Ядвігін Ш. як мастак прозы

Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.12.2014
Размер файла 86,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Дзякуючы спалучэнню рэалістычных сродкаў адлюстравання рэчаіснасці з лірыка-рамантычнымі апавяданне набывае філасофскі падтэкст. Апісанне адзінкавага выпадку перарастае ў роздум пісьменніка пра чалавечае жыццё і смерць, пра часовае і вечнае. Апавяданне завяршаецца сумна-сімвалічнымі радкамі: "Вецер гудзеў. Ліплі крывава-жоўтыя лісты кляніны да памуцеўшых шыб бальніцы, як бы падгледзець хацелі, што там робіцца. На акне, дзе быў крыж, стаялі абапал дзве васковыя свечкі, адна з іх непачынаная, другая крыху падгарэўшы, - увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека" [3, с.158]. Паводзіны і ўчынкі герояў апавядання псіхалагічна апраўданы не толькі той сітуацыяй, у якую яны трапляюць, але і нечым больш значным, важным - іх грамадскім становішчам: "Нават малаіндывідуалізаваная, у асноўным лірыка-публіцыстычная характарыстыка цяжкахворага не здаецца вялікім недахопам твора. Усё ў апавяданні - і напружана-драматычная пейзажная замалёўка, і моцнае, знешне стрыманае, але вельмі эмацыянальнае лірычнае адступленне, і нескладаны сюжэт - дапамагае паказаць канкрэтнага чалавека, прадстаўніка канкрэтнага сацыяльнага асяроддзя" [12, с.122]. На шляху да імпрэсіі, вершаў у прозе былі ў Ядвігіна Ш. і апавяданні, якія можна лічыць пераходнымі ("Бярозка", 1910 і "Дуб-Дзядуля", 1910). На думку Л. Голубевай "адыход пісьменніка ад сатырычна-гумарыстычнай танальнасці разбурыў форму байкі. Аднак суадносіны паміж адзінкавым і агульным у структуры мастацкага вобраза засталіся па-ранейшаму такімі, якія характэрны для алегорый, хоць галоўныя дзейныя асобы тут людзі, а не прадстаўнікі жывёльнага свету.

Абодва творы ўяўляюць нешта пераходнае паміж алегорыяй і рэалістычным, псіхалагічным апавяданнем. Гэта свайго роду сінтэз традыцыйных фальклорных і ўласна індывідуальных аўтарскіх мастацкіх прыёмаў творчасці, прычым перавага пакуль што зусім відавочна на баку першых" [12, с.213].

У апавяданні "Бярозка" расказваецца пра цяжкі лёс маладой жанчыны, але яе вобраз абагульнены, пазбаўлены індывідуальных рыс. "Даждаўся Лявон, што яго пацеха Марыська выцягнулася ўгару, як тая маладая, гладкая бярозка. Ад хлапцоў адбою не было, і хоць сэрца кроўю аблівалася, а пара падышла замуж аддаваць". Гісторыя жыцця Марыські пададзена ў творы з дапамогай традыцыйных фальклорных сродкаў. Чытач не ведае, у якой сяміі жыве гераіня пасля замужжа, хто яе крыўдзіць, што з'яўляецца прычынай яе смутку. Вядома толькі, што прыслухаўшыся да парады свайго бацькі, маладая жанчына ў цяжкія хвіліны свайго жыцця скардзіцца адно бярозцы, адкрываючы дрэўцу сваю душу і жаль. Споведзь прыносіць палёгку Марысьцы, але бярозка, не вытрываўшы горкіх скаргаў жанчыны, высыхае. Бацька тлумачыць дачцэ, чаму так сталася: "А ведаеш чаму, гаротніца ты мая? Ведаеш? Гэта ж твой боль, гэта ж твой жаль спарахніў гэту бярозку, - бо ты доляй сваёй жалілася ёй. Дрэва і то спужалася такой долі." [3, с.54].

