Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны

Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2015
Размер файла 94,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Камедыя «Мілы чалавек» пачынаецца своеасаблівым кароткім уступам пад назваю «Перад заслонай», мэта якога -- прымусіць гледача задумацца над спецыфікай сатырычнай камедыі, над правам драматурга-сатырыка высмейваць недахопы нашага жыцця, кляйміць ганьбаю тых, хто імкнецца толькі спажываць, а не ствараць, хто пайшоў па шляху махлярства, хто ашуквае дзяржаву, народ, хто ставіць свой дабрабыт даражэй за ўсё на свеце. Уступ гэты ўяўляе сабою дыялог паміж драматургам-камедыёграфам Язвай і яго сябрам Праменным. Іх абодвух, асабліва Язву, хвалююць праблемы драматургіі, у прыватнасці такі яе жанр, як камедыя [33, с. 211]

Язва. Ты хочаш сказаць, што камедыя аджыла свой век?

Праменны. Сапраўды, каго нам асмейваць? Каго ты не возьмеш, дык гэта будзе або рабочы, або калгаснік, або інтэлегент, адным словам, чалавек савецкі. Пажартаваць з яго яшчэ можна, але паспрабуй яго асмяяць. Паспрабуй вывесці на сцэну сучаснага недарасля, або сучаснага сквазнік - дмуханоўскага.

Язва. Ну што ж, і паспрабую.

Праменны. Дык жа пакрыўдзіцца.

Язва. Хто?

Праменны. Той жа савецкі глядач.

Язва. Дарэмна ты так думаеш. Калі мы будзем высмейваць сапраўдныя нашы недахопы, ён ахвотна з намі пасмяецца. Вядома, тут трэба мець зоркае вока, а не махаць, куды папала. А недахопаў у нас досыць, каб іх высмейваць. [24, с.295 ]

Асаблівасцю камедыі «Мілы чалавек» з'яўляецца тое, што ў ёй у якасці дзеючай асобы выступае драматург-сатырык, надзелены характэрным прозвішчам Язва. Ён самым цесным чынам звязаны з іншымі персанажамі твора. Некаторыя крытыкі, не зразумеўшы сутнасці гэтага вобраза, папракалі Крапіву за тое, што Язва як станоўчы персанаж, антыпод Жлукты,-- пасіўны, не выкрывае «мілага чалавека», хаця з самага пачатку ведае, што гэта за тып. Аднак такі папрок беспадстаўны, бо не прымаецца пад увагу тая акалічнасць, што Язва -- фігура ўмоўная. Праз яе Крапіва хоча паказаць гледачу сам працэс стварэння сатырычнай камедыі, творчую лабараторыю драматурга-камедыёграфа, прыроду і спецыфіку сатырычнай камедыі, прынцып стварэння сатырычных тыпаў вялікай абагульняльнай сілы. Такія адмоўныя тыпы павінны быць у цэнтры ўвагі пісьменніка- сатырыка, і яго ні ў якім разе нельга за гэта абвінавачваць [33, с. 212 ]. Сам Кандрат Крапіва адзначыў наступнае : “Часам драматурга ўпікаюць у тым,што ў цэнтры яго сатырычнай камедыі стаіць адмоўны персанаж. Гэта падобна на тое, што калі б мы ўпікалі хірурга,што ў цэнтры яго ўвагі знаходзіцца нарыў, які ён збіраецца ўскрыццю клапоцячыся аб здароўі чалавека. Прызначэнне сатырычнай камедыі - выкрываць зло ў імя дабра. У драматычным творы можна гэта зрабіць, толькі паказаўшы зло ў дзеянні, прычым так, каб яно ў дастатковай меры праявілася і паказала ўсе свае шкодныя якасці. Але як жа гэта можна дасягнуць, не паставіўшы носьбіта зла ў цэнтры ўвагі, а пакінуць недзе ў цяні. У такім выпадку зло ў поўнай меры не будзе выкрыта і мэта драматурга не будзе дасягнута” [6, с. 87].

Гэтую ж думку аўтар перадае і ў размове Язвы і Пераменнага.

Язва. Мая задача - паказаць тыя балячкі, якія часам з,яўляюцца на нашым здаровым целе.

Праменны. Занадта ўжо згушчаны фарбы.

Язва. Гэта ў адносінах Жлукты фарбы згушчаны? Ну, ведаеш… У гэтай бочцы пакласці так густа перамешаны: прагнасць, подласць, цынізм, нахабства, што больш згусціць ніяк нельга. Не, я з асалодай утыкаю вастрыё свайго пяра ў гэтую агідную тушу [24, с.157].

Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшыся ад фронту, вельмі камфортна -- за чужы кошт -- уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К. Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбіні душы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час, калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнага выкрыцця Жлукты, гнуснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавы горад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха -- вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы -- я хачу жыць; другі -- я хачу жыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ён адкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам, паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных» людзей -- прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў [35, с.156 ].

Да сваёй камедыі “Мілы чалавек” Кандрат Крапіва зноў вярнуўся ў 1956годзе, пры падрыхтоўцы трохтомнага збору твораў. Пісьменнік пэўным чынам пераапрацаваў камедыю, унёс у яе некаторыя даволі істотная змены. Ён крыху знізіў кола дзеючых асоб, выкрэсліўшы старшыню гарсавета Бывалава, яго намесніка Быстрыкава, жонку Княгіна, перайначыў пасаду некаторых персанажаў, што засталіся ў творы.

Зразумела, што “знятыя” персанажы былі эпізадычныя і выконвалі галоўным чынам эпізадычныя функцыі. Відаць, таму пісьменнік, і адмовіўся ад іх. Але не ўсе перамены ў сюжэтным развіцці камедыі, связаныя са скарачэннем колькасці дзеючых асоб, атрымаліся мэтазгоднымі. Так, у новым варыянце твора аказаўся “перавыхаваны” галоўны Жлуктаў кліент Княгін, хоць гэта выглядае вельмі непераканальна, ніяк не стасуецца з логікай характару персанажа. “Сатырычная накіраванасць вобраза Княгіна знікае. Аўтар механічна перадаў яму словы другога персанажа, і яны гучаць пэўным дысанансам з тым вобразам Княгіна, які ўжо склаўся на працягу папярэдніх карцін”,- зпоўнай падставай зазначае на гэты конт А. Саннікаў, хоць і дадае потым, па сутнасці, супярэчлівыя, змякчальныя агаворкі [6, с. 94],

Пэўная непаслядоўнасць у свой час была дапушчана і ў развіцці характару Жлуктавай жонкі Клавы. Яна пакідае выкрытага Жлукту і звязвае свой лёс з былым драматургам і будучым паэтам Пераменным. Праўда, скептычны Язва не вельмі ўпэўнены, што пару напаткае сапраўднае шчасце, але сам Пераменны глядзіць на падзеі аптымістычна, лічыць Клаву цудоўнай жанчынай. Аднак аптымізм пераменнага мала ўзгадваецца з першым актам камедыі, дзе Клава, як вынікае з наступнай сцэны, выглядае не асабліва зайздросна[6, с. 95].

Клава (пасля паўзы паварочваецца да Язвы). А чаму б вам не зрабіць такую канцоўку…Клаве абрыдла пустое жыццё, агідны стаў сыты, самаздаволены муж. Яна пакінула сваю душную кватэру, стукнула дзвярыма і пайшла насустрач свежаму ветру.

Язва. Куды яна пайшла?

Клава. На фабрыку, на завод, на фронт. І ў канцы п,есы мы бачым яе стаханаўкай або Героем Савецкага Саюза.

