцкіх курганах былі і шыйныя грыўні, якія складаліся з некалькіх кавалкаў бронзавага дроту і мелі плоскую зашпільку, якая заканчвалася кручком і пяцелькай, і грыўні з жалезнага дроту з накручанай на яго бронзавай тасьмой і з зашпількай, а таксама грыўні з сярэбранага дроту.

У курганах каля в. Шо выяўлены бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі, фібулы, нажы, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп'яў. У адным з мужчынскіх пахаванняў быў сярэбраны медальён у выглядзе арабскага дырхема канца 10 - пачатку 11 стагоддзя. У гэтым курганным могільніку было пахаванне хлопчыка 7-9 гадоў з багатым інвентаром, у які ўваходзіла падковападобная фібула, рэшткі суканной світкі і скуранога пояса, упрыгожанага пласцінкамі з рэльефным штампаваным арнаментам, са спражкай сэрцападобнай формы. Да пояса быў прымацаваны нож, на правай руцэ пярсцёнак і бранзалет, а каля ног ляжала вялікая сякера з шырокім лязом. Побач з касцяком захаваўся чэрап барана.Чарапы барана і авечкі захаваліся і ў мужчынскіх пахаваннях каля вёсак Чарневічы і Залеські. Магчыма, што рытуал пахавання побач з нябожчыкамі галоў барана ці авечкі з'яўляецца нейкім мясцовым культам. Падобныя знаходкі вядомы ў Гнездаўскіх курганах на Смаленшчыне, дзе яны звязваюцца з варагамі.

Сярод курганных насыпаў сустракаюцца і насыпа без слядоў пахавання, так званыя “пустыя курганы”. Так, у Чарневічах сярод 79 раскапаных курганоў 4 аказаліся “пустыя”, у тым ліку адзін курган дыяметрам 19 м і вышынёй 3 м. Звычайна такія курганы насыпаліся ў рытуальных мэтах або ў памяць аб загінуўшых на чужыне.

Знаходкі з раскопак А. і У. Галубовічаў захоўваліся ў Археалагічным музеі Віленскага універсітэта, а таксама ў Глыбоцкім музеі, які існаваў пры Глыбоцкім краязнаўчым таварыстве. Цяпер частка рэчаў з курганоў, даследаваных Галубовічамі, захоўваецца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы. Зноў вывучаць курганы Глыбоччына пачаў Г.В. Штыхаў у 1974 г. Быш ускрыты курган каля в. Забор'е. Пры касцяку знойдзены нож, бронзавы бранзалет,гліняны гаршчок. У сярэдзіне 1970-х гадоў некалькі курганных могільнікаў у наваколлі г.п. Падсвілле было выяўлена мясцовым краязнаўцам В.Я.Папковым.

У 1989, 1991 гг. Л.У. Дучыцам было даследавана каля 20 насыпаў каля в. Перавоз. У дзвюх курганных групах (над ракой Шоша і каля дарогі на в. Маргі) выяўлены пахаванні, зробленыя па абраду трупаспалення. Перепаленыя косці былі ссыпаны ў кучкі і накрыты глінянымі ўрнамі. Сярод рэшткаў крэмацыі выяўлены абломкі скроневага бронзавага кальца, сімвалічныя маленькія цуглі. Найбольшую цікавасць маюць курганы, раскапаныя ва ўрочышчы Валатоўка, побач з каменнымі магіламі, так званым “Галодным могільнікам”. Тут даследавана 13 насыпаў. Пахаванні былі зроблены па абраду трупапалажэння ў яме. Мужчынскія пахаванні без інвентару, а ў жаночых знойдзены драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы, бразготкі, бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі (золаташкляныя, срэбрашкляныя, бісерныя, зялёныя з жоўтымі вочкамі і інш.), амулеты з іклаў жывёл і посуд, у тым ліку з кляймом у выглядзе свастыкі. У двух курганах зааморфныя бранзалеты былі накладзены каля ног нябожчыка. Такі звычай класці ў дар упрыгожванні быў распаўсюджаны сярод балцкіх народаў. Мяркуючы па рэчах, курганны могільнік узнік у канцы 11 - пачатку 13 стагоддзя.

У 1992 г. Л.У. Душыц і А.В. Квяткоўская даследавалі 6 курганоў каля в. Скрабянец. Тут выяўлены пахаванні ў грунтавых ямах. Сярод упрыгожванняў былі драцяныя бранзалетападобныя і пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, маленькія бронзавыя гузікі, пласціністы і віты бранзалеты, парсцёнкі, золаташкляныя, бісерныя і хрусталёвыя пацеркі. У адным з курганоў выяўлены два касцякі - дарослага мужчыны і дзіцяці 7-8 гадоў. Два курганы вывучаны каля г.п. Падсвілле. Тут былі мужчынскія пахаванні, у нагах нябожчыкаў выяўлены фрагменты гліняных гаршкоў.

Усяго на Глыбоччыне даследавана больш за 13 курганных пахаванняў. Усе яны балта-славянскага паходжання. Сярод балцкіх рэчаў вылучаюцца падковопадобныя фібулы, зааморфныя бранзалеты, у якіх канцы нагадваюць галоўкі звяроў ці змей, вітыя шыйныя грыўні. Адметнымі рысамі балцкага касцюма былі наяўнасць шматлікіх упрыгожванняў і ў жаночых, і ў мужчынскіх касцюмах, спалучэнне ў каралях пацерак з бразготкамі, ножыкі на поясе. Тыповымі ўпрыгожваннямі славянскага характару былі скроневыя кольцы і шматлікія пацеркі.

Пра мяшанае балта-славянскае насельніцтва Глыббочыны сведчаць і данныя тапанімікі - назвы вёсак Латыголь, Латышы, Літоўскі Завулак, Літоўшчына, Крывічі.

З прыняццем хрысціянстве курганны абрад пахавання стаў знікаць, але на Глыбоччыне курганы ўзводзіліся ў некаторых выпадках яшчэ і ў 14 - 15 стагоддзях. Сярод позніх вылучаюцца курганныя пахаванні ў вёсках Нарушова, Зябкі і Доўгае. У вёсках Зябкі і Доўгае курганы адразу пераходзяць у сярдневяковыя грунтавыя могільнікі (каменныя могільнікі). Курганы каля в. Бабруйшчына па знешнім выглядзе і структуры насыпу (вугальны слой каля падножжа) нагадваюць рытуальныя курганныя насыпы 15 - 18 стагоддзяў каля вёсак Чамяры і Чурылава на суседняй Міёршчыне.

Акрамя курганоў і каменных магіл шмат на Глыбоччыне захавалася і старажытных могілак з каменнымі помнікамі і каменнымі крыжамі. Ёсць яны каля вёсак Васткавічы, Зябкі, Кішы, Навасёлкі, Папоўшчына, Прошкава і інш. Каля в. Пліса захаваліся старажытныя яўрэйскія могілкі з каменнымі надмагіллямі.

Вядомы на Глыбоччыне і рэшткі познасярэдневяковых паселішчаў. Старажытныя пабудовы былі на гарадзішчы каля в. Галубічы. Я. Драздовіч у сваёй працы “Дзісенская дагістарычная даўніна”, рукапіс якой захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральная навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нагадвае паданні пра існаванне ў Галубічах старажытнага горада. Паводле даследаванняў В.Я. Папкова, сярэдневяковыя паселішчы былі на паўднёвай ускраіне в. Перавоз і побач з в. Бабруйшчына. Каля в. Перавоз былі знойдзены спражкі, гузікі, каля в. Бабруйшчына - гліняны старажытны посуд.

