Сельская гаспадарка Беларусі
Стан сельскай гаспадаркі. Пошук новых знешнепалітычных партнераў. Дзяржаўныя фінансы: змены ў сістэме падаткаабкладання. Манетарная палітыка: абмежаванне грашовай прапановы. Банкаўскі сектар: продаж Белзнешэканамбанку. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты.
Рубрика | Сельское, лесное хозяйство и землепользование |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.06.2010 |
Размер файла | 108,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года -- раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш -- усяго паўгода -- працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая -- у 12, вячэрняя -- у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сям'ю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны -- Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.
А. НІЧЫПАР.
ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА
20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны -- СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана з'яўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.
- Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?
- Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын -- 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў -- 97. Агульная плошча кааператыва -- 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі -- мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах -- 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ -- САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА
На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.
Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.
Першы слова ўзяў В. С. Дубовік. Ён падвёў вынікі мінулага жывёлагадоўчага года і падрабязна спыніўся на дасягненнях сёлетняга студзеня: “Безумоўна, у жывёлагадоўлі шмат праблем, аднак і па якасці, і па колькасці сельгаспрадукцыі патрабаванні сёння вельмі высокія. Абнадзейвае і радуе тое, што ў пераважнай большасці нашых гаспадарак да гэтага пытання адносяцца сур'ёзна. Мы сталі пакрыху “плюсаваць”, хаця па вытворчасці малака пачыналі год дрэнна. Адзначу станоўчую работу СВК “Граніт-Агра”, Белагурна”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. А СВК “Слава працы”, “Рудаяварскі”, “Раготна” трэба выпраўляць “мінусавыя” паказчыкі. Перад працаўнікамі жывёлагадоўчай галіны стаіць наступная задача: не зніжаць тэмпы вытворчасці, тым больш што кармамі фермы забяспечаны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен для гэтага прыкласці намаганні, і вынік, спадзяюся, будзе дасягнуты”.
VI. Галоўныя праблемы
Сельская гаспадарка - найбуйнейшы спажывец водных рэсурсаў
Сельская гаспадарка зьяўляецца спажыўцом водных рэсурсаў нумар адзін ва ўсясьветным маштабе, бо на яе долю прыпадае каля 70 адсоткаў усяго аб'ёму забору прэснай вады з рэкаў, водных артэрыяў і ваданосных слаёў у сьвеце. У некаторых разьвіваных краінах гэтая лічба набліжаецца да 90 адсоткаў, бо акурат там знаходзіцца прыблізна тры чвэрці плошчы паліваных сельскагаспадарчых палеткаў зямное кулі.
Найбольш востра нястача вады адчуваецца ў самых засушлівых раёнах плянэты, дзе жывуць больш за два мільярды чалавек, у тым ліку прыблізна палова ўсіх бедных людзей сьвету. Ад вострае нястачы вады пакутуе большасьць раёнаў Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама гэткія краіны, як Мэксыка, Пакістан, Паўднёвая Афрыка і многія рэгіёны Кітая ды Індыі.
“Наяўнасьць і якасьць вады самым сур'ёзным чынам уплывае на здольнасьць людзей палепшыць сваё жыцьцё ў любым кутку плянэты”, -- адзначыў Паскуале Стэдута, кіраўнік Аддзелу водных рэсурсаў, разьвіцьця і кіраваньня ФАО. “У многіх рэгіёнах сьвету фэрмэры, якія спрабуюць вырабіць дастатковую колькасьць харчаваньня дый забясьпечыць сябе крыніцамі даходаў, сутыкаюцца з дадатковымі складанасьцямі, зьвязанымі з пастаянным паўторам засушлівых пэрыядаў і канкурэнцыяй за водныя рэсурсы”.
Вырашыць праблему нястачы вады шмат у чым можна дзякуючы выкарыстаньню тэхнікаў вядзеньня сельскай гаспадаркі, якія дазволяць забясьпечыць збор і назапашваньне большага аб'ёму дажджавой вады, скараціць непатрэбныя страты вады пры паліве, а таксама шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута.
Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі
Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. Аднак сельская гаспадарка забяспечвае каля 9,5% УВП (звесткі 2005 года). У сельскай мясцовасці пражывае каля трэцяй часткі насельніцтва краіны, у 2005 г. у гэтай галіне эканомікі працавалі 10,6% занятага насельніцтва. У Беларусі самая высокая ў Еўропе забяспечанасць ворнымі землямі - 0,47 (паводле іншых крыніц - 0,6) га на кожнага жыхара (0,9 га сельскагаспадарчых зямель) - удвая больш, чым у Германіі, Францыі, Англіі. Усяго ў краіне 9011,5 тыс. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацый - 7484,7 тыс. га (83,1%), у дачнікаў - 62,8 тыс. га (0,7%), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак - 130,5 тыс. га (1,4%), падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў займаюць 880,7 тыс. га (9,8%) [1, 2, 3].
У 60-х гадах XX стагоддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, быў узяты курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё навукі, у прыватнасці хіміі і селекцыі, прывяло да таго, што ў сельскай гаспадарцы пачалі масава выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, новыя гатункі і гібрыды раслін. Узрасла механізацыя агравытворчасці. Земляробства стала адной з ахвяр стаўлення да Прыроды як да механізма, які працуе па вельмі простых правілах. Здавалася, што ўсё можна зразумець праз просты вопыт: унесці азотнае ўгнаенне - падлічыць прыбаўку ўраджаю ў гэтым годзе, распыліць ядахімікат - зноў падлічыць прыбытак ад павелічэння вытворчасці. Таму хімізацыя, меліярацыя і механізацыя сталі падмуркам новай канцэпцыя аргавытворчасці - інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая, насуперак традыцыйным практыкам, не прыстасоўвалася да Прыроды, а спрабавала яе прыгнесці.
У пачатку 90-х гадоў, нягледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці не змяніўся, аднак рабіліся спробы рэфармавання гэтай галіны эканомікі. У пачатковы перыяд рэформ (1992 - 1995 гг.) выкарыстоўваліся эканамічныя метады кіравання сектарам эканомікі, галоўным чынам, павелічэнне грашовай эмісіі, лібералізацыя цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэты перыяд былі зроблены першыя крокі ў правядзенні зямельнай рэформы. У 1992 г. дапушчальны памер прысядзібных участкаў павялічыўся ў два разы, што прывяло да хуткага развіцця нетаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэты перыяд былі створаны першыя фермерскія гаспадаркі, пачалася прыватызацыя некаторых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі прадуктамі харчавання.
У 1995 - 1998 гг. выкарыстоўваліся толькі адміністратыўныя метады кіравання эканомікай, рэформа аграрнага сектара эканомікі прыпынілася. Гэта не спрыяла вырашэнню наяўных праблем сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка была абвешчана прыярытэтнай галіной эканомікі, якая падтрымлівалася за кошт ускосных субсідый (ільготных крэдытаў). Дзяржаўныя субсідыі ў пераліку на ажнаго працаўніка сельскай гаспадаркі перавышалі яго сярэднегадавую зарплату.
Пачынаючы з 1998 г. нарасталі эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Краніцы фінансавання, як унутраныя, так і замежныя, рэзка скараціліся. Працягваўся спад сельскагаспадарчай вытворчасці, нягледзячы на дзяржаўныя датацыі. З 1990 па 1998 г. аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна зніжаліся. Прычынамі былі неспрыяльная для сельскагаспадарчай вытворчасці палітыка цэн, падзенне попыту на прадукты харчавання ў выніку зніжэння даходаў насельніцтва, зніжэнне экспартных магчымасцей і скарачэнне інвестыцый у сельскую гаспадарку.
