Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2011
Размер файла 318,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У 1989 г. была прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая накіравана на сацыяльную падтрымку людзей. Пачалося іх перасяленне з забруджа-ных тэрыторый на новае месца жыхарства.

Такім чынам, другая палова 80-х - пачатак 90-х гг. - час вос-трых супярэчнасцей у грамадска-палітычным і эканамічным развіцці БССР.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Апазіцыя парламенцкая - група дэпутатаў, погляды якіх не су-падаюць альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай боль-шасці ці ўладзе.

Галоснасць - магчымасць адкрыта выказваць крытычныя адно-сіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), сказаць праў-ду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, рэалізаваць на справе абвешчаныя дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

Кансерватызм - прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўша-га, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеян-не ў адносінах да ўсяго новага.

Плюралізм - прызнанне права на існаванне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню або шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратыч-нага ўладкавання грамадства.

Храналогія падзей

1985-1991 гг. - правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.

26 красавіка 1986 г. - аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

Чэрвень 1989 г. - у Вільні адбыўся ўстаноўчы з'езд БНФ.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым заключалася сутнасць палітыкі перабудовы ў СССР?

2. Якія палітычныя сілы ажыццяўлялі перабудову ў БССР і якія вынікі яна прынесла?

3. Пакажыце, у чым заключаецца значэнне шматпартыйнасці.

4. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі ў другой пало-ве 80-х - пачатку 90-х гг.?

Пытанне 55. БССР на міжнароднай арэне ў 40-80-я гг.

Пасля Другой сусветнай вайны змянілася палітычнае стано-вішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну праз дзейнасць у ААН.

Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН было абу-моўлена прызнаннем вялікага ўкладу яе ў разгром фашызму, а таксама каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у час вайны. Так, 27 красавіка 1945 г. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай аўта-рытэтнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця адносін паміж народамі, ажыццяўлення між-народнага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем экана-мічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

Аднак удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэ-легацыі СССР і знаходзілася ў фарватары той палітыкі, якую ён пра-водзіў. Разам з тым членства БССР у складзе ААН садзейнічала раз-віццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту. Практычнай карысцю для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.

Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі. Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у студзені 1946 г. была прынята рэзалюцыя “Аб выда-чы і пакаранні ваенных злачынцаў”, прапанаваная БССР.

У 1946 г. на Парыжскай мірнай канферэнцыі беларуская дэле-гацыя выступіла ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. З пазіцый усталявання такіх адносін, якія выключалі б дыскрымінацыю іншых народаў, у лютым 1947 г. БССР падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Італіяй.

Усяго ў 1944-1955 гг. БССР падпісала 30 дагавароў, пагаднен-няў, канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі і Сусвет-ны паштовы Саюз (1947 г.), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948 г.), Міжнародную арганізацыю працы (1954 г.).

Змякчэнне міжнароднай напружанасці ў другой палове 50-х гг., пасля перыяду абвастрэння “халоднай вайны” (1945-1955 гг.), дало магчымасць дэлегацыі Беларусі адстойваць у ААН лінію на ўмаца-ванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмас-феры, космасе і пад вадой. У 1965 г. прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыяльных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА, МАГАТЭ і інш.

Супрацьстаянне двух лагераў, і перш за ўсё ЗША і СССР, пагра-жала ўзнікненнем новай сусветнай вайны. Таму ў 1981 г. чарговая се-сія Генеральнай Асамблеі ААН прыняла прапанаваную БССР і УССР Дэкларацыю аб прадухіленні ядзернай вайны. У ёй адзначалася, што тыя дзяржавы, якія першымі пачнуць баявыя дзеянні з выкарыстаннем ядзернай зброі, будуць абвешчаны сусветным супольніцтвам ваеннымі злачынцамі і панясуць адказанасць.

Зручнае геапалітычнае становішча прадвызначыла пашырэнне кантактаў і развіццё двухбаковых сувязей паміж краінамі-членамі СЭУ, перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй, Чэхаславакіяй і ГДР.

У пачатку 70-х гг. на долю беларускага экспарту ў сацыяліс-тычныя краіны прыпадала электронна-вылічальных машын - 91%, ма-тацыклаў - 88%, металарэжучых станкоў - 70%, грузавых аўтама-біляў - 56%, трактароў - 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Каля 10% прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых га-лінах гаспадаркі важнае месца мелі эканамічныя сувязі з развітымі ка-піталістычнымі краінамі. У 1970-1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шыро-кага ўжытку.

Неабходным сродкам умацавання і паглыблення сяброўскіх ад-носін паміж беларускім і іншымі народамі свету былі культурныя, на-вуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыц-цяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, праф-саюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, бібліятэкі і г.д. Адначасова з гэтым Беларусь удзельнічала ў працы шматлікіх міжна-родных арганізацый, камітэтаў, таварыстваў па супрацоўніцтву. Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, право-дзіліся міжнародныя выставы, кінафестывалі, кангрэсы, сімпозіумы і г.д.

Такім чынам, у 40-80-я гг. роля Беларусі ў міжнародным супо-льніцтве мела важнае значэнне. Супрацоўнічаючы ў складзе шматлікіх камітэтаў ААН, БССР ажыццяўляла разнастайныя мерапрыемствы па пашырэнні і ўмацаванні сяброўскіх адносін з народамі ўсіх дзяржаў свету.

