Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі

Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.05.2013
Размер файла 97,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2) Звароткі у мове мастацкай літаратуры ўжываюцца з мэтай увядзення ў сказ дадатковай інфармацыі. Яны выконваюць намінатыўна-звяртальную функцыю, чым і адрозніваюцца ад іншых кампанентаў сказа. Звароткі дапамагаюць паказаць выяўленчую выразнасць паведамлення, што садзейнічае іх шырокаму выкарыстанню ў мове мастацкай літаратуры. Звароткі дапамагаюць стварыць пэўны эмацыйны кантакт з чытачом, уводзяць яго ў экспрэсіўную атмасферу выказвання.

3) Выкарыстанне пабочных канструкцый ў мове гістарычных раманаў абумоўлена тым, што дадзеныя канструкцыі утрымліваюць трапную характарыстыку персанажа, выражаюць стаўленне аўтара да героя, робяць паведамленне больш дакладным і разгорнутым. Адной з галоўных асаблівасцяў пабочных канстукцый з'яўляецца іх фармальная незалежнасць ад асноўнага саставу сказа, у які яны уваходзяць.

4) Дадатковы характар паведамлення устаўных канструкцый адрознівае іх ад адасобленых, удакладняльных і паясняльных кампанентаў, якія з'яўляюцца неабходнымі элементамі зместу паведамлення. Устаўныя сказы часта маюць падтэкст. У выніку гэтага сказы з ужываннем элементаў, якія ўскдадняюць асноўны сказ, інфарматыўна больш багатыя, чым сказы з пабочнымі кампанентамі. Аўтарам шырока выкарыстоўваюцца устаўныя канструкцыі як сродак перадачы эмацыянальна-ацэначных тлумачэнняў і характарыстык.

5) Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай. Параўнальныя звароты носяць вобразны характар і выражаюць разнастайныя значэнні. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як выразны эмацыянальна-экспрэсіўны сродак.

6) Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Яны заключаюць ў сабе большую сэнсавую і сінтаксічную нагрузку, чым асноўная частка сказа. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі выконваюць экспрэсіўную і ацэначную функцыі. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове раманаў Л.Дайнекі з прычыны іх высокай інфармацыйнасці, вобразнасці, эканамічнасці мовы. Ужыванне адасобленых акалічнасцяў ў тэксце звязана з абазначэннем дадатковага дзеяння пры асноўным дзеянні, пашырэннем інфармацыйнасці сказа, павелічэннем мастацкай выразнасці тэкста. Да таго ж дзеепрыслоўныя звароты робяць тэкст больш складаным з граматычнага і сінтаксічнага боку, бо дапамагаюць паказаць разнастайныя бакі дзеяння, дапаўняюць і пашыраюць яго.

7) У мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” аднасастаўныя сказы менш пашыраныя чым двухсастаўныя простыя і складаныя сказы. Неабходна адзначыць, што аднасастаўныя сказы часцей за ўсё ўжываюцца ў мове персанажаў з мэтай указання на пэўнае дзеянне, падзею, з'яву, засяроджання ўвагі чытача на пэўных момантах мастацкай рэчаіснасці твора.

Такім чынам можна зрабіць вынік, што ўжыванне звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа ў мове мастацкай літаратуры і ў жанры гістарычнага рамана абумоўлена іх эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю, дадатковым значэннем і адценнем, што ўзбагачае як мову персанажаў, так і аўтара і дапамагае больш ярка, дакладна і глыбока раскрыць рэчаіснасць. Звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, адасобленыя члены сказа з'яўляюцца неабходным кампанентам сінтаксічнай будовы сказа, спрыяюць пашырэнню іфармацыйнасці, ёмістасці выказвання, наданню неабходнай экспрэсіўна-эмацыйнай афарбоўкі.

Літаратура

1. Леанід Дайнека “Жалезныя жалуды” Мінск “Юнацтва”1993 Жалезныя жалуды: Раман:Для сярэд.і ст.шк.узросту/Маст. А.Ю.Кажаноўскі.-Мн.:юнацтва,1993.- 301с.

2. Леанід Дайнека: “Меч князя Вячкі.След ваўкалака” Мінск “Юнацтва” 1993,-606с.

3. Абабурка, М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў [Тэкст] / М.В. Абабурка. - Мн., 1992,. - 224 с

4.Анічэнка, У.В. беларуская мова: Дапам. Для самадукацыі. - Мн.: Беларуская навука, 1998.- 206 с.

