Беларуская мова
Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | учебное пособие |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.01.2011 |
Размер файла | 207,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка. Ён меў на ўвазе ўcix (ад) разу: i ліс, i зайцоў, i, магчыма, меркаваў падысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без) перастанку даносіцца бляянне ягнят.
Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.
Паводле Э. Самуйлёнка.
§ 13. Правапіс складаных слоў
13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:
а) са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс, новабудоўля;
б) з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат, метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.
фатаграфія, матацыкл
в) агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;
г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;
д) складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.
Складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок:
а) без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;
б) назвы палітычных партый i ix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;
в) уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;
г) некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.
Практыкаванне 25. Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.
Ахвярапрынашэнне, мангола-татары, пісьменнік-прапаведнік, трохкутнік, проціпастаўленне, далягляды, добраахвотнік, чырвонаармеец, Алма-Ата, ваеннапалонны, мікрараён, паўкраіны, сацыял-рэфармізм, дубы-веліканы, фотакарэспандэнт, Салтыкоў-Шчадрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, вадасховішча, сцежкі-дарожкі, нацыянал-сацыялізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.
13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:
а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;
б) утвораныя са словазлучэнняў:
"назоўнік + прыметнік" -- сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);
"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);
"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).
13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:
а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;
б) утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);
в) якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;
г) словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.
Заўвага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноў i не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.
Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна
Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:
дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія) (паколатыя (як?) дробна)
гладкаствольное ружжо гладка паголены твар
(гладкі ствол) (паголены (як?) гладка)
13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:
Лаза зялёная жаліцца-шуміць. -- Лаза зялёная жаліцца, шуміць.
Бацькі яго пояць-кормяць. -- Бацькі яго пояць, кормяць.
Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.
(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.
§14. Ужыванне i правапіс часціц не, ні
14.1 Ужыванне часціц не, ні
Значэнне часціцы не |
Калі ўжываецца |
Прыклады |
|
Адмаўленне |
Калі знаходзіцца пры выказніку |
1. 3 касою пагоды не чакаюць.2. Служба не дружба.3. Гэта не чорны колер. |
|
Сцвярджэнне |
Не + магчы + не + інфінітыў |
1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.2. Я не мог не сказаць. |
|
У рытарычных сказах Рытарычнымі называюцца пытальныя сказы, якія не патрабуюць адказу. У канцы рытарычнага сказа ставіцца клічнік, пытальнік або разам пытальнік i клічнік. |
Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны? |
||
Значэнне часціцы ні |
Калі ўжываецца |
Прыклады |
|
Узмацняе адмаўленне |
Не (няма, нельга, няможна) + ні |
1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы). |
|
Узмацняе сцвярджэнне |
Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нi i інш. |
1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь - усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.) |
|
Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе |
Можна замяніць злучнікам i |
Hi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся). |
|
Няўпэўненасць |
Ва ўстойлівых словазлучэннях |
Hi хаты нi лапаты;ні складу нi ладу (коска не ставіцца). |
Адрознівайце:
не раз (многа раз, часта) -- нi разу (ніколі),
не адзін (многія) -- нi адзін (ніхто).
Прааналізуйце: нi адзін не ведаў - не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў - не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў - не раз бачыў, ні разу не гаварыў - не раз гаварыў.
Практыкаванне 27. Растлумачце ўжыванне часціцы не або ні.
1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2. Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукату матораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаў ні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць. 8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчына не адказала ні адным словам. 10. Без трывогі нi ў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мы ні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствым твой хлеб i ніколі не будзе скупою твая рука.
14.2 Правапіс часціцы не
Часціца не пішацца разам:
а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;
б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);
в) з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;
г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.
Часціца не пішацца асобна:
а) з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, не мог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;
б) калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае, даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);
в) з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;
г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;
д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;
е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.
Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.
не трэба, не варта, не супраць, не шкада
14.3 Правапіс часціцы ні
Часціца ні пішацца разам:
а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.
б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.
У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.
Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўных не пішацца заўсёды пад націскам, у адмоўных ні - заўсёды не пад націскам: немхта - ніхтом; немдзе -нідзем; немчы - нічымй.
2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. - Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.
Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце е або і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не, ні са словамі.
1. Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..) пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Грыбы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма над возерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў (н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..) кога. 8. Як (н..) гне мароз, (н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў (н..) слова. 10. I (н..) водная раслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднае дрэўца i (н..) адна жывая icтотa (н..) думала ў той час пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) на кога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) мог я (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi (н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я (н..) быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікі i, мабыць, зусім (н..) прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкая свая, (н..) разгаданая (н..) кім таямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанай дагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнай глыбіні акіяна, (н..) смела праглянулася зорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.
§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц
15.1 Правапic некаторых прыназоўнікаў
Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.
Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.
15.2 Правапіс некаторых злучнікаў
Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое - злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое -- займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) - за тое.
15.3 Правапіс некаторых часціц
Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.
Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго.
Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа.
Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі.
Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).
Практыкаванне 29. Спішыце, раскрываючы дужкі. У адпаведнасці з правіламі пішыце прыназоўнікі, злучнікі, часціцы.
І. (3) пад Нарачы, (з) за плячэй, усё (ж) такі, пакуль (што) лёгка, дзе (сьці) па вёсках, (з) за свету, зусім (такі) весела, (з) пад cтpaxi, добра (такі) зацемна, пратаптаная калі (сьці), (з) пад ног, збылося (такі) жаданне, (па) за яго icтотаю, што (небудзь) моцнае, абы (з) кім, справа не (абы) якая, каго (ж) небудзь, (па) над борам, (абы) толькi адцягнуць, усё (ж) яшчэ што (сь) засталося, спяваць што (небудзь), (па) за садкамі.
ІІ. Там, у цёмнай далёкай дарозе, хоць рызыка, (за) тое недзе за ёй i надзея. 2. (3) пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак. 3. Вучня хвалілі (за) тое, што ён прымаў удзел у грамадскай рабоце. 4. Я (за) тое люблю лес, што ў ім душою спачываю.
§ 16. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары
3 вялікай літары пішуцца:
1. Першае слова ў складаных назвах:
а) свят i знамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год; 1 Мая, 8 Сакавіка;
б) гістарычных падзей і дакументаў: Брэсцкі мір, Парыжская камуна; Люблінская унія;
в) геаграфічных аб'ектаў: Віцебская вобласць, Miнcкi раён (а таксама Брэстчына, Полаччына, Случчына i пад.);
г) міністэрстваў, навучальных i дзяржаўуных устаноў, прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук;
д) словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом урада, Дом-музей Адама Міцкевіча. Але: дом адпачынку, дом-інтэрнат.
Назвы гістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Сярэднявечча.
Агульныя назоўнікі, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына.
Вялікая Айчынная вайна, Вялікае княства Літоўскае
4. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў (не з суфіксам -ск-): Mixacёў сын, Купалава паэма, Марысін сябар, Брылёва апавяданне.
Параўнайце:
мележаўская хроніка - Мележава хроніка;
купалаўскі стыль - Купалава паэма.
Увага! Прыметнікі з -ск- пішуцца з вялікай літары, калі яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскія чытанні (чытанні памяці Скарыны).
Практыкаванне 30. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.
