Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У пачатку ліпеня Чырвоная Армія перайшла ў наступленне. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся амаль на ўсёй тэрыторыі Глыбоччыны. 5 ліпеня каля Глыбокага адбыўся жорсткі бой чырвонай конніцы з польскімі жаўнерамі, у якім апошнія панеслі значныя страты. Калі ў выніку прарыву чырвонаармейскага коннага корпуса Гая Глыбокае было занята, то за 6--9 кіламетраў на ўсход ад мястэчка ўсё яшчэ ішлі баі з адыходзячымі ад Падсвілля праз Несцеравічы і Шарагі польскімі часцямі. Жорсткія сутычкі адбываліся на пагорках паміж вёскамі Леднікі, Кавалі, Мацясы. 7 ліпеня камандарм М. Тухачэўскі напісаў прадстаўленне Рэўваенсавету рэспублікі аб узнагароджанні тых, хто вызначыўся ў баях на Глыбочччыне.

Дваццаты год дабавіў акопаў у краі. Яшчэ ў лістападзе 1919 г. 8-я польская пяхотная дывізія правяла іх інвентарызацыю: «...былыя расійскія -- Запруддзе, Пятроўскія, Дзегцяры, Марцыбыліна, Асінаўка, Забелле, Шунеўцы, Кішкілёва, Жураўнёва, Лаўцы (13 вёрст); былыя бальшавіцкія -- Глыбокае, Зевалічы, Мураўёўка (2,33 вярсты); 6ылыя расійскія -- Загор'е, Зубкі, Галасуй, Зарубчыкі, Гасцяроўшчына, Палавіца, Бушыкі, Андрэеўшчына, Карпікі, Стрыеўшчына (5 вёрст); Надазер'е, Слабада (1,5 вярсты); Дубравы, Пруднікі, Псуя, Цераздвор, Доўгае...» (усяго 14 населеных пунктаў і траншэй 2 вярсты). На Глыбоччыне пасля тых баёў засталося нямала брацкіх магіл. На жаль, час і той, хто меў уладу, не пашкадавалі іх. Ніводная з магіл чырвонаармейцаў не захавалася.

Пасля ўдалага наступлення Чырвонай Арміі фронт адкаціўся далёка на Захад. На Дзісенскі павет, у тым ліку і на Глыбоччыну, пашыралася ўлада Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР. Але і гэта ўлада была нядоўгай. Чырвоная Армія, якая дайшла ледзь не да Варшавы, пацярпела паражэнне і пачала адыходзіць назад. Восенню 1920 г. лінія фронту праходзіла ў многіх месцах па тых пазіцыях, што былі ў пачатку савецка-польскай вайны. 12 кастрычніка 1920 г. ў Рызе было заключана перамір'е, а 18 сакавіка 1921 г. падпісаны

Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Заходняя Беларусь, у т.л. і Глыбоччына, адыходзіла да Польскай дзяржавы. Мяжа раздзяліла не толькі зямлю Беларусі, але і яе народ на заходніх і ўсходніх амаль на два дзесяцігоддзі.

3.1 У складзе польскай дзяржавы

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавору 18 сакавіка 1921 г., Дзісенскі павет Віленскага ваяводства, а разам з ім і Глыбоччына ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. Дзісна стала парубежным горадам. Дзяржаўная граніца праходзіла па фарватары Заходняй Дзвіны, ад яе за 800 м стаяла дзісенская пагранзастава, якая знаходзілася за 69 км ад Глыбокага. Далей на поўдзень лінія кардона праходзіла каля в. Ветрына, на ўсход ад вёскі Язна, Празарокі, уздоўж Галубіцкай пушчы, на ўсход ад Докшыц каля в. Камайск, каля в. Восава, на поўдзень ад Гняздзілава. Такім чынам, Глыбоччына стала прыгранічнай зонай, а сам горад ад нейтральнай паласы знаходзіўся за 25--27 км. У эканамічных адносінах Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай, аграрным прыдаткам Польшчы. Заработная плата ў Заходняй Беларусі была амаль у 2 разы ніжэй, чым у Цэнтральнай Польшчы, дзе больш інтэнсіўна вялася сельская гаспадарка, не такім жорсткім быў паліцэйскі рэжым. Усходнія ж ускраіны польскія ўлады разглядалі як сваю калонію і па-драпежніцку выкарыстоўвалі іх прыродныя багацці і танную рабочую сілу. За гады ўваходжання ў склад Польскай дзяржавы прамысловая вытворчасць у Заходняй Беларусі скарацілася ў параўнанні з 1913 г. на 40%.

Для правядзення агітацыйнай работы па апалячванні насельніцтва ў Глыбокім каля касцёла быў спецыяльна пабудаваны «Дом людовы» (народны дом), у якім праходзілі сходы польскіх нацыяналістычных арганізацый. Ксяндзы заклікалі праваслаўных у каталіцызм, прыцягнулі ў Глыбокае уніяцкага святара, які, выступаючы перад праваслаўнымі, заклікаў іх пераходзіць у унію. Беларусы праваслаўнага веравызнання не мелі права займаць пасады ў дзяржаўных установах, арміі. Праваслаўным святарам прапаноўвалася вывучаць польскую мову, размаўляць на ёй у царквах, вымаўляць пропаведзі. У дзяржаўных установах забаранялася размаўляць на беларускай мове. Вялікую ўвагу польскія ўлады звярталі на школы. У першыя ж гады яны дасылалі настаўнікаў на курсы польскай мовы і перападрыхтоўку ў Кракаў. У сярэдзіне 1920-х гадоў усе беларускія і рускія школы былі закрыты, а выкладанне ў школах было пераведзена на польскую мову. Было забаронена выданне газет і кніг на беларускай мове. У Глыбокім была адкрыта гімназія і агульнаадукацыйная сямігадовая школа.

Нівеліруючы нацыянальны склад насельніцтва беларускіх тэрыторый пад пануючую канцэпцыю адзіных польскіх зямель, урад Польшчы стварыў жорсткі паліцэйскі рэжым. Апорай гэтага рэжыму сталі асаднікі, набраныя пераважна з былых легіянераў Пілсудскага, удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919--20 гг. У якасці заахвочвання ўрад выдзяляў асаднікам зямельныя надзелы. У Віленскім ваяводстве на кожнага асадніка ў сярэднім прыходзілася 16,5 га зямлі. Асаднікам прадастаўлялася зброя (карабін, вінтоўка) і права сачыць за лаяльнасцю грамадзян у адносінах да ўлад, калі гэта лаяльнасць парушалася, асаднік мог арыштоўваць і дастаўляць вінаватых у паліцэйскі пастарунак. На Глыбоччыне асаднікаў было больш за 100 чалавек. Асаднікаў баяліся, не ўступалі з імі ў канфлікты, трымаліся з імі насцярожана.

У Беразвеччы размяшчаўся штаб польскіх пагранічных войск, тут была арганізавана база для закідвання агентуры ў СССР. У сакрэтных дакументах яна мела назву «Пляцуўка-2». У Падсвідлі будаваліся казармы кавалерыйскага палка.

Паводле перапісу насельніцтва ў 1921 г. на тэрыторыі Дзісенскага павета, адміністрацыйны цэнтр якога знаходзіўся ў Глыбокім, пражывала 84 307 беларусаў, што складала 56,4% усяго насельніцтва.

У 1922 г. адбыліся першыя выбары ў польскі сейм і сенат. Выбраныя ў сейм дэпутаты называліся пасламі. Адзінаццаць паслоў ад беларускіх зямель утварылі «Беларускі пасольскі клуб», з якога ў 2-й папавіне 1923 г. вылучылася левае рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло ў складзе Б.А. Тарашкевіча. С.А. Рак-Міхайлоўскага, П.В. Мятлы, П.П. Валошына. 27 ліпеня 1923 г. П.В. Мятла накіраваў дэпутацкі запыт міністрам унутраных спраў і юстыцыі адносна ўтрымання зняволеных у глыбоцкай турме. Ён пісаў, што людзі ўтрымліваюцца ў турме як жывёла ў хляве, хварэюць, заражаюць адзін аднаго. Вар выдаецца толькі тым, хто ходзіць на рэгламентныя работы, арыштаваных збіваюць.

