Аналіз звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа і аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекi
Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.06.2013 |
Размер файла | 94,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
-Бяры малога,- ледзь чутна прагучаў старэчы голас, і Мірошку накінулі на галаву нешта мяккае, халоднае, шчыльнае (напэўна, мяшок), ускінулі на плячо і панеслі, як воўк носіць авечку [2, с.75]
- устаўныя канструкцыі, якія дапаўняюць або пашыраюць асноўнае паведамленне
Бо кожны з іх (у гэтым Далібор не сумняваўся) у думках, як пчала ў кветку, упіваўся у пунсовыя вусны князёўны [1, с.78]
- устаўныя канструкцыі, якія раскрываюць або тлумачаць асноўнае паведамленне
Дробны ростам і душой, ён хацеў узвышацца над усімі, свяціць усім, прычым, свецячы, быць для людзей не сонцам (для гэтага не хапала ў крыві цеплыні), а начным халодным месяцам [1, с.91]
- устаўныя канструкцыі, якія выступаюць як своеасаблівыя рэмаркі да асноўнага паведамлення і нш. [10, с.210-212]
Далібор глядзеў на кунігаса, на гэтага моцнага і адначасна слабага чалавека, на абветраную скуру шчок, на цёмную з рудоцінкай бараду, на загарэлыя чэпкія рукі (“ Ненавіджу мужоў з мяккімі рукамі”- усклікнуў неяк Міндоўг), і супярэчлівымі пачуццямі напаўнялася душа [1, с.103].
Такім чынам устаўныя канструкцыі служаць для ўдакладнення, развіцця, тлумачэння і матывіроўкі асноўнага зместу сказа, што спрыяе актыўнаму выкарыстанню іх у сучаснай беларускай мове і асабліва ў мове мастацкай літаратуры.
Устаўныя канструкцы (словы, словазлучэнні, сказы) у мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” з'яўляюцца зручнай формай, каб выражаць розныя суджэнні, развагі і ацэнкі, якія разбураюць сінтаксічную аднапланавасць выказвання і ўспрымаюцца як асобы спосаб аўтарскага каменціравання тэскту.Устаўныя словы, словазлучэнні не з'яўляюцца членамі сказа, а толькі ўдакладняюць яго змест або нешта дадаюць да яго, ніколі не ўжываюцца ў пачатку галоўнага сказа і абавязкова выдзяляюцца такімі знакамі прыпынку, як дужкі, працяжнікі, коскі; не маюць адносінаў да асобы выказвання, служаць у ім больш самастойнымі часткамі, чым пабочныя словы і словазлучэнні, выражаюцца тымі ж часцінамі мовы, што і словы, якія яны ўдакладняюць, тлумачаць, і даволі шырока выкарыстоўваюцца для паяснення незразумелых і малазразумелых слоў і выразаў.
Таму можна адзначыць, што ўстаўныя канструкцыі з'яўляюцца адной з формаў выражэння суджэнняў, роздуму, ацэнак. З гэтага вынікае іх шырокае выкарыстанне ў мове мастацкай літаратуры і, менавіта, у мове гістарычных раманаў.
1.4 Параўнальныя звароты ў структуры сказа
Параўнанні - неад'емны і значны элемент мовы. Пісьменік ужывае іх як адзін з актыўных сродкаў рэалізацыі ідэйна-мастацкай задумы, яны выяўляюць істотныя бакі вобразна-асацыятыўнага мыслення пісьменніка, выконваюць складаную мастацка-эстэтычную функцыю. Ва ўзаемадзеянні з іншымі моўнымі сродкамі ў кантэксце параўнанні набываюць дадатковае сэнсавае і стылістычнае адценне.
Як вызначана ў “Беларускай граматыцы” сутнасць параўнання заключаецца ў “ супастаўленні прадметаў ці з'яў, заснаваным на падабенстве ў якіх-небудзь адносінах”[5, с.172].
Без параўнанняў цяжка ўявіць сабе герояў. Параўнанні, ужытыя для характарыстыкі чалавека, яго знешнасці, вопраткі, паводзін, асаблівасцей псіхалогіі - дазваляюць убачыць яго ва ўсёй паўнаце (вочы, паказ рук, твар, рот, падбародак, валасы), апісанне вопраткі, стан чалавека, асаблівасці яго паводзін, хады, манеры гаварыць.
Параўнанне - гэта дзейсны сродак стварэння пейзажных замалёвак. У іх, параўнаннях, няма абстрактнасці, няма непатрэбнай умоўнасці. Некаторыя параўнанні ў пейзажных замалёўках здзіўляюць на першы погляд прастатой, звычайнасцю, бузённасцю [20, с.157-160].Пры разглядзе параўнанняў, якія ўжываюцца ў мастацкіх тэкстах, можна адзначыць выпадкі, калі залежнае слова можа далучацца да асноўнага слова пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка:
- Бачу, што чалавек, - зазлаваў меднік. -Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе? [1, с.9].
Так звязваюцца ў простым сказе з тым ці іншым яго членам ці са сказам у цэлым параўнальныя звароты.
Каб зразумець сутнаць тэрміна “параўнальны зварот”, неабходна звярнуцца да азначэння “ злучнікавага параўнання”. У адпаведнасці з “Беларускай граматыкай”, злучнікавыя параўнанні гэта “ сінтаксічныя канструкцыі…уведзеныя з дапамогай параўнальных злучнікаў”[5, с.172]. З гэтага вынікае, што параўнальныя звароты гэта тыя ж злучнікавыя параўнанні. Рускія мовазнаўцы даюць такое азначэнне параўнальнаму звароту - “бессказуемостная словоформа (одна или с зависимыми словами), введенная в предложение при помощи подчинительного сравнительного союза”[21,с.182].
В. Рабкевіч адзначае, што параўнанні могуць ўвасабляцца ў сказе назоўнікамі творнага склону. У гэтым выпадку параўнанні звычайна не адасабляюццана пісьме[22,с.46-49].
Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету “шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай” [28, с.115]. Амаль заўсёды параўнальныя звароты носяць вобразны характар, таму яны шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры як эмацыянальна-выразны сродак.
Параўнальныя звароты ўводзяцца ў склад сказа пры дапамозе злучнікаў
~ як
Нельга было раскісаць, як сыраежка пад дажджом, чакаць, пакуль нехта прыйдзе і прыкончыць цябе самога і ўсіх тваіх сямейцаў [1, с.57]
- Мы, як зялёныя жабы,- смяяўся Найдзён, абчышчаючы Далібораў кажух [1, с.100]
Яна, як белая здань, растварылася ў цемры, а Браціла з тэўтонам лёгкім спорным крокам, пільна ўзіраючыся ў змрок, накіраваліся да княжацкіх харомаў [2, с.17]
~ быццам
Астафій нячутна, быццам дзікі чаратовы кот, падкраўся ззаду і ўбачыў, што чалядзінка разбівае-расцірае на дробненькі друз, на пясок сіняе нямецкае шкло [1, с.294]
~ нібы(та) і інш. [10, с.180]
Мухі,чорныя і сінія, роем насіліся над ім, садзіліся на непакрытую спатнелую галаву,нават на бровы і вейкі, нібыта ён быў ужо мерцвяком [1, с.9]
І вось ужо святлее наўкол, ажывае душа, нібы кветка на сонцы [1, с.61]
Самы багаты і самы бедны з літоўцаў пачуваў сябе перад ім, нібы пустазелле, што расце пад плотам [1, с.86].
