Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

Азначэнне паняцця менеджменту, яго мэты і значэнне для сучаснай бібліятэкі. Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання: яе элементы, ўзроўні і функцыі. Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю і шляхі яго паляпшэння.

Рубрика Менеджмент и трудовые отношения
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.08.2011
Размер файла 25,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

  • ЗМЕСТ
  • 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
  • 1.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне
  • 1.2 Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб'ект кіравання
  • 1.3 Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
  • кіравання бібліяграфічная дзейнасць
  • 1.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне
  • У паляпшэнні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці значную ролю адыгрывае кіраванне. Без кіравання эфект арганізацыі бібліяграфічнай працы будзе вельмі сціплым. Што такое кіраванне ў шырокім смысле слова? Кіраванне - гэта функцыя арганізаваных сістэм, якая забяспечвае захаванасць іх пэўнай структуры, падтрымку рэжыма дзейнасці, рэалізацыю яе праграмы, мэты. Патрэбнасць у кіраванні ўзнікае разам з размеркаваннем працы і спадарожнічаючай яму кааперацыяй - сумеснай працай для дасягнення мэты. Сёння разам з тэрмінам кіравання, у якасці яго сіноніма ўсё часцей ужываецца замежны тэрмін менеджмент. Існуе даволі шматлікая колькасць азначэнняў тэрміна менеджмента, якія пасутнасці раскрываюць, указваюць на разнастайныя аспекты гэтага віда дзейнасці. Пад менеджментам разумеецца набор сродкаў, з дапамогай якіх арганізацыя рэалізуе пастаўленыя мэты; менеджмент - гэта від дзейнасці або комплексны працэс, які ўключае ў сябе пастаноўку мэтаў, планаванне дзеянняў, неабходных для дасягнення мэтаў, кантроль за ходам дасягнення мэтаў і выкананнем планаў, карэкціроўку планаў, калі адбываюцца змены (азначэнне паняцця з тэхналагічнага пункту гледжання); менеджмент - гэта мастацтва кіраваць інтэлектуальнымі, арганізацыйнымі і тэхналагічнымі рэсурсамі ў мэтах найбольш эфектыўнай работы (сацыяльны-псіхалагічны падыход да азначэння).
  • Бібліятэка з'яўляецца складанай дынамічнай сістэмай сацыяльнага тыпу, якая састаіць з падсістэм з яскрава выражанымі лакальнымі якасцямі. Бібліяграфічная служба з'яўляецца адной з такіх падсістэм. Таму кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю неабходна разглядаць у якасці састаўной часткі агульнага кіравання бібліятэчнай справай, бібліятэкай цалкам і ў той жа час выдзяляць яго асаблівасці, якія звязаны з суб'ектам, аб'ектам кіравання, арганізацыйнай структурай кіравання, асаблівасцямі рэалізацыі асноўных функцый кіравання і інш.
  • Роля кіравання бібліятэкай, бібліяграфічнай дзейнасцю сёння значна ўзрастае ў сувязі з шэрагам аб'ектыўных фактараў, якія ўплываюць на іх дзейнасць. Сярод такіх фактараў: павялічэнне колькасці карыстальнікаў, змяненне структуры інфармацыйных патрэбнасцей, змяненне структуры і складу інфармацыйных рэсурсаў, змены ў патрабаваннях да наменклатуры і якасці паслуг, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, што значна ўплывае на рост аб'ёмаў работы ў бібліяграфічных структурных падраздзяленнях; у сувязі з пашырэннем юрыдычнай, фінансавай самастойнасці бібліятэк адбываецца перанос усяго аб'ёму упраўленчых задач непасрэдна ў бібліятэку, узрастае роля эканамічных, сацыяльна-псіхалагічных метадаў кіравання, што значна ўплывае на павышэнне адказнасці ўсіх суб'ектаў унутрыбібліятэчнага кіравання; змены ў прыярытэтах, мэтах функцыянавання бібліятэк з арыентацыяй на патрэбнасці карыстальнікаў, развіццё дэмакратычных пачаткаў у кіраванні, выкарыстанне і развіццё новых напрамкаў, метадаў кіравання - маркетынга, стратэгічнага планавання, праектнай дзейнасці - выклікаюць неабходнасць грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі ўсіх суб'ектаў кіравання бібліятэкай.
  • Мэтай кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі з'яўляецца забеспячэнне функцыянавання бібліяграфічнай службы бібліятэкі, павышэнне эфектыўнасці яе работы ў адпаведнасці са зменлівымі інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў і ўмовамі знешняга асяроддзя, самой бібліятэкі.
  • 1.2 Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб'ект кіравання
