Уклад беларускага народа у супольную перамогу народаў свету над нацызмам

Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Дасягнення Патсдамскай міжнароднай канферэнцыі кіраўнікоў краін-пераможцаў.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.10.2012
Размер файла 20,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru/

План

Уводзины

1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi

2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя. Яе дасягненнi

3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Вялiкiя беларусы

Лiтаратура

Уводзины

Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве стаў пераломным момантом у ходзе Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У выніку баёў пад Сталінградам Чырвоная Армія перахапіла ў праціўніка стратэгічную ініцыятыву і ўтрымлівала яе да канца вайны.

Перамога ў Курской бітве, якая была дасягнута дзякуючы гераізму савецкіх воінаў і майстэрству камандавання Чырвоной Арміі, стала найважнейшым укладам у вызволенне тэрыторыі СССР ад акупантаў. Германія і яе сатэліты былі вымушаны перайсці да абароны на ўсіх тэатрах баявых дзеянняў Другой сусветнай войны.

Перабудова эканомікі СССР на патрэбы вайны, мабілізацыя ўсіх працоўных рэсурсаў дазволілі забяспечыць Чырвоную Армію неабходнымі для паспяховага заканчэння войны рэсурсамі.

Важным этапам узмацнення антыгітлераўскай кааліцыі з'явілася Тэгеранская канферэнцыя. Прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі прынялі Дэкларацыю аб сумесных дзеяннях у войне супраць Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве трох дзяржаў. На завяршальным этапе вайны амерьіканскія і англійскія ўзброеныя сілы ажыццявілі шэраг буйных аперацый у Заходняй Еўропе. 6 чэрвеня 1944 г. быў адкрыты другі фронт. ЗША і Вялікабрытанія далучыліся да ваенных дзеянняў супраць фашысцкай Германіі і ўнеслі вялікі ўклад у разгром агрэсара.

Ураджэнцы Беларусі, якія змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у партызанскіх атрадах і ў падполлі, на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў радах руху Супраціўлення ў еўрапейскіх краінах, унеслі значны ўклад у супольную перамогу народаў свету над нацызмам і ўсталяванне міру на Зямлі.

Перамога над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй мела велізарнае міжнароднае значэнне. Яна карэнным чынам змяніла ваенна-палітычнае становішча ў свеце, з'явілася найважнейшым фактарам узмацнення нацыянально-вызваленчага руху, прывяла да кардынальных змен у суадносінах сіл на міжнароднай арэне, значна пашырыла магчымасці для захавання міру на Зямлі.

1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi

Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г . У аперацыi ўдзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Ўкраінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6 250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 красавіка войскі 1-га Ўкраінскага фронта і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

29 красавіка Гітлер прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты жа дзень італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка над рэйгхстагам быў узняты чырвоны сцяг . Прыкладна праз дзве гадзіны пасля этага Гітлер застрэліўся. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі 362 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

Апоўначы 8 мая ў прадмесці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

У ноч на 9 мая 1945 г . у 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г . на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя. Яе дасягненнi

Патсдамская канферэнцыя кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР (І.В. Сталін), ЗША (Г.Трумэн) і Велікабрытаніі (У. Чэрчэль, з 28 ліпеня К. Этлі) адбылася 17 ліпеня - 2 жніўня 1945 г . На канферэнцыі была абмеркавана праблема пасляваеннага ўладкавання Германіі, пацверджаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтаму пытанню, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г. Кенігсберга і прылягаючых да яго раёнаў.

Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з'явілася зацверджанне Савета міністраў замежных спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адрознівалася ад становішча ў Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы.

Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. «Гэта, па словах Трумэна, прыдало яму ўпэўненасці ў перагаворах з рускімі».

Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць «міра паміж Вялікай тройкой», у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. І ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.