У апавяданні "Дуб-Дзядуля" лірызм Ядвігіна Ш. выяўляецца ў паэтызацыі прыроды, дзе адчуваецца моцны ўплыў фальклорнай паэтыкі, і цяга пісьменніка да жанру прытчы і філасофскага асэнсавання з'яў рэчаіснасці. Аднак аўтар яшчэ не здолеў дасягнуць той вышыні, якая ўласціва "Казкам жыцця" Я. Коласа.

Адметнае месца ў творчасці Ядвігіна Ш. займаюць творы "Васількі" (1911), "Раны" (1912), дзе з асаблівай сілай выявіўся лірычны талент празаіка. Дарэчы, А. Лойка "Васількі" называе вершам у прозе, а "Раны" адносіць да сучаснага верлібра. Аналізуючы "Васількі", крытык засведчыў, што гэты твор заняў у творчасці празаіка і ва ўсёй маладой беларускай дарэвалюцыйнай прозе асаблівае месца і найперш паказваў мажлівасць аўтара ў развіцці лірычнай плыні нацыянальнай прозы. "Паглыбленая ўвага да ўнутранага свету чалавека, да праблем духоўнасці (месца мастацтва ў жыцці, адносіны яго да рэчаіснасці, васількі як сімвал красы, жыта як рэчаіснасці), вьмуленне ў слове "чыстага" руху душы, думкі, - усё гэта было новым і для Ядвігіна Ш., і для маладой беларускай прозы" [13, с.298].

Верш у прозе ці імпрэсію "Васількі" нельга суаднесці з рэальным выпадкам. Тым не менш гэты твор - вынік пэўнага аўтарскага ўражання, асацыяцыі, настрою, адчування, звязанага з канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй. Твор напісаны ў 1911 г. Звернемся да біяграфіі пісьменніка і паразважаем над тым, што магло падштурхнуць яго да напісання гэтага твора. Зоська Верас, якая добра ведала Ядвігіна Ш., згадвала ў сваіх успамінах, што калі будучы пісьменнік вучыўся ў Люцынцы ў школе, арганізаванай дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча, то Антону Лявіцкаму (было яму тады 10-11 гадоў) падабалася ці то ўнучка Дуніна-Марцінкевіча ці якая іншая дзяўчына з імем Ядвіга. Абуджанае ў дзяцінстве пачуццё не знікла з гадамі.3 ім звязваецца і псеўданім пісьменніка. Хведар Ільяшэвіч таксама быў схільны думаць, што "будучы пісьменнік. перажыў у Люцынцы нешта глыбокае. Можа, гэта было першае дзіцячае каханне? Можа, тут ужо зачаравалі яго, "як васількі", вочы? Можа, гэта была Ядвіга? На думку У. Содаля, адсюль і паўстае псеўданім пісьменніка - Ядвігін Ш., бо сам пісьменнік у "Лістах у дарозе" пісаў пра пачуцці, глыбінныя, патаемныя, пра якія ніхто не павінен ведаць. I звязаны гэтыя пачуцці былі з дзяцінствам, можа, з першым каханнем, што не забываецца ніколі. Ядвігін Ш. пісаў: "Бывае, находзяць думкі - іншы раз - вясёлыя, то ізноў - сумныя, але такія дарагія, такія патайныя, што ажно агаядаешся, быццам баішся, каб хто не падслухаў, не падгледзіў, не дагадаўся іх, бо іх ведаць ніхто не павінен - ніхто!". Прыведзеныя вышэй меркаванні даследчыкаў і прызнанне самога аўтара "Васількоў" цікавыя, але яны да канца не высвятляюць, што канкрэтна паслужыла штуршком для напісання твора. Відавочна толькі адно: у аснову яго, што набыў такую незвычайную для маладой беларускай прозы жанравую форму, пакладзены вельмі асабістыя, інтымныя перажыванні аўтара, а лірызм, уласцівы фальклорнай паэтыцы, саступае лірызму іншага кшталту: "Васількі закрасавалі. Не, не закрасавалі!

Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад.3іма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце. неба, як васількі. як васількі, вочкі. мільганулі васількі і. счэзлі.

У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі.

