Гісторыя Беларусі

Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2012
Размер файла 211,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У сваю чаргу дэлегаты з Польшчы выставілі ўмовы, каб Польскае каралеўства і ВКЛ складалі адно непадзельнае цела з каралём польскім на чале. Умовы былі ганебныя, і паводзіны палякаў былі ганарлівыя і зневажальныя.

Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку палякаў узаемапаразумення, ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэнне палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя ВКЛ і яго шляхце; 2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Польшчы; 3) схіліць на бок Полыпчы крымскіх татар, каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю незалежнасць.Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення і анексіі асобных частак ВКЛ.

5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Польшчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Польшчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. Але валынскія паслы не паехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалі ў Люблін і прысягнулі на вернасць Польшчы князі Астрожскі, Чартарыйскі, Збаражскі і іншыя сенатары і паслы Валыні. Такім жа чынам былі далучаны да Польшчы Падолія (Брацлаўскае ваяводства) і Кіеўшчына.

У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад пагрозай далучэння іх да Польшчы асобнымі ваяводствамі паслы ВКЛ вярнуліся ў Люблін. Спачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі ВКЛ Польшчай. Але ўрэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца. 28 чэрвеня 1569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, староста жмудскі. Ен прасіў караля зберагчы прывілеі Вялікага княства Літоўскага і не рабіць яму крыўды. Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія паслы і сенатары сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць.

1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію. Згодна з Люблінскай уніяй, ВКЛ і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм - Рэч Паспалітую на чале з адным выбарным валадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя -- у Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно перадавалася Польшчы. Асобны сейм ВКЛ скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, і дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. Заключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.

Пытанне 17

Рэфармацыя - гэта шырокі грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе XVI ст., які меў антыфеадальную і гуманістычную накіраванасць, быў скіраваны супраць каталіцкай царквы. Галоўнымі яго ідэёлагамі былі Я. Гус, М. Лютэр, Ж. Кальвін, А. Цвінглі і інш. Адзінай крыніцай веры яны лічылі Святое пісанне, акрамя таго яны патрабавалі секулярызацыі царкоўнай маёмасці. Рэфармацыя знайшла адпюстраванне ў пратэстантызме, які меў наступныя агульныя прынцыпы: аўтарытэт Бібліі, права ўсіх веруючых звярнуцца да Бога без пасрэдніка (царквы), выратаванне асабістай верай.

Рэфармацыя на Беларусі стала састаўной часткай еўрапейскай Рэфармацыі і ўспрыняла больш за ўсё кальвінізм і антытрынітарызм (арыянства). Сацыяльнай апорай кальвінізму была знаць, апазіцыйная шляхта і мяшчанства. Найбольш значнымі распаўсюджвальнікамі Рэфармацыі на Беларусі сталі Радзівілы, Валовічы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы.

Пратэстантызм прывёў да буйнага ўсплёску развіцця культуры. У канцы XVI ст. з'явілася шмат арыянскіх школ у Іўі, Слуцку, Кейданах, былі заснаваны друкарні ў Нясвіжы, Бярэсці, Лоску. Патрыятычныя памфлеты прадстаўніка дробнай шляхты В. Цяпінскага адзначалі неабходнасць асветніцкага супрацьстаяння паланізацыі. Атрымала распаўсюджванне перакладная і іншая літаратура. Увогуле, Рэфармацыя ў ВКЛ насіла шляхецка-магнацкі характар, так у сойме ВКЛ засядалі ў 1569 г. 15 сенатараў-пратэстантаў, 2 каталікі, 5 праваслаўных, а ў 1580 г. - 13 пратэстантаў, 6 каталікоў, 4 праваслаўных. Рэфармацыйны рух дапамог развіццю талерантнасці (верацярпімасці) ў ВКЛ, і Гарадзельскі сойм 1568 г. ураўнаваў у правах усю шляхту хрысціанскай веры. Гэта падцвердзіў акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. «Аб свабодзе веравызнання». Яго тэкст увайшоў у Статут 1588 г. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў ВКЛ (Радзівілаў, Сапегаў, Кішак, Хадкевічаў) да Люблінскай дзяржаўнай уніі з Польшчай 1569 г. і імкненне шляхты захаваць свае прывілеі ў Рэчы Паспалітай шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры каталіцкай і праваслаўнай царквы, абумовіла іх прыхільнасць да Рэфармацыі. Некаторыя слаі мяшчанства выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай царквы, якія абмяжоўвалі сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян. Большасць сялян і гарадскога насельніцтва былі прыхільнікамі праваслаўнай рэлігіі, нягледзячы на спробы магнатаў-пратэстантаў Радзівілаў, Валовічаў і іншых, перацягнуць іх да Рэфармацыі прымусовым шляхам, праз пакаранні за ненаведванне пратэстанцкіх збораў.

