Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна

Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 10.11.2014
Размер файла 83,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Дрэвы, што раслі ля крыніц, рэчак, азёраў, карысталіся асаблівай пашанай, бо тут можна было далучыцца да жывой вады, якая біла з зямлі. Нездарма ў Рыгора Барадуліна сустракаем "дрэва ракі": "Дрэва ракі задрыжала // ад вяршаліны да камля" [4, с.50]. А вось верш, прысвечаны Янку Купалу, але ў ім распавядаецца пра купальскую ноч, старажытна-язычніцкае свята Купалле. Абрады з травой, агнём і вадой праводзяцца менавіта ў самую кароткую Купальскую ноч. Дзень летняга сонцастаяння - галоўнае свята славян, час найвышэйшага развіцця жыццёвых сіл прыроды: "У галавах маіх светлых сноў // Стаялі // Купалле, // Купалка // Купала. // Маці мяне купала, // Спявала пра ноч на Івана Купалу"

Лірычны герой прыгадвае, як у гэтую ноч палілі кастры. Іскра ад вогнішча трапіла ў душу. Купалле яму запомнілася.

Бажаство світання, сонца і нябеснага агню ўвасаблялася ў нашых продкаў у вобразе пеўня. Певень у старажылаў часта быў ахвярай Перуновага вогнішча, але спеў пеўня, па іх сцверджанні, - да смутку, да смерці. Таму, відаць, небеспадстаўна ў барадулінскай паэзіі міфалагічны вобраз пеўня набыў статус прарочай птушкі: "Певень першы раз прапяяў, // ...Ты свайго Каліноўскага выдаў. // І другі раз голас падаў певень // ... Не ўбярог ты свайго Купалу. // Пракрычаў певень трэці раз, // ... Ты адрокся ад мовы, народзе"

У паэта паганскае светаадчуванне. Надзвычай багата выкарыстоўваў у сваёй творчасці імёны багоў (асабліва ў паэме, дзе бяседуюць багі, "Аблачына-самабранка"). У Р.Барадуліна ёсць тонкае адчуванне язычніцкага суладдзя з маці-прыродай. Бясспрэчна, у яго багі знаходзяцца ў вялікай пашане. Лірычны герой паэта не пакланяецца магічнай сіле, а адчувае і па-мацярынску адносіцца да прыроды і ўсяго жывога. Менавіта народны розум і мудрыя адносіны да прыроды праяўляюцца ў вершаваных радках: "Я запаведнік зрабіў бы, // Дзе б жылі вясковыя сны, // Вадзянікі і чэрці, // Русалкі і лесуны. // Нашчадкі некалі вярнуцца // З самых далёкіх шляхоў, // Чыстыя ад пылу зямнога // І ад зямных грахоў, - // Ім будзе незразумела, // Што такое зялёная цішыня, // Адкуль была ў сэрцы прапрадзедаў // Наіўная дабрыня?". Паэзія Барадуліна-прыродапаклонніка язычніцкая: у ёй паганскае пакланенне жыватворнаму дрэву, вадзе, агню. І паганскае светадчуванне Барадуліна зусім невыпадковае, таму што ідзе ад першароднага ўспрыняцця беларускага духу. У яго паэзіі духоўная спадчына продкаў асэнсоўваецца праз паняцці роду - народу - Радзімы. Бясспрэчна, звяртанне да першаверы ў Рыгора Барадуліна з'яўляецца найперш натхняючай крыніцай, якая дорыць аўтару незвычайную вобразнасць. Р.Барадулін мае адзінства са светам, адухоўленым паганскім жыццялюбствам.

5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы

Зварот Барадуліна да біблейскай тэматыкі заканамерны. Нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і называецца - "Евангелле ад Мамы" (1995). Малітва, адзначым, успрымаецца паэтам як самае святое для душы. Змешчаны ў "Евангеллі ад Мамы" "Трыкірый" - магічнае біблейскае трыадзінства, у якім спрадвечнасць, жыццё: "Трыкірый -- // Тры свечкі святла // Айца й Сына й Духа Святога. // Тры полымі вера звяла // У полымя сэрца Бога [5,с.64].

