Беларуская мова

Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид учебное пособие
Язык белорусский
Дата добавления 04.01.2011
Размер файла 207,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Паданні, паданні ... У іх, як звычайна, болей прыгожай выдумкі, чым праўды. А кім у сапраўднасці быў Агінскі? Тут зноў мушу паклікаць на дапамогу ўсёмоглую Кліо - музу гісторыі. Аднойчы ёй даверыўся сам Міхаіл Клеафас Агінскі і ў канца свайго “Фармулярнага спіса” засведчыў, што ён быў, акрамя ўсяго іншага, удзельнікам паўстання ў Польшчы.

Агінскі тут меў на ўвазе паўстанне 1794 года, якім кіраваў Тадэвуш Касцюшка. Ён адразу ж далучыўся да паўстанцаў і заявіў Нацыянальнаму савету, што “прыносіць у падарунак Радзіме сваю маёмасць, працу і жыццё”. Паведаміў аб гэтым жонцы, адрасуючы ёй пісьмы як “грамадзянцы Ізабеле Агінскай” і замацоўваючы іх, як і іншыя дакументы, пячаткаю, на якой старажытны княжацкі герб замяніў на шчыт з дэвізам: “Свабода, вернасць, незалежнасць”.

У адным з пісьмаў ён просіць жонку эканоміць ва ўсім, бо грошы, што засталіся, прызначыў на ўтрыманне воінскай часці, якую сам і ўзначальваў.

Пазней у “Пісьмах пра музыку” (1828 год) ён пісаў: “Я стварыў марш для майго атрада стралкоў са словамі, напісанымі ў адпаведнасці да гэтай музыкі, і з тае пары гэты марш выконваўся ў многіх палках. Я пісаў таксама ваенныя і патрыятычныя песні, якія карысталіся вялікім поспехам, бо выклікалі храбрасць, энергію і энтузіязм маіх таварышаў па зброі”.

Кампазітар ствараў папулярныя паланезы (каля 20), пісаў таксама маршы, вальсы, мазуркі, менуэты, рамансы...

У снежні таго ж 1794 года паўстанне было разгромлена. Паранены Касцюшка трапіў у палон. Агінскі здолеў эмігрыраваць. Вена, Венецыя, Парыж... І ўсюды туга па радзіме.

У 1802 годзе вярнуўся на бацькаўшчыну і жыў у маёнтку Залессе каля Смаргоні. Верны вызваленчым ідэям, Агінскі рашуча стаў на бок рускага народа ў дні Айчыннай вайны 1812 года.

З 1822 і да апошніх дзён жыў у Фларэнцыі. Памёр Агінскі 18 кастрычніка 1833 года, на шэсцьдзесят восьмым годзе жыцця. Грабніца яго потым была перанесена ў старажытны фларэнтыйскі храм Санта Крочэ.

...Там паданне выглядала, як праўда. А тут праўда выглядае, як паданне. (Паводле Я. Пархуты.)

Зорка беларускай паэзіі

Максім Багдановіч - трэцяя пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа зорка на небасхіле беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі. Ён памёр зусім малады, на дваццаць шостым годзе свайго жыцця, не паспеўшы сказаць пра многае, што яго хвалявала. Але за свой кароткі век паэт зрабіў так многа для развіцця і ўзбагачэння роднай літаратуры, што спадчына яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры беларускага народа. Вялікі грамадзянін і патрыёт, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Чалавек шырокай адукацыі, энцыклапедыст у самым поўным сэнсе гэтага слова, Максім Багдановіч ад самых пачаткаў сваёй творчасці быў у абсягу передавых агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў месца беларускай нацыянальнай думцы. Шчасце свайго народа ён бачыў у выхадзе яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі.

Нарадзіўся Максім у інтэлігентнай сям'і: бацька Адам Ягоравіч - педагог па адукацыі, дэмакрат па перакананнях - усё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры і быту народа, вуснай народнай творчасці; маці Марыя Апанасаўна працавала настаўніцай, вельмі любіла літаратуру і нават сама спрабавала пісаць апавяданні.