У 1924 г. ў Польшчы была створана «Незалежная сялянская партыя» (НПХ), партыя польскіх працоўных сялян. У сваёй праграме НПХ ставіла задачай устанаўленне ўлады рабочых і сялян, патрабавала зямлю для сялян без выкупу, самавызначэнне для прыгнечаных нацый і інш. У Заходняй Беларусі пачалі стварацца арганізацыі НПХ, у тым ліку і ў Глыбокім. У студзені 1925 г. ў Глыбокім адбыўся мітынг сялян, скліканы дзеячамі НПХ, у якім прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек. На мітынгу была прынята рэзалюцыя аб неабходнасці стварэння трывалага саюзу рабочых і сялян.

У ліпені 1925 г. была створана Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) - масавая легальная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару. Яе кіраўнікамі былі Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын.

У праграме Грамады былі патрабаванні рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў, свабоды нацый, канфіскацыі зямель памешчыкаў. Грамада аб'яднала бяднейшых і сярэдніх сялян, гарадскую беднату, інтэлігенцыю. У Дзісенскім павеце ў чэрвені - лістападзе 1926 г. было створана 138 гурткоў. Грамады, якія аб'ядноўвалі 9980 членаў. Тут быў 51 упаўнаважаны Цэнтральнага камітэта Грамады.

На тэрыторыі Дзісенскага павета яшчэ адчувалася разарэнне з часоў 1-й сусветнай вайны, тут пражывала значная частка праваслаўнага насельніцтва, якое менш паддавалася ўплыву і агітяцыі польскіх улад і каталіцкага духавенства.

Пытанне аб падрыхтоўцы да стварэння ў павеце арганізацый Грамады абмяркоўвалася яшчэ ў снежні 1925 г. на нарадзе мясцовага актыву ў Глыбокім з удзелам паслоў сейма С. Рак-Міхайлоўскага і П. Мятлы. У ліпені 1925 г. сумесна з пасламі Б. Тарашкевічам і П. Валошыным яны выйшлі з беларускай фракцыі польскага сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Актыўна скарыстоўвалі трыбуну сейма, разгарнулі работу па стварэнні арганізацыі працоўных.

У канцы красавіка 1926 г. ў Глыбокім зноў адбылася нарада актыву БСРГ.

15 жніўня 1926 г. на з'ездзе БСРГ у Глыбокім быў створаны павятовы камітэт Грамады, старшынёй якога быў выбраны Міхась Нікіфароўскі з Празарок, сакратаром -- Архім Цяліца, скарбнікам -- Сцяпан Стоцік. Лепшымі актывістамі Грамады былі Кастусь Лабунька, Міхась Шэвель, Аляксандр Артаеў, Іван і Фёдар Варанковічы, Іван Снітка, Васіль Скурко, Вера Дрозд і інш.

Першы гурток Грамады быў створаны 21 чэрвеня 1926 г. ў вёсцы Празарокі, яго ўзначаліў М. Нікіфароўскі.

У в. Вуглы гуртком кіраваў Пётр Савіцкі, тут часта збіраліся гурткоўцы на свой сход, абмяркоўвалі пытанні пра навучанне дзяцей на роднай мове, раздзел панскай зямлі. Тут распаўсюджваліся беларускія газеты і кнігі. У 1926 г. ў афіцыйнай польскай газеце «Кур'ер Віленскі» паведамлялася: «18 лютага 1926 г. ў мяст. Глыбокае, у зале кінатэатра, аратарстваваў пасол Мятла, член той жа праславутай Грамады... Пасля кожнага такога «справаздачнага мітынгу» адбывалася распіхванне сярод прысутных «Бюлетэняў» і іх афіцыйнага органа «Беларуская ніва». Як бачна з вышэйназванага, Грамада не губляе часу, нягледзячы на тое, што мае ў сейме толькі 4 паслоў». Вялікай папулярнасцю карысталіся перыядычныя выданні Грамады газеты «Беларуская ніва» і «Народная справа».

У Зябках гурткоўцы распаўсюджвалі газету «Беларуская ніва». Партыйны білет члена гуртка БСРГ Кастуся Сінкевіча з в. Зябкі і цяпер захоўваецца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Глыбокім.

Адказным выдаўцом газет быў П. Мятла.

У рэдакцыі газет ішлі тысячы пісьмаў, рэзалюцый сходаў сялян з розных куткоў Заходняй Беларусі.

У перыяд з 1 снежня 1926 г. да 1 лютага 1927 г. колькасць гурткоў Грамады ў Дзісенскім павеце павялічылася са 138 да 159. Члены БСРГ праследаваліся польскімі ўладамі.

У кастрычніку 1923 г. была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная частка Кампартыі Польшчы. Як і ўся КПП, КПЗБ змагалася за перамогу пралетарскай рэвалюцыі ў Польшчы, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу сялянам зямлі без выкупу, за права на самавызначэнне Заходняй Беларусі аж да аддзяленні ад Польшчы і ўзяднанне з БССР. Глыбокае ўваходзіла ў сферу дзейнасці Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Дзейнічала арганізацыя КПЗБ і ў Глыбокім. Найбольш актыўнымі яе членамі былі X. Крэйніс, М. Крэйніс, Зубовіч, А. Міхасёнак. Яны займаліся распаўсюджаннем падпольнай літаратуры, праводзілі тайныя сходы.

26 лістапада 1932 г. камендант Дзісенскай павятовай палітычнай паліцыі В. Тамашэвіч накіраваў віцэ-пракурору раёна ў Вілейцы данясенне пра дзейнаснь камуністычных арганізацый на тэрьгторыі павета, да якога дадавалася карта. У дакуменце адзначалася, што пасля разгрому 16 кастрычніка 1932 г. акругога камітэта КПЗБ з цэнтрам у Варшаве ўстаноўлена, што ў Глыбокім і Докшыцах існуюць як раённыя, так і гарадскія парткамітэты і што ў апошнія ўваходзяць выключна гандляры. Асноўныя шляхі пераправы літаратуры з СССР для камуністычных ячэек праходзілі праз Параф'янаўскую і Парпліскую гміны. Паводле звестак дэфензівы ў 1932 г. ў Глыбокім быў створаны РК КПЗБ, які за час свайго існавання бяздзейнічаў і, больш таго, ухіляўся ад партыйнай работы як ў вёсцы, так і ў горадзе. Тым не менш, сакратар РК КПЗБ меў кантакты з усімі павятовымі арганізацыямі, з акруговым камітэтам у Варшаве і з Віленскай арганізацыяй КПЗБ.

Далей у данясенні адзначалася, што дамінуючым цэнтрам руху ў Дзісенскім павеце была в. Мярэцкія Глыбоцкай гміны, дзе актыўнасцю вызначаўся Пётр Фянько, які адначасова ўваходзіў у склад Глыбоцкага раённага камітэта КПЗБ. Палітычны вышук Польшчы на падставе доўгіх тайных назіранняў назваў яго адным з выдатных членаў КПЗБ. Лёс яго супярэчлівы і трагічны. Пётр Фадзеевіч Фянько нарадзіўся ў в. Мярэцкія каля 1893--95 гт. Балтыйскі матрос, служыў У Кранштаце, удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ў Петраградзе. У 1921 г. вярнуўся дадому, разам з сям'ёй жыў на хутары з надзелам у 5 га.

У архівах захаваліся звесткі агентаў, якія сачылі за ім. 22 снежня 1931 г. інфарматар даносіў у глыбоцкую паліцыю, што ў доме Пятра Фянько адбыўся сход, дзе прысутнічаў невядомы, добра апрануты чалавек, якога гаспадар праводзіў на фурманцы ў бок Докшыц. Другі, які быў у Фянько, адбыў у невядомым напрамку 23.12.1931 г. 3 кароткай паліцэйскай справаздачы відаць, што сачылі за сходам звонку. Бліжэйшыя ячэйкі КПЗБ былі зафіксаваны дэфензівай у вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Кісарэўшчына, Пялёўшчына. У сярэдзіне красавіка 1932 г. ў доме Фянько паліцыя зрабіла вобыск, які не даў ніякіх вынікаў.

