Структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак

Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.05.2013
Размер файла 106,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Адзін едзе на шчасці, другі на снасці і Хто едзе на снасці, а хто на шчасці; Еду не на снасці, а на шчасці [1, с. 40-41];

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго і Усе за аднаго і адзін за ўсіх [1, с 41];

Ад ліха ціха, а дабра не чуваць і Ад ліха ціха, дабра не відаць [1, с. 45];

Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш) і Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае; Апёкшыся малаком, ваду студзяць - Апёкся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш [1, с. 54].

Голаму разбой не страшан і Голы разбою не баіцца [1, с. 100];

Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра і Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра [1, с. 186];

Тапелец і за саломінку хапаецца і Той, хто топіцца, і за саломінку (саломку) хопіцца; Як топішся, дык і за саломінку хапаешся [1, с. 372] і інш.

Як бачым, у прыведзеных прыкладах адбыліся змяненні лексічнага і сінтаксічнага характару. Бяззлучнікавая сувязь паміж часткамі прыказкі можа замяняцца злучнікавай, напрыклад: У цеснаце - не ў крыўдзе і У цеснаце, ды не ў крыўдзе [1, с. 392].

Прыказку Старцу міля не круг ужываюць і з іншай кіравальнай сувяззю: Для старца міля не круг [1, с. 364]. Ці параўнаем: Глухому дзве абедні не служаць - Для глухога дзвюх абедзень не служаць [1, с. 99]. Але такія варыянты, на думку І. Я. Лепешава, “больш мэтазгодна кваліфікаваць не як сінтаксічныя, а як марфалагічныя: яны адрозніваюцца склонавай і прыназоўнікава-склонавай формай граматычна залежнага кампанента” [9, с. 43].

1.2.5 Фанетычныя варыянты

Значна радзей у параўнанні з іншымі тыпамі варыянтнасці сустракаюцца фанетычныя варыянты. Яны адрозніваюцца невялікімі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго з кампанентаў, напрыклад: Да пары збан (жбан) ваду носіць [1, c.116]; Кось-кось (кося-кося, косю, косю) пакуль у аглоблі [1, с. 207]; У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька [1, с. 376]; Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах пішчыць [1, с. 410]. Да фанетычных варыянтаў можна аднесці і наступныя прыказкі, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца месцам націску, што вядзе да фанетычных змяненняў: Ваўка (воўка) ногі кормяць [1, с. 80]; Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць [1, с. 123], Невучоны (нявучаны) як сляпы [1, с. 264]; Супраць (супроць) ражна не папрэш [1, с. 367]; Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў [1, с. 429].

Такім чынам, назіраючы за прыказкавай варыянтнасцю, неабходна адзначыць, што пераважнай большасці прыказак гэта з'ява не ўласціва. Яны характарызуюцца ўстойлівасцю на ўсіх моўных узроўнях: лексічным, марфалагічным, сінтаксічным, словаўтваральным і інш.

У з'яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот. Так, зусім не вар'іруюцца, напрыклад, такія параўнальна няшматкампанентныя прыказкі: Адзін у полі не воін [1, с. 43]; Ад дабра дабра не шукаюць [1, с. 39]; Запас бяды не чыніць [1, с. 155]; На бязрыб'і і рак рыба [1, с. 243].

Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя прыказкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арганізаванасцю: Дружба дружбай, а служба службай [1, с. 166]; Якія самі, такія сані [1, с. 457].

Намі выяўлены наступныя тыпы варыянтнасці прыказак: лексічныя варыянты, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фанетычныя варыянты.

Сярод іх найбольш пашыранымі з'яўляюцца лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і сінтаксічныя варыянты, адзінкавымі прыкладамі прадстаўлены фанетычныя варыянты ў беларускіх прыказках.

2. СТЫЛІСТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫХ АДЗІНАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Амаль усе прыказкі арыгінальныя сваёй ідэяй, зместам, абазначаюць важную, актуальную думку, вылучаюцца сэнсавай ёмістасцю пры лексічнай лаканічнасці. Але аднаго багатага зместу недастаткова. Выказ павінен быць убраны ў высокамастацкую форму, характарызавацца трапнасцю, выразнасцю, а досыць часта і вобразнасцю. Толькі ў такім разе, адначасова дзейнічаючы на свядомасць і пачуцці, выслоўе, створанае “ўзаемнымі сіламі гукаў і думкі” (Ф. Буслаеў), дасць “велізарную эканомію мыслення” і “эстэтычнае задавальненне” [6, c. 226].

Сэнсавая структура прыказак складаецца, як ужо адзначалася, не толькі з яе парэмійнага значэння, лагічнага зместу, але і з стылістычнага значэння. Стылістычнае значэнне - канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае сэнсавы змест прыказкі, надае выказванню фамільярнасць, іранічнасць, жартаўлівасць, непашану, пагардлівасць і інш. [9, c. 149].

Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з'явы: а) экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі, якая надае прыказцы ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя адценні, б) функцыянальна-стылёвай афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць прыказкі да пэўнага стылю. Так, прыказка Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе мае парэмійнае значэнне `каму-небудзь непасрэдна самому трэба нешта рабіць, а не чакаць немагчымага ад іншых', а таксама экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння чыіх-небудзь паводзін і належыць да разраду размоўных прыказак. Усе гэтыя тры кампаненты і скаладаюць сэнсавую структуру дадзенай прыказкі.

Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, уласцівая той ці іншай прыказцы, даволі часта (але не заўсёды) адзначаецца ў парэміялагічных даведніках. У адных выпадках яна ўключаецца ў тлумачальную частку прыказкі, у сэнсавую характарыстыку. Напрыклад, прыказка Кось, кось, пакуль у аглоблі [1, c.207] мае такое тлумачэнне: `кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-небудзь, каб дасягнуць пэўнай мэты'. У другіх выпадках яна даецца асобна, пасля тлумачальнай часткі, часам у сукупнасці з апісаннем сітуацыі, у якой рэалізуецца пэўная прыказка. Семантычная, экспрэсіўна-ацэначная і сітуацыйнай характарыстыка, напрыклад, прыказкі Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй [1, c. 211] апісываецца так: `за старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзейшы, нявопытны. Часцей ужываецца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-небудзь дзеянні, звычкі і пад.'.

Калі экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка прыказак звычайна адчуваецца носьбітамі мовы, выразна ўсведамляецца імі, то функцыянальна-стылёвая афарбоўка не заўсёды падаецца адназначнай інтэрпрэтацыі. Дарэчы, у тлумачальных парэмійных слоўніках зусім не закранаецца гэты бок прыказак. Існуюць, аднак, аб'ектыўныя паказчыкі, крытэрыі функцыянальна-стылёвага размежавання прыказак. Гэтыя крытэрыі ўпершыню былі распрацаваны ў дачыненні да фразеалагічных адзінак, але, на думку І. Я. Лепешава, яны амаль цалкам прыдатныя і ў дачыненні да прыказак. Гэта ў першую чаргу значнасць унутранай формы той ці іншай прыказкі, або яе здольнасць ствараць пэўнае ўражанне, і этымалагічны крытэрый, пад якім разумеюцца генетычныя асаблівасці прыказкі, яе паходжанне, першапачатковая сфера ўжывання, шляхі пранікнення ў літаратурную мову, час узнікнення. Апрача гэтага, істотнымі паказчыкамі стылёвай прыналежнасці прыказкі выступаюць такія крытэрыі, як семантычны, структурны, эўфанічны, кампанентны (г. зн. стылёваўтваральныя магчымасці асобных прыказкавых кампанентаў) і колькасны (г. зн. колькасныя паказчыкі частаты ўжывання прыказкі ў тым ці іншым стылі) [9, c.150-151].

