Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

На розных франтах змагаліся з ворагам Якаў Ігнатавіч Бяліцкі, Антон Якаўлевіч Драгун, Павел Канстанцінавіч Кавалёнак, Канстанцін Іосіфавіч Лаўрыновіч, Уладзімір Васілевіч Сапель, Пётр Валяр'янавіч Пазняк, Аляксандр Андрэевіч Пакачалаў, Павел Данілавіч Стрыжонак і многія іншыя.

Усяго некалькі дзесяткаў прозвішчаў з тысяч, некалькі фрагментаў з шматлікіх біяграфій… Колькі было іх, жызароў Глыбоччыны, маладых і сталых, сямейных і халастых, зусім бязвусыхюнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў і хто не дажыў да пераможнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць патомкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага! Заканчваецца паданне апісаннем святкавання перамогі людзей над крывасмокам. Вакол вогнішча ўвадзіліся карагоды. На вокал звінелі гуслі, вохкаў бубен. заліваліся дудкі i жалейкі, гучалі песні. Днём свяціла яснае Сонца. Вечерам ycмixaўcя бліскучы Месяц, увесь час павяваў лёгкі Вецер. У паданні ўслаўлялася калектыўная праца людзей, ix еднасць з cіламi прыроды ў барацьбе з небяспекай, здольнасць пераадолець страх, выстаяць i перамагчы.

У легендзе «Каруся» раскрываюцца веячныя тэмы: чысціня кахання маладых людзей, шчырая бацькоўская любоў да адзінай дачкі, у якой так трагічна склаўся лёс. Адначасова легенда выносіць прысуд гвалтоўніцтву, нахабнасці, імкненню да лёгкай нажывы, высмейвае выпівохаў i п'яніц. У легендзе шмат незвычайнага, поўнага страхаў, перажыванняў, яе нельга слухаць iчытаць без хваляванняў. Перастарэлых халасцякоў асуджае сказ «Дзядзька з пляменнікам, як чорт з венікам». І дзядзька, i пляменнік шукалі багатых нявест. Дзядзька марыў:

Жаніцца б на дзеўцы, была каб з зямлёй, з каровай, авечкай,з пароснай свіннёй.

У пляменніка думкі друнія былі: «Мне б дзеўку знайсці, у якой «Жыгуоі», кватэра, ашчадная кніжка, а побач каб сад...».

Шмат дзяўчат «перабралі» шаноўныя жаніxi, аднак так iзасталіся перастарэлымі халасцякамі, якім абрыдла адзінота-дурніца. «I сёння ix шчасце на свеце блукае, ля возера дзесьці на дудачцы грае». У народным сказе шмат трапных выразаў, прымавак. гумару.

Цікавай па сваёй ідэі з'яўляецца народная прытча «Беражыце мужыкоў». Жанчыны-ўдовы паехаліў лес па дровы. Паклаўшы дровы на воз, жанчыны ад'ехалі некалкі крокаўiзачапіліся за пень. Упоўдзень каня даняў авадзень, конь разнёс калёсы. Удовы беглі з лесу i казалi сваім замужнім сяброўкам: «Ой, жанкі, нямаiслоў: беражыце мужыкоў».

Народ заўсёды асуджаў i асуджае разбэщчанасць, палавую распусту. Аб гэтым ідзе гаворка ў прытчы «Кацярына, Кацька», што не слухала бацъку, гуляла заўзята iстала маці-адзіночкай:

Зараз не гуляе, дачушку люляе.

Люляе дачушку, плача у падушку

Праз народныя творы з пакалення ў пакаленне передаваліся такія неад'емныя маральныя якасці, як працавітасць, стойкасць у барацьбе, вернасць у каханні, дабрыня, гумар, выкрываліся непрыстойнасць, легкадумства, нахабства.

Здаўна так павялося, што кожнае азярцо, рачулка, селішча, поле, урочышча, кожны гаёк i балацявінка атрымалі сваю назву. Колькі трэба было мець розуму, знаходлівасці, каб знайсці трапную назву, каб яна прыжылася i замацавалася ў памяці людзей на вякі. Праз гады, ліхалецціi віхуры гэтыя назвы дажылі да нашых дзён. Наступная частка запісаў прысвечана мясцовай тапаніміцы i мікратапаніміцы - тут тлумачыцца, адкуль пайшлі, як утварыліся назвы азёр, рэк, селішчаў, урочышчаў. Кожная назва - гэта духоўны скарб, залацінка роднай мовы. Вось некалькі прыкладаў.

Псуеўскі сельсавет багаты азёрамі. На мяжы Псуеўскага i Зябкаўскага сельсаветаў знаходзіцца самае глыбокае у Беларусі возера Доўгае. Глыбіня яго 53,7 м. Назву атрымала з-за сваёй формы. Возера сапраўды доўгае, яго даўжыня 6,1 км. 3 1979 г. возера Доўгае - дзяржаўны азёрны заказнік. Такім чынам атрымала назву i возера Крывое, што знаходзіцца паблізу вёскі Бабруйшчына. Суседняе з імвозера мае назву Баброва, бо на iмяшчэ зусім нядаўна жылі бабры. Сама за сябе гаворыць назва возера Круглае.

На Псуеўшчыне два возеры з назвай Белае. Белае - значыць чыстае. Адно з іх возера Белае з-з ўнікальнасці будовы катлавіиы, экалагічнай асаблівасці вады, наяўнасці на возеры бабровых паселішчаў аб'яўлена заказнікам рэспубліканскага значэння. Няцяжка растлумачыць назвы азёр Хралы, Сапунец, Івесь, Ксяндзова, Лeбядзiнeц.У большасці нашых рэк iрэчак славянскія назвы. У возера Доўгае ўпадае рэчка Кручонка, якая бярэ свой пачатак з крыніцы iсапраўды выкручваецца сярод купін, зараснікаў трыснягу, абыходзячы пагоркі, выспы, завалы. Ракой Даўжанкай возера Доўгае звязана з возерам Шо. Рэчка Свісла злучае возера Шо з возерам Круглае. У возера Шо ўпадаюць крынічныя рэчкі Сухамерына i Свіслянка. Сухамерына ў гарачыя летнія дні амаль перасыхае, яе лёгка перайсці ў брод. Заўважце, у нас на Псуеўшчыне рэчкі Стісла, Свіслянка, а ў Мінску Cвicлaч. У карані гэтых назваў «вісл». Значэнне асновы наступнае: вільгаць, балота, разліў, затопленае ў час веснавога разліву месца. 3 возера Шо выцякае лясная рэчка Шоша. Растлумачыць паходжанне назваў возера Шо i paкi Шоша дапамагла Р.I. Аўчыннікава. Вось што яна піша: «Тлумачэнне назвы Шошы простае iяснае - «невялікая рэчка, лясны ручаёк, ручаёк у лесе на балоце». Корань «шош» дайшоў да нас у чыстым першапачатковым выглядзе. Паходзіць ён з угорскіх крыніц. Назва возера Шо (Сшо) - гэта той жа корань «шош» - «сш», толькі ўiм адбылася аглюцінацыя, склейванне». У такім жа плане разглядаецца паходжанне назваў вёсак, запісаны легенды, якія спрабуюць растлумачыць паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта.

Не менш цікавай з'яуляецца iмiкpaтапаніміка. Паблізу вёскі Калечполле знаходзяцца ўрочышчы Пняўе, Сукаўё, Чапішчы, Пераходы, Гараватка, JIaгi. Кожная з гэтых назваў - сведка цяжкай працы нашых продкаў, дакладнае вобразнае вызначэнне характару ўрочышча, спосабу адваявання ворнай зямліiвыпасу для жывёлы ўматухны-прыроды.

