Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.
Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.11.2010 |
Размер файла | 47,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
4 траўня 1928 г. у Варшаве быў здзейснены замах на жыццё савецкага гандлёвага прадстаўніка А.З. Лізарава, што выклікала новую дыпламатычную перапіску адносна белагвардзейскіх арганізацый, якія, па меркаванні СССР, размяшчаліся ў Польшчы [13].
6 верасня 1928 г. СССР далучыўся да пакта Брыяна-Кэлага і, адзіны з усіх краін-удзельніц, ратыфікаваў яго да канца года. 29 снежня Масква прапанавала Польшчы і Літве падпісаць пратакол аб датэрміновым уводзе ў дзеянне гэтай дамовы. Але Варшава прапанавала пашырыць спіс удзельнікаў будучай дамовы, далучыўшы да яе Румынію, Латвію і Эстонію. Даведаўшыся аб гэтым, Літва адмовілася ўдзельнічаць у шматбаковай дамове. У выніку 1 лютага 1929 г. Масква прыняла польскую прапанову, і 9 лютага СССР, Польшча, Румынія, Латвія і Эстонія падпісалі Маскоўскі пратакол аб датэрміновых уводзінах у дзеянне дамовы Брыяна-Келога. 27 лютага да пратаколу далучылася Турцыя, 3 красавіка - Іран, а 4 красавіка - Літва [31, с. 285].
Такім чынам, уплыў Польшчы ў рэгіёне ўзрос, заходнія суседзі СССР, атрымалі магчымасць прадэманстраваць сваю салідарнасць, а савецка-літоўскія адносіны пагоршыліся.
З лістапада 1930 г. Польшча паспрабавала наладзіць перамовы з СССР наконт дамовы аб ненападзе [14]. 5 студзеня 1931 г. Масква паказала Варшаве на неабгрунтаванасць новых польскіх прапаноў, а 6 студзеня аб гэтым паведамлялася ў Заяве ТАСС. 29 студзеня савецкі бок ізноў паказаў на неабгрунтаванасць польскай прапановы [15].
Улетку 1931 г., калі стала зразумела, што не за гарамі падпісанне франка-савецкіх дамоў аб ненападзе і гандлю, польскаму кіраўніцтву прыйшлося задумацца аб пашырэнні свайго ўплыву ва Усходняй Еўропе.
10 жніўня была парафіравана франка-савецкая дамова аб ненападзе, і Парыж вырашыў, што варта схіліцца да падобнай дамовы і Польшчы. 23 жніўня пад ціскам Францыі Польшча перадала савецкаму боку дакумент, у якім былі паўтораныя савецкія прапановы 1926 г. і польскія адказы на іх - СССР не задавальняла такая пазіцыя Варшавы, бо Францыя 23 верасня заявіла, што падпісанне савецка-французскай дамовы абумоўліваецца дасягненнем савецка-польскай дамовы, Масква прапанавала Парыжу пераканаць Польшчу зняць найбольш неабгрунтаваныя пярэчанні. Разам з тым савецкі бок паказаў на немагчымасць звязаць абедзве дамовы [35, с. 130].
Тым часам франка-германскія перамовы завяршыліся няўдала, і французскае кіраўніцтва вырашыла працягнуць збліжэнне з СССР. Польшчы было рэкамендавана ўзяць за аснову ўзгоднены тэкст франка-савецкай дамовы [16].
У снежні 1931 г. Латвія і Фінляндыя прапанавалі СССР аднавіць перамовы наконт дамовы аб ненападзе. Перамовы вяліся ў канструктыўным ключы. У выніку ўжо 21 студзеня 1932 г. была падпісана дамова з Фінляндыяй, а 5 лютага - з Латвіяй. Перамовы ж з Румыніяй зайшлі ў тупік з-за нявырашанага Бесарабскага пытання. У гэтых умовах Польшча была вымушана змякчыць сваю пазіцыю, і 25 студзеня 1932 г. савецка-польская дамова была парафіравана [35, с. 131].
25 ліпеня 1932 г. Нямеччына далучылася да падпісанага ў Лазане ангельшчына-французскага "Пакту даверу". У гэтых умовах, імкнучыся падкрэсліць сваю незалежную знешнюю палітыку, польскае кіраўніцтва 25 ліпеня падпісала з СССР дамову аб ненападзе, якая, была ратыфікавана Польшчай 26, а СССР 27 лістапада. Пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі 23 снежня 1932 г. савецка-польская дамова ўступіла ў сілу [31, с. 290].
