Моўныя сродкі стварэння цэласнасці і звязнасці паэтычнага тэксту (на матэрыяле творчасці М. Багдановіча і Я. Купалы)

Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.09.2013
Размер файла 111,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Там няма ні нуды, ні клапот…[1, с. 74];

Погляд вочай тваіх душу змучыў маю, -

Праз яго я сябе не змагу аніяк:

То я рвуся к табе, то як слуп той, стаю,

То жалею цябе, то кляну горка так…[2, с. 14];

Ці ж мала няшчасцяў, ці ж мала слёз мора?

Ці ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?..[2, с. 24];

Каб на полі ці на лузе,

Ці працуючы ля дому,

Ці ў лесе, ці пры лузе

Пеў ён песні па-сваёму!..[2, с. 32];

- супастаўляльны злучнік а выражае адносіны супастаўляльнасці дзеяння:

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае…[1, с. 81];

Шапкі будзе знімаць прад табою народ,

А я буду цярпеці і свой дзень праклінаць…[2, с. 15].

Такім чынам, пры дапамозе марфалагічных сродкаў: асабовых, указальных, прыналежных займеннікаў, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў, дзеясловаў, розных прыставак і суфіксаў, а таксама злучнікаў, ствараецца звязнасць паэтычнага тэксту.

5. Сінтаксічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту

Сінтаксічныя сродкі стварэння звязнасці даволі разнастайныя. Да іх у асноўным адносяцца фігуры маўлення. Фігуры маўлення былі выдзелены ў антычным мовазнаўстве і разглядаліся як формы выражэння думкі, якія парушаюць агульнапрынятыя правілы пабудовы выказвання. У далейшым фігуры маўлення разглядаліся з розных бакоў. Былі выпрацаваныя розныя класіфікацыі, кожныя з якіх закранала найбольш істотныя прыкметы. Паняцце фігуры прадугледжвае перш за ўсё пэўную трансфармацыю, перабудову, якая адбываецца ў межах словазлучэння або сказа, з мэтай дасягнення незвычайнага спалучэння моўных адзінак і ўзмацнення выяўленчай выразнасці. Паводле спосабу трансфармацыі сінтаксічнай структуры, фігуры падзяляюцца на дзве групы: канструктыўныя і дэструктыўныя. Канструктыўныя фігуры робяць сінтаксічную канструкцыю больш збалансаванай. Дэструктыўныя - парушаюць сінтаксічную структуру моўнай адзінкі. Да канструктыўных фігур адносяцца фігуры паўтору (дабаўлення), у аснове якіх паўтаральнасць моўных адзінак.

Да дэструктыўных - фігуры пропуску (убаўлення), у аснове якіх, пропуск асобных моўных адзінак, і фігуры перастаноўкі (размяшчэння), звязаныя з парушэннем сруктуры сінтаксічнай канструкцыі, якія адлюстроўваюць непаўтаральнасць моўных адзінак [18, с. 238.].

5.1 Фігуры дабаўлення

Выкарыстанне фігур паўтору дапамагае лагічна выдзеліць суб'ект або аб'ект пэўнага дзеяння, дазваляе паказаць устойлівасць пэўных якасцей: нарастанне, паслядоўнасць, мэтанакіраванасць дзеяння, працяглыя аднатыпныя адрэзкі часу, дае магчымасць паказаць узмацненне эмацыянальнага і псіхічнага стану. Фігуры, заснаваныя на паўторы, якія аблягчаюць слуханне, разуменне і запамінанне маўлення, з'яўляюцца важнымі сродкамі інтэнсіфікацыі маўлення, павышаюць ступень экспрэсіўнасці моўных адзінак.

Анафара - паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў, што садзейнічае лагічнаму выдзяленню, падкрэсліванню сэнсу паўторанага слова і стварае пэўны паралелізм сказаў.

Ёсць розныя віды анафары:

· гукавая;

Гукавая анафара - паўтарэнне пачатковых гукаў.

Звярнуў калісь Пегас не вулкі

З прывольных палявых дарог, -

І пакаціўся топат гулкі,

І іскры сыпнулі з-пад ног [1, с. 95].

У гэтым слупку паўтараюцца два гукі: зук з і гук і.

Мудрай прамовы

Мёд залацісты,

Поўныя соты

Мне да спадобы…[1, с. 122].

У дадзеным паэтычным радку мы назіраем паўтор гука м.

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных

Чырвоны маладзік

І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,

І мук любоўных крык,

І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,

І п'яны, душны пах…[1, с. 203];

І вырвуць вочы ясныя,

І выхлебаюць кроў,

І пойдуць далей, страшныя,

Шукаць ахвяр ізноў…[2, с. 51].

Паўтор гука і надае паэтычным радкам мяккасць, звязнасць, напеўнасць.