На паўднёва-заходнім плёсе возера Доўгае знаходзіцца ўчастак ворнай зямліiлугу, якіназываецца Ляшчоўкай. Вянком акружае гэтае ўрочышча ляшчыннік - арэшнік. Адсюль iназва. На поўдзень ад Ляшчоўкі, на беразе возера Доўгае, -Іванау хутар. За iмКазлова гара - высокі гарбаты пагорак, здалёк знешне падобны на хрыбет дзікага казла, які прылёг на зямлю. На захад ад вёскі Драчына знаходзіцца ўрочышча Церабеж - участак хмызняку, які неаднаразова ў мінулым высякаўся на дровы, выцярэбліваўся i зноў зарастаў. На паўднёва-ўсходнiм баку возера Доўгае знаходзяцца ўрочышчы Дубы i Плашнягі. У Дубах зyciм нядаўна рос хмызняк, там-сям стаялі векавыя дубы. Адсюль iназва ўрочышча. Побач з Дубаміўрочышча Плашнягі-плоскіў частак ворнай зямлі i лугу.

Больш як сто назваў гайкоў, урочышчаў знайшлі сабе тлумачэнне, запісаны таксама каардынаты ixзнаходжання. Гэтыя назвы iсёння служаць добрую службу людзям.

У мaix зaпicaxёсць апісанне народных гульняў «пікіта», «штандар», «жаніцьбы Цярэшкі», абрадаў-радзін, вяселля, пахавання, памінак продкаў. У народных гульнях i абрадах беларускае слова выступае самабытна, пявуча, свеціцца yciмi гранямі, не пакідае нiкoгa раўнадушным.

У главе адлюстраваны самыя яркія старонкі гісторыі Глыбоччыны: барацьба і змаганне людзей за сваё нацыянальнае і духоўнае адраджэнне, іх руплівая праца на заводах і калгасных нівах, самабытны талент энтузіястаў, якія берагуць і шануюць народныя звычаі і традыцыі.

5. Сучасны стан Глыбоччыны

5.1 Таленты Глыбоччыны

З далёкіх часоў людзі Глыбоччыны славіліся сваім майстэрствам і самабытнымі рамёствамі. У 1920-30-я гады ў Глыбокім працавала некалькі майстэрань, дзе выраблялі разнастайную гаспадарчую і дэкаратыўную кераміку, у т.л. гаршкі, збані, глякі, слоікі, міскі, паўміскі, масленіцы, хлебніцы, кубкі, вазоны, а таксама цацкі. Вызначаліся яны плаўнымі мяккімі абрысамі. Фармавалі вырабы на нажным ганчарным крузе. У фармовачную масу для пячнога посуду дамешвалі жарству. Амаль усе керамічныя рэчы пакрывалі празрыстай свінцовай палівай, якая ў залежнасці ад тэмпературы абпальвання заставалася бясколернай або прымала зеленаватае адценне, посуд карычнева-чырвонага колеру цаніўся больш высока. Выраблялі таксама чорназадымлены і гартаваны посуд, галоўным чынам для гатавання гарачай ежы. Глыбоцкая кераміка мела традыцыйны стрыманы дэкор, які складаўся з лінейнага арнаменту з 2-3 прамых палосах на верхняй частцы посуду. У 1920-я гады была пашырана керамікі з падпаліўнай размалёўкай пераважна расліннага характару, выкананай пэндзлікам або ражком па чырвоным фоне ў 2-3 колеры (белы, зялёны, цёмна-карычневы). У якасці фарбаў выкарыстоўвалі белы ангоб, парашок перапаленая медзі (зялёнка), вокіс марганцу (бруштын). Промысел па вырабе керамікі існаваў да 1970-х гадоў. Калекцыя глыбоцкай керамікі зберагаецца ў Беларускім дзяржаўнм музеі народнай архітэктуры і побыту.

На Глыбоччыне, як і ўсюда ў Беларусі, існавалі хатнія промыслы, якія паступова ператвараліся ў дробную таварную вытворчасць. Сяляне з-за нізкай пакупной здольнасці працяглы перыяд карасталіся прадукцыяй саматужнай вытворчасці, выкарыстоўваючы і захоўваючы пры гэтым мясцовыя традыцыі.

Некаторыя промыслы з цягам часу былі выцеснены новымі і паступова знікалі, многія ж вытрымалі выпрабаванне часам, дзякуючы таленавітасці, руплівасці і самаахвярнасці, народных майстроў. Гэта паказала раённая выстаўка прыкладного і выяўленчага мастацтва, што была арганізавана ў 1976 г. ў рамках Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці ў Глыбокім. Арыгінальнасцю, тонкім майстэрствам вылучаліся посцілкі Эміліі Філітарынай і Алены Пачопкі. Марыя Фярковіч прыемна здзівіла ўсіх сваімі ручнікамі. Вытканыя з кужалю, з беласнежнымі карункамі, някідкімі, але пяшчотнымі ўзорамі, яны прыцягвалі ўвагу і радавалі вока наведавальнікаў выставы. Ніна Карбоўская вылепіла з гліны і пластыліну макет мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, што на Ушаччыне. Радавала інструкцыя “Лясны матыў” самадзейнага мастака Мікалая Калакольцава. З вялікім густам падбіраў ён розныя пароды драўніны, склейваў кавалачкі, шліфаваў, каб атрымаць сапраўдны твор мастацтва. Чаканку выставіў Аляксандр Дубіна.

З году ў год удасканальвалася майстэрства ўжо прызнаных творцаў, нараджаліся новыя таленты, і кожны з майстроў вылучаўся сваёй арыгінальнасцю, самабытнасцю, каларытам фарбаў і форм. Каб захаваць набыты вопыт, перадаваць яго маладым, развіваць таленты, у 1985 г. быў створаны клуб народных умельцаў “Крыніца”. У 1988 г. яму было прысвоена званне народныга. Сёння вакол клуба згуртавалася больш за 300 самадзейных майстроў, яны выстаўлялі свае работы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, Мінску і Віцебску. Цяжка вылучыць нейкага сярод іх. У кожнага свій талент, свій стыль і свае адметныя, непаўторныя рысы творчасці, свая іскрынка.

З 1985 г. клуб узначальваў Аляксандр Дубіна. Ён быў прызнаным майстрам па мастацкай коўцы металу. Атрымаў прафесійную падрыхтоўку ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстітуце. Яшчэ студэнтам удзельнічаў у афармленні Дома кіно ў Мінску. Была перспектыва застацца ў сталіцы, але ён вярнуўся ў Глыбокае. У чаканцы майстар увекавечыў гістарычныя помнікі Глыбоччыны. Ён аб'ездзіў многія куткі Беларусі, фатаграваў, збіраў па драбніцах звесткі пра вырабы мастацкай коўкі, што яшчэ захаваліся з мінуўшчыны.

А. Дубіна неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях майстроў па мастацкай коўцы металу, што праходзілі ў Маскве, у шматлікіх выстаўках, на святах народнай творчасці.Арыгінальнасцю вылучаюцца iработы з дрэва Мікалая Калакольцава. Да ixмайстар прыйшоў не адразу. Спачатку быў мастаком-афарміцелем у мінскім кінатэатры «Дружба», пасля мастаком у Падсвільскай МПМК. Спрабаваў ляпіць з гліны, гіпсу. Адчуваў, што зноў нешта не тое. Дапамог выпадак. Kaлi Мікалай Іванавіч працаваў у лясгасе, дырэктар М.М. Худобкін пaпрасіў дапамагчы аформіць музей у Пcyi. Спатрэбіліся драўляныя фігуркі, ix Калакольцаў вырабляў з розных карчоў. Зрабілі музей, давялося займацца Домам пчалавода ў Прошкаве. Так і прыкіпеў душой Мікалай да дрэва. З-пад разца майстра выйшлі абразы, цікавыя пано, такія як “Алені”, “Пагоня”, “Паядынак” і іншыя. Фантазія яго творчасці непарыўна звязаны з жывой прыродай. Калі што робіць, то ўжо так, як у жыцці, ні кропількі фальшу, падману, таму і героі яго твораў нібы застываюць на імгненне, і здаецца, вось-вось ажывуць і закружацца ў віры зямного жыцця. Сёння майстра ведаюць далёка за мяжой. Абразы Калакольцава экзпанаваліся ў ФРГ, імі зацікавіліся ў Нарвегіі, Лондане, былі прапановы супрацоўнічаць з замежнымі фірмамі. У Парыжы на выстаўцы, прысвечанай 500-годдзю Ф. Скарыны, былі куплены ўсе яго работы. Першая дарадчыца і памочніца ў Мікалая Калакольцава - жонка Ала Сямёнаўна.

