Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы з кампанентам "язык"
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.10.2013 |
Размер файла | 68,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Заключэнне
У выніку даследавання фразеалагізмаў з кампанентам язык, якіх намі было зафіксавана 110 адзінак, быў праведзены іх марфалагічны і сінтаксічны аналіз.
Цэласны аналіз марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе дазволіў нам правесці марфалагічную характарыстыку фразеалагізмаў. Намі былі выдзелены наступныя тыпы: фразеалагізмы, суадносныя з часцінамі мовы (прыслоўныя - 4 адзінкі, дзеяслоўныя - 33, назоўнікавыя - 5, выклічнікавыя - 3, прыметнікавыя - 6) і фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы - 59 адзінак.
Паводле часцінамоўнай прыналежнасці мовы шматлікую групу складаюць дзеяслоўныя фразеалагізмы, астатнія прадстаўлены найменшай колькасцю адзінак.
Назоўнікавыя фразеалагізмы з кампанентам язык (цешчын язык, языковае мліва і інш.) выражаюць агульную катэгорыю прадметнасці, якая дапаўняецца і канкрэтызуецца прыватнымі катэгорыямі роду, ліку і склону. Граматычны род праяўляецца ў дыялектычным адзінстве зместу і фармальных сродкаў яго выражэння і не залежыць ад семантыкі фразеалагізма. Катэгорыя ліку выражаецца амаль у адной і той жа форме - у форме адіночнага ліку. Значныя абмежаванні, абумоўленыя семантычнымі, сінтаксічнымі ці структурнымі асаблівасцямі фразеалагізмаў, назіраюцца ў рэалізацыі склонавых форм.
Усе дзеяслоўныя фразеалагізмы (мыць языком, тачыць язык, высалапіць язык і інш.) ужываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках. Характарызуюцца праз катэгорыі трывання, часу, асобы, ладу, роду і ліку.
Прыслоўныя фразеалагізмы належаць толькі да азначальнай семантычнай групы (язык на плячо, высалапіўшы язык і інш.). Рэалізуюць уласцівае iм значэнне толькі ў спалучэнні са словамі-суправаджальнікамі, а менавіта дзеясловамі.
Прыметнікавыя фразеалагізмы (лёгкі на язык, язык праглынеш і інш.) выступаюць як якасная характарыстыка асобы, так і якасная характарыстыкая прадмета, з'яўляючыся не толькі зменнымі выразамі, але і нязменнымі.
Выклічнікавыя фразеалагізмы (адсохні мне язык і інш.) выконваюць не менш важную ролю, чым іншыя фразеалагізмы, выражаючы розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаючы і не называючы іх. З сінтаксічнага боку яны не звязаны з іншымі словамі, не з'яўляюцца членамі сказа і займаюць у ім ізаляваную пазіцыю.
Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы (язык каля вушэй матляецца, пацягнула за язык, падрэзаць язык і інш.), больш пашыраны, чым іншыя семантыка-граматычныя тыпы. Сэнсавы змест несуадносных фразеалагізмаў раскрываецца з дапамогай прэдыкатыўнага словазлучэння, у складзе якога ролю граматычнага ці лагічнага дзейніка выконвае няпэўны займеннік. Разам з тым, паводле семантычнай накіраванасці адны несуадносныя фразеалагізмы могуць характарызаваць чалавека, іншыя ж - прадметы.
Улічваючы тое, што знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы, мы правялі сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў.
Паводле структуры сярод фразеалагізмаў з кампанентам язык выкарыстоўваюцца 3 разнавіднасці фразеалагічных адзінак: фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, - 68 адзінак; фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў, - 2 адзінкі; фразеалагізмы, суадносныя са структурай сказа, - 40 адзінак.
Аналізуемыя фразеалагізмы-словазлучэнні ўтварыліся па структурных схемах чатырох вядомых у сінтаксісе тыпаў словазлучэння (дзеяслоўны: мыць языком, мазоліць язык і інш.; назоўнікавы: часанне языка, цешчын язык і інш.; прыметнікавы: лёгкі на язык, бойкі на язык і інш.; прыслоўны: высалапіўшы язык). Найбольш пашыраны з іх дзеяслоўны тып.
Фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў прадстаўлены толькі дзвюма адзінкамі. Фразеалагізмы-спалучэнні з'яўляюцца мінімальнымі адзінкамі фразеалогіі прадстаўлены тыповымі структурнымі мадэлямі.
Фразеалагізмы-сказы з кампанентам язык паўтараюць многія тыпы і мадэлі, вядомыя ў сінтаксісе простага сказа. Адны з іх больш прадуктыўныя (язык блытаецца, язык меле, язык адняўся інш.), другія - менш (жаба на языку не спячэцца, язык у роце не месціцца і інш.). Калі фразеалагізмы-сказы разглядаць паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, то выяўляецца, што амаль усе яны належаць да несуадносных. Толькі адзінкавыя фразеалагізмы-сказы адносяцца да іншых семантыка-граматычных тыпаў.
Як бачым, фразеалагізмы з кампанентам язык складаюць даволі значную па колькасці групу фразеалагічных адзінак. Іх характарыстыка ў марфалагічным і сінтаксічным аспектах паказала, што адны адзінкі выступаюць як больш прадуктыўныя, другія - менш прадуктыўныя.
Спіс літаратуры
1 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Вышэйшая школа, 1998. - 271 с.
2 Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.
3 Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т. Т. 1 / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. - 672 с.
4 Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т. Т. 2 / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. - 704 с.
5 Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа: звыш 6000 слоўн. арт. / уклад. А. С. Аксамітаў [і інш.]; пад рэд. А. С. Аксамітава. - Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 655 с.
6 Ляшчынская, В. А. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - 312 с.
7 Кулік, Л. У. Англа-беларускі слоўнік саматычных фразеалагізмаў = Беларуска-англійскі слоўнік саматычных фразеалагізмаў / Л. У. Кулік, В. А. Ляшчынская; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. - 84 с.
8 Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Беларус. энцыкл., 2004. - 448 с.
9 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў. - Мінск: Вышэйшая школа, 1978. - 224 с.
10 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах / А. С. Аксамітаў // Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мінск: Народная асвета, 1994. - С. 142-157.
11 Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М. А. Даніловіч. - Мінск: Навука і тэхніка, 1991. - 110 с.
12 Маршэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа / В. В. Маршэўская. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 116 с.
13 Садоўская, А. С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А. С. Садоўская. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 118 с.
14 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. - Мінск: Народная асвета, 1981. - 79 с.
15 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. М. Янкоўскі. - Мінск: Вышэйшая школа, 1968. - 451 с.
16 Виноградов, В. В. Русский язык: грамматическое учение о слове: учеб. пособ. / В. В. Виноградов. - М.: Высш. школа, 1972. - 614 с.
17 Жуков, В. П. Русская фразеология: учеб. пособие для филол. спец. вузов / В. П. Жуков. - М.: Высш. школа, 1986. - 310 с.
18 Красней, В. П. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / В. П. Красней, У. М. Лазоўскі, І. М. Шчарбакова. - Мінск: Універсітэцкае, 1984. - 175 с.
Дадатак А
Слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай мовы з кампанентам язык
1 Абмываць языком каго, што. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб (звычайна жанчын) `абгаворваць, бэсціць' [3, с. 45].
Абмыць языком каго,што. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб (звычайна жанчын) `абгаворваць, бэсціць' [3, с. 45].
2 Адсохні мне язык праст. `клятвеннае запэўненне ў справядлівасці сказанага' [3, с. 77].
3 Біць язык аб зубы Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `дарэмна, безвынікова гаварыць з кім-н.' 2. Неадабр. `гаварыць пустое, пустасловіць' [3, с. 110].
4 Бойкі (-ая, -ае, -ія) на язык Адз. і мн. Часцей у знач. вык. Разм. Адабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `знаходлівы ў размове, красамоўны' [3, с. 128].
5 Браць на язык (-і) каго. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `рабіць каго-н. аб'ектам размоў, насмешкі; асуджаць чые-н. недахопы' [3, с. 143].
