Сельская гаспадарка Беларусі
Стан сельскай гаспадаркі. Пошук новых знешнепалітычных партнераў. Дзяржаўныя фінансы: змены ў сістэме падаткаабкладання. Манетарная палітыка: абмежаванне грашовай прапановы. Банкаўскі сектар: продаж Белзнешэканамбанку. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты.
Рубрика | Сельское, лесное хозяйство и землепользование |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.06.2010 |
Размер файла | 108,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ
КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТАРАЛОГІІ
РЭФЕРАТ
НА ТЭМУ:
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ НА ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ
Выканала: студэнтка Назарава Юлія
Анатольеўна ЭКФАК 1 курс 7 група
Выкладчык: Кірчук Юлія Віктараўна
ГОРКІ 2008 год
Змест
I. Асноўная характарыстыка
II. Статыстыка
III. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты
IV. Аналіз
V. Навіны
VI. Галоўныя праблемы
VII. P.S.
VIII. Спіс літаратуры
I. Асноўная характарыстыка
Аграпрамысловы комплекс у 2006 годзе функцыянаваў у складаных метэакліматычных умовах. Гэта прывяло да таго, што тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі некалькі замаруджваўся і не заўсёды выконваліся прагнозныя паказчыкі. Разам з тым, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой павялічылася на 12 %, вытворчасць малака - на 9 %, яек - на 15 %. Пры гэтым пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 2 %, свіней - на 6 %.
Аднак за кошт мінімізацыі страт ад прыродных анамалій, уключэння ўсіх рэзерваў арганізацыйнага і тэхналагічнага плана па выніках года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася і склала 106 %, што адпавядае гадавому прагнозу(106-108 %). За 2006 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Гродзенскай вобласці атрымана валавой прадукцыі на суму 1277 млрд. рублёў, што склала 104,1 % да ўзроўню 2005 года (прагноз 104 %).
Рэалізацыя жывёлы і птушкі ўзрасла на 15,2 %. Павялічыліся аб'ёмы вытворчасці мяса на 10,3 %, валавыя надоі малака - на 8,6 %.
Прырост жывёлагадоўчай прадукцыі забяспечаны ў асноўным за кошт росту прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі. Сярэдні ўдой малака на адну карову склаў 4363 кг, што на 334 кг больш, чым у 2005 годзе, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на гадоўлі і адкорме буйной рагатай жывёлы ўзрасло на 11 грамаў і свіней - на 27 грамаў і дасягнула ў жывёлагадоўлі 588 грамаў і ў свінагадоўлі 511 грамаў.
Палепшылася якасць рэалізуемай прадукцыі. Сярэдняя вага адной галавы буйной рагатай жывёлы, пастаўленай на мясакамбінаты, склала 475 кг і свіней 111 кг.
У разліку на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў рэалізавана 171 цэнтнер мяса і 568 цэнтнераў малака, што адпаведна на 15 % і 9 % больш, чым за 2005 год.
Чысты прыбытак сельгасарганізацый Гродзенскай вобласці за студзень-лістапад 2006 года склаў у бягучых цэнах Br159,6 млрд., што на 10,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2005 года. Чыстую страту ў студзені-лістападзе атрымалі чатыры сельгасарганізацыі (1,7 працэнта агульнай іх колькасці) на суму Br901 млн.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы Гродзеншчыны склала 7,9 працэнта супраць 13 працэнтаў у студзені-лістападзе 2005 года, рэнтабельнасць продажаў - адпаведна 6,4 працэнта супраць 10,1 працэнта.
На 1 снежня 2006 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельгасарганізацый вобласці склала Br162,1 млрд., або 19,4 працэнта агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычынасці. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць перасягнула пратэрмінаваную дэбіторскую ў 15,2 раза.
Пратэрмінаваная запазычанасць сельгасарганізацый за энергарэсурсы на 1 снежня 2006 года, уключаючы ўнутрырэспубліканскія разлікі, склала Br6,8 млрд., або 4,2 працэнта ўсёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці галіны і 7,3 працэнта пратэрмінаванай запазычанасці за энергарэсурсы па вобласці.
Жывёлагадоўля зьяўляецца адной з крыніцаў сродкаў да існаваньня для аднаго мільярда чалавек ва ўсім сьвеце, а яшчэ для прыблізна сямідзесяці адсоткаў беднага вясковага насельніцтва плянэты жывёлагадоўля зьяўляецца сапраўды важнай крыніцай сродкаў да існаваньня. На долю жывёлагадоўчай вытворчасьці зараз прыпадае каля трыццаці адсоткаў ВУП сельскай гаспадаркі ў разьвіваных краінах, і, паводле прагнозаў спэцыялістаў, гэтая лічба вырасьце да прыблізна сарака адсоткаў да 2030 году.
Глябалізацыя рынкаў жывёлагадоўлі зьяўляецца самым галоўным чыньнікам, што ўплывае на разнастайнасьць пародаў сельскагаспадарчых жывёлаў.
Традыцыйныя сыстэмы сельскагаспадарчай вытворчасьці прадугледжваюць выкарыстаньне шматфункцыянальных жывёлаў, кожная зь якіх забясьпечвае чалавека цэлым шэрагам тавараў ды паслугаў. Сучасная сельская гаспадарка вывяла спэцыялізаваныя пароды, аптымізуючы спэцыфічныя вытворчыя рысы. Выкарыстаньне гэтых пародаў дазволіла дамагчыся бясспрэчна годнага подзіву падвышэньня роўню прадукцыйнасьці, але ў той самы час іх гадоўля і памнажэньне вымагаюць значнага ўкладаньня рэсурсаў і прцы звонку.
Агулам 14 з больш чым 30 прыручаных відаў сысуноў і птушак забясьпечваюць зараз чалавецтва 90 адсоткамі харчаваньня, якое вырабляецца ў жывёлагадоўчым сэктары.
”Большасьць выраблянага харчаваньня прыпадае на долю ўсяго пяці відаў жывёлаў: быдла, авечак, козаў, свіньней і кур”, -- адзначае Ірэна Гофман (Irene Hoffmann), кіраўнічка Службы жывёлагадоўчай вытворчасьці ФАО. “Адбор высокапрадукцыйных пародаў арыентаваны на разьвіцьцё спадчынных рысаў, зьвязаных з прадукцыйнасьцю, і, зазвычай, пагарджае пры тым функцыянальнымі і адаптацыйнымі рысамі. Гэты працэс вядзе да звужэньня генэтычнай базы як унутры саміх камэрцыйна пасьпяховых пародаў, гэтак і іншых пародаў, і фактычна цэлыя віды аказваюцца зьнішчанымі сіламі рынку”.
У той самы час акурат у наяўных генэтычных рэсурсах жывёлаў утрымліваюцца каштоўныя рэсурсы, якія дазволяць забясьпечыць харчовую бясьпеку ды разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў будучым, перадусім, у неспрыяльных навакольных умовах.
“Падтрыманьне генэтычнае разнастайнасьці відаў жывёлаў дазволіць будучым пакаленьням выбраць тыя адмены ці вывесьці новыя пароды, якія дазволяць ім даць рады з праблемамі, якія паўстаюць у працэсе разьвіцьця чалавецтва, у тым ліку з зьмяненьнем клімату, захворваньнямі ды зьменлівымі сацыяльна-эканамічнымі чыньнікамі”, -- зазначыў Хасэ Эскінас-Алькасар (Jose Esquinas-Alcazar), сакратар Камісіі ФАО па выкарыстаньні генэтычных рэсурсаў для вытворчасьці харчаваньня і вядзеньня сельскай гаспадаркі.
У зьвязку з той узаемазалежнасьцю, што існуе паміж краінамі ў дачыненьні да генэтычных рэсурсаў жывёлаў, неабходна садзейнічаць ім у наладжваньні працэсу пастаяннага абмену і далейшага разьвіцьця гэтых рэсурсаў, а таксама прыбраць непатрэбныя перашкоды на гэтым шляху; пры тым трэба забясьпечыць, каб выгоды ад таго адчулі на сабе ўсе фэрмеры, жывёлаводы, сэлекцыянэры, спажыўцы і ўсё грамадзтва”, -- зазначыў Хасэ Эскінас.
