Моўныя сродкі стварэння цэласнасці і звязнасці паэтычнага тэксту (на матэрыяле творчасці М. Багдановіча і Я. Купалы)
Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.09.2013 |
Размер файла | 111,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Дарогі вы шасейныя,
Шчаслівыя дарогі,
Істужкамі паслаліся
На нашыя разлогі…
Ніколі вы не дрэмлеце,
Ад ранка і да ранка
Па вас машына коціцца
І конная фурманка.
І пешаходам весела -
Малодшы ён ці старшы;
Байцы Чырвонай Арміі
Ідуць паходным маршам.
Грузавікі з таварамі
Бягуць ва ўсе староны,
З лістамі віншавальнымі
Шнуруюць паштальёны…
З бяспуцця непраходнага,
З калдобін-катлавінаў
Ты выйшла, ардэнаносная,
На роўны шлях, краіна [2, с. 235].
2.4 Сінанімічны паўтор
Сінанімічны паўтор актыўна выкарыстоўваецца ў тэксце і як сродак міжфразавых сувязей, і як сродак, які садзейнічае разнастайнасці намінацый аднатыпных станаў, з'яў, прадметаў, і як сродак стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
У вершы М. Багдановіча "Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!.."
Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!
Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў,
Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць,
Коні мчацца, трамваі трывожна звіняць…
І гараць аганьком вочы змучаных твараў!..[1, с. 97].
Сінанімічнымі з'яўляюцца словы: зіяюць, грымяць, блішчаць, зіхацяць, звіняць, гараць.
У вершы "Ян і маці" М. Багдановіч выкарыстоўвае наступныя сінонімы: стамілася, змарнела; свеціць, зіяе, зіхаціць, гарыць.
Ты стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку.
Што ж, пастаў перад абразамі, запаліўшы свеку:
Мо паможа Яну гэты свет і пацер словы…
Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць,
А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.
Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,
І ў панурай цеснай хаце хлопец памірае.
Ой, не век жа свечцы тонкай зіхацець, гарэці, -
Дагарыць яна і знікне, які ўсё на свеце…[1, с. 83].
Сінанімічны рад назіраецца і ў вершы "Вераніка":
…Так у гулянках пралятала
Маё дзіцячае жыццё,
А поруч ціхае дзіцё,
Дачка Забелаў, узрастала.
Яе я мала знаў, яна
Ўсягды была сама, адна…[1, с. 148].
Сінонімы сама і адна. Слова сама з'яўляецца размоўным.
У вершы "Маёвая песня" кантэкстуальнымі сінонімамі з'яўляюцца: не паняць, не разведаць, не спазнаць.
…Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думацць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць…[1, с. 76].
У вершы "Вёсцы" сінанімічны рад ствараюць лексемы: руйнавалася, старэла, адмірала, якія ўказваюць на стан вёскі.
…Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала,
І мала што вакол хоць трохі аздабляла
Вясковую нуду…[1, с. 145].
Сінонімы з'яўляюцца кантэкстуальнымі, яны семантычна збліжаюцца толькі ў кантэксце гэтага верша.
Да кантэкстуальных сінонімаў адносяцца і лексемы: узбіраўся, падымаўся, набліжаўся з верша М. Багдановіча "Мне снілася":
Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся,
Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло:
Але толькі чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне й маркотней было…[1, с. 133].
Сінанімічны рад слоў узбіраўся, падымаўся, набліжаўся паказваюць на развіццё дзеяння, якое адбываецца ў вершы.
Я. Купала ў сваіх вершах выкарыстоўвае таксама і ўстарэлую лексіку, што робіць яго вершы яшчэ больш багатымі на лексічныя сродкі:
… Як пайшлі дні маладыя,
Зноў без крыжа ані трошкі:
Дзе ні ступіш, крыжавыя
І гасцінцы і дарожкі…[2, с. 61].
Сінанамічнымі словамі тут з'яўляюцца гасцінцы - дарожкі.
У вершы Я. Купалы "Можна…" кантэкстуальнымі сінонімамі з'яўляюцца лексемы слабым, нязбройненым.
…Можна свет упрыгожыць у кроў і пажары,
Можа гром загрымець і паслаць перуны,
Могуць гінуць нявінныя ў бітвах ахвяры,
Можна слабым, нязбройным надзець кайданы…[2, с. 41].
У гэтым кантэксце становіцца зразумелай сутнасць гэтых слоў: чалавек безабаронны, знясілены, бездапаможны. У вершы "На купалле" сінанімічны рад утвараюць лексемы: шчасце, доля, згода, багацце.
…Як узыйдуць з зелля кветкі, -
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце…[2, с. 86].
Гэтыя словы аб'ядноўвае адно паняцце - дабрабыт.
У вершы Я. Купалы "Песняру-беларусу" лексемы зямля і ніва з'язляюцца сінанімічным паўторам:
…Шчаслівы ты ці нешчаслівы,
Будзі сыноў сваёй зямлі,
Над беларускай соннай нівай
Нязгаслы светач распалі!...[2, с. 69].
Кантэкстуальнымі сінонімамі з'яўляюцца лексемы сцюжы, марозы, мяцеліцы, якія належаць да адной тэматычнай групы, ствараюць вобраз зімы:
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна…[2, с. 14].
2.5 Антанімічны паўтор
Гэты від паўтору з'яўляецца не толькі адным з сродкаў тэкставай сувязі, але і моцным экспрэсіўным сродкам. Звычайна ён выкарыстоўваецца тады, калі трэба падкрэсліць супярэчнасць, канфлікт унутранага псіхалагічнага стану чалавека аба апісваемых абставін, што адлюстроўваецца іншы раз і ў загалоўках мастацкіх твораў.
Антанімічную пару ствараюць лексемы сонца - месяц у вершы М. Багдановіча "Над возерам":
Сонца ціха скацілася згоркі,
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматы зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці…[1, с. 54].