У XVI - першай палове XVII ст. на Беларусі дзейнічала 85 кальвінісцкіх, 7 арыянскіх збораў (рэфармацыйных абшчын), напрыклад, у Бярэсці, Нясвіжы, Клёцку, Заслаўі, Менску, Віцебску, Полацку. Найбольш выдатным прадстаўніком беларуска-літоўскага антытрынітарызму, яго памяркоўнай часткі стаў С. Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст. У Лоску ў 1583 г. ён выдаў кнігу «Пра свецкую ўладу», дзе ёсць яго дыспут з прадстаўнікамі радыкальнай часткі антытрынітарыяў: Якубам з Калінаўкі, Пятром з Ганёндзы, Марцінам з Чаховіц, Паўлам з Візны. Яны крытыкавалі феадальны лад і дзяржаву, прыгон і эксплуатацыю сялян. Іх імкненне пазбавіцца ад гэтага і рэалізаваць свае лозунгі на практыцы прывяло да занепакоенасці шляхты і дзяржаўных колаў, нават кальвінісцкай шляхты. Да сярэдзіны XVII ст. антытрынітарызм быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай.

Рэфармацыйнае кнігадрукаванне ў Бярэсці, Лоску, Нясвіжы і Любчы існавала з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. Найбольш значнымі былі пераклады і выданні кніг Бібліі, як то Берасцейская Біблія (1563 г.), Евангелле В. Цяпінскага. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню рэнесансных, гуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры.

Пасля Люблінскай уніі пачынаецца контррэфармацыя, якая праз каталіцкія ордэны змагалася з Рэфармацыяй. На Беларусі існавалі каталіцкія ордэны бенедыкцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, францысканцаў і асабліва іезуітаў. Контррэфармацыя прывяла нават праваслаўную шляхту (Валовічы, Сапегі) да пераходу ў каталіцызм. У гэтых адносінах можна лічыць, што Рэфармацыя садзейнічала паланізацыі беларускай шляхты, а з другога боку, яна дапамагала развіццю адносін з Заходняй Еўропай.

Ідэі уніяцтва існавалі сярод каталіцкіх колаў Польшчы яшчэ ў XIV ст. Зручны момант наступіў пасля падзення Візантыі (1453 г.) і пасля Люблінскай уніі (1569 г.), гэта павінна было аслабіць уздзеянне Маскоўскай патрыярхіі. У 1596 г. адбыўся Брэсцкі царкоўны сабор, які прыняў царкоўную унію, якая прызнала першую выснову каталіцкай прагматыкі і рэлігійнае главенства Папы Рымскага, але пры захаванні традыцыйнай абраднасці праваслаўнай царквы і выкарыстанні мясцовай мовы для богаслужэння. Спачатку яна вызвала шырокі сацыяльны пратэст. Антыуніяцкі напрамак насіў Віцебскі бунт 1623 г., калі быў забіты уніяцкі архіепіскап I. Кунцевіч. Барацьбу таксама вялі праваслаўныя брацтвы ў гарадах. У 20-30-х гг. XVII ст. кіруючыя колы Рэчы Паспалітай вымушаны былі прызнаць правы праваслаўнай царквы і яе легальную дзейнасць. Аднак, рэфармацыйная дзейнасць уніяцкіх мітрапалітаў Я. Руцкога, А. Сялявы, Р. Корсака, Базыліянскага ордэну садзейнічала павелічэнню ўплыву уніяцтва на беларускі народ. У XVII ст. беларусы мірна станавіліся грэка-каталікамі. Умацаванню уніі садзейнічала стварэнне ў 1617 г. манаскага ордэнабазыліян. I. Кунцевіч, Я. Руцкі, С. Полацкі, М. Сматрыцкі былі базыліянамі, яны шанавалі уніяцкую царкву. Сёння можна прызнаць, што праз захаванне беларускай мовы ў богаслужэнні уніяцтва дапамагло беларусам захаваць сваю беларускасць, сваю нацыянальную культуру.