Язва. Такая канцоўка гледачу спадабалася б. Але ж гэта непраўдзіва. Зразумейце ж вы, што за чалавек мая Клава. Яна ж не любіць і баіцца працы. І сілы волі не хопіць у яе зрабіць так. Гэта ж няшчаснае, бязвольнае стварэнне. (Паўза. Язва сядзіць у задуменні, з якого яго выводзіць усхліпванне Клавы. Язва паварочваецца і глядзіць на яе) Плакаць Клава можа, гэта ў яе характары. Але ж на сцэне гэта будзе нецікава. Нос чырвоны, у носе хлюпае.

Клава (праз слёзы).Які ж вы жорсткі, бязлітасны чалавек!

Язва. Не чалавек, а аўтар камедыі. Тут я сапраўды бязлітасны[24, с. 312].

Такая бязлітасць і на самой справе вельмі патрэбна пісьменніку. Ён, па праўдзе кажучы, ні з якіх меркаванняў не мае права парушаць логіку развіцця характараў сваіх герояў, бо ў ёй у канчатковым выніку адбіваецца логіка самаго жыцця. Кандрат Крапіва ўсёж пашкадаваў сваю Клаву і пад заслонай фактычна перайначыў яе характар [6, с. 95].

Праўду Язва прывык гаварыць ўсім. Хай ужо Клаву ён не паважаў, але і свайго сябра Пераменнага, якога па-свойму любіў і цаніў за шчырасць, дабрыню, працавітасць, Язва не дужа літасцівіў. Былы драматург усур,ёз захапіўся Клавай. Адчуўшы ўзаемнасць, пачаў Пераменны марыць пры Язве, што адаб,е жанчыну ў Жлукты. Яна навучыцца працаваць, стане добрым памочнікам у жыцці.

“Пераменны (расчулена). Падтрымліваеш?

Язва. Абедзвюма рукамі.

Пераменны. Не, сур,ёзна?

Язва. Ну як жа! Ты разумееш, што ты мяне выручыў? Я з гэтай няшчаснай Клавай ужо некалькі месяцаў мучуся, не ведаю, што рабіць. Ні богу свечка, ні чорту качарга. А тут знайшоўся ёлуп…

Пераменны (пакрыўджана). Якая ж ты свіння!” [24 , с.325].

“Мілы чалавек” -арыгінальная па задуме і форме камедыя. У ёй многа свежых, цікавых сатырычных прыёмаў, якія сведчаць аб пошуках навых мастацкіх магчымасцей гэтага жанру. К. Крапіва выбраў жыццёвую ў сваёй аснове камедыйную сітуацыю, глыбока і востра распрацаваў сатырычную тэму твора. Сваю задачу ён бачыў у тым, каб выставіць на грамадскі суд нягодніка, які збег ад мабілізацыі і ў цяжкі для народа час “тлусцеў на нашай бядзе” [26 , с.150].

З ўсяго гэтага вынікае, што ў Кандрата Крапівы пазіцыя заўсёды была ўдарная, актыўна-наступальная ў дачыненні да самых розных праяў адмоўнага. І гэта можна пацвердзіць словамі А. Макаёнка: “Па-гаспадарску, прыдзірлівым вокам аглядае К. Крапіва савецкую рэчаіснасць, як клапатлівы гаспадар аглядае свой уласны дом. Ставячыся да ўсяго добрага любоўна і зацікаўлена, ён не даруе недаробак, не дапускае скідак на чалавечыя слабасці. Для пісьменніка-сатырыка савецкая рэчаіснасць - свой дом, пабудаваны рукамі роднага народа. У гэтай патрыятычнай адданасці мастак і ёсць крыніца яго неабыякавасці да адмоўных з,яў, крыніца яго выкрывальнага пафасу”(цытуецца па: [6, с. 89]).

3. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука

3.1 Асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных героеў

Рэканструкцыя мастацкіх падыходаў у асэнсаванні подзвігаў народа пачалася яшчэ ў першай палавіне 1940-х гадоў. Мэтанакіраванымі намаганнямі лепшых беларускіх драматургаў (у першую чаргу - К. Крапівы, А. Макаёнка, К. Губарэвіча) творчы ўзровень гэтага асэнсавання дасягнуў значных вышынь у наступныя дзесяцігоддзі. Але ў канцы стагоддзя, калі разгарнулася татальная рэвізія духоўных набыткаў савецкага часу, калі ўзмоцненым абструкцыянісцкім нападкам падвяргаўся метад сацыялістычнага рэалізму, які нібыта паставіў развіццё савецкай літаратуры па-за рэчышчам сусветнага літаратурнага працэсу, гэты вопыт пачаў ігнаравацца.

У мітуслівым жаданні ўсё пераацаніць, усё перамяніць некаторыя празаікі, паэты і публіцысты паспрабавалі даць “новую” праўду пра мінулую вайну [25, с. 363].

Зараз мы паспрабуем прааналізаваць спецыфіку ўспрымання і адлюстравання падзей вялікай Айчыннай вайны на канкрэтных прыкладах (у дадзеным выпадку на прыкладзе твораў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука).

Іван Чыгрынаў належыць да пакалення пісьменнікаў, якое называюць хто філалагічным, хто сярэднім, хто “дзецьмі вайны”. Так, і сам І. Чыгрынаў, і большасць яго равеснікаў - таварышаў па пяру - атрымалі філалагічную адукацыю, з пэўнага часу занялі ў літаратуры прамежкавае, сярэдняе становішча паміж пакаленнем пісьменнікаў -франтавікоў і маладым - пасляваенных гадоў нараджэння. У іх над самай светлай і радаснай парой жыцця, дзяцінствам, завісла славеснай хмарай вайна. Таму так шырока ў творчасці гэтага пісьменніка прадстаўлена тэма Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы 70-х Іван Чыгрынаў вобразна сказаў пра свае стасункі з гадамі фашысцкай навалы: “Я быццам увесь час стаю пад ваенным дажджом” [16, с.549].

У 1980-я гады побач з прозай І. Чыгрынаў пачаў актыўна выступаць ў драматургіі. Першыя п,есы створаны на аснове раманаў і апавяданяў. Для драматычных твораў пісьменніка характэрна тэматычная разнастайнасць, актуальнасць гучання.

Уменне акрэсліць нейкія характэрныя рысы ў вобліку персанажаў прадэманстраваў драматург у трагічным гратэску “Ігракі”, які прысвечаны асэнсаванню перыпетый дыпламатычнай барацьбы паміж СССР і Германіяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Сталін, Молатаў, Варашылаў, Будзённы, Мікаян, Хрушчоў, Берыя, Дэканозаў, Шкварцаў, Гітлер, Герынг, Гімлер, Гальдэр, Рыбентроп - вось асноўныя дзейныя асобы п,есы.

Дзеянне п,есы адбываецца напярэдадні вайны.

Аўтар у сваім творы паказвае як неардынарна складваліся адносіны паміж ігракамі-палітыкамі. Гэта добра бачна праз іх дыялогі. І. Сталін, і Гітлер гуляюць у дыпламатычныя гульні адзін з адным.

“Сталін. Чым далей будзем ісці наперад, тым больш спакусы розныя людзей будуць збіваць з панталыку. Але на бліжайшы час… Я таксама прыглядаюся -здаецца, на хуткую змову ў нас пакуль ніхто не здольны. Цяпер кадры ў нас правераныя. Хоць іншы раз гавораць так: колькі воўка не кармі - у лес глядзіць. У мяне тут сёння на абедзе быў адзін пісьменнік, ну, можна лічыць, нават класік. Дык гэта той так гаварыў. Але з другога поваду. Паводле ягоных слоў выходзіць, што мы з табой Гітлера падкормліваем.