Прыродна- эканамічныя ўмовы
Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы і адносіцца да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Яе тэрыторыя складае 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 93,4 тыс. кв.км, з якіх 62,3 тыс.кв.км - ворная зямля. Рэспубліка багатая лясамі, якія займаюць амаль 40% плошчы. Па Беларусі працякае 20,8 тыс. рэк, на ёй размешчаны 108 тыс. азёр, 1,5 тыс. сажалак і больш за 140 вадасховішчаў. Краіна на захадзе мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе - з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе - з Расіяй, на поўдні - з Украінай. У адміністрацыйных адносінах падзяляецца на 6 абласцей. Вобласці падраздзяляюцца на 118 сельскіх раёнаў. Найбольшая працягласць тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход - 650 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 160 м; вышэйшы пункт - гара Дзяржынская - 345 м (Мінскае ўзвышша); самае нізкае месца (менш за 85 м) знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны.
Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, больш халодны на поўначы і адносна цёплы на поўдні. Пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры. Сярэдняя тэмпература студзеня - самага халоднага месяца - ад -4°С на паўднёвым захадзе да -9°С на паўночным усходзе, ліпеня - самага цёплага месяца - ад +17°С на поўначы да +19,5°С на поўдні. Значныя ваганні сумы станоўчых тэмператур за перыяд росту сельскагаспадарчых культур - ад 2100 да 2500°С, а працягласць перыяду актыўнай вегетацыі культурных раслін - ад 190 да 205 дзён. Сярэднегадавая сума ападкаў у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны - 600-650 мм, на поўдні і паўднёвым захадзе - 500-600 мм. Рэспубліка мае запасы торфу і калійных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўрадлівасці глеб.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя ( ячмень, жыта, пшаніца), бульба, кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і арыентацыяй на аднаўляльныя крыніцы энергіі ў рэспубліцы пашыраюцца аб'ёмы вырошчвання збожжавых і алейных культур. У Беларусі засяроджана амаль 16 % сусветных пасеваў лёну, або больш за 20 % яго пасеваў на Еўрапейскім кантыненце.
У жывёлагадоўлі ў асноўным гадуецца буйная рагатая жывёла для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка.
Агульная зямельная плошча Рэспублікі Беларусь - 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 44,9 % , з іх ворная зямля - 30 % агульнай плошчы. На душу насельніцтва прыпадае 0,9 га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 0,6 га ворнай зямлі. Землі, якія не выкарыстоўваюцца і слаба выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы (пяскі, кустоўе, балоты і г.д) складаюць 15 % агульнай плошчы. За апошнія 20 гадоў з сельскагаспадарчага абароту выбыла 600 тыс. га.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на прадукцыі жывёлагадоўлі (малако, мяса), а таксама на вырошчванні льну і бульбы, зерневых і гароднінных культур, цукровых буракоў, рапсу і кармавых культур. Аграпрамысловы комплекс арыентуецца на стварэнне шматукладнай сельскай гаспадаркі, якая спалучае ў сабе розныя формы ўласнасці і гаспадарання, як калгасы, саўгасы, так і фермерскія гаспадаркі.
Знешнеэканамічныя сувязі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія (больш за 50% знешнегандлёвага абароту), Украіна, Польшча, Германія, Літва і іншыя.
Аб'ектыўныя гістарычныя і эканамічныя перадумовы паспрыялі таму, што найбольш развітымі застаюцца эканамічныя сувязі Беларусі з краінамі СНД, асабліва з Расіяй. У той жа час значная ўвага надаецца павышэнню канкурэнтназдольнасці беларускай прадукцыі і яе пранікненню на рынкі краін Захаду.
II. Статыстыка
Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця па Мінсельгасхарчу за 2006 год
Назва паказчыка Тэмп росту да 2005 года, % Прадукцыя сельскай гаспадаркі ўсіх катэгорый гаспадарак 106,1 у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях (уключаючы сялянскія (фермерскія гаспадаркі) 109 Прадукцыя прамысловасці ў супастаўных цэнах 113,5 Прадукцыя прамысловасці з улікам індэкса фізічнага аб'ёму 113,4 Вытворчасць спажывецкіх тавараў 114,5 Экспарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) 133,7 Імпарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) 176 Прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал (па прадпрыемствах рэспубліканскай уласнасці) 134,7 Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці 36,3 Зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі ў прамысловасці -0,5 Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасці 4,1 Доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці 63 Удзельная вага новай прадукцыі ў аб'ёме прамысловай вытворчасці 8,2 Паказчык па энергазберажэнню -5,5 |
III. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2006 г. № 215 «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе» ў пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2006 годзе, увключаны два інвестыцыйныя праекты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання: «Арганізацыя вытворчасці лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара» з аб'ёмам крэдытных рэсурсаў 10 млн. рублёў і «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам» з аб'ёмам інвестыцый 3,3 млн. рублёў, у тым ліку 2,7 млн. рублёў - крэдыт банка і 0,6 млн. рублёў - уласныя сродкі арганізацыі.
Інвестыцыйны праект «Вытворчасць лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара»
На 1 студзеня 2007 г. на аплату абсталявання і агульнабудаўнічыя работы з рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі выдзелена 10973 млн. рублей, атрыманы крэдыт ААТ «Белаграпрамбанк» у суме 5530 млн. рублёў.
Інвестыцыйны праект «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам»
Па стану на 1 студзеня 2007 г. асвоена 3300 млн. рублёў, у тым ліку 600 млн. рублёў - уласныя сродкі арганізацыі і 2700 млн. рублёў - крэдытныя рэсурсы банка.
Рэалізацыя Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2006 год
На фінансаванне Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы 2006 года, зацверджанай Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2006 г. № 588 і ад 19 мая 2006 г. № 332, з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана накіраваць 69784,4 млн. рублёў. За 2006 год выдзелена 69574,6 млн. рублёў (у тым ліку 1299,3 млн. рублёў сродкаў зарэгістравана да аплаты), або 99,7 % да плана.
Па Дзяржаўнай праграме «Захаванне і выкарыстанне меліярацыйных зямель на 2006-2010 гады» ў 2006 годзе на выкананне мерапрыемстваў па рэканструкцыі і аднаўленню меліярацыйных сістэм прадугледжана выдзеліць 38000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 37913 млн. рублёў,або 99,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 88 аб'ектаў меліярацыі, 14,132 тыс. га асушаных зямель пры даведзеным плане, адпаведна, 76 і 14 тыс. га.
Па Рэспубліканскай праграме «Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных месц і сельскагаспадарчых угоддзяў ад паводкаў у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2005-2010 гады» ў 2006 годзе прадугледжана выдзеліць 10000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 9720,4 млн. рублёў, або 98,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 5 аб'ектаў, 2 помпавыя станцыі, 35,6 км дамб, 86,7 км каналаў пры плане ўводу 3 аб'ектаў, 60,06 км дамб, 36 км каналаў.
Падпраграма «Дзіцячае харчванне» Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады зацверждана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2006 г. № 318. У 2006 годзе ў адпведнасці з падпраграмай прадугледжана ўсяго 20060,4 млн. рублёў, у тым ліку 1393,4 млн. рублёў з рэспубліканскага бюджэту і 18667 млн. рублёў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За 2006 год прафінансавана 23039,6 млн. рублёў або 114,9 % да плана, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 1393,4 млн. рублёў, або 100 % да плана, з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзелена 18384,8 млн. рублёў або 98,5 % ад плана, выдзелена сродкаў мясцовага бюджэту 476,8 млн. рублёў, атрымана крэдытаў банка 1313,1 млн. рублёў, выкарыстана ўласных сродкаў 1371,5 млн. рублёў.
Па іншых важнейшых будоўлях і аб'ектах план фінансавання на 2006 год складае 20391 млн. рублёў. З рэспубліканскага бюджэту выдзелена 100 % сродкаў ад гадавога плана фінансавання.
Асабліва важныя аб'екты, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
* Пашырэнне УП “Віцебская біяфабрыка”
* Рэканструкцыя РУВП «Бярозатара»
1.Будаўніцтва цэха лакіравання і літаграфіі бляхі.
2. Цэх упакоўкі з ламініраванай і фальгаміраванай паперы для харчовых прадуктаў.
* РСУП «СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага раёна Будаўніцтва свінагадоўчай племянной фермы на 250 асноўных свінаматак.
* ААТ «Птушкафабрыка імя Н.М. Крупскай».
1. Будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў в. Селішча.
2. Будаўніцтва зернесушыльнага комплексу.