Узяць на язык (-і) каго. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `рабіць каго-н. аб'ектам размоў, насмешкі; асуджаць чые-н. недахопы' [4, с. 561].
6 Варочаць языком Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `вымаўляць словы, гаварыць'[3, с. 176].
7 Вастрыць язык Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе' [3, с. 179].
Павастрыць язык Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе' [4, с. 125].
8 Верціцца на языку ў каго, каго. Незак. 1. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета `каму-н. вельмі хочацца сказаць,спытаць пра што-н' 2. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `ніяк не ўспамінаецца ў момант гутаркі што-н. вядомае'[3, с. 188].
9 Востры (-ая, -ае, -ыя) на язык Вык. і азн. Разм. Адабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `знаходлівы ў размове, дасціпны'[3, с. 210].
10 Востры язык (язычок) у каго. У безас. ужыв. Разм. Часцей адабр. `хто-н. дасціпны, з'едлівы ў размове'[3, с. 210].
11 Высалапіўшы язык Акал. Разм. Часцей іран. 1. `вельмі хутка,спяшаючыся (бегчы, бегаць і пад.) 2. `у бясконцых турботах, да знямогі (бегаць)'3. `не шкадуючы сіл, стараючыся (рабіць што-н.)'[3, с. 258].
12 Высалапіць язык (-І) Зак. Разм. Часцей іран. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `вельмі стаміцца, знясіліцца ад якога-н. напружання'[3, с. 258].
13 Даваць волю языку (-ам) Незак. Разм. Неадабр.Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе; лаяцца'[3, с. 341].
Даць волю языку (-ам) Зак. Разм. Неадабр.Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе; лаяцца'[3, с. 341].
14 Доўгі (даўгі) язык Адз. і мн. У ролі розных чл. ск. Разм. Неадабр. `балбатлівасць, схільнасць гаварыць лішняе, няўменне захоўваць тайну' [3, с. 364].
15 Жаба на языку не спячэцца ў каго. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. вельмі балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты'[3, с. 420].
16 Злыя языкі Адз. не ўжыв. Часцей дзейн. Разм. Неадабр. `плеткары, паклёпнікі'[3, с. 502].
17 Злятаць з языка чыйго, у каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова,выраз і пад. `міжвольна, нечакана вымаўляцца'[3, с. 502].
Зляцець з языка чыйго, у каго. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова,выраз і пад. `міжвольна, нечакана вымаўляцца'[3, с. 502].
18 Зрывацца з языка чыйго, у каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова,выраз і пад. `міжвольна, нечакана вымаўляцца'[3, с. 513].
Сарвацца з языка чыйго, у каго. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова,выраз і пад. `міжвольна, нечакана вымаўляцца'[4, с. 366].
19 Каб язык адсох каму. Выкл. Праст. `вокліч абурэння, асуджэння таго, хто сказаў што-н. непрымальнае'[3, с. 534].
20 Круціцца (круцілася) на канцы (на кончыку) языка ў каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета `каму-н. вельмі хочацца сказаць, спытаць пра што-н. важнае'[3, с. 552].
21 Круціцца (круцілася) на языку ў каго,каго. Незак. 1. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета `каму-н. вельмі хочацца сказаць,спытаць пра што-н.' 2. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `ніяк не ўспамінаецца ў момант гутаркі што-н. вядомае'[3, с. 610].
22 Лезці на язык каму. Незак. Разм. Часцей ужыв. пры дзейн.-наз. слова (словы) `міжвольна вымаўляцца'[3, с. 642].
23 Лёгкі (-ая, -ае, -ія) на язык Вык. і азн. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `схільны да балбатлівасці, залішне гаваркі'[3, с. 648].
24 Мазоліць язык (-І) Незак. Разм. Неадабр.Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць упустую, пустасловіць'[4, с. 10].
Намазоліць язык Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `працяглы час прагаварыць упустую'[4, с. 82].
25 Малоць языком (языкамі) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `гаварыць упустую, пустасловіц' 2. `распаўсюджваць плёткі, абгаворваць каго-н.'[4, с. 18].