Сваё дзе радаўніца свята

Спяшыць у год абходзіць раз, -

Сялян склікаючы сямейку,

Спраўляе з светам тым папас…[2, с. 92].

Свісцячы гук с стварае вясёлы настрой, сваю нейкую спецыфічную рытміку, дынамічнасць.

Дайце разгону, прастору

Дрэмлючым песням і сілам, -

Дрогне запор наймацнейшы,

Мы ўскалыхнём і магілай [2, с. 97].

Цвёрды гук д надае вершу рашучы настрой, дынамізм, узмоцненасць дзеяння.

· лексічная;

Лексічны паўтор - гэта паўтор асобнай лексемы ў пачатку сказа.

Як вецер, і я б так ляцеў,

Як вецер, аб тым самым пеў,

Як вецер, свабодны мой дух,

Хоць гора цягаю ланцуг…[2, с. 96].

Дзеяслоўная анафара.

Ўспомніць сэрца, што любіла,

Ўспомніць моладасць і сілу… [1, с. 69].

Займеннікавая анафара ўказвае на абагулены суб'ект дзеяння або на аўтара выказвання.

Ўсё, што знікла і уплыла,

Ўсё успомніць, як у сне [1, с. 69];

Адно ёсць - вершыкі, што ўжо ў агні гараць,

Адно ёсць - п'яны раб, што вас не паважае,

Адно ёсць - пусткі сум, што сэрца уражае [1, с. 189].

Паўтор назоўніка і часціцы ёсць. Дзеяслоўная анафара паказвае высокую ступень значнасці дзеяння або працэсу, перадае інтэнсіўнасць яго праяўлення.

Будзе тут бярозка,

Будзе тут рабінка,

Будзе клёну горстка,

Будзе і калінка…[2, с. 23];

Куды ні глянеш - людзі, людзі,

Куды ні глянеш - шэльмы, шэльмы,

Куды ні глянеш -б'юцца ў грудзі,

Што значыць: правільныя вельмі…[2, с. 26];

Буду пець не за славу, праз вас абяцанаю;

Буду пець, бо люблю свайго краю паляны.

Буду пець, бо люблю сваю песню загнаную;

Буду пець, бо мне дар гэты доляй пасланы [2, с. 33].

· строфная.

Строфная або сінтаксічная анафара - паўтор у пачатку радкоў аднолькавых ці раўназначных сінтаксічных канструкцый. Гэта прыводзіць да поўнага структурнага паралелізму, які праяўляецца ў аднолькавай пабудове суседніх сказаў.

Сінтаксічная анафара мае абмежаваны характар, яна выконвае ролю своеасаблівай інкрустацыі, выдзяляючы, падкрэсліваючы пэўны фрагмент тэксту.

У Максіма на кашулі вышыты галубкі;

Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

У Максіма на кашулі вышыты лісточкі;

Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

У Максіма на кашулі вышыты падкоўкі;

Я за тое вышывала, што цалуе броўкі [1, с. 292].

Кальцо - фігура маўлення, якая ствараецца паўторам, на пачатку і ў канцы асобных строф ці ўсяго твора, аднолькавых моўных адзінак.

Такі від фігуры мы назіраем у вершах М. Багдановіча:

Як птушка ў гібкіх трасніках,

Стралою думка мільганула

І ўраз жа знікла, патанула,

Як птушка ў гібкіх трасніках.

Ды ўсё ж душа яе пачула

І ўжо пяе ў такіх славах:

"Як птушка ў гібкіх трасніках,

Стралою думка мільганула" [1, с. 139];

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы,

Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць,

Адповедзь вось для іх мая:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы [1, с. 140].

Паўтор на пачатку і ў канцы ўсяго твора аднаго і таго ж паэтычнага слупка:

У полі мрок,

Нуда без краю;

Снег чуць блішчае,

Як той пясок.

Без прамянёў

Нябёсы з медзі,

Ах, каб угледзеў я месяц зноў…

Гурткі худых

Ваўкоў з круамі!

Што будзе з вамі

Ад віхраў злых?

У полі мрок,

Нуда без краю;

Снег чуць блішчае,

Як той пясок [1, с. 179];

Мая душа, як ястраб дзікі,

Што рвецца ў неба на прастор,

Вартуе вольных птушак крыкі, -

Мая душа, як ястраб дзікі.

Учуўшы іх, страхне вялікі

Свій сон, шыбне ды вышай гор, -

Мая душа, як ястраб дзікі,

Што рвецца ў неба на прастор [1, с. 223].

Кальцо сустракаецца, і даволі часта, і ў вершах Я. Купалы:

Я не для вас, паны, о не,

Ў час вольны песенькі складаю, -

Што спала ў сэрцы там на дне -

Буджу і ў свет на суд пускаю.

Я не для вас, паны, о не!..[2, с. 22];

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым, далёкім полі,

Гэт, за шумным лесам-борам,

За шырокім сінім морам

Не шукай ты шчасця, долі!..[2, с. 145].

