Гісторыя Беларусі

Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2012
Размер файла 211,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У 1796 г. Была праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны наступныя губерні: Беларуская (у складзе Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў); Мінская і Літоўская.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня -- на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору. Магнаты і шляхта у сваёй большасці прынеслі прысягу царскай уладзе, не жадаючы губляць уласнасць.

У Расіі ўзровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Беларусь і Літва ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы. Сяляне тут фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай.

У XVI -- XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі скончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты -- грашовы чынш. У той час сяляне Рэчы Паспалітай працавалі на паншчыне, што закладвала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.

У Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Феадальная зямельная ўласнасць у Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. У Расіі збяднелыя памешчыкі служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта прэтэндавала на такія ж палітычныя правы, якія мелі магнаты.

Шляхта карысталася правамі на стварэнне канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Што і прывяло да некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

У Расіі, дзе панавала абсалютная манархія, правілы палітычнай гульні былі зусім іншыя. Палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была памяркоўная. Шляхта згубіла толькі правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам.

У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была заснавана Беларуская каталіцкая епархія. Аднак каталіцкаму духавенству забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.

На гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам" 1785 г. У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе -- думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як гэта было ў Расіі. "Даравальная грамата гарадам" служыла ўжо інтарэсам новага класа -- буржуазіі.

Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. У гарадах гэтых губерняў яўрэям дазвалялася займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

На беларускія губерні была распаўсюджана расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Асноўным заканадаўчым кодэксам на беларускіх землях да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г.

Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II расійскім дваранам і чыноўнікам. У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1 %, а плошча іх землеўладання -- 21,7 % .

За ўдзел у антыўрадавай дзейнасці ў мясцовай шляхты канфіскоўваліся маёнткі. У 1773 - 1775 гг. канфіскацыі былі накіраваны супраць тых магнатаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней -- супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У 1812 - 1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.

Пытаненне 27

Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляксандр І дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства. Урад Расіі ў сваю чаргу абяцаў аднавіць Вялікае княства Літоўскае. У канцы 1811 -- пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.

24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60 - 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад камандаваннем князя Ю.Панятоўскага. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.

Па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Аднак у хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты. Шляхта, якая нядаўна прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў.

Галоўны план Напалеона -- разграміць рускую армію на Беларусі -- не быў выкананы. Французская армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, пачала развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напалеон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.

22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2 - 5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў больш за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. 26 жніўня адбылася бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, змагалася каля батарэі Раеўскага.

Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляксандра І на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай мясцовасці.

7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі ўвайшлі ў Полацк, 26 кастрычніка Віцебск, 4 лістапада -- Мінск.

Завяршальны ўдар быў нанесены па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в. Студзёнка, што недалёка ад Барысава, пасля чаго напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.

У гонар перамогі над войскамі Напалеона ў вайне 1812 г. былі пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в. Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в. Салтанаўка (каля Магілёва).

Вайна прынесла Беларусі вялікія страты. У беларускіх гарадах колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.

Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.

У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў больш асцярожным. Напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе, В.Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам.

Пытанне 28

Найбольш значнай падзеяй у Еўроне ў XIX ст. была прамысловая рэвалюцыя, якая ўяўляла сабой даволі працяглы і вельмі складаны працэс пераходу ад рамесна-мануфактурнай вытворчасці, Ш заснаванай на ручной працы, да фабрычна-заводскай, засна-ванай на выкарыстанні машын.

Аснову прамысловай рэвалюцыі склалі менавіта гэтыя новыя сродкі працы -- машыны, пасля ўкаранення якіх у вытворчасць і наладжвання іх сістэматычнага ўзнаўлення з да-памогай іншых машын можна было гаварыць аб ажыццяў-ленні прамысловай рэвалюцыі ў той ці іншай краіне.

