Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У кожным горадзе губерні ці прамысловым раёне ствараўся мясцовы Савет рабочага кантролю - орган Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, рашэнні якога былі абавязковымі для ўладаль-нікаў прадпрыемстваў.

9 снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту ўстанавіў кантроль за выданнем грошаў з казначэйства. 5 студзеня 1918 г. камісарыят фінансаў СНК Заходняй вобласці і фронту для вядзення пастаяннага кантролю камандзіраваў сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя канторы Руска-Азіяцкага і Міжнароднага банкаў.

Пастановай Мінскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў распушчаны гарадскі харчовы камітэт. СНК Заходняй вобласці і фронту нацыяналізаваў тыпаграфію былога Мінскага губернскага кіравання і перадаў яе маёмасць у распараджэнне Камісарыяту ўнутраных спраў Заходняй вобласці і фронта.

Рабочы кантроль быў перахадным этапам да абагульнення сродкаў вытворчасці і фінансавага капіталу.

На Беларусі былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Нава-Беліцы, 2 лесапільных заводы, шэраг млыноў і іншых прадпрыемстваў. Нацыяналізацыя праводзілася ў асноўным у неакупіраваных паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Была разгорнута барацьба супраць заможных і багатых людзей. 23 студзеня 1918 г. Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі. Гэты падатак павінны былі плаціць крэдытныя ўстановы і таварыствы, на рахунку якіх было больш 20 тысяч рублёў; рэстараны і кафэ першага і другога разрадаў, клубы, уладальнікі фабрык і заводаў з колькасцю рабочых не менш 15 чалавек, уладальні гандлёвых устаноў і банкаў.

На працягу 1918 г. на неакупіраванай немцамі тэтыторыі Беларусі органамі Савецкай улады працягваліся сацыяльна-экана-мічныя пераўтварэнні. У красавіку 1918 г. быў створаны Савет народ-най гаспадаркі Заходняй вобласці. Да кастрычніка 1918 г. у 12 неаку-піраваных паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпры-емства, у тым ліку ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску.

Сутнасць і накіраванасць сацыяльна-эканамічных мерапры-емстваў, якія праводзіліся на Беларусі, фактычна не змяніліся з абвяш-чэннем ССРБ, а потым і ЛітБелу.

Мерапрыемствы ўраду Літоўска-Беларускай ССР у сацыяльна-эканамічнай сферы праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага каму-нізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульна-дзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 г. СНК выдаў пастанову пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. толькі на тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны 182 прадпрыем-ствы, а таксама сродкі зносін і банкі. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Прыватны гандаль нарміраванымі таварамі (хлеб і хлебапрадукты, алей, цукар, тытунь) забараняўся.

Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі харчатрадамі і камітэ-тамі беднякоў. Дзейнасцю харчатрадаў кіраваў аддзел харчова-рэквізіцыйнай арміі, утвораны 4 красавіка 1919 г. пры Наркамхарчы ЛітБелу. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі ў сялян насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі. 11 красавіка 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Пасля завяршэння Савецка-польскай вайны сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі Савецкай улады істотна не змянілася.

На вызваленай ад палякаў тэрыторыі Беларусі нацыяналізацыя пачалася ў адпаведнасці з пастановай ВСНГ ад 29 лістапада 1920 г., якая абвяшчала нацыяналізаванымі ўсе прадпрыемствы, што з'яў-ляліся ўласнасцю прыватных асоб ці грамадскіх аб'яднанняў і мелі больш за 5 рабочых пры механічным рухавіку, або больш за 10 без яго. У крайніх формах ажыццяўлялася палітыка “ваеннага камунізму” у галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ў адказ на гэта адбыліся сялянскія выступленні. Да канца 1920 г. было нацыяналізавана 730 прамысловых прадпрыемстваў.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на Беларусі дзяржаўнымі і партыйнымі органамі Заходняй вобласці, ССРБ, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі, з'яўляліся, па сутнасці, палітыкай “ваеннага камунізму”. Асаблівасці палітыкі “ваеннага камунізму” на Беларусі вызначаліся тым, што яна з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. Масавыя выступленні сялянства сталі асноўнай прычынай пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі ў 1921 г.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенны камунізм - эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918-1920 гг., сістэма надзвычайных мер, якія павінны былі ўста-ляваць дыктатуру пралетарыяту. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю, увядзенні ўсеагульнай працоўнай па-віннасці і г.д.

Харчразвёрстка - метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў, сутнасць якой заключаецца ў абавязковай здачы сялянамі лішкаў, а часцей неабходных ім самім прадуктаў харчавання, у фонд дзяржавы фактычна бясплатна і праводзілася спецыяльнымі харчатрадамі і камбедамі.

ВСНГ - Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.

Храналогія падзей

9 снежня 1917 г. - пастанова СНК Заходняй вобласці і фронту пра ўстанаўленне кантролю за выданнем грошай з казначэйства.

14 лістапада 1917 г. - прынята рашэнне УЦВК пра ўвядзенне рабочага кантролю.

23 студзеня 1918 г. - Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвя-дзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі.

4 красавіка 1919 г. - стварэнне пры Наркамхарчы ЛітБелу ад-дзелаў харчова-рэквізацыйнай арміі.

11 красавіка 1919 г. - урадам ЛітБелу ўведзена ўсеагульная пра-цоўная павіннасць.

29 лістапада 1920 г. - прынята пастанова ВСНГ пра нацыяна-лізацыю прадпрыемстваў.

Пытанні для самаправеркі

1. Што такое “ваенны камунізм”?