IV. Аналіз
Насельніцтва: 9.71 млн чалавек
Прамысловасць / ВУП: 27.6%
Сельская гаспадарка / ВУП: 7.5%
Інвестыцыі / ВУП: 24.3%
Экспарт: Расія 35%, ЕЗ 46%
Імпарт: Расія 59%, ЕЗ 22%
· Скарачаецца выпуск прадукцыі ў харчовай прамысловасці
· Былі заключаныя пагадненні пра здабычу нафты за мяжой
· Было заключанае беларуска-расійскае пагадненне ў сферы знешняга гандлю
· НББ абмяжоўвае прапанову грошай
· Доля дзяржавы і НББ у Белзнешэканамбанку будзе прададзеная расійскаму Знешэканамбанку
Палітыка: пошук новых знешнепалітычных партнераў
У сакавіку ў Мінску прайшоў семінар у межах еўрапейскай палітыкі добрасуседства, арганізаваны сумесна беларускім парламентам і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. На семінары абмяркоўваліся магчымасці развіцця супрацы паміж ЕЗ і Беларуссю. Аднак на дадзены момант заўважны прагрэс ў двухбаковых стасунках дасягнуты не быў: напрыканцы сакавіка ЕЗ падоўжыў санкцыі ў стасунках да Беларусі, якія забараняюць 36 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам наведваць краіны-сябры ЕЗ.
У сакавіку прайшоў шэраг візітаў афіцыйных беларускіх дэлегацыяў у замежныя краіны. Дэлегацыя на чале з А. Лукашэнка наведала ААЭ, на чале з прэмьер-міністрам С. Сідорскім - Азербайджан, а дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта В. Шэйманам - Венесуэлу. На дадзеных сустрэчах абмяркоўваліся магчымасці супрацы ў галіне нафтаперапрацоўкі, знешнегандлёвай і інвестыцыйнай супрацы. Такім чынам, беларускія ўлады працягваюць пошук новых партнераў, альтэрнатыўных Расіі і ЕЗ, у мэтах павышэння знешняй канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.
Рэальны сектар: спад у харчовай прамысловасці
У студзені-лютым тэмпы росту ВУП знізіліся да 9% г/г. Асноўнай прычынай запавольвання росту стала пагаршэнне сітуацыі ў прамысловасці, дзе тэпмы росту знізіліся да 6.9% г/г. Спад назіраецца ў электраэнергетыцы (у выніку цёплай зімы), паліўнай прамысловасці (у выніку нявырашанасці праблемаў з пастаўкамі нафты), а таксама ў харчовай прамысловасці. Выпуск ў дадзенай галіне скарачаўся за кошт рэзкага падзення вытворчасці цукру - на 56.7% г/г у студзені-лютым, абумоўленага скарачэннем яго экспарту ў Расію.
Фактычна, рост у прамысловасці працягваўся толькі за кошт галінаў, што працуюць на тыя сегменты ўнутранага рынку, у якіх назіраецца рост. Высокія тэмпы росту назіраліся ў прамысловасці будматэрыялаў (у выніку хуткага росту інвестыцыяў), а таксама ў асобных галінах машынабудавання, што выпускаюць тавары, імпарт якіх спрабуе абмежаваць беларускі ўрад. Спад у харчовай і паліўнай прамысловасці ў пачатку 2007 г. прадэманстраваў высокую адчувальнасць беларускай эканомікі да знешнегандлёвых шокаў. Таму без вырашэння праблемаў у знешнім гандлі магчымасці для эканомічнага росту будуць абмежаванымі.
Унёсак у прырост прамысловай вытворчасці ў студзені-лютым 2007 г.
тэмп прыросту |
унёсак у прырост |
||
Электраэнергетыка |
-6.7 |
-0.7 |
|
Паліўная |
-1.6 |
-0.3 |
|
Чорная металургія |
7.6 |
0.4 |
|
Хімічная і нафтахімічная |
9.2 |
1.1 |
|
Машынабудаванне і металаапрацоўка |
14.1 |
3.0 |
|
Дрэваапрацоўка |
4.9 |
0.2 |
|
Будаўнічых матэрыялаў |
21.6 |
0.6 |
|
Лёгкая |
7.4 |
0.3 |
|
Харчовая |
-4.7 |
-0.7 |
|
Іншыя |
28.5 |
3.0 |
|
Прамысловасць, усяго |
6.9 |
6.9 |
Заўвага. Тэмп прыросту - % г/г; унёсак у прырост - адсоткавых пунктаў.
Крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Структурныя тэндэнцыі: заключэнне пагадненняў аб здабычы Беларуссю нафты за мяжой
Энергетыка. Па выніках перамоваў прэмьер-міністраў Азербайджану і Беларусі было дасягнутае пагадненне аб дазволе на здабычу нафты ў Азербайджане для Беларуснафты. Адначасова, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджану дапушчаная ў якасці аператара на беларускі рынак. Яна будзе пастаўляць нафту для перапрацоўкі ў Беларусі і наступнай рэалізацыі на экспарт. Па выніках візіту ў Венесуэлу было дасягнутае пагадненне аб стварэнні беларуска-венесуэльскага СП, якое будзе займацца прамысловай распрацоўкай радовішчаў нафты, прапанаваных Венесуэлай Беларусі. Плануецца, што гэтае прадпрыемства будзе здабываць да 10 млн т. нафты ў год. Дадзеныя пагадненні скіраваныя на стварэнне ўмоваў для дыверсіфікацыі паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і павышэнне іх рэнтабельнасці. Аднак у выніку высокіх транспартных выдаткаў эканамічная эфектыўнасць дадзеных праектаў выклікае сумневы.
Знешні гандаль: заключэнне беларуска-расійскага знешнегандлёвага пагаднення
У студзені дэфіцыт гандлю таварамі склаў USD 362.5 млн (у папярэднім годзе сальда было дадатным - USD 36.3 млн). Аб'ёмы экспарту не змяніліся, паколькі рэзка (на 37.6% г/г) знізіўся экспарт нафтапрадуктаў. Гэта абумовіла зніжэнне агульнага аб'ёму экспарту ў краіны ЕЗ на 15.8% г/г і змяншэнне сальда гандлю таварамі з дадзеным рэгіёнам да USD 24.5 млн (USD 446.0 млн у папярэднім годзе). Скрачэнне экспарту нафтапрадуктаў тлумачылася тым, што пытанні паставак расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы да гэтай пары не ўрэгуляваныя. Адпаведна, знізіліся і аб'ёмы імпарту сырой нафты з Расіі (на 48.0% г/г), што прывяло да змяншэння дэфіцыту ў гандлі з гэтай краінай да USD 305.8 млн (USD 413.8 млн у папярэднім годзе). У той жа час імпарт з краінаў ЕЗ вырас амаль удвая за кошт павелічэння паставак пракатных станаў, сельскагаспадарчых машын, трактароў і легкавых аўтамабіляў. У выніку імпарт у цэлым вырас на 29.5% г/г, што і вызначыла стан гандлёвага балансу ў студзені. Аднак малаверагодна, што студзеньскую дынаміку можна разглядаць як тэндэнцыю, паколькі на дадзены момант адбываецца адаптацыя да новых умоваў гандлю.
Пэўнае ўздзеянне на развіццё знешняга гандлю ў 2007 г. будзе мець падпісанае ў сакавіку пагадненне аб гандлёва-эканамічнай супрацы з Расіяй. Яно прадугледжвае доступ абедзвюх краінаў на нацыянальныя рынкі дзяржаўных закупак, а таксама рэгулюе шэраг пытанняў, звязаных з транзітам і ўскоснымі падаткамі пры экспарце і імпарце тавараў. Таксама Беларусь узяла на сябе абавязкі па скасаванні шэрагу абмежаванняў на доступ асобных расійскіх тавараў на беларускі рынак, а таксама абавязалася не ўводзіць такіх абмежаванняў у будучыні. Такім чынам, Беларусь будзе вымушаная адмовіцца ад некаторых захадаў пратэкцыянісцкай палітыкі ў гандлі з Расіяй, што можа прывесці да павелічэння імпарту з гэтай краіны. Такім чынам, у выніку ўздзеянне гэтага пагаднення на сальда ў гандлі паміж краінамі можа выявіцца блізкім да нуля.
