Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.06.2012
Размер файла 56,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Канферэнцыя паклала канец актыўнай дзейнасці ўрада БНР. Праўда, Рада -- тая самая Рада БНР, якая шэсць -- сем гадоў таму, разгарнула працу па стварэнні дзяржавы і прыцягнула ў значнай меры на свой бок народ, а ў выніку прымусіла бальшавікоў пайсці на ўтварэнне БССР, не знікла, не, а толькі пацярпела значныя страты. Яна засталася. І Урад БНР быў утвораны па--новаму. Таму і не варта спадарам гісторыкам перабольшваць значэнне гэтай Берлінскай канферэнцыі, па--змоўніцку падрыхтаванай і небездакорна праведзенай. Важней зразумець апантанасць піянераў і першапраходцаў беларускай дзяржаўнасці, якія, робячы гістарычную справу, не знайшлі да сябе спагады і не знайшлі падтрымкі ў дзейнасці ні з боку Англіі, ні з боку Францыі, не гаворачы ўжо пра Польшчу і Расію, спрактыкаваных адно на ўціску нацыянальнай годнасці беларусаў. Дапамагала ж Беларускай Народнай Рэспубліцы, чым магла, суседка з поўдня -- Украіна. І дзіўна, пры сваёй актыўнасці, як маглі працяглы час трымацца і дзе знаходзіць сілы дзеячы БНР у эміграцыі! Пра гэта неспакойна думаеш, калі знаёмішся з дакументамі. Праўда, атрымліваючы ад тэкстаў пэўны зарад энергіі і бачанне той, ужо гістарычнай рэальнасці, у якой жылі, рупіліся і змагаліся яны, бэнээраўцы, пачынаеш разумець, што толькі поўнае ўсведамленне нацыянальных клопатаў і задач, іх велічы, што паўстала перад імі, ды першыя ўдалыя крокі ў разбудове дзяржавы надавалі ім аптымізму, памнажалі сілы. Сапраўды, больш вялікіх задач і высакародных памкненняў ніхто з іх, бадай, не мог і ўявіць. Таму і рабілася стаўка цаною ў жыццё. Таму і паказальна, што ў апошнім дакуменце зборніка ўтрымліваецца фраза, якая адлюстроўвае дух, настрой гэтых дойлідаў БНР, і, спадзяюся, падаўжальнікаў іх справы: "Рэальнасць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэслівае новыя шляхі будучыні".

У дакументах раскрываецца яшчэ адна, дый можа не адна старонка гісторыі беларускага нацыянальнага руху на цярністым шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Усе дакументы падаюцца у артыкулеСакалоўскі,У.Л. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)/ У.Л. Сакалоўскі//АRCHE-пачатак.-2009.-№3.-С.26-27. на мове захавання іх у архіве за выключэннем некалькіх тэкстаў з раздзела «Гандлёвая дзейнасць», калі місія БНР грала ролю пасярэдніка паміж Гандлёвай камісіяй Урада Рэспублікі і нямецкай фірмай ІВЕГ, узятых з Архіва НАРБ у перакладзе Г. Бялькевіча.

Датаванне дакументаў праводзілася згодна з датамі на дакументах, надпісамі на іх у архіўных папках, штампамі на дакументах, паштовымі штэмпелямі, а таксама паводле зместу і кантэксту і непасрэдных або ўскосных звестак іншых крыніцаў -- тагачаснай перыёдыкі, матэрыялаў з іншых архіваў або навуковых працаў. Датаванне некаторых дакументаў даецца няпоўна, невядомыя даты адзначаюцца знакам пытальніка -- «?».

Большасць дакументаў падаецца поўнасцю, некаторыя з купюрамі, некалькі толькі з апісаннем зместу або і проста ў загалоўку. Такі адбор рабіўся галоўным чынам з улікам таго, наколькі матэрыял дакумента адпавядаў тэме сабраных дакументаў і нямецка-беларускім адносінам.

Загалоўкі дакументаў і аўтарскі тэкст падаюцца сучасным беларускім правапісам.

