Структурна-семантычны і стылістычны характар парэміялагічных адзінак
Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.05.2013 |
Размер файла | 106,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Са сказанага нельга рабіць выснову, што ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, - кніжныя. Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі. Напрыклад, Рука руку мые, - “Той жа былы сакратар партыйнай арганізацыі калгаса.. прапісаўся ў новай кватэры ў Мінску. А калі спытаеш, на якіх правах, то я і адкажу, што рука руку мые. Як кажуць: ты мне - я табе (А. Казлоў. І птушкі не спяваюць).” [1, с.339 ]; Куй жалеза, пакуль гарачае, - “- Вы дарэмна спяшаецеся, трэба з толкам выбіраць, думаць. - А навошта чакаць? - шчыра здзівіўся Грышка. - Куй жалеза, пакуль гарачае (А. Дзятлаў. Падман)” [1, с.212]; Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе ( не дзяўбе, не клюе), - “Хіба ён цар не за мужыка; хіба ён заадно з панамі? - Цар - самы вялікі пан у Расіі, з паноў пан. А, як вы ведаеце, груган гругану вачэй не дзяўбе (Б Сачанка. Твор, які не магу скончыць).”[1,с.107] і іншыя або функцыянальна не замацаванымі : Прывычка - другая натура, - “Увогуле, лежачы ў халаце на мяккай міністэрскай канапе, Троцкі адчуваў асалоду ад язды, ад камфорту. Ён любіў камфорт. Што зробіш - прывычка - другая натура (І. Шамякін. Петраград - Брэт).” [1, с.327 ]; Няма прарока(- ў) сваёй айчыне, - “Ну дапусцім, кажу, з елкай мы разабраліся, а як жа Пікасо з ягоным кубізмам? Адбівае падачу, ды як рэжа!.. А кажуць, няма прарокаў у сваёй айчыне (М. Кусянкоў. Арляк і зязюля).” [1, с.296].
Абсалютная большасць прыказак - р а з м о ў н ы я. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натуральнасць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літаратуры.
Генетычна гэта прказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, калькамі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае паходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспрымаюцца носьбітамі мовы як свае, прывычная і зразумелая: Язык да Кіева давядзе, напрыклад: “ - Жучок! - сказаў Хомка. - Яму не трэба ні батарэйкі, ні … Адно ціскай… - Тады куплю жучка. Так і спытаць? - Халера яго ведае, як пытаць, але ж язык да Кіева давядзе (І. Чыгрынаў. У горад) альбо “ - Дзядзечка, я не тутэйшая. Як мне да Кіева дайсці? - Праўду кажуць, што язык да Кіева давядзе. Табе як найпрасцей ці мо бітым шляхам? (Р.Няхай. Туман над стэпам).” [1, с.452 ]; У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька, напрыклад: “ Раскідалася я сёння ва ўсе бакі. “У агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька”. Хацела напісаць толькі, як хадзіла да Сівалобіхі, а дапісалася да Адаліны (І. Шамякін. Снежныя зімы)” [1, с.376 ]; З мілым (з любым) рай і ў шалашы ( у будане), напрыклад: “ - Мілы, які ты смешны. А дзе ж мы жыць будзем? - Ты сказала “мілы”. Дык жа з мілым і ў шалашы рай (М. Пянкрат. Шчасце маё) [1, с.165 ]; Не адразу Масква будавалася, напрыклад: “ - Засуха ў нас, - гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла, - Адным словам, не адразу Масква будавалася (І.Шамякін. У добры час) [1, с.260 ] ; Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе, напрыклад: “ Бач ты, як мякка сцелеш… Бач, як ты ўжо запеў! Ну але, але, ліслівае цялятка дзвюх матак ссе (П. Місько. Градабой)” [1, с.224 ]; Канец - дзелу вянец, напрыклад: “Нездарма кажуць: канец - дзелу вянец. Няскончанасць, незавершанасць нервуе, непакоіць чалавека, не дае яму думаць пра нешта іншае, не пускае яго наперад (У. Дамашэвіч. Камень з гары) [1, с.195]; Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар, напрыклад: “- Давай падрэмлем, - прапанаваў, зусім размораны цяплом печы і выпітай самагонкай, Піліп. - А то хто ведае, што чакае нас заўтра. Ды і раніца, кажуць, мудрэй за вечар (Б. Сачанка. Вялікі Лес)” [1, с.336] і г.д. Сюды ж можна аднесці і некаторыя біблеізмы: Бог даў, бог і ўзяў, напрыклад: “ - Мама, хадзем хутчэй, людзі ж будуць чакаць, - прыспешваў бабу Насцю Міхалка, - памянем грэшную душу. Адпакутвала сваё. Ты вось што, - звярнуўся ён да мяне, - не плач. Бог даў, бог і ўзяў. Я цябе ў крыўду не дам (Г. Марчук. Кветкі правінцыі)”[1, с.65 ]; Бойся Усявышняга і не гавары лішняга, напрыклад: “Андрэй і Янка.. напісалі Райскаму[ адказ на яго пісьмо], шмат выказвалі радасці, надзей на шчаслівы канец і накідаліся на нікчэмства ўсяе чыноўніцкай тармасні вакол настаўніцкага сходу. І ўсё ж такі дадалі евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: “Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга” (Я. Колас. На ростанях) [1,с.70 ].
Вельмі многія размоўныя прыказкі вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, наяўнасцю рыфмы, рытму, гукапісу, іншых спецыфічных якасцей паэтычнага характару, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, а таксама мастацкім маўленнм, істотная рыса якога - вобразнасць. Групу размоўных прыказак папоўнілі і некаторыя генетычна крылатыя выразы : Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі, напрыклад: “ - Як ваша ўражанне? Словам, раскажыце, якія вынікі ад выбуху? - Вынік, - усміхнуўся Зазыба і пачухуш патыліцу, яўна спрабуючы гэтакім чынам зменшыць уражанне ад свае ўсмешкі. - Ведаеце, ёсць такая людская прымаўка: забілі зайца - не забілі, а шуму многа нарабілі (І.Чыгрынаў. Свае і чужынцы)” [1, с.149 ]; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала, напрыклад: “Сёння ваша праўда, але праўда. І гэтую праўду вам не задушыць, бо, як гаворыцца, каб сонца засланіць, вушэй асліных мала (Я. Міско. Яго любілі на “Крэсах”) “ [1, с.181]; Няма таго, што раньш было, напрыклад: “ - Ведаю, фору дасце маладым, калі часам прыглядная кабета з'явіцца. - Сёння была з'явілася адна… Ці, праўдзей, я да яе. - І што? - Ой, цяжка прышлося. Саўсім не то, як пісаў знакаміты паэт, што раньш было (В. Адамчык. Чорны цмок)” [1,с.298].