Яшчэ адной фігурай дабаўлення з'яўляецца анадыплозіс - калі канец аднаго сказа або радка паўтараецца ў пачатку другога, суседняга.

І места,дзе няма прастора

Дзеля прыроды буйных сіл,

Прабіла сцежку мору гора

Палёў, лясоў, капцоў, магіл.

Палёў, дзе круціць завіруха,

Ўзрываючы халодны снег,

Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,

Дзе чутны разам стогн і смех!..[1, с. 99].

У складзе анадыплозіса ў дадзеным урыўку верша М. Багдановіча выкарыстаны назоўнік поле, які фіксуе ўвагу на аб'екце дзеяння.

Дайце галінку, дайце павесіцца

Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!

Вы яе гналі, вы яе мучылі,

Дайце ж хоць сцежку беднай к галіне

Дайце, як следна, з паветрам нацешыцца

Вольна, прывольна ў тайнай мясціне…[2, с. 125].

Дзеяслоў загаднага ладу дайце ў вершы Я. Купалы, у анадыплозісе падкрэслівае інтэнсіўнасць дзеяння.

Ампліфікацыя - гэта сінтаксічны сродак мастацкай выразнасці, пры якім выкарыстоўваюцца блізказначныя або аднатыпныя па будове моўныя адзінкі з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці. Ампліфікацыя садзейнічае стварэнню напружанасці выкладу, хуткасці, імклівасці выражэння думкі, паглыбленню зместу, павелічэнню эмацыянальнай афарбоўкі і ўзмацненню выразнасці выказвання.

Ціхі і сіні блішча над хатай

Неба прастор.

Ціха гайдае ліпа над хатай

Лісцяў узор…[1, с. 170].

Лексемы ціхі, ціха пры іх паўторы павялічваюць эмацыянальную афарбоўку верша, пры іх выкарыстанні выразна ўяўляецца карціна, якую імкнецца перадаць нам аўтар.

Смутак свой разлівае

Спеў ласкавы аб долі,

Душу цеша, сцішае

Захад сонца ў полі…[1, с. 175].

Падбор аўтарам двух аднародных дзеясловаў цеша, сцішае садзейнічае ў дадзенай паэтычнай страфе паглыбленню зместу верша і павелічэнню эмацыянальнай афарбоўкі.

Згіне змяя за змяёю,

Знікне з нябёс маладзік.

Доўга па іх пад вадою

Будзе ўздыхаць маладзік [1, с. 239].

Форма слова змяя змяняецца пры дапамозе канчатка творнага склону -ёю, выкарыстанне гэтых двух назоўнікаў садзейнічае напружанню дзеяння ў дадзеным урыўку верша.

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы, -

Хай цябе шум вятроў не пужае;

Пагашаюць яны аганёчак малы,

А вялікі - крапчэй раздуваюць.

Разгарайся хутчэй, зіхаці аганёк, -

Каб, калі і замёр ты без долі,

Ўсіх спужаў бы страшны абступіўшы іх мрок,

Хай агнёў не гасілі б ніколі [1, с. 240].

Лексема агонь, якая выкарыстоўваецца ў розных формах пры дапамозе розных суфіксаў -ёч-, -ак-, -ёк-, садзейнічае паглыбленню зместу і паказвае на адносіны аўтара да прадмета дзеяння.

Бор наш высокі над усе бары,

Двор наш багаты над усе двары,

Шнур наш вузенькі над усе шнуры, -

Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!..[2, с. 80].

Аднародныя члены сказа бор, двор, шнур садзейнічаюць павелічэнню эмацыянальнай афарбоўкі.

Шматзлучнікавасць - ужыванне аднаго і таго ж злучніка перад кожным аднародным членам сказа. Функцыянальная роля полісіндэтона залежыць ад граматычнага значэння злучаемых членаў сказа.

У поўначы астры ў саду расцвілі,

Убраліся ў росы, вянкі заплялі

І сталі ружовага ранку чакаць,

Ў вясёлку калёраў жыццё убіраць.

І марылі астры ў цудоўнаму сне

Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне.

І казачны край падымаўся з іх сна,

Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна…

Так марылі ў шэрую восені яны,

Так марылі астры і ждалі вясны.

А ранк спаткаў іх халодным дажджом,

І вецер стагнаў у саду за кустом.

І ўбачылі астры, што ўкруг іх - турма,

Убачылі астры, што жыць ім - дарма,

І ўмерлі яны. Але тут як на смех,

Паднялася сонца цалуючы ўсіх [1, с. 194].

У вершы М. Багдановіча злучнік і звязвае аднародныя выказнікі сталі чакаць, марылі, ждалі, убачылі, умерлі. Падкрэслівае замаруджванне дзеяння, а таксама перадае разнастайнасць дзеянняў, што адбываюцца ў межах верша. Полісіндэтон у дадзеным выпадку з'яўляецца поўным, бо паўтараецца перад кожным аднародным выказнікам.

