Гісторыя Глыбоччыны

Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2014
Размер файла 350,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Тасама бачна, што колькасць жыхароў у кармеліцкай частцы была амаль у два разы меншай, чым у радзівілаўскай; апошняя была перадусім часткай гандлёвай, габрэйскай, густа заселенай, у той жа час кармеліцкая частка, дзе габрэяў не прымалі, мела рысы не столькі горада, колькі асяродка рэлігійнага жыцця, а таксама адміністрацыі вялікіх зямельных уладанняў - была кляштарам і дваром par excellence. Цікава, што ў ХVІІІ стагоддзі менавіта так і разумеліся адносіны абедзвюх частак: адзін з дзяржаўных дакументаў за 1765 год адкрыта гаворыць пра горад Глыбокае, “прадмесце якога да Полацка (г.зн. належыць да Полацкага ваяводства), а горад сам у Ашмянскім рачулкай Беразінкай (памылка - павінна быць Бярэзвіца) адмежаваны”. Таксама і ва ўзгаданым вышэй падымным Тарыфе за 1775 год ужываецца для Глыбокага Радзівілаў тэрмін “горад”, а для кармеліцкага толькі “мястэчка”.

Што яшчэ можна зразумець з вышэйпрыведзеных люстрацый?

У абедзвюх частках горада налічвалася каля 170 зямельных дымоў (“абрабляючых” ворную зямлю), каля 120 без зямлі (“пляцовых”, “агародных”), а таксама больш за дзясятак “халупных”, убогіх, “не маючых маёмасці”; а таксама тры духоўныя аб'екты (кляштар, каталіцкая і ўніяцкая плябаніі), два прыватныя дваркі (шляхецкія) і адзін дом “заезны”. Апрача таго, згодна з тагачасным звычаем, тут мусіла быць значная колькасць корчмаў, якія ўтрымлівалі габрэі. Тая класіфікацыя дазволіла нам падзяліць усё насельніцтва на пэўныя эканамічныя ступені. 170 зямельных дымоў выключна належалі хрысціянам-земляробам, якія мелі палову ці чвэрць валокі гарадской зямлі, плацячы за яе ўласнікам чыншы, а таксама выконваючы нязначныя па памеры працоўныя павіннасці. 120 агародных утваралі глыбоцкі паў-пралетарыят, хрысціянаў і габрэяў, якія мелі толькі па пары моргаў і прэнтаў пры сваіх дамах і зараблялі ці работай пры двары, ці дробным гандлем і рамяством. Нарэшце, халупнікі, кутнікі - “якія не маюць маёмасці” - гэта былі людзі, няўпэўненыя ў заўтрашнім дні, а таксама галота. Некалькі габрэйскіх сем'яў складалі глыбоцкую алігархію, рэшта іх адзінаверцаў займалася дробным гандлем, рамёствамі, арэндай фальваркаў ці корчмаў. З невялікімі выключэннямі так было паўсюль у прыватных мястэчках Вялікага Княства Літоўскага.

Што да тапаграфіі горада: яго плану, назваў вуліц, таксама прызначанай ворнай глебы - то падобных звестак не ўдалося знайсці.

Школа

Згадвае таксама наш тарыф з 1775 года аб “зафундаваных” пры каталіцкай плябаніі “парафіяльных школах”.

Досыць цікавую згадку прысвячае глыбоцкай вучэльні інвентар касцёла 1782 года: “Школа збудаваная не паводле загаду, але паводле магчымасці плябана. Ізба белая… у тры вакны… Дырэктар - арганіст Юзаф Аўгусціновіч, адукаваны ў дыяцэзіяльных школах, добрай рэпутацыі, характар нядрэнны (г.зн. паважаны і нядрэнны почырк, каліграфія). Акрамя акцыдэнсу (г.зн. выпадковых паступленняў), атрымлівае заробак наяўнымі грашыма: 10 бітых талераў (80 злотых) штогод ад плябана і харчуецца на сродкі плябана. Парафіяне на гэта сродкі не ўносяць. Школы пачынаюцца ад св. Міхала, заканчваюцца перад св. Аўгустам. Дзяцей ad praesens (на гэты момант) шляхецкіх - 3, гарадскіх - 8, вясковых - 2. [Тыя], якіх раней вучылі чытаць, зараз вучаць па вёсках іншых [дзяцей]. Вучацца чытаць, пісаць і пачатковыя лічбы, а павучыўшыся ў парафіяльнай школе, некаторыя адпраўляюцца ў большыя школы базыльянаў беразвецкіх, што ў паўмілі ад Глыбокага”. Яшчэ некалькі падрабязнасцяў аб гэтай школцы падае акт праверкі, які знаходзіцца ў музеі Чартарыйскіх у Кракаве. Напрыклад, у 1789 годзе той самы ксёндз Федаровіч утрымліваў за ўласны кошт 20 вучняў, якіх “экзаменавалі з катэхізму - досыць добра адказвалі, - адны вучыліся чытаць, другія паказвалі сваё пісанне і апавядалі пачатковыя лічбы”. Уласна кажучы, гэта была не такая парафіяльная школка, існаванне якой мусіла забяспечваць пастаянная фундацыя і якіх мноства паўстала пасля ўказання біскупа Масальскага. Гэта падкрэсліваюць пазнейшыя інвентары касцёла, напрыклад, за 1817 год: “парафіяльнай школы няма, таму што фундацыі на яе няма, але на пачатковую навуку, хто б яе хацеў мець, ёсць арганіст, абавязаны ад ксяндза плябана”. Такім чынам, глыбачане атрымлівалі пачатковую адукацыю, дзякуючы высакародным намерам сваіх пробашчаў; самі парафіяне да таго матэрыяльна не спрычыняліся.

Пераходзім да апошніх гадоў перад трагедыяй двух апошніх падзелаў. У 1791 годзе Глыбокае гасціць у сябе ўсю Першую Брыгаду нацыянальнай кавалерыі пад камандаваннем Сулістроўскага. Адпаведны вайсковы рапарт (ад 15 ліпеня) пералічвае: афіцэраў штабу і лінейных 62, намеснікаў і таварыства 280, унтэрафіцэраў, шараговых 761, трубачоў і бубначоў 12. Усяго 1115 чалавек і 783 коні.

Таргавіца

Але ж ледзь толькі Вялікі Сейм здолеў закончыць свае паседжанні, як у край ударыла Таргавіца: расійскія войскі ў траўні 1792 года пераходзяць Дзвіну, відавочна, таксама займаюць і Глыбокае, праз якое адтуль пачыналі перакочваць без канца ўсялякія расійскія фармаванні. У кастрычніку тут знаходзіцца інгерманландскі полк карабінераў, якіх мясцовыя таргавічане паслужліва патрабавалі прыняць, раскватараваць і адрамантаваць для іх за ўласны кошт стайні; камандаванню ж, з-за халоднай пары, дазволена “даўнім звычаем” браць па аднаму палену з кожнага воза дроў, прывезеных на кірмаш. У Глыбокім “прыяцельскія” войскі размясціліся на чужой уласнасці як у сябе дома, распачалася паняверка краёвых войскаў: 22 кастрычніка рапартуе маёр першага палка Авангарда войск Вялікага Княства Літоўскага Басоўскі, што паводле распараджэння, адправіўся ў Глыбокае на зімовае размяшчэнне і што ўжо знаходзіўся з палком у мілі ад горада, аднак “не меў магчымасці выканаць распараджэнне па прычыне, што там размясціўся карабінерскі полк графа Талстога, таму польскае войска размясцілася ў бліжэйшых вёсках, у якіх, па-першае, з-за таго, што пастаянна выбіраецца фураж расійскімі вайскоўцамі, па-другое, з-за вялікіх коштаў ёсць цяжкасці з харчаваннем, як і людзей, так і коней”. У красавіку наступнага 1793 года інгерманландцаў замяніў мурамскі полк лёгкай кавалерыі: рапартаваў Касакоўскаму генерал-маёр артылерыі Кронеман, што той полк у Глыбокім затрымаў паручніка польскага войска Кушалеўскага і адабраў у яго значную суму казённых грошай. Відавочна, гэта быў акт беззаконня з боку акупацыйных войскаў, таму што Глыбокае “законна” ўвайшло ў склад Расійскай імперыі толькі паводле дамовы ад 22 ліпеня 1793 года.