Падпісаны ў 1932 г. дагавор аб ненападзе з Савецкім саюзам,завяршаючы адзін з этапаў польска савецкіх адносін, мог стаць асновай для іх уздыму на новы і больш высокі ўзровень. Але ён жа мог стаць і найвышэйшай кропкай у іх развіцці. Тая ці іншая яго роля залежала ад таго, наколькі ён адпавядаў стратэгічным мэтам знешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў [29, с. 66].
У Польшчы пакт з СССР быў сустрэты прыхільна большасцю палітычных партый, як правых, так і левых. Толькі дзве палітычныя групы з супрацьлеглых флангаў - камуністы і кансерватары - ацэньвалі яго стрымана [29, с. 66].
Польска-савецкі дагавор аб ненападзе не стаў для Польшчы паваротнай падзеяй у яе адносінах з СССР. Галоўнае - ён не прынес павышэння даверу ў адносінах паміж дзвюмя дзяржавамі. Тое ж самае неабходна сказаць і аб савецкім партнёры Польшчы. Для абедзвюх дзяржаў дагавор быў сродкам для вырашэння актуальных праблем іх знешняй палітыкі, ляжаўшых па-за сферай узаемных адносін [29, с. 67].
3.2 Польска-савецкая адносіны ў перыяд павароту ў адносінах паміж Нямеччынай і Польшчай
Восенню 1932 г. нямецка-польскія адносіны зноў пагоршыліся. Як і прадугледжвалася ў Варшаве, інтэнсіўнасць антыпольскай рэвізіянісцкай прапаганды ў Германіі не толькі не знізілася, але і рэзка ўзрасла пасля прыходу Гітлера да ўлады. Канцлер асабіста прыняў у ёй актыўны ўдзел, выкарыстоўваючы прэсу і радыё [29, с. 60].
Каб папярэдзіць стварэнне адзінага антыгерманскага фронту, Нямеччына прымяняла ў адносінах да Польшчы дваістую тактыку. Нараўне з рэваншызмам, у вузкай дыпламатычнай сферы лідэры Нямеччыны дэманстравалі перад прадстаўнікамі Польшчы карэктнасць, што стала для Польшчы абнадзейлівай прыкметай паляпшэння польска-германскіх адносін [32, с. 72].
Неўзабаве, Польскі ўрад у міжнародных адносінах змяніў прынцып шматбаковых адносін на прынцып двухбаковых.
У лютаўскім выступленні на сойме Бек падкрэсліў, што галоўная роля ў сістэме польскай знешняй палітыкі павінна належыць двухбаковым адносінам і дамовам з асобнымі краінамі. Раздел аб адносінах з Нямеччынай у соймавай прамове Бека меў на мэце зандаж з разлікам на водгук у Берліне. Бек паспрабаваў змякчыць усеагульнае абурэнне антыпольскай прапагандай Нямеччыны. Напрыканцы ён заявіў: "Наша стаўленне да Нямеччыны і да яе спраў будзе такім, як стаўленне Нямеччыны да Польшчы. На практыцы было адзначана: усё ў гэтай вобласці залежыць больш ад Берліна, чым ад Варшавы" [32, с. 76].
Савецка-польскім адносінам у прамове Бека было адведзена значнае месца. Асобна падкрэслівалася Бекам тое, быццам бы пакт аб ненападзе з СССР мае значэнне перш за ўсё сваім прыкладам. [32, с. 78] У гэтых словах Бека можна было ўбачыць прапанову аб пераглядзе польска-нямецкіх адносін, і падказвалася пэўная форма пагаднення па прыкладзе польска-савецкай дамовы.
Важным матывам новай знешнепалітычнай стратэгіі Варшавы стала і пагаршэнне савецка-германскіх адносін, звязаных з прыходам да ўлады ў Нямеччыне А. Гітлера [26, с. 249].
Натуральна, польскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца нямецка-савецкімі супярэчнасцямі. Не выключана, што да новай палітыкі ў стаўленні Берліна Варшаву падштурхоўвала і абвастрэнне становішча на Дальнім Усходзе, дзе паўстала пагроза савецка-японскай вайны. Разам з тым польскае кіраўніцтва лічыла, што, згаджаючыся на нармалізацыю адносін з Нямеччынай, ёй варта прадэманстраваць сілу. Таму, калі 16 лютага 1933 г. данцыгскі сенат прыняў рашэнне аб ліквідацыі адмысловай партовай паліцыі, у ноч на 6 сакавіка польскі дэсант заняў Вестерплятте. Аднак скарга Нямеччыны ў Лігу Нацый прымусіла Варшаву адступіць [31, с. 298].