2. У чым асаблівасці “ваеннага камунізму” на Беларусі?

Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі

У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб'явіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Пад кіраўніцтвам створанага ў Варшаве Камітэту абароны крэсаў адбывалася фарміраванне Літоўска-бела-рускай дывізіі. Адначасова на тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады “мясцовай самаабароны” з ліку польскіх памешчыкаў і шлях-ціцаў, якія павінны былі ўзяць уладу пасля адступлення нямецкіх войскаў. Ужо ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Дзя-рэчын, Ружаны, Пружаны, а ў лютым - сакавіку 1919 г. - Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пінск, Слонім.

У той жа час з Усходу, следам за адступаючымі германскімі войскамі, прасоўваліся атрады Чырвонай Арміі. На працягу канца 1918 - пачатку 1919 гг. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Сялец. Прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію і далейшае іх накіраванне на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” прывялі да шэрагу антыбальшавіцкіх паўстаняў на ўсходзе Беларусі. У Гомелі паўстанне падрыхтаваў падпольны паўстанцкі камітэт на чале з эсэрам М.М. Стракапытавым. 24 сакавіка 1919 г. паўстанцы захапілі Гомель, а 26 - Рэчыцу. Паўстанне было жорстка задушана.

На працягу вясны 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Пасля прыняцця 1 чэрвеня 1919 г. дэкрэта Усерасійскага ЦВК “Аб аб'яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам” сітуацыя на савецка-поль-скім фронце істотна не змянілася. Польскае наступленне працягвалася, і Чырвоная Армія пакінула Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў і Рэчыцу. Фронт, які стабілізаваўся восенню 1919 г. па лініі Полацк, р. Бярэзіна, Днепр, пратрымаўся да вясны 1920 г.

Для кіраўніцтва захопленай тэрыторыі Беларусі, названай “ус-ходнімі крэсамі”, быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е. Асмалоўскім. Акупіраваная тэрыторыя была падзелена на 2 акругі: Віленскую і Мінскую, акругі - на паветы. Адміністрацыя складалася ў сваёй большасці з ліку польскіх афіцэраў. Беларусаў у адміністрацыйныя органы не дапускалі. Органы мясцовага самакіравання, створаныя раней як бальшавікамі, так і Радай БНР, былі ліквідаваны, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, чыніла рабаўніцтва і гвалт. У куль-турным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Дзяржаўнай мовай была абвешчана польская. Былі зачынены Будслаўская гімназія, Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, да восені 1919 г. засталося каля 20. Абяцанне даць магчымасць без гвалту вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя справы, дадзенае Ю. Пілсудскім 28 красавіка 1919 г. насельніцтву былога Вялікага Княства Літоўскага, аказалася звычайнай дэмагогіяй.

Разам з тым, пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага шэраг беларускіх дзеячоў пайшоў на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогаю здзейсніць ідэю незалежнасці.

Пасля акупацыі палякамі Мінска тут быў утвораны Часовы Бе-ларускі Нацыянальны Камітэт (ЧБНК) на чале з А. Прушынскім (А. Га-рун) і яго намеснікам У. Ігнатоўскім. Камітэт імкнуўся згуртаваць усе арганізацыі Міншчыны дзеля павышэння нацыянальнай самасвядо-масці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Польшчай, камітэт дабіваўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Да канца 1919 г. уся работа ЧБНК, пераважна куль-турна-асветніцкая, абмяжоўвалася Мінскім паветам. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыў Беларускую школьную раду на чале з С. Рак-Міхайлоўскім, адкрыў каля 300 беларускіх нацыянальных школ, бела-рускія гімназіі ў Вільні і Мінску.

Польскія ўлады дазволілі склікаць 12 снежня 1919 г. Раду БНР, разлічваючы, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) дабілася перавыбараў прэзідыума Рады і замены складу Савета Мініс-траў. Быў выказаны недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і кіраўніку ўрада Антону Луцкевічу. Замест іх Раду БНР узначаліў Пётр Крачэў-скі, а ўрад - Вацлаў Ластоўскі.

Новы склад кіраўніцтва Рады выказаў пратэст супраць гаспа-дарання палякаў на Беларусі, за што быў падвергнуты рэпрэсіям. Пасля расколу 12 снежня 1919 г. прыхільнікі польскай арыентацыі: Я. Лёсік, А. Смоліч, У. Серада, С. Рак-Міхайлоўскі, В. Іваноўскі, К. Цярэшчанка - стварылі Найвышэйшую Раду. Гэтая арганізацыя 24 сакавіка 1920 г. заключыла дагавор з Пілсудскім, у адпаведнасці з якім пасля заканчэння вайны Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай.

У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі пачалі ваенныя дзеян-ні на Палессі і 5-6 сакавіка захапілі Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. 25 красавіка разгарнулася наступленне на Украіне, у выніку якога поль-скія войскі захапілі значную частку Украіны. У гэтых умовах паліт-бюро ЦК РКП(б) 28 красавіка 1920 г. зацвердзіла план вядзення ваен-ных дзеянняў супраць Польшчы, у адпаведнасці з якім 14 мая 1920 г. Заходні фронт перайшоў у наступленне, якое, праўда, не мела поспеху. Умацаваўшыся, 18 чэрвеня 1920 г. заходні фронт пачаў новае наступ-ленне, у выніку якога Чырвонай Арміяй быў заняты Ігумен (Чэрвень), 11 ліпеня 1920 г. - Мінск. З гэтага моманту ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, і ўжо 14 ліпеня яна заняла Вільню, а 19 ліпеня - Гродна.