У тэкстах дакументаў поўнасцю захаваны правапіс арыгінала -- уключаючы непаслядоўнасць у перадачы літар і іншых моўных асаблівасцяў, нават наяўнасць памылак. Гэтым укладальнік імкнуўся да таго, каб захаваць у публікацыях тагачасную мову, каларыт стылю. Захаваныя і графічныя асаблівасці машынапісных тэкстаў, найперш напісанне «у» замест «ў» і «е» замест «ё». Выпраўляліся толькі выпадкі відавочных неўсвядомленых памылак. Гэта рабілася дзеля таго, каб як мага лепш адлюстраваць як марфалагічную дакладнасць слова, так і яго фанетычныя асаблівасці, а таксама каб захаваць каларыт тых незабыўных дзён, асаблівасці часу.

Пропускі тэксту, выпадкі аднаўлення тэксту ўкладальнікам або аўтарскія ўстаўкі ўкладальніка пазначаюцца квадратнымі дужкамі -- [...], пропускі абзацаў ці цэлых старонак, што не адпавядалі тэме, падаюцца ў ламаных дужках -- <...><...>.

Пасля тэксту дакумента прыводзяцца архіўныя сігнатуры. Тыя, у якіх аддрукаваны дакумент для гэтага выдання, даюцца тлустым напісаннем.

дакумент гісторыя беларуская эміграцыя

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дзейнасць беларускай эміграцыі ў Германіі з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі Беларусі. Выехаўшы за мяжу беларускія грамадскія дзеячы не забылі родную Беларусь і зрабілі на карысць сваёй Радзіме. Было шмат цяжкасцей: як матэрыяльных, так і маральных. Але негледзячы на гэта, беларускія сыны заявілі аб сваім існаванні ўсяму свету. Адлюстраваннем гэтага з'яўляюцца багатыя зборы дакументаў, раскіданых па ўсяму свету. Таму патрэбна накіраваць усе высілкі на вывучэнне існуючых дакументаў і пошук страчаных.

Каб паставіць кропку ў гісторыі з беларускімі архівамі ў Веймарскай Германіі, неабходны намаганні як беларускіх гісторыкаў і архівістаў, так і падтрымка ў гэтай справе з боку Чэхіі і Расіі. Менавіта толькі з іх дзейснай дапамогай можна вярнуць страчаныя дакументальныя крыніцы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Трэба адзначыць, што тэма архіваў і асабліва гісторыя Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Германіі слаба распрацавана ў навуковым плане. Робяцца толькі першыя крокі па комплекснаму і канцэптуальнаму вывучэнню названай праблематыкі. Амаль кожны год адкрываюцца новая факты гісторыі БНР. Дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў ад Беларусі, прадстаўніцтва БНР у Канстанцінопалі і Балканах былі вынайдзены толькі за апошні час. Поўнае асэнсаванне феномену беларускай эміграцыі ў будучыні. Галоўнай прычынай палітычнай эміграцыі былі яснае разуменне яе прадстаўнікамі бесперспектыўнасці беларускай нацыянальнай дзейнасці пры камуністычным рэжыме і неабходнасць выратавання ўласнага жыцця ад пагрозы непазбежных рэпрэсій з боку савецкай улады за вольнае ці мімавольнае супрацоўніцтва з акупантамі. Эмігранты па сваіх палітычных перакананнях былі антыкамуністамі і нацыяналістамі (Нацыяналізм разумеецца намі ў агульнапрынятым у сусветнай палітычнай і сацыялагічнай навуцы сэнсе, т. е. як ідэалогія, заснаваная на веры, што людзі. аб'яднаныя мовай, агульнымі -этнічнымі прыкметамі, складаюць асобную і самастойную палітычную супольнасць.

Паваенная эміграцыя ў ЗША істотна адрознівалася ад масавай славянскай эміграцыі пачатку XX у.: гэта былі палітычныя, а не эканамічныя эмігранты-, па сваім інтэлектуальным узроўні і палітычнай свядомасці яны пераўзыходзілі амаль цалкам непісьменных сялян: яны ўяўлялі зусім вызначаную этнічную групу са сваёй нацыянальнай назвай.