Паўстанне Касцюшкі

Праз некалькі месяцаў (24 сакавіка 1794 года) вырушыў з Кракава Касцюшка і знайшоў удзячны водгук на другім канцы Рэчы Паспалітай, над Дзвіной.

27 красавіка 1794 года маёр граф Бенігсен атрымоўвае загад неадкладна выслаць войскі ў колькасці аднаго эскадрона кавалерыі і 120 - 130 стралкоў, якія павінны былі “як можна найхутчэй прыбыць у Глыбокае для супакаення тамтэйшых жыхароў”. Назаўтра Тутолмін рапартуе Рапніну, што тое войска выслалі ў Глыбокае “для падтрымання хісткага спакою ў тым краі, …бо хоць дагэтуль яшчэ нідзе, дзякуй Богу, няма яўнага і адкрытага паўстання (“неустройства”), але ўсялякія настроі для гэтага гатовыя”. Іншы генерал (Лукашэвіч) у той жа дзень запэўнівае Рапніна, што побыт войскаў надасць іншы накірунак думкам жыхароў нованабытых губерній і прадухіліць пазнейшыя магчымыя іх апраўданні, што былі вымушаны пачаць паўстанне, паколькі расійскія войскі іх не абаранялi. З-за такой “апекі” Глыбокае не зрушылася. Адтуль выступіў 9 траўня на задушэнне паўстання ў Браслаўскім павеце маёр Стафеопула, разбіў браслаўчан і спаліў Браслаў. У канцы мая ў Глыбокім часова размяшчаюцца тры эскадроны пскоўскага палка драгунаў.

Калона на могільніку

У гэтым месцы лічым неабходным звярнуць увагу на адзін з нешматлікіх глыбоцкіх помнікаў даўніны. Гэта магутная, моцна панішчаная старая калона, якая знаходзіцца на каталіцкіх могілках і завецца цяпер напалеонаўскай.

Яе паходжанне вельмі загадкавае. Апошнім часам пан Б. Халіцкі пісаў у “Ziemi” пра лявонпальскую калону (у Лявонпальскай гміне Браслаўскага павета), сцвярджаючы, што яна была ўзведзена ў 1812 годзе, у час паходу Напалеона на Маскву, а таксама дадаючы, што “такіх калон існавала на шляху Вялікай Арміі значна больш. Адна з іх стаіць дагэтуль на могілках у Глыбокім, другая захавалася ў Казьянскіх лясах.

Пра казьянскую калону я нічога не чуў, здымак жа лявонпальскай падаў у “Гісторыі Браслаўскага павету”.

Нашыя калоны зробленыя з чырвонай цэглы з рэшткамі тынку ў верхніх ярусах, амаль аднолькавай вышыні (каля 9 метраў), на асновах у форме магутных чатырохвугольнікаў з аднолькавымі ў іх заглыбленнямі, якія, безумоўна, служылі для надпісаў. Апроч таго, лявонпальская калона больш зграбная, я б сказаў, стылёвая, асабліва ў верхняй частцы, якая паступова звужаецца, і з'яўляецца як бы ўзорам, паводле якога вучань муляра ў Глыбокім выканаў сваю, але не здолеў дасягнуць такой стройнасці, зрабіўшы яе вельмі прысадзістай. Зрэшты, мусіў пазбегнуць звужэння, увёўшы новы матыў - чатыры глыбокія нішы ў верхняй частцы калоны.

Гісторыя лявонпальскай калоны наступная: 22 жніўня 1791 года, піша Ян-Нікадзім Лапацінскі, тагачасны ўладар Лявонпаля: “…задумаў увекавечыць тут, на мяжы Рэчы Паспалітай, перад тварам грознага нашага ворага, вялікую справу Канстытуцыі 3 Мая, у якой і мой унёсак, хаця сціплы. З гэтай мэтай загадаў вымураваць высокі слуп паводле майго апісання на адкрытым месцы, амаль над самай Дзвіной, каб быў здалёку бачны нашым нешчаслівым братам за кардонам (правабярэжная Дзвіна з 1772 года належала Расіі) і ўмацоўваў іх сэрцы надзеяй. У дзень 18 гэтага месяца адбылося асвячэнне таго помніка. Асвяціў яго Ксёндз Біскуп у асістэнцыі ксяндза каноніка і шматлікага як свецкага, так і манаскага духавенства. Былі таксама прысутныя (тут пералічваецца шэраг прозвішчаў)… Яснавяльможны біскуп прыгожа прамовіў, чым у многіх выклікаў слёзы, асабліва калі, павярнуўшыся на поўнач, узгадваў адарваны ад Рэчы Паспалітай край і нашых братоў у няволі… На слупе змесцілася шыльда з адпаведным надпісам…”.

Дзякуючы гэтаму дакументу, у праўдзівасці якога нельга сумнявацца, відавочна адпадае версія паходжання лявонпальскай калоны з 1812 года, што адначасова падрывае “напалеонаўскасць” глыбоцкай. Зрэшты, звязванне нашых калонаў з паходам Напалеона ўвогуле не падаецца нам праўдападобным, бо ні акупанты, ні польскае грамадства не маглі яшчэ мець за мэту ўзводзіць такія помнікі ў самым 1812 годзе, і проста не было на гэта часу. Бо кампанія развівалася ўжо напрыканцы лета, і то ў атмасферы агульнага расслаблення і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні; у лістападзе ж было ўсё скончана. Гэтыя калоны таксама не справа расіян, якія сапраўды пасля падзення Напалеона густа засеялі сваю імперыю такога роду помнікамі, але ў цалкам адметным, “отечественно”-непрыгожым стылі, які не мае нічога супольнага з нашымі калонамі. Мы маглі б яшчэ прадставіць не адзін доказ.

Адным словам, гэта помнік свецкі, напамінак аб нейкай падзеі канца ХVІІІ стагоддзя.

А таму мы ўжо вельмі недалёка ад сцверджання, што глыбоцкая калона паўстала з такіх самых матываў, як і лявонпальская - сэрцы грамадзянаў не толькі ў Лявонпалі, але таксама ў Глыбокім, Казьянах, Лужках, Дзярэчыне маглі біцца згодным рытмам і разам ствараць моцныя помнікі ўдзячнасці за трывалы і неўміручы помнік духу, якім была і ёсць ухвала Чатырохгадовага Сейму.

Але незалежна ад таго, ці атрымаецца калі-небудзь спраўдзіць гэтую версію праз крыніцы, калона з'яўляецца каштоўнай сама па сабе, як адзіны ў Глыбокім некрануты варожымі і нядбайнымі рукамі, хаця абшарпаны вятрамі і бурамі, помнік - які ёсць сімвалам, што злучае ХVІІІ з ХХ стагоддзем, заняпад з адраджэннем, нарэшце, ёсць чымсьці арганічна зрослым з Глыбокім, яго Пізанскай вежай, што стаіць на адзінокім пагорку.