Шырокае выкарыстанне машын дало значны штуршок длн развіцця многіх галін прамысловасці і перш за ўсё металургічнай. У канцы XVIII -- пачатку XIX ст. вельмі хутка пачынаюць будавацца першапачаткова чыгунаплавільныя, а потым і сталеліцейныя заводы. Развіццё металургічнай пра-мысловасці выклікала таксама вельмі аначны пад'ём у ву-гальнай прамысловасці, якая хутка развівалася ў Англіі і Белыіі, а потым і ў іншых заходнееўрапейскіх краінах і ЗША. Такім чынам, у выніку прамысловай рэвалюцыі пачынаецца развіццё цяжкай прамысловасці. Састаўной часткай прамыс-ловай рэвалюцыі было ўдасканаленне наземнага і марскога транспарту, без якога не змаглі б хутка развівацца нрамыс-ловасць і сельская гаспадарка. Таму сапраўдны рэвалюцый-ны пераварот у галіне транепарту адбыўся ў выніку чыгунач-нага будаўніцтна ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША.

Чыгуначнае будаўніцтва садзейнічала фарміраванню агуль-нанацыянальных унутраных рынкаў у краінах Заходняй Еўропы і ЗША, што вельмі станоўча ўплывала на вытворчасць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Прамысловая рэвалюцыя азначала таксама змены ў арганізацыі вытворчасці, інакш кажучы -- стварэнне фабрычна-заводскай сістэмы. У XVIII ст. у Англіі, у XIX ст. -- у іншых краінах Заходняй Еўропы і ЗІПА мануфактура замяняецца фабрычнай вытворчасцю, што прывяло да стварэння буйной індустрыі, якая забяспечвала хуткае развіццё вытворчых сіл і рост вытворчасці.

Важнейшым сацыяльным вынікам прамысловага пераваро-ту з'яўлялася тое, што ва ўсіх краінах фарміруюцца два новых грамадскіх класы прамысловая буржуазія і пралетарыят, паміж якімі ўзнікае класавая барацьба ў розных формах.

Прамысловы пераварот аказаў вялікі ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі. Значна павялічыліся плошчы апрацоў-ваемых зямель і іх прадукцыйнасць, з кожным годам узрас-тала вытворчасць пшаніцы, бульбы, аўса і цукровых буракоў, а таксама прадукцыі жывёлагадоўлі.

У сельскагаспадарчую вытворчасць паступова ўкаранялі-ся тэхнічныя навіны: сеялкі, жняяркі, касілкі, сенаварушылкі і г.д. Пастаянна ўдасканальваліся металічны плуг і паравая малатарня. Пачынаецца вытворчасць і выкарыстанне штучных удабрэнннў.

Рост ураджайнасці ў Еўропе, развіццё транспарту і звя-занага з ім міжнароднага гандлю сельскагаспадарчай пра-дукцыяй садзейнічалі паляпшэнню харчавання еўрапейскага насельніцтва. Недахоп харчавання адчуваўся ўсё радзей і радзей. Апошні голад у гісторыі Заходняй Еўропы адбыўся ў 1846-1847 гг. у Ірландыі ў сувязі з неўраджаем бульбы,

Пад уплывам прамысловага перавароту з канца XVIII ст. у Еўропе пачалася другая дэмаграфічная рэвалюцыя, якая прывяла да таго, што да 1800 г. колькасць еўрапейскага на-сельніцтва, як і ў Кітаі, дасягнула каля 200 млн чалавек і склала чвэрць насельніцтва планеты. У 1850 г. у Еўропе пра-жывала ўжо 266 млн чалавек. Рост насельніцтва быў выклі-каны эканамічным прагрэсам, дасягненнямі навукі і тэхнікі, зніжэннем смяротнасці, ростам вытворчасці прадуктаў, раз-віццём шляхоў зносін, паляпшэннем санітарных умоў і пос-пехамі медыцыны, якая ў XIX ст. атрымала перамогу над халерай, тыфам і воспай.

У XIX ст. значна павялічыўся рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, больш хуткімі тэмпамі пашыраўся ў грамад-стве гарадскі лад жыцця. Гэты сацыяльна-эканамічны пра-цэс росту колькасці гараджан за кошт сельскага насельніцт-ва называецца урбанізацыяй (ад лац. шгЬаішз -- гарадскі). Важнейшай яе перадумовай з'яўляўся рост прамысловасці ў гарадах, узмацненне іх культурнай і палітычнай ролі.