12 ліпеня 1920 г. Антанта ў “ноце Керзана” запатрабавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі, пагражаючы ўмяшацца. Тым не менш, савецкі ўрад працягваў наступленне, у выніку якога да канца жніўня войскамі Заходняга фронту была занята ўся тэрыторыя Беларусі. Баявыя дзеянні былі перамешчаны на тэрыторыю Польшчы. 31 ліпеня 1920 г. на пасяджэнні ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі, ЦК Бунда і ЦБ прафсаюзаў г. Мінска, а таксама Мінскага губрэўкама, была прынята спецыяльная дэкларацыя “Пра абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”.

З пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю Польшчы вайна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. Але разлік на рэвалю-цыйны ўздым у Польшчы быў памылковым. Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне, а 16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і зноў занялі тэрыторыю Беларусі амаль да Мінска. Але далей працягваць ваенныя дзеянні абодва бакі не мелі магчымасці, і 12 кастрычніка было заключана перамір'е. Пасля заключэння перамір'я атрады Булак-Балаховіча ўварваліся на Мазырскім напрамку, але поспеху не мелі.

15-16 лістапада 1920 г. у Слуцку была выбрана Слуцкая бела-руская рада, якая здолела сфарміраваць 1-ю брыгаду стралкоў БНР колькасцю каля 10 тыс. чалавек. На працягу месяца - з 27 лістапада да 28 снежня 1920 г. паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях Слуц-кага, Капыльскага, Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў.

13-17 ліпеня 1920 г. адбыўся Другі Усебеларускі з'езд Саветаў. Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў абраны А.Р. Чарвякоў. З'езд устана-віў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі.

18 сакавіка 1921 г. ўрадамі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны і Польшчы быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, паводле ўмоў якога заходняя граніца БССР праходзіла ад Ушач да Докшыц, каля Радашковіч, Нясвіжа, Мікашэвіч, Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, склала 106 тыс. км2 з насель-ніцтвам больш 4 млн. чалавек. Тэрыторыя БССР у складзе 6 паветаў мела ўсяго звыш 52 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек.

Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася фактычна разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на 2 часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Слуцкае паўстанне - найбольш моцнае ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць Савецкай улады на працягу 27.11.-28.12.1920 г.

Стракапытаўскі мяцеж - антысавецкае выступленне 2-х палкоў 8-ай стралковай дывізіі ў Гомелі ў сакавіку 1919 г. пад кіраўніц-твам генерала Стракапытава. У раёне ст. Васілевічы палкі Стракапы-тава былі разбіты Чырвонай Арміяй 29 сакавіка 1919 г.

Храналогія падзей

24-29 сакавіка 1919 г. - Стракапытаўскі мяцеж у Гомелі.

8 жніўня 1919 г. - акупацыя Мінска польскім войскам.

11 ліпеня 1920 г. - вызваленне Мінска ад польскіх акупантаў. Стварэнне ВРК у Мінску.

31 ліпеня 1920 г. - прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь».

27 лістапада-28 снежня 1920 г. - Слуцкае паўстанне.

18 сакавіка 1921 г. - заключэнне Рыжскага міру.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія мэты ставілі Польшча і Расія ў час савецка-польскай вайны адносна беларускіх зямель?

2. Які акупацыйны рэжым быў усталяваны на беларускіх землях і адносінах да яго насельніцтва?

Якімі былі вынікі Рыжскага міру для беларускага народа?

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў БССР

Спроба бальшавіцкай партыі перайсці да сацыялістычных мета-даў гаспадарання пры дапамозе ўсеагульнага адзяржаўлення сродкаў вытворчасці і адыходу ад таварна-грашовых адносін прывяла да глыбокіх крызісных з'яў. Эканамічны крызіс дапоўніўся палітычным. “Ваенны камунізм”, заснаваны на прымусе і насіллі, выклікаў шыро-кую незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Пракацілася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкім эканамічным становішчам. Гвалтоўная канфіскацыя хлеба ў сялян па харчразвёрстцы выклікала шматлікія ўзброеныя выступленні. Кульмінацыяй незадаволенасці стала кранштацкае паўстанне (люты - сакавік 1921 г.).

Цяжкім было сацыяльна-эканамічнае становішча на Беларусі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе - вайсковыя часці, хар-човыя атрады і бандыты. Незадаволеныя харчразвёрсткай беларускія сяляне таксама браліся за зброю. Бальшавіцкія органы ўлады вымуша-ны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Такім чынам, выступленні рабочых і сялян вымусілі бальша-віцкіх кіраўнікоў адмовіцца ад палітыкі “ваеннага камунізму” і выпра-цаваць новую тактыку кіравання гаспадарчым комплексам, якая ў сакавіку 1921 г. на Х з'ездзе РКП(б) была прынята ў якасці новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Трэба адзначыць, што пераход да нэпа быў спробай сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання адзяр-жаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасцю і транспартам, з эканамічнымі законамі, выкарыстаць прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Сутнасць нэпа зводзілася да максімаль-нага пад'ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Спачатку падатак складаў прыкладна 20% ад атрыманага селянінам чыстага прадукту, амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. Затым быў зніжаны да 10%, а з 1 студзеня 1924 г. браўся толькі чырвонцамі ў памеры каля 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферынцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Ільготы мелі таксама сем'і чырвонаармейцаў, інвалідаў вайны і інш.

Селянін атрымаў свабоду выбару і формы арганізацыі апрацоўкі зямлі і гарантыю землеўладання. Аднолькава законнымі прызнаваліся сялянская арцель, абшчына, аднаасобныя ўладанні ў выглядзе адрубаў, або хутароў.

Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу, пры ўмове, што члены сям'і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварала матэрыяльную зацікаўленасць у развіцці дробнатаварнай сялянскай гаспадаркі, расшырэнні і пад'ёме вытворчасці. Усе лішкі, якія заставаліся ў селяніна пасля выплаты падаткаў, ён мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку. Гэтым самым вяртаўся прыватны гандаль.

Спроба абмежаваць прыватны абмен мясцовымі рынкамі, натуральным абменам не дала патрэбных вынікаў, а таму з мая 1921 г. грамадзяне і кааператывы атрымалі права абменьваць, купляць і пра-даваць прадукты.

У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, ка-аператыўны і дзяржаўны. Паміж імі існавала адкрытая канкурэнцыя. У рознічным гандлі найбольш актыўным быў прыватны прадавец, дзяр-жаўны гандаль панаваў у аптовай сферы, кааператывы ж займаліся і аптовым, і рознічным гандлем.

Вялікае значэнне для налажвання нармальнага эканамічнага жыцця мела грашовая рэформа 1922-1924 гг., па якой уводзіліся чырвонцы і праведзены дзве дэнамінацыі. Цяжка пераацаніць вынікі яе для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін.

У прамысловасці таксама адбыліся карэнныя змены. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія кааператыўныя прадпрыем-ствы, адмяніла дэкрэты, што абмяжоўвалі іх свабоду дзеянняў і паў-намоцтвы. Прамысловыя кааператывы атрымалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць крэдыты. Здаваліся ў арэнду нацыяналізаваныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ў дзяржаўным сектары аказаліся нерэнтабельнымі. Тэрмін арэнды звычайна складаў ад 2 да 5 гадоў, арэндная плата спачатку бралася натурай, пазней чырвонцамі. Дазвалялася арэнда прамысловых прад-прыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.

Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысло-васцю. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх створаны трэсты - аб'яднан-ні аднародных або узаемазвязаных паміж сабою прадпрыемстваў. Яны атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Ні Усесаюзны савет народнай гаспадаркі (УСНГ), ні Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГ), не мелі права ўмешвацца ў бягучую дзей-насць трэстаў. Гаспадарчы разлік азначаў, што прадпрыемства пасля абавязковых фінансавых узносаў у дзяржбюджэт самастойна адказвала за вынікі сваёй гаспадарчай дзейнасці, выкарыстоўвала прыбытак і ліквідавала страты. Сталі стварацца сіндыкаты - аб'яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.

Матэрыяльнае стымуляванне рабочых і служачых гаспадарча-разліковых прадпрыемстваў ставілася ў поўную залежнасць ад пры-быткавасці. Узнаўлялася грашовая аплата працы. У той жа час ажыц-цяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі, якая грунтавалася на прынцыпе здзельнай аплаты працы, здымаліся абмежаванні на павы-шэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі. Былі ліквідаваны абавязковая працоўная павіннасць і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы. Такім чынам, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

Гэтыя меры стварылі неабходныя ўмовы для ўздыму прамыс-ловасці і развіцця гандлю. У 1921-1922 гг. пачалі працаваць мінскі чы-гуна-ліцейны і машынабудаўнічы завод “Энергія”, Талачынскі крух-мальны завод, крыштальны завод “Барысаў”, шэраг лесапільных і гар-барных заводаў. Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспуб-лікамі. Да 1925 г. валавая прадукцыя цэнзавай (буйной) прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. У 1925 г. электрастанцыі дзей-нічалі ва ўсіх акруговых цэнтрах Беларусі. Усяго ў гэты час у рэспуб-ліцы працавала 40 электрастанцый.

Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці зас-тавалася цяжкім: крызісы збыту 1923-1924, 1924-1925 гг., востры дэфіцыт тавараў, сведчылі аб гэтым. Крызіс на рубяжы 1927-1928 гг. быў ужо сацыяльна-палітычным. Ён быў таксама звязаны з невыка-наннем плана хлебанарыхтовак і недахопам сродкаў для індустры-ялізацыі, якая пачалася. Аднак, калі ў першых двух выпадках дзяржава шукала выйсце на шляху развіцця нэпа з дапамогай рыначных меха-нізмаў, хаця не выключаўся дзяржаўны націск, дык цяпер звярнулася да надзвычайных мер.

Бясспрэчна, што асноўнай супярэчнасцю дадзенага перыяду была неадпаведнасць паміж аўтарытарнай палітычнай сістэмай і рыначнымі метадамі эканомікі. Працягвалася абдзяржаўленне простай кааперацыі як альтэрнатыва прыватнакапіталістычным элементам. Дзяржпрамысловасць, хаця і набыла элементы рыначнай канкурэнцыі, але ў асноўным працягвала кіравацца агульным дзяржаўным планам эканамічнага рэгулявання.

Рыначны механізм адсутнічаў у адносінах паміж лёгкай і цяжкай прамысловасцю. Аплата працы работнікаў дзяржсектара па-ранейшаму фарміравалася расцэнкамі, нормамі, тарыфамі. Адсутніча-ла рэальная канкурэнцыя паміж дзяржаўнымі і кааператыўнымі прад-прыемствамі. Нэп ажыццяўляўся пры адсутнасці нармальных сувязяў з сусветнай эканомікай. Захоўвалася манаполія знешняга гандлю.