А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, - тады толькі ўспомніш, што гэта - ад васількоў, ад іх красы, бо. адкрасавалі васількі." [3, с.151].

Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню лірычных мастацкіх сродкаў, Ядвігін Ш. адыходзіў ад фальклорнай абагульненай паэтыкі, акрэсліваў уласны індывідуальны стыль, напаўняў беларускую прозу новымі жанрамі. Лірызм адыгрываў важную ролю ў творчай эвалюцыі пісьменніка, выступаў як дзейсны псіхалагічны сродак, спрыяў выпрацоўцы норм літаратурнай мовы.

Заключэнне

Такім чынам, па тыпе свайго таленту Ядвігін Ш. адносіцца да пісьменнікаў, якіх менш за ўсё прываблівае ўменне схопліваць прадмет ва ўсёй яго рухомай складанасці і непаўторнасці, уменне ўдыхнуць у яго жыццё. Гэта не стыхія Ядвігіна Ш., не ў гэтым ён бачыць аснову сваёй творчасці. Як мастак Ядвігін Ш. больш філосаф, мысліцель, чым жывапісец. Для яго важны не прадмет, а сэнс прадмета, і іх натхненне ўсплывае толькі для таго, каб праз вернае прадстаўленне прадмета зрабіць у вачах усіх відавочным і асязальным сэнс яго. Галоўная сіла таленту Ядвігіна Ш. не ў творчасці, не ў мастацкасці, а ў думцы, глыбока прачутай, цалкам усвядомленай і развітай.

Творчасць Ядвігіна Ш. ў стылева-тэматычных адносінах вырастала з фальклору і гэтаксама, як і проза Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, К. Каганца, уяўляла з сябе літаратурную апрацоўку народных гутарак, казак, легендаў і паданняў. Але ўжо ў прынцыпах тыпізацыі, прыёмах і сродках падачы канкрэтнага матэрыялу, характары пабудовы вобразаў мы бачым якасныя адрозненні мастацкага апавядання ад твораў народнай прозы, мы назіраем нараджэнне інакшага тыпу мастацага мыслення - аўтарскага, індывідуальнага. Ядвігін Ш. робіць першыя спробы ў мастацкім асваенні - па-новаму - рэчаіснасці. Асваенне гэтае вядзецца, у асноўным, у сацыяльна-побытавым ракурсе, з аўтарскім пераасэнсаваннем традыцыйных казачных матываў, увядзеннем праўдападобных рэалістычных дэталяў, вобраза селяніна-апавядальніка. Гэта мы выразна прасочваем у апавяданнях Ядвігіна Ш. "Вучоны бык" і "Заморскі звер" (літаратурная пераапрацоўка народных казак "Мужык і пан" і "Пану навука").

Творы Ядвігіна Ш. сведчыць пра наяўнасць іншых стылёва-эстэтычных тэндэнцый. Паколькі па прыродзе свайго таленту гэты літаратар быў не толькі гумарыстам, але таксама і лірыкам, то абсалютна заканамерна, што, пачаўшы з празаічных баек і апрацовак фальклорных сюжэтаў, пісьменнік у хуткім часе звярнуўся да псіхалагічнага апавядання, імпрэсіі, верша ў прозе, прытчы, папаўняючы галерэю герояў вясковага асяродку лірычна-паэтычнымі вобразамі. Выпрацоўваючы індывідуальны мастацкі стыль, Ядвігін Ш. шмат зрабіў і для фарміравання норм літаратурнай мовы.

Апавяданні-байкі Ядвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкай сатыры. Сатырычна-гумарыстычная афарбаванасць апавяданняў Ядвігіна Ш. ствараецца і трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючых асоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з'явы праз раскрыццё яе знешніх супярэчнасцей.

