Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Масавае будаўніцтва цэркваў у 2-й 19 стагоддзя працягваецца і у пачатку 20 стагоддзя, на знос ідуць старыя будынкі, на іх месцы будуюцца новыя. На знос старой драўлянай царквы, размешчанай у цэнтры вёскі Забор'е, дала дазвол імператарская археалагічная камісія. Новыя драўляная Мікалаеўская царква ў в. Забор'е пабудава ў пачатку 20 стагоддзя па тыпавым праекце. Яе аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя нічым не адрозніваецца ад аналагічнага тыпу мураванага храма: трох'ярусная званіца (васьмярык на двух чацверыках), нізкі бабінец, кубападобны асноўны зруб і пяцігранная апсіда з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны галоўкамі на гранёных шыйках. У архітэктуры драўлянага храма праявіліся рысы афіцыйнага рэтраспектыўна-рускага стылю. Але ў ёй адчуваецца і ўплыў народнага дойлідства, што вызначылася ў фігурнай шалёўцы фасадаў -- вертыкальнай у цокальнай і фрызавай частках і гарызантальнай на асноўнай плоскасці, характэрнае яе спалучэнне з бутавай муроўкай цокаля. Звычайныя прамавугольныя вокны ў традыцыйных плоскіх ліштвах.

Другі, больш спрошчаны, тып драўлянага храма пачатку 20 стагоддзя -- Міхайлаўская царква ў в. Верхняе. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з пастаўленых па падоўжнай восі трох зрубаў: бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты рознавялікімі двухсхільнымі дахамі, над апсідай -- з вальмамі, якія надаюць будынку ярусны сілуэт. У афармленні фасадаў выкарыстаны той жа спосаб дэкаратыўнай шалёўкі -- вертыкальнай у фрызавай і цокальнай частках і гарызантальнай на асноўнай плоскасці сцен. Рытміку фасадаў ствараюць вертыкальныя брусы-сцяжкі і пучковыя праёмы акон. Памяшканні царквы перакрыты плоскай столлю, у бабінцы -- хоры на разных слупах. Перад царквой размешчана брама-званіца.

Драўляная Успенская царква ў в. Кавалі пабудавана ў 1748 г., верагодна, як касцёл, пра што сведчаць рудыменты бакавых веткаў, паўднёва-ўсходняя арыентацыя храма. У канцы 19 стагоддзя рэканструявана і набыла рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжовую форму плана фарміруюць асноўны аб'ём з 5-граннай апсідай і бакавыя квадратныя ў плане прыдзелы, накрытыя агульным пластычна выгнутым дахам пры дапамозе 3-вугольных застрэшкаў. Па баках галоўнага фасада выступаюць квадратныя ў сячэнні вежы, завершаныя гранёнымі шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных шыйках. Фасады будынка гарызантальна ашаляваны і расчлянёны высокімі пучковымі аконнымі праёмамі. Адасоблена ад царквы пастаўлена зрубная 4-гранная званіца з шатровым гонтавым дахам над адкрытым каркасам другога яруса-звона.

Прынцыпова ад драўляных сялянскіх цэркваў не адрозніваліся і касцёлы. Размешчаны ў цэнтры в. Прошкава касцёл Іаана, пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя, мае двухзрубную структуру: прамавугольны ў плане асноўны аб'ём пераходзіць у пяцігранную алтарную прыбудову з бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах над алтарнай часткай пераходзіць у вальмавае гранёнае пакрыццё. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана чацверыковая вежачка-званіца з каркасным верхам-звонам і шатровым па-крыццём з каваным крыжом. Калі б не вежа, было б вельмі цяжка адрозніць сакральнае прызначэнне храма ад звычайнай сялянскай хаты. Фасады вырашаны адкрытым зрубам, прабітым шырокімі і нізкімі свірнавымі дзвярамі, невялікімі вокнамі ў магутных ліштвах з бруса. Малітоўная зала таксама падобная на сялянскую хату пад плоскай бэлечнай столлю. I толькі галерэя хораў на двух слупах пры ўваходзе нагадвае яго сапраўаднае прызначэнне.

Шмат невялікіх вясковых могілкавых драўляных цэркваў і капліц не захавалася на Глыбоччыне. Існавалі яны ў вёсках Бабруйшчына, Свіла, Псуя і інш. Агульная іх характарыстыка -- непасрэдная сувязь з народным драўляным дойлідствам. Адназрубныя пад двухсхільнымі дахамі будынкі адрозніваліся ад сялянскіх хат ці галоўкамі над дахам, ці невялікай званічкай.

Найбольш цікавы твор палацава-сядзібнай архітэктуры і садова-паркавага мастацтва Глыбочыны -- палацава-паркавы ансамбль у в. Мосар. Маёнтак Мосар перайшоў ад Крыштафа Зяновіча да віленскага земскага пісара М.Валовіча. Ад яго жонкі Анны Пац (памерла ў 1646 г.) як пасаг дачкі Анны Пац маёнтак перайшоў ва ўласнасць яе мужа Пятра Карла Далмат-Ісакоўскага, лоўчага Вялікагакняства Літоўскага. Яго дачка Сафія ў 1657 г. выйшла замуж за Віктара Канстанціна Млечку, старосту і генерала жмудскага і прынесла мужу ў пасаг маёнтак. Іх дачка Канстанцыя выйшла эамуж за Уладзіслава Бжастоўскага (1646-1710), кашталяна троцкага і атрымала Мосар у пасаг. 3 таго часу каля 200 гадоў маёнтак Мосар належаў роду Бжастоўскіх. Толькі ў 2-й палове 19 стагоддзя пасля заключэння шлюбу Н. Бжастоўскай з Эдмундам Пілсудскім некаторы час Мосар знаходзіўся ў руках Пілсудскіх. Апошнім уладальнікам маёнтка быу Калікст Пілсудскі. Сядзіба зруйнавана ў гады 1-й сусветнай вайны.

Пры Бжастоўскіх тут існавала сядзіба ці невялікі замак. Вялікай рэзідэнцыяй маёнтка Мосар стаў у 2-6 палавіне 18 стагоддзя, калі ўладальнікам яго быў малодшы сын Юзафа Бжастоўскага літоўскі пісар Роберт Бжастоўскі (нарадзіўся ў 1748 г.), полацкі кашталян. Фундатарамі палаца ў 1775--1779 гг. былі Роберт і Ганна Бжастоўскія, якія запрасілі для будаўніцтва італьянскіх дойлідаў. Двухпавярховы на высокім падмурку палац быў узведзены ў выглядзе выцягнутага прамавугольніка і накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. У адрозненне ад палацаў 18 стагоддзя будынак меў рэпрэзентацыйную парадную частку не на другім, а на першым паверсе, гэтаму адпавядала і форма акон, высокіх унізе і значна меншых у верхняй частцы. Франтальныя фасады рытмічна крапаваліся канеліраванымі пілястрамі, якія неслі магутны гарызантальны пояс і прафіляваны карніз. У сярэдзіне трохвосевай часткі галоўнага фасада быў устаноўлены высокі чатырохкалонны порцік, які нёс балкон, гладкі антаблемент і трохвугольны франтон. Ідэнтычна быў трактаваны і тыльны паркавы фасад, на якім порцік быў заменены высокай тэрасай са сходамі ў парк.