  • У механізме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць два элементы: кіруючая сістэма (суб'ект кіравання) і кіруемая сістэма (аб'ект кіравання).
  • Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю з'яўляецца састаўной часткай агульнага працэса кіравання ўсёй бібліятэкай, таму ў якасці суб'ектаў кіравання, па-сутнасці выступаюць усе ўзроўні, усе суб'екты кіравання бібліятэкай цалкам. Сярод надбібліятэчных структур да іх адносяцца: органы заканадаўчай і выканаўчай улады на розных узроўнях, якія праз нарматыўныя дакументы закладываюць заканадаўчыя асновы бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, устанаўліваюць яе сацыяльнае прызначэнне, найбольш агульныя правілы яе адносін са знешнім светам, яе ўнутранае абустройства; пэўныя міністэрства, ведамства, установы і арганізацыі, пад началам ці ў складзе якіх працуюць бібліятэкі, і якія для кожнай канкрэтнай бібліятэкі зацвярджаюць яе нарматыўныя дакументы. Грамадскім органам кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, фарміравання прафесійнай свядомасці з'яўляецца Секцыя бібліяграфіі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, праводзіць мерапрыемствы па павышэнню бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў і інш.
  • Унутрыбібліятэчная структура кіравання прадстаўлена кіраўнікамі розных узроўняў, якія надзелены паўнамоцтвамі па кіраванню бібліятэкай цалкам (дырэктар, намеснік дырэктара), або па кіраванню кірункамі дзейнасці ці пэўнымі аб'ектамі (намеснікі дырэктара па пэўным кірункам дзейнасці, загадчыкі аддзеламі, сектарамі). Сярод унутрыбібліятэчных структур кіравання могуць выдзяляцца і калектыўныя органы кіравання, у тым ліку грамадскія (савет бібліятэкі, савет працоўнага калектыву, папечыцельскія саветы і інш.).
  • Аб'ектам кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю ў бібліятэцы выступае бібліяграфічная служба. Як адзначаецца ў главе “Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы“ (гл. вучэбны дапаможнік С.В.Зыгмантовіч Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці. Мн., 2006. С. 46-47) бібліяграфічную службу можна разглядаць у шырокім сэнсе як сукупнасць арганізацыйных форм бібліяграфічнай дзейнасці, суб'ектаў, бібліяграфічных рэсурсаў, матэрыяльна-тэхнічнай і эканамічнай базы і ў вузкім значэнні як сукупнасць падраздзяленняў і персанала, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі. Адпаведна можна разглядаць і кіраванне цалкам бібліяграфічнай службай, а таксама бібліяграфічнымі, матэрыяльна-тэхнічнымі і эканамічнымі рэсурсамі, бібліяграфічнымі працэсамі, персаналам. Мы будзем разглядаць арганізацыйна-сацыяльныя аспекты кіравання бібліяграфічнай службай у адпаведнасці з асаблівасцямі яе аналізу ў папярэдніх раздзелах вучэбнага дапаможніка.
  • У сувязі з тым, што ў бібліятэках розных тыпаў бібліяграфічная служба розная, гэта накладвае адбітак і на сістэму кіравання: арганізацыйную структуру, кадры, функцыі, тэхналогію кіравання. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю цалкам ажыццяўляецца ў межах агульнага кіравання бібліятэкай у невялікіх бібліятэках са штатам 2-3 чалавекі, адзін з якіх адказвае за бібліяграфічную работу. Што да буйных бібліятэк, дзе існуе разгорнутая арганізацыйная структура бібліятэкі і дэцэнтралізаваная бібліяграфічная служба, паколькі бібліяграфічныя функцыі выконваюць не толькі бібліяграфічны аддзел, а і іншыя, то менавіта дэцэнтралізаваная бібліяграфічная служба і выступае аб'ектам кіравання, і гэта выклікае пэўныя складанасці і асаблівасці працэса кіравання.
  • Загадчык бібліяграфічным аддзелам выступае не толькі кіраўніком свайго структурнага падраздзялення, але і (прымае пэўны ўдзел) выконвае пэўныя функцыі (кіравання) ў дачыненні да арганізацыі, планавання, уліку, справаздачнасці і кантролю бібліяграфічнай дзейнасці, якую ажыццяўляюць небібліяграфічныя падраздзяленні бібліятэкі, паколькі на бібліяграфічны аддзел ускладаюцца функцыі арганізацыйна-метадычнага цэнтра ў дачыненні да ажыццяўлення бібліяграфічнай дзейнасці. У той жа час і загадчыкі небібліяграфічных аддзелаў, ажыццяўляя кіраванне сваімі падраздзяленнямі, выконваюць усе функцыі кіравання ў дачыненні і да працуючых у іх аддзелах бібліёграфаў, і да рэалізацыі бібліяграфічных кірункаў работы.