Памалоць языком (языкамі) Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `пагаварыць упустую, папустасловіць'[4, с. 172].
26 Можна язык зламаць У безас. ужыв. Разм. Іран. `цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.)'[3, с. 501].
27 Можна язык паламаць У безас. ужыв. Разм. Іран. `цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.)'[4, с. 166].
28 Мыць языком каго,што. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб(звычайна жанчын) `абгаворваць,бэсціць'[4, с. 56].
Абмыць языком каго,што. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб(звычайна жанчын) `абгаворваць,бэсціць'[3, с. 45].
29 Мянташыць языком (языкамі) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `гаварыць упустую, пустасловіць' 2. `распаўсюджваць плёткі, абгаворваць каго-н.'[4, с. 60].
Памянташыць языком (яыкамі) Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `пагаварыць упустую, папустасловіць'[4, с. 172].
30 Мянціць языком (языкамі) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `гаварыць упустую, пустасловіць' 2. `распаўсюджваць плёткі, абгаворваць каго-н.'[4, с. 60].
Памянціць языком (языкамі) Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `пагаварыць упустую, папустасловіць'[4, с. 172].
31 На канцы (на кончыку) языка Вык. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. канкр. прадмета `пытаючыся, знойдзецца, будзе вядомая. Пра дарогу, вуліцу, хату і пад.'[3, с. 552].
32 Наступаць на язык каму. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць каго-н. маўчаць'[4, с. 90].
Наступіць на язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць каго-н. маўчаць'[4, с. 90].
33 Наступаць сабе на язык каму. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць сябе маўчаць'[4, с. 91].
Наступіць сабе на язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць сябе маўчаць'[4, с. 91].
34 На языку ў каго. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. канкр. ці абстр. прадмета. 1. `гатова сказацца, быць вымаўленым кім-н.' 2. `пастаянна паўтараецца, абмяркоўваецца і пад. кім-н.' [4, с. 690].
35 Не сходзіць з языка (з языкоў) чыйго, у каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `пастаянна вымаўляцца' [4, с. 475].
36 Не сыходзіць з языка (з языкоў) чыйго, у каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `пастаянна вымаўляцца' [4, с. 482].
37 Падкараціць язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымусіць каго-н. замоўкнуць, менш гаварыць лішняе' [4, с. 137].
38 Падрэзаць язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы Прымусіць каго-н. замоўкнуць, менш гаварыць лішняе. [4, с. 144].
39 Падхопліваць на языкі каго, што. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Даведаўшыся пра што-н., паспешліва распаўсюджваць пачутае, абгаворваць каго-, што-н. [4, с. 147].
Падхапіць на языкі каго, што. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `даведаўшыся пра што-н., паспешліва распаўсюджваць пачутае, абгаворваць каго-, што-н.' [4, с. 146].
40 Падымаць на язык (на языкі) каго, што. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `рабіць каго-, што-н. аб'ектам размоў, насмешкі, распаўсюджваючы пачутае' [4, с. 149].
Падняць на язык (на языкі) каго, што. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `рабіць каго-, што-н. аб'ектам размоў, насмешкі, распаўсюджваючы пачутае' [4, с. 149].
41 Пад язык танцаваць, скакаць, гуляць. Акал. Разм. `без музыкі, падпяваючы голасам' [4, с. 684].
42 Пападаць (пападацца) на язык каму. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `станавіцца прадметам размовы' [4, с. 179].
Папасці (папасціся) на язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `станавіцца прадметам размовы' [4, с. 179].
43 Параспускаць языкі Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. `не стрымліваючыся ў выказваннях, дазволіць гаварыць лішняе'. [4, с. 186].
44 Патрапаць языком Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `пазаймацца пустымі размовамі, папустасловіць' [4, с. 195].
Трапаць языком Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `займацца пустымі размовамі, пустасловіць' [4, с. 520].
45 Патрымаць язык за зубамі Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `нічога не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях; маўчасць, калі трэба' [4, с. 195].