У адрозненне ад суровага знешняга выгляду палаца яго інтэр'еры ўражвалі багаццем дэкаратыўнай апрацоўкі, якая была выканана ў тэхніцы стука. У парадных апартаментах ганаровае месца займала каралеўская зала. Яе сцены і плафон былі пакрыты шчыльным слоем гіпсавай арнаментыкі. Верхняя частка сцен, афарбаваная ў светла-блакітны колер, была расчлянёна квадратнымі панелямі, у якіх размяшчаліся авальныя медальёны з выявамі ўсіх польскіх каралёў. Медальёны аб'ядноўваліся стылізаваным генеалагічным дрэвам. Прамавугольныя супрапорты былі запоўнены батальнымі сцэнамі, усю дэкаратыўную кампазіцыю завяршаў антычны фрыз. У куце каралеўскай залы стаяла арыгінальная печ у выглядзе піраміды на пяці шарах. У верхняй частцы печы ў медальёне, упрыгожаным булавой і перакрыжаванымі рэгаліямі, быў барэльеф «Пагоні», а ў завяршэнні -- каралеўская карона. Побач з печчу сцяну ўпрыгожваў барэльеф арла, які трымаў у кіпцюрах аліўкавую галінку. На процілеглай сцяне залы -- французскі класіцыстычны камін, над якім узвышаўся бюст караля Станіслава Аўгуста. Прыгожым дэкорам вылучаўся плафон залы. У цэнтры яго была авальная рама з барэльефам арла сярод раслінных арнаментальных спляценняў. У чатырох рагах плафона былі круглыя медальёны, з якіх звісалі люстры. Бальную залу ўпрыгожваў барочны камін з чорнага мармуру, над якім была прамавугольная арнаментальная рама з авалам, дзе быў адлюстраваны сюжэт антычнай сцэны з 2 німфамі. Камін люстранай залы быў трактаваны ў стылі ампір, меў фрыз з фігурнымі сцэнкамі. Над карнізам цягнуўся да столі барэльеф з выявай Самсона. Прамавугольныя панелі залы былі запоўнены люстэркамі. Адзін з пакояў дэкарыраваны ў модным у 18 стагоддзі кітайскім стылі: над мармуровым камінам у прамавугольных рамках на цёмным фоне была стукавая кампазіцыя мужчыны ў акружэнні чатырох мужчынскіх фігур. Верагодна, гэта была выява Канфуцыя з вучнямі, таму што на цокалі каміна быў надпіс на латыні: «Мудрэц для сябе самы строгі кры- тык. Ён сам абвінаваўца, сведка і суддзя. Канфуцый».

Супрапорты памяшканняў таксама аформлены сцэнамі з кітайскага быту. Усе памяшканні ніжняга паверха мелі барочную стылявую апрацоўку. У вытанчана выкананых прамавугольных авальных супрапортах--барэльефы батальных сцэн на гістарычныя і біблейскія сюжэты. У арнаментальных кампазіцыях у гратэскавых спляценнях аб'ядналіся элементы расліннага і жывёльнага свету. У невялікіх нішах размяшчаліся розныя алегарычныя фігуры. У стылявой трактоўцы шэрагу апартаментаў панаваў стыль класіцызму.

Палац знаходзіўся ў пейзажным парку, асноўным элементам якога была дубовая алея. 24 лістапада 1918 г. палац быў спалены, зніклі ўсе перакрыцці, дэкарацыі, каміны, паркет. Некаторы час захоўваліся толькі рэшткі сцен з умураванай у сцяну фасада мемарыяльнай дошкай, якая сведчыла аб тым, што Стэфан Баторый, калі ішоў на Пскоў, начаваў у гэтым доме. Да пабудовы класіцыстычнага палаца ў Бжастоўскіх існавала іншая сядзіба ці невялікі замак, з якога і была знята мемарыяльная дошка і ўмуравана ў сцены новага палаца як гістарычная рэліквія.

Тыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азерцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў 1-й палавіне 19 стагоддзя. Панскі дом -- кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном. У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордэрныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю. У невялікім прысядзібным парку маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай.

У 2-й палавіне 19 стагоддзя ў дваранскім сядзібным будаўніцтве пашыраецца рамантызаваны «замкавы» стыль. Увасабленнем гэтай з'явы на Глыбоччыне з'яўляецца сядзіба графа Мале ў в. Залессе. Размешчаная на ўсходняй яе ўскраіне, паміж азёрамі Мураўшчына і Белае, сядзіба сфарміравалася на працягу 2-й паловы 18 стагоддзя і складаецца з дзвюх частак: усходняй, у якой сканцэнтраваны комплекс сядзібных пабудоў (дом, стайня, карэтная, гаспадарчыя будынкі), і заходняй - лесапарку. Мураваны сядзібны дом пабудаваны ў 2-й палове 19 стагоддзя з элементамі стылю рэтраспектыўнай готыкі. Гэта будынак сіметрычнай кампазіцыі, якая ўключае двухпавярховы цэнтральны корпус і аднапавярховыя прамавугольныя ў плане бакавыя крылы, аб'яднаныя 5-граннымі эркерамі. Вуглы аб'ёмаў завершаны вежападобнымі пінаклямі. Неатынкаваныя цагляныя сцены прарэзаны прамавугольнымі і стральчатымі вокнамі ў прафіляваных пабеленых ліштвах. Для стварэння суровай сярэдневяковай вобразнасці выкарыстаны аскетычны дэкор узбуйненых архітэктурных плоскасцей, гранёныя крапасныя вежачкі, стральчатыя гатычныя праёмы. У такой жа стылявой трактоўцы выкананы вялікі мураваны будынак стайні, размешчанай насупраць панскага дома. Помнік часткова разбураны ў гады 2-й сусветнай вайны (знішчана бакавое крыло). Перад домам насыпана тэраса і створаны круглы партэр са скульптурай у цэнтры (не захавалася). Пейзажны парк разбіты на плошчы 8 га уздоўж спадзістых берагавых схілаў азер. Галоўная алея праходіць ад дома па грэбні ўзгорка з відам на возера Мураўшчына. За ім быў пладовы сад з домікам садоўніка накшталт паркавага павільёна. Паўночную частку парку фарміруюць масівы з хвоі звычайнай, елкі, каштана конскага, хвоі веймугавай і лістоўцы еўрапенскай. Узвышша ў паўднёвай і заходняй частках пад хваёвым лесам. Паміж сядзібным домам і паркам размешчана невысокая тэраса, якая мела багатае афармленне з кветак. Партэр тэрасы абкружаны групамі лістоўніцы сібірскай, хвоі веймутавай. Усяго ў парку расло 48 парод дрэў. Сярод экзотаў -- ліпа амерыканская буйналістая, сосны чорная, веймутава і сібірская кедравая, явар, каштан конскі і інш. Адна з алей арганізуе візуальную перспектыву на возера Белае, якая на процілеглым беразе завяршаецца адасоблена і маляўніча размешчанай вясковай царквой і Мамчыным курганом. 3 апошнім звязана рамантычнае мясцовае паданне пра курган, дзе пахавана мамка дачкі былога ўладальніка маёнтка пана Лапаты, якая збегла з сынам гаспадара. Гэтымі помнікамі не абмяжоўваецца сядзібна-паркавая спадчына Глыбоччыны. Некалі існаваў вялікі парк у в. Псуя. Цяпер засталіся прысады з экзатычных дрэў, што адкрэсліваюць вялікі пладовы сад над возерам. У прысадах растуць лістоўніца еўрапейская, канадская і блакітная елка, бальзамічная піхта, сасна чорная. Панская сядзіба з невялікім паркам была на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Галубічы. Двор Дэспат-Зяновіча стаяў над возерам у в. Пліса, тут быў вадзяны млын, фабрыка сукна.

