Гісторыя Беларусі

Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2012
Размер файла 211,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Пытанне 44

Актыўнымі выразнікамі ідэі беларускай дзяржаўнасці сталі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі 3.Жылуновіч, А.Чарвякоў, І.Лагун, Я.Дыла, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і іншыя. У пачатку 1918 г. яны склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам У.Леніна ад 31 студзеня 1918 г. Ён функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў PCФCP.

Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі беларускія секцыі РКП/б/, якія існавалі ў I9I8-I9I9 гг. у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані, Саратаве, Тамбове і інш. гарадах. Праз газету "Дзянніца" настойліва прапагандавалася ідэя права на самавызначэнне беларускага народа на аснове савецкага ладу і ў саюзе з РСФСР.

Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцый РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918 г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП/б/ з 5 чалавек на чале з З.Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП/б/ склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр. Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праблему беларускай дзяржаўнасці.

30 снежня I9I8 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б.

I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так сама нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі".

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад.

3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўласных органаў на аснове рашэнняў парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Але РКП/б/ праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функцыі. Гэта ўжо стала нормай. Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будаўніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, аховай яе ядра - Савецкай Расіі - ад імперыялістычных захопнікаў.

2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я. Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г.

27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (100 чалавек) і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі -Савет Народных Камісараў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.

У жніўні 1919 г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіраваная польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г. 31 ліпеня 1920 г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры пралетарыяту і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі".

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн. чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў I9I7-I920 гг. быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсам прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумовілі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных труп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як велікарускі, так і велікапольскі шавінізм. Аднак, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады вайны, была ўтворана і прызнана "дэ-юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць.

Пытанне 45

Важнейшым з першачарговых мерапрыемстваў Савецкай улады было ўстанаўленне кантролю за фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя усіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк, з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі.

Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноўнікаў, шэрага прадпрымальнікаў і банкіраў. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне дзейнасці многіх заводаў і фабрык, прыватных чыгунак, банкаў.

Важнейшай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі гэты працэс праводзіўся па меры вызвалення ад нямецкіх, а затым ад польскіх акупантаў. З сярэдзіны лютага 1918 г. пачалася нацыяналізацыя кніжных і газетных кіёскаў, рэстаранаў, кафэ, аптэк і г.д.

2 лютага 1918 г.УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі /ВСНГ/, на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, а таксама фабрычна-завадскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галіне эканомікі.

У снежні 1917 - студзені 1918 г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 г. БССР быў створаны Савет народнай гаспадаркі рэспублікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ.

Вясной 1918 г. Савецкая Расія аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі надзвычайных мер у галіне эканомікі, у далейшым названых "ваенным камунізмам". Галоўнымі задачамі гэтай палітыкі былі правядзенне харчовай раскладкі і ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на хлебны гандаль, нацыяналізацыя ўсей прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізацыі эканамічных сувязяў.

Такім чынам, "ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізма. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі - вынік не толькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы.

У першыя гады Савецкай улады былі зробленыя пэўныя захады па вырашэню сацыяльных пытанняў. Так, на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, падлеткі працавалі па 4 - 6 гадзін. Уводзіўся штотыднёвы адпачынак. Значная ўвага надавалася вырашэнню жыллёва-бытавых умоў і медыцынскага абслугоўвання працоўных. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у кватэры буржуазіі згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствамі. Дарэчы, з гэтага моманту людзі сутыкнуліся з праблемамі жыцця ў так званых кватэрах-камуналках.

Праблема ліквідацыі беспрацоўя вырашалася праз біржы працы. Ужо ў лютым-сакавіку 1918 г. яны дзейнічалі у Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя. Першапачаткова Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на базе былых артылерыйскіх майстэрань у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных.

Для забеспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы. На прадпрыемствах для рабочых адкрываліся сталовыя.

Для Беларусі, як аграрнага краю, адным з важнейшых пытанняў было зямельнае пытанне, арганізацыя жыцця сялянства. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з'ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры важнейшыя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ураўняльнае землекарыстанне. У студзені 1918 г. III Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў “Асноўны закон аб сацыялізацыі”, на падставе якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Пры размеркаванні зямлі ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель у канкрэтнай мясцовасці, іх якасць. Пры гэтым у першую чаргу ўлічваліся інтарэсы бяднейшых сялян.

