Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Трое сутак без перапынку вёуся допыт. Не давалі заснуць. Па «канвееры» мяняліся следчыя, і кожны сцвярджаў адно: «Прызнайся, хто заслаў цябе, на карысць каго шпіёніла? Хто яшчэ супрацоўнічаў з табою? Называй прозвішчы». Потым зачыталі прыгавор. Разам з сотнямі іншых зняволеных адправілі К. Гаўрыльчанка ў Сібір. Тэрмін адбывала ў Марыінску. Дзесяць гадоў за калючым дротам.

Нямала змянілася за гэтыя 10 гадоў на зямлі. Адшугала полымем Вялікая Айчынная. Цяжкасці пасляваеннага жыцця. Клаўдзія Лукінічна прыехала ў Беларусь, у вёсачку Мушкат. Тут яшчэ жыла яе маці. А з мужам і дачкой разышліся шляхі-дарогі. М.А. Гаўрыльчанка не пажадаў звязваць далейшае жыццё з ворагам народа. Дачка нечакана памерла ў васемнаццацігадовым узросце. Так і засталася Клаўдзія Лукінічна адна.

Звайшла ў сабе сілы жыць далей. У 1949 г. ў ліку першых прыйшла на Глыбоцкі кансервавы завод. Зрэшты, яшчэ і завода ў гэтым сэнсе слова не было. У прыстасаваных памяшканнях перабіралі журавіны, насілі самі дровы, распальвалі цагляную пліту і варылі варэнне. Цяжка было, бо рабілі ўсё ўручную. Паступова адбываліся змены. Шырылася вытворчасць. Клаўдзія Лукінічна працавала на розных участках і заўсёды была ў ліку лепшых работніц. Калектыў завода стаў для яе родным. Людзі яе паважалі і падтрымлівалі. Пабудавала сабе дом, пасадзіла садок. Перамагла і шэрань адзіноты. Імкнулася быць заўсёды з людзьмі, у гушчыні падзей. Шмат чытала, а праз нёйкі час з'явілася жаданне і самой выказацца з дапамогай мастацкага слова. Так і з'явіліся на свет яе рукапісныя аповесці. 13 снежня 1998 г. Клаудзіі Лукінічны не стала.

Такім чынам, у час барацьбы і выпрабаванняў, не толькі горад, але і яго жыхары перажывалі цяжкія моманты. У складзе Польскай дзяржавы ў Глыбокім быў зменен парадак гандлю, прамысловасці і гарадскога жыцця ўвогуле. Нягледзячы на абставіны, жыхары працягвалі праслаўляць і паважаць свой край.

4. Ішла вайна свяшчэнная

Першы налёт нямецка-фашысцких паветраных сил на Глыбокае адбыўся 23 чэрвеня 1941 г. Асноўны бомбавы ўдар абрушыўся на цэнтр паўднёва-ўсходняй часткі горада (у раёне сучаснага Дома Саветаў), у выніку трапных пападанняў там не засталося ніводнага ўцалелага дома. Правабярэжная частка горада засталася непашкоджанай, пазней там размясціліся сдужбы акупацыйнай адміністрацыі. У хуткім часе праз Глыбокае ў напрамку Полацка пачаўся хаатычны рух нашых разрозненых часцей. Ішлі пераважна пешыя, многія без зброі. Раённыя ўстановы пачалі спешную эвакуацыю. Мабілізацыя грамадзян прызыўнога ўзросту не праводзілася. Вогненны смерч вайны хутка набліжаўся да межаў раёна. На дванаццаты дзень вайны, у чацвер 3 ліпеня, на старой віленскай дарозе паказаліся немяцкія матацыклісты.

Першы дзень «новага парадку» запомніўся жыхарам Глыбокага тым, што ўсюды былі расклеены аб'явы і загады з папярэджаннем аб смяротным пакаранні ўсіх, хто будзе супраціўляцца германскім уладам.

Акупіраваная тэрыторыя Глыбоцкага раёна як частка Вілейскай вобласці была ўключана ў склад генеральнай акругі «Беларусь» (цэнтр у Мінску), якая сама была часткай рэйхскамісарыята «Остланд» з цэнтрам у Рызе. Глыбокае стала цэнтрам Глыбоцкай акругі, у якую ўвайшло 9 раёнаў (Браслаўскі, Дзісненскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі, Шаркоўшчынскі). У першыя дні акупацыі ўладу ў свае рукі ўзяла палявая камендатура, яна арганізавала з супрацоўнікаў былых польскіх устаноў гарадскую ўправу і паліцыю.

У пачатку жніўня на адной з вуліц Глыбокага быў забіты камендант паліцыі. Хто зрабіў гэта, засталося невядома. У адказ акупанты правялі серыю арыштаў. Жыхарка Глыбокага К.У. Рудак сведчыла: «Да нас у кватэру ў 4 гадзіны раніцы ўварваліся нямецкі афіцэр і паліцай. Арыштавалі бацьку Уладзіміра Іванавіча Рудака. Пасля катаванняў яго расстралялі ў той жадзень у 11 гадзін дня ля гарадскіх могілак. Адначасова былі расстраляны яшчэ 10 чалавек, у іх ліку Іосіф Сіўко, Курылёнак, Будаў, урач Гелер, бухталтар Дзмітрый Хахолка».

Цяжкія дні перажывалі мірныя жыхары,атмасфера страху і няўпэўненасці у заўтрашнім дні накладвала адбітак на паводзіны людзей. Раённы цэнтр, вёскі і хутары Глыбоччыны нібыта вымерлі, людзі амаль не выходзіл на вуліцу, баяліся загаварыць пры сустрэчы. У другой палавіне верасня ў Глыбокае прыехаў камісар акругі Пауль Гахман. Ён пачаў арганізоўваць органы ўпраўлення ругі. Акрамя гарадской управы і паліцыі, у якой працавалі былыя служачыя польскіх устаноў, былі назначаны акруговы ікспектар школ, начальнікі раенаў і валасцей (гмін) і іншыя адміністрацыйныя асобы. Усе яны былі з ліку так званых беларускіх нацыяналістаў. Эканамічнае і палітычнае жыццё горада знаходзілася ў іх руках. У горадзе і акрузе дзейнічалі нямецкая жандармерыі, войскі СС (ахоўныя атрады), служба бяспекі СД і атрад правакатара Вятвіцкага. За польскім часам ён знаходзіўся ў Глыбокім у якасці «цыркача» ў трупе вандроўнага цырка -- паказваў на кірмашах розныя фокусы. Неўзабаве пасля захопу Глыбокага Вятвяцкі прыбыў сюды ў форме нямецкага афіцэра. Добра ведаючы насельніцтва горада, яго побыт, ён адыгрываў важную ролю ў палітычным жыцці горада. Калі на Глыбоччыне разгарнуўся партызанскі рух, Вятвіцкі арганізаваў свой «партызанскі» атрад. 3 ім выязджаў у навакольныя вёскі, збіваў, рабаваў і здзекаваўся над сялянамі, падазраючы іх у сувязі з партызанамі. Людзі баяліся і ненавідзелі «вятвітчыкаў».

Пасля прыняцця Глыбоцкай акругі пад нямецкае грамадзянскае ўпраўленне і поўнага завяршэння камплектавання апарату ўпраўлення акругай, прамысловы аддзед узяў на ўлік рамеснікаў усіх прафесій, сабраў іх у адпаведныя майстэрні і прымусіў працаваць на германскі фронт і тыл. Аддзел гандлю трымаў у сваіх руках гандаль і размеркаванне прадуктаў. Сельскагаспадарчы аддзед займаўся ўлікам і зборам разнастайнай сельска-гаспадарчай сыравіны і іншай прадукцыі для вывазу ў Германію.