Плённа працуюць на Глыбоччыне майстры жывапісу, ткатцтва, вышывання, вязання, пляцення з лазы, сыломкі, размалёўкі дываноў, кавалі, рэзчыкі, ганчары і інш. Сталі добрай традыцыяй выставы на раённых святах “Квітней, Глыбоччына”, “Таленты Глыбоччыны”, святах гарадскіх і вясковых вуліц. У 1991 г. для аб'яднання майстроў традыцыйных рамёстваў, навучання дзяцей і дарослых быў створаны Дом рамёстваў. Тут працуюць майстэрні, гурткі ганчарства, вязання, ткацтва на кроснах, пляцення з лазы і саломкі, інкрустацыі саломкай, выяўленчага мастацтва і размалёўкі па палатне, разьбы і размалёўкі па дрэве, па лепцы з гліны. У Доме рамёстваў ёсць выставачная зала, дзе перыядычна паказваюцца вырабы народных умльцаў. Працуе экскурсійнае бюро, члены якога расказваюць наведвальнікам пра родны край, яго гісторыю і таленавітых людзей.

Народныя майстры Глыбоччыны

Андзілеўка Людміла Фёдараўна, нарадзілася 13 лютага 1958 г. ў г. Глыбокае. У 1977 скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча, у 1989 г. Мінскі інстытут культуры. У 1977-83 г. працавала выкладчыкам, у 1984-2007 гг. - дырэктар Падсвільскай дзіцячай музычнай школы.

Мастак аматарскага жывапісу, празаік. Удзельнік абласных выставак народнага мастацтва ў межах рэспубліканскіх фестываляў «Беларусь - мая песня» (1997-2005). Персанальныя выстаўкі твораў адбыліся ў 1995 г. ўВіцебску, у 1994 i 2004 гг. у Глыбокім. З 1994 г. публікуецца ў рэспубліканскім перыядычным друку, аўтар апавяданняў, эсэ, зборніка лірыкі «Проста ноч на двары» (1998). Узнагароджана Ганаровымі граматаміўправлення культуры Віцебскага аблвыканкома (2004) i Глыбоцкага райвыканкома (2006).

Байкова Вера Васілеўна, нарадзілася ў в. Ліхабалотцы Глыбоцкага раёна. Вучылася ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці, працавала ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці загадчыкам Дома быту. 3 1990 г. загадчык гуртка ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў, з 2001 г. дырэктар гэтай установы. Валодае тэхнікай шматнітовага ткацтва паясоў, габеленаў. Выкарыстоўваючы тэхнікі майстроў рэгіёна, распрацавала ўзоры ручнікоў, посцілак. Вывучае традыцьп i acaблівасцінародных рамёстваў рэгіёна. З'яўляецца распрацоўшчыкам касцюмаў для народнага тэатра «Цярэшка». Са сваёй калекцыяй тканых вырабаў штогод прымае ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», з'яўляецца яго дыпламантам. Прымала ўдзел у выстаўках народнай творчасці на міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы iгармонік” у Паставах. У 2003 г. яе работы былі прадстаўлены на Днях культуры Віцебскай вобласціў Мінску, а потым у Маскве. Лаўрэат рэспубліканскай выстаукі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на 1-м Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва «Беларусь - мая песня».

Бельская Дар'я Ананьеўна, у 1969 г. скончыла Сухонскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У 1970-92 гг. працавала лабарантам Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. У 1993-2007 гг. кіраўнік гуртка аплікацыі саломкай Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Майстэрствам саломапляцення авалодала самастойна, мае больш за 100 вучняў. У яе калекцыі звышш 100 выставачных работ. Удзельнік iдыпламант міжнародных фестывалю мастацтва «Славянскі базар у Віцебску», фестывалю «Звіняць цымбалы iгармонік» у Паставах (1998, 1999, 2001, 2004). Узнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел у 2-м Усесаюзным фестывалі народнага мастацтва (1987) Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкома, Глыбоцкага райвыканкома. У 2004 г. была пераможцам Першага конкурсу саломапляцення Віцебскай вобласці.

ЕРМАЛОВІЧ Марыя Вячаславаўна, нарадзілася 9 кастрычніка 1960 г. ў г. Глыбокае. Скончыла сярэднюю школу. У1982-94 гг. працавала ў дзіцячым садзе в. Шунеўка Глыбоцкага раёна. У 1995-2007 гг. кіраўнік гуртка ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў. Майстар саломапляцення ўстылі традыцыйнай культуры, валодае майстэрствам мастацкай вышыўкі, аплікацыі саломкай, лозапляцення. Пераможца 1-га Віцебскага абласнога конкурсу саломапляцення (2004), прызнана лепшым майстрам традыцыйных рамёстваў у раённым аглядзе прафесійнага майстэрства (2004). У 1997, 1999, 2006 гг. узнагароджана дыпломамі Міністэрства культуры Беларусі, у 1996 і 1998 гг. - упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкома, у 2000, 2001 i 2004 гг. - аргкамітэта міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Згірская Алена Антонаўна, нарадзілася 16 мая 1958 г. ў в. Міхальцы Глыбоцкага раёна. У 1975 г. скончыла сярэднюю школу. У 1976-91 гг. працавала даяркай калгас а «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна. У1992-2007 гг. - аператар машыннага даення СВК «За Радзіму». Майстар беларускай народнай вышыўкі. 3 1996 г. член народнага клуба народных майстроў «Крыніца». Мае калекцыю вышытых беларускіх ручнікоў. Удзельнік выставак твораў народных майстроў на раённым свяце «Квітней, Глыбоччына» (1998-2006). У 2002, 2003, 2006 гг. адбыліся персанальныя выстаўкі яе твораў. У 2005 г. стала пераможцам раённага конкурсу прафесійнага майстэрства, лаўрэатам абласной выстаўкі народнага дэкаратыуна- прыкладнога мастацтва «Жывая легенда» Усебеларускага фестывалю мастацтваў «Беларусь - мая песня». Узнагароджана Ганаровымі граматамі Глыбоцкага райвыканкома.

Калакольцаў Мiкалай Іванавіч, нарадзіўся 17 снежня 1951 г. ў пасёлку Леплясюр'е ў Карэліі. Скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастак-афарміцель». Працаваў майстрам у Пліскім лясгасе, у 1994 - 98 гг. быў загадчыкам гуртка разьбы па дрэве ў Падсвільскім філіяле Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Найвышэйшага майстэрства дасягнуўу тэхніцы плоскарэльефнай разьбы. Аўтар серыі скульптур, прысвечаных жывёльнаму iрасліннаму свету Беларусі, твораў рэлігійнай, а таксама чарнобыльскай тэматыкі. Работы майстра з 1986 г. экспанаваліся на абласных, рэспубліканскіх i міжнародных выстаўках i фестывалях народнага мастацтва. Памёр 21 верасня 2003 г.

Ліцвінскі Дзмітрый Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1970 г. ў г. Глыбокае. Скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт. Самадзейны мастак, пачаў маляваць у 2001 г. Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2002 г., другая - у 2005 г. Прымаў удзел у раённай выстаўцы да 60-годдзя Віцебскай вобласці “Зямля любімая навечна, дзе Доўгае iБеразвечча”.Удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх iміжнародных выставак. З'яўляецца членам народнага клуба народных майстроў «Крыніца».

Скавырка Святлана, нарадзілася ў 1972 г. ў Гомельскай вобласці. У1990 г. скончыла Бабруйскае мастацкае вучылішча. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 1990 - 93 гг. працавала мастаком-афарміцелем у Вілейскім Доме культуры. 3 1998 г. працуе ў Глыбоцкім Доме культуры кіраўніком гуртка выяўленчага мастацтва i pocпicyпа палатне. Удзельнічала ў гарадскіх, раённых iабласных выстаўках твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2005 г. адбылася персанальная выстаўка мастачкі «Імправізацыя».