Адметна, што ўсе вершы "Трыкірыя" складаюцца ні больш і ні менш як з дванаццаці радкоў. Магчыма, у паплечнікі аўтар бярэ дванаццаць апосталаў.

Трэба сказаць, у барадулінскай творчасці напачатку хрысціянскае лучыцца з паняццямі хатняга ("Трэба дома бываць часцей,.. // Каб не страціць святое штосьці" [8, с.19]), хлеба ("Нарэшце пачэснае месца // зямным і надзённым богам // займае жытнёвы бохан") [4, с.42], маці ("біблію сэрца матулінага берагу" [8, с.189]). Бог і маці ў паэта надзелены адзінай святасцю: "На ты лепей з Богам і з маці" [8, с.329]. Маці паэт абагаўляе, і праз яе вобраз увасоблена найвялікшая любоў і замілаванне боскай сутнасцю мацярынства: "Спавядаюся прачыстай Маме" [5, с.196]. Моцная, неразрушальная любоў да маці праходзіць праз увесь верш. Нават займеннік "Яна" напісаны з вялікай літары як сведчанне найвялікшай пашаны да матулі: "Прычашчаюся з Яе рукі"

Неверагодная метафара "Я царкву сваю ў душы нашу // З алтаром святла, званіцай болю" [5, с.196] заварожвае сваёй незвычайасцю, святасцю. Светлыя думкі і душэўныя перажыванні лірычнага героя, які атаясамліваецца з аўтарам, жывуць у яго душы, утвараюць прыгаданы алтар і званіцу. Лірычнаму герою мяркуецца: "Што нашу царкву, // Думаю, Ўсявышні мне даруе"

І сапраўды, насіць сваю царкву ў душы - гэта не толькі моцная метафара, але і высокамаральная жыццёвая філасофія.

Паэт пераконвае нас, што "ўсё адбылося з праху, і вернецца ў прах усё". Нязменным застаецца толькі тое, што стварае Бог. Аўтар робіць выснову: "Усе адбылося з праху. Дык значыць -- нятленны прах" [5, с.12]. Гэтымі словамі ён чалавечую душу падрыхтоўвае да вечнага жыцця. Бібілія нас таксама гэтаму вучыць.

Нам добра вядома з Бібліі, што пакуты на зямлі сталіся праз Адама, які не паслухаўся Бога і надкусіў забаронны плод - яблык: "Дзе той вырасце яблык, // Што надкусіць Адам? // Нам за бацьку застаўся // Гнеў суцішаны боскі" [5,с.51]. Характарызуюцца частотнасцю ўжывання словы дух: "Трыкірый -- // Тры свечкі святла //Айца й Сына й Духа Святога" [5, с.6]; "Усё -- пачатак тла і лоўля дзьмушак, // I млоснасць духу -- ўсё лухта лухты" [5, с.6]; "Дух уцягне, прыгорбіць плечы" [5, с.14]; "Не будзе самотнець дух, // Часова дадзены Богам" [5, с.15]; "I вернецца прах у зямлю, // I вернецца дух да Бога" [5, с.16];

"У незнаёмай мове моліцца дух, // Але застаецца розум халодным" [5, с.35]); душа: "I ў вырай будзе зноў душа прасіцца" [5, с.7]; "Вока жмурыцца. // Душа піцуе" [5, с.278]; "І душа падасца да анёлаў" [5, с.277]; "Толькі сэрцу й даверыцца можа душа" [5, с.23]; "А спакуса не спіць, і грузнее душа ад грахоў" [5, с.24]; "I шукае душа ад падступнай будзённасці схоў" [5, с.24]; вечнасць: "Толькі вечнасць нямая, // Ды не таму, што няма" [5, с.216]; "Вечнасць душу, // Як ад свечкі агарак, // Возьме тваю, // Каб спачатку ляпіць" [5, с.216]; "Алмазнасць зерня дарагім // Каратам // Не ацаніць на вечнасць дабрыні"

"Іначце самі дні свае,// Якія подыхам адзіным // На памяць вечнасць раздае" [5, с.288]; святы: Святы Гасподзь, // Душой не пакрыві // І не падумай пра яе грахоўна" [5, с.196]; "Што вучыла мяне ксціцца й пакланяцца святой Нядзельцы" [5, с.201]; "Як самаўпэўнена я хлусіў // Сэрцу твайму святому"

"Хай руны вада прачытае - // На тое ж яна і святая!" [5, с.209];

"І сонейка - чырвонае яечка - // Знясе святая раніца ў аблокі" [5, с.215]; "Свет зрабіў, // Як святы наіў" [5, с.221]).