Ступень урбанізацыі ў краінах Еўропы была рознай, але ўсюды назіраўся рост гарадоў і насельніцтва. За стагоддзе (1801 --1900) колькасць гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек узрасла с 23 да 135. Самай "гарадской краі-най" свету XIX ст. была Внлікабрытанія. У 1851 г. палова насельніцтва Англіі і Уэльса пражывала ў гарадах, тады як у Францыі і Германіі -- каля чвэрці.

Асабліва высокай ступенню урбанізацыі характарыза-валіся прамысловыя раёны, што ўзніклі, як правіла, у ка-меннавугальных і металургічных басейнах Еўропы. Такія раёны былі ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Германіі. Напрыклад, Манчэстэр, цэнтр баваўнянай прамысловасці Ланкашыра, павялічыў сваё насельніцтва за стагоддзе ў 10 разоў, Эсэн у Рурскім басейне - у 75 разоў. Гарадамі-гігантамі сталі Лондан, Парыж, Берлін, колькасць насель- ніцтва якіх у пачатку XX ст, узрасла адпаведна да 4,7; 3,6; 2,7 млн чалавек.

Выкарыстоўваючы дасягненні прамысловай рэвалюцыі, Ёўропа пачала паводзіць сябе як гаспадар свету. Вядучыя заходнееўрапейскія краіны ўсталявалі сваё панаванне ў Азіі і Афрыцы. Каланіяльныя і залежныя краіны былі аб'ектам еўрапейскай палітыкі. Яны забяспечвалі Еўропу сыравінай і куплялі вырабленыя ёй тавары. Усё XIX стагоддзе сусветнай гісторыі было стагоддзем Еўропы, еўрапейская цывілізацыя імкліва распаўсюджвалася па ўсім свеце.

Усталяванне "індустрыяльнага грамадства". Прамысло-зая рэвалюцыя прывяла да індустрыялізацыі ў Еўропе і ЗША і мела шмат агульнага ва ўсіх краінах, хаця пачыналася ў розны час і адрознівалася рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Першай краінай, якая зрабіла пераход да сучаснай пра-мысловасці і зканамічнага росту, стала Англія. Ужо ў другой палове XVIII ст. яна была вядучай гандлёвай і фінансавай дзяржанай свету, у якой існавалі найболып спрыяльныя ўмо-вы для прадпрымальніцкай дзейнасці. Сістэма мануфактур-най вытворчасці развівалася хутчэй, чым у краінах канты-нентальнай Еўропы, дзе меліся розныя цэхавыя абмежаванні. Аграрны пераварот, які прывёў да абеззямельвання многіх тысяч сялян, з лішкам забяспечваў мануфактуры, а потым фабрыкі наёмнымі рабочымі. Урад падтрымліваў англійскую буржуазію. Англія валодала вялізнымі рынкамі збыту і кры-ніцамі таннай сыравіны на Усходзе, а таксама лішкамі капіта-лу гэтай неабходнай умовай прадпрымальніцкай дзейнасці. Усё гэта і стварала перадумовы для прамысловага перавароту, які ўпершыню пачаўся менавіта ў Англіі ў 60-я гг. XVIII ст.

Першай кантынентальнай еўрапейскай краінай, куды ў 20--30-х гг. XIX ст. прыйшла прамысловая рэвалюцыя, была Бельгія, якая валодала большымі запасамі каменнага вугалю і жалезнай руды, чым яе суседзі -- Францыя і Германія. У Бельгіі пачалося інтэнсіўнае развіццё сталеліцейнай, а по-тым і хімічнай вытворчасці. Колькасць паравых машьш, якія прымяняліся ў прамысловасці, узрасла за 20 гадоў (1830 - 1850) з 354 да 2300.

У Францыі індустрыяльны прагрэс быў больш марудньш і таму ён працягваўся з 70-х гг. XVIII ст. да 70-х гг. XIX ст. Развіццё цяжкай прамысловасці (вытворчасць машын) ішло з адставаннем. Францыі не хапала свайго вугалю, і таму яго прыходзілася ўвозіць з-за мяжы. Затое вельмі хутка развівала-ся тэкстыльная прамысловасць. У першай палове XIX ст. Фран-цыя перасягнула ўсе астатнія краіны па вытворчасці шаўко-вых тканін. Больш інтэнсіўна эканоміка стала развівацца ў гады Другой імперыі (1852--1870), аб чым сведчаць аб'ёмы экспарту і імпарту, якія павялічыліся ў 400 разоў. Здабыча вугалю і вытворчасць сталі за гэты час выраслі ў тры разы, а колькасць рабочых на заводах падвоілася.