Мацюшонак Валерый Зыгмунтавіч, нарадзіўся 4 мая 1962 г. ў в. Мнюта Глыбоцкага раёна. У 1988 г. скончыў Віцебскі педагагічны інстытут. Майстар разьбы па дрэве. У 1988-2001 гг. працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва, чарчэння iпрацоўнага навучання ў Падсвільскай сярэдняй школе. Адначасова праводзіў занята з дзецьміў студыі выяўленчага мастацтва i гуртку разьбы па дрэве пры Падсвільскім Доме піянераў. 3 2001 г. працуе ў Падсвільскім Цэнтры рамёстваў кіраўніком гуртка разьбы па дрэве. 3 1998 г. ўдзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх iзамежных выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацгва. 3 2002 г. яго работы штогод дэманструюцца на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у 2005 г. ў рамках фестывалю быліадзначаны дыпломам за ўдзелу конкурсе разьбы «Дрэва жыцця». Удзельнічаў у Днях культуры Віцебскай вобласціў Мінску iМаскве, у выстаўках твораў народнага мастацтва У межах Усебеларускага фестывалю мастацтваў «Беларусь - мая песня», міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы iгармонік» у Паставах, раённага свята «Квітней, Глыбоччына!». Персанальныя выстаўкі мастака праходзіліў выставачных залах глыбоцкіх раённага Дома рамёстваўiгарадскога Цэнтра культуры.

РАБІ3А Глеб Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1925 г. ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Жыў у в. Капыльшчына Глыбоцкага раёна. Народны майстар разьбы па дрэве ў галінеiнсітнагамастацтва. Аўтар скульптурных твораўгістарычнай, казачнай тэматыкі. У 1994 г. быў удзельнікам Нацыянальнай выстаўкіінсітнага мастацтва ў Мінску, дзе быліпрадстаўлены 14 яго работ. У 2001 г. яго творы экспанаваліся на 2-й Нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва. Творы майстра знаходзяццаў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі,у зборах Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра, у фондах Глыбоцкага раённага Дома рамёстваў. Памёр у красавіку 1997 г.

ТАЛЯРОНАК Галіна Пятроўна, нарадзілася ў 1967 г. Скончыла Аршанскае педвучылішча, Мсціслаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці мастак- афарміцель. 3 1991 г. працуе ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў, вывучае iпапулярызуе творчасць Я.Драздовіча iяго вучня Ф. Сухавілы. Майстар народнага мастацтва. Займаецца роспісам па тканіне iшкле, фларыстыкай. У 2002 г. адбылася першая персанальная выстаўка майстра, дзе былі прадстаўлены маляваныя дываны iжывашс. Выкарыстоўвае ўсваіхтворах мясцовыя мастацкія традыцыі. Асабліва црывабліваюць яе работы «Буслы», «Глыбоцкія краявіды», «3iма», «Кветкі», «Дрэва жыцця». Прымала ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх фестывалях iвыстаўках народнага мастацтва, у ліку якіх «Маляваныя дываны Віцебшчыны» (1999), рэспубліканскі фестываль «Дажынкі - 2002» у Полацку, Днікультуры Віцебскай вобласці ў Мінску (2003) i інш. Па выніках працы ў 2002 г. з'яўляецца пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства ў намінацыі «Адраджэнне традыцыйнай культуры».

ФЕНЬКА Марыя Антонаўна. нарадзілася ў1929 г. ў в. Мярэцкія Глыбоцкага раёна. Майстар інсітнага мастацтва. Пачала працаваць у сталым узросце пасля выхаду на пенсію. Аўтар карцін, малюнкаў алейнымі фарбамі бытавога прызначэння на ДВП, кардоне, а таксама садовай скульптуры (фігуркі казачных персанажаў, жывёл, птушак). Персанальныя выстаўкі твораў майстра адбыліся ў 2000, 2003, 2008 гг. Удзельнічала ў 2-й Нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва ў 2001 г., абласных выстаўках народнага мастацтва ў рамках Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь - мая песня». З'яўляецца членам народнага клуба народных майстроў «Крыніца».

Народныя калектывы

Ва ўстановах культуры iмастацтва раёна працуюць 16 творчых калектываў са званнем «народны», «узорны», якія маюць высока выканаўчы ўзровень, з'яўляюцца лаўрэатаміiдыпламантамі рознага ўзроўню фестываляў, конкурсаў, аглядаў.

Ансамбль народнай песні «Крынічанька» Глыбоцкага раённага Дома культуры. Створаны ў 1987 г., з 1990 г. мае званне народнага. Кіраўнікі Г. Шакола, Т. Калантай.У рэпертуары ансамбля больш за 40 твораў. Гэта вясельныя, купальскія, жніўныя, калядныя, беларускія народныя песні, жарты, танцы Глыбоччыны, у т. л. «Ой, рана на Івана», «Цераз рэчаньку», «Ой, сівы конь бяжыць», «Каля кузні», «Па возеры», «Вясна-красна». Калектыў часта выступае перад жыхарамі раёна, пастаянна ўдзельнічае ў гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканкіх, міжнародных святах. Пра творчасць ансамбля «Крынічанька» зняты дакументальны фільм.

Народны камерны хор Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створаны у 1988 г.,з 1991 г. мае званне народнага. Kiрaўнік Д.К. Волкава.

У рэпертуары хору шматгалосыя творы. Выконваюцца беларускія народныя пeснi«Карагодная», «Нявестачка», «Куды ляціш, зязюленька», творы беларускіх, pycкixiсавецкіх кампазітараў, класічныя творы.Калектыў часта выступае перад жыхарамі раёна, пастаянна ўдзельнічае ў раённых iабласных аглядах, фестывалях самадзейнай народнай творчасці. Калектывам падрыхтаваны тэматычныя канцэртныя праграмы «Мы верили, мы знали, победим!», «Песень звонкая крыніца», «Спявай, Глыбоччына».

Народны тэатр мініяцюр «Шпілька» Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створаны ў 1981 г. як агітбрыгада «Веснтк». У 1984 г. калектыву прысвоена званне народнага. Kiрaўніi К.Л. Бекіш (1981-87), В.А. Дударонак (1987-88), Л.К. Лабуць (1989-91), А.А. Осіпава (з 1992), А. Шурпік. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступае перад жыхарамі горада, раёна iвобласці. Штогод рыхтуюцца новыя праграмы, у ліку якіх «І жартам, iўсур'ёз», «Смех +», «Час колеру хакі», «Смехатэрапія» i iнш. Народны тэатр мініяцюр неаднаразова перамагаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх аглядах самадзейнай народнай творчасці, з'яўляецца пастаянным удзельнікам абласнога фестывалю гумару «Смяяцца не грэх».

Народная эстрадная студыя «Apxіў» Глыбоцкага гарадскога Дома культуры. Створана ў 1995 г. У 1997 г. калектыву прысвоена званне народнага. Kiрaўнік Ю. Сярдзюк. У склад студыіўваходзяць навучэнцы старэйшых класаўiмоладзь г. Глыбокае i Глыбоцкага раёна. Салісты студыі з'яўляюцца лаурэатаміiдыпламантамі рэспубліканскіх iміжнародных конкурсаў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У яго рэпертуары эстрадныя творы беларускіх iзамежных аўтараў, мясцовых паэтаўiкампазітараў.

Клуб народных майстроў «Крыніца» Глыбоцкага гарадскога Цэнтра культуры. Створаны ў 1985 г., з 1988 г. мае званне народнага. Кіраўнікі А.С. Дубіна (з 1985), А.В. Юргель (з 1987), Г.Ю. Батвінёнак (з 1991), С. Кавальчук.