Трымаць язык за зубамі Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `нічога не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях; маўчасць, калі трэба' [4, с. 531].
46 Пацягнула за язык каго. У безас. ужыв. Разм. `знянацку захацелася каму-н. выказацца, запытаць пра што-н.' [4, с. 200].
47 Пачасаць языком Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `пагаварыць упустую, папустасловіць' 2. `папляткарыць, абгаварыць каго-н.' [4, с. 200].
Часаць языком (языкамі) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць упустую, пустасловіць' [4, с. 641].
48 Перамываць языком каго,што. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб(звычайна жанчын) `абгаворваць,бэсціць' [4, с. 212].
Перамыць языком каго,што. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці сукупнасці асоб(звычайна жанчын) `абгаворваць,бэсціць' [4, с. 212].
49 Пляскаць языком Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць упустую, пустасловіць' [4, с. 228].
Пляснуць языком Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць упустую, пустасловіць' [4, с. 228].
50 Праглынуць язык Зак. Разм. Жарт.-іран. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `перастаць гаварыць, змоўкнуць' [4, с. 242].
51 Просіцца (прасіўся, -лася, -ліся) з языка ў каго, чыйго. Незак. Разм. Часцей ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова, імя, прозвішча і пад. `вельмі хочацца сказаць' [4, с. 253].
52 Просіцца (прасіўся, -лася, -ліся) на язык Незак. Разм. Часцей ужыв. пры дзейн., выраж. наз. слова, імя, прозвішча і пад. `вельмі хочацца сказаць' [4, с. 253].
53 Прыйсці на язык каму. Зак. Разм.Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета. 1. `міжвольна вымаўляцца кім-н.' 2. `прыпамінацца пры выказванні' [4, с. 265].
Прыходзіць на язык каму. Незак. Разм.Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета. 1. `міжвольна вымаўляцца кім-н.' 2. `прыпамінацца пры выказванні' [4, с. 265].
54 Прыкусваць язык (-і) Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `раптоўна змаўкаць, устрымлівацца ад размовы' [4, с. 260].
Прыкусіць язык (-і) Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. `раптоўна змаўкаць, устрымлівацца ад размовы' [4, с. 260].
55 Прытрымаць язык Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `менш гаварыць, разважаць, быць асцярожным у выказваннях' [4, с. 263].
Прытрымліваць язык Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `менш гаварыць, разважаць, быць асцярожным у выказваннях' [4, с. 263].
56 Прытрымліваць язык за зубамі Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `нічога не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях; маўчасць, калі трэба' [4, с. 263].
Стрымаць язык за зубамі Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `нічога не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях; маўчасць, калі трэба' [4, с. 466].
57 Развязаць язык (-і) Зак. Разм. 1. Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `многа гаварыць, станавіцца балбатлівым' 2. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `баючыся расправы, пакарання і пад., пачынаць гаварыць і выдаваць якую-н. тайну' 3. каму. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць каго-н. разгаварыцца і паведаміць які-н. сакрэт, тайну' 4.каму. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета, а таксама пры дзейн., які абазначае назвы спіртных напіткаў `даваць магчамасць гаварыць без баязлівасці, бесцырымонна' [4, с. 301].
Развязваць язык (-і Незак. Разм. Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `многа гаварыць, станавіцца балбатлівым' [4, с. 301].
58 Распускаць язык (-і) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `не стрымлівацца ў сваіх выказваннях, дазваляць сабе гаварыць многа лішняга' [4, с. 311].
Распусціць язык (-і) Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `не стрымлівацца ў сваіх выказваннях, дазваляць сабе гаварыць многа лішняга' [4, с. 312].
59 Сарваць з языка ў каго. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `апярэдзіўшы каго-н., сказаць тое, што хацеў выказаць іншы' [4, с. 366].
60 Слабы (слабаваты) на язык Вык. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `балбатлівы' [4, с. 409].
61 Тачыць язык Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе' [4, с. 512].
Патачыць язык Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `дазваляць сабе гаварыць лішняе' [3, с. 179].
62 Трапіць (трапіцца) на язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `станавіцца прадметам размовы' [4, с. 521].