Багатая Глыбоцкая зямля і на скарбы. У 1960 г. паміж вёскамі Парэчча і Пліса ў час разворвання поля быў знойдзены скарб з двух сярэбраных спіралепадобных бранзалетаў і 50 куфіскіх дырхемаў. Найбольш старажытная манета адносіцца да 769 г., а апошняя - да 853-854 гг. У сярэдняй частцы яны мелі круглае сячэнне, бліжэй да канцоў былі гранёныя і больш масіўныя. Спіралі завяршаліся галоўкамі ў выглядзе кубікаў з усечанымі верхнімі вугламі. Верхнія грані спіралі і галоўкі пакрыты пунсонным арнаментам. Хутчэй за ўсё гэтыя бранзалеты была перароблены з шыйных грыўняў. Такія грыўні пашыраны ў Скандынавіі, асабліва на востраве Готланд, а таксама сустракаюцца ў Фінляндыі, Прыладажжы, Прыанежжы і Прыкам'і. Праз два гады каля в. Пліса зноў быў знойдзены скарб, які разышоўся па руках. Толькі два арабскія дырхемы трапілі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У 1965 г. каля в. Гараўляны былі знойдзены два манетна-рэчавыя скарбы. У адным са скарбаў было 220 куфіцкіх дырхемаў, 185 заходнееўрапейскіх дынарыяў, прасліца з ружовага шыферу, фрагменты сярэбранага, чатырохграннага ў сячэнні дроту, 3 фрагменты ад сярэбранай загатоўкі для пласціністага бранзалета і трохгранная ў сячэнні загатоўка. Скарб захоўваецца ў нумізматычным кабінеце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Другі скарб знойдзены археолагам Г.В. Штыхавым пры вывучэнні селішча каля в. Гараўляны, за 2 км ад першага скарбу. У ім былі 134 фрагментарныя дырхемы, 2 сярэбраныя бранзалеты, 2 пярсцёнкі, загатоўкі для ювелірных вырабаў з серабра, вітыя бранзалеты, падвеска з дырхема, скроневыя драцяныя бранзалетападобныя кольцы, золаташкляныя бочачкападобныя пацеркі. Скарб захоўваецца ў Нацыянальным музеі Беларусі. Часта знаходзяць і асобныя старажытныя манеты. Некалі ў маёнтку Шо была багатая нумізматычная калекцыя, заснаваная на мясцовым матэрыяле.

Усе гэтыя знаходкі сведчаць пра высокі ўзровень культуры, багаты духоўны свет і шырокія гандлёвыя сувязі продкаў глыбачан у час Полацкага княства. З сярэдзіны 13 стагоддзя Глыбоччына разам з усёй Полацкай зямлёй увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.

2.2 Культавыя камяні Глыбоччыны

Да культавых камянёў належаць валуны, якія маюць назву камяні, пра якія складзены паданні і легенды, валуны з выемкамі, знакамі, надпісамі і малюнкамі, а таксама каменныя крыжы. Культавыя валуны - гэта каштоўныя крыніцы вывучэння духоўнай культуры, палеаграфіі і мастацтва ў шырокім храналагічным дыяпазоне ад неаліту да нашых дзён. Маючы ледавіковае паходжанне, гэтыя помнікі з'яўляюцца матэрыяльнымі сведкамі развіцця агульначалавечай цывілізацыі. На Глыбоччыне вядома шмат такіх помнікаў.

Каля в. Вялец Пліскага сельсавета, за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец, ляжыць валун ружовага граніту, які мясцовыя жыхары называюць “чортаў” камень. Памеры яго 3,55х1,75 м, вышыня 0,8 м. На камені захаваліся каля 30 ямак дыяметрам 5-6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў. Паводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт і ад яго пятак утварыліся такімі ямкі. Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл. Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Літвы і Латвіі. Цяпер тэрытарыяльна вялецкі “чортаў” камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камні былі створаны чалавекам прыкладна з 2-2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, сонцу або багам урадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.

Каля в. Папялы Ломашаўскага сельсавета ў густым забалочаным лесе ляжыць валун з шэрага граніту пад назвай “перуноў” камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65х1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана па лініі захад-паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі. Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся ў зямлю. Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Перуну.

Валун з ружовага граніту памерамі 5,45х3,2 м, вышынёй 1,25 м ляжыць каля в. Багушэвічы Празароцкага сельсавета побач з засценкам Бортнікі і з'яўляецца самым вялікім сярод тых, што зарэгістраваны ў раёне. Існуе паданне, што яго восі накіраваны на месца, дзе на глыбіні 30 футаў закапана 6 бочак з каштоўнасцямі на 7 мільёнаў франкаў. Гэтыя каштоўнасці быццам былі нарабаваны салдатамі французскай арміі ў час вайны 1812 г. Усяго бочак было 7, але адну салдаты разбілі і каштоўнасці распіхалі па кішэнях.

Паблізу ад гэтай жа вёскі, за 0,5 км на захад ад былога хутара Пацэвічаў, у хмызняку захаваўся валун ружовага граніту памерамі 1,95х1,5 м, вышынёй 1,3 м, які мясцовыя жыхары называюць камень “з рыбкамі”. Такая назва дадзена, відаць, таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды - шэрага гнейсу ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85х0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу. Лічыцца, што гэтую выяву стварылі французы ў 19 стагоддзі з мэтай адзначыць месца захавання яшчэ аднаго скарбу. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая - глыбіню, на якой закапаны скарб.

Пра вялікі камень каля в. Лаўрынаўка Абрубскага сельсавета захавалася паданне, што пад ім нейкі старавер нібыта знайшоў скарб. Але зараз ніхто з жыхароў вёскі нічего не ведае ні пра гэты камень, ні пра той скарб. Паводле падання 19 стагоддзя, скарб быў знойдзены пад каменем каля в. Жабінка Азярэцкага сельсавета. На ім было паглыбленне накшталт чашы. А на камені, што ляжыць каля в. Луцк-Мосарскі, высечана выявы шаблі.

За 1 км на паўночны захад ад в. Вялікія Давыдкі Галубіцкага сельсавета захаваўся валун ружовага граніту памерамі 3,3х2,6 м, вышынёй 1,1 м. На бакавой яго паверхні адзначаны ксеналіт цёмна-шэрага гнейсу, верхняя частка якога разбурылася, і ўтварылася паглыбленне (даўжыня 35 см і глыбіня 2 см), падобнае на след чалавека. Гэта паглыбленне натуральнае, хоць іншы раз людзі самі рабілі падобныя формы на тых камянях, што трапляліся на межах рассялення плямён. Апрача межавога значэння слядам надавалі і містычную афарбоўку, у некаторых месцах іх і цяпер называюць “божымі” і носяць да іх ахвяры. Вада, якая застаецца ў “слядочку” пасля дажджу, у народзе лічылася святой, гаючай.

Ёсць на Глыбоччыне і каменныя крыжы. Звычай устаноўкі такіх крыжоў простай (“лацінскай”) формы і высечаных з вялікіх мясцовых валуноў пашырыўся яшчэ з часоў прыняцця хрысціянства. Яны ставіліся на месцах былых язычніцкіх капішчаў, пры пабудовах храмаў, на курганах і пазней на бескурганных могільніках, на перакрыжаваннях сухапутных і водных шляхоў, на ўскраінах вёсак і гарадоў для заступніцтва ад ворагу і эпідэмій, на месцах знамянальных падзей. Лічылася, што менавіта каменныя крыжы асабліва аберагаюць спакой і шчасце людзей. Найбольш выдатным (з тых, што захаваліся) каменным крыжом з'яўляецца той, што высечаны з шэрага граніту каля в. Пліса. Ён ляжыць побас са старым Альгердавым трактам (“Гасцінец вялікі”), які ў 16-17 стст. злучаў Вільню, Глыбокае, Полацк, Віцебск і Смаленск. Такіх крыжоў уздоўж тракту было шмат.