У Германіі працэс індустрыялізацыі' стрымліваўся палі-тычнай раздробленасцю. Да лепшага становішча змянілася толькі пасля аб'яднання краіны ў 1871 г. Цэнтрам герман-скай прамысловасці стаў Рур, дзе атрымала развіццё мета-лургія, якая стварыла індустрыяльную магутнасць Германіі. У ЗША пасля Вайны за незалежнасць 1775 --1783 гг. вельмі вострай была праблема існавання па сутнаеці дзвюх розных цывілізацый (Поўнач і Поўдзень). Першая была інду-стрыяльнай, гарадской і дэмакратычнай, дзе ў першай пало-ве XIX ст. хутка развіваліся баваўняная прамысловасць, ме-талургія, вугальная прамысловасць, чыгуначны транспарт, другая ў асноўным -- сельскагаспадарчай, заснаванай на жор-сткай эксплуатацыі неграў-рабоў. Агульнанацыянальны рух за адмену рабства, які пачаўся ў 30-х гг. XIX ст., прывёў да размежавання амерыканскага грамадства і грамадзянскай вайны 1861-1865 гг., пасля перамогі ў якой Поўначы тэмпы індустрыяльнага развіцця ЗША значна ўзраслі.

У канцы XVIII -- пачатку XIX ст. у большасці еўрапейскіх краін захоўваліся феадальна-абсалютысцкія парадкі. Аднак трэба ўлічваць і тыя абста-віны, што XIX ст. было завяршаючым этапам буржуазных рэвалюцый, краху феадалізму і абсалютызму, эпохі склад-вання буржуазна-дэмакратычных грамадстваў і нацыяналь-ных дзяржаў. Адбываліся істотныя змены ў дзяржаўным кіра-ванні. Узмацнілася роля яго цэнтральных устаноў, чыноўніцкага апарату, спыніўся продаж пасад. Абсалютысцкія дзяржавы ператвараліся ў канстытуцыйныя, парламенцкія ма-нархіі -- з падзелам улады на заканадаўчую і выканаўчую, паступова зацвярджалася роўнасць грамадзян перад законам, пашыралася свабода асобы, слова, друку і інш.

Важную ролю ў станаўленні буржуазнай дзяржаўна-палітычнай сістэмы адыгралі французскія рэвалюцыі 1789-- 1794 гг., 1830--1831 гг., а таксама еўрапейскія буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі 1848--1849 гг. у краінах Заходняй Еўропы. Пад іх уплывам у шэрагу краін Еўропы і ЗША пачынаюць стварацца выбарчыя ўстановы пры арганізацыі новай дзяржаўнай сістэмы. У Францыі паводле Канстытуцыі 1791 г. уводзілася двухступенная сістэма выбараў і маёмасны цэнз, паводле Канстытуцыі 1848 г. -- усеагульнае выбарчае права для мужчын, якія дасягнулі 21 года, у Англіі ў 1832 г. праводзілася парламенцкая рэформа, згодна з якой выбарчыя правы атрымалі заможныя англічане -- мужчыны. У ЗША паводле Канстытуцыі 1787 г. юрыдычна замацоўвалася буржуазная рэспубліканская форма праўлення, свабодная ад феадальна-манархічных парадкаў. Гэта сведчыла аб тым, што ў шэрагу краін уводзілася выбарчае права, якое давала гра-мадзянам магчымасць удзельнічаць у выбарах прадстаўнічых органаў улады парламентаў.

Пытанне 29

30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла больш жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

У другім дзесяцігоддзі XIX ст. у Беларусі значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча і Т.Зана было створана таварыства філаматаў. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. На пачатку 20-х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Іх дзейнасць насіла прапольскі характар.