Злучнікавае параўнанне абумоўлена наяўнасцю ў сказе трох кампанентаў: адзін з іх складае аснову параўнання, абазначаючы тое, што параўноўваееца; другі з'яўляецца параўнальным зваротам, які абазначае тое, з чым параўноўваецца; трэці служыць фармальным сродкам сувязі, пры дапамозе якой афармляецца параўнанне. Дзякуючы злучніку, сувязь параўнальнага звароту ў саставе сказа адначасова і падпарадкавальная, і паясняльная: падпарадкавальная ў адносінах да выказніка і паясняльная ў адносінах да таго члена сказа, які называе з'явы, што параўноўваюцца.
У большасці выпадкаў у склад параўнальнага зварота ўваходзіць адно самастойнае слова ( гэта параўнальныя звароты неразвітай структуры):
ь назоўнік
- Такія людзі жывуць вечна, як багі [1, с.31]
Нездарма кажуць: “Мужчына чырванее, як рак, жанчына чарванее, як мак [1, с.70],
ь прыметнік
Княжыч, як сонны, злез з каня, стаўшы па костачкі ў цёмна-рудую халаднаватую ваду [1, с.39], і інш, а таксама -- спалучэнне слоў [28, с.115](гэта параўнальныя звароты развітай структуры):
Дык няўжо можна сядзець склаўшы рукі і чакаць, як той лясны грыб, пакуль прыйдзе нехта і зрэжа пад корань? [1, с.112]
Сыны садзілі бацькоў у жалезныя клеткі, знясільвалі голадам, гарачай смалой паілі, як той чорт у пекле [1, с.218]
Хоць Сцяпан быў стары, як з'едзены жукамі-караедамі пень, і слабавата стаяў на нагах, але ён з вялікай радасцю згадзіўся, пакляўшыся баярыну Аляксею на святых абразах, што ні адзін волас не ўпадзе з галавы Кацеры[1, с.465].
Параўнальныя звароты па-рознаму ўводзяцца ў сказ, выконваюць у ім розныя функцыі. Яны складаюць цэласныя адзінкі, якія змяшчаюць дадатковую інфармацыю адносна паведамлення, якое аформлена ў сказе, і звычайна адасабляюцца ад астатніх кампанентаў гэтага сказа. У большасці выпадкаў параўнальныя звароты выконваюць азначальна-акалічнасную функцыю, характарызуючы дзеянне ці якасную ацэнку. Як правіла, такія параўнальныя звароты звязаны з асобнымі словаформамі ў сказе:
- Такія людзі жывуць вечна, як багі [1, с.31]
А зраз ён, як чарвяк, на якога якога магутным капытом наступіў пушчанскі зубр [2, с.50].
Параўнальныя звароты могуць паясняць розныя члены сказа, выражаныя рознымі часцінамі мовы, але часцей за ўсе яны паясняюць дзеяслоў-выказнік. У апошнім выпадку параўнальныя звароты сваей сінтаксічнай функцыяй набліжаюцца да акалічнасці спосабу дзеяння:
Бачыла, як шылам кальнуў, зірнуў на ўдавіцу, хацеў ударыць гняўлівым словам, але ў натоўпе прашумела:
-Далібор ідзе….Далібор… [1, с.10]
-Ён хоча аблегчыць душу, а тут, у Варуце, няма перад кім - яго або баяцца і, як рабы, поўзаюць каля ягоных ног, або не жадаюць зразумець, хоць прыкідваюцаа, што згодныя з кожным кунігасавым словам [1, с.61]
Прыйдуць і праглынуць, як кавалак печанага мяса, маю аслабелую арду. І ніхто не абароніць Гігреня. Чорнае ў мяне жыццё, як стэп пасля пажару [2, с.487].
Уласнае параўнанне выражаецца злучнікамі як, што, нібы, бы, быццам, як быццам, якія “фарміруюць двухнакіраваную сувязь: афармляюць адносіны паміж паралельнымі кампанентамі і адначасова адносяць увесь зварот да выказніка” [10, с.184]:
Сказаў ён гэта моцным голасам, рашуча, адчайна-смела, нібы паляцеў з гары [1, с.37]
Трохі прыдрамаў на адно вока, нібы малады воўк пад кустом, і зноў пругкае моцнае цела пакінула з одра трывога [2, с.24]
Хоць Сцяпан быў стары, як з'едзены жукамі-караедамі пень, і слабавата стаяў на нагах, але ён з вялікай радасцю згадзіўся, пакляўшыся баярыну Аляксею на святых абразах, што ні адзін волас не ўпадзе з галавы Кацеры [2, с.465]
Прыйдуць і праглынуць, як кавалак печанага мяса, маю аслабелую арду. І ніхто не абароніць Гігреня. Чорнае ў мяне жыццё, як стэп пасля пажару [2, с.487].
“Азначальная рэпрэзентацыя выражаецца злучнікам як і ўказальнымі прыслоўямі або ўказальнымі займеннікамі ў складзе асноўнай часткі сказа”. У такім выпадку параўнальны зварот адносіцца або да ўказальных прыслоўя і займенніка (так, такі), або да іх спалучэнняў з іншымі часцінамі мовы, ад чаго параўнанне набывае выразны характар дадатковага паяснення [10, с.185]:
-Бачу, што чалавек, - зазлаваў меднік. -Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе?” [1, с.9]
Удары грому былі такія моцныя, такія ляскотныя, раскацістыя, аж звінела ў вушшу [1, с.33]
- Хрысціянка?- строга ўсміхнуўся Костка. - Душа твая, як полымя ў вецер, кідаецца ва ўсе бакі [1, с.41]
-Твае словы, як залатыя яблыкі на срэбным падносе,- пакланіўшыся, умільна глянуў на хана служка, той, што ўпаў [2, с.492].
У некаторых дапаможніках усе параўнальныя звароты адносяцца да акалічнасці спосабу дзеяння. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо параўнальныя звароты выконваюць своеасаблівую функцыю ў сказе; яны могуць набліжацца і да акалічнасці месца, і да акалічнасцей часу, прычыны, меры і ступені, мэты [28, с.115].
Таму можна адзначыць, што параўнальныя звароты носяць вобразны характар і выражаюць разнастайныя значэнні. Параўнальныя звароты выдзяляюцца інтанацыйна і па сэнсу, а таксама пунктуацыйна, могуць выступаць у ролі любога члена сказа. У залежнасці ад характару параўнання і ступені сувязі з удакладняемым словам параўнальныя звароты могуць размяшчацца ў пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як выразны эмацыянальна-экспрэсіўны сродак.
Глава 2. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа
“Адасабленне - гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць ім большую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі” [6, с.82].
Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Але галоўным з'яўляецца інтанацыйнае афармленне. “ Інтанацыя, з'яўляючыся найважнейшай умовай адасаблення, дазваляе пры дапамозе лагічнага націску, паўзы, рытму выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар” [6, с.83].
Можна адзначыць, што адасабленне ўключае ў сябе канструкцыі розныя па “ семантике, структуре, характеру синтаксической связи и по средствам выражения этой связи, по функциям в предложении”[27, с.61].
Калі разглядаць пытанне адасобленых членаў у рускім мовазнаўстве, можна звярнуцца да прац Валгінай Н.С., Чумака Л.Н., Піпчанка Н.М. і інш. Напрыклад Валгіна Н.С. адзначае, што “ существо обособленных членов предложения заключается в том, что они содержат элемент добавочного сообщения, следовательно, обособление тесно связано с сообщительной функцией предложения, т.е. его смысловой целенаправленостью”[11, с.229]. Таксама Валгіна адзначае, што адасобленасць гэта рыса толькі даданых членаў сказа: “обособляться…могут только второстепенные члены предложения, так как главные являются носителями основного сообщения и они не могут быть выключены из состава предложения без нарушения его предикативной основы” [11, с.229].
Адасабленне даданых членаў сказа можа быць абумоўлена як колькасцю залежных ад іх слоў, так і парадкам слоў у сказе, немагчымасцю сінтаксічнай спалучальнасці паміж асобнымі членамі, а таксама тым, што сінтаксічныя адносіны, выражаныя гэтымі членамі, набываюць дадатковае значэнне.
