Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Храналогія падзей

22 красавіка 1794 г. - указ Кацярыны ІІ пра перавод уніятаў у праваслаўе.

23 чэрвеня 1794 г. - увядзенне “мяжы яўрэйскай аселасці”.

Верасень 1801 г. - адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Бе-ларусі на 5 губерняў, што ўваходзілі ў склад 2 генерал-губернатарстваў.

Пытанні для самаправеркі

Якая канфесійная палітыка праводзілася на далучаных беларускіх землях расійскім урадам у канцы XVIII - пачатку ХІХ ст.?

Як змянілася становішча сялян Беларусі у канцы XVIII - па-чатку ХІХ ст.?

Чаму праводзілася палітыка насаджэння на Беларусі землеўладання расійскіх памешчыкаў?

З якою мэтаю праводзілася “мяжа яўрэйскай аселасці”?

Пытанне 16. Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі

12 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Вайна была выклікана сур'ёз-нымі супярэчнасцямі паміж Францыяй і Расіяй. Яшчэ напярэдадні вайны расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітыч-най сітуацыі на беларускіх землях. Пасля таго, як у лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, захопленую ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прусіяй, было створана княства Варшаўскае. Значная частка беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Аляксандр І, расійскі імператар, заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнню імператара ў 1811 г. князі М. К. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім”. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага княства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу 10 гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залеж-насці. Але праект не быў прыняты, і прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны падтрымалі Напалеона. Князь Д. Радзівіл за свой кошт стварыў полк уланаў колькасцю 3 тыс. чалавек, які першым 16 чэрвеня ўрачыста ўступіў у Вільню.

1-я армія Барклая дэ-Толі і 2-я армія П. Баграціёна, размешча-ныя каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі. У чэрвені - ліпені 1812 г. ад-быліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Астроўна, Полацкам. Расій-скія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія урада ВКЛ на чале з памешчы-кам С. Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзен-скую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магі-лёўскай губерняў было вызначана асобнае французкае праўленне. Часовы ўрад ВКЛ займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Спачатку сяляне Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, але Напалеон не зрабіў гэтага. Бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства. Узніклі пар-тызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы Барысаўскага, Жарцы Полацкага паветаў. 22 чалавекі з атрада в. Жарцы атрымалі ад царскага ўрада за мужнасць крыжы на шапкі. Даволі часта сяляне выходзілі з падпарадкавання памешчыкаў незалежна ад зоны кантро-лю: французскага або расійскага. Асабліва вострыя былі выступленні сялян 4-х паветаў на паўночным усходзе Віцебскай губерні. Для навя-дзення парадку ваенны міністр направіў туды спецыяльную каманду.

У кастрычніку 1812 г. расійская армія прымусіла Напалеона пакінуць Маскву. Баявыя дзеянні зноў пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам 14-16 лістапада 1812 г. каля в. Студзёнка на р. Бярэзіна. Далейшае адступленне французскай арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі.

Вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загінула каля 1 мільёна чалавек, якія аказваліся па абодва бакі змагання; некалькі дзе-сяткаў тысяч было рэкрутавана з беларускіх губерняў у расійскае вой-ска. Частка жыхароў заходніх губерняў удзельнічала ў вайне на баку Напалеона. Менавіта па гэтай прычыне вайна 1812 г. набыла на Бела-русі характар грамадзянскай. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі, што выклікала эпідэміі.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвясціў амніс-тыю тым шляхцічам, якія ваявалі на баку Напалеона і вярнуліся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. 30 жніўня 1814 г. быў выдадзены ма-ніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прысягнулі на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных раней зямель. Для сялян не было зроблена нічога.

Такім чынам, французска-руская вайна 1812 г. не мае падстаў лічыцца на Беларусі айчыннай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэквізіцыя - прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі.

Канфіскацыя - прымусовае адабранне маёмасці на карысць дзяржавы.

Храналогія падзей

1811 г. - складзены “праект М.А. Агінскага”.

12 чэрвеня 1812 г. - уварванне арміі Напалеона ў межы Расій-скай імперыі.

1 ліпеня 1812 г. - створана Часовая камісія ўрада ВКЛ.

14-16 лістапада 1812 г. - бітва расійскіх войскаў з французамі каля в. Студзёнка.

Пытанні для самаправеркі

1. Які характар мела вайна 1812 г. для Беларусі?

2. Якія вынікі прынесла вайна 1812 г. жыхарам Беларусі?

3. Як разгортваліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г.?

Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг.

Пад уплывам дэмакратычных ідэй “свабоды”, “роўнасці” і “братэрства” разгортваўся вызваленчы рух на Беларусі. Ён быў прадстаўлены тайнымі таварыствамі і гурткамі, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце і іншых навучальных установах, а таксама ў войску. У склад таварыстваў уваходзілі прадстаўнікі мясцовай беларускай шляхты, прыхільнікі ідэі аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай, студэнты і навучэнцы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Т. Зана, А. Міцкевіча, Я. Чачота ўтварылася “Таварыства філаматаў”. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання мовы, гісторыі і культуры роднага краю. Таварыства ставіла напачатку культурна-асвет-ніцкія мэты.

У асяроддзі філаматаў у 1820 г. пад кіраўніцтвам Т. Зана ўтва-рылася больш радыкальнае “Таварыства філарэтаў”. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы.