Пры функцыянальна-стылёвай дыферэнцыяцыі прыказак улічваюцца ўсе магчымыя крытэрыі, што дае найбольш аб'ектыўныя вынікі. Абавязкова прымаецца пад увагу і ўласцівая пэўнай прыказцы экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка. Яна нярэдка сумяшчаецца з функцыянальна-стылёвай афарбоўкай, і ў такім разе паміж імі існуюць прычынна-выніковыя адносіны, г. зн. першая выклікае другую. Чым больш яркую экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку мае прыказка, тым больш яна функцыянальна абмежаваная. Напрыклад, у прыказцы Нечым ваўку спаражняцца, дык ён лыкамі [1, c. 287] гаворыцца з абурэннем ці насмешкай пра таго, хто няўмела, беспадстаўна апраўдваецца ці ўзводзіць паклёп на каго-небудзь. Гэта прыказка павінна кваліфікавацца як прастамоўная - з улікам як яе экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі, так і найперш такіх крытэрыяў, як значнасць унутранай формы (яна ў гэтым выпадку стварае негатыўнае ўражанне), колькасны (амаль ва ўсіх 7 прыкладах прыказка выкарыстана ў дыялагічным маўленні ў суседстве з іншымі прастамоўнымі сродкамі), этамалагічны (нарадзілася ў жывой народнай мове, зафіксавана ў зборніку І. І. Насовіча, праўда, у “культурнай” форме), кампанентны (у літаратурнай мове дзеяслоўны кампанент, які з'яўляецца вульгарным словам у народзе, заменены нейтральным, а часам абазначаецца шматкроп'ем, як, напрыклад, у У. Дубоўкі: “Гэта было зроблена выключна паводле прынцыпу: “Калі няма воўку чым …, дык ён лыкам”). Па гэтай жа прычыне прастамоўнымі трэба лічыць і такія прыказкі з “акультуранамі” кампанентамі:

Грозен (грозны) рак, ды (але) вочы ззаду, напрыклад: “Да ўлады я смела па трупах пайду, ступаючы кованым ботам, і свет, як канцлагер, вакол абвяду калючым гартованым дротам. Мы на гэта скажам гаду: - Грозен рак, ды вочы ззаду! (К. Крапіва. Біблія людаеда)” [1, c. 106];

За пчолкаю - у мёд, за жуком - у гной, напрыклад: “Трэба падыход да людзей, каб вадзіца з нашага калоджежа была не горшая для іх, чым брагінская ці хойніцкая. Праўду людзі кажуць6 за пчолкай - у мёд, за жуком - у гной (В. Шырко. Сцяжына да людзей) альбо “Суседскія хлопцы, равеснікі Носа, былі павялі ўжо яго на бераг, грозячы ўтапіць, а калі ён пусціў слязу, далі выспятка: “Пайшоў вон! За жуком пойдзеш, невядома ў што ўпэцкаешся! (М.Лужанін. Наўздагон за падвойнікам) [1, c.156].

Алегарычная прыказка Да пары збан (жбан) ваду носіць [1, c.116] абазначае `ўсяму бывае канец' і звычайна ўжываеца як пагроза ці папярэджанне быць асцярожным, напрыклад: “- Яго хоць за руку і не злавілі, а ўсе ведаюць, што ён злодзей… - А калі ведаюць, то і добра, да пары да часу збан ваду носіць, а як ручка адарвецца, дык і збан паб'ецца…”(Л. Арабей. Сіні бор). Па шэрагу паказчыкаў яна належыць да разраду размоўных прыказак: паводле сваёй унутранай формы, паходжання, семантыкі, а таксама па колькасным паказчыку (з 19 ужыванняў 18 разоў выкарыстана ў дыялагічным маўленні).

Прыказкі можна падзяліць з боку іх функцыянальна-стылёвай афарбоўкі на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі.

Правесці такую класіфікацыю мы не можам, паколькі крыніцай нашага даследавання з'яўляецца Слоўнік беларускіх прыказак, у якім прыказкі ілюструюцца цытатамі з твораў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі.

2.1 Стылістычныя функцыі прыказак

Стылістычныя функцыі прыказак у маўленні, г. зн. іх своеасаблівая роля, мэтанакіраванасць, пэўнае прызначэнне, самыя разнастайныя і шматлікія. Адны з іх - “прыродныя”, унутрана ўласцівыя самім прыказкам, другія - індывідуальна-аўтарскія, выконваюцца па волі аўтара. Першыя можна назваць (як і ў фразеалогіі) функцыямі узуальнага характару, другія - функцыямі аказіянальнага характару [9, с. 155].

Функцыі узуальнага характару - гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ва ўсіх выпадках ужывання і абумоўліваюцца ўласцівасцямі саміх прыказак. Да функцый узуальнага характару адносяцца ацэначная, эмацыянальная і экспрэсіўная функцыі.

А ц э н а ч н а я ф у н к ц ы я. Шмат якія прыказкі не толькі выражаюць пэўнае суджэнне пра тыя ці іншыя з'явы, асобу, прадмет, але даюць ім станоўчую або адмоўную ацэнку. Часцей гэта прыказкі суб'ектнай накіраванасці, імі кваліфікуюць чалавека, яго паводзіны, адносіны да іншых людзей і г. д. Напрыклад, станоўчую ацэнку адабрэння маюць прыказкі:

Адзін сын - не сын, два сыны - палова сына (паўсына), тры сыны - сын, напрыклад: Ну, вось калі ў мяне будуць дзеці - сама меней, як у той пагаворцы: адзін сын - не сын, два сыны - палова сына, тры сыны - сын, - як цяжка будзе ўсюды паспець (Л. Левановіч. Якар надзеі) [1, c. 42];

Вялікаму каню - вялікі хамут, напрыклад: - Пра ўвесь калгас мне застаецца думаць. - Што ж, вялікаму каню вялікі хамут, - перабіла Насця (І. Мележ. Гарачы жнівень) [1, с. 92];

Вялікаму караблю - вялікае плаванне, напрыклад: [Мякішаў:] Што ў Маскве прымаеш? [Траян:] Глаўк. [Мякішаў:] Твайго ж профілю? [Троян:] Майго. [Мякішаў:] Правільна. Сказана - вялікаму караблю вялікае плаванне (А. Маўзон. Пад адным небам)” [1, с. 92];

Хто дбае, той і мае, напрыклад: - Ого! - багата жывяце! - Хто дбае, той і мае (І. Гурскі. Вецер веку) [1, с. 405];

Хто рана ўстае, таму <i> бог дае, напрыклад: - Ну і работнікі, ні сну ім няма, ні ўпынку. Такая рань, а яны ўжо на нагах, працуюць… - Хто рана ўстае, таму і бог дае… (Б.Сачанка. Варэйка золата) [1, с. 413];

Хто шукае, той знаходзіць, напрыклад: Пасля доўгіх пошукаў я знайшоў такое ці амаль што такое [сямейнае жыццё, пра якое марыў]. Як некалі казалі ў Жыціве, хто чаго шукае, той тое знойдзе (В. Гігевіч. Не забывай пра дом свій, грэшнік) [1, с. 417] і інш.

