Жыццё і творчасць Іаахіма Храптовіча

Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.11.2012
Размер файла 16,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Факультэт гісторыі і сацыялогіі

РЭФЕРАТ

Іаахім Храптовіч

Падрыхтаваў студэнт

1 курса 1 групы

Абрамовіч Андрэй Дзмітрыевіч

Гродна 2011

Іаахім Храптовіч

Ігнацый Юзаф Літавор (4.1.1729-- 4.3.1812)

Грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду, прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы на Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. 3 1765 маршалак Галоўнага трыбунала Вялікага княства Літоўскага, узначальваў дыпламатычныя місіі ў Парыжы i Вене. Адзін ca стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член Адукацыйнай камісіі (установы па кіраўніцтве народнай асветай), загадваў дэпартаментам акадэміі i школ Вялікага княства Літоўскага. 3 1780 кіраўнік каралеўскай групоўкі магнатаў i шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім, з 1791 міністр замежных спраў, з 1793 канцлер Вялікага княства Літоўскага. У канцы 18 ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». Аўтар вершаў на польскай мове: «Гімн да прыгажосці», «Дуб i трысцінка», «Аб каханні», «Адказ Храптовіча Карпінскаму», «Храналогія роду Храптовічаў» (апублікаваны ў 1890--91), артыкула «Паэзія» (1781) i інш. У сваіх радавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнева (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чыншам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i інш.). Частку кнігазбору ён набыў у бібліяфіла Ю. Залускага (1768), частку ў рымскага кардынала І. Імперыяле. У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экзэмпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская класічная літаратура, творы па гісторыі Беларусі, Літвы i Польшчы. Бібліятэкай X. карысталіся вучоныя І. Лялевель, Ф. Малеўскі, Я. i A. Снядэцкія, бываў у ёй А. Міцкевіч, бібліятэкарамі працавалі М. Вольскі, Я. Чачот. храптовіч грамадскі адукацыйны беларусь

У рэфарматарскай дзейнасці X. (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася імкненне прадстаўнікоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянта вядзення маянтковай гаспадаркі ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы. Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд X. даюць яго творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». У першым творы ён разглядаў праблемы палітэканоміі, у другім, поруч з прававымі праблемамі, выкладаў свае агульна-філасофскія i сацыялагічныя канцэпцыі. X. прытрымліваўся дэістычнага погляду на свет. Асэнсоўваючы грамадскае жыццё, X. адзначыў наяўнасць у ім «натуральнага парадку», які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўсіх членаў грамадства. Для падтрымкі такого парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым бліжэй закон да натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры ўсяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, правамі i абавязкамі.

Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамадстве, то кожны павінен лічыцца з патрэбамі іншых члена ў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім маёмасным становішчам. I тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Нягледзячы на класавую абмежаванасць поглядаў X., у яго вучэнні ёсць прагрэсіўныя моменты. Маральны парадак ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя законы цалкам адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей -- гэта вынікае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім відавочна, карысны роду людскому». Фізіякраты, да ix належаў i X., грамадства разглядалі як натуральны арганізм, што складае частку прыроды, у якую ўваходзяць чалавек i яго маральныя прынцыпы. Калі ж чалавек вырваны з заканамернай сувязі прыроды (не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён можа мець абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу». Гэта канцэпцыя дае права сцвярджаць, што X. лічыў чалавека i яго здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам вытворчасці. Сваімі гаспадарчымі рэформамі i вызваленнем сялян ад прыгоннай залежнасці X. абгрунтоўваў магчымасць здзяйснення расшыранага ўзнаўлення. Ен верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» ўзнікае магчымасць стварэння пастаянна растучай забяспечанасці i асветы для ўсіх. Гэта быў асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм X. праяўляўся ў павазе да асобы селяніна, прызнанні яго натуральных правоў, ва ўвазе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць X. атрымалі прызнанне i падтрымку. Ураджэнка Навагрудчыны паэтэса Т. Глінская дала высокую (з пункту погляду абстрактнага гуманізму) ацэнку рэформе X. ў паэме «Шчорсы».

Літаратура:

1. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (До 1917 г.). Мн., 1973. С. 216--218.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч - Вялікі беларускі мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую "Беларускую граматыку для школаў".

    презентация [827,2 K], добавлен 25.10.2012

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.