У той жа час на Беларусі і ў Літве ўзніклі гурткі тайнага поль-скага “Патрыятычнага таварыства”. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі памешчыкі М. Ромер, К. Радзівіл, якія мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расійскіх расквартараваных войскаў дзекабрысты. Так, у Мінску ў 1822 г. служыў М. Мураўёў - кіраўнік “Паўночнага таварыства”, які склаў першы варыянт праекта канстытуцыі. Сябры “Паўднёвага таварыства” дзекабрыстаў наладзілі сувязі з польскім “Патрыя-тычным таварыствам”. Летам 1823 г. М. Бястужаў вёў перамовы з К. Радзівілам. Кіраўнік “Паўднёвага таварыства” П. Пестэль згадзіўся на прызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. У 1823 г. быў распрацаваны бабруйскі план паўстання: арышт цара ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але ён не быў рэалізаваны.

У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў М. Рукевіча і З. Навіцкага ў Асобным літоўскім корпусе было створана “Таварыства ваенных сяб-роў”. Мэта - “усеагульнае дабро” - прадугледжвала знішчэнне самадзяр-жаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 24 снежня 1825 г. таварыства “Ваенныя сябры” сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе на Беласточчыне.

Першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, выступалі ў шэрагу выпадкаў за адмену прыгоннага права, але не лічылі сялян рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. У 1823 г. Аляксандр І выдаў указ пра забарону на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Польскіх магнатаў і шляхту не задавальняла дзяржаў-ная аўтаномія Каралеўства Польскага, створанага паводле рашэння Венскага кангрэса 1815 г.

Штуршком да пачатку паўстання з'явілася вестка пра намер паслаць польскае войска на падаўленне бельгійскай рэвалюцыі. Вясной 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася ў многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабі-лізаваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя сілы мясцовых паўстанцкіх атрадаў былі разбіты расійскім войскам. Летам 1831 г. асобныя выступленні адбываліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне пайшло на спад і ў жніўні было задушана.

Аднак шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, якая ішла пераважна з Францыі, засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Уражэнец Слонім-шчыны Міхал Валовіч (1806-1833 гг.) у сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, арганізаваў з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў сваёй акрузе, але ў маі 1833 г. “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі. Студэнт медыка-хірургічнай акадэміі Франц Савіч (1815-1845 гг.) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства”, якое прапагандавала ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму. У 1839 г. удзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў і знаходзілася пад уплывам рэвалюцыі 1848-1849 гг. у Заходняй Еўропе.

Такім чынам, беларуская нацыянальная дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. яшчэ не аформілася, але ствараліся неабходныя перадумовы для фармі-равання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

Асноўныя тэрміны і паняцці

“Таварыства філаматаў” - ад грэчаскага слова “філамат” - той, хто імкнецца да ведаў, тайная арганізацыя студэнтаў і навучэнцаў, якая ставіла перад сабой культурна-асветніцкія мэты.

“Таварыства філарэтаў” - ад грэчаскага слова “філарэт” - той, хто любіць дабрачыннасць, вучнёўска-студэнцкая тайная арганізацыя, якая ставіла перад сабою пераважна палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты.
Дзекабрысты - рускія дваранскія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне ў снежні 1825 г. супраць самадзяржаўя і прыгоннага права, першае ўзброенае выступленне рэвалюцыянераў у Расіі.

Храналогія падзей

1817 г. - стварэнне “Таварыства філаматаў”.

1820 г. - стварэнне “Таварыства філарэтаў”.

14 снежня 1825 г. - паўстанне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбургу.

1830-1831 гг. - шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

1836 г. - заснаванне “Дэмакратычнага таварыства” Ф. Савічам.

Пытанні для самаправеркі

1. Хто такія філаматы і філарэты?

2. Якімі былі асаблівасці грамадска-палітычнага руху на Бела-русі ў канцы XVIII - першай трэці ХІХ ст.?

Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830-1831 гг.

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. царскім урадам ажыццяўляўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб не дапусціць новых антырасійскіх выступленняў.

Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г. Указам ад 1 студзеня 1831 г. спынялася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай, а ўказам ад 25 чэрвеня 1840 г. - у Гродзен-скай, Віленскай і Мінскай губернях і ўводзілася расійскае заканадаў-ства. З 1840 г. у афіцыйных паперах больш не ўжываўся тэрмін “Бела-русь”, а справаводства ажыццяўлялася толькі на рускай мове. У 1831-1848 гг. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў на чале са старшынёй Камітэта міністраў В.П. Качубеем.

У дачыненні да удзельнікаў паўстання праводзіліся рэпрэсіі. Сотні з іх былі высланы, або аддадзены пад суд, у шляхціцаў канфіскоў-валіся маёнткі. Былі канфіскаваны маёнткі магнатаў Агінскіх, Плятэраў, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх. На тэрыторыі Беларусі толькі ў 1837 г. было канфіскавана 115 маёнткаў з 38 544 рэвізскімі душамі.

Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне магчы-мых шляхецкіх выступленняў, галоўнае месца займаў разбор шляхты. Так, у выніку “разбора шляхты”, у пачатку 40-х гг. у лік аднадворцаў пераведзены больш за 20 тыс. мужчынскіх душ - былых шляхціцаў. Праводзіўся “разбор шляхты” у адпаведнасці з указам ад 19 кастрыч-ніка 1831 г., паводле якога шляхта, што не магла дакументальна пац-вердзіць сваё дваранскае паходжанне, падзялялася на сельскіх адна-дворцаў і гарадскіх грамадзян. Гэтыя групы станавіліся асобным падат-кавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруц-кую павіннасць.

Прымаліся рашучыя захады па русіфікацыі мясцовага чыноў-ніцтва. Мясцовыя чыноўнікі давалі падпіску пра сваю палітычную добранадзейнасць наступнага зместу: “Я… ні да якой-небудзь масон-скай ложы, ні да якога-небудзь тайнага таварыства ні ў самой імперыі, ні па-за яе межамі не належу і абавязваюся і надалей да такіх арга-нізацый не належаць і ніякіх адносінаў да іх не мець”.