Молатаў. Аб,ектыўна так, Коба.

Сталін. У нашай гульні з Гітлерам -гэта вялікая зброя. Дарэмне некаторыя не разумеюць. Ды і Гітлер наўрад ці здагадаецца. Няхай думае, што мы звычайныя вясковыя прасцякі. Ну, а як жа? Масква -вялікая вёска, а мы ўсе тут вясковыя прасцякі. Трэба сказаць Мікаяну, каб за паўстаўкі ў Германіі асаблівы нагляд быў. Але і ад немцаў патрэбна патрабаваць абсалютнага выканання” [41, с. 133].

Сталін лічыць, што ён лепшы ігрок і ўсё будзе так, як ён вырашыў… Але ён не ўлічыў свайго супраціўніка. Ігры не бывае з адным іграком!

“Гітлер. … Не веру я рускім, што гэта ў іх надоўга -інтэрнацыянал. Але няхай. Хутка мы навядзём тут парадак. А пакуль - прымусім Сталіна прыняць удзел у адной гульні. Няхай пабудзе таксама іграком. Толькі карты не станем адкрываць яму. Тым больш, што некаторыя яго карты мы ўжо ведаем. Паглядзім, хто каго.

Робентроп. Зразумело, мы яго.

Гітлер. Я надаю гэтай гульні вялікае значэнне, Робентроп. Спярша думалася, што чарга да Савецкага саюза дойдзе пасля Англіі. Але цяпер, пасля разгрому Францыі, стала відавочна, што вайну з Расіяй можна весці, не чакаючы перамогі над Англіяй. Для гэтага вось дэзарыентацыя Сталіна і спатрэбілася мне. Ужо на пачатку перагавораў будзем прапаноўваць Саветам далучыцца да троістага пакта. Думаю, што Сталін ад такой нечаканасці здрыганецца.

Робентроп. Дапускаю, што ён аб нечым такім здагадваецца.

Гітлер. Няхай сабе здагадваецца. Раз прыняў удзел ва ўсходняй маёй палітыцы, то мусіць далучыцца і да заходняй. Прапануем план падзелу заходняй Еўропы. Праз гэта мы атрымаем выгаду з двух бакоў -супакоім Сталіна, моў, мы табе, крамлёўскі дыктатар, па-ранейшаму моцна давяраем, а тым часам канчаткова скампраментуем яго перад Лонданам. Робентроп! З намі бог!”[41, с. 142].

Іван Чыгрынаў майстэрскі паказаў, як вёў сваю справу Гітлер. Як ён умела маніпуліраваў паводзінамі людзей і прадбачваў наступны крок свайго праціўніка. Гітлер бачыць, што напрыклад, Молатаў, гаворыць толькі словамі Сталіна і не робіць ад гэтых слоў ні крока назад ні кроку наперад. І гэта для яго зручна.

Калі разглядзаць размову Молатава з Шкварцавым, то бачна, што ён слухае, але не чуе Шкварцава.

“Шкварцаў. ..Вы бачылі па дарозе ў Берлін тэхніку салдат? Усё гэта рухаецца на ўсход, Вячаслаў Міхайлавіч.

Молатаў. Што вы гэтым хочаце сказаць?

Шкварцаў. Гэта не толькі дэманстрацыя. Гэта - на яве.

Молатаў. А вось таварыш сталін не лічыць, што Германія штосьці мае супраць нас. З гэтым згодны і члены Палітбюро, у гэта, нарэшце, верыць народ. Таму вашы словы, таварыш Шкварцаў, я ўспрымаю як звычайную перастрахоўку. Але гэта, вядома, не азначае, што патрабаванняў да Германіі ў нас няма. З гэтага мы сакрэту не робім, тым больш што яны будуць выкладзены сёння на перагаворах з Гітлерам”[41, с. 151].

Молатаў не мае рацыі, ён не хоча нічога заўважаць і слухаць, бо ён слухае толькі Сталіна і робіць толькі тое, што яму скажа Сталін.

Калі Гітлер раней сумняваўся, калі пачынаць вайну, то пасля дыпламатычнай сустрэчы ўсё стала ясна.

“Гітлер. Добра. Ганіце прэч сумненні, Гальдэр! У вайне з Расіяй нам будзе спадарожнічаць поспех. Гэта я вам кажу, Гальдэр!

Гальдэр. Трэба толькі моцна грукнуць кулаком па стале, мой фюрэр, і ўсё разваліцца на кавалкі.

Гітлер. Я ў гэта паверыў, Гельдэр, пасля Францыі. У ходзе польскай кампаніі ў мяне такой упэўненасці не было. Але з таго часу ў рускіх была Фінляндыя, а ў нас - Францыя. І мы яе перамаглі. Цяпер на чарзе Савецкі Саюз. Мы яго таксама мусім паремагчы. Вясной сорак першага. Не пазней лета. У дырэктыве па плану “Барбароса” так і варта будзе ставіць задачу: германскія ўзброеныя сілы павінны быць гатовы разбіць Савецкую Расію ў ходзе кароткачасовай кампаніі яшчэ да таго, як будзе скончана вайна з Англіяй. Вось гэта, Гальдэр, зусім новае - яшчэ да таго, як будзе заваявана перамога над Англіяй. (Пацірае рукі.)”[41, с. 162]

Але ў Сталіна былі другія меркаванні. І меркаванні памылковыя.

Сталін. У гэтым вось якая закавыка, Вячаслаў. Усетакі англічанам варта неяк сказаць аб нашых перагаворах з Гітлерам. Англічан не трэба зкідваць з рахунку. Неабходна іх трымаць у напружанні. Таксама ў нашу гульню ўцягваць. А ўвогуле, я тут раіўся сам з сабой, зыходзячы з тваіх тэлеграм: хутчэй за ўсё, што Германія не гатова ваяваць на два бакі. Стала быць, мы сапраўды будзем мець часу для сваіх спраў. У тым ліку і ваенных. Канцэпцыя патрэбна. У грамадзянскую ў мяне ад,ютант быў. Стары акопнік. Дык той проста тлумачыў: калі праціўнік акопваецца, значыць абараняцца збіраецца, а калі наадварот - наступаць будзе. А мы на сваёй новай граніцы адно топчамся”[41, с. 163-164].

Праз гэты твор аўтар хоча нам данесці тое, што калі іграеш, то не трэба заігрывацца, бо ў сваёй гульні часам ты не заўважыш самае галоўнае. І за гэтаў тваёй памылковасці будзеш пакутаваць не ты, а народ.

Калі разглядаць драму Івана Чыгранава“Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, то можна ўбачыць іншую тэму, якую хацеў да нас данесці аўтар.

Дзеянні ў творы адбываюцца ў мірны час, пасля вайны.

Сямён Кожанаў дэмабілізаваўся і шукае жонку, з якой разлучыла вайна. Здаецца, што Вялікая Айчынная вайна закончылася, усё будзе добра, але ўсё не так, зусім не так.