У Беларусі, як і па усей РСФСР, арганізоўваліся калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі, ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918 г. камітэтаў беднаты.

Пэўная ўвага удзялялася развіццю культуры. Найважнейшай праблемай з'яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918 г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых даводзілася толькі 17 пісьменных.

Такім чынам, 1917-1920 гг. сталі гадамі няпростага выбару беларускім народам шляхоў да незалежнасці і грамадскага прагрэсу.

Першыя крокі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі былі адзначаны памылкамі і пралікамі. Гэта ў значнай меры было абумоўлена тым, што кіруючая бальшавіцкая партыя разглядала нацыянальнае пытанне як падпарадкаванне пытанню аб уладзе: бальшавікі лёгка ішлі на прыняцце рашэнняў адносна беларусаў і Беларусі, што не заўсёды ўкладваліся ў рамкі права нацыі на самавызначэнне, дэклараванае ў праграмных дакументах РСДРП/б/.

беларусь крызіс рэвалюцыя этнас вайна

Пытанне 46

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 112 955 км.кв., а насельніцтва ў 1931 г. - 4,6 млн. чалавек. Пры гэтым 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. Беларусы складалі 74% насельніцтва краю.

Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны) у становішчы аграрна - сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка тут амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў меньш прадукцыі чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Толькі за 1929-1939 гг. у трох ваяводствах - Палескім, Навагрудскім і Віленскім - было закрыта больш за 200 фабрык і заводаў.

На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах - да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. Улады правялі т.зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў - асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска - савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася т.зв. камасацыя (аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Цяжкі вынік для сялян мела скасаванне сервітутаў.

Ва ўмовах буйнага землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сяляне - беднякі ў пачатку 1930-х гадоў складалі каля 7-%, сераднякі - 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай - больш 6%. У пошуках лепшай долі збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не меньш цяжкім нацыянальным прыгнётам беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

У ходзе барацьбы за нацыянальнае вызваленне вызначаліся тры асноўныя сацыяльна - палітычныя лагеры: першы - буржуазна - памешчыцкі; другі - дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці - пралетарскі і рэвалюцыйна - дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял - дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна - асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.

Пытанне 47

1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася другая сусветная вайна.

Складанае перапляценне многіх фактараў - палітычных, эканамічных, ідэалагічных - вызначыла прычыны і характар другой сусветнай вайны, якая прадаўжалася 6 год і 1 дзень.

Фашысцкая Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі. 17 верасня 1939 г. у сваю чаргу войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і занялі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, паводле так званага пакта Молатава-Рабінтропа -- папярэдняй дамоўленасці паміж савецкім і фашысцкім урадамі. Да 25 верасня Чырвоная Армія цалкам заняла землі Заходняй Беларусі. Нямецкія войскі адыйшлі на ўзгодненую паміж урадамі Германіі і СССР мяжу.

28 - 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В. Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася амаль у два разы -- да 225,6 тыс., а насельніцтва рэспублікі - з 5млн.562 тыс. чалавек да 10 млн. 239тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей -- Беластоцкая, Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях дзейнічала 392 прадпрыемства. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940 г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспадарка. Рачны флот папоўніўся новымі самаходнымі судамі і буксірамі. У вёсцы было рэквізавана звыш 1 млн. га зямлі, якая належала польскім памешчыкам. Пачалася калектывізацыя. Да сярэдзіны 1940 г. тут было створана 430 калгасаў, якія аб'ядноўвалі звыш 23 тыс. сялянскіх гаспадарак.

Значныя змены адбываліся ў духоўна - культурнай сферы. Так, у 1940/41 навучальным годзе тут дзейнічала 958 агульнаадукацыйных школ, 12 тэхнікумаў, 5 інстытутаў. У 1940 г. пачалі працаваць беларускія драматычныя тэатры ў Баранавічах і Пінску, рускі абласны тэатр у Брэсце, Беластоцкі яўрэйскі драматычны тэатр і тэатр мініяцюр, аддзяленне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Беластоку.