У 1832-1841 гг. царскім урадам праводзіцца секулярызацыя нерухомасці (зямельных уладанняў) каталіцкай і уніяцкай царквы. Усяго ў казну было канфіскавана ўласнасць 230 цэркваў з амаль 50 тысячамі асоб мужчынскага полу. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку было прынята рашэнне пра далучэнне уніяцкай царквы да расійскай праваслаўнай. 12 лютага 1855 г. Мікалай І даручыў генерал-губернатарам заходніх губерняў усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі заняць рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравы-знання шляхам іх пераводу з унутраных губерняў імперыі.

Праводзілася таксама насаджэнне ваенных пасяленняў. Так, у 1837 г. у Беларусі было 2 акругі такіх пасяленняў, дзе жыло каля 23 тыс. салдат, якія знаходзіліся на харчовым самазабеспячэнні.

Такім чынам, пасля паўстання 1830-1831 гг. у палітыцы царс-кага ўрада адбыліся істотныя змены, накіраваныя на павялічэнне расій-скага ўплыву на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Разбор шляхты - татальная праверка дакументаў, што пацвяр-джалі дваранскае паходжанне і перавод пры іх адсутнасці часткі шляхты ў падаткавае саслоўе сялян-аднадворцаў або грамадзян - у гарадах.

Храналогія падзей

1 студзеня 1831 г. - спыненне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

12 лютага 1839 г. - далучэнне уніяцкай царквы да рускай пра-васлаўнай.

25 чэрвеня 1840 г. - спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.

1831-1848 гг. - дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.

Пытанні для самаправеркі

1. Для чаго быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў?

2. Ці дасягнула дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў пастаўленых мэт?

3. Што такое “разбор шляхты”?

Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: павялічылася колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. ХІХ ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прад-прыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: віна-курныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне ХІХ ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43%.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ў агульнарасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, якія злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялі-чылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.

Гарадская прамысловасць на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. знаходзілася фактычна на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчас-ці. Крыніцай асноўнай масы таварнай прадукцыі з'яўлялася памеш-чыцкая гаспадарка, якая арыентавалася на вывазны гандаль, бо ўну-траны быў абмежаваны.

З Беларусі ў расійскія цэнтры, на Украіну, у Польшчу, Прыбал-тыку і краіны Заходняй Еўропы вывозіліся гарэлка і спірт, хлеб, лён, пянька, ільняное семя, алей, сала, лес і лесаматэрыялы, смала, дзёгаць, сукно, парусіна, канаты і інш. Увозілася соль, металы, цукар, тканіна, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, рыба, чай, кава, сельскагаспада-рчая і прамысловая тэхніка, абсталяванне.

Ва ўнутраным гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. У канцы 50-х гг. у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губер-нях дзейнічала каля 270 кірмашоў. Паступова эпізадычны кірмашовы гандаль пачаў выцясняцца пастаянным, лавачна-магазінным. З 1825 па 1860 гг. колькасць лавак у гарадах Беларусі павялічылася з 1,3 тыс. да 4,7 тыс. У Мінску гадавы абарот лавачнага гандлю ў 1800-1858 гг. вырас больш чым у 8 разоў.

Новыя з'явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіта-лістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспа-дарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла тонкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся адыходнымі промысламі, наймаліся на розныя работы. Асноўную масу сялян пераводзілі з чыншу на паншчыну. У выніку да пачатку 60-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97%) знаходзіліся на паншчыне, норма якой у шэрагу маёнткаў павялічылася ў 2 разы.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. 3,6% буйных памешчыкаў, якія мелі больш за 500 душ прыгонных, валодалі амаль паловай сялян. Самыя вялікія гаспадаркі былі: маёнтак Румянцава (60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі і 28 тыс. прыгонных), маёнтак Дуброўна князя Любамірскага (Аршанскі павет) - (22 тыс. дзесяцін ворнай зямлі, 11 тыс. прыгонных).

Буйныя гаспадаркі мелі пэўныя эканамічныя перавагі перад сярэднімі і дробнымі. У іх існавалі лепшыя магчымасці для стварэння шматгаліннай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамы-словай апрацоўкі прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, больш рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы ў міжсезонны перыяд і г.д. Але магнаты адносна рэдка выкарыстоўвалі гэтыя эканамічныя пера-вагі і раздраблялі свае ўладанні на маёнткі з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек. Так, на 500 тыс. дзесяцін князя Вітгенштэйна было больш 100 маёнткаў.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы. Сяляне дзя-ліліся на 2 асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казён-ных). На працягу першай паловы ХІХ ст. пераважная большасць сялян належала памешчыкам: у 1845 г. 64,4% сялян ад агульнай колькасці жыхароў былі памешчыцкімі, 19,1% - казённымі.

З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне. Да 1859 г. у 5 беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі. Сведчаннем нарастаючага крызісу пры-гонніцкай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці ХІХ ст. адбылося 46 даволі значных сялянскіх выступленняў, то ў другой трэці - больш за 90. Сялянскія выступленні вымусілі царызм праводзіць на Беларусі больш жорсткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць захады па вырашэнні аграрнага пытання.

У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян. Мэта - зняць сацыяльную напружанасць у дзяржаўнай вёсцы, павысіць даходнасць і заваяваць сімпатыі сялянства. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацый дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. У ходзе люстрацый змяншаліся павін-насці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. казённыя сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк і было забаронена здаваць іх у арэнду. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян. Рэформа П.Д. Кісялёва выклікала супра-ціўленне памешчыкаў.