Кожанаў накіраваны ў вёску фінагентам. Добрая праца, але ж ён сустракаецца з несправядлівым Чыкіленкам і пачынае абараняць пакрыўджаных ім людзей, бо Чыкілёнак не правы і перавышае свае паўнамоцтвы. Нават на папярэджванне Ігната Кожанаў не звярнуў увагі.“А ты яшчэ не хадзіў да яго на паклон, да Чыкілёнка? Няма чаго знацца з ім. Бацька яго, Іван Чыкіла, во быў чалавек. Брат мой і таму аддаў за яго сваю Вольгу. Думаў сын у бацьку. Яблык ад яблыні… Але як часта людзі памыляюцца! Гэты яблычак вунь куды закаціўся. Нават дастаць цяжка. Не, што не кажы, а Чыкілёнак… Ну і што, калі начальнік? Ды такога начальніка, як Чыкілёнка, , калі па-чалавечы, то і блізка не трэба пускаць… Так, і блізка не трэба пускаць” [41, с. 242].

Канфлікт паміж Кожанавым і Чыкілёнкам вырашаецца… З дапамогай сяброў… тэлефонных званкоў… паклёпаў. (Пры тым, што Чыкілёнак майстар падрабляць дакументы. Яму нічога не чужое. Ён з лёгкасцю мяняе дату нараджэння сваёй ўласнай дачкі, каб збавіцца ад яе і жонкі.)

Здаецца, усё гэта можа зламаць Кожанава, але… у яго ёсць успаміны пра вайну, жонку, дзіця, якое павінна было нарадзіцца. І ён верыць, што знойдзе іх… Ён пасля дзесяці гадоў зноў вяртаецца і дазнаецца пра тое, што яго сям,я загінула ў час вайны ў полымі…

Здаецца, твор закончыўся, але Іван Чыгрынаў не ставіць на гэтым кропку. Ён у эпілогу паказвае што далей адбылося з чалавекам, які прайшоў пакуты вайна, зняволення, страты сям,і. І гэта паказ не такі, які меркавалася ўбачыць..

Больш няма Сямёна Кожанава! Ёсць Дземідзёнак! І гэта стары чалаве! Гэта дзівак, які жыве на Ганчарнай вуліцы і скупае ў клетках птушак і выпускае іх на волю. Але ўсё гэта не так проста, як здаеца! Птушкі, якіх выпускаў Дземідзёнак, гэта частка прыроды, яны сталі гаючымі лекамі для спакутаванай душы гэтай дзеючай асобы.

Аўтар факусіруе ўвагу на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, пэўнай унікальнасці.

Да ваеннай тэмы звярнуўся драматург Георгій Марчук, аўтар драмы “Пеўчыя сорак першага года”, які плённа працуе ў жанры камедыі. У яго своеасаблівы падыход да паказу падзей. Асобныя эпізоды п,есы “Пеўчыя сорак першага года” раскрываюць пошук духоўнасці ў рэлігіі, якая проціпастаўлена антычалавечым праявам вайны.

Дзеянне п,есы адбаваецца на акупаванай тэрыторыі.

Праваслаўны святар, айцец Вікенцій, што падчас акупацыі вяртаецца да дому і аднаўляе дзейнасць царквы, ператворанай у калгасны склад. “ Божа, няўжо я дома? У роднай старонцы? Дзякуй, табе божа, дзякуй, што вярнуў мяне да храма божага, дзякуй” [29, с.7]. Дачка Марыя, якая раней ад мовілася ад свайго бацькі за тое, што ён бацюшка, зараз вяртаецца і просіць прабачэння ў яго. Вось толькі ці сапраўдныя ў яе намеры, ці толькі гэта дзеля таго, каб выратаваць свайго каханка?

“Марыя. Даруй, тата, дарагі, родны, даруй…Толькі я вінаватая, толькі я.

Айцец Вікенцій. Не трэба плакаць дачка. Устань. Я ведаю з якой бядой прыйшла ты да мяне.

Марыя (хутка кажа). І каханне, бацька. Калі арыштавалі цябе, пракляла свой нораў, свае ўчанкі бязглуздныя, жорсткасць сваю.

Айцец Вікенцій. Хіба ж я вучыў цябе нядобраму? Мяне непакоіў твой рэвалюцыйны запал. Я быў не супраць тваёй незалежнасці. Аднакжа і духоўная незалежнасць павінна грунтавацца найперш на народнасці, любові і павазе да традыцый свайго народа. І яшчэ. Якую прафесію ты сабе абрала? Трактарыстка. Мужчыны раздзьмулі бюракратычны апарат, а вас, няшчасных, сагітавалі на трактар. Ганьба. Жанчына -найперш маці. Трактар і жанчына -рэчы несумяшчальныя. Калі ты выраклася Бога…

Марыя. Бога няма. Якіж ён Бог, калі папусціў, каб адзін народ знішчаў другі.Даруй. Ты служыш свайму народу па-свойму, а я па-свойму. Бацька, калі гэта ў тваіх сілах… уратуй яго… з лагера.Іх кормяць здохлай канінай, а ваду п,юць з бочкі, у якой плаваюць жабы.

Айцец Вікенцій. Досыць. Што яму наканавана, тое і будзе.

Марыя. Тата, ты раіш мне сядзець склаўшы рукі і чакаць яго смерці?Уратуй, ты ж бязгрэшны святы.

Айцец Вікенцій. Па-першае, я не святы, а зямны, грэшны як і ўсе. Па-другое, як уратаваць, не ведаю”[29, с. 9-10].

Марыя прапаноўвае аддаць золата царквы. Калі бацька не згаджаецца, то кажа, што будзе ахвяраваць сабою. Які ж бацька пасля такіх слоў не дапаможа свайму дзіцяці? “Не падабаецца ён мне, ніколі не падабаўся. Надта ж выкрутны. Ёсць ў мяне адно выйсце. Толькі на ўсё жыццё запомні, не дзеля яго гэта раблю, а дзеля цябе -адзінай і любай дачкі…” [29, с.10].

З-за дачкі бацьку трэба зрабіць вялікі грэх. Ён будзе суддзёй. Ён будзе вырашаць каму жыць, а каму памерці. А ці мае ён на гэта права? Бо права судзіць і выносіць прысуд належыць, як вучыць Біблія, Усявышняму. А ён гэта зробіць. Ён набярэ хор з ваеннапалонных.

Высокароднасць і гуманнасць яго справы не выклікае сумненняў - адраджаецца занядбаная вера, ратуюцца чалавечыя жыцці. Гэта калі разглядаць сітуацыю з пазіцыі вышэйшага, абсалютнага гуманізму.

Але колькі сумненняў і згрызот у святара выклікае яго міласэрная чыннасць! Ён назірае, як шчыльна пераплялося дабро і ліха ў душах выратаваных ім людзей, скалечаных вайной, ды і не толькі ёю - яшчэ і падзеямі траццатых гадоў. Прохар, Нестар, Гена, Ілья - у кожнага свой боль, свая душэўная рана. Адносіны паміж імі і іх блізкімі ўяўляюць надрыў, дзе няма месца для спакою і ўзаемадаравання.

Усё гэта бачыць і балюча перажывае айцец Вікенцій. Ён не думае пра тое, што прыйдзе час і нашчадкі не ацэняць належным чынам высілкі такіх, як ён. Людзі, якія спрабавалі займацца мірнымі прафесіямі падчас акупацыі, незаслужана будуць залічаны ў лік “калабарантаў” [2, с.76 ].На папрок аднаго з выратаваных ім ваеннапалоннага спрабуе адказаць:

“Прохар. Так, так, святы айцец.Вакол збядненне, забітасць. Краіна ляжыць разрабаванай і сваімі і чужымі…Голая і галодная!... Тэрор, азлабленне, нянавісць… Дзе свае, дзе чужыя - не разабраць! Якія тут гімны? Якая ад іх карысць?