Гэтыя два словы сімвалізуюць розны час сутак: ноч і дзень.
Да гэтай жа тэматычнай групы адносяцца антанімічны рад ночкаю - днём, якія ўваходзяць у верш Я. Купалы "Зіма":
…Ваўкі па сцежках шляюцца
І ночкаю, і днём
І жудка разлягаюцца
Магільніцкім выццём…[2, с. 50].
У вершы М. Багдановіча:
На глухіх вулках - ноч глухая.
Не менш глухі людскі натоўп.
Дык хто ж пачуе, як спявае,
Як стогне тэлеграфны стоўп?.. [1, с. 99].
Антонімамі тут з'яўляюцца словы спявае - стогне, якія падкрэсліваюць напружанасць дзеяння, што разгортваецца ў вершы.
Супярэчнасць назіраецца і ў вершы "Устань, навальніца, мкні нанова…", яна праяўляецца ў выкарыстанні М. Багдановічам антонімаў удар - цалуй:
…Удар цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Усплясні ваду - і перлаў горы
На бераг выкіне яно…[1, с. 114].
Значна больш антонімаў у сваёй творчасці выкарыстоўвае Янка Купала, напрыклад, у вершы "Так… не…" ён выкарыстоўвае наступныя антанімічныя пары: учора - сягоння, плакаць - смяяцца.
Тка-не, так-не,
Загарак гамоне,
Так-не, так-не,
Учора й сягоння.
Так-не, так-не
Плакаць ці смяяцца…[2, с. 57].
У вершы "Сельскія могілкі" Я. Купала супрацьпастаўляе пагоду з непагодай, зямлю з небам:
…Агул жыцця ўсяго абыймеш,
Друзы пагод і непагод,
Зямлю і неба ў рукі возьмеш, -
І ў гэты край зляціць паглёд…[2, с. 92].
Да адной тэматынай групы адносяцца антонімы спякоты - марозы:
…Паліліся мае слёзы
На спякоты, на марозы,
На глухія непагоды,
Маладыя мае годы…[2, с. 78].
Тут Я. Купала проціпастаўляе дзве з'явы прыроды, можна сказаць, дзве пары года: лета і зіму.
Да гэтай жа групы адносіцца антанімічная пара сухота - дажджок:
…Страшыў ніўку грамок,
Сухота і дажджок;
Птушка колас ляцела кляваць;
Шлі заломы, урок, -
Не збаяўся хлябок! -
Памажы, божа, толькі зажаць!..[2, с. 73].
У вершы "З дарогі" Я. Колас выкарыстоўвае антанімічную пару радасць - гора, тым самым ён паказвае на недакладнасць таго дзеяння, што павінна адбыцца:
…Уходзіць у сенцы, аж гнуцца каленцы,
А сэрца трасецца, баліць:
Што будзе тут скора - ці радасць, ці гора?...
Вось дзверы адпёр і глядзіць…[2, с. 56].
У вершы "Паэзія" Я. Купала супрацьпастаўляе праўду з няпраўдай, цноту з гарэзай.
…Праўду з няпраўдай,
Цноту з гарэзай
Вымешай спрытам, -
Будзе паэзія…[2, с. 15].
Абодва аўтары шырока выкарыстоўваюць у сваёй творчасці антонімы, што спрыяе больш поўнаму і больш шырокаму асэнсаванню прачытаных вершаў. Яны ствараюць кантраснасць і каларыт, узмацняюць рытміку вершаў.
2.6 Дэйктычны паўтор
Яго аснова - праформы, г. зн., словы дэйктычныя, бедныя на змест, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння ў тэксце паўтаральных сэнсаў. Лексічная колькасць дэйктычных слоў фарміруецца займеннікавымі словамі: займеннікавымі назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, лічэбнікамі.
Гэтыя словы маюць тэкставую прыроду, г. зн., яны могуць функцыянаваць толькі ў тэксце, і галоўная іх функцыя - тэкстаўтваральная, замяшчальная. Яна ўяўляе сабой замяшчэнне ў постпазіцыі (катафара) або ў прэпазіцыі (анафара) якога-небудзь канкрэтнага азначэння, сэнсу.
У вершаваным апавяданні М. Багдановіча "Вераніка" сустракаюцца асабовыя займеннікі яе, яна, якія замяшчаюць у двух апошніх радках імя персанажа верша, вядомае нам з папярэдняй страфы:
…Так у гулянках пралятала
Маё дзіцячае жыццё,
А поруч ціхае дзіцё,
Дачка Забелаў, узрастала.
Яе я мала знаў: яна
Ўсягды была сама, адна… [1, с. 148].
Дэйктычнае прыслоўе там, якое замяшчае сэнс папярэдніх фраз ("А вядуць яны ўсе да магілы") і асабовы займеннік яны, які ў папярэдняй стафе азначае аб'ект паведамлення дарогі, мы сустракаем у вершы М. Багдановіча "Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…":
Шмат у нашым жыцці ёсць дарог,
А вядуць яны ўсе да магілы.
І без ясных надзей, без трывог,
Загубіўшы апошнія сілы,
Мы сайдзёмся, спаткаемся там…[1, с. 134].
Асабовыя займеннікі ён, ім, якія замяняюць лексему верш, займеннік яно, які замяняе слова віно, мы заўважым, калі прачытам верш "Бледны, хілы, ўсё ж люблю я…" М. Багдановіча:
Бледны, хілы, ўсёж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ён у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыццё струёю плешча, вее хмелем ён.
Верш такі - як дар прыроды,
Вінаграднае, густое цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, -
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно [1, с. 120].
Звернемся да верша М. Багдановіча "Каганцу":
Змоўк пясняр, затаіў свае песні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне,
І струёй лынуць вершы з яе… [1, с. 105].