Адасобленыя даданыя члены сказа ўтвараюць сінтаксічна непадзельныя адрэзкі мовы і заключаюць у сабе элемент выказвання, які выражаецца праз сцвярджэнне і адмаўленне. Як адзначае Л.І. Бурак: “ Па сваёй ролі ў сказе адасобленыя даданыя члены ( асабліва тыя, што выражаны словазлучэннямі) у пэўнай ступені збліжаюцца з даданымі часткамі складаназалежных сказаў” [10, с.239].
Вызначана, што аўтар выкарыстоўвае адасобленыя члены сказа, калі яму неабходна:
- выдзеліць уласцівыя асобам, з'явам, прадметам своеасаблівыя прыметы;
- вытлумачыць, удакладніць, канкрэтызаваць, раскрыць сэнс таго ці іншага члена сказа або яго лексічнага выражэння;
- узмацніць сэнсавы ці эмацыянальны змест другога члена сказа праз супрацьпастаўленне, параўнанне і т.п.;
- паказаць асобыя сінтаксічныя сувязі адасобленай групы слоў у сказе ці двайную сінтаксічную і сэнсавую функцыю таго ці іншага члена сказа[3, с.193].
Адасабляцца могуць любыя члены сказа: азначэнні, прыдаткі як разнавіднасць азначэнняў, дапаўненні, акалічнасці і далучальныя члены сказа. “Да далучальных членаў сказа адносяцца тыя члены сказа, якія выражаюць дадатковае паведамленні, заўвагі, тлумачэнні да выказвання”[10, с.93]. Далучальныя члены ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў і, ды, але, ды і то ці слоў напрыклад, асабліва, у адпаведнасці, у прыватнасці, у першую чаргу, у тым ліку. Некаторыя даследчыкі, напрыклад Кавалёва М.Ц. вылучаюць члены сказа са словамі у прыватнасці , напрыклад, пераважна і інш. ва ўдакладняльныя члены сказа [12, с.202]. Аднак на практыцы найчасцей сустракаюцца выпадкі адасаблення даданых членаў, у прыватнасці, азначэнняў і акалічнасцей.
Паводле семантыка-сінтаксічных адносін са сказам адасобленыя члены падзяляюцца на паўпрэдыкатыўныя, якія даюць дадатковую да асноўнага зместу сказа інфармацыю, і ўдакладняльна-паясняльныя, што канкрэтызуюць, удакладняюць змест асобных членаў. Некаторыя даследчыкі падзяляюць адасобленыя члены сказа на пэўныя групы. Як адзначае В.І.Рагаўцоў : “У некаторых працах адрозніваюць два тыпы адасобленых членаў сказа: з паўпрэдыкатыўным значэннем (часцей за ўсё -- адасобленыя азначэнні, акалічнасці, дапаўненні) і ўдакладняльна-паясняльныя (удакладняльныя) члены сказа”[23, с.97].
Н.П.Малашанка пры разглядзе адасобленых членаў сказа таксама выдзяляе паняцце паўпрэдыкатыўнасці. “Паўпрэдыкатыўнасць - выражэнне дадатковай сітуацыі пра падзею, якая перадаецца ў сказе і з'яўляецца не такой важнай, яна дапаўняльная. Паўпрэдыкатыўная канструкцыя выражае інфармацыю скрытна”[17, с.42]. Паўпрэдыкатыўныя адносіны ўплываюць на тое, што “обособленные члены не образуют словосочетаний с определяемыми словами”[21,с.166]. Паўпрэдыкатыўнымі яшчэ называюць такія члены сказа, якія выконваюць “функцию добавочного сказуемого”[27, с.62].
Рускія мовазнаўцы вылучаюць у асноўныя умовы адасаблення - “осложненность содержания, передаваемого обособленым членом предложения”[11, с.232] і “ отсутствие тесной синтаксической связи второстепенного члена с главным словом”[27,с.64].
Беларуская даследчыца Н.П. Малашанка выдзяляе тры віды ўмоў адасаблення членаў сказа. Гэтыя ўмовы падзяляюцца на “граматычныя”, “камунікатыўныя” і “семантычныя”[17, с.42-43]. Граматычныя ўмовы адасаблення ўключаюць у сябе сінтаксічныя і марфалагічныя.
Таксама можна адзначыць, што пры аналізе сказаў з адасобленымі членамі ўвага звяртаецца, у першую чаргу, на граматычныя ўмовы адасаблення: спосаб выражэння той словаформы, да якой адносяцца адасобленыя члены; наяўнасць пэўных прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц; ступень развітасці адасобленых членаў; іх размяшчэнне адносна азначанага слова. Н.П. Малашанка сярод граматычных ўмоў адасаблення членаў сказа вылучае яшчэ “удакладняльны, паясняльны ці далучальны характар адасобленага члена, а таксама ўскладненне гэтага члена дадатковымі адценнямі” і “слабая сінтаксічная сувязь адасобленага члена з астатняй часткай сказа”[17, с.42-43].
Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Але галоўным з'яўляецца інтанацыйнае афармленне. “ Інтанацыя, з'яўляючыся найважнейшай умовай адасаблення, дазваляе пры дапамозе лагічнага націску, паўзы, рытму выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар” [6, с.83]. Важнасць і абавязковасць інтанацыйнага афармлення адасобленых членаў сказа выдзяляе таксама В.В. Маршэўская : “Адзін і той жа сказ можа разгладацца па-рознаму ў залежнасці ад інтанацыйнага выдзялення (ці невыдзялення) ў вуснай мове пэўных слоў”[18, с.75].
Такім чынам можна адзначыць, што пры адасабленні “второстепенные члены получают бoльшую смысловую значимость, чем другие члены предложения, приобретают новые функционально-стилистические оттенки значения, выделяются в предложении в отдельную синтагму”[21.с.166].
2.1 Адасабленне азначэнняў
Па характары сінтаксічнай сувязі азначэння з азначаемым словам усе азначэнні дзеляцца на дапасаваныя і недапасаваныя.[13,с. 62]
Калі разглядаць пытанне адасаблення азначэнняў, можна адзначыць, што ва ўсіх даследчыкаў існуе адзіны погляд на гэтую праблему. Калі абагуліць меркаванні Л.І. Бурака, У.В. Анічэнкі, П.У. Сцяцко, В.С.Яўневіча, Л.М. Грыгор'евай, можна зрабіць выснову, што найчасцей адасабляюцца дапасаваныя азначэнні. Недапасаваныя ж азначэнні адасабляюцца толькі ў некалькіх выпадках. Разглядзім падрабязней умовы адасаблення дапасаваных і недапасаваных азначэнняў на прыкладзе гістарычнай прозы Л.Дайнекі.
2.1.1 Адасабленне дапасаваных азначэнняў
Да ўмоў адасаблення азначэнняў адносяцца месца азначэння ў сказе і яго састаў, спосаб выражэння азначэння і паяснёнага слова, наяўнасць ці адсутнасць дадатковага акалічнаснага значэння.
Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночнымі і парнымі, з залежнымі ад іх словамі ці без іх.
Як разнавіднасць дапасаванага азначэння, якое дае прадмету іншую назву, Леановіч Р.С. вылучае прыдатак[13, с.63].
Дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца занкамі прыпынку [6, с.84-85]:
1) калі адносяцца да асабовых займеннікаў( незалежна ад месца ў сказе)
Вырваныя з цёплага бацькоўскага гнязда, стоячы паміж ворагаў, яны, брат і сястра, моцна абняліся, ды так на нейкі міг і застылі, быццам явар і каліна, быццам дубок і бяроза. [1,с.110]
2) калі стаяць пасля назоўнікаў і з'яўляюцца развітымі
Далібор, уражаны такімі словамі, прыкусіў губу, нізка пакланіўся бацьку. [1,с.21]
Велізарныя камяні, звезеныя з глухіх мясцін, грэлі пад пякучым сонцам шурпатыя бакі. [1,с.21]
Пад падушкаю, напханай цецеручыным і курыным пер'ем, нешта муляла. [1,с.42]
Была яна (шкада, што Браціла з тэўтонам не бачылі ў цемры) у белай ільняной сукні, перахопленай чырвоным паяском [2, с.17]
Усе яны ведалі, што ў яго няма адной рукі, і перапісчык пергаменаў лавіў спалоханыя позіркі, накіраваныя на пусты рукаў яго кашулі, які быў заткнуты за чырвоны паясны шнур. [ 2,с.177]
Кветкі, прытаптаныя ў ваколіцах Юр'ева нагамі пілігрымаў і мечаносцаў, палахліва ўздымалі з зямлі галоўкі, азіраліся наўкол, быццам хацелі даведацца, ці доўга яшчэ людзі будуць забіваць людзей. [2, с.293]
3) калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы, часу
На бугорыстай, пасечанай сякерамі гадоў, кары пырхалі бліскучыя стракозы. [1,с.35]
З цяжкім гупаннем падалі да падножжа дрэў мокрыя, налітыя яраснай жыццёвай сілай, жалуды. [1,с.82]
Седзячы ў фурманцы побач з Міндоўгам, закалыханы дарогаю, Далібор задрамаў, і прыснілася яму дуброва-алка з велізарнымі свяшчэннымі дубамі. [1,с.94]
4) калі выражаны адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, стаяць пасля азначаемага слова і маюць вялікую сэнсавую нагрузку
Міндоўг з Войшалкам, засяроджаныя, маўклівыя, ужо чакалі новагародскага княжыча.[1,с.62]
5) калі аддзелены ад паяснёнага назоўніка дзеясловам-выказнікам ці іншымі членамі сказа. Н.П. Малашанка называе такое размяшчэнне “дыстантная пазіцыя”[17, с.44]
На ім быў кажух з грэчаскага алавіра, абшыты шырокімі залатымі карункамі, боты з зялёнай скуры, таксама шытыя золатам. [1,с.197]
Нядзіл східіў галаву ў знак згоды, і водбліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураў рог, успыхнуў на місюрцы - жалезным шлеме з кальчужнай сеткай. [2, с.29]
Ён стаяў, прыкручаны смалянымі цвёрдымі вяроўкамі да ясеня, і чакаў свайго канца. [ 2,с.227]
6) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне. Да іх адносяцца “адзіночныя азначэнні ў постпазіцыі да азначанага слова, калі іх два і большў, асабліва, калі перад азначаным словам ёсць яшчэ адно (ці некалькі) азначэнне”[18,с.76].
Л.І. Бурак выдзяляе тры групы дапасавных азначэнняў:
1)азначэнні, якія побач з уласнаазначальным значэннем маюць адценне дадатковага паведамлення аб пэўных прадметах ці з'явах.[9, с.239]. У большасці выпадкаў такія азначэнні адносяцца да назоўніка або займенніка у ролі дзейніка, дапаўнення, або акалічнасці.
Пчолы вылётвалі з глыбіні лясоў, пілі, аж захлынаючыся, гарачую духмяністасць кветак, цяжка вярталіся дадому, да бортных дрэў, з дуплаў якіх, напоўненых па самы край, выліваўся, цёк шырокімі бліскучымі ручаямі іскрыста-жоўты мёд. [1.с.22]
Тысячагадовы і напарушны, глядзіць ён са сваіх вышынь на пакаленні людзей, бачыць, як немаўляты, што спалі ў калысках, падвешаных да ягоных галін, ахінутых ягоным ценем, растуць, дужэюць, робяцца воямі, потым робяцца дзядамі з белымі, як снег, бародамі. [1,с.82]
Якаў з Чухомам і яшчэ дзесятак нявольнікаўмтрапілі ў рэшце рэшт на падвор'е баярына Івана, абгароджанае высокім дубовым плотам, бруднае, у глыбокіх ямінах, у кароўскіх ляпёхах. [ 2,с.141]
2) азначэнні, якія акрамя асноўнага значэння, маюць дадатковае акалічнаснае значэнне[9,с. 240]. Такія азначэнні не толькі адносяцца да азначаемага слова, але і цесна звязаны з дзеясловам-выказнікам.
Валасач, задаволены сабою, старанна абгрыз костку, высмактаў з яе мозг, потым шпурнуў сабакам. [1,с.13]
Сам халоп, трымаючыся за стрэмя гаспадара, бег трушком побач… [1,с.118]
3) азначэнні, якія адносяцца да другога азначэння і паясняюць або удакладняюць прыметы, што ім абазначаны[9,с.240].
І не ад суніц была свежая пунсовасць, а прыродная, дадзеная ад самага з'яўлення на белы свет.[1,с.23]
На бугорыстай, пасечанай сякерамі гадоў, кары пырхалі бліскучыя стракозы. [1,с.35]
Паверх яе княжыч апрануў чырвоны, падбіты лёгкай белай футравінай, плашч, які зашпільваўся фібуламі на правым плечуку. [1,с.50]
Да трэцяй групы Л.І. Бурак адносіць таксама прыдаткі, якія ўскладняюць тое, што выражана асабовым займеннікам у ролі дзейніка ці дапаўнення[9,с.240].
Як жа не быць нястомным яму, князю, калі , куды ні кінь вокам, акружаюць Новагародскую зямлю моцныя востразубыя суседзі. [1,с.20]
Няхай жа глядзіць і ведае, што мы, новагараджане, можам розных багоў шанаваць. [1,с.21]
Вядома ж , у першую чаргу ёй, хрысціянцы, прызначаўся гэты расказ. [1,с.72]
Не, ён, епіскап Альберт, не пясчынка. [ 2,с.196]
Яны, цёмныя смерды, выдумалі ваўкалака. [2, с.252]
Такім чынам можна адзначыць, што адасобленыя азначэнні ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з мэтай засяродзіць ўвагу чытача на прыкмеце.
Ужыванне дзеепрыметных зваротаў звязана з іх вялікай інфармацыйнасцю і сцісласцю, у параўнанні з даданым сказам. Таксама у функцыі дзеепрыметных зваротаў можна вылучыць апісанне, як пералічэнне прыкмет прадмета, апавяданне, бо дзеепрыметныя звароты вельмі часта паказваюць з'вы і падзеі, якія ідуць паслядоўна, ці абумоўліваюць адна адну. Функцыі апісання і апавядання цесна звязаны паміж сабою. Да тагож дзеепрыметныя звароты выконваюць экспрэсіўную функцыю, бо пры ўжыванні дзеепрыметных зваротаў ствараецца больш эмацыйна афарбаваны і стылістычна дынамічны тэкст. Акцэнтоўка ўвагі чытача на асобных кампанентах сказаў дапамагае ў значнай ступені павялічыць псіхалагічнае ўздзеянне на чытача. Да таго ж экспрэсіўнасць і сэнсавая кантраснаць тэксту надае выказванню натуральнасць і праўдзівасць. Стылістычная функцыя дзеепрыметных зваротаў заключана і ў паглыбленні сэнсавай вобразнасці. Яна выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі неабходна выдзеліць, асоба адзначыць, падкрэсліць тую ці іншую якасць героя, падзеі ці з'явы. Дадзеная функцыя дае магчымасць ствараць мастацкія вобразы, якія насычаны сэнсавым зместам, з заглыбленным пазначэннем, па меркаванню аўтара, пэўных характарыстычных рыс. Да функцый дзеепрыметных зваротаў адносіцца і функцыя ўдакладнення. Яна выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі неабходна ў ходзе выкладу акрэсліць і ўдакладніць пэўную дэталь, якая дае магчымасць чытачу больш дакладна зразумець аўтара.