У той жа час у грамадска - палітычным жыцці краю адкрыта праявіла сябе камандна - рэпрэсіўная сістэма, якая не ўлічвала беларускія нацыянальныя інтарэсы. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР быў выключаны са складу Беларусі і перададзены Літве Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшчэнне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы. Яшчэ раней, 30 верасня 1939 г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху. Адпаведна прынятай ў снежні 1939 г. сакрэтнай пастанове СНК СССР аб высяленні польскіх каланістаў, памешчыкаў і работнікаў лясной аховы з Заходней Беларусі было дэпартавана ва ўсходнія раёны СССР 120 тыс. чалавек. Гэта вельмі адмоўна адбілася на маральна - псіхалагічнай атмасферы ў краі.

Аднак нягледзячы на гэтыя і іншыя моманты, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела, безумоўна, станоўчае значэнне. Упершыню ў сваёй гісторыі, практычна ўсё насельніцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць жыць разам, маючы ўласную дзяржаўнасць. Акрамя гэтага, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, як і Заходняй Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

Пытанне 48

22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю СССР. Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброеных сіл № 32 ад 11 чэрвеня 1941 г. сведчыць аб намеры Гітлера правядзення шырокай экспансіі ў Еўропе, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых раёнах свету. Неабходнай перадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром Савецкага Саюза.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка - германскай вайны, з'яўляецца так сама знешняя палітыка Англіі, Францыі і ЗША. Яны імкнуліся ўцягнуць Германію і СССР у вайну.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936 г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць «дзяржаву рабочых і сялян», гэта значыць Савецкі Саюз.

У адпаведнасці з планам «Ост» фашысты меркавалі знішчыць 80 % насельніцтва Беларусі ці выселіць за Урал, 20 % анямечыць і заставіць працаваць на немцаў-каланістаў. Гітлер паабяцалі немцам «райскае жыццё» пасля перамогі над СССР: кожнаму -- аўтамабіль («фольксваген»), вызваленне ад падаткаў, магчымасць атрымаць на Усходзе зямлю, маёмасць і рабоў - славян.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны склалася для савецкіх войск на Беларусі, дзе германскае камандаванне выкарыстала самую магутную групоўку войск - групу арміі «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф. Бок). Савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае супраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Цяжкія баі вялі часці Чырвонай Арміі ў раёне Беластока, Гродна, Маларыты, а затым Мінска, Барысава. Асабліва ўпартыя баі вяліся на подступах да Магілёва. Але нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіраваная нямецка-фашысцкімі войскамі. Часці Чырвонай Арміі цярпелі адно паражэнне за другім у Прыбалтыцы і на Украіне.

Асноўныя прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны былі ў наступным:

Па-першае, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі, якая да гэтага часу ўжо захапіла амаль усю Заходнюю Еўропу, у 2-3 разы пераўзыходзіў СССР.

Па-другое, у гады сталінскіх рэпрэсій было арыштавана і пакарана больш чым за 42 тыс. камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі. Сярод іх амаль палова персаналу Генштаба, ўсе камандуючыя ваенных акругаў, 80 % кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91 % камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Аб гэтым добра ведала гітлераўскае камандаванне, калі прымала рашэнне аб паскарэнні пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. «Без трыццаць сёмага года, -- сцвярджаў маршал А.М.Васілеўскі, -- магчыма, і не было б увогуле вайны».

Па-трэцяе, негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэння магчымага тэрміну нападзення Германіі на СССР.

Але нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, фашысцкі стратэгічны план «маланкавай вайны» быў сарваны. Цяжкія баі на тэрыторыі Беларусі далі магчымасць арганізаваць абарону Масквы. У канцы 1941 - пачатку 1942 гг. немцам тут было нанесена першае з пачатку другой сусветнай вайны сур'ёзнае паражэнне.

Пытанне 49

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Ужо ў першыя месяцы акупацыі агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі перавышала 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.