  • Функцыі загадчыка бібліяграфічнага аддзела як суб'екта кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю адлюстроўваюцца ў далжнасных інструкцыях. Загадчык бібліяграфічнага аддзела падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару (калі ў бібліятэцы ёсць намеснікі дырэктара па кірункам дзейнасці, то загадчыкі бібліяграфічнага аддзела могуць падпарадкоўвацца ім адпаведна спецыялізацыі дзейнасці), ім прызначаецца і нясе поўную адказнасць за дзейнасць аддзела. Ён плануе бібліяграфічную работу; займаецца справаздачнасцю; падбірае кадры на зацвярджэнне дырэктару; кантралюе работу падначаленых, каардынуе іх дзейнасць; вядзе адміністрацыйна-арганізацыйную работу; плануе і арганізуе павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліяграфічнага аддзела і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў бібліятэкі; кіруе навуковай і навукова-метадычнай работай у галіне бібліяграфіі. Ён прадстаўляе бібліятэку на сходах і канферэнцыях па пытаннях бібліяграфічнай дзейнасці, удзельнічае ў падборы кадраў бібліёграфаў, прымае неабходныя кіруючыя рашэнні і дае распараджэнні ў дачыненні да работы супрацоўнікаў свайго аддзела, аказвае метадычную дапамогу ў арганізацыі і ажыццяўленні бібліяграфічнай дзейнасці іншымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі, а таксама бібліятэкам ніжэйшага ўзроўню сваёй сеткі. выклікае пэўныя складанасці.
  • Да кіраўнікоў бібліяграфічнай дзейнасці адносяцца загадчыкі сектарамі бібліяграфічнага аддзела, якія падчыняюцца (падпарадкоўваюцца) загадчыку бібліяграфічнага аддзела. Яны кіруюць сектарамі, плануюць і забяспечваюць выкананне планаў і заданняў, ажыццяўляюць праверку якасці работы, падрыхтоўку метадычных матэрыялаў.
  • У буйных бібліятэках ва ўмовах існавання дэцэнтралізаванай бібліяграфічнай службы з мэтай каардынацыі бібліяграфічнай работы ствараюцца спецыяльныя штабныя фарміраванні (калегіяльныя органы кіравання), напрыклад, бібліяграфічная камісія, камісія па каардынацыі бібліяграфічнай дзейнасці і г.д.
  • Указаныя вышэй асаблівасці накладываюць адбітак на арганізацыйную структуру кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, пры разглядзе якой выдзяляюцца ступені кіравання, іх падпарадкаванасць і ўзаемныя сувязі.
  • З традыцыйных тыпаў арганізацыйных структур кіравання ў бібліятэках выдзяляюцца лінейная, лінейна-функцыянальная, лінейна-штабная, праграмна-мэтавая. У залежнасці ад тыпа бібліятэк вызначаецца і арганізацыйная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. Лінейная структура ўяўляе сабой такую схему кіравання, пры якой ніжэйшыя ўзроўні знаходзяцца ў непасрэдным падпарадкаванні вышэйстаячых. Лінейная структура характэрна для невялікіх бібліятэк з невялікай колькасцю супрацоўнікаў - школьных, навукова-тэхнічных бібліятэк, бібліятэк-філіялаў, у якіх усе функцыі кіравання засяроджаны ў руках кіраўніка, які аднаасобна ажыццяўляе планаванне работы бібліятэкі, яе арганізацыю, улік і кантроль за выкананнем планавых паказчыкаў, рэгуляванне вытворчай дзейнасцю. Прынцып прамога падпарадкавання (лінейная структура) характэрны і для буйных бібліятэк, як правіла, у выглядзе састаўнога элемента структур іншых тыпаў і знаходзіць сваё выражэнне ў наступных сувязях: дырэктар бібліятэкі - намеснік дырэктара - загадчык бібліяграфічнага аддзела - загадчык сектарам - бібліёграф. Пры вызначэнні лінейнай падпарадкаванасці значную ролю адыгрывае колькасць кіраўнікоў, падраздзяленняў і выканаўцаў у іх. Гэта абгрунтавана законам кіруемасці (управляемасці), згодна з якім колькасць падначаленых не павінна перавышаць 7 - 10. Так, у падчыненні загадчыка аддзелам павінна знаходзіцца не болей за 10 загадчыкаў сектарамі. Звычайна гэта патрабаванне ўлічваецца кіраўнікамі бібліятэк пры ўзнікненні дапаўняльных функцый, рэарганізацыі або стварэнні новых структурных падраздзяленняў. Калі колькасць груп або сектароў перавышае ўказаную норму, то ствараецца новы аддзел або ўводзіцца пасада намесніка загадчыка аддзелам.
  • Для буйных бібліятэк характэрна лінейна-функцыянальная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. У якасці функцыянальнага кіраўніка ў гэтых бібліятэках выступае загадчык бібліяграфічнага аддзела, які не мае права прыняцця рашэнняў і адміністрацыйнага кіравання небібліяграфічнымі падраздзяленнямі, займаючыся агульным зводным планаваннем, каардынацыяй бібліяграфічнай дзейнасці, аналізам і абагульненнем інфармацыі. І толькі разам з лінейнымі кіраўнікамі (загадчыкамі аддзелаў краязнаўчай літаратуры, абслугоўвання, галіновымі і інш.) ён прымае упраўленчыя рашэнні, якія адносяцца да бібліяграфічнай дзейнасці ўзначальваемых імі аддзелаў.