Як казаў В. Быкаў на 1-м з'ездзе беларусаў свету, гістарычная роля беларускай эміграцыі, якая стала так ці інакш часткай дэмакратычнага свету і вольная ад шматлікіх недахопаў, уласцівых грамадзянам нядаўняй таталітарнай дзяржавы, складаецца ў тым, што яна першай паднялася з каленаў. Яна захавала важныя элементы нацыянальнай культуры, зберагла ў чысціні родную мову, засталася адданай ідэі нацыянальнага адраджэння. Ён заклікаў да яднання і салідарнасці вакол гэтай ідэі ўсе сілы і колы беларускага грамадства на Радзіме і за яе межамі . Несумнеўна, што гэты заклік захоўвае сваю актуальнасць і ў нашы дні, падахвочваючы ўсё беларускае грамадства памножыць высілкі для захавання беларускай прысутнасці ў свеце.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1. Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа. --Невядомая БНР. У віхурах манархічных змоваў.--Мінск,2008. --Рэжым доступу: http://www.archistory. org/ content/ transcript / 1046006.html. -- Дата доступу: 12.03.2011.

2. Латышонак, А. Жаўнеры БНР/ А.Латышонак. -2-е выд. -Беласток-Вільня, 2009. -366 с.

3. Чарнякевіч, А. Паліто за чатыры мільёны /А.Чарнякевіч// Наша Ніва.-2007- №10.-С.4.

4. Чарнякевіч, А.М. Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918--1939)/А.М.Чарнякевіч // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. -Гродна,2007. -С.57.

5. Сакалоўскі,У. Беларуская місія ў Берліне/У. Сакалоўскі // Новы Час.- 28 сакавіка 2009.

6. Чыгрын, С. З беластоцкай зямлі/ С.Чыгрын -- Беласток.- 2009.- 207 с.

7. Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа.-Невядомая БНР.Дыпкур'ер Аўгіння Аляксючанка.-Мінск,2008.- Рэжым доступу: http://www.archistory.org/Themes/Belarus/belarus-31.html.- Дата доступу: 10.03.2011.

8. Архівы і гісторыя [Электронны рэсурс]/ С.Шупа.-Невядомая БНР. Прыгоды беларускага консула ў Берліне. - Мінск,2008. -Рэжым доступу:http://www.archistory.org/content/transcript/1046631.html.- Дата доступу: 10.03.2011.

9. Студыі гістарычныя [Электронны рэсурс]/С.Шупа.- Невядомыя факты з гісторыі БНР.- Мінск,2008.- Рэжым доступу:http:// www.historystudies.com/ by/history/2008/feb /22/bnr/1046754.html.- Дата доступу: 10.03.2011.

10. http://belarus8.tripod.com/litvaki/BNR.htm

11. http://sites.google.com/site/belhistsite/Home/knihi/weissruthenien-von-walter-jager

12. Сакалоўскі,У.Л. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)/ У.Л. Сакалоўскі//АRCHE-пачатак.-2009.-№3.-С.4-327.

13. Сакалоўскі,У.Абіхт Рудольф/ У.Сакалоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.-Мінск,1993.-Т. 1.-С. 11.

14. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1.- С.1227.

15. Быкаў, В. Тэкст прадмовы Першага з'ездзу беларусаў свету/В.Быкаў//Лiтаратура i мастацтва.- 16.07.1993.-С.26-29.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Характарыстыка раннефеадальнай дзяржавы ў Германіі, яго ўстанаўленне і развіццё. Раннефеадальная манархія і асаблівасці саслоўнай структуры. Феадальная дзяржава ў перыяд тэрытарыяльнай раздробненасці. Прававая сістэма Германіі дадзенага перыяду.

    курсовая работа [0 b], добавлен 11.06.2012

  • Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.

    контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Дасягнення Патсдамскай міжнароднай канферэнцыі кіраўнікоў краін-пераможцаў.

    контрольная работа [20,1 K], добавлен 11.10.2012

  • Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.

    реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.