Захаваліся каменныя крыжы і на старых могілках каля вёсак Кішы, Бабруйшчына, Перавоз, Зябкі, Псуя, Шо і інш.

Каменны могільнік

За 1 км на захад ад вёскі Перавоз, у лесе, на невялікім узгорку размешчаны старажытны могільнік мяшанага тыпу. Помнік складаецца з курганоў, насыпаных з пяску (пахавальны абрад трупапалажэння на гарызонце, датуюцца 12-13 стагоддзямі), і грунтавых магіл з каменнымі муроўкамі над пахаваннямі. Курганы размешчаны ў паўднёвай частцы могільніка, а каменныя магілы - ў паўночнай. Сярод мясцовых жыхароў паўночная частка вядома як “галодны могільнік”. У 1990-1991 гг. тут даследавана 15 пахаванняў па абраду інгумацыі. Усе магілы былі абкружаны камянямі, пакладзенымі шчыльна ў адзін пласт. Памеры муровак прыкладна 2,5х1,1х0,3-0,5 м і 3,5х2,5х0,35 м. Форма муровак прамавугольная або авальная. У галаве пахаванняў стаялі камяні большых памераў, чым выкарыстаныя ў муроўках, трохвугольнай або круглай формы. Зрэдку на гэтых камянях выбівалі крыжы. Зафіксаваны сямейны звычай пахавання. У двух выпадках дзве магілы размышчаліся на адлегласці 20-25 см адна ад адной і над імі зроблена агульная каменная муроўка.

Пахавальнаы абрад выконвалі наступным чынам. У выкапаную чатырохвугольную з закругленымі вугламі яму глыбінёй 0,8-1,5 м клалі нябожчыка, звычайна на спіне ў выцягнутым становішчы. Палажэнне рук - рознае: складзены на поясе, сагнуты ў локцях і пакладзены на плечы, адна рука на поясе, другая - на плячы і г.д. Арыентаваны касцякі галавой на захад або паўднёвы захад. Нябожчыкаў хавалі без труны, але зверху прыкрывалі дошкамі, рэшткі якіх знаходзілі ў час раскопак.

Мужчынскія і дзіцячыя пахаванні, як правіла, без інвентару. У некаторых жаночых пахаваннях выяўлены бляшкі ад галаўных убораў, якія зроблены з медзі (у адным выпадку з серабра з пазалотай) шляхам ціснення, нашытыя на тканіну. У запаўненні магільных ям прасочаны вуглі, а таксама невялікія нагрувашчванні вуголля над чэрапам і нагамі.

Асобна размешчана адно пахаванне, якое можна разглядаць як пераходны тып ад курганоў да магіл. Форма насыпу - круглая вышынёй да 0,65 м, зроблена з пяску. Каля асновы насыпу ў заходняй частцы ляжалі два камяні. Нябожчык ляжаў у яме глыбінёй да 0,8 м. Пахаванне жаночае. На чэрапе знойдзены бляшкі ад галаўнога ўбору, зробленыя з серабра.

Абрад пахавання, інвентар і канструкцыі каменных муровак дазваляюць датаваць вывучаныя магілы канцом 13-14 стагоддзем. Такі мяшаны тып помнікаў, у якім побач знаходзяцца два розныя тыпы пахаванняў, сведчыць пра наяўнасць дзвюх этнічна розных груп насельніцтва, якія жылі тут у сярэдневякоўі.

2.3 Старонка мінулага

У 10-13 стагоддзях тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства. У 992 г. была зацверджана Полацкая епархія, таму магчыма, што жыхары Глыбоччыны пры полацкім князю Ізяславе Уладзіміравічы або яго бліжэйшых паслядоўніках прынялі хрысціянскую веру. У 1308 г. Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Упершыню Глыбокае ўпамінаецца ў Літоўскай метрыцы ў 1514г. як панскі двор, цэнтр аднайменнага маёнтка шляхецкай сям'і Зяновічаў. Побач знаходзіўся панскі двор Корсакаў. Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі: паўднёва-заходнюю, якая належала Зяновічам і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, і паўночна-ўсходнюю, што належала шляхецкай сям'і Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. Гэты падзел быў узаконены пастановай Віленскага сейма ў 1566 г. Глыбокае было прыватнаўласніцкім мястэчкам. Асноўную частку яго насельніцтва складалі рамеснікі, якія групаваліся вакол панскіх двароў і абслугоўвалі іх, а таксама сяляне, што працавалі на феадалаў. Потым з'явіліся мяшчане, якія займаліся і рамяством, і сельскай гаспадаркай, і гандлем. Уладальнікі Глыбокага ўстанавілі гандлёвыя дні ў Беразвеччы і Глыбокім. Устанаўленне таргоў як месца абмену сельскагаспадарчых прадуктаў, вырабаў рамеснікаў і прывазных тавараў садзейнічала росту і развіццю горада.

Уладальнікамі часткі Глыбокага былі Зяновічы, продкі якіх перасяліліся ў Літву пры Ягайлу і паходзілі з сербскіх князёў. Гэта пацвярджае польскі гісторык Б. Папроцкі ў сваёй кнізе “Гербы рыцарства польскага” (1584). Сербскага рыцара Зяновіча, які збег у Польшчу з Малдовы ў час нашэсця манголаў у 1395 г. і аказаў Польшчы вялікія паслугі, кароль польскі Ягайла ўзнагародзіў землямі паміж Прыпяццю і Дзісной, і гэтыя правы былі потым пацверджаны вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Увогуле, існуе меркаванне, што кропкай адліку гісторыі горада з'яўляецца 1414 г., каля Зяновій Братошыч (нашчадак сербскіх князёў) атрымаў ад вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх было і Глыбокае. На працягу 16 стагоддзя паўднёва-заходняя частка Глыбокага была ў валоданні Зяновічаў. У 1555 г. было зроблена размежаванне зямель паміж уладальнікам “двара Глыбокага, старостам чачэрскім і прапойскім Юрыем Мікалаевічам Зяновічам і вотчыннікам (дзедзічам) Ваўкалатаў князём слуцкім”. Сама назва двара паходзіць ад возера Глыбокае.

Наступныя звесткі пра Глыбокае сустракаюцца ў дакументах часоў Лівонскай вайны 1558-1583 гг., якая вялася Рускай дзяржавай супраць Лівоніі, Вялікага княства Літоўскага, Польшчы і Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. У 1562 г. рускія войскі ўступілі ў межы Вялікага княства Літоўскага. 15 лютага 1563 г. войскамі Івана Грознага быў узяты Полацк, якому рускі цар надаваў вялікае стратэгічнае значэнне. Потым рускія войскі перайшлі Заходнюю Дзвіну, занялі вялікую тэрыторыю, у тым ліку і Глыбокае, і сталі пагражаць Вільні. Гэта выклікала занепакоенасць у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. У жніўні 1563 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сігізмунд ІІ Аўгуст пісаў: “Даходзілі да нас скаргі, што з Полацка людзі маскоўскія, пераходзячы Дзісну… шмат сёлаў, баяр і дваран нашых забралі… у Глыбокае, Беразвеч, Ластавічы, Залессе, Задарожжа і іншыя маёнткі і сёлы ўступаючы… людзей да прысягі прыводзілі, таксама да зняволення з маёмасцю іх бяруць…”. У 15-17 стагоддзях у Глыбокім існаваў астраўны драўляны замак з вежамі і ўмацаваннямі перыметрам каля 50 м. У 1563 г. ў час асады рускімі войскамі ён абараняўся мясцовым апалчэннем. Тут была халодная і агнястрэльная зброя. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. і ўтварэння Рэчы Паспалітай пачаліся мірныя перагаворы з Масквой, якія завяршыліся трохгадовым перамір'ем, а потым зноў пачаліся ваенныя дзеянні, што працягваліся да 1579 г. Такім чынам, Глыбокае было пад уладай маскоўскага цара каля 14 гадоў.