У гэтым вершы сустракаюцца асабовыя займеннікі, што замяняюць назву асобы, якая знаходзяцца ў першай паэтычнай страфе: пясняр - ён, а таксама аб'ект дзеяння песні - іх, яны,душа - яе.
У вершы Я. Купалы "Як пайду я, пайду…" дэйктычным паўторам з'яўляецца асабовы займеннік ім, ён замяшчае назву герояў верша, якія апісваюцца ў другой паэтычнай страфе:
…Пушчы гукну, каб годай, скупою
Не была, дроў давала людзям,
Памагла ваяваць ім з зімою;
Шумаў бору падслухаю сам…[2, с. 34].
эпіграф тэкст паэтычный метафара
Дэйктычны паўтор ёсць і ў вершы "Лапці", лексему лапці Я. Колас замяняе асабовым займеннікам множнага ліку - імі:
…Не праклінайце
Лапцяў ліповых,
Не пагарджайце
Лапцяў лазовых.
З імі шануйце
Цяжкую працу, -
Лапатнік корміць
Пана з палацу…[2, с. 53].
У вершы "З дарогі" паэт таксама выкарыстоўвае асабовы займеннік ён, які замяшчае лексему падарожны:
Дарогай шырокай, з дарогі нялёгкай,
Дый многа без ліку гадзін,
На кій абапёрты, стары і абдзёрты,
Ішоў падарожны адзін.
Ішоў ён да вёскі, што блізка дарож
У полі над лесам была;
Там некалі даўна ён жыў добра, слаўна,
Там моладасць-радасць прайшла…[2, с. 55].
Дэйктычнае прыслоўе там - акалічнасць месца - замяшчае назву вёска.
Любы тэкст насычаны займеннікавымі словамі, хоць і ў рознай ступені, у выніку чаго можна сцвярджаць, што дэйктычны паўтор - універсальны сродак тэкставай сувязі, без якога абыходзіцца рэдкі тэкст. Невыпадкова менавіта займеннікі, нягледзячы на сваю нешматлікасць, па дадзеных частотных слоўнікаў маюць самую высокую частотнасць выкарыстання ў мове.
2.7 Выражэнне універсальных логіка-сэнсавых адносін як сродак звязнасці тэксту
Апісваемыя ў тэксце прадметы, з'явы, падзеі, таксама як і ў рэчаіснасці, узаемазвязаны, што адлюстроўваецца не толькі на змястоўным і кампазіцыйным узроўнях, але і на ўзроўні пазатэкставых логіка-сэнсавых сувязей. Асноўны сродак такіх сувязей - злучнікі (злучальныя і падпарадкавальныя), якія выконваюць функцыю суаднесенасці тэкставых фрагментаў і самастойных выказванняў, фраз.
Напрыклад, у вершах М. Багдановіча:
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
І мук любоўных крык,
І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,
І п'яны, душны пах…[1, с. 203];
верш "Рандо":
Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваёй адбіла.
І гімн спявае жабаў хор
Красе, каторую з'явіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарашчы міла
Узор.
І сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём.
І чуе бор крэхат хілы,
Ды жаб не чуць вышэй ад гор,
Там, дзе чыясь рука зрабіла Узор [1, с. 141].
У гэтых вершах выкарыстанне злучніка і як сродка ўнутрытэкставай сувязі дазваляе не толькі адлюстраваць ланцужок дзеянняў ў іх сумяшчэнні, зліцці, але і перадаць іх у нарастанні, узмацненні, што садзейнічае экспрэсіўнасці усяго верша.
Лірычны верш "Жывеш не вечна, чалавек…" утрымлівае ў сабе адценне пажадання, тут аўтар свае думкі ў адносінах да жыцця чалавека перадае нам праз падпарадкавальны злучнік каб. У дадзеным выпадку гэты злучнік з'яўляецца тлумачальным.
Жывеш не вечна, чалавек, -
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло!..[1, с. 121].
Пералічальна-размеркавальны злучнік ці выкарыстоўвае Я. Купала ў вершы "Сяўцу":
Ці, можа, цяпер вот, увосень,
Чарвяк яго працу падточыць,
Ці снег у разводдзе падпарыць,
Ці ўлетку грады падрузгочаць,
Ці знішчыцца ў пуньцы пажарам,
Ці так ад якой-небудзь прыгоды -
Такія, ах! Горкія думкі
Сяўца абсядаюць заўсёды…[2, с. 49].
Мадальны сэнс сумнення, невядомага перадае аўтар праз гэты злучнік. Герой верша не ведае, які яго лёс, ён прыводзіць розныя меркаванні, думкі пра тое, што яго чакае ў далейшым.
Верш "Свайму народу" Я. Купалы змяшчае ідэю пералічэння, сігналам якога з'яўляюцца фразы з часціцай як:
...Упаў народ. Змарнеў народ, забыўся,
Як Бацькаўшчыну, як яго завуць;
Як падарожны без пуцця, знябыўся,
Як сірата, якой нідзе заснуць…[2, с. 164].
Прааналізаваўшы вершы абодвух аўтараў, мы можам зрабіць вывад, што яны выкарыстоўвалі шмат лексічных сродкаў для стварэння звязнасці сваіх паэтычных тэкстаў, праз якія і М. Багдановіч, і Я. Купала вельмі выразна, яскрава, натуральна перадалі свае пачуцці, перажыванні, уражанні, думкі. Радзгледжаныя намі віды паўтору паказваюць на разнастайнасць лексічных сродкаў, якія і ствараюць звязнасць паэтычнага тэксту.
3. Лексіка-семантычныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту
Лексіка-семантычныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту - гэта пераноснае словаўжыванне. Найбольш паказальнымі выпадкамі з'яўляюцца тропы, гэта словы або выразы, ужытыя ў пераносным сэнсе з мэтай дасягнуць большай выяўленчай выразнасці маўлення. Тропы выконваюць функцыю мастацкай канкрэтызацыі маўленчай індывідуалізацыі аб'екта, яго вобразнай характарыстыкі.