Крыж - увасабленне абсалютнай Божай Любові. Вобраз крыжа - значны па сэнсе вобраз. ("Крыжы, як цені продкаў" [5, с.49]); "Прымае хрышчэнне вада - // Паганка ад першай крыніцы, // З-пад цёмнага лёду жуда // І ценю ад крыжа баіцца." [5, с.209]; "Пазначыў рупны рух іголкі // Хмурыну кужалю ў крыжы, // Каб блаславілі шлях анёлкі // Аж да апошняе мяжы." [5, с.269]). Паэт звяртаецца да Бога: моліцца за шматпакутную Беларусь: "Пакуль жыву, // Датуль малюся Беларусі // І да сваіх з малітвай гэтай адыду. // З сабою Беларусь насіў па белым свеце, // Дзе толькі я ступаў, // Там і яна была. // Нашчадак крывічоў, // Я меў адно на мэце - // Як кужаль, адбяліць і слова дабяла". Вобраз Суднага дня нярэдка сустракаецца ў беларускай сучаснай паэзіі. Паводле Біібліі, уваскрашэнне памерлых адбудзецца пасля Страшнага Суда падчас другога прыходу Хрыста. Барадулін перажывае за лёс Беларусі і асэнсоўвае яго ў вобразе дарогі - Плечнага Шляху: "Ёсць Млечны Шлях. // І - Плечны Шлях: // І шлях той гнулі // Адчай сляпы, відушчы страх, // І ўсемагутная хвароба" [6, с.198].

Паэт гаворыць мастацкімі радкамі чытачам, што малітва павінна гучаць на роднай мове, бо "Халаднавата сэрцу ў мове чужой, // Нібыта ў неасвечаным храме" [5, с.35]. Малітва гучыць па-сапраўднаму толькі на матчынай мове, гэтая малітва можа разварушыць, расчуліць любога: "Малітва на матчынай мове адна // Госпаду, зорам і ніцым лозам -- // Усім зразумела будзе да дна, //

I ўсцешыць, і разварушыць розум". Гэтыя радкі - сведчанне вялікай і моцнай любові і пашаны да роднай сэрцу мовы, за якую і на якой трэба маліцца

І наогул, аўтар узвышае малітву над усім зямным: "Узляціць малітва высока. // Абначуе спагада ў храме. // Боль зямны знікне ў помірг вока, // Плач нябесны ўпадзе дажджамі" [5, с.18].

Відавочна, што ў творчасці паэта яскрава бачна звяртанне да Бога, асэнсаванне біблейскіх высноў.

5.3 Фальклорныя матывы ў творчасці

Прыкладам глыбокага пранікнення ў фальклор служыць цэлы цыкл "Матчыных песень", поўных мудрасці і святла, радасці і горычы, любові і суровай праўды. Матчыны песні акрылілі паэта, далучылі да народнай мудрасці, уткалі у яго паэзію народна-песенную аснову. "Матчына песня, // Ты ў полі гарбела… // Але спачувала, што ў перапёлкі ножкі баляць" [2, с.197]. Сапраўды, па творах Р.Барадуліна сёння можна вывучаць фальклор.

Так, у песні "Удава - бяроза без верху..." назва, дадзеная па першых радках, сімвалічная, таму што ў народнай песні заламванне бярозкі жанчынай - знак развітання з роднай хатай. Бацька Барадуліна не вярнуўся з вайны, родная хата гітлераўцамі была спалена, таму песня для маці паэта аўтабіяграфічная. "Удава - бяроза без верху // Адной бедаваць // Да веку. Удавіная - // Доля савіная [2, с.185].

