Беларускія прыказкі, прымаўкі
Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2014 |
Размер файла | 87,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Пададзім некалькі кантэкстуальных прыказак з пакажам перад імі (праз працяжнік) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам - «Задарам і скулка не сядзе; думаць», падумаць - «Індык думаў, думаў ды здох», «Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая)»; каб - «Каб ды кабы, дык у роце раслі б грыбы»; бог - «На бога спадзявайся, а сам не давайся»; так - «Так нічога не бывае <усё за грошы>»; моцны, вялікі - «Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там быць»; Маруся - «На Беларусі ўсе Марусі»; чорт - «У чорта спіна сцёрта».
Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкла-дзе «Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так», з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-адказам на папя-рэдняе выказванне, але і выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, «Задарма і скулка не сядзе» абаз-начае `задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца -`чуткі, весткі пра каго- ці што-небудзь дайшлі і да нас', «Ад ліха ціха, а дабра не чуваць» - `нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць'. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць і вобразныя парэмійныя часткі.
7. Стылістычная характарыстыка прыказак
У сэнсавую структуру прыказкі ўваходзіць не толькі яе парэмійнае значэнне, лагічны змест, але і стылістычнае значэнне - канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае сэнсавы змест прыказкі, надае выказванню фамільярнасць, іранічнасць, жартаўлівасць, непашану, пагард-лівасць і інш. Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з'явы: а) экспрэсіўна-ацэначнай афар-боўкі, якая надае прыказцы ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя адценні, б) функцыянальна- стылёвай афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць прыказкі да пэўнага стылю. Так, прыказка «Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе» мае парэмійнае значэнне `каму- небудзь непасрэдна самому трэба нешта рабіць, а не чакаць немагчымага ад іншых', а таксама экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння чыіх-небудзь паводзін і на-лежыць да разраду размоўных прыказак. Усе гэтыя тры кампаненты і склада-юць сэнсавую структуру дадзенай прыказкі
Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, уласцівая той ці іншай прыказцы, адзначаецца па-рознаму. Напрыклад, прыказка «Кось, кось, пакуль у аглоблі мае» такое тлумачэнне: кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку за-добрывае каго-небудзь, каб дасягнуць пэўнай мэты. У другіх выпадках яна даецца асобна, пасля тлумачальнай часткі, часам у сукупнасці з апісаннем сітуацыі, у якой рэалізуецца пэўная прыказка.
Семантычная, экспрэсіўна-ацэначная і сітуацыйная характарыстыка, ска-жам, прыказкі «Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй» абазначае: за старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзей-шы. Часам ужываеццца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-небудзь дзе-янні, звычкі і пад.
Прыказкі паводле іх функцыянальна-стылёвай афарбоўкі можна падзя-ліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі. Кніжных прыказак вельмі мала (каля 1 %). Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, наву-ковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афар-боўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем. Зразумела, не ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, - кніжныя.
Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі, напрыклад прыказкі «Рука руку мые»; «Куй жа-леза, пакуль гарачае»; «Груган гругану вока не выдзеўбе» і інш., або функцы-янальна не замацаванымі, напрыклад: «Прывычка - другая натура»; «Няма прарока ў сваёй айчыне».
Абсалютная большасць прыказак - размоўныя. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натураль-насць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літара-туры. Генетычна гэта прыказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, каль-камі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае па-ходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспры-маюцца носьбітамі мовы як свае, прывычныя і зразумелыя: «Язык да Кіева давядзе»; «У агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька»;«З мілым рай і ў шалашы»; «Не адразу Масква будавалася»; «Ласкавае цялятк дзвюх матак ссе»; «Канец - дзелу вянец»; «Ружы без калючак не бывае» і г.д. Сюды ж можна аднесці і некаторыя біблеізмы: «Бог даў, Бог узяў»; «Бойся Усявышняга і не гавары лішняга». Вельмі многія размоўныя прыказкі вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, наяўнасцю рыфмы, рытму, гукапісу, іншых спецыфічных якасцей паэтычнага характару, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, а таксама мастацкім маўленнем, істотная ры-са якога - вобразнасць.
Групу размоўных рыказак папоўнілі і некаторыя генетычна крылатыя выразы: «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала»; «Няма таго, што раньш было». Прастамоўныя прыказкі трэба разглядаць у складзе размоў-нага стылёвага разраду як яго найбольш зніжаную частку, якая знаходзіцца як бы на перыферыі літаратурнай мовы, хоць гэта ніколькі не зніжае актыў-насці іх ужывання. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў. Прастамоўная афарбоўка прыказак часцей за ўсё ствараецца этымалагічным вобразам, які выклікае не-гатыўныя асацыцыі. Вось некалькі прастамоўных прыказак «жывёльнага па-ходжання»: «Апошняму парасяці цыцка пад хвастом»; «Вялікага сабакі вялі-кі брэх»; «Давялося свінні на неба глядзець»; «Каму што, а свінні месіва»; «Карова целіцца, а ў быка зад баліць»; «Пусці свінню пад стол, то яна за-хоча і на стол»; « Свіння лужыну знойдзе». Да гэтых прыказак можна далучыць і крапівоўскі крылаты выраз, які стаў прыказкай: «Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч».