У раманах Л.Дайнекі “Жалезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака” мы сабралі і прааналізавалі 65 адасобленых дапасаваных азначэнняў.
2.1.2 Адасабленне прыдаткаў
Паколькі прыдатак з'яўляецца разнавіднасцю азначэння, якое выражаецца назоўнікам, што ўдакладняе, характарызуе, дае іншую назву паяснёнаму слову, правілы яго адасаблення ў асноўным адпавядаюць правілам адасаблення звычайнага азначэння[18.с.77].
В.І. Рагаўцоў адзначае, што “прыдатак -- гэта азначэнне-назоўнік, якое або дапасуецца ў склоне да паяснёнага слова, або ўжываецца ў форме назоўнага склону -- незалежна ад таго, у якім склоне стаіць паяснёнае слова”[23, с.38].
Гэты член сказа выконвае дадатковую ўдакладняльную функцыю пры прадмеце, названым іншым словам у сказе. Прыдаткам характэрна значэнне прыметы і прадметнае значэнне. Прыдаткі могуць быць развітыя і неразвітыя. Адасобленыя прыдаткі на пісьме выдзяляюцца коскамі або працяжнікам.
Рускія мовазнаўцы разглядаюць прыдатак як “полупредикативный” член сказа.[11, с.238]
Леановіч Р.С. адзначае што “прыдатак, як залежнае слова выконвае нятоеснае азначаемаму слову сінтаксічную функцыю, хоць гэтыя формы ў сказе могуць быць узаемазамяняльныя”[13,с.63]. Таму відавочна, што прыдаткі выконваюць і стылістычную функцыю. Іх неабходна разглядаць як важны стылістычны сродак. В.І. Рагаўцоў у сваёй працы “Сінтаксіс беларускай і рускай моў:Дыскусійныя пытанні” адзначае, што “сінтаксічная сувязь прыдатка з паяснёным назоўнікам не ахопліваецца звычайным дапасаваннем. Асабліва гэта відавочна ў тых выпадках, калі прыдатак страчвае здольнасць змяняцца”[23, с.38].
Як ужо адзначалась, Л.І. Бурак у складзе адасобленых дапасаваных азначэнняў выдзяляе групу прыдаткаў, якія ўскладняюць тое, што выражана асабовым займеннікам у ролі дзейніка ці дапаўнення[9,с.240]:
Вырваныя з цёплага бацькоўскага гнязда, стоячы паміж ворагаў, яны, брат і сястра, моцна абняліся, ды так на нейкі міг і застылі, быццам явар і каліна, быццам дубок і бяроза. [1,с.110]
Хай напіша там, што я, кукейноскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люблю і пакладу за яе галаву. [ 2,с.246]
В.В.Маршэўская выдзяляе дзве спецыфічныя групы у адасабленні прыдаткаў, якія ўводзяцца ў сказ пры дапамозе паясняльных злучнікаў ці функцыянальна блізкіх да іх слоў:
1) адасабляюцца прыдаткі, якія звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучнікамі ці, або, як:
2) адасабляюцца прыдаткі, што з'яўляюцца ўласнымі імёнамі і пачынаюцца словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і пад. [18,c.77].
У “Беларускай мове” пад рэдакцыяй Л.М.Грыгор'евай, акрамя пунктаў вылучаных В.В.Маршаўскай і Л.І.Бураком, выдзелены наступныя крытэрыі адасаблення прыдаткаў:
1)калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх
Бог-грамавік, сціскаючы ў руцэ вогненную нябесную стралу, пранізліва глядзеў на ўсіх, хто ўязджаў і ўваходзіў у ягоны Міндоўгаў горад. [1,с.51]
2)калі стаяць перад уласным назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне[6,с.88]
Прамовіўшы такія словы, пакрыўджаны іерэй пайшоў у царкву, стаў на калені, маліўся і пранікліва глядзеў на выявы князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба, што былі выкладзены каляровай смальтай на сцяне. [1,с.147]
У гэтым жа пасольстве ехаў негаваркі задумлівы чалавечак, буйнатва-ры і з плоскімі ступнямі, манах-дамініканец Сіверт. [1,с.157]
Н.П. Малашанка разглядае ўсе прыведзеныя крытэрыі адасаблення прыдаткаў[17,с.45].
Леановіч Р.С. , раскрываючы сэнсавую ролю прыдаткаў у мове, адзначае, што ў сказе яны могуць указваць:
а) на сацыяльнае паходжанне людзей, узрост, род заняткаў, сваяцтва і інш.:
Толькі дзве душы ў паганскай Варуце таемна маліліся Хрысту: Міндоўгава жонка кунігайкшціне Ганна-Паята, дачка цверскага князя, і яе сын Войшалк. [1,с.52]
Яны былі аднагодкі і сябравалі, хоць адзін трымаў кукейноскі сталец, адругі, збегшы ад бацькі - багатага баярына, пакляўся напісаць полацкі летапіс. [ 2,с.30]
Ён стаяў на каленях побач са сваімі сябрамі, а цудоўная каралева, жонка Піліпа Швабскага, узяла ў белыя рукі меч, плашмя лёгенька стукнула кожнаму па плячы гэтым мячом і сказала: “Выцерпі гэты ўдар дзеля госпада бога і святой Марыі, але болей нікому не даруй ніводнага ўдару”. [2, с.237]
б) на якасці і ўласцівасці прадметаў, іх характарыстыку:
Валасач ўзяў у хлапчука-возчыка з рук хварасціну, шлегануў каня, і вазок, парыпваючы і пагрукваючы, пакаціўся па зялёнай лугавіне. [1,с.26]
Ярыжка-валацуга не будзе ў полацкай Сафіі адбіваць паклоны ўсявышняму. [ 2,с.14]
Нажыр сказаў, лісліва ўсміхаючыся:
-Чуў я, князь, што ёсць у цябе дачка-прыгажуня[2, с.86]
Ды маці, растаптаная сваім горам, не думала пра гэта, і Мірошка, абышоўшы Гарэлую Весь, знайшоў больш-менш ацалелую хатку, у якой да наезду друцкай дружыны жыў каваль-сырадутнік Чухома. [ 2,с.112]
в) могуць даваць іншую назву прадмету і служыць для яго дакладнага апісання:
Акрамя Пяркунаса, бога войнаў, гаспадара маланак і верхніх вод, тут шанавалі Калвеліса і Мянуліса, а таксама бога буры і ветру Вяйеса. [1,с.52]
Пярун, магутны ўладар нябесны, якому Бялбог уручыў нябесны молат, каб весці вечную барацьбу супраць Чарнабога і ягонай д'ябальскай раці, аб'яднаўся з Пяркунасам. [1,с.243]
Калі звярнуцца да пытання пра размежаванне адасобленых прыдаткаў і ўдакладняльных членаў сказа, можна заўважыць, што дадзеная праблема застаецца па-за ўвагай у многіх дапаможніках па сінтаксісе для ВНУ і агульнаадукацыйнай школы. В.І. Рагаўцоў робіць наступны вывад па гэтым пытанні “Адрозніць адасобленыя прыдаткі і ўдакладняльныя члены сказа можна трансфармацыйным спосабам: адасоблены прыдатак пераўтвараецца ў прэдыкатыўныя канструкцыі будучы кім, чым, паколькі нехта, нешта з'яўляецца, будзе кім, чым, а ўдакладняльны член сказа спалучаецца з словамі гэта значыць, а іменна” [23, с.41].