У матчынай песні "Верабеечкі чы-чы, чы-чы..." паказаны канфлікт нявесткі і свекрыві. Такі канфлікт мае вялікае распаўсюджванне ў народнай творчасці, бо спрадвеку гэтая праблема была актуальнай. У песні ўжываецца шмат прыёмаў, характэрных для фальклору. Побач стаяць аднолькавыя па структуры галоўныя часткі сказаў: "На моры бяліць палатно // На лесе сушаць, // Каб было ладно. // На небе качаць - да зары канчаць, // У арэшак складаць, як пачне халадаць" [2, с.186]. Паўторы: "я ж не качачка плысці па моры", "я ж не сонейка хадзіць небам сінім", "я ж не вавёрачка - арэшкаў не маю". Звароткі "Зашумі, дубровачка, як шумела ў маі", "Не лютуй, не злуй, свёкар-сівер" узмацняюць эмацыянальнасць песеннага апавядання. "Голас галасуе" - цікавая таўталогія, якая моцна акцэнтуе ўвагу на тым, што хацеў перадаць аўтар.

У паэзію Р.Барадуліна арганічна ўваходзяць разнастайныя жанравыя фальклорныя матывы песні, плачу, галашэння, прыпеўкі, замовы, праклёну, заклінання, легенды і падання, балады, прыказкі, прымаўкі, дзіцячага фальклору і, нарэшце, сатыры і гумару. У аснову многіх твораў Р.Барадуліна пакладзены паданні (ушацкае паданне пра самаахвярнасць маці ў вершы "Святло", паданне пра ўзнікненне Мінска над Свіслаччу - у "Каменнай баладзе"), легенды (вершы "Птушкамі колісь былі цыганы...", "Дуброўка" і інш.), казачныя матывы (вершы "Мяккія рукі", "Верасовачка" і інш.).

Для беларусаў характэрны гумар з кпінамі, паджартоўваннямі, смехам і асуджэннем усяго амаральнага і несправядлівага. Народны гумар, які паэт пачуў на роднай Ушаччыне, ім па-майстэрску апрацаваны. Сабраныя ўшацкія прыказкі, прыбабунькі, небыліцы ў нядаўняй кнізе "Здубавецьця" (1996) маюць аўтабіяграфічнасць, бо з самага пачатку знаёмства са словам было для Барадуліна ўшацкім гумарам."І не толькі словам да скаб // Праціналі. // Быў жарт, як вожык" [16, с.2].

Верш Барадуліна "На маёвай расе" сугучны па змесце з народнай песняй. Да народнага песеннага ладу гэты верш адносяць сталыя эпітэты (ночка позняя, маці грозная, маці злосная, сцежка росная, вада крынічная), прычым усе гэтыя эпітэты ўжыты пасля назоўнікаў, да якіх адносяцца, у выніку інверсіі, што таксама з'яўляецца неад'емнай прыкметай народнага, гутарковага; перамяшчэнне націску (туманЕ). Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі (ночка, расіначкі, хаціначкі). Народня тэма: дзяўчына сустрэлася з хлопцам позняю ночкай, і яны ніяк не могуць расстацца. "А ўзыйшла зара. / Хутка раніца - / А юнак ніяк / Не расстанецца" [17, с.21].

Сярод гумарыстычных жанраў беларускай народнай творчасці адно з вядучых месцаў належыць прыпеўцы. Прыпеўка - першакрыніца народнай душы. У Барадулінскім цыкле прыпевак "Полька" са зборніка "Свята пчалы" прысутнічаюць элементы небыліцы (дождж ідзе - дарога суха, дзверы я зраблю з паперы, хоць забыла серп узяць - покатам снапы ляжаць), воклічныя звароты (Ой, Поленька, Поленька; не брашыце, зладзеі; ой ты, полька-тармасуха; ой, дзяўчына, чыя ты? [2, с.227]). Ужо з самага пачатку цыкла можна сказаць пра яго тэму. Відавочна, што мова пойдзе пра прыпеўкі, для якіх будзе ў хаце цесна: "Угінай, загул, масніцы, / Позні час прыпеўцы сніцца…"[2, с.227].