Храналогія падзей

Чэрвень 1945 г. - дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН.

1949 г. - стварэнне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).

1954 г. - уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

1955 г. - падпісанне Варшаўскага дагавору - ваенна-палітыч-нага блока сацыялістычных дзяржаў.

28 сакавіка 1958 г. - арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва Бе-ларусі пры ААН.

1975 г. - нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хель-сінская нарада).

Ліпень 1982 г. - у Мінску адбыўся “Марш міра - 82”, які прахо-дзіў па маршруту Стакгольм-Мінск-Масква.

Пытанні для самаправеркі

1. Што, на вашу думку з'явілася асноўнай прычынай прыняцця Беларусі ў члены ААН?

2. Якія мэты ставіла перад сабой Арганізацыя Аб'яднаных Нацый?

3. Якія перашкоды існавалі на шляху пашырэння эканамічных сувязяў Беларусі з замежнымі краінамі?

Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё БССР

у другой палове 40-х - 80-я гг.

Адраджэнне культурнага жыцця адбывалася ў надзвычай скла-даных умовах. За гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэ-рыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў.

У 1944-1945 гг. вяртаюцца з эвакуацыі вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. - Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. - Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты, па-чаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі. Ужо ў 1947 г. многія навучальныя ўстановы перавысілі даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэ-мічнай навукі, перавышаны даваенны выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо ў 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.

Адзначаючы несумненныя дасягненні народнай асветы, нельга не адзначыць, што менавіта ў гэтыя гады адукацыя стала на шлях дэнацыяналізацыі, з мэтай дасягнення памылковай, зусім не абгрунта-ванай задачы КПСС аб зліцці культур і моваў у час пабудовы камуніс-тычнага грамадства. Гэта садзейнічала фарміраванню пакалення лю-дзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культур-най глебы, гістарычных каранёў.

Ва ўмовах існавання таталітарнага палітычнага рэжыму існавала сістэма кантролю ідэйнай накіраванасці, якая забяспечвала прынцып партыйнасці, г.з. строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў у га-ліне адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва. Адбыліся новыя арыш-ты сярод інтэлігенцыі па палітычных матывах, ахвярамі якіх сталі паэты і празаікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў, ву-чоны-біёлаг А. Жэбрак і інш.

Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця была абумоўлена прыходам да кіраўніцтва М.С. Хрушчова ў сакавіку 1953 г. і прыняццем курса на дэсталінізацыю грамадства. Асаблівую ролю ў гэтым адыграў ХХ з'езд КПСС, які адбыўся ў 1956 г. Ён закрануў усе сферы жыцця і вызначыў палітыку “адлігі” (1954-1964 гг.), якая абумо-віла працэс духоўнага разняволення і крытыку культу асобы Сталіна. Важнасць для грамадства набылі дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі, удасканаленні палітычнай сістэмы ў межах лібералізацыі.

Былі спынены масавыя рэпрэсіі і пачалася рэабілітацыя ахвяр. У 1956-1961 гг. Вярхоўны суд БССР разгледзеў звыш 30 тыс. спраў у ад-носінах больш як 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. У іх ліку вядомыя палітычныя, культурныя і навуковыя дзеячы М.М. Галадзед, А.Р. Чарвякоў, Зм. Ф. Жылуновіч, С.П. Шуш-кевіч, С.І. Грахоўскі.

Пачатая дэмакратызацыя востра паставіла задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала праграма КПСС, прынятая на ХХІІ з'ез-дзе партыі (1961 г.) і накіраваная на будаўніцтва камунізму ў СССР. Яна пазней атрымала назву “палітычны валюнтарызм”, таму што пра-водзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства.

Праграмная заява КПСС аб пабудове камунізму ў краіне на працягу жыцця аднаго пакалення не дапускала магчымасці існавання рэлігійных вераванняў, што абумовіла ўзмацненне прапаганды атэізма і палітыкі канфрантацыі дзяржавы да канфесійнага жыцця ў рэспуб-ліцы. Праводзілася кампанія па масаваму закрыццю храмаў усіх кан-фесій. Ваяўнічыя атэісты станавіліся нават на шлях вандалізму, у вы-ніку якога знішчаліся архітэктурныя помнікі.

На змену лібералізацыі палітычнага курсу прыйшла эпоха “застою”, звязаная са зменай у кіраўніцтве дзяржавай. Палітыка, якую праводзіў Л.І. Брэжнеў у 1964-1982 гг., была звернута на кансервацыю сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Гэты паварот быў падмацаваны вывадамі аб павышэнні вядучай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненнем яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэннем калектывізму. Вялікі размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія праходзілі пры абмерка-ванні і прыняцці Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных правоў лю-дзей. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмацненні бюра-кратызму, усё гэта выклікала ў народа апатыю і пессімізм.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1964-1982 гг. абумовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку КПБ. Пачаліся абвінавач-ванні інтэлігенцыі ў размыванні каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці, узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыц-ця, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з каму-ністычным светапоглядам. У 1971 г. быў абвешчаны лозунг аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць - савецкі народ.

Ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў свеце, навука стала важным паказчыкам агульнага стану краіны. Дзякуючы навуковым распрацоўкам у галіне матэматыкі, хіміі, у біялагічнай навуцы, інтэгральнай мікраэлектронікі і вылічальнай тэхніцы імёны беларускіх вучоных У. Платонава, М. Ельяшэвіча атрымалі прызнанне ў свеце. Характэрная рыса навукі гэтага часу - развіццё фундаменталь-ных даследаванняў.

У беларускай літаратуры галоўнай заставалася ваенная тэма. Большасць пісьменнікаў з'яўляліся ўдзельнікамі вайны, таму іх творы даносілі да сучаснікаў праўдзівае адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны. З'явіўся першы партызанскі раман - “Глыбокая плынь” І. Ша-мякіна. Атрымалі прызнанне раманы “Мінскі напрамак” І. Мележа і “Векапомныя дні” М. Лынькова. Шырокую вядомасць сваімі аповес-цямі “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета” набыў В. Быкаў. Уклад пісьменніка ў беларускую літаратуру быў адзначаны Зоркай Героя Сацыялістычнай працы і званнем народнага пісьменніка Беларусі.

З сярэдзіны 60-х гг. атрымлівае асвятленне гістарычная тэматы-ка і мастацкая гісторыя беларускага народа. Найлепшымі творамі сталі “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча і трылогія “Палеская хроніка” І. Мележа, удастоеная Ленінскай прэміі.

Сярод твораў драматургіі вядомасць атрымалі сатырычныя п'е-сы “Таблетку пад язык”, “Святая прастата” А. Макаёнка, “Брама неўмі-ручасці” К. Крапівы.

Паводле твораў пісьменнікаў на кінастудыі “Беларусьфільм” былі зняты мастацкія стужкі, якія данеслі да сусветнай грамадскасці найбольш адметныя з'явы з гісторыі і культуры Беларусі: “Палеская легенда”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Несцерка”, “Чырвонае лісце”, “Масква-Генуя” і інш. Дзейнасць кінарэжысёраў В. Рубінчыка і В. Турава стала вядомай за межамі рэспублікі.

У беларускім выяўленчым мастацтве значнае месца займаюць творы М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, У. Стэльмашонка, звязаныя з адлюстраваннем гістарычных падзей, асоб, архітэктурных помнікаў. Арыгінальнасць і талент мастакоў А. Ісачова і М. Шагала атрымалі шырокае прызнанне ў свеце, але не на сваёй радзіме.

Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вылуча-юцца мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць - ге-рой” (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў), помнікі Я. Купалу (А. Ані-кейчык, Л. Гумілеўскі), Я. Коласу (З. Азгур), помнік маці-патрыётцы Н. Купрыянавай (А. Заспіцкі).

Такім чынам, нягледзячы на партыйнае ўздзеянне на творчы працэс, культура ў гэты перыяд увасабляла ў сабе грамадскі талент і светаадчуванне лепшых дзеячоў беларускай зямлі. Увогуле, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70 - першай палове 80-х гг. - з'ява неадназначная, складаная і супярэчлівая.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Таталітарны рэжым - форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

Культ асобы - узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

Ідэалогія - сістэма прававых, палітычных, маральных, філасоф-скіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць групе лю-дзей ці палітычнай партыі.

Лібералізацыя - палітычны курс, працэс, які абумоўлівае дапу-шчэнне некаторых дэмакратычных свабод, рух за ўмераныя крокі ўпе-рад у развіцці грамадства.

Сацыялістычны рэалізм - мастацкі метад, які патрабаваў ад-люстравання ў літаратуры і мастацтве савецкага сацыялістычнага ладу рэальнасцей жыцця, якія вызначаліся ў партыйных дакументах.

Храналогія падзей

1 верасня 1945 г. - пачалі дзейнічаць 22 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы, у якіх вучылася 5 тыс. студэнтаў.

14-25 лютага 1956 г. - ХХ з'езд КПСС, які паклаў пачатак кры-тыкі культу асобы І.В. Сталіна.

Красавік 1964 г. - заснаванне беларускага таварыства па куль-турных сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма”.

Май 1967 г. - святкаванне 900-годдзя г. Мінска.

Ліпень 1969 г. - адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.

25 верасня 1971 г. - адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсц-кая крэпасць - герой”.

Красавік 1978 г. - прыняцце Канстытуцыі БССР.

Студзень 1979 г. - усесаюзны перапіс насельніцтва: у БССР на-лічвалася 9560 тыс. чалавек.

Пытанні для самаправеркі

1. Што, на вашу думку, з'явілася асноўнай прычынай кансер-вацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў пер-шыя пасляваенныя гады?

2. Пакажыце месца Камуністычнай партыі ў стварэнні і функцы-яніраванні строга цэнтралізаванай таталітарнай сістэмы кіравання дзяржавай і грамадствам.

3. Вызначце адрозненне перыяду 1945-1955 гг. ад перыяду дру-гой паловы 50-х - пачатку 80-х гг. як двух этапаў развіцця беларускай культуры.

Спіс літаратуры

Крыніцы

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.

Асноўная

Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.

Новейшая история отечества. XX век / Под ред. А.Ф. Киселева, Э.М. Щагина. - М., 1998.

Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.

Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. - М., 1991.