Пасля разгляду гэтага пытання можна зрабіць вывад, што прыдаткі у мове мастацкай літаратуры ўжываюцца з мэтай даданай характарыстыкі асобы ці прадмету, заключаюць у сабе элемент даданага паведамлення, даючы ім другараднае найменне. У прыдатках змешчаны кампанент намінацыі наймення і адначасова кампанент яго… . Дапасаванне ў склоне з'яўляецца асноўным элементам сувязі прыдатка з азначаемым словам.
У раманах Л.Дайнекі “Жалезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака” мы сабралі і прааналізавалі 31 прыдатак.
2.1.3 Адасабленне недапасаваных азначэнняў
Недапасаваныя азначэнні выражаюцца пераважна назоўнікамі ва ўскосных склонах. Адасабляюцца недапасаваныя азначэнні:
1) калі адносяцца да асабовага займенніка або да ўласнага імя
2) калі маюць акалічнаснае адценне
3) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленым дапасаваным азначэннем.
Мы не разглядалі надапасавныя азначэнні ў тэкстах гістарычнай прозы Л.Дайнекі “Жалезныя, жалуды”, “Меч князя вячкі”, “След ваўкалака”.
2.2 Адасабленне акалічнасцяў
Пытанне адасаблення акалічнасцяў у сказе разглядаецца у працах Бурака Л.І., Маршэўскай В.В.,Малашанка Н.П., Радзевіч А.А. і інш.
В.І. Рагаўцоў адзначае,што адметнае месца сярод адасобленых членаў сказа займаюць акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. Ён піша, што “У адрозненне, напрыклад, ад азначэнняў, якія набываюць больш значны сэнс менавіта пры адасабленні, дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя словазлучэнні з'яўляюцца сэнсава больш значнымі якраз у неадасобленай пазіцыі” [23, с.97]. Як на спецыфічную адметнасць дзеепрыслоўя В.І. Рагаўцоў звяртае ўвагу на тое, што “прымыкаючы да дзеяслоўнага выказніка, яны разам з тым сэнсава звязваюцца і з дзейнікам”[23,с.97]. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і І.Я.Лепешаў: “Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г.зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца адной і той жа асобай ці прадметам”[7,с.291]. З гэтага вынікае, што двайная сувязь дзеепрыслоўяў (з дзейнікам і выказнікам) дае магчымасць ім трансфармавацца ў аднародны выказнік простага сказа або даданай часткі складаназалежнага.
Сярод адасобленых акалічнасцей, у залежнасці ад граматычнага выражэння і выконваемай сінтаксічнай функцыі, у працы “Беларуская мова у 2х частках. Сінтаксіс” выдзялеецца дзве групы: “адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі спалучэннямі” і “адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі і прыслоўямі”[6, с.90].
Кожная з груп мае свае ўмовы адасаблення акалічнасцяў. Акалічнасці першай групы адасабляюцца, калі:
1)выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі (незалежна ад месца ў сказе):
Дабранега, хвалюючыся да мурашак на спіне, чакала, як сустрэне яе Соф'я. [ 2,с.168]
Вячка сядзеў, не зняўшы з плячэй паходнае чырвонае карзно. [ 2,с.181]
2)выражаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану:
Ярун, хіхікнуўшы, пабег па вяроўку. [ 2,с.166]
3)выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам[6,с.90]:
Рака, быццам спяшаючыся забыцьпра доўгія месяцы зімовага маўчання, трашчала людзінамі, злавсена шумела зеленавата-белай вадой. [ 2,с.124]
Акалічнасці другой групы выдзяляюцца знакамі прыпынку, калі:
1)удакладняюць, канкрэтызуюць змест папярэдняй акалічнасці (яны называюцца удакладняльнымі):
Насупраць Вячкі, на другім канцы двара, нецярпліва прыўзнімаўся ў сядле граф Гадзескальк Пірмонт. [2, с.46]
У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя.[ 2,с.187]
2)выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікмі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі;
3)выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з, згодна, з прычыны, насуперак[6,с.91].
У Маршэўскай В.В. адасобленыя акалічнасці класіфікаваны наступным чынам[12, с.77-78]:
1) Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, адасабляюцца заўсёды (незалежна ад месца ў сказе):
-Дажыў да старых капытоў а розуму не мае, - злосна выдыхнуў Далібор, усё яшчэ ўспамінаючы дзёрзкага калеку. [1,с.11]
Па вяровачнай лесвіцы, якую скінуў вой-ахоўнік, яяны ўзабраліся на вал, на дубовую сцяну, потым, абдзіраючы жываты, саслізгнулі са сцяны на знешні бок вала. [1,с.22]
Апынуўшыся на самым версе кукейноскага вала, Браціла замёр, затаіў дыханне. [2, с.14]
2) Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем, адасабляецца, калі мае значэнне дадатковага дзеяння (яе можна замяніць сінанімічным дзеясловам):
Цяжка жыць на белым свеце, адчуваючы, што цябе родныя табе людзі любяць не на ўсё сэрца, не на ўсю душу. [1,с.12]
Міндоўг між тым, раззлаваўшыся, адпіхнуў ад сябе калыску, яна паплыла, паляцела, і з яе ляцеў плач малога Руклюса. [1,с.54]
Яны абівалі на траве гразь і пясок з ботаў, а Якаў, адчуўшы, як трывожна затахкала сэрца, падкраўся да вазоў. [ 2,с.164]
І Якаў, спяшаючыся, пераказаў князю ўсю размову, якую ён чуў месячнай ноччу на двары баярына Івана. [2, с.266]
3) Акалічнасці, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам, адасабляюцца тады, калі ўдакладняюць, звужаюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці або пачынаюцца прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, паводле, у адпаведнасці, з прычыны, насуперак і інш.:
На Захадзе, за Жамойцю, дзе ў сваіх гарадах сядзелі шматлікія кунігасы і кунігасікі, стаў на жалезныя ногі Тэўтонскі ордэн. [1,с.56]
Некалькі аднародных акалічнасцей, выражаных дзеепрыслоўнымі зваротамі або адзіночнымі дзеепрыслоўямі, таксама заўсёды адасабляюцца:
Някрас, пазіраючы ў далячынь, прыкрываючы далонню вочы ад сонца, няў-пэўнена сказаў:
- Можа, яны баяліся ракі. [1,с.22]
Вель, паблукаўшы па дзядзінцы, пастаяўшы каля літоўскіх шатроў і паслухаўшы літоўскія песні, зноў вярнуўс я ў вакольны горад. [1,с.134]
Відно было, з якой страшэннай напругаю поўз паганец, падмінаючы сваім цяжкім непаслухмяным целам траву, ломячы мокрае кустоўе. [1,с.191]
Зараз жа, карыстаючыся цемрай, асмялеўшы пры набліжэнні небяспекі (а небяспека заўсёды гарачыла яго, растаплівала льдзінкі ў крыві), Браціла краем вока на таварыша па рызыцы і, магчыма, па смерці [ 2,с.10]
Незнаёмцы выскачылі на бераг, похапкам азірнуліся, выцячнулі з чоўна чалавечы труп і, ломячы зялёны чарот, па калена правальваючыся ў твань, хуценька паняслі яго ў глыб лесу. [ 2,с.72-73]
У раманах Л.Дайнекі “Жалезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака” намі было сабрана і прааналізавана 380 акалічнасцяў. З прааналізаванага матэрыялу можна зрабіць вывад, што акалічнасці адасабляюцца ў залежнасці ад спосабу выражэння, месца ў сказе, наяўнасці ўдакладняльнага значэння. Пры дапамозе дзеепрыслоўных зваротаў могуць выражацца разнастайныя эмоцыі і пачуцці. Да таго ж дзеепрыслоўныя звароты робяць тэкст больш складаным з граматычнага і сінтаксічнага боку, бо дапамагаюць паказаць разнастайныя бакі дзеяння, дапаўняюць і пашыраюць яго. Яшчэ адной ўмовай ужывання дзеепрыслоўных зваротаў у мастацкіх тэкстах з'яўляецца іх стылістычная роля. Яна заключаецца ў пашырэнні сэнсавай дакладнасці, сцісласці і лаканічнасці мовы. Дзеепрыслоўныя звароты пры іх правільным і дарэчным выкарыстанні даюць магчымасць выразна перадаць дэталі, якія па-мастацку абмалёўваюць дзеянне, што павялічвае вобразнасць мастацкага апавядання.