Праз тыдзень у сталіцах вялікіх дзяржаў Еўропы пачалося абмеркаванне прапанаванага Б. Мусаліні "Пакта чатырох".
Італьянскі праект прапанаваў "прынцып перагляду мірных дамоў" у адпаведнасці са статутам Лігі Нацый. Прапаноўвалася роўнасць асобных дзяржаў у вобласці ўзбраення, гэтая норма прыдугледжвала ўсеагульную лінію паводзін Ангельшчыны, Францыі, Нямеччыны і Італіі "ва ўсіх палітычных і непалітычных пытаннях як еўрапейскіх так і нееўрапейскіх". Праект Мусаліні адчыняў для Нямеччыны магчымасць ліквідацыі Версальскай дамовы і перагляду яе тэрытарыяльных умоў [32, с. 82].
Натуральна, што Польшча і іншыя ўсходнееўрапейскія саюзнікі Францыі не падтрымалі ідэю падобнай дамовы. Польшча ў выпадку падпісання "пакта чатырох" пападала б у крытычнае становішча. Яе западныя землі, якія былі прадметам сваркі з Нямеччынай, апыналіся пад пагрозай перадачы апошняй па рашэнні вялікіх дзяржаў [32, с. 84].
Таксама Польшча асцярагалася наконт таго, што стварэнне блока Нямеччыны з заходнімі дзяржавамі магло паслабіць зацікаўленнасць апошняй у дамове з Польшчай.
Крытыка ў Польшчы "пакта чатырох" знаходзіла падтрымку з боку СССР. Аднак пры агульным добразычлівым стаўленні савецкі друк паказваў на непаслядоўнасць польскай пазіцыі [32, с. 86].
Пасля таго як, ідэя блоку заходніх дзяржаў набыла рэльефныя абрысы, польскаму ўраду было важна заручыцца тым, што СССР сапраўды акажа "пакту чатырох" рашучае супраціўленне [32, с. 88].
Паміж дыпламатамі СССР і Польшчай адбыўся шэраг сустрэч. 23 сакавіка 1933 г. Польшча і СССР паведамілі адзін аднаго аб адмоўным стаўленні да "Пакту чатырох". Сваю незадаволенасць Польшча таксама выказала Ангельшчыне і Францыі, але не Нямеччыне, з якой было вырашана дасягнуць дамовы [26, с. 252].
Хутка высвятлілася і тое, што малыя краіны не маюць рэальных рычагоў уплыву, і паступова крытыка "Пакта чатырох" з іх боку заціхла. На хвалі гэтай крытыкі ў Празе паўстала ідэя запрасіць Польшчу ў склад Малой Антанты, але Варшава лічыла, што важней атрымаць Цешын, які належыў Чэхаславакіі [31, с. 300].
Адначасова Польшча паспрабавала аказаць націск на Нямеччыну (падзеі ў Данцыгу, дэманстрацыі ў Польшчы і чуткі аб падгатоўленасці да сумеснай франка-польскай прэвентыўнай ваеннай акцыі супраць Нямеччыны), якая атрымала выдатную магчымасць спаслацца на гэтыя дзеянні для абгрунтавання неабходнасці даўзбраення [31, с. 301].
Аднак, неўзабаве, пасля таго, як праект "пакта чатырох" атрымаў галоснасць, міністр замежных спраў Турцыі прапанаваў СССР у якасці зваротнай меры арганізаваць канферэнцыю краін, якія падпісалі ў свой час Маскоўскі пратакол, а таксама Турцыі і дзяржаў Малой Антанты. "Пакт чатырох" істотна закранаў інтарэсы ўсіх гэтых краін. Развіваючы турэцкую прапанову, Савецкі ўрад вырашыў прапанаваць склікаць канферэнцыю суседніх з СССР дзяржаў, якія заключылі з ім пакт аб ненападзенні, з тым, каб падпісаць канвенцыю аб вызначэнні агрэсара [32, с. 102].
Хоць большасць краін, якія Савецкі Саюз прапанаваў запрасіць на канферэнцыю, у свой час станоўча ставіліся да савецкага вызначэння агрэсара, ажыццяўленне гэтай ініцыятывы не было простай справай з-за разнагалоссяў паміж асобнымі суседзямі СССР [31, с. 303].