Захопнікі стварылі структуры «новай» ўлады, сталі займацца і гаспадарчымі пытаннямі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты на ўлік; ужо на працягу ліпеня 1941 г. праведзена рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Вясной 1942 г. была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых «кааператываў». На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, з'яўляліся даволі зручным і надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана «Ост» з'яўлялася палітыка генацыду - планамернага знішчэння цэлых групаў насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі - па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і яўрэяў з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380 тыс.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак» -- дзяржаўную сістэму мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнячэнне і знішчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Гітлера на Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі - фон Готберг. Пры фарміраванні акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў немцы дазвалялі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху ўжываць нацыянальную сімволіку, ствараць беларускія школы, асветніцкія ўстановы, выдаваць газеты. Пазней акупанты пайшлі нават на арганізацыю органаў кіравання, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады, Беларускай краёвай абароны. Ва ўмовах акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая колькасць жыхароў рэспублікі перайшла да супрацоўніцтва (калабарацыянізму) з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі.

Эканоміка на акупіраванай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Быў створаны спецыяльны эканамічны апарат з атрадамі для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны, дзейнічала 60 прадпрыемстваў. Гітлераўцы гвалтоўна вывозілі людзей на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі, расстрэльвалі. Было вывезена 380 тыс. чалавек, вярнулася дадому каля 120 тыс. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, больш 100 гета. За гады акупацыі разам з жыхарамі было спалена 628 беларускіх вёсак. Усяго за гады вайны ў рэспубліцы было знішчана каля 3 млн чалавек, ці кожны трэці жыхар.

Пытанне 50

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах - ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброенага супраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.

Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.

У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П. Бумажкова і Ф.І. Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. У ліпеню 1941 г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага рухаў на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.

Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.

З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. - 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. - 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка - збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.

За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пытанне 51

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска - Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыяй Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага ( камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіяполк «Нармандыя - Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск - сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падышлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французскімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронту ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944 г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка - 8 мая), ажыццёўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Заключнай аперацыяй Узброеных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарысцкай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў : начальнік Генеральнага штаба ўзброеных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С. А. Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч і А.І. Гурын - усяго 217 генералаў і адміралаў

Звыш 300 тыс. воінаў - беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы : А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызму ў Другой сусветнай вайне.

Пытанне 52

Вайна нанесла Беларусі вялізныя людскія і матэрыяльныя страты. Патрабаваліся вялікія намаганні ўсяго народа, каб падняць з руін рэспубліку. Асаблівасцю гэтага перыяду з'яўляецца ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскоранае аднаўленне энергетыкі і развіццё машынабудавання, стварэнне такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Быў пабудаваны Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ), першыя аўтамабілі-самазвалы былі выпушчаны ў 1947 г. Трактарны завод пачаў будавацца ў 1946 г., першыя трактары «Беларусь» сышлі з канвеера ў 1953 г. У будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна. Але перакос у бок вырабу сродкаў вытворчасці прывёў да таго, што ў заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. У першай палове 50-х гг. у Мінску было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат. За пятую пяцігодку (1951-1955) было пабудавана 150 буйных прадпрыемстваў.

Цяжкім заставалася становішча ў сельскай гаспадарцы, і не толькі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася шмат ў чым за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэмы. У 1948-1949 гг. праводзілася суцэльная калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Вытворчасць сельскай гаспадаркі стрымлівалася наяўнасцю жорсткай падатковай сістэмы. Зверху загадвалі, што, дзе і як сеяць, колькі мець жывёлы. Дасягнуць даваеннага ўзроўню па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў чацвёртую пяцігодку не ўдалося. Са зменай кіраўніцтва СССР (Сталін памёр 5 сакавіка 1953 г.) рабіліся захады па паляпшэнні сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. У верасні 1953 г. адбыўся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, заменена сістэма падаткаабкладання, што мела станоўчыя вынікі. Такім чынам, ужо да 1950 г. была адноўлена (амаль дасягнула даваеннага ўзроўню) народная гаспадарка рэспублікі, што стала фактычна працоўным подзвігам беларускага народа. Але сельская гаспадарка перажывала крызіс, што было звязана ў першую чаргу з ваеннымі разбурэннямі, захаваннем адзінай калгаснай сістэмы гаспадарання і працягам палітыкі пераразмеркавання сродкаў з сельскай гаспадаркі ў прамысловасць.