Жыццё раена ў першыя месяцы ўстанаўлення «новага парадку» было адзначана масавым тэрорам нацыстаў і іх памагатых. Восенню 1941 г. каля Глыбокага на тэрыторыі былога Беразвецкага манастыра быў утвораны лагер для ваеннапалоных. Лагер уяўляў сабой абгароджаную плошчу ў 3 гектары, дзе пад адкрытым небам знаходзілася каля 25 тысяч чалавек. У лагеры былі створаны невыносныя ўмовы для існавання вязняў, кожны дзень ад голаду, эпідэмій і непасільнай працы паміралі сотні людзей. У 1942 г. каля Беразвечча, па другі бок дарогі ад лагера, акупанты абгарадзілі калючым дротам участак зямлі. Сюды зганялі грамадзян, якіх падазравалі ў сувязі з партызанамі. Як сведчыла Г.М. Гаўрыльчык, людзі тут таксама знаходзіліся пад адкрытым небам. Многія з іх паміралі ад голаду, пабояў, а большасць адпраўлялася на расстрэл ва ўрочышча Барок. У пачатку 1944 г. сюды, а таксама ў наспех створаны лагер у в. Арэхаўка, сталі прывозіць сотні італьянскіх ваеннапалонных. Усіх іх напаткаў той жа жудасны лёс, што і савецкіх ваеннаслужачых.

Яшчэ адзін сведка, выкладчык былога педвучылішча ў Глыбокім А.А. Сабалеўскі, паведамляў,што ў перыяд акупацыі гітлераўцы расстрэльвалі спачатку савецкіх актывістаў і грамадзян з усходніх абласцей. Расстрэлы праводзіліся ў двары паліцыі, а потым ва ўрочышчы Барок. Летам 1942 г. ён быў сведкам расстрэлу групы палякаў, жыхароў Глыбокага. Сярод расстраляных ён пазнаў некалькі ксяндзоў, а таксама карэнных жыхароў па прозвішчах Сарока і Панятоўскі. Ахвярамі акупацыйнага рэжыму сталі таксама яўрэі і цыганы. Жыхары Глыбокага амаль кожную раніцу маглі назіраць, як з паліцэйскага засценка і арыштанцкай каменданта выводзілі па адным або групамі людзей гэтых нацыянальнасцей і гналі іх ва ўрочышча Барок, дзе расстрэльвалі. Пазней, каб не прыцягваць увагу насельніцтва, людзей забівалі ў двары паліцэйскага засценка, трупы пад брызентам вывозілі ў Барок.

Масавы расстрэл ваеннапалонных у лагерах смерці, расправы над былымі савецкімі акгывістамі трымалі ў страху цывільнае насельніцтва раена. Восень 1941 г. і зіма 1941--1942 гг. праходзілі ў трывозе і надзеі на лепшыя перамены. Аднак і ў гэты небяспечны час простыя людзі пры неабходнасці дапамагалі тым. хто трапіў у бяду. Іншы раз цудам удавалася вырвацца некаторым вязням з Беразвечча і дабрацца да жылля. Жыхары Глыбоччыны, нягледзячы на пагрозу расстрэлу ўсёй сям'і і канфіскацыі маёмасці, прымалі і хавалі змучаных і знясіленых ваеннапалонных. Іх хавалі ў лазнях, скляпах, у пунях пад сенам. Крыху акрыяўшы, яны, каб не падвяргаць небяспецы выратавальнікаў, пакідалі часовы прытулак і ішлі ў невядомасць. Некаторыя з іх траплялі потым у партызанскія атрады.

Першыя партызаны з ліку ваеннапалонных і параненых байцоў з'явіліся восенню 1941 г. ў густых лясах каля в. Глоты. Былыя байцы I Чырвонай Арміі да наступлення восеньскіх | халадоў жылі ў лёгкіх буданах, асноўнай ежай іх была рыба з лясной рэчкі Шо. Маральна непадрыхтаваныя да ўмоў ляснога жыцця, да таго ж дрэнна ведаючы мясцоваць і яе жыхароў, кадравыя ваенныя рваліся за лінію фронту, каб уліцца ў дзеючую армію. Такім чынам, тыя нешматлікія і невялікія групы партызан, якія стыхійна арганізаваліся ва ўсходняй частцы раёна, у асноўным на тэрыторыі Псуеўскага сельсавета, да канца 1941 г. пакінулі тэрыторыю раёна. Восенню 1941 г. ў Глыбокім сабраліся ў адну патрыятычную групу многія камсамольцы райцэнтра. Групу ўзначаліў Юрый Сабалеўскі. Патрыёты распаўсюджвалі ў навакольных вёсках і варожых гарнізонах лістоўкі, выяўлялі фашысцкую агентуру, збіралі зброю. Пазней патрыёты прыцягнулі да работы групы дырэктара акруговай друкарні I.В. Нямірскага. Маладзёжныя патрыятычныя групы з цягам часу пачалі дзейнічаць на станцыі Зябкі (кіраўнік В.I. Пілецкая), у в. Вялікія Давыдкі (кіраўнік I.М. Сіўко), на станцыі Падсвілле.

З 15 лістапада 1941 г. пачаліся заняткі ў школах Глыбоцкай акругі. Выкладанне вялося пераважна на беларускай мове, але было цалкам прасякнута духам нацысцкай ідэалогіі і прапаганды. У тых школах, дзе навучэнцы былі з польскіх сем'яў, уводзілася як дапаможная польская мова. Было адроджана шмат дробных прадпрыемстваў, узначальваць якія акупанты дазволілі спецыялістам з ліку мясцовых жыхароў. Прадпрыемствы былі адразу ж укамплектаваны рабочымі, бо для кожнага з іх работа з'яўлялася адзінай крыніцай існавання. Вялікая колькасць саматужных і рамесных прадпрыемстваў, у якіх працавалі яўрэі, былі аб'яднаны ў арцелі і ўзяты пад кантроль. Улічваючы, што яўрэйскае насельніцтва Глыбокага падлягала знішчэнню, акупанты сабралі ў гэтыя прадпрыемствы ўсіх астатніх працаздольных жыхароў. Створанае рамеснае бюро садзейнічала падрыхтоўцы спецыялістаў з ліку вучняў, а таксама ажыцяўляла строгі кантроль за працай майстэрняў. На ўскрайку Глыбокага ў адрамантаваным хляве была абсталявана фабрыка па вырабе фурманак і саней. Акрамя таго, працавалі друкарня, скурзавод, некалькі цагельных і вапнавых заводаў. Усе яны былі расшыраны, забяспечаны новымі машынамі. Такім чынам, уся вытворчасць была падпарадкавана інтарэсам вермахта і працавала на фронт. Аднак адносна спакойнае жыццё для акупантаў у фашысцкім тыле працягвалася нядоўга. 3 лета 1942 г. ўсе больш адчувальнымі станавіліся дзеянні партызан. 7 студзеня 1942 г. выйшла з лесу каля в. Мікулічы дэсантаваная група разведчыкаў. Іх было ўсяго чацвёра, добра экіпіраваных, у скураных куртках, шлемах, узброеных кароткімі дэсантнымі аўтаматамі. Разведчыкі, камандзірам якіх быў Валерый (больш пра яго нічога невядома), называлі сябе масквічамі. Устанавіўшы сувязь з жыхарамі Мікуліч, цікавіліся ўсім, што адбывалася ў Глыбокім, уключаючы і звесткі пра пасады, званні і прозвішчы ваенных. Група дэсантнікаў дзейнічала каля трох месяцаў. У адну з сакавіцкіх начэй разведчыкі прыйшлі ў вёску сказаць, што іх камандзір Валерый загінуў. Ні пра месца яго гібелі, ні іншых акалічнасцей разведчыкі не паведамілі. Як легенда з'явілася гэта група і такой жа захавалася ў памяці старажылаў.

У канцы красавіка 1942 г. ў савецкім тыле быў арганізаваны дыверсійна-разведвальны атрад «Трэція», які дзейнічаў у Віцебскай вобласці, у тым ліку і на тэрыторыі Глыбоччыны. Да злучэння з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі байцы атрада знішчылі больш за 100 эшалонаў, 23 масты, 4 электрастанцыі, 40 аўтамашын і танкаў ворага. Камандзіру атрада А. С. Бычаку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

3 лета 1942 г. быў распачаты шэраг мер Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б па арганізацыі насельніцтва на барацьбу з акупантамі. 3 гэтай мэтай на працягу жніўня--верасня 1942 г. ў Вілейскую вобласць былі засланы некалькі дыверсійна-разведвальных і разведвальных груп.