3.1 Метафара
Метафара адносіцца да адной з такіх відаў троп, яна насычае паэтычную мову М. Багдановіча і Я. Купалы, робіць іх мову больш выразнай і прыгожай. Метафара аперыруе значэннямі слоў у парадыгме, звязвае з іерархічнымі адносінамі, яна займае вертыкальны рад, адкуль выбіраюцца значэнні слоў. Метафара ўказвае на ўнутранае падабенства, адлюстроўвае пэўныя якасці і характарыстыкі прадметаў, а таксама іх функцыю. Метафара - гэта перанос назвы на аснове падабенства або аналогіі называемых прадметаў. Метафары ўзнікаюць у выніку незвычайных для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязей, у залежнасці ад характару супастаўлення прадметаў, суадносных у выніку метафарызацыі. Метафара сінтэзуе канцэпты тоеснасці і падабенства, яна выконвае функцыі як намінацыі, так і характарыстыкі. У сувязі з гэтым метафарызуюцца найчасцей словы з канкрэтным значэннем. У складзе назоўніка гэта канкрэтныя назоўнікі, назвы рэалій і іх частак. Сярод прыметнікаў - назвы фізічных якасцей, у складзе дзеясловаў - назвы фізічных дзеянняў.
У вершы М. Багдановіча "Над возерам" мы можам назіраць складаную метафару, ядром якой з'яўляецца дзеяслоў:
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці…[1,с. 54].
"Сэрца білася рыбкай у сеці тады" - метафара, у склад якой уваходзіць дзеяслоў, якая паказвае на хуткасць дзеяння, на эмацыянальны ўсплеск, на стан героя, прасочваецца ў вершы М. Багдановіча "Самнамбул":
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай халоднай вады, -
Сэрца білася рыбкай у сеці тады…[1, с. 66].
Метафара змрочная, заснуўшая зямля з'яўляецца простай, прыметнік змрочная і дзеепрыметнік заснуўшая паказваюць на фізічныя якасці, гэта адухаўленне - наданне неадушаўлёнаму прадмету рыс і ўласцівасцей адушаўлёнага.
Яшчэ адной разнавіднасцю метафары з'яўляецца персаніфікацыя - гэта наданне неадушаўлёным прадметам і з'явам дзеянняў і ўласцівасцей чалавека. Персаніфікацыя заснавана на метафарычным тыпе пераносу нежывому - жывое, калі з'явам прыроды, прадметам прыпісваюцца фізічнае дзеянне чалавека, яго фізіялагічны стан, псіхічная, разумовая, маўленчая дзейнасць. Напрыклад, такую метафару мы заўважаем у вершы М. Багдановіча:
Плакала лета зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся слязінкі на поле.
Але прыгожаю восенню яснаю
Там, дзе ўпалі яны, вырасталі
Тугаю, горам, слязінкамі лета…[1, с. 67];
Ноч. Газніца гарыць, чырванее,
І гарбата, астыўшы, стаіць.
За сцяной запявае завея,
Сумна бомамі ў полі звініць…[1, с. 70].
Персаніфікаваная метафара запявае завея з'яўляецца простай.
Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя,
Месяц пакрые палі палатном…
Досі ўжо! З вамі вярнуся дахаты я
І пазабудуся сном [1, с. 79].
Месяц пакрые палі палатном - гэта складаная метафара, бо М. Багдановіч ужывае не словазлучэнне, як у папярэдняй страфе, а цэлы сказ. Ядром такой складанай метафары з'яўляецца дзеяслоў, які паказвае на дзеянне, што павінна адбыцца ў будучым.
У вершах Я. Купалы мы можам таксама назіраць персаніфікацыю:
Ну, годзе ўжо спаці! Глянь: светла ўжо ў хаце,
Вясна заглядае ў акно;
Ўжо птушка свяргоча, ўжо лісцік шапоча,
Цябе шнур чакае даўно…[2, с. 58].
Фізічнае дзеянне чалавека пераносіцца і на наступны неадушаўлёны прадмет, абстрактнаму назоўніку смерць надаецца фізічнае дзеянне чалавека:
Не пужайся, што вольныя сілы
Ў путах дрэмлюць з канца да канца,
Што насільства ўсю праўду здушыла,
Што смерць густа капае магілы:
Яшчэ прыйдзе вясна!
Яшчэ прыйдзе!..[ 2, с. 60].
Дарэчы, гэты вершаваны слупок насычаны метафарамі: вольныя сілы ў путах дрэмлюць з канца да канца - гэта адухаўленне, абстрактнаму назоўніку сілы надаюцца ўласцівасці жывой істоты. Насільства ўсю праўду здушыла - гэты троп з'яўляецца таксама адухаўленнем, як і ў першым выпадку. Звыклай з'яўляецца метафара прыйдзе вясна (катахрэза), яна агульнаўжывальная.
Да звыклых можна яшчэ аднесці такія метафары ў М. Багдановіча:
сонца зайшло, застыгла ў жылах кроў, дні ідуць, праходзяць годы.
Гэй, варушыцеся, коні панурыя,
Досі ўжо працы, бо сонца зайшло![1, с. 79];
Не мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах кроў…[1, с. 103];
Верш такі - як дар прыроды,
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, -
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно [1, с. 120] .
У Я. Купалы мы сустракаем такія звыклыя метафары: зубы скаліць,прайшло лета, прыйшла восень, бяжыць час, прыйшла зіма,час праходзе.