Нельга не сказаць і аб некаторых палітычных фактарах, якія са-дзейнічалі згортванню нэпа: 1) уся гаспадарчая тактыка 20-х гг. падпа-радкоўвалася інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы; адсутнічаў дэма-кратычны кантроль за дзейнасцю партыі і ўрада; 2) нэп атрымаў у спад-чыну ад “ваеннага камунізму” некампетэнтнасць апарату кіравання. Так, на 1 студзеня 1928 г. у праўленнях трэстаў і сіндыкатаў асоб з ніжэйшай адукацыяй налічвалася 45,6% і 50% адпаведна; 3) безу-пынна разрастаўся адміністрацыйна-бюракратычны аппарат, які ва ўмовах нэпа пазбаўляўся надзвычайных паўнамоцтваў, размяркоў-ваючых і кіруючых функцый, бачыў у адраджэнні вольнага рынку смяротную небяспеку сваім прывілеям; 4) нэп своеасабліва пралам-ляўся ў масавай самасвядомасці. Рэзкі кантраст паміж сучаснасцю і ча-каемым “зямным раем” адштурхоўваў ад гэтай палітыкі насельніцтва.

Такім чынам, дзякуючы нэпу, які дазволіў спалучыць дзяржаў-ныя і асабістыя інтарэсы, была паспяхова адноўлена сельская гаспа-дарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, узрас-ла колькасць прамысловых прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спа-жывецкі рынак быў напоўнены, павялічваў абароты гандаль. Аднак Бе-ларусь усё яшчэ заставалася слабаразвітай у індустрыяльным плане. Патрэбна была мадэрнізацыя эканамічнага комплексу як усяго СССР, так і нашай рэспублікі. У канцы 20-х гг. перад палітычным кіраўніц-твам краіны паўсталі нялёгкія пытанні выбару шляхоў такой мадэрнізацыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нэп - новая эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1921-1928 гг.). Сутнасць - выкарыстанне таварна-грашовых адносін у гаспадарчым механізме. Як сістэма склалася ў 1925 г.

На вёсцы выяўлялася ў:

1. замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;

2. свабодзе выбару форм землекарыстання;

3. замене натуральнага падатка грашовым;

4. дазволе арэнды зямлі і найме рабочай сілы;

У горадзе:

1. у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды;

2. дэцэнтралізацыі кіравання вытворчасцю;

3. матэрыяльным зацікаўленні ў выніках працы.

Сістэма нэпа прадугледжвала развіццё кааперацыі і фінансавую стабілізацыю.

Дэнамінацыя - змяненне намінальнай вартасці грашовых зна-каў з абменам у вызначаных суадносінах старых знакаў на новыя.

Чырвонец - грашовая адзінка, абяспечаная залатым эквівален-там (1 чырвонец = 7,74 г чыстага золата). Уведзены ў абарачэнне Дзярж-банкам у 1922 г.

Храналогія падзей

Сакавік 1921 г. - на Х з'ездзе РКП(б) была прынята новая эка-намічная палітыка (нэп).

1922 г. - праведзена першая дэнамінацыя, па якой адзін новы рубель раўняўся 10 тысячам старых.

1923 г. - праведзена другая дэнамінацыя, па якой адзін савецкі рубель раўняўся 100 рублям узору 1922 г. ці 1 млн. старых.

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактэрызуйце асноўныя прычыны пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі.

2. Пералічыце мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы, ган-длі і прамысловасці.

3. Выявіце асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палі-тыкі ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

Пытанне 40. Прамысловасць БССР у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

Ажыццяўленне індустрыялізацыі з'явілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй ула-ды ў грамадстве.

Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв ра-бочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамы-словае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапра-цоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі.

Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагас-падарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш.

З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925-1926; 1927-1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы “Энергія” і “Камунар”, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС - уздыму энергетыкі ў Беларусі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне пра-мысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці.

Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штуч-нага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з'яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.

У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэм-памі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і тры-катажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Кры-чаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ - 2 і інш.

Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 - чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях.

Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была ство-рана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. ў рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны каля 2 тысяч прадпрыемстваў, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне і інш.

Адным з вынікаў індустрыялізацыі сталі істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР 21,9%, фарміраваліся новыя рабочыя прафесіі - металісты, машынабудаўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльшчыкі.

Аднак ажыццяўленне індустрыялізацыі ў рэспубліцы, як і ў цэ-лым у Саюзе, было звязана са значнымі затратамі матэрыяльных срод-каў, вялікім напружаннем фізічных і маральных сіл народа, прымя-неннем паднявольнай працы (гулагі), нізкім узроўнем жыцця працоў-ных мас. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошта прадукцыі і заставаўся высокім, многія галіны не выконвалі пяцігадовы план. Сур'ёзнай праблемай стаў выпуск бракавай, недабра-якаснай прадукцыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Індустрыялізацыя - працэс стварэння машыннай індустрыі ва ўсіх галінах гаспадаркі і ў першую чаргу ў прамысловасці.

Пяцігодка - пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіц-ця ў СССР.

Храналогія падзей

Снежань 1925 г. - пачатак індустрыялізацыі.

1928/1929-1930/1932 - першая пяцігодка.

1933-1937 - другая пяцігодка.

1938-1941 - трэцяя пяцігодка.

Пытанні для самаправеркі

1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі?

2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся?

3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце ім кароткую хара-ктарыстыку.

4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі?

5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы за гады першых пяцігодак.

6. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?

Пытанне 41. Сельская гаспадарка БССР у 20-30-я гг.

Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

Найбольш цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася калекты-візацыя сельскай гаспадаркі. Сталінскае кіраўніцтва праводзіла яе ў час актыўнага фарміравання дыктатарскага рэжыму і культу асобы. Калектывізацыя была яскравай праявай гэтых заганных працэсаў.