  • Разнастайнасць задач, якія ўскладняюцца па меры павялічэння аб'ёмаў работ і пашырэння функцый бібліятэкі патрабуе далучэння да кіравання калегіяльных органаў кіравання. Гэтай мэце служыць лінейна-штабная структура, якая характарызуецца стварэннем асобых каардынуючых звёнаў, якія атрымалі права ўздзейнічаць на ўсе падраздзяленні і функцыянальных кіраўнікоў. Да такіх фарміраванняў адносяцца вучоны савет бібліятэкі (вырашае пытанні перспектыўнага планавання, ацэнкі навукова-даследчай работы, у тым ліку і бібліяграфічнай, каардынацыі з іншымі бібліятэкамі, установамі і г.д.); рэдакцыйна-выдавецкі савет (разглядае пытання падрыхтоўкі, рэкамендацыі, выдання разнастайных матэрыялаў, у тым ліку бібліяграфічных дапаможнікаў, методыка-бібліяграфічных матэрыялаў і інш.); савет працоўнага калектыву; бібліяграфічная камісія, метадычны савет па пытаннях бібліяграфічнай дзейнасці і інш.
  • У апошнія гады не толькі ў буйных навуковых бібліятэках, але і ў ЦБС усё большае распаўсюджанне атрымоўвае праграмна-мэтавая структура кіравання. Дадзеная структура ўтвараецца на час рэалізацыі канкрэтнай праграмы і характарызуецца непасрэдным падпарадкаваннем ўсіх удзельнікаў праграмы яе кіраўніку. У працэсе распрацоўкі комплекснай праблемы, у тым ліку якія носяць бібліяграфічны характар, напрыклад, распрацоўка фармата прадстаўлення бібліяграфічных запісаў, стварэння базы даных аўтарэтытных (нарматыўных) запісаў і інш., прызначаецца кіраўнік праграмы, у падпарадкаванні якога працуюць выканаўцы, якія лінейна ў штодзённай вытворчай дзейнасці падпарадкоўваюцца свайму кіраўніку аддзела, а ў рамках праграмы - яе кіраўніку.
  • Такім чынам, у кіраванні бібліяграфічнай дзейнасцю ў буйных бібліятэках прымяняюцца ўсе названыя тыпы арганізацыйных структур кіравання, прычым не аўтаномна, а ва ўзаемасувязі. Іх комплекснае выкарыстанне дазваляе:
  • - арганізаваць якасную работу розных аддзелаў, як бібліяграфічнага, так і небібліяграфічных, па рэалізацыі ўсіх працэсаў, кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці з дапамогай лінейна-функцыянальнай структуры;
  • - каардынаваць дзейнасць розных падраздзяленняў і кантраляваць выкананне вытворчых планаў і заданняў па бібліяграфічнай рабоце з дапамогай лінейна-штабной структуры;
  • - распрацоўваць перспектыўныя накірункі развіцця бібліяграфічнай службы, стварэння буйных бібліяграфічных прадуктаў з дапамогай праграмна-мэтавай структуры;
  • - далучаць да кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю прадстаўнікоў працоўнага калектыву, грамадскіх фарміраванняў.
  • 1.3 Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
  • Кіраванне бібліяграфічнай службай мы разглядаем як кіраванне адной з падсістэм бібліятэк, таму, безумоўна, што прынцыпы, метады, функцыі кіравання агульныя як для сістэмы цалкам, так і яе структурных адзінак. Больш глыбока і падрабязна іх вывучаюць у курсе “Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент”. Між тым, нельга на іх не засяродзіць увагу пры разглядзе пытанняў кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю па некалькіх прычынах. Па-першае таму, што існуюць розныя пункты гледжання па гэтым пытанням у розных аўтараў, у тым ліку, і аўтараў вучэбных дапаможнікаў па бібліяграфазнаўству (Д.Я.Кагаткоў, І.Р.Маргенштэрн), па-другое, не гледзячы на іх агульны характар, змястоўная напаўняльнасць, трактоўка іх мае свае асаблівасці ў дачыненні да разглядаемага намі аб'екта.
  • Рацыянальнае кіраванне можа ажыццяўляцца толькі з улікам і апорай на вядучыя прынцыпы кіравання. Да іх адносяцца:
  • - навуковасць - кіраванне ажыццяўляецца на аснове выкарыстання навуковых метадаў і з улікам навейшых дасягненняў тэорыі кіравання, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, навуковага падыходу да аналізу і абагульнення бібліяграфічных працэсаў і з'яў, падрыхтоўкі навукова абгрунтаваных рашэнняў з улікам наяўнасці ўсіх відаў рэсурсаў, неабходных для ажыццяўлення бібліяграфічнай дзейнасці;