У твор уведзены назвы танцаў (полечка, шэйк, твіст). Народны матыў пытання да дзяўчыны, ці пойдзе яна гуляць: "Ой, дзяўчына, чыя ты // А ці пойдзеш гуляць ты?". І парада, агульнапрынятая ў народзе: "Не хадзі пацёмначы, // Пра бацькоў не помнячы" [2, с.227]. І народнае адступленне ад яе: "Добрыя ў бацькоў намеры, // Толькі й трэба супраць меры: // Дзверы я зраблю з паперы, // Каб хадзілі кавалеры" [2, с.227].

У мастацкім свеце Р.Барадуліна ключавымі выглядаюць вобразы бору і туману. Бор - найпершы паэтаў суразмоўца. У паэта ёсць верш, які так і называецца "Бор". У вершы аўтар надае бору рысы чалавека, словам, увасабляе яго. "Заняты думаю сваёй // Бор, уздыхаеш, засмучоны" [2, с.17], "Табе і радасць я нясу, // Спяшу і горам падзяліцца" [2, с.17]. Па гэтых словах можна меркаваць, што бор для лірычнага героя, які, думаю, атаясамліваецца з аўтарам, найлепшы дарадца і сябар, бо толькі з сапраўдным сябрам можна дзяліцца і горам, і радасцю". Дзе б ні быў лірычны герой, ён заўсёды адчувае бор, чуе яго голас: "І дзе б ні быў я, - чую, бор, // Твой бас, прыглушаны, знаёмы" [2, с.17]. Вобраз бору ў творчасці паэта сустракаецца вельмі часта. Напрыклад, "Мы зноў з табой удвух. // Цяпер мы болей бачым, - кажа паэт знаёмаму бору, - Дакорам не крану, // Падзякай не зазначу, // Што дошак на труну // Для маці даў, зямляча" [2, с.177]; "Неруш ранішні - матчына слова, // Мне, як бору цябе засланяць" [4, с.54]; "Толькі трэба спачатку // Пакланіцца бору з пашанай // Мяне засланяў ад ветру" [1, с.32]. Народны вобраз туману - увасабленне тугі і смутку, сівы старажыла : " У верасня свій асаблівы пах: // Курыць сівец - плыве дымок гаркавы. // І туманы - ляжалаю атавай" [4, с.20]; "Стагоддзяў сівых, як туманы" [4, с.31]; "Пахнуць туманы аернай рыбай" [4, с.32]; "Драч крычыць у густым тумане" [4, с.34]; "Туман над Дзвіной разамлелай" [4, с.44]; "Як туман на дасвецці, святлее кашуля" [4, с.52]; "Ішло дасвецце ў туманах" [4, с.56].

Такім чынам, у паэзіі Рыгора Барадуліна яскрава гучаць фальклорныя матывы.

Заключэнне

У 1992 годзе Рыгору Барадуліну было прысуджана ганаровае званне народнага паэта Беларусі. Яго актыўная рознабаковая пісьменніцкая і грамадская праца адзначана ордэнамі Дружбы народаў, "Знак Пашаны", медалём Францыска Скарыны і іншымі ўзнагародамі. На фарміраванне светапогляду, літаратурных густаў і грамадзянскіх перакананняў Р.Барадуліна паўплывала шчырае сяброўства і творчыя пошукі "філалагічнага пакалення". Яшчэ студэнтам Р.Барадулін быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. У 1959 годзе скончыў універсітэт і застаўся жыць у Мінску. Спачатку працаваў літкансультантам аддзела культуры ў рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия". Пазней у рэдакцыях часопісаў "Бярозка", "Беларусь", "Полымя". Сапраўдным падзеямі ў беларускай літаратуры сталі кнігі Р. Барадуліна "Нагбом"(1963), "Неруш"(1966), "Лінія перамены дат" (1969), "Вяртанне ў першы снег"(1972), "Свята пчалы"(1975), "Вечалле"(1980), "Амплітуда смеласці"(1983), "Маўчанне перуна"(1986), "Парастак радка, галінка верша" (1987), "Самота паломніцтва"(1990), "Міласэрнасць плахі"(1992), "Аратай, які пасвіць аблокі"(1995), "Евангелле ад мамы" (1996). Многія вершы Р.Барадуліна пакладзены на музыку і сталі песнямі. Яго творы перакладзены больш як на трыццаць моў розных народаў свету. Рыгор Барадулін - актыўны грамадскі дзеяч. Абіраўся ў прэзідыум праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах "Дойны конь" (1965), "Станцыя кальцавання" (1971), "Прынамсі…" (1977), дзіцячыя - у зборніках "Мех шэрых, мех белых" (1963), "Красавік" (1965), "Экзамен" (1969), "Ай, не буду, не хачу" (1971) і іншыя. Пераклаў "Ветрык, вей!" Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Рыгор Барадулін, з'яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашага Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўваючы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