Вельмі цікавая жылая забудова вуліц Глыбокага. Фрагменты горадабудаўнічага ансамбля мяжы 19--20 стагоддзяў захаваліся па вуліцы Маскоўскай (дамы №2, 3, 4) і Леніна (№5,13, 38,40). Забудова гэтых гістарычных вуліц была характэрная для гарадской урбаністыкі перыяду капіталізму. Яна вылучалася сваёй шчыльнасцю, якая не выходзіла за межы 2-павярховых будынкаў. Матэрыяльныя магчымасці ўладальніка гарадскога кавалка зямлі абумовілі не толькі пластыка- дэкаратыўны характар вонкавага фасада яго дома, але вышыню і характар даху будынка. Так склаўся калейдаскапічны стылявы характар агульнай вулічнай забудовы і яе складаная сілуэтная лінія. У той жа час ні адзін забудоўшчык не мог перайсці за «чырвоную» лінію забудовы, з прычыны чаго вулічная панарама была чымсьці накшталт плоскаснай тэатральнай дэкарацыі. У стылявой трактоўцы вулічных фасадаў найбольш пашыраны так званы «кірпічны» стыль, калі сродкамі майстэрскай мастацкай муроўкі дасягалася насычаная пластычнасць фасада (дом №3 па вуліцы Маскоўскай). Большасць дамоў мела бесстылявы характар з уключэннем адзіных сціплых элементаў архітэктурнага дэкору, у асноўным пазычаных з класічнай спадчыны: руст (дом №2 па вуліцы Маскоўскай), замковы камень на аконных перамычках (дамы №38 40 па вуліцы Леніна), рытм лапатак (дом №4 па вуліцы Маскоўскай). Звычайны 2-павярховы дом быў развіты ў глыбіню двара, а вулічны фасад меў рытмічнае чляненне лучковымі вокнамі, перамычкі якіх выкладаліся клінападобнай цаглянай аркай і з'яўляліся разам з падаконнымі і прафіляванымі карнізамі адзінымі дэкаратыўнымі атрыбутамі фасада (дамы №38, 40 па вуліцы Леніна). Цікавая архітэктура дома №3 па вуліцы Маскоўскай. Яго «кірпічны» стыль спалучаецца з элементамі стылю мадэрн -- ланцуг круглых разетак, звязаных выгнутымі броўкамі, «касічкі» і фігурныя перамычкі акон.

Архітэктура Глыбоччыны -- значная частка культурнай спадчыны Беларусі, у якой увасобіліся розныя архітэктурныя стылі як мясцовага, так і сусветнага значэння.

Род Корсакаў і яго роля ў гісторыі Глыбоччыны

Уваходзячы ў склад Вялікага княства Літоўскага (каля 1307 г.), Полацкае княства атрымала своеасаблівы федэратыўны статус: вялікія князі абавязаліся «не рушити старины» і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтага княства. У такіх умовах буйное баярства атрымлівала значную ўладу, было менш залежным ад велікакняжацкай улады.

Сярод шматлікіх родаў баяр на Глыбоччыне асаблівае месца займае род Корсакаў, якія былі нашчадкамі полацкіх князёў. Першыя прадстаўнікі гэтага роду браты Фёдар і Вярціла ўпамінаюцца ў полацкіх граматах у 1385 г. У той жа час полацкі князь Андрэй Альгердавіч даў прывілей Фёдару Корсаку і яго сыну Дзмітрыю на сяло Семянцова «на Беразвячы» (Беразвеччы) з вялікім зямельным абшарам паміж рэкамі Бярэзвіцай і Дзіснай. Гэтыя землі на паўднёвым захадзе Полаччыны склалі потым галоўную вотчыну Корсакаў. У Беразвецкай царкве былі пахаванні продкаў Корсакаў.

Пасля скасавання Полацкага княства ў канцы 14 стагоддзя Фёдар Корсак нейкі час быў княжацкім намеснікам у Полацку (захавалася яго пячатка з выявай так званай «котвіцы» -- пазнейшага герба Корсакаў). Яго сын Дзмітрый пакінуў трох сыноў: Саўку, Яшку і Васіля. Усе яны адыгралі значную ролю ў час барацьбы паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам у 1410-я гг. Подпісы Яшкі І Васіля ёсць сярод подпісаў велікакняжацкай рады Свідрыгайлы.

У далейшым ад Савы пайшла галіна Са- вічаў -- Корсакаў на Міншчыне (валодалі Уздой і інш.), гэтая галіна карысталася гербам «Ястрабец», які быў нададзены Корсакам, ве- рагодна, у 1434 г.

Другі брат, Васіль (памёр у 1452 г.), быў намеснікам полацкім. Ён і яго нашчадкі выкарыстоўвалі ў якасці герба старажытную радавую эмблему -- «котвіцу». Васіль пакінуў сыноў Астафія (упамінаецца ў 1475 г.) і Зіновія (упамінаецца ў 1482 г.), ад якіх пайшлі дзве полацкія галіны рода Корсакаў.

У канцы 15 -- пачатку 16 стагоддзяў Глеб Астаф'евіч валодаў на Глыбоччыне маёнткамі Псуя, Забор'е, Удзела.

Брат яго Багдан Корсак валодаў маёнткамі Беразвяч (Беразвечча), Пліса, Язна і інш.

Сыны Зіновія Корсака Сцяпан, Міхаіл, Ан- дрэй і Іван Зіноўевічы валодалі Галубічамі, Бабынічамі, Туросай, Усомнам і іншымі маёнткамі ў паўднёвай Полаччыне.

Корсакам належалі і вялікія воласці ў Задзвінні (ад Полацка да Себежа).

У першай палавіне 16 стагоддзя род Корсакаў уваходзіў у першы дзесятак найбагацейшых родаў Вялікага княства Літоўскага. Паводле «попісу» (перапісу) войска Літоўскага ў 1528 г., удава і 6 сыноў Глеба Астаф'евіча ставілі ў войска 104 конныя воіны, Дзмітрый Багданавіч -- 33, удава і 3 сыны Івана Зіноўевіча -- 50, удава і 3 сыны Міхаіла Зіноўевіча -- 52. Усяго род Корсакаў (без Мінскай галіны) ставіў 239 коней, гэта значыць, што ён тады меў каля 20 тысяч залежных сялян. Для параўнання можна адзначыць, што ўсе астатнія 47 баяр Полаччыны ставілі разам каля 450 коней.

Але рэальная палітычная вага Корсакаў не адпавядала іх багаццям. Яны былі праваслаўныя і таму не маглі займаць высокія дзяржаўныя пасады. Іх дзейнасць замыкалась ў межах Полаччыны.

У далейшым род моцна разгалінаваўся і ўжо ў сярэдзіне 16 стагоддзя ён налічвай больш за 20 дарослых мужчын. Ішло драбленне старых вотчын, зменшілася магчымасць набыцця новых зямель.

Адметнай асобай быў унук Глеба Астаф'евіча Баркулаб Іванавіч Корсак -- актыўны удзельнік Лівонскай вайны, заснавальнік мястэчка Баркулабава ў Быхаўскім раёне на Магілёушчыне. На Глыбоччыне, як сведчыць «Полацкая рэвізія» 1552 г., яго ўладаннямі, што ён атрымаў у спадчыну, былі маёнткі Залессе, Псуя і іншыя. Аб яго дзейнасці і падзеях тых часоў сведчыць «Баркулабаўская хроніка». У1562 г. ён ездзіў з польскай місіяй да цара Івана Грознага, у 1564 г. стаў дзяржаўцам свіслацкім і ротмістрам караля, а з 25.03.1566 г. -- старостам дзісенскім. Ён пабудаваў замкі ў Лепелі, Чашніках і Варонічах (на р. Ушачы). Найбольш значнай падзеяй было будаўніцтва «Слаўнага» замка ў Дзісне, яй стаў важным абарончым умацаваннем на Заходняй Дзвіне. Замак быў размешчаны на востраве, адыграў значную ролю ў час ваенных падзей 16-17 сгагоддзяў.

Але найбольш значны след у гісторыі Глыбокага пакінуў Іоесіф Львовіч Корсак, які быў вельмі багаты і бяздзетны. У 1628 г. ён заснаваў у Глыбокім Троіцкі касцёл. Туг яго партрэт вісеў яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, пакуль не быў прададзены на Варшаўскім аўкцыёне. У 1639 г. I. Л. Корсак даў «фундуш» на пабудову ў Глыбокім другога касцёла -- кляштара кармелітаў, якім перадаў і зямельныя ўладанні.

У 1638 г., за 5 гадоў да сваёй смерці, ён заснаваў Беразвецкі кляштар базыльян.

Пабудаваныя ім касцёлы і кляштарныя збудаванні на працягу стагоддзяў былі цэнтрам рэлігійнага жыцця ў рэгіёне, тут існавалі школы, дзе адукацыю атрымала шмат дзяцей навакольнай шляхты.

Гэтыя збудаванні захаваліся часткова, яны склалі архітэктурную спадчыну глыбоцкай зямлі. Аб іх шмат напісана, пачынаючы ад Напалеона і да нашых дзён.