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных

Чырвоны маладзік

І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,

І мук любоўных крык,

І цела гібкага шаленасць, ізвіванне,

І п'яны, душны пах…[1, с. 203].

Злучнік і аб'ядноўвае аднародныя дзейнікі рад уздыхаў, мук, цела, пах, гэта дазваляе перадаць разнастайнасць з'яў рэчаіснасці, пры дапамозе паўтору гэтага злучніка ствараецца адзінства пералічэння аднародных назоўнікаў, што садзейнічае структурнай цэласнасці выказвання. У гэтым вершы полісіндэтон з'яўляецца поўным, бо злучнік паўтараецца перад кожным аднародным членам сказа.

Злучнік такога ж тыпу мы можам назіраць і ў вершы Я. Купалы:

І вецер, і сокал, і я -

Сыны адной долі-жыцця,

Наводзім маркотныя мы

І думы, і песні адны…[2, с. 96].

У першым выпадку злучнік і аб'ядноўвае аднародныя дзейнікі вецер, сокал, я і стварае адзінства іх пералічэння. У другім выпадку - гэты ж злучнік аб'ядноўвае аднародныя дапаўненні думы, песні.

Ідзе-брыдзе за следам след,

І ноч, і дзень, і цьма, і свет,

І песні кліч, і смерці цвет,

Ідзе-брыдзе за следам след [2, с. 99].

Злучнік і выдзяляе аднародныя дапаўненні ноч, дзень, цьма, свет, кліч, цвет, падкрэсліваючы іх ролю, стварае адзінства пералічэння, тым самым узмацняе выразнасць выказвання. Гэта поўны полісіндэтон - злучнік і стаіць перад кожным аднародным членам.

Як Людкі не бачу, -

Не міла мне жыць:

І сохну, і плачу,

І сон не бяжыць![2, с. 140].

Пералічальны злучнік і выдзяляе аднародныя выказнікі сохну, плачу, што паказвае на працягласць дзеяння, а таксама перадае разнастайнасць дзеянняў, што адбываюцца ў вершы.

І хатка - не міла,

Ўрагамі - дружкі,

І свет - як магіла,

І ночкай - дзянькі![2, с. 140].

Злучнік і вылучае аднародныя дзейнікі хатка, свет, стварае адзінства іх пералічэння.

Шматпрыназоўнікавасць - гэта фігура, якая заснавана на паўторы аднолькавых прыназоўнікаў, яна надае кантэксту ўзмоцненную эмацыянальнасць і садзейнічае экспрэсівізацыі маўлення.

…Калі я цябе выліваю

Ў слова халоднае, ў песню сваю,

Гэткае ж пекла ў душы сваёй маю.

Паліць яна мне душу ўсю маю.

Што ж, асцюжоная словам людскім,

Ты нарабіла ў краю дарагім?

Можа, разбіла маркотную ліпу,

Смерці прасіўшую ў нуднаму рыпу [1, с. 193].

Невытворны прыназоўнік у адносіцца да аднароднага дапаўнення, якое выражана двума назоўнікамі слова, песня, а таксама да назоўнікаў край, які выконвае ролю акалічнасці месца і назоўніка рып, які з'яўляецца дапаўненнем. У вершах Я. Купалы мы часцей можам сустрэць шматпрыназоўнікавасць, чым у вершах М. Багдановіча:

…За змарлыя, за жывыя

Душкі, за жыццё,

За скацінку, за збажынку

І за ўсё, за ўсё…[2, с. 54].

Невытворны прыназоўнік за надае гэтаму чатырохрадкоўю ўзмоцненую эмацыянальнасць, экспрэсію, рытмічнасць.

Аб спакойнай вёсцы,

Аб кутку сваім,

Аб вясне, аб сонцы,

Аб жыцці другім…[2, с. 66].

Невытворны прыназоўнік аб спалучаецца з назоўнікамі вёска, куток, вясна, жыццё, якія ўжыты ў творным склоне, што характэрна для гэтага прыназоўніка.

Паліліся мае слёзы

На заломы, на дзярмёзы,

На надломленыя грудзі,

На ўсё, што было, ёсць, будзе…[2, с. 78].

Прыназоўнік на таксама невытворны, ён спалучаецца з назоўнікамі ў вінавальным склоне, а таксама з азначальным займеннікам усё. Пры дапамозе гэтага прыназоўніка верш набывае дынамічнасць, узмацняецца эмацыянальнасцю.

5.2 Фігуры пропуску

Гэтыя фігуры заснаваныя на непаўтаральнасці моўных адзінак, яны выкарыстоўваюцца з мэтай адлюстравання хуткасці гуку, расчлянёнасці мноства на асобныя часткі, паказу разнастайнасці акаляючай рэчаіснасці.