Адзін чорт весел, зубы скаліць,
Загаціў пекла да варотаў…[2, с. 27];
Прайшло лета, прыйшла восень, -
Падаткі нясі…[2, с. 45];
Бяжыць час дзень за днём, - скуль вазміся Пятрок
Наляцеў і пагнаў к касьбе жыва людзей…[2, с. 48];
Прыйшла зіма халодная,
Нягодная зіма, -
Цярпі, зямелька родная,
Няма жыцця, няма…[2, с. 50].
У вершы Я. Купалы "Залатая кветка" метафара глядзяць зорніцы-сведкі з'яўляецца ўвасабленнем:
Тыц - стой!.. Глядзяць зорніцы-сведкі,
Пявун адгукнуўся ў сяле -
Ні ночкі купальскай, ні кветкі!
Усё затаілася ў мгле…[2, с. 71].
3.2 Эпітэт
Эпітэт - вобразнае (найбольш метафарычнае) азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньвае іх, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека.
Эпітэт - гэта актыўны моўны сродак мастацкай выразнасці.
Эпітэт - адзін з актыўных стылістычных сродкаў у паэзіі М. Багдановіча і Я. Купалы. Амаль што ў кожным з іх вершаў мы знойдзем вельмі трапнае, прыгожае і мудрае слова. Паэты ужываюцць эпітэты, калі таго патрабуе змест выказвання, каб паўней ахарактарызаваць прадмет, з'яву, выказаць свае адносіны да іх. У ролі вобразных азначэнняў - эпітэтаў М. Багдановіч ужывае прыметнікі, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі.
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці [1, с. 54];
Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла [1, с. 57];
...Жыццё чуваць з усіх старон,
Жыццём напоўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макаў свой вянок [1, с. 61];
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай халоднай вады, -
Сэрца білася рыбкай у сеці тады [1, с. 66].
Я. Купала ўжывае ў сваіх вершах агульнамоўныя эпітэты, выражаныя прыметнікам:
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной [2, с. 7];
А цяпер, а цяпер
Не відаць ясных зор,
Хоць сабе сам не вер, -
Знікла ўсё, як віхор![2, с. 9].
Ад'ектываваны дзеепрыметнік шумячы Я. Купала выкарыстоўвае ў складзе агульнаўжывальнага эпітэта:
Эй, пайду я ў бор шумячы,
Песню запяю,
Перад лесам выллю скаргу
Горкую сваю [2, с. 35].
Я. Купала выкарыстоўвае розныя праметнікі з назоўнікам бор: зялёны, цёмны.
Як пайду я, пайду па загонах,
Па мазольным аратых сляду,
Па лугах і па борах зялёных,
І па сёлах убогіх пайду [2, с. 34];
Затрымаю ваду,
Цёмны бор павалю,
А як з сошкай пайду, -
Увесь свет накармлю [2, с. 43].
Не кожнае азначэнне - эпітэт. Не з'яўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, яны не маюць вобразнасці. Лагічнае азначэнне называе такую прымету прадмета, якая адрознівае яго ад іншых, такіх самых прадметаў, эпітэт жа - ацэньвае, характарызуе прадмет, выражае адносіны аўтара да яго.
Напрыклад, можна параўнаць: густая, вялікая, цёмная, грымотная хмара і празрыстая, лёгкая, магутная, бяздольная хмара.
У небе - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.
Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [1, с. 58].
Эпітэт адрозніваецца ад звычайнага, лагічнага азначэння сваім пераносна-вобразным ужываннем.
3.3 Параўнанне
Параўнанне з'яўляецца яшчэ адным тропам, заснаваным на падабенстве прадметаў. У сваім вершы М. Багдановіч выкарыстоўвае індывідуальна-аўтарскае параўнанне, якое адлюстроўвае тактыльную асацыяцыяцыю:
Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі,
Скура слізкая, як у вужа…[1, с. 68];
Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль [1, с. 71].
Ідывідуальна-аўтарскае параўнанне, якое адлюстроўвае зрокавую асацыяцыю, М. Багдановіч выкарыстаў у вершы "У Вільні":
Ліхтарняў свет у сіняй вышыне…
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне…[1, с. 97 ];
…Гора ўсюды пануе.
Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла…
Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!
Брацця! Ці хваце нам сілы?![1, с. 108];
Гэта параўнанне з'ўляецца індывідуальна-аўтарскім, яно выражае прасторавыя асацыяцыі.
Зрокавую асацыяцыю у нас выклікае параўнанне, якое выкарыстоўвае М. Багдановіч у вершы "Актава":
Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў, - так цемень залівае
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл…[1, с. 142 ].
Я. Купала выкарыстоўвае таксама шмат параўнанняў, у яго вершах, як і ў М. Багдановіча, пераважаюць індывідуальна-аўтарскія параўнанні. Параўнанне, якое адлюстроўвае псіхалагічную асацыяцыю, назіраецца ў вершы "Мужык":
Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, -
Працую, як той вол рабочы, -
Бо я мужык, дурны мужык…[2, с. 3].
З гукавой асацыяцыяй звязана параўнанне, якое Я. Купала ўжыў у вершы"З маіх песень":
І тых будзіць, хто спіць,
Хто цярпіць без віны;
Няхай гулка грыміць,
Як званы, перуны! [2, с. 29];
або Я. Купала выкарыстоўвае, таксама цікавае гукавое параўнанне ў вершы "Курганы":
Хто зачэпіцца іх межаў,
Хто чапне іх сны,
Як званы на цёмнай вежы,
Стогнуць курганы [2, с. 75].
Пры апісанні прыгажосці дзяўчыны Я. Купала выкарыстоўвае параўнанне, якое выклікае ў нас зрокавыя асацыяцыі:
Яе шчочкі - роўны ў сонцы
Цвету ружы ля аконца;
Яе губкі - не калінкі, -
Проста спелыя малінкі! [2, с. 85];
цэлы слупок - гэта адно параўнанне прыгажосці дзяўчыны з прыгажосцю прыроды.