У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага аб'яднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР прадугледжваў аб'яднаць у калгасы і саўгасы 18-20% сялянскіх гаспадарак.

Калектыўныя гаспадаркі ствараліся ў двух формах - калгасы і саўгасы. Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі, між тым пачалася гонка за тэмпамі. Ажыццяўленне калектывізацыі базіравалася на 3-х партыйна-дзяржаўных дырэктывах: ад 3 студзеня 1930 г. “Аб мерапры-емствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калек-тывізацыі”, ад 5 студзеня 1930 г. “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” і ад 1 лютага 1930 г. “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”.

У лютым 1930 г. Бюро ЦК ВКП(б)Б прыняло рашэнне калекты-візаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75-80% сялянскіх гаспадарак і звярнулася з просьбай аб'явіць БССР рэспублікай су-цэльнай калектывізацыі. Пры правядзенні калектывізацыі шырока выкарыстоўвалася раскулачванне. Кулацтва было падзелена на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі, найбольш заможныя і ўсе астатнія. Усіх аднесеных да першай катэгорыі без суда і следства паводле рашэння “троек” (першы сакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Залічаных у другую катэгорыю разам з сем'ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан. Трэцяя катэ-горыя раскулачваемых пазбаўлялася права на надзел зямлі ў сваёй весцы і атрымлівала ўчасткі за межамі калгасаў.

У вёску для стварэння каўгасаў былі накіраваны сотні ўпаў-наважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаці-пяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калга-саў увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыццця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадам “лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле”. Працэс кааперавання быў падменены “раскулачваннем”.

Рэспубліка была ахоплена страхам. Ламаўся станавы хрыбет яе эканомікі і разбураліся адвечныя асновы вёскі. Бальшавіцкія ўлады зганялі з зямлі дзесяткі тысяч працаўнікоў, а разбурэнне сялянскага га-спадарчага ладу выдавалі за пабудову гарманічнага з горадам жыцця.

Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Толькі за два-тры месяцы рас-палася не менш як тысяча гаспадарак, з якіх выйшла больш як 55 тыс. сялянскіх сем'яў. Аб прычынах выхаду можна меркаваць па пісьму селяніна Цімафея Палуненкі, у якім адзначалася: “У калгасе кепска. Калі я сам сабе працаваў, у мяне была бульба, быў хлеб, цяпер я выпрацаваў 114 працадзён і амаль нічога не атрымаў. Я партызан… змагаўся за Савецкую ўладу і цяпер, калі спатрэбіцца, пайду (за яе) не гледзячы на тое, што мае жонка і дзеці без хлеба. А ў калгасе жыць не магу”.

У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932-1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў 3-4 мільёны жыццяў. Неабходна адзначыць, што масавы голад абышоў нашу рэспубліку за выключэннем некаторых паўднёвых раёнаў, хаця і тут шматлікімі былі паведамленні аб тым, што сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.

Знаходзячыся ў безвыхадным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці (“закон аб пяці каласках” - як яго называлі ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання - растрэл ці пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

Між тым фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя дала свае вынікі.

Да канца першай пяцігодкі ў БССР налічвалася больш як 9 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 43% сялянскіх гаспадарак з пасяўной плошчай 1782 тыс. гектараў і было створана 219 новых саўгасаў. Агульны аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. быў на 26% меншым, упала ўраджай-насць асноўных культур, на адну трэцюю скарацілася пагалоўе жывёлы.

У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршы-лася. У калгасах і саўгасах апынулася 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці, было абагулена 96% пасяўной плошчы. Створаныя ў МТС палітаддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі мэтамі, ажыццяўляючы “чыстку” калгасаў і іх кіруючых органаў, “умацавалі” гаспадаркі. На калгасных палетках працавала больш, як 8 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын. Калі ў 1930 г. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. - 200.

План трэцяй пяцігодкі (1938-1942 гг.) прадугледжваў павелі-чэнне ўраджаю і ўсёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

У 1939 г. для больш рацыянальнага выкарыстання зямель у калгасах пачынаецца ссяленне хутароў у калгасныя цэнтры. З далу-чэннем Заходняй Беларусі ў 1939 г. тымі ж гвалтоўнымі метадамі, што і ва Усходняй Беларусі, пачалася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Ужо да мая 1940 г. у Заходняй Беларусі было створана 430 калгасаў, якія аб'ядноўвалі 32 тыс. сялянскіх гаспадарак і 28 саўгасаў.

Між тым па многіх паказчыках сельская гаспадарка адставала ад узроўню 1913 г. і адпаведны рацыён харчавання быў горшы, чым у 1913 г.

Такім чынам, ажыццяўленне калектывізацыі адбывалася з вя-лікімі цяжкасцямі, жорсткім прымусам, насіллем над сялянамі, неадна-разовымі выхадамі з калгасаў. Працэс гэты быў супярэчлівы.

Калектывізацыя нанесла цяжкі ўдар па найбольш гаспадарлівай частцы сялян, якія былі асноўнымі носьбітамі земляробчага вопыту. Іх лёс трагічны. Гэта вельмі адмоўна адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі, паклала пачатак ганебнаму працэсу рассялянівання вёскі. Цяжкія вынікі яго мы адчуваем і сёння.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Калектывізацыя - прымусовае аб'яднанне аднаасобных сялян-скіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1928-1929 гг. у БССР пачаўся пераход да суцэльнай калек-тывізацыі.

Працадзень - эквівалент паміж колькасцю зробленай работы і атрыманай за яе платай - быў вынайдзены ў пачатку 30-х гг.