Апасіяпеза - наўмысны, выкліканы, найчасцей этычнымі прычынамі, перапынак у маўленні, які разлічаны на здагадку чытача або слухача. Апасіяпеза ў вусным маўленні перадаецца пры дапамозе інтанацыйнай паўзы, у пісьмовай мове яна абазначаецца графічна шматкроп'ем.

Апасіяпеза выкарыстоўваеца ў тых выпадках, калі інфармацыя не патрабуе разгорнутага выкладу, добра зразумелая чытачу. Прычына ўмаўчання можа быць і этычнай, калі аўтар не хоча выказваць сваю думку адносна пэўнай падзеі або асобы, і чытач павінен сфарміраваць сваё уяўленне аб гэтым. Умаўчанне павялічвае выразнасць выказвання, паколькі дае чытачу магчымасць самому ўявіць тыя карціны, асобныя штрыхі, якіх апушчаны аўтарам, і такім чынам садзейнічае экспрэсівізацыі маўлення.

…А дальш - за радам кас, ламбардаў, банкаў -

Агні вакзала… павадка фурманкаў…

Віры людзей…сіпяшчы паравоз…

Зялёны семафор… пакгауз… склады…

Заводаў коміны пад цьмой нябёс…

О, горада чароўныя прынады! [1, с. 97].

Верш насычаны апасіяпезай, Максім Багдановіч наўмысна пакідае нам месца для фантазіі, ён спецыяльна робіць паўзы пасля словазлучэнняў, каб мы маглі ўявіць атмасферу гэтага верша, прайсціся разам з аўтарам па вулках Вільні і ўявілі сабе тое, пра што аўтар гаворыць нам ў вершы.

Сэрца… Ўсюды за ім пойдзеш…

Пекла, неба - ўсё там знойдзеш…

У дзяўчынкі, у княгіні,

Што падчас мне вочкам кіне [2, с. 86].

Я. Купала атрымлівае сапраўдную асалоду, калі малюе вобраз дзяўчыны. Пры дапамозе апасіяпезы павялічваецца выразнасць верша, бо аўтар дае нам магчымасць самім сфарміраваць уяўленне аб дзяўчыне, тым больш, што ў папярэдніх слупках аўтар дае нам дастаткова звестак пра гераіню, і нам даволі лёгка ўявіць прапушчаныя словы.

Эліпсіс - пропуск асобных фрагментаў выказвання, лёгка ўзнаўляльны па сэнсе з кантэксту. Эліпсіс надае выказванню экспрэсію, дынамізм і напружанасць. Эліпсіс можа ўваходзіць у склад як простага, так і складанага сказа. Пропуск асобных лексем, сэнс якіх лёгка ўзнаўляльны з кантэксту, актывізуе думку чытача, прыцягвае яго ўвагу, прымушае дэшыфраваць выказванне, паразважаць над выказаным зместам.

Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла;

Ў яе агні - краса жывая,

Яна прыгожа і святла…[1, с. 125].

У эліптычным сказе "Ў яе агні - краса жывая" апушчаны выказнік, які не ўзнаўляецца з кантэксту верша, бо дзеянне абазначана адсутным выказнікам зразумелым са структуры саміх сінтаксічных адзінак.

Мы доўга плылі ў бурным моры,

І ўраз - жаданая зямля!..[1, с.131].

Сказ "І ўраз - жаданая зямля!" з'яўляецца эліптычным, паколькі ў ім прапушчаны выказнік; можна меркаваць, што гэтым выказнікам зяўляецца зваротны дзеяслоў з'явілася. Выказнік не ўзнаўляецца з кантэксту. Прапушчаны член сказа надае вершу дынамічнасць, нечаканасць дзеяння, напружанасць.

І сагрэла ты мяне

Ў палуцьме, у палусне;

Паня ты была, я - пан…

После зноў зацвіў курган…[2, с. 74].

У вершы Я. Купалы эліптычны сказ - "Паня ты была, я - пан…". Тут прапушчаны дзеяслоў быць, які лёгка ўзнаўляецца з кантэксту.

Мы радзілісь на свет - Я і воля мая;

Шчыра нас прыняла

Ўся людская сям'я…[2, с. 81].

У сказе "Мы радзілісь на свет - я і воля мая."прапушчаны выказнік радзілісь, які лёгка ўзнаўляецца па сэнсе з кантэксту. Гэты сказ складаны, эліпсіс знаходзіцца ў заключнай прэдыкатыўнай частцы, гэтага патрабуе наяўнасць прапушчанага фрагмента выказвання ў папярэдняй частцы.