3 гісторыі аптэк

Першыя звесткі аб аптэках у архіўных дакументах адносяцца да сярэдзіны 16 стагоддзя. Належалі аптэкі прыватным асобам ці каталіцкім кляштарам. У гістарычных архівах Беларусі выяўлены вопісы аптэк 16-18 стагоддзяў, у т.л. «опісь» аптэкі ў Глыбокім. Гэта была аптэка манахаў-кармелітаў. На першым паверсе кляштара размяшчаўся пакой для выдачы лякарства, былі лабараторыя, пакоі для захоўвання матэрыялаў. Аптэка была добра абсталявана, мела болыш за 500 адзінак посуду і прыбораў, у т.л. пераговныя кубы, вагі, жбаны простыя і турэцкія, ШКЛЯНіЦЫ, слоікі, шкатулкі, бутэлькі і інш. Посуд выраблялі на месцы, прывозілі і замежны. Тут рыхтавалі складаныя, так званыя галенавыя прэпараты, перш за ўсё з расліннай сыравіны. Прадуктамі перапрацоўкі былі алеі, смолы, эсенцыі, сокі або сумесі хімікатаў і інгрэдыентаў расліннага і жывёльнага паходжання. Нават у сярэдзіне 18 стагоддзя хімікаты складалі толькі невялікую частку ўсіх лякарстваў. Манахі атрымлівалі лекавыя прэпараты па сваіх каналах ад сабратаў па манаскіх ордэнах з іншых краін свету. Такія лякарствы каштавалі дорага, былі маладаступныя простаму народу. Для беднякоў рыхтавалі спецыяльныя лекі, перш за ўсё з мясцовай сыравіны. Збіралі яе ў наваколлі, вырошчвалі і на спецыяльных аптэкарскіх агародах, частку прывозілі з-за мяжы. Лякарствы рыхтавалі па рэцэптах урачоў, прадавалі гатовыя прэпараты расліннага, жывёльнага, мінеральнага паходжання з лекавымі ўласцівасцямі. Правізары |карысталіся таксама рукапіснымі зборнікамі рэцэптаў. У фондзе Радзівілаў выяўлены два такія зборнікі, адзін з іх 1640 года мае 539 рэцэптаў лякарстваў з пералічэннем іх састаўных частак. Другі зборнік не датаваны, адносіцца прыкладна да 18 стагоддзя і мае больш за 700 рэцэптаў. Былі пашыраны мясцовыя, і заходнееўрапейскія, блізкаўсходнія лячэбныя даведнікі са шматлікімі рэцэптамі. У аптэках рыхтавалі не толькі лякарства, але і парфумныя, кандытарскія і алкагольныя вырабы, прадавалі ўсходнія вострапрыпраўныя рэчывы, у т-л. шафран, перац, карыцу, імбір і інш. У рэестрах названы не толькі пілюлі і парашкі, але і лікёры, пудра, цукеркі, сокі. Дзякуючы такой разнастайнасці вырабаў утрыманне аптэкі з'яўлялася выгаднай галіной гандлю. Манахі мелі ад аптэкі значны прыбытак, а мясцовыя жыхары надзейную дапамогу ў час хвароб.

2.8 Паўстанне 1830-1831 гг. на Глыбоччыне

У ноч на 29 лістапада 1830 г. ў Варшаве пачалося ўзброенае паўстанне школы падхарунжых, да якога адразу далучыліся вайскоўцы, рабочыя і рамеснікі. Царскае войска пакінула 30 лістапада Варшаву, а ў пачатку снежня і ўсю Польшчу. Барацьба за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. была галоўнай, а для многіх кіраўнікоў паўстання і адзінай задачай. Ва ўсходнія правінцыі былой Рэчы Паспалітаіі былі пасланы спецыяльныя эмісары з задачай падтрымаць паўстанне. Адначасова ў Варшаву з Беларусі і Літвы для абмеркавання пытанняў аб паўстанні прыбылі прадстаўнікі шляхты і інтэлігенцыі.

Царскі ўрад адразу прыняў меры, каб перашкодзіць разрастанню паўстання. У снежні ў заходняй частцы Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне было аб'яўлена ваеннае становішча, павялічана колькасць войск у крэпасцях і гарадах, абмежавана сувязь з Каралеўствам Польскім, канфіскавана зброя ў насельніцтва.

Падрыхтоўку паўстання ў паветах Беларусі праводзілі польскія і апалячаныя шляхціцы, польская інтэлігенцыя, чыноўнікі, прадстаўнікі каталіцкага і уніяцкага духавенства. Былі разгорнуты шырокая прапаганда, распаўсюджанне зваротаў, арганізаваны збор зброі і грошай.

Для падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем ў Беларусі і ў Літве ў студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. У канцы сакавіка--пачатку красавіка паўстанне перакінулася ў заходнюю частку Беларусі, ахапіла Ашмянскі, Свянцянскі і Браслаўскі паветы Віленскай губерні, а таксама Дзісенскі павет Мінскай губерні. У паветах шляхта выбірала паўстанцкія камітэты, так званы павятовы ўрад і камандуючага войскам. Кіраўнікі паўстанцкіх камітэтаў і іх памочнікі выбіраліся ці прызначаліся з ліку буйных і сярэдніх землеўладальнікаў.

У Браслаўскім павеце быў створаны паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Фартуната Падбярэзскага, які накіраваўся пад Вількамір (цяпер горад Укмерге ў Літве) для сумесных дзеянняў з іншымі мясцовымі атрадамі. Да гэтага часу паўстанцкі рух у Літве ахапіў большую яе тэрыторыю. 3 Расейнскага павета ён пашырыўся ў Панявежскі, Палангу, Эйрагелу, Шаўляй, Цяльшай, Варняны і інш. Гарнізоны ў Вільні і Коўне былі ўзмоцнены і пад канец вясны налічваілі да 31 тысячы шабляў.

Пачалося наступленне рускага войска з Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс) і іншых гарнізонаў. Паўстанцы пачалі цярпець няўдачы на палях бітвы з-за перавагі сіл праціўніка і недастатковага аснашчэння зброяй, адсутнасці адзінага кіраўніцтва. Панеслі страты і браслаўскія паўстанцы.

Для падрыхтоўкі паўстання ў Дзісенскім павеце па ініцыятыве Аляксандра Лапацінскага, памешчыка з Іодаў, у мястэчку Шаркоўшчына 10 красавіка 1831 г. адбыўся арганізацыйны сход. Актыўны ўдзел у ім прынялі Адольф Багуцкі, сям'я Кліётаў, Адольф Хомскі, Антон Корсак, Валянцін Брахоцкі. Цэнтрам паўстання было выбрана мястэчка Лужкі. Быў створаны паўстанцкі камітэт, які прыняў акт польскай канфедэрацыі, падпісаў зварот і заклікі аб падтрымцы паўстання насельніцтвам рэгіёна. Кіраўніком камітэта быў выбраны былы маршалак дзісенскай шляхты Рамуальд Падбіпента, памешчык з Плісы. Членамі камітэта выбралі графа Аўгуста Бжастоўскага, графа Антона Шырына, а таксама памешчыкаў Паўла Міхайлоўскага, Антона Корсака, Бенядзікта Кліёта і Фелікса Багуцкага. Кандыдатамі ў члены гэтага камітэта былі выбраны Фларыян Карказевіч, Алаіз Буйніцкі, Томаш Мірскі, Адам Куроўскі, Канстанцін Валасоўскі.

Камандуючым паўстанцамі быў прызначаны Валянцін Брахоцкі, які меў сувязь з Віленскім цэнтральным паўстанцкім камітэтам. Яго намеснікам стаў Алаіз Буйніцкі, камандзірам артылерыі -- Міхаіл Храпавіцкі. Камендантам мястэчка Глыбокае быў прызначаны Ігнацій Корсак. Вялікую падтрымку паўстанцам аказалі 18 юнкераў з Дзінабургскага ваеннага вучылішча, выхадцы з мясцовай шляхты, якія прыбылі ў Глыбокае 18 красавіка і адразу заняліся навучаннем паўстанцаў правілам карыстання зброяй, вырабам пораху з салетры. Паводле рашэння камітэта ўладальнікі маёнткаў накіроўвалі ад кожных 7 душ аднаго падданага, забяспечыўшы яго зброяй, адзеннем і правіянтам. Камітэт прыняў зварот да памешчыкаў і насельніцтва павета.