Калгас - калектыўная гаспадарка, сельскагаспадарчае прадпрыемства. Разглядаўся як форма сацыялістычнай арганізацыі працы на вёсцы.

Саўгас - савецкая гаспадарка, у якой дамініравала дзяржаўная форма ўласнасці.

Раскулачванне - адзін са спосабаў ліквідацыі буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі - кулацтва: састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым ліку ў БССР - распачата ў канцы 1920-х гг. У БССР масавае раскулачванне праводзілася ў 1929-1931, 1931-1941 і 1949-1952 гг.

Суцэльная калектывізацыя - абагульненне не толькі сродкаў вытворчасці і зямельных плошчаў бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак, але і жывёлы і дробнага інвентару. Гэты працэс быў распачаты ў БССР з 1929 г.

Храналогія падзей

Снежань 1927 г. - ХV з'езд ВКП(б), які ўзяў курс на аб'яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя.

Студзень 1928 г. - пасяджэнне бюро ЦК УКП(б)Б абмеркавала ход хлебанарыхтовак у рэспубліцы і заклікала да ўзмацнення барацьбы з кулацтвам.

Студзень - люты 1929 г. - ХІІ з'езд КП(б)Б выказаўся за пад-рыхтоўку да масавай калектывізацыі вёскі.

Чэрвень 1929 г. - пастанова Бюро ЦК КП(б)Б “Аб землекарыс-танні”. Спецыяльная дырэктыва забараняла хутарскую і дробнапа-сялковую формы землекарыстання ў рэспубліцы.

Лістапад 1929 г. - Пленум ЦК УКП(б)Б заклікаў да фарсіра-вання працэсу калектывізацыі і індустрыялізацыі.

3 студзеня 1930 г. - Пастанова ЦК УКП(б) “Аб мерапрыем-ствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калекты-візацыі”.

5 студзеня 1930 г. - Пастанова ЦК УКП(б) “Аб тэмпе калек-тывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву”.

1 лютага 1930 г. - Пастанова ЦВК і СНК СССР “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”.

Снежань 1932 г. - Пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб'яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі”.

Жнівень 1932 г. - ЦВК і СНК СССР прыняў пастанову “Аб ахо-ве маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі, ума-цаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці” (закон пяці каласкоў).

Студзень 1933 г. - створаны спецыяльныя палітаддзелы ў саў-гасах і машынна-трактарных станцыях (МТС).

Чэрвень 1939 г. - прыняцце Пленумам ЦК КП(б)Б рашэння аб ссяленні двароў калгаснікаў з хутароў у калгасныя пасяленні.

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча бела-рускай вёскі напярэдадні “суцэльнай” калектывізацыі.

2. У чым сэнс сталінскай мадэлі калектывізацыі?

3. Выдзеліце і ахарактэрызуйце перыяды калектывізацыі бела-рускай вёскі.

4. Як сяляне супраціўляліся ўступленню ў калгасы?

5. Што хавалася за палітыкай ліквідацыі кулацтва як класа?

6. Вынікі гвалтоўнай калектывізацыі.

Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі

Пераход краіны ад вайны да міру адбываўся ў цяжкай абстаноўцы. Асабліва пацярпела Беларусь. У пачатку 20-х гг. тэрыторыя БССР складалася з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі). Плошча яе складала 52,3 тыс. квадратных км з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек. Між тым бальшавікі праводзілі палітыку, накіраваную на стварэнне адзінай савецкай дзяржавы.

16 студзеня 1921 г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб'яднаных наркаматаў (ваенных і марскіх спраў, гандлю, знешняга гандлю, фінансаў і працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфаў).

У 1921-1922 гг. былі аформлены пагадненні па пытаннях фінансавых, зямельных і іншых сувязей, якія прадугледжвалі правядзенне адзінай палітыкі і аказанне непасрэднай дапамогі БССР з боку Савецкай Расіі. 22 лютага 1922 г. у Маскве адбылася нарада паўна-моцных прадстаўнікоў васьмі рэспублік, у тым ліку і БССР, РСФСР, Украінскай, Грузінскай, Азербайджанскай, Армянскай Савецкіх Рэс-публік, Бухарскай, Харэзмскай Народных Рэспублік, Далёкаўсходняй Рэспублікі.

На першым з'ездзе Саветаў Саюза ССР, які адбыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, была прынята пастанова аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Такім чынам, стварылася новая савецкая дзяржава. Урад БССР пачаў дабівацца ўзбуйнення рэспублікі.

Паміж ЦВК РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт па перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага. VI Надзвычайны Усебе-ларускі з'езд Саветаў (13-16 сакавіка 1924 г.) заканадаўча аформіў гэты акт. У выніку першага ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км., г.зн. больш чым у два разы, а насель-ніцтва да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 649 тыс. чалавек. У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель. Такім чынам, пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала прыб-лізна 125 950 км 2 з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек.

Адначасова ў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністра-цыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Калінін-ская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раё-наў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны 8 акруг (Мінская, Гомельская, Віцебская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазыр-ская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. Змяненні адміністрацый па тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з'ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 г.

Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі сацыяльнымі пытаннямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбы знайсці заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву “беларусізацыі”.

У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася і час-тка дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У.М. Ігна-тоўскі, Зм. Жылуновіч, А.Л. Бурбіс і інш.

Працэс беларусізацыі пачаўся ў чэрвені 1924 г., калі была ўтво-рана спецыяльная камісія па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы.