Ёсць шэраг прыказак, ацэначнае значэнне якіх адмоўнае, неадабральнае, асуджальнае. Імі часта даецца ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы. Да такіх прыказак, напрыклад, аднясём:

Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны), напрыклад: Пасля заключэння “кантракту” спрытная жанчына вымушана была раскашаліцца: давялося заплаціць 500 рублёў штрафу. Як кажуць, пайшла па воўну, а вярнулася стрыжаная (Звязда. 1991, 5 лют) [1, с. 304];

Ласы на чужыя прыпасы, напрыклад: [Пытляваны:] Мусіць, маму шкадуеце пакідаць? Дык мы і маму забяром. [Туміловіч:] Сват ласы на чужыя прыпасы. Мала таго, што агратэхніка ў мяне забірае, дык яшчэ хоча і лепшую цялятніцу забраць (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі) [1, с. 216];

Вырас пад неба, а дурань як трэба, напрыклад: Чаго ты, чачотка, вызвяраешся? Наракай, хлопец, на самога сябе. Вырас пад неба, а дурань як трэба (М. Паслядовіч. Па воўчых сцежках) [1, с. 90];

Гаворыць (-ыш), а ў роце холадна, напрыклад: - Во шапну Марфэні, дык гэты ж твой юр праз бок выйдзе, праз тое самае рабро, з якога Адам Еву сатварыў. - Гаворыш, а ў роце, мусіць, холадна, - пасміхнуўся Верамей (А. Масарэнка. Лесавікі) [1, с. 94];

<І> сам не гам і другому не дам, напрыклад: А сад Сінчык зглуміў: пазабіваў медныя цвікі ў ствалы, і дрэвы пасохлі. Сам не гам і другому не дам (Х. Жычка. Зброю бяруць сыны) [1, с.176];

І за шчэпку знойдзе прычэпку, напрыклад: Пра цівуна расказваюць на сяле, як пра самага страшнага разбойніка. Цівун і за шчэпку знойдзе прычэпку, каб паздзеквацца з чалавека (А. Якімовіч. Адкуль ліха на свеце) [1, с. 174];

Пазайздросціў шалудзівы пляшываму (паршываму), напрыклад: [Любка:] Сколько все славянские девки и бабы недобрали, сколько деток не родили, сколько мужской да и своей радости в могилу унесли. Вы то со своими мужиками хоть что да успели. [Марфа:] Пазайздросціў шалудзівы пляшываму… Можа, каторая і не дабрала, а ты, відаць, свайго не ўпусціла (А. Петрашкевіч. Дагарала свечачка) [1, с. 303];

Пасмяяўся гаршчок з катла, напрыклад: Не баба, а страхоцце. І трэба ж было за гэтакую яшчэ паспорыць, - ціха ўхмыльнуўся Сымон Чачотка. - Але ці ж лепшы сам? Пасмяяўся гаршчок з катла (В. Адамчык. Нязрушаны камень) [1, с.314];

Пашкадаваў воўк кабылу < пакінуў хвост ды грыву >, напрыклад: [Федзя:] Чаго вы ад мяне хочаце? [Ціт.:] Далібог, нічога. Проста клапоцімся аб тваім здароўі. [Федзя:] Ведаю Я вашы клопаты. Пашкадаваў воўк кабылу… (В. Зуб. Злавацца не трэба) [1, с. 316];

Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца - сам аўца, напрыклад: І Міканор - “справядлівы” такі, перарабіць не мог! Маладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. (І. Мележ. Подых навальніцы) [1, с. 230];

Аржаная каша сама сябе хваліць, напрыклад: Аржаная каша сама сябе хваліць, - едучы думаў Рагуля. - Выхваляўся [Абрамчык], што адзіны за мяжою прадстаўнік бацькаўшчыны (І. Гурскі. Чужы хлеб) [1, с. 55];

Карову б'юць за зык, а бабу за язык, напрыклад: Валацугі нейкія нядаўна пабеглі. - Якія валацугі? - Вот праўду кажуць: карову б'юць за зык, а бабу за язык, - сказаў гаспадар (В. Адамчык. Год нулявы) [1, с. 196];

Ліса спіць і курэй бачыць, напрыклад: Ты выконвай волю божу, дык я так цябе размножу, дзеля нашага знаёмства павялічу так патомства, - будзе ўнукаў, як пяску: ты ж дзядок яшчэ ў саку. (Хто што думае, то й сніцца - сніць так курыцу лісіца.) (К. Крапіва. Біблія) [1, с. 224];

Малы жук, ды вялікі гук, напрыклад: - Патрэбен ты мне, як хата сабаку! - Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б! - Малы жук, ды - вялікі гук! - Яна[ Ганна] сказала гэта з такой абразлівай насмешкай, што Яўхім адразу не знайшоў, што і сказаць (І. Мележ. Людзі на балоце) [1, с. 231];

На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць, напрыклад: А мог бы ты, Саўка, заўваж, суседзе, капялюш з пяром, як пан, насіць і боты са скрыпам… Саўка: На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць (Я. Колас. У пушчах Палесся) [1, с. 250];

Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну, напрыклад: Баюся я, што, астаўшыся адзін, ты зусім, як той казаў, пакоцішся ў балота, у гразь. Цяпер якая жытка, скажы? Чаго табе не хапала. Дык у цябе ў галаве ўсё вечарынкі, гарэлачка. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (А. Чарнышэвіч. Музыка) [1, с. 353] і інш.

Э м а ц ы я н а л ь н а я ф у н к ц ы я. Многія прыказкі адначасова выконваюць камунікатыўную і эмацыянальную функцыі, перадаюць эмацыянальны стан чалавека, выражаюць разнастайныя пачуцці: захапленне, здзіўленне, насмешку, іранічнасць, жартаўлівасць, пагардлівасць і інш. Эмацыянальнасць у такіх выпадках уваходзіць у сэнсавую структуру прыказкі, з'яўляецца яе пастаяннай якасцю. Так прыказка Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала, абазначаючы `не табе пра гэта гаварыць', ужываецца з незадавальненнем ці з асуджэннем таго, хто абвінавачвае каго-небудзь, хоць сам чымсьці абняславіў, запляміў сябе, напрыклад: Праз такіх, як ты, чарцей паласатых, поле лысае. Ці ж гэта работа?! - Ша! Ша! Работнік! - агрызаецца Міця. - Чыя б кароўка мычала, а твая маўчала (А. Макаёнак. Твой хлеб) [1, c. 438].