З мэтаю аслаблення напружанасці ў памешчыцкай вёсцы ўрад пайшоў на правядзенне інвентарнай рэформы на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Сутнасць яе зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і незадава-льненне сялян у тым, дзе павіннасці былі завышаныя.

Такім чынам, у пачатку ХІХ ст. на Беларусі адбываецца зара-джэнне капіталістычных адносін, станаўленне якіх стрымлівалі феа-дальна-прыгонніцкія парадкі. Аграрныя рэформы 40-х - першай паловы 50-х гг. хаця і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (казённыя, перш за ўсё), але не закраналі асновы феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ліквідацыя якой была жыццёва неабходнай у той час.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інвентары - вопісы ўладанняў феадалаў.

Люстрацыя - перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.

Кірмаш - перыядычны торг, які наладжваўся ў пэўным месцы і ў пэўны час.

Храналогія падзей

1824-1839 гг. - будаўніцтва Аўгустоўскага канала.

1825-1827 гг. - пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі.

1839 г. - Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўнай маёмасці заход-ніх губерняў і Беластоцкай воласці.

1844 г. - стварэнне губернскіх інвентарных камітэтаў.

1844-1857 гг. - перавод казённых сялян на аброчную сістэму.

1847 г. - масавыя антыпрыгонніцкія выступленні сялян Віцеб-скай губерні.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія праявы крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы можна назваць?

2. Што паклала пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі?

3. Якія працэсы назіраліся ва ўнутраным гандлі ў першай палове ХІХ ст.?

4. Ці выкарыстоўвалася наёмная праца ў прамысловасці і сель-скай гаспадарцы?

Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі

ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі куль-тура Беларусі развівалася ў новых гістарычных умовах. У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. у ёй адбыліся сур'ёзныя якасныя змены, звя-заныя з неабходнасцю пераарыентацыі ў сувязі з зараджэннем буржу-азных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі.

Найбольш характэрнай рысай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычны друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы), а таксама ў змене ідэйнага зместу культуры, развіцці рэалізму ў літаратуры і мастацтве, зварот да традыцыйнай культуры. Ідэйны змест культуры істотна ўзбагачаецца і ўскладняецца, што праявілася ў хуткай змене ідэйна-стылявых кірункаў: класіцызма, сентыменталізма, рамантызма, рэаліз-ма. Больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чала-века, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

Вызначальнай з'явай гісторыка-культурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. стала паступовае фарміраванне сучаснай беларускай нацыянальнай культуры. Насуперак памкненням улады затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула ў 40-50-я гады. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры бела-русаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны культуры.

Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. была асвета. У 1802 г. пачалася школь-ная рэформа. Згодна з ёй утваралася некалькі тыпаў навучальных устаноў. Асвета таго часу падпарадкоўвалася саслоўнаму прынцыпу: вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы прызначаліся для дзяцей шляхты і чыноўнікаў. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перай-менавана ў Віленскі універсітэт. Універсітэт меў сваю бібліятэку, батанічны сад, анатамічны музей, лабараторыі. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Сетка вучылішчаў існавала пры каталіцкіх і базыльянскіх манастырах, якія давалі сярэднюю адукацыю. Сярод іх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У 1832 г. навучальныя ўстановы пры каталіцкіх кляштарах і манастырах былі пераўтвораны ў свецкія.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне ланкас-тарскіх школ. Першай школай такога тыпу была школа для сялян, адкрытая І. Храптовічам у Шчорсах. У канцы 1830-х гг. у краі дзейнічалі 13 школ агульнага навучання. У 1840-я гг. пачалі адкрывацца для дзяржаўных сялян.

Асобныя навучальныя ўстановы рэлігійнага характару існавалі для яўрэяў: талмуд-торы, хадарымы. Дзеці ў гэтых школах займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іудаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. Жанчыны атрымоўвалі адукацыю ў прыватных вучыліш-чах і пансіянатах, а таксама праз хатніх настаўнікаў.

У першай чвэрці ХІХ ст. сістэма асветы на Беларусі была значна спаланізавана. Польская мова з'яўлялася асноўнай мовай выкладання. Дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру.

Пасля паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад рэарганізаваў сістэ-му адукацыі. 1 мая 1832 г. Мікалай І падпісаў указ пра закрыццё Вілен-скага універсітэта. Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзілася на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключалася з праграмы выкладання.

Навуковае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Гора-цкага земляробчага інстытута, створанага ў 1848 г. на базе земляроб-чай школы, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.

Першая палова ХІХ ст. - час зараджэння навуковага беларуса-знаўства. Першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння польскі вучоны-лінгвіст С. Ліндэ і гісто-рык Т. Чацкі. Першая спроба навуковага даследавання мовы беларусаў - праца рускага вучонага К.Ф. Калайдовіча “Пра беларускую гаворку” (1822 г.).

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: І. Грыгаровіч - аўтар археаграфічнага выдання “Беларускі архіў” (1824 г.), І. Даніловіч - аўтар дзевяцітомнай “Гісторыі літоў-скага народа” (1836-1841 гг.), Т. Нарбут - аўтар “Помнікаў гісторыі Літвы” (1846 г.), М. Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў “Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах Беларусі”, лінгвісты І. Насовіч і С. Мікуцкі. У сярэдзіне ХІХ ст. на старонках расійскага перыядычнага друку папулярызацыяй навуковых ведаў пра Беларусь займаўся пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі - аўтар твораў "Падарожжа па Палессі і беларускаму краю“ (1853-1855 гг.) і “Беларусь у характа-рыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, Р. Падбярэзскі. У працах пачынальнікаў беларусазнаўства, у публікацыях беларускіх фалькларыстаў, этногра-фаў выявілася абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і пачынаўся працэс складвання беларускай нацыі.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай беларускай літаратуры, якая фармі-равалася, абапіраючыся на народную творчасць і жывую народную мову. У ёй адлюстравалася духоўнае жыццё народа. Ананімныя верша-ваныя гутаркі “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Сход”, вершы П. Баг-рыма, Ф. Савіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага выявілі апазіцыйныя і антыпрыгонніцкія настроі, любоў да радзімы.