4.1 Лагер смерці ў Беразвеччы

У верасні 1941 г. каля былога Беразвецкага манастыра быў створаны лагер для масавага знішчэння ваеннапалонных (шталаг №351). У яго гітлераўцы сагналі да 25 тысяч ваенналалонных. У абгароджаным калючым дротам лагеры (каля 3 гектараў) не было пабудоў, вязняў трымалі пад акрытым небам, не дазвалялі нават капаць ямы для сховы ад холаду і дажджоў, амаль не кармілі. Каб хоць неяк сагрэцца, многія з іх не спалі, увесь час рухаліся, крычалі. Гэтыя крыкі былі чуваць у Глыбокім і навакольных вёсках. Ад непасільнай прады, голаду і холаду, хвароб штодзенна паміралі сотні людзей. Іх вывозілі ў бліжэйшы лес і скідвалі ў загадзя падрыхтаваныя катлаваны-магілы. Зімой трупы не паспявалі вывозіць і закопваць, іх кідалі ў возера. На працягу ўсёй восені 1941 г. ў лагер прыганялі з розных месцаў усё новых і новых ваеннапалонных. У кастрычніку пачаліся замаразкі, у першай палавіне месяца выпаў снегі не раставаў. Людзі вар'яцелі ад голаду і холаду ў такім пекле і былі гатовы на ўсё. За 3 месяцы з верасня да лістапада 1941 г. ў лагеры загінула да расстрэлаў, голаду і розных хвароб 10 тысяч ваеннапалонных. Не вытрымаўшы бесчалавечных умоў існавання, даведзеныя да адчаю вязні 14 кастрычніка 1941 г. (па іншых звестках, 7 лістапада 1941 г.) паўсталі. 3 крыкам «Ура!» яны без зброі кінуліся на калючы дрот, на штурм агнявых кропак на вышках. Пад агнём кулямётаў, падавіўшы іх сваімі целамі, ваеннапалонныя пабеглі да галоўных варот, зламалі і вынеслі іх вонкі. У весках Мікулічы, Мацясы, Леднікі было чуваць, што адбывалася ў лагеры. Паўстанцы вырваліся на волю. Знясіленыя, даведзеныя да дыстрафіі воіны Чырвонай Арміі прайшлі на працягу першай гадзіны 6 кіламетраў. Адна з груп ваеннапалонных выйшла да крайніх хутароў в. Мікулічы каля лесу. Чырвонаармейцы хацелі есці, ім патрэбна было адзенне. Сяляне накармілі іх, далі пераапрануцца, параілі прабірацца ў лясны масіў Галубіцкай пушчы.

Пагоню гітлераўцы адразу не арганізавалі. Магчыма, спынілі ноч і страх у невядомай мясцовасці. I толькі раніцай па слядах паўстанцаў ахоўнікі з сабакамі выйшлі на пошук вязняў. Аднак за гэты час уцекачы змаглі прайсці каля 20 кіламетраў і схавацца ў лясах Галубіцкай пушчы. Які лёс тых, хто ўцалеў, ці ўдалося каму-небудзь з перайсці лінію фронту?..

3 канца 1943 г., пасля выхаду Італіі з гітлераўскай кааліцыі, у Беразвецкі лагер прывозілі італьянскіх салдат і афіцэраў.

Каб замесці сляды сваіх злачынстваў, гітлераўцы перад расстрэлам распраналі вязняў, адбіралі дакументы і асабістыя рэчы. За час існавання лагера да ліпеня 1944 г. тут было загублена больш за 27 тысяч ваеннапалонных.

Камендантам Беразвецкага лагера смерці быў Франц Бот, яго намеснікамі -- Вік і Вільге. Ахову ваеннапалонных спачатку неслі салдаты і афіцэры 403-й ахоўнай дывізіі, пазней -- салдаты 391 -й вучэбнай, а потым 391 -й ахоўнай дывізіі.

Ва ўрочышчы Барок на месцы загубы савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных пастаўлены 2 помнікі.

4.2 Вогненныя вёскі: праўда і памяць

17 вёсак і вёсачак на глыбоцкай зямяі ў ваенны час сталі вогненнымі. Людзей забівалі ў сваіх хатах, на роднай зямлі, у роднай вёсцы. Вогненнымі яны сталі для тых, хто загінуу у агні, і для жывых, цудам уцалелых. Колькі б ні прайшло часу, ад болю няма спакою.

Апошнія сведкі... Іх юнацтва было азмрочана вайной, смерцю родных.

Псуеўскі сельсавет

Вёскі Вуглы, Надазер'е, Гарані, Латышы, Вострава, Псуя, Калечполле Псуеўскага сельсавета з'яўляліся партызанскімі. За гэта і паплаціліся мірныя жыхары. 3 некаторымі з іх фашысты распраўляліся па некалька разоў, вярталіся і дабівалі тых, хто застаўся ў жывых, каб вынішчыць пад корань памочнікаў партызан.

Вёска вуглы

Калі пачалася вайна, у гэтай глухой вёсачцы было 24 хаты і 69 жыхароў. У другой палавіне 1942 г., калі пачала нарастаць актыўнасць партызанскіх дзеянняў, у спакойным жыцці вёскі адбыліся перамены. Сюды сталі часта наведвацца партызаны, пераважна Чашніцкай брыгады «Дубава», якія хадзілі за чыгунку Крулеўшчына--Зябкі. Жыхары вёскі даваді прытулак байцам для адпачынку, дзяліліся хлебам, соллю, мясам, фуражом. Восенню 1942 г. насельніцтва вёскі аддало ім сельскагаспадарчыя пастаўкі, прызначаныя акупантам. Дубаўцы выдалі жыхарам даведку, засведчаную партызанскай пячаткай, што ў жыхароў рэквізавана 19 галоў жывёлы, 8 вазоў збожжа, 4 вазы фуражу. Каб пазбегнуць расправы, усё гэта было прадстаўлена акупацыйным уладам як прымусовае і вымушанае дзеянне жыхароў вёскі.

Многія з аднавяскоўцаў былі сувязнымі, праваднікамі партызан, усе дапамагалі перавозіць узбраенне, трафеі, параненых.

У самым пачатку 1943 г. ў час карнай аперацыі супраць партызан гітлераўцы ішлі шчыльным ланцугом на вёскі і хутары, куды па іх звестках заходзілі партызаны. У першы дзень новага года карнікі дасягнулі хутароў, якія размяшчаліся ўздоўж чыгункі каля вёсак Зябкі і Лебядзінец. Аднак партызанскія разведчыкі прагналі іх некалькімі аўтаматнымі чэргамі. Раніцай наступнага дня, 2 студзеня, ледзьве пачало віднець, жыхары заўважылі ланцуг карнікаў, якія акружалі вёску. Нямногім удалося ўцячы. Карнікі ўварваліся ў вёску, пачалі забіваць жыхароў, рабаваць іх маёмасць, выганяць з хлявоў жывёлу,

Ва ўласным доме быў забіты Адольф Лаўрыновіч, карнікі падпалілі хлявы і яго дом. Усе пабудовы згарэлі, дом жа толькі абгарэў. Так і застаўся ён стаяць пасля вайны, нібы нямы сведка злачынстваў захопнікаў.

Пячнік Юрый Рачкоўскі, які выбег на вуліцу, пачаў крычаць суседзям, каб ратаваліся, але ён і сам не змог выратавацца. Карнікі далі па ім залп. Каля сваёй пуні зваліўся, прашыты куляй, Вікенцій Вядзёнак. Ігната Рачкоўскага фашыст забіў, стрэліўшы якраз акно. Калі яго сястра Ніна загаласіла, фашыст даў чаргу і па ёй. Такі ж лёс напаткаў Пятра і Марыю Голераў, Рыгора Рачкоўскага, Антона Тышку. Некалькіх мужчын, у тым ліку Іосіфа Рамашку, Зыгмунда Жукоўскага, Адольфа Ломыша, Сцяпана Маўчуна і Юльяна Маўчуна, фашысцкія бандыты загналі ў падвал дома Алёны Голер і расстралялі з аўтаматаў. А каля дзвярэй падвала ўжо ляжалі трупы 70-гадовага Мікалая Піліпенкі і 50-гадовага Франца Рамашкі. Карнікі спяшаліся, баючыся партызан. Яны не дапускалі, каб хто крычаў ці плакаў. Клаўдзія Рачкоўская, убачыўшы абгарэлы труп мужа, загаласіла, і тут жа была забіта.