Ксяндзы кармеліты як асветнікі

Заслужаныя ў іншых адносінах, кармеліты ў Рэчы Паспалітай мала імкнуліся да народнай адукацыі - польская асвета канцэнтравалася ў блізкім Беразвеччы і крыху далейшых Лужках, знаходзячыся ў руках базыльянаў і піяраў. Але з моманту, калі ў 1795 годзе адбыўся апошні падзел, глыбоцкія кармеліты з вялікай энергіяй кінуліся на ратунак польскасці ў найбольш эфектыўнай і адзіна магчымай форме - асвеце. Ужо 1 ліпеня 1796 года правінцыял кармелітаў, ксёндз Карнэліюш Мірскі, засведчыў, “што глыбоцкі кляштар кармелітаў штогод будзе плаціць 10 000 польскіх злотых на ўтрыманне пры беразвецкай школе дзесяці вучняў”. Праз сем гадоў, у 1803 годзе, візітатар з Віленскага Універсітэта ксёндз Ксаверый-Міхал Богуш у справаздачы аб сваім падарожжы піша: “Праездам з Лужак заехаў у кляштар кармелітаў босых, каб ім падзякаваць за ўчыненую фундацыю на бедную шляхту з дастатковым забеспячэннем пансіёна, адзення, харчавання, дырэктара, аптэкі і доктара. Тыя дзеці …у Беразвеччы размешчаныя… На пахвалу тых жа кармелітаў і тое дадаць павінен, што сваім коштам адукуюць па сваіх вёсках сялянскіх сірот абодвух палоў у колькасці 84 (!); у тых жа самых фальварках беднай шляхты навучаецца 4. У самім кляштары ўтрымліваецца 12 сірот, якія вучацца чытаць, пісаць, арыфметыцы, атрымліваюць пачатковыя ўрокі музыкі”. Візітатар просіць, каб Універсітэт афіцыйна выказаў падзяку кармелітам. Красамоўства факту пра сотню (84+4+12) дзяцей, адукаваных кармелітамі, поўнасцю зразумее толькі той, хто ў шэрагу штогоднікаў з актамі Віленскай навуковай акругі першай чвэрці ХІХ стагоддзя праглядаў дадзеныя, якія датычацца парафіяльных школак: знойдзе ў іх звесткі пра мізэрны, калі не сказаць бядотны, колькасны і якасны стан школак, быццам з ласкі дзеючых, адкрытых 3-4 месяцы на год, пра слабую наведвальнасць, а таксама пра шпітальных дзядоў і іншых малапісьменных настаўнікаў (зазначым, што гаворка ідзе пра пачатак ХІХ стагоддзя). Дзякуючы такому стану рэчаў тым мацней мусіў выступіць ксёндз Богуш з прапановай да Універсітэту аб адмысловай падзяцы для глыбоцкіх кармелітаў за іх асветніцкую дзейнасць, такую важную ва ўмовах страты незалежнасці.

1812 год

Другім момантам была гэтая вясна, гэтая “mara senna”, аб якой марыў Паэт, “народжаны ў няволі, закаваны ад нараджэння”. Праз Глыбокае праходзілі галоўныя сілы арміі Напалеона, і сам імператар прыбыў сюды раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў на некалькі дзён, чакаючы прыбыцця цяжкай артылерыі.

У першы дзень побыту Напалеон выдае загад разаслаць усім карпусам “Адозвы Генеральнай канфедэрацыі да палякаў”, прызначаныя для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе. З Глыбокага таксама выходзіць з яго подпісам днём 20 ліпеня 1812 года загад, які вострымі словамі граміў марадзёраў і рабаўніцтвы, якія ўсё больш пашыраліся, прызначаючы вайсковыя суды для ажыццяўлення неадкладнай справядлівасці. Таксама згодна з распараджэннем Напалеона ў Глыбокім фармуецца харчовы склад; знаходзім загад аб напаўненні склада розным правіянтам, падпісаны маршалкам Алойзам Буйніцкім. Буйніцкі праз дваццаць гадоў, ужо стары, прыняў удзел у лістападаўскім паўстанні і, зняволены Мураўёвым, памёр у дынабургскай крэпасці.

Акупацыя напалеонаўскімі войскамі нічога, апрача знішчэння, Глыбокаму не прынесла: узгадвае інвентар парафіяльнага касцёла (1817 год), што “Касцёл падчас Рэвалюцыі 1812 года быў часткова пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання непрыяцелем сваіх складоў”; таксама былі забраныя касцельныя рэчы.

1831 год

Трывожныя дні перажывала Глыбокае ў час паўстання 1831 года, якое ў ваколіцах Лужкоў, Дзісны і Глыбокага прыняло вельмі значныя памеры, канцэнтруючы ўсе адступаючыя пад націскам Расіі паўстанчыя сілы з Дзісненскага, Браслаўскага, Ашмянскага, Свянцянскага і Вілейскага паветаў. Функцыю каменданта паўстанцаў у Глыбокім выконваў Ігнацый Корсак.

12 траўня сюды прыбывае выгнаны з Вілейкі і пераследаваны генералам Саф'янавым кіраўнік вілейскіх паўстанцаў Радзішэўскі. Пасля двухдзённых сутычак і крывавай бітвы пад Глыбокім 15 траўня на світанку Радзішэўскі быў вымушаны пакінуць горад і адысці на Лужкі. Потым хутка ўсе паўстанцкія сілы перакочваюць на захад, а частка на Лепельшчыну, Глыбокае ж займае генерал Саф'янаў. Неўзабаве прыходзяць сюды пераможцы: генералы Каблукоў і граф Гудовіч, з імі ж, тагачасны магілёўскі віцэ-губернатар, будучы кат Літвы Мураўёў, якога накіравалі ў Глыбокае для правядзення следства. Муры кляштару кармелітаў мелі сумны гонар доўгі час гасціць Мураўёва. На следства сцягнулі амаль усё навакольнае насельніцтва, і кляштар неаднойчы быў сведкам “мураўёўскіх” следчых метадаў катавання. Ужыванне тых метадаў, праўда, спрабавалі абвяргаць яго мемуарысты і апалагеты, але гэта дастаткова выкрылі следчыя акты.

Сам горад прынёс шчодрую ахвяру. Быў вымушаны эміграваць залічаны да першай катэгорыі злачынцаў арандатар радзівілаўскай часткі глыбоцкіх уладанняў Валенты Брахоцкі, ветэран 1812 года, які быў абраны ў Лужках на пасаду галоўнакамандуючага браслаўска-дзісненскага паўстання.

Асабліва актыўны ўдзел у паўстанні прынялі глыбоцкія кармеліты. Пайшлі ў ссылку як злачынцы другой катэгорыі ксяндзы Анзэльм Гурскі, Патрыцый Корсак, Ігнацый Руткоўскі і Нарцыз Валынскі; засталіся на месцы і падлеглі кары 62-гадовы прыёр ксёндз Уладыслаў Казакевіч, пробашч парафіяльнага касцёла ксёндз Рамуальд Глінскі, а таксама малады і энергічны святар глыбоцкай уніяцкай царквы Аляксандр Скабалановіч.

Таксама абазначыў свой удзел у паўстанні папярэднік прыёра ксяндза Казакевіча, ксёндз Гінтаўт. Іх абодвух адхілілі і прызначылі лаяльнага і бездапаможнага ксяндза Брыдыцкага, за якога фактычна кіраваў ксёндз Панкрацый Крушынскі, вельмі нецікавая фігура, старанны даносчык на паўстанцаў і не менш руплівы паплечнік Сямашкі, які “навяртаў” у 1842 годзе разам з паліцыяй і жандарамі сялян у праваслаўе.

Ліквідацыя маёмасці і кляштара кармелітаў

Але пакорнасць Крушынскага не дапамагла, бо ў тым самым 1842 годзе вялізная кармеліцкая маёмасць (Глыбокае, Ластавічы, Перадолы, Запалоўе, Амбросевічы, Каралевічы, Воранава, Свіла, Вольберавічы, Янкі, Крукі), насельніцтва якіх складала 3174 мужчынскія душы, была забраная ў казну з прызначэннем адміністратараў, пакінулі кляштару ўсяго 203 дзесяціны. Сам кляштар гэтым разам яшчэ ўцалеў.

Але наступіла апошняе перад Вялікай Вайной змаганне - 1863 год.