Пётр Фянько быў паважаным у вёсцы чалавекам, смелым, але вельмі запальчывым.

У парыве рэўнасці ён застрэліў сваю жонку Стафанію і тут жа з'явіўся да старасты і заявіў пра забойства.Фяньков асудзілі.У верасні 1939 г. ён вярнуўся з турмы, прыйшоў на сельскі сход, але аднавяскоўцы прагналі яго, абвінаваціўшы ў здрадзе і ў тым, што ён выдаў усё падполле. Гэта заява сялян адлюстроўвала пануючую ў адносінах да партыйцаў ацэнку, якая была падрыхтавана тым, пгго ў 1938 г. КПП і яе састаўная частка КПЗБ былі разгромлены Камінтэрнам і аб'яўлены партыяй здраднікаў. У 1939 г. працягваліся праследаванні польскіх і заходнебеларускіх камуністаў, цяпер ужо агентамі НКУС. Пасля абвінавачвання ў здрадніцтве П.Ф. Фянько намагаўся даказаць, што ён не вінаваты, але яму ніхто не верыў, тады ён скончыў жыццё самагубствам. У гэтым супярэчлівым жыцці ўвасобіліся ўсе цяжкасці і трагедыя пакалення людзей, якому так і не суджана было зведаць той будучыні, якую яны ўяўлялі і за якую змагаліся.

Эканамічная няроўнасць, сацыяльная і нацыянальная заняволенасць запаўняліся палітычным бяспраўем мас. Тайная палітычная паліцыя (дэфензіва) працавала кваліфікавана, аператыўна, мела шырокую сетку паведамляльнікаў (канфідэктаў). Былі паведамляльнікі і ў Глыбокім. Гісторыя не захавала іх сапраўдных прозвішчаў, але ў філіяле Дзяржархіва Мінскай вобласні ў г. Маладзечна выяўлены шэраг дакументаў -- даносаў у пастарункі аб камуністычнай дзейнасці, якія падпісаны мянушкамі Свойскі, Знайда, Аванці, Аляксееў, Гурскі. У гэтых дакументах ёсць інфармацыя пра дзеячаў і ячэйкі КПЗБ у Глыбокім, вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Мярэцкія, Плявокі, Забелле, Дзмітрыеўшчына, Ліхабалоцце і інш.

У сярэдзіне 1930-х г. польская дэфензіва правяла масавыя арышты сярод падпольшчыкаў Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Сярод арыштаваных былі Андрэй Плескачэўскі, Уладзімір Жукоўскі з Глыбокага, Кузьма Ляшчынскі з в. Новыя Шарабаі, Васіль Шарабайка з в. Зарубіна, Ягор Рэдзька з в. Каралевічы, Станіслаў Яркавец з в. Шоці і інш.

На вопыце ВКП(б) і КП(б)Б КПЗБ авалодвала арганізацыйнымі і ідэалагічнымі прынцыпамі, стратэгіяй і тактыкай. Летам 1930 г. на Глыбоччыне актывістамі КПЗБ быў праведзены шэраг масавых мерапрыемстваў. Адным з іх быў мітынг з удзелам 4.5 тысячы сялян (паводле іншых крыніц -- 2--2,5 тысячы). У афіцыйнай справаздачы Віленскага камітэта КПЗБ пра гэты мітынг паведамлялася: «Мітынг прайшоў вельмі бурна. Выступаў таксама пасол Дварчанін і кандыдат у паслы Верамей. Нашы таварышы, трэба сказаць, упершыню стварылі там атрад самаабароны з 60 чалавек».

Дзейнічалі на Глыбоччыне і арганізацыі камсамола Заходняй Беларусі. У сваёй рабоце яны прытрымліваліся ў асноўным тых жа метадаў, што і іх старэйшыя таварышы з КПЗБ: распаўсюджванне літарытуры, пракламацый, вывешванне транспарантаў, сцягоў, арганізацыя мітынгаў, дыманстрацый.

У 1930 г. у трэці раз праводзіліся выбары ў польскі сейм. Ю. Пілсудскі ў суправаджэнні вялікай групы афіцэраў у рамках выбарчай кампаніі прыбыў у Глыбокае. 3 нагоды яго прыбыцця прыездзе ў горад была збудавана святочная адасобленая брама. Гэты візіт садзейнічаў прыцягненню галасоў выбаршчыкаў у карысць Пілсудскага. Тым не менш, на выбарах 13 ліпеня за спіс №47 Беларускага сяланска-рабочага клуба ў Дзісенскім павеце аддалі свае галасы 5025 выбаршчыкаў (у Паставах --1616, у Браславе -- 1723).

Усеагульны эканамічны крызіс у заходніх краяах (1929--1933) моцна адбіўся на стане насельніцтва Заходняй Беларусі, падаткі павялічыліся ў тры разы. Найбольш цяжкім з падаткаў быў пазямельны. Да яго далучаліся розныя надбаўкі, у тым ліку 10% надбаўка на экспартыйныя прэміі буйным землеўладальнікам і гандлярам хлебам. Падобна іншым падаткам пазямельны ўзрастаў з года ў год. Па Віленскім ваяводстве на аднаго плацельшчыка прыгодзілася гэтага падатку (без надбавак); у 1929 г. --25,5, у 1930 г. -- 47 злотых. Падатковая палітыка дзяржавы асноўным цяжарам клалася на плечы беднага сялянства. Для самых дробных гаспадарак устанаўліваліся найбольш высокія пагектарныя стаўкі, у той час калі для найбольш буйных -- самыя нізкія.

У выніку памешчык плаціў з 1 га зямлі ў 2 разы мешн, чым селянін-бядняк або серадняк. Так, у Глыбокім у першыя гады крызісу гаспадарка плошчай у 1,5 га плаціла падаткаў 150 злотых, у 8 га-- 100 злотых, у 1,5 га --50 злотых. Такім чынам, за 1 га зямлі ў залежнасці ад яе памераў адпаведная плата была каля 10,12,5, 33 злотых. Нягледзячы на выключна цяжкае становішча працоўных у гады эканамічнага крызісу, падаткі збіраліся паводле прызнання Віленскай гандлёва-прамысловай палаты з усей бязлітаснасцю. Сярод рэпрэсіўных метадаў, якія выкарыстоўваліся ўладамі пры спагнанні падаткаў, шырокае распаўсюджанне атрымалі экзекуцыі і ліцытацыі (публічныя таргі). Калі ў 1927--1928 гг. у Віленскім ваяводстве мелі месца 12 747 экзекуцый, то ў 1929-- 1930 гг. -- 29 843. Тым не менш, у наступныя гады адбывалася далейшае павелічэнне падатковай запазычанасці. Па Віленскім ваяводстве ў канцы 1-га квартала 1933 г. нядоімкі па дзяржаўных падатках склалі 16 266 злотых, што амаль на 50% перавысіла ўзровень 1929 г.

У 1933 г. Дзісенскі павет ахапіў голад. Па звестках польскага друку, у Пастаўскім, Браслаўскім, Дзісенскім, Свянцянскім і часткова Вілейскім паветах Віленскага ваяводства ў канцы 1933 г. галадала каля 20 тысяч сямей. Да сакавіка 1934 г. гэтыя ж паказчыкі дасягнулі 40 тысяч. Па самых сціплых падпіках да вясны 1934 г. тут галадала каля 200 тысяч чалавек. Вясной 1932 г. эпідэмія тыфу ахапіла Дзісенскі павет.

Галеча і адчай у пошуках работы і хлеба гналі тысячы працоўных за мяжу. У 1929-- 1934 гг. з Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў эмігрыравала 57,6 тысячы чалавек.

У 1930-я гады на Глыбоччыне вялося будаўніцтва брукаваных гасцінцаў. Паколькі яны мелі стратэгічнае значэнне, іх будавалі надзейна і хутка. У 1936 г. ў Глыбокім быу пабудаваны буйны мясакамбінат, пачаў працаваць генератар гарадской электрастанцыі, які працаваў да 1960-х гадоў.