Пытанне 18

Капіталізм, тып грамадства, заснаваны на прыватнай уласнасці, рыначнай эканоміцы і дэмакратычных інстытутах улады. У розных плынях грамадскай думкі вызначаецца як сістэма свабоднага прадпрыймальніцтва, этап у развіцці індустрыяльнага грамадства, а сучасная ступень капіталізму - як «змешаная эканоміка», «постіндустрыяльнае грамадства», «інфармацыйнае грамадства» і інш. У марксізме капіталізм вызначаецца як грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі капіталам наёмнай працы.

Узнік капіталізм у гарадах Італіі (гандаль) і Галандыі (мануфактура) у 14-15 ст. у працэсе т.зв. першапачатковага назапашвання капіталу. У выніку прамысловага перавароту была створана буйная машынная вытворчасць. Ва ўмовах капіталізму механізм рыначнай канкурэнцыі прымушае прадпрымальніка для атрымання прыбытку пастаянна павялічваць капітал і ўдасканальваць вытворчасць. Гэта садзейнічае дынамічнаму развіццю вытворчых сіл, навукі і тэхнікі. У канцы 19 - пач. 20 ст. ў развітых краінах Захаду ўзніклі буйныя прамысловыя і банкаўскія карпарацыі, важную ролю набываў фінансавы капітал, рыначная канкурэнцыя дапаўнялася механізмамі дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Склалася ўстойлівая сацыяльная структура, у якой побач з буйнымі ўласнікамі і наёмнымі работнікамі значнае месца заняў сярэдні клас уласнікаў.

Сучасныя формы капіталізму ўключаюць кароткатэрміновае (антыцыклічнае, антыінфляцыйнае) і доўгатэрміновае (макраэканамічнае) дзяржаўнае рэгуляванне. Яно ажыццяўляецца пры дапамозе заканадаўчых і адміністрацыйных актаў, а таксама ў формах падаткаў, расходаў дзяржаўнага бюджэту, амартызацыйных адлічэнняў і інш. Акрамя гэтага існуюць галіновыя і рэгіянальныя праграмы (планы) развіцця вытворчасці, якія носяць рэкамендацыйны характар. Паступова ўсталяваныя ў многіх краінах развітая рыначная эканоміка і парламенцкая дэмакратыя забяспечылі ў 2-й палове 20 ст. павышэнне ўзроўню жыцця і культуры насельніцтва, змякчэнне сацыяльных супярэчнасцей і выпрацоўку прававога механізму іх рэгулявання. З ростам інтэрнацыяналізацыі гаспадарчага жыцця, узмацненнем транснацыянальных карпарацый пачынаюць развівацца рэгіянальная і сусветная эканамічная інтэграцыя, міждзяржаўнае рэгуляванне эканомікі. Гэта знайшло адлюстраванне ва ўзнікненні такіх спецыяльных устаноў, як Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Эўрапейскі Звяз і інш.

Еўрапейскія краіны і Амерыка захоўвалі ў цэлым аграрны твар сваёй эканомікі. Развіццё сельскай гаспадаркі было звязана з пераходам ад феадальнай да прадпрымальніцкай гаспадаркі. У сярэдзіне XIX ст. характэрнымі з'явамі паступова становяцца пераход ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства, прамысловая рэвалюцыя і урбанізацыя.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. паступова фарміруюцца такія адносіны паміж грамадствам і дзяржавай, якія вызначаюцца як грамадская супольнасць. Гэтыя адносіны прадугледжвалі вылучэнне агульнадэмакратычных агульначалавечых каштоўнасцей у якасці галоўных арыенціраў развіцця. Сярэдні клас уласнікаў, які ствараўся дзякуючы буржуазным рэформам, патрабаваў ад дзяржавы прызнання сваіх грамадзянскіх правоў, удзелу ў кіраванні краінай, ператварэння дзяржаўнай улады ў надзейны інструмент рэгулявання грамадскіх адносін.

Пытанне 19

Тэрыторыя Беларусі на працягу другой паловы XVI -- XVIII ст. часта з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Пасля падпісання Люблінскую унію (1569) Рэч Паспалітая ўцягваецца ў вайну ў Лівоніі. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнаступленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэрыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэфан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 -- 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А. Пасевіна. Згодна з перамір'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як Ям-Запольскае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г. Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі.