У 90-х гадах доля дзяржаўнага сектара ў агульным выкарыстанні зямлі скарацілася, а доля зямель пад прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі павялічылася б больш чым у 2 разы. Пры гэтым фермеры і прыватныя гаспадаркі павялічылі плошчы, занятыя ўсімі сельскагаспаларчымі культурамі, вытворчасць у гэты перыяд узрасла, пры тым што ў дзяржаўным сектары яна зменшылася. Ураджайнасць у абодвух сектарах была параўнальнай, але прыватныя гаспадаркі мелі больш высокую ўраджайнасць зерневых культур і гародніны. Прыватны сектар адыгрываў галоўную ролю ў раслінаводстве, асабліва ў вытворчасці бульбы і гародніны.
І цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, у аграрным сектары Беларусі галоўны напрамак развіцця - інтэнсіўная сельская гаспадарка, скіраваная на атрыманне максімальнай ураджайнасці з дапамогай шырокага прымянення хімічна сінтэзаваных сродкаў хімізацыі (пестыцыдаў, гербіцыдаў, інсектыцыдаў, фунгіцыдаў, стымулятараў росту, угнаенняў). Інтэнсіўная агравытворчасць патрабуе максімальных затрат рабочай сілы і тэхнікі, а таксама паліва. У Беларусі затраты энергіі на вытворчасць адзінкі прадукцыі ў 3 - 4 разы вышэйшая, чым у ЗША. Сабекошт адзінкі прадукцыі вельмі высокі і пастаянна павялічваецца ў першую чаргу ў выніку зніжэння ўрадлівасці глеб і іх дэградацыі, а таксама праз павышэнне цэн на паліва.
Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што беларуская сельская гаспадарка - гэта атрыманне высокіх ураджаеў любой цаной. Такая вытворчасць патрабуе значных датацый.
Сталі відавочнымі негатыўныя наступствы інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі:
Забруджванне глеб, вады і атмасферы мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі. Доля сельскай гаспадаркі ў забруджванні атмасферы СО2 складае каля 23%. Каля 830 тыс. га сельскагаспадарчых зямель забруджаныя прамысловымі адыходамі. 6% сельскагаспадарчых зямель забруджаныя біягеннымі элементамі ў канцэнтрацыях, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) [4]. Пестыцыды накопліваюцца ў глебе і вадзе, пры праходжанні па харчовых ланцугах іх канцэнтрацыя павялічваецца. Яны таксічныя не толькі для шкоднікаў, але і для іншых жывых істот, у тым ліку так званых карысных, такіх як натуральныя ворагі шкоднікаў (класічны прыклад - тля і божыя кароўкі), апыляльнікі раслін і г.д. Акрамя таго, большасць ядахімікатаў таксічныя для чалавека, маюць канцэрагенныя і мутагенныя ўласцівасці, выклікаюць разнастайныя захворванні, алергічныя рэакцыі. Сітуацыя пагаршаецца тым, што каля 23% тэрыторыі падпала пад радыяактыўнае забруджванне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дэградацыя глеб (хімічная, фізічная і біялагічная). У Беларусі дэградаваныя і эразійна-небяспечныя глебы ўключаюць 2,6 га ворных зямель (у цэлым 4 млн. га, або 19% агульнай тэрыторыі краіны. На гэты момант асушана 1,45 млн. га тарфянікаў, у тым ліку 1,1 млн. га - для сельскагаспадарчых патрэб. Адбываецца хуткі працэс змяншэння, у некаторых выпадках - знішчэння тарфянога слою.
Ушчыльненне ворных зямель. Празмернае выкарыстанне машын для апрацоўкі глебы прывяло да ўшчыльнення глебы і парушэння яе структуры, што ўзмацняе працэсы эрозіі глеб.
Назапашванне таксічных рэчываў, у тым ліку цяжкіх металаў, у прадуктах харчавання.
З'яўленне ўстойлівых рас шкоднікаў і ўзбуджальнікаў захворванняў у выніку выкарыстання ў шырокіх масштабах пестыцыдаў. Гэта прывяло да ўзнікнення “заганнага круга”: выкарыстанне ядахімікатаў з'яўляецца прычынай узнікнення ўстойлівасці да іх, і парабуецца павялічваць дозы і/або распрацоўваць новыя сродкі абароны раслін, да якіх зноў прыстасоўваюцца шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур: іх колькасць зноў узрастае.