Розныя эмацыянальна-валявыя рэакцыі суб'екта выражаюцца, напрыклад, такімі прыказкамі: Загляне сонца і ў наша аконца, напрыклад: Ці ж гэта жыццё, шчасце? Людзі і дня не знаюць без трывогі і бяды. Можа, калі загляне сонца і ў наша аконца (М. Машара. “Крэсы” змагаюцца) [1, с. 150];

Будзе мёд і ў Сідаравай калодзе, напрыклад: - А далей - трэба аднесці сукенку ў Дом модаў. Напракат узяла. У казённай сукенцы стала прыгажуняй… - Нічога. Казаў той, будзе мёд і ў Сідаравай калодзе. - Не ведаю, што будзе ў Сідаравай калодзе, а на рэспубліканскі конкурс паеду ў сваёй сукенцы (М. Воранаў. Карона) [1, с. 72],

Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае, напрыклад: - Эх, хлопцы! - сказаў я, каб атрэсціся ад цяжкіх думак. - Перажылі мы, як той казаў, лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Грышкі ўсякія, носікі, бабрукі… Дарэмна ты, Іване, многа думаеш пра іх (Я. Брыль. У Забалоцці днее) [1, с. 318] і інш. У дадзеных прыказках выражана ўпэўненасць, надзея. Шкадаванне выражана ў прыказцы Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану, напрыклад: - І пад кулю шалёную трапілі, у бальніцы столькі пралежылі, і не друкуюць вас нідзе. - Беднаму Івану няма нідзе талану, паўтарыў Сцяпан Радзівонавіч прымаўку, што чуў яшчэ ў дзяцінстве (Б. Сачанка. Вялікі Лес) [1, с. 60]. У прыказках: Быў конь, ды з'ездзіўся, напрыклад: [Гануся:] Як кажуць, быў конь, ды з'ездзіўся. [Юстын:] Што праўда, то праўда. Вось прайшоўся крыху, а ўжо задыхаўся (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы) [1, с. 76] - спачуванне; Беражонага < і> бог беражэ, напрыклад: Дык я ж кажу: шануй сябе, дачушка, беражы, бо беражонага і бог беражэ (В. Дайліда. Буслы над вёскай) [1, с.63] - парада быць асцярожным; Аддай рукамі, а хадзі нагамі, напрыклад: У закуцці жыта на агародах сеялі толькі Чапялевічы - стары і яго сын, Кіран. - Пазычка - чортава звычка. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. У гэтым калгасе, як у ваўка з зубоў, не вырвеш тады, - умяшалася Кіраніха, Сакава маці (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам) [1, с.40] - абурэнне; Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, ды пан не бярэ, напрыклад: - А я? Чытала б і чытала. На лекцыі не хадзіла б, а то - і вучыцца б кінула… - Хацела б цётка за пана, але пан не бярэ, - нібы так сабе сказала бабулька… (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог) [1, с. 335] - іронія; Хлеб-соль еш, а праўду рэж, напрыклад: - А вы - падхалім! Перад дырэктарам спіну згінаеце ў тры пагібелі, а перад намі нос угару… - Правільна, Антось! Хлеб-соль еш, а праўду рэж (І. Гурскі. Качагары) [1, с. 400] - парада; Якая заслуга, такая і пашана, напрыклад: [Пытляваны:] Віншую з узнагародаю! [Мікола:] Таксама і вас, Макар Піліпавіч! [Пытляваны:] Ушанавалі нас з табою як мае быць. [ Мікола:] Якая заслуга, такая і пашана (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі) [1, с. 454] - сарказм; Бачылі вочы, што бралі (выбіралі, куплялі), дык ешць, хоць павылазьце, напрыклад: [Маці:] Проста мне не пашанцавала. Пайшла замуж за вахлака, цяпер пакутаю! Быў бы ён прызідэнт ці які пасол, якое жыццё прыгожае было б! Візіты, прыёмы… Але бачылі вочы, што бралі, дык ешце, хоць павылазьце! (З. Дудзюк. Заложнікі шчасця) [1, с. 59] - папрок, дакор за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары; Будзе табе дудка, будзе і свісток, напрыклад: Гаспадыня коршунам кінулася на мужа, абедзве рукі запускаючы ў кішэні Сцяпана Сцяпанавіча. А той, не маючы сілы адчапіцца ад яе, крычаў: - Не чапай! Не чапай грошы, амерыканец ты! Ведзьма! А то… будзе табе дудка, будзе і свісток! (А. Макаёнак. Сцяпан Сцяпанавіч) [1, с. 73] - пагроза і інш.

Э к с п р э с і ў н а я ф у н к ц ы я. Хоць тэрмін “экспрэсіўнасць” пакуль што не напоўнены акрэсленым і дакладным зместам, але яе атаясамліваюць з выразнасцю. Таму ўсе прыказкі, якім уласцівы вобразнасць або эмацыянальнасць ці ацэначнасць, адначасова з'яўляюцца і яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці).

Амаль усе прыказккі, у якіх ёсць хоць адна якая-небудзь прымета паэтычнага характару (рыфма, рытм, гукапіс, разгорнутая метафара, каламбур, сінтаксічны паралелізм і інш.), як лічыць І. Я. Лепешаў, выконваюць у маўленні экспрэсіўную функцыю [9, с. 159]. Іх стылістычнае прызначэнне не абмяжоўваецца толькі гэтай функцыяй.

Адначасовае выкананне шматлікіх функцый - вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць прыказак. Таму калі гаворым пра іх розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае. Справа ў тым, што прыказка, абазначаючы тую ці іншую з'яву, адначасова выражае пэўную ацэнку яе і адносіны суб'екта да выказвання, лаканізуе маўленне, робіць яго экспрэсіўным.

Функцыі аказіянальнага характару ў адрозненне ад разгледжаных з'яўляюцца прыватнымі стылістычнымі функцыямі, здольнымі рэалізавацца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце. Сярод шматлікіх функцый аказіянальнага характару, якія вызначае І. Я. Лепешаў: функцыя сюжэтнай асновы твора, загаловачная функцыя, прыказка ў ролі эпіграфа, прыказка ў ролі пачатку твора, прыказка ў ролі рэфрэна, прыказка ў ролі канцоўкі твора, функцыя маўленчай характарыстыкі персанажа, функцыя стварэння гумару і сатыры [9, с. 159-170], разгледзім апошнюю функцыю - ф у н к ц ы ю с т в а р э н н я г у м а р у і с а т ы р ы.

Пры дапамозе многіх прыказак выказваюцца разнастайныя гумарыстычныя адносіны да пэўнай з'явы, бо сэнсавая структура значнай часткі прыказак утрымлівае ў сабе элементы іранічнасці, камізму, жартаўлівасці і г. д. Некалькі прыкладаў:

Гарбатага магіла выправіць (выпрастае), напрыклад: Паслухаеш цябе, Герасім, дык здаецца, не ў турме ты быў, а на адпачынку. Праўду кажуць: гарбатага магіла выправіць (Х. Жычка. Зброю бяруць сыны) [1, с. 98];

Старой бабцы добра і ў шапцы, напрыклад: Яна [Волька] ужо зусім супакоілася і цяпер была давольная, што не купіла той сукенкі. Ну і праўда, навошта ёй цяпер, у яе пажылыя гады, такая сукенка? У маладосці і то без строяў абыходзілася - не было за што купляць, а цяпер… Старой бабцы хораша і ў шапцы. Затое на кніжцы грошай прыбавілася (Л. Арабей. За павароткаю) [1, c. 364];

Нечая сучка мазь з'ела і сама сабе мазёнку на галаву надзела, напрыклад: - Навошта табе было падпісваць гэту лухту? - Толькі з тае прычыны, што за мяжой жывуць не дурныя людзі. У крайнім выпадку не дурнейшыя за тых, што пісалі гэта «опровержение». І яму будзе столькі ж веры, колькі і таму, што нечая сучка мазь паела і сама сабе мазёнку на галаву надзела (А. Петрашкевіч. Воля на крыжы) [1, c.287];

І баран бы касіў, каб хто касу насіў, напрыклад: Бачылі вы такога? “Дарагая рэдакцыя, падкажы, дарагая рэдакцыя, перарабі, але подпіс мой пастаў!” А ці ведаеш ты, Петрусёк, што “і баран бы касіў, каб хто касу насіў”? Вучыся жыць і працаваць самастойна! (У. Дубоўка. Жоўтая акацыя) [1, с. 172];

Маўчу, дык пэўне, замуж хачу, напрыклад: [Навум:] Не саромейся, а скора гавары, мая сікора!.. Прымаўка кажа: маўчу, дык пэўне, замуж хочу. Яна ж не кажа нічога; ой, хоча замуж нябога (В. Дунін-Марцінкевіч) [1, с. 235] і інш. Прыказкі выступаюць як сродак гумару і сатыры найчасцей тады, як лічыць І. Я. Лепешаў, калі пісьменнікі, публіцысты не абмяжоўваюцца традыцыйнам ужываннем гэтых афарызмаў, а абнаўляюць, асвятляюць іх, творча выкарыстоўваюць іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці [9, с. 170].