Ян Чачот у 1837-1846 гг. выдаў 6 фальклорных зборнікаў “Вясковыя песні”, у якіх побач з народнымі песнямі ён змясціў і свае - на польскай і беларускай мовах. А. Рыпінскі быў аўтарам фалькларыс-тычнага даследавання “Беларусь” (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вер-шаў. Я. Баршчэўскі пісаў беларускія вершы і на падставе народных легенд стварыў чатырохтомны польскамоўны зборнік “Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У вырашэнне праблемы нацыянальнай самабытнасці значны ўклад унеслі паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.

У 40-я гады да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік і драматург В. Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядо-мымі нам творамі пісьменніка сталі п'есы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, “Спаборніцтва музыкантаў”, “Чарадзейная вада”. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса пісьменніка “Сялянка” (“Ідылія”), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.

У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. на якасна новую прыс-тупку ўзняліся тэатр і музыка. Сталыя тэатральныя калектывы дзейні-чалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С. Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). Тэатральнае мастацтва таго часу звязана з імёнамі акцёраў К. Скібінскага, С. Дзешнера, З. Анчыца. Рэпертуар тэатраль-ных калектываў быў даволі шырокім: творы Шэкспіра, Шылера, Мальера, Багуслаўскага, Гогаля, Пушкіна, Астроўскага. Апрача прафе-сійнага і аматарскага тэатраў існаваў народны тэатр - батлейка. Музыка была адной з найважнейшых галін мастацтва. Яна гучала ў салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах; часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў.

У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы. Сусветную славу маюць творы М.К. Агінскага. Ураджэнец Мінска С. Манюшка стварыў выдатныя оперы на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча.

Дасягненні ў выяўленчым мастацтве звязаны з Віленскай школай жывапісу. Першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы быў Ф. Смуглевіч. Выхаванцамі гэтай школы былі партрэтыст і майстар гістарычных кампазіцый Я. Дамель, мастак-партрэтыст В. Ваньковіч, графік і мастак В. Дмахоўскі, выдатныя мастакі М. Кулеша і Н. Орда. Пачынальнікам мастацтва нацюрморта на Беларусі быў І. Хруцкі.

Такім чынам, культура Беларусі першай паловы ХІХ ст. з'яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай царскіх улад. Працэс развіцця культуры на беларускіх землях сведчыў аб пачатку працэсу нацыянальнага адраджэння.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рамантызм - ідэйна-мастацкі накірунак у духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве Еўропы і Амерыкі ў канцы XVIII - першай па-лове ХІХ стст. На Беларусі ідэі рамантызму з'явіліся ў першай палове ХІХ ст. Для рамантызму ўласціва арыентацыя на голас пачуццяў. Рамантызм праявіўся ў творах А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага.

Сентыменталізм - плынь у літаратуры і мастацтве XVIII - пачатку ХІХ ст. у Заходняй Еўропе і Расіі, якому ўласцівы культ пачуцця, увядзенне лепшых маральных і духоўных каштоўнасцей у ранг жыццёвага правіла. Элементы сентыменталізму ўпершыню выявіліся ў вершах Я. Чачота.

Храналогія падзей

1803 г. - стварэнне Віленскай навучальнай акругі.

1832 г. - закрыццё Віленскага універсітэта.

1836 г. - Указ аб увядзенні выкладання на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі.

1840 г. - адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы.

1848 г. - пераўтварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы ў інстытут.

Пытанні для самаправеркі

1. На якой мове вялося выкладанне ў навучальных установах на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

2. Што такое беларусазнаўства і з чым было звязана яго ўзнік-ненне?

3. Які характар мела адукацыя ў першай палове ХІХ ст.?

4. Як развіваліся тэатральнае мастацтва і музыка?

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX ст. - ЛЮТЫ 1917 г.). БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ

Пытанне 21. Станаўленне буржуазнага грамадства ў Беларусі. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі

У пачатку другой паловы XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой знаходзілася і Беларусь, была амаль адзінай дзяржавай, дзе панавала феадальная гаспадарка. Гэта абумовіла яе адсталасць у параўнанні з краінамі Захаду. Аб чым яскрава сведчыла Крымская вайна (1853-1856 гг.), у якой Расія не змагла супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам - Англіі і Францыі і іх саюзнікам.

Відавочнасць неэфектыўнасці прыгонніцкай сістэмы гаспа-дарання ў параўнанні з рыначнай, капіталістычнай, хвалявала ўрадавыя колы Расіі на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. У канцы 50-х гадоў пад уздзеяннем феадальнага руху, яны зразумелі, што лепш адмяніць прыгоннае права “зверху”, чым яно будзе адменена “знізу”.

Імператар Аляксандр II (1818-1881 гг.) забяспечыў эвалюцыйны пераход да капіталістычнай гаспадаркі, стаўшы вялікім рэфарматарам Расіі. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмерка-вання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян”. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Значную ролю ў яе правядзенні адыграў генерел-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У.І. Назімаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў, што тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з Маніфестам. На Беларусі рэформа праводзілася на падставе “Агульна-га палажэння” і двух “мясцовых палажэнняў”. На Магілёўскую і восем паветаў Віцебскай губерні, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, пашыралася “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, наварасійскіх і беларускіх губерняў”. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні, дзе існавала падворнае землека-рыстанне, землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобым “Мясцо-вым палажэнні”.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх спра-вах установы. Сяляне выбіралі старастаў, валасное праўленне, валасно-га старшыню і суддзю, якія адыгрывалі ролю мясцовага самакіравання на аснове кругавой парукі.