У 1579. кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый прасунуў свае войскі праз Паставы і Глыбокае да Дзісны. Сюды ж разам з іншымі феадаламі прывёў свае войскі ўладальнік Глыбокага Юрый Зяновіч. 30 жніўня 1579 г. Полацк быў узяты Баторыем. З гэтага часу і да 2- га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Глыбокае ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай і знаходзілася на мяжы Полацкага ваяводства і Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 16 стагоддзі ў шэрагу краін Еўропы пачаўся рэфарматарскі рух, які быў накіраваны не толькі супраць каталіцкай царквы, але і супраць феадальнага ўціску. У Вялікім княстве Літоўскім гэты рух быў выкарастаны феадаламі ў сваіх інтарэсах. Адкінуўшы антыфеадальную і антыкаталіцкую сутнасць гэтага руху, яні імкнуліся выкарыстаць рэфармізм для абмежавання правоў і прывілеяў каталіцкага духавенства і аслабіць уладу караля. Найбольш прымальным для іх стаў кальвінізм. У Глыбокім на чале калінісцкага руху сталі яго ўладальнікі бацька Юрый і сын Крыштаф Зяновічы. Пасля смерці Юрый Зяновіч пакінуў Крыштафу “имение властное отчизное Глубокое в уезде Ошмянском, двор, место, мещан глубоцких, бояр, людей осадных и тяглых…”. Гэта завяшчанне сведчыць аб тым, что Глыбокае ў 16 стагоддзі вылучаецца з уладанняў Зяновічаў як гарадскі цэнтр з мяшчанамі. Крыштаф Зяновіч заснаваў тут бібліятэку, кальвінскі збор і школу.

У 1614 г. пасля смерці К. Зяновіча на ўладанне Глыбокім уступіў яго сын Мікалай. Ён парваў з кальвінізмам, ператварыў кальвінскі збор у касцёл св. Міхаіла, выступаў супраць праваслаўных і пратэстантаў. У 1621 г. ён прыняў удзел у вайне з туркамі і загінуў пад Хоцінам. У Мікалая Зяновіча не было сыноў, і нашчадкам яго ўладанняў стала дачка Ганна-Софія. У 1628 г. яна выйшла замуж за князя Альберта Радзівіла і ў пасаг яму прынесла Смаргонь, Глыбокае, Беліцу. У 1668 г. пасля смерці Ганны-Софіі Глыбокае перайшло ва ўладанне Радзівілаў. Яно было самым даходным уладаннем і ацэньвалася ў 2 мільёна злотых. Радзівілы ў розныя часы закладвалі Глыбокае і атрымлівалі за гэта грашовы заклад. Так, у 1773 г. яно было закладзена нейкаму Шрэтару, у 1770 г. - епіскапу Ігнацію Масальскаму, у 1794 г. - Карлу Храптовічу, у 1830-я гг. - Валенту Брахоцкаму, які пакінуў маёнтак, ратуючыся ад пакарання за ўдзел у паўстанні 1831 г. У 1832 г. дачка князя Дамініка Радзівіла выйшла замуж за князя Вітгенштэйна, ад'ютанта цара Мікалая І. З гэтага часу пазначаная частка Глыбокага перайшла да Вітгенштэйнаў.

Паўночна-ўсходняя частка Глыбокага належала феадалам Корсакам і адносілася да Дзісенскага павета Полацкага ваяводства. З-за гэтых зямель з 1582 г. вяліся спрэчкі паміж Ільёй Корсакам і Міхаілам Сулістроўскім і іх нашчадкамі, якія скончыліся ў пачатку 17 стагоддзя на карысць Корсакаў.

Уладальнікамі мястэчка і зямель вакол яго стаў Іосіф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі, староста дзісенскі. Ён прыняў уніяцтва, потым каталіцызм, заснаваў у Глыбокім у 1-й палове 17 стагоддзя касцёл і кляштар ордэна кармелітаў. Іосіф Корсак пакінуў тры завяшчанні ў 1639, 1640, 1643 гг. Паводле завяшчання 1643 г. вялікія падарункі былі зроблены Беразвецкаму базыльянскаму кляштару (заснаваны ў 1638 г.), Глыбоцкаму кармеліцкаму кляштару, парафіяльнаму ксяндзу ў Глыбокім. Манахі-кармеліты акрамя мястэчка Глыбокае з усімі мяшчанамі, іх землямі і павіннасцямі атрымалі ва ўладанне маёнткі Ластавічы, Свіла, Перадолы, а таксама набытыя Корсакам маёнткі Гняздзілава і Вольберавічы (цяпер у Докшыцкім раёне). Фундатар абавязаў кармелітаў утрымліваць школу з інтэрнатам, шпіталь для бедных, будаваць капліцы ў гаспадарскіх фальварках. Пазней кармелітам належала 15 вялікіх маёнткаў, якія прыносілі 100 тыс. злотых гадавога даходу. У Глыбоцкім кляштары кармелітаў было 30 манахаў і каля 50 клірыкаў. Яны ўтрымлівалі вучылішча з канквітам (інтэрнатам) на 12 вучняў, бібліятэку на 3 тыс. тамоў, аптэку. Акрамя таго, 18 вучняў выхоўваліся на іх сродкі ў Беразвецкім вучылішчы, а 2 штогод пасылалі ў Віленскі універсітэт. Манахі ўтрымлівалі 40 музыкантаў, якія ігралі не толькі ў касцёле, але і за яго межамі. Побач з кляштарам быў пасаджаны вялікі сад, а трохі ніжэй каля возера былі вялікія сажалкі, дзе разводзілі шмат рыбы. Пазней, у 1642 г., Корсакі падаравалі вёску Удзела манахам-францысканцам, у 1625 г. - вёску Залессе манахам-базыльянцам.

Вялікую цікавасць у гісторыі Глыбоччыны ўяўляе сабой мястэчка Беразвечча (Беразавец, Бярэзбічы, Беразвеч, Бярэзвічы), якое ўпершыню ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя Полацкага андрэя Альгердавіча (1350-1378, 1381-1387), што было дадзена на ўладанне землялі нашчадкам роду Корсакаў - Фёдару і Дзмітрыю “на Беразвячы” і ўстанаўленне заходняга памежжа іх уладанняў. У пачатку 16 стагоддзя тут была праваслаўная царква, месца пахавання продкаў Корсакаў. У 1519 г. ў час паходу рускіх войск на чале з ваяводамі Васілём Шуйскім, Міхаілам Гарбатым і Сямёнам Курбскім на Мінск і Вільню ў вайне цара Васіля ІІІ з вялікім князём літоўскім Сігізмундам І Старым Беразвечча было спалена. У 1-й палове 16 стагоддзя Беразвечча належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку. У дакуменце таго часу занатавана, што ў маёнтку Беразвеччы была царква святога Міхаіла, пры ёй поп Ілья меў ворыва сваё і два чалавекі. Царква мела падараванні пана Дзмітрыя Корсака. Паводле звестак “Полаццкай рэвізіі” 1552 г., Беразвечча - мястэчка, у якім 40 дамоў, 40 мяшчан. У Беразвеччы кляштар існаваў здаўна і быў праваслаўны. Леў Корсак, таксама праваслаўны, надзяліў яго багатым фундушам і сам быў пахаваны ў гэтым кляштары. Яго сын Іосіф Львовіч намеснік і ваявода мсціслаўскі, які прыняў каталіцтва, пераўтварыў бацькоўскі фундуш і саміх манахам спакусіў да уніяцтва. У сваім фундушавым запісе ён адзначаў: “… Адмяняю і знішчаю ўсякія запісы, зроблекныя раней і прызнаныя мною…, гэтыя запісы рэфармую, дабаўляю і змяняю”. Іосіф Корсак падараваў чарняцам, які прынялі унію з рымскай царквой, маёнтак свой Беразвечча з тым, каб яны, уступіўшы на ўладанне маёнткам пасля смерці яго, пастаянна жылі пры царкве маёнтка, а таксама даў завяшчанне на заснаванне ў Беразвеччы базыльянскага кляштара, якому перадаваліся землі маёнткаў Беразвечча і Вярбілава (цяпер Вольберавічы ў Докшыцкім раёне). Гэта дарчая была зацверджана каралём польскім Уладзіславам ІV 30 красавіка 1638 г. і зноў пацверджана канстытуцыяй сейма Рэчы Паспалітай 1647 г.