Клуб аб'ядноўвае больш як 300 самадзейных мастакоў, рэзчыкаў па дрэве, ткачоў, вязальшчыкаў iінш. Члены клуба пастаянна ўдзельнічаюць у святах, фетсывалях, арганізуюць перасоўныя выстаўкі, кіруюць гурткамідэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Глыбоцкім раённым Доме рамёстваў.

Народны тэатр фальклору «Цярэшка» Глыбоцкага гарадскога Цэнтра культуры.

Створаны ў 1997 г. У 2000 г. калектыву прысвоена званне народнага. Удзельнікі калектыву праводзяць работу, накіраваную на адраджэнне ў раёне забытых святаў, абрадаў, традыцый. Лепшай гульнёй, якая ўвайшла ў рэпертуар тэатра, стала «Жаніцьба Цярэшкі», што iдало назву калектыву. У рэпертуары тэатра народныяпecнiiгумар, бытавыя танцы, гульніiкарагоды Глыбоччыны.

Народны тэатр мініяцюр «Ідучыя на смех» Падсвільскага пасялковага Дома культуры.

Створаны ў 1995 г. У 1996 г. калектыву прысвоена званне народнага. Кіраўнік Т. Сцяпанава. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступаеперад гледачамі раёна iвобласці. З'яўляецца ўдзельнікам i дыпламантам раённых, абласных, рэспубліканскіх аглядаў, фестываля ўiконкурсаў самадзейнай народнай творчасці.

Глыбоцкі дэндрарый

Тысячагоддзямі прырода падбірала для прыдзвінскага краю пароды дрэўiкустоў. Перавагу аддала хвойным - самым непатрабавальным iвынослівым. А ці могуць расці тут чужаземныя зялёныя дзівосы? Могуць. У гэта верыў BiктаpАнтонавіч Ламака. Нарадзіўся ён каля Мінска, да вайны скончыў Гомельскі лесатэхнічны інстытут, пасля лёс закінуў яго на Глыбоччыну. Вайна вельмі пашкодзіла лясы, трэба было аднаўляць ix. Biктаp Антонавіч быў тут адзіным спецыялістам, таму працаваў за батаніка, глебазнаўца, arpaxiмікa, праекціроўшчыка. Абследаваў лясы, дасканала вывучаўix, падбіраў пародныя дрэвы, насенне якіхішлона вырошчванне саджанцаў. Іх садзілі на высечках, на непрыдатных для сельскай гаспадаркі землях. Тады iнарадзілася задума стварыць дэндрарый, своеасаблівую лабараторыю, у якой Ламаку хацелася праверыць, ці змогуць на Віцебшчыне расціiдаваць патомства дрэвы іншыхкантынентаў.

Месца аблюбаваў на ўскраіне Глыбокага. Тут нібы хто знарок сабраў характэрныя для гэтых мясцін элементы паўночнага пейзажу: раўніны, узгоркі, забалочаныя нізінкі, лужкі. Астатняе дадалі людзі - прывезлі валуны, зрабілі азярцо. Гэта была нялёгкая, упартая iшматгадоваяпраца энтузіястаў. Толькі 28% жывой калекцыі родам з раёнаў Далёкага Усходу i краін Усходняй Азіі. Радзіма acтатніх- Паўочная Амерыка, Крым, Каўказ, паўднёва-ўсходняя частка Заходняй Еўропы. Пры фарміраванні калекцыі выкарыстоўваўся пасадачны матэрыял з Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі,гадавальніка Белдзяржуніверасітэта, Мінскага зелянтрэста, зелянгаса горада Вільнюса, дэндралапчнага запаведніка «Трасцянец» з Украіны, Батанічнага саду АН Лaтвiii інш.крыніц.

Дрэвы i кусты высаджаны тут не хаатычна. а па сістэматычным прынцыпе, прынятым у батаніцы. Расліны аднаго віду ці формы размешчаны бія групамі. Звычайна ў адной групе 5-10 дрэў, кустоў удвая больш. Так ствараецца аптымальны дэкаратыўны фон i агляд робіцца зручным. У падарожжы па чароўным садзе трапляюцца піхта сібірская, каўказская, аднаколерная, псеўдатсуга Мензіса, елкі калючая блакітная, канадская, карэйская, цянышаньская, лістоўніцы сібірская, еўрапейская, японская, хвоя чорная аўстрыйская, румелійская, веймутава. Прыжыліся тут i кедры. Прывітыя дрэвы пладаносілі ўжо на чацвёрты-пяты год, у той час як у непрышчэпленых арэшкі з'яўляюцца голькі праз 4-50 гадоў. Радуе вока калекцыя paбiн: тут i сібірская, цюрынгская, саладкаплодная, скандынаўская, японская, матцумура. На пагорку красуецца чаромхавы гаёк. Надзвычай прыгожая ўраджэнка далёкаўсходніх лясоў чаромха Маака. Лісцеў яе, як у чарэшні, ствол, як у бярозы, ягады чырвоныя ці чорныя. Прыжыўся на гэтай зямліiграб, паўночная граніца пашырэння якога праходзіць на поўдзень ад Мінска. Няблага адчувае сябе нават жыхар Татраў i Карпат бук, а так сама рэдкія ў гэтым крai дубы. Найбольш цікавыя з ix пірамідальны i чырвоны. Апошні сваю назву атрымаў таму, што пасля замаразкаў яго лісце становіцца чырвоным ці бронзавым. Каля кожнай расліны на шыльдачцы пазначана, адкуль яна родам, даюцца звесткі пра яе «характар». Здаецца, што ўcaмixназвах застыла музыка iпаэзія далёкіх вандраванняў. Як у кожным дэндрарыі, туг ёсць iкамяністы садзік, створаны В.А. Ламакам на вяршыні пагорка. На фоне шэрых валуноў з самай ранняй вясны да позняй восені палымнеюць розныя кветкі.У найбольш паніжаных месцах утвораны тры штучныя вадаёмы па 0,06 гектара кожны. У адной з секцый выкарыстаны прыродны схілiпаўднёва-ўсходняй экспазіцыі. На ёй аблявана альпійская горка са шматгадовымі раслінамі.

Зараз у калекцыі дэндралагічнага саду налічваецца больш за 500 відаў, разнавіднасцей iформ драўняных раслін, якія належаць да 98 родаў i 35 сямействаў. Дэндрарый займае каля 9 гектараў. Усяго ў алеях, радах iасобна пасаджана больш за 1100 дрэўiкустоў, створана амаль 5 кіламетраў жывой агароджы, бардзюраў з пасадкамібольш за 27 тысяч кустовых раслін. Дэндрасад апраўдвае сваё прызначэннеiтым, што служыць своеасаблівай базай для нарыхтоўкі насення рэдкіх калекцый, якое працягвае новае жыццё ў гадавальніку Глыбоцкага доследнага лясгаса. Вырашчаныя саджанцы раз'язджаюцца далёка за межы раёна.Дэндрасад стаў вучэбна-паказальным аб'ектам. Часта бываюць тут школьнікі, навучэнцы Полацкага ляснога тэхнікума, лесаводы Бeлapуciiкраін Балтыі. Дэндрарый можна лічыць iэксперыментальнай лабараторыяй для стварэння лясоў будучыні.

5.2 З гісторыі населеных пунктаў Глыбоччыны

Беразвечча, у старажытных дакументах і картах сустракаецца пад назвамі Бярэзавец, Берэзбеч, Бярэзбічы, Бярэзвячы. Самае старажытнае паселішча на Глыбоччыне, якое ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 14 стагоддзі. Вялікі князь полацкі Андрэй Альгердавіч, які княжыў у 1350-87 гг., даў грамату нашчалкам вядомага княжацкага роду Корсакаў - Фёдару і Дзмітрыю - на ўладанне землямі сяла Семенцава каля Беразвечча і ўстанаўленне заходняга парубежжа. Граніца ўладанняў была зацверджана па рацэ Палавіцы, возеры Белым, каля вёскі Залессе. Забаранялася хадзіць праз “рубеж” як з сабакамі, так і пешшу, а за пераход кожны павінен быў заплаціць тры грыўны. На грамаце была прымацавана пячатка князя. Грамата знаходзіцца ў Вільнюскім гістарычным архіве.