У выніку Лівонскай вайны аказалася зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва. Менавіта ў гэты час загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўзмацненне каталіцкага ўплыву.

Падпісанне Дзеўлінскага дагавора ў снежні 1618 г. за-вяршыла 14-гадовы перыяд скрытай і адкрытай польскай інтэрвенцыі супрацю Маскоўскага княства. Да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай для Расіі. Аднак у выніку гэтай вайны польскі кароль адмовіўся ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол і прызнаў рускім царом Міхаіла Фёдаравіча.

Пасля заключэння Люблінскай ўніі польскія феадалы пачалі ажыццяўляць палітыку захопу беларускіх зямель і запрыгоньвання сялян. "Паборавы Універсал", які быў прыняты 12 жніўня 1569 г., павялічыў падаткі. Становішча народных мас рэзка пагоршылася.

Вызваленчы рух украінскага казацтва, а таксама беларускага сялянства і прымкнуўшай да іх бяднейшай часткі гарадскога мяшчанства асабліва ўзмацнілася на тэрыторыі Украіны і Беларусі пасля Люблінскай уніі 1569 г.

У канцы XVI -- першай палове XVII ст. унутрыпалітычнае жыццё Магілёва і іншых гарадоў Магілёўшчыны было напоўнена вострай барацьбой. У гэты перыяд частымі былі выступленні мяшчан і гарадской беднаты супраць свецкіх і духоўных феадалаў.

Рух, накіраваны супраць польскіх магнатаў і шляхты і іх палітыкі, нацыянальнага і рэлігіёзнага прыгнёту, да канца XVI ст. падышоў і да Магілёва.

У выніку працяглай барацьбы гараджан, Магілёў дабіўся права на самакіраванне -- Магдэбургскага права ў 1577 годзе.

4 лютага 1590 г. атаман казакаў Мацюша Хвёдаравіч і 500 чалавек казакаў напалі нечакана на маёнтак магнатаў Хадкевічаў у Быхаве, "пажглі дамы, баяраў, мяшчан, многіх пабілі, нямала шкод нарабілі".

У 1595 годзе ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, якое пачалося на Украіне, затым ахапіла значную частку Беларусі. 13 снежня атрад Налівайкі штурмам узяў Магілёў. Баркулабаўскі летапіс паведамляе, што казакі "Месца слаўнае Магілёў, месца пабожнае, дамы, крамы, астрог выжглі, дамоў усіх яко 500, а грамаў з вялікімі скарбамі 400. Мяшчан, баяраў, людзей так пабілі, парубалі, скарбаў незлічоных пабралі з крамаў і з дамоў". Горад утрымліваўся казакамі 2 тыдні. Супраць Налівайкі выступіла 18-ці тысячнае войска феадалаў пад камандаваннем рэчыцкага старасты М. Буйвіда. У бітве на Буйніцкім полі пад Магілёвам казакі змагаліся мужна, але вымушаны былі адступіць. Войскі Буйвіда, уварваўшыся ў горад, разрабавалі яго і спалілі.

Болей 20 год ніжэйшыя слаі гарадскога насельніцтва вялі ў Магілёве барацьбу супраць магістрата і заможнай вярхушкі горада. У 1606--1610 гадах успыхнулі гарадскія паўстанні. Асноўнай прычынай сталі злоўжыванні і хабарніцтва магістрата. 15 ліпеня паўстанцы на чале са Стахорам Мітковічам уварваліся ў гарадскую ратушу, разагналі старую раду і выбралі новую. У яе ўвайшлі рамеснікі: Мітковіч Пётр -- каваль, Мікіта -- збройнік, кравец -- Харапон, Міхаіл -- ганчар. Болей 2 год горадам кіравала новая рада. У 1608 г. улады подкупамі і пагрозамі дабіліся раскола новай рады, быў падпісаны "угодлівы ліст", згодна якому ўлада ў горадзе павінна быць перададзена ранейшаму складу магістрата. Дзейнасць старой рады выклікала некалькі выступленняў гарадскіх нізоў, найбольш моцнымі яны былі ў 1610 годзе, калі спрабавалі падняць узброенае паўстанне. Яно адразу было падаўлена войскамі. Па звесткам Магілёўскай хроніцы "пяць чалавек абязглаўлены на Іллінскай гарэ, дзе стаіць крэст, а два -- Ісай Шчасны і Лаўр Міхайлавіч прысуджаны да 12 тыдняў зняволення ў турме, потым выгнаны з горада з запрэтам на 30 міль да яго прыбліжацца. Усе маёмасці канфіскаваны ў каралеўскую казну".