Грамадска-палітычнае жыццё характарызавалася наступнымі асаблівасцямі: 1. Партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы. Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што ўзяла на сябе функцыю падбору і расстаноўкі кадраў у партыйных органах, саветах і ва ўсіх грамадскіх арганізацыях. 3. Выбары павінны былі прадэманстраваць паслухмянасць мас, іх поўную згоду з палітыкай Камуністычнай партыі Савецкай дзяржавы. Першыя пасляваенныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР адбыліся ў 1947 г., а ў мясцовыя Саветы - у 1948 г. 4. У пасляваенны час асаблівую ўвагу кіруючыя колы Беларусі надавалі заходнім абласцям. У гэтым краі ў больш сціслы тэрмін патрэбна было зрабіць тое, што ва ўсходніх раёнах рабілася больш за 20 гадоў. Працэс пераўтварэнняў у заходніх абласцях Беларусі атрымаў назву саветызацыі. 5. Цяжкімі былі бытавыя ўмовы. Тысячы сем'яў засталіся без жылля, быў знішчаны гарадскі транспарт, не хапала тавараў першай неабходнасці. Да 1947 г. існавалі карткі на харчовыя і прамысловыя тавары. Назіраўся рост крымінальнай злачыннасці.

Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны адбывалася таксама ў надзвычай складаных умовах. Па-першае, за гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры. Трэба было рамантаваць і будаваць нанава школы, наладжваць выпуск школьнага абсталявання, падручнікаў, вырашаць праблемы настаўніцкіх кадраў. А час не чакаў, таму што дзеці, якія не атрымалі адукацыю, адпаведную свайму ўзросту, станавіліся пераросткамі. Таму вучоба не адкладвалася ні на адзін дзень, а заняткі праводзіліся і ў зямлянках, і на адкрытых пляцоўках. У школах вучыліся чытаць па старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі ў якасці сшыткаў, крэйдай з'яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы. Да 1950 г. колькасць вучняў была меншай, чым у перадваенны перыяд, што з'явілася вынікам вялікіх страт насельніцтва рэспублікі ў гады вайны.

На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтва Савецкага Саюза і БССР выдзяляла вялікія сродкі. Міністэрства асветы РСФСР даслала беларускім школам каля 10 млн падручнікаў, сшыткі, абсталяванне. З дапамогай вышэйшых навучальных устаноў Масквы каля станцыі Сходня з восені 1943 г. аднавіў сваю дзейнасць БДУ. У 1944--1945 гг. вышэйшыя навучальныя ўстановы вяртаюцца на радзіму. Аднаўляліся матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры, выпуск газет, часопісаў. Разам з тым у другой палове 40-х пачатку 50-х гг. развіццё навукі і культуры сутыкнулася з жорсткім ідэалагічным прэсам. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т. Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А. Жэбрак, у 1948 г. улады разграмілі яго лабараторыю.

Адбыліся новыя арышты сярод творчай інтэлігенцыі па палітычных матывах. Так, паэт і празаік У. Дубоўка першы раз быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў па справе Саюза вызвалення Беларусі у 1930 г., у 1937 г. зноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў, а ў 1949 г. сасланы ў Краснаярскі край. Цяжкасці ГУЛАГа пазнаў вядомы вучоны гісторык М. Улашчык. Ен быў арыштаваны ў 1930 г. на пяць год, у 1941 г. - на пяць год, у 1951 г. - на восем год. Толькі ў 1960 г. была адноўлена справядлівасць у адносінах да М. Улашчыка. Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Літаратура таксама існавала пад пэўным ідэалагічным уціскам, маглі выходзіць толькі творы, якія не пярэчылі камандна-бюракратычнай таталітарнай сістэме, якая склалася ў гэты час. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А. Куляшоў за паэму «Сцяг брыгады». У выяўленчым мастацтве асноўным жанрам быў героіка-патрыятычны (напрыклад, карціны Я. Зайцава «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску», «Канстанцін Заслонаў»).

Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады грамадска-палітычнае і культурнае жыццё праходзіла ў надта складаных, супярэчлівых умовах. Пад партыйным кантролем знаходзілася жыццё народа, яго думкі і погляды.