5.3 Рытарычныя фігуры

У адрозненне ад іншых фігур, рытарычныя фігуры не парушаюць агульнапрынятых правіл пабудовы выказвання, яны маюць звычайную структуру, якая адпавядае сінтаксічным нормам літаратурнай мовы. Іх адметнасць у асаблівай інтанацыйнай аформленасці, якая на пісьме перадаецца пытальнымі і клічнымі знакамі.

Рытарычнае пытанне - гэта пытальны сказ са сцвярджальным зместам, які не патрабуе адказу. Рытарычнае пытанне з'яўляецца актыўным сродкам стварэння экспрэсіўна-эмацыянальна афарбаванага дыскурсу.

Што гэта? Слёзы? Што жа зрабіў ты,

Бледны ад іх, -

Горка паведай, што жа зрабіў ты

З дзён маладых?[1, с. 170].

Максім Багдановіч на першае пытанне дае адказ таксама ў форме пытання. Паэт задае пытанні, але не чакае на іх адказаў, з кантэксту зразумела, што аўтар ўжо ведае на іх адказ, пры дапамозе рытарычнага пытання ён ўзмацняе выразнасць верша, надае яму эмацыянальнасць, выразна адчуваецца хваляванне паэта.

Ўсё жыццё цяпер, як лёгкая завея.

Кнігу разгарнуў - а не магу чытаць.

Як зрабілася, што пакахаў цябе я, -

Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць? [1, с. 235].

На сваё пытанне аўтар сам дае адказ пытаннем:"Як зрабілася, што пакахаў цябе я, - Хіба знаю я?".

Што бачу? - ўсё сціхла, ўсё спіць пад няславай…

Ці ж праўда? - няўжо гэта вораг асіліў?

Няўжо ўсе байцы за народную справу

Тыранамі зможаны, леглі ў магілы? [2, с. 24].

У наступных радках Я. Купала заклапочаны смерцю байцоў, ён сам сабе задае пытанні, якія не патрабуюць адказу:

Уходзіць у сенцы, аж гнуцца каленцы, А сэрца трасецца, баліць:

Што будзе тут скора - ці радасць, ці гора?..

Вось дзверы адпёр і глядзіць…[2, с. 56].

Пры дапамозе рытарычнага пытання Я. Купала выражае сваё меркаванне наконт таго, "Што будзе тут скора - ці радасць, ці гора?.."

Рытарычны зварот - заклік, словы з якімі гаворачы звяртаецца да асобы ці прадметаў як прысутных, так і адсутных, і якія не патрабуюць непасрэднага водгуку. Рытарычны зварот найчасцей адрасуецца адцягненым з'явам ці абстрактным паняццям. Такі зварот у асобных выпадках накіраваны на асобу або іх сукупнасць. Рытарычны зварот узмацняе эмацыянальнасць выказвання.

Хваляй шырокай разлілась, як мора,

Родны наш край затапіла…

Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!

Брацця! Ці хваце нам сілы?! [1, с. 108].

З дапамогай рытарычнага звароту Максім Багдановіч як бы робіць заклік, звяртаючыся да людзей і адначасова ў іх жа пытаецца: ці змогуць яны гэта зрабіць.

Ў даль яны памкнулі, і лятуць пад імі

Нівы ды балоты, поле, бор, лука.

Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца,

Ці не ты ліешся, срэбная рака? [1, с. 116].

У гэтым урыўку верша М. Багдановіч звяртаецца да нежывой істоты, зразумела, што рака не можа яму адказаць, але з дапамогай рытарычнага звароту нежывая істота робіцца жывой, што надае вершу яшчэ большую эмацыянальнасць і экспрэсію.

Чаго вам хочацца, панове?

Які вас выклікаў прымус

Забіць трывогу аб тэй мове,

Якой азваўся беларус?[2, с. 20];

Што ты маеш з маёй звадкі,

З дзікай ненавісці?

Людзі толькі насмяюцца,

І ўсёй той карысці…[2, с. 47].

Рытарычны вокліч - сцвярджэнне пэўнага паняцця ў эмацыянальнай форме. Рытарычны вокліч звычайна выражае аўтарскае здзіўленне, абурэнне, захапленне і іншыя пачуцці і графічна афармляецца клічнікам.

У цемні к нам плывуць рубіны папяросаў,

Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў…

Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі,

Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі! [1, с. 244].

Пры дапамозе рытарычнага вокліча аўтар перадае нам сваё захапленне, яго прываблівае незвычайнае ў звычайным:

Каб залячыць у сэрцы раны,

Забыць пра долі цяжкі глум,

Прыйдзіце да касцёла Анны,

Там знікнуць сцені цяжкіх дум.

Як лёгка да гары, як красна

Узносіць вежы ён свае![1, с. 247].

М. Багдановіч захапляецца касцёлам, яго вежамі. Сваё захапленне ён выражае праз рытарычны вокліч.

Эй, дуж я да ўсяго -

На раллі, на лугу!

Толькі гора свайго

Я змагчы не магу!..[2, с. 43].