Пасял смерці Іосіфа Корсака ў 1643 г. ў Беразвеччы быў адкрыты мужчынскі базыльянскі кляштар.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Глыбоччына апынулася ў зоне ваенных дзеянняў. Рашэнні Земскага сабора 11.10.1653 г. аб уз'яднанні Украіны з Расіяй адзначалі аб'яўленне вайны Рэчы Паспалітай. 40-тысячнае рускае войска на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам 25.02.1654 г. выступіла з Масквы. Уздоўж Заходняй Дзвіны рухаліся войскі пад камандаваннем Шарамецева, якія ўзялі Полацк, пераправіліся цераз Заходнюю Дзвіну і падыйшлі да Дзісны, пасля была ўзята Друя. Адсюль рускія войскі прасунуліся да Глыбокага, якое было ўзята ў два этапы. У паведамленні Шарамецева цару адзначалася, што “30 ліе\пеня 1654 г. ваявода Ждан Васілевіч Кондыраў пад Глыбокім літоўскіх людзей пабіў, языкік, штандарты, бубны і мушкеты ўзяты”. У іншым данясенні ад 9 жніўня 1654 г. паведамлялася, што горад Глыбокае ўзялі. Цікавае вытрымка з польскага дакумента “Пісьмо з Вільні ад 8 жніўня 1654 г.”. Паводле “Пісьма…” вынікае, што Глыбокае было ўзята 2 жніўня: “Мы тут у вялікай занепакоенасці з боку Полацка. У мінулую нядзелю 2 жніўня прыйшло да 2 тысяч Масквы ў Глыбокае… Там было нашай зборнай шляхты з розных дружын некалькі соцень коней; быў і полацкі кашталян пан Рудаміна, які меў да паўтараста коннікаў і некалькі пяхоты. Але таму што нашы прывыклі заўжда стаяць неасцярожна і бестурботна і грэбаваць усякім непрыяцелем, то хаця яні і мелі паведамленне, што Масква блізка ад Глыбокага, не паверылі аднак таму, пакуль не ўбачылі, што Масква выходзіць з лесу. Тут яны хутчэй ад стала, кінулі абед, на коней - і кінуліся наўцёкі. Але сапраўды, нямала нашых забіта і ўзята ў палон жывымі, а больш, зрэшты палова збегла. Так та наша бязладдзе вядзе да ліха!... Кожны лезе ў начальнікі, а іх та і не слухае. Так і ў Глыбокім: шмат іх хацела камандаваць. Цяпер не ведаем, куды адхілілася Масква, у Полацк ці засталася там, у Глыбокім. Учора Віленскі магістрат даслаў у Глыбокае 40 конных казакоў; чакаем іх з маркотай… Відаць, сам гасподзь Бог дапамагае гэтаму ворагу: калі б прыйшоў ён і ў малой колькасці, то да гэтага часу ўзяў бы і Вільні, і ўсю Літву. Цяпер вакол Вільні паўсюды пустэчы… жывёла сама па сабе ходзіць па палях…”

Расійскія войскі да канца 1655 г. занялі амаль усю Беларусь. Пакінуўшы Глыбокае на некаторы час, войскі зноў вярнуліся ў Глыбокае, і яно знаходзілася ў іх руках некалькі гадоў. Тут быў пабудаваны ўмацаваны астрожак і знаходзіўся гарнізон.

Разгором расійскімі войскамі ваенных сіл Рэчы Паспалітай вымусіў частку шляхты змяніць свае былыя пазіцыі. Каб захаваць свае ўладанні прывылеі, атрымаць новыя чыны і пасады, яны пачалі пераходзіць у падданства да цара, які ўсяляк заахвочваў падобныя дзеянні. Шляхціцам, што перайшлі ў расійскае падданства, не толькі пакідался былыя ўладанні, але даваліся і новыя падараванні. Так, 6 ліпеня 1658 г. ігумення Глыбоцкага кармеліцкага кляштара Яўгеніюша Акруцэ скардзілася на Аляксандра Багушэвіча і яго жонку, “што ў той час, калі рускія войскі ўступілі ў княства Літоўскае і кармеліты разбегліся па розных месцах і краях, Багушэвічы, карыстаючыся пратэкцыяй рускага цара, завалодалі ў 1656 г. манастырскім сялом пад назвай Глінка і валодалі ім два гады, прыціскаючы падданых кляштара”.

Прызнаўшы фармальна ўладу цара, частка шляхты здолела захаваць свае ўладанні на тэрыторыі Беларусі. Застаючыся ў сваіх маёнтках, яны чакалі зручнага выпадку, каб пачаць барацьбу за ўзнаўленне сваёй былой улады.

У канцы 1658 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся ваенныя дзеянні супраць расійскіх войск. У канцы 1658 г. Глыбокае было ўзята літоўскім атрадам Валовіча пры дапамозе здрадзіўшага рускаму цару шляхецкага атрада. У пачатку 1659 г. полацкі ваявода ў данясенні цару пісаў: “І таго ж, гасудар дня прывялі з Полацкага павета твае… людзі, полацкія казакі, якія мы … дасылалі ў Полацкі павет для языкоў. Яны прывялі двух чалавек здраднікаў, полацкую шляхту Грышку Пылінскага ды Андрушку Львова… і тых языкоў мы распытвалі.. і тыя языкі… сказалі: студзеня ў 7 дзень прыязджалі ў Полацкі павет з Глыбокага літоўскія людзі, чалавек за 60, і аднаго з іх Грышку Пылінскага быццам узялі і адвялі ў Глыбокае да палкоўніка Валовіча, на Глыбокім ён быў паўтары тыдні; і палкоўнік нібы Валовіч… пайшоў да гетмана Сапегі, а астрожак на Глыбокім спаліў; а пакінуў нібы на Глыбокім палку свайго 10 харуна; а шляхта-здраднікі стаяць ад Глыбокага за паўмілі. І на тых здраднікаў польскіх ды літоўскіх…, якія цяпер на Глыбокім, паслаць нам няма каго: … ратных конных рускіх людзей у Полацку нікога няма, а полацкай шляхты ў палкоўніка Рамана Аскеркі ў палку 70 чалавек, а ў Гаўрылы Гаслаўскага шляхты і казакаў 60 чалавек, … шляхту без рускіх людзей на тых польскіх і літоўскіх людзей на Глыбокае паслаць нам… небяспечна. А якія злолзеі-здраднікі прыязджаюць з Глыбокага з Валовічава палка ў Полацкі павет у мясцовасці сваі патаемна па хлеб, па жывёліну, і хлеб, і жывёліну возяць на Глыбокае, у абоз да Валовіча”.

У 1660 г. ў адным з данясенняў цару адзначалася: “А палкоўнік Валовіч ездзіў з Глыбокага жаніцца, а цяпер ёсць у Глыбокім, а войскі пры ім тыя ж самыя 12 харунак, а астрожак на Глыбокім літоўскія людзі спалілі і гарматачкі, якія былі на Глыбокім, павезлі ў Даўгінава”.