Павышэнне засмечанасці палёў пустазеллем з прычыны працяглага прымянення гербіцыдаў з вузкім спектрам дзеяння.
Зніжэнне ўраджайнасці і павышэнне сабекошту прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Экалагічная сельская гаспадарка дазваляе не толькі пазбегнуць такіх негатыўных наступстваў, але і аднавіць парушаныя экасістэмы. У экалагічнай сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць біялагічныя метады павышэння ўрадлівасці глебы і абароны раслін, а таксама метады павышэння біяразнастайнасці, што спрыяе працэсам самааднаўлення экасістэм.
Сацыяльныя праблемы вёскі ў нашай краіне не менш сур'ёзныя за экалагічныя. Вельмі неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, таму што моладзь з'язджае ў горад, нараджальнасць вельмі нізкая. Нягледзячы на высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва схаванага, у вёсцы мала кваліфікаванай працоўнай сілы. Зарплаты ў гэтай галіне эканомікі нізкія, для стварэння ўласнай фермерскай гаспадаркі патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.
Зямельнай рэформы ў Беларусі не было. У 1999 г. быў прыняты новы Зямельны Кодэкс, у адпаведнасці з якім усе землі сельскагаспадарчага прызначэння з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Дазваляецца толькі прыватная ўласнасць на зямельны ўчастак, заняты жылым будынкам (не больш за 0,15 га) і на прысядзібны ўчастак для вядзення падсобнай гаспадаркі да 1 га. Грамадзяне маюць права арэндаваць да 2 га зямлі для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі і могуць мець прыватны ўласны ўчастак да 1 га. Фермеры могуць атрымаць у карыстанне, але не ва ўласнасць, да 100 га зямлі. На 1 студзеня 2004 г. плошча арэндаваных зямель у Беларусі склала 357,3 тыс. га, або 1,7% ад усёй плошчы зямель. На долю фермерскіх гаспадарак прыпадае 98,9 тыс. га - 27,7% ад плошчы арэндаваных зямель, на долю грамадзян - 16,9 тыс. га (4,7%). Большая частка зямель, якія арэндуюцца грамадзянамі, выкарыстоўваецца для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі (13,9 тыс. га) [5].
Дзяржава не стварае спрыяльных умоў для развіцця фермерскіх гаспадарак. Закон “Аб сялянскай фермерскай гаспадарцы” быў прыняты 18 лютага 1991 г., новая рэдакцыя - 19 ліпеня 2005 г. Закон недасканалы і выклікаў сур'ёзную крытыку з боку фермераў: не фіксуюцца роўныя правы фермераў з іншымі сельскагаспадарчымі вытворцамі, не прадугледжваецца права прыватнай уласнасці на зямлю, не вызначаны механізм выдзялення зямлі. Не абумоўліваецца магчымасць стварэння кааператываў, асацыяцый фермераў.
У адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта № 193 ад 1 красавіка 1998 года фермеры абавязаны заключыць пагадненне з мясцовымі органамі ўлады, у якім яны павінны вызначыць умовы землекарыстання, структуру вытворчасці, віды і аб'ёмы тавараў і вытворчых рэсурсаў, якія будуць вырабленыя і набытыя. Праект гэтага пагаднення рыхтуецца органамі ўлады. Такая практыка стварае цяжкасці ў працы фермера. Не ўсе фермеры заключаюць такія дамовы, але ў такім выпадку яны не могуць разлічваць на фінансавую падтрымку.
Паводле ацэнак, фермеры атрымліваюць ад дзяржавы ў 7 - 10 разоў меншую падтрымку ў параўнанні з іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі [6], Дзяржаўная праграма падтрымкі фермерскіх гаспадарак практычна згортваецца. Большасць фермераў, якія спынілі сваю дзейнасць, зрабілі гэта з прычыны недастатковага фінансавання. Крэдыты для фермераў выдаюць пад 12% гадавых, але з улікам схаваных аплат (страхоўка крэдыту, % на падаражанне) атрымліваецца ў выніку 20 - 30%.