Палітыка беларусізацыі прадугледжвала некалькі напрамкаў:

- вывучэнне супрацоўнікамі партыйных, дзяржаўных і прыват-ных устаноў беларускай мовы і перавод на яе справаводства;

- у 1923-1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Камплектаван-не Чырвонай Арміі пачало базіравацца па тэрытарыяльным прынцыпе ў спалучэнні з кадравай ваеннай рэформай і прадугледжванні фарміра-вання нацыянальных часцей і злучэнняў;

- нацыянальна-культурнае будаўніцтва.

Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі праходзіла ў два этапы: 1) з сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 гг., 2) лета 1924 г. і пры-кладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалізацыі вызначаных напрамкаў.

Поспехі і дасягненні палітыкі беларусізацыі відавочны: у 1927 г. беларускай мовай валодалі ў цэнтральных дзяржаўных установах 80% служачых, у акруговых і раённых установах - каля 70%. Асноўныя рэспубліканскія дакументы выдаваліся на беларускай мове, а таксама на адной з трох іншых моў: рускай, польскай ці яўрэйскай.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя і ў навучальных установах. Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах суіснавалі беларуская і руская мовы (першая - як мова большасці насельніцтва, другая - як маючая агульнасаюзнае значэнне).

Беларускія школы ў 1931 г. складалі 83,5% (а ў 1921 - 21,5%). За гэты час колькасць яўрэйскіх школ павялічылася з 2,5 да 5,5%, польскіх з 0,3 да 4,5%. У 1930 г. 76,6% студэнтаў вышэйшай школы рэспублікі былі беларусамі, выкладанне больш 70% вучэбных дыс-цыплін вялося на беларускай мове. Сярод навуковых супрацоўнікаў у пачатку 30-х гг. колькасць беларусаў складала 45%.

У 1924 г. было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1931 г. выдадзена на беларускай мове 1069 назваў кніг агульным накладам 10,2 экзэмпляраў, выходзіла 13 рэспубліканскіх газет, з іх 6 на мовах нацыянальных меншасцей, 64 раённыя і гарадскія газеты, 30 часопісаў.

У выніку да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Перыяд 20-х гг. - гэта перыяд сапраўднага беларускага Рэнесансу.

У канцы 20-х гг. адміністрацыйна-камандная сістэма аб'явіла беларусізацыю заганай і пачалася барацьба з так званымі нацдэмамі, якая перарасла ў яжоўска-берыеўскія рэпрэсіі 30-х гг.

Такім чынам, 20-я гг. - гэта перыяд практычнай спробы савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Асноўныя тэрміны і паняцці

“Узбуйненне” БССР - вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР часткі тэрыторый РСФСР з большасцю беларускага насельніцтва.

Беларусізацыя - нацыянальная палітыка ў БССР у 20-я гг., якая спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Храналогія падзей

14-18 снежня 1922 г. - IV Усебеларускі з'езд Саветаў. Пры-няцце Дэкларацыі аб неабходнасці стварэння Саюза ССР і ўваходжан-ня ў яго склад Беларускай ССР.

30 снежня 1922 г. - Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкла-рацыі і Дагавору аб утварэнні СССР.

3 сакавіка 1924 г. - вяртанне БССР паветаў Віцебскай, Гомель-скай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.

13-16 сакавіка 1924 г. - VI Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў. Заканадаўчае афармленне ўзбуйнення БССР.

8 жніўня 1924 г. - па пастанове ЦВК БССР ад адміністацыйным падзеле БССР на 10 акруг, 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

6 снежня 1926 г. - пастанова Прэзідыума ЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

5-12 красавіка 1927 г. - VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

Ліпень 1924 г. - афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.

Сярэдзіна 1923 - да сярэдзіны 1924 гг. - І этап беларусізацыі.

Лета 1924 - прыкладна да 1928 гг. - ІІ этап беларусізацыі.

Пытанні для самаправеркі:

1. Калі і чаму быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік?

2. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі?

3. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму?

4. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі?

5. Які быў агульны вынік беларусізацыі к канцу 20-х гг.?

6. Калі былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель?

Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР

Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністратыўна-камандных метадаў кіравання. Ума-цоўваўся рэжым асабістай улады, ці культу асобы, і як вынік - уста-ляванне таталітарнага рэжыму і дэфармацыя нацыянальна-культурнай палітыкі. Жорсткасць стала нормай жыцця грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму апарату па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на «ворагаў народа» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай па-літыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу стра-ху, што заглушала спробы супраціўлення. На жорсткасць рэпрэсій паўплывалі як знешнія ўмовы існавання СССР, так і ўнутранае гра-мадска-палітычнае жыццё з улікам барацьбы за ўладу ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных органах.

Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ўжо ў 20-я гады і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся ў пасляваенны час.

Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў палітычнай сферах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. З пачатку 20-х гадоў на Беларусі, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, сістэму судовых, пазасудовых органаў і папраўча-судовых лагераў.

З канца 20-х гадоў, у перыяд «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства адбыўся удар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў «правым ухіле». На беларускую інтэлігенцыю быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакра-тызму». Першымі ў нацдэмаўшчыне былі абвінавачаны А.Р. Чарвякоў - старшыня ЦВК БССР, Зм. Жылуновіч, які працаваў на той час у выдавецтве «Беларусь», і У.М. Ігнатоўскі, - першы прэзідэнт АН БССР.

Рэпрэсіі выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэс-публікі. 3 вядомага спісу на 826 удзельнікаў беларускага нацыя-нальнага руху 1917-1924 гг. рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 1930-я г. больш за палову сваіх членаў страцілі ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі, АН БССР (рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў). Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930-31 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэва-люцыйнай арганізацыі» “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ), па якой арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.