Персанажы беларускай міфалогіі
Вадзянік як дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Міф пра ваўкалака. Лазнік як дух - жыхар і гаспадар лазні. Хут як паліморфны дэман з рысамі Хатніка, Хлеўніка і русалчынага брата.
Рубрика | Религия и мифология |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.03.2015 |
Размер файла | 41,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Размещено на http://www.allbest.ru
Уводзіны
Усе народы свету маюць і захоўваюць як культурную спадчыну рэшткі язычніцкай міфалогіі. Для еўрапейцаў найбольш вядомымі з'яўляюцца міфалогіі старажытных грэкаў і рымлян, якія прызнаюцца класічнымі і вывучаюцца ў школах і університэтах многіх еўрапейскіх краін.
Беларусы таксама маюць сваю міфалогію. Але, на жаль, яна амаль невядомая шырокаму колу саміх беларусаў. Справа ў тым, што пытанні міфалогіі доўгі час, з 30-х па 90-я гады XX ст., у Беларусі амаль не распрацоўваліся, а найбольш каштоўныя матэрыялы, назапашаныя навукоўцамі ў XIX ст., сталі недаступнымі сучаснаму чытачу.
За перыяд XIX--XX ст. навукоўцы Беларусі сабралі надзвычай багаты і разнастайны матэрыял па беларускай міфалогіі, але ў большасці сваёй ён фрагментарны, да таго ж падаецца і разглядаецца навукоўцамі з розных пазіцый, што не дазваляе родавому чытачу атрымаць цэласнае ўяўленне непасрэдна аб найбольш старажытнай частцы культуры белорусаў - міфалогічных персанажаў.
У старажытнасці продкі беларусаў стварылі самую багатую сярод усіх славянскіх народаў міфаогію. Гэта наш гонор і наш духоўны скарб.
Вадзянік
Вадзянік, Вадзяны, дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Паводле ўяўленняў беларусаў В. меў выгляд старога сярэдняга росту з даугою кліністай барадою, гладкай ільсняной скурай і перапонкамі паміж пальцамі на нагах, што сімвалізавала ягоную сувязь з воднай стыхіяй. У забагненых азёрах мог уяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы.
Будучы агрэсіўным у дачыненні да людзей, В. мог «забіраць» тых, хто купаецца (асабліва апоўдні і апоўначы, на Купалле ці Іллю - перыяды найбольшай актыўнасці В.), тапіць чоўны, ламаць вадзяныя млыны. Аднак В. мог быць і ўдзячным чалавеку, калі той, напрыклад, укінуў яго з сушы ў ваду і тым самым выратаваў яму жыццё. Тады В. усяляк спрыяў ва ўсіх справах, звязаных з вадой, асабліва у рыбалцы. Каб заручыцца падтрымкай В. у рыбацкай справе, трэба было заключыць з ім хаўрус: кінуць нацельны крыжык у ваду і вырачыся радні, платай В. служыла душа. Асабліва паслугамі В. карысталіся млынары, якія ў якасці ахвяры кідалі ў плаціну млына жывую курыцу або закідвалі пад першы лёд сала ці сцягно свінні. Па звестках Я. Раманава, у Гарадзенскай губерні ў даўніну маглі прыносіць у ахвяру нават жывых дзяцей-сірот.Гэтаксама маглі заключаць хаўрус з В. і пчаляры.
Абярэгам ад В. лічыліся попел, свіст, а таксама хлеб з мукі, змолатай на Купалле: з'еўшы яго, чалавек не мог патануць. Аднак, казалі, за крыўду, нанесеную В. чалавекам, мог адпомсціць «сухапутны нячысцік».
Жонкамі В. з'яўляюцца дзяўчаты-самагубкі, або русалкі, якія нараджаюць «вадзянёнкаў». Напярэдадні Вадохрышча В. вымушаны прасіць ці красці ў людзей сані, каб вывезці і тым самым выратаваць «вадзянёнкаў» ад смерці ў хрышчонай вадзе.
Кожны вадаём меў свайго В., магутнасць якога залежала ад памераў і небяспечнасці ракі або возера. У тым выпадку, калі вадаёмы штучна злучалі, В. гінулі.
Вадзяніцы
Вадзяніцы, рачныя дзеўкі, душы тапельніц, якія паўстаюць у выглядзе маладых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі. Яны апрануты ў белыя празрыстыя сукенкі да зямлі, на галаве лёгкі вэлюм і вяночкі з белых кветак. Час ад часу В. выходзяць з вады, спяваюць сумныя і працяглыя песні і водзяць па беразе карагоды, рухаючыся павольна і плаўна. Таго, хто наблізіцца да іх, В. спачатку заводзяць у карагод, а потым заманьваюць у раку, у самы вір. Такая мадыфікацыя русалак сустракалася ў легендах на Мядзельшчыне.
Варгін
Варгін, паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся В. сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарных памераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём.
Меў здольнасць нечакана з'яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадыні, В. выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя захады і г. д. Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры.
Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэчы кароль В., маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з'яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, «прыродны», чараунік або знахар, які патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць В. з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара В. баяуся як чорт крыжа.