Гандлёвы баланс
USD млрд |
сту. 2006 |
сту. 2007 |
прырост |
|
Усяго: |
||||
экспарт |
1387.7 |
1387.8 |
0.1 |
|
імпарт |
1351.4 |
1750.3 |
398.9 |
|
сальда |
36.3 |
-362.6 |
-398.9 |
|
Расія: |
||||
экспарт |
455.4 |
563.2 |
107.8 |
|
імпарт |
869.2 |
869.0 |
-0.2 |
|
сальда |
-413.8 |
-305.8 |
108.0 |
|
ЕЗ: |
||||
экспарт |
823.6 |
693.7 |
-129.9 |
|
імпарт |
395.8 |
763.3 |
367.5 |
|
сальда |
427.8 |
-69.6 |
-497.4 |
Крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Дзяржаўныя фінансы: змены ў сістэме падаткаабкладання
У сакавіку быў прыняты шэраг захадаў па змякчэнні вынікаў падаражання энергарэсурсаў для рэальнага сектару. Па-першае, для прадпрыемстваў ЖКГ былі ўсталяваныя ільготы па аплаце падатку на дададзеную вартасць (ПДВ). Верагодна, гэта абумоўлена рэзкім (у 3.2 разы ў параўнанні з пачаткам году) павелічэннем запазычанасці дадзенай галіны за энергарэсурсы. Па-другое, ільготы па аплаце ПДВ і шэрагу іншых падаткаў змогуць атрымаць прамысловыя прадпрыемствы. Сродкі, якія вызваляцца ў выніку такіх ільготаў, мусяць быць скіраваныя ў мясцовыя бюджэты (15%) і на фінансаванне інавацыйнай дзейнасці, прадугледжанай бізнес-планам (85%).
Апроч гэтага, урад зрабіў некаторыя крокі па пашырэнні сферы ўжывання сістэмы спрошчанага падаткаабкладання. Раней яна заставалася практычна незапатрабаванай з-за дастаткова высокіх ставак і авансавай сістэмы аплаты падатку. Чакаецца, што новыя крытэры ўжывання дадзенай сістэмы - сярэднеспісавая колькасць супрацоўнікаў меней за 100 чалавек (раней 15) і валавы даход за год, які не перавышае BYR 2 млрд, а таксама скасаванне авансавага прынцыпу аплаты падатку, забяспечаць большую прыцягальнасць малога прадпрымальніцтва з утварэннем юрыдычнай асобы. Таксама для стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці ў малых гарадох стаўкі падатку ў межах спрошчанай сістэмы для іх зніжаныя ў 2-2.7 разы. Разам з тым, гарантуючы скарачэнне колькасці падаткавых плацяжоў, сістэма спрошчанага падаткаабкладання неабавязкова прывядзе да змяншэння іх памераў. Таму пераход на гэтую сістэму будзе выгадным толькі для абмежаванай групы малых прадпрыемстваў.
Стаўкі падаткў згодна з спрошчанай сістэмай падаткаабкладання
Стаўка падатку, % |
|||
буйны горад |
горад да 50 тыс. чал.* |
||
колькасць да 15 чал., выручка да BYR 0.6 млрд |
|||
сплочваюць ПДВ |
8 |
3 |
|
не сплочваюць ПДВ |
10 |
5 |
|
колькацсь ад 15 да 100 чал., выручка да BYR 2 млрд |
|||
сплочваюць ПДВ |
8 |
3 |
|
не сплочваюць ПДВ |
-- |
-- |
* згодна спісу, вызначанаму Саветам міністраў.
Манетарная палітыка: абмежаванне грашовай прапановы
У лютым НББ па-ранейшаму праводзіў даволі жорсткую палітыку, абмяжоўваючы грашовую прапанову ў мэтах стабілізацыі валютнага рынку. Таму патрабаванні НББ да банкаў троху скараціліся (на 0.7% м/м). У такой сітуацыі попыт і прапанова на валютным рынку стабілізаваліся амаль на адным узроўні, і НББ нават змог набываць валюту на рынку. Разам з тым, камерцыйныя банкі, знешнія пазыкі якіх забяспечвалі прапанову валюты на рынку ў мінулыя месяцы, сталі павялічваць свае замежныя актывы, зніжаючы залішнія рэзервы ў замежнай валюце ў НББ. Таму ў выніку чыстыя замежныя актывы ворганаў грашова-крэдытнага рэгулявання скараціліся на 3.2% м/м. У выніку за люты грашовая база паменшылася на 2.6% м/м, а ў гадавым вымярэнні яе рост запаволіўся да 37.9% г/г (38.5% г/г у студзені).
Абмежаванне грашовай прапановы НББ забяспечыла далейшы рост працэнтных ставак, як на міжбанкаўскім, так і на дэпазітным рынках. Павялічыўшы прыцягальнасць ашчаджэнняў, банкі маглі забяспечыць рост рэсурсовай базы, неабходны для падтрымання высокіх тэмпаў крэдытавання, якое мае дырэктыўны характар. У лютым тэмп росту патрабаванняў банкаў да эканомікі па-ранейшаму павялічваўся (на 1.3 адсоткавага пункту) і дасягнуў 61.4% г/г. У выніку павышэння прыбытковасці ашчаджэнняў, насельніцтва і прадпрыемствы павялічылі тэрміновыя дэпазіты ў рублях, тэмп росту якіх павысіўся да 44.3% г/г (40.1% г/г у студзені). Разам з тым, у лютым захавалася тэндэнцыя да паскарэння росту валютных дэпазітаў, які склаў 38.6% (33.9% г/г у студзені). Попыт на наяўныя грошы ў лютым істотна не змяніўся, але ў гадавым вымярэнні тэмп росту наяўных грошай троху знізіўся - да 27.4% г/г (30.1% г/г у студзені). Рублёвая грашовая маса павялічылася ў лютым на 3.1% м/м, а шырокая грашовая маса - на 4.0% м/м. У гадавым вымярэнні тэмпы іх росту склалі адпаведна 36.0 і 36.8% г/г (34.5 і 34.3% у студзені).
Павышэнне кошту энерганосьбітаў стымулявала паскарэнне росту спажывецкіх цэнаў: у лютым яны выраслі на 0.8% м/м, ці на 7.9% г/г (7.1% г/г у студзені). Курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША ў сакавіку практычна не змяніўся і склаў 2143 BYR/USD.
Банкаўскі сектар: продаж Белзнешэканамбанку
У сакавіку А. Лукашэнка падпісаў загад, паводле якога расійскаму Знешэканамбанку будзе прададзены ўвесь пакет акцыяў, які належыць дзяржаве і НББ і складае 48.6% статутнага фонду Белзнешэканамбанку. Сума ўгоды складзе каля USD 21.5 млн. Белзнешэканамбанк з'яўляецца адным з шасці «сістэмаўтваральных» банкаў, якія ўпаўнаважаныя абслугоўваць дзяржаўныя праграмы. Ён з'яўляецца шостым па памеры актываў і рэсурсовай базы ў беларускай банкавай сістэме і спецыялізуецца на інструмантах гандлёвага фінансавання і абслугоўвання знешнеэканамічных угодаў. Аб жаданні прадаць пакеты акцыяў, што належаць дзяржаве і НББ у дадзеным банку, а таксама ў Парытэт-банку і Міжгандальбанку, беларускія ўлады абвяшчалі неаднаразова, але пры гэтым не атрымлівалася дасягнуць дамоўленасцяў з патэнцыйнымі інвестарамі. На фоне вынікаў газавага і нафтавага шокаў продаж дзяржпакету акцыяў Белзнешэканамбанку можа стаць сігналам для замежных інвестараў аб гатоўнасці беларускіх уладаў ствараць больш прывабныя ўмовы інвеставання ў беларускую банкаўскую сістэму.