Ён прысвячаў сваю творчасць розным напрамкам: і бесчалавечнасці вайны, і роднай матулі, і роднай Беларусі, і Віцебшчыне, і мове, і каханню, і гумару з сатырай. Вышэй пералічаныя тэмы - вядучыя ў творчасці паэта, творы на гэтую тэматыку найбольш часта сустракаюцца ў яго творчасці, але гэта зусім не значыць, што дадзены круг тэм абмежаваны. Тэматыка паэта разнастайная і шматбаковая. Беручы ў рукі новы зборнік, мы кожны раз здзіўляемся, наколькі багаты кругагляд у паэта, наколькі тонкае адчуванне да ўсіх праяў жацця. Самі назвы зборнікаў хаваюць у сабе таямнічасць і неардынарнасць: "Неруш", "Рум", "Свята пчалы", "Амплітуда смеласці", "Белая яблыня грому".

Мастацкая мова Рыгора Барадуліна багатая на вобразныя сродкі. Амаль кожны верш насычаны тропамі. Свабоднае валоданне і выкарыстанне мастацкасці ў мове надае творам паэта лёгкасць, шчырасць, прыгажосць і натуральнасць ва ўспрыманні. Большую колькасць тропаў паэт скарыстоўваў у ранні перыяд сваёй творчасці. У пазнейшы перыяд метафары, параўнанні, эпітэты і іншыя мастацкія сродкі не захоўваюць такой экзатычнасці, набываюць прыкметы язычніцтва, міфалогіі. Прыкметы міфалогіі ідуць ад сувязі чалавека з прыродай, натуральным, першародным светам, яго гармоніяй, непадробнасцю і ўпарадкаванасцю. Пры дапамозе сваіх цікавых вобразаў пісьменнік надзяляе і мастацтва, і чытача верай у казкі, цуды, легенды, міфы, паданні.

Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартнае вобразнае мысленне. У Барадуліна відавочны талент дзіцячага паэта. У паэта вельмі ўдала наладжваецца кантакт з маленькімі чытачамі, дзякуючы яго незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова.

"Адушаўленне", "абагаўленне" прыроды, пакланенне яе таямнічым неспасцігальным сілам - адметная рыса беларускага народа. "Хрышчоным паганцам" паказаў сябе ў паэзіі Рыгор Барадулін. Агонь - важны вобраз язычніцтва. З сівых часін маці была ашчаджальніцай агню, які абаграваў і карміў праз вякі. Паэт нездарма называе сваю маці "вогнепаклонніцай", "вернападдадзенай святла". Яна з павагай ставілася да агню: падкармлівала яго толькі выбарнымі кавалкамі дроў. Вобраз маці мае свае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе маці - сімвал жыцця і вечнасці. Маці-Зямля-Радзіма, Маці-Жанчына-Дрэва, Маці-Кроў-Вада, Маці-Агонь. Абагаўленне дрэў - з'ява вельмі старажытная. А матыў дрэва скрозь паўтараецца ў творчасці паэта. Бажаство світання, сонца і нябеснага агню ўвасаблялася ў нашых продкаў у вобразе пеўня. Таму, відаць, небеспадстаўна ў барадулінскай паэзіі міфалагічны вобраз пеўня набыў статус прарочай птушкі. Паэзія Барадуліна-прыродапаклонніка язычніцкая. Ён ужывае ў сваёй творчасці агульнапрынятыя вобразы паганства. Гэтыя вобразы характарызуюцца вялікай частотасцю ўжывання.