З прычыны ўжо ўкаранелай у кляштарных мурах традыцыі, а таксама, можа, часткова з-за самазахаваўчага інстынкту кляштар не мог заставацца абыякавым да драмы польскага народу. Пра тое піша ў 1878 годзе першы “благачынны” паслякармеліцкай царквы: “1863 год ізноў прызваў на сцэну дзеянняў глыбоцкіх ксяндзоў-кармелітаў, якія, забыўшыся пра прысягу, заклікалі да бунту, дапамагалі сродкамі, абуджалі фанатызм, прамаўлялі з амбону казанні з падбухторваннем, хавалі злачынцаў. Пасля падаўлення паўстання і выкрыцця следствам віны ксяндзоў касцёл і кляштар неадкладна былі зачынены і аддадзены праваслаўнаму духавенству”.

Я не вывучаў адпаведных актаў, таму не ведаю, колькі ў гэтым праўды, а колькі прыдумак, якімі хацелі апраўдаць знішчэнне непажаданага для расійскасці і праваслаўя вечна дзеючага вулкана. Але дастаткова таго, што ў 1865 годзе кляштар быў скасаваны, а ў 1878 годзе, як ужо казалі, урачыста асвечаны на царкву.

Суконная фабрыка, шматлікія майстэрні, аптэка, шпіталь, прыгожыя будынкі заняпалі; канвікт ліквідавалі, бібліятэку з 3000 тамоў, калекцыю гравюр і геаграфічных картаў, а таксама фізічны кабінет перадалі віленскаму музею. Аднак большасць калекцый была раскрадзеная.

2.7 З архітэктурнай спадчыны

На Глыбоччыне, як і па ўсёй Беларусі, захавалася шмат помнікаў архітэктуры, якія яскрава сведчаць аб майстэрстве інжынернай думкі і натхнёнай працы тагачасных дойлідаў.

Помнікі культавай архітэктуры, якія складаюць аснову гэтай спадчыны, адлюстроўваюць складанае рэлігійнае жыццё на гэтай зямлі, няпростыя адносіны праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму. Так, на ўскраіне Глыбокага некалі стаяла прыдарожная 4-калонная капліца са скульптурай “Распяцце”, нібыта збудаваная як помнік жорсткага пабоішча паміж беразвецкімі базыльянамі і глыбоцкімі кармелітамі. Архітэктурны летапіс краю трэба было б пачаць з першых культавых манументаў праваслаўя. Але, на жаль, пабудаваныя звычайна з дрэва, яны не дайшлі да нашага часу. Існуе паданне, што да заключэння Брэсйкай уніі 1596 г. ў Беразвеччы знаходзілася старажытна-праваслаўная пустынь. Існаванне ў Беразвеччы Свята-Ануфрыеўскага брацтва з даўніх часоў і да 1831 г. нейкім чынам пацвярджае гэта паданне. Вядома, што ў в. Галубічы ў 1662 г. была праваслаўная царква. У першай палавіне 16 стагоддзя ўладальнік маёнтка Беразвечча Дзмітрый Корсак быў фундатарам царквы-пахавальні Святога Міхаіла (у 1763 г. пераведзена ў Глыбокае, дзе згарэла ад пажару ў 1881 г.).

У 1596 г. была заключана Брэсцкая ўнія - пагадненне аб аб'яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Стварэнне уніяцкай царквы выклікала да жыцця новы тып храма - каталіцкага па абрысе і праваслаўнага па рэлігійнай сутнасці і абраднасці. Місію распаўсюджання уніяцтва ўзяў на сябе ордэн базыльян. Яго буйнейшым прыстанкам на Глыбоччыне было мястэчка Беразвечча. Ім, як і ўсёй паўночна-ўсходняй часткай былога Дзісенскага павета, валодаў багаты і магутны род Корсакаў. Іосіф Львовіч Корсак, намеснік і ваявода мсціслаўскі, прэфек дзісенскі, калі прыняў унію, падараваў Беразвечча ўніятам у 1634 г. Каб матэрыяльна ўзмацніць Беразвецкі кляштар, Іосіф Корсак падараваў яму яшчэ і маёнтак Вярбілава ў Полацкім ваяводстве і 915 дзесяцін лясной дачы Адамаўка ў Барысаўскім павете. Свае імкненні да стварэння кляштара І. Корсак тлумачыў маральнымі меркаваннямі і тым, што “ў тутэйшым краі з-за нядбанасці святароў малыя дзеці часта застаюцца без хрышчэння, просты народ жыве бясшлюбна і скасоўвае свае шлюбы па сваім самавольстве, пазбаўлены ўсялякага настаўлення, не ведае малітваў і вядзе жыццё сваё ў розных памылках”. У 1643 г. корсак памёр і ў тым жа годзе ў Беразвеччы быў заснаваны мужчынскі кляштар каталіцкага ордэна базыльян з праваслаўным абрадам паводле статута багаслова Васіля Вялікага. Значныя матэрыяльныя сродкі, вялікія зямельныя ўладанні давалі магчымасць для пашырэння кляштарнага будаўніцтва. Спачатку кляштар быў драўляны, у 1756--1763 гг. базыльяне пабудавалі мураваны буйнамаштабны архітэктурны кляпггарны комплекс, які быў спустошаны пажарам 1820 г., але ў 1830 г. адноўлены на сроді Свята-Ануфрыеўскага брацтва. У 1834 г. міністр унутраных спраў Блудаў прапанаваў грэка-уніяцкай калегіі закрыць свецкае вучылішча пры Беразвецкім кляштары з польскай мовай навучання і адкрыць павятовае духоўнае вучылішча з рускай мовай навучання з тым, каб кляштар замест платы за 20 стыпендыятаў у Віленскім універсітэце браў на ўтрыманне да сябе 20 выхаванцаў з бедных сямей духавенства. Зноў адкрытае вучылішча перайшло ў парафію Літоўскай духоўнай семінарыі, але праіснавала нядоўга. Настаяцелем кляштара быў прызначаны архімандрыт Франкоўскі. Пасля ліквідацыі уніі Полацкім саборам у 1839 г. Беразвецкі кляштар стаў праваслаўным. Урад паступова стаў адбіраць у кляштара яго зямельныя ўладанні, у выніку ў 1847 г. тут засталося толькі 16 маёнткаў.

У 1874 г. кляштар быў зачынены з-за адсутнасці манахаў, а былы касцёл прыпісаны да Глыбоцкага праваслаўнага прыхода. Буйны архітэктурны комплекс паступова стаў разбурацца, быў зруінаваны вялікі будынак дваранскага вучылішча. Па хадайніцтву епархіяльнага начальства свяшчэнны Сінод выдзеліў у 1873 г. 10 тысяч рублеў на рамонтныя работы, але па смеце епархіяльнага архітэктара для аднаўлення кляштатара гэтай сумы было недастаткова. Летам 1900 г. ў Беразвечча прыбыў літоўскі і віленскі архіепіскап Ювеналій. Калі ён агледзеў царкву і корпус былога мужчынскага кляштара, вырашыў адкрыць тут жаночы кляштар -- “ачаг праваслаўя і рускай народнасці” і пры ім жаночую настаўніцкую школу, пераважна ддя сялянскіх дзяўчат. Яго хадайніцтва перад Сінодам быдо задаволена, і ў студені 1901 г. кляштар быў адкрыты. Быў зроблены рамонт будынкаў, упарадкавана кляштарная гаспадарка. Да 1910 г. тут было бодьш за 60 манахінь.

3 пачаткам рэвалюцыі 1905--1907 гг. і выданнем Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., у якім цар абяцаў народу стварыць заканадаўчую Думу і даць шэраг палітычных свабод, Беразвечча стала цэнтрам чарнасоценнага руху ў Дзісенскім павеце. На чале гэтага руху стаў свяшчэннік Беразвецкага кляштара А.С. Вяраксін. Вакол яго згрупоўваліся мясцовыя жыхары, якія пасля перавароту 3 чэрвеня 1907 г. вылучылі Вераксіна кандыдатам у Дзяржаўную Думу. Вераксін быў выбраны членам 3-й Думы і паехаў у Пецярбург. У 1910 г. ў Вільні ў друкарні “Русский почин” ён выдаў гістарычны нарыс “Беразвецкі кляштар”.

