Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі

Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

Рубрика Педагогика
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 103,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У залежнасці ад задачы выказвання, умоў, зместу і тэмы выкарыстоўваюцца розныя спосабы выкладу матэрыялу (тыпы тэксту) у форме апавядання, апісання, разважання. Апавяданне Ї адлюстраванне ў тэксце пэўных з'яў, падзей, учынкаў людзей. Апісанне Ї пералічэнне, характарыстыка знешніх рыс, прымет, уласцівасцей чалавека, прадмета, з'явы. Разважанне Ї паслядоўны, лагічны роздум, сцвярджэнне з дапамогай доказаў (фактаў, аргументаў).

Такім чынам, знаёмства вучняў з тыпамі тэксту арганізуецца ў 5 класе індуктыўным шляхам: школьнікам прапануецца на аснове папярэдніх назіранняў над тэкстамі розных тыпаў у комплексе з гутаркай вызначыць, у якім тэксце аўтар расказвае пра што-небудзь, у якім Ї апісвае, а ў якім Ї разважае аб нечым. Пасля гэтага вучні падводзяцца да першаснага абагульнення назіранняў у працэсе адказаў на пытанні: змест якога тэксту складаюць пэўныя падзеі, якога Ї прыметы чагосьці, а якога Ї думкі і іх доказ. Затым настаўнік раскрывае сутнасць паняцця “тып тэксту”. Пры замацаванні вучні аналізуюць тэкст і адносяць яго да пэўнага тыпу, пераказваюць прапанаваныя тэксты з захаваннем асаблівасцей тыпу маўлення, складаюць уласныя тэксты пэўных тыпаў.

Удасканаленне практычных навыкаў адбываецца на ўроках развіцця звязнай мовы пры напісанні пераказаў і сачыненняў.

Навучанне звязнай мове ажыццяўляецца як на спецыяльных уроках, так і на звычайных. Аднак у любым выпадку адно патрабаванне з'яўляецца няўхільным: развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў павінна быць набліжаным да рэальнага працэсу зносін. У сувязі з гэтым мэтазгодна і неабходна актыўна практыкаваць стварэнне на ўроках розных вучэбных сітуацый з пэўнымі маўленча-камунікатыўнымі намерамі, якія імітуюць рэальны працэс суразмоўніцтва, мадэліруюць моўныя паводзіны чалавека ў грамадстве. Для гэтага выкарыстоўваецца прыём апісання камунікатыўнай сітуацыі і актыўнае ўключэнне суб'ектаў навучання ў ролевую гульню. Спецыяльна створаная вучэбная камунікацыя фарміруе навыкі выкарыстання моўных адзінак у набліжаных да рэальнага жыцця ўмовах, садзейнічае павышэнню эфектыўнасці навучання, цікавасці да прадмета. У методыцы такі метад атрымаў назву “камунікатыўнае мадэліраванне” ці “мадэліраванне маўленчага выказвання” [26, с. 47].

У якасці прыкладаў мы назвалі камунікатыўна-арыентаваныя практыкаванні, якія можна выкарыстаць пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі. Што да спецыяльных урокаў па развіцці звязнай мовы, заўважым наступнае: змест і форма заняткаў павінны адпавядаць асноўнай мэце навучання, звязанай з фарміразаннем навыкаў практычнага валодання мовай у розных сітуацыях зносін. Таму паралельна са стандартнымі, традыцыйнымі ўрокамі мэтазгодна выкарыстоўваць і такія формы, як дыскусіі на блізкую вучням тэму, конкурсы на лепшае гумарыстычнае апавяданне, рэальныя экскурсіі ў музеі (дзеці пры гэтым папярэджваюцца, што яны павінны быць актыўнымі слухачамі, звяртацца з пытаннямі, выказваць сваю думку адносна ўбачанага ці пачутага), вусныя рэцэнзіі-водгукі на кінафільм і інш.

Такім чынам, авалоданне вучнямі названымі паняццямі па тэорыі тэксту дапаможа эфектыўнаму фарміраванню маўленчых уменняў і навыкаў у час працы над перакладамі, пераказамі і сачыненнямі.

2.6.2 Віды творчых прац па развіцці маўлення

Развіваць мову вучняў - гэта азначае так арганізоўваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моўныя і маўленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, узбагачэнне слоўніка і актуалізацыю формаў слоў, знаёміліся з выяўленчымі сродкамі мовы і яе стылістычнай шматграннасцю, вучыліся ствараць разнастайныя па змесце і будове словазлучэнні, сказы, тэксты. Неабходна таксама вучыць школьнікаў працаваць над выяўленнем зместу і формы выказванняў, паказваць ім прыёмы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова ўласныя думкі ў адпаведнасці з мэтанакіраванасцю, адрасатам і ўмовамі маўлення. Вялікую дапамогу ў вырашэнні гэтай мэты могуць аказаць практыкаванні творчага характару Ї пераказ, пераклад, міні-сачыненне.

“Пераказам у методыцы і практыцы навучання роднай мове прынята называць самастойнае вуснае ці пісьмовае практыкаванне, якое праводзіцца з вучнямі з мэтай развіцця іх мовы і выконваецца на аснове спецыяльна падабранага літаратурнага тэксту” [27, с. 44]. Пад звязнай мовай у адносінах да мэт і задач навучання роднай мове ў сярэдняй школе разумеецца суаднесенае з тэкстам ці іншай крыніцай паведамлення вуснае ці пісьмовае выказванне, утворанае ў выніку аб'яднання сказаў і сэнсавых частак лагічнай, граматычнай і лексічнай сувяззю, апрацаванае ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы. Найважнейшымі прыкметамі такога выказвання з'яўляюцца: наяўнасць мэтанакіраванай думкі, зарыентаванасць на адрасата, граматычная дасканаласць, паўната і дакладнасць паведамлення. Для звязнай мовы характэрна літаратурная лексіка, сродкі графічнай і неграфічнай актуалізацыі (наяўнасць знакаў прыпынку, вялікіх літар, абзацаў у пісьмовай мове; лагічных паўз - у вуснай), разгорнутасць, паслядоўнасць, закончанасць, сінтаксічная і стылістычная аформленасць.

Навучанне пераказу павінна арганізоўвацца на тэкстах, якія адпавядаюць педагагічным і метадычным патрабаванням, садзейнічаюць фарміраванню нормаў літаратурнай мовы, паляпшаюць індывідуальны стыль маўлення школьнікаў. Такія тэксты, як правіла, вызначаюцца дасканалай лексічнай, граматычнай і стылістычнай арганізацыяй, дакладнай логікай паведамлення. Праца арганізуецца так, каб ужо на ранніх этапах працы дзеці ўключалі ў пераказы элементы апісання: замалёўкі прыроды, знешнасці людзей, птушак, жывёл.

Пры напісанні, напрыклад, апісання ўвага школьнікаў засяроджваецца на апорных словах, пры дапамозе якіх ствараецца слыхавы i зрокавы вобраз. Вучні вызначаюць, што i як адлюстроўваецца. У апісанні прыроды, напрыклад, важна захаваць словы, якія перадаюць прасторавыя (справа, злева, наперадзе...) i часавыя (днём, ноччу, раніцай, вечарам, учора, сёння...) адносіны. Прычым для лексічнай структуры статычных апісанняў характэрнымі будуць прыметнікі, а дынамічных - дзеясловы руху. Так, пры перадачы тэксту “Завіруха” апорнымі словамі, безумоўна, будуць: на змярканні, дзень, ноч, пад вечар, што перадаюць пэўны час i служаць сродкамі сувязі частак у тэксце, а таксама дзеясловы пашумліваць, пасыпаў, мацнеў, разгулялася, бушавала.

Пераказ як практыкаванне творчага характару можна выкарыстоўваць на ўроку на этапе замацавання, напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Устарэлыя словы і неалагізмы”:

Прачытайце. Пра што гэты тэкст? Назавіце ўстарэлыя словы. Чаму яны сталі ўстарэлымі? Абгрунтуйце падзел тэксту на абзацы. Складзіце план і вусна перакажыце змест тэксту.