Знайшлі падтрымку ў Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. У 1821 - 1822 гг. некаторыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў знаходзіліся ў Беларусі. М.Мураўёў, кіраўнік "Паўночнага таварыства", у Мінску ў 1821 г. напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. А.Бястужаў, адзін з кіраўнікоў "Паўночнага таварыства", калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекабрысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў, М. Лунін, Я. Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І. Гарбачэўскі.

С.Мураўёў-Апостал распрацаваў план арышту цара ў час яго прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены.

Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.

У 1824 - 1825 гг. урад, улічваючы, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. Аднак гэта не спыніла грамадска-палітычны рух у заходніх губернях.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла паўстанне. Царскі ўрад імкнуўся прадухіліць пашырэнне паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак ужо на пачатку красавіка 1831 г. дзеянні паўстанцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Вузкія палітычныя мэты -- аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. -- абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў беларускага насельніцтва.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні - і ў Полыпчы.

Але ў другой палове 30-х гадоў XIX ст. зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 - 50-я гады ў Беларусі ў асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф.Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі найбольш радыкальнай з тайных суполак -- "Дэмакратычнага таварыства". У статуце "Дэмакратычнага таварыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разгромлена.

Дзейнасць тайных суполак прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Галоўныя меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве.

У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе -- аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. І першыя і другія абкладаліся асобным "падымным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт. Указамі ад 11 мая і 11 чэрвеня 1832 г. польская мова ў судовай справе заменена на рускую. У 1840 г. поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статут.

На пачатку 40-х гадоў царскі ўрад пазбавіў духавенства, як каталіцкае, так і праваслаўнае, права валодаць зямлёй з сялянамі. У 1839 г. было праведзена аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва.

Царскі ўрад пачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства. Гэтай мэце спрыяла распрацаваная ў 1860 -- 1862 гг. адукацыйная праграма, якая дазваляла ў школах ніжэйшай ступені ўжываць беларускую мову.

Пытанне 30

3 40-х гадоў XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. У сельскай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльна-класавых канфліктаў.

У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян.

Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д. Кісялёва, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне "ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі", а пасля -- Міністэрства дзяржаўнай маёмасці.

У Беларусі гэта рэформа праводзілася больш шырока, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрынёй сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.

У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. У Расіі дзяржаўныя маёнткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі -- на "гаспадарчым становішчы", г.зн. на паншчыне.

Рэформа П.Д.Кісялёва прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку "апякунства" ў адносінах да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай "люстрацыі дзяржаўных маёмасцей". Калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты.

Абшчына, якая ўводзілася ў беларускіх дзяржаўных маёнтках усіх губерняў пасля далучэння да Расіі, у выніку рэформы П.Д.Кісялёва была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзяржаўнымі маёнткамі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, узвысіла статус сельскіх абшчын. Уводзілася таксама арэнда сялянамі дзяржаўных маёнткаў. Негатыўным вынікам увядзення новай сістэмы кіравання быў моцны рост бюракратычнага апарату.

Наступнай часткай праграмы П.Д.Кісялёва стала палітыка "апякунства" над дзяржаўнымі сялянамі. Была арганізавана харчовая дапамога сялянам, якую ажыццяўлялі спецыяльна пабудаваныя запасныя хлебныя магазіны. Павелічэнне запасаў у іх ажыццяўлялася як за кошт часткі сялянскага збожжа, так і за кошт атрыманага хлеба са спецыяльна адведзенай плошчы грамадскага ворыва. Харчовая палітыка прадугледжвала меры на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, паморку жывёлы і высокай смяротнасці сялян.

Ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання сялян. Шматлікаму апарату кіравання дзяржаўнай вёскай патрабаваліся пісьменныя працаўнікі. Гэтыя патрэбы павінны былі задавальняць прыходскія школы ў сельскіх грамадах.

Значнае месца ў апякунскай палітыцы адводзілася арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных маёнтках. Яны забяспечваліся фельчарамі, акушэрамі.