З пачаткам Першай сусветнай вайны манахі і настаўніцкая школа былі эвакуіраваны. У 1921 г. кляштар быў закрыты польскімі ўладамі.

Велічны касцёл Беразвецкага кляштара быў пабудаваны ў стылі ракако. Праект касцёла прыпісваюць італьянскаму дойліду Франчэска Плячылзі. Узвядзенне будымка па кантракце 1753 г. браў на сябе архітэктар і Дэкаратар з Вільні Ян Табіаш Дадрэйштэйн. Але кантракт абавязваў яго толькі пабудаваць касцёл на ўзор іншага касцёла. І гэтая акалічнасць Дае падставы сцвярджаць, што касцёл мог быЦь пабудаваны па аналогіі з Сафійскім саборам у Полацку ці касцёлам дамініканцаў у в.Забяла-Валынцы Верхнядзвінскага раёна, аўтарам якога быў буйнейшы дойлід I. Глаўбіц. У плане касцёл меў форму лацінскага крыжа, арыентаванага алтаром на поўнач. Дах белакаменнага храма быў пакрыты чырвонай меддзю. Кожнае крыло будынка і апсіду вянчаў фігурны франтон з крыжом. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве вежы, на кожнай з якіх былі ўстаноўлены 8-канцовыя крыжы з усёбачным вокам у цэнтры. Званоў вежы не мелі, але ў адной з іх у апошнім ярусе быў размешчаны гадзіннік-куранты з двухтыднёвым заводам, які адбіваў чвэрць і поўныя гадзіны (зняты ў сярэдзіне 19 стагоддзя). Фасад быў насычана крапаваны пілястрамі.

У 1776 г. злева да храма прыбудавалі капліцу, у якой пазней была размешчана цёплая царква, унутраную прастору храма ўпрыгожвалі насценныя і скляпеністыя фрэскі пурпуровага каларыту, якія былі выкананы невядомым італьянскім мастаком. Тэматыка фрэскавага жывапісу ўключала падзеі з жыцця Дзевы Марыі: Уводзіны ў храм, Благавешчанне, Ушэсце, Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Нябесная царыца перад Царом Славы ў сузор'і. У храме было 7 алтароў: галоўны ў выглядзе адвольна пастаўленай каланады, два бакавыя на скрыжаванні нефа з прэсбітэрыем, два пры слупах і два пры вонкавых сценах трансепта. Алтары, як і фасад будынка, былі багата ўпрыгожаны пілястрамі і калонамі, скульптурамі святых і анёлаў. Дамінантай унутранай прасторы быў галоўны алтар, выка- наны ў вьглядзе паўкруглай слуповай каланады на фоне крапаванай пілястрамі алтарнай перагародкі. Архітктгар А.Карчэўскі ў 1930 г. | апісваў яго так: «Галоўны алтар разарваны, выгнуты і сабраны ў складку, раскрывае ўсё багацце, тэмперамент і складанасць ракайльных форм». Каланада зверху аб'ядноўвалася выгнутым беламармуровым антаблементам з мноствам краповак, высунутых і запалых пло- скасцей. Паміж калонамі былі размешчаны чатыры скульптуры Іаакіма, Анны, Захарыя і Лізаветы, якая трымае ў правай руцэ келіх з двума галубамі. Над дзвюма крайнімі калонамі ўзвышаліся дзве групы пілястраў з анёламі, якія сваімі рукамі быццам падтрымлівалі скляпенне храма. Над цэнтральным алтарным праёмам узвышалася скульптурная алегарычная выява Святога Духа ў выглядзе голуба з анёламі па баках. Над цэнтральным праёмам -- царскімі варотамі -- быў размешчаны вялікі абраз «Раство Багародзіцы», а над ахвярнікам -- «Дзева Багародзіца з дзіцем, Збавіцелем і Хрысціцелем» цудоўнай італьянскай работы (былі забраны з храма ў час яго закрыцця ў 1839 г.). Пасля закрыцця і пераасвячэння храма ў праваслаўны перад старажытным алтаром часова пастаўлены металічны пазалочаны іканастас, фонам для якога была падкладка з чырвонай тафты. У 1907 г. пасля рамонту пад кіраўніцтвам майстра Макарыя Жыхарава быў створаны новы разны драўляны 2-ярусны іканастас. Майстар з Вільні пазалаціў яго. Цудоўны іканастас быў пастаўлены на п'едэстал мураванага алтара і складаў з ім адно цэлае. Калоны і пілястры пасля шпаклёўкі былі начыста пафарбаваны ў белы колер і зліваліся з пазалотай драўлянага іканастаса. Абразы для яго малявала паслушніца Антаніна Ітулевіч. Двухпавярховы корпус-інтэрнат кляштара быў злучаны з храмам асобным крылом, меў галерэйную планіроўку -- з аднаго боку суцэльнага калідора рытмічна размяшчаліся келлі манахаў. Доўгі калідор меў тры павароты, пры якіх размяшчаліся келлі ігумнаў кляштара. Да корпуса прылягаў кляштарны сад з шырокай цяністай алеяй. Трэцім па значнасці будынкам была кляштарная школа, у якой навучаліся дзеці сялян-уніятаў. Да 1782 г. яна была пераўтворана ў сярэднюю навучальную ўстанову -- 6-класнае вучылішча. Гаспадарчае жыццё кляштара праходзіла ў сумленнай працы манахаў на бровары, заезным двары, на двух млынах, адзін з якіх быў вадзяны, другі прыводзілі ў рух валы. Акрамя мураваных будынкаў на тэрыторыі кляштара было 12 жылых драўляных дамоў. Увесь гэты вялікі і па сучасных паняццях архітэктурны комплекс абкружала глухая сцяна-агароджа даўжынёй з вярсту. Кляштарны комплекс быў размешчаны ў маляўнічай мясцовасці паміж трыма азёрамі-- Беразвецкім, Глыбокім, Падлазна, аб'яднанымі між сабой пратокамі. Наведаўшы Беразвечча ў 1812 г., імператар Напалеон выказаў думку: «Калі б гэта месца належала мне, я загадаў бы адкрыць адсюль суднаходныя зносіны з Дзвіной, і такім чынам з гэтага нязначнага цяпер месца стварыу бы адзін з прыгажэйшых і зручных гарадоў у Еўропе». На думку гісторыкаў пачатку 20 стагоддзя, храм у Беразвеччы быў унікальнымархітэктурным помнікам не толькі ў Літве і Беларусі, але і ва ўсёй Расіі. Інжынер-архітэктар Антоній Карчэўскі ацэньваў храм як апафеоз мастацтва ракако 18 стагоддзя. Польскі даследчык Ежы Кавальскі характарызуе касцёл як выдатны твор перыяду ракако еўрапейскага значэня.