П р а с т а м о ў н ы я прыказкі (іх каля 50) трэба разглядаць у складзе размоўнага стылёвага разраду як яго найбольш зніжаную частку, якая знаходзіцца як бы на перыферыі літаратурнай мовы, хоць гэта ніколькі не зніжае актыўнасці іх ужывання. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама ў мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў.
Характарызуючы прастамоўныя сродкі выказвання, часам сцвярджаюць, што ўсе яны маюць грубавата-зніжаны змест, ярка выяўленае адценне рэзкасці, грубасці, вульгарнасці і г.д. На самай справе гэтыя рысы ўласцівыя далёка не ўсім прыказкам. Да прыкладу, прыказка Вышэй пупа не падскочыш [1, с.91] абазначае “больш за тое, на што здольны, што ў чыіх небудзь магчымасцях, не зробіш”, а сэнс прыказкі З паршывай авечкі хоць шэрсці клок [1,с.168 ] - “калі нельга атрымаць ад каго-небудзь многае, то рады ўзяць штосьці нязначнае”. У значэннях гэтых прыказак няма нічога грубавата-зніжанага. Іншая справа, што сама форма выражэння гэтых значэнняў не зусім адпавядае нормам маўленчай культуры.
Прастамоўная афарбоўка прыказак часцей за ўсё ствараецца іх этымалагічным вобразам, які выклівае негатыўныя асацыяцыі. Вось некалькі прастамоўных прыказак “жывельнага паходжання” : Вялікага сабакі вялікі брэх, напрыклад: “[Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце.[ Навум, убок:] Вялікага сабакі аялікі брэх! Баш ты яго, вельмі пабаяліся! (В. Дудін-Марцінкевіч. Сялянка)” [1,с.92]; Давялося свінні на неба глядзець [1, с.112]; Каму што , а свінні месіва, напрыклад: “ - Можа, яна, гэтая станцыя, пілаваць і не стане… - Будзе! - настойваў мужчына. - Прымусім… - Вось каб яна яшчэ піва варыла! - засмяяўся крыху п'янаваты хлапец. - Каму што, а свінні месіва, упікнула яго жанчына… (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі) “ [1,с.195]; Кабыла (конь) здыхае, а <за> траву хватае ( хапае), напрыклад: “Разведчыкі ўбачылі ў возе і іншую “ траву”. Нарабаванаю “травою” было і тое, што хавала жонка пад фартухом. Сапраўды, “конь здыхае, а траву хапае” (Ф. Янкоўскі. Пра запаветнае)” [1, с.182]; Карова целіцца, а ў быка зад баліць [1,с.196]; Лішняга і свінні не ядуць, напрыклад: “ - Толькі ты, мамачка, нічога лішнягя не гавары; ён чалавек далікатны, не глядзі, што трактарыст, Ён завочна інстытут канчае. - Лішняга не скажу. Лішняга і свіння не есць… (М. Пянкрат. Прыцыповы пасаг)” [1,с.225]; Свіння лужыну (лужу, гразь) знойдзе, напрыклад: “[ Таня:] Не жыве ўжо тут ваш Віталь. [Міхаліна:] Авой! Разышліся! [Таня:] Не зусім. Разыходзяцца па ўзаеммнай згодзе. А ён згоды не пытаўся: узяў да пайшоў… [Міхаліна:] Ай-яй-яй… Убіўся- такі. Свіння гразь знойдзе (Г.Каржанеўская. Вірус)” альбо: “ Будзіла гэты… з Лясінаў, нягодны - страх. От яго мужыкі баяліся. Дык ён цяпер у паліцыі ў мястэчку. Найшла свіння лужыну (В. Быкаў. Сотнікаў)” [1,с.349]; Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць, напрыклад: “ [Гаўрала Патапавіч: ] Выведзі яе [Лаўру ] ! [Шмонька: ] Няёмка неяк так адразу! [Алімпа Іванаўна: ] Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць! [Гаўрыла Патапавіч: ] Вывадзі, вывадзі, а то даканае! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку)”[1,с.454]. Да гэтых прыказак можна далучаць і крапівоўскі крылаты выраз, які стаў прыказкай: Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч, напрыклад: “Залезшы ў агарод, Свіння пусціла лыч у ход, спаласавала ўсё ушчэнт. Пасля яшчэ, зрабіўшы разварот, перакуліла плот… Як ты свінню ні апранай і як ні кліч - заўсёды памятай пра лыч (М. Скрыпка. Свіння і Баран)” [1,с.462]. У сінанімічным радзе Заракалася свіння за вугал хадзіць і Заракалася кошка мышэй не лавіць, напрыклад: “ Яна маці забывае, што год назад кляла і Колю, і свой лёс, і “гэтыя бураке”. Бажылася, што не возьме ні каліва. Заракалася кошка мышэй не лавіць (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў)” [1, с.156] першая прыказка, з улікам значнасці яе ўнутранай формы, ацэньваецца як прастамоўная, а другая - як размоўная.
Дарэчы, амаль усе прастамоўныя прыказкі паводле іх семантыкі належаць да груп з поўным або частковым пераасэнсаваннем: Воцат не гарэлка, кума не жонка, напрыклад: “Сёння ў нас такое становішча, што якраз і не варта радавацца, параўноўваючы сябе з вёскамі Расіі, а лепей схапіцца за галаву, прымерваючыся да фермерскага Захаду. Пара ўжо нарэшце зразумець: воцат не гарэлка, а кума - не жонка (В. Гроднікаў. Мужыкі-сталічнікі…)” [1,с.87]; Вочы па яблыку, < а> галава з арэх, напрыклад: “ - Падыдзі толькі, зрэнкі твае лупатыя выдзеру! Вочы па яблыку, а галава з арэх. Марцовы кавалер! - Жанчына са слязьмі на вачах звярталася да ўсіх (І. Гурскі. Вецер веку)” [1,с.88]; Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е, напрыклад: “Не растлумачылі вам як мае быць гэтай справы. Вы, мусіць, чулі прыказку: загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Калі сапраўды вас хто-небудзь гнаў на пасёлкі, дык да яго гэта прыказка вельмі падыходзіць (К.Крапіва. Мядзведзічы)” [1,с.150]; Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць) , што дождж ідзе, напрыклад: “ - Пусці! - яна вырвалася і пайшла. Ён [ Анатоль] дагнаў яе і моўчкі пайшоў побач. “Хоць плюй у вочы, а ён скажа, што гэта дождж”, - падумала Жана з агідай (У. Дамашэвіч. Асеннім вечарам) “ [1,с.402] і іншыя.