У 1930-я гады на Глыбоччыне актыўна развівалася краязнаўства: існавала ў Глыбокім таварыства краязнаўцаў, яно выдавала часопіс “Зямля Дзісеньская” на польскай мове. На старонках часопіса змяшчаліся артыкулы пра мінулае горада, яго выдатных людзей і іншыя звесткі аб тагачасным жыцці. Сярод аўтараў гэтых публікацый быў і вядомы беларускі мастак, ураджэнец Глыбоччыны Язэп Драздовіч, які некаторы час працаваў у глыбоцкай гімназіі настаўнікам малявання. Найвялікшай жа заслугай таварыства было выданне ў 1935 г. кнігі «Глыбокае» на польскай мове. Аўтар гэтай працы О.Гедэман раней выдаў некалькі кніг гісторыі Браслаўшчыны і Дзісеншчыны, якія атрымалі высокую адзнаку навукоўцаў у мясцовых жыхароў. Да выхаду кнігі Гедэмана навукоўцы карысталіся галоўным чынам «Матэрыяламі па гісторыі і геаграфіі дзісенскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні» А. Сапунова і В. Друцкага-Любецкага, выдадзеным у Віцебску ў 1896 г. на рускай мове. Гэта даследаванне змяшчала некаторыя гістарычныя звесткі пра Глыбокае і наваколле, але не такія падрабязныя, як у кнізе Гедэмана. Пасля смерці Гедэмана адна з вуліц Глыбокага была названа яго імем.

У 1920--30-я гады ў Глыбокім выдаваліся паштоўкі, іх выданнем займаўся мастак Д. Уладзіміраў. 3 тагачаснай Глыбоччынай звязана творчая дзейнасць паэта Алеся Дубровіча, мастака Я. Драздовіча, які рабіў тут археалагічныя раскопкі, ажыццяўляў вандроўкі, у час якіх ствараў свае мастацкія творы. 3 Глыбоччынай былі цесна звязаны пісьменнікі Т. Даленга- Мастовіч, М. Машара.

3.2 Уз'яднанне: Другая сусветная вайна

1 верасня 1939 г. Германія аб'явіла вайну Польшчы. Так пачыналася адна з найвялікшых трагедый 20 стагоддзя -- Другая сусветная вайна. 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія уступіла ў межы Заходняй Беларусі. Як толькі савецкія часці занялі Глыбокае, быў прызначаны ваенны камендант горада. 19 верасня стала працаваць Часовае ўпраўленне -- адміністрацыйная ўлада Глыбоцкага павета. Пачало яно сваю дзейнасць з прадуктовых пытанняў і гандлю. На гэты час у Глыбокім быў развіты кустарна-гарбарны промысел, 2 заводы па перапрацоўцы льнонасення, ільнозавод, 2 невялікія друкарні, 2 электрастанцыі, 4 млыны, 14 невялікіх хлебапякарняў, кааператывы «Сполым», «Рольнік». Гандляры на словах ухвалялі прыход Саветаў, аднак тавары хавалі, паколькі не былі ўпэўнены ў трываласці новай улады. 3 гэтага часу вялікія чэргі ў крамах сталі пастаяннымі. Новыя гарадскія ўлады выдалі загад гандляваць з 9 да 19 гадзін (цэны не павінны былі перавышаць тыя, што былі 15 верасня), абменьваць 1 злоты на 1 рубль, хлебпякарням выпякаць па 300 кг хлеба штодзень, каб забяспечыць насельніцтва нормай 0,5 кг на чалавека (насельніцтва ў Глыбокім было каля 10 тысяч чалавек). Дзелавая актыўнасць насельніцтва адыходзіла ў падполле з-за небяспекі экспрапрыяцыі маёмасці і капіталаў, тым больш, што кантроль за гандлёвай і рамёствамі ўскладаўся на ваеннага каменданта.

У Глыбокім праходзілі масавыя мерапрыемствы і народныя гулянні. 19 верасня выступаў ансамбль народных танцаў СССР. 25 верасня пачала выходзіць газета «За свабоднае жыццё». 3 лістапада газета змясціла справаздачу: «Для забеспячэння насельніцтва Глыбокага таварамі першай нсабходнасці з Савецкай Беларусі завезена 27 вагонаў солі, вагон папірос, некалькі кілаграмаў махоркі, некалькі дзесяткаў скрыняў запалак і 3 тоны газы».

22 кастрычніка 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі. У Глыбокім удзел у галасаванні прынялі 5621 чалавек. Праз тыдзень у Беластоку Народны сход аб'явіў аб уваходжанні заходнебеларускіх эямель у скдад ВССР.

3 прыходам новай улады не абмінулі глыбачан палітычныя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі прадстаўнікі польскай адміністрацыі, афіцэры польскай арміі, асаднікі, заможныя сяляне.

Унутрыпалітычнае жыццё ў раёне абвастралася. Яшчэ ў 1939 г. ў Беразвеччы на тэрыторыі былога кляштара была адкрыта турма НКУС, у дакументах яна называлася турмой НКУС г. Глыбокае, а на самай справе была міжраённай. 1 чэрвеня 1940 г. народны камісар унутраных спраў БССР, пракурор і народны камісар юстыцыі выдалі сумесны сакрэтны загад «Аб замацаванні за турмамі НКУС БССР раёнаў заходніх абласцей БССР для накіравання і ўтрымання арыштаваных». У мэтах разгрузкі некаторых турмаў НКУС БССР ад перанасялення зняволенымі і скарачэння адлегласці перавозак апошніх у месцы зняволення, аб'яўляўся пералік усіх раёнаў заходніх абласцей БССР з назвамі турмаў, куды трэба было накіроўваць з гэтых раёнаў арыштаваных. Так, у турму г. Глыбокае накіроўвалі зняволеных з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркоўшчынскага, Гадуцішкаўскага, Пліскага, Міёрскага, Дунілавіцкага, Пастаўскага, Дзісенскага, Браслаўскага раёнаў.

У 1992 г. Галоўным архіўным упраўленнем пры Саўміне Рэспублікі Беларусь выдадзена кніга «Памілуйце...», у якой змешчаны дакументы па рэпрэсіях 1939--1941 гг. па Вілейскай вобласці. Тут ёсць і заява на імя пракурора Вілейскай вобласці ад спецперасяленца Лінкевіча Івана Восіпавіча, 1909 года нараджэння, з вёскі Руднікі Празароцкай воласці Дзісенскага павета. Паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць польскай разведкі, гэты селянін разам з сям'ёў быў высланы ў Паўладарскую вобласць Казахстана. Звяртаўся ён і ў Вярхоўны Савет, і ў пракуратуру БССР, але нідзе не адшукаў праўды. Словамі болю за будучыню сваёй сям'і пранікнута гэта заява: «...Ад непрыемнасці я стаў моцна хварэць, ужо хварэю другі месяц. I прашу вас разгледзець як мага хутчэй, каб сям'я мая пасля маёй смерці не была пазбаўлена грамадскіх правоў як спецперасяленца, а былі бы свабоднымі савецкімі грамадзянамі. Сам я спрадвеку працаваў, выключна жыў сваёй працай, супраць правадзімых мерапрыемстваў Савецкай улады не ішоў... А таму прашу вас аднесціся з усёй справядлівасцю і разгледзець маю заяву.

Прашу вас, каб сям'я мая была ўзноўлена ў савецкім грамадзянстве і мела бы правы, роўныя з усімі грамадзянамі... Пра вынікі паведаміце мне па вышэй пазначанаму адрасу: КССР, Паўладарская вобл., Бескаргайскі р-н, Далонскае п/аддзяленне».На жаль, мы не ведаем далейшага лёсу I. В. Лінкевіча, але ведаем галоўнае -- большасць такога парадку спраў спынена з-за адсутнасці саставу злачынства, у розныя гады гэтыя людзі апраўданы і рэабілітаваны.