Рос Максім у сям'і, дзе шмат увагі аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у іх жывую цікавасць да прыроды, развіваў назіральнасць, знаёміў з рознымі праявамі жыцця простых людзей, з помнікамі культуры, прывіваў любоў да мастацтва, да прыгожага пісьменства. Вялікае значэнне надаваў бацька развіццю эстэтычных пачуццяў дзяцей. Таму не дзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання і кніг. У школьныя гады ён амаль не расставаўся з кнігамі, за што бацька называў яго Максім Кніжнік. Кнігі Максім браў з бацькавай бібліятэкі, дзе, апроч іншых, былі кнігі пра Беларусь, яе гісторыю, зборнікі беларускіх песень і казак. З маленства расла цікавасць Максіма да гісторыі беларускага народа, яго культуры, вуснай народнай творчасці. З гадамі пад уплывам бацькі яна паглыбляецца: ён самастойна вывучае беларускую мову, чытае кнігі па гісторыі Беларусі, этнаграфічныя працы, фальклорныя зборнікі, знаёміцца з мастацкімі творамі сваіх папярэднікаў. Усё гэта спрыяла таму, што юнак сам пачынае пісаць па-беларуску.

Вельмі рана праявіліся ў Максіма і творчыя здольнасці: ужо ў дзесяць гадоў ён стаў пісаць вершы. Гады вучобы ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, а пасля ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі з'явіліся надзвычай важным этапам у духоўным і творчым развіцці асобы, сур'ёзнай вучобы, паглыблення ведаў. Сярод вучняў Багдановіч вылучаўся начытанасцю, багатай тэарэтычнай падрыхтоўкай, шырокай эрудыцыяй. Усе сілы і вольны час ён аддаваў літаратуры. Асабліва вабіла яго паэзія славянскіх народаў. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў.

Першае выступленне Максіма Багдановіча ў друку адносіцца да 1907 года, калі на старонках газеты “Наша ніва” з'явілася яго апавяданне “Музыка”, што і стала пачаткам літаратурнай дзейнасці. А праз шэсць гадоў выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў пад простай і сціплай назвай “Вянок”, які стаў несмяротным помнікам паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнікам яго грамадзянскага подзвігу.

І стаіць сёння ў скверы насупраць Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь бронзавы паэт - прыгожы ў сваёй паставе, задуменны ў творчым роздуме - непагасная зорка беларускай паэзіі. (Паводле В. Івашына.)

Маці

Няма нічога лепшага за раніцу ў матчынай хаце.

Яшчэ сон звівае павекі, іх цяжка разарваць, і галава яшчэ зусім не прачнулася, а ўжо радасць, што зноў дома, як быццам і не з'язджаў адсюль ніколі, радасць звароту ў самога сябе - ранейшага, малога, нейкага другога і разам з тым такога самага, як і цяпер, жыве ва ўсім целе. Прыемны боль у касцях і ва ўсіх мускулах пасля ўчарашняй дарогі, лёгкасць у галаве наводзяць на думкі пра вялікае, нечалавечае шчасце.

А маці ўжо даўно ўстала і асцярожна, каб не разбудзіць, тупае па хаце. Яна ўжо наабірала бульбы, перамыла яе і цяпер перакладае дровы ў печы. Нават і так, лежачы ў пасцелі з заплюшчанымі вачыма, можна бачыць, як яна паклала адно палена, трошкі воддаль другое, і ўжо на іх кідае астатнія, і яны лоўка, з глухім стукам лажацца адно на адно, упоперак тых двух першых. Адно паленца скацілася, і маці нагінаецца ў печ, дацягваецца рукой да яго, не чуючы, як лоб чыркануў аб дугу нізкага, задымленага чалесніка і як ад гэтай дугі на лбе, трошкі вышэй правага брыва, засінела яшчэ адно брыво, як сярпок затушаванага месяца. I гэты сярпок будзе цямнець, аж пакуль яны не сядуць за стол і пакуль ён не скажа зірнуць у люстэрка.