Дебидур. Дипломатическая история Европы. - Р.-на-Д., 1995.

История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.

История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.

Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.

Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.

Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. - Мн., 1990.

Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.

Тэйлар А.Д. Борьба за господство в Европе. - М., 1998.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ VІ. ШЛЯХ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ І ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ (1991-2002 гг.)

Пытанне 57. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Канец 80-х - пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзначаўся нарас-таннем руху саюзных рэспублік за набыццё сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі: Літва, Латвія і Эстонія.

На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць прадугледжваў перш за ўсё, у адрозненне ад Прыбалтыйскіх рэспублік, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраў-ных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларус-кай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве 1991 г., які атрымаў назву жнівеньскага путчу, узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Вярхоў-ны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР і закон аб на-данні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У гісторыі Беларусі па-чаўся новы этап - незалежнай дзяржавы.

Адбылася змена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 ве-расня 1991 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў новую назву “Рэспубліка Бе-ларусь”, а дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь сталі бел-чыр-вона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Бела-русі, ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт, падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагаво-ра аб утварэнні СССР ад 1922 г.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах было-га СССР, а з другога, - садзейнічаў афармленню суверэнітэту рэспублік.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны ўласныя Узброеныя Сілы, арганізавана мытная служба, новая банкаўская сіс-тэма, камітэты па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх экана-мічных сувязях. Удасканальваліся структура органаў дзяржаўнай ула-ды і кіравання ў цэнтры і на месцах.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Са-ветам 15 сакавіка 1994 г.

Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шля-ху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыарытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаў-ных органаў. У 1994 г. паводле новай Канстытуцыі прайшлі выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў А.Р. Лукашэнка.

Неад'емным атрыбутам суверэннай дзяржавы з'яўляюцца дзяр-жаўныя ўзнагароды. У 1995 г. у рэспубліцы былі зацверджаны пала-жэнні аб званні “Герой Беларусі”, ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Ф. Скарыны і інш. Першым героем Беларусі стаў У.М. Карват, які ца-ной уласнага жыцця адвёў падаючы баявы самалёт ад населенага пункта.

14 мая 1995 г. па ініцыятыве прэзідэнта А.Р. Лукашэнка быў праведзены першы рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, аб эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Па гэтых пытаннях былі прыняты адпаведныя законы.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці (Дня рэспублікі з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне). Народ прагаласаваў супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, а таксама адмены смяротнай кары ў Беларусі. Вынікі рэферэндума былі неадна-значна ацэнены сусветнай грамадскасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі быў створаны новы парламент - Нацыянальны сход - прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады, які складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Новыя паўнамоцтвы нададзены кіраўніку дзяржавы - прэзідэнту. Гэта права заканадаўчай ініцыятывы і выдання дэкрэтаў. Вышэйшым выканаўчым органам улады з'яўляецца ўрад - Савет Мі-ністраў, які фарміруе прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта павысіла яго ролю ў спра-ве забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выка-наўчай і судовай. Асаблівасцю размежавання ўлады з'явілася ўвядзен-не прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

18 мая 2001 г. адбыўся другі Усебеларускі народны сход, на якім дэлегаты прапанавалі А.Р. Лукашэнка балаціравацца на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін. На выбарах 9 верасня 2001 г. ён быў пераабраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лу-кашэнка было пададзена 75,65% галасоў ад прыняўшых удзел у галасаванні.

Такім чынам, 1991-2002 гг. - перыяд станаўлення і фарміра-вання Рэспублікі Беларусь як сувярэннай незалежнай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэферэндум - важнейшы інстытут дэмакратыі, які ўяўляе сабой усенароднае галасаванне па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця.

Путч - дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы зага-воршчыкаў; тайная замова альбо спроба падобнага перавароту.

Прэзідэнцкая рэспубліка - разнавіднасць рэспубліканскай формы кіравання, якая характарызуецца тым, што выбраны прэзідэнт юрыдычна і фактычна з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Храналогія падзей

27 ліпеня 1990 г. - Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

25 жніўня 1991 г. - наданне канстытуцыйнага статуса Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

19 верасня 1991 г. - зацвярджэнне новай назвы - Рэспубліка Бе-ларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга).

8 снежня 1991 г. - Белавежскія пагадненні аб спыненні дзей-насці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

15 сакавіка 1994 г. - прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

10 ліпеня 1994 г. - першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

14 мая 1995 г. - правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Замена дзяржаўнай сімволікі.

24 лістапада 1996 г. - прыняцце ў выніку рэспубліканскага рэ-ферэндума новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі.

9 верасня 2001 г. - другія выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым прынцыповыя адрозненні паміж Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь і БССР?

2. Якія змены ў палітычным жыцці беларускага грамадства ад-быліся пасля ўвядзення пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

3. Калі і якія заканадаўчыя акты замацавалі дзяржаўную неза-лежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь?

Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю: па стану на сярэдзіну 2001 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 137 краінамі свету. У 1991-1995 гг. пад-пісана больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дага-вароў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. За гэты час рэспубліка стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Далучыўшыся да Дагавора аб скарачэнні войскаў у Еўропе, яна выканала свае абавязацельствы аб ліквідацыі да ўстаноўленых памераў танкаў, баявых машын пяхоты і іншых агульнавайсковых узбраенняў. У 1992 г. рэспубліка вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю і адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы. У 1996 г. ядзерная зброя была выведзена за межы краіны поўнасцю.