У 1661 г. Глыбокае зноў аказалася ў гушчы ваенных падзей. Горад быў спалены, у агні згарэлі касцёлы парафіяльны і св. Міхаіла. 1 лістапада 1661 г. кароль Ян Казімір загадаў ротмістру Пінскага павета Бушноўскаму “паспяшацца да 7 лістапада да Глыбокага ў абоз з усімі людзьмі”. 4 лістапада 1661 г. адбылася бітва пад в. Кушлікі (цяпер у Полацкім раёне), у якой рускія войскі панеслі вялікія страты. 5 лістапада 1661 г. кароль Ян Казімір, знаходзячыся ў Глыбокім, падпісаў адозву да войска Рэчы Паспалітай пра кушлікоўскае паражэнне расійскіх войск. У 1667 г. было падпісана Андрусаўскае перамір'е тэрмінам на 13,5 года, якім скончылася вайна Расіі з Рэчу Паспалітай.

У час вайны Глыбокае панесла шмат страт. Пераходзчы з рук у рукі, мястэчка неаднаразова гарэла, насельніцтва пакутавала ад рабаўніцтва і эпідэмій. Не паспеў горад адбудавацца пасля вайны, як 7 ліпеня 1700 г. вялікім пажарам только ў радзівілаўскай яго частцы было знішчана 80 дамоў, 50 гумнаў, 40 крам з усімі таварамі, 60 свірнаў з воскам, збожжам і іншымі рэчамі, 30 клецей з гаспадарчымі рэчамі. Гэтыя даныя сведчаць, што большая частка местачковага насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, адначасова ўпамінанне крам і свірнаў указвае на тое, што тут развіваўся і гандаль. Паводле звестак О. Гедэмана, у 1773 г. ішоў актыўны гандаль глыбоцкіх купцоў з крулявецкімі (кёнінгсбергскімі). У адным з актаў 1774 г. адзначалася, што гандаль глыбоцкіх купцоў з крулявецкімі існуе з “даўніх часоў”. Рэчы гандлю перавозіліся гужавым транспартам, толькі лес і хлеб сплаўляліся па рэках.

Вялікіх кірмашоў у Глыбокім не было. Найбольш значны торг адбываўся на Сёмуху. Цэнтрам гандля была радзівілаўская частка горада (цяпер гэта раён Цэнтральнай плошчы). Тут праходзіла гандлёвая вуліца, будынкі абапал яе мелі памяшканні для крам. Кармеліцкай частцы Глыбокага было цяжка канкурыраваць з радзівілаўскай. Ёсць звесткі, што манахі-кармеліты закрылі рынак у сваёй частцы горада і засялілі яго тэрыторыю мяшчанамі. Але ў канцы 18 стагоддзя ў манахаў зноў з'явіўся свой рынак. У 1782 г. глыбоцкі ксёндз пісаў, што наведванне парафіяльнага касцёла бывае малым з нагоды блізкасці касцёла манахаў-кармелітаў босых, іх рынка і ўезда па вуліцы ў вялікую мураваную гасцініцу (аўстэрыю), пабудаваную кармеліцкім кляштарам.

Паводле 2- га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 г. Глыбокае адышло да Расіі. Яшчэ ў маі 1792 г. рускія войскі перайшлі Дзвіну каля Полацка і Дзісны, занялі Глыбокае і працягвалі рух да Пастаў. У верасні ў Глыбокім быў расквартаваны полк карабінераў на чале з графам Талстым, які быў падтрыманы Барскай канфедырацыяй. У красавіку 1793 г. ў Глыбокім стаяў Мурамскі гусарскі полк.

У 1974 г. ў Польшчы, Беларусі і Літве адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Адбыліся хваляванні і ў Глыбокім, якое неўзабаве было занята расійскім эскадронам кавалерыі і ротай егераў на чале з графам Бенідеэнам. 9 мая 1794 г. з Глыбокага ў напрамку Браслава выступіў маёр Стафанопула, які разбіў паўстанцкія атрада каля Браслава. Замест гэтых войск да канца мая ў Глыбокае прыбылі іншыя - тры эскадроны драгунаў Пскоўскага палка.

У чэрвені 1812 г. французскі імператар Напалеон Банапарт пачаў вайну з Расіяй. Французскі войскі фарсіравалі Нёман непадалёк ад Коўна. Салдаты рабавалі і разбуралі беларускія вёскі, гарады, адбіралі ў насельніцтва жывёлу, прадукты. Вялікія спусташэнні пакінулі на сваім шляху французскія захопнікі. Праз Глыбокае прайшлі асноўныя сілы напалеонаўскай арміі, у тым ліку і яго гвардыя. Раніцай 18 ліпеня 1812 г. Напалеон прыбыў у Глыбокае. Сюды ж прыбыла гвардыя. Для выканання сваіх вялікіх намераў Напалеон чакаў цяжкую артылерыю і разлічваў, што будзе ў стане распачаць дзеянні 22-23 ліпені. Пасля ж ён са сваёй звычайнай руплівасцю заняўся ўладкаваннем у Глыбокім этапнага пункта, забяспечанага ўсім неабходным для арміі. У Глыбокім Напалеон размясціўся ў трох невялікіх пакоях на верхнем паверсе кармеліцкага кляштара. З акна адкрываўся велічны краявід на ўрадлівыя палі. Знаходзячыся ў кляштары, ён паклікаў да сябе настаяцеля і спытаў: “Ці вялікія ўладанні кляштара?” Той адказваў: “1000 хат”. “Гэта надта шмат”, - сказаў Напалеон. “А чым займаецеся?” - пачулася пытанне. “Молімся” - адказаў кармеліт. “А гэта вельмі мала!” - сказаў Напалеон.

У першы ж дзень свайго знаходжання ў Глыбокім Напалеон выдаў загад распаўсюдзіць “Адозву канфедэрацыі генеральнай” сярод палякаў, якія засталіся на рускай службе, з прапановай перахадзіць на яго бок.

Рабаўніцтва, марадзёрства салдат і афіцэраў напалеонаўскай арміі прынялі такія памеры, што сталі пагражаць развалам арміі. Гэта вымусіла французскага імператара выдаць 20 ліпеня ў Глыбокім загад ад марадзёрах, які складаўся з двух артыкулаў. У першым з іх было запісана: “Кожны француз, немец, італьянец, выяўлены ў тыле арміі і ў якога няма апраўдальных дакументаў, будзе арыштаваны і дастаўлены ў бліжэйшы ваенны трыбунал па прыватнай справе, абавязак якога выносіць смяротны прыговор тым, чый удзел даказаны ў грабяжы і марадзёрстве”. Другі арыткул абвяшчаў: “Мясцовыя жыхары незалежна ад колькасці, схопленыя разам з рабаўнікамі і марадзёрамі, якім будзе даказана, што яны прымушалі да грабяжу і ўдзельнічалі ў разбоі, будуць дастаўлены ў бліжэйшую Вышэйшую ваенную камісію і, хто не падлягае апраўданню, будуць прыгавораны да смяротнай кары”. Загад быў абвешчаны ў навакольных вёсках, у тым ліку ў вёсцы Юзафава. Напалеон наведаў Беразвечча, дзе пакінуў атрад салдат для нарыхтоўкі фуражу і правіянту. У Глыбокім быў адкрыты эталонны прадуктовы пункт для забяспячэння арміі ўсім неабходным, начальнікам яго быў прызначаны польскі памешчык Алоіз Буйніцкі. Перад ад'ездам з Глыбокага Напалеон, каб аддзякаваць за гасціннась, загадаў аднаму з прыдворных прынесы цэлае блюда напалеандораў у падарунак настаяцелю кляштара і быццам бы выказаў шкадаванне, што не можа ўзяць у Парыж касцёл кармелітаў, каб паставіць яго побач з Саборам Парыжскай Маці Божай.