Зварот, у першую чаргу да Польшчы, сведчыў аб прызнанні Савецкім урадам яе ролі на міжнароднай арэне. 9 красавіка СССР прапанаваў Польшчы прыняць удзел у канферэнцыі для падпісання канвенцыі аб вызначэнні агрэсіі, але Варшава, якая ў цэлым ухваліла гэтую ідэю, прапанавала Маскве спачатку ўрэгуляваць свае адносіны з Румыніяй [31 ,с. 303].
У траўні 1933 г. Польшча пачала актыўны зандаж Нямеччыны на прадмет нармалізацыі адносін, які знайшоў водгук у Берліне. Аднак на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане германскі прадстаўнік ізноў падняў пытанне аб рэвізіі германскай мяжы на ўсходзе, а 7 чэрвеня быў парафіраваны "Пакт чатырох" [26, с. 261].
Тым часам краіны Малой Антанты падтрымалі савецкую ідэю аб вызначэнні агрэсіі на канферэнцыі па раззбраенні, а ў ліпені Чэхаславакія прапанавала Маскве падпісаць дамову аб ненападзе з Малой Антантай. 24 чэрвеня Румынія таксама заявіла аб гатоўнасці падпісаць канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі [31, с. 309].
У гэтых умовах Польшчы прыйшлося пагадзіцца з савецкай прапановай, але Варшава выступіла за падпісанне рэгіянальнай канвенцыі, а не адчыненай для падпісання ўсіх жадаючых. Тым самым польскае кіраўніцтва дэманстравала сваю незалежнасць і спрабавала аказаць ціск на Нямеччыну. Акрамя таго, Варшава выступіла супраць удзелу ў канвенцыі краін Малой Антанты, паколькі гэта магло закрануць інтэрасы Вугоршчыны і Італіі, з якімі ў Польшчы былі добрыя адносіны [26, с. 264].
У выніку 3 ліпеня СССР, Польшча, Эстонія, Латвія, Румынія, Турцыя, Персія і Аўганістан падпісалі рэгіянальны пратакол, а 4 ліпеня СССР, Чэхаславакія, Румынія, Югаславія і Турцыя падпісалі адкрытую канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі [16].
Тым часам пачалася нармалізацыя нямецка-польскіх адносін па эканамічных пытаннях і адносна Данцыга. Да гэтага падштурхоўвала нямецкі урад, незадаволенасць "пактам чатырох", які хоць і быў падпісаны, але выявіў глыбокія супярэчнасці паміж партнёрамі. Зразумела, што шматлікія назіральнікі расцанілі гэта як пачатак нямецка-польскага супрацоўніцтва [26, с. 266].
У ліпені Польшчу наведаў заведуючы Бюро міжнароднай інфармацыі ЦК ВКП(б) К. Радэк, які зрабіў па выніках паездкі выснова аб тым, што маецца рэальная магчымасць наступнага збліжэння з Польшчай, хоць працэс гэтага збліжэння можа насіць зацяжны і супярэчлівы характар. Абапіраючыся на гэтыя адзнакі, савецкі бок прапанаваў Польшчы наступнае збліжэнне, але Варшава прамаўчала, толькі ўзмацніўшы меркаванні Масквы адносна магчымага нямеччына-польскага супрацоўніцтва [31, с. 310].
15 ліпеня ў Рыме быў падпісаны Пакт згоды і супрацоўніцтва паміж Ангельшчынай, Францыяй, Італіяй і Нямеччынай ("Пакт чатырох"). Спробы СССР паказаць Польшчы на наяўнасць пагрозы з боку Нямеччыны адхіляліся польскім кіраўніцтвам, якое лічыла, што нацысты змогуць парваць з традыцыйнай антыпольскай палітыкай Берліна. У Варшаве лічылі, што Нямеччына яшчэ доўга не зможа аднавіць свой ваенны патэнцыял і будзе вымушана задаволіцца паглынаннем Аўстрыі. У верасні 1933 г. пачаліся нямецка-польскія перамовы аб спыненні мытнай вайны. 19 кастрычніка Нямеччына выйшла з Лігі Нацый і заявіла аб гатоўнасці падпісаць пакты аб ненападзе з усімі жадаючымі. Зразумела, што ў гэтых умовах Берлін быў зацікаўлены ў дамове са сваім усходнім суседам, якая дазволіла б зрабіць удар па сістэме французскіх сувязей ва Усходняй Еўропе і прадэманстраваць сваю міралюбнасць [26, с. 270].