Глава 3. Аднасастаўныя сказы
Айчынныя моваведы даўно звярнулі ўвагу на аднасастаўныя сказы. Асабліва вялікая заслуга ў вывучэнні аднасастаўных сказаў належыць акадэміку Шахматаву А.А., які ўпершыню ўвёў у навуковы абыход сам тэрмін “аднасастаўны сказ”.
Аднасастаўныя сказы і іх асобныя віды разглядаліся ў працах Галкінай-Федарук К.М., Бабайцавай В.В., Леканта П.П., Гаўрош Н.В. і інш. Таму выдзяленне аднасастаўных сказаў у асобны структурна-семантычны тып не выклікае ні ў кога сумнення, хаця сярод вучоных існуюць спрэчкі па пытанні класіфікацыі гэтых прэдыкатыўных адзінак, па адмежаванні некаторых з іх відаў адзін ад другога, па адмежаванні ад двухсастаўных сказаў і ад сінтаксічных канструкцый, якія не з'яўляюцца сказамі.
Аднасастаўныя сказы ўяўляюць сабою шэраг структурна-семантычных тыпаў сказаў, кожнаму з якіх уласцівы спецыфічныя формы выражэння галоўнага члену і спецыфічная граматычная семантыка. З гэтага вынікае, што дадзеныя тыпы сказаў маюць розныя функцыянальныя магчымасці, і ў выніку павінны ўжывацца ў розных тыпах тэкстаў.
Але як адзначае І.Я. Лепешаў “ далёка не заўсёды можна больш-менш лёгка вызначыць тып сказаў паводле іх структуры (просты гэта сказ, ці складаны, аднасастаўны ці двухсастаўны), знайсці галоўны член у пэўным сказе, размежаваць даданыя члены”[14,с.192]. Таму ў дачыненні да такіх сказаў у мовазнаўчых працах розных аўтараў мы знаходзім неаднолькавую трактоўку адных і тых жа моўных з'яў, прычым пэўны погляд суправаджаецца аргументацыяй.
Таму выкладанне разнастайных граматычных канцэпцый мае сваёй мэтай больш лёгкае і зразумелае асэнсаванне сучасных навуковых пунктаў погляду і паўплываць на вырабатку крытычнасці ў ацэнцы розных поглядаў.
“Аднасастаўныя сказы - сказы з адным галоўным членам (суадносным ці з дзейнікам, ці з выказнікам двухсастаўнага сказа, але не ідэнтычным яму), які сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб'екта ці прэдыката”[17, с.57].
На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца два тыпы аднасастаўных сказаў:дзеяслоўныя і іменныя.Да дзеяслоўных аднасастаўных сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя сказы. Да іменных аднасастаўных сказаў належаць намінатыўныя, вакатыўныя і генітыўныя сказы. Л.І. Бурак пры характарыстыцы аднасастаўных сказаў выкарыстоўвае тэрміны “бяздзейнікавыя ” і “безвыказнікавыя” сказы[10, с.251].
На думку некаторых даследчыкаў, галоўны член аднасастаўнага сказа з'яўляецца незалежным, таму “называць яго дзейнікам ці выказнікам няправільна”, пры аналізе такіх сказаў неабходна выкарыстоўваць тэрмін “галоўны член”[13,с.71]. Спецыфічнай асаблівасцю аднасастаўных сказаў з'яўляецца наяўнасць толькі аднаго галоўнага члена. Другі ж галоўны член не ўзнаўляецца і не падразумяваецца. У гэтым адрозненне аднасастаўных сказаў ад няпоўных, у якіх адзін галоўны член не забяспечвае паўнаты славеснага выражэння думкі. А таму па-за кантэкстам моўнай сітуацыі яны застаюцца незразумелымі.
Аднасастаўнымі сказазамі з галоўным членам у форме выказніка аўтары карыстаюцца тады, калі ёсць неабходнасць “засяродзіць увагу на дзеянні безадносна, хто яго выконвае”[13, с.71].
Аднасастаўныя сказы з галоўным членам сказа, які суадносіцца з дзейнікам двухсастаўнага сказа, падзяляюцца на намінатыўныя (назыўныя) і генітыўныя. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам сказа, які суадносіцца з выказнікам двухсастаўнага сказа, падзяляюцца на асабовыя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя сказы), безасабовыя і інфінітыўныя сказы.
У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы выражаецца галоўны член аднасастаўнага сказа, П.У.Сцяцко падзяляе іх на “дзеяслоўныя” і “іменныя”[25,с.131]. Дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы выражаюць дзеянне, утваральнік якога не называецца. Агульная ўласцівасць ўсіх дзеслоўных аднасастаўных сказаў - бессуб'ектнасць. У іменных аднасастаўных сказах называецца прадмет думкі, яго існаване ў момант гутаркі.
Спецыфіка аднасастаўных сказаў абумоўлена іх лаканічнасцю, здольнасцю актуалізаваць што-небудзь адно, найбольш важнае для паведамлення (дзеянне, стан, прымету, прадмет ці з'яву).
Як адзначае Т.Рамза, сярод дзеяслоўных аднасастаўных сказаў “безасабовыя сказы…самая стракатая і найбольш ужывальная група аднасастаўных сказаў”[24,с.47].
У мове мастацкіх твораў Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” не назіраецца вялікая колькасць аднасастаўных сказаў. Намі было сабрана і прааналізавана 198 адзінак аднасастаўных сказаў, сярод якіх 103 ужывання пэўна-асабовых сказаў.
Пэўна-асабовыя сказы, гэта аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаны “ дзеясловам у асабовай форме, што ўказвае на пэўную дзеючую асобу”[5, с.212]. Усе даследчыкі (Бурак Л.І., Сцяцко П.У., Яўневіч М.С.і інш.) лічаць, што галоўны член пэўна-асабовых сказаў выражаецца дзеяслоўнымі формамі:
- 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу
Слова хачу табе сказаць. [1,с.26]
Славы і сілы хачу Новагародку. [1,с.32]
Аддаю рыцара літоўцам. [ 2,с.271]
- 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу
А зараз гляньце сюды. [1,с.31]
- 2-ой асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу
Давайце сюды наступнага. [1,с.188]
- Аддай маю дачку. [ 2,с.247].
Пры параўнанні пэўна-асабовых сказаў з іншымі аднасастаўнымі сказамі можна заўважыць, што “яны валодаюць найбольшай ступенню логіка-граматычнай члянімасці, збліжаючыся з двухсастаўнымі сказамі”[5, с.214].
Да няпэўна-асабовых сказаў адносяцца сказы, у якіх абазначаецца дзеянне, “утваральнікам якога выступае няпэўная або невядомая асоба, а выказнік выражаецца дзеясловам ў форме 3-й асобы множнага ліку прошлага часу”[25,с.128]. Нягледзячы на тое, што вытворцы дзеянняў, пра якіх гаворыцца ў такіх сказах, існуюць рэальна, сказы называюцца няпэўна-асабовымі па прычыне таго, што дзеючая асоба канкрэтна не названа і мысліцца няпэўна. З гэтага вынікае двайная назва сказаў.