Спачатку людзі здабывалі агонь трэннем сухіх кавалачкаў дрэва. Рабіць гэта было вельмі няпроста. Пазней чалавек навучыўся высякаць агонь з дапамогай крэменю. Дастаткова было некалькі разоў красануць, каб іскры запалілі загадзя падрыхтаванае паліва. Звычайна гэта быў трут. Яго вы-раблялі з грыба-трутавіка, што расце на дрэвах у выглядзе губы.

Крэсіва, або грамух, насілі на паясах з левага боку ў магалейках - адмысловых скураных капшуках. Магалейкі зашморгваліся скураным ма-тузком.

Але толькі запалка вырашыла праблему хуткага і лёгкага здабывання агню. Аснова гэтага выдатнага вынаходніцтва была закладзена чалавекам некалькі тысячагоддзяў назад. Бо менавіта ад трэння галоўкі запалкі аб маську каробачкі ўспыхвае агонь. Хімія толькі скараціла працягласць трэння (С. Цярохін) [32, с. 146].

Вучням цікава даведацца аб існаванні калісьці такіх слоў, як грамух, магалейка і інш. Такі від практыкавання, як пераказ, узбагачае слоўнік вучня, садзейнічае фарміраванню ўмення правільна і мэтанакіравана выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай.

Уменне перадаваць змест прачытанага або пачутага неабходна вучням для паспяховага авалодання не толькі мовай, але i ўcімi іншымі школьнымі вучэбнымі дысцыплінамі, а таксама для кароткай i лагічнай перадачы той ці іншай інфармацыі ў паўсядзённым жыцці, выкарыстоўваючы пры гэтым кампазіцыйную форму i адпаведныя моўныя сродкі.

На ўроках пры навучанні лексіцы і фразеалогіі неабходна выкарыстоўваць і такія практыкаванні творчага характару, як міні-сачыненні.

Сачыненне Ї гэта самастойнае звязнае выказванне вучнямі сваіх думак, пачуццяў, разважанняў, меркаванняў на пэўную тэму. У параўнанні з пераказам сачыненне:

1) больш складаны від працы, таму што патрабуе ад школьнікаў стварэння ўласнага тэксту пэўнага стылю і жанру;

2) мае большую магчымасць для самастойнай творчай дзейнасці школьнікаў, для навучання іх звязнай мове.

Падрыхтоўка да напісання міні-сачынення можа адбывацца на працягу ўсяго ўрока. Напрыклад, на ўроку па тэме “Сінонімы” настаўнік прапануе вучням выканаць практыкаванне, якое дапаможа ў канцы ўрока напісаць міні-сачынення “Апісанне лесу”:

Выберыце азначэнні ў сказах так, каб яны дапамаглі вам у апісанні лесу: яго прыгажосці, магутнасці, велічы і інш.

1. Маўчалі стромкія меднастволыя сосны, кашлатыя разлапістыя ёлкі. А на зялёнай палянцы стаяў магутны дуб, абсыпаны яшчэ зяленаватымі жалудамі (У. Мяжэвіч)

2. У бярозы ўжо ўплецены сям-там жоўтыя каснікі, час ад часу сарвецца і з ціхім шоргатам ападзе долу ліст з каржакаватага дуба. (М. Даніленка)

3. Дубы былі выносныя, стройныя, бы точаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. (Я. Колас)

4. Векавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя ў сваёй ведічы (I. Шамякін)

5. Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары высокі лес цяністы. (Я. Колас)

6. Густым ляском па буравалу Міхал выходзіць на гасцінец. (Я. Колас)

7. Залацістыя, як на падбор, выносістыя сосны са слядамі нядаўняй падсочкі разбягаліся па жаўтаватых верасовых пагорках. (А. Асіпенка)

8. Дзе-нідзе, як волаты, ахапіўшы чыгунным вузлаватым карэннем зямлю, стаялі дубы. Магутныя і велічныя постаці іх адбіліся ў люстраной вадзе. (П. Броўка).

Выкананне

Стромкія меднастволыя (сосны), кашлатыя разлапістыя (елкі), магутны (дуб).

Каржакаваты (дуб).

Выносныя, стройныя, тоўстыя (дубы).

Векавыя, паважныя, спакойныя (дубы).

Стары, высокі, цяністы (лес).

Густы (лес).

Залацістыя, выносістыя (сосны).

Магутныя, велічныя постаці (дубоў).

Або ў межах гэтай жа тэмы ўрока можна прапанаваць міні-сачыненне “Апісанне майго сябра”. Для гэтага папярэдне настаўнік праводзіць гутарку і прапануе выканаць практыкаванне.

Настаўнік пытае ў вучняў, ці часта ім прыходзіцца апісваць знешні выгляд чалавека, чуць такое апісанне. Затым падагульняе адказы вучняў такім чынам:

- Так, у жыцці часта прыходзіцца апісваць знешні выгляд чалавека: хлопчыкі і дзяўчаткі дзеляцца паміж сабой уражаннямі аб кумірах музыкі, эстрады, героях прачытаных кніг, кінафільмаў; па тэлебачанні чуем апісанне людзей, якія адшукваюцца, якія знойдзены, але невядомыя; маці, бабулі апісваюць герояў казак, легенд; навуковец-этнограф дае апісанне чалавека, яго знешняга выгляду ў пэўнай мясцовасці, краіне... Які матэрыял выкарыстоўвае кожны, хто апісвае знешні выгляд? Так, словы - “партрэтная лексіка”.

У ходзе размовы вучні запісваюць у сшыткі:

Нос - прамы, роўны, кароткі, доўгі, тоўсты, завостраны, з гарбінкай...

Вочы - шэрыя, светлыя, чорныя, блакітныя, сінія, кругльгя, чыстыя, вялікія, вузкія, хітрыя...

Валасы - светлыя, саламяныя, доўгія, кароткія, кучаравыя, чыстыя, прамыя, смаляныя, чорныя...

Твар - круглы, шырокі, выцягнуты, завостраны, бледны, схуднелы, ружовы, чырванашчокі, жоўты...

Хада - лёгкая, роўная, хуткая, імклівая, цяжкая, мешкаватая, нязграбная, стройная...

Адзенне - старое, новае, чыстае, бруднае, у плямах, адпрасаванае, расхрыстанае, скамечанае, абвіслае...

Ї Як бы вы назвалі чалавека, калі яго знешні выгляд наступны: адзенне ў яго заўсёды адпрасаванае, чыстае і акуратнае; валасы вымытыя і акуратна прычасаныя; твар паголены, абутак наваксаваны...

Ї Так, акуратны. А цяпер апішыце некалькімі штрыхамі не-акуратнага, напрыклад, хлопчыка.

Ї Як бачыце, мы можам характарызаваць чалавека па яго знешнім выглядзе.

Паслухайце апісанне чалавека ў вершаваным творы. Ваша задача - пранікнуць ва ўнутраны стан чалавека, ацаніць яго якасці, выказаць свае адносіны да яго. Слухайце ўважліва.

Вось як жывога, дзядзьку бачу,

Я тут партрэт яго зазначу.

Ён невысок, не надта ёмак,

Ды карчавіты і няўломак,

А волас мае цёмна-русы,

I зухаўскія яго вусы

Умеру доўгі, густаваты,

Угору чуць канцы падняты;

А вочы шэры, невялічкі,

Глядзяць прыветна, як сунічкі,

Але раптоўна і адразу

Не расчытаеш іх выразу:

То смех, то хітрасць з іх бліскае,

То дабрата, але якая!

А нос... я глянуць мушу ў неба,

Бо не патраплю, як пачаць

I з чым нос дзядзькаў параўнаць,

Каб выйшаў ён такі, як трэба:

Ну, нос кароткі і таўсматы,

Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.

(Я. Колас)

Што вы можаце сказаць пра дзядзьку Антося, героя паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа?