Акрамя таго, у паэзіі М. Багдановіча сустракаецца такі троп метафарычнага тыпу, як гіпербала. Гіпербала - гэта наўмыснае перабольшванне пэўных уласцівасцей чалавека або прадмета з мэтай узмацнення выразнасці выказвання. Гіпербалізаваную метафару мы сустракаем у наступных вершах:
Змоўк пясняр, затаіў свае песні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне,
І струёй лынуць вершы з яе [1, с. 105].
Вобразнасць пэтычнай мовы залежыць, найперш, ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты, метафары, параўнанні. Менавіта яны дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя з'явы дакладна і ўсебакова, падаюць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на такія сродкі мова гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта вобразна-выяўленчыя сродкі ў многім вызначаюць індывідуальны стыль пісьменнікаў, бо кожны з іх валодае сваімі арыгінальнымі і непаўторнымі эпітэтамі, метафарамі, параўнаннем.
4. Марфалагічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту
Асноўнымі паняццямі, якімі карыстаецца марфалогія, з'яўляюцца граматычнае значэнне, граматычная форма і граматычная катэгорыя.
Як граматычная адзінка слова мае сістэму граматычных значэнняў:
1) агульныя граматычныя значэнні ўсіх слоў, якія адносяцца да адной часціны мовы; 2) значэнні, уласцівыя частцы слоў ва ўсіх іх формах; 3) значэнні, уласцівыя не ўсім формам слоў пэўнай часціны мовы. Сродкамі выражэння граматычных значэнняў з'яўляюцца афіксы, змена асновы слова, службовыя словы. Такім чынам, граматычнае значэнне - гэта абагульненае рэгулярна выражанае значэнне, уласцівае раду слоў.
Граматычныя значэнні ўвасабляюцца ў граматычных формах. Нязменныя словы маюць адну форму, а зменныя словы існуюць у мове як сістэма форм. Кожная форма слова можа выражаць некалькі граматычных значэнняў. Граматычныя або марфалагічныя формы - гэта відазмяненні слова, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне і адрозніваюцца граматычнымі значэннямі. Граматычныя формы бываюць простыя, калі граматычны сродак для іх выражэння з'яўляецца часткай формы слова, і складаныя, калі граматычным сродкам для іх выражэння з'яўляецца службовае слова.
Граматычныя формы слоў адной часціны мовы ўтвараюць граматычную катэгорыю. Граматычная катэгорыя - гэта сістэма супрацьпастаўленых адзін аднаму радоў граматычных форм з аднароднымі значэннямі. Так, формы цяперашняга, прошлага і будучага часу ўтвараюць катэгорыю часу на аснове таго, што ўсе яны суадносяць дзеянне з момантам гутаркі. Граматычныя катэгорыі бываюць словазмяняльныя, калі прадстаўлены рознымі формамі аднаго і таго ж слова і нясловазмяняльныя, калі не могуць быць прадстаўлены рознымі формамі аднаго і таго ж слова [16, c. 202].
Да ліку ўдзельнікаў камунікатыўнага акту адносяць суб'екты тэксту. Іх адрознівае форма 1-й асобы, г.зн. займеннікі я, мы , мой, наш. Як адзначае Папіна А. А., акадэмік А. А. Патабня вызначыў тэрмін "суб'ект": "Субъектом называем вещь как познающую и действующую, т.е. прежде всего себя, наше я, потом всякую вещь, уподобляемую в этом отношении нашему я" [17, с. 93].
Суб'ектам тэксту з'яўляецца гаворачы, які выступае ў некалькіх асобах: вобраз аўтара, самога пісьменніка, лірычнага героя, апавядальніка, персанажаў. Усе яны апавядаюць ад імя 1-й асобы.
Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок.
Над зямлёю - імгла, у душы маёй змрок.
О, як пуста ў ёй! О, як холадна жыць! [1, с. 214];
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся - сплю на дне ракі.
Твар травой аблутана, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі [1, с. 55];
Што я мужык, усе тут знаюць,
І, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, -
Бо я мужык, дурны мужык [2, с. 3].
Да ўдзельнікаў камунікатыўнага акту адносяць таксама аб'ект тэксту, які выражаны формай 2-й асобы (ты, вы, твой, ваш). Функцыяй дадзенага аб'екта тэксту з'яўляецца абазначэнне адрасата, чытача, слухача. Асабовыя і прыналежныя займеннікі ўдзельнікаў камунікатыўнага акту могуць выкарыстоўвацца ў тэксце ў прамым ці ўскосным склоне, могуць адсутнічаць, але падразумявацца і быць абумоўленымі прэдыкатамі і кантэкстам усяго складанага цэлага.
У склад удзельнікаў падзей, працэсаў, сітуацый, але не ўдзельнікаў камунікатыўнага акта ўваходзяць аб'екты сітуацыі. Яны ўяўляюць сабой адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы, асобы, рэаліі, з'явы, неабходныя для напаўнення мастацкай прасторы [17, с. 93].
Вы, панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца з велізарных плеч народных,
Але святло крые шмат чаго ад вока -
Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных…[1, с. 130];
Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні,
Хоть ты выгані, пан, з хаты, -
Буду пець я свае песні
Ці то ў будні, ці то ў святы!..[2, с. 31].
Аб'екты сітуацый, якія запаўняюць знешні і ўнутраны свет гаворачага, выражаюцца канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі, займеннікамі, субстантываванымі формамі прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Фармальнай прыкметай такога аб'екта тэксту з'яўляецца форма 3 асобы асабова-ўказальных і прыналежных займеннкаў.
Плача сонца маладое
Над планетай над старою,
Іскры сыплюцца цурком,
Што не тымі пуцінамі
Ходзяць леты за лятамі
Ў вечным зладзе з куганом…[2, с. 98];
Пад лютняў звон прыгожы масак рой
Танцуем там, адзеўшыся нязвычна,
Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой.