У тую страшную раніцу ад рук фашысцкіх захопнікаў загінула 19 мірных грамадзян, была дашчэнту разбурана в. Вуглы. Нямногім жыхарам яе ўдалося ўцячы ў лес да партызан.

Праз 25 гадоў пасля трагедыі ў памяць аб загінуўшых аднавяскоўцы паставілі абеліск. Рабілі калектыўна, школьнікі і дарослыя, у вольны ад работы і заняткаў час. Стаіць абеліск на месцы спаленай хаты Юльяна Васілевіча Ананіча (сам гаспадар і яго жонка Марыя загінулі ў час блакады вясной 1944 г.) як напамінак пра трагічную гісторыю былой вёскі. Цяпер яна стала вуліцай у в. Псуя, якая разбудавалася і злучылася з в. Вуглы.

Вёска калечполле

Страшную трагедыю перажылі і жыхары в. Калечполле. Яны таксама былі звязаны з партызанамі. Вёска была своеасаблівым перавалачным пунктам для партызан 1-й брыгады імя Суворава. Жыхары забяспечвалі лясных салдат вопраткай, пяклі ім хлеб, варылі ежу, дзяліліся апошнім. Многія па заданні прабіраліся ў варожыя гарнізоны, прыносілі адтуль каштоўныя звесткі.

Фашысты некалькі разоў урываліся ў веску і кожны раз пакідалі пасля сябе крывавы след. У першы раз яны сагналі ўсіх мужчын, адабралі «падазроных» і тут жа за стадолай расстралялі. Загінулі ў той дзень Сцяпан Ціманоўскі, Пётр Круцько, Васіль Валасевіч, Фама Гіль з сынамі Пятром і Васілём. Гітлераўцы яшчэ з жывых сцягвалі адзенне, абутак, дабівалі параненых.

Гэта быў толькі пачатак. У 1943 г. за сувязь з партызанамі арыштавалі Мікалая Валасевіча. Яго потым павесілі ў Полацку. Загінулі ад куль фашыстаў яшчэ два сыны Гіля -- Уладзімір і Іван.

У маі 1944 г. карнікі зноў акружылі вёску. Усіх людзей сагналі ў дзве хаты, нават не далі апрануцца. Амаль суткі трымалі зачыненымі. Маладзейшых пагналі на катаргу ў нямеччыну, а старэйшых -- у канцлагер у в. Зябкі. Тры дні гаспадарылі фашысты ў Калечполлі. Яны забралі ўсё. Раскапалі схаванае збожжа і адзенне. Пакідаючы вёску, спалілі яе дашчэнту. Калечполле перастала існаваць.

Толькі пасля вызвалення людзі пачалі вяртацца на папялішчы, якія не паспелі яшчэ зарасці. Мужчыны ў гэты час былі на фронце. А жанчыны, падлеткі, састарэлыя капалі ямы пад зямлянкі, расчышчалі месцы пад будучыя дамы. Праз два гады на пажарышчах забялелі першыя зрубы. Вёска пачала жыць нанава, адбудоўвацца. Вярнуліся франтавікі. Хутка стварылі калгас.

Вёска латышы

У красавіку 1944 г., у самы разгар блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, в. Латышы была спалена. З 17 даваенных хат не засталося ні адной, а яе жыхароў, ях заложнікаў, накіравалі на партызанскія міны...

3 успамінаў Ніны Антонаўны Лотыш, ураджэнкі в. Латышы

Ужо некалькі дзён веска жыла ў трывозе. Ніхто не думаў, што пачала ўбірацца ў сілу вясна і трэба дбаць пра зямлю. Нам было зусім не да гэтага. Вёска нібы вымерла. Хаты пакінулі апошнія партызаны, з імі пайшлі і ўсе нашы мужчыны, хто мог трымаць у руках зброю. А нам з дзецьмі куды было рухацца? Вось і сядзелі, чакалі, што будзе далей. Кожны сабраў клунак з самым неабходным на той выпадак, калі давядзецца ўцякаць ад карнікаў. Ноччу не спалі, баяліся, каб не прыйшлі знянацку. I вось дачакаліся. Пад ранак прыбегла сястра Зіна з суседняй вескі. Яна ледзьве стаяла на нагах. «Чакайце «гасцей», нашу вёску ўжо акружылі», -- вымавіла яна. Я разам з дзецьмі выбегла на вуліцу. На ўскрайку вёскі ўжо сабраліся жанчыны з дзецьмі. Мы хуценька накіраваліся па дарозе, што вяла ў густы лес. Прайшлі зусім нямнога, як убачылі карнікаў, яны ішлі прама на нас. Фашысты павярнулі ўсіх у вёску. Далей не помню, як зноў апынулася ў сваёй хаце. Толькі стаю і дзіўлюся сама сабе--чаго я зноў тут. Мабыць, без памяці ад страху была. Помню, фашыст распароў саламяны матрац, паднёс да яго заналку... Потым усіх сагналі на выган. А хаты ўжо гараць, толькі глядзім кожны на сваю, запамінаем. Пагналі нас у бок лесу. Ддя чаго? Калі на расстрэл, то чаму не ў вёсцы? А яны ўсё падганяюць нас -- хутчэй, хутчэй. Адзін карнік падняў з дарогі вялікі сук і на суседку Ядвігу з ім. Яна, як падкошаная, упала. Да яе кінуліся дзве дачкі, іх таксама пачалі біць. I раптам як ірване непадалёк ад мяне -- спрацавала першая партызанская міна. На месцы фурманкі з гітлераўцамі -- слуп зямлі. Пасля гэтага яны зусім азвярэлі. Прымусілі нас узяцца за рукі і так пусцілі ў некалькі радоў па дарозе. Я ішла з краю ў першай шарэнзе. Фэліка, яму было паўгода, трымала на руках. А старэйшыя, Мечык і Геня, за мяне ўчапіліся. Ішлі мы моўчкі, нібы ў сне. Ішлі прама на смерць. Прыціхлі і гітлераўцы, нават баяцца перасталі. Некаторыя жанчыны, у каго гаспадары былі ў партызанах, ведалі, што праз паўвярсты пачнецца міннае поле, якім атрад ахоўваў падыходы да сваіх пазіцый. Вось так мы і ішлі, усе бліжэй і бліжэй да сваёй смерці. I думаць не думалі, што за намі з узгорка сочаць з акопаў партызаны, нашы мужы і братты. А яны перажывалі за нас, №таксама ад страху памярцвелі. І страляць не маглі, бо мы побач, як жа было памагчы нам? Не ведаю, што сгалагя са мною, мусіць сілу і розум прыдавалі дзеці -- дужа хацелася, каб яны жылі.Я нечакана для сябе закрычала; «Бабы ўлева, далей міны», і кінулася з дзецьмі ў канаву. Людзей нібы змяло з дарогі. Гітлераўцы і зрабіць нічога не паспелі,яшчэ не апамяталіся, а тут па іх давай нашы паліваць. А мы ў ямах, пад дрэвамі ляжалі і жывыя, і мертвыя. Я сваім целам прыкрыла дзяцей, а галаву баюся падняць -- што будзе, то і будзе. Так і ляжалі, пакуль не стала ціха...

Карабоўскі сельсавет

Вёска латыголь

У в. Латыголь свая трагічная гісторыя. Трагічная яшчэ і таму, што ў горы, якое перажылі людзі, павінен і іх аднавясковец, здраднік Уладзіслаў Рыжы. Ён добраахвотна і свядома пайшоу служыць у фарміраванне «Беларускай самааховы», што размяшчалася ў Глыбокім. Ім кіраваў усім вядомы ў ваеяныя гады Вятвіцкі. Паводле даносаў бацькі У. Рыжага, які разам з жонкай і дачкой заставаўся жыць у вёсцы, рабіліся засады на партызан, налёты ў навакольныя вёскі. Партызаны расправіліся з Рыжым-старэйшым. Уладзіслаў забраў маці і сястру ў Глыбокае. Помсцячы, пагражаў знішчыць веску дашчэнту. 13 чэрвеня 1943 г. в. Латыголь сапраўды была спалена.