I матчыны словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах зноў вярнулі Івану адчуванне радасці жыцця, радасці, што ён зноў дома і бачыць клопатную немітуслівую матчыну работу, і што яна ёсць, жывая - усё такая ж руплівая, ашчадная, з заціснутымі пад хустку валасамі.

I ён успомніў пра той страх, што часам накочвае на яго там, у Мінску, калі доўга няма ад яе пісем, і парадаваўся гэтаму страху, таму, што ён ёсць, што гоніць яго на вакзал, у цягнік, а пасля - гэтыя дзесяць кіламетраў, калі бяжыш усе хутчэй і хутчэй, баючыся, каб хаця з ёй усе было добра, і не верыш у сваю боязь. А потым на дварэ, пастукаўшы у шыбу, напружана чакаеш, калі пачуецца лёгкі шоргат і жывое варушэнне на печы, і з плячэй быццам гара зваліцца. Блісне святло - і вось ужо ён абнімае яе - цёплую ад печы, маленькую, бездапаможна зажмураную ад яркага святла, адчувае шурпатнасць яе разагрэтай сном мяккай шчакі і пакатасць вузкіх прыгорбленых плячэй...

...Супакоеная, радая, што прыехаў сын, яна думала пра сябе, пра Лявона, пра дзяцей, і ёй прыемна было думаць, бо гэтыя думкі адкрывалі ёй яе самую не такой, якой яна прывыкла сябе лічыць, - маленькай, слабой, а другой - моцнай, упэўненай, прыгожай. Усё жыццё ёй было некалі думаць пра сябе: маці заўсёды думаюць пра дзяцей, і толькі пасля, калі астанецца час, пра сябе. Такога часу ў яе ніколі не было. Іх у яе было пяцёра, калі Лявона не стала, - дзе тут быць другім думкам. I цяпер яна думала пра сябе, аддзеленую ад штодзённых дробязных клопатаў, якімі заўсёды поўна жыццё мнагадзетнай удавы.

Яна успомніла Лявона, які ён быў у тыя ваенныя гады і які астаўся назаўсёды, бачыла сябе самую побач з ім - таксама маладую і здаровую.

(Паводле А. Кудраўца).

Сустрэча з зубрам

Зубр стаяў пад старымі елкамі, камлі якіх абраслі сівым мохам. У гэтым глухім кутку пушчы усё першабытна замшэлае: елкі мелі такі выгляд, быццам прастаялі тысячу гадоў, старыя пні аплецены мохам, а пад імі ўсе струхлела. Рэдкія вываратні нагадваюць дагістарычных жывёлін. Таму, магчыма, уладар пушчы здаўся Антанюку яшчэ адным вываратнем. За дзень блукання па лесе напаткаў іх нямала, самых дзівосных па форме. А можа, гэта таму, што глыбока задумаўся? У лесе заўсёды хораша. Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць. Часта ўжо здаралася, што непрыемнасці, якія ўчора яшчэ здаваліся амаль трагічнымі, пасля такой вось прагулкі па лесе і развагі пад шум дрэў ці пад шамаценне апалага лісця пад нагамі рабіліся дробязнымі, не вартымі сур'ёзных перажыванняў. Перад веліччу лесу, яго вечнасцю чалавечыя канфлікты, нягоды, турботы набывалі зусім іншы сэнс. Так было паўтара гады назад, калі ён прыехаў сюды пасля таго, як яго, дужага, здаровага, паслалі на пенсію. Тады ён быў у роспачы. А пагуляў па пушчы - і на другі дзень адчуў, што хочацца пасмяяцца са свайго "гора".

Цяпер жа ніякіх непрыемнасцей не было. Ён прыехаў сюды проста адпачыць. А таму ні пра што сур'ёзнае не думаў. Хіба толькі пра дзяцей. Заўсёдны яго клопат - дзеці. I, аднак жа, трохі не пацалаваўся з царом пушчы. Спыніўся за колькі крокаў, калі зубр павольна павярнуў галаву. Цяпер яны глядзелі адзін на аднаго, чалавек і звер.