У адпаведнасці з маніфестам сяляне адразу атрымлівалі асабіс-тую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў - заключаць грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпры-емствы, пераходзіць у іншыя саслоўі і др.

Сяляне, якія на момант рэформы апрацоўвалі памешчыцкую зямлю, надзяляліся ёю. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устанаў-ліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзеся-цін) нормы падзельнай зямлі на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях сялянам даваўся ў якасці надзельнай зямлі іх дарэформены надзел. Пры гэтым прадугледжвалі-ся адрэзкі зямлі на карысць памешчыка.

Свой надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. 20-25% гэтай сумы сяляне павінны былі заплаціць непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку (80-75%) памешчыкі атры-млівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне ж на працягу 49 гадоў разлічваліся з дзяржавай за 80-75% кошту надзель-най зямлі ў выглядзе выкупных плацяжоў, у якія ўключаліся яшчэ 6% гадавых за крэдыт.

Рэформа была разлічана на тры перыяды:

першы (2 гады) - складанне і падпісанне ўстаўных грамат, у якіх пералічваліся ўсе сялянскія надзельныя землі і іх кошт;

другі (9 гадоў) - выплата памешчыкам 20-25% кошту надзель-най зямлі. У гэты перыяд сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне зямлёй павінны былі выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў;

трэці (49 гадоў) - разлік з дзяржавай за 80-75% кошту надзель-най зямлі.

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, адным з кіраўніком якога быў К. Каліноўскі, прымусіла царскі ўрад унесці істот-ныя змены ў правядзенне рэформы на Беларусі. Каб сялян прывабіць на бок урада, тут быў скасаваны часоваабавязаны перыяд, і ўказам ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў і сяляне станавіліся ўласнікамі зямлі. Выкупныя плацяжы спачатку зніжаліся на 20%, а пасля яшчэ на 64-75%, у Магілёўскай губерні - на 23,8%. На Беларусі надзяляліся зямлёю і сяляне, абеззямеленыя ў перыяд з 1846 г. да пачатку рэформы. Дзяржаўныя сяляне з 1867 г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Такім чынам, рэформа 1861 г. дала сялянам асабістую свабоду, надзяліла іх зямлёю за выкуп, стварыла ўмовы для выплаты кошту за зямлю. Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі ўмовы жыцця сялян Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Увогуле, рэформа забяспечыла пераход Расіі ад феадальнай да рынкавай, капіталістычнай гаспадаркі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Устаўныя граматы - дзяржаўныя акты, якія вызначалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне - былыя памешчыцкія сяляне, якія па-водле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але засталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў, пакуль не заплацяць 20-25% кошту надель-най зямлі.

Выкуп - крэдытная аперацыя царскага ўрада, паводле якой сяляне павінны былі вярнуць пазыку дзяржаве ў памеры 75-80% кошту надзельнай зямлі на працягу 49 гадоў. Спагнанне выкупных плацяжоў спынена 1 студзеня 1907 г.

Адрэзкі - землі, адрэзаныя памешчыкамі ад сялянскіх надзелаў у час рэформы 1861г.

Абшчына з кругавой парукай - адна з форм сельскага гаспада-рання ў Расіі, якая выкарыстоўвалася для ўзмацнення прыгону і збору падаткаў, калі ўсе абшчыннікі разлічваліся за бедных і нямоглых.

Адработкі - кабальная форма найму сялян да памешчыка. Аплата працы пры адработках значна ніжэйшая, чым пры вольным найму. Практыкавалася пасля рэформы 1861 г. у Віцебскай і Магілёўс-

кай губернях.

Храналогія падзей

1855-1881 г.г. - гады праўлення Аляксандра II.

1853-1856 гг. - Крымская вайна - вайна Расіі з кааліцыяй Вялікабрытаніі, Францыі, Сардзініі і Асманскай імперыі.

1857 г. - Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі адмены прыгонна-га ладу.

1858 г. - Сакрэтны камітэт ператвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе.

1857 г. - рэскрыпт Аляксандра II генерал-губернатару У.І. На-зімаву аб заснаванні камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праек-таў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян.

19 лютага 1861 г. - Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам.

1863 г. - указы аб абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, зніжэнне выкупных плацяжоў на 20%, далейшае зніжэнне плацяжоў на 64-75,4%.

1867 г. - закон аб пераводзе з аброка на выкуп дзяржаўных сялян, якія станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Пытанні для самаправеркі

1. На падставе якіх дакументаў праводзілася рэформа 1861 г. у беларускіх губернях і ў чым асаблівасці яе здзяйснення?

2. Якую ролю адыграла дзяржава ў правядзенні рэформы 1861 г.?

3. Як змянілася становішча памешчыкаў і сялян у выніку рэфор-мы 1861 г.?

4. Вызначце значэнне аграрнай рэформы 1861 г. у гісторыі Бе-ларусі.

Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі

Аграрная рэформа 1861 г., зліквідаваўшы прыгоннае права, адкрыла шлях для развіцця капіталізму ў Расійскай імперыі. Разам з тым, каб рухацца наперад да буржуазнага грамадства патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. Імператар Аляксандр II у 60-70-я гады XIX ст. прыняў шэраг заканадаўчых актаў аб правядзенні такіх рэформ, як земская, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народ-най адукацыі і друку.