3 успамінау Юзэфы Міхайлаўны Уліцкай (Банцяховіч), ураджэнкі в. Латыголь

Было гэта раніцай. У вёсцы падаілі кароў і выгналі на пашу. Я накіравалася да суседзяў па нейкіх справах. У гэты час і наехалі карнікі разам з Уладзіславам Рыжым. Адразу павеў фашыстаў у хату Вайцяховічаў. На іх Рыжы меў найбольшую злосць, бо ведаў, што яны звязаны з партызанамі. У доме напаткалі двух хлопцаў, іх схапілі першымі. Потым накіраваліся да хаты Рыжых (у нас амаль палавіна вёскі з такім прозвішчам). Там узялі маці з сынам. У другіх Рыжых засталі чацвярых: Караліну, яе дачку Маню дзесяці гадоў, пятнаццацігадовага Віцю, а таксама свякроў Караліны Петрунелю. Іх таксама пагналі на выган, дзе стаялі машыны. Апошнімі даставілі туды Марыю і Аляксандра Квачоў. У весцы падняўся крык, лямант. Ніхто ўжо не зважаў на тое, што карнікі рассыпаліся па хатах, цягнулі адтуль яйкі, масла, малако, жыўнасць. А тым часам фашысты загналі ўсіх гэтых людзей у машыну, паклалі іх на дно, самі сталі на іх. Раздалася каманда, некалькі машын крануліся, але не ў бок Глыбокага, а пад Завараты. Людзі казалі, што сярод тых, хто таптаў у машыне людзей, быў і Рыжы. Мы ў разгубленасці і адчаі не ведалі, што рабіць. Жанкі вырашылі сабрацца і ісці ў Завараты, а магчыма, і ў Ласціцу, каб даведацца пра лёс сваіх родных і блізкіх. Тых жа забралі ў чым стаялі, не далі апрануцца, узяць з сабой ежу. Пакуль мы збіраліся, з боку Заварат паявілася некалькі чалавек. Гэта былі жыхары суседняй вёскі Праходы, якія хадзілі ў Ласціцу, і цяпер вярталіся дамоў. «Ну што там, бачылі нашых?»--пасьшаліся пытанні. У адказ пачулі: «Лепш было б не бачыць. Ляжаць вашы ўсе крушняй непадалёк ад дарогі пад Заваратамі, пабітыя». Мне цяжка расказаць, што было далей. Памятаю, што Анеля Ваяцяховіч правяла ўсю ноч каля расстраляных сыноў, трымаючы іх галовы на каленях. Толькі назаўтра пад вечар былі пахаваны ўсе на месцы расстрэлу.

Цяпер на месцы расстрэлу мірных жыхароў стаіць абеліск, узведзены студэнтамі Віцебскага медыцынскага інстытута.

З 11 красавіка да 5 мая 1944 г. супраць партызан і мірнага насельніцтва Полацка-Лепельскай зоны праводзілася карная аперацыя пад кодавай назвай «Веснавое свята». У час яе правядзення быў знішчаны шэраг вёсак былога Пліскага раёна. У вёсках Ліпава, Ліпляні і Перавоз карнікі спалілі 28 мірных жыхароў. З в. Надазер'е карнікі расстралялі 20 грамадзян, а з іх трупаў зрабілі мост цераз меліярацыйную канаву, каб рухацца далей.

Калі ў студзені 1946 г. ў Мінску праходзіў судовы працэс па справе аб злачынствах, учыненых гітлераўцамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі, на ім у якасці сведкаў давалі паказанні і жыхары былога Пліскага раёна. Гэта Сцяпан Антонавіч Хверанец з в. Надазер'е і свяшчэннік Псуеўскай царквы Іусцін Рыгоравіч Шчасны.

З паказанняў Сцяпана Антонавіча Хверанца

... Вот как это было. Группу жителей нашей деревни в количестве 24 человек немцы забрали и погнали в район партизанской зоны. Это было у реки. Там была канава, через которую немцам нужно было переправляться. Немцы всех людей согнали в одну кучу и стали расстреливать. Одного они оставили для того, чтобы он мог сложить трупы расстрелянных.

Председатель: Всех расстреляли и оставили одного?

Хверенец: Всех, только одного оставили. Председатель: Этот человек должен был сложить трупы расстрелянных людей?

Хверенец: Да, а потом, когда он это сделал, расстреляли и его, и после этого немцы по трупам перешли канаву и пошли дальше. Когда они ушли, я вышел из болота и пошел в деревню, там немцы собрали всех людей и погнали на станцию. Председатель: Это в каком месте было? Хверенец: В деревне Надозерье, около озера Шо. Тогда местный священник Счастный уговорил немцев, и нас оставили. Он поместил нас в доме, дал нам картофеля, и мы жили у него до прихода частей Красной Армии.

Председатель: А куда вас немцы собирались угонять? Хверенец: В лагерь.

Председатель: Скажите, лично кто-нибудь из ваших родственников был расстрелян?

Хверенец: Да, у меня погибла 18-летняя дочь.

Председатель: В тот момент, когда немцы расстреливали у канавы? Хверенец: Да, две дочери мои находились в одном месте, и одна из них вышла из укрытия, а тут как раз шли немцы, схватили ее и погнали вместе с другими.

Председатель: Скажите, какие деревни, кроме вашей, были еще сожжены?

Хверенец: Были сожжены Новая Псуя, Слободка, Чановская, Чашки, Сшо, Хролы, Осиновка, Колечполье.

Председатель: Скажите, а как немцы проводили разминирование?

Хверенец: Немцы собирали мирных людей и гнали их перед собой. Таким образом, очень много народа подорвалось на минах.

Прокурор: Скажите, в каком количестве направлялось население вашей деревни для разминирования?

Хверенец: Из нашей деревни все население забрали в лагерь, а для разминирования людей брали из ближайших деревень. Из нашей деревни в это число попал только мой тесть.

Прокурор: Были случаи, когда подростки гибли на разминировании? Хверенец: Да.

Прокурор: Вы говорили, что из трупов был построен мост через канаву. Что это была за канава?

Хверенец: Это была обыкновенная канава для осушки болот.

Прокурор: Скажите: в числе лиц, которые были расстреляны и из трупов был построен мост, были старики и женщины?

Хверенец: Да, были.

Прокурор: Кроме вашей дочери среди расстрелянных были другие девушки? Хверенец: Да, были девушки и подростки-мальчики по 13--16 лет.

Прокурор: На каком расстоянии вы находились от того места, где был построен мост?

Хверенец: Метров 300--400.

Прокурор: Когда это было?

Хверенец: Это было в 1944 году, после Пасхи, примерно через неделю.

4.3 «Чорнай кнігі» Міхаіл Раяк аб зверствах гітлераўцаў у час знішчэння вязняў Глыбоцкага гетта 18-19 чэрвеня 1942 г.

Перед казнью немцы пытали евреев в лесу. Им приказывали раздеться, и на их глазах убийцы делили между собой лучшие вещи. Перед карьером молодых девушек заставляли танцевать обнаженными. И только после того как они пресыщались всем этим, они загоняли жертвы в карьеры, приказывая ложиться лицом к земле. Затем открывали огонь. Раненых закапывали заживо. Православные, жившие неподалеку, рассказывали, что земля на едва прикрытых карьерах еще долго шевелилась, а из-под земли выступала кровь.

70-летнего Рабби Каца перед расстрелом заставили лечь в карьер между двумя молодыми девушками, чтобы заставить морально страдать. Все это фотографировалось, чтобы показать немецкому правительству свое усердие в убийствах и пытках евреев...

И сегодня еще очень трудно представить себе, что пришлось пережить евреям перед смертью. Кажется, что во всем мире нет человека, способного словами описать все это. Сердце просто замирает.

На тое мы і людзі

Хлопчык выбіваўся з апошніх сіл. А перад вачыма, быццам у жудасным сне, паўставалі перажытыя дні. Калючы дрот, доўгія шарэнгі засуджаных на смерць, аўтаматныя чэргі. Ужо некалькі дзён Сеня хадзіў па лесе незнаёмымі дарогамі. Чырвоныя кругі ад голаду ў вачах і жах перад заўтрашнім днём. Дзесьці забрахаў сабака, відаць, блізка жыллё. Хлопчык міжволі памкнуўся зноў у лес. Але стомленасць, адчай цягнулі да людзей, хоць ён баяўся іх. Хлопчык ужо не памятаў, як апынуўся ў хаце, як жанчына здымала з плячэй лёгкае паліто, як адцірала адмарожаныя ногі. Калі прыйшоў у сябе, убачыў і мужчыну з ветлівым тварам.