Паводле ацэнак экспертаў Сусветнага банка, сучасная макраэканамічная палітыка ў Беларусі не спрыяльная для развіцця эфектыўнай сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя рынкі знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, а таксама мясцовых органаў улады. Рэгуляванне цэн ажыццяўляецца з адміністратыўнымі абмежаваннямі (ліцэнзаванне і пад.).
Падаткаабкладанне ў цэлым не спрыяе развіццю агравытворчасці, хаця сельскагаспадарчыя вытворцы маюць падатковыя льготы. Адначасова сельская гаспадарка абкладаецца ўскоснымі падаткамі пры дапамозе механізму рэгулявання цэн. У выніку цяперашняй палітыкі цэн даходы вытворцаў абмежаваныя 2% у месяц, у той жа час іх выдаткі не абмежаваныя. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы ўсталёўваюць гранічныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Экспарт прадуктаў харчавання манапалізаваны дзяржаваю.
Інфармацыйна-статыстычная справаздачнасць не забяспечвае правядзенне глыбокага эканамічнага аналізу, імавернасць статыстычных звестак выклікае сумненні экспертаў, у прыватнасці, Сусветнага банка [7].
Нягледзячы на тое, што ў цэлым парадыгма прыродакарыстання ў нашай краіне застаецца ранейшай, назіраюцца змены, хоць і нязначныя, у бок большай “экалагізацыі” сельскагаспадарчай вытворчасці.
Развіццё арганічнага земляробства ў Беларусі стрымліваецца адсутнасцю нарматыўна-прававой базы, недастатковай падтрымкай з боку дзяржаўных органаў, што кіруюць аграрнай галіной, нізкай інфармаванасцю спажыўцоў і патэнцыйных вытворцаў і пад. Фактары, якія стрымліваюць развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі і не ў апошнюю чаргу звязаныя з памылковымі ўяўленнямі і “міфамі”, выкліканы недахопам інфармацыі або непраўдзівай інфармацыяй. Існуюць наступныя памылковыя ўяўленні як у спецыялістаў, так і сярод шырокай грамадскасці:
1. У Беларусі няма чыстых зямель, якія б падыходзілі для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі. - Факты паказваюць, што ўзровень выкарыстання мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў ніжэйшы, чым у краінах Заходняй Еўропы. У Галандыі, Даніі, Бельгіі, Германіі на гектар раллі ўносяць 400 - 600 кг дзейснага рэчыва мінеральных угнаенняў, у Беларусі гэты паказчык не перавышаў 280 кг [4]. У 2006 г. было ўнесена ў сярэднім 185 кг/га мінеральных угнаенняў. У 1990-х гадах на шмат якіх зямельных участках пестыцыды ўвогуле не выкарыстоўваліся. Гэта прывяло да змяншэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з боку сельскай гаспадаркі. Апроч таго, глеба, як любая жывая сістэма, мае здольнасць да самааднаўлення, і існуюць методыкі, якія дазваляюць паскорыць гэты працэс і скараціць пераходны перыяд. Таму можна меркаваць, што на тэрыторыі нашай краіны ёсць сельскагаспадарчыя землі, прыдатныя для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі зараз або пасля пераходнага перыяду самааднаўлення глебы.
2. Арганічная сельская гаспадарка - гэта прывілея заможных: з аднаго боку, патрабуюцца вялікія інвестыцыі, з другога боку - цэны на арганічную прадукцыю такія высокія, што толькі вельмі забяспечаныя людзі могуць дазволіць сабе яе купляць. - Паводле статыстыкі, у краінах Еўропы экалагічная прадукцыя даражэйшая за звычайную на 20 - 100%. Аднак ёсць шмат прыкладаў, калі сабекошт арганічнай прадукцыі роўны або ніжэйшы за сабекошт звычайнай, і ў працэсе развіцця арганічнай гаспадаркі па меры аднаўлення экасістэмы затраты зніжаюцца. Шмат у чым высокая цана - наступства перавышэння попыту на экалагічна чыстую прадукцыю над прапановай. Паводле звестак Швейцарскага даследчага інстытута арганічнай сельскай гаспадаркі, арганічная сельская гаспадарка эканамічна больш эфектыўная за інтэнсіўную ў сярэднім на 50% - за кошт ліквідацыі страт сельскагаспадарчай прадукцыі пры замкнутым цыкле вытворчасці, вызвалення вялізных аб'ёмаў прыродных рэзерваў. Калі азірнуцца ў мінулае, мы ўбачым, што ад пачатку апрацоўкі зямлі старажытнымі людзьмі да канца XIX стагоддзя ўся агравытворчасць абыходзілася без мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, і ўсе маглі сабе гэта дазволіць.