Апякунская палітыка прадугледжвала таксама ўкараненне розных агранамічных мерапрыемстваў, развіццё сістэмы страхавання, барацьбу з п'янствам, актывізацыю гандлю. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт за кошт саміх жа сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

Трэцяй часткай рэформы П.Д.Кісялёва з'явілася люстрацыя дзяржаўных маёмасцяў. Гэта было палітычнае мерапрыемства, якое ставіла мэтай павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства. Паскоранымі тэмпамі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся на пазямельны аброк. 3 фальваркавых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Была знішчана ў іх сістэма часовага ўладання.

Адмова ад фальваркава-паншчыннай сістэмы і перавод на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны сэнс. За кошт знішчэння паншчыны ў сярэднім на 20% знізіўся павіннасны прыгнёт. Асабліва спрыяльныя перамены адбыліся ў прававым статусе беларускіх дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія, апякунскія, правы атрымання спадчыны, уласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

Перавод на аброк спрыяў росту маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадскога насельніцтва.

У 40-я гады XIX ст. урад узняў пытанне аб увядзенні абавязковых інвентароў у памешчыцкіх маёнтках. 3 сакавіка 1840 г. П.Д.Кісялёў пачаў займацца ўмовамі інвентарнай рэформы з мэтай падцягвання ўзроўню памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці. Прынцыпы рэформы дзяржаўнай вёскі ў дачыненні да памешчыцкай былі адхілены. У выніку праведзеная інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай.

У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкіх маёнтках засталіся наступныя віды павіннасцей: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання -- аб сялянскім землекарыстанні.

Пытанне 31

Характэрнай асаблівасцю канца XVIII -- першай паловы ХІХ стст. у развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Узнікалі новыя формы арганізацыі культуры, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычны друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастэрскія школы). Змяняліся і ідэалагічныя падставы культуры (развіваўся рэалізм у літаратуры і мастацтве, папулярызавалася традыцыйная культура і фальклор).

Адбывалася хуткая змена ідэйна-стылістычных кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура рабілася полем вострай ідэалагічнай барацьбы.

Важнай з'явай першай паловы XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. У гэты час закладваюцца характэрныя рысы новай беларускай культуры. Пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.

У першай палове XIX ст. ў культурным жыцці Беларусі вызначыўся шэраг новых з'яў. Змены былі абумоўлены працэсамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі істотны ўплыў на фарміраванне новых культурных рэалій, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін, утварэнне беларускай нацыі, палітыка расійскага самаўладдзя, нацыянальна-вызваленчы рух, узаемадзеянне з культурамі іншых народаў. Культура Беларусі першай паловы XIX ст. Была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах -- выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь [1; 3; 8].

Адной з важных тэндэнцый духоўнага жыцця эпохі было стварэнне сістэмы свецкай адукацыі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з'яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі (Беларусь, Літва і частка Украіны). Згодна з рэформай утвараліся некалькі тыпаў навучальных устаноў. Унізе адукацыйнай сістэмы знаходзіліся аднакласныя прыхадскія вучылішчы, прызначаныя для падатных саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Доступ у гімназіі для дзяцей падатных саслоўяў быў абмежаваны, а ва універсітэт іх не дапускалі зусім.

У першай трэці XIX ст. працягвала дзейнічаць сетка вучылішчаў пры каталіцкіх і базыльянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў ці гімназій. Сярод гэтых навучаль-ных устаноў вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У 1820 г. на месцы Полацкай акадэміі створаны кадэцкі корпус.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ узаемнага навучання. У Беларусі працавалі таксама прыватныя вучылішчы і пансіянаты. Жаночая адукацыя адбывалася менавіта праз гэтыя на-вучальныя ўстановы і хатніх настаўнікаў.

Пасля паўстання 1830 - 1831 гадоў царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. закрываецца Віленскі універсітэт. Выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску ў 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працавала да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1840 г. ў Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце.

У Горы-Горацкім земляробчым інстытуце выдатныя вынікі былі дасягну-ты ў галіне хіміі і біялогіі. Значных поспехаў дасягнулі ў першай палове XIX ст. гістарычная навука, этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Як асобная галіна ведаў пачало складвацца беларусазнаўства. Гэтыя галіны навуковых ведаў па-значаны імёнамі Т. Нарбута, З. Даленгі-Хадакоўскага, А. Кіркора, П. Шпілеўскага, К. Калайдовіча, М. Балінскага, Р. Зянькевіча. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па ініцыятыве Я.Тышкевіча былі створаны Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася дынамічнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Ля адраджэння беларускамоўнай літаратуры стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на рускай і польскай мовах.

Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. -- узнікненне ананімных твораў, якія ўздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу. Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В. Равінскі і К. Вераніцын.

Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага. Значны ўкладу развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаў на беларускай мове, адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў. Прызнаным літаратурным аўтарытэтам 40 - 50-х гг. з'яўляўся Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч). У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма.

У 40-я гг. да беларускамоўнай творчасці звяртаецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", "Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада"). У 1846 г. убачыла свет вядомая музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. У 50-я гг. Дунін-Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі", перакладае на беларускую мову паэму А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60-х гг.

Значную ролю ў культурным жыцці ў гэты перыяд адыгрываюць перыя-дычныя выданні. Найбольш папулярнымі былі навукова-літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся "Кур'ер літоўскі", "Дзённік Віленскі", "Тэка Віленьска", "Атэнэум", выданні Р. Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове.

У 30-я гг. на Беларусі пачалося выданне губернскіх газет на рускай мове. Спачатку гэта былі толькі афіцыйныя выданні, дзе друкаваліся царскія і сенацкія ўказы і іншыя распараджэнні ўлад. У 40-я гг. да афіцыйных выданняў далучыліся і неафіцыйныя, навукова-літаратурныя і рэкламныя.

Пытанне 32

У другой палове XIX -- пачатку XX ст. працягваецца дэмакратызацьш палітычных сістэм за-ходніх краін і замацоўваюцца асноўныя формы буржуазнай дзяржавы: канстытуцыйная манархія, прэзідэнцкая рэспуб-ліка, парламенцкая рэспубліка.

Як канстытуцыйная парламенцкая манархія ў класічным выглядзе ў гэты час выступала Вялікабрытанія. Вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляўся парламент з дзвюх палат - палаты абшчын і палаты лордаў. Выканаўчая ўлада належала кабінету міністраў, які быў адказным перад парламентам. Кабінет міністраў фарміраваўся з прадстаўнікоў партыі, якая атрымала большае прадстаўніцтва ў палаце абшчын. Уся работа кабінета вялася пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра, станонішча якога вызначалася яго ўплывам у партыі. У гзты час дамінуючае становішча на аш лійскай палітычнай арэне займалі партыі кансерватараў і лібералаў. Рэформы выбарчай сістэмы 1867 і 1884 гг., мясцовага самакіравання 1888 г. і суда 1876 г. дазволілі без рэвалюцый, эвалюцыйным шляхам нерайсці ад алігархічнай палітычііай сістэмы да парламенцкай з дастаткова развітым і дзейеным грамадзннекім грамадствам.

Іншай формай буржуазнай дзяржавы ў XIX ст. з'яўляла-ся прэзідэнцкая рэспубліка. Найбольш яскрава гэта форма здзейснілася ў ЗША. Канетытуцыя ЗША размежавала кола пытанняў, якія знаходзіліся ў кампетэнцыі федэральных і мясцовых органаў улады. Да сферы дзейнасці цэнтральнай улады адносіліся: знешняя палітыка, узброенык сілы, ахова, знешні гандаль, эміграцыя, федэральны бюджэт. Вышэйшым заканадаўчым органам быў двухпалатны кангрэс. Выканаў-чую ўладу ўзначальваў прэзідэнт, які абіраўся двухступеннымі ныбарамі на чатыры гады. Цэнтральнымі выканаўчымі органамі сталі дэпартаменты на чале з дзяржсакратаром: знеш-няй палітыкі, вайсковы, фінансаў, юстыцыі і гандлю. У будучым шэраг дэпартаментаў былі перайменаваны ў міністэрствы. Парламенцкая рэспубліка -- трэцяя форма дзяржавы, якая найбольш поўна рэалізавалася ў Францыі. Згодна з Кан-стытуцыяй 1875 г. заканадаўчая ўлада належала парламенne, які складаўся з дзвюх палат: сената і палаты дэпутатаў. Абедзве палаты маглі аб'ядноўвацца і сумесна абмяркоўваць найважнейшыя пытанні, напрыклад выбары прэзідэнта ці папраўкі ў канстытуцыю. У гэтым выпадку яны атрымлівалі назву "Нацыянальны сход". Выканаўчая ўлада належала прэ-зідэнту і міністрам. На прэзідэнта ўскладваліся абавязкі кіра-ваць бягучай унутранай і знешняй палітыкай. Ён прызначаў міністраў і праводзіў пасяджэнні савета міністраў.