Імя кашэчага караля В. цалкам матываванае яго шкаданоснымі дзеяннямі. Імаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. Vаrginti «мучыць, стамляць, прыносіць пакуты».
Ваўкалак
Ваўкалак, чалавек, ператвораны ў ваўка, пярэварацень. Паводле ўяўленняў беларусаў ператварэнне можа адбыцца як па ўласнай волі з пэўнымі эгаістычнымі мэтамі чалавека-чараўніка, так і па яго чарах, скіраваных на аднаго чалавека або групу людзей. Чалавек можа трапіць выпадкова на закляцце, нават уласнае, і стаць В. Ператварэнне па ўласнай волі адбываецца шляхам перакульвання праз уторкнутыя вастрыём уверх у зямлю нажы (іх колькасць у розных паданнях падаецца ад аднаго да дванаццаці - 1, 5, 7, 12). Гэтай жа мэце можа паслужыць асінавы пень, які, ссекшы дрэва, не перахрысцілі. Калі скарыстоўваліся 5 нажоў, то на зямлі іх размяшчалі так, каб яны утварылі як бы абрыс ваўка: дзве нагі пярэднія, дзве заднія і адзін хвост. Перакульваючыся паступова праз гэтыя нажы, чалавек з кожным разам набываў рысы звера. Вярнуць чалавечы выгляд можна было толькі адкуліўшыся назад праз тыя ж нажы. Калі парадак прадметаў будзе парушаны ці будуць кімсьці забраныя самі прадметы, то адчараванне становщца немагчымым. Таму лічылася, што працэдура пераварочвання ў В. павінна адбывацца ў глухім месцы без сведкаў.
Iснавала перакананне, што моцны чараунік можа ператварыць у В. цэлае вяселле, калі ў ім сабрана 12 асобаў. Тады чараўнік перакіне праз іх гарошыну, узятую са струка з 12 зернямі прамовіць таемнае закляцце, і людзі пабягуць ваукамі. Ператварыць вяселле ў В. чараўнік можа і з дапамогай заклятай ніткі працягнутай праз дарогу, хамута ды інш. Выпадкам можна трапіць на заклятае месца. Так, чалавек, пачаўшы будаваць хлеў, секануў тры разы па парозе і прамовіў (закляў): «Хто пераступіць гэтае месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё!», маючы на ўвазе злодзея, рабаўніка. Аднак, забыўшыся, сам ступіў на тое месца і стаў В., прытым на ўсё жыццё.
Паводзіны В. вельмі адрозніваюцца ад паводзінаў звычайных ваўкоў: яны жаласна выюць, нібы плачуць ці стогнуць, выюць на ўсход сонца ці ў напрамку сваіх вёсак - гэта іх малітва, яны робяць сабе ўзгалоўі раніцай мыюцца, водзячы мордамі па роснай траве, вясной капаюцца ў раллі - нібы аруць. В. трымаюцца бліжэй да жытла людзей, не баяцца іх, калі тыя маюць пры сабе толькі палкі, і могуць цярпець іх удары. Не ядуць звычайную ежу ваўкоў - сырое мяса, падлу, нячыстых жывёл, нават галадаючы, а падбіраюць рэшткі людской ежы, косткі, выкінутыя кавалкі скураной вупражы і інш. В. можа загінуць ад кулі паляўнічага, тады на ім могуць выявіцца рэшткі вопраткі, крыжык, пярсцёнак ці іншыя знакі яго чалавечай прыроды. В. захоўваюць здольнасць думаць і перажываць па-людску, яны пакутуюць. Калі мінаецца тэрмін чараў, В. становіцца чалавекам. Лічылася, што В. можна дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам. Дзеля гэтага трэба кінуць на яго пояс, накрыць абрусам, на якім асвячалі велікодную ежу, кінуць на яго сваю скінутую і разадраную адным узмахам кашулю, парваць ільняную нітку, пад якой В. прабег, і інш. Калі ўдзельнікі вяселля сталі В., то ім трэба зайграць на скрыпцы вясельныя песні, пры гэтым угаворваць: «Ці ня досыць вам хадзіць, людзей смяшыць, сабак дражніць? Ідзіце лепей дамоў!» Як толькі музыка зайграе песню, што ігралі ў момант іх зачаравання, В. радасна крычаць і становяцца людзьмі. Дзеці, народжаныя ў ваўкалацтве, таксама В. аж да ператварэння ў людзей іх бацькоў. Але нават ахрышчаныя, яны маюць адмоўныя рысы, акрамя выпадкаў, калі іх ахрысціў святар, які сам пабываў у ваўкалаках. Стаўленне да В. у народзе было дваістым, аднак пераважае ўсё ж спачуванне, літасць, жаданне дапамагчы вярнуць ранейшы выгляд. Уяўленні пра В. шырока распаўсюджаныя ў славянскіх народаў, дзе яны маюць блізкія па гучанні назвы і надзяляюцца падобнымі рысамі В. стаяць ў адным шэрагу з іншымі пярэваратнямі але паданні пра іх распрацаваныя лепей. Паводле беларускіх народных уяўленняў чалавек можа перакінуцца ў птушку, паўзуна, нават малую казурку ды кожную жывёліну - лісу, мядзведзя, тхара, ласку, у свойскую жывёлу і розныя неадушаўлёныя прадметы, што часта бачым у казках, баладах ды іншых творах.