3. Ураджайнасць у арганічнай сельскай гаспадарцы нізкая, немагчыма будзе пракарміць людзей. - У Омскай вобласці Расіі яшчэ ў 80-я гг. 16 гаспадарак адмовіліся ад выкарыстання пестыцыдаў, і ўраджайнасць збожжавых стала вышэйшай, чым у сярэднім па вобласці пры больш нізкім сабекошце. На арганічнай ферме (ЗША, 30 км ад г. Спокана, шта Вашынгтон) ураджайнасць азімай пшаніцы ў сярэднім за 5 гадоў (45 ц/га) практычна не адрознівалася ад ураджайнасці на суседніх фермах, дзе ўжывалі пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні (49 і 39,9 ц/га адпаведна). Пры гэтым на арганічнай ферме ўтрыманне гумусу ў глебе была вышэйшая, і значна меншай была эрозія [8]. З іншага боку, сёння рэальная ўраджайнасць на большасці беларускіх палёў, што апрацоўваюцца па інтэнсіўнай тэхналогіі, мінімальная і працягвае зніжацца.
4. Арганічная сельская гаспадарка - рэалізацыя лозунга “Назад, у пячоры!”, яна адмаўляе навуковы і тэхнічны прагрэс. - Альтэрнатыўнае земляробства не азначае вяртанне да старой экстэнсіўнай тэхналогіі, хоць і не выключае выкарыстанне асобных яе элементаў. Арганічная сельская гаспадарка карыстаецца найноўшымі навуковымі і тэхнічнымі распрацоўкамі, спалучаючы іх з традыцыйнымі ведамі, якія назапашваліся і правяраліся на практыцы стагоддзямі і тысячагоддзямі.
VII P.S.
Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на мясцовыя віды паліва - А.Лукашэнка
11 чэрвеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на выкарыстанне мясцовых відаў паліва, заявіў кіраўнік дзяржавы сёння ў час прадстаўлення на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца.
"Мы павінны вызваліць сельскую гаспадарку нашай краіны ад неабгрунтаванага выкарыстання нафтапрадуктаў і газу. Мы гэта можам і павінны зрабіць. Аднак усе сельгаспрадпрыемствы, якія маюць дастаткова сродкаў, могуць працаваць так, як хочуць", - падкрэсліў прэзідэнт.-0-
Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты - І.Бамбіза
27.04.2007 12:38
27 красавіка, Петрыкаў /Кар. БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты. Аб гэтым паведаміў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, віцэ-прэм'ер Беларусі Іван Бамбіза.
"Мы ішлі да гэтага даволі працяглы перыяд. Адначасова з ростам цэн на энергарэсурсы на сусветным рынку мы прымалі ў рэспубліцы меры па ўкараненню энергазберагальных тэхналогій у АПК", - сказаў ён.-0-
Сельская гаспадарка - закрытая для журналістаў
24 сакавіка на паседжанні Гомельскага аблвыканкама, прысвечаным падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, старшыня выканкама А.Якабсон папрасіў прысутных журналістаў пакінуць паседжанне. Сваю просьбу ён патлумачыў патрэбаю абмеркаваць працоўныя моманты. Карэспандэнты “Радыё Свабода”, газет “Рэспубліка” і “Гомельские ведомости” пакінулі залу. Адбылося гэта адразу пасля справаздачы старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Л.Апанасюка, які дакладаў пра цяжкае фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў і патрэбу знайсці недастатковыя 28 млрд. рублёў для правядзення вясенняй пасяўной кампаніі.