У пачатку 16 ст. ў Беразвеччы была праваслаўная царква, месца пахавання продкаў Корсакаў. У 1519 г. ў час паходу рускіх войск на Літву Беразвечча спалена. У сярэдзіне 16 ст. належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку, які ў той час быў ваяводам мсціслаўскім і старостам дзісенскім. Паводле “Полацкай рэвізіі” 1552 г., у мястэчку 40 дамоў і 40 мяшчан. 30 красавіка 1638 г. Іосіф Корсак даў завяшчанне на заснаванне тут базыльянскага кляштара, якому перадаваліся зеслі маёнткаў Беразвечча і Вярбілава (цяпер Вольберавічы ў Докшыцкім раёне). На сродкі гэтых маёнткаў манахі павінны былі пабудаваць царкву. Гэта дарэнне было пацверджана каралём Уладіславам IV у 1638 г., потым зацверджана сеймам у 1647 г.

У 1643 г. адкрыты мужчынскі кляштар. У 1756-63 гг. пабудаваны новы мураваны кляштар з царквой і іншымі будынкамі, Беразвечча стала месцам знаходжання уніяцкага мітрапаліта Лісоўскага, пад кіраўніцтвам якога быў зроблены пазалочаны іканастас з каванага жалеза.

У 1782 г. было заснавана 6-класнае вучылішча, дзе навучаліся дзеці шляхты з Дзісенскага, Браслаўскага, Барысаўскага паветаў. На сродкі манастыра тут утрымліваліся 4 прафесары і настаўнікі. У Віленскім універсітэце кляштарам утрымлівалася да 20 стыпендыятаў. Кляштар быў у ліку буйнейшых уніяцкіх на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У канцы 18 стагоддзя вучылішча было ператворана ў 4-класнае публічнае, якое ўтрымлівалася на лаходы кляштара, вялося навучанне дзяцей у вёсках. У 1834 яно было перайменавана ў праваслаўнае духоўнае вучылішча і перададзена ад уніятаў у праваслаўнае кіраванне. Беразвецкаму кляштару належалі маёнтак Вярбілава, дзе таксама былі манахі ў мясцовым кляштары, навакольныя вёскі Забелле, Мікулічы, Засценкі, Дзмітраўшчына, Бурэц і іншыя.

У 1835 г. праведзена рэвізія маёмасці кляштара: у наяўнасці - буйной жывёлы 219 галоў, хлеба 611 чацвярцей, коней 12, карэлкі 469 ведзер.

На царкоўнай вежы быў вялікі гадзіннік, які званіў праз кожныя 15 хвілін і праз гадзіну. Двухпавярховы корпус кляштара быў злучаны з 2 царкоўнымі будынкамі, паблізу знаходзіўся вялікі сад з алеямі. Гаспадарчыя забудовы прыстасаваны для вялікай гаспадаркі. Працавалі вінакурны завод, 2 млыны. Для царкоўных служкаў было пабудавана 12 драўляных дамоў.

У 1843 г. вучылішча перайшло пад кіраўніцтва Літоўскай духоўнай семінарыі, усе ўладанні кляштара канфіскаваны, зеслі распрададзены і падзелены паміж вёскамі. Учё гэта прывяло да заняпаду кляштара, у 1874 г. ён быў зачынены. Загінулі каштоўныя дакументы і акты двухвяковага існавання кляштара і вучылішча. Бібліятэка, у якой было шмат кніг на розных мовах, раскрадзена.

У 1901 г. выдзелены сродкі для рамонту царкоўных пабудоў, перабудаваная царква адкрыта ў 1910 г., пазней адкрыты вучылішча і жаночы кляштар, які праіснаваў да 1-й сусветнай вайны.

У 1920-30-я гг. тут размяшчаўся полк польскіх пагранічных войск, у 1939 - 41 гг. створана турма НКУС.

У верасні 1941 нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі Беразвецкі лагер смерці (шталаг №351), у якім загінула каля 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных.

У сярэдзіне 1960-х гадоў Беразвечча злучылася з г. Глыбокае і ўвайшло ў яго склад.

Галубічы, вёска ў Глыбоцкім раёне, цэнтр сельсавета. За 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле, на аўтамабільнай дарозе Падсвілле - Докшыцы. 206 двароў, 459 жыхароў (2009).

Паводле звестак “Полацкай рэвізіі” 1552 г., мястэчка Галубічы належала Глебу, Фёдару і Багдану Іванавічам Корсакам.

Уладальнік Галубіцкага і Залескага двароў Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 г. зрабіў запіс аб дарэнні тутэйшай праваслаўнай царкве саёнткаш Карачанава (11 валок) і Варанова (5 валок) з усімі ворнымі зеслямі і сенажацямі, “с гоны бобровыми с ловы зверинами, с крестьянами и боярами”. У гэтым дарэнні таксама агаворвалася, што тут будуць утрымлівацца “законицы набожества греческого веры стародавнее”. Ян Корсак займаў пасаду кашталяна Полацкага ваяводства, камандваў літоўска-беларускім войскам у бітве пад Тарапцом, меў чын палкоўніка.

Аднак завяшчанне бацькі было парушана яго сынам Яўстафіем, які 4.6.1625 г. змяніў яго іншым дакументам, напісаным па-польску, дзе гаварыдася, што цела бацькі павінна быць захавана ў царкве Святога Лукі ў Вільне, якая знаходзіцца пры пабудаваным ім базыльянскім кляштары. Мястэчка Галубічы ён перадаў у пажыццёвае валоданне сваёй жонцы з умовай, што тут будуць утрымлівацца уніяцкія манахі, а пасля яе смерці ўвесь маёнтак павінен перайсці гэтым манахам. Другі маёнтак Залессе таксама быў перададзены жонцы, але з абавязацельствам плаціць віленскім базыльянскім манахам Свята-Троіцкага кляштара па 100 коп грошай у год, а пасля яе смерці перадаюць Залессе тым жа манахам. Была выказана ўмова, каб на сродкі маёнтка ўтрымліваліся шпіталі ў Галубічах і пры кляштары ў Вільні. Адначасова для Залескай царквы было перададзена дзве службы і ўчастак зямлі.

Пасля смерці Яўстафія Корсака пачалася цяжба з-за таго, што яго племеннік харунжы полацкі Рыгор Корсак прагнаў цётку з Галубічаў і перадаў справу ў полацкі земскі суд, лічачы, што гэта завяшчанне незаконнае. Літоўскі трыбунал у 1635 г. вырашыў перадаць яму на вечнае карыстанне палавіну маёнтка Галубічы, а манахам-базыльянам была пакінута ў валоданне другая палавіна. Пазней і гэта частка манахамі была страчана.

У канцы 18 стагоддзя тут дзейнічала драўляная уніяцкая царква, якая згарэла ў 1822 г. У 1843 г. была пабудавана царква Міколы Цудатворца на сродкі мясцовага насельніцтва. На ўскраіне вёскі знаходзіцца гарадзішча, вышыня яго 12-15 м, адносіцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча. Абследовалі Я. Драздовіч у 1939 г., Л.У. Дучыц у 1981 г. У 2-й палавіне 19 - пачатку 20 стагоддзя Галубічы - вёска, цэнтр Галубіцкай воласці Дзісенскага павета. У час Вялікай Айчаннай вайны вёска была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1992 г. ў вёсцы 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, лясніцтва, аддзяленне сувязі, магазін. У 2009 г. ў вёсцы комплекс базавая школа - дзіцячыя яслі-сад, бібліятэка, цэнтр культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, лясніцтва, аддязенне сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла мірных жыхароў навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-43 гг.

Глыбокае, горад, цэнтр Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. За 187 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына - Варапаева, на аўтадарогах Полаце - Вільнюс, Мінск - Браслаў. У 2009 г. 19,5 тыс. жыхароў.