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прыказкі паводле іх семантыкі падзяляюцца на тры групы:

прыказкі з алегарычным сэнсам;

прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў;

прыказкі з прамым значэннем.

Менавіта ў гэтай сувязі яны і тлумачацца з улікам іх сэнсавай матываванасці. Прыказкі першай групы - з алегарычным сэнсам - рэалізуюцца толькі з пераносным сэнсам, а таму маюць патрэбу ў рвытлумачэнні іх сэнсавага зместу. Паколькі прыказкі структурна арганізаваныя як сказ, то іх тлумачэнне ажыццяўляецца таксама праз сказ - просты ці складаны.

Напрыклад, прыказка Кропля камень крышыць (дзяўбе) [1, с. ] тлумачыцца наступным чынам: `частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага'. Прыказка Колькі ваўка ні кармі, ён у лес глядзіць [1, с.] утвораная па структурнай схеме складанага сказа, атрымлівае такое тлумачэнне: `як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе'.

У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ў форме складанага сказа, напрыклад: Ваўка ногі кормяць [1, с. ] - `каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы'.

Прыказкі другой групы - з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў - маюць патрэбу ў тлумачэнні толькі пераасэнсаваных слоў, бо складаюцца са слоў, адны з якіх пераасэнсаваліся, а другія захоўваюць сваё літаральнае значэнне. Так, сэнсавы змест прыказкі Малако ў каровы на языку [1, с. ] перадаецца з выкарыстаннем першых слоў у іх прамым значэнні: `колькасць і якасць малака ў каровы залежыць ад таго, як яе кормяць'. Такім чынам, у прыведзеным прыкладзе пераасэнсаванне мае другая частка прыказкі - на языку.

Прыказкі трэцяй групы не патрабуюць тлумачэння, бо іх кампаненты рэалізуюцца ў прамым значэнні. Напрыклад, Век жыві - век вучыся [1, с. ]. Альбо наступная прыказка Канюшына - каню сіла [1, с. ].

Такім чынам, амаль усе прыказкі характарызуюцца, як трапна заўважыў К. Крапіва, “найбольшай канцэнтрацыяй думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу” [3, с. 227].

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

прыказка марфалагічный словаўтваральный

1. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Мн.: Бел.навука, 2002. - 511 с.

2. Грынблат, М. Прыказкі і прымаўкі /У кн.: Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прымаўкі. У дзвюх кнігах. - Кн. 1. Рэд А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 560 с.

3. Жуков, В.П. Семантика фразеологических оборотов. - М., 1978.

4. Кабашнікаў, К.П. Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце / Нац. акадэм. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / К.П. Кабашнікаў. - Мн.: Беларуская навука, 1998. - 188 с.

5. Колоцей, С.Н. О семантической организации пословиц // Веснік БДУ імя У.І. Леніна, Серыя 4. Філалогія. - № 3. - Мн.: Выдавецтва “Універсітэцкае”, 1988. - С. 48 - 50.

6. Крапіва, К. Беларускія прыказкі // Збор твораў: У 4 т. - Т. 4. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1963.

7. Красней, В.П. Грані слова / В. П. Красней. - Мн.: Нар. асвета, 1986. - 175 с.

8. Лепешаў, І.Я. Сітуацыйныя і кантэкстуальныя прыказкі // Веснік ГрДУ імя Я. Купалы, № 1 (30), 2005. - С. 171 - 177.

9. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства: дапам. / І. Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 279 с.

10. Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В. Н. Ярцева. - М.: Сов. энциклопедия, 1990. - 685 с.

11. Морозова, Л.А. Пословицы и поговорки (к вопросу об определении и разграничении) // Вестник Московского университета, № 2, 1972. - С. 57 - 65.

12. Паремиологические исследования: Сб. статей / Сост. Г. Л. Пермяков. - М., 1984.

13. Пермяков, Г.Л. Основы структурной паремиологии / Сост. Г.Л. Капчиц. - М., 1988.

14. Сборник белорусских пословиц, составленный И. И. Носовичем // Сб. Отд. рус. яз. и словесности ИМП АН. - Т. 2 - СПб, 1874.

15. Словарь русских пословиц и поговорок / Сост. В. П. Жуков. - М.: Сов. энциклопедия, 1967. - 535 с.

16. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. - Мн.: Універсітэцкае, 1996. - 654 с.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. - Т. 4. - Мн.: Вышэйшая школа, 1980.

18. Шкраба, І.Р. Крынічнае слова: Беларускія прыказкі і прымаўкі / І. Р. Шкраба, Р. В. Шкраба. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 286 с.

19. Шкраба, І. Р. Лексічная варыянтнасць прыказак і прымавак // // Веснік БДУ імя У.І. Леніна, Серыя 4. Філалогія. - № 1. - Мн.: Выдавецтва “Універсітэцкае”, 1987. - С. 20 - 23.

20. Якубовіч, М.А. Аб варыянтнасці прыказак // Беларуская мова. Міжведамасны зборнік. Выпуск 14. - Мн.: Выдавецтва “Універсітэцкае”, 1986. - С. 63 - 69.

21. Янкоўскі, М. Пра народную прыказку // Полымя, № 8, 1966. - С. 139 - 144.

22. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускіх прыказак. - Мн.: Навука і тэхніка, 1971. - с.

C.4

Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вуснапаэтычнай творчасці ў апошнія гады прыкметна атывізавалася і дасягнула пэўных поспехаў.

С.5

Было выдадзена некалькі зборнікаў навуковых артыкулаў айчынных і замежных аўтараў (Паремиологический сборник: Пословица, загадка (структура, смысл, текст) / Сост. Г.Л. Пермяков. М., 1978; Паремиологические исследования: Сб. ст. / Сост. Г.Л. Пермяков. М., 1984; Г.Л. Пермяков. Основы структурной паремиологии / Сост.Г.Л. Капчиц. М., 1988; Малые формы фальклора: Сб. ст. памяти Г.Л. Пермякова. М., 1995.) у якіх разглядаўся шэраг важных праблем, у тым ліку агульныя пытанні тэорыі, праблемы класіфікацыі нацыянальнага і сусветнага парэмійнага фонду, структурнага аналізу, сінаніміі парэмій, нацыянальнага і інтэрнацыянальнага і інш.

С. 8

Супастаўляючы беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі з адпаведнымі жанрамі фальклору іншых славянскіх народаў, мы імкнемся перш за ўсё ўвесці беларускі матэрыял у агульнаславянскі кантэкст, паказаць яго як неад'емную частку агульнаславянскай духоўнай спадчыны, падобную не толькі агульным зместам, логікай разважання, вывадамі з пэўных сітуацый, але і вобразамі, асобнымі мастацкімі дэталямі, паэтычнымі сродкамі. На фоне гэтай агульнасці больш выразна выступаюць адметныя нацыянальныя рысы, усё тое, чым кожны народ узбагачае сусветную мастацкую творчасць.