Наяўнасць псіхалагічных твораў сведчыла аб паглыбленні майстэрства пісьменніка, набыцці аўтарам адметных рыс творчай індывідуальнасці. Пранікненне ў псіхалогію чалавека, раскрыццё яго духоўнага свету (пачуццяў, думак, перажыванняў), зразумела, запатрабавала лексікі, багатай на перадачу розных адценняў чалавечых эмоцый. У кантэксце выпрацоўкі Ядвігіным Ш. мастацкіх сродкаў псіхалагізацыі адметнае месца займае найперш лірызм, так як менавіта праз лірычную напоўненасць мова празаічных твораў набывала гнуткасць і вытанчанасць. Наяўнасць лірызму ў яго творах, сведчыла не толькі пра выяўленне нацыянальнай ментальнасці але і пра выпрацоўку індывідуальнага стылю, што засведчыла паглыбленне псіхалагізму і філасафічнасці. Акрамя таго, ён даў ўзор ўласна лірычнай прозы, сцвярджаючы тым самым неабходнасць такой стылёвай плыні ў беларускай літаратуры.

Такім чынам, шлях Ядвігіна Ш. ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, вельмі блізкіх да фальклорных ("3 маленькім білецікам", "Заморскі звер", "Рабы", "Падласенькі") да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў ("Зарабляюць", "Гаротная") і лірыка-філасофскіх імпрэсій ("Васількі", "Раны") быў выяўленнем агульнай тэндэнцыі развіцця маладой беларускай прозы, якая з першых сваіх крокаў імкнулася пераадолець спрошчанасць фальклорных форм адлюстравання рэчаіснасці, узбагачала фальклорную паэтыку арыентацыяй на кніжную традыцыю, на здабыткі сусветнай культуры. Лірызм быў адным з дзейсных сродкаў у вырашэнні гэтай задачы, у выпрацоўцы індывідуальнага мастацкага стылю.

ядвігін мастак твор проза

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Купала, Я. Зб. тв: У 7-мі т. т Т.7. [Тэкст] / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 479с

2. Каваленка, В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры [Тэкст] / В. Каваленка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. - 377с

3. Ядвігін, Ш. Выбраныя творы [Тэкст] / Ядвігін Ш. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 389с

4. Нямковіч, Н. Некаторыя адметнасці стылю Ядвігіна Ш. [Тэкст] / Н. Нямковіч. // Роднае слова. - 1998. - №2. - С.86-91

5. Максімовіч, В. Алегарычнае апавяданне Ядвігіна Ш. [Тэкст] / В. Максімовіч. // Роднае слова. - 1998. - №6. - С.49-60

6. Ніцшэ, Ф. Так сказаў Заратустра: Кніга ўсім і нікому [Тэкст] / Ф. Ніцшэ. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994. - 581с

7. Бялінскі, В. Выбраныя творы [Тэкст] / В. Бялінскі. - Мн.: Навука і тэхніка, 1949. - 697с

8. Багдановіч, М. Збор твораў: У 2-х т. Т 2. [Тэкст] / М. Багдановіч. - М.: Навука і тэхніка, 1968. - 581с

9. Матруёнак, А. Псіхалагічная проза [Тэкст] / А. Матруёнак. - Мн.: Навука і тэхніка, 1988. - 351с

10. Соловьёв, В. Стихотворения и шуточные пьесы [Текст] / В. Соловьёв. - Л., 1974. - 577с

11. Дасаева, Т. Лірызм Ядвігіна Ш. [Тэкст] / Т. Дасаева. // Полымя. - 2003. - №10. - С. 209-215

12. Чыгрын, І. Станаўленне беларускай прозы і фальклор [Тэкст] / І. Чыгрын. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 451с

13. Лойка, А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2-х ч. Ч.2. [Тэкст] / А. Лойка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1989. - 599с

14. Дышлевіч, А. На пераломе стагоддзяў. Жыццё і творчасць Ядвігіна Ш. [Тэкст] / А. Дышлевіч. // Роднае слова. - 1994. - №1. - С.9-12

15. Ткачова, П. Байка ці апавяданне. Творчасць Ядвігіна Ш. 1911-1913 г. г [Тэкст] / П. Ткачова. // Роднае слова. - 2001. - №9. - С.18-20

16. Гісторыя беларускай літаратура ХХ ст.: У 4-х т. т. - Т 1. [Тэкст]. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 697с

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.