Міф пра В. мае пад сабой розны грунт - найперш старажытную і-е. культавую, сацыяльную традыцыю, успамін пра існаванне арxаічныx сацыяльных групаў «ваўкоў», а таксама жывыя штодзённыя назіранні за жыццём ваўкоў, з якімі нашым продкам давялося жыць у непасрэднай блізкасці, улічваючы прыродна-экалагічныя асаблівасці нашага рассялення ў лясной зоне. У выніку склаліся пэўныя ўяўленні, правілы паводзінаў, замацаваныя ў сакральных тэкстах і рэальных прыкметах. Сур'ёзнае стаўленне да ваука як да годнага суперніка пераадольвалася ў казках, дзе яму адведзеная зніжаная роля. Юраўскія звычаі і абрады сведчаць пра існаванне агульнапрызнаных правілаў добрасуседства ці суіснавання чалавека і ваўка ў адной прасторы («Воўк каля гнязда не бярэ», «Якую скацінку воўк намеціў, тая яму і дастанецца» ды інш.). Iснуе шмат успамінаў пра сустрэчы з ваўкамі калі чалавек і воўк мірна разыходзяцца. Спачувальнае стаўленне да В., якія, паводле народных пераказаў, больш пакутавалі чым прыносілі шкоду, магло быць падказана назіраннем за састарэлымі ваукамі што не маглі ўжо здабываць ежу паляваннем і таму цягнулкя да жытла ў пошуках спажытку. Паданняў пра людзей, што нараджаюцца са здольнасцю ператварэння ў ваўка і такімі застаюцца да смерці, у нас не зафіксавана.
Гуменнік
Гуменнік, падавіннік, сядзібны дух, які жыве ў гумне, пад асеццю, ахоўвае гэтую забудову і дапамагае гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Г. уяўляўся дабрадушным дзядком маленькага росту, падперазаным саламяным перавяслам. Яго часта можна бачыць, але не трэба з ім загаворваць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады Г. зробіць сваю работу і стане нябачным. Пакуль гумны стаяць пустыя, Г. жыве у жыце у полі, таму народ часам блытаў яго з Палевіком.
Лазнік
Лазнік, Лазеншчык, Баннік, у беларускіх вераннях дух - жыхар і гаспадар лазні. Жыве за печчу-каменкай ці пад палком. Пераважна нябачны або падобны на Вадзяшка. Лічыўся найбольш злосным сярод іншых сядзібных нячысцікаў, што тлумачыцца месцазнаходжаннем лазні на мяжы свету Культуры (прасторы, засвоенай чалавекам) і Прыроды. Адсюль важная роля лазні ў калядных варожбах. Незамужнія дзяўчаты падыходзілі да вусця печы-каменкі, задраўшы спаднщы, або засоўвалі руку ў дымнік: калі Л. дакранецца калматай рукой будзе багаты жаніх, калі голай - бедны.
Л. палохае ці карае (калецтвам ці нават смерцю) тых, хто мыецца у лазні пасля поуначы ці заходу Сонца, бо сам любіць памыцца і папарыцца ў гэты час. Калі ж хто затрымаецца ў лазні так позна, то Л. пачынае кідаць у яго камяні з печкі, імкнучыся забіць парушальніка, або палохае яго ненатуральным храпам, сіпеннем, віскатам, рогатам і да т. п. Каб залагодзіць Л., у новую лазню прыносілі ахвяру - хлеб ды соль - ці закопвалі пад ганкам чорную курыцу, а таксама пакідалі яму ваду і венік, каб Л. змог памыцца. Але пры пераходзе сям'і ў новую сялібу Л. у адрозненне ад Хатніка ў яе не запрашалі. У тым выпадку, калі Л. пакідаў лазню, яна павінна была абавязкова згарэць ці разбурыцца. Да гэтага яго маглі ўзрушыць апрацоўка пянькі і лёну у лазні, таму што кастрыца вельмі раздражняе Л.
Лесавік
Лесавік, Дабрахот, Верасовы Дзядок, Лешы, Лясны Дзед, Лясны Хазяш, Лясун, Часной Леса, у беларускай міфалогіі дух - увасабленне лесу як часткі прасторы, патэнцыйна чужой чалавеку. Кожны лясны масіў мае свайго гаспадара - Л., які апякуецца ўсімі звярамі і птушкамі (ратуе іх ад пажару, паляўнічых і г. д.). Л. пры неабходнасці мае здольнасць павялічвацца (у лесе) і памяншацца (у полі) у памерах. Выразна прасочваецца сувязь Л. з левым бокам (левым крысом захінае правае, левая пятка наперад і г. д.), што падкрэслівае яго апазіцыйнасць да сферы штодзённага жыцця чалавека. Дваістае стаўленне да Л. тлумачыцца як шкодай з яго боку (можа прымусіць блукаць, напалохаць чалавека, пазбавіць паляўнічай здабычы), так і дапамогай. У замовах Л. («правялікі пан», «справядлівы», «цар грозны») фігуруе як выратавальнік ад урокаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. За паслугу з боку чалавека Л. можа надаць яму знахарскія здольнасці і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы XIX ст. Л. прыносілі ахвяры; паляўнічыя, як і моцныя чараўнікі (Вяліжскі пав.), маліліся ў лесе.