У мове твораў Л.Дайнекі няпэўна-асабовыя сказы размешчаны на другім месцы па ўжыванні у параўнанні з пэўна-асабовымі сказамі. Гэта звязана з тым, што ўжываюцца няпэўна-асабовыя сказы часцей за ўсё ў размоўным стылі, а ў мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі прысутнічае шмат дыялогаў.
Вежу яшчэ не адбудавалі. [1,с.21]
У ямах і гліняных домніцах там выплаўлялі руду. [1,с.35]
Есці давалі толькі хлеб і ваду. [2,с.138]
Можна адзначыць, што камунікатыўная роля няпэўна-асабовых сказаў заключаецца ў тым, што з іх дапамогай выражаецца “паведамленне, канстатацыя рэальнага факта дзеяння…з праяўленнем абыякавасці да паведамлення пра дзеяча”[5, с.216].
Яшчэ ў гістарычных раманах Л.Дайнекі можна прасачыць ужыванне безасабовых сказаў. Як адзначае П.У. Сцяцко, безасабовыя сказы разам з інфінітыўнымі ўваходзяць у групу неасабовых сказаў, бо галоўны член дадзеных тыпаў сказа абазначае дзеянне, стан, што ўзнікаюць самі па сабе, не залежна ад асобы. У такіх сказах асоба не толькі не называецца, але і не падразумяваецца [25,с.128]. Галоўны член безасабовых сказаў можа быць выражаны безасабовымі формамі асабовых дзеясловаў, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, часам з інфінітывам. У гістарычных раманах Л.Дайнекі выкарыстанне безасабовых аднасастаўных сказаў абмежавана. Намі было сабрана і прааналізавана … сказаў. Сярод іх можна вылучыць, у адпаведнасці з класіфікацыяй Т.Рамзы [24, с.47-51], наступныя тыпы безасабовых аднасастаўных сказаў:
1)Безасабовыя сказы, што адлюстроўваюць атмасферна-метэраалагічныя з'явы прыроды
Потым падмарозіла. [1,с.140]
З густой цемры ляпіла махрыстым белым снегам. [1,с.237]
2)Безасабовыя сказы, што абазначаюць стыхійныя праявы прыродных сіл ці суадносныя з імі дзеянні ваеннага характару
У нагу яго параніла. [ 2,с.271]
3)Безасабовыя сказы, што абазначаюць дзеянні, звязаныя з уяўленнямі пра лёс, наканаванасць.
Нарэшце Мірошку пашанцавала. [2, с.67]
4) Безасабовыя сказы, што абазначаюць або магчымасць ажыццяўлення дзеяння дзякуючы пэўным абставінам, або немагчымасць яго з-за чаго-небудзь
У яго не было левай рукі і правай нагі. [1,с.9]
Не памагло. [2,с.26]
5) Безасабовыя сказы, што абазначаюць унутраны стан чалавека.
У яго зашчымела на сэрцы. [1,с.43]
Хацелася піць. [1,с.93].
Неабходна адзначыць, што у безасабовых сказах паведамляецца пра з'явы прыроды, працэсы ў арганізме чалавека і жывёл, фізічны і псіхічны стан, якія ўзнікаюць самі па сабе. Адсутнасць дзеючай асобы ў такіх сказах можна растлумачыць тым, што ў безасабовых сказах няма “пабуджальных сказаў”[5, с.219].
Трэба адзначыць, што семантыка-стылістычныя магчымасці безасабовых сказаў надзвычай шырокія. Пры дапамозе безасабовых канструкцый можна апісаць такія станы, якія характарызуюцца неўсвядомленасцю, нематываванасцю. Акрамя таго, дадзены тып сказаў можа надаць дзеянню асобае значэнне лёгкасці, выдзеліць само дзеянне ці стан безадносна да якога-небудзь дзеяча. Гэта садзейнічае шырокаму, дарэчнаму выкарыстанню безасабовых сказаў у мове мастацкай літаратуру. Аднак у раманах Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” не прасочваецца частае ўжыванне безасабовых сказаў. Гэта можа быць звязана з адметнасцямі тэмы гістарычных раманаў і спецыфікай аўтарскай падачы падзей, стылю пісьменніка.
Таксама ў тэкстах гістарычных раманаў Л.дайнекі можна прасачыць ўжыванне інфінітыўных сказаў. Да дадзенага тыпу сказаў адносяць дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы з галоўным членам, які выражаны “ незалежным інфінітывам, якія абазначаюць магчымае, немагчымае, неабходнае ці непазбежнае дзеянне”[25,с.129].
“Беларуская граматыка” прапануе наступную класіфікацыю інфінітыўных сказаў[5, с.226-227]:
1)Сказы, якія выражаюць катэгарычныя загады і заклікі, для іх характэрна асобая інтанацыя загаду
Не трэба гэта знішчаць. [2, с.31]
- Даць Якаву Палачаніну каня! [2, с.268]
2) Сказы, якія выражаюць неабходнасць ці немагчымасць дзеяння
Ды яму ўжо не быць муралём. Ніколі не быць. [2,с.14]
3) Сказы з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі і пытальнай інтанацыяй, якія выражаюць пытанне аб магчымасці ці абавязковасці, дазволе
Але як разблытаць і вымудрыць такое? [1,с.61]
Ды навошта хадзіць у лес? [1,с.246]
У тэкстах гістарычных раманаў Л.Дайнекі намі было сабрана і прааналізавана … адзінак інфінітыўных сказаў. Неабходна адзначыць, што інфінітыўныя канструкцыі з адмоўнай часціцай указваюць на непажаданасць ажыццяўлення дзеяння, што можа суправаджацца рознымі адценнямі. У тэкстах мастацкай дітаратуры інфінітыўныя сказы ўжываюцца пераважна ў мове персанажаў.
Таксама ў мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі ўжываюцца намінатыўныя сказы, якія “сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, з'яў; галоўны член іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне”[5, с.228]. Сярод намінатыўных сказаў выдзяляюць “быційныя” і “указальныя”[5, с.229-230].
Трэба адзначыць, што намінатыўныя сказы ў мастацкіх творах выконваюць некалькі стылістычных функцый:
- сціслае апісанне абстаноўкі, якое можа служыць уступам для асноўнага паведамлення
- пералічэнне для характарыстыкі найбольш выразных прымет,з'яў
- перадача прадметаў, з'яў падзей, якія хутка змяняюцца.
У гістарычных раманах Л.Дайнекі абмежавана ўжыванне намінатыўных сказаў. Можна адзначыць, што гэта адзінкавыя выпадкі выкарыстання сказаў дадзенага тыпу ў тэксце. У творах Л.Дайнекі ўжываюцца быційныя сказы, якія сцвярджаюць існаванне або наяўнасць прадмета, з'явы, стану.
Подобные документы
Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013Картатэка параўнальных канструкцый мовы вершаў, структурнае выражэнне у творах. Аналіз іх ў лірыцы Рыгора Барадуліна на падставе зборніка “Трэба дома бываць часцей”. Спецыфіка іх ужывання, спалучальнасці ў залежнасці ад структуры, тэматыкі тэкста.
курсовая работа [34,4 K], добавлен 01.01.2014Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.
учебное пособие [207,1 K], добавлен 04.01.2011Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.
контрольная работа [22,8 K], добавлен 16.03.2010Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Характеристика поняття, функцій (власні, приватні, експресивні) та типології невербальних компонент комунікації. Дослідження способів вираження паралінгвістичних засобів через авторську ремарку у драматичних творах сучасних американських письменників.
курсовая работа [45,3 K], добавлен 31.07.2010Розгляд поняття, будови та синтаксичних функцій порівняльних конструкцій як структурної одиниці мовної системи. Ознайомлення із формами вираження та типами конструкцій порівняння як прийому художнього зображення, що зустрічаються у творах В. Симоненка.
реферат [62,5 K], добавлен 04.12.2010