Пры дапамозе рытарычнага вокліча Я. Купала падкрэслівае, што селянін дужы, працалюбівы, што зямля яму прыбаўляе сілы, але ён заклапочаны тым, што ў яго няма сіл, каб справіцца са сваім горам.

Загнанае слова ты, роднае слова!

Грымні ж над радзімай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

Мілей найбагатшай чужой! [2, с. 64].

Я. Купала падкрэслівае, што родная мова "Мілей найбагатшай чужой".

Разгледжаныя намі сінтаксічныя сродкі паэтычных тэкстаў і Я. Купалы, і М. Багдановіча падцвердзілі яшчэ раз тое, што абодвы гэтыя аўтары з'яўляюцца сапраўднымі мастакамі слова. Сінтаксічныя сродкі, якія прысутнічаюць ў вершах, робяць паэтычную мову багатай, непаўторнай, прыгожай.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Тэкст ствараецца дзеля таго, каб аб'ектывізаваць думку аўтара, ператварыць яе ў творчую задуму, перадаць веды і ўяўленні аб чалавеку і свеце, вынесці гэтыя ўяўленні за межы аўтарскай свядомасці і зрабіць іх набыткам іншых людзей. Такім чынам, тэкст не аўтаномны і не самадастатковы - ён асноўны, але не адзіны кампанент тэкставай дзейнасці.

Аснову універсальных катэгорый тэксту складаюць цэласнасць і звязнасць, якія ўступаюць адна з адной у адносіны дадатковасці.

Цэласнасць тэксту арыентавана на план зместу, на сэнс, яна ў большай ступені псіхалінгвістычная і абумоўлена законамі ўспрыняцця тэксту, імкненнем чытача, які дэкадзіруе тэкст, аб'яднаць усе кампаненты тэксту ў адзінае цэлае.

Цэласнасць тэксту забяспечваецца яго дэнататыўнай прасторай і канкрэтным становішчам яго ўспрыняцця: хто ўспрымае тэкст? дзе? калі? навошта? Гэта дазваляе гаварыць пра сітуацыйнасць цэласнасці тэксту. Цэласнасць тэксту абумоўлена канцэптуальнасцю тэкставага сэнсу, у сувязі з чым яна ў большай ступені парадыгматычная.

Звязнасць, у адрозненне ад цэласнасці, у большай ступені лінгвістычная, яна абумоўлена лінейнасцю кампанентаў тэксту, г. зн. сінтагматычная. Гэта катэгорыя знешне выражаецца ў тэксце на ўзроўні сінтагматыкі слоў, сказаў, тэкставых фрагментаў. Аўтар тэксту ў працэсе яго спараджэння імкнецца расчляніць кантынуальны сэнс на кампаненты, у сувязі з чым можна гаварыць і пра інтэнцыянальнасць звязнасці: яна абумоўлена задумай аўтара.

Улічваючы гэтыя якасці, якія абумоўліваюць прыроду звязнасці, можна гаварыць аб яе двунакіраванасці: інтэнцыянальнасць - аснова інтразвязнасці, г. зн., яе ўнутранай сэнсавай сувязі; сінтагматычнасць - прычына экстра-звязнасці, якая праяўляецца ў знешневыражаным спалучэнні літар, гукаў, слоў, сказаў. Гэтыя дзве праявы звязнасці ўзаемаабумоўленыя, але не жорстка: можна гаварыць аб іх адноснай незалежнасці.

У нашай дыпломнай рабоце мы азнаёміліся з тэарэтычнай літаратурай, разгледзелі розныя пункты поглядаў на азначэнне "тэкст" і даведаліся, што азначэнне гэтага паняцця неадназначна і не вызначана агульнага азначэння.

Правялі лексічны аналіз сродкаў стварэння цэласнасці і звязнасці паэтычнага тэксту, выявілі, што ў паэтычных тэкстах М. Багдановіча і Я. Купалы ўжыты розныя лексічныя сродкі, якія надаюць цэласнасць і звязнасць паэтычнаму тэксту.

Разгледзелі лексічныя і лексіка-семантычныя сродкі, зрабілі вывад, што гэтыя сродкі вельмі часта выкарыстоўваюцца пісьменнікамі, што надае іх вершам выразнасць і непаўторнасць.

Вызначылі марфалагічныя і сінтаксічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту.

Асноўнай задачай, якая стаяла перад намі, было апісанне моўных сродкаў стварэння цэласнасці і звязнасці паэтычнага тэксту Я. Купалы і М. Багдановіча. Намі былі разгледжаны розныя моўныя сродкі ў паэтычных тэкстах гэтых аўтараў для вырашэння гэтай задачы.

Структура дыпломнай работы вызначаецца яе мэтамі і задачамі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1 Багдановіч, М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 1. Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды / М. Багдановіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. - 752 с.