Сідорскі прызнаўся: эканоміка перажывае стагнацыю 18
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі незадаволены развіццём беларускага аграрнага сектара і ставіць задачу пераадолець перыяд стагнацыі і больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі.
"Як прэм'ер-міністар, я маю і меў прэтэнзіі да працы сельскай гаспадаркі", - заявіў прэм'ер-міністар ў Менску, прадстаўляючы работнікам апарата міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання новага міністра Сямёна Шапіру.
С.Сідорскі паясніў, што на ўзроўні міністра і намесніка міністра сельскай гаспадаркі надзялялася недастатковая ўвага выкананню дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла. "Абмяркоўвалася, выконваць праграму ці толькі рабіць выгляд", - сказаў прэм'ер.
"Сельская гаспадарка не спраўляецца з прагнознымі паказчыкамі развіцця, якія давёў кіраўнік дзяржавы", - лічыць С.Сідорскі.
Прэм'ер-міністар адзначыў, што ён “падказваў, намагаўся зрабіць так, каб даручэнні выконваліся ў тэрмін, але гэта не знаходзіла разумення ў міністра сельскай гаспадаркі”.
"Былі агульныя разважанні аб тым, што падаюць паказчыкі ў грамадскім сектары", - прапанаваў С.Сідорскі.
Адзначаючы натуральнае старэнне і скарачэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці, прэм'ер выказаў меркаванне аб тым, што было б няправільным, калі б састарэлыя людзі на сяле ўзялі "на сябе ўвесь груз адказнасці, трымалі бы па тры каровы".
Прэм'ер таксама лічыць, што далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і тым больш для нарастання тэмпаў гэтага развіцця ўжо не хапае таго багажа, які быў. Ён патлумачыў, што перад галіной стаіць задача рашэння сур'ёзных фінансава-эканамічных пытанняў. С.Сідорскі нагадаў, што сельгасарганізацыям неабходна пагашаць узятыя раней крэдыты.
"Гэтыя пытанні трэба вырашаць тут у міністэрстве", - падкрэсліў прэм'ер, калі заўважыў, што ў апошні час тут заняліся "пустым хаджэннем па палях".
Ён падкрэсліў, што беларускай сельскай гаспадарцы трэба развівацца хуткімі тэмпамі ў адпаведнасці з агульнасусветнымі. У сувязі з гэтым прэм'ер нагадаў, што ў апошнія 2 гады АПК "проста шанцуе" з кан'юнктурай і коштамі на сусветным рынку.
Ён выразіў неразуменне заявы былога міністра Леаніда Русака аб неабходнасці "падняць кошты, каб прадукцыя была канкурэнтаздольная ўнутры краіны". Прэм'ер лічыць, што дзяржава дастаткова ўкладвае ў развіццё галіны, каб насельніцтва краіны мела магчымасць спажываць беларускае харчаванне па больш выгадных коштах.
VIII. Спіс літаратуры
Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник / Министерство статистики и анализа Республики Беларусь. - Минск, 2005
Республика Беларусь в цифрах. Краткий статистический сборник. 2006// Минстат РБ/ предс. ред. колл. В.И. Зиновский - Минск, 2006. -347 с.
Сельское хозяйство Республики Беларусь. Статистический сборник. 2006/ предс. ред. колл. В.С. Метеж// Министерство статистики и анализа РБ. - Минск, 2006. - 254 с.
Тарасенко С.А. Экологическое земледелие - один из важнейших путей сохранения агроэкосистем в условиях современного техногенеза// Наука - производству: Материалы четвертой международной научно-практической конференции. - Гродно, 2001. - Ч.1. - С.337-340.
Занкисов С.А., Савченко В.В. Анализ реализации права аренды земельных участков в Республике Беларусь// Ресурсосбережение и экология в сельском хозяйстве: материалы VII Республиканской научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов, посвященной 165-летию академии/Мин.сх и продовольствия РБ, Гл. упр. обр., науки и кадров, Белор. гос. сх академия. - Горки, 2005. - Ч.2. - С.149-151.