  • - сістэмнасць - разгляд аб'екта кіравання - бібліяграфічнай службы як цэласнай сістэмы з усімі яе элементамі, сувязямі, накіраванасцю на дасягненне агульнай мэты функцыянавання; улік знешніх сувязяў бібліяграфічнай сістэмы з іншымі падсістэмамі бібліятэкі; арыентацыя на агульныя мэты функцыянавання метасістэмы - бібліятэкі цалкам;
  • - адпаведнасць дзеянняў суб'ектаў кіравання асаблівасцям аб'екта кіравання - кіраўнікам структурных падраздзяленняў неабходна ведаць заканамернасці фарміравання і функцыянавання бібліяграфічнай службы (усіх відаў яе рэсурсаў і ажыццяўляемых працэсаў) і на гэтай аснове сваечасова выяўляць супярэчнасці і забяспечваць захаванне і развіццё аб'екта кіравання; забяспечваць рацыянальнасць сістэмы кіравання з улікам мэтавай, тэхналагічнай, эканамічнай абгрунтаванасці (пры агульнай колькасці супрацоўнікаў у бібліятэках аднаго тыпу можа быць розная колькасць кіруючага персанала, напрыклад, у бібліятэцы Інстытута правазнаўства - на 7 супрацоўнікаў 5 кіраўнікоў);
  • - зваротная сувязь - аснова самарэгулявання, развіцця бібліяграфічнай службы, адаптацыі да зменлівых умоў яе функцыянавання на аснове збору звестак аб рабоце бібліяграфічнай службы, аб задаволенасці карыстальнікаў бібліяграфічнымі прадуктамі і паслугамі, органаў мясцовай улады, кіраўніцтва бібліятэкай дзейнасцю службы. Гэта камунікацыйны працэс паміж суб'ектам і аб'ектам кіравання, паміж аб'ектам і знешнім асяроддзем, прычым, выяўляюцца і ацэньваюцца не толькі фармальныя камунікацыі ў калектыве, але і нефармальныя;
  • - аптымальныя суадносіны цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі - пашырэнне правоў, дэлегіраванне паўнамоцтваў суб'ектам кіравання сярэдняга звена - загадчыкам аддзелаў, загадчыкам сектароў у вырашэнні пытанняў, якія тычыцца іх кірункаў дзейнасці, развіццё ініцыятывы радавых бібліёграфаў, з адначасовай цэнтралізацыяй кіравання суб'ектамі вышэйшага звяна пры вырашэнні пытанняў агульнабібліятэчнага, буйнамасштабнага характару, пытанняў, якія тычацца работы ўсіх структурных падраздзяленняў.
  • Кожны з разглядаемых прынцыпаў кіравання мае сваю спецыфіку, але ўсе яны, ўзаемадзейнічаючы і падмацоўваючы адзін аднаго, утвараюць адзіную сістэму, прытрымліванне (соблюдзенне) якой дае магчымасць дасягнуць мэты кіравання і зрабіць яго эфектыўным. У цяперашні час вялікая ўвага ў прынцыпах кіравання звяртаецца на чалавечы ці сацыяльны аспект кіравання, на тое, каб зрабіць людзей здольнымі да сумесных дзеянняў, а іх намаганні больш эфектыўнымі.
  • Прынцыпы кіравання цесна звязаны з метадамі, якія вызначаюцца мэтамі кіруючага ўздзеяння. Прынцыпы кіравання пастаяныя і носяць абавязковы характар, то сукупнасць метадаў можа мяняцца ў залежнасці ад аб'ектаў, мэтаў кіравання і змянення ўмоў, у якіх ажыццяўляецца працэс кіравання. Метады кіравання - гэта сукупнасць спосабаў і прыёмаў мэтанакіраванага ўздзеяння суб'ектаў кіравання бібліяграфічнай службай на калектыў яе супрацоўнікаў.
  • У тэорыі кіравання сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі выдзяляюцца тры групы метадаў: арганізацыйна-распараджальныя (іх называюць яшчэ адміністрацыйна-прававымі), эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя.
  • Арганізацыйна-распараджальным метадам уласцівы прамы характар уздзеяння. Яны ўключаюць у сябе рэгламентаванне, нарміраванне, інструкціраванне, метады распараджальнага і дысцыплінарнага характару. Яны засноўваюцца на выкарыстанні прыёмаў і спосабаў уздзеяння суб'екта кіравання на аб'ект на падставе сілы і аўтарытэта ўлады: загадаў, распараджэнняў, указанняў, інструкцый. Прыкладамі такіх рэгламентуючых дакументаў могуць служыць палажэнне аб бібліятэцы, палажэнне аб бібліяграфічным аддзеле, далжнасныя інструкцыі, нормы часу на бібліяграфічныя працэсы, палажэнні, тэхналагічныя дакументы, якія рэгламентуюць працэсы бібліяграфічнай дзейнасці і інш. Любы адміністрацыйны акт належыць да абавязковага выканання. Сістэма мер па замацаванні абавязкаў за кіраўнікамі розных узроўняў і выканаўцамі шляхам стварэння рэгламентуючых дакументаў дазваляе пазбегнуць дубліравання, разнагалосся ў прыняцці кіруючых рашэнняў, дабіцца рытмічнасці і ўзгодненасці ў рабоце супрацоўнікаў бібліяграфічнай службы. Метады распараджальнага ўздзеяння прымяняюцца ў бягучай рабоце ў адносінах да ўзнікаючых сітуацый, якія не прадугледжаны ў рэгламентаючых дакументах. Да іх адносяцца загады, распараджэнні, указанні, аддаваемыя як пісьмова, так і вусна. На ўзроўні сярэдняга звяна кіравання выкарыстоўваюцца, як правіла, вусныя распараджэнні і ўказанні.