Пасля ад'езду Напалеона з Глыбокага Алоіз Буйніцкі 24 ліпеня выдаў распараджэнне Барысаўскай павятовай камісіі ад дастаўцы ў Лепель 6000 цэнтнераў мукі для забяспячэння напалеонаўскай арміі. 30 ліпеня Буйніцкі загадаў докшыцкаму камісару Ваньковічу адкрыць у Глыбокім склад і даставіць туды правіянт.

“Паводле распараджэння найвышэйшага імператара Францыі і караля прапанавана адкрыць правіянцкі магазін у Глыбокім, да якога далучыць бліжэйшыя мясцовасці, як Куксін, Ваўшчызна, Жаўнежоўшчына, Янушаў з фальваркамі Замошша, што рэквізаваны і таму вызвалены ад іншых распараджэнняў, якія паступаюць з Докшыц. Пасля намеснік “докшыцкага камісара, на працягу трох дзён з дня выдання гэтага прадпісання, абавязаны максімальна пастарацца даставіць 150 бочак з мукой ці жытам, 60 бочак аўса, 10 бочак гароху, 2 тысячы гарцаў гарэлкі, 200 валоў, за якімі канвой прыбудзе ў Глыбокае”. Аднак загады А. Буйніцкага не выконваліся, аб чым сведчыць “Заява пра адсутнасць запасаў у казённых складах і ў прыватных асоб”, падпісаная А. Буйніцкім: “Пастанова Барысаўскай павятовай камісіі другога аддзела паліцыі ад 24 ліпеня ў маёнтках Ваўшчызна і Слабада прачытана, але ні жыта, аніякай мукі ў свірнах казённых і сялянскіх няма, бо ўсё, што было назапашана, канфіскавана і дастаўлена ў Вярхоўную стаўку яснавяльможнага імператара Францыі ў Глыбокім, а зараз самі засталіся без харчавання да новага ўраджаю”.

23 ліпеня сярод французскіх войск у Глыбокім назіралася незвычайнае ажыўленне. Разведчыкі 1-й рускай арміі, якія вялі назіранне за наваколлямі Глыбокага, не маглі зразумець, у чым тут справа. І толькі ў 2-й палове дня, калі вялікія павозкі, у якія было запрэжана па 8-10 коней, на Докшыцы, разведчыкі з больш блізкай адлегласці ўстанавілі,што гэта была цяжкая артылерыя, якую Напалеон чакаў некалькі дзён і якую тэрмінова накіраваў пад Віцебск. Сам імператар выступіў з Глыбокага ў ноч на 24 ліпеня, пакінуўшы тут гарнізон, большасць якога была размешчана ў Беразвеччы, шпіталь і склады. Гарнізон нёс варту на дарогах, быў прамежкавых этапам на шляху зносін Напалеона з імперыяй, па якім рухаліся кур'еры імператара.

З набліжэннем напалеонаўскіх войск насельніцтва пакідала дамы і ў некаторых месцах усімі вёскамі ішло ў лясы. Супраціўленне сялянства стварыла вялікія цяжкасці для забяспчэння французскай арміі фуражом і харчаваннем. Сяляне спынілі выплату падаткаў, і акупанты абкладалі падаткамі сваіх памагатых - памешчыкаў, але і тыя таксама адмаўляліся ўносіць іх. Так, 5жніўня 1812 г. зборшчык падаткаў Грыгаровіч рапартаваў падкамісару докшыцкага кантона аб тым, што глыбоцкі памешчык Буйніцкі адмовіўся плаціць падаткі. Пра баявыя дзеянні на тэрыторыі Глыбоччыны і пра шматлікія страты з боку французаў сведчыць шэраг масавых пахаванняў на тэрыторыі раёна. У час Айчыннай вайны французскія акупанты на тэрыторыі беларускіх губерняў сфарміравалі з рэкрутаў 5 пяхотных і 4 уланскія палкі. З Дзісенскага павета, у тым ліку з Глыбоччыны, рэкруты ўвайшлі ў склад двух палкоў: 22-га пяхотнага са штаб-кватэрай у Мінску (камандзір - граф Станіслаў Чапскі) і 18-га ўланскага, які размяшчаўся ў Нясвіжы, пад камандаваннем графа Караля Пшаздзецкага. Гэтыя часці, сфарміраваныя толькі ў кастрычніку, у баявых дзеяннях на французскім баку ўдзельнічалі мала. Яны дайшлі да Парыжа з рэшткамі разбітай арміі Банапарта. Аляксандр І не знайшоў дзеянні мясцовых рэкрутаў крымінальнымі. Гэтыя палкі былі накіраваны ў Польшчу для прадаўжэння ваеннай службы, але ўжо царскай, пад камандаваннем нашчадка расійскага прастола цэсарэвіча Канстанціна. Пасля заканчэння ваеннай службы ўланы і салдаьы вярнуліся дадому.

Вызваленне Глыбокага ад французскіх войск можна аднесці да канца кастрычніка - першай дэкады лістапада 1812 г. Паводле звестак глыбоцкага краязнаўца А.А. Сабалеўскага, напярэдадні вызвалення ў Беразвеччы, дзе стаяў гарнізон непрыяцеля, толькі для яго патрэб дзейнічала хлебапекарня, дзе працавалі мясцлвыя жыхары. У пэўны час, прызначаны да аступлення французаў, хлебапёкі Беразвечча прыгатавалі хле, дадаўшы ў цеста непагашаную вапну. Большасць салдат памерла, а астатнія пахавалі сваіх паплечнікаў урочышчы Барок на беразе возера Мушкат і кінуліся наўцёкі з Беразвечча. Яшчэ і цяпер пры дарозе на вёску Забелле захавалася французская магіла (валатоўка). Пасля адыходу французскіх войск Глыбокае засталося разбураным і разрабаваным. І ў мястэчку, і ў навакольных вёсках усе коні былі рэквізаваны, жывёла знішчана, пасяўныя плошчы пасля вайны скараціліся больш чым удвая.

29 лістапада 1830 г. ў Варшаве ўспыхнула паўстанне супраць царызму. Выступленні, падрыхтаваныя тайнымі арганізацыямі шляхты, якая была незадаволена падзелам Рэчы Паспалітай, пачаліся ў Варшаве ў канцы лістапада 1830 г. і хутка ахапілі тэрыторыю Польшчы, Беларусі і Літвы. Да сакавіка 1831 г. хваляванні дасягнулі Дзісенскага павета. Цэнтрам ваенных фарміраванняў паўстанцаў стала мястэчка Лужкі, дзе 13 красавіка сабралася больш за 50 памешчыкаў, якія падтрымалі паўстанне. Яны склалі акт канфедырацыі (тэкст быў напісаны ксяндзом піяраў мясцовага кляштара Адамам Татурам), далі клятву на агульнае выступленне для ўзнаўлення Польскай дзяржавы ў межах 1772 г. і ўтварылі Урадавы камітэт, старшынёй якога быў памешчык з Плісы Рамуальд Падпіпента. Для грамадзянскага кіравання паветам паўстанцы прызначылі камендантаў і камісараў. Галоўным начальнікам войска абралі падпалкоўніка ў адстаўцы Валенція Брахоцкага з Глыбокага. У Глыбокім ваенным кіраўніком паўстанцкага камітэта быў прызначаны Ігнат Корсак.