У эканамічным супрацоўніцтве Рэспубліка Беларусь у 90-х гг. развівала перш за ўсё сувязі з краінамі СНД. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргыстанам (“саюз чатырох”); 2 красавіка 1996 г. - Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў - Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, які забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і іншых галінах.

Сёння СНД знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Распра-цаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае межпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога СССР. Цэнтрам СНД вызначаны г. Мінск.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі стала пад-пісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб саюзе Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавы-гаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету. 8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Бела-русі і Расіі. Па выкананню гэтага дагавору вядзецца работа і зараз.

З сярэдіны 90-х гг. Беларусь пачала актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі далекага замежжа, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Агульная колькасць іх складала ў 1992 г. - 116, у 1996 г. - каля адной тыс. фірм.

У 1997 г. асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі з'яўля-ліся: Расія - 55,7% ад агульнага аб'ёму таваразвароту, Украіна - 9,8%, Германія - 6%, Польшча - 3,2%, Літва - 2,2%, ЗША - 1,6%, Італія - 1,5%. Свой уклад у наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва з за-межнымі фірмамі ўносілі такія новыя для рэспублікі структуры, як Са-юз прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпры-мальнікаў, асацыяцыя дзелавога супрацоўніцтва “Гранат”, акцыянер-нае таварыства “Цэнтр ХХІ стагоддзя” і інш.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусвет-ных арганізацый, што абавязвае ўносіць сродкі ў іх бюджэт. Напрык-лад, у 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя органы - 4 млн. долараў, на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганізацый - 11,8, на адкрыццё і ўтрыманне розных замежных устаноў - 10,1 млн. дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД.

Аднак, ажыццяўляючы міжнародную дзейнасць, Беларусь сутыкнулася са шматлікімі цяжкасцямі, якія звязаны з эканамічным крызісам. Рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу ў 1991-1996 гг. прывяло да значнага скарачэння экспартных магчымасцей рэспублікі, дэфіцыту валютных сродкаў. Развіццю новых форм супрацоўніцтва перашкаджаюць некампетэнтныя, бюракратычныя адносіны да спра-вы, кансерватызм у кіраванні эканомікай. Ва ўзаемаадносінах прад-прыемстваў, якія маюць непасрэдныя дагаворы з замежнымі партнё-рамі, усё яшчэ вялікую долю займае бартар.

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з'яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі, звязанай з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю рэспублікі прыпала 70% усяго радыёактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася трэцяя частка плошчы, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек.У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх - Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае возера і інш.

Нягледзячы на намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама да-памогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, прабле-ма Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. Наогул, пера-адолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастрофы, як чар-нобыльская, Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага супольніцтва.

Такім чынам, месца Беларусі ў міжнародным супольніцтве выз-начаецца яе знешнепалітычным курсам на стварэнне без'ядзернай зо-ны і ператварэннем у нейтральную дзяржаву, паглыбленнем і развіц-цём шматвектарнай знешняй палітыкі пры адначасовым умацаванні асобных эканамічных, палітычных і культурных зносін з Расіяй. Пера-адольваючы крызісныя з'явы ў эканоміцы, Рэспубліка Беларусь пры-кладае ўсе намаганні ў вырашэнні праблем чарнобыльскай трагедыі, якія хвалююць сусветнае грамадства.

Храналогія падзей

30 студзеня 1992 г. - Рэспубліка Беларусь прынята ў члены На-рады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Верасень 1992 г. - адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН.

15 студзеня 1994 г. - афіцыйны візіт у Мінск Прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

2 красавіка 1996 г. - падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэс-публікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

2 красавіка 1997 г. - падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 г. - падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія змены адбыліся ў становішчы Беларусі на міжнароднай арэне пасля распаду СССР?

2. Чым вызначаецца ўдзел Беларусі ў рэалізацыі палітыкі бяс-пекі і раззбраення?

3. На якіх прынцыпах грунтуецца знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе?

Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Адлік часу эканамічных рэформаў у Беларусі пачаўся з 13 кастрычніка 1990 г., калі Вярхоўны Савет БССР па рашэнню саюзнага кіраўніцтва прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай экано-мікі, у якой было аб'яўлена аб будаўніцтве нацыянальнай самастойнай эканомікі.

Пасля дэнансацыі саюзнага дагавору і ўтварэння СНД (1991 г.) унітарная гаспадарка былога СССР ператварылася ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэты факт патрабаваў новых падыходаў ва ўзаемаадносінах паміж былымі рэспублікамі ў сферы грашова-крэдытнай, гандлёвай і мытнай палітыкі. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі. Сярод іх - аб уласнасці, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс, аб прадпрымальніцтве, аб дзяржпрадпрыемствах, аб праве ўласнасці на зямлю, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту і спрыяць стабілізацыі. Аднак рэальнымі вынікамі сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, імклівы рост інфляцыі і катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі. На крызісныя з'явы ў эканоміцы негатыўна паўплывалі разрыў гаспадарчых сувязей, пашырэнне абавязку па пастаўках прадукцыі з другіх рэспублік. Асабліва вострае становішча склалася з пастаўкамі ў рэспубліку сыравіны, матэрыялаў, машын і абсталявання, камплектуючых вырабаў.