Зварот Барадуліна да біблейскай тэматыкі заканамерны. Нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і называецца - "Евангелле ад Мамы" (1995). Малітва, адзначым, успрымаецца паэтам як самае святое для душы. Змешчаны ў "Евангеллі ад Мамы" "Трыкірый" - магічнае біблейскае трыадзінства, у якім спрадвечнасць, жыццё. У барадулінскай творчасці напачатку хрысціянскае лучыцца з паняццямі хатняга, хлеба, маці. Паэт пераконвае нас, што нязменным застаецца толькі тое, што стварае Бог. Крыж - увасабленне абсалютнай Божай Любові. Вобраз крыжа - значны па сэнсе вобраз. Паэт звяртаецца да Бога: моліцца за шматпакутную Беларусь: Р.Барадулін гаворыць мастацкімі радкамі чытачам, што малітва павінна гучаць на роднай мове. І наогул, аўтар узвышае малітву над усім зямным. Відавочна, што ў творчасці паэта яскрава бачна звяртанне да Бога, асэнсаванне біблейскіх высноў. Мяркую: у кожнага народнага паэта павінна асвятляцца гэтая тэма, бо кожны паэт пакутуе пра лёс краіны і сваіх суайчыннікаў.

Прыкладам глыбокага пранікнення ў фальклор служыць цэлы цыкл "Матчыных песень", поўных мудрасці і святла, радасці і горычы, любові і суровай праўды. Матчыны песні акрылілі паэта, далучылі да народнай мудрасці, уткалі у яго паэзію народна-песенную аснову. У паэзію Р.Барадуліна арганічна ўваходзяць разнастайныя жанравыя фальклорныя матывы песні, плачу, галашэння, прыпеўкі, замовы, праклёну, заклінання, легенды і падання, балады, прыказкі, прымаўкі, дзіцячага фальклору і, нарэшце, сатыры і гумару.

У аснову многіх твораў Р.Барадуліна пакладзены паданні, легенды, казачныя матывы. У барадулінскай фальклорнай паэзіі гучаць дзіцячыя лічылкі і загадкі. Для беларусаў характэрны гумар з кпінамі, паджартоўваннямі, смехам і асуджэннем усяго амаральнага і несправядлівага. Народны гумар, які паэт пачуў на роднай Ушаччыне, ім па-майстэрску апрацаваны. Сабраныя ўшацкія прыказкі, прыбабунькі, небыліцы ў нядаўняй кнізе "Здубавецьця" (1996) маюць аўтабіяграфічнасць. Бо ўсё з самага пачатку знаёмства са словам было для Барадуліна ўшацкім гумарам.

Сярод гумарыстычных жанраў беларускай народнай творчасці адно з вядучых месцаў належыць прыпеўцы. Прыпеўка - першакрыніца народнай душы. У мастацкім свеце Р.Барадуліна ключавымі выглядаюць вобразы бору і туману. Бор - найпершы паэтаў суразмоўца.

З самых сваіх першых вершаў Рыгор Барадулін выявіў незвычайную сілу над паэтычным словам, зайздросную здольнасць валодання паэтычным вобразам. У яго творчасці цяжка знайсці прыблізныя, прахадныя радкі, звычайна яны віртуозныя. З нейкай зачараванай лёгкасцю яму падлягаюць паэтычныя вобразы, нават самыя звыклыя з іх пад пяром паэта набываюць бляск і цнатлівасць.

Майстэрства, спружыністая сіла радка… Гэта, вядома, вельмі важна для творчасці народнага пісьменніка, і гэта ёсць у поўнай меры ў Барадуліна. Ёсць вынаходлівасць рыфмы, трапнасць метафары, умельства на патрэбнай ноце, на выразнай канцоўцы абарваць верш.

Рыгор Барадулін валодаў самабытным талентам, у любым узросце ён здольны прыкінуцца хлапчуком. У яго яркая, змястоўная, надта сумленная творчасць, якая, несумненна, адносіць яго да ліку выдатных паэтаў.