Каталіцызм з'явіўся ў Глыбоцкім краі праз 400 гадоў пасля хрышчэня Русі. Імкненне каталіцкай канфесіі да фундаментальнага усталявання ў гэтай мясцовасці абумовіла ўзнікненне буйных кляштарных архітэктурных комплексаў розных каталіцкіх ордэнаў: дамініканцаў, францысканцаў, езуітаў. Каталіцтва прымалі пераважна буйныя землеўладальнікі, якія будавалі ў сваіх уладаннях на ўласныя сродкі кляштары і касцёлы. Кляштар ордэна кармелітаў босых і касцел Успення Багародзіцы ў Глыбокім былі пабудаваны на сродкі аднаго з уладальнікаў мястэчка І. Л. Корсака, які аддаў манахам сваю частку мястэчка. 3 цягам часу карметлітам сталі належаць 15 вялікіх маёнткаў, якія прыносілі 100 тысяч гадавога прыбытку. Кармеліты плацілі Корсакам падатак збожжам і грашыма, а таксама былі абавязаны «карміць» ксяндза і ўтрымліваць плябанію. Манахаў тут было 30 чалавек, клірыкаў -- каля 50. Пры кляштары былі пачатковае вучылішча, прытулак на 12 бедных вучняў, бібліятэка на 3 тысячы тамоў, фізічны кабінет і аптэка. У 1812 г. Напалеон размясціў у трох келлях верхняга паверха жылога корпуса кляштара галоўную штаб-кватэру, у якой знаходзіўся 10 дзён. Пра яго знаходжанне ў Глыбокім згадвае Цьер: «Глыбокае -- маленькі гарадок, пабудаваны з дрэва, як і ўсе гарады ў гэтай мясцовасці. Галоўным будынкам у ім быў не замак, а вялікі кляштар (кармеліцкі -- А. К.). Напалеон спыніўся тут, сюды ж прыбыла яго гвардыя...». Для расследавання спраў інсургентаў 18 мая 1831 г. ў Глыбокае прыёхаў магілёўскі губернатар М. М. Мураўёў, які ператварыў кляштар у следчы ізалятар. Пасня задушэння паўстання захопленыя яго ўдзельнікі былі зняволены ў кармеліцкі кляштар.

Пасля паўстання 1863--64 гг. царскі ўрад закрыў кармеліцкі кляштар, у 1873 г. пераасвяцілі ў праваслаўную царкву Раства Багародзіцы, кляштарныя буцынкі перадалі паліцэйскай управе. Касцельны скарб быў разрабаваны, бібліятэка перададзена ў музей. У час Вялікай Айчьшнай згарэў драўляны купал касцёла, вярхі вежаў. Пасля вайны выкарыстоўваўся пад склад агародніны, маслазавод.

Манументальны помнік архітэктуры рока -- кляштар кармелітаў -- размешчаны ў гістарычным цэнтры Глыбокага на плошчы 17 Верасня. Пабудаваны ў 1639--54 гг. у стылі ранняга барока. Перабудова кляштара якую ажыццявіў выдатны дойлід I. Глаўбіц у 1735 г., надала барочнаму касцёлу рысы стылю ракако. У той жа час былі пабудаваны брама і трохпавярховы жылы корпус, які прымыкаў да паўночна-заходняга вугла касцёла і замыкаў унутраны двор (збераглася ў перабудаваным выглядзе ўсходняя частка, астатнія разабраны ў 1892 г.). Пры кляштары быў вялікі сад, а крыху ніжэй, -- над возерам, выкапаны сажалкі, дзе разводзілі рыбу.

Існуючы храм -- чатырохвежавая трохнефавая базіліка з трансептам, прамавугольнай у плане апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі яруснымі вежамі і фігурным ступеньчатым франтонам паміж імі. Ніжні ярус акцэнтаваны багата дэкарыраваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзвярамі і бакавымі нішамі, завершанымі конхамі. Гэты ярус аддзелены ад другога антаблементам, над ім -- шырокі крапаваны франтон. У разрыве франтона -- акно, дэкарыраванае пластычным парталам, які значна выступае з плоскасці фасада. Другі ярус рэльефна раскрапаваны пілястрамі, бакавыя часткі скругленыя. Трэці ярус -- франтон складанага малюнка.

Архітэктурнае вырашэнне інтэр'ера храма захавалася з 17 стагоддзя: нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У 1735 г. інтэр'ер атрымаў новае, адзінае з галоўным фасадам барочна-ракайльнае афармленне. Сцены і слупы нефаў раскрапаваны пілястрамі і шырокімі карнізнымі паясамі, якія багата дэкарыраваны раслінным арнаментам з матывамі стылізаваных лістоў аканта, гарэльефнымі выявамі галовак анёлаў. Скляпенні дэкарыраваны ляпным геаметрым арнаментам, фрэскавымі размалёўкамі (пакрыты пластом тынкоўкі пры пераабсталяванні касцёла ў царкву). Над антаблементам па ўсім перыметры залы праходзіць галерэя з каванай арнаментальнай агароджай. На Галерэі хораў некалі быў рэгістравы арган. Пры кляштары было 40 музыкантаў, якія гралі не толькі на літургіях, але і ў святочныя дні на хорах. 3 твораў іканапісу вялікую каштоўнасць мае абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). Яго сярэбраны з пазалотай абклад -- выдатны твор мастацтва ракако.

Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 Верасня. Іосіф Львовіч Корсак -- уладальнік палавіны мястэчка, у 1628 г. заснаваў тут пры- ходскі касцёл. На адным з слупоў да 1905 г. быў умураваны партрэт фундатара. Сучасны мураваны храм пабудаваны ў 1764--1782 гг. у стылі сталага барока. У 18 стагоддзі касцёл быў дамінантай гандлёвай плошчы і драўлянай жылой забудовы (у 1775 г. ў Глыбокім было 310 дамоў). У пачатку 20 стагоддзя імператарская археалагічная камісія дала дазвол на перабудову і расшырэнне касцёла, што было зроблена ў 1902--1908 гг. архітэктарам Ю. Заро.

Спачатку касцёл быў аднанефавым аб'ёмам з вялікай паўкруглай апсідай. Галоўны двухвежавы фасад вылучаўся насычанай пластыкай. У час рэканструкцыі прыбудаваны бакавыя нефы, трансепт і сакрысціі, павялічаны на 2 ярусы вежы, якія, як і цэнтральны фігурны франтон, атрымалі выцягнутыя вертыкальныя прапорцыі, фігурны абрыс. Сцены раскрапаваны пілястрамі і карнізнымі паясамі, прарэзаны вялікімі аконнымі праёмамі, трансепт і сакрысціі ўвенчаны фігурнымі франтонамі.

Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы 8 слупамі і перакінутымі праз іх аркадамі, цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымскляпеннем на распалубках, бакавыя - крыжовымі. Сцены крапаваны пілястрамі з ракайльнымі капітэлямі, апяразаны карнізным поясам. Над бабінцам размешчаны хоры з арганам у стылі неаготыкі. Тры драўляныя разныя алтары і амбон выкананы ў 18 стагоддзі ў стылі ракако. Галоўны алтар - магутнае двух'яраснае архітэктурнае збудаванне, завершанае скульптурна-ляпным пано “Глорыя”. Першы ярус алтара - дынамічная калона - пілястравая кампазіцыя, завершаная моцна крапаваным вытанчана прафіляваным антаблементам. Над ім узвышаецца ўвагнуты шчыт з абразам “Маці Божая з дзіцём”, дунаючымі скульптурамі анёлаў, ракайльнымі вазамі. Каля асновы храма пастаўлены буйныя скульптуры святых. Цікава вырашаны і бакавы алтар “Маці Божая з дзіцём” - насценная скульптурная кампазіцыя ў стылі неабарока. Першы ярус - фігурная рама са звітых валют, якая абрамляе алтарны абраз; другі - ніша пад балдахінам, у якой выява Хрыста ў арэоле лунаючых анёлаў.

Ордэн францысканцаў пабудаваў у 1766-1791 гг. мураваны касцёл у в. Удзела ў стылі барока. Касцёл - трохнефавая двухвежавая базіліка. Цэнтральны падоўжаны неф завершаны паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Барочнай пластычнасцю і дынамічнасцю вылучаецца галоўны фасад з хвалістымі згібамі плоскасцей, пілястраў, крапаваны арычнымі і квадратнымі нішамі. Пры перабудове касцёла ў 1809 г.фасад пазбаўлены вежаў, у 1837 г. фігурны шчыт быў заменены трохвугольным франтонам, што пазбавіла фасад яго пластычнага і дынамічнага завяршэння, парушыла кампазіцыйную цэласнасць будынка і яго першапачатковую барочную характарыстыку. Бакавыя і тыльны фасад вырашаны больў сціпла - рытмічна расчлянёны фігурнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. У інтэр'еры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпненнямі на падружных арках і распабулках. Над уваходам размешчаны выгнуты парапет арганнай галерэі. Сцены і міжнефавыя слупы крапаваны карнізнымі паясамі, іанічнымі канеліраванымі пілястрамі. Дэкаратыўная трактоўка інтэр'ера пры перабудове 1837 г. вытрымана ў стылі класіцызму. У той жа час і ў тым жа стылі перад касцёлам узведзена мураваная чатырохгранная двух'ярусная брама-званіца.