На ціхі лад усе яны спяваюць
Пра мір жыцця і светлую любоў,
Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць,
І з ясным светлам зліты зыкі слоў…[1, с. 183].
Адной з галоўных глабальных катэгорый тэксту, якія арганізуюць структуру і сэнсавы змест , з'яўляецца катэгорыя падзеі, якая апісвае рознага роду дзеянні суб'екта і аб'екта, якія працякаюць у прасторы і часе.
Спосабам афармлення катэгорый падзей з'яўляецца прэдыкат, які выражаны асабовым і безасабовым дзеясловам, простым, іменным ці дзеяслоўным састаўным выказнікам, акрамя таго - прыметнікам і дзеепрыметнікам, якія ў складзе зваротка таксама ўводзяць прэдыкатыўнасць, не робячыся выказнікам. У тэксце, у ССЦ прэдыкаты складаюць ланцужок паслядоўных ці адначасовых падзей, якія здзяйсняюцца, уяўляюць сабой граматычны ці змястоўны канэктарны рад. Прэдыкаты ў такім радзе могуць суправаджацца інтэнсіфікатарамі-прыслоўямі, якія ацэньваюць, вымяраюць, размяркоўваюць дзеянні на шкале часу.
А к ночы свой чырвоны веер
У небе сонца развярне,
І разварушаны ім вецер
У даль памкне…[1, с. 60].
Аўтар мае на ўвазе начны час сутак, што мае адносіны да часавага вымярэння.
Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля…[1, с. 65].
У дадзеным урыўку верша таксама падразумяваецца позні час сутак, менавіта, гэта позні вечар.
Была калісь пара: гучэла завіруха
І замяла маёй міншўшчыны сляды…[1, с. 132].
Дзеяслоў была калісь паказвае нам на час, які адбыўся ўжо ў нейкі неакрэслены адрэзак часу. Катэгорыя падзеі азначае нешта, што ўжо здарылася з кімсьці, называе дзеянне, якое адбылося ў мінулым.
А цяпер, а цяпер
Не відаць ясных зор,
Хоць сабе сам не вер, -
Знікла ўсё, як віхор!..[2, с. 9];
акалічнаснае прыслоўе часу цяпер паказвае на тое, што дзеянне адбываецца ў гэты момант, у момант гутаркі аўтара.
Ноч за ночкай ідзе, сцішна, тайна брыдзе,
Рассявае трывогу-знямогу…[2, с. 77].
Спалучэнне назоўніка ноч, які ўказвае на час, з дзеясловам цяперашняга часу незакончанага трывання ўказвае на тое, што дзеянне адбываецца ў цяперашнім часе, на працягласць гэтага дзеянне паказвае спалучэнне Ноч за ночкай.
Скора мы, жнейкі, шнурок свой сажнём
Панскі палетак тады жаць пайдзём…[2, с. 81].
Акалічнаснае прыслоўе часу скора ўказвае на тое, што дзеянне павінна хутка адбыцца, але канкрэтны час невядомы.
Прэдыкаты, якія абазначаюць падзею, складаюцца з некалькіх семантычных тыпаў:
· інхаатыўныя дзеясловы, якія адзначаюць пачатак дзеяння, магчыма, з дапасаванай наступнай фразай або ўсяго дзеяння [17, c. 137].
Рушымся, браця, хутчэй
Ў бой з жыццём, пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах…[1, с. 112];
Ўблізі матыль дрыжыць ад болю,
Прываблены з імглы агнём.
Ён рынуўся туды без волі
І смерць сваю спаткаў у ім…[1, с. 125].
Пры дапамозе прыстаўкі за-, якая паказвае на пачатак дзеяння, утвараюцца наступныя формы дзеясловаў:
Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,
Ці запеў салавей, ці загагала гусь, -
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю - Беларусь [2, с. 39];
Адно, часам птах заблуканы
Залыпае крыллем на ўмор,
Ды выгнаны звер на паляны
Выццём закалыша прастор [2, с. 64];
Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні,
І далёка буйны вецер іх разнёс…[1, с. 116].
Прыстаўка за- у дзеясловах абазначае пачатак дзеяння.
· фінітыўныя прэдыкаты. Яны вылучаюць канец усяго дзеяння або апошняй яго фразы [17, c. 137].
Змоўк пясняр, затаіў свае песні,
Ён іх болей ужо не пяе…[1, с. 105].
Дзеясловы закончанага трывання змоўк, затаіў указваюць на закончанасць дзеяння, на гэта ўказваюць і прыстаўкі з-, за-, а таксама суфікс -ў-.
Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла…
Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!
Брацця! Ці хваце нам сілы?![1, с. 108].
Прыстаўкі раз-, за- і суфікс -л- у дзеясловах закончанага трывання ўдакладняюць лексічнае значэнне закончанасці дзеяння дзеяслова.
Спавіты няпамяці мглою
Руіны замчышча ляжаць;
Муры зарасліся лазою,
Навокал балотная гаць…[2, с. 64].
На закончанасць дзеяння ўказвае прыстаўка за- .
· прэдыкаты са значэннем ахопу ўсёй працягласці дзеяння. У дадзеных урыўках вершаў выкарыстоўваюцца прыстаўкі: з-, вы-, па-, пры-, якія пашыраюць лексічнае значэнне дзеясловаў [17, c. 137].
Зразаюць галіны таполі адну за адной…
Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо смерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло бы хутчэй развівацца…[1, с. 111];
Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, -
Толькі на цябе надзея,
Край родны мой![1, с. 118];
Я думы, путамі не скутыя,
Тут перад вамі вываджу,
А проці ганення кажу:
Хваробы лечаць і атрутамі [1, с. 127];
Вы, панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца з велізарных плеч народных…[1, с. 130];
Вы, паны, мяне з песняй к сабе прызываеце, -
Майго люду апець справядлівую справу…[2, с. 32];
Па жыццёвай па цярністай
Пуцявіне йду,
А за мной мая нядоля
Гоне ўслед бяду…[2, с. 35].