У лік прастамоўных трапляе і прыказка біблейскага паходжання: Супраць (супроць) ражна не папрэш, напрыклад: “Падмануў мяне кудлаты чорт. А што ты яму зробіш? Супраць ражна не папрэш (В.Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі)” [1,с.367].
Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі, абазначаючы тую ці іншую з'яву, адначасова сігналізуюць аб пэўных тыпах маўлення. Яны не могуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання, напрыклад, кніжнай прыказкі ў гутарковым маўленні або размоўнай у публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць шэраг прыказак, не абмежаваных у сваім ужыванніі толькі пэўнай сферай зносін. Гэта абумоўлена гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай той ці іншай прыказкі, пашырэннем або звужэннем межаў яе функцыянавання. Пераход адной з'явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць ф у н к ц ы я н а л ь н а н е з а м а ц а в а н ы м і прыказкамі.
Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі- Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма, напрыклад: “Здаўна вядома, што двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма, на гэты раз даваеннага адзінадушша, “адабрэння і падтрымкі” не адбылося. Народ пачаў разумнець (В.Быкаў. Горкі смак перамогі) альбо “ Зважаючы на тое, што мы стаім на парозе XXI стагоддзя і што двойчы ў адну і тую ж раку гісторыі ўвайсці нельга, сёння гэты ідэал Вялікае Княства Літоўскае часоў Скарыны я акрэсліў бы знешне парадаксальна: Вялікае Княства Літоўскае плюс інфарматызацыя ўсяго грамадства! (А. Мальдзіс. Гонар быць беларусам)” [1,с.122]; Добрымі (харошымі) намерамі выслана (вымашчана) дарога ў пекла, напрыклад: “Сапраўды, ці думаў і ці сніў [Ц. Гартны], збіраючыся будаваць новую вольную Беларусь, чым скончацца ягоныя добрыя намеры?.. Нездарма людзі кажуць, што добрымі намерамі выслана дарога ў пекла (Г. Жычка. Янка Купала і савецкая ўлада)” [1,с.135]; Кожнаму сваё, напрыклад: “ Хтось пайшоў у магілу, а ён Сідар пад вянец. І тут зноў, як кажуць, кожнаму сваё, у кожнага свой лёс, і наканаванне гэтага лёсу калёнымі літаркамі на лобе ў кожнага напісана (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду)” [1,с.201]; Не хлебам адзіным жыве чалавек, напрыклад: “[Яснікаў:] Да ўсяго яму клопат, усюды суне нос…[ Галя:] Хіба дрэнна, Лёня? [Яснікаў:] Часам яго патрабаванні збіваюць нас з Макарам з рытму. У нас больш важная задача. [Галя:] Не хлебам адзіным жыве чалавек (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы)” [1, с.286]; Падняўшы меч, ад мяча і згіне, напрыклад: “Расійскі “бальшавізм” спрыяе нацыянальным дамаганням і повен жадання здаволіць самыя крайнія дэмакратычныя вымогі, але нядоля яго ў тым, што ён нежыццёвы, не мае грунт і асуджан на знішчэнне. Тут дапраўды справядлівы словы: падняўшы меч, ад мяча і згіне (Я. Лёсік. Паўстанне і нашы задачы)” [1,с.302]; Разумнаму зразумее, напрыклад: “Правільна, вось і паказаўся лесавік дзяўчыне ў лесе, і нясе ён гэты камень для таго, каб людзі ўсё ж успомнілі, што колісь лесавікі, і сёй-той з тых лесавікоў застаўся нават цяпер. Разумны, як той казаў, зразумее. Дурань жа і ёсць дурань (А. Кажадуб. Лесавік)” [1,с.336] і іншыя - страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі : Адна ластаўка вясны не робіць, напрыклад: “ - Пагаварылі з намі - і спакайней у групе. Толькі Панкова. Але ведаеце пагаворку: адна ластаўка вясны не робіць. - Ластаўка? От не тую выбрала ты пагаворку. Я лепей новую прыдумаю, спецыяльна для Панковай: адна варона не робіць граю (Я. Радкевіч. Антаніна)” [1,с.48]; Загляне сонца і ў наша аконца, напрыклад: “Можа, трэба і пазмагацца. Але ўрэшце - “загляне сонца і ў наша аконца”. Таму што інакш немагчыма, калі не спыніцца жыццё на зямлі (В. Быкаў. Шчасце так проста не прыходзіць)” [1,с.150]; З песні слова не выкінеш, напрыклад: “Як кажуць, з песні слова не выкінеш, - Нідэрланды не толькі змагаліся за сваю незалежнасць і самастойнасць супраць заваёўнікаў, але і самі былі заваёўнікамі - падпарадкавалі сабе Інданезію, Сурынам і большую частку Антыльскіх астравоў (Б.Сачанка. У краіне польдэраў і цюльпанаў)” [1,с.168]; Капейка рубель беражэ, напрыклад: “Калі тое было, каб я атрымаў прэмію? Не сплю я неяк і рашаю: што, калі ўзяцца нейкім чынам за эканомію? Капейка рубель беражэ. Назбіраю ды сам сябе і прэмірую (А. Палітыка. Не падмажаш - рыпіць)” [1,с.196]; Лес сякуць - трэскі ляцяць, напрыклад: “За вымушаныя ўцёкі з мястэчка, страчаны набытак Макар ні на кога не крыўдаваў, наадварот, паблажліва ўсміхаўся: - Лес сякуць, трэскі ляцяць. Перагібы, канешне. У новым дзеле бываюць перагібы (І. Навуменка. Апошняя восень)” [1,с.222 ]; Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж, напрыклад: “ - Тут працуюць і другія групы, кантралююць нас, а мы іх… - Гэта закон вайны… Сем разоў адмер, адзін раз адрэж (Р. Няхай. Туман над стэпам)” [1,с.352] і г.д.
Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі (6% ад агульнай колькасці). Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: Гара нарадзіла (радзіла) мыш, напрыклад: “Яшчэ праз паўтара месяца рабочы рух, збольшага падкормлены грашамі, паціху сышоў на нішто. “Гара нарадзіла мыш”, -уздыхнуў знаёмы літаратар (Ю. Станкевіч. Пляц Незалежнасці)” [1,с.98]; Грошы не пахнуць, напрыклад: “З ледзь захаванай агідай глядзеў Язэп Сымонавіч на Булыгу. Як перад вачамі ўяве - стаялі ў памяці падобныя ж інжынеры на падрадчыкавых работах, для якіх найсвяцейшым і натуральнейшым прынцыпам было “Грошы не пахнуць” (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы)” [1,с106]; Кропля камень крышыць [1,с.]; Дум не скуеш ланцугамі, напрыклад: “Сілен , княжа, галаву сілен зняць, - не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала. Бандароўна)” [1,с.138]; Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае, напрыклад: “Зразумела, механічна паўтарыць малюнак вобраза і яго трактоўку сапраўдны артыст, мастак ніколі не згодзіцца… Жыццё ёсць жыццё. “Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае” (Б. Бур'ян. Век на мяжы)” [1,с.247]; Надзея памірае апошняй, напрыклад: “У шчымлівым самападмане людзі паўсюль звязваюць з Новым годам лепшыя спадзяванні. А як жа іначай? Надзея ж памірае апошняй! (ЛіМ. 2000, 22 снеж.)” [1,с.245]. Яны ўжываюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія - бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу “як кажуць”, “што называецца”, “як прынята гаварыць”: Вялікаму караблю - вялікае плаванне, напрыклад: “Вашы хлопцы папрацавалі на славу. Ну што ж, як кажуць: вялікаму караблю вялікае і плаванне (І. Гурскі. Лясныя салдаты)” [1,с.92]; Адзін у полі не воін, напрыклад: “[Коркін:] А вам трэба б было не толькі аднаму думаць, бо, як кажа прыказка, адзін у полі не воін, а перш за ўсё пазнаёміцца з думкамі іншых…(В. Зуб. Сумленне ў шафе)” [1,с.43]; Многа шуму з нічаго, напрыклад: “Ну, вось і ўсё. Усё скончылася. Многа шуму з нічога. Хіба такому цямцю-лямцю, як я, рабіць рашучыя крокі? (І. Шамякін. Пошукі прытулку)” [1,с.238]; Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ, напрыклад: “- Будзе і на нашай вуліцы свята. - Так, - вырашыў Сяргей. - Іншага выйсця не бачу. Недарма кажуць - смеласць гарады бярэ (І. Гурскі. Вецер веку)” [1, c.360]; Хто шукае, той знаходзіць, напрыклад: “Калі, напрыклад, толькі заводзілі ў культуру цукровыя буракі, у іх было ўсяго 6 працэнтаў цукру. А цяпер мы трымаем курс на 35 працэнтаў… Гэта ўсё робіць творчая думка і людская праца. Хто шукае - той знаходзіць. Вось і я адшукаў у стогадовай кнізе, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу, цікавыя звесткі (У. Ліпскі. Адпяванне жывых)” [1,с.417]; Што пасееш,тое і пажнеш, напрыклад: “Як насенне перад тым, як кінуць яго ў глебу, правяраецца па некалькі разоў, так павінна правярацца кожнае слова, што адрасуецца дзецям. “Што пасееш - тое і пажнеш”, - не ў меншай меры, а яшчэ ў большай адносіцца да таго поля, назва якога - юная чалавечая душа (Б. Сачанка. Дбаючы пра заўтрашні дзень)” [1,с.446]
Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як міжстылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюццца “стылістычнымі нулямі”, не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозніваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў : апошнія складаюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэначнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання. К н і ж н ы х прыказак вельмі мала (каля 1%). Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, навуковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афарбоўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем.
Этымалагічны крытэрый, такім чынам, з'яўляецца адным з істотных паказчыкаў функцыянальна-стылёвай прыналежнасці гэтых прыказак. Зразумела, што адначасова павінны ўлічвацца і такія крытэрыі, як семантычны і колькасны.
Сярод кніжных ёсць паўкалька з царкоўнаславянскай мовы, біблеізм Не судзіце, ды не судзімы будзеце напрыклад: “[Алімпія:] Што я табе, сынок, скажу? Вайна ўсё пераблытала. Быў добры - стаў дрэнны, а той, пра каго не думаў, чалавекам аказкўся…Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Вайна…(А.Дзялендзік. Грэшная любоў).” [1, c.280], Няма прарока(-ў) ў сваёй айчыне,напрыклад: “Ці многім у нашай краіне вядома імя Дзмітрыя Шатыловіча? Нават далёка не ўсе спецыялісты ў галіне літаратуры ведаюць, што гэта - адзін з таленавітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры ў сучаснай Плльшчы…Адным словам “няма прарокаў у сваёй айчыне” (нар.воля.1998, 5 мая).” [1,с.296]; паўкалькі з рускай мовы: Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверць?, напрыклад: “Зразумела, Панцеляймон
Кандратавіч дапусціў вялікі грэх: пакрывіў душой. Ён, чалавек адукаваны, ведаў афарызм Казьмы Пруткова: “Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць?” Таму і рашыў стаяць на сваім да канца (І.Новікаў. У пошуках ісціны).” [1, с.42]; Вялікае бачыцца на адлегласці, напрыклад: “Можна сказаць, што ягоная [А. Адамовіча ] проза і публіцыстыка, густа насычаная думкамі і ідэямі, сёння актыўна спасцігаецца чалавецтвам… Мабыць, у поўнай меры ім суджана быць спасцігнутым пасля - вялікае бачыцца на адлегласці. У дадзеным выпадку - на адлегласці часу… (В. Быкаў. Мужнасць). “ [1, с.92]; калькі з французскай мовы: Усе новае - гэта добра забытае; У доме павешанага не гавораць пра вяроўку, напрыклад: “Адны хочуць забыць і жыць, як быццам нічога не адбылося, другія лічаць, што ў доме павешанага не гавораць пра вяроўку і лепшы спосаб забыць - гэта не гаварыць, трэція адчуваюць сябе ахвярамі (В. Коўтун. У пошуках вечнага чалавека). [1, с.380]; калька з нямецкай мовы: Вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна, напрыклад: “Былі, як кажуць, і смех і грэх. Смех - бо ёсць вялікая доля праўды ў выслоўі: вуснамі дзяцяці гаворыць ісціна. Грэх, бо, здаецца не зусім патрыятычна выхоўваць дзяцей у духу негатыўных адносін да нацыянальна-дзяржаўных сімвалаў (А.Вярцінскі. Трывожны досвітак).” [1, с.88].