У межах тэмы “Антонімы” ў падручніку прапануецца наступнае практыкаванне, выкананне якога можна прапанаваць як міні-сачыненне:

Складзіце некалькі сказаў на тэму “Прыход вясны”. Выкарыстайце прыведзеныя і іншыя словы з супрацьлеглым значэннем.

Дзень, раніцай, увечары, цяплець, халадаць, паўднёвы, паўночны, падмярзаць, падтаіваць, ноч, лядок, вада, ясны, хмурны [32, с. 90].

Такім чынам, сачыненне характарызуецца творчым падыходам да раскрыцця тэмы, з'яўляецца сродкам самавыражэння асобы вучня, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Праца над сачыненнем развівае ў школьнікаў уменне назіраць, асэнсоўваць, даваць ацэнку ўбачанаму, выказваць уражанні аб прачытаным ці пачутым, развіваць, даказваць, супастаўляць і параўноўваць прадметы і з'явы, абагульняць. Сачыненне таксама дае магчымасць меркаваць пра веданне вучнямі фактычнага матэрыялу, пра іх уменне карыстацца моўнымі сродкамі ў пэўнай сітуацыі зносін.

Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнічае развіццю маўленчай мабільнасці, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці кантэкстам.

Тыпалогія практыкаванняў на пераклад даволі разнастайная:

пераклад-супастаўленне (з мэтай акцэнтацыі ўвагі вучняў на спецыфічных асаблівасцях вывучаемай лінгвістычнай з'явы адзін і той жа матэрыял падаецца паралельна на дзвюх мовах);

пераклад ізаляваных слоў;

пераклад асобных спалучэнняў слоў;

пераклад сказаў;

пераклад тэкстаў;

пераклад-пераказ рускага тэксту па-беларуску [49, с. 175].

Пераклад ізаляваных слоў, спалучэнняў, сказаў прыводзіцца, як правіла, пры замацаванні вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоўкі. Вучні чытаюць прапанаваны матэрыял падручніка па-беларуску. Настаўнік разам з вучнямі выпраўляе недахопы перакладу. Пісьмовы пераклад правяраецца настаўнікам і ацэньваецца аднолькава з іншымі практыкаваннямі на ўроку.

Так, напрыклад, у практыкаванні 228 неабходна запісаць па-беларуску наступныя сказы.

1. Человек никогда не должен быть безыинициативным. 2. Попробовали обойти город стороной, по полю, - тоже из этого ничего не вышло. 3. Надеяться на выигрыш. 4. Найти выход из трудного положения. 5. Донимать насмешками. 6. Пойти за водой. [32, с. 123].

Складаней арганізуецца праца над перакладам тэкстаў. Методыка правядзення перакладу тэкстаў своеасаблівая.

Пераклад тэксту як навучальны від пісьмовай работы павінен праводзіцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоўкай. Ён праводзіцца па такому плану. Вучні спачатку выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт). На ўроку настаўнік праглядае чарнавыя накіды перакладаемага тэксту. Вучням дадаецца 5-10 хвілін для кансультацыі (магчыма, нейкіх слоў дзеці не знайшлі ў слоўніку). Пасля гэтага класу прапануецца ўзор перакладу (тэкст чытае адзін з вучняў). Настаўнік у час чытання тэксту вучнем пазначае для сябе словы, перакладзеныя няўдала. Затым якасць перакладу абмяркоўваецца калектыўна: выказваюцца вучні, выказвае сваю думку настаўнік, разам раяцца пра найбольш дакладны выбар слова ў адпаведнасці з кантэкстам. Толькі пасля гэтага вучні самастойна запісваюць тэкст па-беларуску [49, с. 176].

Пры абмеркаванні прапанаванага перакладу нельга абмяжоўваць вучняў у выбары беларускіх слоў-эквівалентаў. Дзецям якраз і трэба растлумачыць, што перакласці пэўнае рускае слова можна з дапамогай некалькіх адпаведных беларускіх слоў, з якіх і трэба выбраць самае дакладнае менавіта для дадзенага кантэксту. Напрыклад, прапануецца для перакладу тэкст:

Любопытный человек может сделать много радостных открытий в природе. Чем раньше человек начнет наблюдать, тем больше разгадок придёт ему на ум. Для начала, конечно, не надо ехать ни в Африку, ни в Сибирь. Нагнитесь к траве, присмотритесь, и вы увидите удивительный мир насекомых. Вы, наверное, не знаете, что муравьи издают звуки и „переговариваются" между собой. Речь очень тихая, но ее удалось записать на магнитную пленку. Значит, и вы можете услышать, как говорят муравьи. А как муравей ухитряется поднимать ношу во много раз тяжелее своего веса? Человек так не может. Тоже загадка. На каждом шагу в природе загадки. Откройте глаза, смотрите внимательно. Удивительное живет рядом с вами. (По В. Пескову).

Беларуска-рускі слоўнік прапануе да слова открывать наступныя адпаведнікі: адчыняць, адкрываць, пачынаць, разгортваць, расплюшчваць, выяўляць і інш. Якое ж беларускае слова можна выкарыстаць пры перакладзе? Настаўнік паведамляе, што ў спалучэнні са словам вочы ўжываюцца дзеясловы адкрываць, расплюшчваць. Апошні дзеяслоў не падыходзіць да дадзенага кантэксту (у тэксце гаворыцца, што чалавек пры жаданні можа ўбачыць у прыродзе шмат цікавага, дзіўнага). Слова адкрываць фармальна не парушае логіку думкі: Адкрыйце вочы, глядзіце ўважліва.

Такі варыянт перакладу дапушчальны, але не самы лепшы, не самы ўдалы. Настаўнік зазначае, што прапанаваны беларускі сказ (у пісьмовых працах часцей за ўсё сустракаецца названы сказ) не што іншае, як калька з рускай мовы. Па-беларуску лепш сказаць так: Азірніцеся наўкола, глядзіце ўважліва. Менавіта такі моўны выклад думкі адпавядае кантэксту.

У сувязі з тым, што станоўчы і адмоўны ўплыў з'яў і фактаў адной мовы на другую адбываецца на розных лінгвістычных узроўнях, практыкаванні на пераклад мэтазгодна даваць пры вывучэнні ўсіх больш-менш значных тэм. Пры гэтым заданні да іх павінны быць мэтанакіраванымі: на параўнанне моўных з'яў, выяўленне ў іх агульнага і спецыфічнага, раскрыццё семантычных, структурных і стылістычных функцый у сказе і тэксце. Адпаведна тэксты для перакладаў падбіраюцца такія, каб яны былі насычаны вывучаемымі ў гэты час моўнымі фактамі, якія ў беларускай і рускай мовах па нейкіх параметрах (аб'ёмам значэння, спалучальнымі магчымасцямі, структурай, формамі змянення і г. д.) не супадалі, інакш работа над перакладам зводзіцца да механічнай замены адных моўных з'яў другімі. У такіх выпадках сам тэкст вымушае перакладаць літаральна - слова ў слова, радок у радок. Але і пры перакладзе невялікіх і на першы погляд просценькіх тэкстаў трэба ўлічваць, што словы адной мовы далёка не ідэнтычныя іх адпаведнікам другой, хай сабе і блізкай. Што да цяжкасцей перакладу з рускай мовы на беларускую ці наадварот, то яны вытлумачваюцца, як слушна гаворыць вядомы беларускі крытык, даследчык мастацкага перакладу Алесь Яскевіч, рознымі, “ледзь не адваротнымі” шляхамі фарміравання. У выніку “руская і беларуская літаратурныя мовы пры ўсёй сэнсавай, паняццевай блізкасці ў астатнім, па сутнасці, вельмі розныя моўныя сістэмы са сваімі адрознымі стылістычнымі ўзроўнямі і функцыянальнымі стылямі” [31, с. 174].

Возьмем хоць бы такі невялічкі тэкст з падручніка:

Некоторые признаки ухудшения погоды

Отдельные облака плывут навстречу друг другу. Днём ясно, но к вечеру облака начинают опускаться, ветер не стихает, а усиливается.