Глыбокае оазмешчана на складаным рэльефе: у даліне і на 2 вышынях над азёрамі Вялікае (Беразвецкае) і Кагальнае (Глыбокае), якія разам з ракой падзяляюць горад на 2 няроўныя часткі - усходнюю (меншую) і заходнюю (большую).

Упершыню ўпамінаецца ў Літоўскай метрыцы ў 1514 г як панскі «двор», цэнтр аднайменнага маёнтка шляхецкай сям'і Зяновічаў.Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае на 2 часткі. Паўднёва-заходняя належала Зяновічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага ваяводства; паўночна ўсходняя- патомкам полацкіх князёў Корсакам iўваходзіла ў склад Полцкагаваяводства. Цэнтрам паўднёва-заходняй часткі была гандлёвая плошча з крамамі, свірнамі, уніяцкайцарквой з плябаніяй, шпіталем. У радыяльных напрамках ад плошчы адыходзілі вуліцы Віленская, Друйская, Замкавая, Дворная. Пазней узніклі вуліцы Кісялёўская, Дуброва, Докшьцкая (на ёй была створана снецыяльная плошча пад назвай«конскі торг»). Другая частка Глыбокага (Корсакаў) была мястачкам з гандлёвай плошчай у цэнтры, ад якой адыходзілі дарогі на Дзісну i Полацк, мястэчка Беразвечча (за 2 км), якое ў 1960-я гады злучылася з Глыбокім (сучасная вуліца Савецкая) iўвайшло ў межы горада. У 1563-79 гг. Глыбокае было занята рускімівойскам І. Грознага, якія нанеслімястэчку і навакольным паселішчам значныя страты. У 1579-82 гг. праз Глыбокае прайшлі войскі Стафана Баторыя ў час яго паходаўна Полацк i Пскоў. У 1582 г. Юрый Зяновіч, кашталян смаленскі, староста дзісенскі, дзедзіч Глыбокага, падпісаў тастамент (завяшчанне), у якім пералічана маемасць. эканамічны стан мястэчка і некаторыя льготы, дадзеныя мяшчанам. У 1668 г. Ганна Зяновічвыйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, iда пачатку 19 стагоддзя Глыбокае пераходзіць у валоданне Радзівілаў. Паводле інвентара 1702 г., сядзібны комплекс Радзівілаўуключаў накрыты драніцай галоўны аднапавярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, свірны. двухпавярховы лямус (гаспадарчая пабудова) з галерэямі, хлявы, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млыном i іншымі будынкамі. У маёнтку былі 263 двары. У канцы 16 стагоддзя пабудаваны кальвініскі збор (у пачатку 17 стагоддзя на яго мссцы пастаўлены касцёл Святога Міхаіла, які існаваў да 1650-х гадоў), бібліятэка iшколы. У сярэдзіне 17 стагоддзя пабудавана царква Троіцы(адноўлена пасля пажару 1838 г., зноў згарэла ў1880 г.). У 1817 г. пабудавана Ільінская капліца ўстыліампipз архітэктурна- дэкаратыўнай размалёўкай у інтэр'еры (на могілках). У 1742 г. была пабудавана сінагога. У 1636 г. Iосіф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі, староста дзісенскі, у сваёй частцы заснаваў касцёл iкляштар кармелітаў, пабудаваны ў 1639-54 гг. Перабудаваны паводле праекта архітэктара I.К. Глаўбіца, у 1735 г. зменены галоўны фасад iінтэр'ер. Адначасова з перабудовай пастаўлены мураваны кляштар iбрама. Пазней кармелітам было падаравана 16 маёнткаў, частка Глыбокага. Пры кляштары кармеліты ўтрымлівалі вучылішча, накіроўвалі cваіх клірыкаў у Гродзенскую духоўную семінарыю, Беразвецкае 6-класнае вучылішча iВіленскі універсітэт. У 1865 г. касцёл iкляштар былі закрыты, а ў 1878 г. перароблены на царкву. У 1628 г. быў заснаваны Троіцкі касцёл, размешчаны каля плошчы. На яго месцы ў 1764 - 82 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл, якіў 1902-08 гг. быў перароблены. У 1775 г. ў корсакаўскай частцы мястэчка было 110 двароў. У ліпені 1654 г. атрад рускіх войск на чале з Ж.В. Кондыравым разбіў каля Глыбокага войска ВКЛ, а Глыбокае было спалена «без астатку». У 1654 г. ваявода Б. Бешманцаў з 50 драгунамі з дапамогай сялян навакольных вёсакпабудаваў драўляны замае («астрог»), які быў спалены атрадам палкоўніка В. Валовіча ў 1659 г., а гарматы з замка вывезены ў Даўгінаў. 6 лістапада 1661 г. польска-літоўскія войскі пад камандаваннем Чарнецкага на ўсход ад Глыбокага разбілі рускія войскі (18-20 тысяч чалавек) пад камаидавяннем І. Хаванскага iзахапілі вялікія трафеі - 6 гармат, вялікі запас пораху, больш як 6000 павозак з правіянтам. Pэшткі разбітага войска ўцякліў Полацк. Глыбокае моцна пацярпела ад пажараў 1661 i 1700 гг. У 18 стагоддзіў ім былі 2 гандлёвыя плошчы з крамамі, жылая забудова пераважна была драўлянай, аднапавярховай, у 1775 г. - 310 дамоў. У 18-19 стагоддзях пры кляштары кармелітаў былі школа, бібліятэка, фізічны кабінет, аптэка, шпіталь, працавалі 40 музыкантаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Глыбокае - мястэчка Дзісенскага павета Мінскай (з 1793) i Віцебскай (з 1842) губерняў. У час вайны 1812 г. ў ліпені мястэчка занялі французскія войскі. У памяшканні кармеліцкага кляштара з 18 ліпеня 6 дзён знаходзіўся Напалеон з гвардыяй iартылерыяй. Тут ён арганізаваў этапны пункт, буйныя харчовыя склады. У красавіку - мaі 1831 г. каля Глыбокага адбыліся бaiпаў станцаў з войскам царскай apмii. Для падаўлення паўстання на Глыбоччыну накіраваны магілёўскі губернатар М.Мураўёў, які стварыў камісію ваеннага суда. Паводле рашэння камісііiсудоў шмат паўстанцаў было зняволена. У Дзвінскую крэпасць накіраваны 22 чалавекі, у пскоўскую турму - 23, у мінскую - 72. 52 удзельнікі паўстання эмігрыравалі. У1863 г. Мураўёў зноў прыехаў сюды для пакарання паўстанцаў з наваколля. У 1842 г. паўночная частка мястэчка знаходзілася ў валоданні дзяржавы, а паўднёва-заходняя заставалася прыватнаўласніцкай. Тут налічвалася 212 двароў з 2161 жыхаром (1861). Глыбокае - цэнтр аднайменнай воласці. У 1886 г. ў Глыбокім працавалі народнае вучылішча, 3 прамысловыя прадпрыемствы -піваварны, вінакурны, цагельны заводы. У нядзелю збіраліся базары, штогод - 2 кірмашы, тут было некалькі складоў тавараў і прыватных магазінаў. Паводле перапісу1897 г., у мястэчку 5564 жыхары. У канцы 19 ст. пракладзена чыгунка Пабрадзе - Беразвечча, у 1-ю сусветную вайну прадоўжана да станцыі Крулеўшчына iзлучана з чыгункай Полацк - Маладзечна. У 1-ю сусветную вайну Глыбокае заняпала, паводле пepaпicy1917 г., у ім 111 гаспадарак, 589 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У лютым - снежні 1918 г. Глыбокае акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 11.12.1918 г. байцы Пскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі вызвалілі Глыбокае. У жніўні 1919 г. -ліпені 1920 г. i кастрычніку 1920 г. занята полъскімі войскамі. 5 ліпеня 1920 г. войскі 15-й apмii пад камандаваннем А. Корка ў Глыбокім i в аколіцах вялі баіз польскімі легіянерамі. У ix загінула 1,5 тыс. чалавек. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора мястэчка адышло даПольшчы, стала цэнтрам Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Да 1939 г. было невялікім мястэчкам, тут працавалі цукерачная фабрыка, млын, гарбарны завод, польская гімназія, былі павятовая ўправа, прыватная крама, склады тавараў. Праводзіліся базары кожны чацвер, штогод 4 кірмашы. У 1939 г. 9,7 тыс. жыхароў. 3 верасня 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр раёна Вілейскай вобл. 3 чэрвеня 1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў Глыбокім стварыліўправу акругі, размясцілі вайсковы гарнізон, склады. Частка вуліц горада была адзведзена пад гета. Каля Глыбокага размяшчаўся Беразвецкі лагер смерці. У горадзе дзейнічала антыфашысцкае падполле. У час вайны горад спалены, загублена больш за 10 тысяч чалавек, у асноўным яўрэйскага насельніцтва. Вызвалены 3 ліпеня 1944 г. воінамі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. 3 верасня 1944 г. ў Полацкай, са студзеня 1954 г. ў Маладзечанскай, з 1960 г. ў Віцебскай абласцях.

