Любоўная лірыка як асноўны пласт інтымнай лірыкі Яўгеніі Янішчыц

Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека. Тэма кахання ў першай кнізе Яўгеніі Янішчыц. Метафізіка кахання жанчыны. Лірычная гераіня ў кнігі "На беразе пляча". Інтымная лірыка паэтэсы як малая энцыклапедыя кахання.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.01.2016
Размер файла 58,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Інтымная лірыка паэтэсы ўспрымаецца як спакутаваная песня душы, перажытая глыбока і цяжка. Пачуцці гераіні ў каханні найбольш безабаронныя ў сваёй адкрытасці, бо за імі стаіць горкі ўласны вопыт. Крэда Янішчыц Ї Адкрытая любоў

Закрытых слоў не любіць... [3, с. 91], адсюль звышшчырасць, даверлівасць у сардэчных выяўленнях, спавядальная манера выказвання. Асаблівасцю лірычнага “тэксту кахання” было сінхроннае раскрыццё ў адным фокусе мінулага, цяперашняга і будучага ў перажыванні. Па словах В. Іпатавай, вялікае ўздзеянне на светаўспрыманне Я. Янішчыц аказвалі творы Ганны Ахматавай і Марыны Цвятаевай [14]. Многія рысы інтымнай лірыкі названых паэтэс сустрэнем у паэзіі Я. Янішчыц: ахматаўскае багацце асацыяцый, прарочыя інтанацыі, напружанасць любоўнага пачуцця, спавядальнасць, глыбокае разумение псіхалагічнага стану лірычнай гераіні, цвятаеўская музычнасць верша, значная роля дэталі, вастрыня адзіноты ў дынаміцы пачуцця, імкненне да сур'ёзнага псіхалагічнага аналізу перажывання. Янішчыцкая гераіня акунулася ў бездань кахання, у якога няма перспектыў на пабудову ўзаемнасці і якое пераўтвараецца ў бессэнсоўнасць існавання. Падобны ізаморфны пераход заключыў быццё лірычнай гераіні ў замкнёнае кола, што набывае назву “незапатрабаваная жаноцкасць”. I гэта таксама ў многім прадвызначыла драматызм яе жыцця.

Як бачым, Я. Янішчыц стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.

Тэма многіх вершаў Я. Янішчыц Ї асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці -- каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы. На жаль, не заканчваецца каханне лірычных герояў Я. Янішчыц вечным шлюбам. Але і праз гады яны памятаюць гэта светлае пачуццё.

Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага “самы галоўны экзамен -- гэта вернасць”. Героі вершаў Я. Янішчыц, як і яе каханы С. Панізнік, не вытрымліваюць гэты экзамен выдатна.

Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны --шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя -- растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку -- шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.

Каханне галоўных герояў Я. Янішчыц, на жаль, кароткае.

Звычайна паэты ў сваіх творах апісваюць самае інтымнае ў каханні: прыязнасць, фізічную цягу адно да аднаго, пацалункі, збліжэнне -- працяг роду... Прыходзяць на памяць радкі Анатоля Вярцінскага:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Каханне.

Сэрцабіцце. Забыццё. Жыццё [16, с. 53].

Я. Янішчыц у сваіх невялікіх па памерах вершах не малюе гэтых з'яў, але мы добра ведаем, што без гэтага не можа быць шчаслівага шлюбу і працягу роду.

Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але паэтцы ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта -- адметна.

Я. Янішчыц здолела перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванняў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Паэтка выказала ў сваіх творах “сваё” каханне і “свой” вялікі чалавечы боль. Перад намі - усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прааналізаваўшы любоўную лірыку Я. Янішчыц, скіраваўшы свій погляд толькі на інтымных пачуццях, мы прыйшлі да наступных высноў:

1 У паэтычнай творчасці паэткі каханне не толькі лірычнае, інтымнае пачуццё, якое існуе як нейкая аб'ектыўная дадзенасць, раз і назаўсёды адрасавалася людзям. У розных абставінах яно напаўняецца адметнымі, своеасаблівымі адценнямі, нюансамі, характарыстыкамі. Яно лірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное і рамантызаванае. Каханне для паэткі -- гэта не толькі шчасце і радасць надзей, якія, на жаль, не збываюцца. Гэта і барацьба за само яго існаванне, за права свабодных людзей на каханне. Гата таксама і ўменне перажыць няўдачы, здраду, прадажніцтва. Гэта, нарэшце, памяць аб тых, хто ўжо ніколі не зможа ні пакахаць, ні стаць каханым.

2 Якім бы складаным для лірычнай гераіні Я. Янішчыц ні быў шлях у каханні, галоўным для яе застаецца духоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс. Яна не разважае ў каханні аб пакутах, здрадах або шчасці. Не, яна сама імкнецца да кахання, перажывае ўсе яго складанасці, радуецца або пакутуе.

3 I у гісторыі, і ў сучаснасці гераіня Я. Янішчыц праяўляе ў каханні цярпімасць, высокую маральнасць, чалавекалюбства. Нават тады, калі размовы ідзе аб здрадзе і прадажнасці. Кожнаму з нас цяжка быць адрынутым у каханні. Але трэба ўмець валодаць сваімі пачуццямі, сцвярджае Я. Янішчыц. Не нервавацца, не бегчы на злом галавы за кожным новым абранікам, а даць магчымасць сэрцу супакоіцца, пранеці выпрабаванне часам. Менавіта час з'яўляецца для закаханых і лекарам, і лепшым дарадчыкам.