Восенню 1939 г. на Глыбоччыне было арганізавана 11 калгасаў: у вёсках Ульянова, Кашталянаўшчына, Узрэчча, Пятроўшчына, Верхняе, Канстанцінава, Квачы, Наваполле, Мамаі, Кавалі, Залессе, саўгас «Азярцы». 15.01.1940 г. ў складзе Вілейскай вобласці былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны. У Глыбоцкі раён увайшлі гарадскі і дзесяць сельскіх саветаў: Абрубскі, Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Тумашэўскі, Узрэцкі -- усяго 7 440 двароў і 37 740 жыхароў. Першым старшынёй Глыбоцкага райвыканкома быў выбраны П.А. Куксёнак з Расоншчыны. У Пліскім раёне было 18 сельсаветаў: Асінаўскі, Астроўскі, Валозькаўскі, Верацейскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчаслянскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкоўскі, Міцькоўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі, Углоўскі.

У Глыбоцкім раёне працавалі на той час 4 млыны (у Глыбокім, Кашталянаўшчыне, Міхальцах і Шарабаях), торфазавод у в. Арэхаўна, 2 цагельныя прадпрыемствы ў вёсках Арэхаўна і Сарокі, у Глыбокім -- смалярня, мылаварны і гарбарны заводы, швейная арцель «Кастрычнік», шавецкая арцель «Бальшавік», 2 электрастанцыі, цукерачная фабрыка, хлебапякарні, мясакамбінат.

У 1940 г. частка раней створаных калгасаў была аб'яднана, іх было цяпер 7. Так, калгас «1 Мая» Узрэцкага сельсавета налічваў 9 двароў, 22 калгаснікі, з іх 21 працаздольны, меў 220 га зямлі, у тым ліку 124 га ворыва, 53 га сенакосу, 22 га пашы. Тут было 9 галоў буйной рагатай жывёлы (валавы надой у 1940 г. склаў 6030 літраў малака), 12 коней, 6 свіней. У калгасе імя Молатава Узрэцкага сельсавета было 13 двароў, 42 калгаснікі, у тым ліку 25 працаздольных, 365 га зямлі, з іх 170 га ворыва, 98 га сенажацяў, 61 га пашы. На жывёльным двары было 9 кароў, 16 коней, 4 авечкі, 2 свінні, 13 гусей, 17 качак.

У 1940 г. ў раёне калгасамі было ўбрана збожжа з 536,5 га, лёну з 30 га, узнята 480 га зябліва, у т.л. 60,9 га трактарамі.

У 1940--1941 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне працавала 49 школ, у тым ліку 1 сярэдняя, 2 сямігадовыя, 45 пачатковых. У школах працавала 170 настаўнікаў, навучалася 5694 вучні. Восеянню 1940 г. ў Глыбокім быў адкрыты паляводчы сельскагаспадарчы тэхнікум.

У ряёне былі райбальніца на 140 ложкаў, райамбулаторыя, сельскія бальніцы ў Залессі і Узрэччы на 10 ложкаў кожная, 2 сельскія амбулаторыі, 4 фельчарска-акушэрскія пункты ў Мамайскім, Верхняўскім, Літоўшчынкім і Дзеркаўшчынскім сельсаветах. У Глыбокім функцыяніраваў дом сацыялістычнай культуры, у якім былі гурткі вывучання статута ВЛКСМ, літаратурны, харавы, музычны, драматычны рускі і драматычны яўрэйскі. У канцы 1939 г. пачаў дзейнічаць гарадскі камітэт у складзе 3 аддзелаў: камунальнага, фінансавага і працы. З'явіліся ў Глыбокім і бежанцы (прыкмета блізкай вайны), іх размяшчалі па кватэрах, ім і беднякам выдавалі бясплатныя абеды, 50 чалавек атрымалі грошы на набыццё адзення.

Няпростым было у тыя дні жыццё; людзям прыходзілася прыстасоўвацца да сёмай па ліку ўлалы за 23 гады. Радасць і гора, страх і надзея былі разам у іх жыцці. І яшчэ адчуванне пастаяннай трывогі: набліжалася вайна.

Кірмаш у Глыбокім

Нядзеля ў Глыбокім -- кірмашовы дзень. 3 усіх бакоў па ўхабістых торных дарогах цягнуцца да мястэчка сялянскія падводы са збожжам, лёнам і жывёлай. Скрып палазоў, гагатанне гусей, рохканне вепрукоў, рык, крык і гоман не змаўкаюць па дарогах і ў гарадку ад ранку да позняй ночы. Асабліва славіцца Глыбокае свіным рынкам, сюды прыязджаюць купцы-сальнікі аж з самой Варшавы. Прадстаўнікі гільдыі гандляроў прыбываюць сюды за дні два-тры перад кірмашом і, спыніўшыся ў гасціных дварах, перш за ўсё ўстанаўліваюць свае адзіныя цэны на сялянскі тавар -- зярно, лён, пяньку, жывёлу і рамесныя вырабы. Перабіць іхнюю таксу няма каму: усюды зараней дамоўлена, падмазана, падкуплена. Гаспадарнічай, ліхвяр, як табе толькі задумаецца.

Звычайна купцы са сваёй світай прыказчыкаў выходзяць на рынак пад канец кірмашовага дня і, як тыя абіралы, зграбаюць і змятаюць з рынку ўсё, пгго за дзень заляжалася і застаялася. Таргоў фактычна не бывае ніякіх, выбар вялікі, і канкурэнцыяй, пры папярэдняй змове спекулянтаў, тут і не папахвае. Адубелыя на марозе сяляне аддаюць усё за тую цану, якую прапануе гандляр, бо пакупнікоў больш няма а везці назад за трыццаць-сорак кіламетраў нявыгадна, ды і каму ты збудзеш свой тавар дома? А калі і адвязеш, то зноў жа мусіш у другую нядзелю прыехаць сюды.

Прыказчыкі самавітых тузоў каланіяльнага рынку на ўсіх закупленых вепруках выстрыгаюць лапіну шчаціны, ставяць на іх сіняй крэйдай таўро купца і адпраўляюць цяпер ужо свой жывы тавар на рыначныя вагі. А там, каля вагаў, увіхаюцца махляры, загадзя падкупленыя тымі ж гандлярамі. Кантролю зверху над імі няма ніякага, таму яны тут на вачах і абважваюць і ашукваюць кожнага вясковага пастаўшчыка-гарапашніка.

Такі ж грабежны спосаб гандлю пануе і на рынках збожжа, і ніхто з акупацыйных улад на гэта не звяртаў увагі -- тут і прыватная ініцыятыва. Няма каму паскардзіцца, бо ўсюды ва ўстановах такія ж крывасмокі і грабежнікі.

Глыбоцкія паштоўкі

Старэйшая паштоўка, выдадзеная на тэрыторыі Беларусі і вядомая калекцыянерам- філакартыстам, адносіцца да 1896 г. На ёй занатаваны мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску. Найбольш інтэнсіўнае выданне паштовак прыпадае на 1905--10 гг. У Глыбокім таксама было прыватнае выдавецтва па выпуску картак для адкрытага пісьма, заснаванае Л. Я. Ромам. Знаходзілася яно ў будынку былой аўстэрыі на колішнім пляцы рынку кармелітаў (цяпер плошча 17 Верасня). Калі ж былі выпушчаны першыя паштоўкі ў Глыбокім? Мяркуючы па тым, што на адрасным баку паштовак, выдадзеных у Расіі ў 1909 г., надпіс «Адкрытае пісьмо» быў зменены надпісам «Паштовая картка», а на першых паштоўках Л.Я. Рома ёсць ужо зменены надпіс, то выпуск іх трэба аднесці не раней 1909 г. Глыбоцкія паштоўкі адпавядалі дастаткова высокаму для таго часу паліграфічнаму ўзроўню. Выдаваліся яны ў каляровым адлюстраванні, чорна-белы здымак паштоўкі размалёўваўся пад аўтэнтычны колер аб'ектаў. Асноўнымі відарысамі былі вуліцы і пляцы Глыбокага. Сярод калекцыянераў вядомы такія паштоўкі, як «Замкавая вуліца», «Докшыцкая вуліца», «Базарны пляц», «Беразвецкі кляштар». Паштоўкі выдаваліся фарматам 88x137 мм, на вонкавым баку ўверсе быў надпіс відарыса на рускай мове, на зваротным адрасным баку злева было месца для допісу, па вертыкалі збоку значылася: «Изд. Л.Я. Ромма, Глубокое». Справа ўверсе было месца для паштовай «познамкі», закана, ніжэй -- некалькі гарызантальных ліній для адраса. Пасярод паштоўкі ўверсе надпіс на рускай і французскай мовах: «Сусветны паштовы саюз. Расія. Паштовая картка». Вядома паштоўка з надпісам на вонкавым баку на нямецкай мове з відарысам Замкавай вуліцы «Гарадскі краявід. Расія -- Літва» (знаходзіцца ў калекцыі мастака В.М. Целеша, Рыга). Мяркуецца, што гэта звязана з падзеямі Першай сусветнай вайны. 3 1914 г. выпуск паштовак некалькі прыпыняецца, што звязана з цяжкасцямі ваеннага часу. Невялікая колькасць паштовак была выдадзена ў 1916-- 1917 тт. на паперы ніжэйшага гатунку ў чорна- белым адлюстраванні. На іх занатаваны не толькі відарысы Глыбокага, але і гістарычныя падзеі. Вядома паштоўка «Рух палка праз м. Глыбокае Віленскай губерні» 1917 г., дзе на фоне парафіяльнага касцёла расійскі полк, які рухаецца праз Глыбокае. Ёсць паштоўка 1917 г. з панарамным здымкам паселішча.