-- Ты адкуль, хлопча? Як завуць? Хлопчык быццам пад ударам сціснуўся ў

камяк, зацкавана пазіраючы навокая.

-- Я... Я з Саратава..., Сеня, -- і тут хлопчык, збіваючыся, пачаў гаварыць.

--Дзядзечка, вазьміце мяне. Буду ўсё рабіць, жывёлу пасвіць, свіней карміць, усё, што скажаце, толькі вазьміце.

У голасе чуўся такі адчай, што нават мужчына мижволі змахнуў рукою слязу.

-- Ну, пастух сёння з цябе слабы. А ўвогуле збірайся, паедзем да мяне.

Так пад вясну 1942 г. ў в. Вугляны паявіўся новы жыхар, Невядомага хлопчыка ўзяў у сваю сям'ю Мікіта Васілевіч Грац. Ужо ў той момант, калі браў, здагадаўся, які гэта «саратавец». А пасля хлопчык і сам расказаў. Быў у лепельскім гета. Сям'ю фашысты знішчылі. Цудам уцалеў. Доўга блукаў, пакупь не апынуўся на Глыбоччыне.

Вёска ёсць веска. Хоць і на водшыбе жылі, аднак хутка ўсім стала вядома, што ў Грыца «кватарант» паявіўся.

-- Глядзі, Мікіта, з агнём жартуеш. Даведаюцца фашысты -- сям'ю расстраляюць. Ды і нам не здабраваць, -- гаварылі суседзі.

Мікіта Васілевіч і яго жонка Яўгенія Андрэеўна самі разумелі, што можа здарыцца. Вырашылі пайсці з паклонам да войта Бабіча, каб даў даведку. I ўсе ж ведалі суседзі, ведала ўся вёска, што Грыц хавае яўрэйскага хлопчыка. Аднак не знайшлоса ніводнага здрадніка, які б выдаў іх фашыстам. Наадварот, хлопчыка акружылі любоўю і ласкай Васіль Храмы, Дзмітрый Свядыш, Міхаіл Заяц, Канстанцін Заяд і многія іншыя.

Так і пражыў у Грыцаў усю акупацыю Сеня. Яны адносіліся да хлопчыка як да роднага сына Вадзіма. Вадзім жа шчыра і з любоўю называў Сеню братам. Адгрымела вайна, Сямён Кліменцьевіч Фенгельман пайшоў служыць у армію. Потым вучоба ў ваеннай школе, зноу служба у арміі. Падпалкоўнік С. М. Фенгельман не забыў сваю другую сям'ю. Амаль кожнае лета ў вёску Залессе, куды пасля вайны пераехалі Грыцы, прыязджалі Сямён Кліменцьевіч з жонкай Вольгай і дзецьмі як да самых родных і блізкіх людзей.

Изгои

Накануне Великой Отечественной войны в многонациональном Глубоком евреи составляли половину более чем 10-тысячного населения. В основном это были столяры, жестянщики, портные, сапожники, рыбаки, продавцы сельскохозяйственной продукции. Мама Льва Дора держала магазин тканей, а папа Давид вместе со своим отцом Менделем делал льняное масло.

2 июля 1941 года в Глубокое вошли немцы.

-- Они сразу же расстреляли еврейских интеллигентов, занимавших видное положение в общине или городской власти, -- даже время не истерло страшные подробности из памяти этого человека. -- А 22 октября объявили, что все евреи в течение получаса должны перебраться в гетто.

У людей отбирали мебель, одежду и продавали все это местным за бесценок в специальных комиссионных магазинах. Вагоны с награбленным добром десятками шли в Германию. За малейшие провинности обитателей гетто избивали и расстреливали.

-- Тетю моего отца схватили за то, что она осмелилась пройти по тротуару, -- тяжело вспоминает Лев Симонович.--А сосед угодил к полицаям, потому что у него на одежде отпоролась желтая шестиконечная звезда. Целую ночь их продержали в сарае, а затем расстреляли в районе так называемого «аэропорта», где ежедневно убивали десятки евреев.

Рабы

Жителям гетто нельзя было ходить на рынок, покупать соль, масло, мясо, яйца, молоко, есть ягоды, общаться с крестьянами. За найденную щепотку соли избивали до полусмерти. Однажды за обнаруженные у кого-то патроны жизнью поплатились сразу 100 человек... Ремесленников немцы заставили трудиться в столярных мастерских, ателье, в прачечных бесплатно.

-- Мне тогда было лет 18, -- возвращается очевидец Лев Артур в далекие годы страшных событий. -- Никакой профессией я не владел, поэтому меня гоняли в основном строить дороги. Кроме того, еврейских детей принуждали заготавливать дрова, служить лакеями, грузчиками.

Летом 42-го фашисты разделили гетто надвое, переселив стариков, больных, калек -- тех, кто, по их разумению, не мог приносить пользу, на одну улицу. Впоследствии этих несчастных, среди которых оказалась и сестра матери Артура с тремя детьми-подростками, согнали в местечко Борок, которое неподалеку от Глубокого. Там раздели догола, велели лечь в выкопанные ямы и расстреляли из автоматов. Задумав истребить как можно больше евреев, немцы и полицаи пошли на хитрость -- внезапно объявили, что всем, кто на них работает, гарантируют жизнь. Обитателям гетто разрешили отправиться по окрестным деревням и местечкам, чтобы уговорить спрятавшихся прийти в Глубокое. Уловка сработала: население гетто увеличилось вдвое. - Люди теснились в сараях без света и воды, - вспоминает Артур. -- У брата моего отца был дом, а в огороде стоял склад. В этом помещении площадью примерно 40 квадратных метров ютились мы с родителями и еще 5--6 семей, выброшенных из собственных домов.

Путь к свободе

Как бы ни было тяжело, жители гетто общались с крестьянами, которые, рискуя жизнью, порой помогали им продуктами. А также -- с появившимися партизанами, которым иногда переправляли найденное или купленное оружие. К ним, в лес, вместе с родственником двоюродного брата Ильей Фридманом и убежал осенью 1942 года Лев Артур. Благодаря тому, что у молодых людей оказались удостоверения членов рыбацкой артели, они благополучно миновали охрану и прошли все посты.

Вместе с отрядом «Мститель» Лев Артур взрывал вражеские эшелоны, участвовал в других партизанских вылазках.

17 августа 1943 года перешедшая на сторону партизан бригада Гиль-Родионова, известная впоследствии как «Первая антифашистская», захватила Докшицы, Крулевщизну и остановилась в лесу под Шуневичами в 4 километрах от Глубокого. В это время немцы отдали приказ об уничтожении и гетто и подожгли его. Тех, кто выскакивал из горящих домов, расстреливали прямо на улицах. Многие задохнулись в дыму или погибли в страшной давке в выкопанных заранее «схронах».

Но молодые люди, не желавшие умирать без сопротивления, достали винтовки, украденные во время работ на старых советских военных складах, подняли восстание и самоотверженно дрались на протяжении четырех дней, уничтожив и ранив более полутора сотен карателей. Тем временем к гитлеровцам пришло подкрепление, и они вынудили партизан повернуть в сторону Мяделя. Узники гетто помощи так и не дождались. По оценкам историков, уцелеть тогда смогли около 500 человек. Сейчас в живых, пожалуй, остались единицы.

После победы ни в родном городе, ни в Польше Лев Артур не нашел никого из родственников. В конце 40-х он перебрался в Европу, где живет до сих пор. Практически каждый год в августе он приезжает в Беларусь.

-- Я горжусь, что на глубокской земле свято чтят память жертв нацизма; установили памятники на месте братских могил, привели в порядок старое еврейское кладбище, -- говорит он.

В увековечении памяти погибших участвовал и сам Артур. Этому пожилому, много повидавшему на своем веку, но очень целеустремленному и деятельному человеку присвоили звание почетного гражданина Глубокого.