Эканамічныя тэндэнцыі |
1 кв. 05 |
2 кв. 05 |
3 кв. 05 |
4 кв. 05 |
1 кв. 06 |
2 кв. 06 |
3 кв. 06 |
4 кв. 06 |
сне. 06 |
сту. 07 |
лют. 07 |
||
Рост рэальнага ВУП |
% г/г |
9.9 |
8.4 |
8.7 |
10.7 |
11.0 |
9.6 |
8.6 |
10.8 |
-- |
9.7 |
-- |
|
Рост рэальнага ВУП |
% г/г нар. |
9.9 |
9.1 |
9.0 |
9.4 |
11.0 |
10.3 |
9.6 |
9.9 |
9.9 |
9.7 |
9.0 |
|
Рэальная прамысловая вытворчасць |
% г/г нар. |
11.7 |
10.3 |
9.7 |
10.5 |
13.5 |
12.6 |
12.2 |
11.3 |
11.3 |
8.5 |
6.9 |
|
Рэальная сельскагаспадачая вытворчасць |
% г/г нар. |
12.5 |
10.1 |
3.0 |
2.1 |
10.1 |
6.9 |
2.2 |
6.1 |
6.1 |
7.0 |
5.2 |
|
ІСЦ |
% г/г к/п |
11.9 |
10.0 |
9.8 |
8.0 |
6.8 |
7.0 |
6.4 |
6.6 |
6.6 |
7.1 |
7.9 |
|
ІЦВПП |
% г/г к/п |
14.2 |
12.1 |
10.5 |
10.2 |
8.3 |
8.1 |
8.0 |
8.5 |
8.5 |
22.4 |
22.6 |
|
Экспарт тавараў (USD)* |
% г/г |
21.8 |
17.2 |
15.1 |
11.5 |
27.5 |
24.9 |
29.3 |
13.6 |
6.7 |
0.0 |
-- |
|
Імпарт тавараў (USD)* |
% г/г |
0.6 |
3.6 |
7.8 |
-5.3 |
51.3 |
37.0 |
30.0 |
23.5 |
31.0 |
29.5 |
-- |
|
Сальда гандлю таварамі (дадзеныя НББ) |
USD млн. нар. |
452 |
345 |
43 |
-527 |
-136 |
-786 |
-1215 |
-2398 |
-2398 |
-365 |
-- |
|
Бягучы рахунак |
USD млн нар. |
737 |
884 |
816 |
510 |
115 |
-289 |
-558 |
-1512 |
-1512 |
-- |
-- |
|
Бягучы рахунак |
% ВУП нар. |
12.2 |
6.7 |
3.7 |
1.7 |
1.5 |
-1.8 |
-2.1 |
-4.1 |
-4.1 |
-- |
-- |
|
Міжнародныя рэзервы |
USD млн к/п |
975 |
1130 |
1189 |
1297 |
1290 |
1154 |
1155 |
1383 |
1383 |
1330 |
1303 |
|
Грашовая база |
% г/г к/п |
21 |
39 |
50 |
74 |
53 |
48 |
38 |
20 |
20 |
39 |
38 |
|
Стаўка па крэдытах у беларускіх рублях** |
% гадавых, к/п |
19 |
15 |
14 |
12 |
12 |
11 |
12 |
12 |
12 |
12 |
13 |
|
Абменны курс (афіцыйны) |
BYR/USD с/п |
2164 |
2151 |
2150 |
2150 |
2151 |
2146 |
2142 |
2141 |
2140 |
2140 |
2142 |
|
Абменны курс (афіцыйны) |
BYR/EUR с/п |
2840 |
2713 |
2623 |
2558 |
2587 |
2694 |
2729 |
2761 |
2827 |
2782 |
2797 |
* тэмпы росту даляравых паказнікаў
(крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу).
** намінальная стаўка па новых крэдытах
юрыдычным асобам (крыніца: НББ).
Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу і НББ.
Асноўныя эканамічныя паказнікі |
2000 |
2001 |
2002 |
2003 |
2004 |
2005 |
2006 |
||
Намінальны ВУП* |
BYR трлн |
9.134 |
17.173 |
26.613 |
36.565 |
49.991 |
65.067 |
79231 |
|
Намінальны ВУП ** |
USD млрд |
8.7 |
12.1 |
14.5 |
17.7 |
23.1 |
30.2 |
36.9 |
|
Рост рэальнага ВУП |
% г/г |
5.8 |
4.7 |
5.0 |
7.0 |
11.4 |
9.4 |
9.9 |
|
Прамысловая вытворчасць |
% г/г |
7.8 |
5.9 |
4.5 |
7.1 |
15.9 |
10.5 |
11.3 |
|
Сельскагаспадарчая вытворчасць |
% г/г |
9.3 |
1.8 |
0.7 |
6.6 |
12.6 |
1.7 |
6.1 |
|
ІСЦ |
% г/г с/п |
168.6 |
61.1 |
42.6 |
28.4 |
18.1 |
10.3 |
7.0 |
|
ІСЦ |
% г/г к/п |
107.5 |
46.1 |
34.8 |
25.4 |
14.4 |
8.0 |
6.6 |
|
ІЦВПП |
% г/г с/п |
185.3 |
72.1 |
41.4 |
37.5 |
24.1 |
12.1 |
8.3 |
|
ІЦВПП |
% г/г к/п |
166.4 |
40.9 |
42.7 |
28.1 |
18.8 |
10.0 |
8.5 |
|
Экспарт (т/п, USD) |
% г/г |
19.4 |
10.9 |
9.8 |
24.4 |
35.7 |
15.8 |
21.8 |
|
Імпарт (т/п, USD) |
% г/г |
21.5 |
11.1 |
9.0 |
25.1 |
40.3 |
3.0 |
33.0 |
|
Бягучы рахунак |
USD млн |
-338 |
-394 |
-311 |
-424 |
-1206 |
510 |
-1512 |
|
Бягучы рахунак |
% ВУП |
-3.9 |
-3.2 |
-2.1 |
-2.4 |
-5.2 |
1.7 |
-4.1 |
|
ПЗІ (чыстыя) |
USD млн |
119 |
96 |
453 |
170 |
163 |
303 |
351 |
|
Міжнародныя рэзервы |
USD млн |
357 |
347 |
457 |
474 |
770 |
1297 |
1383 |
|
Сальда дзяржбюджэту*** |
% ВУП |
-0.6 |
-1.6 |
-0.2 |
-1.6 |
0.0 |
-0.6 |
2.2 |
|
Унутраны дзяржаўны доўг |
% ВУП к/п |
4.5 |
6.1 |
5.4 |
5.5 |
5.7 |
5.8 |
6.5 |
|
Знешні доўг (сукупны) |
% ВУП к/п |
24.4 |
24.8 |
27.0 |
23.7 |
21.4 |
17.9 |
18.6 |
|
Грашовая база |
% г/г к/п |
52 |
225 |
32 |
50 |
42 |
74 |
20 |
|
Абменны курс (НББ)* |
BYR/USD с/п |
1035 |
1394 |
1784 |
2075 |
2160 |
2154 |
2145 |
|
Абменны курс (НББ)* |
BYR/USD к/п |
1213 |
1580 |
1920 |
2156 |
2170 |
2152 |
2140 |
|
Спрэд**** |
% с/п |
44.4 |
0.8 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
|
Спрэд**** |
% к/п |
2.8 |
0.2 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
0.0 |
|
Абменны курс (НББ)* |
BYR/EUR с/п |
651 |
1239 |
1690 |
2353 |
2684 |
2681 |
2692 |
|
Абменны курс (НББ)* |
BYR/EUR к/п |
1097 |
1392 |
1989 |
2695 |
2956 |
2550 |
2817 |
* ВУП у даляравым эквіваленце за 1999-2000 гг. разлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).
** спрэд паміж безнаяўным курсам ценявога рынку і афіцыйным курсам (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).
Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу, Міністэрства фінансаў, НББ, Даследчы цэнтр ІПМ.
Умоўныя азначэнні:
г/г |
змены год да году |
млрд |
мільярд |
|
ІСЦ |
індэкс спажывецкіх цэнаў |
нар. |
Нарастаючым вынікам |
|
ІЦВПП |
індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі |
НББ |
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь |
|
к/п |
на канец перыяду |
ПЗІ |
прамыя замежныя інвестыцыі |
|
м/м |
змены за месяц |
с/п |
сярэдняе за перыяд |
|
млн |
мільён |
трлн |
трыльён |
На гэты год урадам краіны быў заплянаваны высокі рост ВУП, экспарту і імпарту, рэальных даходаў людзей -- усё на ўзроўні 6--6,5%. Ці былі дасягнутыя гэтыя паказьнікі? А калі так, як гэта паўплывала на дабрабыт беларусаў?
Рост ВУП
У 2003 працягваўся фэнамэнальны рост ВУП: калі ў 2002 рост склаў 4,7%, дык на лістапад 2003 -- ужо 6,5%, як гэта і было заплянавана ўрадам. Галіновая структура ВУП амаль не зазнала зьменаў. Хіба зьменшылася доля сельскай гаспадаркі (гл. табліцу). Зрэшты, як робіцца эканамічны рост у Беларусі, мы расьпісалі ў «НН» №46.
Структура ВУП Беларусі ў %, 2002--2003
Галіна 2002 2003
Прамысловасьць 26 25,7
Сельская гаспадарка 9 7,7
Будаўніцтва 5,3 5,4
Транспарт і сувязь 11,3 11,1
Гандаль і харчаваньне 10,4 10,6
Прамысловасьць
Выпуск прамысловых тавараў вырас у студзені--лістападзе 2003 на 6,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002. Хутчэй за іншых гналі «вал» вытворцы будматэрыялаў (111,2%), хімічная і нафтахімічная прамысловасьць (108,5%) ды машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (108,1%). Вынік -- запасы гатовай прадукцыі на складах у цэлым па прамысловасьці вырасьлі з пачатку году на 17,5%.