Вершы Коласавы, Васілёва дачка, мінскія вуліцы, мінчане, Miнскi гандлёвы тэхнікум, беларускі народ, Беларускі дзяржаўны академічны тэатр оперы i балета, Літаратурны музей імя Янкі Купалы, Восьмае сакавіка, Палац мастацтваў, беларускае адраджэнне, эпоха Адраджэння, Колеў сшытак, грамадзянская вайна, Дзень настаўніка, Новы год, навагодні падарунак, эпоха Асветніцтва, Міністэрства адукацыі, беларускія краявіды, краявіды Ашмяншчыны, Беларускі акадэмічны драматычны театр імя Янкі Купалы, Чырвоная Армія, чырвонаармейскі, Miнскі завод халадзільнікаў, Дом ветэранаў, Палац спорту, Міцкевічавы балады, купалаўскія гepoi, Баркалабаўскі летапіс, медыцынскі інстытут, Гомельская вобласць, Гомельшчына, народны паэт, Міжнародны жаночы дзень, Белавежская пушча, Далёкі Усход, Заходняя Дзвіна, заходняя частка горада, аповесць "Дрыгва", Вялікае княства Літоўскае, Версальскі мip, горад Тураў, сабака Шарык, Магеланаў праліў, зорка Венера, кінатэатр "Mip", звычайная маскоўская вуліца, вуліца Маскоўская, Рыгораў брат, Мурчыны кацяняты, быкаўскі герой, Коласаўскія ўрачыстасці, коласаўская трылогія.
§ 17. Правілы пераносу
Слова з аднаго радка на другі пераносіцца па складах. Адна літapa не пераносіцца i не пакідаецца: да-ро-га, ва-да. Але: фае, авёс, Азія.
Асаблівасці пераносу:
а) падоўжаныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца: жыц-цё, трыц-цаць, пісьмен-нік;
б) й, у, ь,' (апостраф) пакідаюцца ў канцы радка: вай-на, праў-да, боль-шы, аб'-ява;
в) дж, дз не разрываюцца: даж-джы, ура-джай, на-дзея, ра-дзі-ма. Але: пад-жылкі, пад-земны.
Нельга адрываць ад кораня пачатковую зычную: на-зваць, за-гнуць, раза-рваць.
Практыкаванне 31. Падзяліце словы для пераносу.
Галлё, аддаць, зацішша, дваццаць, хаджу, радзіма, пісьмовы, раз'езд, падскочыць, разгребці, заспяваць, прыкметны, разбіць, падгрупа, безумоўна, безупынна, падыход, узысці, абысціся, высакародны, яснасць, узмах, рассякаць, узабрацца, загорскі, абавязак, спадчына, абазначыць, рэйка, поўны, падабраць, паджаць, рассыпаць, пад'язджаць, раз'юшаны, адзвінець, выпхнуць.
РАЗДЗЕЛ II. СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ
Сінтаксіс (грэч. syntaxis - пабудова, спалучэнне, парадак) - раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнні і сказы (простыя і складаныя), іх структура і тыпы, высвятляюцца асаблівасці выкарыстання ў мове.
Словазлучэнне і сказ - асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Аднак сказ выконвае ўласцівую яму функцыю ў спалучэнні з іншымі сказамі. Таму побач з сінтаксісам словазлучэння і сказа выдзяляюцца і больш складаныя формы звязнай мовы - адзінкі, большыя за сказ.
Пунктуацыя (лац. punctum - кропка) - гэта звод правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце.
§ 18. Сказ
18.1 Агульнае паняцце аб сказе
Сказ - гэта асноўная камунікатыўная адзінка мовы, якая характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. Праца - аснова нашага жыцця, самы надзейны ген сапраўднага даўгалецця. Самая каштоўная якасць педагога - чалавечнасць, глыбокая любоў да дзяцей, у якой спалучаецца сардэчная пяшчотнасць з мудрай строгасцю бацькі. Ні адзін сейбіт не кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу.
Сказ - асобая сінтаксічная адзінка, яе важнейшая функцыя - паведамленне. З дапамогай сказаў мы паведамляем пра з'явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў - гэта толькі адзін бок сказа, яго семантыка. Сказ - адзінка граматычная, таму кожнаму сказу (незалежна ад тыпу яго) уласціва адцягненае граматычнае значэнне, або прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць - гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці, паказвае, пра што паведамляецца або што адмаўляецца ў сказе. Паведамленне можа мысліцца як рэальнае, г. зн. такое, якое сапраўды ёсць, было ці будзе, напрыклад: Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою. Як прыемна пахне збожжа. Хутка пачнецца жніво. У такіх сказах выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага ладу цяперашняга, прошлага і будучага часу. Калі ж факт, аб якім паведамляецца, мысліцца як не рэальны, а магчымы, пажаданы пры пэўных умовах, тыпу хутчэй бы пайшоў дождж, няхай хутчэй пойдзе дождж, у гэтых выпадках выказнікі выражаюцца формамі ўмоўнага і загаднага ладу.