Пасля Брэсцкай уніі 1596 г., якая аформіла аб'яднанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, у Беларусі абвастрылася рэлігіёзная барацьба.

Спробы феадалаў акаталічыць народныя масы Беларусі не мелі поспеху. "Не паддаецца апісанню, наколькі рускі народ ненавідзіць рымскіх католікаў. Гэтая ненавісць даходзіць да такой ступені, што пры выглядзе рымска-каталіцкага ксянза яны плююць ад жаху і агіды", -- даносіў папскі нунцый у Польшчы Торрэса ў 1622 годзе. Пераканаўшыся ў стойкім супраціўленні мас, феадалы Рэчы Паспалітай, якіх натхняў Ватыкан, пачалі насаджаць унію сілай, астанавіўшы рэжым нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.

У адказ на ўзмацненне каталіцызму, насаджэнне ўніятства ўзнікалі праваслаўныя царкоўныя братствы, якія сталі апорай у барацьбе супраць нацыянальна-рэлігійнага гнёту. Дзейнасць брацтваў праследавалася: спальвалі кнігі на плошчах, аўтараў і друкароў пыталі. Асабліва вядомым быў сваімі здзекамі над праваслаўным насельніцтвам полацкі ўніяцкі архіяпіскап іезуіт Іасафат Кунцэвіч. У 1618 годзе Кунцэвіч прыбыў у Магілёў, каб закрыць усе праваслаўныя цэрквы і навязаць жыхарам унію, але жыхары Магілёва, даведаўшыся пра набліжэнне "душахвата", зачынілі вароты горада і, засеўшы на вале, навялі на яго гарматы, пагражаючы смерцю. Польскі кароль жорстка пакараў удзельнікаў гэтага выступлення: 20 чалавек было пакарана смерцю.

Пытанне 20

Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж беларусамі і палякамі пачалася «сварка за веру».

З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх оыло нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паустанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне -- войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром -- жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава -- аддзел Лукамскага). Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк -- буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі -- Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.

Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.

Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння. Пасля гэтага харугвы палявога гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. Вядома, што ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паустанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.

Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг, але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава -- полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Бе-расцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам 1654 -- 1667 гг. Беларусь панесла асабліва цяжкія страты. Па пэўных звестках, загінуў кожны другі беларус, рамеснае насельніцтва беларускіх гарадоў у масавым парадку вывозілася ў Маскву для работ у Маскоўскім Крамлі. Пасля гэтай вайны Полацк, дагэтуль найбагацейшы горад ВКЛ, прыходзіць у заняпад.

Вынікам вайны 1654 -- 1667 гг. стала падпісанне Андрусаўскага перамір'я. Да Расіі адыйшло Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі паве, Чарнігаўскае ваяводства, а таксама Левабярэжная Украіна.

У 1683 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны антытурэцкі дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай аб "вечным міры", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г.

Пытанне 21

У другой палове XVII ст. у ВКЛ асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымі з'яўляліся Пацы, а ў першай палове 80-х -- Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны, у выніку якой руйнавалася Беларусь. Пачатак Паўночнай вайны не спыніў феадальных міжусобіц, Сапега перайшоў на бок Карла XII.

У 1700 -- 1721 гадах Рэч Паспалітая ўдзельнічае ў Паўночнай вайне. Паўночная вайна была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі. Беларусь у выніку гэтай вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI -- XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь і адмоўна адбіліся на дэмаграфічнай і эканамічнай сітуацыі ў краю. Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай перарастае ў апошнюю стадыю.

З пачатку васемнаццатага стагоддзя Польшча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем, замежныя войскі беспакарана парушалі межы краіны.

У часы кіравання Аўгуста III (1733 -- 1763) феадальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая рыса -- звароты шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

Патрыёты спрабавалі прыпыніць агонію дзяржавы. У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць "ліберум вета", аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі адпор рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэстанцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40-тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны праваслаўных у Рэчы Паспалітай, згодна з "вечным мірам" паміж Масквой і Варшавай ад 1686 г.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Адначасова Расія стала гарантам не толькі верацярпімасці, але і захавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, які існаваў да 1764 г.