Роса вечером и ночью не образуется. Около солнца или луны появляются большие цветные круги. Утренняя заря отличается особенно ярким красным цветом.

Не раз даводзілася бачыць, як дзеці даслоўна перакладаюць тэкст. I хаця атрымліваецца зусім кепска па-беларуску, настаўнік задаволены перакладам, не выпраўляе, не тлумачыць, не падказвае іншыя варыянты. Напрыклад, чаму трэба лічыць няўдалым такі пераклад загалоўка: Некаторыя прыметы пагаршэння пагоды?

У рускай мове аддзеяслоўны назоўнік ухудшение выкарыстоўваецца вельмі часта, назоўнік пагаршэнне ў беларускай мове мае нізкую частотнасць ужывання. А пры перакладзе неабходна арыентавацца на агульнаўжывальныя словы. Таму трэба сказаць змены надвор'я (лепш усё-такі надвор'я, а не пагоды).

Асобныя школьнікі замест прыметы выкарыстоўваюць прыкметы - слова, якое належыць больш да гутарковай мовы. Але вялікай памылкі ў гэтым не будзе, бо дадзены тэкст не навуковага стылю. 3 улікам стылявой прыналежнасці тэкст можна перакласці больш свабодна, але так, каб захаваўся агульны інтанацыйна-рытмічны малюнак арыгінала. Так, у словазлучэнні навстречу друг другу залежным кампанентам выступае фразеалагізм друг другу, беларускім адпаведнікам да якога з'яўляецца адзін аднаму (па слоўніку), але нормай для дадзенага кантэксту будзе адно аднаму, а яшчэ лепш адно другому, што дазваляе пазбегнуць стылістычна нематываванага зліцця галосных. Прычым у рытмічных адносінах мэтазгодна памяняць парадак слоў: адно другому насустрач. Наступны сказ пачынаецца са слова днём. Па-беларуску часцей для абазначэння часу ўжываецца прыслоўе ўдзень. Гэтага вымагае ў дадзеным выпадку і эўфанія, бо ў словах насустрач і днём ёсць збег зычных. А побач гэтыя словы ўтвараюць яшчэ адзін рад збегу зычных, што непажадана.

Частку сказа ветер не стихает, а усиливается перакласці, здавалася б, зусім проста. Але і на ёй трэба засяродзіць увагу вучняў. Так, да дзеяслова не стихает адпаведнікамі могуць быць не сціхае, не суціхае, не супакойваецца. А спыніцца ўсё-такі трэба на апошнім слове, бо наступны дзеяслоў усиливается перакладаецца значна карацейшым мацнее, хаця па слоўніку ўзмацняецца.

Такі пераклад адпавядае нормам беларускай мовы (для дадзенага кантэксту) і найбольш блізка перадае інтанацыйна-рытмічны малюнак арыгінала.

Роса не образуется перакладаецца раса не выпадае (а не ўтвараецца). Прыназоўнік около (солнца) часцей за ўсё перадаецца як каля (ля), але ў дадзеным выпадку неабходна ўжыць вакол, значыць кругом. Бо каля - гэта паблізу, што не адпавядае зместу арыгінала.

Даслоўны пераклад апошняга сказа будзе гучаць так: Ранішняя зара вызначаецца асабліва яркім чырвоным колерам, што трэба лічыць не зусім удалым. Па-беларуску лепш сказаць Ранішняя зара надзвычай яркага чырвонага колеру або Колер ранішняй зары незвычайна яркі і чырвоны, Ранішняя зара надзвычай яркая і чырвоная.

Пераклад можа быць прыкладна такім:

Некаторыя прыметы змены надвор'я

Асобныя воблакі плывуць адно другому насустрач. Удзень ясна, але пад всчар воблакі пачынаюць апускацца, вецер не супакойваецца, а мацнее.

Вечарам і ўначы не выпадае раса. Вакол сонца ці месяца з'яўляюцца вялікія каляровыя кругі. Ранішняя зара незвычайна яркая і чырвоная.

Тэксты для перакладаў падбіраюцца разнастайныя і выразныя па стылю і жанру, што дазволіць засяродзіць увагу на іх структураўтвараючых элементах, характэрных зваротах і выразах, вобразна-выяўленчых сродках. Змест і тэматыка тэкстаў павінны быць даступныя вучням, выклікаць у іх цікавасць. Пры перакладзе тэксту публіцыстычнага стылю спецыфічныя газетныя штампы перадаюцца адпаведнымі беларускімі выразамі і словазлучэннямі, захоўваецца метафарычнасць і іншыя літаратурныя прыёмы арыгінала.

Пастаўленая на належны ўзровень праца над перакладам у школе будзе абуджаць у дзяцей цікавасць да роднага слова, імкненне як мага лепш авалодаць скарбамі роднай мовы.

Пераклад развівае моўнае чуццё, дапамагае зразумець мастацкі твор як суладдзе яго лексічнай, фанетычнай, граматычнай і мастацкай структур, як завершанае адзінства зместу і формы. У працэсе перакладу вучням неабходна прапаноўваць некалькі беларускіх слоў-адпаведнікаў, з якіх яны павінны выбраць найбольш дакладны. Гэтым самым мы развіваем у дзяцей адчуванне мовы. Падручнікі ж у слоўніках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоўваюць вучня толькі адным беларускім словам-эквівалентам.

Такім чынам, у сістэме фарміравання навыкаў звязнага маўлення значнае месца займаюць пераказы, сачыненні, пераклады.

У працэсе падрыхтоўкі і правядзення творчых прац у вучняў выпрацоўваюцца ўменні ўспрымаць змест тэкстаў розных стыляў, тыпаў і жанраў, вызначаць іх тэму і асноўную думку, кампазіцыйную структуру і інш. Такія віды працы станоўча ўплываюць на ўзбагачэнне слоўніка вучняў, развіваюць граматычны лад іх маўлення, удасканальваюць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць, садзейнічаюць фарміраванню ўмення правільна і мэтанакіравана выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з мэтай і ўмовамі зносін.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, раскрыўшы асаблівасці развіцця маўлення на ўроках па вывучэнні раздзела “Лексіка. Фразеалогія”, мы прыйшлі да наступных высноў.

Засваенне раздзела “Лексіка. Фразеалогія” ў школьнай праграме ўзбагачае маўленне дзяцей, істотна папаўняе іх лексічны і фразеалагічны запас, фарміруе літаратурныя нормы слова- і фразеаўжывання. Дакладнае веданне лексічнага значэння слова, яго семантычнай структуры - неабходная ўмова для фарміравання ўстойлівых граматычных і арфаграфічных навыкаў.

Вывучэнне раздзела “Лексіка. Фразеалогія” ў школе стварае тэарэтычную базу для разумення і ўсведамлення многіх пытанняў мовы, для набыцця навыкаў і ўменняў, якія неабходны для выкарыстання слова як асноўнай адзінкі мовы ў працэсе маўлення, праз якую засвойваюцца ўсе найважнейшыя пытанні і аспекты мовы.

На ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі і для арганізацыі працы па лексіцы на іншых уроках настаўніку патрэбна найперш арганізаваць працу над словам і працу па ўзбагачэнні новымі словамі і новымі значэннямі вядомых слоў.

Прывучыць школьнікаў карыстацца слоўнікамі - адна з важнейшых задач навучання беларускай мове. Праца са слоўнікамі дае шырокія магчымасці для засваення лексічнага багацця роднай мовы, пашырае кругагляд школьнікаў і ўяўленні пра сусвет, актывізуе разумовую дзейнасць і памяць, развівае цікавасць і ўвагу да слова, павышае пісьменнасць вучняў, узбагачае слоўнікавы запас вучняў, выхоўвае патрэбу ў самаадукацыі. Любы від лінгвістычнага слоўніка можа выкарыстоўвацца як вучэбны, калі скарыстоўваць эфектыўныя метадычныя прыёмы працы з ім, улічваючы ўзроставыя асаблівасці адрасатаў.