У 1920--1939 гг., калі Глыбокае знаходзілася ў складзе Польшчы, выданнем паштовак займаўся В. Уладзіміраў. Выдаваліся яны на польскай мове, стандартнага фармату 90х140, у чорна-белым або сіне-белым колеры. У адрозненне ад паштовак Рома, на якіх пераважалі панарамныя здымкі, паштоўкі Уладзімірава характарызуюцца большай канкрэтнасцю, бо на іх занатаваны важнейшыя аб'екты горада: пошта, гімназія, пачатковая школа, касцёл, памятная брама і інш. Паштоўкі, што выйшлі ў Глыбокім у 1920--1930-я гады, значна адрозніваюцца афармленнем ад паштовак дарэвалюцыйных. Паштоўкі Рома не мелі белага «поля» вакол відарыса, назва пісалася прама на здымку. На паштоўках Уладзімірава назва пазначалася пад здымкам на белым «полі», акрамя таго, на адрасным баку быў надпіс «Перадрук забаронены», прозвішча фатографа і парадкавы нумар паштоўкі.

Сёння тыя першыя паштоўкі з'яўляюцца каштоўным дакументальна-гістарычным матэрыялам па вывучэнні мінулага Глыбоччыны і ўяўляюць сабой цікавасць для гісторыкаў, краязнаўцаў, архітэктараў і этнографаў.

3.3 Язэп Нарцызавіч Драздовіч і іншыя гістарычныя асобы Вечны вандроўнік

Язэп Нарцызавіч Драздовіч [Гл. Дадатак ІІ, малюнак 19], беларускі графік, жывапісец, скульптар нарадзіўся 14 кастрычніка 1888 г. ў засценку Пунькі (за 4 км да в. Перадолы) у збяднелай шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Віленскай школе малявання (1906--1910). У 1910--1917 гг. служыў у арміі. У 1919 г. працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле цры Камісарыяце асветы БССР. У 1919--1920 гг. -- мастак-дэкаратар у Беларускай хатцы, Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1921--1924 гг. -- кааператар на Дзісеншчыне. У 1924--1926 гг.--выкладчык малявання ў Глыбоцкай школе, у 1927--1930 гт. -- у Радашковіцкай і Навагрудскай беларускіх гімназіях. У 1927 г. заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай гімназіі. У 1931--1939 гг. -- вандроўны мастак. У 1940--1941 гг. -- выкладчык малюнка і батанікі ў Глыбоцкай сярэдняй школе.

Першыя малюнкі Драздовіча -- «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» (1907) -- створаны пад уплывам М. Чурлёніса. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Беларускага календара на 1910 год», кнігі К. Буйло «Курганная кветка» (1914).

У рэалістычным характары напісаны графічныя аркушы серыі “Дзісеншчына”: краявіды з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, шляхецкія засценкі. У карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю (“Стадолішча”, “Вёска Лаўрынаўка”, “Гараватка”, “Пунькі”, “Александрыя”, “Стары дапуск”, “Над Дзісёнкай” і інш.). У канцы 1910 - пачатку 1920-х гадоў Драздовіч стварыў графічныя серыі “Старажытны Мінск”, “Заслаўе” і цэлую галерэю партрэтаў полацкіх і смаленскіх князёў, жывапіснае палатно “Спаленыя сядзібы”, эцюд “Усяслаў Полацкі ў парубе Кіеўскага князя” і інш. Склаўся як мастак гістарычнай тэмы. Найбольш плённымі ў творчасці былі 1920-я гады, час уздыму ў Заходняй Беларусі нацыянальна-вызваленчага руху, калі ён стварыў серыю малюнкаў і акварэлей «Глыбокае», графічныя серыі «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Навагрудак і Навагрудчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», жывапісныя партрэты Скарыны і Багушэвіча. Шэраг твораў гэтай серыі вызначаецца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. На пачатку 1930-х гадоў з'явіліся фантастычныя жывапісныя серыі на касмічныя тэмы «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» і інш. Амаль усе 1930-я гады Язэп Драздовіч вандраваў па родных мясцінах, зарабляючы маляваннем. Маляваў насценныя дываны, адметныя арыгінальнай пабудовай кампазіцыі (сюжэтны малюнак у цэнтры з расліннай абмалёўкай). Натхнёны гераічнай барацьбой нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мастак вяртаецца да творчасці і піша карціны з жыцця старажытнай Русі -- «Песня Баяна», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея», «Палачане выганяюць пакінутага ім князя», а таксама палотны, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Ф. Скарыны. Працаваў у галіне скульптуры: бюст Ф. Скарыны, «Плач Гарыславы», партрэты-барэльефы М. Машары, А. Грыневіча, Я. Пачопкі, маці.

Поле інтарэсаў Язэпа Драздовіча было надзвычай шырокім: гісторыя роднага краю, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія.

Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны. Апошнія гады працаваў як народны дэкаратар.

Памёр у г. п. Падсвілле ў 1954 г. Пахаваны ў в. Ліпляны, на магіле пастаўлены помнік.

Пясняр роднай гісторыі

3 артыкула Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага, надрукаванага ў глыбоцкай газеце «Шлях перамогі» 1 чэрвеня 1982 г.

Многія жыхары Глыбоччыны памятаюць вандроўнага мастака, які маляваў самаробныя кілімы для іх хат, запісваў народныя песні і паданні. Гэта быў Язэп Нарцызавіч Драздовіч...

Язэп Драздовіч як мастак добра вядомы... Вядомы яго этнаграфічныя замалёўкі і графічныя серыі старадаўняга дойлідства Беларусі.

Максім Танк пісаў аб Драздовічу ў сваім дзённіку, што «гэта надзвычай арыгінальны, цікавы і таленавіты чалавек».

Язэп Нарцызавіч вёў збор народных песень і склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Вядомы ён і як астраном (напісаў брашуру «Нябесныя бегі»). Драздовіч доўгі час падтрымліваў цесныя сувязі з Беларускай акадэміяй навук, якая двойчы узнагароджвала яго прэміямі за мастацкія і навуковыя працы. Вёў ён і літаратурную дзейнасць. Захаваліся рукапісы паэмы «Трызна мінуўшчыны» і гістарычна-бытавой аповесці «Гарадольская пушча».

Але мала хто ведае, што Язэп Драздовіч быў і археолагам. Цікавасць да археалогіі ў яго пачалася, калі працаваў выкладчыкам адной з мінскіх гімназій. У час летніх канікул ён даследаваў русла старажытнай ракі Нямігі, праводзіў археалагічныя раскопкі ў Заслаўі і яго ваколіцах.

Вядома цесная сувязь Язэпа Нарцызавіча з братамі Луцкевічамі, заснавальнікамі гістарычнага музея ў Вільні. У другой палавіне 1920-х гадоў Язэп Драздовіч працаваў у Навагрудку і праводзіў там таксама археалагічныя раскопкі, а знойдзеныя матэрыялы адсылаў у Беларускі музей у Вільні. Вядомы і яго раскопкі на Свірскай гары на Мядзельшчыне.