Непрыемны халадок казытнуў па спіне. А што, калі зубр кінецца? Што рабіць? Страляць? Не маеш права. Ды і зарад не на такога звера. Раніцой адмовіўся ад палявання на дзікоў, на якое запрашаў дырэктар запаведніка. Зарады толькі на цецерука. Уцякаць? Уявіў, як ён, стары чалавек, будзе бегчы, віхляючы паміж дрэў, прадзіраючыся праз малады калючы ельнік, каб схавацца.

Зубр вачэй не зводзіць - сочыць. Стаіць на дзіва нерухома, хаця б хвастом матлянуў, варухнуўся, пераступіў. Не. Быццам застыў. Да чаго рыхтуецца? Нападаць? Адступаць?

Іван Васільевіч падумаў, што зубры, якіх егеры кормяць, даглядаюць, прывыклі да чалавечага голасу, таму ласкава спытаў:

- I доўга мы з табой вось так стаяць будзем?

Зубр у адказ здрыгануўся і заплюшчыў вочы.

Не, агрэсіўнага намеру ў яго, здаецца, няма.

Можа, звер захварэў? I знарок зашыўся ў гэты гушчар, каб памерці

ў адзіноце?

"Трэба запомніць месца і сказаць егерам. ? I тут жа падумаў пра свае, чалавечае: ? Але калі ты сапраўды забраўся сюды, каб памерці, я цябе разумею і, калі хочаш ведаць, нават зайздрошчу. Я хацеў бы таксама вось так ... Тут. I адзін. I каб да апошняй хвіліны на нагах".

Недалёка, кварталы за два, нечакана пачуліся стрэлы ? адзін ... другі ...

Тады зубр ускінуў галаву, чмыхнуў і грабянуў капытом мох.

Антанюк сам пасля дзівіўся са свайго спрыту. Кінуўся за першае дрэва. Адтуль нырнуў пад маладзенькія прыземістыя елкі, чапляючыся за голле стрэльбай, абдзіраючы твар, рукі. Добры крос гэтак зрабіў. Калі спыніўся, прыслухаўся, дык пачуў тупат не аднаго зубра, а, здалося, усёй пушчанскай чарады. Не адразу зразумеў, што гэта сэрца, так яно застукала: кроў біла ў галаву, ажно звінела ў вушах.

Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваей велічнай адзіноце. (Паводле I. Шамякіна).

Шчасце

Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ як мага, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі, і ўсялякая зеляніна. Не відаць людзей, не чуваць, але гоману досыць і без іх: адны кошкі сваім цырканнем могуць заглушыць усіх людзей, а тут яшчэ кукуюць жаўтабрухія жабы, заліваюцца мітуслівыя птушкі ды гудуць мясістыя чмялі.

Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь таму хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскакваючы на адной назе ды махаючы белым дубцом.

Мы сустракаемся з ім на мосце, ён прыпыняецца і глядзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я разумею яго. Калі і я гатоў усіх абняць у гэты жыватворны дзень, дык што ж павінна адбывацца ў яго маленькім чыстым сэрцы? Я лагодна ўсміхаюся яму, ківаю галавой і кажу:

- Добра жыць на свеце, браток, га?

Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ён нічога не сказаў. Ды і што ён мог сказаць? Мы і без слоў разумелі адзін аднаго.

Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. I з выразу вачэй яго таксама пырскала шчасце, і таксама здавалася, што ён вось-вось нешта скажа.

Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсе глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці чакаючы ад мяне. Ен заліваў мяне сваім шчасцем, а я у адказ нічога не мог яму даць. Для яго маёй шчырай і ветлівай усмешю было мала. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? Што яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю? А мне засталося ступіць толькі адзін крок - і мы размінёмся. Размінёмся, можа навекі.

-- Як цябе зваць? -- сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць. Сказаў - і зараз жа пачырванеў ад сораму: хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразумеў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго: твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балюча скрывіўся. А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!..

Не адзін год прайшоў з таго часу, а голас хлопчыка і цяпер гучыць у маіх вушах.

Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. У ім былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей. (Янка Брыль иШчасце" )


Подобные документы

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Пунктуацыйны разбор.

    дипломная работа [73,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.

    дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.

    дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.