Прасочваецца сувязь Л. з іншымі міфалагічнымі персанажамі Будучы братам хатніку і палявіку, Л. выконвае ролю пастуха ваўкоў у дзень св. Юр'я або часам атаясамліваецца з апошнім.
Вобраз Л. быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і вера ў яго служыла ўсталяванню своеасаблівай экалагічнай раўнавагі паміж Чалавекам і Прыродай (Лесам).
Пад уплывам хрысціянства Л. набывае рысы незвычайна злога і шкаданоснага нячысціка.
Палявік
Палявік, Палявы, міфічны апякун палёў і лугоў. Мог выступаць як спрыяльны, так і шкодны дух. У народным уяўленні часам нагадваў працаўніка-хлебароба. Маляваўся сівым старым ў доўгай свіце, у лапцёх, з кіём у руках. Ростам ён быў аднолькавы са сваім атачэннем: у траве - роўны з травою, у жыце - з жытам. Калі жыта ўродзіць, П. добры і вясёлы, калі не - злосны, незадаволены. Уяўлялі П. таксама маладым, дужым, статным хлопцам з блакітнымі вачыма. Яго русыя валасы асацыяваліся з золатам спелай нівы, на якой ён гаспадарыў. Махне П. правай рукою - расце і таўсцее сцябло, махне леваю - наліваецца колас, страсяне галавою - уся ніва ўсцілаецца залатымі снапамі.
Абшар дзейнасці кожнага П. -- палі і лугі адной або некалькіх сумежных вёсак, не раздзеленых лесам і вадою. Жыве П. на ўзгорках ля каменя, дрэва, куста, межавога слупа. Ён баіцца макрэчы і ўцякае ад яе на вышэйшыя мясціны. П. клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і ўкос на сенажаці, выганяе адусюль шкоднікаў, раўняе сцябліны і лісты раслінаў. Спрыянне П. дбайным працаўнікам падкрэсліваецца ў народнай легендзе пра тое, як П. сустрэў двух галодных падарожнікаў, якія папрасілі ў яго хлеба. У адказ П. загадаў ім паказаць свае рукі і, убачыўшы, што ў аднаго яны былі гладкія і далікатныя, а ў другога - шурпатыя, з мазылямі першаму ён адмовіў, а яго спадарожніку дазволіў узяць хлеба, колькі той панясе. У абавязкі П. уваходзіла і вартаванне палявых скарбаў. Калі ж нехта знаходзіў іх, П. помсціў таму чалавеку. Разам з тым П. у народных апавяданнях паўставаў знішчальнікам палявой гаспадаркі селяніна. Ён разбураў загарадкі, заманьваў скаціну ў шкоду (асабліва на нівы сваіх ненавіснікаў) ці дзяцей і моладзь на грады і палеткі для збірання кветак, пладоў або проста дзеля забаваў. П. у злосці прыгінае да зямлі збожжа і траву, скручвае расліны, адганяе дождж, мучыць аваднямі, сляпнямі, камарам жывёл, пакідае сталага стомленага працаю чалавека дзе-небудзь у канаве, лагчыне. Наведнікаў палёў і лугоў П. перадражнівае дзікім рэхам, свістам, ровам, а галоўнае - страшным выглядам: ён набывае аблічча пачварнага сценю, які то гоніцца за чалавекам, то заманьвае да сябе як ахвяру. П. можа падступіцца да чалавека з ласкаю, каб потым знянацку паразіць яго санцапёкам і забіць на месцы. Часам чалавек сам трапляе да П., прыйшоўшы адпачыць на сухадоліну. П. закалыхваюць яго сонечным цяплом, зацішшам, пакуль у таго не пачнецца ліхаманка. П. гасцююць адзін у аднаго пагоднай парою, пераклікаюцца між сабою, дапамагаюць мучыць знойдзеную ахвяру. Узімку ад бяздзейнасці яны сыходзяцца для забаў, каб знішчыць дарожныя вешкі, зацерусіць дарогу, занесці снегам канавы і калдобіны, каб туды трапіў праезджы і прахожы, які збіўся з дарогі. П. водзяць заблукалага падарожніка ўзад і ўперад, пакуль той не замерзне. Увесну і ўвосень-у пару слякоцця і макрэчы - П. жывецца найгорш. Пры ўсім іх жаданні шкодзіць чалавеку, яны не могуць расстацца з утульным сухім месцам, каб мясіць гразкую зямлю. П. хутчэй за ўсіх адчуваюць набліжэнне навалъніцы і ўмеюць хавацца ад маланак. Народ быў перакананы, што шкоднай дзейнасці П. супрацьстаіць перыядычнае асвячэнне палёў, засяванне раллі блаславёным зернем, а таксама малювы, якімі суправаджаліся работы на палетках. Уяўленне пра П. як пра апекуна ўрадлівасці знайшло сваё адлюстраванне ў народнай арнаментыцы, трансфармаваўшыся ў геаметрычны арнамент з квадратаў, прастакутнікаў, васьміграннікаў, ромбаў. дух міф ваўкалак лазнік
Да П. («цара/хазяіна палявога») звярталіся ў замовах ад розных хваробаў і напасцяў.