Да кніжных належаць і шматлікія калькі з лацінскай мовы: Вочы - люстра (люстэрка) душы, напрыклад: “Гарбачэўскі сядзеў у крэсле, абдумваючы, што прывяло гэтых людзей да яго. Правакацыя? Наўрад. Вочы - люстра душы (І. Гурскі. Чужы хлеб) [1, с.87]; Давярай, але (ды) правярай, напрыклад: “Нават сяброўства з дзяўчынкай не зрабіла птушку менш асцярожнай. Як кажуць, давярай, але пільнасці не губляй (М. Зарэмба. Дзень магнітнай буры).” [1, с.112]; Напісанае застаецца, напрыклад: “Ніколі [М. Багдановіч ] нікому не жаліўся. І зараз - насуперак смеруі - не самотны! Бо напісанае застаецца. А ён напісаў сваю кнігу. Вось яна, побач… (А. Петрушкевіч. Я не самотны).” [1, с.252]; Разумнаму дастаткова, напрыклад: “Тут сваіх апанентаў аўтар… вельмі часта б'е іхнімі выказваннямі. Прыкладам, зводзіць у адно дзве цытаты з С. Балахонава: “Выкараненне з мовы рознага кшталту барбарызмаў ё дужа важнаю справаю”, “Секс жа ёсць неад'емнаю часткаю чалавечага бытнавання”. І досыць. Як той казаў, разумнаму дастаткова (Ю. Пацюпа. Публіцыстыка лінгвіста).” [1, с.336]; У спрэчках (спрэчцы) нараджаецца ісціна, напрыклад: “У спрэчках, як кажуць, нараджаецца ісціна. Любая навука можа паспяхова развівацца толькі пры ўмове, калі па яе асноўных і прыватных пытаннях сутыкаюцца розныя пункты гледжання (Беларуская мова і літаратура. 2000. № 3).” [1, с.389] ; Час - найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар), напрыклад: “Не-не, мабыць, адышла трохі [Волька] пасля Апанасавай смерці… Час - добры лекар. Страта бацькі, потым мацеры.. паступова прытуплялася (Л. Арабей. Халодны май). Час - найлепшы доктар, каб залячыць смутак аб дарагім і выдатным чалавеку (К. Чорны. Аб Э. Самуйлёнку).” [1, с.428] і некаторыя іншыя. Па сутнасці, гэта інтэрнацыянальныя прыказкі : у розных мовах яны ўжываюцца з такім самым значэннем, граматычнай структурай, стылістычнай афарбоўкай і адрозніваюцца толькі гучаннем, кампанентным складам ( у роднасных мовах некаторыя з такіх прыказак супадаюць і гучаннем). Як кніжныя варта ацэньваць і асобныя прыказкі з нявысветленай этымалагіяй : Усё геніяльнае - простае [1, с. ]; Няма большай кары, чым кара свайго сумлення, напрыклад: “Міліцыя неўзабаве пакінула Лёню ў спакоі… Але яго душу не пакідала ў спакоі сумленне, памяць, любоў. Відаць, праўду людзі кажуць, што няма большай кары, чым кара свайго сумлення (А. Варановіч. Валацуга).” [1, c.294]
Са сказанага нельга рабіць выснову, што ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, - кніжныя. Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі. Напрыклад, Рука руку мые, - “Той жа былы сакратар партыйнай арганізацыі калгаса.. прапісаўся ў новай кватэры ў Мінску. А калі спытаеш, на якіх правах, то я і адкажу, што рука руку мые. Як кажуць: ты мне - я табе (А. Казлоў. І птушкі не спяваюць).” [1, с.339 ]; Куй жалеза, пакуль гарачае, - “- Вы дарэмна спяшаецеся, трэба з толкам выбіраць, думаць. - А навошта чакаць? - шчыра здзівіўся Грышка. - Куй жалеза, пакуль гарачае (А. Дзятлаў. Падман)” [1, с.212]; Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе ( не дзяўбе, не клюе), - “Хіба ён цар не за мужыка; хіба ён заадно з панамі? - Цар - самы вялікі пан у Расіі, з паноў пан. А, як вы ведаеце, груган гругану вачэй не дзяўбе (Б Сачанка. Твор, які не магу скончыць).”[1,с.107] і іншыя або функцыянальна не замацаванымі : Прывычка - другая натура, - “Увогуле, лежачы ў халаце на мяккай міністэрскай канапе, Троцкі адчуваў асалоду ад язды, ад камфорту. Ён любіў камфорт. Што зробіш - прывычка - другая натура (І. Шамякін. Петраград - Брэт).” [1, с.327 ]; Няма прарока(- ў) сваёй айчыне, - “Ну дапусцім, кажу, з елкай мы разабраліся, а як жа Пікасо з ягоным кубізмам? Адбівае падачу, ды як рэжа!.. А кажуць, няма прарокаў у сваёй айчыне (М. Кусянкоў. Арляк і зязюля).” [1, с.296].
Абсалютная большасць прыказак - р а з м о ў н ы я. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натуральнасць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літаратуры.
Генетычна гэта прказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, калькамі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае паходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспрымаюцца носьбітамі мовы як свае, прывычная і зразумелая: Язык да Кіева давядзе, напрыклад: “ - Жучок! - сказаў Хомка. - Яму не трэба ні батарэйкі, ні … Адно ціскай… - Тады куплю жучка. Так і спытаць? - Халера яго ведае, як пытаць, але ж язык да Кіева давядзе (І. Чыгрынаў. У горад) альбо “ - Дзядзечка, я не тутэйшая. Як мне да Кіева дайсці? - Праўду кажуць, што язык да Кіева давядзе. Табе як найпрасцей ці мо бітым шляхам? (Р.Няхай. Туман над стэпам).” [1, с.452 ]; У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька, напрыклад: “ Раскідалася я сёння ва ўсе бакі. “У агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька”. Хацела напісаць толькі, як хадзіла да Сівалобіхі, а дапісалася да Адаліны (І. Шамякін. Снежныя зімы)” [1, с.376 ]; З мілым (з любым) рай і ў шалашы ( у будане), напрыклад: “ - Мілы, які ты смешны. А дзе ж мы жыць будзем? - Ты сказала “мілы”. Дык жа з мілым і ў шалашы рай (М. Пянкрат. Шчасце маё) [1, с.165 ]; Не адразу Масква будавалася, напрыклад: “ - Засуха ў нас, - гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла, - Адным словам, не адразу Масква будавалася (І.Шамякін. У добры час) [1, с.260 ] ; Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе, напрыклад: “ Бач ты, як мякка сцелеш… Бач, як ты ўжо запеў! Ну але, але, ліслівае цялятка дзвюх матак ссе (П. Місько. Градабой)” [1, с.224 ]; Канец - дзелу вянец, напрыклад: “Нездарма кажуць: канец - дзелу вянец. Няскончанасць, незавершанасць нервуе, непакоіць чалавека, не дае яму думаць пра нешта іншае, не пускае яго наперад (У. Дамашэвіч. Камень з гары) [1, с.195]; Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар, напрыклад: “- Давай падрэмлем, - прапанаваў, зусім размораны цяплом печы і выпітай самагонкай, Піліп. - А то хто ведае, што чакае нас заўтра. Ды і раніца, кажуць, мудрэй за вечар (Б. Сачанка. Вялікі Лес)” [1, с.336] і г.д. Сюды ж можна аднесці і некаторыя біблеізмы: Бог даў, бог і ўзяў, напрыклад: “ - Мама, хадзем хутчэй, людзі ж будуць чакаць, - прыспешваў бабу Насцю Міхалка, - памянем грэшную душу. Адпакутвала сваё. Ты вось што, - звярнуўся ён да мяне, - не плач. Бог даў, бог і ўзяў. Я цябе ў крыўду не дам (Г. Марчук. Кветкі правінцыі)”[1, с.65 ]; Бойся Усявышняга і не гавары лішняга, напрыклад: “Андрэй і Янка.. напісалі Райскаму[ адказ на яго пісьмо], шмат выказвалі радасці, надзей на шчаслівы канец і накідаліся на нікчэмства ўсяе чыноўніцкай тармасні вакол настаўніцкага сходу. І ўсё ж такі дадалі евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: “Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга” (Я. Колас. На ростанях) [1,с.70 ].