З 1992 г. рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Іх сутнасць зводзілася да лібералізацыі цэн і ўвядзення механізма свабоднай кан-курэнтнасці прадпрыемстваў. Але стымулюючага ўздзеяння на экано-міку Беларусі і іншых дзяржаў СНД гэта не аказала, таму што надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы і эканамічныя па-казчыкі працягвалі пагаршацца. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў 1992 г. сведчылі аб тым, што нацыянальны даход рэспублікі ў параў-нанні з 1991 г. скараціўся на 11%, вытворчасць прамысловай прадук-цыі - на 9,4%, сельскагаспадарчай - на 6%; знешнегандлёвы абарот склаў 1,8 млрд. долараў ЗША і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім напалову.

Не вызначыўшы самастойнай эканамічнай палітыкі, працягваю-чы выкарыстоўваць рубель у якасці плацёжнага сродку, рэспубліка трапіла ў поўную залежнасць ад эканамічнай сітуацыі ў Расійскай Фе-дэрацыі. Паміж краінамі СНД узнік востры міждзяржаўны плацёжны крызіс.

Правядзенне рэформ у 1992-1994 гг. дазволіла стварыць у Бе-ларусі неабходны мінімум рыначных інстытутаў, нарматыўна-права-вых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва экано-мікай у новую сістэму з рыначнымі рэгулятарамі. Зроблены практыч-ныя крокі па павышэнні адкрытасці эканомікі, лібералізацыі гаспа-дарчых сувязей, рэфарміраванні адносін уласнасці. Паступова мянялі-ся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі суб'ектаў гаспадарання, іх экана-мічныя паводзіны. Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі адбываліся супярэчліва і непаслядоўна. Гэта звязана з навізной і маштабнасцю задач пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да капіталістычнай рыначнага тыпу, а таксама з інерцыйнасцю эканамічных працэсаў, немагчымасцю стварэння новага эканамічнага базісу за кароткі час. Для пераадолення крызісных з'яў і недахопаў, а таксама вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”, прынятыя першым Усебеларускім народным сходам у кастрычніку 1996 г.

Правядзенне эканамічнай палітыкі ў Беларусі мае свае асаблі-васці. Да іх адносяцца:

- па-першае, кіраўніцтва дзяржавы ўзяло за аснову сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюра-лізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні эка-номікі, задавальненне сацыяльных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры;

- па-другое, прыпынена стыхійная прыватызацыя і стварэнне буйных прыватных капіталаў;

- па-трэцяе, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зямель сель-скагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгас-най вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

На першым этапе рыначных рэформ Беларусь узаемадзейнічала з краінамі СНД у новай эканамічнай прасторы, захоўвала максімаль-ную прысутнасць беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку і ў той жа час праводзіла палітыку, якая б заахвочвала вытворцаў шукаць новых партнёраў. Павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі застаецца вельмі сур'ёзнай і цяжкавырашальнай праблемай, якая па-трабуе часу, структурнай перабудовы эканомікі, вялікіх матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, патэрналісцкай палітыкі з боку дзяржавы. Ад-нак недахопы энергетычных рэсурсаў, слабая сыравінная база, няпоў-ная структурная перабудова эканомікі і недахопы ў правядзенні кан-версіі, нізкая якасць айчыннай прадукцыі, неплацяжы, зніжэнне пакуп-ніцкай здольнасці насельніцтва, недахопы ў дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, безініцыятыўнасць гаспадарчых кіраўнікоў замаруджваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Шляхі да эфектыўнай рыначнай эканомікі вядомыя, яны выпра-баваныя многімі замежнымі краінамі і прынеслі станоўчыя вынікі. У іх аснове правядзенне прыватызацыі, фарміраванне слоя ўласнікаў, ства-рэнне стабільнай нацыянальнай фінансавай інфраструктуры, інтэгра-цыя ў сусветную эканоміку, стварэнне заканадаўчай базы лібераліза-цыі эканамічных адносін.

Другі Усебеларускі народны сход прыняў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

Такім чынам, на Беларусі ў 90-я гг. не ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканамічным развіцці. Патрабуецца навукова абгрунтаваная, эфектыўная эканамічная канцэпцыя і праграма выхаду краіны з крызісу, якая забяспечыць развіццё прадукцыйных сіл, росквіт Айчыны, павышэнне ўзроўню жыцця беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Гаспадарчы разлік - метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрыва-юць яго выдаткі ад вытворчасці гэтай прадукцыі.

Прыватызацыя - раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную або акцыянерную.

Самафінансаванне - метад гаспадарання, пры якім прадпры-емства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

Інфляцыя - абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарот без забеспячэння неабходнай колькасці тавараў, зніжэнне пакупной здольнасці грошай.

Інтэграцыя - працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, зблі-жэння і аб'яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д.

Храналогія падзей

2 красавіка 1991 г. - павышэнне рознічных цэн на харчовыя і прамысловыя тавары і паслугі.

25 жніўня 1991 г. - прыняцце пастановы “Аб забеспячэнні палі-тычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”.