Толькі лепшым, па-сапраўднаму таленавітым паэтам, надзеленым, акрамя ўласна паэтычнага таленту, яшчэ і талентам жывога ўзаемадзеяння з папярэднімі літаратурнымі традыцыямі, уменнем у час прыпасці да гаючых фальклорных крыніц, каб вярнуць вобразам першароднасць, - толькі такім паэтам суджана вызначыць кірунак самой паэзіі і яе месца ў нашым жыцці.

Такі паэт - Рыгор Барадулін.

За больш чым паўстагоддзя шчырага слугавання айчыннай літаратуры (а значыць і самой Бацькаўшчыне) беларускі варажбіт упрыгожыў беларускую творчасць выдатнай лірыкай. Талент паэта такі зіхоткі, што яе нельга не прыкмеціць і на адлегласці, таму імя Рыгора Барадуліна ведаюць і далёка за межамі нашай Айчыны.

Нядаўна, другога сакавіка 2014 года, Рыгор Барадулін адышоў у іншасвет ва ўзросце 79 гадоў. І краіна, і народ смуткуюць: не стала паэта, але яго зорка на літаратурным небасціле будзе гарэць вечна.

Бібліяграфічны спіс

1 Барадулін Р. Збор твораў 3 / паэмы, вершы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Маст. літ., 1999 - 444 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp-content/uploads/2013/12/zbor3

2 Барадулін Р. Выбраныя творы. У 5-ці т. Т. 1 Вершы / Прадм. В. Сёмухі. - Мн.: Маст. літ., 1996. - 479 с.

3 Барадулін Р. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1 Вершы / Прадм.М. Стральцова. - Мн.: Маст. літ., 1984. - 415 с.

4 Барадулін Р. Слаўлю чысты абрус / Выбранае. [Электронны рэсурс].- Мн.: Беларусь, 1996. - 272 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp-content/uploads/.../slauliu-chysty-abrus1996

5 Барадулін Р. Евангелле ад мамы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Мастацкая літ., 1995. - 296 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp-content/.../Evanhelle

6 Барадулін Р. Збор твораў 2 / вершы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Маст.літ., 1998. - 340 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp-content/uploads/2013/12/zbor2

7 Барадулін Р. Вечалле: Кніга паэзіі. - Мн.: Маст. літ, 1980. - 336 с.

8 Барадулін Р. Трэба дома бываць часцей…: Выбр. старонкі лірыкі / Прадм. В. Быкава. - Мн.: Маст. літ., 1993. - 352 с.

9 Барадулін Р. Амплітуда смеласці: І лірыка, і гумар. - Мн.: Маст. літ., 1983. - 222 с.

10 Барадулін Р. Прынамсі / вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Маст. літ., 1977 - 213 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp-content/.../prynamsiэ

11 Барадулін Р. Босая зорка / паэзія. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Маст. літ.,2001 - 148 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp.../bosaja-zorka-2001

12 Барадулін Р Зорка спагады / рамансы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Каўчэг, 2000 - 35 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/.../zorka-spahady-2000

13 Барадулін Р. Мудрэц са ступаю: Радкі ў гуморы і наравістая паэма. - Мн.: Маст. літ. 1988. - 271 с.

14 Барадулін Р. Ішоў Коця па канапе / вясёлыя вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Полымя, 1997. - 229 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/.../Ishou-kocia-pa-kanapie-1

15 Рыгор Барадулін выдаў кнігу дзіцячых вершаў / Польскае радыё для замежжа. [Электронны рэсурс]. - рэжым доступу: http: //www.nastaunik.info/ news/ 919 - 2009

16 Барадулін Р. Збудавецьце. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Паліфакт, 1996. - 117 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp.../zdubaveccia1996

17 Барадулін Р. Маладзік над стэпам / вершы. [Электронны рэсурс]. - Мн.: Дзярж. Выд. БССР. Рэд.маст.літ., Мінск, 1959 - 80 с. - рэжым доступу: www.baradulin.by/wp.../maladzik-1959

18 Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917--1990) : Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. -- С.150-155

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.

    реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.