Так, у звароце да яўрэяў мястэчка Глыбокае ад 23 красавіка 1831 г. камітэт заклікаў «к соединению всеми силами и способами, к умножению вооруженной силы для упомянутого дела с тем, чтобы и израильский народ, будучи преисполнен теми же чувствами, с нетерпением ожидает минуты воззвания себя к общей помощи и принесению пожертвований, какие в настояших обстоятельствах суть необходимы». Далей у звароце гаварылася, што самі яны (яўрэі) не змогуць накіраваць са свайго асяродку воінаў-добраахвотнікаў, і належыць ім прынесці ў мэтах ахвяравання грошы, сукно, порах, свінец. Паўстанцкі камітэт звярнуўся таксама да сялян і іншых саслоўяў.

Была выдадзена інструкцыя для вайскоўцаў, паводле якой патрабавалася захоўваць спакой і агульны парадак. Кожны ўдзельнік паўстання павінен быў даць прысягу «посвятить жизнь и именне, исполнять беспрекословно постановлення конфедерации и её повеления и для общего блага, устраняя собственную любовь, отрекаясь от всех личных обид с тем, что не будет желать никаких почестей и отличий, кроме только тех, к котором общее согласие или повеление установленного правительства призывать будет, а иначе поступая признает себя заслуживающим наказания справедливого суда Божия и вольного народа, подвергая себя всеобщему пренебрежению».

Паводле прадпісання Урадавага камітэта ад 14 красавіка 1831 г. кожны памешчык павінен быў на другі дзень з'явіцца ў Лужкі са зброяй, прывесці з сабой 6 рэвізскіх душ і аднаго чалавека ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Названыя вышэй прадпісанні, звароты Урадавага камітэта, акт канфедэрацыі былі разасланы па ўсім Дзісенскім павеце. За невыкананне іх камітэт пагражаў пакараннем аж да смяротнай кары. Па распараджэнні Брахоцкага ў Лужках былі ўстаноўлены дзве шыбеніцы.

Вялікую дапамогу камитэту аказаў Глыбоцк кармеліцкі кляштар. Са сваіх маёнткаў ён паставіў 300 сялян, у распараджэнне камітэта былі вызначаны ксяндзы- кармеліты Рамуальд Глімскі, Ігнат Руткоўскі, Патрыцый Корсак і інш. У ліку ўдзельнікаў паўстання былі ксёндз Празароцкага кляштара францысканцаў, уніяцкі святар Глыбоцкай царквы Скабалановіч. Духавенства было варожа настроена да палітыкі царызму. У Беразвецкім і Лужкоўскім вучылішчах, у школах карысталіся польскай мовай, справаводства таксама вялося на польскай мове.

Сабраная паўстанцамі «збройная сіла» была асвячона ксяндзом-піярам Адамам Татурам у Лужкоўскім касцёле, тут было праведзена набажэнства. Камітэтам быў распрацаваны план дзеянняў па захопе цэнтра павета -- Дзісны. Было вырашана напасці на Дзісну 8 мая з трох бакоў (ад Даражковіч, ад Нікалаева і з правага боку ракі Дзісны). Войска паўстанцаў было раздзелена на тры часткі. Атрад Храпавіцкага вырашыў вызначыцца, і яго коннікі вырваліся ўперад, але былі адразу адбіты. Яны пацярпелі вялікія страты. 25 чалавек трапілі ў палон, астатнія ратаваліся ўцёкамі, пераплыўшы раку на конях.

Убачыўшы галоўную сілу паўстанцаў, рускія салдаты, чыноўнікі пачалі ўцякаць цераз Заходнюю Дзвіну. У горадзе некалькі дзесяткаў іх былі захоплены ў палон. Паўстанцы захапілі павятовае ўпраўленне, вайсковую касу на 1807 рублёў. У Дзісне яны пратрымаліся толькі тры дні. Рускае войска пад камандаваннем палкоўніка Макарава адбіла горад. На падаўленне паўстання былі накіраваны буйныя сілы. Корпус Талстога заняў Друю, Дрысу і Полацк. 3 Дзінабурга рушылі воіны палкоўніка Капеля. 3 Віцебска былі накіраваны сілы генерала Каблукова. 3 Відзаў у Новы Пагост перамяшчалася войска Кахоўскага.

15 мая 1831 г. з Глыбокага былі выбіты паўстанцы пад камандаваннем Радзішэўскага, якія прыбылі сюды з Вілейкі.

Кола акружэння звужалася. Да гэтага часу ў Лужках і Глыбокім было каля 10 000 паўстанцаў. Было прынята рашэнне раздзяліцца. Частка паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ігната Адахоўскага 18 мая накіравалася на ўсход для арганізацыі баявых дзеянняў каля Лепеля. Ім удалося захапіць Лепель, але хутка каля в. Камень яны былі разгромлены войскам генерала Каблукова. Адахоўскі пасля двухдзёйных абарончых баёў быў узяты ў палон.

Галоўныя сілы паўстанцаў пайшлі ў заходнім напрамку, прабіваючыся для злучэння з вількамірскімі паўстанцамі ў Літве. Іх шлях праходзіў праз вёскі Мосар, Казяны. На поўдзень ад Відзаў каля в. Качаргішкі адбыўся бой з войскам падпалкоўніка Цінькова. I на гэты раз паўстанцы вымушаны былі раздзяліцца. Радзішэўскі атрымаў пад сваё камандаванне вілейскія атрады, а свянцянскія і браслаўска-дзісенскія атрады засталіся пад кіраўніцтвам Барткевіча і Брахоцкага. 3 25 мая да 10 чэрвеня яны прайшлі ал Віжун да г. Кейданы і далучыліся да рэгулярных войск пад камандаваннем польскага генерала Антона Гелгуда. Агульная колькасць такога войска складала каля 10-12 тысяч чалавек.

19 чэрвеня каля Вільні адбылася рашаючая бітва паўстанцаў з рускім войскам. Паўстанцы пацярпелі паражэнне і вымушаны былі адступіць на Захад. Частка шляхты, актыўныя ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання збеглі ў Каралеўства Польскае і Прусію. Невялічкія атрады хаваліся ў мясцовых лясах і балотах.

Пасля двухдзённых баявых дзеянняў пад Глыбокім 15 мая на досвітку войска генерала Саф'янава заняло мястэчка Глыбокае. 18 мая сюды з двума эскадронамі гусараў прыбылі генералы Каблукоў і Гудовіч. 3 імі прыехаў у Глыбокае і магілёўскі губернатар М.М. Мураўеў. Удзельнік вайны 1812 г., ён шаснаццацігадовым юнаком у складзе рускай арміі праз Відзы адступаў пад націскам напалеонаўскіх захопнікаў.

Пад старшынствам М.М. Мураўёва пачала працаваць камісія ваеннага суда. Яго саветнікам быў Зайкоўскі, сакратаром -- Ліорна, які запісваў паказанні на допытах і рабіў іх пераклад.

На допыт было дастаўлена каля тысячы чалавек. Дапытвалі днём і ноччу, Мураўёў дзейнічаў рашуча і жорстка. Гэтая камісія была размешчана ў будынку кармеліцкага кляштара, які захаваўся да нашых дзен. Дарэчы, у ліпені 1812 г. тут рабіў прыпынак Напалеон. 24 мая адсюль у Дзінабургскую крэпасць былі адпраўлены першыя вязні (22 чалавекі). Былі заведзены 172 судовыя справы, якія і цяпер захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы ў Вільнюсе. 59 тамоў зберагаюць памяць пра тыя даўнія падзеі, якія мелі месца і ў нашым краі.