Айцец Вікенцій. Дазвольце з вамі не пагадзіцца, паважаны Прохар.Так - азлабленне, так - смута,так - нянавісць і страх! Больш таго - страх, галоўная бяда, у якой мы ўсё глыбей танулі ў апошнія дзесяцігоддзі… Я шмат пабачыў на сваім вяку… шмат…. Асабліва за апошнія шэсць год. Калючы дрот мне не ў навіну… На жаль… Як і вам….І ведаеце, што я вынес одтуль, з-за Урала?.. Самае важнае… не дрот робІць нас рабамі… не дрот… Я бачыў там людзей…. сустракаў … Дух якіх вольны!.. Чым яны ўмацоўвалі яго? Малітвай? Наўрад ці… Я маліўся за іх. Яны глядзелі на мяне моўчкі, але не смяяліся. Якая ж вера, думаў у што?..умацоўвала іх дух!..

Прохар. У светлую будучыню!

Айцец Вікенцій ( вельмі сер,ёзна).Светлая будычыня кожнага чалавека цікавая для мяне, а будычыня гэта - у вечным шчасці ачышчэння!.. І яны былі чыстыя, тыя людзі, чыстыя!.. Чалавек ад прыроды эгаістычны. Такім ужо стварыў яго Гасподзь Бог, відаць, для таго, каб была, была дыялектыка, рух знізу ўверх, ад горшага да лепшага!”[29, с. 26 ].

Эвалюцыя, пра якую не зусім па-царкоўнаму распавядае айцец Вікенцій, выглядае як прарыў да духоўнасці - праз пераадоленне жыццёвай дысгармоніі, бязладдзя. “Пеўчыя”, набраныя светаром, не надзеленыя ніякімі надзвычайнымі здольнасцямі да музыкі. Айцец Вікенцій перакананы: хор загучыць.

“Сашка. Скажыце ім айцец Вікенцій, хай спяваюць.Спявайце, пеўчыя.

Айцец Вікенцій. Народ слухае вас, пеўчыя.

………………………………………………………………………….

Магутна, шырока і цудоўна гучыць народная песня.

І няма сілы, якая б прымусіла замаўчаць пеўчых у гэты снежаньскі дзень сорак першага года. Пеўчыя, развітваючыся з Вікенціям пакідаюць царкву”[29, с. 35].

Хор заспяваў, гімн звернуты да Бога, да вышэйшых сфер існавання, ён гучыць на поўную сілу. Перамога дабра над злом, гармоніі над дызгармоніяй не проста сімвалічная і не выпадковая. Такога роду -ачышчальны, жыццясцвярджальны- фінал характэрны для сучаснай гістарычнай драмы [12,с. 77].

У творы закранаюцца шмат праблем. Пошук духоўнасці ў рэлігіі, сапраўднае прызначэнне жанчыны і яе месца ў сям,і, адносіны бацькоў і дзяцей. Нават бачна праблема “жлуктаўшчыны” ў вобразе Сямёна Краўцова, аб якой пісаў К. Крапіва ў “Мілым чалавеку”.

Зараз прааналізуем драму “Паядынак” М. Матукоўскага.

Драма Мікалая Матукоўскага «Паядынак» была прымеркавана да саракагоддзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і прысвячалася подзвігу Канстанціна Заслонава. Двума дзесяцігоддзямі раней на гэтым жа матэрыяле драматург Аркадзь Маўзон напісаў драму «Канстанцін Заслонаў», якая ў свой час не без поспеху ішла ў тэатрах Беларусі і за яе межамі. Уступіўшы ў міжвольнае суперніцтва з папярэднікам, М. Матукоўскі асноўны акцэнт зрабіў на ўзмацненне дакументалізму: большасць персанажаў выступаюць пад сваімі сапраўднымі прозвішчамі, у строгай адпаведнасці з сапраўднасцю вытрыманы падзейна-фактаграфічны рад сюжэта і г. д. Умела выбудавана ў творы інтрыга, якая часам набывае дэтэктыўны характар і добра працуе на дынамізм развіцця дзеі. “Паядынкам” п'еса названа зусім не выпадкова: у яе канфліктнай структуры цэнтральнае месца занялі сутыкненні паміж Заслонавым і маёрам СД Бегерам. I быўгэтыпаядынак не звычайным двубоем вельм імоцных характараў, гэта было антаганічнае сутыкненне дзвюх ідэйна-палітычных і маральна-этычных сістэм, жорсткая, смяртэльная схватка паміжлюдзьмі і нелюдзямі. У драме з дакументальнай дакладнасцю ўзноў леныне каторыя старонкі барацьбы аршанскіх падпольшчыкаў, якія ў найскладаней шыхумовах, што хвілінна рызыкуючы жыццём, паводзілісябе як сама адданыя патрыёты[24].

Дзеянне ў творы адбываецца ў час вайны на акупіраванай тэрыторыі.

З рэек сыходзіць цягнік, у топках паравоза разрываюцца міны, падкінутыя спрытнымі рукамі. Мароз скоўвае водапровад на чыгуначнай станцыі і нямецкім эшалонам няма ходу ні на ўсход, ні на захад. Усім кіруюць нейчая моцная сіла і розум. Такая экспазіцыя прыдатна да таго, каб увесці вобраз змагара - Канстанціна Заслонава, які, па версіі драматурга, надзелены моцнай воляй і інтэлектам.

Заслонава выклікаюць на размову, якая больш нагадвае допыт. Ён (як і Цярэшка Калабок) вядзе двайную гульню: стараецца схаваць сваю таямніцу і адначасова ствараць вобраз службоўца, зацікаўленага не палітыкай, а заробкам. І таму гатовы, як ён запэўнівае нямецкае начальства, супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі.

Цікава, што ў гэтым напружаным псіхалагічным паядынку добрую ролю могуць адыграць шчырасць, чалавечнасць. Дзіўна, але якраз шчырасцю Заслонава ўведзены ў зман маёр СД Бегер і ваенны камендант Оршы Вейнер. Да іх трапляе аўтабіяграфія Заслонава з камсамольскага даваеннага юнацтва. Яна змяшчае тры запаветныя жаданні, за кожнае з якіх, як выказвае Бегер, “можна павесіць”. Цяпер Заслонава выпрабоўваюцю: ці не адмовіцца ён ад былых сваіх памкненняў. Калі адмовіцца - значыць няшчыры.

Заслонаў рэагуе на пытанні нестандартна:

“Бегер. Нават у сумленага чалавека, Заслонаў, бывае мяжа, за якой яго сумленнасць канчаецца… З камсамола вас выключылі, з лётнага вучылішча прагналі. Бацьку вашага арыштавалі, сям,ю выслалі. У вас і мару адабралі. Я разумею, як гэта балюча, калі ў чалавека адбіраюць мару… Скажыце, Заслонаў, няўжо ў вас ніколі не з,явілася жаданне адпомсціць бальшавікам за ўсё, што яны зрабілі вам? І наогул, ці былі ў вас якія жаданні? (Паўза.) Ну, што вы маўчыце, Заслонаў?

Заслонаў. Думаю…

Бегер.Думаеце? Пра што?

Заслонаў. Гаварыць вам праўду ці не?

Бегер.Праўда заўсёды даражэй цэніцца, чым няпраўда.

Заслонаў. Былі у мяне жаданні… Тры…

Бегер.Нават тры? Якія?

Паўза

Заслонаў. Хацеў стаць добрым інжынерам…

Бегер. Натуральна. Кожны чалавек хоча ўзяць ад жыцця максімум.