  • Эканамічныя метады кіравання - гэта спосабы ўздзеяння, у аснове якіх ляжаць эканамічныя адносіны людзей і іх эканамічныя інтарэсы. Гэтыя метады кіравання ў бібліятэках набываюць у цяперашні час асобую значнасць ў сувязі з укараненнем рынкавых адносін, авалоданнем новым гаспадарчым механізмам, неабходнасцю эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. Спалучэнне дзяржаўнага бюджэтнага фінансавання з далучэннем пазабюджэтных крыніц атрымання фінансавых сродкаў дазваляе пашырыць выкарыстанне эканамічных метадаў ва ўсіх тыпах бібліятэк, што спрыяе ўзмацненню ўнутраных стымулаў самаразвіцця супрацоўнікаў, разгортванню творчай ініцыятывы, больш поўнаму выкарыстанню аб'ектыўных эканамічных законаў ў мэтах дасягнення канчатковых вынікаў з найменьшымі затратамі працы і матэрыяльных рэсурсаў. Эканамічныя метады ў сучасных бібліятэках усё шырэй укараняюцца праз тыя ці іншыя формы гаспадарчаразліковай дзейнасці, увядзення рознага роду платных паслуг, сістэму матэрыяльнага стымулявання. Сярод форм эканамічнага стымулявання персанала бібліятэкі: рэгуляванне зарабатнай платы, рэалізацыя сістэматычных, перыядычных і адначасовых (разавых) грашовых выплат (надбаўкі, даплаты, прэміі, матэрыяльная дапамога).
  • Сацыяльна-псіхалагічныя метады кіравання прадугледжваюць улік чалавечага фактара. Да іх адносяцца розныя спосабы і прыёмы ўздзеяння на працэс фарміравання і развіцця калектыву, стварэння спрыяльнага маральнага клімата, дабразычлівых адносін паміж супрацоўнікамі і асаблівага фірменнага стылю працы. Гэта дасягаецца шляхам стварэння добрых сацыяльных і псіхалагічных умоў працы, яе маральнага стымулявання, садзейнічання творчаму росту членаў калектыва, павышэнню культурнага і прафесійнага узроўня, выкарыстанню ў кіраўнічай практыцы метадаў перакананая, сацыяльнай пераемнасці (традыцыі, атрыбуты памятных падзей, абрады), асабістага прыклада і г.д.
  • Асаблівую ролю гэта гэтыя метады іграюць у жаночых калектывах з творчым характарам работы, дзе нефармальныя метады маюць рашаючае значэнне. Праведзеныя сацыялагічныя даследаванні паказалі, што для жанчыны добрыя адносіны ў калектыве, асабістыя якасці кіраўніка - самыя значныя матывы пры выбары і адзнацы месца працы.
  • У сучасным менеджменце развіта тэорыя матывацыі. Яна звязана са структурай патрэбнасцей чалавека, якія вызначаюць яго паводзіны. Ніжнія ўзроўні піраміды па А.Маслоў займаюць патрэбнасці фізіялагічныя, бяспекі і абароненасці; больш высокія ўзроўні належаць патрэбнасцям сацыяльным, павагі, самавыражэння. МакКлелланд дапоўніў піраміду А.Маслоу шляхам увядзення патрэбнасцей улады, поспеху, прыналежнасці. А Ф.Херцберг прыйшоў да заключэння, што асаблівую ролю ў матывацыі мае адчуванне поспеху і звязанае з ім прызнанне, а таксама прывабнасць працы. Таму, на сёняшні дзень вопытны менеджэр павінен кіраваць шляхам актывізацыі матываў да працы, а для гэтага яго супрацоўнікі павінны бачыць паспяховасць сваёй дзейнасці, іець магчымасць выразіць сябе ў працы, адчуць сваю значнасць.
  • Здаецца, што бібліятэчныя работнікі, бібліёграфы перавагу аддаюць сацыяльна-псіхалагічным метадам кіравання, але па выніках апытання супрацоўнікі цэняць гэтыя метады толькі ў кіраўнікоў нізавога ўзроўня; для кіраўнікоў сярэдняга ўзроўню перавагу аддаюць эканамічным, потым сацыяльна-псіхалагічным, а потым ужо арганізацыйна-распараджальным; а што да кіраўнікоў вышэйшага ўзроўня, то падначаленыя лічаць, што яны пераважна павінны выкарыстоўваць арганізацыйна-распараджальныя, потым эканамічныя, а на трэцяе месца паставілі сацыяльна-псіхалагічныя.
  • Не гледзячы на такое падзяленне метадаў і на іх знешнюю супрацьлегласць, яны цесна звязаны паміж сабой. Так, напрыклад, прэміраванне супрацоўніка служыць формай эканамічнага ўздзеяння, у той жа час сам факт заахвочвання, падтрымкі павышае грамадскі статус узнагароджанага і адпаведна мае сацыяльна-псіхалагічны эфект, пры гэтым кіраўнік выдае адпаведны загад, што значыць прымяняецца і адміністрацыйны метад. Таму звычайна гэтыя метады выкарыстоўваюцца ў комплексе, але ў пэўных умовах магчыма перавага аднаго з іх. І гэта тычыцца кіравання бібліяграфічнай службай, таму што на ўзроўні сярэдняга звяна - загадчыка бібліяграфічным аддзелам - пераважна выкарыстоўваюцца арганізацыйна-распараджальныя і сацыяльна-псіхалагічныя метады. Што да эканамічных метадаў, то загадчыкі бібліяграфічных аддзелаў іх выкарыстоўваюць шляхам падрыхтоўуі прадстаўленняў на сваіх супрацоўнікаў для матэрыяльнага стымулявання па выніках работы, прымаюць удзел у размеркаванні прэміяльнага фонду.
  • Функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. Кіраванне як дзейнасць уяўляе сабой сукупнасць розных, спецыфічных відаў работы, якія звычайна называюцца функцыямі. Функцыя вызначаецца як від кіраўнічай дзейнасці, выдзелены ў працэсе раздзялення і спецыялізацыі працы для павышэння яе прадукцыйнасці. Трактоўка кіравання як працэса, які ўяўляе сабой цэласную сукупнасць функцый, мае даўнюю гісторыю. Фактычна з самага пачатку фарміравання асноў менеджмента ў 20-е гады ХХ ст. А.Файолем быў рапрацаваны першы пералік функцый. Да сёняшняга дня ствараюцца розныя класіфікацыі функцый і ў спецыялістаў няма аднадушнасці ў іх колькасным выдзяленні і найменнях. Айчынымі навукоўцамі выдзяляюцца ў якасці функцый: прагназаванне, планаванне, улік, арганізацыя, рэгуляванне, каардынацыя, стымуляванне, кантроль, улік, аналіз, падбор кадраў, кіраўніцтва, фінансаванне. У адных спецыялістаў гэты набор даецца поўнасцю, у другіх - у скарочаным выглядзе па тым меркаванням, што некаторыя з названых функцый з'яўляюцца састаўной часткай іншых ці наогул не могуць прама адносіцца да кіравання.
  • Сярод важнейшых функцый кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, абапіраючыся на меркаванні спецыялістаў у галіне бібліятэчнага менеджменту і ўлічваючы спецыфіку аб'екта кіравання, маючыяся асаблівасці ажыццяўлення асобных функцый, мы выдзелім такія як планаванне, арганізацыя, улік, кантроль, рэгуляванне, справаздача, прыняцце рашэння.
  • Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці - гэта працэс вызначэння мэтаў функцыянавання бібліяграфічнай службы, задач, накірункаў, паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з маючыміся рэсурсамі.
  • Арганізацыя - гэта працэс структурыравання бібліяграфічнай дзейнасці, забеспячэнне умоў, сродкаў і узгодненасці ў рабоце ўсіх структур, якія выконваюць бібліяграфічныя працэсы, каардынацыі іх дзейнасці.
  • Улік - гэта дзейнасць па атрыманню поўнай, дакладнай інфармацыі аб выніках зробленага. З функцыяй уліку цесным чынам звязана функцыя кантролю, таму што без уліку немагчыма кантраляваць вынікі вытворчага працэсу, ацэньваць іх адпаведнасць планавым паказчыкам. Кантроль - гэта ацэнка адпаведнасці вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці тым заданням і нарматывам, якія прадугледжаны планам і нарматыўнымі, тэхналагічнымі дакументамі.
  • Калі адной з асаблівасцей функцыі кантроля з'яўляецца выяўленне парушэнняў у бібліяграфічнай дзейнасці, то ўстараненне іх прычын выконваецца ў працэсе рэгулявання. Рэгуляванне - гэта падтрымка ўзроўня работы бібліяграфічнай службы, выканання бібліяграфічных працэсаў у заданым рэжыме і ліквідацыя адхіленняў ад яго.
  • Справаздача заключаецца ў абагульненні і прадстаўленні данных аб праведзенай бібліяграфічнай рабоце за пэўны перыяд.
  • Функцыі прыняцця рашэнняў належыць асобая роля ў рэалізацыі ўсіх іншых функцый, таму што ажыццяўляя іх (плануя, праводзячы ўлік, кантроль) кіраўнік выходзіць на прыняцце рашэння ў нейкай канкрэтнай форме (план, заданне, загад, распараджэнне). Кожны ўзровень кіравання вызначаецца адпаведнай кампетэнцыяй, што забяспечвае правамоцнасць рашэнняў.
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1. Философский словарь. - 6-е изд., перераб. и доп. - М., 1992. - С.473.
  • 2. Бейкуел, К. Дж. Б. Анализ менеджмента: оценка библиотечно-информационных услуг // Библиотечно-информационный менеджмент: сб. переводов. - М.: ГПНТБ, 1994. - С. 97 -109.
  • 3. Герасимова, Л.Н. Маркетинг в библиотеке: учеб. пособие / Л.Н. Герасимова, О.Н. Кокойкина. - М.: МГУК, 1993. - 70 с.
  • 4. Зыгмантовіч С.В. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі: вучэб. дапам. /С.В.Зыгмантовіч, 2007. - 109 с.
  • 5. Дубровина, Л.А. Руководство по организации самооценки внутрибиблиотечных систем обеспечения качества деятельности и услуг: метод. пособие / Л.А.Дубровина, А.И.Кочетков. - М.: Либерия, 2004. - 120 с.
  • 6. Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: вучэбны дапаможнік / С.В.Зыгмантовіч. - Мн: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. - 325 с.
  • Размещено на Allbest.ru