Прамысловыя прадпрыемствы павялічылі рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі. За студзень--кастрычнік 2003 яна склала 12% (за аналягічны пэрыяд мінулага году -- 10,8%). Калі ж пералічыць паказчык рэнтоўнасьці згодна зь міжнароднымі стандартамі, дык ён будзе ніжэйшы ў два разы. Высокай застаецца вага стратных прадпрыемстваў у прамысловасьці -- 31,5%. Найбольш іх у лёгкай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьцях.
Сельская гаспадарка
Халоднае лета 2003-га перасунула пэрыяд збору ўраджаю асноўных культураў на жнівень--верасень. Раньняя ж восень пахавала частку ўраджаю, якую не пасьпелі ўбраць да першых халадоў. Тым ня менш, быў зафіксаваны амаль 10-працэнтны прырост прадукцыі расьлінаводзтва на лістапад 2003 у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002! Рост у жывёлагадоўлі склаў усяго 0,5%. Але ў цэлым заплянаваны паказьнік росту вытворчасьці сельгаспрадукцыі 106,5--107% быў дасягнуты. Адбылося гэта пераважна за кошт росту вытворчасьці ў прыватных гаспадарках, які быў амаль у два разы вышэйшы за рост вытворчасьці аграпрадпрыемстваў.
Фінансавы стан апошніх пагаршаўся. У студзені--кастрычніку 2003 яны працавалі із стратамі ў 9,6 млрд руб., супраць 18,5 млрд прыбытку ў аналягічным пэрыядзе 2002. Рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі склала -0,3% (+0,9% у 2002), вага стратных прадпрыемстваў -- 61,3%. Сельская гаспадарка -- рэкардсмэн па крэдыторскай запазычанасьці (19% ад агульнага аб'ёму ў краіне). Нават улады зразумелі, што аграпрадпрыемствы маюць быць рэфармаваныя. Праўны статус большасьці калгасаў зьменены, «шэфская» дапамога ўводзіцца ў новыя інстытуцыйныя рамкі, вядуцца размовы пра перадачу стратных калгасаў прадпрымальнікам. Цяжка сказаць, ці пойдзе ўлада на гэта ў наступным годзе.
Інфляцыя, абменны курс
Інфляцыя па індэксе спажывецкіх цэнаў з пачатку году склала 22,9%. Больш, чым у іншых эўрапейскіх краінах, але для Беларусі і гэта вялікі прагрэс. Нацбанк праводзіў узважаную палітыку, якая прывяла да паніжэньня ўзроўню інфляцыі. Базавая стаўка рэфінансаваньня была зьніжаная з 37% да 28%. З пачатку году даляр ЗША патаньнеў усяго на 12%, што адлюстроўвае хутчэй ня моц беларускага рубля, а кволасьць даляра, які зьняцэніўся ў адносінах да іншых валютаў. Той жа эўра падаражэў проці даляра амаль на траціну.
Жыльлёвы сэктар
Крэдытаваньне жыльлёвага будаўніцтва дзяржавай у 2003 працягвалася за кошт эмісійных крэдытаў Нацбанку, выклікаючы інфляцыю. За студзень--лістапад 2003 у эксплюатацыю было здадзена 2,7 тыс. кв. м жытла, што на 8,7% больш, чым за адпаведны пэрыяд 2002. Інвэстыцыі ў будаўніцтва жытла маюць значную вагу ў агульным аб'ёме інвэстыцыяў у краіне -- 19,3%.
Працягваецца старэньне жыльлёвага фонду краіны. Калі кардынальным чынам не зьмяніць мэханізму фінансаваньня рамонту жытла, праз 10--15 гадоў варта чакаць першых абвалаў шматпавярховак. Сёлета Рада Міністраў прымала пастановы, што мелі паскорыць працэс арганізацыі кандамініюмаў, правядзеньне цеплавой рэабілітацыі дамоў і г.д. Жыхары шматпавярховак аплачваюць усё большую частку сабекошту камунальных паслугаў. Адсотак пакрыцьця па некаторых паслугах нават перавысіў 100%. Гэты рост не кампенсуецца адпаведным ростам заробкаў людзей, як гэта плянавалася ўрадам.
Замежны гандаль
Аб'ём замежнага гандлю ўзрос за студзень--кастрычнік на 23,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002, пры прагнозе 5,5--6,2%. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 22,1%, а імпарт -- на 24,5%. Склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 685,5 млн даляраў. Адбылося гэта за кошт перавышэньня адмоўнага сальда па гандлі таварамі над станоўчым сальда па гандлі паслугамі. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2002, адмоўнае сальда па гандлі таварамі павялічвалася хутчэй, чым станоўчае па гандлі паслугамі, -- з 700,1 млн да 1079,5 млн і з 297 млн да 394 млн даляраў. Іншымі словамі, расьлі і экспарт, і імпарт, але імпарт рос хутчэй. Бо павялічваліся цэны на энэрганосьбіты.
Падвысіўся ўзровень манэтызацыі замежнагандлёвых апэрацыяў, што адлюстроўвае зрух у бок нармалізацыі эканамічных дачыненьняў паміж агентамі ў Беларусі і ў замежжы, асабліва Расеі. Вага бартэру ў замежнагандлёвых апэрацыях панізілася ў параўнаньні з 2002 на 43,3% і склала 4,2% ад агульнага аб'ёму экспарту і 3,2% ад агульнага аб'ёму імпарту (у 2002 -- 9,1% і 7,1% адпаведна).
Нэгатыўнай тэндэнцыяй трэба лічыць павелічэньне гандлёвых абаротаў з Расеяй, якое сёлета працягвалася. Тым больш што Беларусь імпартуе з Расеі больш, чым экспартуе ў гэтую краіну. Адбываецца гэта за кошт пастаяннага падаражаньня энэрганосьбітаў, а таксама за кошт таго, што Расея пачала адыгрываць для Беларусі ролю пасярэдніка ў гандлі імпартаванымі з трэціх краінаў таварамі.
Рэальныя даходы насельніцтва
Нягледзячы на статыстычныя «посьпехі» ў рэальным сэктары, людзі ня сталі жыць лепей. З кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 1,9%. Такімі ж тэмпамі расьлі і рэальныя заробкі. Калі ўлічыць, што рост рэальных даходаў насельніцтва вылічваецца зыходзячы з індэксу спажывецкіх цэнаў, дык можна зрабіць выснову, што большасьць беларусаў у 2003 годзе сталі ў рэальным выражэньні зарабляць менш, чым у 2002-м. Бо ў спажывецкім кошыку ляжаць пэўныя тавары, цэны на якія адміністрацыйна кантралююцца.
Сярэдні памер пэнсіі за апошні год значна не зьмяніўся і цяпер складае ўсяго толькі 71% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту пэнсіянэра.
Цягам году ўзьнікалі сур'ёзныя запазычанасьці па выплаце заробкаў. Агулам банкі выдалі трыльён рублёў крэдытаў на пагашэньне гэтае запазычанасьці. Часта тыя крэдыты ўлада брала «сілай».
Эканоміка дзеля палітыкі
У эканоміцы назіраецца сытуацыя, тыповая для аўтарытарнай сыстэмы: узровень жыцьця грамадзян застаецца на адным узроўні ці нават пагаршаецца на тле эфэктнага росту валавых паказьнікаў. Людзям кажуць, што іх заробак вырас да 140 даляраў, і маўчаць пра зьмену мэтодыкі падліку гэтага заробку і інфляцыю даляра. Рост ВУП дасягаецца за кошт праяданьня асноўных фондаў, працы «на склад» ці, увогуле, статыстычных маніпуляцый. Значная колькасьць прадпрыемстваў неканкурэнтаздольныя і стратныя. Беларусь, замест таго каб рэструктурызаваць гэтыя прадпрыемствы пры дапамозе заходніх інвэстараў, што дазволіла б айчыннай вытворчасьці пераарыентавацца на заходнія рынкі, усё больш завязваецца на Расею. Такая палітыка мае сэнс толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве -- каб даць сёньняшняй уладзе пратрымацца яшчэ некаторы час.