У лютым 1768 г. каталікі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. На пачатку 1770 г. з Францыі на дапамогу канфедэратам прыбыло некалькі афіцэраў на чале з Дзюмур'е. У сваім данясенні ён адзначаў адну з найважнейшых прычын крызісу Рэчы Паспалітай -- маральнае разлажэнне шляхецкага стану.

Польскія арыстакраты дамагаліся атрымання пенсій ад замежных двароў, абяцаючы іншаземцам дапамогу ў руйнаванні Рэчы Паспалітай.

Падзенне нораваў пануючага шляхецкага стану зрабіла яго няздольным кіраваць дзяржавай. Гэта і было адной з галоўных прычын пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседніх краін.

Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Польшчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя -- паўднёвую частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Пытанне 22

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам з'яўляўся двухпалатны парламент -- каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, лідэру польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады.

Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сейма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю", і пастанова прыпынялася. Гэта права Ііbегtum vеtо (свабоднае вета) разглядалася як адным з найважнейшым прынцыпам шляхецкіх вольнасцей.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады чыноўнікаў. Ён ажыццяўляў таксама знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.

Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" -- дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання каралём Рэчы Паспалітай Генрыха Валуа, былі распрацаваны "Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне. Адначасова ён абавязваўся склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.

Калі кароль дзейнічаў насуперак сваім абавязкам, шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашаў" -- узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.

Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу.

Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі. Юрыдычна магнаты і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе, займалі вышэйшыя духоўныя і свецкія пасады: арцыбіскупаў і біскупаў, ваяводаў і кашталянаў.

Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.

У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Духавенства збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената.

У вытоках крызісу Рэчы Паспалітай знаходзіліся ўнутраныя прычыны, найперш -- шляхецкая анархія. Да яе прывялі ўвядзенне прынцыпу выбрання манарха і шляхецкае права лібертум вета. Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста і згасання манархічнай дынастыі Ягелонаў, якая правіла амаль 200 гадоў, палітычныя колы дзяржавы пайшлі па шляху запрашэння манархаў на польскі трон з суседніх краін. У часы бескаралеўя шляхецкае грамадства падзялялася на некалькі змагаючыхся партый: рускую, французскую, шведскую і аўстрыйскую, што спрыяла ўнутрыпалітычнаму напружанню. Выбары манархаў у Польшчы стваралі падставу для ўцягвання суседніх краін ў вырашэнне польскіх спрэчак, у тым ліку і ўзброенай сілай.

Карупцыя стала звычайнай з'явай палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Асабісты інтарэс пачаў пераважаць грамадскія рацыі. Выбары караля прымалі выгляд гандлю паміж рознымі групоўкамі шляхты і кандыдатам у каралі.

Права лібертум вета фактычна паралізавала функцыянаванне цэнтральнай улады. За 1652 -- 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, а з 1744 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Але і прынятая пастанова сейма магла быць адхілена шляхтай.

Павятовыя сеймікі пачалі прымаць на сябе функцыі заканадаўчай і судовай улады, і не лічыліся з рашэннямі сейма.

У выніку ў дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, усё больш пашыраюцца правы шляхты, занепадае адміністрацыйнае кіраванне, дэградуе грамадская мараль.

З канца XVI ст. з заключэннем Берасцейскай царкоўнай уніі паглыбляюцца супярэчанні ў грамадстве паводле рэлігійнай прыкметы.

Нацыянальны і рэлігійны прыгнёт спалучаўся з феадальным. Распаўсюджанне Аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства арандатараў, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, падпальванне маёнткаў, узброенныя паўстанні.

Адным з буйных праяўленняў сялянскага супраціву ў XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старостве, уладанні князя І.Радзівіла. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (павешаны ці жывымі пасаджаны на кол).

У 40-х гадах XVIII ст. сялянскімі хваляваннямі былі ахоплены Мазырскі павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае староства і інш.

Узмацнялася барацьба паміж магнатамі за ўладу.