Трапляць (трапляцца) на язык каму. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, канкр. ці абстр. прадмета `станавіцца прадметам размовы' [4, с. 521].
63 Трымаць за язык каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета `стрымліваць каго-н. у выказванні, не дазваляць каму-н. выказвацца' [4, с. 529].
64 Трымаць язык на замку Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `захоўваць што-н. у тайне, быць асцярожным у выказваннях; маўчаць, калі трэба' [4, с. 533].
65 Трымаць язык на прывязі Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `захоўваць што-н. у тайне, быць асцярожным у выказваннях; маўчаць, калі трэба' [4, с. 532].
66 Узбрысці на язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета `міжвольна сказацца' [4, с. 555].
67 Укараціць язык каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымусіць каго-н. замоўкнуць, менш гаварыць лішняе' [4, с. 562].
68 Утыкацца са сваім языком Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `умешвацца ў чужую размову' [4, с. 583].
Уткнуцца са сваім языком Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `умешвацца ў чужую размову' [4, с. 583].
69 Утыкаць язык у што, куды. Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць што-н., калі не просяць; умешвацца ў чужую размову' [4, с. 583].
Уткнуць язык у што, куды. Зак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `гаварыць што-н., калі не просяць; умешвацца ў чужую размову' [4, с. 583].
70 Цешчын язык Мн. не ўжыв. У ролі розных чл. ск. Разм. Іран. `круты і небяспечны паварот на дарозе' [4, с. 625].
71 Ціпун на язык каму. Выкл. Разм. `рэзкае асуджэнне чыйго-н. недарэчнага выказвання, нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба' [4, с. 625].
72 Цягнуць за язык каго. Незак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымушаць сказаць, выказаць, расказаць што-н.' [4, с. 632].
73 Цяля язык аджавала (цяляты язык аджавалі) каму. У безас. ужыв. разм. Надабр. `хто-н. недарэчы маўчыць, не хоча сказаць што-н.' [4, с. 634].
74 Часанне языка Мн. не ужыв. У ролі розных чл. ск. Разм. Неадабр. `пустаслоўе, балбатня' [4, с. 641].
75 Часаць язык (языкі) Незак. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. 1. `гаварыць упустую, пустасловіць' 2. `распаўсюджваць плёткі, абгаворваць каго-н.' [4, с. 641].
76 Чорт пацягнуў за язык каго. У безас. ужыв. Праст. `знянацку і недарэчы захацелася каму-н. сказаць што-н.' [4, с. 200].
Чорт цягнуў за язык каго. У безас. ужыв. Праст. `знянацку і недарэчы хацелася каму-н. сказаць што-н. Выказванне шкадавання з прычыны сказанага' [4, с. 650].
77 Што сліна на язык (да губы) прынясе (нанясе) Акал. Разм. Асудж. `зусім не думаючы і абы-што (гаварыць, плесці, балабоніць і пад.)' [4, с. 413].
78 Язык адняўся ў каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. раптоўна змоўк, страціў здольнасць гаварыць (ад страху, здзіўлення і пад.)' [3, с. 72].
79 Язык без касцей у каго. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. вельмі балбатлівы, гаворыць лішняе' [3, с. 564].
80 Язык блытаецца (блытаўся) у каго, каго. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. не можа выразна гаварыць, сказаць што-н.' [3, с. 112].
81 Язык гладка ходзіць у каго, чый. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. умее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць' [3, с. 304].
82 Язык да зубоў прымёрз у каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. раптоўна страціў здольнасць гаварыць' [4, с. 261].
83 Язык добра падвешаны у каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. умее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць' [3, с. 385].
84 Язык доўгі ў каго. Адз. і мн. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. занадта балбатлівы, не ўмее стрымліваць сябе ў размове ці захоўваць тайну' [4, с. 686].
85 Язык дрэнна падвешаны ў каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не ўмее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць' [3, с. 390].
86 Язык (языкі) завязаць каму. Зак. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `прымусіць каго-н. маўчаць' [3, с. 435].