Урад краіны не пайшоў на рашучыя крокі па рэфармаваньні эканомікі. Не было створана ўмоваў для прыватызацыі, прыходу замежнага капіталу. Амаль не рэфармаваліся стратныя сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка, грамадзкі транспарт... І самае дзіўнае -- усё гэта, насуперак прагнозам шматлікіх незалежных экспэртаў, не прывяло да развалу эканомікі і сацыяльнага выбуху. Выглядае наадварот: людзі прызвычаіліся працаваць у Нямеччыне і Маскве, дасылаючы грошы сваякам дахаты, альбо займацца напаўлегальным прадпрымальніцтвам тут. У кожнай галіне зьявіліся сучасныя прадпрыемствы з больш-менш прагрэсіўнымі тэхналёгіямі ў вытворчасьці і маркетынгу. Зрэшты, хоць бы ў Расеі «беларускі» тавар -- сынонім тавару якаснага і даступнага.
V. Навіны
ТЭХНІКУ РЫХТУЮЦЬ ДЛЯ СЯЎБЫ
Непрыкметна праляцеў другі зімовы месяц, а гэта значыць, што не за гарамі традыцыйныя вясеннія клопаты земляробаў. Таму ва ўсіх гаспадарках Дзятлаўшчыны актыўна вядзецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Ад яе стану будзе залежаць і якасць вясенне-палявых работ, і будучы ўраджай. Рамонтам тэхнікі займаюцца і на тэрыторыі мехмайстэрняў СВК “Рудаяварскі”, куды напрыканцы студзеня завітаў карэспандэнт. Механізатар гэтага сельгаскааператыву Васіль Храноўскі засяроджана “варажыў” над АКШ - агрэгатам для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Адклаўшы на хвілінку ўбок інструменты, Васіль Яўгенавіч расказаў, што паставіў сваю тэхніку на рамонт усяго некалькі дзён таму. Цяпер ён заняты заменай падшыпнікаў, таксама мяняе або падварвае каткі. Пасля гэтага, запэўніўшы, што да пасяўной кампаніі агрэгат будзе ў поўнай гатоўнасці, механізатар зноў прыступіў да работы.
СТВОРАНА ЛАКАЛЬНАЯ КАМП'ЮТЭРНАЯ СЕТКА
Напрыканцы мінулага года на сродкі з рэспубліканскага бюджэту была праведзена грунтоўная камп'ютэрызацыя сельскагаспадарчай галіны Дзятлаўшчыны. У раён паступілі 19 сучасных камп'ютэраў з вадкакрышталічнымі маніторамі, з якіх 12 накіравалі ў гаспадаркі, а астатнія 7 атрымала райсельгасупраўленне. Як расказала Ірына Іванаўна Варабей, спецыяліст па аператыўнаму аналізу і ўліку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у кожным з 12 сельгаскааператываў камп'ютэры ў камплекце з мадэмам устаноўлены ў дыспетчарскіх і ўжо створаны інфармацыйна-дыспетчарскія пункты. Працоўныя месцы дыспетчараў падключаны да электроннага паштовага сервера райсельгасупраўлення і, такім чынам, наладжана аператыўная сувязь з гаспадаркамі раёна. У камп'ютэрах устаноўлена праграма дыспетчарскай справаздачнасці, якая пэўны час не выкарыстоўвалася ў сельгаскааператывах. Справа ў тым, што кожнаму з дыспетчараў для засваення праграмы неабходна было прайсці навучанне, і такую магчымасць ім далі. Увесь мінулы тыдзень яны знаходзіліся ў Гродне на курсах павышэння кваліфікацыі па тэме “Практычнае выкарыстанне персанальных электонна-вылічальных машын”. Пасля гэтага, па словах Ірыны Варабей, дыспетчарская справаздачнасць будзе прымацца па электроннай пошце. Дарэчы, падобная электронная сувязь з абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню ў райсельгасупраўлення наладжана яшчэ ў мінулым годзе.
АБ ВЫТВОРЧАСЦІ АСНОЎНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ КУЛЬТУР У 2007 ГОДЗЕ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Гродзенскай вобласці ў 2007 годзе атрымана збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі, уключаючы кукурузу на зерне, 1253,9 тысячы тон (115,4% да мінулага года), ураджайнасць з аднаго гектара ўбранай плошчы склала 34,4 цэнтнера з гектара супраць 32,2 цэнтнера з гектара ў 2006 годзе. Па вобласці 46 гаспадарак (21,8% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем збожжа) атрымалі ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур звыш 40 цэнтнераў, з якіх 5 гаспадарак (2,4%) - звыш 60 цэнтнераў з гектара.
Валавы збор бульбы па вобласці склаў 1133 тысячы тон і ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся на 11,5%. Сярэдні ўраджай бульбы з аднаго гектара ўбранай плошчы склаў 234 цэнтнеры супраць 195 у мінулым годзе. У бягучым годзе ў 97 гаспадарках (50,5% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем бульбы) ураджайнасць атрымана звыш 200 цэнтнераў з гектара, а ў 34 гаспадарках (17,7%) яна перавысіла 300 цэнтнераў.
Атрымана агародніны ў 2007 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый 284,2 тысячы тон ці на 2,8% больш мінулага года.
Вытворчасць ільновалакна павялічылася на 38,1%, цукровых буракоў паменшылася на 10,9 тысячы тон (на 0,8%).
У гаспадарках насельніцтва валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у 2007 годзе скараціўся да ўзроўню 2006 года на 15,4% , агародніны - на 0,5%, бульбы - павялічыўся на 10,6%.
Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.
ЦЭНЫ НА МАЛАКО І МЯСА Ў 2008 ГОДЗЕ
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прагназуе далейшае павышэнне закупачных цэн на малако і мяса ў 2008 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.
Ён адзначыў, што ініцыіраванае Мінсельгасхарчам паэтапнае павышэнне закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней было падтрымана. Так, 19 лістапада закупачныя цэны на малако павышаны на 25 працэнтаў, буйную рагатую жывёлу, свіней першай і другой катэгорыі -- на 10 працэнтаў, трэцяй катэгорыі -- на 7 працэнтаў.
Паводле слоў намесніка міністра, павелічэнне закупачных цэн будзе садзейнічаць частковай кампенсацыі затрат гаспадарак на вытворчасць прадукцыі, павышэнню рэнтабельнасці. На цяперашнім этапе закупачныя цэны сапраўды кампенсуюць затраты.
Рэнтабельнасць малака захаваецца на ўзроўні 14-15 працэнтаў, а вось вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы па-ранейшаму застанецца стратнай.
Улічваючы, што з 2008 года будуць адменены надбаўкі да закупачных цэн, неабходна прадаўжаць далейшае паэтапнае іх павышэнне да ўзроўню сумежных дзяржаў, лічыць Міхаіл Савельеў.
ЯКАСЦЬ НАСЕННЯ - ГАРАНТЫЯ БУДУЧАГА ЎРАДЖАЮ
У гаспадарках раёна план засыпкі насенных фондаў выкананы на 100%. Аднак неабходна зазначыць, што ў працэсе іх падрыхтоўкі ёсць вялікія адрозненні. Так, па стану на 10 лістапада на праверку ў інспекцыю па насенняводству паступілі 1680 тон насення, што складае 69,4%. З гэтай колькасці кандыцыйныя з'яўляюцца 1133 тоны. Асноўны паказчык некандыцыйнасці насення - наяўнасць у ім іншых культурных раслін і пустазелля. Некандыцыю па чысціні маюць наступныя гаспадаркі: СВК “Белагурна” (75 тон), СВК “Вензавец” (70 тон), СВК “Хвінявічы” (68 тон), СВК “Горка-Агра” (40 тон), СВК “Слава працы” (29 тон). У гэтых сельгаскааператываў ёсць магчымасць дапрацаваць дадзеныя партыі насення. Куды больш складанае пытанне - некандыцыя па ўсходжасці. Яе маюць СВК “Белагурна” і СВК “Раготна”, і гэтым гаспадаркам трэба знайсці іншыя партыі насення або ажыццявіць міжгаспадарчы абмен.
Асаблівую ўвагу на якасць падрыхтоўкі насення яравых культур неабходна звярнуць у такіх СВК, як “Горка-Агра”, “Белагурна”, “Вензавец”, “Войневічы”. Кіраўнікам усіх гаспадарак, спецыялістам агранамічнай службы трэба вырашыць пытанне падрыхтоўкі насенных фондаў да 1 снежня. Безумоўна, кандыцыйнасць насення павінна быць стопрацэнтная.