5. Беларуская граматыка. Ч. 2: Сінтаксіс / рэд М.В.Бірыла, П.П.Шуба. - Мінск: Навука і тэхніка, 1986. - С. 159-164.

6. Беларуская мова у дзвюх частках:ч. 2. Сінтаксіс: падруч. Для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў./Я.М. Адамовіч. Н.І. Бурака. Л.М.Грыгор'ева і інш.; Пад агул.рэд. Л.М. Грыгор'евай.- 2-е выд. перапрац і дап.- Мн.: Выш. шк., 1998, - 222 с.

7. Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. -- Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005.-459 с.

8.Булахаў, М. Т. Уводзіны / М. Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сінтаксіс. Мінск, 1959. -с. 5-11.

9. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І.Бурак. - Мінск: БДУ,1980. - С. 58-92.

10. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: [Вучэб.дапаможнік для філал.фак.ун-таў].- Мн.:выд-ва “Універсітэцкае”, 1987.-320с.

11.Валгина, Н.С. - Современный русский язык: Синтаксис: Учебник /Н.С.Валгина - 4-е изд., испр. - М.: Высш.шк., 2003.- 416 с.

12. Кавалёва, М.Ц., Падгайскі, Л.П. Беларуская мова: Дапам. Для вучняў стар.кл. - 5-е выд., дапрац. - Мн.: Нар.асвета, 1991. - 271 с.

13.Леановіч Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб.дапам. /Р.С.Леановіч. -Гродна, ГрДУ, 2002. -118 с.

14.Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні: Дапаможнік /І.Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2002.- 207 с.

15.Малажай, Г.М. Зваротак [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.- с….

16. Малажай, Г.М. Устаўныя канструкцыі [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.-с…

17..Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс [Тэкст]: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-21 05 02 «Руская філалогія» / Н.П. Малашанка; Мін-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. - Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2007. - 87 с.

18..Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс: дапам. / В.В.Маршэўская. -Гродна: ГрДУ, 2008. - 159 с.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

19.Міхневіч, А. Я. Сінтаксіс / А. Я. Міхневіч // Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 484-486.

20.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

21.Пипченко, Н.М. Современный русский язык: Синтаксис словосочетания и простого предложения / Н. М. Пипченко. - Минск: БГУ, 2008. - 196 с.

22.Рабкевіч, В. Творны параўнання / В.Рабкевич // Беларуская лінгвістыка: зб. арт. Вып. 4. - Мінск, 1973. - С. 46-49.

23.Рагаўцоў, В.І. Дыскусійныя пытанні сінтаксісу беларускай і рускай моў: Дапам. для філал. фак. ВНУ. -- Мн.: Універсітэцкае, 2001.-143 с.

24.Рамза, Т. Функцыянальны аспект пры вывучэнні безасабовых сказаў / Т.Рамза // Роднае слова. - 1997. - № 1. - С. 46-58.

25.Сцяцко, П.У. Мовазнаўчы досвед. Ч. 1. Дыялекталогія. Сучасная мова і методыка. Анамастыка. Міжмоўныя стасункі /П.У.Сцяцко. - Гродна: ГрДУ, 2005. - С. 131-135.

26.Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб. дапам. / Н.М.Чалюк. - Мінск: ТетраСистемс,2004. - С. 149-156.

27.Чумак, Л.Н. Современный русский язык.Синтаксис: учеб. Пособие Л.Н. Чумак. - Минск: БГУ, 2007 -191 с.

28.Яўневіч, М.С., Сцяцко, П.У. Сінаксіс сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапаможнік для студэнтаў спец. “Беларуская мова і літаратура” пед. інстытутаў. - 3-е выд., дапрац. - Мн.: Вышэйшая школа., 1987.- 272с.

29.Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы /М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. - Мінск: Аверсэв, 2006. - С. 107-112.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.

    дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Пунктуацыйны разбор.

    дипломная работа [73,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.

    курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013

  • Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.

    учебное пособие [207,1 K], добавлен 04.01.2011

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • История возникновения этимологии как особой лингвистической дисциплины. Народная, ложная, псевдонародная и детская этимологии. Имена существительные, прилагательные и словосочетания народной этимологии в произведении Н.С. Лескова "Сказ о тульском левше".

    курсовая работа [45,2 K], добавлен 02.03.2017

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.

    реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.