У сінанімічным радзе «Заракалася свіння за вугол хадзіць» і «Заракалася кошка мышэй лавіць» першая прыказка, з улікам значнасці яе ўнутранай формы, ацэньваецца як прастамоўная, а другая - як размоўная.
Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі, «абазначаючы тую ці ін-шую з'яву, адначасова сігналізуюць аб пэўных тыпах маўлення. Яны не мо-гуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання» [8, c.18], напрыклад, кніжнай прыказкі ў гутарковым маўленні або размоўнай у публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць шэраг прыказак, не абмежаваных у сваім ужыванні толькі пэўнай сферай зносін. Гэта абумоўліваецца гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай той ці іншай прыказкі, пашырэннем або звужэннем межаў яе функцы-янавання.
Пераход адной з'явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць функцыянальна не замацаванымі прыказкамі. Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі («Падняўшы меч, ад мяча і загіне»; «Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма»; «Добрымі намерамі выслана дарога ў пекла»; «Кожнаму сваё; Не хлебам адзіным жыве чалавек»; «Разумнаму дастаткова» і інш.) страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі: «Адна ластаўка вясны не робіць»; «Загляне сонца і ў наша аконца»; «З песні слова не выкінеш»; «Капейка рубель беражэ»; «Лес сякуць - трэскі ляцяць»; «Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж» і г.д. Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі. Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: «Гара нарадзіла мыш»; «Кропля камень крышыць»; «Грошы не пахнуць»; «Надзея памірае апошняй»; «Дум не скуеш ланцугамі»; «Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае» і інш. Яны ўжываюц-ца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія - бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу «як кажуць», «што называецца», «як прынята гаварыць»: «Вялікаму караблю - вялікае плаванне»; «Смеласць гарады бярэ»; «Што пасееш, тое і пажнеш»; «Адзін у полі не воін»; «Мно-га шуму з нічога»; 2Хто шукае, той знаходзіць» і г.д.
Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як між-стылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюцца «стылістычнымі нулямі», не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозні-ваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў: апошнія скла-даюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэ-начнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання.
Заключэнне
Беларуская вуснапаэтычная творчасць - важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з'яўлялася і з'яўляецца неад'емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.
Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.
Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.
Увогуле, прыказкі і прымаўкі - гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Фальклор - няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.
Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.
Выкарыстаных крыніц
1. Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, катэдральных збораў, рэдкіх выданьняў ХІХ і ХХ ст. /А.Аксамітаў.- Менск: Беларуская навука, 2000. - 320 с;
2. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 511 с
3. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства : дапаможнік / І.Я. Лепешаў. - Гродна : Гродзен. дзярж. ун-т, 2006. - 279 с.
4. Валодзіна, Т.В. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца : свет рэчаў сялян. падворка ў фразеалогіі і культуры беларусаў / Т.В. Валодзіна // Род. слова. - 1999. - № 2. - С. 100-107.
5. Сборник белорусских пословиц, составленный И.И. Носовичем // Сб.ОРЯС Имп. АН. - СПб., 1874. Т. XII. № 2. С. III-IV.
6. Крапіва К. Беларускія прыказкі. «Узвышша», Менск, 1927. № 6, б. 112--145. Перадрук: Кандрат Крапіва, Збор твораў, т. II. Мінск, 1956, б. 383--429.
7. Рапановіч Я.Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Выд. 2-е, дап. і перапр. Мінск, "Вышэйш. школа", - 1974, - 384 с.
8. Садоўская, А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. - 2008. - № 8. - C.44-46.
9. Арцямёнак, Г.А. Этнічная і культурная функцыі беларускай мовы ў дыяхраніі і сінхраніі / Г.А. Арцямёнак // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. - 2008. - № 4. - С. 104-107.
10. Фразеологический словарь русского языка / под ред. А.И. Молоткова. - М., 1978. С. 15.
11. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. - Мінск, 1975. Т. 8. С. 597.
12. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. - Мінск, 1980. Т. 4.
13. Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. - Мінск, 1981.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Размежаванне прыказак і прымавак, адрозненне ад фразеалагізмаў. Структура складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкстах.
курсовая работа [84,9 K], добавлен 25.09.2013Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.
реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008