Студзень 1992 г. - пераход да свабодных рознічных цэн (т.зв. лі-бералізацыі цэн) на тавары і паслугі вытворча-тэхнічнага вызначэння.

Май 1992 г. - увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацы-янальнага банка РБ.

Студзень 1993 г. - уведзены ў дзеянне Закон РБ “Аб раздзяр-жаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Пытанні для самаправеркі

1. Чаму эканамічныя рэформы 1992-1994 гг. у Беларусі пацяр-пелі правал?

2. Назавіце асноўныя напрамкі рыначных рэформ у Беларусі, якія пачалі правадзіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г.

3. Якія асноўныя рысы рыначнай эканомікі вы маглі б назваць?

Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, пашырэнне недзяржаўных, альтэрнатыўных формаў і жан-раў развіцця культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацы-янальна-культурнага адраджэння.

З мэтай узнаўлення беларускай культуры, стварэння спрыяль-ных умоў для захавання яе самастойнасці і далейшага развіцця 26 лю-тага 1990 г. быў прыняты закон аб мовах, у якім беларуская мова ста-навілася дзяржаўнай. Пры падрыхтоўцы і папулярызацыі палажэння за-кона вялікую ролю адыграла Таварыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны, якое ў 1989 г. узначальваў народны паэт Беларусі Н. Гілевіч. Намаганнямі актывістаў ТБМ выдадзена шмат твораў беларускай гіс-тарычнай спадчыны.

4 верасня 1991 г. быў прыняты закон аб культуры, які гаран-таваў свабоду творчай дзейнасці, плюралізм напрамкаў і стыляў, аба-рону інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычную накіраванасць і г.д. Паступова ствараецца нацыянальная сістэма адукацыі, якая рэгулюец-ца законам аб адукацыі, прынятым 29 кастрычніка 1991 г. Гэты закон грунтуецца на прынцыпах навуковасці з арыентацыяй на сусветны ўзровень адукацыі, дэмакратызм, экалагічную накіраванасць, пера-емнасць і бесперапыннасць.

У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Бе-ларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектныя арганізацыі. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Аднак на працягу 90-х гг. ва ўмовах эканамічнага крызісу значна скараціліся выдаткі дзяржавы на навуку. Гэта прывяло да адтоку вучоных за мяжу і ў іншыя сферы грамадскай дзейнасці. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця спрыяла развіццю гуманітарнай навукі і адукацыі. Найбольш значныя поспехі зроблены ў белару-сістыцы. Выйшлі ў свет і праведзены даследаванні па гісторыі і куль-туры Беларусі. Сярод іх працы У. Ігнатоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага, М. Шчакаціхіна, А. Мальдзіса, А. Ліса, М. Ермаловіча, У. Кона-на, Г. Каханоўскага, А. Лойкі, Г. Штыхава і інш.

Ля вытокаў сучаснага нацыянальна-культурнага адраджэння знаходзілася дзейнасць грамадскіх арганізацый гісторыка-куль-турнага і краязнаўчага напрамку “Талака” у Мінску, “Паходня” у Гродне і інш.

Прыкметнай з'явай стала правядзенне ІХ (1986 г.) і Х (1990 г.) з'ездаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурная творчасць Я. Бры-ля, В. Быкава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Дударава, вылучаецца высокай грамадзянскай пазіцыяй. Шырокую вядомасць атрымала згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, намаганнямі якога стала правядзенне з'ездаў беларусаў свету. Увагу беларускім дзеячам культуры надае і міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА, якая ў 1990 г. шырока адзначала 500-годдзе з дня нараджэння Ф. Скарыны. Далёка за межамі Беларусі святкаваліся 110-гадовыя юбілеі беларускіх песняроў - Янкі Купалы і Якуба Коласа. Упершыню рэспубліка стала месцам правядзення свята славянскай пісьменнасці і культуры. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічала выданне часопісаў “Спадчына”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Беларуская мінуўшчы-на” і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіра-ваных навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама дзеячоў беларускай эмі-грацыі.

Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з'яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказ-ная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. У 1992 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.

Мэтанакіраваная работа праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў. Вялі-кія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-90-х гг. праводзіліся, напрык-лад, у Мірскім замку - помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка, а для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Праводзяцца работы па рэстаўрацыі пом-нікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебаўскай царквы, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста, Гродна. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запавед-нік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры.

Першымі, хто ўзняў пытанне аб выхаванні нацыянальнай сама-свядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. З'явілася шмат публіцыстыч-ных выданняў, літаратары актыўна ўключыліся ў палітычнае жыццё. Выходзяць у свет цікавыя творы, з'яўляюцца новыя імёны. Адкрыццём сталі творы Р. Баравіковай, Л. Урублеўскай, Т. Бондар, А. Наварыча, А. Казловіча, братоў Дэбішаў і інш. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, якімі былі напісаны творы высокага літара-турнага ўзроўню.

У развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі значны ўклад рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, акцёры С. Станюта, М. Яро-менка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Бржазоўская, Ю. Тра-ян і інш. У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. У складзе неафіцыйнага творчага аб'яд-нання працуюць прызнаныя майстры А. Марачкін, Я. Кулік, К. Хара-шэвіч, В. Шаранговіч, М. Купава і інш. Увогуле, сучасны стан выяў-ленчага мастацтва рэспублікі характарызуецца значнасцю падзей і ажыўленнем, што звязана з актывізацыяй дзейнасці і пашырэннем мастацкага рынку.

Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Створаны Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў “Ня-міга”, калектыў па адраджэнню музычнай спадчыны “Беларуская капэ-ла” пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Традыцыйным стала правядзенне шэрагу музычных фестываляў, сярод якіх “Славянскі базар” у Віцеб-ску, “Магутны Божа” у Полацку і “Залаты шлягер” у Магілёве, фесты-валь маладых выканаўцаў у Маладзечне.

У 90-я гг. адбыліся змены ў адносінах да суайчыннікаў за ме-жамі Беларусі. Зроблены першыя крокі па азнаямленню грамадскасці з культурнымі набыткамі Н. Арсеневай, М. Сяднёва, К. Акулы, Ю. Віць-біча і інш. Наладзілася дзейнасць беларускіх культурна-асветніцкіх аб'яднанняў і таварыстваў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Рызе. У Віль-нюсе адноўлена выданне газеты “Наша ніва”.

Такім чынам, з абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь шмат зроблена для развіцця адукацыі, навукі, друку, літаратуры, мастацтва, архітэктуры. Павышаецца ўзровень самасвядомасці белару-саў, іх цікавасць да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны.

* * *

Гістарычны вопыт - багацце народа. Яго няведанне, тым больш ігнараванне, з'яўляецца памылкай, якую нельга зразумець ці апраў-даць. Адметна бяднейшым становіцца і народ, калі слаба ведае сваю мінуўшчыну, гісторыю сваіх далёкіх і блізкіх прашчураў, якія так шмат вынеслі і так многа зрабілі, каб цяпер сучасныя пакаленні сталі тымі, якімі яны ёсць. Вывучэнне гісторыі Беларусі дае магчымасць з набытымі ведамі жыць у новым тысячагоддзі, а шырока прызнаная талерантнасць беларускага народа неад'емна будзе ўключаць і гіста-рычную памяць як адну са сваіх адметных якасцей.

Храналогія падзей

Ліпень 1991 г. - міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску, які стаў традыцыйным.

Ліпень 1993 г. - І-ы з'езд беларусаў свету.

Верасень 1993 г. - першае святкаванне Дня беларускай пісьмен-насці ў Полацку.

Май 1993 г. - адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму ў г.п. Тураве (скульптар М. Інькоў).

Красавік 1996 г. - выхад у свет І тома “Беларускай энцыклапедыі”.

Студзень 1996 г. - руская мова набыла статус дзяржаўнай.

Верасень 1997 г. - хрысціянская святыня - крыж Ефрасінні По-лацкай адноўлены майстрам М. Кузьмічом.

Верасень 1998 г. - міжнароднае свята паэзіі ў Навагрудку, пры-свечанае 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Снежань 1999 г. - адкрыццё помніка Ефрасінні Полацкай (ску-льптар І. Голубеў, архітэктар В. Ягадніцкі).

Пытанні для самаправеркі

1. Якія законы вызначаюць сённяшнюю дзяржаўную палітыку Беларусі ў сферы культуры?

2. Ці можна сказаць, што сучаснае Адраджэнне з'яўляецца пра-цягам працэсу Адраджэння пачатку ХХ ст.? Адказ пацвердзіце гіста-рычнымі фактамі.

3. Ахарактарызуйце новыя з'явы ў развіцці беларускай куль-туры на сучасным этапе.

Спіс літаратуры

Асноўная

Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.

Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.

Дадатковая

Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. на Беларусі. - Мн., 1994.

Алпеев А.Н. Мы - народ… ХХ век. - Мн., 1998.

Алпеев А.Н. …И не было завтра. - Мн., 2000.

Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.

Гуманистическая парадигма воспитательной работы в вузе: Сб. науч.ст. / Науч. рук. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.

Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.

Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С.Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.

Приоритеты интелектуальной элиты в развитии мировой цивилизации: Материалы международной науч.-теорет. конф., 2002 г. Междунар. гуманитар.-экон. ин-т; Редкол.: А.Н. Алпеев и др. - Мн., 2002.

Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання

Семінар 1. Развіццё беларускіх зямель (VI - сярэдзіна XIII ст.) - 2 гадзіны.

План

Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу. Балты і славяне.

Развіццё феадалізму: сельская гаспадарка і промыслы, узнікненне гарадоў.

Полацкае княства - першая беларуская дзяржава.

Рэлігія і культура на беларускіх землях у IX-XIII ст.

Тэмы рэфератаў

Паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў).

Старажытныя Полацк, Тураў, Менск, Гродна і інш.

Полацкая княская дынастыя.

Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

Ефрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць.

Семінар 2. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (сярэдзіна XIII - 1596 г.) - 2 гадзіны.

План

Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы.

Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у сярэдзіне XIII - першай палове XVI ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст.; аграрная рэформа, “валочная памера”, гарады.

Знешняя палітыка ВКЛ у XIV - першай палове XVI ст.

Тэмы рэфератаў

Арганізацыя ўлады і кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Леў Сапега - выдатны беларускі дзеяч сярэднявечнай Беларусі.

Магдэбургскае права на Беларусі.


Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.