Заслонаў. І даць максімум. (Паўза.) Хацеў стаць камуністам…

Бегер. Вы падзялялі іх перакананні?

Заслонаў. Не…Я ўжо гаварыў вам, што на кіруючыя пасады яны прызначаюць толькі сваіх, членаў партыі.

Бегер. Памятаю. Каб партабаваць з камуніста двойчы - і па адміністрацыйнай і па партыйнай лініі. Так?

Заслонаў. Так…

Бегер. Ну што ж, тут ёсць логіка… І ў вас ніразу не з,явілася жаданне адпомсціцьім за тое, што яны скалечылі жыцці блізкіх людзей, ваша жыццё?

Заслонаў (не адразу, узважваючы кожнае слова). Выдаткі, пан маёр, бываюць розныя… Вы ж самі сказалі, што я мог быць забіты. А вы ўсяго толькі пакалечылі мяне. Выходзіць, што я павінен быць удзячны вам!

Бегер. Не трымайце камень за пазухай, Заслонаў… А якое ў вас было трэцяе жаданне? Забыліся? Не памятаеце?

Заслонаў ( пасля паўзы). Памятаю… Хацеў пабачыць Сталіна…

Бегер.Сталіна? Навошта?

Заслонаў. Хацеў пагаварыць з ім…

Бегер. Пра што?

Заслонаў. Пра многае… Пра жыццё.

Бегер. І пра “выдаткі” сталі б з ім гаварыць?

Заслонаў. І пра “выдаткі” таксама…

Бегер. Дзякуйце богу, што ён не ажыццявіў ваша жаданне… вы, Заслонаў, сапраўды сумленны чалавек.І на рэдкасць мужны. Сярод рускіх я сустракаю такога упершыню. Я хачу, каб вы былі нашым ідэйным саюзнікам.

Заслонаў. З саюзнікам, пан маёр, так не абходзяцца.

Бегер.Свае білі вас мацней. Аднак жа вы ім даравалі! Спадзяюся, даруеце і нам. Зараз я прышлю да вас доктара. Вы свабодны, Заслонаў. Ідзіце ў дэпо і працуйце…”[30, c.215- 216].

У гэтым дыялогу і іншых сцэнах ёсць прыкметы авантурна-прыгодніцкага дзеяння, рысы “шпіёнскай” літаратуры. Заслонаў нечым паўтарае паводзіны кінагероя, што нарадзіўся ў асяроддзі савецкага “маскульту” - славутага Штырлеца з раманаў Ю. Сямёнава. У фінале твора ён спрытна выбаўляецца ад ворагаў, што падрыхтавалі яму пастку. Але ёсць у п,есе і спрашчэнні, і моманты штучнай рамантызацыі, якія часта сустрэнеш у творах прыгодніцкага жанру.

Сярод персанажаў п,есы “Паядынак” ёсць асобы больш спрактыкаваная ў майстэрстве хлусні, - Манш, афіцэр абвера. Заслонаў давяраецца яму і ў выніку ледзьве не гіне [9, c. 70].

«Паядынак» можна назваць п'есай-одай, якая праслаўляе самаахвярную мужнасць абаронцаў роднай Беларусі. Ёсць у ёй нямала ад рэквіема і ад антымілітарысцкага памфлета. Каля свежай магілы Заслонаў з непрыкрытым болем і гневам прамаўляе: «Сёння мы хаваем сваіх баявых сяброў, якія загінулі смерцю храбрых у барацьбе з фашызмам... Яны яшчэ толькі пачыналі сваё жыццё. Яны вельмі любілі жыццё і хацелі жыць... I восьіхняма і ўжоніколі не будзесярод нас... Ніколі! У гэтыўзгорак разам з імі назаўсёды ляглі незгуляныя вяселлі, ненароджаныя дзеці, непраспяваныя песні, не ажыццёўленыя мары... Гэта страшэнная несправядлівасць вайны!..”[26, с. 222]

Вуснамі свайго героя аўтар жадае закрануць хаця б такім спосабам праблему захавання міру.

Можна зрабіць выснову, што калі ў драматургічных творах 1940-1950 гадоў услаўляліся подзвігі народа, то драматургічныя творы пісьменнікаў 1980-1990 гадоў адлюстроўвалі пошукі духоўнасці ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І гэта тэмы, пра якія раней было забаронена пісаць, а новы час даў для гэтага магчамасць.

3.2 Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў

З амаль непераадоленай праблемай індывілізацыі характараў сутыкнуўся Іван Чыгрынаў у драме “Ігракі” прысвечаны асэнсаванню перыпетый дыпламатычнай барацьбы паміж СССР і Германіяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Героі твора не проста зусім канкрэтныя гістарычныя асобы, а постаці агульнавядомых палітычных дзеючаў. Гэта акалічнасць спараджае сіндром перакрыжаванай рэцэпцыі, калі драматург мусіць суадносіць сваё мастакоўскае бачанне вобраза як з афіцыйнай, агульнапрызнанай легендай аб гістарычнай асобе, так і з магчымым успрыманнем плёну яго працы з улікам зноў жа згаданай легенды.

Некалькі дзесяцігоддзяў назад такое суквецце імён магнітам прыцягнула б чытача да твора, а ў пачатку 90-х ён застаўся практычна не заўважаным. Што ж, рэакцыя чытача -паказчык вельмі адносны, але нагоду для розуму яна дае заўсёды ацэначна пэўную. Думаецца, што халодны прыём драме “Ігракі” забяспечыла яе тэматычная трывіяльнасць, бо з,явілася столькі разнастайнай літаратуры, прысвечанай гэтаму перыяду гісторыі, што патрэбны нейкія сенсацыйныя адкрыцці, або падрабязнасці, каб зацікавіць публіку.

Няма ў п,есе сапраўднага фіналу, які акцэнтаваў бы пэўныя нюансы аўтарскай задумы [9, с.196].

У творы “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” Іван Чыгрынаў факусіруе ўвагу на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, пэўнай унікальнасці. Кожны чалавек -гэта частка прыроды, і толькі сам ты можаш знайсці для сябе лекі для спакутаванай душы.

У творы “Пеўчыя сорак першага года” Георгій Марчук спрабуе падысці да падзёй Вялікай Айчыннай вайны з пазіцыі агульналюдскіх, хрысціянскіх каштоўнасцей; высвечвае этычную неадназначнасць, складанасць нават у тых рэчах, якія нядаўна ўспрымаліся як неаспарэчныя. Простыя ісціны дабра, гуманізму не губляюць сваёй значнасці ў заблытаных абставінах ХХ стагоддзя, хаця шлях да іх аднаўлення надзвычай пакручасты.

Праблема маральнага стану чалавека, псіхалагічнай арыентацыі ў жорсткіх умовах акупацыі працягваюць заставацца актуальнай тэмай у літаратуры. Мяжа паміж маральнасцю і злачынствам у ваенных варунках далёка ад канчатковага вызначэння. Памяць пра былое захоўвае безліч сітуацый, настолькі складаных, што ўражвае перад усім заблытаннасць чалавечых лёсаў. А права судзіць і выносіць прысуд належыць, як вучыць Біблія, Усявышняму [9, с.76].

Драма М. Матукоўскага “Паядынак” (1985), прысвечаная Канстанціну Заслонаву з,яўляецца новай спробай у жанры гераічнай камедыі. Драмарурга цікавяць тыя акалічнасці, якія звязаны з канспірацыяй, тактыкай партызанскай і падпольнай барацьбы, уменнем стаіцца і нанесці нечаканы ўдар.