У асноўным жа археалагічная дзейнасць Я. Н. Драздовіча звязана з былым Дзісенскім паветам, і перш за ўсе з роднай Глыбоччынай. У бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі захоўваецца яго праца «Дзісенская дагістарычная даўніна». На жаль, гэта праца засталася ненадрукаваная. Усяго тут апісана каля 30 археалагічных помнікаў, у асноўным гарадзішчаў на тэрыторыі сучасных Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў. У гэтай працы прыведзены зробленыя ім планы і замалёўкі гарадзішчаў. Здзіўляе высокі прафесійны ўзровень планаў.

Яго пляменніца Яніна Вайноўская з Ліплянь успамінала, што дзядзька Язэп раскопваў курганы і прыносіў адтуль нейкія рэчы.

Драздовіч шукаў помнікі практычна ўсіх эпох. Ім адкрыта некалькі паселішчаў каменнага веку, знойдзена мноства старажытных каменных сякер.

3 працы «Дзісенская дагістарычная даўніна» мы даведваемся аб гарадзішчах каля Псуі, Свілы, Залесся, Падавутаў, Ластавак, Зароўя, Багушэвічаў, Міцькая, Задвор'я і ў іншых месцах. У гэтай працы прыводзяцца і паданні, звязаныя з археалагічнымі помнікамі, выказваюцца думкі аб тым, што ўяўлялі сабой гэтыя месцы ў старажытнасці. Напрыклад, наконт Гарадца над Мнютай Драздовіч пісаў, што тут была абарончая крэпасць Полацкага княства. Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў наш час беларускім археолагам Г.В. Штыхавым пацвердзілі такую думку Драздовіча.

Гарадзішча Дварэц ці Замкавая гара (ва ўрочышчы Дварэц), стала вядома археалагічнай навуцы толькі дзякуючы дзённіку Драздовіча. Гэты помнік знаходзіцца над ракой Авутай, каля возера Качаноўскага. У 1981 г. ў час шурфоўкі туг знойдзены фрагменты ляпнога посуду і косці жывёл.

Сучасныя даследаванні пацвердзілі, што на гэтым месцы ў пачатку нашай эры існавала ўмацаванае паселішча.

Археолагамі раскопвалася гарадзішча сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э. каля вёскі Свіла 1 (кіраўнік экспедыцыі А. Р. Мітрафанаў), у прыватнасці, тут была выяўлена вельмі цікавая знаходка -- гліняная пасудзіна з зярнятамі збожжа.

Старажытныя курганы-валатоўкі Драздовіч лічыў пахаваннямі язычніцкага часу. Выяўляў ён таксама старадаўнія могільнікі са стараславянскімі надпісамі на магільных плітах. Адзначае Язэп Нарцызавіч і знаходкі рэшткаў мураваных падзямелляў.

Захапленне Я. Драздовіча археалогіяй і карцінамі на гістарычныя тэмы было вынікам таго настрою, які панаваў у 1920--1930-я гады сярод лепшых прадстаўнікоў заходнебеларускай інтэлігенцыі, яе імкнення да пошукаў лепшай долі для свайго народа, апаэтызацыі гераічных старонак яго гісторыі, яго карэнняў.

Абапіраючыся на вынікі сваіх археалагічных пошукаў, Я. Драздовіч піша працу «Дзе знаходзяцца Дадуткі і Гародня, успамянутыя ў «Слове аб палку Ігаравым», і выказвае гіпотэзу, што легендарныя Дадуткі -- гэта ўрочышча Дадэкі ля вёсак Тупічына і Сіпаліна ў Шаркаўшчынскім раёне, а Гародня -- гарадзішча Царковішча ля возера Гародня.

Пасля вайны, ужо стары, хворы Драздовіч распісвае мясцовыя магазіны, робіць замалёўкі сялянскіх сядзіб і піша пейзажы. Хата лесніка Даната Пабядзінскага ў родных Пуньках стала яго прытулкам. Захаваўся ліст Я.Драздовіча да віцэ-прэзідэнта АН БССР І.С. Лупіновіча (датуецца дзесьці калі 1950 г.) з просьбай даць для яго працы пра Дадуткі і Гародню добразычлівае накіраванне.

Сярод лесу апетай ім Галубіцкай пушчы працякалі апошнія гады Драздовіча…

Нягледзячы на тое, што працы Драздовіча засталіся неапублікаванымі і захоўваюцца ў архівах і фондах музеяў, яны ўяўляюць вялікуб каштоўнасць і да іх пастаянна звяртаюцца даследчыкі - гісторыкі, этнографы, філолагі, мастацтвазнаўцы і археолагі. Талентавіты, нястомны працаўнік, даследчык Язэп Драздовіч пакінуў багатую спадчыну сваім землякам. Працы, творы, карціны яго карысталіся і карыстаюцца вялікім аўтарытэтам, уяўляюць асаблівую цікавасць.

Алесь Дубровіч

Беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) нарадзіўся ў 1910 г. ў в. Каралевічы Глыбоцкага р-на ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу, потым павышаў веды самаадукацыяй. Удзельнік нелегальнага з'езда пісьменнікаў Заходняй Беларусі ў 1933 г., адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. У 1934 г. арыштаваны, 2,5 года адбыў у віленскай турме на Лукішках. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі выбраны ў валасны рабоча-сялянскі камітэт, дэлегат Народнага сходу ў Беластоку (1939). У 1940 г. карэспандэнт газеты «Вілейская праўда». Друкавацца пачаўу 1928 г. ў газеце «Доля працы», змяшчаў вершы ў выданнях «Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Беларускі летапіс», «Калоссе», «Краты». Характэрная рыса яго паэзіі--спалучэнне публіцыстычнага запалу з мяккім лірызмам. У вершах боль прыгнечанага народа (вершы «Беларусь», «Крыніца»), адлюстраваны гераізм змагароў і іх высокі духоўны свет («Калісь любові хмель вясняны», «Кіну свае думы», «Пад звон дратоў, сумуючы»), заклік да барацьбы за свабоду і шчасце народа («Мы», «Зорны край»).

Жыццё Алеся Дубровіча абарвалася ў лістападзе 1941 г. Ён разам з бацькам і двума братамі быў расстраляны фашыстамі.

Абставіны жыцця Алеся Дубровіча, аднаго з паэтаў былой Заходняй Беларусі, скалался так, што наш сучаснік мала яго ведае. Сціплыя радкі біяграфіі і яго вершы, змешчаныя ў зборніках «Мы іх не забудзем», «Сцягі і паходні», «Крывёю сэрца», глыбока ўзрушылі. За радкамі вершаў адчуваўся цікавы чалавек з незвычайным лёсам.

Непадалёку ад Глыбокага ёсць вёска Каралевічы. Як і сотні іншых беларускіх вёсак, яна схавалася сярод хваёвага лесу, што надае мясцовым краявідам асаблівую, непаўторную прыгажосць.

Жывуць у вёсцы родны брат Алеся Іван і сястра Агата. Іван Ягоравіч, былы калгасны трактарыст, у гады панскай Польшчы спазнаў жахі Картуз-Бярозы, зараз на заслужаным адпачынку. Жывая жонка паэта, а ў Глыбокім працуюць яго дочкі Яўгенія і Алена.

Першыя свае вершы Аляксей Рэдзька напісаў пад уплывам старэйшага брата Дзмітрыя, з якога браў прыклад. Адзін з вершаў быў змешчаны ў 1928 годзе ў прагрэсіўнай газеце «Доля працы».

Цяжка сказаць, як склаўся б літаратурны лёс А. Дубровіча, каб не сувязь з легальным неафіцыйным органам КПЗБ -- «Беларускай газетай». Яе супрацоўнікі змаглі разгледзець у вясковым юнаку талент. Ужо ў шостым нумары «Беларускай газеты» гаварылася пра яго вершы. У артыкуле «Адгукнуліся» пісалася: «Другі малады паэт А. Рэдзька цешыцца, што «рух народны рвецца на раздолле і ў заўтра пракладае торны шлях». Радкі былі ўзяты з верша «Беларусь». Паміж рэдакцыяй газеты і А. Рэдзька завязваецца перапіска.

