Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"

"Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 23.02.2011
Размер файла 122,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У канцы 1920 -- пачатку 1930-х гадоў Ц. Гартны напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу. Яны ўвайшлі ў зборнікі «Гоман зарніц» і «Наступ на горны» (1932). Не ўсе творы вызначаюцца мастацкай дасканаласцю. Тэма вёскі адлюстравана ў апавяданні «Пахучы зяб» (1930), аповесці «Зялёны шум» (1931), рамане «Перагуды» (1935). Асэнсоўваючы перамены ў вёсцы, Ц. Гартны не здолеў паказаць калектывізацыю як складаны драматычны працэс, як ломку традыцыйнага сялянскага ўкладу жыцця. Падзеі «вялікага пералому» паказаны ў творах павярхоўна, згодна з устаноўкамі вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Персанажы пазбаўлены псіхалагічнай заглыбленасці, у большасці сваёй яны плакатныя, ілюстрацыйныя. Творы будуюцца па прывычнай, агульнавядомай схеме. Так, у аповесці «Зялёны шум» Юстын Плот -- былы вясковец, цяпер прадстаўнік рабочага калектыву -- прыехаў у родную вёску, каб правесці землеўпарадкаванне, растлумачыць аднавяскоўцам перавагі калектыўнага спосабу гаспадарання. Яго падтрымліваюць бяднейшыя сяляне, а вакол заможнага гаспадара Ацася Папелкі гуртуюцца тыя, хто не хоча ісці ў калгас. Кулакі робяць спробу забойства актывіста, але гэта ім не ўдаецца. Твор заканчваецца поўнай перамогай прыхільнікаў новага жыцця. Прыкладна па такой жа схеме пабудаваны і сюжэт рамана «Перагуды», які таксама не вызначаецца высокім мастацкім узроўнем.

Цікавай сферай творчай дзейнасці Ц. Гартнага з'яўляецца яго праца ў галіне літаратурнай крытыкі. Як М. Багдановіч, Ант. Навіна, М. Гарэцкі, ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай крытыкі. Ц. Гартны з'яўляецца аўтарам артыкулаў «Аб крытыцы «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых на вогнішчы» М. Чарота» (1922), «Беларуская літаратура. Нарысы і агляды» (1923), «Беларускае пісьменства: (Гістарычны нарыс)» (1924), «У надзеях над прасторамі: Жыццё і творчасць А. Гурло» (1924), «Літаратурныя падзеі ў 1926 г.» (1927), «Янка Купала -- пясняр вызвалення», «Рэвалюцыйным шляхам: (Да дзесяцігоддзя творчасці М. Чарота)» (1928) і інш. Толькі частка з іх уключана ў зборнік крытычных нарысаў «Узгоркі і нізіны» (Мн., 1928). У залежнасці ад погляду на мэты і задачы літаратурнай творчасці былі прыхільнікі сацыялагічнай і эстэтычнай крытыкі. Зм. Жылуновіч - прадстаўнік сацыялагічнай крытыкі, паколькі ён бачыў у літаратурным творы «фактар уплыву на масы з мэтай абуджэння ў апошніх нацыянальнае і сацыяльнае свядомасці». Класавы падыход да ацэнкі вартасці літаратурных твораў без уліку спецыфікі мастацтва як эстэтычнай з'явы збедніў Гартнага як пісьменніка, а яго пазіцыю літаратурнага крытыка зрабіў спрошчанай і абмежаванай. Гэта выяўляецца ў артыкулах «Этапы развіцця беларускае літаратуры», «Літаратурныя падзеі ў 1926 г., «Шкоднае ў літаратуры» і інш. Асабліва яскрава пазіцыя Зм. Жылуновіча акрэслена ў яго рэцэнзіі (за подпісам Дорндорф) на «Гісторыю беларускае літаратуры» М. Гарэцкага. Аўтар рэцэнзіі, палемізуючы з гісторыкам літаратуры адносна ацэнкі творчасці Зм. Бядулі і М. Багдановіча, заяўляў: «Дзіву даешся, як можна высоўваць за аснову творчасці спакойную думу, правышаць творчасць з агульналюдскімі элементамі над творчасцю з класавымі адзнакамі». Менавіта па гэтай прычыне (перавага класавага над агульначалавечым) многае ў творчай спадчыне Ц. Гартнага не ўспрымаецца сучасным чытачом. Тыя ж творы, дзе перамагае гуманістычная тэндэнцыя, вытрымалі праверку часам.

Ц. Гартны спрабаваў свае сілы ў драматургіі (ён аўтар п'ес «Хваля жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»), займаўся мастацкім перакладам (у яго перакладзе на беларускую мову выйшла першая кніга А. Фадзеева «Апошні з удэгэ». Мн., 1932), пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы пра творчасць А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Л. Талстога, В. Брусава, А. Блока.

ніва беларуская гезэта

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Сабалеўскі А. Драма жыцця // Аляхновіч Ф. Выбраныя творы. Мн., 2005. С. 5-20.

2. Ковель У.А. Францішак Аляхновіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 335-357.

3. Яцухна В.І. Беларуская малафарматная драматургія ХVІ -- першай паловы ХХ стст. Гомель, 2004.

4. Навуменка І.Я. Змітрок Бядуля // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 237-264.

5. Семяновіч А.А. Бядуля Змітрок // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 1. Мн., 1992. С. 451-452.

6. Казбярук У.М. Алесь Гарун // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 319-334.

7. Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986.

8. Багдановіч І.Э., Дапкюнас Ж.К. Купала Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 3. Мн., 1994.

9. Навуменка І.Я. Янка Купала // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 121-175.

10. Васючэнка П.В. Драматычная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. Мн., 1994.

11. Гніламёдаў У.В. Янка Купала: Новы погляд. Мн., 1995.

12. Дасаева Т.М. Цішка Гартны // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 358-380.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").

    реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.

    реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.

    реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.