Вельмі многія размоўныя прыказкі вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, наяўнасцю рыфмы, рытму, гукапісу, іншых спецыфічных якасцей паэтычнага характару, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, а таксама мастацкім маўленнм, істотная рыса якога - вобразнасць. Групу размоўных прыказак папоўнілі і некаторыя генетычна крылатыя выразы : Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі, напрыклад: “ - Як ваша ўражанне? Словам, раскажыце, якія вынікі ад выбуху? - Вынік, - усміхнуўся Зазыба і пачухуш патыліцу, яўна спрабуючы гэтакім чынам зменшыць уражанне ад свае ўсмешкі. - Ведаеце, ёсць такая людская прымаўка: забілі зайца - не забілі, а шуму многа нарабілі (І.Чыгрынаў. Свае і чужынцы)” [1, с.149 ]; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала, напрыклад: “Сёння ваша праўда, але праўда. І гэтую праўду вам не задушыць, бо, як гаворыцца, каб сонца засланіць, вушэй асліных мала (Я. Міско. Яго любілі на “Крэсах”) “ [1, с.181]; Няма таго, што раньш было, напрыклад: “ - Ведаю, фору дасце маладым, калі часам прыглядная кабета з'явіцца. - Сёння была з'явілася адна… Ці, праўдзей, я да яе. - І што? - Ой, цяжка прышлося. Саўсім не то, як пісаў знакаміты паэт, што раньш было (В. Адамчык. Чорны цмок)” [1,с.298].
П р а с т а м о ў н ы я прыказкі (іх каля 50) трэба разглядаць у складзе размоўнага стылёвага разраду як яго найбольш зніжаную частку, якая знаходзіцца як бы на перыферыі літаратурнай мовы, хоць гэта ніколькі не зніжае актыўнасці іх ужывання. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама ў мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў.
Характарызуючы прастамоўныя сродкі выказвання, часам сцвярджаюць, што ўсе яны маюць грубавата-зніжаны змест, ярка выяўленае адценне рэзкасці, грубасці, вульгарнасці і г.д. На самай справе гэтыя рысы ўласцівыя далёка не ўсім прыказкам. Да прыкладу, прыказка Вышэй пупа не падскочыш [1, с.91] абазначае “больш за тое, на што здольны, што ў чыіх небудзь магчымасцях, не зробіш”, а сэнс прыказкі З паршывай авечкі хоць шэрсці клок [1,с.168 ] - “калі нельга атрымаць ад каго-небудзь многае, то рады ўзяць штосьці нязначнае”. У значэннях гэтых прыказак няма нічога грубавата-зніжанага. Іншая справа, што сама форма выражэння гэтых значэнняў не зусім адпавядае нормам маўленчай культуры.
Прастамоўная афарбоўка прыказак часцей за ўсё ствараецца іх этымалагічным вобразам, які выклівае негатыўныя асацыяцыі. Вось некалькі прастамоўных прыказак “жывельнага паходжання” : Вялікага сабакі вялікі брэх, напрыклад: “[Камісар:] Пачакай, лайдача! Я прыпільную! Але не прасі бога, калі дазнаюся! Будзе канчук [нагайка] у рабоце.[ Навум, убок:] Вялікага сабакі аялікі брэх! Баш ты яго, вельмі пабаяліся! (В. Дудін-Марцінкевіч. Сялянка)” [1,с.92]; Давялося свінні на неба глядзець [1, с.112]; Каму што , а свінні месіва, напрыклад: “ - Можа, яна, гэтая станцыя, пілаваць і не стане… - Будзе! - настойваў мужчына. - Прымусім… - Вось каб яна яшчэ піва варыла! - засмяяўся крыху п'янаваты хлапец. - Каму што, а свінні месіва, упікнула яго жанчына… (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі) “ [1,с.195]; Кабыла (конь) здыхае, а <за> траву хватае ( хапае), напрыклад: “Разведчыкі ўбачылі ў возе і іншую “ траву”. Нарабаванаю “травою” было і тое, што хавала жонка пад фартухом. Сапраўды, “конь здыхае, а траву хапае” (Ф. Янкоўскі. Пра запаветнае)” [1, с.182]; Карова целіцца, а ў быка зад баліць [1,с.196]; Лішняга і свінні не ядуць, напрыклад: “ - Толькі ты, мамачка, нічога лішнягя не гавары; ён чалавек далікатны, не глядзі, што трактарыст, Ён завочна інстытут канчае. - Лішняга не скажу. Лішняга і свіння не есць… (М. Пянкрат. Прыцыповы пасаг)” [1,с.225]; Свіння лужыну (лужу, гразь) знойдзе, напрыклад: “[ Таня:] Не жыве ўжо тут ваш Віталь. [Міхаліна:] Авой! Разышліся! [Таня:] Не зусім. Разыходзяцца па ўзаеммнай згодзе. А ён згоды не пытаўся: узяў да пайшоў… [Міхаліна:] Ай-яй-яй… Убіўся- такі. Свіння гразь знойдзе (Г.Каржанеўская. Вірус)” альбо: “ Будзіла гэты… з Лясінаў, нягодны - страх. От яго мужыкі баяліся. Дык ён цяпер у паліцыі ў мястэчку. Найшла свіння лужыну (В. Быкаў. Сотнікаў)” [1,с.349]; Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць, напрыклад: “ [Гаўрала Патапавіч: ] Выведзі яе [Лаўру ] ! [Шмонька: ] Няёмка неяк так адразу! [Алімпа Іванаўна: ] Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць! [Гаўрыла Патапавіч: ] Вывадзі, вывадзі, а то даканае! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку)”[1,с.454]. Да гэтых прыказак можна далучаць і крапівоўскі крылаты выраз, які стаў прыказкай: Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч, напрыклад: “Залезшы ў агарод, Свіння пусціла лыч у ход, спаласавала ўсё ушчэнт. Пасля яшчэ, зрабіўшы разварот, перакуліла плот… Як ты свінню ні апранай і як ні кліч - заўсёды памятай пра лыч (М. Скрыпка. Свіння і Баран)” [1,с.462]. У сінанімічным радзе Заракалася свіння за вугал хадзіць і Заракалася кошка мышэй не лавіць, напрыклад: “ Яна маці забывае, што год назад кляла і Колю, і свой лёс, і “гэтыя бураке”. Бажылася, што не возьме ні каліва. Заракалася кошка мышэй не лавіць (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў)” [1, с.156] першая прыказка, з улікам значнасці яе ўнутранай формы, ацэньваецца як прастамоўная, а другая - як размоўная.