87 Язык заплятаецца (заплятаўся) ў каго, чый. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. не можа выразна гаварыць, сказаць што-н.' [3, с. 463].
88 Язык засвярбіць (засвярбеў) у каго, каму. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не сказаць што-н.'[3, с. 466].
Язык свярбіць (свярбеў) у каго, каму. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не сказаць што-н.'[4, с. 381].
89 Язык зломіш Зак. У абаг.-асаб. знач. Разм. `цяжка вымавіць што-н. (слова, фразу і пад.)' [3, с. 502].
90 Язык каля (ля) вушэй матляецца ў каго. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга'[4, с. 25].
91 Язык кепска падвешаны ў каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не ўмее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць'[3, с. 571].
92 Язык меле (малоў) чый. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. гаворыць пустое, пустасловіць' [4, с. 28].
93 Языковае мліва Мн. не ўжыв. У ролі розных чл. ск. Разм. Неадабр. `пустаслоўе, пустая размова' [4, с. 45].
94 Язык на плячо У знач. акал. Разм. Часцей ужыв. пры дзеясл. хадзіць, ісці і пад. `не праяўляючы актыўнасці'[4, с. 230].
95 Язык на шарнірах у каго. У безас. ужыв. Часцей адабр. `хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць' [4, с. 666].
96 Язык не адваліцца у каго. У безас. ужыв. Разм. `нічога не зробіцца з кім-н., калі скажа што-н., папросіць, запытае і пад.' [3, с. 56].
97 Язык не паварочваецца ( не павярнуўся, не павернецца) у каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. баіцца, не адважваецца, саромеецца ці не мае ахвоты (сказаць, запытаць і пад.)' [4, с. 124].
98 Язык не слухае (не слухаецца); язык не слухаў (не слухаўся) <каго>. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не мае рашучасці, ахвоты, саромеецца (сказаць, запытаць і пад.)' [4, с. 420].
99 Язык паварочваецца (павярнуўся, павернецца) у каго. У безас. ужыв. Разм. `(як, ці, няўжо) хапае рашучасці, смеласці, сумлення (сказаць, гаварыць, пытацца і пад.)' [4, с. 124].
100 Язык па-за вушамі (па-за вушшу) ходзіць у каго. У безас. ужыв. Разм. Неадабр. `хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга'[3, с. 225].
101 Язык праглынеш Вык. і азн. Разм. Адабр. `вельмі смачны, прыемны, апетытны. Пра яду, пітво' [4, с. 241].
102 Язык прыліп <да зубоў> у каго, каму. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. раптоўна страціў здольнасць гаварыць(ад страху, здхіўлення і пад.)' [4, с. 260].
103 Язык прысох <да зубоў> у каго, каму. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. раптоўна страціў здольнасць гаварыць(ад страху, здхіўлення і пад.)' [4, с. 263].
104 Язык прысох <да паднябення> у каго, каму. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. раптоўна страціў здольнасць гаварыць(ад страху, здхіўлення і пад.)' [4, с. 141].
105 Язык развязваецца (развязаўся) у каго, чый; языкі развязваюцца (развязаліся) у каго, чые. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. становіцца залішне балбатлівым' [4, с. 300].
106 Язык у роце не месціцца ў каго. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. не можа стрымацца, каб не загаварыць, не расказаць пра што-н.' [4, с. 35].
107 Язык (язычок) як (што) брытва Разм. 1. Часцей дзейн. `здольнасць востра і дасціпна гаварыць' 2. у каго. У безас. ужыв. `хто-н. дасціпны, з'едлівы ў размове'[4, с. 689].
108 <Як (быццам)> язык праглынуў Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `упарта, зацята маўчаў ці раптоўна замоўк' [4, с. 241].
109 Як (як бы) карова языком злізала каго, што. У безас. ужыв. Разм. `хто-н. бясследна знік, перастаў існаваць ці што-н. раптоўна знікла'[3, с. 501].
110 Як язык пракаўтнуў (-ла, -лі) Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы `упарта, зацята маўчаў ці раптоўна замоўк'[4, с. 244].
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010