Земствы - органы мясцовага самакіравання. Яны былі створаны ў Расійскай імперыі паводле земскай рэформы 1864 г. У губернях і паветах ствараліся земскія сходы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Выбарчая палітыка забяспечвала перавагу ў земствах памешчыкам і чыноўнікам. Земствы займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Іх дзейнасць кантралявалася губернатарамі. Рэформа не пашыралася на Беларусь, бо царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць у рукі польскіх памешчыкаў, якія лічыліся нядобранадзейнымі. На Беларусі земствы ўводзіліся толькі ў 1911 г. Яны садзейнічалі развіццю мясцо-вай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры, адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, займаліся статыстыкай і інш.

Судовая рэформа 1864 г. праводзілася з мэтай пераўтварэння феадальна-саслоўнай судовай сістэмы ў больш прагрэсіўную, адпа-ведную ўмовам развіцця капіталістычнага грамадства. Рэформаю прадугледжвалася аддзяленне суда ад адміністрацыі, роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, нязмен-насць суддзяў і следчых, увядзенне суда прысяжных павераных (адвакатаў). Уводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Сістэма мясцовых судоў складалася з міравых судоў і павятовых з'ездаў міравых суддзяў, агульных з акруговых судоў (пераважна адзін на губерню) і Сената. Мясцовыя суды разглядалі дробныя злачынствы і мелі спрошчанае справаводства. Суды былі бессаслоўнымі. Справы аб цяжкіх злачын-ствах разглядалі акруговыя суды з удзелам прысяжных засядацеляў.

На Беларусі ў сувязі з палітычнай рэпрэсіяй пасля паўстання 1863-1864 гг. міравыя суды ўведзены толькі ў 1872 г.

Рэформа гарадскога кіравання ў Расійскай імперыі ажыццяўля-лася паводле Гарадскога палажэння ад 16 чэрвеня 1870 г. На Беларусі яна пачала дзейнічаць у 1875 г. Рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гарадскога самакіравання - гарадская дума. Пры выбарах членаў (галосных) думы, права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазыча-насці па гарадскіх зборах. Выканаўчым органам гарадской думы была гарадская ўправа (2-3 чалавекі). Узначальваў управу гарадскі галава. Гарадскія ўправы займаліся пытаннямі гападаркі і добраўпарадкаван-нем гарадоў, мясцовага гандлю, прамысловасці, кіравалі гарадской медыцынай і народнай адукацыяй.

Ваенная рэформа 60-70-х гадоў XIX ст. была выклікана неабходнасцю рэарганізацыі ваеннай справы ў Расіі, недахопы якой выявіліся ў Крымскай вайне 1853-1856 гг. Адпаведна рэформе было створана 15 ваенных акруг, у тым ліку Віленская, у якую ўвайшлі беларускія губерні. Адкрыты новыя ваенныя навучальныя ўстановы. У 1874 г. замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць для мужчынскага насельніцтва 21-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай вайсковай службы скарачаўся з 20-25 гадоў да 6 у сухапутных войсках і да 7 на флоце. Пачалося пераўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. Уведзены новыя вайсковыя статуты.

Школьная рэформа праводзілася паводле “Палажэння аб пачатковых вучылішчах” і “Статута гімназій і прагімназій” 1864 г., якія зыходзілі з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў у сярэдняй і вышэйшай школе рэгуляваўся высокай платай за навучанне. Пашыралася сетка пачатковых школ. Сярэднюю адука-цыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (пазней рэальныя вучыліш-чы). У класічных гімназіях вывучалі замежныя мовы і дысцыпліны гуманітарнага профілю, у рэальных - прадметы прыродазнаўчага цык-лу. Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення без уступных экзаменаў ва універсітэты, а рэальных гімназій - у тэхнічныя інстытуты. У пачатку 70-х гадоў былі прыняты меры з мэтай абмежа-вання доступа да вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжан-ня. Аднак у цэлым школьная рэформа садзейнічала развіццю народнай адукацыі і культуры.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. была адменена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў памерам не менш, як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў - 20 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, органы перыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусі, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Сталіч-ныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў вызваляліся ад папярэдняй цэнзуры. У выніку рэформы некалькі па-шырыліся магчамасці друку.

Такім чынам, рэформы земская, гарадская, судовая, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку садзейнічалі ўкараненню і развіццю новых, буржуазных парадкаў у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Земствы - органы мясцовага самакіравання ў Расійскай імпе-рыі, створаныя паводле Земскай рэформы 1864 г.

Рэкруцкая павіннасць - сістэма камплектавання рускай рэгу-лярнай арміі ў XVIII-XIX ст. З 1705 г. рэкрутаў выстаўляла абшчына на пажыццёвы тэрмін, з 1793 г. - на 25 гадоў, з 1834 г. - на 20 гадоў.

Храналогія буржуазных рэформ у Расійскай імперыі і на тэрыторыі Беларусі

№п/п

Буржуазныя рэформыў Расійскай імперыі

Час прыняццяў Расіі

Час прыняццяў Беларусі

1.

Земская рэформа

1 студзеня 1864 г.

1911 г.

2.

Судовая рэформа

20 лістапада 1864 г.

1872, 1882 гг.

3.

Гарадская рэформа

1870 г.

1875 г.

4.

Рэфармаванне армііў Расіі

1862-1867;1874 гг.

5.

Школьная рэформа

1864 г.

1864 г.

6.

Цэнзурная рэформа

1865 г.

1865 г.

7.

Палажэнне аб царкоўна-прыходскіх школах, уні-версітэцкі статут

1884 г.

1884 г.

8.