Прэдыкатыўнасць уласціва толькі сказу. Словы, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю, выступаюць у ролі галоўных членаў (дзейніка і выказніка) і складаюць граматычную аснову сказа. Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена - дзейніка ці выказніка. Напрыклад: Паглядзі на шырокі раскованы Нёман. Белавежы паслухай абуджаны гоман. Хай песняй стане гэты час майго юнацкага кахання.
Абавязковай прыметай усякага сказа з'яўляецца інтанацыя. Асобныя словы і словазлучэнні, якія нагадваюць сваёй формай граматычную аснову, становяцца сказам толькі ў тым выпадку, калі інтанацыя надае ім значэнне закончанага паведамлення.
18.2 Словазлучэнне як састаўная частка сказа
Словазлучэнне - гэта сэнсава-граматычнае аб'яднанне двух ці больш самастойных слоў, якое ўзнікае пры пабудове сказа і вычляняецца з яго. У сказе: Трэба нам кожны дзень адчуваць прысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх... можна, напрыклад, вылучыць словазлучэнні трэба адчуваць, адчуваць прысутнасць, прысутнасць сяброў, адчуваць кожны дзень, адчуваць нам, не спазняцца да іх, не спазняцца са спагадай, спагадай шчырай.
Словазлучэнне ўзнікае шляхам паяснення аднаго слова другім; паміж імі ўзнікае падпарадкавальная сувязь, якая дае магчымасць выявіць розныя адносіны, напрыклад, аб'ектныя (будаваць дом, чытаць раман), часавыя (зайсці вечарам, сустракацца сёння), прычынныя (плакаць ад радасці, збялелы ад страху).
Словы ў сказе звязваюцца ў словазлучэнні, групуючыся вакол галоўных членаў сказа. Напрыклад, у сказе Пустога слова не выцерпіць глыбінная душа састаў дзейніка ўтварае словазлучэнне глыбінная душа, а састаў выказніка - два словазлучэнні: не выцерпіць слова, слова пустога.
У залежнасці ад сінтаксічнай самастойнасці слоў словазлучэнні бываюць сінтаксічна свабодныя (кожнае слова - самастойны член сказа) і сінтаксічна несвабодныя (усё словазлучэнне выступае як адзін член сказа). У сказе: Канспекты ляжалі на стале ўсе словазлучэнні сінтаксічна свабодныя. У сказе: Чатыры сшыткі засталіся неправераныя сінтаксічна несвабоднае (сінтаксічна непадзельнае) словазлучэнне чатыры сшыткі з'яўляецца дзейнікам.
У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлівасці выбачаць, дараваць, (па) дзякаваць утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі (займеннікамі) давальнага склону: прабачце мне за спазненне, дзякаваць бацьку, даруйце мне за няўважлівасць.
Дзеясловы са значэннем руху, напрыклад ісці, ляцець, бегчы пры абазначэннні мэты спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па ці ў: ісці ў ягады, пайсці па ваду, паехаць па дровы.
Дзеясловы са значэннем думкі, маўлення, пачуцця, напрыклад разважаць, казаць, клапаціцца, спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: разважаць пра новы кінафільм, думаць пра будучыню, расказаць пра сястру, клапаціцца пра дзяцей.
Дзеясловы цешыцца, насміхацца, смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца кіруюць назоўнікамі (займеннікамі) роднага склону з прыназоўнікам з: цешыцца з дачкі, не насміхацца з таварыша, нельга здзекавацца з жывёліны, дзівіцца з таго, што стала.