Аб тым, як расправіўся царскі ураз з 3 паўстанцамі, сведчаць і такія факты. Кіраўнікі паўстання Брахоцкі, Татур, Лапацінскі былі засуджаны да пакарання смерцю. Асобы, якія прымалі актыўны ўдзел у паўстанні, былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення і адпраўлены ў Дзінабургскую крэпасць. 72 чалавекі былі засуджаны ваеннымі судамі ў мінскую турму. 23 адпраўлены ў турму г. Пскова. Частка паўстанцаў эмігрыравала ў Заходнюю Еўропу і Паўночную Амерыку. Сярод эмігрантаў былі 52 удзельнікі паўстання ў Дзісенскім павеце. Большасць з іх ніколі не вярнулася на радзіму.

Дзінабургская крэпасць так была перапоўнена вязнямі, што яе камендант вымушаны быў хадайнічаць аб вызваленні часткі засуджаных і перадачы іх на парукі. Нямала засуджаных было саслана ў Сібір. Пазней некаторыя справы былі перагледжаны, асобным удзельнікам паўстання зніжаны тэрміны зняволення.

У1831 г. з Глыбокага Мураўёў быў пераведзены на пасаду губернатара г. Гродна. У 1863 г. яму зноў давялося пабыць некалькі дзён у Глыбокім у час падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

Паводле загада цара Мікалая I патрабавалася жорсткае пакаранне ўдзельнікаў паўстання 1830--31 гг. Маёмасць засуджаных забіралася ў казну. Канфіскаваныя землі раздаваліся рускім чыноўнікам. Былі праведзены меры на паслабленне польскага ўплыву, актывізаваўся працэс русіфікацыі Беларусі. Быў закрыты Віленскі універсітэт, у школах і вучылішчах забаронена польская мова. У 1832 г. былі закрыты вучылішчы ў Лужках і Беразвеччы, дзе навучаліся дзеці памешчыкаў, шляхты з розных паветаў Беларусі, Літвы і Латвіі. У 1839 г. царкоўны сабор у Полацку прыняў рашэнне аб уз'яднанні уніяцкіх цэркваў з праваслаўнымі.

У 1842 г. былі ўзяты ў казну ўладанні глыбоцкіх кармелітаў: Глыбокае, Ластавічы, Перадолы, Запалоўе, Амбросавічы, Варанова, Свілы, Вольберавічы, Янкі, Крукі. Сюды былі накіраваны адміністратары, а кляштару пакінулі толькі 203 дзесяціны зямлі. Кармеліцкі кляштар і касцёл праіснавалі да 1865 г., а потым былі закрыты. У 1878 г. будынак касцёла пераасвячоны пад праваслаўную царкву, а бібліятэка з 3000 кніг аддадзена Віленскаму музею старажытнасцей. Кляштарныя архівы кармелітаў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург, дзе захоўваюцца і цяпер.

2.9 Глыбоччына ў другой палавіне 19 -- пачатку 20 стагоддзя

У сярэдзіне 19 стагоддзя мястэчка Глыбокае належала князю Вітгентштэйну -- буйнейшаму землеўладальніку ў Беларусі, які меў больш за 100 маёнткаў у 12 паветах, 500 тысяч дзесяцін зямлі і 60 тысяч сялян.

19 лютага 1861 г. быў абвешчаны маніфест аб адмене прыгоннага права і «Мясцовае палажэнне... для губерній Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай». У Глыбоцкім краі рэформа праводзілася паводле «Мясцовага палажэння», у адпаведнасці з якім за сялянамі прызнавалася права на дарэформенны надзел. Адрэзкі дапускаліся ў выпадках, калі памер сялянскага надзелу перавышаў надзел, устаноўлены інвентаром. Землеўладальнік, які адводзіў адрэзкі, меў магчымасць забіраць у сялян лепшыя землі, выганы, вадапоі, без якіх яны не маглі абысціся. За карыстанне зямлёй сяляне абавязаны былі да заключэння выкупной здзелкі адбываць памешчыку павіннасці ў выглядзе паншчыны і аброку. Такое становішча сялян лічылася часоваабавязаным. Гэтыя ўмовы выклікалі рэзкае незадавальненне сялян, якія адмаўляліся адбываць павіннасці.

Так, у лісце арандатара мястэчка Глыбокае В. Шміта галоўнаму кіраўніку маёнткаў князя Вітгенштэйна ад 6 мая 1861 г. паведамлялася, што сяляне Юзаф Шарабайка, Васіль Далідудка і Усцін Падбудзінскі ўчыняюць беспарадкі і падбухторваюць сялян не выконваць павіннасці. Арандатар папрасіў неадкладна прыслаць салдат.

У данясенні ад 8 мая 1861 г. паведамлялася пра адмову сялян вёсак Шарабаі і Лаўцы адбываць павіннасці, з іх узялі прыклад і сяляне мястэчка Глыбокае. Арандатар мястэчка Вінцэнтава Свентажэцкі паведамляў у Галоўнае ўпраўленне арганізацыі аховы лясоў, што «сяляне, якія павінны ахоўваць лес, не выконваюць сваіх абавязкаў».

У сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі царскі ўрад пайшоў на пэўную карэкціроўку папярэдніх указаў адносна адмены прыгоннага права. Паводле ўказа ад 2 чэрвеня 1863 г. ўсё сялянства Беларусі з 1 студзеня 1864 г. пераводзілася на абавязковы выкуп зямлі, часоваабавязанае становішча ліквідавалася. Вышэйшы падушны надзел вызначаўся ў 4--5 дзесяцін, ніжэйшы -- 1,6 дзесяціны.

Пасля адмены прыгоннага права буйное памешчыцкае землеўладанне ў Беларусі захавалася. Землеўладальнікамі былі не толькі памешчыкі-дваране, але і мяшчане і сяляне. Сустракаліся маёнткі, якімі валодала сялянская грамада.

Асноўнымі збожжавымі культурамі былі жыта, авёс, ячмень. Вырошчвалі лён і каноплі. У памешчыцкіх гаспадарках яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя выкарыстоўвалі механічныя прылады працы. Сяляне апрацоўвалі зямлю сахой, бараной, толька ў канцы 19 стагоддзя пачалі выкарыстоўваць жалезныя плугі.

Пасля рэформы 1861 г. для апрацоўкі зямлі сялянамі шырока выкарыстоўваліся валы як больш танная для ўтрымання жывёла. Але ў сельськіх гаспадарках Дзісенскага павета аралі выключна коньмі.

Заможныя сяляне разводзілі і вырошчвалі пародзістых коней з камерцыйнымі мэтамі. За продаж 3--4-гадовых жарабкоў у Прусію яны атрымлівалі па 200--500 рублеў. Коні палепшанай пароды былі і ў сялян Глыбоцкай воласці. Але пра становішча асноўнай масы сялянства можна меркаваць з тэксту пісьма графа Бржастоўскага ў Віленскі павятовы камітэт па патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці ад 3 жніўня 1902 г.

«... У сялян жывёла і коні не заслугоўваюць нават свайго наймення..., ёсць паселішчы, у якіх няма каровы даражэй за 16--20 руб., каня, які не каштуе і 30 руб.., быкоў купляюць на базары па 15-18 руб.; коней больш-менш моцнага складу прадаюць ў Прусію, дома пакідаюць няздольных да работы; пытанне--як дапамагчы гору, сумнай будучыні? Я не бачу сродкаў пры такой пастаноўцы сялянскага быту. Напрыклад, калі б урад згадзіўся даць кожнаму паселішчу лепшай пароды быка і жарабка бясплатна, гэта не дапамагло б; падзелы зямель на дробныя часткі не садзейнічаюць паляпшэнню становішча, жывёла не мае пашы, на зіму не хапае фуражу, каровы ўтрымліваюцца ТОЛЬКІ для атрымання гною, якога не хапае нават на тыя вузкія палосы, на якія падзелены надзелы сялян. Толька ў сяле Мосар Луцкай воласці, у якім раней было 12 гаспадароў, цяпер 60 двароў, колькасць дзесяцін зямлі тая ж, колькасць жывелы і коней каля 200; ці магчыма марыць аб паляпшэнні гаспадаркі, пароды жывёлы...?»