Хатнік
Хатнік, Дамавік, Гаспадар, Падпечнік, у беларускай міфалогіі дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямі аб продках і гаспадарчым дабрабыце той ці іншай сям'і. Часцей за ўсё бачыўся старэнькім дзядком з сівой барадой і сівымі кудлатымі валасамі апранутым у насоў ці белую кашулю, падперазаны дзягай або лыкам. Прыкметай прыналежнасці X. да іншасвету з'яўлялася адсутнасць у яго шапкі і абутку. Часам дамавік мог паўстаць у выглядзе чорнага калматага сабакі ці вужа. У выпадку «згоды» з гаспадарамі і паважлівага стаўлення да сябе з боку апошніх X. усяляк спрыяе павелічэнню дабрабыту сям'і даглядае, корміць жывёлу, сушыць збожжа, ад чаго яно «спарнее», шые, прадзе, мые ў хаце ды інш. Пра магчымую небяспеку для сям'і X. папярэджвае гаспадара, завываючы ці грукаючы па сценах хаты уначы.
Супадзенне шэрагу функцыянальных прыкметаў X. з функцыямі такіх персанажаў, як Гуменнік, Хлеўнік, Лазнік (Дамавік любіць мыцца ў лазне апоўначы), дазваляе меркаваць, што вобраз X. з'яўляецца першасным у тую гістарычную эпоху, калі адсутнічаў развіты комплекс сялібных пабудоў (гумно, хлеў, лазня і г. д.).
Верагодна, вобраз X. узыходзіць да духа хатняга агменю, пра што сведчыць месца пражывання дамавіка: запечны кут, падпечча, пячны слуп. 3 другога боку, здольнасць X. уплываць на плоднасць, прадукцыйнасць хатняй жывёлы, стасоўнасць яго са змяёй (вужом), магчыма, гаворыць аб пераносе на яго шэрагу функцый бога жывёлы і багацця Вялеса ў сувязі з хрысцінізацыяй і заняпадам культу апошняга.
Сярод іншых міфалагічных персанажаў X. карыстаўся найбольшым ушанаваннем і павагай, займаючы асобную, прамежкавую пазіцыю паміж прадстаўнікамі «нячыстай сілы» і людзьмі «Дамавік ад чарцей адстаў, а да людзей не прыстаў» (Віцебская губ.). Паказальна, што X. крыудзіўся, калі яго называлі «нячыстым» і сам баяўся чорта ў выглядзе чорнага казла. У той жа час да X. спагадліва ставіўся св. 1лля, не палюючы на яго перунамь Лічылі, што дабро, атрыманае ад Дамавіка, не пойдзе прахам, а ўзаемадачыненні з ім, у адрозненне ад іншых нячысцікаў, мелі даволі «лептымны» характар.
Станоўчы вобраз X. адлюстраваны і ў яго найменнях: «Гаспадар», «Дзядзька». У некаторых мясцінах Смаленшчыны дамавіка лічылі святым.
Абавязковым лічылася ушанаванне X. падчас найбольш значных абрадаў сямейнага цыкла: радзінаў, вяселля і ўсіх памінальных дзён, што падкрэслівае ягоную сувязь з продкамі і ўяўленнямі аб сямейнай (родавай) долі. Падчас восеньскіх Дзядоў гаспадары, запрашаючы X. прыняць удзел у супольнай рытуальнай трапезе, высцілалі дарогу з клеці да стала белым палатном.
Беларусы Смаленшчыны меркавалі што памерлыя ў хаце становяцца дамавікамі гэтай хаты. Найбольш дагаджае X. у тых гасподах, дзе жыве моцная, трывалая сям'я, дзе гадуюць жывёлу яго улюбёнай масці, падтрымліваецца чысціня і парадак і пільнуюцца дзедаўскія звычаі. Крыуду ж і помотвасць Дамавіка выклікаюць сямейныя сваркі, п'янства, брыдкаслоўе, неахайнасць у вядзенні гаспадаркі. Руплівасць Дамавіка аб суладдзі ў сям'і адлюстраванае ва ўяўленнях аб тым, што ён сам з'яўляецца добрым сямейнікам, маючы жонку (Дамаху) і шмат дзяцей. Завадатараў сямейнага разладу X. можа пакараць, душачы іх у сне ці скалечыўшы. У выключных выпадках ён можа наслаць мор на жывёлу, чарвей на гарод, пацукоў у засекі, няўрод на палеткі, хваробу на гаспадара ці сямейных. Помста X. можа адбівацца на нашчадках гаспадара, які яго пакрыўдзіў, «да чацвёртага калена».