Дарэчы, амаль усе прастамоўныя прыказкі паводле іх семантыкі належаць да груп з поўным або частковым пераасэнсаваннем: Воцат не гарэлка, кума не жонка, напрыклад: “Сёння ў нас такое становішча, што якраз і не варта радавацца, параўноўваючы сябе з вёскамі Расіі, а лепей схапіцца за галаву, прымерваючыся да фермерскага Захаду. Пара ўжо нарэшце зразумець: воцат не гарэлка, а кума - не жонка (В. Гроднікаў. Мужыкі-сталічнікі…)” [1,с.87]; Вочы па яблыку, < а> галава з арэх, напрыклад: “ - Падыдзі толькі, зрэнкі твае лупатыя выдзеру! Вочы па яблыку, а галава з арэх. Марцовы кавалер! - Жанчына са слязьмі на вачах звярталася да ўсіх (І. Гурскі. Вецер веку)” [1,с.88]; Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е, напрыклад: “Не растлумачылі вам як мае быць гэтай справы. Вы, мусіць, чулі прыказку: загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Калі сапраўды вас хто-небудзь гнаў на пасёлкі, дык да яго гэта прыказка вельмі падыходзіць (К.Крапіва. Мядзведзічы)” [1,с.150]; Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць) , што дождж ідзе, напрыклад: “ - Пусці! - яна вырвалася і пайшла. Ён [ Анатоль] дагнаў яе і моўчкі пайшоў побач. “Хоць плюй у вочы, а ён скажа, што гэта дождж”, - падумала Жана з агідай (У. Дамашэвіч. Асеннім вечарам) “ [1,с.402] і іншыя.
У лік прастамоўных трапляе і прыказка біблейскага паходжання: Супраць (супроць) ражна не папрэш, напрыклад: “Падмануў мяне кудлаты чорт. А што ты яму зробіш? Супраць ражна не папрэш (В.Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі)” [1,с.367].
Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі, абазначаючы тую ці іншую з'яву, адначасова сігналізуюць аб пэўных тыпах маўлення. Яны не могуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання, напрыклад, кніжнай прыказкі ў гутарковым маўленні або размоўнай у публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць шэраг прыказак, не абмежаваных у сваім ужыванніі толькі пэўнай сферай зносін. Гэта абумоўлена гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай той ці іншай прыказкі, пашырэннем або звужэннем межаў яе функцыянавання. Пераход адной з'явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць ф у н к ц ы я н а л ь н а н е з а м а ц а в а н ы м і прыказкамі.
Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі- Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма, напрыклад: “Здаўна вядома, што двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма, на гэты раз даваеннага адзінадушша, “адабрэння і падтрымкі” не адбылося. Народ пачаў разумнець (В.Быкаў. Горкі смак перамогі) альбо “ Зважаючы на тое, што мы стаім на парозе XXI стагоддзя і што двойчы ў адну і тую ж раку гісторыі ўвайсці нельга, сёння гэты ідэал Вялікае Княства Літоўскае часоў Скарыны я акрэсліў бы знешне парадаксальна: Вялікае Княства Літоўскае плюс інфарматызацыя ўсяго грамадства! (А. Мальдзіс. Гонар быць беларусам)” [1,с.122]; Добрымі (харошымі) намерамі выслана (вымашчана) дарога ў пекла, напрыклад: “Сапраўды, ці думаў і ці сніў [Ц. Гартны], збіраючыся будаваць новую вольную Беларусь, чым скончацца ягоныя добрыя намеры?.. Нездарма людзі кажуць, што добрымі намерамі выслана дарога ў пекла (Г. Жычка. Янка Купала і савецкая ўлада)” [1,с.135]; Кожнаму сваё, напрыклад: “ Хтось пайшоў у магілу, а ён Сідар пад вянец. І тут зноў, як кажуць, кожнаму сваё, у кожнага свой лёс, і наканаванне гэтага лёсу калёнымі літаркамі на лобе ў кожнага напісана (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду)” [1,с.201]; Не хлебам адзіным жыве чалавек, напрыклад: “[Яснікаў:] Да ўсяго яму клопат, усюды суне нос…[ Галя:] Хіба дрэнна, Лёня? [Яснікаў:] Часам яго патрабаванні збіваюць нас з Макарам з рытму. У нас больш важная задача. [Галя:] Не хлебам адзіным жыве чалавек (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы)” [1, с.286]; Падняўшы меч, ад мяча і згіне, напрыклад: “Расійскі “бальшавізм” спрыяе нацыянальным дамаганням і повен жадання здаволіць самыя крайнія дэмакратычныя вымогі, але нядоля яго ў тым, што ён нежыццёвы, не мае грунт і асуджан на знішчэнне. Тут дапраўды справядлівы словы: падняўшы меч, ад мяча і згіне (Я. Лёсік. Паўстанне і нашы задачы)” [1,с.302]; Разумнаму зразумее, напрыклад: “Правільна, вось і паказаўся лесавік дзяўчыне ў лесе, і нясе ён гэты камень для таго, каб людзі ўсё ж успомнілі, што колісь лесавікі, і сёй-той з тых лесавікоў застаўся нават цяпер. Разумны, як той казаў, зразумее. Дурань жа і ёсць дурань (А. Кажадуб. Лесавік)” [1,с.336] і іншыя - страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі : Адна ластаўка вясны не робіць, напрыклад: “ - Пагаварылі з намі - і спакайней у групе. Толькі Панкова. Але ведаеце пагаворку: адна ластаўка вясны не робіць. - Ластаўка? От не тую выбрала ты пагаворку. Я лепей новую прыдумаю, спецыяльна для Панковай: адна варона не робіць граю (Я. Радкевіч. Антаніна)” [1,с.48]; Загляне сонца і ў наша аконца, напрыклад: “Можа, трэба і пазмагацца. Але ўрэшце - “загляне сонца і ў наша аконца”. Таму што інакш немагчыма, калі не спыніцца жыццё на зямлі (В. Быкаў. Шчасце так проста не прыходзіць)” [1,с.150]; З песні слова не выкінеш, напрыклад: “Як кажуць, з песні слова не выкінеш, - Нідэрланды не толькі змагаліся за сваю незалежнасць і самастойнасць супраць заваёўнікаў, але і самі былі заваёўнікамі - падпарадкавалі сабе Інданезію, Сурынам і большую частку Антыльскіх астравоў (Б.