Выхад Нямеччыны з канферэнцыі па раззбраенні і Лігі Нацый прывёў да яе міжнароднай ізаляцыі, што разглядалася Польшчай як спрыяльны момант для дасягнення дамовы. Польскае кіраўніцтва ізноў вырашыла паказаць сваю сілу і здольнасць да самастойнай палітыкі. Апавясціўшы Берлін у адсутнасці намераў удзельнічаць у якіх-небудзь санкцыях супраць яго, Варшава атрымала германскія прапановы ў жаданні нармалізаваць адносіны [31, с. 311].
15 лістапада паміж польскім амбасадарам у Берліне Ю. Ліпскім і Гітлерам была дасягнутая вусная дамоўленасць аб адмове ўжывання сілы. Гэтая дамоўленнасць, па меркаванні рэйхсканцлера, магла быць пазней ператворана ў дамову. 16 лістапада было апублікавана нямецка-польскае камюніке, у якім абодва бакі абавязаліся не "звяртацца да сілы пры рашэнні існуючых паміж імі спрэчак". Паведамляючы 16 лістапада савецкаму боку аб нармалізацыі адносін з Нямеччынай, польскі прадстаўнік сказаў, што "адносіны з СССР завершаны дамовай аб ненападзе, а з Нямеччынай толькі пачынаюць развівацца [18].
Калі ж ўлічыць, што і польская, і германская прэса стваралі ўражанне аб наяўнасці нейкіх таемных дамоўленасцяў, зразумела, што ў Маскве гэта было ўспрынята з асцярогай. Вядома, Варшава не збіралася ў дадзены момант пагаршаць адносіны з СССР, і 23 лістапада міністр замежных спраў Ю.Бек выказаў савецкаму паўпраду ў Варшаве Антонаву-Аўсіенка пажаданне аб каардынацыі палітыкі абедзвюх краін у Прыбалтыцы [31 ,с. 313].
Савецкая дыпламатыя вырашыла атрымаць дадатковыя звесткі аб намерах Польшчы ў стаўленні да Нямеччыны, таму калі 14 снежня Польшча прапанавала СССР пашырыць кантакты, Масква запытала Польшчу аб яе стаўленні да планаў даўзбраення Нямеччыны і прапанавала падпісаць дэкларацыю аб зацікаўленасці ў недатыкальнасці Прыбалтыкі [19].
Пры гэтым у савецкай ацэнцы бягучага моманту пераважала меркаванне, што абектыўны характар супярэчнасцяў паміж Польшчай і Нямеччынай зробіць іх збліжэнне цяжкай справай.
Важным, хоць і мала вядомым фактам, які характарызуе пазіцыю СССР, быў неафіцыйны зандаж меркавання польскага ўрада адносна супрацоўніцтва супраць Нямеччыны, праведзены ўлетку 1933 г. [32, с. 116].
У рамках праведзенага савецкім бокам зандажу Польшчы, адбыўся візіт у Польшчу прадстаўніка рэдакцыйнай калегіі газеты "Известия". Падчас візіту вяліся гутаркі аб неабходнасці і пажаданасці адносін добрасуседства паміж СССР і Польшчай. У інтэрьв'ю для друку і іншых прамовах савецкі прадстаўнік падкрэсліваў прыналежнасць тэрыторый Балтыйскага ўзбярэжжа польскай старане. Галоўнае месца пры абмеркаванні палітычных праблем належыла пытанню бяспекі СССР і Польшчы ў выпадку Германскай агрэсіі [32, с. 116].
Тым часам Францыя прапанавала СССР дамову аб узаемадапамозе, і 19 снежня Масква прапанавала ідэю шматбаковай дамовы, якая не выклікала захаплення ў Варшаве. Польская дыпламатыя спаслалася на неабходнасць інфармавання прыбалтыйскіх краін. Польшчы было перададзена запрашэнне Беку наведаць СССР. Звесткі аб савецка-польскіх кантактах адносна гарантый Прыбалтыцы выклікалі негатыўную рэакцыю ў Берліне, таму Нямеччына паабяцала прыпыніць распачатыя 27 лістапада перамовы з Польшчай наконт дамовы аб ненападзе. Натуральна, 9 студзеня 1934 г. Варшава запэўніла Берлін, што без яго згоды яна не пайдзе на падпісанне дэкларацыі па Прыбалтыцы. Таму ўсе савецкія прапановы аб скарэйшым падпісанні прыбалтыйскай дэкларацыі не былі падтрыманыя польскім бокам. 11 студзеня Польшча афіцыйна апавясціла Маскву аб перамовах з Нямеччынай і прапанавала адкласці падпісанне дэкларацыі на час візіту Бека ў Маскву ў сярэдзіне лютага [31, с. 315].
