Нашы славутыя землякі: Браніслаў Тарашкевіч

Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч - Вялікі беларускі мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую "Беларускую граматыку для школаў".

Рубрика История и исторические личности
Вид презентация
Язык белорусский
Дата добавления 25.10.2012
Размер файла 827,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru/

Тэкст да прэзінтацыі “Нашы славутыя землякі”

Слайд 1

Нашы славутыя землякі

Браніслаў Тарашкевіч

Слайд 2

Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч (20 студзеня 1892 -29 лістапада 1938) --Вялікі беларускі мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.

Слайд 3

Галоўныя даты :

• У 1911 скончыў з сярэбранным мэдалём 2-ю Віленскую гімназію,

• 1916 --гісторыка-філалагічны факультэт Петраградзкага ўнівэрсытэту,

• У 1917 --адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады,

• У 1919 --выкладач беларускай і грэцкай моў у Менскім пэдагагічным інстытуце,

• У 1920 --загадчык беларускага сэктару дэпартамэнта асветы Сярэдняй Літвы,

• З 1921 --дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Слайд 4

• У 1922 г. быў абраны паслом у польскі сойм

• У 1925- старшыня БСРГ,

• У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі,

• У студзені 1927 г. старшыня ЦК БСРГ Браніслаў Тарашкевіч разам з іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху быў арыштаваны польскай дэфэнзывай,

• У траўні 1928 г. на «Працэсе 56-і» засуджаны на 12 год зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу,

• 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу.

Слайд 5

Выступаў у беларускім друку з 1914 года. У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні, у вядомай віленскай друкарні Максіма Кухты, першую «Беларускую граматыку для школаў». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданьні мастацкае, навукова-папулярнае й публіцыстычнае літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснае лінгвістычнае навукі (дасьледваньні А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага) і досьвед папярэднікаў. Граматыка пасьля вытрымала 6 перавыданьняў, атрымаўшы назоў «тарашкевіца».

Слайд 6

Тарашкевічаў правапіс не быў механічнаю спробай замацаваць на пісьме вымаўленне, гэта - задача навуковае транскрыпцыі. Але перадаць у пісанай форме асноўныя рысы беларускай фанетыкі, што адрозніваюць яе ад суседніх, найперш ад рускай, - ён змог.

Слайд 7

Зручнасць Тарашкевічавага правапісу, яго адпаведнасць духу жывой мовы гарантавалі яму ўсеагульнае прызнанне. Без урадавых пастаноў правапіс і граматыка Тарашкевіча сталіся абавязковымі для выдаўцоў перыёдыкі ды кніг для пісьменнікаў і журналістаў, для настаўнікаў і выкадчыкаў у Менску ці ў Смаленску, у Вільні ці ў Пецярбурзе.

На падставе граматыкі Тарашкевіча пачалі ствараць падручнікі беларускай мовы браты Лёсікі, Радаслаў Астроўскі і іншыя. Прычым Я.Лёсік развіваў і ўдакладняў абыдзеныя ўвагай Б. Тарашкевіча або недастаткова разгледжаныя ім моманты, напрыклад, правапіс чужаземных слоў.

Тарашкевіч пісаў у “Граматыцы”: “Чужаземнае” і (сярэдняе) перадаецца мяккім ль, як у словах лямка, пляц, плямка, клямка; Лёндан, лёзунг, монолёг…(…)

Слайд 8

Тарашкевіч канчаткова замацаваў напісанні з “аканнем” (праўда напачатку, напачатку толькі ў беларускіх з паходжання словах: малако, белага, але поэма). Ён вызначыў правілы “якання” на пісьме для спрадвечна-беларускіх словаў: у першым складзе перад націскам е пераходзіць у я (зелень-зялёны), у другім - е пераходзіць у я, калі ў першым стаіць не а ці я . Правілы досыць складанае, але заснаванае на вымаўленні некаторых гаворак Віленшчыны.

Слайд 9

БАЛАДА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Слова да слова, як цэгла да цэглы -

Так беларускі будуецца Дом.

Колькі ў падмурак яго з нас палегла!

Колькі 'шчэ вечным атуліцца сном!

Заўтра й цябе расстраляюць, і восень

Будзе з крывёю тваёю чарнець.

Згубіцца ў хмарах апошняя просінь,

Горка звуглее асеньняя медзь.

Слова ж чужое нам родным ня стане,

Як і ня стане зямля нам чужой,

Дзе нарадзіліся мы і світаньне

Душы напоўніла нашы слязой,

Быццам малітвай адвечнаю - Храмы,

Храмы, што будуць на нашай зямлі

Роднымі нам, не чужымі таксама

Тым, што да нас з дабрынёю прыйшлі...

Заўтра ты прыйдзеш, як заўтра, дадому

І не пазнаеш свой Дом і свой Храм.

Што ўсё ня так - ты ня скажаш нікому.

Што ўсё ня так - нават Бог знае Сам.

Слова да слова, і сэрца да сэрца, -

І ажывае зноў мова дзядоў,

І беларусам тутэйшы завецца,

І Беларусь - як пралітая кроў

За Беларусь...

Слайд 10

Від на веранду дома, пабудаванага на Ферме ў 20- я гг. У шэзлонгу - Вера Андрэеўна Тарашкевіч з сынам Славікам. 1923 г.

Слайд 11

Ферма. Летні адпачынак на рацэ Вязынка. 1934-1935 гг.

Слайд 12

Ушанаванне памяці :

Імем Б. Тарашкевіча названы вуліцы ў Менску, Маладзечне і Радашковічах. 5 сакавіка 1969 г. ў яго імя названы ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску (Польшча).

Слайд 13

Літаратура

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

    реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012

  • Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. План старажытнага Полацка. Заснаванне беларускага кнігадрукавання. Асветніцкая дзейнасць і светапогляд Скарыны.

    презентация [1,5 M], добавлен 03.04.2014

  • Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.

    дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.

    реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.

    курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012

  • Культурна політика більшовицької партії, ідеологізація культурного життя. Ліквідація неписемності серед населення, будівництво національної школи, українізація освіти, запровадження єдиної шкільної структури. Жорсткий контроль партії в духовній сфері.

    реферат [16,1 K], добавлен 10.11.2010

  • Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі - беларускі гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук. Памятныя мясціны, звязаныя з яго імем. Гістарычная і археалагічная дзейнасць Ляўданского. Даследаванне навукоўцам старажытных прылад працы, зброі і ўпрыгожанні.

    презентация [904,1 K], добавлен 16.02.2015

  • Жыццёвы шлях Андрэя Мікалаевіча Калмагорава. Поспехі ў педагагічнай дзейнасці. Паэзія і музыка, архітэктура, жывапіс і іншыя віды пластычных мастацтваў як неад'емна і важна частка ўнутранага свету А.М. Калмагорава. Праца ў агульнаадукацыйнай школе.

    курсовая работа [40,8 K], добавлен 23.04.2012

  • Галоўныя этапы жыццёвага шляху Кутузава, якія прынеслі яму неўміручасць. Баявы вопыт ваеначальніка ў перыяд руска-турэцкіх войнаў. Абранне генерала Кутузава начальнікам Маскоўскага апалчэння ў 1812 годзе. Стратэгія знішчэння напалеонаўскай арміі.

    курсовая работа [59,5 K], добавлен 26.04.2012

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.