Сафонова О.А., Филиппенко В.С. Проблемы фермерского хозяйства // Ресурсосбережение и экология в сельском хозяйстве: материалы VII Республиканской научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов, посвященной 165-летию академии/Мин.сх и продовольствия РБ, Гл. упр. обр., науки и кадров, Белор. гос. сх академия. - Горки, 2005. - Ч.2. - С.111-113.
Беларусь: Анализ государственной политики в области сельского хозяйства 1998-1999 [Текст] : статистистический материал / Всемирный банк. Сектор устойчивого экологического и социального развития; Всемирный банк, Сектор устойчивого экологического и социального развития. - 1999. - 106 с. - 358 р.
Газеты: “Звязда”, “Беларуская ніва”, “Мінская праўда”, “Рэспубліка”, “Народная газета”.
Подобные документы
Организация и проведение землеустройства в Республике Казахстан. Географические и природно-климатические условия Алматинской области. Исполнение проекта землеустройства региона в программном комплексе CREDO; функциональные возможности новых технологий.
курсовая работа [3,7 M], добавлен 02.11.2014- Формирование новых объектов кадастрового учета на территории Ярославского района Ярославской области
Обзор основных методических и законодательных положений образования и формирования новых объектов кадастрового учета. Экономические условия развития исследуемой территории. Проблемы и пути совершенствования землеустройства. Оценка объектов недвижимости.
дипломная работа [1,2 M], добавлен 05.05.2014 Вплив антропогенного навантаження на структурний стан чорноземів. Порівняльна характеристика сухого та мокрого просіювання на різних варіантах. Загальні відомості про господарство. Вплив різних систем ведення землеробства на вміст водостійких агрегатів.
дипломная работа [848,8 K], добавлен 08.04.2015Організація та регулювання промислового рибальства на внутрішніх водоймах України. Ефективність засобів і знарядь рибальства на Каховському водосховищі. Стан запасів промислових риб, вплив любительського і спортивного рибальства на стан рибних запасів.
дипломная работа [317,9 K], добавлен 19.11.2010Продуктивність рослин та фітосанітарний стан посівів кукурудзи за різного розміщення її в сівозміні. Біологічна характеристика кукурудзи. Забур’яненість посівів кукурудзи залежно від попередників. Урожайність кукурудзи після різних попередників.
дипломная работа [47,5 K], добавлен 17.01.2008Пестициди - хімічні засоби боротьби з бур'янами, шкідниками, хворобами рослин. Пошук альтернативних щадних засобів боротьби. Хімічний захист рослин. Особливості обробки рослин системними фунгіцидами та гербіцидами. Заходи безпеки при зберіганні пестицидів
курсовая работа [29,1 K], добавлен 17.06.2013Агротехнічні умови, грунти, рельєф і водні ресурси господарства. Біологічні особливості культури. Розміщення в сівозміні та обробіток грунту. Сорти, гібриди та посівні якості насіння. Економічна ефективність виробництва картоплі в СВК "Ризинський".
курсовая работа [307,3 K], добавлен 16.12.2010Сучасний стан сільського господарства. Аналіз динаміки структури і прибутковості фінансових ресурсів підприємства. Оцінка ефективності їх використання, напрямки удосконалення механізму формування. Державна підтримка сільськогосподарських товаровиробників.
дипломная работа [902,0 K], добавлен 21.07.2014Перечень работ по образованию новых и упорядочению существующих объектов землеустройства. Подготовка к составлению проекта межхозяйственного землеустройства. Образование несельскохозяйственных землепользований, оформление ходатайства о выделении участка.
шпаргалка [34,5 K], добавлен 11.01.2011Водне господарство України і його значення, стан зрошення півдня країни. Обґрунтування шляхів вирішення поставлених завдань по збільшенню виробництва сільськогосподарської продукції. Визначення очікуваного доходу і окупності капітальних вкладень.
курсовая работа [139,1 K], добавлен 08.11.2014