Пытанне 23

На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII - пачатку XIX стагоддзяў і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Адначасова з перайманнем еўрапейскіх мастацкіх стыляў (барока, класіцызм, сентыменталізм, ракако і інш.) пашыраліся мясцовыя стылі і школы (Магілёўская, Віцебская і інш. у жывапісе), інтымная лірыка, фальклор. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцелей канца XVII - пачатку XVIII стагоддзяў К. Лышчынскага, С. Полацкага, I. Капіевіча. Значны ўклад зрабілі выхаванцы Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі XVIII стагоддзя (Л. Барановіч, Г. Каніскі, Ф. Пракаповіч і інш.). Прадстаўнікамі ранняга перыяду на Беларусі Б. Дабшэвічам, К. Нарбутам, М. Пачобутам-Адляніцкім спалучаліся навуковыя памкненні з гуманістычнымі. Гэтыя дзеячы высока цанілі свабоду думкі, лічачы гэта абавязковай умовай развіцця навук. У лістах, дзённіках, іншага роду эпісталярнай, лірычнай, драматычнай (інтэрмедыі) творчасці Ф. Карпінскі, малады А. Міцкевіч, выяўляючы погляды дробнай шляхты, былі настроеныя супраць уціску лерыкалізму і прыгонніцтва. У многіх творах (асабліва паэтычных) побач з гэтым узмацніўся сатырычна-сацыяльны накірунак. Ен спалучаўся з дыдактызмам і сентыментальнасцю. У мастацтве 2-й паловы XVIII ст. пераважаў класіцызм, які пад уплывам асветніцтва набываў новыя рысы; развіваліся сентыменталізм (I. Быкоўскі, Карпінскі і інш.), элементы рамантызму і рэалізму. У плыні класіцызму ствараліся паэтыка і рыторыка (Ф. Галянскі, I. Фалькоўскі), а таксама ідэі класіцызму сумяшчаліся з эмпірызмам (ён аддае перавагу пачуццёваму ўспрыманню і вопыту, а не логіцы і абагульненням) і сенсуалізмам (пры ім таксама на першы план выходзяць адчуванне і пачуццё). Я. Снядэцкі, А. Доўгірд, Е. Славацкі, Л. Бароўскі адыходзілі ад класістычных канонаў і рэалізоўвалі сваю творчасць у рэчышчы рамантызму. У канцы XVIII ст. да некаторых найбольш адукаваных дзеячаў пачалі трапляць творы, а з імі ідэі Радзішчава і інш. Прапагандавалі асветніцтва выкладчыкі народных вучылішчаў I. Сакольскі, А. Зміеў і інш. У "Одзе", прысвечанай адкрыццю народнага вучылішча ў Полацку, I. Саколькі сцвярджаў тэзіс "Без ведаў мы - дзеці цемры!" У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г. Дзяржавін, М. Кайдаловіч, I. Ляпёхін, В. Севяргін і інш.). Пэўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я. Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага універсітэта Ж. Жылібер, Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш. У канцы XVIII і пачатку XIX стст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Творы Вальтэра, Дзідро, Сташыца, Ламаносава і інш., што распаўсюджваліся і ў Беларусі, рэзка крытыкаваліся апанентамі (у 1781 г. у Нясвіжы на польскай мове апублікаваны пераклад кнігі абата Нанота "Жыццё і памылкі Вальтэра", у 1786-м у Вільні - кніга М. Богуша "Філосаф без рэлігіі"). Ім (апанентам) у супрацьлегласць выдаваліся творы, што прапаведавалі ідэі асветніцтва. У1790 г. у Мінску пабачыла свет кніга "Праблемы..." Быкоўскага, дзе па-свойму тлумачыліся канцэпцыі французскіх і іншых асветнікаў. Асветнікі ў сваіх творах прапагандавалі тэорыю натуральнага права (Страйноўскі, Карповіч і інш.) і радыкальна-утапічныя ідэі (I. Яленскі), выкрывалі антыпрыгонніцтва і яго канцэпцыі (Я. Ясінскі і інш.). У першай палове XIX ст. узмацнілася імкненне да тэорыі пазнання і логікі. Я. Снядэцкі і Доўгірд намагаліся спалучыць сенсуалізм і абстрактны метады пазнання ў супрацьстаянні з нямецкім ідэалізмам. Свой уклад у справу асветніцтва ўнеслі даследчыкі прыроды - ураджэнцы Беларусі В. Карчэўскі, П. Славінскі, С. Юндзіл, М. Ачапоўскі, да яго ідэалогіі мелі дачыненні філаматы і філарэты.