Дзеянне твора насычана нечаканымі паваротамі і калізіямі, будзе адпавядаць назве ў тым сэнсе, што паядынак - гэта не абавязкова рукапашная, гэта яшчэ і барацьба інтэлектаў, валявыя якасці супраціўнікаў.

У творы можна заўважыць важныя псіхалагічныя назіранні. “Двайной гульні” Заслонава часам перашкаджае яго залішняя даверлівасць. Так было ў свой час з Кастусём Каліноўскім ў трагедыі У. Караткевіча [9, с. 68].

У ацэначнай, канцэптуальнай частцы п,есы драматург спрабуе спалучыць два пласты часу: ваеннае мінулае і сучаснасць. Прыём, трэба адзначыць, характэрны для сучаснай драматургіі. У заключнай сцэне Заслонаў звяртаецца да нашчадкаў, як быццам паміж былым і сучаснасцю няма часавай дыстанцыі: “ … Людзі! Вас многа! Мільёны! Мільярды!. І ніхто з вас не хоча вайны і смерці! Дык чамуж вы дазваляеце страляць ружжам і гарматам? Што вам дзяліць між сабой? Неба? Сонца?Зямлю?.. Іх хопіць на ўсіх! Што ж вы робіце, людзі?.. Вашай крывёй, якую вы пралілі на войнах, можна напоўніць акіян! З вашых касцей, што засталіся на палях бітваў, можна насыпаць горы!..Вы чуеце, як часта з дня ў дзень, удзень і ўначы плешча над вамі і гайдае зямлю крывавы акіян? Вы чуіце, як страшна варушацца гэтыя горы, клічучы ваш розум і ваша сумленне! Спыніцеся, адумайцеся, пакуль не позна! Як шалёных сабак, знішчыце тых, хто развязвае войны! Ратуйце сябе і дзяцей сваіх! Пакуль не позна!...” (цытуецца па: [26, с. 222]).

У мастацкіх адносінах, такі драматургічны ход не вытрімлівае ніякай крытыкі: занадта лінейнае, лабавое вырашэнне; у маналогу зашмат рыторыкі, чыстай публіцыстычнасці.

Гэтыя аўтарскія «пасажы» калі не зусім, дык не сто працэнтна неабходныя. Тое самае можна сказаць і праўвядзенне ў п'есу -- наплывамі памяці -- сцэн, у якіхЗаслонаў паказваецца ў яго дачыненях з жонкай Рытай.

Проста журналісцкі тэмперамент аўтара вымусіў яго падстрахавацца. Той жа тэмперамент прадыктаваў рашэнне даручыць Заслонаву паклясціся ад імя ўцалелых жыць пасля вайны сумленна, справядліва, высакародна[41, с.3].

Жаданне аўтара закрануць хаця б такім спосабам праблему захавання міру адпавядае агульнай тэндэнцыі сучаснай літаратуры пра вайну.

Мікалай Матукоўскі ў сваёй творчасці заўсёды імкнуўся да найвышэйшых вынікаў. Праўда не заўсёды гэтыя імкненні цалкам збываліся, але ён настойліва працаваў. І верыў. Верыў у сілу слова, чалавечы розум, сацыяльную справядлівасць. Гэтая вера давала яму ўпэўненасць у неабходнасці ўласнай дзейнасці. “Паэтам можаш ты не быць…”[27, с. 311]. Не быць “паэтам” ён якраз і не мог. Разам з тым кожная яго п,еса, кожны радок іншага яго твора абавязкова мелі выразныя адзнакі высокай грамадзянскасці.

Разгледзеўшы гэтыя драматургічныя творы, можна зрабіць наступную выснову: Іван Чыгрынаў, Георгій Марчук, Мікола Матукоўскі, калі пісалі свае творы на ваенную тэматыку, то кіраваліся сваёй пэўнай пазіцыі. Яны хацелі данесці да нас не толькі тое, што мы ведаем, але і паказаць вайну і пасляваенны час у іншым ракурсе.

Іван Чыгрынаў паказаў нам праўдзіва палітычная абставіны напярэдадні вайны і жыццё людзей, выпрабаванні іх, вырашэнні праблем у пасляваенны час.

Мікола Матукоўскі па-новаму раскрыў вобраз Заслонава. З дакументальнай дакладнасцю і прыгодніцкімі элементамі.

Георгій Марчук паказаў нам духоўную дзейнасць і выпрабаванне веры айца Вікенція ў час вайны.

Заключэнне

Вызначыўшы і ахарактарызаваўшы агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі ХХ ст. трэба адзначыць, што што калі ў 1940-1950 гады беларуская літаратура развівалася ў атмасферы далейшага асэнсавання перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя тэмы літаратуры гэтага часу - вайна і барацьба за мір, паводзіны і ў заемаадносіны людзей у супольнасці, маральнае аблічча воіна і будаўніка, стваральная праца, савецкіх людзей, якія пераадольваюць на сваім шляху пралікі і няўдачы, абумоўленыя тэорыяй бесканфліктнасці, то ў 1980-1990 гады з,яўляецца асобная плынь антываенных твораў, у якіх вайна асэнсоўваецца як аб,ект сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага і, вядома, мастацкага даследавання.

Выявішы і ахарактарызаваўшы асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў К. Крапівы на тэму Вялікай Айчыннай вайны я прыйшла да высноў, што ад пільнага вока Кандрата Крапівы нічога не ўтоіцца. Аўтар у псіхалагічнай драме “Проба агнём” умела паказвае, што ў агні смяротнага паядынку з фашысцкай навалай сапраўдныя людзі праходзілі выпрабаванне на высокую чалавечнасць, вызваляліся ад ўсяго выпадковага, дробна-эгаістычнага ў сваім характары. А сатырычная камедыя “Мілы чалавек” актуальна і ў наш час.

Выявіўшы і ахарактарызаваўшы асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука можна зрабіць выснову, што новыя падыходы, якія скарыстоўваюць пісьменнікі, выключаюць жорсткую зададзенасць у ацэнцы мінулых падзей. Крытэрыі маральнай і філасофскай ацэнак чалавечых паводзін у вайне становяцца больш гнуткімі. Выпрацоўваюцца прынцыпы новага мыслення, у аснове якога -- агульначалавечыякаштоўнасці, міралюбнасць, уяўлення пра вайну як антычалавечую, злачынную з,яву.

Паказ вайны у твора'х Івана Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” , “Паядынак” Мікалая Матукоўскага, “Проба агнём” Кандрата Крапівы і “Пеўчыя сорак першага года” Георгія Марчука дасягнуў асаблівага трагізму. Фізічныя пакуты людзей у вайне, боль, страты, голад, хвароба, кроў - усе ваенныя рэалі адлюстроўваюцца на ўзроўні жорсткага рэалізму “акопнай праўды”. Паказваецца як вайна дэфармуе чалавечую псіхіку, калечыць яе ўдзельнікаў псіхічна і духоўна. З усяго вынікае выснова, што вайна -- абсалютнае зло, калектыўнае злачынства. У ёй не можа быць пераможцаў і пераможаных, ёсць толькі ахвяры.

Такая мараль на працягу шэрагу год асуджалася савецкай ідэалогіяй, прараўноўвалася да абстрактнага гуманізму і пацыфізму.