26 студзеня 1934 г. была падпісана нямецка-польская дэкларацыя аб мірным рашэнні спрэчак і нескарыстанні сілы. Бакі абвясцілі аб міры, была згорнута мытная вайна і ўзаемная крытыка ў прэсе. У Варшаве гэты дакумент быў успрыняты як аснова бяспекі краіны. Пытанне аб мяжы ў дэкларацыі было не закранутым [21].
Сакрэтнасць, у абставінах якой вялася падрыхтоўка пагаднення, і адсутнасць у тэксце нормы, адпаведна з якой дэкларацыя страчвае сілу ў выпадку агрэсіі аднаго з бакоў супраць трэцяй краіны, давалі падставу для насцярожанага яе ўспрыняцця ў палітычных колах шэрага краін. У дыпламатычных і журналісцкіх колах выказваліся меркаванні, што дэкларацыя (часта яе называлі пактам) уключае сакрэтныя артыкулы, накіраваныя супраць СССР іншых краін. Германская прапаганда імкнулася падтрымліваць гэтыя чуткі з мэтаю поглыбіць недавер у адносінах паміж Польшай, яе саюзнікамі і суседзямі [29, с. 81].
Таксама дамова выключала Польшчу са шматлікіх сістэм калектыўнай бяспекі што, натуральна, было на руку Нямеччыне.
Польскі ўрад прыняў захады, каб нейтралізаваць негатыўную рэакцыю Масквы на польска-германскае збліжэнне, ажыцявіўшы візіт у СССР міністра замежных спраў, запланаваны ў снежні ў сувязі з перагаворамі аб Балтыйскай дэкларацыі. Праўда, пасля правалу гэтага праекта ў бакоў мала што засталося для абмеркавання. На перагаворах з Літвінавым Бек большую частку часу страціў, каб давесці, што Польшча не заключыла з Нямеччынай ніякай дамовы, накіраванай супраць трэціх краін. У падпісаным 15 лютага камюніке аб выніках візіту гаварылася аб цвердым намеры ўрадаў абедзвюх краін палепшыць адносіны паміж імі на аснове ўжо падпісаных палітычных пагадненняў [29, с. 81].
Але візіт не развеяў узнікшага ў Маскве недаверу. Наадварот, ён паглыбіў яго ў сувязі з адмовай Бека падпісаць пратакол аб прадаўжэнні польска-савецкага пакта аб ненападзе на такі ж 10-гадовы тэрмін, на які была падпісана польска-германская дэкларацыя. Толькі пасля дадатковых перамоў, які доўжыліся больш чым два месяцы, пасля таго, як былі падоўжаны на аналагічны тэрмін дагаворы СССР аб ненападзе з прыбалтыйскімі краінамі, адпаведны пратакол быў падпісаны. Пакту была нададзена дзейнасць да канца 1945г. [29, с. 81]. Таксама была дасягнута дамова аб пераўтварэнні дыпламатычных прадстаўніцтваў у пасольствы [22].
Тым самым Масква атрымала пацверджанне, што ў Польшчы няма таемнай дамовы з Нямеччынай адносна тэрыторый на ўсходзе, паколькі дамова пацвярджала трэці артыкул Рыжскай дамовы аб адсутнасці тэрытарыяльных прэтэнзій. Аднак сярод польскіх вайскоўцаў пераважала меркаванне аб тым, што СССР больш небяспечны вораг, чым Нямеччына [31, с. 315].
Прадводзячы вынікі маскоўскіх перамоў з Бекам, Літвінаў канстатаваў правал разлікаў савецкага ўрада на супрацоўніцтва з Польшчай супраць Германіі, існаваўшых з часу кантактаў Пілсудскага з Радэкам. Песімізм наркома ішоў настолькі далека, што ён не выключаў антысавецкага пагаднення Польшчы з Германіяй [29, с. 83].