2 Купала, Я. Вершы: / Уклад. А. А. Сляпцова / Я. Купала. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 270 с.

3 Гальперин, И. Р. Текст как объект лингвистического исследования / И. Р. Гальперин. - М., 1981.

4 Кубрякова, Е. С. Текст и его понимание / Е. С. Кубрякова // Русский текст. - 1994. - № 2.

5 Лотман, Ю. М. Анализ художественного текста // Ю. М. Лотман. - Л., 1972.

6 Бахтин, М. М. Проблема речевых жанров. Эстетика словесного творчества // М. М. Бахтин. - М., 1979.

7 Откупщикова, М. И. Синтаксис связного текста / М. И. Откупщикова. - Л.: ЛГУ., 1982. - 103 с.

8 Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы. Маўленне: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. - Мінск : РІВШ, 2009. - 168 с.

9 Лепешаў, І. Я. Лігвістычны аналіз літаратурнага твора: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2000. - Ч. 2. -122 с.

10 Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. - Мінск: НІА, 2001. - 212 с.

11 Лосева, Л. М. Как строится текст / под ред. Г. Я. Солганика. Л. М. лосева. - М.: Просвещение, 1980. - 94 с.

12 Бабенко, Л. Г. Филологический анализ текста. Основы теории, принципы и аспекты анализа: Учебник для ВУЗов / Л. Г. Бабенко. - М.: Академический Проект; Екатеринбург: Деловая книга, 2004. - 464 с.

13 Бахтин, М. М. Язык в художественной литературе / М. М. Бахтин // Собр. соч.: В 7 т., Т. 5. - М., 1997. - 306 с.

14 Валгина, Н. С. Теория текста: Учебное пособие / Н. С. Валгина. - М.: Логос, 2004. - 280 с.

15 Новиков, Л. А. Художественный текст и его анализ / Л. А. Новиков. - М., 1988.

16 Грыгор'ева, Л. М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. /Л. М. Грыгор'ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор'евай. - Мінск: Вышэйшая школа, 2006. - 559 с.

17 Папина, А. З. Текст: его единицы и глобальные категории: Учебник для студентов-журналистов и филологов / А. З. Папина. - Москва : УРСС, 2002. - 368 с.

18 Клюев, Е. В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е. В. Клюев. - М.: Издат. ПРИОР, 1999. - 272 с.

19 Станкевіч, А. А. Рыторыка ў тэрмінах, паняццях і парадах: Дапаможнік для філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў / А. А. Станкевіч. - Гомель : УА "ГГУ імя Ф. Скарыны", 2003. - 150 с.

20 Станкевіч, А. А. Сістэмна-структурная арганізацыя мастацкага тэксту: віды кагезіі ў паэтычных творах / А. А. Станкевіч // Текст. Язык. Человек. Сборник научных трудов. В 2 ч. Ч. 1. - Мозырь, 2007. - 191 - 192 с.

21 Станкевіч, А. А. Моўныя спосабы стварэння цэласнасці і звязнасці як важнейшых тэкстаўтваральных катэгорый у паэтычных творах / А. А. Станкевіч // Текст. Язык. Человек. Сборник научных трудов. В 2 ч. Ч. 1. - Мозырь: УО МГПУ им. И. П. Шамякина, 2009. - 145 - 147 с.

22 Станкевіч, А. А. Тэкстаўзроўневы аналіз паэтычных твораў: лексічная парадыгматыка ў вершах Я. Купалы / А. А. Станкевіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зб. навуковых артыкулаў / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) [і інш.] - Гродна: ГрДУ, 2009. - 387 с.

23 Акиншина, А. А. Структура целого текста / Вып. 2., А. А. Акиншина. - М.: Университет дружбы народов, 1979. - 80 с.

24 Вербицкая, О. М. Текстообразующий потенциал когезии в структурно-смысловой организации текста (на материале текстов произведений англоязычных авторов): автореф. дис. на соиск. уч. степ. канд. фил. наук: 10. 02. 04 / О. М. Вербицкая; Иркут. гос. лингв. ун-т. - Иркутск, 2001. - 16 с.

25 Гайламазова, Е. С. Союзные конкретизаторы и их текстообразующая функция (на материале русского и английского языка): автореф. дис. на соиск. уч. степ. канд. фил. наук: 10. 02. 19 / Е. С. Гайламазова; Южн. федер. ун-т. - Ростов - на - Дону, 2007. - 17 с.

26 Болотнова, Н. С. Художественный текст в коммуникативном аспекте и комплексный анализ единиц лексического уровня / Н. С. Болотнова. -Томск: Издат. Том. унив-та, 1992. - 312 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

    дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".

    дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.

    курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Праблема колерабачання мастацкага тэксту. Сістэма колера - і святлоабазначэння. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя.

    курсовая работа [53,0 K], добавлен 05.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.