Да канца 18 стагоддзя пластычны, дынамічны і пышны стыль барока ў культавай архітэктуры саступае местца строгаму і статычнаму класіцызму. Муравы касцёл Ганны ў в. Мосар пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1792 г. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма даведзена да вышэйшай ступені элементарнасці - прамавугольны ў плане аб'ём пад двусхільным дахам. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з невялікай вежачкай і крыжам у завяршэнні. Плоскасць фасада сіметрычна расчлянёна канеліраванымі пілястрамі, квадратнымі плакеткамі, арычнымі нішамі са скульптурамі святых, прарэзана ў цэнтры дзвярным і аконным праёмамі. Роўнядзь астатніх фасадаў касцёла арытмічна расчлянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Інтэр'ер малітоўнай залы таксама трактаваны ў стылі класіцызму канца 18 стагоддзя. Люстраное скляпеністае перакрыццё ўпрыгожана арнаментальнай размалёўкай. Сцены залы рытмічна раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі і апяразаны карнізнымі поясам і арнаментальным фрызам. У дэкоры выкарыстаны стукавы раслінны арнамент. Над вокнамі ў прамавугольных рамках размешчаны 14 сюжэтных рэльефных пано на евангельскія тэмы. На галерэі каля ўвахода ў храм устаноўлены арган, дэкарыраваны арнаментальнай разьбой, вазамі, лірай. Плоская алтарная сцяна расчлянёна канелюраванымі пілястрамі, паміж якімі ў цэнтры вялікі абраз “Укрыжаванне”. Бакавы алтар вырашаны 4-калонным порцікам з антаблементам з анёламі: у цэнтры абраз “Маці Божая Адзігітрыя” (18 ст.).

Касцёл абкружаны мураванай аркатурнай агароджай-сцяной з брамай і 3-яруснай шатровай званіцай, узведзенай у 1931 г. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянай канца 19 ст. У 1997 г. сярод мураванай агароджы з левага боку пабудавана капліца маці Божай Вастрабрамскай: 2-павярховая прамавугольная ў плане пад 2-схільным дахам. З правага боку агароджу фланкіруе 3-ярусная 4 гранная шатровая званіца; 1-ы ярус з бутавай муроўкі, верхні - цагляны, атынкаваны, з арачнымі прасветамі. Мураваная арачная брама агароджы завершана ступеньчатым атыкам, крапавана пілястрамі і прафіяльным карнізам. Намаганнямі ксяндза-прэлата Ю.Булко на тэрыторыі касцёла разбіты парк, перад храмам пастаўлена копія скульптуры Мікеланджэла “Аплакванне Хрыста”, створаны грот Маці Божай. Касцёл рэстаўрыраваўся ў 1922 г. і ў 1990-ыя гг.

Буйнейшым помнікам архітэктуры класіцызму з'яўляецца мураваны касцёл у в. Мамаі, пабудаваны ў канцы 18 ст. У 1866 г. ён пераўтвораны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву. Храм мае традыцыйную для класіцызму аб'ёмную кампазіцыю ў выглядзе звычайнай геаметрычнай формы паралелепіпеда: прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны прыстаўным порцікам з чатырма паўкалонамі, магутным антаблементам і вялікім трохвугольным франтонам. Паміж калонамі фасад раскрапаваны арачнымі і прамавугольнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. У той жа архітэктуры вырашаны і інтэр'ер храма: сцены завершаны карнізным поясам, на столі размалёўкай імітавана цыліндрычнае скляпенне. У межах агульнага аб'ёму прасценкамі вылучаны алтарная частка з бакавымі сэкрысціямі. Перад храмам па вось галоўнага фасада стаіць мураваная 3-ярусная брама-званіца, якая пабудавана ў агульнай з ім архітэктурна-стылявой трактоўцы.

На старых могілках Глыбокага, размешчаных каля дарогі на Полацк, захаваўся помнік архітэктуры класіцызму - Свята-Ільінская царква, якую мясцовыя жыхары называюць “Копцеўка”. Пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя з цэглы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з вежачкай-званіцай і ажурным крыжам. Вось яго сіметрыі адназначана прамавугольным уваходным праёмам і плакеткай над ім ў спрошчаных геаметрычнай формы ліштвах. Суцэльна пакрытыя рустам атынкаваныя сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі, ахоплены магутным антаблементам. Зала храма перакрыта плоскай столлю, дзве пары слупой вычляняюць у ёй алтарную частку і галерэю хораў пры ўваходзе. Інтэр'ер меў размалёўка, схаваную пластом тынкоўкі, нанесенай на сцены ў 1910-я гг.

Помнік аналагічнай кампазіцыйнай і архітэктурна-стылявой трактоўкі - касцёл, абкружаны бутавай агароджай-сцяной з двух-яруснай званіцай, захаваўся ў цэнтры в. Дзеркаўшчына. Збудаваны з мясцовага бутавага кяменю ў 1-й палавіне 19 стагоддзя. Вы- рашаны прамавугольным у плане кампактным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад падкрэслены 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкававыя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: карнізы, ліштвы лучковых і арачных аконных праёмаў пілястры. Унутры алтарная перагародка і прасценкі вылучаюць памяшканні апсіды і бакавых сакрысцій.

На могілках у Глыбокім у канцы 18 стагоддзя пастаўлена мемарыяльная калона ў памяць аб Канстытуцыі 3 мая 1791 г. -- асноўным законе Рэчы Паспалітай, прынятым на сейме ў Варшаве і скасаваным Гродзенскім сеймам 1793 г. У «Штогодніку ілюстраваным» за 1903 г. сцвярджаецца, штоо калона пастаўлена нібыта на месцы дуэлі двух братоў з-за каханай дзяўчыны. У перыяд класіцызму архітэктурнае ўвасабленне мемарыяльных падзей ажьцяўлялася ў антычных прататыпах -- пантэонах, класічных святынях, ордэрных калонах і інш. Менавіта антычная калона стала ўзорам для глыбоцкага помніка. Выкладзены з цэглы і атынкаваны 9-метровы слуп узняты на кубападобны пастамент, у грані якога былі ўмураваны чатыры чыгунныя пліты-клеймы з надпісамі (не захаваліся). Верхняя частка калоны вылучана прафіляванымі паясамі, расчлянёна прамавугольнымі нішамі.

У 1832 г. губернскі архітэктар Беціні выканаў праект мураванай царквы для Глыбокага. Праект вылучаўся выразнай познакласіцыстычнай трактоўкай архітэктуры храма. Элементарны прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам на галоўным фасадзе вылучаны порцікам з арытмічна пастаўленымі шасцю тасканскімі калонамі. Па сярэдзіне даху--несапраўдны драўляны 6-гранны барабан з плоскім купалам, над порцікам -- 4-гранная званічка. Праект не быў рэалізаваны, верагодны, з-за слабай архітэктурнай трактоўкі, дыспрапарцыянальнасці яе элементаў.

У 1883 г. для горада распрацоўваецца іншы праект вялікага праваслаўнага сабора, рэалізацыя якога ўзбагаціла б Беларусь адным з буйнейшых помнікаў класіцызму. Архітэктар Лукашоў запланаваў храм на ўзор Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Цэнтрычны квадратны ў плане манументальны аб'ём завяршаўся вялікім сферычным купалам на высокім светлавым барабане. Па чатырох вуглах кубападобнага аб'ёму яго “падтрымлівалі” купальныя вежы. Усе фасады, акрамя алтарнага, вылучаліся магутнымі тасканскімі 4-калоннымі порцікамі.