Аднак найбольш X. вылучаецца даволі бяскрыўднымі жартамі. Уначы ён можа ўшнуць посуд у балею, апранаць гаспадарава адзенне, казытаць сонных людзей ці хаваць патрэбныя ім рэчы. Каб адшукаць схаванае X., трэба было «завязаць яму бараду» - зрабіць вузельчык на хустцы.
У адрозненне ад «свайго» X. найбольшую небяспеку для сямейнага ладу і дабрабыту ўяуляў сабой «чужы» або «прыблудны» X., які надзяляўся разбуральныемі, дэструктыўнымі функцыямі дэмашчнай істоты, за што і атрымаў мянушку «гвалтоўнік». Існаваў шэраг спецыяльных замоваў, закліканых залагодзіць, прывабіць «свайго» X. і адагнаць «чужога».
Пры пабудове новай хаты, каб у яе перайшоў жыць X., трэба было «узгадніць» з ім месца пад новабудоўлю. Па чатырох меркаваных кутах хаты на ноч сышалі жыта, і калі раніцай яно заставалася некранутым, лічылася, што X. ухваліў месца.
Хлеўнік
Хлеўнік, Хляўнік, сядзібны дух, які жыве ў хляве, часам разам с Xляўніцаю X. мае свае асаблівасці характару, звычкі, дзівацтвы і можа не толькі спрыяць сваёй гаспадарцы, але і шкодзіць. Улетку і ўзімку X. заўсёды сядзіць у заднім куце хлява ці на бэльцы, курыным седале, назірае за скацінаю, праводзіць яе да парога і зноў вяртаецца на сваё месца. Асабліва любую жывёліну X. можа суправаджаць, куды б яна ні адлучалася, нават у палявую агароджу ці чужы хлеў. X. пераборлівыя: адзін не любіць вараных, другі шэрых, трэці двухжыльных коней, але ўсе яны не любяць стракатых і лапленых. Менавіта на такіх конях яны заязджаюць у хлеў і псуюць жывёлу. Пры сімпатыі да сваіх гаспадароў ці калі па густу масць жывёлы, X. песціць і чысціць кожную скаціну, заплятае коням грывы і хвасты, носіць ваду вёдрамі падкладвае паболей корму, не дазваляе адным жывёлкам крыўдзіць другіх. У адваротным выпадку X. кудлаціць і выдзірае поўсць, скручвае грывы і хвасты ў каўтуны, адштурхоўвае нялюбых жывёлін ад корму і пераносіць да любімцаў. Будучы звязаны з каровамі і конімі X. рэдка займаецца авечкамі і школі - свіннямі і козамі, якіх ледзьве трывае ў хляве. Яшчэ неяк міручыся з казою, X. не церпіць казла, якога наўмысна пасяляюць у хляве, каб вывесці X. Ва ўсіх стасунках з жывёламі X. застаецца нябачны і толькі зрэдку ўзнікае ў вобразе скурчанага худога чалавека, што нагадвае шкілет хлопчыка ў скуры дарослага. X. можа дзейнічаць і ў цемры, і пры свечцы з сінім полымем, якую запальвае крэсівам і трутам. Згодна з павер'ямі X. псуе скаціну: уначы заезджвае ў стайні коней, ад чаго тыя худнеюць і могуць акалець, а таксама кароў, якія неўзабаве перастаюць даваць малако. Даведаўшыся, што завёўся ліхі X., усяляк стараюцца яго выжыць. Абярэгам ад X. лічылі забітую сароку, падвешаную над дзвярыма стайні. Не пераносіць X. і жывую сароку, калі тая садзіцца на хлеў і сакоча, выдаючы яго прысутнасць, з-за чаго ён робіцца раз'юшаны, спаганяе гнеў нават на ўлюбёных жывёлінах і нарэшце, можа зусім сысці з хлява.
Сродкам выгнання X. служыла таксама канапляная пуга з адпаведнаю колькасцю вузельчыкаў, адмыслова сплеценая і навязаная на асінавае пугаўё. Пасцёбваючы такою пугаю, кожную свойскую жывёліну пераганялі цераз жароўню (агонъ) са словамі «Пайшла, хіра (немач, хвароба, погань), на узвей вецер!» Калі X. у гэты час сядзіць на адной з жывёлін, то ад пугі, агню і магічнык слоў замовы ён пакідае статак у спакоі. Апатрапеічны сэнс мела і падвешаная над яслямі грамнічная свечка, наяўнасць якой не дазваляла X. пранікнуць у хлеў. Згадваючы X., ніколі не называлі ягонага імені, стараліся не глядзець на кут, бэлькі і шасты, дзе ён мог знаходзіцца. А перш чым іх крануць, спачатку называлі гэтыя рэчы, каб папярэдзіць X., які, прачнуўшыся знянацку, можа нарабіць нямала бяды. Працягласць жыцця X. гэтакая ж, як і ў Дамавіка, аднак X. раней за яго старэе, бо гніе ў брудным хляве і шмат церпіць ад паразітаў, што пераходзяць да яго ад жывёлаў. Калі X. не дрэмле, то цярэбіцца, скідваючы паразітаў і закарэлы гной, ад чаго яго скура лысее. У неахайным неабароненым хляве X. найбольш сядзіць у сваіх сховах і мала займаецца скацінаю, якая без яго догляду робіцца брудная. Вынікам помсты X. ці ягонай гібелі можа стаць паморак скаціны. Дзе X. загінуў, там ніколі не будзе весціся свойская жывёла.