Важнай таварнай галіной была малочная жывёлагадоўля. Заможныя сяляне рэгулярна збывалі на рынак масла, смятану, тварог, многія з іх мелі сепаратары. Частка малака паступала ад сялян і памешчыкаў на маслабойныя і сыраварныя заводы. У канцы 19 стагоддзя ў Дзісенскім павеце дзейнічалі 11 зборных і 5 арцельных малочных заводаў, заснаваных гаспадарамі, якія мелі вялікія статкі кароў.

Пасля рэформы 1861 г. найбольшае пашырэнне на поўначы і паўднёвым усходзе Беларусі атрымала льнаводства. Ільнаводства складала галоўны кірунак спецыялізацыі гаспадаркі заможнай часткі сялян Дзісенскага павета. Але да канца 19 стагоддзя на сялянскіх надзелах адзначаецца скарачэнне пасеваў лёну. Гэта было звязана з паніжэннем кошту льновалакна, якое выцяснялася больш таннай і прыгожай баваўнянай тканінай. У карэспандэнцыі з Дзісенскага павета паведамілася, што ў выніку падзення цэн на лён пасевы яго скарачаліся і павялічвалася пасяўная плошча аўса і ячменю, на якія быў большы попыт.

Адной з галоўных таварных культур, пасевы якой значна пашырыліся з 1890-х гг., была бульба. Яна ўжывалася ў вялікай колькасці не толькі ў ежу, але і на корм жывёле. Бульба была асноўным прадуктам для вінакурэння. Вінакурныя заводы, якія прыносілі ўладальнікам вялікія прыбыткі, дзейнічалі ў маёнтку Чарневічы і мястэчку Глыбокае. Яны перапрацоўвалі ўвесь свой ураджай бульбы, а таксама суседніх вёсак. Памешчыкі прадавалі ў казну вядро спірту за 58,5 кап. Зярно для вінакурэння і на рынак перапрацоўвалася на млынах. Вадзяныя млыны былі ў в. Мылічаны, маёнтку Юзафава (Празароцкая воласць). Паравы млын працаваў у маёнтку Зябкі той жа воласці.

Сусветны аграрны крызіс канца 1870--90-х гг. прымусіў землеўладальнікаў перабудоўваць свае маёнткі на капіталістычны лад ці прадаваць іх. Глыбоцкі маёнтак князь Вітгенштэйн прадаў немцу Згерсу. Адкрываліся невялікія фабрыкі і заводы. Цагельны завод быў пабудаваны ў маёнтку Чарневічы Дзісенскага павета. Будаўніцтва цагляных заводаў было звязана з ростам гарадоў, будаўніцтвам адміністрацыйных будынкаў.

У 1880--90-я гг. ў беларускай вёсцы была пашырана арэнда зямлі. Бяднейшае сялянства арандавала зямлю да 5 дзесяцін на кароткі тэрмін, звычайна на адно лета, за адработкі ці за долю ўраджаю. Але вялікая частка сялянства вымушана была адмовіцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі і здавала надзельную зямлю ў арэнду заможным сялянам, якія ад пасеваў лёну на ёй атрымлівалі прыбыткі да 300-500 рублёў (Дзісенскі павет). Гаспа- дарчыя грашовыя падаткі за арэнду зямлі і наём рабочых абыходзіліся ў сотні рублёў. Напрыклад, сяляне вёскі Шарагі кожны год выдаткоўвалі на гэгыя мэты да 400 рублёў.

У 1880-я гт. ў новай сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы, якая характарызавалася пагаршэннем становішча сялянскіх мас з-за ўзмацнення капіталістычнай эксплуатацыі, узрастае барацьба супраць памешчыкаў. Яна прымала розныя формы. Найбольш распаўсюджанымі былі патравы, выпасы жывёлы на ўгоддзях памешчыкаў і лясныя парубкі.

Вясной 1882 г. сялянскімі выступленнямі была ахоплена Глыбоцкая воласць Дзісенскага павета. Сяляне захапілі ўчасткі зямлі некаторых памешчыцкіх фальваркаў і зааралі іх.

Віленскі губернатар Жамчужнікаў у данясенні міністру ўнутраных спраў Талстому паведамляў пра сістэматычныя парубкі лесу сялянамі Дзісенскага павета ў першай палавіне 1885 г. У 1886 г. былі спробы захопаў памешчыцкіх сенажацей. Складанне пратаколаў і перадача спраў у суды не спынялі сялян.

Вялікую шкоду насельніцтву вёсак і мястэчак прыносілі розныя стыхійныя бедствы, асабліва пажары, няўроды. На іх выпадак сялянства страхавала сябе. Для гэтага была ўведзена сістэма хлебазапасных магазінаў. Такі магазін быў у кожнай сялянскай грамадзе. Кожны год ён папаўняўся збожжам, а старое выкарыстоўвалі. У гады недароду хлеб размяркоўваўся сярод пацярпелых. На тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна хлебазапасныя магазіны былі ў вёсках Мамаі, Ляпейкі, Храмы, Гарані, Каменка, Сяльцо, Сяменчыкі, Машыркі, Дзямідзенкі, Лапезіна, Булахі, Зябкі, Востраў, Стуканы, Шчарбы, Восава, Сукліна, Соіна, Задарожжа, Лісіцы, Лазовікі, Слабада, Вялікія Давыдкі, Мядведзева, Свіла, Чарневічы, Верхняе, Удзела, Бервякі, Навасёлкі, Мосар, Дзеркаўшчына, Слабада.

Кожны недарод збажыны, голад і іншыя бедствы гналі сялянскую беднату на пошукі сродкаў існавання, перш-наперш у суседнія памешчыцкія гаспадаркі. Частка сялян бегла за межы Беларусі. Яны наймаліся на лесасплаўныя, будаўніча-дарожныя работы, шахты, руднікі. У промыслах прымалі ўдзел і жанчыны, пераважна з бядняцкіх сялянскіх сем'яў.

У «Аглядзе Віленскай губерні за 1908 г.» адзначалася, што вясковыя рабочыя Віленскай губерні ў вольны ад палявых работ час займаліся возніцтвам, высечкай і сплавам лесу па рэках Вілія, Нёман, Заходняя Дзвіна, рыбалоўствам і цяслярстам. «Многія займаліся вырабам дуг, голаў, вазоў. Распаўсюджаны сярод сялян губерні выраб палатна і пражы, якія паступаюць у продаж. Сялянскае палатно таннае, гатункі -- мяшочны, на кашулі, тонкі. Вырабляюцца на простых станках грубое сукно і розныя ваўняныя вырабы».

Рост саматужных промыслаў і мясцовай прамысловасці патрабаваў збыту іх перш за ўсё на ўнутраным рынку. Рос попьгг і на прамысловыя вырабы. Для гэтага ў вёсках, сёлах, мястэчках праводзіліся базары, таржкі, кірмашы.

У Глыбокім кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурнымі вырабамі, а таксама смалой, дзёгцём, паташам, якія прывазіліся з памешчыцкіх маёнткаў. Сяляне прывозілі сала, яйкі, масла, сыр, набывалі соль, крупы, гарбату, цукар, гарэлку. Да 1885 г, вядро гарэлкі каштавала 50 капеек серабром, а ў 1856 г. месцамі -- 1 рубель 50 капеек. На кірмашы на продаж прыганялі коней.

24 чэрвеня праводзіўся кірмаш у в. Чарневічы. Два кірмашы на год 24 і 29 чэрвеня адбываліся ў вёсцы Мосар. Тройчы за год праводзіліся кірмашы ў сяле Слабада (23 красавіка, 14 верасня, 6 снежня) і 5 разоў у мястэчку Галубічы (23 красавіка, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня, 6 снежня). Звычайна кірмашы прымяркоўвалі да рэлігійных свят.

Акрамя кірмашоў былі пашыраны таржкі. Толькі ў мястэчку Галубічы яны адбываліся 6 студзеня, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня і 6 снежня.

Усё большае значэнне набывалі крамы. Крамы дробнага тавару былі ў вёсках Празарокі, Дзеркаўшчына, Верхяяе, Удзела, бакалейная крама была адчынена ў мястэчку Галубічы.