Нягледзячы на ясна выяўленую стрыманасць польскага ўрада ў справе далейшага развіцця адносін з СССР, санацыйная прапаганда пасля візіту Бека ў Маскву пачала развіваць ідэю аб роўнай палітычнай адлегласці Польшчы ад Масквы і Берліна, аб палітыцы “раўнавагі”, якую яна праводзіць [29,с.83].
Такім чынам, у перыяд з 1933 па 1934 гг. на польска-савецкія адносіны аказвала велізарны ўплыў Нямеччына, якая ў гэты перыяд усяляк імкнулася ўзмацніць сваю вагу ў знешнепалітычных працэсах, якія адбываліся ва ўсходняй Еўропе.
Перыяд з 1926 г. па 1934 г. з'яўляецца перыядам актыўных знешнепалітычных дзеянняў, як Польшчы, так і СССР. Пасля прыходу ў 1926 г. да ўлады ў Польшчы Ю. Пілсудскага адбываецца паступовае паслабленне ўплыву Францыі на знешнюю палітыку Польшчы. Пілсудскі як патрыёт сваёй дзяржавы пачынае выкарыстоўваць супярэчнасці ў знешняй палітыцы Нямеччыны і СССР як паміж сабой, так і з іншымі дзяржавамі Еўропы. Усе яго дзеянні ў адносінах з СССР у разглядаемы перыяд былі накіраваны на забеспячэнне польскіх знешнепалітычных інтэрасаў. Гэта, у канчатковым выніку, і прывяло да падпісання польска-савецкай дамовы аб ненападзе, якая прывяла Польшчу і СССР да некаторай адлігі ў іх адносінах. Аднак, так склалася гістарычна, што Польшча і СССР не маглі быць саюзнікамі. Ужо з сярэдзіны 30-х гг. назіраецца абвастрэнне адносін паміж краінамі, што было абумоўленае ў першую чаргу рознымі знешнепалітычнымі курсамі дзяржаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, Савецка-польскія адносіны ў перыяд з 1921 па 1926 гг. будаваліся на аснове Рыжскай мірнай дамовы. Аднак рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых у Рызе, у поўнай меры была не магчымай па шэрагу прычын. Да іх можна аднесці спробы абодзвюх дзяржаў найбольш спрыяльна для сябе тлумачыць і выкарыстоўваць дасягнутыя дамовы, пры гэтым з мінімальным жаданнем ісці адзін аднаму на саступкі і пошукі кампрамісаў. Так сама складанасць і напружанасць у Савецка-польскіх адносінах была абумоўленая ўмяшаннем дзяржаў Антанты ў развіццё дыпламатычных адносін Усходняй Еўропы і выкарыстанне шматлікіх дамоўленасцяў паміж краінамі рэгіёна ў сваіх інтарэсах. Інтарэсы ж дзяржаў гэтага важнага ў геапалітычным плане рэгіёна мала хвалявалі краіны Антанты.
Перыяд з 1926 г. па 1934 г. з'яўляецца перыядам актыўных знешнепалітычных дзеянняў як Польшчы, так і СССР. Пасля прыходу ў 1926 г. да ўлады ў Польшчы Ю. Пілсудскага адбываецца паступовае паслабленне ўплыву Францыі на знешнюю палітыку Польшчы. Пілсудскі як патрыёт сваёй дзяржавы пачынае выкарыстоўваць супярэчнасці ў знешняй палітыцы Нямеччыны і СССР як паміж сабой, так і іншымі дзяржавамі Еўропы. Усе яго дзеянні ў адносінах з СССР у разглядаемы перыяд былі накіраваны на забеспячэнне польскіх знешнепалітычных інтарэсаў. Што, у канчатковым выніку, і прывяло да падпісання польска-савецкай дамовы аб ненападзе, якая прывяла Польшчу і СССР да некаторай адлігі ў іх адносінах.
Падпісаны ў 1932 г. дагавор аб ненападзе з Савецкім саюзам, які завяршаў адзін з этапаў польска савецкіх адносін, мог стаць асновай для іх уздыму на новы і больш высокі ўзровень. Але ён жа мог стаць і найвышэйшай кропкай у іх развіцці. Тая ці іншая яго роля залежала ад таго, наколькі ён адпавядаў стратэгічным мэтам знешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў. Польска-савецкі дагавор аб ненападзенні не стаў для Польшчы паваротнай падзеяй у адносінах з СССР. Галоўнае - ён не прынес павышэння даверу ў адносінах паміж дзвюма дзяржавамі. Тое ж самае неабходна сказаць і аб савецкім партнёры Польшчы. Для абедзвюх дзяржаў дагавор быў сродкам для вырашэння актуальных праблем іх знешняй палітыкі, ляжаўшых па-за сферай узаемных адносін
Так склалася гістарычна, што Польшча і СССР не маглі быць саюзнікамі. Ужо з сярэдзіны 30-х гг. назіраецца абвастрэнне адносін паміж краінамі, гэта было абумоўленае ў першую чаргу рознымі знешнепалітычнымі курсамі дзяржаў.