4.4 Жанчыны на вайне

Не жаночая гэта справа -- плячо ў плячо ісці з салдатамі ў самае пекла вайны. Адна смяротная небяспека ўраўнавала ў правах жанчын і мужчын. Сувязныя, разведчыцы, падрыўніцы, медыцынскія работнікі, пекары, шаўцы, кухары. Гэта на іх плечы, часам зусім юныя, лёг увесь цяжар нялёгкіх партызанскіх будняў ва ўмовах паходнага ляснога жыцця, частых абстрэлаў, карных аперацый. Дзеля вялікага дня вызвалення самаахвярна ішлі яны на верную смерць, вытрымлівалі страшэнныя пакуты, але таварышаў не выдалі. Стойка і мужна перажывалі страту баявых сяброў, родных. Адкуль бралася сіла ў гэтых простых вясковых жанчын? Нізкі паклон вам, жанчыны-працаўніцы, жанчыны-байцы, жанчыны-выратавальніцы!

Усё жыццё пражыла ў в. Папшычы Соф'я Ягораўна Апяцёнак. У вайну на яе руках было двое дзяцей, муж паехаў на заробкі ў Францыю яшчэ да 1939 г. Аднак жанчына не пераседзела ціха ваеннае ліхалецце дзеля выратавання жыцця дзяцей. Калі ў красавіку 1942 г. ўдалося збегчы з Беразвецкага лагера ваеннапалонных Георгію Бялеву, ён знайшоў прытупак у гэтай сям'і. Дачка Юзэфа прывезла на кані паўпрытомнага вязня ад Васіля Макатуна. Кармілі і адагравалі на цёплай печы Георгія тры дні. Потым брат Соф'і Ягораўны Кушняровіч пад саломай перавёз ваеннапалоннага на Шаркаўшчыну да сваякоў у больш небяспечнае месца. У хуткім часе Георгій Бялеў стаў партызанам, узначаліў дыверсійную групу брыгады «Няўлоўныя». Ён разам са сваімі таварышамі часта наведваў сям'ю патрыетаў. Соф 'я Ягораўна карміла партызан, давала ім бялізну. А яе сваяк Баляслаў даставаў зброю. І гэга ў той час, калі вакол па хутарах шнырылі гітлераўцы і паліцэйскія, калі штодзённа пагражала смерць за сувязь з партызанамі. Для Георгія ўдалося дабыць пропуск. Пераапрануўшыся, ён хадзіў у разведку нават у Глыбокае. Прайшлі гады. У 1947 г. вярнуўся з Францыі муж Соф'і Ягораўны. Разам выхоўвалі дзяцей, потым унукаў. Былога разведчыка Георгія Бялева лёс закінуў у Клайпеду. Назаўсёды захаваў ён у сваім сэрцы ўдзячнасць самаадданай сям'і патрыетаў ляцёнкаў. А праз трыццаць гадоў пасля вайны напісаў удзячнае пісьмо-ўспамін у раённую газету.

Перад вайной Маша Максіменка з в. Шаршні скончыла сем класаў. Калі ў вёску прыйшлі гітлераўцы, дзяўчына самастойна пачала збіраць зброю ў наваколлі і хаваць яе за вёскай на могілках. Разам са стрыечным братам пашкодзіла мост, каб праз яго не змагла прайсці варожая тэхніка ў вёску. Не разгубілася, калі напаткала ў лесе параненага камандзіра Фёдара Макарава. Выратавала яго, схаваўшы далей ад людскога вока. Калі паправіўся, Фёдар далучыўся да партызан, якія пачалі з'яўляцца ў навакольных лясах. Па яго даручэнні Маша пачала распаўсюджваць лістоўкі. Аднойчы, калі стараста вёскі Рыгор Селядцоў праводзіў сход і запэўніваў аднавяскоўцаў, што ўзяты Масква і Ленінград, Маша не вытрымала, выйшла наперад і паказала ўсім лістоўку, дзе выкрывалася ўся гэта гітлераўская хлусня. Смелы ўчынак дзяўчыны ўразіў і абрадаваў аднавяскоўцаў. Вечарам суседка Кацярына Сінцова прапанавала заначаваць у яе. Маша згадзілася, а літаральна праз гадзіну гітлераўцы па даносе старасты акружьші хату Максіменкаў. Акупанты не знайшлі дзяўчыну і пачалі стукаць у дзверы да Кацярыны. «Залазь, дзетка, у печ, а я закладу цябе дровамі. -- прапанавала жанчына. Маша адмовілася хавацца.

У тую ноч акупанты доўга вадзілі босую, у адной кашулі дзяўчыну па восеньскай халоднай вуліцы. Раніцай яе адпусцілі, бо так і не дабіліся адкуль узялася ў дзяўчыны лістоўка. А праз некалькі дзён зноў схапілі разам з маці і пратрымалі ў падвале камендатуры два тыдні, пакуль аднавяскоўцы не выкупілі іх у каменданта пад распіску. Маша вырашыла не заставацца дома, а ісці шукаць партызан. Яна не знайшла і на ранейшым месцы, але натрапіла на разведчыкаў і разам з імі перайшла лінію фронту. Дзяўчына дабілася, каб яе пакінулі ў арміі. Спачатку яна была ў гаспадарчым узводзе. Потым Машу накіравалі на вучобу ў дыверсійную групу для засылкі на тэрыторыю акупіраванай Беларусі. Тут яна сустрэлася з былой аднакласніцай Машай Цітовай і ад яе даведалася пра трагічны лёс маці. Гітлераўцы вывезлі хворую жанчыну ў Сураж, дзе яна памерла ад пакут і здзекаў. Хату Максіменкаў спалілі, як спалілі потым усю в. Шаршні.

Машы Максіменка споўнілася толькі шаснаццаць, калі глухой восенню 1942 г. яна ў ліку іншых падрыўнікоў з Пскоўшчыны перайшла лінію фронту і накіравалася з групай у паўночна-заходнюю частку Віцебскай вобласці. Марыя Максіменка змагалася ў брыгадзе «Кастрычнік», спачатку была радавым байцом, потым камандзірам дыверсійнай групы. За паўтара года партызанскай барацьбы дзяўчына асабіста пусціла пад адхон чатыры эшалоны, знішчыла два чыгуначныя масты, удзельнічала у разгроме моцнага гарнизона ў в. Шыпы і іншых баявых аперацыях. Пасля вайны Марыя Сяргееўна Максіменка (па мужу Матасава) засталася на Браслаўшчыне, працавала брыгадзірам у калгасе, загадчыцай аддзялення сувязі. Потым пераехала жыць у Віцебск.

Нельга пераказаць, колькі пакут і гора прынесла вайна сям'і Беглік з в. Бараўцы. Усціння Раманаўна Беглік мела шасцёра дзяцей. Старэйшыя Васіліса і Раман дапамагалі партызанам. Раман вадзіў падрыщнікоў на чыгунку. Васіліса была сувязной, дастаўляла ў Плісу газеты і лістоўкі, а таксама забірала ў падпольшчыкаў разведданыя для партызан. Здавалася, што ўсё да драбніц прадумана ў маршруце дзяўчыны з Бараўцоў у Плісу, сустрэчах на явачных кватэрах. Аднак 14 красавіка 1944 г. здарылася няшчасце -- дзяўчыну арыштавалі. Калі яна зайшла ў Плісе да сувязнога, на хату нечакана наляцелі акупанты, пачалі абшукваць усіх, хто быў у доме. У Васілісы знайшлі лістоўку і партызанскую газету. Дзяўчыну арыштавалі. Маці, счарнелая ад гора, некалькі разоў хадзіла ў Плісу. Аднак дарэмна -- пабачыцца з дачкой так і не дазводілі. Суседзі параілі сабраць выкуп за дзяўчыну. Усціння Раманаўна, сабраўшы ўсё каштоўнае, што было ў гаспадарцы, зноў накіравалася ў Плісу. Дочкі і сыны прасіліся, каб узяла каго з іх з сабой. Асабліва рвалася Анісся. Але маці і слухаць не хацела, бо баялася, што схопяць дзяцей разам з ёю. Калі ўжо была далёка за апошнімі хатамі, яе дагнала Анісся. Маці раззлавалася на непаслухмяную дачку і загадала ісці дамоў. Вялікім было гора маці, калі даведалася, што ў Плісе дачкі ўжо няма і яе пераправілі ў Глыбокае. Жанчына ведала, што вырвацца з Глыбокага будзе немагчыма. Але яшчэ большае гора чакала жанчыну дома. Хаця дома ўжо не было. Бараўцы дагаралі, калі Усціння Раманаўна вярнулася ў вёску. На месцы хаты Беглікаў дыміліся галавешкі. Усё было, як у страшным сне. Маці хадзіла па папялішчы і кіем разграбала вуголле. У адным вугле яна наткнулася на кучу абгарэлых касцеЙ. Гэта былі яе дзеці. Нечалавёчым голасам, да знямогі клікала маці сваіх пецярых дзяцей -- Рамана, Аніссю., Канстанціна, Настассю, Соню.