Прадпісаннем Урадавага камітэта ад 14 красавіка вызначалася, каб кожны памешчык на другі дзень сам з'явіўся на кані ў Лужкі са зброяй, прывёз з сабой з 7 рэвізскіх душ аднаго чалавека ўзростам ад 18 да 40 гадоў, апранутага, з двухтыднёвым правіянтам. Вялікую дапамогу ў фарміраванні войска паўстанцаў аказаў Глыбоцкі кармеліцкі кляштар. Ён паставіў са свайго маёнтка 300 сялян, выдзеліў 6 ксяндзоў у распараджэнне Урадавага камітэта. 23-24 красавіка паўстанцы ў колькасці 3 000 чалавек выйшлі з Лужкоў для ўзяцця Дзісны. Тры дні горад знаходзіўся ў іх руках, пасля чаго Дзісна была занята рускімі войскамі пад камандаваннем палкоўніка Макарава. 3 мая часці пад камандаваннем генерала Саф'янава выцеснілі вілейскіх і ашмянскіх паўстанцаў з мястэчка Глыбокае. Усе канфедэранты злучыліся ў Лужках, аднак надзеі ўтрымацца ў Дзісенскім павеце ўжо не было. Урадавы камітэт выступаў за тое, каб затрымаць узброеныя сіла паўстанцаў у Лужках і пазней аб'яднацца з паўстанцамі Лепельскага і Барысаўскага паветаў, з войскамі іцсі ў Вілкамір (сучасны г. Укмерге ў Літве) для злучэння з мясцовымі паўстанцамі, а далей рухацца да Вільні. Неўзабаве Брахоцкі з войскам праз в. Мосар накіраваўся ў Браслаўскі павет і адтуль - да Вілкаміра. 12 мая ў Глыбокае прыбыло некалькі рот вілейскіх паўстанцаў пад камандаваннем Радзішэўскага, якія адступалі з Вілейкі пад націскам царскіх войск. Тут іх дагнаў генерал Саф'янаў. Пасля двухдзённых сутычак, а потым крывавай бітвы пад Глыбокім, 15 мая Радзішэўскі адвёў свой атрад на Лужкі. Пакінутае мяцежнікамі Глыбокае была занята генералам Саф'янавым. 18 мая сюды прыбыў магілёўскі губернатар М.М. Мураўёў для правядзення следства. 15 памешчыкаў былі накіраваны ў казематы Дынабургскай крэпасці. Усе арыштаваныя паўстанцы-дваране змяшчаліся ў келлі глыбоцкага кляштара. Суд разбіраў іх справы і ступень удзелу ў паўстанні, выбіраў пакаранне. Следства ўстанавіла, што ў паўстанні прымалі ўдзел шэраг асоб з Глыбокага. Так, Валент Брахоцкі, удзельнік вайны 1812 г., выбраны ў Лужках правадыром паўстанцаў Браслаўскага і Дзісенскага паветаў, арандатар радзівілаўскай часткі глыбоцкіх уладанняў залічаны да першай катэгорыі і ўцёк з Глыбокага. Сярод 15 чалавек, адпраўленых у дзвінскую крэпасць, быў і Алоіз Буйніцкі, які ў 1812 г. быў начальнікам правіянцкага пункта ў Глыбокім, у крэпасці ён і памёр. У паўстанні прымалі ўдзел і манахі глыбоцкага кляштара - Анзельм Гускі, Патрыцый Корсак, Ігнат Руткоўскі, Нарцыз Валынскі, прыёр глыбоцкага касцёла Уладзіслаў Казакевіч, ксёндз парафіяльнага касцёла Рамуальд Глінскі, свяшчэннік глыбоцкай уніяцкай царквы Аляксандр Скабалановіч.

У час паўстання 1863-1864 гг. супраць царызму на Глыбоччыне дзейнічала некалькі паўстанцкіх атрадаў. Дакладна вядома пра атрад Лапацінскага, які базіраваўся ў лясах паміж Глыбокім і Шаркаўшчынай, другі - у раёне Падсвілля, каля вёскі Свіла. Яны падпарадкоўваліся паўстанцкаму камісару Дзісенскага павета Г.М. Дмахоўскаму. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. у Глыбокае для расследавання прыбыў М.М. Мураўёў і зноў размясціўся ў кляштары кармелітаў, манахі якога спачувалі паўстанцам, дапамагалі грашамі і вялі з амвона прапаганду супраць царызму. Многія ўдзельнікі паўстання былі прыгавораны да ссылкі ў Сібір на катаргу або пасяленне, а найбольш актыўныя - да смяротнага пакарання.

“Двупанскасць” Глыбокага

Больш як сто гадоў таму ксёндз Фаўстын Цяцерскі, дамініканскі візітатар, вёў дзённік, у якіх пакінуў шмат цікавых і вострых назіранняў са сваіх візітацыйных падарожжаў па тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Яскрава ён апавядае аб жудасным стане “рускіх” дарог, аб “сабачых ці воўчых сцежках”, аб праламаных мастах, на якіх правальваліся і гінулі коні і экіпажы, калечыліся людзі. Таксама Цяцерскі коратка ўзгадаў пра Глыбокае: “У гэтым двупанскім мястэчку бруду па шыю”.

Пакінем па-за ўвагай непрыхільную характарыстыку цяперашняй сталіцы Дзісненскага павета, але звернем увагу на азначэнне “двупанскае”.

Дык вось, у складзе Рэчы Паспалітай перад падзеламі Глыбокае ўяўляла сабой, напэўна, выключную з'яву, з'яўляючыся двупанскім у падвойным значэнні. Рэчка Бярэзвіца, якая падзяляе горад на дзве часткі, была адвечнай дэмакрацыйнай лініяй двух вялізных зямельных уладанняў: ад поўначы - уладанняў шматлікага і згуртаванага роду Корсакаў, ад поўдня ж - не менш разлеглых латыфундый Зяновічаў. У ХVІІ стагоддзі першыя з іх перайшлі часткова праз запіс па завяшчанні да ксяндзоў кармелітаў босых і базыльянаў, а маёмасць Зяновічаў праз спадчыну - да Радзівілаў.

Але яшчэ цікава тое, што гэтая дэмаркацыйная лінія была таксама памежнай для дзвюх адміністрацыйных адзінак - Полацкага ваяводства і Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Аб гэтым яшчэ будзе весціся аповед ніжэй.

Глыбокае - двор

Відавочна, што першапачаткова Глыбокае не было горадам у цяперашнім значэнні гэтага слова, а было сядзібай двух цэнтраў вялізных уладанняў: паўднёвых - зяновічаўскіх і паўночных - корсакаўскіх. “Двупанскасць” жа тэрыторыі дазваляе зрабіць дапушчэнне, што тыя двары, а таксама і дзве часткі пазнейшага горада, з'яўляючыся цалкам незалежнымі адна ад адной, таксама маглі паўстаць не адначасова. Спачатку яны мусілі гуртаваць навокал сябе нешматлікую праслойку рамеснікаў для дворных паслуг і “мяшчан”, якія адначасова займаліся сельскай гаспадаркай; тое першапачаткова хрысціянскае насельніцтва ў пазнейшы перыяд павялічанае праз досыць вялікую праслойку купцоў і рамеснікаў-габрэяў.

Зразумела, што з гэтых меркаванняў мы мусім адкінуць канцэпцыю пра наяўнасць нейкага адмысловага акта так званага “заснавання горада”, і марна было б шукаць дату, ад якой пачало сваю храналогію Глыбокае як горад. Папросту з першапачатковага тыпу паселішча дварова-вясковага характару Глыбокае паступова стала горадам, праз працэс звычайнага пашырэння, а таксама праз грамадска-эканамічныя змены. Напрыклад, праз заснаванне кляштара кармелітаў яно ператварылася ў асяродак рэлігійнага жыцця для разлеглага рэгіёна, а праз правядзенне кірмашоў - у пункт абмену сельскагаспадарчай прадукцыі напрадукцыю рамеснікаў і на “крамныя” тавары. У гэтым выпадку касцёл і кірмашы былі чыннікамі, якія разам паспрыялі развіццю горада. Зрэшты, сёння навука сцвярджае, што вельмі значная колькасць гарадоў узнікла шляхам эвалюцыі ад першапачатковых дваровых асяродкаў.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.