У выніку працы па выпрацоўцы навыкаў аўдзіравання і чытання ў школьнікаў узрастае ўвага да вуснай і пісьмовай мовы, паяўляецца патрэбнасць ацэньваць якасць вусных выступленняў сваіх таварышаў, развіваецца і паглыбляецца цікавасць да тых выразных сродкаў мовы, якія служаць для перадачы эмоцый, адносін да выказваемай думкі і інш., развіваюцца навыкі лагічна правільнага, выразнага чытання, літаратурнага вымаўлення, павышаецца арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць.

Фарміраванне вымаўленчых навыкаў на ўроках мовы Ї складаная праблема, якая патрабуе штодзённай увагі настаўніка, метадычнай паслядоўнасці і мэтанакіраванасці.

У сістэме фарміравання навыкаў звязнага маўлення значнае месца займаюць пераказы, сачыненні, пераклады. Такія віды працы станоўча ўплываюць на ўзбагачэнне слоўніка вучняў, развівае граматычны лад іх маўлення, удасканальвае арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць, садзейнічае фарміраванню ўмення правільна і мэтанакіравана выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з мэтай і ўмовамі зносін.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Навучанне пераказу ў пачатковай школе [Тэкст] / В.У. Протчанка [і іншыя]. Ї Мінск: Вышэйшая школа, 1995. Ї 457 с.

2. Колас Я. Методыка роднай мовы // Збор твораў: У 14 т. - Т.12. [Тэкст] / Я. Колас. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. - 457 с.

3. Сухомлинский В. Избранные произведения: В 5-ти т.т. Т. 3 [Текст] / В. Сухомлинский. Ї М.: Наука и техника, 1974. Ї 579 с.

4. Гамеза Л. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні дзеяслова [Тэкст] / Л. Гамеза // Роднае слова. Ї 2003. Ї №5. Ї С. 60-61.

5. Падгайскі Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў [Тэкст] / Л.П. Падгайскі, Л.М. Івашуціч. Ї Мінск: Вышэйшая школа, 1979. Ї 395 с.

6. Ляшчынская В.А. Методыка выкладання беларускай мовы [Тэкст] / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. Ї Мінск: РІВШ, 2007. Ї 253 с.

7. Кірыловіч Л. Развіццё мовы школьніка пры вывучэнні назоўніка [Тэкст] / Л. Кірыловіч // Роднае слова. Ї 1994. Ї №1. Ї С. 37-40.

8. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы [Тэкст] / З. Б. Варановіч. Ї Мінск: Універсітэцкае, 1995. Ї 247 с.

9. Выкладанне беларускай мовы ў школе [Тэкст] / Пад. рэд. М.Г. Яленскага. Ї Мінск: Народная асвета, 1994. Ї 239 с.

10. Методыка выкладання беларускай мовы / Пад рэд. М.Г. Яленскага. Ї Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2007. Ї 449 с.

11. Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка [Тэкст] / М.Г. Яленскі. Ї Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. Ї 225 с.

12. Методика преподавания русского языка в школе: Учебник для студентов высших учебных заведений [Текст] / Под ред. М. Баранова. Ї М.: Издательский центр “Академия”, 2000. Ї 268 с.

13. Методика развития речи на уроках русского языка [Текст] / Под ред. Т.А. Ладыженской. Ї М.: Высшая школа, 1980. Ї 347 с.

14. Мурина Л.А. Методика русского языка в школах Белоруссии [Текст] / Л.А. Мурина. Ї Мн.: Университецкое, 1990. Ї 320 с.

15. Текучев А.В. Методика русского языка в средней школе. Учебник для студентов педагогических институтов по специальности “Русский язык и литература” [Текст] / А.В. Текучев. Ї М.: Просвещение, 1980. Ї 414 с.

16. Беларуская мова: вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных школ з беларускай і рускай мовай навучання 5-11 класы. Ї Мінск, 2010. Ї 91 с.

17. Ляшчынская В.А. Сучасная беларуская мова: Фразеалогія [Тэкст] / В.А. Ляшчынская. Ї Мінск: РІВШ, 2010. Ї 230 с.

18. Леонтьев А.А. Исследование детской речи [Текст] / А.А. Леонтьев // Основы теории речевой деятельности. Ї M.: Высшая школа, 1974. Ї 459с.

19. Зимняя И.А. Речевая деятельность и психология речи [Текст] / И.А. Зимняя // Основы теории речевой деятельности. Ї М.: Высшая школа, 1974. Ї С. 71-79.

20. Даніловіч М.А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы [Тэкст] / М.А. Даніловіч. Ї Мінск: Народная асвета, 1991. Ї 97с.

21. Язерская С.А. Праца са слоўнікамі на ўроку роднай мовы [Тэкст] / С.А. Язерская // Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе. Ї Мінск: Народная асвета, 1988. Ї С. 2-7.

22. Красней В.П. Грані слова: факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы” [Тэкст] / В.П. Красней. - 3-е выд. - Мінск: Народная асвета, 1996. Ї 351 с.

23. Грыцкевіч С. Тэкст як крыніца пазнання, прадмет вывучэння, дыдактычны сродак [Тэкст] / С. Грыцкевіч // Беларуская мова і літаратура, 1997, № 2. - С. 74-79.

24. Караулов Ю.Н. Русская языковая личность и задачи её изучения [Текст] / Ю.Н. Караулов // Язык и личность. Ї Мінск: Наука, 1989. Ї 329 с.

25. Вітка В. Азбука душы [Тэкст] / В. Вітка. Ї Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. Ї 359 с.

26. Жинкин Н.И. Психологические основы развития мышления и речи [Текст] / Н.И. Жинкин // Русский язык в школе. Ї 1985. Ї №1. Ї С. 45-49.

27. Лаўрэль Я. Навучанне пераказу па тэкстах падручнікаў [Тэкст] / Я. Лаўрэль // Роднае слова. Ї 2000. Ї №9. Ї С. 44-47.

28. Ивченков П.Ф. Обучающие изложения, 5-9 классы [Текст] / П.Ф. Ивченков. - М., 1994. Ї 197с.

29. Плёнкин Н.А. Изложения с языковым разбором текста [Текст] / Н.А. Плёнкин. - М.: Высшая школа, 1988. Ї 297 с.

30. Савко Н.Э. Формирование речевых умений школьников при подготовке к выборочному изложению текста [Текст] / Н.Э. Савко, В.П. Савко // Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования: сб. науч. ст. - Вып. 4. - Мінск, 2002. - С. 34-38.

31. Яскевіч А.С. Пераклад: пошук канцэпцыі [Тэкст] / А. Яскевіч // Полымя. - 1983.- № 6. - С. 173-175.

32. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік для 5 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 2 [Тэкст] / В.П. Красней [і інш.]. - Мінск: НІА, 2008. - 160 с.

ДАДАТАК

фразеалогіа ўрок семантызацыа слоўнік

Тэма: Урок развицця мащлення “Сачыненне-аписанне памяшкання”.

Мэта ўрока: навучыць апісваць знешні від памяшкання, вызначаць галоўнае і заўважаць адметнае, перадаваць пачуцці і настрой, якія выклікае гэты пакой; узнавіць і паглыбіць веды пра асаблівасці тэкстаў-апісанняў;

навучыць выбіраць моўныя сродкі ў адпаведнасці з тыпам тэксту, сістэматызаваць уласныя назіранні, складаць план сачынення;

развіваць вуснае і пісьмовае маўленне;

выхоўваць назіральнасць, уважлівасць да навакольнага асяроддзя, уменне разбірацца ў значнні колеравых гам.

Абсталяванне:

1. Размножаны ўрывак з тэксту апавядання “Домік на ўскраіне Ялты” С. Грахоўскага.

2. Запіс на дошцы магчымых варыянтаў тэм сачынення: “Бабульчына хатка...”, “3 песняю ў душы”, “Пакой сябра”, “Любы куточак”, “Памяшканне будучыні”, “Святое месца” і падобныя; эпіграфаў: Трэба наш родны дом зрабіць утульным. Каб душы чалавечай было ў ім хораша, цёпла, светла. Толькі і ўсяго (Н. Гілевіч); “Кожны кулік сваё балота хваліць”, “Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае”.