З 1933 па 1934 гг. на польска-савецкія адносіны аказвала велізарны ўплыў Нямеччына, якая ў гэты перыяд усяляк імкнулася ўзмацніць сваю вагу ў знешнепалітычных працэсах, якія адбываліся ва Усходняй Еўропе.
Літаратура
1. Ахтамзян, А.А. Рапалльская политика. Советско-германские дипломатические отношения в 1922-1932 годах [Текст] / А.А. Ахтамзян. - М.: Международные отношения, 1974. - 304 с.
2. Всемирная история в 10 т., т. 9 [Текст] / под ред. Жукова Е.М. - М.: Социально-экономическая литература, 1962. - 752 с.
3. Горлов, С.А. Совершенно секретно: Альянс Москва - Берлин, 1920-1933 [Текст] / С.А. Горлов. - М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. - 352 с.
4. Грабеньский, В. История польского народа [Текст] / В. Грабеньский. - Минск: МФЦП, 2006. - 800 с.
5. Иоффе, А.Е. Внешняя политика Советского Союза 1928 - 1932 гг [Текст] / А.Е. Иоффе. - М.: Наука, 1968. - 488 с.
6. Лазько, Р.Р. Перад патопам (Еўрапейская палітыка Польшы. 1932-1939 гг.) [Тэкст] / Р.Р. Лазько. - Мінск: БДУ, 2000. - 354 с.
7. Мезга, Н.Н. Политика Рапалло и польско-советские отношения в 1922-1926 годах: автореф. дис. … канд. ист. наук / Н.Н. Мезга; БГУ. - Минск, 1996. - 17 с.
8. Мельтюхов, М.И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг. [Текст] / М.И. Мельтюхов. - М.: Вече, 2001. - 385 с.
9. Михутина, И.В. Советско-польские отношения 1931-1935 гг. [Текст] / И.В. Михутина. - М.: Международные отношения, 1974. - 287 с.
10. Мязга, М.М. Савецка-польскія перамовы аб заключэнні дагавора аб ненападзе ў 1924-1926 гг [Тэкст] / М.М. Мязга // Веснік Белдзяржуніверсітэта. Серыя 3. - 1996. - №1 С.47-51.
11. Ольшанский, П.Н. Рижский договор и развитие советско-польских отношений 1921 - 1924 гг [Текст] / П.Н. Ольшанский. - М.: Наука, 1974. - 288 с.
12. Очерки истории советско-польских отношений 1917-1977 [Текст] / под ред. Моисеенко Г.В. - М.: Наука, 1979. - 584 с.
13. Сиполс, В.Я. Внешняя политика Советского Союза 1933-1935 гг [Текст] / В.Я. Сиполс. - М.: Наука, 1980. - 391 с.
14. Снапкоўскі, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі [Тэкст] / У.Е. Снапкоўскі. - Мінск.: БДУ, 2004. - 303с.
15. Тымовский, М. История Польши [Текст] / М. Тымовский, Я. Кеневич, Е. Хольцер. - М.: Весь мир, 2004. - 544 с.
Подобные документы
Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.
дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.
реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.
курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012Барацьба СССР за дасягненне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Асамблея Лігі Нацый и канферэнцыя па раззбраенню. Падпісанне франка-савецкага і савецка-чэхаславацкага дагавораў. Вонкава-палітычныя адносіны СССР з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа).
дипломная работа [72,8 K], добавлен 25.04.2012Турэцка-ірана-расійскія адносіны на Каўказе і Закаўказзе ў XVI-XVII ст. Расейска-іранскія і расійска-турэцкія адносіны падчас праўлення Пятра I. Паўночны Каўказ ў расейска-ірана турэцкіх адносінах у перыяд з 1725-1762 р. та ў перыяд праўлення Кацярыны II.
курсовая работа [143,3 K], добавлен 25.07.2012Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.
реферат [17,5 K], добавлен 02.06.2008Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.
контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.
реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.
контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011