Аналіз звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа і аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекi

Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.06.2013
Размер файла 94,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Восень…Хлюпоцце…[1, с.80]

- Цемра…[2, с.15].

Такія сказы характэрны для апісання. Асноўнымі рысамі намінатыўных сказаў з'яўляюцца фрагментарнасць і большая ёмістасць выражэння зместу. У іх называюцца толькі асобныя дэталі, сітуацыі. Але іх лаканізм абумоўлівае перадачу шырокага агульнага зместу і экспрэсіўнасць сказаў.

Заключэнне

Сінтаксіс, будучы раздзелам сучаснай беларускай мовы, займае важнае месца ў сістэме лінгвістычных дысцыплін. Актуальнасць вывучэння праблем дадзенай лінгвістычнай дысцыпліны абумоўлена неаслабляльнай цікавасцю да сінтаксічных уласцівасцей слоў, іх спалучэння ў словазлучэнні і сказы.

У выніку аналізу мовазнаўчай літаратуры па тэме дыпломнай работы, а таксама на шэрагу прыкладаў, што былі сабраны на падставе твораў Леаніда Дайнека “Меч князя вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” можна прыйсці да наступных вынікаў:

1) Ужыванне ускладненых сказаў у мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі абумоўлена сэнсавай нагрузкай на кампаненты сказа, вялікай інфармацыйнасцю і выкананнем разнастайных функцый, як камунікацыйных, так і стылістычных. Ускладненыя сказы дапамагаюць стварыць цэласную кампазіцыю гістарычнага рамана, спрыяюць вобразнай перадачы думкі аўтара, даюць магчымасць раскрыць дадатковую інфармацыю, закладзеную ў галоўных членах сказа.Ускладненыя сказы дапамагаюць выразіць індывідуальна-аўтарскі стыль пісьменніка.

2) Звароткі у мове мастацкай літаратуры ўжываюцца з мэтай увядзення ў сказ дадатковай інфармацыі. Яны выконваюць намінатыўна-звяртальную функцыю, чым і адрозніваюцца ад іншых кампанентаў сказа. Звароткі дапамагаюць паказаць выяўленчую выразнасць паведамлення, што садзейнічае іх шырокаму выкарыстанню ў мове мастацкай літаратуры. Звароткі дапамагаюць стварыць пэўны эмацыйны кантакт з чытачом, уводзяць яго ў экспрэсіўную атмасферу выказвання.

3) Выкарыстанне пабочных канструкцый ў мове гістарычных раманаў абумоўлена тым, што дадзеныя канструкцыі утрымліваюць трапную характарыстыку персанажа, выражаюць стаўленне аўтара да героя, робяць паведамленне больш дакладным і разгорнутым. Адной з галоўных асаблівасцяў пабочных канстукцый з'яўляецца іх фармальная незалежнасць ад асноўнага саставу сказа, у які яны уваходзяць.

4) Дадатковы характар паведамлення устаўных канструкцый адрознівае іх ад адасобленых, удакладняльных і паясняльных кампанентаў, якія з'яўляюцца неабходнымі элементамі зместу паведамлення. Устаўныя сказы часта маюць падтэкст. У выніку гэтага сказы з ужываннем элементаў, якія ўскдадняюць асноўны сказ, інфарматыўна больш багатыя , чым сказы з пабочнымі кампанентамі. Аўтарам шырока выкарыстоўваюцца устаўныя канструкцыі як сродак перадачы эмацыянальна-ацэначных тлумачэнняў і характарыстык.

5) Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай. Параўнальныя звароты носяць вобразны характар і выражаюць разнастайныя значэнні. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як выразны эмацыянальна-экспрэсіўны сродак.

6) Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Яны заключаюць ў сабе большую сэнсавую і сінтаксічную нагрузку, чым асноўная частка сказа. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі выконваюць экспрэсіўную і ацэначную функцыі. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове раманаў Л.Дайнекі з прычыны іх высокай інфармацыйнасці, вобразнасці, эканамічнасці мовы. Ужыванне адасобленых акалічнасцяў ў тэксце звязана з абазначэннем дадатковага дзеяння пры асноўным дзеянні, пашырэннем інфармацыйнасці сказа, павелічэннем мастацкай выразнасці тэкста. Да таго ж дзеепрыслоўныя звароты робяць тэкст больш складаным з граматычнага і сінтаксічнага боку, бо дапамагаюць паказаць разнастайныя бакі дзеяння, дапаўняюць і пашыраюць яго.

7) У мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды” аднасастаўныя сказы менш пашыраныя чым двухсастаўныя простыя і складаныя сказы. Неабходна адзначыць, што аднасастаўныя сказы часцей за ўсё ўжываюцца ў мове персанажаў з мэтай указання на пэўнае дзеянне, падзею, з'яву, засяроджання ўвагі чытача на пэўных момантах мастацкай рэчаіснасці твора.

Такім чынам можна зрабіць вынік, што ўжыванне звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа ў мове мастацкай літаратуры і ў жанры гістарычнага рамана абумоўлена іх эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю, дадатковым значэннем і адценнем, што ўзбагачае як мову персанажаў, так і аўтара і дапамагае больш ярка, дакладна і глыбока раскрыць рэчаіснасць. Звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, адасобленыя члены сказа з'яўляюцца неабходным кампанентам сінтаксічнай будовы сказа, спрыяюць пашырэнню іфармацыйнасці, ёмістасці выказвання, наданню неабходнай экспрэсіўна-эмацыйнай афарбоўкі.