3. “Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы” Н. Гаўрош (Мінск: Выш. шк., 1998).

Тып урока: урок развіцця маўлення.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

II. Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання

1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Слова настаўніка.

Тэмы сачынення-апісання памяшкання могуць быць самыя разнастайныя, бо залежаць ад аб'екта апісання (аб'ект апісання - гэта тое, што вы будзеце апісваць, у канкрэтным выпадку - гэта пакой, які вы будзеце маляваць словамі).

Умець апісваць памяшканне вельмі важна, бо ў жыцці нярэдка ў той ці іншай меры нам даводзіцца разглядаць пакой, яго інтэр'ер, выказваць пачуцці, якія выклікае ён у вас. Вызначаць асаблівасці эстэтычнага густу чалавека, які жыве ў гэтым памяшканні.

Кампазіцыйны каркас: сачынення апісання памяшкання: агульны выгляд, дэталі, ацэнка, апісанне, адносіны аўтара; прадмет апісання, інтэр'ер, мэбля, месца знаходжання.

Лексічнае ядро тэкставага поля сачынення апісання памяшкання: што? Ї дзе? Ї якое?

Значна актывізаваць ход думкі можна з дапамогай схемы, ці лепш карты-кампанента. карысна карту кампанент запоўніць сумесна з вучнямі.

памер стыль

колеравая гама МОЙ ПАКОЙ інтэр'ер

мэбля цікавыя рэчы

2. Фармулёўка асноўнай думкі сачынення, падбор эпіграфа

Слова настаўніка.

Пакой з багатым інтэр'ерам уяўляецца нам добрым ва ўсім, хоць не заўсёды багатая мэбля адлюстроўвае добры густ. Прачытайце, калі ласка, выказванне беларускага пісьменніка, запісанага на дошцы. Як вы разумееце яго сэнс? Запішыце сабе тое выказванне, якое, на вашу думку, будзе найлепшым эпіграфам да вашага сачынення (грэц. - выказванне ў выглядзе прыказкі ці цытаты з іншых твораў, якое змяшчаецца пасля загалоўка і выяўляе асноўную ідэю або прасвятляе задуму твора).

Ї Успомніце тэкст, які адносяць да апісання.

Вучні адказваюць, настаўнік абагульняе.

Апісанне - гэта тып тэксту, у якім шляхам пералічэння асноўных і адметных прымет характарызуецца аб'ект маўлення. Часта апісанне спалучаецца з апавяданнем ці разважаннем.

3. Складанне плана сачынення

Ї Успомніце і вызначце кампазіцыйную схему апісання.

Вучні адказваюць, настаўнік абагульняе. У кампазіцыйную схему апісання ўваходзяць наступныя часткі: зачын, асноўная частка, канцоўка.

Сачыненне-апісанне ў мастацкім стылі праводзіцца, калі вывучаецца тэма “прыметнікі”. Таму немалаважная роля належыць прыметнікам пры напісанні сачыненняў.

Ї 3 чаго ж мы пачнём сачыненне? Паслухайце, як пачынаюць свае апісанні памяшкання вядомыя беларускія пісьменнікі (настаўнік чытае тэксты):

Каб добра пазнаць чалавека, зразумець, чым ён жыве, трэба пабыць у яго дома. Кожная кватэра, кожны пакой мае свае непаўторнае аблічча, свае асабістыя рысы, якія раскрываюць і характарызуюць іх гаспадара. Ялцінскі дом Чэхава ад пачатку і да канца - чэхаўскі дом. Невялічкі, просты, збудаваны з дзікага мясцовага камення, ён увесь пранізаны сонцам, сцены яго адліваюць мяккім блакітам, нібы складзеныя з цвёрдага цукру.

Тая ж прастата і асветленасць у кожным пакоі. Нічога крыклівага і шыкоўнага, нічога лішняга. Па вузкім калідоры адразу заходзіш у невялікую сталовую. Абедзенны стол накрыты кужэльным абрусам, просценькі буфет, гнутыя венскія крэслы, а ў кутку каля дзвярэй на веранду стаіць піяніна даўняй работы. Антон Паўлавіч сам не іграў, але вельмі любіў музыку. У яго доме былі частымі гасцямі не толькі славутыя пісьменнікі, але і музыканты, кампазітары, артысты і мастакі. На гэтым піяніна не раз ігралі свае творы Рахманінаў і Спендзіяраў, пад іх акампанемент спяваў “Дубінушку” і “Тройку”, арыі Мефістофеля і Сусаніна Фёдар Іванавіч Шаляпін. За гэтым сталом не раз сядзелі Горкі і Мамін-Сібірак, Купрын і Бунін, Андрэеў і Гіляроўскі. Тут былі заснавальнікі МХАТа Станіслаўскі і Неміровіч-Данчанка, славутыя акцёры Качалаў, Масквін, Арцём і ўся трупа праслаўленага тэатра, які так глыбока зразумеў і так натхнёна прачытаў усяму свету чэхаўскія п'есы.

Глядзіш праз вокны веранды, што прымыкае да сталовай, у невялічкі дворык, а там ужо стаіць доўгая чарга экскурсантаў. Бачыш парадныя мундзіры данецкіх шахцёраў і спартыўныя курткі юных турыстаў, кіцелі пасівелых палкоўнікаў і вышываныя блузкі калгасніц, чырвоныя гальштукі піянераў. Глядзіш і думаеш: вось яны, шчаслівыя нашчадкі тых пакутнікаў, што больш за паўвека назад пратапталі гэтую сцежку да дома шчырага чалавека, чулага доктара і вялікага пісьменніка. I гэтая сцежка да светлай памяці Чэхава ніколі не забудзецца і не зарасце. Але нашчадкі прыйшлі “да вышэйшага шчасця, якое толькі магчыма на зямлі”, значна раней, чым чакаў Антон Паўлавіч.

Сяргей Грахоўскі “Домік на ўскраіне Ялты”

Дубкоў доўга не сядзеў без работы, ён уладкаваўея ў мясцовую будаўнічую арганізацыю цесляром. У двары зрабіў сабе нешта накшталт варштата і вечарамі пасля работы і ў выхадныя дні пачаў майстраваць такое, чаго ніколі ніхто не бачыў не толькі ў Цераховым двары, а і ва ўсёй Ягаднай. 3-пад яго рук выходзілі нейкія фантастычныя птушачкі, звяры, кветкі. Імі ён упрыгожваў ліштвы акон. Спярша ён аздобіў вокны ў хаце цешчы. На ліштвах, асабліва на верхніх, такога нагарадзіў, што трэба было пастаяць і паглядзець не адну хвіліну, каб разабрацца, што там да чаго. Гэта былі не проста ўпрыгожанні, а цэлыя сюжэты з чарадзейных казак. Тут былі звяры, падобныя на зайцоў, з яблыкамі ў зубах. А з тых яблыкаў раслі загадкавыя кветкі, з-за якіх выглядалі казачныя галоўкі невядомых птушак. I над усім гэтым звярынцам звісалі карункі з дробных лісточкаў, якія часткова захіналі сабой гэты фантастычны свет і прымушалі стаяць доўга перад акном і ўглядацца ў ліштвы. I стараватая хата з дробнага бярвення, прывезенага адразу пасля вайны з мясцовага лесу, нізкая, пад саламянай страхой, густа парослай зялёным мохам, раптам на вачах павесялела, заззяла вясёлкавымі фарбамі на ліштвах і на франтоне. Нават на вільчык Дубкоў умудрыўся пасадзіць нейкага таксама фантастычнага пеўня з вялізным чырвона-вогненным грэбенем, з распушчаным залатым хвастом паўліна. I гэты стракаты певень не толькі ўражваў сваёй афарбоўкай, а яшчэ і круціўся на адной назе, паказваючы сваім вогненным грэбенем, з якога боку дзьме вецер.