С. 9

Прыказкі і прымаўкі - вельмі спецыфечныя творы, якія стаяць на мяжы паўсядзённай моўнай практыкі чалавека і мастацтва слова і могуць быцб аднесены як да першай, так і да другога. Метафарычнасць, асацыятыўнасць, шматзначнасць, полісемантызм прыказак і прымавак ускладняюць іх класіфікацыю, выбар аб'ектаў і параметраў для параўнання, у многіх выпадках вымагаюць комплекснага разгляду твораў.

С. 69

Прыказка мае шырокае поле ўжывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека актыўна шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпраўлення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы і г.д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ўзважаных учынкаў.

Кабашнікаў К.П. Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце /Нац.акадэм.навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. - Мн.: Беларуская навука, 1998. - 188 с.

Паремиологический фонд (пословицы, поговорки, приметы, загадки и другие произведения афористической малой прозы) формируется в условиях дописьменного способа информационной самоорганизации культуры, т.е. несет в себе элементы древнего культурного кода мифологического. Это наглядно проявляется в народном календаре (месяцеслове) каждого из восточнославянских народов, основу которого составляют приметы и поверия, пословицы и поговорки.

Из сочетания сроков начала и конца определённых работ в поле и дома, наиболее удобных дат заключения брачных союзов, наконец, аграрных и семейных обрядов и праздников складывается земледельческий календарь. Синкретические представления крестьян о теснейшей взаимосвязанности человека и природы не предполагали осознания окружающей среды, находящейся за рамками их непосредственного восприятия и каждодневных забот. Утилитарные функции народного календаря как свода наблюдений об изменениях в природе иллюстрируют, к примеру, следующие украинские пословицы-приметы: “На Петра Вериги розбиваються криги” (т.е. после 16 января слабеет лед на реках), “Михайло приiзжае на бiлому конi” (8 ноября выпадает первый снег). Украинский месяцеслов подсказывал земледельцу, что озимые следует сеять до Ивана Богослова (24 сентября): “Хто не посiяв до Богослова, той не варт доброго слова”. Посевы же всего через неделю - после Покрова (1 октября) - уже расценивались как бесперспективные: “Хто сiе по Покровi, той не мае що дати коровi”. Сбор яровых на Украине начинали с Бориса и Глеба (24 июля): “На Бориса i Глеба берися до хлiба”. Подобные изречения распространены у белорусов: “Борис i Глеб: паспеў хлеб”, “На Глеба i Бориса хлеба напарыся i за раллю бярыся”. В менее благоприятных климатических условиях отдельных районов России время созревания хлебов могло продолжаться до медового Спаса (1 августа), в то время как в большинстве регионов по народному календарю уже начинался ранний посев озимой ржи.

Записанные на территории Мозырско-Припятского Полесья пословицы и поговорки в большинстве своем принадлежат к общему восточнославянскому фонду, текстуально идентичны или близки известным у русских, украинцев и белорусов образцам данного жанра фольклора. По происхождению и тематике пословицы и поговорки относятся к разным группам. Значительное их количество возникло как непосредственное обобщение трудового опыта и наблюдений за явлениями природы типа "Прыйшла Пакрова, усохла дуброва", "Многа снегу, многа хлеба" и т.п. Некоторые из них связаны с другими фольклорными жанрами, в первую очередь со сказками, выражают в концентрированной форме основную мысль этих произведений. Характерен в этом отношении сборник народной прозы А.Сержпутовского “Сказки и рассказы белорусов-полешуков”, где названиями отдельных сказок служат пословицы и поговорки ("Круцi не круці, а трэба ўмерці") или же эти произведения даются собирателем в качества эпиграфа к сказкам. Так, к сказке "Кузьма" дается эпиграф "Усяго нажывеш i Кузьму бацькам назавеш", сказка "Жонка" начинается пословицей "Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома".

В рамках паремиологического фонда собраны наиболее оправдавшие себя и показавшие наибольшую “эффективность” принципы осуществления жизнедеятельности: нравы, обычаи, стереотипы поведения и сознания, образцы, оценки, образы, мнения, интерпретации и т.п., то есть принципиальные нормы поведения и суждения, которые ведут к повышению социальной интеграции сообщества, к росту взаимопонимания между людьми, их комплиментарности, солидарности и пр. Культурные ценности, трактуемые в этом смысле, представляют собой квинтэссенцию народной мудрости и высоких интеллектуальных откровений, содержащихся в текстах паремиологического фонда. Пословицы и поговорки образцово формируют и выражают общественно-политические воззрения и моральные нормы; в них проявляются трудолюбие, коллективизм ("Хто жыве ў купе, у таго не баліць у пупе"), осуждается лень ("У лянівага рукi не баляць"), и другие пороки.

Большинство загадок жителей Мозырско-Припятского Полесья принадлежит к общераспространенным, но некоторые обозначены региональным колоритом, например: "Бежит свинка, вырезана спинка, оглянется назад - аж следу не знат" (лодка), "Які ноги заввишки, такий ноуж завдовжки, хату на хаті мае, жабам рахунок знае" (аист). Загадки использовались для развлечения и воспитания у детей сообразительности, наблюдательности.

Полесское происхождение тех или иных смысловых мотивов, образов, поэтических элементов подтверждается их непосредственной зависимостью от специфических аспектов местного быта и традиционно-бытовой культуры. Значительное количество полесских пословиц, поговорок, загадок возникло как непосредственное обобщение местного трудового опыта и наблюдений за явлениями природы: "В oбopi гній плодиться, а в полі хдіб родиться" (о необходимости постоянного удобрения полесской песчаной почвы), "Много снегу, много хлеба", "Прыйшла покрова, усохла дуброва", "Все бобры - добры, толькі адна выхдра лихая", "Дзері лико, кали дзерецца". Пословица "Мужик в лесі не злодзей, то дома не хозяін” отражает характерную в прошлом для Полесья обычно-правовую установку по отношению к лесу. Своеобразный метафорический образ положен в основу полесской загадки о роднике: "Чистее, хорошее, цілий piк цвіте, а насіння нема".

Моделирующая функция паремий тесно связана с поучительной функцией. Сложность их формально-логической структуры сама по себе свидетельствует о том, что исторически процесс познания происходит не на уровне непосредственного наблюдения, а в результате усвоения индивидом социального опыта в форме переработанной и пропущенной через сложную классификационную сетку совокупности представлений о мире (модели мира). Г.Л.Пермяков насчитал “по меньшей мере двадцать четыре типа изречений, отличающихся друг от друга свой внешней и внутренней структурой, а также характером прагматических текстовых функций: моделирующей, поучительной, прогностической, магической, негативно-коммуникативной, развлекательной и орнаментальной, откровений, содержащихся в текстах паремиологического фонда.

С другой стороны, в отличие от выраженных в обрядовом фольклоре предписаний и установлений, запечатленные в паремиологическом фонде культурные ценности не является ни обязательной к исполнению нормой, ни теоретически преследуемым идеалом. Они, скорее, некоторый резерв уже обретенного и накопленного социального опыта, лежащий в основе исторической и социальной устойчивости духовной культуры народов.

Грынблат М. Прыказкі і прымаўкі /У кн.: Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прымаўкі. У дзвюх кнігах. - Кн. 1. Рэд А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 560 с.

С. 5 Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з'яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць - “падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем” (Цыт па: Ф. Янкоўскі. Дыялекты слоўнік. Вып. ІІІ. - Мн, 1970. - С. 100) сваю мову.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы.

Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзіная і не асноўная функцыя прыказак і прымавак. Не меншае, калі не большае прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з'яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, пеагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад і рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё.

М.А.Шолахаў, тонкі знаўца глыбінь народнай мовы, у кароткай прадмове да савецкага перавыдання класічнага зборніка У.І. Даля так адазваўся аб прыказках: “Найвялікшае багацце народа - яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай мыслі і вопыту. І, можа быць, у ніводнай з форм моўнай творчасці народа з такой сілай і так шматгранна не праяўляецца яго розум, так крышталічна не адкладваецца яго нацыянальная гісторыя, грамадскі лад, быт, светапогляд, як у прыказках” (Шолохов М. Сокровищница народной мудрости. / У кн.: В.Даль. Пословицы русского народа. - М., 1957. - С. ІІІ)

С. 6. Глыбокі сэнс, змястоўнасць і мастацкае слова, паэтычная форма ўтвараюць у прыказках і прымаўках арганічнае, неразрыўнае цэлае, своеасаблівы сінтэз, парушэнне якога немінуча ставіць славесны твор па-за межамі гэтага жанру. Савецкі парэміёлаг Р.Л.Пермякоў, аўтар рада важных даследаванняў у галіне афарыстычных жанраў фальклору, асабліва падкрэслівае характар народных прыказак і прымавак як складаных утварэнняў. “З аднаго боку, -- адзначае ён, -- гэта з'явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў; з другога - нейкія лагічныя адзінкі (меркаванні або вывады); і з трэцяга - мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. Іменна з гэтай прычыны прыказкавыя выразы прыцягваюць да сябе ўвагу і мовазнаўцаў і фалькларыстаў і філосафаў-логікаў” (Пермяков Г.Л. От поговорки до сказки. - М., 1970. - С. 8).

Устойліваць, трываласць тэксту, набыццё ім характару пэўнага славеснага стэрэатыпу, або клішэ, належаць да адметных і вызначальных адзнак прыказак і прымавак.

С. 7. Існуючыя ў сучаснай фалькларыстычнай літаратуры азначэнні прыказкі і прымаўкі грунтуюцца пераважна на тых глыбокіх назіраннях, якія зрабіў у сярэдзіне ХІХ ст. У.І.Даль і сфармуляваў у капітальным зборніку рускіх прыказак. Прыказка, па Далю, -- "“ароценькая прытча... Гэта - меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам [обиняком] і пушчанае пад чаканам народнасці. Прыказка - намёк, з прыкладаннем да справы, зразуметы і прыняты ўсімі” (У кн.: В. Даль. Пословицы русского народа. - М., 1957. - С. 18).

У гэтым азначэнні вылучаны, як бачым, такія ўласцівыя прыказцы адметныя рысы: кароткасць, сцісласць выразу (“прытчы”); паўната, закончанасць меркавання (“прыгавор”) аб той ці іншай з'яве; павучальны характар меркавання; уласцівы яму намёк, пераносны сэнс; масавасць, г.зн. папулярнасць; мастацкая, вобразна-рытмічная форма прыказкі (“пушчанае пад чаканам народнасці”).

У азначэннях прыказк, якія мы знаходзім у савецкай фалькларыстычнай літаратуры - даследаваннях і вучэбных дапаможніках, -- у рознай фармуліроўцы фігуруюць амаль усе з пералічаных рыс або найважнейшыя з іх. Так, В.П.Анікін вызначае прыказку як “кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прынцыпу аналогіі” (Словарь литературоведческих терминов /Ред.-сост. Л.И.Тимофеев и С.В.Тураев. - М., 1974. - С. 276)

С. 8. Прыказка - гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццёвы вопыт, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з'явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады.

Ад прыказкі звычайна адрозніваецца прымаўка, але розніца між імі не вельмі значная, часам няўлоўная. У народзе часцей наогул не аддзяляюць адну ад другой: і прыказкай і прымаўкай можна аднолькава “прыказваць” у размове.

У навуковай жа літаратуры прынята бачыць адметную рысу прыказкі ў тым, што яна выражае зусім завершаную думку, з'яўляецца “замкнутым” выразам, закончаным меркаваннем, якое змяшчае пэўнае абагульненне

С. 9 жыццёвага вопыту, у той час як прымаўка выказвае думку няпоўна, не служыць абагульненнем з'явы, а толькі вобразна характарызуе яе, падкрэслівае які-небудзь характэрны яе штрых.

Па азначэнню У.Даля, прымаўка - “абходны выраз, пераносная гаворка, просты іншасказ, намёк, спосаб выказвання, але без прытчы, без меркавання, заключэння, прымянення; гэта адна першая палавіна прыказкі” (В.Даль. Пословицы русского народа. - С. 20).

Асноўнае, што падкрэсліваецца пры размежаванні прыказкі і прымаўкі, гэта тое, што апошняя з'яўляецца не закончанай думкай, не закончаным, “не замкнутым” меркаваннем, а толькі часткай яго.

С. 10 Увогуле ж размежаванне прыказак і прымавак не мае амаль ніякага практычнага значэння, яно мае больш тэарэтычную цікавасць. Народ, як ужо адзначалася, не вылучае асобна прыказку і прымаўку.

Цікавасць да беларускіх прыказак і прымавак з'явілася вельмі даўно. Пра тое сведчаць помнікі старажытнай беларускай літаратуры, у якіх захавалася нямала ўзораў гэтага жанру славеснай творчасці. Так, у вядомым помніку беларускай пісьменнасці XVI ст. “Допісы” аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага 1573 - 1574 гг. часта сустракаюцца беларускія прыказкі і прымаўкі (Ожогшися на молоце, велено на воду дуть).

Прыказкі і прымаўкі мы знаходзім таксама ў помніках беларускай палітычнай сатыры XVII ст. - “Прамове Івана Мялешкі, кашталяна смаленскага” і “Лісце да Абуховіча” (Век веком сказываеть: сивизна в бороде и чорт в лидвях за поесом; Надувся в сенате, як петух галагуски).

Навуковыя публікацыі беларускіх прыказак і прымавак з'яўляюцца толькі ў пачатку 40-х гадоў ХІХ ст.

С. 11 Фактычна першая публікацыя беларускіх прыказак у іх жывым гучанні належыць А.Рыпінскаму. У 1840 г., жывучы ў эміграцыі ў Францыі, ён надрукаваў у кнізе “Беларусь” 50 прыказак, якія захаваліся ў яго памяці.

У рускім друку беларускія прыказкі і прымаўкі ўпершыню з'явіліся ў 1844 - 1845 гг. Гэта публікацыя В.Васільева (75 тэкстаў) у пецярбургскім часопісе “Маяк” (т. XV, XXII, XXIII)

Да найбольш ранніх навуковых публікацый беларускіх прыказак і прымавак належыць падборка з 185 тэкстаў, якую змясціў у апошнім з шасці сваіх зборнікаў песень Я.Чачот. Можна лічыць, што гэта было першае апублікаванне беларускіх прыказак у сапраўды дакладных запісах.