Пытанне 24

У XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца новыя тыпы пасяленняў: мястэчка (цэнтр дробнага рамяства і гандлю, у адрозненне ад горада не мела абарончых збудаванняў); фальварак (пасяленне з некалькіх ці аднаго двара, цэнтр гаспадаркі феадала); засценак і ваколіца (пасяленне з аднаго ці некалькіх двароў за межамі, "сценамі", адведзеных вёсцы палёў, звычайна ў засценках жыла шляхта). Змянілася планіроўка вёсак. Гэтаму спрыяла аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землекарыстанне замест абшчыннага і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара, калі пабудовы размяшчаюцца па яго перыметры.

Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп. Для захавання ўраджаю будаваліся клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай.

У гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення. У XVI стст. былі таксама выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) і да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя).

Узнік і новы эпічны жанр -- гістарычныя песні і паданні. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў прыказках, прымаўках і загадках.

Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Узнікае народны лялечны тэатр -- батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы.

У XVI ст. распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты -- скрыпка, цымбалы, ліра, дудка.

Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць. Насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ адрознівала сябе ад палякаў і літоўцаў, і называла сябе русінамі, а мову -- руськай. Спарадычна ў гэты час пачынае згадвацца тэрмін "Белая Русь".

У ХVI -- XVIII стст. на Беларусі шырока распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура - кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Варта адзначыць творчасць Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя "словы" і шэраг жыцій. 3 арыгінальных твораў неабходна адзначыць "Хаджэнне ў Царград і Іерусалім" Ігната Смаляніна. Сярод свецкіх літаратурных твораў папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як "Александрыя", "Троя", "Трыстан і Ізольда".

Дынамічна развіваліся летапісы -- гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Яны спалучаюыь лаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю гістарычных падзей з эмацыянальна-вобразным, асэнсаваннем мінулага. Трэба вылучыць наступныя беларуска-літоўскія летапісы: "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", "Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.", "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца".

"Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" -- адзін з першых .твораў уласна беларускай гістарычна-дакументальнай літаратуры. Ён быў напісаны невядомым аўтарам каля 1430 г. у Смаленску ў форме апавядання без выкарыстання дат. Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ з 1341 г. (ад смерці Гедыміна) да канца XIV ст. Галоўная ідэя "Летапісца..." -- абгрунтаванне цэнтралізатарскай палітыкі літоўскіх князёў. Пазней гэты твор уваходзіў у склад розных летапісных зводаў, быў пакладзены ў аснову арыгінальнай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. і выкарыстаны польскім храністам Я. Длугашам у "Гісторыі Польшчы".

У 20-я гады XVI ст. па заказу літоўскай арыстакратыі была створана "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага". У гэтым творы сцвярджаецца аб паходжанні літоўскіх князёў ад рымлян. Апошнія, нібыта, на чале з рымскім патрыцыям Палемонам, уцякаючы ад праследаванняў імператара Нерона, апынуліся ў Прынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады. Магутныя літоўскія князі аднавілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай Ардой Русі і стварылі моцную дзяржаву. Хроніка была напісана з мэтай сцвердзіць перавагу літоўскіх феадалаў над феадаламі ўсходнеславянскага і польскага паходжання. Твор мае шмат фактычных скажэнняў. У другой палове XVI ст. летапісы як сінтэтычная форма духоўнай культуры сталі саступаючы месца іншым гістарычным жанрам.

Пытанне 25

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Польшчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя -- паўднёвую частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай быў шокам дляў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў і 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. У склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю і радзе, якая складалася з прымаса каталіцкай царквы і пяці міністраў, належала выканаўчая ўлада. Выканаўчыя органы ўлады, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак захаваліся асобныя дзяржаўныя пасады ў Літве, а таксама войска. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў прыватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане -- набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Не змянілася становішча сялян. Аднак, паны атрымалі права вызваляць сялян ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя абвясціла поўнае зліццё Польшчы з ВКЛ у адзіны і непадзельны арганізм.

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны.

Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі -- частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання -- адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У першы дзень паўстання Касцюшка звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць свабоду і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а так-сама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгулярнае войска княства Літоўскага на чале з Я. Ясінскім, А. Хлявінскім, Ф. Сапегам. Але патрыёты не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне і дысцыпліна. Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніўшы яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.

Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі дзяліць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя польскія землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана.

Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

Пытанне 26

Рэч Паспалітая ў выніку трох падзелаў 1772, 1793 і 1795 гадоў, праведзеных Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Падзел Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслабленню Рэчы Паспалітай. Беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі.


Подобные документы

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.

    контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.