Ішлі гады. Чужыя людзі прытулілі жанчыну. Была Усціння Раманаўна на ўсім белым свеце адна са сваім болем. Сама здзіўлялася, што яшчэ жыве. Аднойчы паштальен прынёс пісьмо. Было яно з Францыі, ад... Васілісы. Маці чытала і не верыла, што адбыўся цуд і яе дачка, якая прайшла праз пекла выпрабаванняў, засталася жыць. Усціння Раманаўна нанава перажыла ўсе жахі, якія перанесла яе дачка. "Мяне дапытвалі ў Плісе, потым перавялі ў Глыбокае, дзе цяжка здзекаваліся, з Глыбокага перавялі ў Мінск. Ізноў білі, уключалі электрычны ток, заганялі іголкі пад ногці. Потым выпалілі на руцэ нумар 8281С і павезлі назахад. Я трапіла ў лагер цяжкай працы пад назвай Булінген. Што я перанесла, лепш не пытайцеся. Дайшла да таго, што мне давалі сорак гадоў, а мне споўнілася ў той час толькі дваццаць чатыры. Пасля вайны я апынулася ў Францыі, там выйшла замуж, засталася жыць...». А праз некаторы час дачка і маці сустрэліся. Яны былі шчаслівыя...

Як адважную і надзейную сувязную ведалі ў 1-й брыгадзе імя Суворава Юлію Баніфацьеўну Янкоўскую з в. Лявонавічы. Неаднойчы яна выконвала рызыкоўныя заданні камандавання атрада імя Чкалава ў Глыбокім, Плісе, Празароках. Гэта яна па даручэнні партызан прыйшла на прыём да начальніка гарнізона ў Плісе Вітольда Часнака і здолела ў папку з паперамі падлажыць пісьмо партызан, калі той на момант пакінуў пакой. Гэта дзёрзкая акцыя прывяла ў шаленства начальніка гарнізона. Аднак распачатыя спробы дазнацца ад сваіх падначаленых, хто з іх звязаны з партызанамі, былі беспаспяховыя. Юлія Баніфацьеўна неаднойчы дастаўляла лістоўкі ў Плісу, Празарокі і раенны цэнтр, праводзіла падрыўнікоў да чыгункі Крулеўшчына--Полацк. Аднойчы ў канцы снежня 1943 г. паездка жанчыны ў Глыбокае ледзьве не закончылася трагічна. Ю.Б. Янкоўская павінна была даставіць у атрад медыкаменты, соль, паперу, а таксама набыць белага матэрыялу для пашыву маскіровачных халатаў. У старых санях сын Юліі Баніфацьеўны Генрых зрабіў падвойнае дно, замаскіраваў яго дошкамі і сенам. Выканаўшы і гэта няпростае заданне, жанчына вярталася дамоў. Калі выязджала з Глыбокага, яе затрымалі гітлераўцы. Яны груба сцягнулі яе з саней і прыставілі да сцяны. Ніякія тлумачэнні ніхто не хацеў слухаль -- відаць, за чарнявыя валасы і цёмныя вочы жанчыну прынялі за яўрэйку. Усё б закончылася вельмі хутка, але, на шчасце, знайшліся знаемыя ў нагоўпе, які пачаў збірацца вакол жанчыны. Людзі запэўнілі акупантаў, што Янкоўская з суседняй вёскі... Так партызанская сувязная пазбегла расстрэлу і да вызвалення дапамагала партызанам. У мірны час Ю.Б. Янкоўская працавала свінаркай у саўгасе «Яблынька». Працавала, не шкадуючы сіл, патрабуючы і ад сваіх таварышаў па працы такойжа адданасці і сумленвасці.

Сувязной і агентурнай разведчыцай 2-й брыгады імя Суворава была і Таццяна Ігнацьеўна Лаўрыновіч з в. Вуглы. Простая сялянская жанчына расціла траіх маленькіх дзяцен, аднак у цяжкі ваенны час знаходзіўся кавал ак хлеба і месца ў яе доме для ўцекачоў з лагераў ваеннапалонных. Пасля лячэння Таццяна Ігнацьеўна перапраўляла іх у партызанскія атрады. Аднойчы да жанчыны з'явіліся незнаёмыя людзі, сталі прасіць яе дапамагчы ўстанавіць сувязь з партызанамі. Даверлівая жанчына не магла адмовіць людзям, якім неабходна было трапіць да партызан. Вечарам таго ж дня на дзвюх фурманках прыехала дзесяць чалавек. Таццяна Ігнацьеўна села на пярэднюю і загадала ехаць у бок в. Калечполле. Там за лесам на хутары Кабылінка размяшчаўся партызанскі атрад. Жанчына праз верных людзей папярэдзіла, што ў атрад прыбудуць новыя людзі. Пад'язджаючы да Калечполля, жанчына сама ўзяла лейцы і накіравала павозку ў бок лесу. Аднак яе сусед выхапіў лецды і павярнуў у бок чыгуначнага пераезда Хвашчова. Таццяна Ігнацьеўна ўсё зразумела - людзі, якія прасіліся сустрэцца з партызанамі, былі правакатарамі.

Жанчыну білі жорстка і доўга, калі яна траціла прытомнасць, адлівалі вадой і зноў білі. Ні месца дыслакацыі партызан, ні аднавяскоўцаў, якія былі звязаны з партызанамі, мужная жанчына не выдала. Фашысты вырашылі везці яе ў Плісу, каб там працягваць допыт. А ў яе імгненна склаўся план уцёкаў. Калі фурманкі крануліся, жанчына пільна ўглядвалася ў дарогу. Убачыўшы кусты, якія блізка падступалі да дарогі, яна кінулася з воза і пабегла ў бок лесу. Ззаду пачуліся выстралы... Так загінула Таццяна Ігнацьеўна Лаўрыновіч, якая да канца сумленна і мужна выканала свой грамадзянскі абавязак. Суседзі і родныя прыйшлі на дапамогу дзецям патрыеткі, вырасцілі іх, вывелі ў людзі. Пасля вайны астанкі Т.I. Лаўрыновіч перапахаваны на могілках у в. Псуя.

Наша зямлячка Настасся Браніславаўна Кавалёва (Карпеза) напярэдадні вайны скончыла Лепельскае педвучылішча. Аднак вучыць дзяцей не давялося. На наступны дзень пачалася вайна. Малалая дзяўчына разам з сябрамі стала вернай памочніцай партызан. Даставала прадукты, тытунь, соль, медыкаменты, збірала звесткі пра навакольныя варожыя гарнізоны. У красавіку 1943 г. яе залічылі байцом брыгады імя Кароткіна. Аднак спачатку накіравалі ў партызанскую швейную майстэрню. Настасся ледзьве не заплакала тады. Пасля адказных і рызыкоўных заданняў, якія яна выконвала, раптам рабіць такую будзённую работу. Але загад ёсць загад, ды і сама разумела, што быць апранутым і абутым для байцоў так жа важна, як мець добрую зброю. Пазней Настассі зноў даручылі выконваць заданні па зборы агентурных даных у Плісе, Глыбокім, Празароках. У час блакады вясной 1944 г. яна разам з усімі байцамі мужна пераносіла ўсе цяжкасці і нягоды. У гэты ж нялёгкі ваенны час Настасся знайшла свой лёс. Яна пасябравала з Іванам Кавалёвым. Пасля вызвалення яны пажаніліся. Настасся Браніславаўна вярнулася да сваёй мірнай прафесіі -- стала працаваць настаўніцай. Ішлі гады, у сям'і Кавалёвых нарадзілася пяцёра дзяцей. I ўсе яны атрымалі добрае выхаванне, сталі спецыялістамі.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.