С. 22 Агульны навуковы агляд беларускіх прыказак і прымавак зрабіў Я.Ф.Карскі. Ён прысвяціх ім спецыяльны раздзел працы “беларусы”. Прыказкі ён лічыць “адным з даўнейшых відаў народнай славеснасці”, падкрэслівае іх павучальны характар: “Прыказкамі старыя навучаюць моладзь добрай маральнасці, прыказкамі яны праследуюць заганы і слабасці, да іх звяртаюцца яны пры суцяшэнні ў няічасці і смутку” (Карский Е.Ф. Белорусы. Т. ІІІ. Очерки словесности белорусского племени. І. Народная поэзия. - М., 1916. - С. 389)

С. 24 Удумліваму даследаванню падвергліся пытанні паэтыкі беларускай прыказкі ў працах М.А.Янкоўскага. Аўтар гаворыць пра “прыказкавую паэзію”, якую ён ставіць у адзін рад з “лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва” (Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускіх прыказак.- Мн., 1971. - С. 3)

С. 25 Мова беларускіх прыказак і прымавак - гэта сакавітая, заўсёды жывая, маляўнічая мова народа, і не дзіўна, што яна вабіць да сябе моваведаў, пісьменнікаў, паэтаў.

К н і ж н ы х прыказак вельмі мала (каля 1%). Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, навуковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афарбоўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем.

Этымалагічны крытэрый, такім чынам, з'яўляецца адным з істотных паказчыкаў функцыянальна-стылёвай прыналежнасці гэтых прыказак. Зразумела, што адначасова павінны ўлічвацца і такія крытэрыі, як семантычны і колькасны.

Сярод кніжных ёсць паўкалька з царкоўнаславянскай мовы, біблеізм Не судзіце, ды не судзімы будзеце напрыклад: “[Алімпія:] Што я табе, сынок, скажу? Вайна ўсё пераблытала. Быў добры - стаў дрэнны, а той, пра каго не думаў, чалавекам аказкўся…Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Вайна…(А.Дзялендзік. Грэшная любоў).” [1, c.280], Няма прарока(-ў) ў сваёй айчыне,напрыклад: “Ці многім у нашай краіне вядома імя Дзмітрыя Шатыловіча? Нават далёка не ўсе спецыялісты ў галіне літаратуры ведаюць, што гэта - адзін з таленавітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры ў сучаснай Плльшчы…Адным словам “няма прарокаў у сваёй айчыне” (нар.воля.1998, 5 мая).” [1,с.296]; паўкалькі з рускай мовы: Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверць?, напрыклад: “Зразумела, Панцеляймон

Кандратавіч дапусціў вялікі грэх: пакрывіў душой. Ён, чалавек адукаваны, ведаў афарызм Казьмы Пруткова: “Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць?” Таму і рашыў стаяць на сваім да канца (І.Новікаў. У пошуках ісціны).” [1, с.42]; Вялікае бачыцца на адлегласці, напрыклад: “Можна сказаць, што ягоная [А. Адамовіча ] проза і публіцыстыка, густа насычаная думкамі і ідэямі, сёння актыўна спасцігаецца чалавецтвам… Мабыць, у поўнай меры ім суджана быць спасцігнутым пасля - вялікае бачыцца на адлегласці. У дадзеным выпадку - на адлегласці часу… (В. Быкаў. Мужнасць). “ [1, с.92]; калькі з французскай мовы: Усе новае - гэта добра забытае; У доме павешанага не гавораць пра вяроўку, напрыклад: “Адны хочуць забыць і жыць, як быццам нічога не адбылося, другія лічаць, што ў доме павешанага не гавораць пра вяроўку і лепшы спосаб забыць - гэта не гаварыць, трэція адчуваюць сябе ахвярамі (В. Коўтун. У пошуках вечнага чалавека). [1, с.380]; калька з нямецкай мовы: Вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна, напрыклад: “Былі, як кажуць, і смех і грэх. Смех - бо ёсць вялікая доля праўды ў выслоўі: вуснамі дзяцяці гаворыць ісціна. Грэх, бо, здаецца не зусім патрыятычна выхоўваць дзяцей у духу негатыўных адносін да нацыянальна-дзяржаўных сімвалаў (А.Вярцінскі. Трывожны досвітак).” [1, с.88].

Да кніжных належаць і шматлікія калькі з лацінскай мовы: Вочы - люстра (люстэрка) душы, напрыклад: “Гарбачэўскі сядзеў у крэсле, абдумваючы, што прывяло гэтых людзей да яго. Правакацыя? Наўрад. Вочы - люстра душы (І. Гурскі. Чужы хлеб) [1, с.87]; Давярай, але (ды) правярай, напрыклад: “Нават сяброўства з дзяўчынкай не зрабіла птушку менш асцярожнай. Як кажуць, давярай, але пільнасці не губляй (М. Зарэмба. Дзень магнітнай буры).” [1, с.112]; Напісанае застаецца, напрыклад: “Ніколі [М. Багдановіч ] нікому не жаліўся. І зараз - насуперак смеруі - не самотны! Бо напісанае застаецца. А ён напісаў сваю кнігу. Вось яна, побач… (А. Петрушкевіч. Я не самотны).” [1, с.252]; Разумнаму дастаткова, напрыклад: “Тут сваіх апанентаў аўтар… вельмі часта б'е іхнімі выказваннямі. Прыкладам, зводзіць у адно дзве цытаты з С. Балахонава: “Выкараненне з мовы рознага кшталту барбарызмаў ё дужа важнаю справаю”, “Секс жа ёсць неад'емнаю часткаю чалавечага бытнавання”. І досыць. Як той казаў, разумнаму дастаткова (Ю. Пацюпа. Публіцыстыка лінгвіста).” [1, с.336]; У спрэчках (спрэчцы) нараджаецца ісціна, напрыклад: “У спрэчках, як кажуць, нараджаецца ісціна. Любая навука можа паспяхова развівацца толькі пры ўмове, калі па яе асноўных і прыватных пытаннях сутыкаюцца розныя пункты гледжання (Беларуская мова і літаратура. 2000. № 3).” [1, с.389] ; Час - найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар), напрыклад: “Не-не, мабыць, адышла трохі [Волька] пасля Апанасавай смерці… Час - добры лекар. Страта бацькі, потым мацеры.. паступова прытуплялася (Л. Арабей. Халодны май). Час - найлепшы доктар, каб залячыць смутак аб дарагім і выдатным чалавеку (К. Чорны. Аб Э. Самуйлёнку).” [1, с.428] і некаторыя іншыя. Па сутнасці, гэта інтэрнацыянальныя прыказкі : у розных мовах яны ўжываюцца з такім самым значэннем, граматычнай структурай, стылістычнай афарбоўкай і адрозніваюцца толькі гучаннем, кампанентным складам ( у роднасных мовах некаторыя з такіх прыказак супадаюць і гучаннем). Як кніжныя варта ацэньваць і асобныя прыказкі з нявысветленай этымалагіяй : Усё геніяльнае - простае [1, с. ]; Няма большай кары, чым кара свайго сумлення, напрыклад: “Міліцыя неўзабаве пакінула Лёню ў спакоі… Але яго душу не пакідала ў спакоі сумленне, памяць, любоў. Відаць, праўду людзі кажуць, што няма большай кары, чым кара свайго сумлення (А. Варановіч. Валацуга).” [1, c.294]


Подобные документы

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014

  • Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014

  • Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.

    дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015

  • Праблема вызначэння эпітэтаў як экспрэсіўна-вобразных, ацэначных, суб'ектыўных азначэнняў аб'екта рэчаіснасці. Размежаванне тэрмінаў "эпітэт" і "лагічнае азначэнне". Семантычныя і граматычныя характарыстыкі эпітэтаў у паэтычных тэкстах Таісіі Бондар.

    реферат [51,9 K], добавлен 23.10.2013

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

    курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.