3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. На фронт нярэдка накіроўваліся цэлымі сем'ямі. Тадора Храбрая з Бялыніч адправіла на фронт шасцярых сваіх сыноў, столькі ж сыноў паслаў у Чырвоную Армію быхаўскі калгаснік Акім Красоўскі. Старэйшы з яго сыноў Сцяпан, які лятаў на штурмавіку, стаў маршалам авіяцыі. Анастасія Купрыянава з Жодзіна паслала на фронт 5 сваіх сыноў. Малодшы з іх Пётр праславіўся пры ліквідацыі акружанай групоўкі ворага на тэрыторыі Латвіі, паўтарыўшы подзвіг А. Матросава. У Жодзіне ўстаноўлены помнік маці-патрыётцы і пяці яе загінуўшым сынам. У хаце, дзе яна жыла, створаны музей. З сям'і Сцяпана Пляца, жыхара вёскі Азярцы Талачынскага раёна, з ворагам змагаліся 4 сыны і 2 нявесткі. За час вайны на самалётах яны зрабілі 2 640 баявых вылетаў, былі ўзнагароджаны 50 ордэнамі і медалямі, а нявесткі Руфіма і Раіса сталі Героямі Савецкага Саюза.

Мужна змагаліся з ворагам на заснежаных палях падмаскоўя ўраджэнец Бешанковіцкага раёна генерал-маёр Л.М. Даватар, гамельчане браты-палкоўнікі Аляксандр і Пётр Лізюковы, ураджэнец міншчыны Д.У. Гліцэвіч. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, першы начны паветраны таран - Віктар Таталіхін. За г. Ленінград змагаліся і аддалі свае жыцці віцэ-адмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка, снайпер Ф.А. Смалячкоў. Сын селяніна з в. Машканы Сенненскага раёна, лётчык А.К. Гаравец на Курскай дузе ўступіў у бой з 20-цю варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Ён - адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. А.К. Гаравец загінуў у тым жа баі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

444 беларуса былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра - П.Я. Галавачоў, І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі - удастоены гэтага звання двойчы, 67 - сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў - беларусаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. За гады вайны каля 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі. Больш за 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Сотні тысяч ураджэнцаў Беларусі працавалі ў савецкім тыле: у Паволжжы, на Урале, у Заходняй Сібіры, іншых рэгіёнах СССР. Беларускія чыгуначнікі А.М. Чухнюк, А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч і А.А. Янкоўскі за высокія паказчыкі ў рабоце былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Уклад у справу разгрома ворага ўносілі дзеячы беларускай навукі і культуры.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны.Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартаваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў польскую армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла ўдзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі.

У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адзін з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі «Вагано» 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г . На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе «Матэоці». 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М.С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў «пасведчанне патрыёта». Інжынер з Дзяржынска А.В. Варанкоў уцёк у 1943 г . з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і інш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я. Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынічскага раёна палкоўніка Д.Ф. Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г . быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад «Радзіма», які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В.А. Квіцінскі. Толькі ў верасні 1944 г . брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі урад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

На беларускай зямлі змагаліся з гітлераўцамі славацкі партызанскі атрад Яна Налебкі, немцы Фрыц Шменкель і Карл Лінке, балгарка Лілія Карастаянава, іспанец Хуста Лопес. Так у гады вайны ўмацоўвалася адзінства народаў свету ў барацьбе супраць германскага фашызму.

капітуляцыя фашысцкай разгром канферэнцыя

Лiтаратура

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. Адукацыі/ Пад рэд. праф. А.А. Кавалені і праф. М.С. Сташкевіча. - Мн., 2004.

2. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны) " для ўсіх спецыяльнасцей.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.

    контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Пачатак і развіцце массавага партызанскага руху. Удасканальванне арганізацыі і кіравання партызанскімі сіламі. Баявая, дыверсійная і агітацыйная-прапагандысцкая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Зрыў карных аперацый ворага. Разгром варожых гарнізонаў.

    курсовая работа [42,0 K], добавлен 17.03.2014

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Характарыстыка раннефеадальнай дзяржавы ў Германіі, яго ўстанаўленне і развіццё. Раннефеадальная манархія і асаблівасці саслоўнай структуры. Феадальная дзяржава ў перыяд тэрытарыяльнай раздробненасці. Прававая сістэма Германіі дадзенага перыяду.

    курсовая работа [0 b], добавлен 11.06.2012

  • Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.

    контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.