Петрапаўлаўская царква ў в. Празарокі - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1909 г. на заходняй ускраіне вёскі. Белакаменны храм маляўніча размешчаны на ўзгорку пры дарозе на Глыбокае. Царква збудавана па зацверджаным Сінодам 4-часткавым каноне: званіца, трапезная, мальтоўная зала, 5-гранная апсіда з рызніцамі. Разнастайныя па памерах, канфігурацыі і завяршэнні, яны складаюцца ў эфектную шматпланавую кампазіцыю, якая мае 2 вертыкальныя дамінанты -- 2-ярусную (васьмярык на чацверыку) шатровую званіцу і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб'ёму. Адзіным агульным для ўсіх аб'ёмаў архітэктурным элементам з'яўляецца высокі 2-ярусны цокаль, які нібы моцным поясам аб'ядноўвае ўсе аб'ёмы. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны элементы старажытнарускага царкоўнага дойлідства -- кілепадобныя броўкі арачных акон, вуглавыя калонкі-бочкі, зубчастыя фрызы, парэбрыкі, лускаватае «пад лямеш» пакрыццё купалаў і шатра, крыжовыя разеткі і інш. Унутры храма дамінуе прастора малітоўнай залы, перакрытай драўляным скляпеннем, у яе шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца значна меншыя памяшканні апсіды і трапезнай.

Царква Параскевы ў Чарневічах таксама з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, але больш спрошчанай пластыка- дэкаратыўнай трактоўкі. Мураваны храм узвсдзены ў цэнтры вёскі ў 1887 г. Кананічная чатырохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з трох-яруснай вежы-званіцы, нізкай трапезнай, кубападобнага асноўнага аб'ёму, 5-граннай апсіды. Вертыкальнай дамінантай падоўжнавосевай кампазіцыі храма з'яўляецца высокая 3-ярусная званіца (два васьмерыкі на чацверыку), шацёр якой вянчае цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Аналагічнае завяр- шэнне мае і чаггырохсхільны дах кубападобнага аб'ёму. Але фасады вылучаюцца геаметрызаванай плоскаснай трактоўкай. Белыя, гладка атынкаваныя сцены прарэзаны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. На іх «палатняным» фоне кантрастна вылучаюцца галоўны і бакавыя ўваходы, вырашаныя пластычнымі кілепадобнымі парталамі з бакавымі калонамі-бочкамі, глыбіннай прафіліроўкай. Перад царквой -- мураваная шатровая брама.

У 1877 г. ў в. Пліса ў рэтраспектыўна-рускім стылі была ўзведзена Параскеўская царква. Мураваны храм меў тыповую 4-часткавую структуру, якая складалася са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Над бляшаным дахам узвышаўся купал на драўляным барабане. У ноч з 21 на 22 студзеня 1949 г. ў час моцнай буры з дзесяціметровай вышыні зваліўся перадалтарны карніз другога яруса асноўнага аб'ёму. Карніз прабіў дах, двайную столь і, ламаючы ўсё на сваім шляху, упаў на алтар. Парушэнне канструкцыі адбы- лося яшчэ ў канцы Вялікай Айчыннай вайны, калі нямецка-фашысцкія захопнікі пры адступленні ўзарвалі мост і млын за 30--40 км ад царквы.

Падобную ж мастацка-стылявую траштоўку мела мураваная царква ў в. Галубічы.

У 1873 г. ў рэтраспектыўна-рускім стылі была збудавана царква Раства Іаана Прадцечы ў в. Бабруйшчына. Своеасаблівасць помніка -- кампактнасць і вытанчанасць яго аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, якая складаецца з кубападобнага асноўнага аб'ёму і паўкруглай апсіды. Спалучэнне кубападобнай і круглай форм у архітэктуры сімвалізуе ўяўленне аб вечным і бясконцым. Яе вертыкальную накіраванасць падкрэслівае рэзкі перапад вышынь аб'ёмаў і шатровы 4-схільны дах, завершаны шлемапалобным купалам на 8-гранным барабане з поясам какошнікаў у аснове. Лаканічнасць і элементарнасць архітэктурных аб'ёмаў кантрастуе з багаццем пластыка-дэкаратыўнага аздаблення фасадаў: кілепадобныя броўкі высокіх арачных акон і дзвярэй, фрыз-парэбрык, ажурныя аркатурныя паясы, трохлопасцевыя франтоны, калонкі-бочкі. Усё гэта выклікае асацыяцыі са старажытнарускім дойлідствам, формы якога былі ўзяты на ўзбраенне епархіяльнымі архітэктарамі ўсёй Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіла і Беларусь.

Калі праваслаўнае дойлідства 2-й паловы 19 -- пачатку 20 стагоддзяў аднаўляла формы старажытнарускага царкоўнага будаўніцтва, то каталіцкая канфесія звярнулася да заходнееўрапейскай архітэктурнай старажытнасці -- раманскага стылю, готыкі, рэнесансу. Вялікі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў в. Празарокі пабудаваны ў пачатку 20 стагоддія ў неараманскім стылі. Трохнефавы 2-вежавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і бакавымі сахрысціямі накрытыы двухсхільным дахам, вальмавым над алтарнай часткай. Асноўнае ўражанне ад храма ўзнікае пры ўспрыняцці галоўнага фасада. Адчуванне цяжкасці архітэктурных форм выклікана кантрастным спалучэннем вялізных плоскасцей з адносна невялікімі арачнымі вокнамі, адсутнасцю краповак, акрамя шэрагу гарызантальна працяглых карнізаў. Апошнія візуальна стрымліваюць вертыкальны рух бакавых шмат-ярусных 4-гранных вежаў з шатровымі пакрыццямі. Статычнасць фасада ўзмацняецца шырокай цэнтральнай плоскасцю, завершанай 2-схільным шчыпцом і расчлянёнай толькі цэнтральным арачным уваходным праёмам і трайным акном над ім. У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі; над уваходам размешчаны хоры.

Неагатычную стылявую трактоўку атрымаў касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Задарожжа. Пабудаваны ў 1910 г. ў цэнтры вёскі. Вялікі мураваны будынак пануе сярод нізкапавярховай сядзібнай забудовы. Асноўны трохнефавы аб'ём храма накрыты высокім схільным ядахам, а вальмавае пакрыццё больш нізкай 5-граннай апсіды і шатры-шпілі 2 вежаў галоўнага фасада фарміруюць дынамічна нарастаючы сілуэт і ярусную аб'ёмна- прасторавую кампазіцыю будынка. Яе яшчэ больш падкрэсліваюць нізкія бакавыя сакрысцці з аднасхільным пакрыццём. Нягледзячы на тое, што ў архітэктуры касцёла выкарыстаны формы готыкі -- стральчатыя высокія вокны і ступеньчатыя контрфорсы, агульная кампазіцыя храма не набыла дынамічнай вертыкальнай рухомасіці, канструкцыйнай аблегчанасці, якасцей, характэрных для сярэдневяковага гатычнага дойлідства. Інтэр'ер храма меў «гатычны» характар -- нефы перакрытыя стральчатымі скляпеннямі. Над уваходам-- галерэя хораў для аргана.

Найбольш архаічным, традыцыйна народным тыпам драўлянага храма з'яўлялася Троіцкая царква, якая размяшчалася на поўнач ад в. Вялец каля дарогі Глыбокае--Дзісна. У канцы 1970-х г. -- пачатку 1980-х гг. царква была перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэкіуры і побыту пад Мінскам. Будынак -- працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову апсіды. Два аб'ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб'ёму з паліганальнай формай апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах. У сярэдзіне вільчыка даху пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім -- балюстрадная галерэя хораў. Для барочных храмаў 18 стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна пабудавана і званіца Вялецкай царквы. Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам не вышэйшы за храм. Першы ярус -- 4-сценны зруб, другі -- каркасны звон з праёмамі.


Подобные документы

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.