Немалы прыбытак дваранам, купцам, заможным сялянам прыносілі піцейныя дамы і корчмы. Яны былі у вёсках Зябкі, Верхняе, Дзеркаўшчына, Мосар, мястэчку Галубічы.

Праз корчмы памешчыкі выцягвалі ў сваіх прыгонных грошы, атрыманыя цяжкай працай. Часта за пітво разлічваліся хлебам, жывёлай. Кожная сялянская сям'я траціла штогод на гарэлку ў сярэднім 25--26 рублёў.

У другой палове 19 -- пачатку 20 стагоддзя тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Глыбоцкай, Пліскай, Празароцкай, амаль усёй Залескай, частак Вярхнянскай, Чарневіцкай, Луцкай, Лужыцкай і Ігуменскай валасцей Дзісенскага павета, некалькі населеных пунктаў уваходзілі ў Норьшкую воласць Вілейскага павета Віленскай губерні, а таксама Докшыцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 г. адной з буйнейшых валасцей Дзісенскага павета была Глыбоцкая. У воласці налічвалася 160 населеных пунктаў з 1875 дварамі, 59 двароў было ў вёсцы Гваздова. У ёй пражывалі 200 мужчын і 221 жанчына. Больш за 330 жыхароў мелі вёскі Лаўцы, Прыпернае, Ластавічы, Шарагі і др.Усяго ў воласці пражывала 15 378 чалавек (7458 мужчын, 7920 жанчын).

Найбольш буйным па колькасці насельніцтва населеным пунктам Пліскай воласці была Восава (28 двароў, 424 жыхары, з іх 207 мужчын, 217 жанчын). У 56 вёсках, мястэчках, выселках воласці пражывала 7526 жыхары (3821 м., 3705 ж.). Больш за 200 чалавек было ў вёсках Навасёлкі, Шчарбы, Крывічы, Сукліна, Задарожжа, Мазнева і др.

У 283 населеных пунктаў Празароцкай воласці налічвалася 1003 двары. У вёсцы Кульгаі пражывала 405 чалавек, у в. Вострава -- 270. 3 насельніцтвам больш за 100 чалавек былі наступныя населеныя пункты: Руднікі, Асінаўка, Храмыя, Саннікі, шалушына, Піскунова і др. У 230 невялікіх сёлах, хутарах, выселках, засценках, маёнтках колькасць жыхароў складала ў сярэднім ад 15 да 40 чалавек. Усяго ў Празароцкай воласці пражывала 11 318 чалавек (5447 мужчын, 5861 жанчына).

У 49 вёсках Залескай воласці было 760 двароў. У вёсцы Залессе было 65 двароў і 382 жыхары. Больш за 200 жыхароў было ў вёсках Кісарэўшчына, Стуканы, Узрэчча і др. У 16 вёсках воласці пражывала больш за 100 жыхароў. Усяго ў воласці на 1897 г. было 5486 жыхароў.

З населеных пунктаў Верхнянскай воласці па колькасці насельніцтва вылучаліся вёскі Попшычы -- 415 жыхароў, Хоцькі -- 277, Бервякі -- 251, Ракаўцы -- 394, Сапеліна --199, Кавалёнкі -- 154 і др. У 20 населеных пунктахВерхнянскай воласці, якія і цяпер уваходзяць у склад сучаснага Глыбоцкага раёна, налічваліся 574 двары і 3552 жыхары.

У Чарневіцкай воласці такіх населеных пунктаў было 17, двароў 141, насельніцтва -- 971 чалавек.

У Луцкай воласці было 7 населеных пунктаў, 228 двароў, 1279 жыхароў.Дзве вёскі былой Лужыцкай і Ігуменаўскай валасцей уваходзяць у тэрыторыю сучаснага Глыбоцкага раёна.

16 вёсак, маёнткаў, хутароў, засценкаў з 196 дваровымі месцамі Норыцкай воласці цяпер таксама ўваходзяць у Глыбоцкі раён. 3 іх толькі 6 мелі больш за 100 жыхароў.

24 населеныя пункты Докшыцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі, якія цяпер адносяцца да Глыбоцкага раёна, мелі 204 двары з насельніцтвам 1169 чалавек.

Усяго на гэтай тэрыторыі пражывала прыкладна 49-50 тысяч чалавек.

У 1897 г. ў Глыбокім было 637 дваровых месцаў і жылых дамоў. Тут пражываў 4741 жыхар. Мястэчка было сумежным з маёнткам Глыбокае ўладальнікаа Готліба Скерста. У мястэчку было народкае вучылішча, яўрэйскае прыватнае вучылішча, валасное праўленне, 2 яўрэйскія малельныя дамы, мяшчанская ўправа, 4 хлебазапасныя магазіны. Дзейнічалі 2 заводы ліманадна-шыпучай вады, 2 шавецкія майстэрні, 5 мануфактурных крам, 2 аптэчныя крамы, 96 дробных крам.

У мястэчку існавалі 11 піцейных дамоў, 4 заезныя дамы і 2 харчэўні.

Развівалася мукамольная вытворчасць. 2 вадзяныя і 2 ветравыя млыны ў Глыбокім не спраўляліся з памолам збожжа, і прадпрымальнік Перац Мірман пабудаваў у 1911 г. ў Глыбокім млын, які прыводзіўся ў рух дызелем.

Для вытворчасці піва і дражджэй быў пабудаваны невялікі завод на беразе возера Кагальнае. У Глыбокім была абараначная, тут працавада 10 чалавек, некалькі хлебалякарняў і булачных. Была наладжана вытворчасць танных цукерак. Невялікая маслабойня вырабляла льняны і канапляны алей.

У вёсках Падгаі і Арэхава былі цагельныя заводы. У в. Арэкава працаваў вапнавы завод, у маёнтку Азярцы выраблялася чарапіца.

У 1890-я гт. ўрад арганізаваў у Глыбокім «склад у разліў» віна і гарэлкі. Для гэтага было ўзведзена некалькі мураваных будынкаў, у якіх цяпер размешчана бальніца.

У канцы 19 - пачатку 20 ст. была пракладзена чыгунка Глыбокае--Свянцяны. У 1907 г. праз тэрыторыю Глыбоччыны прайшла чыгунка, якая злучыла Замошша, Падсвілле, Празарокі.

Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905-- 1907 гг. на Глыбоччыне ажывіўся рэвалюцыйны і грамадскі рух. У 1897 г. тут была створана арганізацыя Бунда, якая прадстаўляла інтарэсы дробнай буржуазіі, яўрэйскіх гандляроў, рамеснікаў, майстравых. У 1904 г. Віленская група РСДРП распаўсюдзіла ў Глыбокім лістоўкі Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП, у якіх вялася агітацыя супраць царызму і руска-японскай вайны. 3 нагоды Першамая ў 1903 і 1905 гг. праводзіліся маёўкі ў Лаўрынаўскім лесе за 2 км ад мястэчка. У пачатку лістапада 1905 г. адбылася дэманстрацыя жыхароў Глыбокага, у якой прыняло ўдзел некалькі соцень чалавек. Дэманстранты сабраліся на рыначнай плошчы, узнялі над калонай чырвоны сцяг і з лозунгамі «Далоў царскае самадзяржаўе!», «Няхай жыве рэвалюцыя!», са спяваннем рэвалюцыйных песень рушылі па Замкавай вуліцы цераз мост да царкоўнага саду, дзе адбыўся мітынг.

У лістападзе 1905 г. забаставалі паштовыя служачыя Глыбокага. Забастоўка працягвалася 3 тыдні, у выніку большасць служачых была звольнена.

У 1905 г. зноў ажывіўся сялянскі рух. Праявілася гэта ў парубках памешчыцкага лесу, патравах лугоў і пасеваў. 31 снежня 1905 г. прыстаў 1-га стана Дзісенскага павета сумесна з 3 паліцэйскімі ўраднікамі, 4 коннымі і 8 пешымі стражнікамі прыбылі ў в. Хоцькі, каб арыштаваць у маёнтку Канстанцінава памешчыка Акушкі галоўных зачыншчыкаў самавольнай парубкі лесу Баляслава Мархеля, Уладзіслава Крэміса і Франца Мацвяёнка.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.