Маюць свае асаблівасці словазлучэнні, у якіх залежнае слова набывае такія самыя граматычныя формы, што і галоўнае. Так, колькасныя лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнага склону множнага ліку (два дрэвы, тры сшыткі, абедзве хаты, чатыры трактары), калі названыя лічэбнікі ўваходзяць у склад састаўных, то назоўнік пры іх таксама ўжываецца ў форме множнага ліку: дваццаць дзве студэнткі, сто трыццаць два рублі, трыста чатыры дні. Лічэбнікі ад пяці і далей спалучаюцца з назоўнікамі ўскосных склонаў: пяць падручнікаў, шэсць гадоў, на сямі сталах, за дзесяццю вёрстамі.
18.3 Сувязь слоў у сказе
Сказ - больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.
Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардынацыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж-ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.
Выказнік можа дапасавацца да дзейніка:
у родзе і ліку: ён ішоў; яна ішла; яны ішлі;
у ліку: лес шуміць; дзеці вучацца;
у родзе, ліку і склоне: Вечар ціхі і цёплы;
у ліку і склоне: сястра -- тэрапеўт-стаматолаг;
у склоне: Будаўнікі-- ганаровая прафесія.
Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.
Падпарадкаванне -- гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). На падпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.
У сказе можа быць злучальная сувязь. Злучэнне - гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныя адно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск.
Адрозніваюць тры віды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.
Дапасаванне - такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе, склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.
Кіраванне - такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).
Прымыканне - такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялі весела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная форма дзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).
Калі залежным выступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.
18.4 Віды сказаў
Віды сказаў па мэце выказвання
Апавядальныя:
Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.
Пытальныя:
Ці не казку лес складае?
Пабуджальныя:
Каб мне вучыліся старанна!
Віды сказаў па інтанацыі
Клічныя - апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай.
Як прыемна пахне збожжа!
Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай:
1. клічнай інтанацыі
Гарачы дзень!
2. выклічнікаў
Эх, спека, спёка!
А прохладзь вечара далёк.
3. эмацыянальных часціц
Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.
Пытальна-клічныя сказы - выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:
Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!
Памятайце:
- кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў
- шматкроп'е ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі
18.5 Тыпы сказаў паводле структуры
Па колькасці граматычных асноў:
1. простыя (адна граматычная аснова):
Вясна прыносіла заўсёды свой мікраклімат.
2. складаныя (некалькі граматычных асноў):
Зазвіняць жалобна крыгі, і бурлівая вада снег размоклы у час адлігі, змые з лугу без сляда.
Па будове граматычнай асновы:
1. двухсастаўныя (дзейнік + выказнік):
Чалавечую душу жывіць памяць.
2. аднасастаўныя (з адным галоўным членам сказа):
Салаўя песнямі не кормяць.
Па наяўнасці даданых членаў сказа:
1. развітыя (пры наяўнасці даданых членаў сказа):
Сонца прыгравала ўсё мацней і мацней.
2. неразвітыя (даданыя члены сказа адсутнічаюць):
Сонца прыгравала.
Па наяўнасці ўсіх членаў сказа, неабходных для разумення сэнсу:
1. поўныя (усе члены сказа):
Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе.
2. няпоўныя (апушчаны асобныя галоўныя ці даданыя члены сказа):
Розныя пісьмы бываюць. Чытаючы адны, людзі радуюцца; чытаючы другія - бядуюць.
§ 19. Знакі прыпынку ў канцы сказа
19.1 Кропка
Кропка ставіцца:
у канцы апавядальнага сказа, які вызначаецца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Палі збажынаю шумяць;
у канцы пабуджальных сказаў, калі яны не маюць яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі: Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе;
у канцы сказаў, якія маюць клічную або пытальную форму, але ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй: Люба глянуць на поле вясною;
перад далучальнымі злучнікамі, якія пачынаюць новы самастойны сказ: Нельга варушыцца. Бо можна спалохаць выдру. I знікне паляўнічае шчасце;
пасля асобных слоў і спалучэнняў у разгорнутым паведамленні з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім функцыю самастойнага сказа: Па мяккай раллі роўным ланцужком ішло чалавек дваццаць сейбітаў. Без шапак, у чыстых палатняных кашулях;
у канцы асобных пунктаў рэзалюцый, пастаноў і г. д., асабліва калі гэтыя пункты маюць лічбавую нумарацыю, а змешчаныя ў іх паведамленні з'яўляюцца адносна самастойнымі і ужываюцца са сваімі знакамі прыпынку.