Пасля таго як Дубкоў закончыў упрыгожанне хаты сваёй цешчы, ён кожны дзень, вяртаючыся дамоў з работы, спыняўся сярод вуліцы насупраць сваіх акон і, задраўшы раскудлачаную белую галаву, шырока раскрытымі ад захаплення вачыма глядзеў на тварэнне рук сваіх.

- Ну чаго ты стаіш там, як укапаны? - крычала яму праз адчыненае акно Вольга.

- Сімфонія! - усклікаў ён, выкідваючы перад сабой руку і паказваючы на хату.

Леанід Гаўрылкін “Матчына хата”

Вучні адказваюць, настаўнік абагульняе.

У зачыне, як правіла, перадаецца агульнае ўражанне ад аб'екта апісання (вызначаецца размяшчэнне памяшкання ў доме, знешні выгляд пабудовы, асветленасць, абмалёўваецца агульны выгляд, указваюць на матэрыял, з якога пабудавана хата).

Ї Якімі словамі аўтары акрэсліваюць асаблівасці знешняга выгляду памяшкання? ( выкарыстоўваюцца якасныя і адносныя прыметнікі).

Ї Вызначце асаблівасці знешняга выгляда вашага аб'екта апісання, яго размяшчэння ў доме. (Вучні вызначаюць).

Ї Якія вобразныя сродкі ўжываюцца ў прыведзеных тэкстах для абмалёўкі агульнага выгляду памяшкання? (Як правіла, выкарыстоўваюцца эпітэты, напрыклад: светлы, просты, стары і метафарызаваныя эпітэты: мяккім блакітам і інш.).

Ї Апішыце агульны выгляд вашага памяшкання (што бачна), выкарыстоўваючы таксама і вобразныя сродкі.

Ї У зачыне вядомы беларускі пісьменнік С. Грахоўскі тлумачыць яшчэ і паходжанне назвы свайго твора (па месцу знаходжання доміка). падумайце, калі ласка, якую назву свайму сачыненню выбралі б вы?

Ї Такім чынам, першы пункт вашага плана (запіс на дошцы):

1. Агульнае ўражанне ад аб'екта апісання (месца знаходжання памяшкання, яго агулъны выгляд, першае ўражанне, паходжанне назвы).

Слова настаўніка.

Цяпер падумаем, пра што мы будзем пісаць у асноўнай частцы сачынення. Прачытайце, як апісвае памяшканне ў апавяданні С. Грахоўскі (раздрукаваны і размножаны тэкст раздаецца вучням, настаўнік або хтосьці з вучняў чытае):

Праца з тэкстам.

- На што звяртае ўвагу аўтар у асноўнай частцы?

Вучні адказваюць, настаўнік абагульняе. Сяргей Грахоўскі засяроджвае ўвагу на адметнасцях інтэр'еру памяшкання (арыенцір Ї асобныя прадметы мэблі, з дапамогай якога лёгка пазнаць характар чалавека; у нашым выпадку - прадметы, якія паказваюць унутраны мір А. Чэхава).

Інтэр'ер (спец). Унутраная прастора будынка, памяшкання, а таксама яго архітэктурнае і мастацкае афармленне.

- Скажыце, калі ласка, што можа ўваходзіць у інтэр'ер (прадметы мэблі, колеравая гама і інш).

Прачытайце, калі ласка, практыкаванне 365 у падручніку, дзе даецца апісанне куфара з беларускай энцыклапедыі, а таксама ў кнізе “Зямля пад белымі крыламі” Ул. Караткевіча і ва ўрыўку з паэмы Л. Геніюш “Куфар”.

1. Куфар (сундук) - від мэблі ў даўнейшым сялянскім побыце; драўляная, звычайна прамавугольная скрыня з пукатым або плоскім векам на завесах, прызначаная на хаванне тканін, бялізны, адзежы і каштоўнасцей.

У куфар хавалі і перавозілі ў хату жаніха пасаг маладой. Рабілі з дошак, фарбавалі, аздаблялі дэкаратыўным роспісам. Часта куфры акоўвалі палоскамі бляхі розных узораў. Выраблялі куфры паасобныя рамеснікі і спецыяльныя майстры ў гарадах і мястэчках.

2. Куфар зараз амаль выціснуты шафаю, але і цяпер ёсць мясціны, дзе куфар яшчэ пануе ў хаце, іх нават яшчэ робяць сям-там. Лепшымі куфрамі лічацца тыя, што робяць у Іванаўскім раёне на Палессі.

Куфар у нас прыблізна такі, як і ў Расіі, і на Украіне, хіба што большы памерам. Часам нават на колцах, як палтаўская скрыня. Адрозненне - у колерах, якімі ён распісаны. Колеры беларускага куфра больш глухія: фіялетавы з чырвоным, карычневы з сінім і чырвоным і г. д. Ды, акрамя кветак і “букетаў”, на нашых куфрах ёсць яшчэ стылізаваныя фігуркі людзей, коней і г. д. (Паводле Уладзіміра Караткевіча)

3. Шырокі, высокі, акованы куфар,

Малёваны вокал, з клямкаю са сталі,

Не ўстыдно б такому і на панскі хутар.

Куфар не замкнёны, бо у нас не кралі.

У пахучым куфры важка ўсё ляжала,

Што сама бабуля працай рук прыдбала.

Быццам водар з поля пранясло ля хаты,

Так запахла лугам, чабаром і мятай.

(Ларыса Геніюш)

3 дапамогай слоўніка растлумачце словы века, клямка, колца, пасаг, пукаты, аздабляць, што ўжываюцц'а ў апісаннях куфра.

Як вы разумееце выраз глухія колеры? А якія кодеры мо-гуць быць яшчэ? Назавіце іх.

На аснове прыведзеных тэкстаў падрыхтуйце вуснае апісанне куфра. Падумайце, што паклала б у яго ваша бабуля (прабабуля). Раскажыце пра гэта, ужываючы прыметнікі, якія называюць колер, памер, прызначэнне розных рэчаў, матэрыял, з якога яны зроблены.

хустка вішневы суконны пяшчотны

камізэлька бэзавы паркалёвы шчаслівы

андарак карычневы баваўняны пясчаны

- У мастацкім апісанні ўжываюцца словы ў прамым і пераносным значэнні, карыстаюцца параўнаннямі, эпітэтамі, метафарамі і звычайна выказваюць аўтарскія адносіны да таго, што стала прадметам увагі.

- Прачытайце мастацкія апісанні асобных прадметаў мэблі, выявіце моўныя сродкі і аўтарскія адносіны (Вучні чытаюць і адказваюць.)

Табе, шчодры сялянскі стол, хачу сказаць я ласкавае слова. Я памятаю кожную метку на тваіх дошках. Вось гэтыя шрамы ад вострага нажа засталіся з таго часу, калі дзед крышыў на ім табаку, а бабуля - капусту. Гэтыя кругленькія ямачкі - сляды моцных арэшкаў, якія нават малатком разбіць было цяжкавата. А вось гэтыя зарубкі на тваіх ножках расказваюць, як растуць, падымаюцца ўверх дзеці.

Ты прапах аўсяным кісялём, капустаю, блінамі, клёцкамі ды бульбай з грыбамі. Я веру, што ты ўсё яшчэ памятаеш цеплыню і пах загарэлых караваяў, якія тольш што вынялі з печы.

Стол, ты яшчэ не забыўся, як мой бацька пачынаў новы каравай? Ён доўга, старанна абціраў пот, потым браў круглы бохан леваю рукою, прыціскаў яго да грудзей, а праваю абганяў кругом ладны акраец. У сялян была спрадвеку вялікая павага і пашана да хлеба, які ім не так ужо легка даваўся.