Подобные документы

  • Історія дослідження реалізації законів та закономірностей менеджменту в управлінні організацією. Сутність законів теорії та практики менеджменту, проблеми їх застосування. Функції фінансового менеджменту, топ-менеджменту та менеджменту планування.

    курсовая работа [43,3 K], добавлен 15.12.2011

  • Зміст сучасного менеджменту, основні його принципи. Роль економічної і організаційної сфер в розвитку галузевого і загальноекономічного механізмів менеджменту. Використання методів менеджменту та проектування комунікацій на підприємстві "Барвінок".

    курсовая работа [138,0 K], добавлен 26.12.2010

  • Менеджмент персоналу як об'єктивне соціальне явище і сфера професійної діяльності. Зміст, форма, функції, принципи та засоби менеджменту персоналу. Організація як соціальний інститут і об'єкт менеджменту. Інформаційне забезпечення менеджменту персоналу.

    книга [1,7 M], добавлен 09.03.2010

  • Сутність адміністративного менеджменту на готельно-туристичному підприємстві, його переваги та недоліки. Роль менеджера в умовах адміністративного менеджменту. Напрямки підвищення ефективності адміністративного менеджменту на готельному підприємстві.

    курсовая работа [109,2 K], добавлен 20.12.2013

  • Основи операційного менеджменту. Формування функцій менеджменту в "Продекологія". Організація взаємодій, функції менеджменту. Організація управлінської праці. Витрати на управління підприємством, ефективність управлінської праці. Схеми процесу мотивації.

    курсовая работа [86,6 K], добавлен 20.10.2008

  • Сутність і зміст функцій менеджменту, їх види. Інструментарій методів та моделей управління. Аналіз наукових підходів та моделей ефективного менеджменту, засоби винагороди. Використання і напрямки вдосконалення методів менеджменту підприємства "Артеміда".

    курсовая работа [49,6 K], добавлен 21.03.2012

  • Класифікація управлінського персоналу. Формування кадрового складу менеджменту на підприємстві. Принципи матеріального стимулювання праці. Особливості управлінських рішень. Комунікації в системі менеджменту. Планування персоналу і продуктивність праці.

    отчет по практике [129,8 K], добавлен 18.04.2015

  • Особливості методології загального менеджменту якості TQM. Характеристика та аналіз сфер потенційного конфлікту інтересів для директора, менеджера, працівника підприємства. Переваги введення системи екологічного менеджменту в різних організаціях.

    реферат [28,2 K], добавлен 19.07.2010

  • Предмет, об’єкт і суб’єкт менеджменту, його закони, закономірності та принципи. Передумови виникнення та розвиток науки управління організацією. Загальні і конкретні функцій менеджменту. Сутність та основні засади керівництва. Етика в менеджменті.

    учебное пособие [1,3 M], добавлен 10.01.2013

  • Менеджмент - цілеспрямований вплив на колектив працівників або окремих виконавців з метою виконання поставлених завдань та досягнення визначених цілей. Місто менеджменту в системі управління організацією. Закони, закономірності та принципи менеджменту.

    реферат [33,0 K], добавлен 19.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.