На парадку дня сходу маладзёжнай брыгады стаялі наступныя пытанні:
1. Удзел моладзі ў падрыхтоўцы да веснавой сяўбы.
2. Паведамленне аб ходзе выканання асобных мера- прыемстваў, принятых на агульным сходзе працаўнікоў.
3. Бягучыя справы.
Кропка ставіцца пры скарачэнні слоў, напрыклад: г. -- год, руб. -- рубель, Калі скарочанае слова стаіць у канцы сказа, то гэта ж кропка адначасова афармляе і канец сказа (другая кропка пры гэтым не ставіцца): Дэлегаты падпольнай канферэнцыі збіраліся ў горадзе Н. Але калі пасля такога сказа знаходзіцца спасылка, то кропка перад ей захоўваецца: Калі пачаўся мітынг, Андрэй тлумачыў Лясніцкаму, хто выступае, да якой ён належыць партыі, якое яго мінулае і г. д.
19.2 Пытальнік
Пытальнік ставіцца:
у канцы пытальных сказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: Вы бачылі луг у срабрыстай расе?
пасля асобных слоў і спалучэнняў у функцыі адпаведных сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюцца для канкрэтызацыі і удакладнення зместу папярэдняга (галоўным чынам пытальнага) сказа: Куды вы едзеце? У горад?
Пытальнік з клічнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне суправаджаецца рознымі эмацыянальнымі адценнямі: Зямля Радзімы! У сэрцы боль салодкі хто не адчуў, сустрэўшыся з табой?!
Пытальнік са шматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім прамое пытанне падаецца як незавершанае (граматычна ці па сэнсу). Шматкроп'е ў даным выпадку абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за пытальнікам: Што гэта за спевы чуваць?...
Калі ж такое пытанне суправаджаецца дадатковымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі, тады ў канцы сказа звычайна ставіцца пытальнік, клічнік і шматкроп'е (шматкроп'е ў такім разе абазначаецца адной кропкай): Як мне выявіцъ шырыню новай радасці?!
19.3 Клічнік
Клічнік ставіцца:
у канцы клічных сказаў, якія вызначаюцца граматычнай, інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю: О, колькі песень з сэрца рвецца!
пасля зваротка, які знаходзіцца ў пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй: Радзіма мая дарагая! Красуйся і ў шчасці жыві;
у канцы пабуджальных сказаў, якія маюць яркую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Будзьце храбрымі і мужнымі!
пасля асобных слоў і спалучэнняў у функцыі сказа з мэтай надаць ім асобую змястоўнасць і эмацыянальна-экспрэсіўную выразнасць у разгорнутым паведамленні: На коней! Хутчэй! Ідзіце дамоў! Зараз жа! Усе! Без усякіх размоў!
Клічнік з пытальнікам ставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка суправаджаецца пытальным адценнем: Як жа можна, каб чалавек ды не любіў прыроды!?
Клічнік са шматкроп'ем ставіцца ў канцы сказа, у якім эмацыянальна-экспрэсіўнае паведамленне падаецца як незавершанае (граматычна ці па сэнсу). У такім разе шматкроп'е абазначаецца дзвюма кропкамі, якія размешчаны за клічнікам: Ну што ж, здараюцца і ў будзённым жыцці гераічныя моманты!
19.4 Шматкроп'е
Шматкроп'е ставіцца:
у канцы апавядальнага сказа (простага і складанага), які не закончаны граматычна: Людзі ездзяць, а ты...
у канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсу і інтанацыйнаму афармленню: Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос...