Хут
Хут, паліморфны дэман з рысамі Хатніка, Хлеўніка і «русалчынага брата». Лічылася, што X. можа мець рознае аблічча, быць жывой істотай і неадушаўлёным прадметам: яго бачылі як малога чалавечка, нібы хлопчыка, але ён можа перакінуцца ў розныя рэчы - старое кола, сукаватае палена, сухі корч і да т. п. З русалкамі яго родніць паходжанне: X. праяўляецца звычайна ў тых дварах, дзе калісьці жылі людзі, разбэшчаныя дочкі якіх знішчалі сваіх пазашлюбных дзяцей, хавалі іх няхрышчанымі патаемна. Магчыма, «малалецтвам» X. тлумачыцца яго гуллівасць, дураслівасць. Ён можа пажартаваць з госця - схаваць яго шапку, рассыпаць гарох ці боб з кораба вечарам і да раніцы яго пазбіраць. Карміць яго трэба рытуальнай і заадно традыцыйнай дзіцячай ежай - яешняй, печанай у місцы з разбоўтаных яек з малаком і аздобленай малымі абаранчыкамі, што ужывалася на вяселлях, хрэсьбінах, на Купаллі, у траецкіх дзявочых абрадах. На посілак X. клікалі асобным заклікам, падобна да таго, як клікалі дзядоў: «Xут, хут, ідзі і сюды, дам яечаньку, абарачаньку!» Часцей за ўсё X. нябачны, аб ім мяркуюць па яго дзеяннях. Ен любіць забаўляцца з хатняй жывёлай, якую асобіну палюбіць, тая расце, папраўляецца, іншую ганяе цэлую ноч па хляве, яна пакутуе, худзее. Добра дагледжаны X. садзейнічае дабрабыту сям'і, ноччу носіць гаспадару снапы з чужых палёў, грошы са схаваных скарбаў. Разам з тым X. гняўлівы і помслівы: пакрыўджаны чымсьці, ён жорстка помсціць - спаліць увесь двор, пры тым агонь не закранае суседзяў, сам назірае за пажарам, перакінуўшыся ў нейкі непатрэбны прадмет. Калі хто здагадаецца і перанясе яго з пажарышча ў свой двор, у таго ён будзе жыць і спрыяць росту яго багацця. Пра чалавека шпаркага ў працы казалі «Ці ня хут яму памагае?» Паданні пра X. і жывая вера ў яго існаванне занатаваная на паўночным захадзе Беларусі, ў Мядзельскім р-не. Найбольш блізкімі сваякамі X. з'яуляюцца літоўскія айтварасы.
Смерць
Смерць, Белая баба, міфічная істота, якая з'яўляецца да людзей з мэтаю прадказання хуткага набліжэння іх канчыны ці ў момант развітання чалавека з жыццём. С. лічылася маткаю грахоў, таму жыве ў пекле і адтуль пасылае яе па людскія душы галоўны чорт. Адначасова верылі што С. забірае людзей не па свайму выбару, а тых, каго Бог ёй прызначыць. Як і ўсялякі пашыраны персанаж народнай міфалогіі, С. у апавяданнях набыла шматаблічны вобраз страшнай істоты, залежна ад асаблівасцяў лакальных уяўленняў. С. малявалася дзеваю, ростам вышэйшаю за дрэвы, з вогненным вянком на галаве і акрываўленай хусткай у руцэ, і дзе яна ступала - там пакрывалі зямлю свежыя магілы; у які бок памахала хусткаю - там пусцелі гарады і сёлы; у якое акно прасоўвала руку - там не заставалася ніводнай жывой душы. С. паўставала ў абліччы бледнай і схуднелай жанчыны, загорнутай у белае пакрывала (саван), падобнае да шлюбнага адзення, з густым вэлюмам. С. падавалася і як старая худая баба з вялікімі зубамі ці з сатлелым тварам нябожчыцы. Часта С. мела выгляд шкілета. Абавязковым атрыбутам С. была доўгая вострая каса, якая была не толькі яе эмблемай, але і зброяй. Тым, каму прыйшла пара паміраць, С. праводзіць касою па горле, а мяцёлкаю, каб слядоў не засталося, замятае сляды крыві Нябачная С. часам «душыць» чалавека, а таксама стаіць у яго над галавою, і ў рот яму з касы падае кропля смерці, ад чаго той і памірае. С. любіць прыходзіць перад усходам Сонца, у гадзіны, кратныя тром: а 9-ай і 12-ай раніцы, а 3-яй, 6-ай, 12-ай увечары. З паўночы і да ўсходу сонца С. забірае чалавечыя жыцці, не трымаючыся тэрмінаў. Падчас агоніі блізкія аддаляюцца ад пасцелі хворага, спыняюць размовы, плач, рух, каб не збіць хворага з апошняга шляху і не падоўжыць ягоных пакутаў, цяжэйшых за ўсе перажытыя.