Сваё развіццё працягвала і партыйная сістэма. У дру-гой палове XIX ст. пачынаюць фарміравацца і набываць уплывовасць сацыялістычныя партыі, якія асноўнай сваёй мэтай бачылі барацьбу супраць капіталізму і ўсталяванне больш справядлівага ладу жыцця -- сацыялізму, а ў буду-чым камунізму. Гэтыя партыі, першапачаткова дастатко-ва радыкальныя, паступова становяцца на шлях супрацоў-ніцтва з буржуазнай дзяржавай і інтэгруюцца ў яе партый-на-налітычную сістэму. Такім чынам, ліберальныя партыі апы-нуліся ў цэнтры палітычнага спектра, прыцягваючы да сябе прыхільнікаў буржуазнага рэфармізму. На правым флангу палітычнага жыцця заставаліся кансерватыўныя партыі, якія ў гэты час становяцца абаронцамі не феадальных пера-нсыткаў, а сучаснага ім status quо. Новай сілай у палітыч-ным жыцці становяцца нацыяналістычныя партыі, якія набываюць асаблівую моц у краінах, што не мелі суверэнітэту ці імкнуліся да пераадолення раздробленасці.

Такім чынам, менавіта ў другой палове XIX ст. адбываецца фарміраванне дзяржаўна-прававых інстытутаў буржуазнага грамадства і станаўленне прававой дзяржавы.

Усё болыл актуальным у другой палове XIX -- пачатку XX ст. ртановіцца нацыянальнае пытанне. Патрабаванні правоў на гвцыянальнае самавызначэнне, на фоне распаўсюджання адукацыі і як выніку цікавасці да гістарычнай спадчыны, вылі-ваюцца ў афармленне нацыяналістычных рухаў і станаўлеа-не новых нацыянальных дзяржаў, Найбольш яскрава гэтын працэсы выявіліся на Балканах, але вызначальнымі для бу-дучай еўрапейскай гісторыі былі змены на палітычнай карце ў цэнтры Еўропы.

Пытанне 33

У канцы 50-х гадоў ХІХ ст. для ўраду Расійскай імперыі зрабілася відавочным, што далейшае развіццё краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгоннай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлёй.

Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлёй. У Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі (1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 - 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 - 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычанасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічвацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

У Беларусі дзейнічалі свае мясцовыя палажэнні -- адно для Ўсходняй Беларусі, другое -- для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 - 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе -- па 15 - 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі - 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.

У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэ-формы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання -- земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў -- “галосных”. Сход дэпутатаў зем-ства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган -- земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.

Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і падаткаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадскога самакіравання -- гарадскія думы і ўправы.

У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруго-выя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных засядацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры ты-па школ - пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да ся-рэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.

У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягну-лася 6-7 гадоў, але яе тэрмін залежаў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацы-яй служылі 6 месяцаў, з сярэдняй -- 1 год, з пачатковай -- 4 гады.

Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Ад-нак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г.

Рэформы 60-70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.

Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзяліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў -- каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў -- 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў -- да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя -- батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.

Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арандавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арандавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належала да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.

Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.

У парэформенны час зямля стала аб'ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжа-вых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.

Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі.

Пытанне 34

Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокае сялянскае не-задавальненне. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя грама-ты, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў раз-гортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належалі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная - адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, украінцаў на самавызначэнне.

Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.

Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належала «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.

Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапа-магаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.

Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.

Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо - запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю.

Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыя-нальную дзяржаўнасць.

Пытанне 35

Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. у Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. У 70-я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем --павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80-х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Польшчы. Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі.

Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 -- 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. Аднак кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

Народніцкі рух Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 -- пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян.


Подобные документы

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.

    контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.