Пытанне 53

Смерць І.В. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула працэс абнаўлення грамадства. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС 1956 г. з яго выкрываннем культу асобы выклікалі змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Пасля ХХ з'езду КПСС у Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962 г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек.

У другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпрыемствы і арганізацыі. За 1956-1957 гг. БССР было перададзена 856 прадпрыемстваў. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублік. Да іх кампетэнцыі адыходзіла прыняцце грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна-тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Пасля з'езда на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінізму, і з 1956 па 1962 гг. у рэспубліцы было рэабілітавана больш за 29 тыс. чалавек. Сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы: М. Галадзед, Е. Убарэвіч, В. Шаранговіч і інш. Былі вернуты сасланыя ў 1944-1945 гг. у Сібір і на Далёкі Усход балкарскі, чачэнскі, калмыцкі, інгушскі, карачаеўскі народы. Праводзілася палітыка галоснасці, з'явіліся дзесяткі новых газет, альманахаў, часопісаў: «Москва», «Юность», «Иностранная литература», «Нева». У «Новом мире» была апублікавана аповесць А. Салжаніцына «Один день Ивана Денисовича» аб жыцці вязняў у лагерах, пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі работнікаў культуры, асабліва літаратуры. Разам з рэабілітацыяй вярталася і іх творчая спадчына. Зноў пачалі друкавацца творы Ц. Гартнага, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх муроў да творчай працы вярнуліся С. Грахоўскі, С. Шушкевіч, Р. Бярозкін. У 1957 г. у Маскве адбыўся Міжнародны фэст моладзі і студэнтаў.

М. Хрушчоў быў першым савецкім лідэрам, якога пабачыў Захад, але там ён паводзіў сябе так, як і дома, таму сваёй непасрэднасцю прыводзіў заходнюю грамадскасць у шок. Паляпшэнне адносін з ЗША было пагоршана крызісам 1962 г. з-за савецкіх ракет, размешчаных на Кубе. У той час свет знаходзіўся ў адным кроку ад ядзернай вайны, аднак М. Хрушчоў усвядоміў вялікую адказнасць за лёс народаў і загадаў вывесці ракеты з Кубы.

Пашыраліся правы саюзных рэспублік у эканоміцы і культуры, пашыраліся правы прафсаюзаў, узрастата роля іншых грамадскіх арганізацый. У краіне ішло аздараўленне маральна-псіхалагічнага клімату, ліквідавалася атмасфера страху. Аднак перамены ў духоўным жыцці былі супрацьлеглымі. Не разглядалася пытанне аб сацыяльнай прыродзе культа асобы, аб адміністрацыйна-каманднай сістэме. Дазвалялася ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін, так было падаўлена паўстанне 1956 г. у Будапешце. Парушаліся правы чалавека: напрыклад, была расстраляна мірная дэманстрацыя працоўных у Новачаркасску ў 1962 г. У тым жа годзе М. Хрушчоў раскрытыкаваў у грубай форме мастацкую выставу на Манежы. У 1961 г. была прынята ўтапічная праграма пабудовы камунізму за 20 год. М. Хрушчоў паступова страчваў аўтарытэт у грамадстве, асабліва пасля хлебнага крызісу, выкліканага заменай збожжавых пасяўных плошчаў на кукурузныя, што прывяло да неўраджаю. У выніку змовы ў кастрычніку 1964 г. яго вызвалілі ад пасады кіраўніка ўрада. Барацьба дэмакратычнай і кансерватыўнай плыні скончылася перамогай апошняй. Яшчэ ў 1957 г. была зроблена першая спроба зняць М. Хрушчова, але тады яго падтрымала ваенная і партыйная эліта. У 1964 г. ад яго бесперапынных рэформаў усе стаміліся, супраць яго былі ўжо ўсе слаі грамадства, таму людзі развіталіся з ім без жалю і нават з палёгкай.

На пачатку 50-х гг. савецкая эканоміка перажывала значныя цяжкасці. З прыходам да ўлады М. Хрушчова былі прыняты меры па ліквідацыі недахопаў у сельскай гаспадарцы. Аднаўляўся прынцып матэрыяльнай зацікаўленасці, павялічваліся асігнаванні на аграрны сектар, узрасталі закупачныя цэны, была зменена сістэма падаткаабкладання. Калгаснікі сталі атрымліваць пенсіі, ажыццяўлялася электрыфікацыя вёсак, будаваліся дарогі, у вёсках адчыняліся крамы, клубы, бальніцы, школы. У выніку назіраўся рост вытворчасці, паступова паляпшаўся дабрабыт сялян. Адначасова вялося асваенне цалінных і залежных зямель у Казахстане, куды ехала моладзь з усіх саюзных рэспублік.

З сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя. У БССР пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная, прыборабудаванне. У першай палове 50-х гг. уступілі ў лік дзеючых у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат. У другой палове 50-х гг. вялося будаўніцтва Салігорскага калійнага камбіната, Гродзенскага азотна-тукавага завода, Гомельскага суперфасфатнага, Наваполацкага нафтапераапрацоўчага заводаў, у Мінску і Пінску - фабрык штучных скур, у Маладзечне -- штучнага каракуля.

Гаспадарчыя рэформы другой паловы 60-х гг. працягнулі пошукі шляхоў рэфармавання, распачатых у папярэднім дзесяцігоддзі. У сакавіку 1965 г. было вырашана павысіць закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, устанавіць цвёрдыя планы нарыхтовак на пяць гадоў з разбіўкай па гадах, увесці надбаўкі да цэн на прадукцыю, што нарыхтоўвалася звыш плана. Былі скасаваны неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістым карыстанні. Былі спісаны пазыкі маламоцным гаспадаркам, рэзка павялічыліся капіталаўкладанні. Значна выраслі пастаўкі сельгастэхнікі, аказвалася дапамога вёсцы ў электрыфікацыі і меліярацыі.

З верасня 1965 г. пачаліся значныя змены ў кіраванні прамысловасцю і будаўніцтвам. Колькасць паказчыкаў, што планаваліся зверху, скарачалася са 100 да 8. Пры адзнацы дзейнасці прадпрыемстваў галоўным стаў паказчык рэалізаванай прадукцыі. Для матэрыяльнага стымулявання працы рабочых ствараліся спецыяльныя фонды на прадпрыемствах. Саўнаргасы ліквідаваліся, адбыўся пераход да галіновай сістэмы кіравання праз міністэрствы.

Вынікам восьмай пяцігодкі стаў рост нацыянальнага даходу на 41%, аб'ёму прамысловай вытворчасці на 59%. Вытворчасць працы ў сельскай гаспадарцы расла на 6,5% штогод. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гадоў узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45%, вытворчасць збожжа - на 53, мяса - на 73, малака - на 66%. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты ў пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў.

Аднак, рэформы 50-60-х гг. не атрымалі свайго далейшага развіцця. Эканамічныя крокі не былі падмацаваны рэформай палітычнай сістэмы. Пераход да галіновага прынцыпу кіравання прывёў да манапалізму і ведамаснага дыктату. Будаваліся гіганцкія ГЭС, у той час як знікалі пад вадою вялікія плошчы і нават гарады. Вялося фарсіраванае развіццё экалагічна шкодных вытворчасцей. Свавольства агульнасаюзных ведамстваў супярэчыла жыццёвым інтарэсам насельніцтва рэгіёнаў. Л. Брэжнеў не разумеў сэнсу рэформаў і быў па-сутнасці супраць іх. Яго пазіцыя ў значнай ступені спрыяла згортванню рэформаў.

У 1957 г. у СССР змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. Быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. У Беларусі рэарганізацыя прайшла ў снежні 1962 студзені 1963 гг. У выніку была скарочана колькасць сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна-саўгасныя ўпраўленні. З адстаўкай М.С. Хрушчова у кастрычніку 1964 г.завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х - першай паловы 60-х гг.

З ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях.

Кастрычніцкі 1964 г. пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. - генеральны сакратар ЦК КПСС). Партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна - каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6-ым артыкуле Канстытуцыі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў.

Пытанне 54

Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60--80-я гг. XX ст., былі:

1) фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і эканамічнае спаборніцтва дзвюх сусветных сістэм;

2) крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых незалежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак;

3) развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'ектыўнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі, стрыжнем якіх стала заходнееўрапейская інтэграцыя.


Подобные документы

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.

    контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.