Грамадзянская актыўнасць паэта з далёкай вёскі Каралевічы спрыяла таму, шго ён быў эапрошаны на з'езд сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі, які арганізавала «Беларуская газета». А. Рэдзька паставіў свой подпіс пад «Дэкларацыяй групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». А санацыйны ўрад тым часам распраўляўся з рэвылюцыйнымі літаратарамі. У сям'і Рэдзькі памятаюць, як у час арышту ў 1934 годзе Аляксей, не паспеўшы схаваць небяспечныя паперы, праглынуў іх.

Пасаджаны ў Лукішскую турму паэт працягваць пісаць вершы. Побач з творамі В. Таўлая, П. Пестрака ў турэмным часопісе “Краты” былі і яго, падпісаныя псеўданімам “Мікіта”.

Пасля двухгадовага следства адбыўся суд над пісьменнікам. А. Рэдзьку прысудзілі да чатырох гадоў і яшчэ да чатырох месяцаў за тое, што збіў на горкі яблык турэмнага наглядчыка.

У складаны перыяд творчага раздарожжа на дапамогу А. Рэдзьку прыйшоў М. Танк, які падтрымаўпаэта. Максім Танк тады рэдагаваў аддзел літаратуры часопіса «Беларускі летапіс», і калі А. Рздзька даслаў у гэты часопіс свае творы, то дэталёва іх разабраў.

Усё жыццё паэт бачыў зорны край, сваю зорную краіну. I калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь, сяляне выбралі А. Дубровіча ў валасны рабоча-сялянскі камітэт, а затым і дэлегатам на Народны сход у горадзе Беластоку. Сям'я Рэдзькаў першай у весцы ўступіла ў калгас.

Да Алеся Дубровіча прыйшло і асабістае шчасце: у 1939 годзе ён стаў бацькам дзяўчынак-блізнят. Усё часцей на старонках газеты «Вілейская праўда» з'яўляліся вершы і карэспандэнцыі паэта. Паступова здзяйсняліся мары Дубровіча, але пачалася вайна...

Сям'я паэта не змалга эвакуіравацца. На балоце за вёскай былі схаваны паперы паэта і багатая бібліятэка. У 1942 годзе па даносе старасты гестапаўцы забралі адначасова Алеся, двух братоў ібацьку. Пасля допытаў і жорсткіх катаванняў раніцай 7 лістапада 1942 года іх расстралялі на вачах сястры і жонкі паэта...

Тадэвуш Даленга-Мастовіч

Польскі пісьменнік [Гл. Дадатак ІІ, малюнак 20]. Нарадзіўся ў маёнтку Акунёва Пліскай воласці 10 жніўня 1898 г. Яго бацька Стэфан быў юрыстам, маці Станіслава з роду Патаповічаў была хатняй гаспадыняй у Акунёве, дзе акрамя Тадэвуша выхоўвала яшчэ дваіх дзяцей -- Уладзіслава і Яніну. Маёнтак Мастовічаў-Патаповічаў быў адным з лепшых у акрузе. Потым сям'я пераехала ў Глыбокае.

Араджэнец з Горак

Ад Сцяпана Казіміравіча Рудак ў сваякоў і засталося, што фатаграфія ды 2 абарваныя кавалачкі пісьма. I, вядома, памяць.

Нарадзіўея ён у в. Горкі (дата нараджэння невядома). Скончыў гімназію. У 1922 г. служыў у арміі. Пасля службы вярнуўся дамоў, тут уступіў у гурток «Беларусь». Збіраў землякоў на сходы, чытаў ім забароненую літаратуру, расказваў пра рэвалюцыю. Даводзіў людзям, што пара і ім думаць пра лепшае жыцце, што прыйшоў час гнаць паноў і даць простаму селяніну зямлю, каб мог ён свабодна ўздыхнуць ад панскай няволі. Польскія ўлады засудзілі Сцяпана Казіміравіча на чатыры гады пазбаўлення волі.

Што можа расказаць пра чалавека пісьмо? Многае! Па абрыўках пажаўцелых ад часу радкоў, што пісаў С.К. Рудак 28 снежня 1928 года з Равіч, відаць, што чалавек ён адукаваны, добразычлівы. Родная беларуская мова, на якой ён думаў і пісаў, за адраджэнне якой клапаціўся і змагаўся, прайшла з ім праз краты. Гэта было апошняе пісьмо Сцяпана Казіміравіча родным “…браты і сёстры! - пісаў ён. - Пасылаю прывітанне… Я жыў і здароў… Сястрыца, ты пішаш, што мама ўсьцяж плача. Угаварывай.. бо-ж гэтым сабе нічога.. у бядзе не помач…”.

Можна толькі здагадвацца па абрыўках фраз, што пісаў ён цёплае, сардэчнае пісьмо. Пытаў у ім пра родных і сяброў, напярэдадні Новага 1929 года спадзяваўся на лепшае, жадаў усім поспехаў і надзей. Надзеямі ён жыў і сам, змагаючыся за лепшую будучыню Бацькаўшчыны. За гэта і аддаў жыццё.

Праз віхуру гадоў

У Глыбокім, на вуліцы Савецкай, у невялікім доме над Беразвецкім возерам жыла Клаўдзія Лукінічна Гаўрыльчанка, адзінокая жанчына, амаль 100-гадовае жыццё якой інакш і не назавеш, як легендай. Яна напісала 2 аповесці на рускай мове -- «Беразвецкі манастыр» (надрукавана ў газеце «Веснік Глыбоччыны») і "Пецяргбургскія былі». Аповесці ўяуляюць сабой немалую каштоўнасдь. Ды і само жыццё гэтай жанчыны, складанае, і нялёгкае, вартае для сюжэта незвынайна цікавага рамана.

Яе бацька, малазямельны селянін з в. Мушкат, што на Глыбоччыне, паехаў у пошуках лепшай долі ў Пецярбург. Там, непадалёку ад паўночнай сталіцы Расіі, і нарадзілася Клаўдзія. Нялёгкіа было сям'і Капшуляў удалечыні ад роднай зямлі. Маці хацелася вярнуцца на радзіму. Таму толькі адзін год правучылася ў Пецярбургу ў школе Клава. Усёй сям'ёй прыехалі на Глыбоччыну. Тут, ля ціхіх сініх азёр і гаманлівага бору прайшлі яе дзяцінства і юнацтва. Дапытлівай, жвавай дзяўчынкай расла Клава Капшуль. Усё ж вырашылі аддаць здольную да навукі дзяўчынку ў школу пры Беразвецкім манастыры. Тры гады спасцігала навуку, потым дапамагала дома па гаспадарцы.

Клаўдзія Лукінічна ўладкавалася на ваенны завод, працавала токарам. Неўзабаве пазнаёмілася з маладым чалавекам, фельчарам з адной ваеннай часці. Звалі яго Мікалай Гаўрыльчанка. Праз некаторы час маладыя людзі пажаніліся. Потым нарадзілася дачка.

Здавалася б, ужо нішто не перашкодзіць іх шчасцю, ва ўсякім выпадку Клаўдыя верыла ў гэта.

Але нечакана ўсё павярнулася ў іншы бок. У горадзе пачаліся масавыя арышты. У поле падазрэння НКУС трапіла і К.Л. Гаўрыльчанка (згадалі-такі факт пераходу граніцы). На нейкі час выратавала тое, што ваенную часць, у якой служыў муж, перавялі ў 1935 г. ў Саратаў. Зноў прыйшло заспакаенне. Клаўдзія Лукінічна працаўладкавалася тут на заводзе «Універсал». А яшчэ надарылася ёй стаць удзельніцай злёту жонак начсаставу Чырвонай Арміі ў Маскве. У 1937 г. К.Л. Гаўрыльчанка кінулі ў засценкі НКУС. Абвінавацілі ў шпіянажы. Так актывістка, лепшая работніца стала «ворагам народа».


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.