4 Але, якія б цяжкасці ні даводзілася пераадольваць гераіні ў сваім каханні, яна раіць нам не губляць аптымістычнага настрою, не паддавацца разгубленасці, адчаю. Яна можа дапусціць, што паміраюць дрэвы, жывёлы, гарады, нават планеты, -- усё адыходзіць у небыццё. Чалавек таксама смяротны. Не памірае толькі каханне. Яно вечнае. Адно сэрца, помніць яго, і жывое, і мёртвае...

5 Надзея... Гэты стан чалавечай псіхікі, чалавечай душы, бадай што, часцей за іншыя суправаджае пачуццё кахання. Сваю лірычную гераіню на шляху пошукаў шчасця, радасці, кахання, а разам з імі і асабістага месца ў жыцці Я. Янішчыц праводзіць праз усю паэтычную творчасць.

6 Так, у каханні герояў Я. Янішчыц неаддзельныя адзін ад аднаго радасць і смутак, шчасце і расчараванне, стрыманасць і павага. Індывідуалізм і эгаізм тут заўсёды церпіць паражэнне. I чым хутчэй юнак або дзяўчына зразумеюць усю неправамернасць толькі свайго права кахання, без уліку пачуццяў, настрояў, псіхалагічных асаблівасцей свайго абранніка, тым хутчэй наступіць і гармонія пачуццяў і душэўнае супакаенне, і ўпэўненасць у будучым шчасці. Перажывае няўдачу свайго кахання і наша лірычная гераіня: кожны можа і павінен адчуць спазначаныя яму радасці і беды. Я. Янішчыц на прыкладзе сваіх твораў, і на прыкладзе свайго лёсу паказала, што не заўсёды закаханыя вытрымліваюць жыццёвы экзамен на вернасць пачуцця, на шчасце.

7 Інтымная лірыка Я. Янішчыц -- гэта малая энцыклапедыя кахання. Чытач зможа знайсці адказы на многія пытанні на тэму: “Каханне”: Які душэўны стан у чалавека, якога пакінула каханне? Што ў яго ў сэрцы, што ў думках? Якія пачуцці адольваюць яго? Як паспрабаваць зберагчы сваё каханне? Ці патрэбна гэта каханне? І многія іншыя.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Гніламёдаў, У. Высокі сэнс быцця (ІІра “жаночую паэзію”) [Тэкст] / У. Гніламёдаў. // Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі: Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. Ї С. 240-249.

2. Гілевіч, Н. Радаснае абяцанне [Тэкст] / Н. Гілевіч. // Полымя. Ї 1971. Ї №2. Ї С. 230-232.

3. Янішчыц, Я. Каліна зімы [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. Ї 367с.

4. Янішчыц, Я. Снежныя грамніцы [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1970. Ї 295с.

5. Бугаёў, Дз. Усхваляванае слова паэтэсы [Тэкст] / Дз. Бугаёў. // Бугаёў, Дз. Талент і праца: Літаратурная крытыка. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. Ї С. 320-350.

6. Бугаёў, Дз. Летуценніца на скразняках эпохі [Тэкст] / Дз. Бугаёў. // Янішчыц, Я. Выбранае. Ї Мн.: Мастацкая лігаратура, 2000. Ї С. 3-18.

7. Бярозкін Р. Праз першае лісце [Тэкст] / Р. Бярозкін. // Маладосць. Ї1971.Ї №5. Ї С. 57-59.

8. Янішчыц, Я. Пара любові і жалю [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1983. Ї 132с.

9. Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю [Тэкст] / Р. Семашкевіч. Ї Мн.: Мастацкая лігарагура, 1989. Ї 277с.

10. Васілевіч, А. Дарогі Яўгеніі Янішчыц [Тэкст] / А. Васілевіч. // Літаратура і мастацтва. Ї 1990. Ї 25 чэрвеня. Ї С.12.

11. Лойка, А. Успаміны пра Я. Янішчыц [Тэкст] / А. Лойка. // Роднае слова. Ї 1991. Ї №7. Ї С. 27-29.

12. Янішчыц, Я. Дзень вечаровы [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1974. Ї 195с.

13. Янішчыц, Я. Ясельда [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. Ї 149с.

14. Калядка, С. Шчымлівая песня непрыручанай птушкі [Тэкст] / С. Калядка. // Роднае слова. Ї 2008. Ї №11. Ї С.10-13.

15. Янішчыц, Я. На беразе пляча [Тэкст] / Я. Янішчыц. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. Ї 175с.

16. Вярцінскі, А. Вершы [Тэкст] / А. Вярцінскі. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1997. -- 165с.

17. Аўсяннікава, Т. “Боль які? Якога болю эра? Старонкі жыцця і творчасці Я. Янішчыц [Тэкст] / Т. Аўсяннікава. // Роднае слова. Ї 2008. Ї №11. Ї С.13-15.

18. Мішчанчук, М. “Ластаўка з Палесся” Вывучэнне творчасці Яўгеніі Янішчыц у школе [Тэкст] / М. Мішчанчук. // Роднае слова. Ї 2008. Ї №11. Ї С.15-19.

19. Мішчанчук, М. “Ластаўка з Палесся” Вывучэнне творчасці Яўгеніі Янішчыц у школе [Тэкст] / М. Мішчанчук. // Роднае слова. Ї 2008. Ї №12. Ї С.17-19.

20. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн.: Аверсэв, 2005. -- 353с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Пачуццё абавязку у рамане Талстога "Ганна Карэніна" і "Вайна і мір". Разуменне любові Ганне Карэнінай. Элен Курагина і яе брат Анатоль - людзі, якія выклікаюць страсць, а не каханне. П'ер Бязухаў ў рамане "Вайна і мір". Трагічная рэальнасць А. Вронского.

    курсовая работа [33,2 K], добавлен 11.06.2012

  • Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

    дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.