Шэшкі
Шэшкі, вольныя нячысцікі, якія ў чартоўскім гурце выступалі выразнікамі радасці За вясёлы нораў і сціплы, не большы за кошку, рост іх ласкава называлі Шэшачкі. Вяртлявы, рухавы Ш. здольны быць выдатным чартоўскім віжам, выведнікам чалавечых грахоў, але ўхапіць ахвяру ці тым больш давесці яе да канчатковай пагібелі сам ён не можа. З прычыны легкадумства Ш. сапраўдныя нячысцікі пазбягаюць яго ненадзейнай дапамогі, пазіраючы на яго як на блазнаватага. Чалавека Ш. падкупае ласкавымі заляцаннямі гуллівасцю, гарэзлівасцю. Раптоўна набліжаючыся, Ш. падражнівае чалавека, адлучае ад справы ў самы пільны момант, хапае зпад рукі выносіць прэч патрэбныя прадметы, ды цешыцца з таго, як чалавек злуецца і шукае згубленае. У доугія зімовыя вечары, калі людзі вольныя ад працы, Ш. з'яўляюцца гуртам і пачынаюць мітусіцца, заляцацца. Такое здараецца рэдка, бо жывуць і дзейнічаюць Ш. пераважна паасобку. Відаць, водгаласы пра персанажаў беларускай міфалогіі захаваліся ў дзіцячай забаўлянцы: «Жыў сабе Шэшко і Мешко. Була ў його світка- порцянка, шапка-шкуроцянка, а паясок - матузок. Ці хароша мая казка? - Канешне хароша! - Жыў Шэшко і Мешко.» (запісана на Мазыршчыне).
Заключэнне
Беларуская традыцыйная культура вылучаецца незвычайнай глыбінёй фальклорнай “памяці”. Зразумела што у беларускай міфалогіі персананажаў не меньш чым у старажытных грэкаў і рымлян. Між тым адметная даўніна беларускага матэрыялу выяўляецца нават пры параўнанні з іншымі архаічнымі матэрыяламі.
Міфалогія, як, бадай, ні адна іншая сфера культуры, мае заўсёды даволі высокі рэйтынг цікавасці з боку самай шарокай публікі.
За перыяд XIX--XX ст. навукоўцы Беларусі сабралі надзвычай багаты і разнастайны матэрыял па беларускай міфалогіі, але ў большасці сваёй ён фрагментарны, да таго ж падаецца і разглядаецца навукоўцамі з розных пазіцый, што не дазваляе родавому чытачу атрымаць цэласнае ўяўленне непасрэдна аб найбольш старажытнай частцы культуры белорусаў - міфалогічных персанажаў.
У старажытнасці продкі беларусаў стварылі самую багатую сярод усіх славянскіх народаў міфаогію. Гэта наш гонор і наш духоўны скарб.
Спіс літаратуры
1.Беларуская міфалогія: Энцыклапед. Слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592с.
2. Полацкі этнаграфічны зборнік / уклад., прадм. і паказ. У. А. Лобача. - Вып. 2: Народная проза беларусаў Падзвіння. У 2 ч. Ч. 1. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - 292 с.
3. Иванов Вяч. Вс., Топоров В. Н. Водяной // Мифы народов мира. Т. 1. М., 1991. С. 240--241
4. Баршчэўскі Я. Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С. 258--271.
5. Коваль У. I. Народныя ўяўленні, павер'і і прыкметы: Даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель, 1995. С. 101--103
6. Никифоровский Н. Я. Нечистики: Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильно, 1907
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Иследование агульнаславянскія каранёў і асобных персанажаў беларускай міфалогіі: Перуна, Ярыла, Велеса, Зюзі, Баламуценя, Зазовки. Паходжанне неба, зямлі і падземнага міру. Духі лясоў, палёў, агародаў, вады, балот, Сонца, зорак, дрэў, жывёл, раслін.
реферат [40,9 K], добавлен 17.01.2012Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы. Гістарычныя факты правядзення сабора Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікі правядзення Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору.
реферат [28,0 K], добавлен 25.03.2011Ранняя еўрапейская літаратура. Міфалагічная аснова. Творчасці гэтага старажытнага народу. Кельцкая міфалогія. Спроба рэканструяваць пантэон багоў. Прасторавая карціна свету. Міфы аб боскіх жывёлах. Міфы аб культурных героях. Спадчына кельцкай міфалогіі.
реферат [27,7 K], добавлен 28.11.2008Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.
курсовая работа [36,1 K], добавлен 23.03.2011Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.
контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.
реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011