У 1980 -1990 гады з,явілася асобная плынь антываеных твораў, у якіх вайна асэнсоўваецца як аб,ект сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага, і, вядома, мастацкага даследвання. Напрыклад твор Георгія Марчука “Пеўчыя сорак першага года”

Трэба адзначыць розныя падыходы, якія назіраюцца ў творах драматургаў розных пакаленняў для адлюстравання ваеннай рэчаіснасці. Калі старэйшае пакаленне спасцігае дзень сёняшні, у многім абапіраючыся на маральны вопыт ваеннай маладосці, дык больш маладыя пісьменнікі ідуць ад дзевяностых да саракавых. Магчыма гэтай акалічнасцю можна патлумачыць і перавагу пацыфістычнага пафасу ў творах маладзейшых літаратараў.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Арабей, Л. Пра славутага земляка/ Л. Арабей // Полымя. - 1995. - №7. - С. 189. - 203.

2. Арочка, М. М. На прозе 90-х. /М. Арочка. - Мінск, 1993.- С. 196. - 197.

3. Аўрамчык, М. Талент перамог асцярожнасць: Успаміны пра К.Крапіву / М. Аўрамчык // Полымя. - 1997. - № 3. - С. 233 - 240.

4. Беларуская драматургія. Вып. 1 / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, “Тэатральная Беларусь”. Рэдкал.: Анатоль Сабалеўскі (адк. рэд.) і інш. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994. - С. 38 -84.

5. Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дз. Бугаёў. - 2-е выд., выпр., дап. - Мінск: Бел.навука, 2004. - 316 с.

6. Бугаёў, Дз. Талент і праца: літ. крытыка. / Дз. Бугаёў. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. - С. 50 - 109.

7. Бугаёў, Дз. Праўдалюбства сілкавала яго талент / Дз. Бугаёў// Роднае слова - 2008 - № 4 - С. 20 - 22.

8. Бугаёў, Дз. Яшчэ раз пра К. Крапіву / Дз. Бугаёў // Роднае слова. - 2003. - № 10. - С. 41 - 48.

9. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія : дапаможнік для настаўнікаў / П. Васючэнка. Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. - 158 с.

10. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. Т. 3 // Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы, 2-е выд. - Мінск : Беларуская навука, 2002. - С. 8- 13 .

11. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. Т. 4, Кн. 1. // НАН Беларусі. Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. - Мінск: Бел. навука, 2002. - С. 18 - 19.

12. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 - 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук [і інш.]; пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мінск : Вышэйшая школа, 2000. - С. 381 - 411.

13. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: у 2 частках. Ч. 1.: Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Барсток, Д.Я.Бугаёў [і інш. ] пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. -- Мінск : Вышэйшая школа, 1981.- С. 334 - 355.

14. Гісторыя бел. савецкай літаратуры : вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў / С. А. Андраюк, М. М. Арочка, М.М. Барсцюк [і інш.] ; пад рэд. І. Я. Навуменкі і інш. - Мінск: Вышэйшая школа, 1982.-399с.

15. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917-1940гг.: Падручнік / В.В.Казлова, У.А.Калеснік, А.М.Клачко[і інш.]; пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. - Мінск: Вышэйшая школа, 1981.- С. 380

16. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1941-1980: [Падручнік для філал. ф-таў пед. ін-таў БССР / В. І. Гапаева, В. А. Каваленка, В.В. Казлова і інш.]; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. - Мінск : Вышэйшая школа 1983 - 479 с.

17. Грамадчанка,Т. К. Жывая памяць народа: Нарыс творчасці Івана Чыгрынава. / Т. К. Грамадчанка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984. -112с.

18. Давідоўская, Л. Кандрат Крапіва / Л. Давідоўская // Роднае слова. -2004. - № 3. - С. 91.

19. Іконнікава, Л. У. Георгій Марчук: “Калі працуеш, дык і рад жыццю” / Л.У. Іконнікаў // Беларуская мова і літаратура, 2012-№1-С. 56-58

20. Казека, Я. Кандрат Крапіва. Крытыка-біяграфічны нарыс. / Казека. - Мінск, “Беларусь”. 1965 - 168с.

21. Казека, Я. Гартаванае слова. / Я. Казека. - Мінск, 1985. - С.178 - 283, 381 - 400.

22. Карабан, У. Драматургія Кандрата Крапівы. / У. Карабан. - Мінск, 1962. - 79 с.

23. Климович, С. Георгий Марчук: «Писатель должен быть дерзким»: о Г. Марчуке / С. Климович // Армия. -2012. - №6 - С. 50. - 53.

24. Крапіва, К. Зборнік твораў у 5 тамах, Т. 2. П,есы - Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. - 358 с.

25. Лаўшук, С. С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. С. Лаўшук. - Мінск : Беларуская навука, 2010 - С. 246. - 257.

26. Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. - Мінск : Навука і тэхніка, 1986. - 240 с.

27. Лаўшук, С.С. Мікола Матукоўскі (1929-2001) / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 тамах. Т. 4, Кн. 2. / навук. рэд.: У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук. - Мінск, 2003. - Т С. 311. - 335

28. Макарэвіч, А. Сатыра Кандрата Крапівы / А. Макарэвіч. - Мінск, 1962. - 154 с.

29. Марчук, Г. “Пеўчыя сорак першага года” / Г. Марчук/ /- Полымя - № 6. - С. 3-35

30. Матукоўскі, М. Апошняя інстанцыя: П,есы для ст. шк. узросту/ М. Матукоўскі - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 271с.

31. Мішчанчук, М. І., Шпакоўскі І. С. Беларуская літаратура XX стагоддзя: Вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. - Мінск : Вышэйшая школа, 2001. - 352 с.

32. Навуменка, П. Невядомы Крапіва / П. Я.Навуменка // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1991. - № 3. - С. 36 - 41.

33. Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. / У. А. Навумовіч. - Мінск : Вышэйшая школа, 2004 - 478с.

34. Рычагов, Г. Мой друг Георгий Марчук / Г. Рычагов // Рэспубліка. - 2012. - 4 студзеня - С. 6.

35. Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва: нарыс жыцця і творчасці / А. Сабалеўскі. - Мінск, 1989.- 222с.

36. Сабалеўскі, А. У галіне прозы / А. Сабалеўскі // К. Крапіва: постаць і творы. - Мінск : Народная асвета, 2003. - 304 с.

37. Саламаха , У. Ведаў жыццё… / Саламаха, У. - Мінск, 2005. - С. 274-278.

38. Семяновіч, А.А. Гісторыя беларускай савецкай драматургі: 1917-1955 гады. - Мінск, 1990. - С.162-188

39. Смольскі, Р. Кандрат Крапіва і беларускі тэатр: Аб некаторых аспектах ваеннай праблематыкі // Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Маст.-знаўч. арт., рэц., творчыя партр. - Мінск, 1998. - 126 - 134.

40. Усікаў, Я. Беларуская камедыя / Я. Усікаў. - Мінск, 1979. - 208 с.

41. Чыгрынаў, І. Звон - не малітва: П,есы. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. - 398 с.

42. Штэйнер, І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк: Творчасць Георгія Марчука: Манаграфія / І. Ф. Штэйнер. Гомель: УА “ ГДУ імя Ф. Скарыны”. - 2003. - 95 с.

43. http://www.belsoch.org/?pg=biograph&bio=54дата доступу: 01.05.2013 г.

44. http://kamunikat.org/poszuk_kataloh.html?SearchWhat=%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%87%D1%83%D0%BA&Search.x=0&Search.y=0 дата доступу: 30. 04. 2013 г.

45. http://literatura.at.tut.by/matukouski.html дата доступу: 30. 04. 2013 г.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".

    курсовая работа [50,3 K], добавлен 18.01.2013

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.