§ 20. Галоўныя члены сказа
Дзейнік і выказнік
20.1 Дзейнік і спосабы яго выражэння
Дзейнік -- гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.
Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй.
У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.
Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае ; Абое стаялі разгубленыя; Жыць - Радзіме служыць .
Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.
20.2 Выказнік і спосабы яго выражэння
Выказнік -- слова або спалучэнне слоў, якое абазначае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названы дзейнікам. Выказнік як галоўны член сказа знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка.
Паводле структуры выказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца з аднаго слова або спалучэння слоў, якія выражаюць адну граматычную форму, тыпу была спалохалася, прыехаў быў, буду спяваць, называецца простым, напрыклад: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, і вясну, і родны край, і рунь на полі родным.
Выказнік, які складаецца з двух слоў -- з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка, напрыклад: Дзень быў спякотны і ветраны .
Выказнік, які складаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напрыклад: І сыны адказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным.
20.3 Выражэнне простага выказніка
Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца дзеясловам абвеснага, умоўнага або загаднага ладу, напрыклад: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою.
У ролі простага выказніка можа выступаць усечаная форма дзеяслова (дзеяслоўныя корані). Напрыклад: Толькі што Мікола нукнуў на каня,-- шусь ячмень з воза! Усечаная форма дзеяслова абазначае імгненнасць дзеяння.
Інфінітыў можа выступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць - ураджай здабываць.
Просты іменны выказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону, напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.
Якасныя і адносныя прыметнікі назоўнага склону могуць выступаць у ролі простага выказніка, напрыклад: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.
Просты выказнік можа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом -- самы першы ад лесу.
Просты выказнік можа быць выражаны фразеалагічным словазлучэннем, якое суадносіцца з дзеяслоўным ці іменным простым выказнікам, напрыклад: Ён пасля не спускаў з вока Марыну, час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў .
Ролю простага выказніка можа выконваць і сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, напрыклад: Пінчукі -- народ жвавы, рухавы . Лагічны націск у такіх канструкцыях падае на прыметнік.
20.4 Выражэнне састаўнога выказніка
Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўнога выказніка: састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны.
Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясловам. У ролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак, працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць, канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані.
У ролі дапаможных дзеясловаў у састаўным дзеяслоўным выказніку могуць выступаць словы магчы, хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца. Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам.
Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.
Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.
Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная . Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак.
Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.
Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі . Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.
20.5 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:
Правіла |
Прыклады |
|
1. Калі Д - назоўнік стаіць перад В- назоўнікам |
1. Лес -- жывая вопратка зямлі. |
|
2. Гвардыян -- чалавек хірты.3. Палешукі -- народ гасцінны. |
||
2 . Інфінітыў - інфінітыў |
1. Прачытацъ кнігу -- узбагаціцца словам.2. Брахаць -- не цэпам махаць.3. Жыццё пражыць -- не поле перайсці. |
|
3. Назоўнік - інфінітыў або інфінітыў - назоўнік |
1. Занятак госця -- бясконца есці.2. Здаць экзамен -- справа важная. |
|
4. Перад словамі гэта, вось, значыць, гэта значыць, якія стаяць пры В |
1. Абгарэлыя руіны - гэта раны Беларусі. 2. Ігнаравацъ мову - значыць ігнараваць народ, нацыю. 3. Абыходзіцца з мовай абыяк -- гэта значыць : думаць абы-як: недакладна, прыблізна, няправільна. 4. Фольклор - вось невычэрпная крыніца паэзіі. |
|
5. Абодва гал. члены выражаны лічэбнікамі або адзін з іх - лічэбнік, а другі - назоўнік ці назоўнае спалучэнне |
1. Пяць і шэсць -- адзінаццацъ. 2. Вышыня помніка -- дзевяць метраў. 3. Адзінаццаць кіламетраў -- адлегласць не малая. 4. Плошча Нарачы - восемдзесят кіламетраў. |
Подобные документы
Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Пунктуацыйны разбор.
дипломная работа [73,3 K], добавлен 11.07.2014Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.
дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009