У пасляваенныя гады ўзаходняй частцы былі пабудаваны буйныя прамысловыя прадпрыемствы:малочнакансервавыкамбінат, камбікормавы завод, хлебазавод, піўзавод. Створаны гандлёвы iграмадскі цэнтр, адноўлены жыллёвы фонд iпабудаваны мікрараён з 2-5-павярховымі дамамі, вялася забудова індывідуальных жылых дамоў. У 1959 г. ў Глыбокім 7,3 тыс. жыхароў, у 1970 г. - 11,9, у 1989 - 17,1, у 1992 г.17,9 тыс. жыхароў.Ў 1993 г. ў Глыбокім 3 сярэднія школы, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, спартыўная і музычная школы, Дом культуры, Дом быту, 2 бібліятэкі, бальніца. У 2009 г. ў Глыбокімфіліял Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, гісторыка этнаграфічны музей, прафесійна-тэхнічнае вучылішча-ліцэй, 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і школа мастацтваў. Цэнтр пазашкольнай работы, 5 дзіцячых садоў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, Цэнтр культуры, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, камбінат бытавога асблугоўвання, пошта, тэлеграф, гасцініца. Выдаецца газета “Веснік Глыбоччыны”. Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, ахвяр фашызму.Захаваліся помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар кармелітаў, Троіцкі касцёл, забудова 19 ст. вуліц Маскоўскай і Леніна, калона ў памяць Канстытуцыі 3 мая 1791 г., Ільінская капліца.

Залессе, вёска ў Глыбокім р-не, цэнтр сельсавета, у складзе ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”, за 22 км на поўнач ад Глыбокага, 220 км ад Віцебска. 73 двары, 163 жыхары (2009).

У першай палавіне 16 стагоддзя ў дакументах упамінаюцаа 2 паселішчы: в. Залессе каля возера Бярозаўскае і двор Залессе-Астроўна (3 км на поўдзень) паміж азёрамі Белае і Муромшчына. Да 1555 г. ўладальнікам Залесся быў Ян Корсак. Пасля яго смерці землі былі падзелены паміж сынамі Дзмітрыем, Стэфанам, Гаўрылам і Іосіфам. Па іх імёнах і былі пазней названы маёнткі Дзмітрыеўшчына, Гаўрылаўшчыны. Маёнтак Літоўшчына пазней перайшоў Ціханавецкім. 24 студзеня 1540 г. Ян Глебавіч Корсак даў дазвол заснаваць у Залессі-Астроўне новы горад, які быў зацвержданы 14 лютага 1541 г. прыілеем караля Жыгімонта І. Пазней уладанне належала Баркулабу Іванавічу Корсаку, дачка якога выйшла замуж за князя Багдана Саламярэцкага. У 1585 г. маёнтак быў прададзены Івану Верпахоўскаму, які ў 1618 г. прадаў яго Яўстафію Корсаку-Галубіцкаму. У 1625 г. Я. Корсакам-Галубіцкім маёнтак быў запісаны віленскаму Свята-Троіцкаму кляштару базыльян. У “Полацкай рэвізіі” 1552 г. адзначана, што пан Корсак Дзмітрый у сяле айчызным Залессі мае дымоў 4, а Баркулаб Іванавіч Корсак мае “имение ойчизное и дедизное” двор Залессе, слуг путных 7, дымоў 6, людзей вольных дымоў 3, агароднікаў 15, млын. Царкве Пакрова Багародзіцы належала зямля з сялянамі, перададзеная раней Глебавічам. Крыштоф Корсак у 1634 г. перадаў у заклад двор Залессе Раману Аскерку. У 1840 г. Залессе належыла Эразму Корсаку, потым яго дачцэ Соф'і. У 1895 г. тут працавала школа.У 1992 г. ў Залессі 108 двароў, 260 жыхароў, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 2009 г. ў Залессі сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

Мосар, вёска на Удзелаўскім сельсавеце, у складзе ААТ “За Радзіму”, за 20 км на поўнач ад Глыбокага, 220 км ад Віцебска. На аўтамабільнай дарозе, якая злучае Мосар з Глыбокім. 193 двары, 401 жыхар (2009).Адно са старажытных паселішчаў у раёне, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі і курганны могільнік. Выявіў і даследваў у канцы 18 стагоддзя В. Мінліх, які раскапаў 6 насыпаў. Матэрыяла даследванняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. У дакументах 1514 г. ўпамінаецца ўладальнік Мосара Юры Зяновіч, намеснік браслаўскі. У грамаце караля Жыгімота ІІ Аўгуста ад 11 кастрычніка 1554 г., дадзенай Яну Міхайлавічу Зяновічу (Зяноўевічу), было дазволена “при именью его Мосары над р. Дисною, местечко посадити, торг и корчмы вольные к пожитку у его мети”. Ад Зяновічаў Мосар перайшоў ва ўладанне троцкага ваяводы Паца, а ад яго маршалку літоўскаму Марыяну Валовічу. У 1639 г. маёнтак належаў сям'і Долмат-Ісайкоўскіх, ад якой у якасці пасагу зноў перайшоў Пацам. Некаторы час уладальнікамі тут былі Млечкі. У канцы 17 стагоддзя Канстанцыя Млечка выйшла замуж за вядомага дзеяча Яна Уладыслава Бжастоўскага. У 1792 г. Робертi Ганна (з роду Плятэраў) Бжастоўскія, кашталяне полацкія, пабудаванні тут мураваны касцёл Святой Ганны iзапісалі“фундуш”з 1000 чырвоных злотых, які быў зацверджаны бicкyпaмвіленскім Ігнатам Масальскім. У сярэбранай трупе («рацы») былі пахаваны рэліквіі святога Юстына, раней перавезеныя ў Мядзел, а потым перапахавана ў гэтым касцёле. У 19 стагоддзі сюды з'язджаліся некалькі тысяч вернікаў у свята, калі адзначаўся дзень святога Юстына. У касцёле былі пахаваны яго заснавальнік iнашчадкі Бжастоўскіх. У канцы 19 стагоддзя Мосар перайшоў роду Пілсудскіх. Каля 1840 г. уніяцкая царква, пабудаваная ў 18 стагоддзі, абрушылася iцаркоўная маёмасць iзваны былі перададзены адсюль у Вярхнянскую царкву. За ўдзел у паўстанні 1831 г. частка зямель Бжастоўскіх была канфіскавана. У 1885 г. ў маёнтку 558 сялян i2030 дзесяцін зямлі (1206 дзесяцін у Мосары i 824 у Буках). У вёсцы Мосар 117 жыхароў. Тут быў пабудаваны вялікі палац, які меў некалькі залаў. У 1872 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1921 - 39 гг. цэнтр гміны Дзісенекага павета Віленскага ваяводства. У 1992 г. ў вёсцы 224 двары, 521 жыхар, льнозавод, 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 2009 г. ў Мосары базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, льнозавод. Помнік 10 землякам, якія загінуліў Вялікую Айчынную вайну.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.