Стол, ты памятаеш і галодныя дні нашы, калі ў хаце, здавалася, халадала ад бездапаможна парожняй печы. Ты ж ведаеш, як наша мама старалася хоць нечым скрасіць гэты час. Ёй было дастаткова аднаго зубка часнаку і малюсенькага кавалачку здору, каб у нашай хаце запахла, як на каляды. Патоўчанае ўсё гэта разам так здобрывала суп, што мы ніяк не маглі адарвацца ад міскі. I цяпер вось мы можам сабрацца ўсе ў госці, пасядзець за тым жа сталом, успомніць, як дружна мы жылі. Але ранейшае ўжо ніколі не зможа вярнуцца. I нічога не зробіш: птушкі, што вылецелі з аднаго гнязда, вярнуцца ўсе ў яго зноў не могуць. Ім трэба рабіць новыя гнёзды.

(Паводле М. Стралъцова)

Відаць, мы ў цемры ўзбіліся на бакавы ганак, бо проста направа ад мяне быў парадны ўваход: шырокія, таксама стральчатыя, дзверы, падзеленыя драўлянымі калонкамі на тры часткі. На калонках была трохі пашчапаная часам разьба: кветкі, пялёсткі і плады. За дзвярыма, у глыбіні вестыбюля, - уваходныя дзверы, масіўныя, дубовыя, акутыя пацямнелымі цвікамі з квадратнымі галоўкамі. А над дзвярыма - вялізнае цёмнае акно ў ноч і цемру. На акне - мастацкай работы выгшастыя краты.

(У. Караткевіч)

Ї Асобныя людзі будуюць і ўпрыгожваюць свае пакоі ў асобным стылі. Прачытайце таксама такія апісанні.

У канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя прафесар архітэктуры Віленскага ўніверсітэта Міхаіл Шульц, а потым знакаміты дойлід Іозеф Пусье ўзводзяць у Залессі (Смаргонскі раён) мураваны палац у сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага - таго самага, што ўдзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і напісаў славуты паланез «Развітанне з Радзімай». Аблічча маёнтка створана згодна з добрым густам класіцызму. Цэнтральная частка мела чатырохкалонны порцік і вежу з гадзіннікам на чатыры бакі. У шары над вежай змяшчаўся гадзіннікавы звон. Прастора перад маёнткам утульна спланаваная, сюды ўлетку выносілі з аранжарэі вазоны з экзатычнымі кветкамі і раслінамі - рыса, характэрная для сядзібнага побыту XVIII-XIX стагоддзяў. З вестыбюля можна было трапіць у анфіладу, якую складалі салон, ружовая гасцёўня, сталовая, більярдная, а праз яшчэ адну гасцёўню - у аранжарэю.

На другім паверсе знаходзіліся бібліятэка і галерэя з відам на парк, сажалку, звярынец.

У XVIII-XIX стагоддзях сцены аздабляліся шпалерамі, габеленамі, карцінамі з упрыгожанага арабескамі тонкага аксаміту, якія вырабляліся на радзівілаўскіх мануфактурах у Міры і Нясвіжы, Альбе і Слуцку, мануфактурах Сапегаў у Ружанах і Дзярэчыне, на каралеўскіх мануфактурах Тызенгаўза ў Гародні. На Слонімскай мануфактуры Махала Клеафаса Агінскага выраблялі тканіны накшталт французскіх XV стагоддзя. Тканыя з тонкага аксаміту карціны ўпрыгожвалі палацы Радзівілаў у Альбе.

<...> Дапаўнялі ўбранне інтэр'ераў люстры і бра, кандэлябры і падсвечнікі. У іх формах і аздабленні ўжываліся варыяцыі расліннага і зааморфнага паходжання, а таксама мудрагелістыя элементы стыляў барока і ракако. Шырока вядомы ў тыя часы крыштальныя люстры налібоцкіх майстроў. Модным дапаўненнем інтэр'ера лічыліся гадзіннікі, як правіла, замежнай вытворчасці. Мастацкае ўбранне іх футаралаў з дрэва, фарфору, бронзы ўключала кветкавы антураж, кампазіцыі з фігурамі анёлаў і міфічных істот.

(А. Лакотка)

У старым Полацку шчыравала на ніве асветніцтва Еўфрасіння Полацкая, унучка легендарнага Усяслава Чарадзея. Яна не пакінула нам уласных твораў, але справамі была не менш слаўная. Еўфрасіння дзяўчом (свецкае імя яе было Прадслава) пастрыглася ў манахіні і ўсё жыццё аддала служэнню Богу, людзям і краю. Яна сама перапісвала кнігі ў келлі Сафійскага сабора. Кідала зерне асветы, якое з часам дало ўраджай. Вялікая палачанка заснавала два жаночыя манастыры, а пры іх - школы. Спаскі існуе ў Полацку і сёння. А ў манастыры гэтым белаю свечкаю узнёсся Спаса-Прэабражэнскі храм, падобнага якому не было яшчэ ні ў полацкай зямлі, ні ва ўсёй старажытнай Русі. Пабудаваў яго на замову Еўфрасінні дойлід Іаан.

Спаса-Еўфрасінеўская царква амаль у першапачатковым выглядзе (у XIX стагоддзі толькі перабудаваны дах) захавалася да нашых дзён. Уваходзіш у сярэдзіну - і быццам трапляеш і ў тыя далёкія часы. Чатыры масіўныя, але стромкія калоны ў цэнтры трымаюць барабан купала. На іх гранях, а таксама на сценках - унікальныя фрэскі. Мяркуюць, што на адной з фрэсак выяўлены лік самой Еўфрасінні. За ўваходам направа - вузкая цёмная лесвіца, што вядзе як у іншасвет на хоры і да келлі-галубніцы. Тут найпадобнейшая аддавалася духоўнай працы. Толькі адзінае вузкае акенца злучала яе з навакольным светам. Магчыма, малілася яна на абраз Эфескай Маці Божай, напісаны, паводле падання, евангелістам Лукой. Гэты абраз прыслалі ў Полацк па яе просьбе Візантыйскі імператар і патрыярх.

З імем Еўфрасінні звязана і найгалоўнейшая святыня зямлі беларускай - напрастольны Крыж, створаны ён быў полацкім ювелірам Лазарам Богшам з найвялшшым майстэрствам. Але каштоўнасць крыжа найперш не мастацкая, хоць гэта непаўторны шэдэўр, а духоўная, бо ў ім знаходзі ліся хрысціянскія рэліквіі: кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак Крыжа Гасподняга, каменьчык ад дамавіны Багародзіцы... Няпросты лес святыні праз вякі - знік з Беларусі канчаткова Крыж у апошнюю вайну.

На схіле свайго жыцця Еўфрасіння зрабіла паломніцтва на Святую зямлю, дзе і скончыўся яе зямны шлях. Першая сярод жанчын далучана яна была да ліку святых. I сёння нябесная апякунка з тымі, хто кладзе свае сілы на адраджэнне Бацькаўшчыны.

(У. Мароз)

- Такім чынам, другі пункт нашага плана (запіс на дошцы):

2. Асаблівасці інтэр'еру памяшкання.

- Назавіце і апішыце цікавыя прадметы мэблі (стол, шкаф, кніжныя полкі), якія ёсць у нашым памяшканні, укажыце іх выгляд, вызначце этэтычную значымасць. (Вучні адказваюць.)

- Трэці пункт нашага плана (запіс на дошцы):

3. Адметныя рэчы, якія знаходзяцца ў памяшканні (кветкі, карціны, гадзўіннікі і інш).

- Чаму, менавіта, яны упрыгожваюць пакой, як асобныя з іх трапілі у гэты пакой? (Вучні адказваюць.)

Прыслоўі месца здалёк, знізу, злева, уніз, там, тут, а таксама ўказальная часціца унь пэўным чынам звязваюць тэкст у адзінае цэлае, з іх дапамогай аўтар паслядоўна вядзе абмалёўку мясцо-васці ад аднаго цікавага арыенціра да другога. Раю і вам выкарыстоўваць гэтыя словы ў сачыненні.


Подобные документы

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Теоретичні передумови вивчення слова як лексико-семантичної одиниці мови, слово як основна одиниця лексикології. Робота над збагаченням словникового запасу молодших школярів. Система вправ зі збагачення словникового запасу учнів початкових класів.

    дипломная работа [186,6 K], добавлен 19.09.2009

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.

    курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.