Літаратура

1. Леанід Дайнека “Жалезныя жалуды” Мінск “Юнацтва”1993

Жалезныя жалуды: Раман:Для сярэд.і ст.шк.узросту/Маст. А.Ю.Кажаноўскі.-Мн.:юнацтва,1993.- 301с.

2. Леанід Дайнека: “Меч князя Вячкі.След ваўкалака” Мінск “Юнацтва” 1993,-606с.

3 . Абабурка, М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў [Тэкст] / М.В. Абабурка. - Мн., 1992,. - 224 с

4.Анічэнка, У.В. беларуская мова: Дапам. Для самадукацыі. - Мн.: Беларуская навука, 1998.- 206 с.

5. Беларуская граматыка. Ч. 2: Сінтаксіс / рэд М.В.Бірыла, П.П.Шуба. - Мінск: Навука і тэхніка, 1986. - С. 159-164.

6. Беларуская мова у дзвюх частках:ч. 2. Сінтаксіс: падруч. Для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў./Я.М. Адамовіч. Н.І. Бурака. Л.М.Грыгор'ева і інш.; Пад агул.рэд. Л.М. Грыгор'евай.- 2-е выд. перапрац і дап.- Мн.: Выш. шк., 1998, - 222 с.

7. Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. -- Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005.-459 с.

8.Булахаў, М. Т. Уводзіны / М. Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сінтаксіс. Мінск, 1959. -с . 5-11.

9. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І.Бурак. - Мінск: БДУ,1980. - С. 58-92.

10. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: [Вучэб.дапаможнік для філал.фак.ун-таў].- Мн.:выд-ва “Універсітэцкае”, 1987.-320с.

11 .Валгина, Н.С. - Современный русский язык: Синтаксис: Учебник /Н.С.Валгина - 4-е изд., испр. - М.: Высш.шк., 2003.- 416 с.

12. Кавалёва, М.Ц., Падгайскі, Л.П. Беларуская мова: Дапам. Для вучняў стар.кл. - 5-е выд., дапрац. - Мн.: Нар.асвета, 1991. - 271 с.

13.Леановіч Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб.дапам. /Р.С.Леановіч. -Гродна, ГрДУ, 2002. -118 с.

14.Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні: Дапаможнік /І.Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2002.- 207 с.

15.Малажай, Г.М. Зваротак [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.- с….

16. Малажай, Г.М. Устаўныя канструкцыі [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.-с…

17..Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс [Тэкст]: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-21 05 02 «Руская філалогія» / Н.П. Малашанка; Мін-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. - Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2007. - 87 с.

18..Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : дапам. / В.В.Маршэўская. -Гродна : ГрДУ, 2008. - 159 с.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

19.Міхневіч, А. Я. Сінтаксіс / А. Я. Міхневіч // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 484-486.

20.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

21.Пипченко, Н.М. Современный русский язык : Синтаксис словосочетания и простого предложения / Н. М. Пипченко. - Минск : БГУ, 2008. - 196 с.

22.Рабкевіч, В. Творны параўнання / В.Рабкевич // Беларуская лінгвістыка: зб. арт. Вып. 4. - Мінск, 1973. - С. 46-49.

23.Рагаўцоў, В.І. Дыскусійныя пытанні сінтаксісу беларускай і рускай моў: Дапам. для філал. фак. ВНУ. -- Мн.: Універсітэцкае, 2001.-143 с.

24.Рамза, Т. Функцыянальны аспект пры вывучэнні безасабовых сказаў / Т.Рамза // Роднае слова. - 1997. - № 1. - С. 46-58.

25.Сцяцко, П.У. Мовазнаўчы досвед. Ч. 1. Дыялекталогія. Сучасная мова і методыка. Анамастыка. Міжмоўныя стасункі /П.У.Сцяцко. - Гродна: ГрДУ, 2005. - С. 131-135.

26.Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб. дапам. / Н.М.Чалюк. - Мінск: ТетраСистемс,2004. - С. 149-156.

27.Чумак, Л.Н. Современный русский язык.Синтаксис: учеб. Пособие Л.Н. Чумак. - Минск: БГУ, 2007 -191 с.

28.Яўневіч, М.С., Сцяцко, П.У. Сінаксіс сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапаможнік для студэнтаў спец. “Беларуская мова і літаратура” пед. інстытутаў. - 3-е выд., дапрац. - Мн.: Вышэйшая школа., 1987.- 272с.

29.Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы /М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. - Мінск: Аверсэв, 2006. - С. 107-112.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.

    курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013

  • Картатэка параўнальных канструкцый мовы вершаў, структурнае выражэнне у творах. Аналіз іх ў лірыцы Рыгора Барадуліна на падставе зборніка “Трэба дома бываць часцей”. Спецыфіка іх ужывання, спалучальнасці ў залежнасці ад структуры, тэматыкі тэкста.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 01.01.2014

  • Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.

    дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013

  • Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.

    учебное пособие [207,1 K], добавлен 04.01.2011

  • Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.

    контрольная работа [22,8 K], добавлен 16.03.2010

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Характеристика поняття, функцій (власні, приватні, експресивні) та типології невербальних компонент комунікації. Дослідження способів вираження паралінгвістичних засобів через авторську ремарку у драматичних творах сучасних американських письменників.

    курсовая работа [45,3 K], добавлен 31.07.2010

  • Розгляд поняття, будови та синтаксичних функцій порівняльних конструкцій як структурної одиниці мовної системи. Ознайомлення із формами вираження та типами конструкцій порівняння як прийому художнього зображення, що зустрічаються у творах В. Симоненка.

    реферат [62,5 K], добавлен 04.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.