Сачанка. У краіне польдэраў і цюльпанаў)” [1,с.168]; Капейка рубель беражэ, напрыклад: “Калі тое было, каб я атрымаў прэмію? Не сплю я неяк і рашаю: што, калі ўзяцца нейкім чынам за эканомію? Капейка рубель беражэ. Назбіраю ды сам сябе і прэмірую (А. Палітыка. Не падмажаш - рыпіць)” [1,с.196]; Лес сякуць - трэскі ляцяць, напрыклад: “За вымушаныя ўцёкі з мястэчка, страчаны набытак Макар ні на кога не крыўдаваў, наадварот, паблажліва ўсміхаўся: - Лес сякуць, трэскі ляцяць. Перагібы, канешне. У новым дзеле бываюць перагібы (І. Навуменка. Апошняя восень)” [1,с.222 ]; Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж, напрыклад: “ - Тут працуюць і другія групы, кантралююць нас, а мы іх… - Гэта закон вайны… Сем разоў адмер, адзін раз адрэж (Р. Няхай. Туман над стэпам)” [1,с.352] і г.д.
Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі (6% ад агульнай колькасці). Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: Гара нарадзіла (радзіла) мыш, напрыклад: “Яшчэ праз паўтара месяца рабочы рух, збольшага падкормлены грашамі, паціху сышоў на нішто. “Гара нарадзіла мыш”, -уздыхнуў знаёмы літаратар (Ю. Станкевіч. Пляц Незалежнасці)” [1,с.98]; Грошы не пахнуць, напрыклад: “З ледзь захаванай агідай глядзеў Язэп Сымонавіч на Булыгу. Як перад вачамі ўяве - стаялі ў памяці падобныя ж інжынеры на падрадчыкавых работах, для якіх найсвяцейшым і натуральнейшым прынцыпам было “Грошы не пахнуць” (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы)” [1,с106]; Кропля камень крышыць [1,с.]; Дум не скуеш ланцугамі, напрыклад: “Сілен , княжа, галаву сілен зняць, - не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала. Бандароўна)” [1,с.138]; Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае, напрыклад: “Зразумела, механічна паўтарыць малюнак вобраза і яго трактоўку сапраўдны артыст, мастак ніколі не згодзіцца… Жыццё ёсць жыццё. “Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае” (Б. Бур'ян. Век на мяжы)” [1,с.247]; Надзея памірае апошняй, напрыклад: “У шчымлівым самападмане людзі паўсюль звязваюць з Новым годам лепшыя спадзяванні. А як жа іначай? Надзея ж памірае апошняй! (ЛіМ. 2000, 22 снеж.)” [1,с.245]. Яны ўжываюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія - бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу “як кажуць”, “што называецца”, “як прынята гаварыць”: Вялікаму караблю - вялікае плаванне, напрыклад: “Вашы хлопцы папрацавалі на славу. Ну што ж, як кажуць: вялікаму караблю вялікае і плаванне (І. Гурскі. Лясныя салдаты)” [1,с.92]; Адзін у полі не воін, напрыклад: “[Коркін:] А вам трэба б было не толькі аднаму думаць, бо, як кажа прыказка, адзін у полі не воін, а перш за ўсё пазнаёміцца з думкамі іншых…(В. Зуб. Сумленне ў шафе)” [1,с.43]; Многа шуму з нічаго, напрыклад: “Ну, вось і ўсё. Усё скончылася. Многа шуму з нічога. Хіба такому цямцю-лямцю, як я, рабіць рашучыя крокі? (І. Шамякін. Пошукі прытулку)” [1,с.238]; Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ, напрыклад: “- Будзе і на нашай вуліцы свята. - Так, - вырашыў Сяргей. - Іншага выйсця не бачу. Недарма кажуць - смеласць гарады бярэ (І. Гурскі. Вецер веку)” [1, c.360]; Хто шукае, той знаходзіць, напрыклад: “Калі, напрыклад, толькі заводзілі ў культуру цукровыя буракі, у іх было ўсяго 6 працэнтаў цукру. А цяпер мы трымаем курс на 35 працэнтаў… Гэта ўсё робіць творчая думка і людская праца. Хто шукае - той знаходзіць. Вось і я адшукаў у стогадовай кнізе, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу, цікавыя звесткі (У. Ліпскі. Адпяванне жывых)” [1,с.417]; Што пасееш,тое і пажнеш, напрыклад: “Як насенне перад тым, як кінуць яго ў глебу, правяраецца па некалькі разоў, так павінна правярацца кожнае слова, што адрасуецца дзецям. “Што пасееш - тое і пажнеш”, - не ў меншай меры, а яшчэ ў большай адносіцца да таго поля, назва якога - юная чалавечая душа (Б. Сачанка. Дбаючы пра заўтрашні дзень)” [1,с.446]
Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як міжстылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюццца “стылістычнымі нулямі”, не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозніваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў : апошнія складаюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэначнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.
курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.
курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.
дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015Праблема вызначэння эпітэтаў як экспрэсіўна-вобразных, ацэначных, суб'ектыўных азначэнняў аб'екта рэчаіснасці. Размежаванне тэрмінаў "эпітэт" і "лагічнае азначэнне". Семантычныя і граматычныя характарыстыкі эпітэтаў у паэтычных тэкстах Таісіі Бондар.
реферат [51,9 K], добавлен 23.10.2013Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015