Акрамя гэтага, да 1 студзеня 2008 года неабходна правесці ачыстку насення лёну. Такія СВК, як “Белагурна”, “Горка-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Вензавец” павінны падрыхтаваць ільносемя самастойна. Астатнія ж гаспадаркі будуць забяспечаны ім па патрэбнасці.
Яшчэ адно набалелае пытанне - наяўнасць і захаванне насеннай бульбы. За яе захаваннем трэба наладзіць пастаянны кантроль.
Кожны кіраўнік, кожны аграном павінен памятаць аб тым, што своечасовая падрыхтоўка насенных фондаў - гэта аснова высокага ўраджаю.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА: ВЫНІКІ ЗЕМЛЯРОБЧАГА ГОДА
У спаборніцтве сярод гаспадарак раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці пераможцам прызнаны працоўны калектыў СВК “Граніт-Агра”.
У раённым спаборніцтве сярод сельгаскааператываў на вясенне-палявых работах пераможцам стаў СВК “Русь-Агра”, сярод вытворчых участкаў - участак на чале з Бахманам Мусаевічам Салтанавым з СВК “Граніт-Агра”. Яны першыя ў аптымальныя тэрміны і згодна зацверджанага рабочага плана закончылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, ільну і пасадку бульбы, выканалі патрабаванні тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, не дапусцілі грубых парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы.
Сярод механізаваных звенняў, якія забяспечылі выпрацоўку на ўмоўны трактар вышэй сярэдняга раённага паказчыка, эканомію гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак, у агратэхнічныя тэрміны выканалі даведзеныя заданні згодна працоўнага плана, не дапусцілі парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы, пераможцамі прызнаны:
на ўнясенні арганічных угнаенняў першае месца прысуджана звяну СВК “Дварэц-Агра” (звеннявы Валерый Антонавіч Ляўшук), другое месца - звяну СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Сяргей Іванавіч Моніч), трэцяе месца - звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Уладзімір Аляксандравіч Васюкевіч);
на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі, першае месца прысуджана звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Сяргей Яўгенавіч Белавус), другое месца - звяну СВК “Войневічы” (звеннявы Анатоль Віктаравіч Раманаў), трэцяе месца - звяну СВК “Вензавец” (звеннявы Дзмітрый Міхайлавіч Міснік);
на падрыхтоўцы глебы да сяўбы першае месца - у звяна СВК “Белагурна” (звеннявы Канстанцін Канстанцінавіч Чувак), другое - у звяна СВК “Вензавец” (звеннявы Анатоль Міхайлавіч Осіпаў), трэцяе - у звяна СВК “Раготна” (звеннявы Іван Раманавіч Барадзюк);
на сяўбе зерневых і зернебабовых культур першае месца заняло звяно СВК “Вензавец” (звеннявы Аляксандр Мікалаевіч Баканаў), другое - звяно СВК “Раготна” (звеннявы Дзмітрый Уладзіміравіч Кіслы), трэцяе - звяно СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Дзмітрый Віктаравіч Афанасік).
Пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю прызнаны СВК “Русь-Агра”, другое месца заняў СВК “Жукоўшчына”, трэцяе - СВК “Раготна”.
У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Джон-Дзір”, “Мега-208?, “Лексіён-580?, “CF-80?, перамог экіпаж СВК “Граніт-Агра” у складзе Юрыя Рамуальдавіча і Рамуальда Людвікавіча Скварчынскіх. Яны на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2610 тон збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Граніт-Агра” у складзе Уладзіміра Іванавіча Гукіша і Андрэя Уладзіміравіча Гулецкага, якія на камбайне “Лексіён-580? намалацілі 2550 тон збожжа. Трэцяе месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Віктара Віктаравіча Ёды і Леаніда Хрыстафоравіча Кучынскага, якія на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2024 тоны збожжа.
Пераможцам сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Ліда-1300?, “КЗР-10?, “КЗС-10К”, “Бізон ТС-59?, стаў экіпаж СВК “Горка-Агра” у складзе Алега Анатольевіча Лішыка і Андрэя Сяргеевіча Сухецкага. Яны на камбайне “Бізон ТС-59? намалацілі 1673 тоны збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Русь-Агра” у складзе Валерыя Станіслававіча і Андрэя Станіслававіча Гурначаў, якія на камбайне “Ліда-1300? намалацілі 948 тон збожжа. Трэцяе месца - у экіпажа СВК “Раготна” у складзе Сяргея Станіслававіча Лабара і Валерыя Іосіфавіча Хілімончыка, якія на камбайне “Ліда-1300? намалацілі 932 тоны збожжа.
У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Дон-1500?, “Е-516?, “Бізон-058?, “Бізон-110?, “КЗС-7?, пераможцам прызнаны экіпаж СВК “Раготна” у складзе Мікалая Уладзіміравіча Кіслага і Дзмітрыя Казіміравіча Ашмяна. Яны на камбайне “КЗС-7? намалацілі 914 тон збожжа. Другое месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Яўгена Уладзіміравіча Ярмаша і Леаніда Вацлававіча Вянско, якія на камбайне “Дон-1500? намалацілі 662 тоны збожжа. Трэцім стаў экіпаж СВК “Вензавец” у складзе Сяргея Віктаравіча Грынцэвіча і Дзмітрыя Віктаравіча Снапко, якія на камбайне “КЗС-7? намалацілі 609 тон збожжа.
Подобные документы
Организация и проведение землеустройства в Республике Казахстан. Географические и природно-климатические условия Алматинской области. Исполнение проекта землеустройства региона в программном комплексе CREDO; функциональные возможности новых технологий.
курсовая работа [3,7 M], добавлен 02.11.2014- Формирование новых объектов кадастрового учета на территории Ярославского района Ярославской области
Обзор основных методических и законодательных положений образования и формирования новых объектов кадастрового учета. Экономические условия развития исследуемой территории. Проблемы и пути совершенствования землеустройства. Оценка объектов недвижимости.
дипломная работа [1,2 M], добавлен 05.05.2014 Вплив антропогенного навантаження на структурний стан чорноземів. Порівняльна характеристика сухого та мокрого просіювання на різних варіантах. Загальні відомості про господарство. Вплив різних систем ведення землеробства на вміст водостійких агрегатів.
дипломная работа [848,8 K], добавлен 08.04.2015Організація та регулювання промислового рибальства на внутрішніх водоймах України. Ефективність засобів і знарядь рибальства на Каховському водосховищі. Стан запасів промислових риб, вплив любительського і спортивного рибальства на стан рибних запасів.
дипломная работа [317,9 K], добавлен 19.11.2010Продуктивність рослин та фітосанітарний стан посівів кукурудзи за різного розміщення її в сівозміні. Біологічна характеристика кукурудзи. Забур’яненість посівів кукурудзи залежно від попередників. Урожайність кукурудзи після різних попередників.
дипломная работа [47,5 K], добавлен 17.01.2008Пестициди - хімічні засоби боротьби з бур'янами, шкідниками, хворобами рослин. Пошук альтернативних щадних засобів боротьби. Хімічний захист рослин. Особливості обробки рослин системними фунгіцидами та гербіцидами. Заходи безпеки при зберіганні пестицидів
курсовая работа [29,1 K], добавлен 17.06.2013Агротехнічні умови, грунти, рельєф і водні ресурси господарства. Біологічні особливості культури. Розміщення в сівозміні та обробіток грунту. Сорти, гібриди та посівні якості насіння. Економічна ефективність виробництва картоплі в СВК "Ризинський".
курсовая работа [307,3 K], добавлен 16.12.2010Сучасний стан сільського господарства. Аналіз динаміки структури і прибутковості фінансових ресурсів підприємства. Оцінка ефективності їх використання, напрямки удосконалення механізму формування. Державна підтримка сільськогосподарських товаровиробників.
дипломная работа [902,0 K], добавлен 21.07.2014Перечень работ по образованию новых и упорядочению существующих объектов землеустройства. Подготовка к составлению проекта межхозяйственного землеустройства. Образование несельскохозяйственных землепользований, оформление ходатайства о выделении участка.
шпаргалка [34,5 K], добавлен 11.01.2011Водне господарство України і його значення, стан зрошення півдня країни. Обґрунтування шляхів вирішення поставлених завдань по збільшенню виробництва сільськогосподарської продукції. Визначення очікуваного доходу і окупності капітальних вкладень.
курсовая работа [139,1 K], добавлен 08.11.2014