Цыркуляр “аб кухарчы-ных дзецях”

1887 г.

1887 г.

9.

Новае гарадское палажэн-не, якое павышала маёма-сны цэнз

1892 г.

1892 г.

10.

Забарона набываць маён-ткі палякам інакш як па спадчыне

1865 г.

1865 г.

11.

Адкрыццё Сялянскага па-зямельнага банка

1882 г.

1882 г.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым сутнасць і навізна рэформаў - земскай, гарадской, су-довай, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку?

2. Растлумачце, чаму вышэйпералічаныя рэформы праводзіліся на Беларусі значна пазней, чым у цэлым у Расійскай імперыі.

3. Як указаныя рэформы садзейнічалі фарміраванню буржуаз-нага грамадства на Беларусі?

Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Аграрная рэформа 1861 г. з'явілася сур'ёзным падмуркам для развіцця прамысловасці Беларусі. Яе характэрнымі рысамі былі хуткі рост фабрычнай індустрыі, пашырэнне дробнай вытворчасці і ману-фактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярная), гліны (ганчар-ная), скуры (кушнерска-шавецкая), шэрсці і льну (ткацкая). Ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. У канцы ХІХ ст. фабрычна-завадская прамысловасць (1137 прадпрыемстваў) давала 46,8% валавога прадукту. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 разы меншы, чым увогуле па Расіі.

Галоўнымі галінамі прамысловасці Беларусі былі вінакурэнне (23,5% усёй прамысловай прадукцыі ў 1900 г.), лесапільная, запалка-вая, папярова-картонная, мукамольная-крупяная і інш.

У 80-90-я гады ХІХ ст. на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрыч-на-завадскіх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Гэтаму спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог у 1,8 раза больш, чым у еўрапейскай частцы Расій-скай імперыі. Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Працягваўся рост гарадоў. Пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль.

Рэформа 1861 г. абумовіла “прускі шлях” развіцця аграрнага капіталізму ў Расійскай імперыі ў цэлым і на Беларусі ў прыватнасці. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. У 1877 г. памешчыкам належыла 50,3% зямлі, сялянам - 33,4%, казне, царкве, розным уста-новам - 11,2%. Так, князь Вітгенштэйн меў амаль 1 млн. дзесяцін, князь Радзівіл - 15 тыс. дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбы-ваўся паступова. Аднак па ўзроўню развіцця аграрнага капіталізму яна ішла наперадзе многіх рэгіёнаў Расіі, асабліва Віленская, Гродзенская і Мінская губерні. Аб гэтым яскрава сведчыць пераход пад уздзеяннем сусветнага аграрнага крызісу спецыялізацыі беларускай сельскай гаспадаркі ў 80-90-я гг. ХІХ ст. ад вырошчвання збожжа да мяса-малочнай жывелагадоўлі.

Сувязь з рынкам спрыяла пашырэнню вытворчасці тэхнічных культур, асабліва бульбы, льну, прамысловага садоўніцтва і агарод-ніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гг. па распаў-сюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расійскай імперыі пасля Наварасійскага раёна. Сялянскія гаспадаркі таксама пераходзілі на капіталістычныя метады гаспадарання.

Аднак да пачатку ХХ ст. гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напалову феадальнай - напалову капіталістычнай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Фабрычна-завадская прамысловасць - прамысловасць, заснава-ная на забеспячэнні вытворчасці тавараў машыннай тэхнікай фабрык і заводаў.

Храналогія падзей

1862 г. - пабудавана Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, якая ўпершыню была пракладзена па тэрыторыі Беларусі, прайшла праз Гродна.

1861 г. - указ “Аб часовых мерах для найму сельскіх рабочых і служачых”.

1880-1890 гг. - сусветны аграрны крызіс - зніжэнне цэн на збож-жа больш чым у 2 разы.

1886 г. - “Палажэнне аб найме на сельскія работы”.

1871 г. - пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль.

1882 г. - створаны Сялянскі пазямельны банк, закон “Аб мала-летніх працоўных на заводах, фабрыках і мануфактурах”.

1897 г. - закон “Аб працягласці і размеркаванні рабочага часу ва ўстановах фабрычна-завадской прамысловасці”.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія характэрныя асаблівасці беларускай прамысловасці парэ-форменнага перыяду?

Што стрымлівала развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы?

Пытанне 24. Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі - кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні

Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) з'явіліся перша-прычынай уздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў XIX ст., у цэнтры якога было польскае пытанне - адзіная незалежная Польшча ў межах 1772 г. Расійскі імператар - рэфарматар Аляксандр II зрабіў некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў (1830-1831 гг.) вер-нута з Сібіры, у Варшаве заснавана земляробчае таварыства для выву-чэння сялянскага пытання.

Аднак гэтыя меры нават узмацнілі антырускія настроі сярод польскага грамадства ў канцы 50-х гадоў XIX ст. Узрастанне нацыя-нальных настрояў спалучалася з вырашэннем аграрнага пытання на карысць сялян. Пры гэтым патрыятычны лагер падзяляўся на дэмак-ратаў, якія выступалі за паўстанне (“чырвоныя”), і лібералаў - прыхіль-нікаў мірных сродкаў барацьбы (“белыя”). Прычым “чырвоныя” у сваю чаргу падзяляліся на правых - памяркоўных, і левых - прадстаў-нікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя выступалі за сялянскую рэвалюцыю, поспех якой яны бачылі ў саюзе і адзінстве з рускімі рэвалюцыянерамі, за лікві-дацыю памешчыцкага землеўладання. Яны прызнавалі права на нацы-янальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў і літоўцаў. Такія палі-тычныя плыні існавалі як у Польшчы, так і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.