· прэдыкаты дасягнення, якія фіксуюць поўнае спыненне дзеяння працэсу, немагчымасць яго далейшага здзяйснення. Выкарыстоўваюцца наступныя прыстаўкі: аба-, па-, з-, а таксама суфікс -ў-, якія ўдакладняюць лексічнае значэнне дзеясловаў [17, c. 137].
Вы кажаце мне, што душа ў паэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта…[1, с. 129];
Шумныя бярозы
Пабяліў мароз…[2, с. 36];
На страсе, як на балоце,
Зрос зялёны мох…[2, с. 51].
· падзейныя прэдыкаты, якія ўказваюць на закончанасць дзеяння і адначасова на яго непаўнату. У дадзеным вершы такі прэдыкат-дзеяслоў мае прыстаўку пра- [17, c. 137].
Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне:
Гоман нейкі стаіць, сенам пахне укруг…[2, с. 48].
· перфектыўныя прэдыкаты абазначаюць вынік дзеяння прошлага, якое прысутнічае ў рэчаіснасці. Перфектыўныя формы дзеяслова не валодаюць працягласцю дзеяння, з'яўляюцца формамі прошлага часу, яны набліжаныя да кропкі адліку ў рэчаіснасці або супадаюць з ёй [17, c. 137].
Нашых дзедаў душылі абшары лясоў,
Не давалі ім жыці праўдзівым жыццём,
І яны тыя пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў…[1, с. 113].
Працягласць дзеясловам-выказнікам надаюць наступныя афіксы: прыстаўка з- і суфікс -л-:
Змагаліся з няпраўдаю,
Змагаліся з кайданамі,
З кайданамі пякельнымі,
З людскіх касцей каванымі…[2, с. 42].
Разглядаючы спосабы афармлення падзейнасці, мы засяроджвалі ўвагу на тым, як прыстаўкі і суфіксы ўдакладняюць, абмяжоўваюць ці пашыраюць лексічнае значэнне дзеяслова.
Злучнік - службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага саказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Як службовая часціна мовы злучнік не мае лексічнага значэння, не скланяецца, не спрагаецца, не можа выступаць у ролі членаў сказа. Асобна, без самастойных слоў, ён не выкарыстоўваецца, а ўжываецца толькі ў кантэксце, дзе і выяўляецца яго значэнне, г. зн. выражэнне сэнсава-граматычных адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі.
У паэтычных тэкстах М. Багдановіча і Я. Купалы сустракаюцца злучнікі розных разрадаў паводле сінтаксічнай функцыі:
– тлумачальныя злучнікі, якія выкрыстоўваюць паэты: калі, каб, што, як. Гэтыя злучнікі звязваюць з галоўнай такія даданыя часткі, якія дапаўняюць, тлумачаць або раскрываюць змест аднаго з членаў галоўнай часткі:
Час, калі трэба журыцца
Душою на свежых магілах
Пуста прнёсшыхся днёў [1, с. 64];
Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць…[1, с. 67];
Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа [1, с. 68];
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!..[2, с. 21];
Прагледзе й скажа: "Матар'ялу,
Каб прасачыці быт людзей
На Беларусі, тут нямала…[2, с. 28];
Ты прышла ка мне тады,
Як звінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот…[2, с. 74];
- параўнальныя злучнікі: як, быццам звязваюць з галоўнай часткай даданыя, якія шляхам параўнання раскрываюць змест галоўнай часткі:
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд…[1, с. 65];
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк…[1, с. 75];
Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць невысока,
Ўвесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока…[1, с. 85];
Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі,
Скура слізкая, як у вужа…[1, с. 68];
Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь…[1, с. 71];
Цяпер і вы загаварылі,
З апекай вышлі, як з зямлі…[2, с. 21];
Як званы на цёмнай вежы,
Стогнуць курганы…[2, с. 75];
- спалучальны злучнік і выражае адносіны адначасовасці, указвае на аднароднасць сінтаксічных кампанентаў, якія злучае:
Вецер злосна ў хату рвецца,
Ў полі стогнам аддаецца,
Стукне ў дзверы і акно -
Сэрца беднае заб'ецца,
І адразу ў ім прачнецца,
І адразу скалыхнецца
Ўсё, што згінула даўно…[1, с. 69];
Зазвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада…[1, с. 73];
Вецер павявае
І расу страхае…[1, с. 80];
- адносіны паслядоўнасці выражае спалучальны злучнік і, які выкарыстоўвае М. Багдановіч у наступных сваіх вершах:
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў…[1, с. 89];
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай халоднай вады…[1, с. 66];
На небе ж збіраюцца хмура за хмурай,
І гром заграхоча, і дрогне свет цэлы! [2, с. 24];
- адносіны пералічэння выражае злучнік і ў вершах Я. Купалы:
Шапкі будзе знімаць прад табою народ,
А я буду цярпеці і свой дзень праклінаць,
Праклінаць і цябе, і твой гэты паглёд…[2, с. 15];
Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі
Заслужыцца на ласку ў цябе…[2, с. 17];
Тут усякая рэч як гавора з табой:
І крывая бярозка, і столетні дуб,
Снег халоднай зімой, траўка летняй парой,
І асвер, і абцінены зруб…[2, с. 39];
- пералічальна-размеркавальныя злучнікі: ні…ні, то…то, ці…ці паказваюць, што пэўныя прадметы, з'явы ці паняцці існуюць папераменна або ўзаемавыключаюцца, аднолькава магчымыя або немагчымыя:
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Подобные документы
Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Праблема колерабачання мастацкага тэксту. Сістэма колера - і святлоабазначэння. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя.
курсовая работа [53,0 K], добавлен 05.03.2010